Дзяржава і права Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Прававыя меры павышэння абароназдольнасці краіны напярэдадні і падчас Вялікай Айчыннай Вайны. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў гады Вялікай Айчыннай Вайны. Права ў гады вайны. Змест законаў і ўказаў па сацыяльнай абароне насельніцтва.
Рубрика | Государство и право |
Вид | контрольная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 15.12.2013 |
Размер файла | 29,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
Учреждение образования «Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины»
Кафедра теории и истории государства и права
Контрольная работа
Дзяржава і права Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Выполнила
студентка заочного факультета
специальности «Правоведение»
группы П - 14
Гурщенкова Ольга Александровна
Гомель 2012
Змест
Уводзіны
1. Прававыя меры павышэння абароназдольнасці краіны напярэдадні і падчас Вялікай Айчыннай Вайны
2. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў гады Вялікай Айчыннай Вайны
3. Права ў гады вайны
Заключэнне
Літаратура
Уводзіны
Пасля разгрому Германіяй Польшчы Заходняя Беларусь мела магчымасць вырвацца з-пад польскага ўціску і здзейсніць свае права на самавызначэнне. 17 верасня 1939 г Чырвоная Армія ўзяла пад сваю абарону жыцце і маемасць насельніцтва Заходней Беларусі. 14 лістапада 1939 г Вярхоўным Саветам СССз была прынята дыкларацыя “Аб прыняцці Заходней Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”.
Для ўмацавання сваей бяспекі СССР праводзіла шэраг мерапрыемстваў па пад'ему эканамічнай магутнасці, абароназдольнасці сваей краіны. Вярхоўным саветам СССР былі прыняты некаторыя законы па падтрымцы абароназдольнасці і крымінальнай адказнасці за злачынства.
У чэрвені 1941 г пасля захопу ўсей тэрыторыі Беларусі Прэзідыюм Вярхоўнага Савета БССР быў эвакуіраваны ў Маскву, але і ў эвакуацыі ён працягваў ваконваць функцыі дзяржаўнай улады рэспублікі. У гады вайна Прэзідыюм Вярхоўнага Савета прыняў шэраг законаў. 3 ліпеня 1945г пасля семай сесіі Вярхоўнага Савета БССР быў прынята закон “ Аб адзнаменаванні перамогі…”, а 3 ліпеня стаў усенародным святам вызвалення Беларусі ад фашыскіх захопнікаў.
Трэба адзначыць, што грамадзянска-прававое рэгуляванне маемасных адносін у перыяд вайны было падпарадкаванна мабілізацыі ўсіх рэсурсаў краіны для забеспячэння перамогі, абароне сацыялістычных маемасных адносін, аднаўленне разбуранай гаспадаркі.
1. Прававыя меры павышэння абароназдольнасці краіны напярэдадні і ў час Вялікай Айчыннай Вайны.
Беларускі народ, падзелены у выніку савецка-польскай вайны 1919-1920гг., ніколі не спыняў барацьбы за свае ўз'яднанне. Таму калі 17 верасня 1939г Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую граніцу і ўзяла пад сваю абарону жыцце і маемасць жыхароў Заходней Беларусі, працоўныя Заходней Беларусі з радасцю і надзеяй сустракалі Чырвоную Армію.
28-30 кастрычніка 1939г у Беластоку адбыўся Народны сход Заходней Беларусі на якім была прынята дэкларацыя [4, с 27-29] аб устанаўленні савецкай улады на ўсей тэрыторыі Заходней Беларусі і ўваходжанне яе у склад БССР . На тэрыторыі былой Заходней Беларусі было ліквідавана ранейшае адміністратыўнае дзяленне і створана 5 абласцей(Баранавіцкая, Брэсцкая, Вілейская, Пінскаая і Беластоцкая).
Улады заходніх абласцей прыступілі да гаспадарчага і сацыяльна-культурнага будаўніцтва. Паступова ліквідавалася беспрацоўе. У весках беззямельным і малазямельным сялянам было раздадзена звыш 1 млн. га зямлі. Вялася работа па арганізацыі розных форм кааперацыі, калгасаў і саўгасаў. Аднак не абышлося без рэпрэсій і дэпартацый. У выніку не ўсе былі задаволены палітыкай савецкай улады. Але не гледзячы на ўсе цяжкасці і рэпрэсіі, працоўныя Беларусі, якая аказалася пагранічнай з фашысцкай Германіяй, працавлі ва ўсіх галінах гаспадаркі і культуры, умацоўвалі абароназдольнасць краіны. У перадваенный гады Савецкі ўрад умацоўваў граніцы СССР, ажыццяўляў пераўзбраенне і арганізацыйную перабудову ўсіх відаў узброеных сіл, узмацняў барацьбу са шпіёнамі і дыверсантамі, што праніклі на тэрыторыю краіны. Аднак армія панесла вялікі ўрон ад рэпрэсій. Не былі ажыццеўлены ўсе намечаныя матэрыяльна-тэхнічныя і арганізацыйныя мерапрыемства па ўмацаванню абароны краіны.
А тым часам міжнароднае становішча працягвала ўскладняцца.
Нарастанне ваеннай пагрозы бачыла вышэйшае кіраўніцтва СССР. І хаця збоку Сталіна і яго акружэння быў дапушчаны пралік у вызначэнні тэрміну пачатку вайны, тым не менш шэраг мер па ўмацаванні абароназдольнасці СССР , яго заходніх рубяжоў, у тым ліку Беларусі, быў прыняты.
Важнае месца ва ўмацаванні абароннай прамысловасці, павышэнні арганізаванасці і дысцыпліны ў Чырвонай Арміі мела савецкае заканадаўства, у тым ліку і крымінальнае.
Парадак нясення военскай службы, падтрыманне дысцыпліны ва Узброеных Сілах СССР рэгулявалісяразам з уставамі і крымінальным заканадаўствам, перш за ўсе Палажэннем аб воінскіх злачынствах 1927 г. Аднак пагроза агрэсіі выклікала неабходнасць прыняцця шэрага іншых заканадаўчых актаў. Так ужо 1 верасня 1939 г. сесіяй Вярхоўнага Савета СССР быў прыняты закон “Аб усеагульным воінскім абавязку”. На падставе гэтага закону ў армію прызываліся асобы, якім спаўнялася 19 гадоў, а для закончыўшых сярэднюю школу прызыўны ўзрост устанаўліваўся ў 18 гадоў. Для больш дасканалага авалодання ваеннай справай, новай тэхнікай і ўзброеннем былі павялічаны тэрміны абавязковай службы: для малодшых камандзіраў сухапутных войскаў і ВПС - ад двух да трох гадоў, для ўсяго радавога саставу ВПС, а таксама малодшага камсаставу пагрвнічных войскаў - да чатырох гадоў, на караблях і ў часцях флоту - да пяці гадоў. У законе ўказвалася, што асобы, арыштаваныя, сасланыя і высланыя, а таксама пазбаўленыя паводле суда выбарчых правоў, у час адбывання пакарання на ваенную службу не прызываліся.
З мэтай павышэння боегатоўнасці часцей і падраздзяленняў Чырвонай Арміі і Ваенна-Марскога Флоту Указам Прэзідыюма Вярхоўнага Савета СССР ад 6 ліпеня 1940 г. была павышана адказнасць за самавольную адлучку і дэзерцірства. Крымінальнае пакаранне магло назначацца. Калі самавольныя адлучкі былі неаднаразовымі ці працягласць адной перавышала 2 гадзіны. Самавольная адлучка на тэрмін звыш адніх сутак разглядалася як дэзерцірства [ 2, с 243 ].
Важную ролю ў забеспячэнні абароназдольнасці краіны адыгрываў воінскі ўлік. Таму Указам Прэзідыюма Вярхоўнага Савета СССР, ад 30 ліпеня 1940 г. “ Аб адказнасці за парушэнне правіл воінскага ўліку “ была ўведзена крымінальная адказнасць у выпадках паўторнага парушэння правілаў воінскага ўліку.
Адным з першых прынятых заканадаўчых актаў быў указ Прэзідыюма Вярхоўнага Савета СССР “ Аб ваенным становішчы” [4,с.39],па якому ўсе функцыі органаў дзяржаўнай улады ляглі на ваенныя саветы франтоў, армій, ваенных акруг. Ваенным уладам былі нададзены шырокія паўнамоцтва. Яны малі права: прыцягваць граждан да трудавой дысцыпліны, канфіскоўваць транспартныя сродкі, рэгуляваць часы работы прадпрыемств, забараняць уезд і выезд у мясцовасці, якія находзяцца на ваенным палажэнні, усе крымінальныя справы разглядаць ваенным трыбуналам.
Ужо ў сярэдзіне ліпеня 1941 г. нямецкая армія акупіравала Прыбалтыку, Беларусь, значную частку Украіны. Чырвоная Армія панесла вялізарныя страты асабістага саставу і ўзбраення. Прычын такога развіцця падзей у першыя месяцы вайны шмат: палітычныя пралікі вышэйшага кіраўніцтва савецкай дзяржавы; знішчэнне перад самай вайной найбольш прафесійна падрыхтаваных ваенных камандзіраў; памылковая ваенная дактрына, заснаваная на тым, што “ мы на сваей тэрыторыі ваяваць не будзем”, як вынік значная частка савецкага войска была размешчана ля самай граніцы і рыхтавалася да наступлення, а не да абароны; бюракратычна-дэспатычная сістэма кіравання арміяй, якаяпазбавіла ваеннае камандаванне неабходнай самастойнасці і ініцыятывы, скавала яго страхам перад рэпрэсіямі НКУС.
Не зусім правільнымі былі дырэктывы прынятыя пад час вайны. У дырэктыве, прынятай у ноч з 21 на 22 чэрвеня, быў дадзены праказ камандуючым прыгранічных ваенных акруг прывесці войска ў павышаную баевую гатоўнасць, але ваенных дзеянняў не распачынаць і на правакацыі не паддавацца. У другой дырэктыве прынятай 22 чэрвеня ў першай палове дня, утрымліваўся ўказ даць адпор немцам,але мяжы не пераходзіць . А ў трэццяй дырэктыве, прынятай вечарам 22 чэрвеня, загадвалася Чырвонай Арміі замест арганізацыі абароны перайсці ў наступленне [5, с 164].
Таму ў пастанове Дзяржаўнага Камітэта Абароны ад 19 верасня 1941 г. гаворыцца аб абавязковым абучэнні ўсяго дарослага мужчынскага насельніцтва і некаторых катэгорый жанчын ваеннай справе. У гэтай пастанове ДКА устанаўліваліся пэўныя абавязкі для грамадзян, абумоўленыя становішчам ваеннага часу. ДКА у сваіх руках меў усю паўнату ўлады, усе яго рашэнні мелі сілу і закон, за невыкананне іх вінаватыя караліся па законах ваеннага часу.
Пленум Вярхоўнага Суда СССР у пастанове ад 11 кастрычніка 1941 г. “ Аб крымінальнай адказнасці грамадзян, якія ўхіляюцца ад усеагульнага абавязковага абучэння ваеннай справе” растлумачыў умовы і парадак прыцягнення да крымінальнай адказнасці грамадзян, якія не выконвалі ўказаннага абавязку.У пастанове змяшчаліся рэкамендацыі аб кваліфікацыі дзеянняў асоб, якія ўхіляліся ад абучэння ваеннай справе. У прыватнасці, было растлумачына, што неабходна прымяняць арт. 68 КК РСФСР, а ў саюзных рэспубліках, у заканадаўстве якіх не мелася падобнага артыкула, неабходна па аналогіі прымяняць нормы, якія прадугледжвалі адазнасць за ўхіленне ад чарговага прызыву на абавязкоаую службу.
Увядзенне ваеннага становішча выклікала значныя змены ў прымяненні крымінальнага заканадаўства, у кваліфікацыю злачынстваў. За злачынства ўчыненыя ў мясцовасцях, аб'яўленых на ваенным становішчы, вінаватыя прыцягваліся да адказнасці па законах ваеннага часу. Пленум Вярхоўнага Суда СССР па шэрагу канкрэтных злачынстваў растлумачыў, што злачынства, учыненыя ў прыфрантавых раенах у перыяд ваенных дзеянняў, трэба разглядаць, як учыненыя пры абцяжваючых акалічнасцях. Так, у пастнове Пленума Вярхоўнага Суда СССР ад 8 студзеня 1942 г. “ Аб кваліфікацыі некаторых відаў крадзяжу асабістай маемасці грамадзян, учыненаў у час паветраннага налету ворага, ці пры пакіданні населеных пунктах у сувязі са з'яўленнем ці набліжэннем ворага, а таксама маемасці эвакуіраваных, як у дарозе, так і пакінутага ў ранейшым месцы жыхарства” указвалася што такія крадзяжы кваліфікуюцца як учыненыя пры абцяжваючых акалічнасцях і па сваім характары, і павышанай грамадскай небяспецыпадпадаюць пад прымету крадзяжу, учненага ў чпс пажару, паводкі ці іншага грамадскага бедства.
2 ліпеня 1941г. ЦК УКП(б), а 6 ліпеня СНК БССР і ЦК КП(б) прынялі рашэнне аб стварэнні добраахвотных фарміраванняў - народнага апалчэння і знішчальных батальёнаў . У адпаведнасці з дырэктывай пачалася дададковая мабілізацыя ваеннаабавязаных у Чырвоную Армію і перадача ей матэрыяльных каштоўнасцей. Для барацьбы з дыверсантамі праціўніка было створана 78 знішчальныях батальёнаў. Яны патрэбны былі ахоўваць прамысловыя аб'екты, дзяржаўныя установы і лініі сувязі, весці барацьбу з дыверсантамі праціўніка,аказваць дапамогу у стварэнні абарончых рубяжоў. Яны прымалі ўдзел у абарончых баях.
У пачатковы перыяд вайны мелі месца выпадкі панікерства сярод няўстойлівых асоб. Грамадская небяспека гэтых учынкаў узмацнялася яшчэ і тым, што асобы, якія паддаваліся паніцы, актыўна распаўсюджвалі лжывыя слухі і адмоўна ўплывалі на насельніцтва. Нярэдка лжывую інфармацыю, якая ішла ад нямецка-фашыскіх лазутчыкаў, пачынылі перадаваць адзін аднаму савецкія грамадзяне, а часам і ваенаслужачыя. У сувязі з неабходнасцю спыніць небяспечныя, для абароны краіны, злачынныя ўчынкі, што сеялі паніку, 6 ліпеня 1941 г. Указам Прэзідыюма Вярхоўнага Савета СССР была ўстаноўлена крымінальная адказнасць за распаўсюджванне лжывых слухаў, якія выклікалі трывогу сярод насельніцтва ў ваенны час.
Умовы ваеннага часу абумовілі неабходнасць перадачы ў рапаражэнне адпаведных арганізацый радыёпрыёмнікаў і прызматычных бінокляў. Згодна з пастановай СНК СССР ад 26 чэрвеня 1941 г. насельніцтва абавязвалася здаць у пяцідзённы тэрмін радыёпрыёмнікі і іншыя радыёперадаючыя ўстройства органам наркаматам сувязі, а ў адпаведнасці з пастановай СНК СССР ад 22 жніўня 1941 г. - прызматычныя біноклі раённым ваенкаматам.
Указам Прэзідыюма Вярхоўнага Савета СССР ад 2 лістапада 1942 г. “Аб утварэнні Надзвычайнай камісіі па ўстанаўленню і раследванню злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў і прычыніных імі страт грамадзянам, калгасам, грамадскім арганізацыям, дзяржаўным прадпрыемствам і ўстановам СССР” быў створаны спецыяльны орган для расследвання злачынстваў, учыненых фашыстамі і іх памагатымі.Савецкае заканадаўства садзейнічала мабілізацыі ўсяго насельніцтва на барацьбу з ворагам. Ваенныя трыбуналы, і іншыя праваахоўныя органы, прымяняючы заканадаўства, падтрымлівалі парадак у краіне, спынялі правапарушэнні, якія ўчыняліся ваеннымі злачынцамі і іншымі асобамі, што садзейнічала пераможнаму завяршэнню вайны.
2. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў гады Вялікай Айчыннай Вайны
25 чэрвеня калі нямецкія войскі набліжаліся да Мінска,Прэзідыюм Вярхоўнага Савета БССР пераехаў у Магілеў,затым ў Гомель, пасля акупацыі ўсей тэрыторыі Беларусі эвакуірываўся ў г.Арол,а затым у Маскву. Але ва ўмовах эвакуацыі Прэзідыюм Вярхоўнага Савета БССР працягваў ажыццяўляць функцыі вышэйшага органа дзяржаўнай улады Беларускай ССР,выдаваў указы аб аб'яднанні наркаматаў,назначэнні і перамяшчэнні членаў урада БССР,прадаўжэнні паўнамоцтваў органаў улады і г.д.
Пасля заканчэння эвакуацыі Прэзідыюм пачаў налажваць сувязі з дэпутатамі Вярхоўнага Савета рэспублікі, аказваць ім дапамогу ў арганізацыі работы з беларусамі, эвакуіраванымі на поўдзень краіны.
З мэтай канцэнтравання ўсей паўнаты ўлады ў адной установе Прэзідыюм Вярхоўнага Савета СССР, Цэнтральны Камітэт ВКП (б) і Савет Народных Камісараў СССР 30 чэрвеня 1941 г. утварылі Дзяржаўны Камітэт Абароны. Яму былі падпарадкаваны ўсе ваенныя, партійныя, савецкія і грамадскія ўстановы, а таксама ўсе грамадзяне СССР. Старшыня ДКА І.В. Сталін адначасова займаў пасады Генеральнага сакратара ЦК ВКП (б), Старшыні СНК СССР, а з 8 жніўня 1941 г. стаў Вярхоўным Глаўнакамандуючым і ўзначаліў стаўку Вярхоўнага Глаўнакамандуючага [3, с 99].
ДКА кіраваў мабілізацыяй усіх эканамічных, вайсковых і людскіх рэзерваў, работай па забеспячэнні арміі зброяй, вайсковай тэхнікай і яе вытворчасцю, эвакуацыяй на ўсход прамысловых прадпрыемстваў і людзей. Адначасова з ДКА дзейнічалі і канстытуцыйныя органы дзяржаўнай улады і кіравання. Але на Беларусі ў сувязі з акупацыяй яе тэрыторыі выш\йшыя органы ўлады вымушаны былі эвакуіравацца ў Расію, а мясцовыя - спынілі сваю дзейнасць.
У чэрвені 1942 г. скончыўся тэрмін паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Беларускай ССР першага склікання выбраны ў 1938 г. Але ва ўмомах вайны і акупацыі тэрыторыі Беларусі правесці выбары ў Вярхоўны Савет было немагчыма. Таму Прэзідыюм Вярхоўнага Савета БССР прадоўжыў паўнамоцтва Вярхоўнага Савета да првядзення новых выбараў. Таксама прадоўжыў сваю работу ў эвакуацыі і Савет Народных Камісараў БССР. У пачатковы перыяд вайны дзейнасць урада вызначалася арганізацыйна- гаспадарчымі задачамі, звязанымі з перабудовай работы прамысловасці і транспарту з улікам ваеннага становішча, эвакуацыяй матэрыяльных сродкаў і насельніцтва ў савецкі тыл. Таксама СНК праводзіў падрыхтоўчую работу па падборы кадраў для вяртання на радзіму, як толькі пачнецца вызваленне Беларусі.
З восені 1943 г пачалося вызваленне тэрыторыі Беларусі, і органы дзяржаўнай улады Беларускай ССР узнаўляюць сваю дзейнасць непасрэдна ў рэспубліцы. Пасля вызвалення Гомеля Прэзідыюм Вярхоўнага Савета БССР пераехаў з Масквы ў гэты абласны цэнтр, а 14 лютага 1944 г быў выдадзены ўказ аб скліканні шостай сесіі Вярхоўнага Савета БССР. На сесіі быў абмеркаваны і зацверджаны дзяржаўны бюджет рэспублікі 1944 г , прынята рашэнне аб утварэнні двух наркаматаў БССР - замежных спраў і абароны, зацверджаны ўказы Прэзідыюма Вярхоўнага Савета, якія былі прыняты паміж пятай і шостай сесіямі .Пасля шостай сесіі дзейнасць Прэзідыюма Вярхоўнага Савета БССР істотна актывізавалася. Акрамя вырашэння пытанняў аб зменах у сістэме вышэйшых органаў дзяржаўнага кіравання рэспублікі 21 красавіка 1944 г. было разгледжана пытанне аб памілаванні грамадзян асуджаных судовымі органамі БССР.
Пасля таго як Савецкая Армія ўступіла на тэрыторыю Беларусі, у вызваленных ад акупацыі раенах СНК БССР адразу пачаў разгортваць работу па належнай арганізацыі дзейнасці органаў мясцовага кіравання і ўзнаўленні парушанай вайной народнай гаспадаркі. На працягу 1943-1945гг беларускі ўрад вырашаў шматлікія пытанні адносна аднаўлення дзейнасці органаў дзяржаўнай улады і кіравання, гаспадарчых і культурных устаноў.
У лістападзе 1943г урад БССР упершыню за ваенныя гада пачаў займацца планам развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі. Быў складзены план дзяржаўнага бюджэту на 1944г.У жніўні 1945 г. УК КП (б) Б і СНК БССР разгледзелі першы пасляваенны пяцігадовы план узнаўлення і развіцця народнай гаспадаркі Беларускай ССР. Практычна да пачатку 1944г на вызваленнай тэрыторыі Беларусі ўзнавілі дзейнасць амаль усе цэнтральныя органа дзяржаўнага кіравання і выкараўчыя камітэты мясцовых саветаў. У перыяд з 1943-1945гг пры СНК БССР ствараецца шэраг упраўленняў і бюро: Упраўленне па дзяржаўнаму забеспячэнню і бытавому ўладкаванню сем'яў ваеннаслужачых і партызан; Упраўленне па транспартнаму асваенню малых рэк; Галоўнае энэргетычнае ўпраўленне; Бюро па ўліку і размеркаванню рабочай сілы і іншыя.
У гэты перыяд на работу ў Беларусь было накіравана шмат расіян. Фактычна многія кіруючыя органы ў значнай ступені фарміраваліся з ліку асоб, якія накірошваліся з расіі для работы ў рэспубліку. Так толькі ў канцы 1943 г. і ў 1944 г. з РСФСР у БССР было накіравана 2124 кіруючыя асобы ( з іх 9 сакратароў абкамаў, 64 сакратары райкамаў, 23 старшыні райвыканкамаў і гд.).[1, с 255-256]
Указам Прэзідыюма Вярхоўнага Савета БССР ад 6 лютага 1945г быў вызначаны парадак набыцця савецкага грамадзянства асобамі, якія перасяліліся ў Беларуску ССР на падставе пагаднення паміж урадам Беларусі і Польскім Камітэтам Нацыянальнага Вызвалення. Згодна гэтаму нарматыўнаму акту ўсе асобы, якія перасяліліся з Польшчы ў БССР, незалежна ад таго, былі яны польскімі грамадзянамі ці не , з моманту іх прыбыцця на тэрыторыю Беларусі набывалі грамадзянства БССР.
3 ліпеня 1945г у Мінску праходзіла семая сесія Вярхоўнага Савета Беларускай ССР першага склікання. Яна вырашала шэраг пытанняў, у тым ліку прыняла закон “Аб адзнаменаванні Перамогі і ўвекавечванні памяці воінаў Чырвонай Арміі і партызан, загінуўшых у барацьбе з нямецка-фашыскімі захопнікамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза”. У адпаведнасці з гэтым законам дзень 3 ліпеня становіцца ўсенародным святам вызвалення Беларусі ад фашаскіх акупантаў.
3. Права у гады вайны
У адпаведнасці з Законам Вярхоўнага Савета СССР ад 1 лютага 1944 г. За саюзнымі рэспублікамі было замацавана права ўступаць у непасрэдныя зносіны з замежнымі дзяржавамі, заключаць з імі пагадненні і абменьвацца дыпламатычнымі прадстаўнікамі. Паводле гэтага закона, 24 сакавіка 1944 г. VI сесія Савета Беларускай ССР прыняла закон аб утварэнні Народнага Камісарыята замежных спраў рэспублікі.
У час другой сусветнай вайны прававая сістэма Беларускай ССР, не мела самастойнага значэння, бо згодна з Канстытуцыяй СССР, выданне Крымінальнага і Гражданскага кодэксаў было аднесена да кампітэнцыі СССР. Па астатнім галінам права дзейнічалі ў асноўным нормы агульнасаюзнага права [5, с 176]. Асабліва яскрава гэты працэс праявіўся ў Працоўным заканадаўстве. Прэзідыюм Вярхоўнага Савета СССР выдаў указ ад 26 чэрвеня 1940 г., аб устанаўленні жорсткага рэжыму працы. Рабочыя і служачыя заводаў і фабрык, дзяржаўных устаноў не маглі звальняцца з працы па уласным жаданні. За самавольнае пакіданне працы, за прагул без уважлівых прычын і спазненне больш чым на 20 хвілін, разглядалася як прагул і каралася як крымінальнае злачынства.
Пасля нападу немцаў на Савецкі Саюз і ўвядзенне ваеннага становішча былі ўнесены дапаўненні ў Працоўнае заканадаўства. 26 верасня 1941 г. Быў апублікаваны ўказ Прэзідыюма Вярхоўнага Савета СССР « Аб рэжыме рабочага часу рабочых і служачых у ваенны перыяд». Дзякуючы якому адміністрацыя прадпрыестваў магла ўстанаўліваць абавязковую, звыштэрміновую працу працягласцю ад аднаго да трох гадзін у дзень.26 снежня 1941 г. Уводзіліся яшчэ больш жорсткія меры крымінальнай адказнасці за самавольнае пакіданне працы або прагул. Гэтыя ўказы дзейнічалі на Беларусі пэўны час і пасля заканчэння вайны.
Грамадзянскае заканадаўства ваеннага часу перш за ўсе было накіравана на забеспячэнне рэгулявання маемасных адносін у інтарэсах перамогі над ворагам. Для ўзмацнення грамадзянска-прававой аховы сацыялістычнай уласнасці была павышана матэрыяльная адказнасць за крадзяжы, недастачу і страту тавараў, гаручага матэрыялу, гібель коней і буйной рагатай жывелы.
30 кастрычніка 1943 г. Урад Беларускай ССР усклаў адказнасць за захаванне пакінутай і вымарачанай ( не прынятай наследнікамі) маёмасці да моманту прыняцця яго на ўлік фінансавымі органамі на кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў, домакіраўніцтвы, а на тэрыторыі сельсаветаў - на іх выканкамы.
У гады вайны прымаліся меры па сацыяльнай абароне наельніцтва. Так, згодна з Пастановай СНК СССР ад 5 жніўня 1941 г. На час вайны за ўсімі ваеннаслужачымі захоўвалася іх жылая плошча, і жыльцы, якія часова займалі кватэру ваеннаслужачага, абавязаны былі вызваліць яе. Грамадзяне, якія вярнуліся з эвакуацыі, мелі права ў судовым парадку патрабаваць вызвалення раней прыналежнай ім жылой плошчы.
Указам Прэзідыюма Вярхоўнага Савета СССР ад 14 сакавіка 1945 г., «Аб спадчынніках па законе і па завяшчанню» былі ўнесены значныя змены і ў парадак атрымання спадчыны. Перш за ўсе было пашырана кола спадчыннікаў, у лік якіх уключаліся бацькі, браты, сестры памерлага. Вызначалася чарговасць яе атрымання. Спадчыннікамі першай чаргі з'яўляліся дзеці, муж або жонка, непрацаздольныя, што былі на ўтрыманні спадчынадаўца не менш як год да яго смерці. У выпадку адсутнасці спадчыннікаў першай чаргі або не прыняцця імі спадчыны да наследавання заклікаліся працаздольныя бацькі, а пры іх адсутнасці- браты і сестры памерлага. Гэтым жа ўказам былі пашыраны права спадчынадаўца па распаражэнні ўласнай маёмасцю. Яна магла быць адпісана аднаму або некалькім асобам з ліку спадчыннікаў па водле закону, а таксама дзяржаўным органам і грамадскім арганізацыям. Акрамя таго, спадчынадавец мог завяшчаць сваю маемасць любому грамадзяніну, пры ўмове адсутнасці законных спадчыннікаў.
У гады вайны быў прыняты шэраг заканадаўчых актаў, якія рэгулявалі пытанні грамадзянскага працэсу. Асабліва важнае значэнне мела пастанова пленума Вярхоўнага суда СССР ад 27 чэрвеня 1941 г., паводле якой было прынята рашэнне прыпыніць вядзенне ўсіх незакончаных спраў аб высяленні з жылых памяшканняў асоб, прызваных у дзеючую армію, і членаў іх сямей. Прыпыняліся на перыяд ваенных дзеянняў і ўсе неразгледжаныя грамадзянскія справы іншых катэгорый, калі адказчыкі знаходзіліся ў арміі.
Значныя змены ў шлюбна-сямейнае заканадаўства ўнес указ Прэзідыюма Вярхоўнага Савета СССР ад 8 ліпеня 1944г , які перш за ўсе закранаў форму заключэння шлюбу і парадак яго скасавання. Шлюб, зарэгістраваны ў органах запісаў актаў грамадзянскага стану ( ЗАГСе), прызнаваўся маючым юрыдычную сілу. З мэтай паменшыць колькасці разводаў ускладняўся шлюбна-разводны працэс. Шлюб мог быць скасаваны толькі судом і пры выкананні цэлага шэрагу умоў: спачатку трэба было звярнуцца ў народны суд, патрабавалася абавязковая публікацыя ў мясцовым друку аб будучым разглядзе справы адносна разводу. Калі папыткі народнага суда па прымірэнні не адбваліся, яны мелі права, пасля таго, як заплацяць значную пошліну,звярнуцца з іскам у абласны суд. Мужам прадастаўлялася права спыняць справу ў любой стадыі працэсу. Прысутнасць у судзе мужа і жонкі з'яўлялася абавязковай.У выпадку скасавання шлюбу,суд вызначаў, пры кім застаюцца дзеці і ўсталеўваў памер спагнання на іх утрыманне аліментаў, а таксама здзяйсняў падзел маемасці.
Указам Прэзідыюма Вярхоўнага Савета СССР ад 8 ліпеня 1944г “ Аб павялічэнні дзяржаўнай дапамогі цяжарным жанчынам, шматдзетным і адзінокім маці, узмацненне аховы мацярынства і дзяцінства” быў павялічаны отпуск па цяжарнасці і родам працуючым жанчынам, устаноўлена ганаровае званне “ Маці-гераіня”, заснаваны ордэн “ Мацярынская слава” і “ Медаль мацярынства” [3, с 101].
Асноўная задача крымінальнага заканадаўства перыяду вайны заключалася ў ахоўве ўстаноўленнага правапарадку, умацаванні воінскай і працоўнай дысцыпліны. Разам з тым неабходна падкрэсліць, што на часова акупіраванай тэрыторыі БССР захоўваласядзеянне савецкага заканадаўства. Таму асобы, якія ўчынілі на тэрыторыі рэспублікі злачынства, падлягалі крымінальнай адказнасці па савецкіх законах. Так указам Прэзідыюма Вярхоўнага Савета СССР 6 ліпеня 1941 г. “ Аб адказнасці за распаўсюджванне ў ваенны час ілжывых чутак, якія выклікаюць трывогу сярод насельніцтва” вінаватыя караліся зняволеннем ад 2 да 5 гадоў, калі гэта злачынства не пападала пад больш суровае пакаранне.
У барацьбе з раскраданем дзяржаўнай і грамадскай маемасцішырока прымяняўся Закон ад 7 жніўня 1932 г., які прадугледжваў павышаную адказнасцьза крадзяжы аж да растрэлу. 23 ліпеня 1942 г. Указам Прэзідыюма Вярхоўнага Савета СССР была ўстаноўлена адказнасць у выглядзетурэмнага зняволення ад трох да пяці гадоў за раскраданне гаручага ў МТС і саўгасах; 13 красавіка 1942 г. - крымінальная адказнасць за адмаўленне і ўхіленне ад працоўнай павіннасці, а праз два дні - за ўхіленне ад мабілізацыі на сельскагаспадарчыя работы, самавольнае пакіданне гэтых работ, а таксама за невыпрацоўку абавязковага мінімуму працадзен.
Пасля заканчэння вайны дзеянне надзвычайных крымінальных законаў ваеннага часу было скасавана Указам Прэзідыюма Вярхоўнага Савета СССР ад 21 верасня 1945 г. Але дзеянне ўказа не распаўсюджвалася на заходнія раены Беларусі, дзе гэтыя законы захоўваліся да 4 ліпеня 1946 г.
7 ліпеня 1945 г. Прэзідыюм Вярхоўнага Савета СССР прыняў указ “ Аб амністыі ў сувязі з Перамогай над гітлераўскай Германіяй”. У адпаведнасці з ім поўнасцю вызваляліся ад пакарання асуджаныя да зняволення на тэрмін да трох гадоў, а для асобаў, асуджаных да зняволення на тэрмін звыш трох гадоў, тэрмін неадбытага пакарання скарачаўся на палову. Вызваляліся ад пакарання тыя асуджаныя, у дачыненні да якіх была ўжыта адтэрміноўка выканання прысуду да заканчэння ваенных дзеянняў. Амністыя не распаўсюджвалася на асобаў, якія былі асуджаныза здзяйсненне асабліва небяспечных злачынстваў - дзяржаўных злачынстваў, крадзяжоў дзяржаўнай і грамрдскай маемасці па законе ад 7 жніўня 1932 г., бандытызму, забойстваў, разбояў, а таксама на асобаў, неаднаразова асуджаных за растраты, крадзяжы, рабаванні і хуліганства[1, с 260].
Пасля заканчэння вайны пачалася перабудова дзейнасці органаў следства, пракуратуры і суда ў прымяненні да ўмоў мірнага часу. Нормы працэсуальнага права аб выключэннях з агульных правілаў судаводства, устаноўленыя Указам Прэзідыюма Вярхоўнага Савета СССР ад 22 чэрвеня 1941 г. “ Аб ваенным становішчы”, спынілі свае дзеянне, вядзенне крымінальных спраў пачало адпавядаць нормам крымінальна- працэсуальнага кодэкса.
Заключэнне
Разгледзячы вышэй ізложанныя пытанні хочыцца адзначыць, што ў час Вялікай Айчыннай вайны на Беларусі было вельмі цяжкае становішча. Прымаліся меры па ўмацаванню абароназдольнасці краіны і яе эканамічнай магутнасці. На ўсей тэрыторыі было ўведзена ваеннае становішча, уведзены ўсеагульны воінскі абавязак, таксама было ўведзена ўсеагульнае абавязковае абучэнне ваеннай справе, але не гледзячы на гэта, у першы год значная частка тэрыторыі Беларусі была захоплена нямецкімі фашыстамі. Аднак і ў гэты час яны не зламілі волю народа да перамогі.
Ня гледзячы на гэта становішча вышэйшы орган дзяржаўнай улады, будучы ў эвакуацыі, прадаўжаў сваю працу. Ён прымаў шэраг указаў і законаў.
Аднак ў час вайны прававая сістэма была значна зменена. У час ваеннага становішча ваенным уладам надаваліся значныя права, любое парушэнне ці злачынства жорстка караліся. Для рабочых і служачых павялічваліся рабочыя гадзіны, за прагулы ўводзілася крымінальная адказнасць. Таксама ў гэты час быў уведзены ўказ аб дапамозе шматдзетным і адзінокім маці. Быў уведзены закон па сацыяльнай абароне насельніцтва, за ўсемі ваенаслужачымі захоўвалася іх жылая плошча. Значныя змены былі ўненсены ў парадак атрымання спадчыны і пашыраны првы спадчынадаўцаў.
Нягледзячы на ўсе цяжкасці і складанасці, наша дзяржава паступова , крок за крокам, ішла да жаданай перамогі.
абараназдольнасць вайна права сацыяльная
Літаратура
1. Доўнар Т.І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. / Т.І. Доўнар - 2е выданне - Мінск, Амалфея 2008 - 400с.
2. А.Ф. Вішнеўскі Гісторыя дзяржавы і прва Беларусі, Мінск ВП “Экаперспектыва” 2000 - 319 с.
3. Сокол С.Ф. История государства и права Беларуси / С.Ф. Сокол, В.А. Владимиров - Минск, БИП - с Плюс 2007 - 127 с.
4. Беларусь у перыяд Другой Сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны (1939-1945 гг.), дакументы і матэрыялы, вучэбны дапаможнік для студэнтаў, аўтар-складальнік Котаў А.І., Мінск БДУ, 2004- 168 с
5. А.Я. Юхо Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: дапаможнік у 2-х ч., Ч. 2- Мінск РІВШ БДУ , 2003 - 276 с.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Дзейнасць вышэйшых органаў дзяржаўнай улады БССР. Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. Накірункі і развіццё права. Дзейнасць органаў следства, пракуратуры і суда. Шлюбна-сямейнае заканадаўства. Міжнародная дзейнасць Беларускай ССР.
реферат [53,8 K], добавлен 06.02.2012Апісанне крыніц магдэбургскага права. Параўнанне нормаў прывілеяў на магдэбургскае права ў Полацку 1498 і Мінску 1499. Асаблівасці структуры і кампетэнцыя органаў кіравання ў гарадах з Магдэбургскім правам. Характарыстыка прававога становішча мяшчан.
контрольная работа [34,5 K], добавлен 08.01.2012Гісторыя Беларусі ў перыяд Вялікага княства Літоўскага. Вышэйшыя, мясцовыя ссудовыя органы княства. Каптуровы суд і сялянскія копныя суды (капы). Важнейшый прынцып працэсуальнага права, разгляд справы. Аналіз нормаў працэсуальнага права ў Статуце 1588 г.
контрольная работа [18,2 K], добавлен 04.04.2012Прававыя і сацыяльна-эканамічныя перадумовы суднавы рэформы Беларусі ў XVI ст. Бельская грамата: прынцып роўнасці шляхты перад судом і законам, абмежаванне судовай улады мясцовай адміністрацыі. Стварэнне выбарных земскіх і подкоморских судоў для шляхты.
реферат [35,4 K], добавлен 19.01.2017Вышэйшыя судовыя органы дзяржавы. Мясцовыя судовыя органы. Замкавы (гродскі) суд. Земскі суд. Падкаморскі суд. Магістрацкі суд. Каптуровы суд. Копны суд. Aппapat конституционного суда РФ. Конституционный (уставный) суд субъекта РФ.
курсовая работа [40,1 K], добавлен 06.11.2003Дзейнасць вышэйшых органаў улады СССР і БССР у 1985-1990 гг. Камісіі і Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР. Пачатак дэмакратызацыі грамадскіх адносін у СССР. Значэнне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
контрольная работа [26,0 K], добавлен 17.02.2012Разуменнем дзяржаўнага кіравання у антычныя епоху, позняга адраджэнн. Дагаворная тэорыя паходжання дзяржавы Ж.Ж. Русо, Т Гобса. Развіток і прыхільніки грамадскай і дзяржаўнай тэорыі самакіравання ў Расіі. Фарміравання сучаснага дэмакратычнага дзяржавы.
реферат [34,1 K], добавлен 22.11.2010Дзейнасць вышэйшых органаў улады СССР і БССР ў 1985-1990 гг. Пачатак рэфармавання і дэмакратызацыі грамадскіх адносін у СССР. Змены ў заканадаўстве. Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай ССР. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР і яе значэнне.
контрольная работа [22,7 K], добавлен 01.03.2012Определение сущности права - исторически изменчивой, объективно обусловленной справедливой общей меры свободы и равенства, получающей посредством официального выражения общеобязательную силу. Теория естественного права и нормативизм. Принципы права.
реферат [34,4 K], добавлен 20.03.2011Понятие и сущность брака. Основные права и обязанности супругов. Лишение и ограничение родительских прав. Имущественные права супругов. Органы опеки и попечительства. Права ребёнка согласно стандартам международного права. Особенности расторжения брака.
доклад [22,1 K], добавлен 02.06.2010