Магдэбургскае права на Беларусі
Апісанне крыніц магдэбургскага права. Параўнанне нормаў прывілеяў на магдэбургскае права ў Полацку 1498 і Мінску 1499. Асаблівасці структуры і кампетэнцыя органаў кіравання ў гарадах з Магдэбургскім правам. Характарыстыка прававога становішча мяшчан.
Рубрика | Государство и право |
Вид | контрольная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 08.01.2012 |
Размер файла | 34,5 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
20
Размещено на http://www.allbest.ru/
КАНТРОЛЬНАЯ ПРАЦА
па дысцыпліне «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі»
Магдэбургскае права на Беларусі
Есвил Анастасии Тадеушевны
Гродно 2010
Змест
магдэбургскае права орган кіравання
Уводзіны
1. Крыніцы магдэбургскага права. Параўнаць нормы прывілеяў на магдэбургскае права Полацку 1498 г. і Мінску 1499г. (ці іншым гарадам)
2. Структура і кампетэнцыя органаў кіраваня ў гарадах з магдэбургскім правам
3. Прававое становішча мяшчан
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Уводзіны
Мая кантрольная работа была напісана па дысцыпліне “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі”. Гісторыя дзяржавы і права як навуковая дысцыпліна з'яўляецца арганічнай часткай агульнай гісторыі народа, яго культуры, гэта навука пра жыццё і дзейнасць людзей у грамадстве і дзяржаве. Яна дапамагае бачыць поспехі і памылкі ў грамадска-палітычным жыцці, з асаблівай вастрынёй усведамляць іх месца ў ланцугу пакаленняў, правільна накіроўваць іх паводзіны ў сучаснасці. Без грунтовага ведання гістарычных падзей і яснага разумення ўсяго ходу гісторыі немагчыма мець цвёрды светапогляд. Тэма маёй кантрольнай работы “Магдэбургскае права на Беларусі”. Магдэбургскае права (па-нямецку: Magdeburger Recht), а таксама Майдэборскае права -- адна з найбольш вядомых сыстэмаў мескага (гарадзкога) права. Магдэбургскае права склалася з розных крыніцаў: прывілеяў, выдадзеных архіяпіскапам Віхманам мескаму патрыцыяту (1188), Саксонскага зярцала, пастановаў суда шэфэнаў Магдэбурга і іншых. У часы Сярэднявечча беларускія гарады былі цэнтрамі рамяства, гандлю, культуры, адміністрацыі ды абарончымі збудаваннямі. У ХІV-ХVІ стагоддзях многія з іх атрымалі права на самакіраванне, гэтак званае магдэбургскае, або майдэборскае, права (ад назову нямецкага горада Магдэбург, які здаўна жыў паводле самакіравання).
Гэтае права надавалася гарадам праз прывілеі ад імя вялікага князя, дзе адзначаліся парадак фармавання органаў кіравання, правы і льготы, вызваленне ад феадальных павіннасцяў. Крыніцамі магдэбургскага права былі як нямецкія законы («Вайхбільд Магдэбурга», «Люстра саксаў»), так і мясцовае гарадское права, а па некаторых катэгорыях справаў - асноўны закон нашай дзяржавы, Статут Вялікага Княства Літоўскага. Першымі ў Беларусі магдэбургскае права ўвялі Вільня (1387 год) і Берасце (1390 год). Пазней, у ХV-ХVІ стагоддзях, яго дасталі жыхары Горадні, Слуцка, Полацка, Менска, Новагародка, Слоніма, Магілева, Пінска ды інш. Згодна з прывілеем на магдэбургскае права ў горадзе ствараліся органы самакіравання, незалежныя ад ваяводаў і старастаў. Гарадское кіраванне ўзначальваў войт, прызначаны вялікім князем. Разам з ім дзейнічала гарадская рада, што складалася з 12-20 месцічаў-радцаў. Дзейнасць рады ў фінансавай сферы кантралявалася выбарным органам з 12 месцічаў - мужоў паспалітых, або прысяглых. Існаваў уласны судовы орган па крымінальных справах - лава, куды ўваходзілі лаўнікі пад старшынствам войта. Штодзённымі справамі займаліся бурмістры, якія па сканчэнні паўнамоцтваў рабілі справаздачу перад радай, а пазней - на агульным сходзе месцічаў. Бурмістарскі суд, куды ўваходзілі бурмістры з радцамі, развязваў цывільныя справы. Гарадская рада і лава разам складалі магістрат.
Атрыманне горадам магдэбургскага права вылучала яго з мясцовай феадальна-адміністрацыйнай сістэмы, падпарадкоўваючы вялікаму князю. Статус ягоных жыхароў істотна падвышаўся: яны станавіліся вольнымі, набывалі права на зямельную ўласнасць, вызваляліся амаль ад усіх феадальных павіннасцяў - нарыхтоўкі сена, выдзялення фурманак і інш., якія неслі дагэтуль разам з сялянамі воласці, ад суда і ўлады дзяржаўных службовых асобаў. Дазвалялася рабіць у горадзе ратушу, мець крамы, мануфактуры, загадваць вагамі і мерамі, будаваць млыны, лазні і г.д. Прадугледжваліся і пэўныя гандлёвыя льготы. Так, мяшчане Вільні, Полацка і некаторых іншых гарадоў з магдэбургскім правам вызваляліся ад мыта на тэрыторыі ўсёй нашай дзяржавы. Гарады з магдэбургскім правам - Менск, Полацак, Магілеў адрозна ад звычайных гарадоў мелі права двойчы на год праводзіць міжнародныя кірмашы, прычым прыезджыя купцы (а яны, дарэчы, былі з усяе Эўропы) мусілі прадаваць тавар толькі оптам, ад чаго горад меў значную выгаду.
1. Крыніцы магдэбургскага права. Параўнаць нормы прывілеяў на магдэбургскае права Полацку 1498 г. і Мінску 1499г. (ці іншым гарадам)
Магдэбургскае права склалася з розных крыніцаў: прывілеяў, выдадзеных архіяпіскапам Віхманам мескаму патрыцыяту (1188), Саксонскага зярцала, пастановаў суда шэфэнаў Магдэбурга і іншых. Яно тлумачыла розныя віды праваадносінаў: дзейнасьць мескай улады, суда, яго кампэтэнцыю і парадак судаводзтва, пытаньні зямельнай уласнасьці «ў межах места», парушэньні ўладаньня, захопу нерухомасьці, усталёўвала пакараньні за розныя віды злачынстваў.
Ф. Тараноўскі пісаў што крыніцамі магдэбургскага права ў ВКЛ у XVI-XVII стст. былі пераважна перапрацоўкі польскіх юрыстаў Барталамея Гроіцкага (1556, 1558, 1559, 1567), Паўла Шчэрбіча (1581) і Яскера (1602), а ў якасці субсідыярных крыніц права ў гарадах прымаліся ранейшыя нормы звычаёвага права і земскае права (Статуты ВКЛ).
Прывiлеi падзялялiся на ільготныя, даравальныя i ахоўныя. Былi земскiя (пашыралiся на ўсiх феадалаў), гарадам, абласныя, валасныя (толькi для пэўнай тэрыторыi), прывiлеi для асобных груп насельнiцтва.
Першымi агульнадзяржаўнымi (земскiмi) прывiлеямi лiчацца прывiлеi, выдадзеныя ў 1387 г. вялiкiм князем Ягайлам аб iльготах феадалам за пераход у каталiцтва (20.2.1387), аб вызваленнi каталiцкага духавенства i яго маёнткаў ад дзяржаўных павiннасцей i падаткаў (22.2.1387). Гарадзельскi прывiлей 1413 г. пашырыў правы феадалаў-католiкаў, а ў 1432 - 1434 гг. яны былi распаўсюджаны на ўсю шляхту. Праваслаўныя феадалы, як i феадалы-католiкi, атрымалi права насiць гербы i карыстацца iншымi знакамi рыцарскай годнасцi. Былi створаны прававыя перадумовы для аб'яднання i вылучэння саслоўя шляхты, незалежна ад веравызнання. Афармленне саслоўных правоў шляхты ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм у XV ст. суправаджалася ўзмацненнем улады феадалаў над сялянамi. Прывiлеем 02.05.1447 г. вялiкі князь Казiмiр IV забаранiў пераход сялян ад аднаго феадала да другога.
«Феадальнай канстытуцыяй» называюць прывiлей вялiкага князя лiтоўскага Аляксандра 1492 г., якi абмежаваў уладу вялiкага князя панамi-радай. Прывiлей таксама вызначыў асновы адмiнiстрацыйнага, грамадзянскага, крымiнальнага права, што пасля ўвайшлi ў статуты. Апошнiмi напярэдаднi прыняцця статута 1529 г. сталi прывiлеi Жыгiмонта I Старога 1506 i 1522 гг., у якiх пацвярджалiся ўсе падараваныя раней правы саслоўю феадалаў у княстве. Яны нібы завяршалi першы этап развiцця дзяржаўнага права ў форме прывiлеяў.
Другiм вiдам прывiлеяў з'яўляюцца абласныя прывiлеi. М. Ясiнскi называе iх «даравальнымi граматамi ахоўнага характару». Такiм чынам, ён штучна аб'ядноўвае два тыпы грамат: даравальныя i ахоўныя (пацвярджальныя). Сапраўды, большасць грамат была выдадзена вялiкiм князем лiтоўскiм ускраінным землям княства ў напружаныя моманты барацьбы за iх з Маскоўскай дзяржавай. Галоўным было абяцанне: «старыны не рухаем, а навiны не ўводзiм». Для характарыстыкi мясцовага права трэба мець на ўвазе, што ў граматах пералiчваюцца не ўсе нормы, а толькi тыя, што маглi быць парушаны з боку велiкакняжацкай улады або яе прадстаўнiкоў на месцах. Ахоўныя граматы (прывiлеi) змяшчаюць папярэднiя, пацвярджаючыя iх нормы. Самыя старажытныя нормы прывiлеяў былi выпрацаваны на працягу доўгага часу, калi асобныя княствы (вобласцi) выступалi як самастойныя дзяржавы, якiя, прымаючы да сябе таго цi iншага князя, заключалi з iм дагавор (рад). Уключэнне iх у склад ахоўных грамат дае цiкавы матэрыял для характарыстыкi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай будовы i ўмоў складвання Вялiкага княства Лiтоўскага як дзяржавы. Абласныя прывiлеi з'яўляюцца таксама каштоўнай крынiцай i пры вызначэннi гiсторыi мясцовых органаў дзяржаўнага кiравання. У прыватнасцi, тут змяшчаецца ўпамiнанне аб такiх службовых асобах, як цiвун, лоўчы, падвойскi, гараднiчы i некаторыя iншыя. Для поўнай характарыстыкi гэтага вiду прывiлеяў трэба яшчэ адзначыць, што большасць з выдадзеных усходнiм абласцям княства прывілеяў складзена на «рускай» (старажытнабеларускай) мове.
Адным з найбольш распаўсюджаных вiдаў прывiлеяў з'яўляюцца прывiлеi гарадам на магдэбургскае права. Даравальнымі граматамi гарадам вярхоўная ўлада забяспечвала iх жыццяздольнасць як цэнтраў рамяства i гандлю, вызначала становiшча гараджан як саслоўя феадаль-нага грамадства («мяшчане»). Першымi дакументамi, спецыяльна выда-дзенымi толькi для гараджан, былi граматы (прывiлеi) жыхарам гарадоў Вiльнi (1387) i Бярэсця (1390). На працягу XV i XVI ст. граматы на магдэ-бургскае права атрымалi iншыя буйныя гарады Беларусi. У iх змяшчалiся найперш агульныя, характэрныя для многiх гарадоў прававыя нормы. Разам з тым прывiлеi рэгламентавалi павiннасцi гараджан, якiя раней вызначалiся нормамi звычаёвага права i якiя ў розных гарадах былi неаднолькавымi. Першаступеннае значэнне ў граматах надавалася нормам, што ўстанаўлiвалi парадак утварэння i кампетэнцыю гарадскiх органаў кiравання.
Прывілеі на магдэбургскае права шэрагу гарадоў выдаваліся па некалькi разоў (у вынiку пашырэння правоў, страты арыгiнала i г. д.). Так, Магiлёў атрымаў магдэбургскае права ў 1561 г., а ў 1577 г. - прывiлей на вялiкае магдэбургскае права. У асобных публiкацыях (напрыклад, у «Актах Заходняй Расii») змешчаны пацвярджальныя прывiлеi без спасылкi на тое, калi горад атрымаў права ўпершыню.
Сярод прывiлеяў патрэбна адзначыць таксама граматы асобным групам насельнiцтва - яўрэям i татарам. Першы прывiлей яўрэям на права iх пасялення ў Бярэсцi выдадзены Вiтаўтам ў 1388 г. Ён надаваў яўрэям шырокiя правы ў фiнансавай галiне i гандлi, рэгуляваў парадак разгляду судовых спраў памiж хрысцiянамi i яўрэямi. Для характарыстыкi гэтай крынiцы важнае значэнне (як, дарэчы, i iншых) мае вызначэнне ўмоў яе ўзнiкнення: пачатак барацьбы Вiтаўта за ўладу ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм i патрэба ў iстотнай фiнансавай падтрымцы. Граматы яўрэям выдавалiся таксама Аляксандрам i iншымi князямi. У далейшым правы i абавязкi такiх груп насельнiцтва, як яўрэi i татары, рэгламентавалiся як статутамi, так i асобнымi граматамi (грамата татарам 1568 г. i г.д.). Грамата на магдэбургскае права давала гораду ўласны герб.
2. Структура і кампетэнцыя органаў кіраваня ў гарадах з магдэбургскім правам
У аснове сістэмы самакіравання на падставе магдэбургскага права стаяла гарадская абшчына, якая з'яўлялася калектыўным суб'ектам права. Яна вырашала найбольш значныя пытанні гарадскога жыцця: прымала рашэнні, якія датычыліся ўсіх мяшчан, горада ў цэлым, кантралявала дзейнасць органаў гарадскога кіравання. На чале сістэмы магдэбургскага самакіравання стаяў войт - кіраўнік мясцовай адміністрацыі, які выконваў галоўную распарадчую ўладу ў гарадской абшчыне і ўзначальваў войтаўскі суд, а ў час яго адсутнасці яго намеснік (лантвойт). Звычайна войт прызначаўся на пасаду вялiкiм князем цi феадалам (уласнікам горада), часам выбiраўся насельнiцтвам з заможных шляхцiцаў цi мяшчан. Непасрэднае кіраванне гарадскімі справамі знаходзілася ў руках бурмістраў, радцаў (саветнікаў) і лаўнікаў (засядацеляў), якія складалі магістрат - выбарны адміністрацыйна-судовы орган. Галоўным жа органам гарадскога самакіравання была гарадская рада, якая складалася з радцаў i лаўнiкаў і выбiралася з лiку купцоў, багатых майстроў і цэхмiстраў. Цвёрда вызначанай колькасці членаў рады не было, звычайна ў гарадах ВКЛ колькасць членаў рады набліжалася да 12 (гэта лічба лічылася класічным узорам). Узначальваў раду выбарны бурмiстр, ён жа і вёў яе пасяджэнні. У выпадках, калі ў горадзе адначасова дзейнічалі некалькі бурмістраў, пасяджэнні рады праводзіліся імі па чарзе. Звычайна бурмістра выбіралі на пасаду войт і прызначаныя ім выбаршчыкі (10-20 чалавек) на 1 год, пасля сканчэння якога ён рабіў праваздачу перад радай. З цягам часу пабольшала роля сходу гараджан у працэдуры выбараў рады і яе кіраўніка, у XVI ст. сход прапаноўваў некалькі кандыдатур, з якіх войт зацвярджаў на пасаду аднаго або двух. Таксама змяніўся прынцып справаздачы бурмістра, яна праходзіла ўжо на агульным сходзе гараджан.
Што датычыцца паўнамоцтваў войта і бурмістраў, то яны ў розных гарадах значна адрозніваліся. Напрыклад, судом другой інстанцыі ў адносінах да войтаўскага суда ў некаторых гарадах быў суд вялікага князя і рады (Магілёў, Менск), а ў некаторых іншых гарадах (Пінск) - гродскі (замкавы) суд старасты. У Новагародку войт разам з шасцю радцамі выбіраў двух бурмістраў, а ў Пінску бурмістр прызначаўся старастам з чатырох кандыдатаў, якіх прадстаўлялі мяшчане. На падставе гэтых фактаў А.Ф. Вішнеўскі адзначае адсутнасць якой-небудзь залежнасці войта і бурмістраў ад асноўнай массы гарадскога насельніцтва, а таму, на яго думку, не існуе дастатковых падстаў лічыць іх органамі гарадскога самакіравання. Але яшчэ У. Сыракомля згадваў пра агульны сход гарадской абшчыны Менска 1590 г., на якім было прынята рашэнне аб замене iснаваўшага раней парадку выбараў васьмi змен рады на тры, кожная з якiх павінна была выконваць свае абавязкi на працягу аднаго года. Гэты прыклад не дазваляе цалкам пагадзіцца з сцвярджэннем прафесара А.Ф. Вішнеўскага.
У гарадах з магдэбургскім правам кіраванне і суд ажыццяўляў магістрат, членамі якога былі войт, бурмістры, лаўнікі, радцы. Войт узначальваў гарадскі магістрат і з'яўляўся па сутнасці старшыней магістрацкага суда, а бургамістры, лаўнікі і радцы - яго членамі, колькасць якіх залежала ад колькасці жыхароў горада.
Магістрацкі суд у выніку чваёй загружанасці распадаўся на войтаўска-лаўнічы і бурмісцерска-радзецкі суды. Першы з іх з'яўляўся асаблівай судовай калегіяй і складаўся з войта і лаўнікаў. За старшыню на судовых пасяджэннях быў войт, часам яго намеснік - ландвойт. Лаўнікі выконвалі ролю прысяжных і выбіраліся мяшчанамі. Іх колькасць таксама залежала ад памераў горада.
Напрыклад у 17 ст. у Капылі і Несвіжы іх было 4, у Гародні 11, у Мінску і Барасці -12. Пасяджэнне суда магло адбывацца пры ўмове, што прысутнічае не менш як палова лаўнікаў. Войтаўска-лаўнічы суд разглядаў найбольш важныя крымінальныя і грамаздянскія справы (забойствы, маёмасныя спрэчкі, сведчыў дагаворы куплі-продажу, завяшчанні маёмасці і інш.). У склазде другога, бурмісцерска-радзецкага суда былі бурмістры і радцы. Гэты суд разглядаў мелкія справы, а таксама тякучыя пытанні кіравання.
Судовыя рашэнні, кіруючыся законамі ВКЛ і мяркаваннямі лаўнікаў ды радцаў, выносіў войт і бурмістр. Рашэнні бурмісцерска-радзецкага суда можна было абскардзіць у войтаўска-лаўнічы, а рашэнні апошняга ў гаспадарскі суд (з 1581 г. - у Галоўны суд). За выкананне судовых функцый войт і астанія члены суда мелі немалы прыбытак. Так у 1688-89 гг войт Нясвіжа атрымаў за гэта 400 злотых за год. У Гародні і Берасці па запісах ў магістрацкіх кнігах назіраецца выразны падзел войтайска-хаўнічага і бурмісцерска-радзецкага судоў, якія засядалі паасобку і толькі ў некаторых выпадках маглі засядаць разам.
У малых гарадах і ў большасці прыватнаўласніцкіх гарадоў лаўнікі, бурмістры і радцы ўваходзілі ў склад аднаго суда. Такім судом быў і войтаўскі суд, які дзейнічаў паралельна з войтаўска-лаўнічым і бурмісцерска-радзецкім. Ён амаль што не адрозніваўся ад іх па падсуднасці спраў, толькі ў ім судзіў адзін войт. Так у грамаце 1390 г. на магдэбургскае права Берасцю ўпамінаецца толькі адна крыніца ўлады і суда - войт. У грамаце 1498 г. Полацку гаворыцца: “Тот войт справедливости сказаныя бурмистров и радец моцне вчинити может, але бурмистры и радцы без войта або без ленвойта ни одного сказаныя вделати не мают”. Войтаўскі суд мог дзейнічаць як у гарадах з магдэбургскім правам, так і ў гарадах, якія яшчэ не атрымалі гэтае права. Каралева Бона ў 1551 г. запатрабавала, каб ў вялікакняжацкіх гарадах судовыя спрэчкі паміж мяшчанамі стараста разглядаў не адзін, а сумесна з гарадскім войтам і двума-трыма прысяжнікамі. У 16 ст. былі прызначаны войты з правам уласнага суда ў Сураж, Волеж, Магілеў і інш. гарадах ВКЛ, якія не мелі магдэбургскага права.
Пры разглядзе спраў войтаўскія, воўтаўска-лаўніцкія і бурмісцерскія суды акрамя Магдэбургскага права кіраваліся мясцовым гарадскім правам, Статутамі Вялікага княства Літоўскага.
У некаторых прыватнаўласніцкіх гарадах, так напрыклад у Слуцку, функціі войтаўска-лаўніцкага суда выконваў замкавы (гродскі) суд. На Беларусі войтаўска-лаўніцкія дзейнічалі прыкладна з 14 ст. і былі скасаваны пасля далучэння да Расійскай Імперыі.
Такім чынам “стварэнне незалежных ад адміністрацыі судоў, хаця б толькі для некаторых саслоўяў, сведчыла аб новым этапе ў развіцці прававой культуры грамадства, імкненні да паступовага ўсталявання прававога парадку ў дзяржаве. Выбраны незалежны суд быў прасякнуты задачамі служэння не толькі інтарэсам дзяржавы але і правам асобных людзей, задачамі абароны правапарадку нават ад органаў дзяржаўнай улады. Так скаргі на незаконныя дзеянні ваявод, стараст і іншых службовых асоб маглі падавацца у земскія і градскія суды, а апеляціі на іх пастановы ў Галоўны суд. Гэты радыкальны паварот у прававой тэорыі і паглядах на ролю суда ў грамадстве Беларусі ў XVI ст. пачаў ажыццяўляцца ў Заходняй Еўропе толькі ў XVII - XVIII ст. ст. Статут 1588 г. у значнай ступені паставіў дзейнасць мясцовай адміністрацыі пад кантроль суда.
Пераўтварэнне суда з органа абароны дзяржаўных інтарэсаў і правячай вярхушкі ў орган абароны асобнага чалавека прывяло да істотных змен і ў працэсуальным праве, да сцвярджэння новых прынцыпаў: публічнасці, права на ўдзел адваката (пракуратура) у працэсе, спаборніцтва бакоў і зараджэнне тэорыі свабоднай ацэнкі доказаў пры захаванні фармалізму працэса”.
Яшчэ адной асаблівасцю судовага ладу ў ВКЛ было існаванне так званага спецыяльнага кантуровага суда.
Кантуровы суд быў часовым надзвычайным судом у Рэчы Паспалітай для разгляду тэрміновых спраў у часы безкаралеўя. Яго юрысдыкцыя распаўсюджвалася на ўсю тэрыторыю Рэчы Паспалітай, у тым ліку і на ВКЛ. Са смерцю манарха звычайныя суды, якія ажыццяўлялі правасуддзе імем караля, спынялі сваю работу (акрамя гродскіх). Упершыню кантуровы суд быў створаны канфедэрацыяй шляхты пасля смерці Жыгімонта ІІ у 1572 г. Новы кароль, Стэфан Баторый, прызнаў кантуровы суд і зацвердзіў іх пастановы (выракі). Пасля яго смерці у 1586 г., малапольская шляхта выбрала кантуровых суддзяў у асобе ваявод. Іх зацвердзіў Варшаўскі канвакцыйны сойм, пастановай ад 29 студзеня 1587 г. Ён дазволіў выбраць кантуровыя суды, не вызначыўшы колькасць суддзяў, ва ўсіх ваяводствах, у тым ліку і ў ВКЛ. У часы наступных безкаралеўяў кантуровыя суды выбіраліся на перадканвакцыйных сойміках шляхтай, якая аб'ядноўвалася ў канфедэрацыі. У склад суда ўваходзілі ваявода або павятовы стараста ці іх намеснікі, суддзя і пісар гродскага суда, падкаморны, суддзя, падсудак, пісар земскага суда і інш. Суд лічыўся правамоцным, калі прысутнічала не менш як 5 асоб з яго складу. Пасяджэнні павінны былі адбывацца раз ў 6 тыдняў на 3 тыдні кожнае, што не заўсёды вытрымлівалася. Разглядаліся ў кантуровым судзе розныя справы: справы аб нарушэнні грамадскага спакою, крымінальныя справы аб забойствах, разбоях, падпалах, напад на маёнткі, фальсіфікацыі дакументаў на маёмасць (у дачыненні да шляхты астатнія справы разглядаў гродскі суд), а таксама цывільныя справы шляхты і манастыроў. Пастановы кантуровага суда прымаліся боольшасцю галасоў, захоўвалі сваю моц і пасля спынення яго дзейнасці, былі канчатковымі і апеляцыі не падлягалі. Незакончаныя справы перадаваліся ў звычайныя суды. Сойм 1768 г. скасаваў практыку ўтварэння кантуровых судоў.
Адначасова з новымі палажэннямі судовага ладу ў Статутах 1566, 1588 г. г. былі адлюстраваны і тыповыя феадальныя старыя прававыя нормы, якія замацоўвалі суд феадала над залежнымі ад яго людзьмі. Працягваў дзейнічаць старажытны копны суд.
Копныя суды ўзніклі ў старажытныя часы, і ў іх дзейнасці доўгі час захоўваліся многія магічныя і язычніцкія абрады. Копны суд (ад капа - грамада) з'яўляўся судом сельскай і гарадской грамады. Суддзямі копнага суда былі простыя людзі - копныя мужы і копныя старцы. Гэта, як правіла, сяляне-домаўласнікі. Колькасць суддзяў на капе не была пастаянная. Часцей за ўсе на капу збіралася 10 - 20 копных мужоў і старцаў, але іх магло быць і значна больш. На капе прысутнічаў прадстаўнік дзяржаўнай або панскай адміністрацыі (возны або віж), які наглядаў за захаваннем копных звычаяў і копнага права. Копнае права не прытрімлівалася саслоўнага падзелу грамадства, характэрнага для феадалізму, а таму ў некаторых актах копных судоў шляхціц, баярын і просты сяляніні выступаюць як раўнапраўныя суб'екты працэсу. Збіраліся на палу і іншыя людзі, якія непасрэдна не ўдзельнічалі ў разглядзе спраў, але маглі садзейнічаць копнаму правасуддзю і разамз тым пераймалі і засвойвалі копныя звычаі і права.
У копных судах разглядаліся пераважна справы простых людзей, але маглі разглядацца і справы, якія закраналі інтарэсы паноў, шляхты, асабліва тады, калі яны былі ісцамі і зацікаўлены былі ў хуткім выяўленні і пакаранні злачынцы. Падсуднасць спраў копнаму суду не была дастаткова акрэслена. “Ён мог разглядаць разглядаць справы аб забойствах, калецтвах і пабоях”, але ў асноўным гэта былі грамадскія справы, межавыя спрэчкі, дробныя крадзяжы, сваркі, прычыненне шкоды, патравы, чараўніцтва і інш.
Судаводства мела две формы: звычайную і гвалтоўную.
Звычайна капы збіраліся па ініцыятыве зацікаўленых асоб у загадзя вызначаныя тэрміны, якія найчасцей прымяркоўваліся да рэлігійных свят. Дзейнічаў копны суд на акрэсленай тэрыторыі ў радыусе прыкладна 2 - 3 мілі (15 - 20 км). Звычайная капа збіралася на пастанным месцы - на капавішчы, дзе насыпалась ўзвышша, насцілалася зямля, рабіліся лавы.
Для копнага судаводства было характэрна спалучэнне дзейнасці следчага і судовага органаў. Так, калі было зроблена злачынства (забойства, падпал, напад), адразу збіралася гвалтоўная капа. Пэўнага месца збору яна не мела. Пакрыўджаны крычаў (“падымаў гвалт”), і ўсе дарослыя хто чуў, павінны былі бегчы да месца здарэння, дзе і адбываўся копны суд. Усе былі суддзямі і мелі роўныя галасы ў прыняцці пастановы. Калі злачынцу ўдавалася ўцячы, ці схавацца, уся капа разам ішла па “гарачаму следу” і ў выпадку затрымання вінаватага ў межах воласці выносіла прыгавор, магла пакараць нават смерцю. Здаралася, што злачынец уцякаў у суседнюю воласць. Тады капа спынялася на мяжы, накіроўвала пасланцаў да суседзяў і здавала ім “гарачы след”. З гэтага моманту ўсе страты і павязка ўскладалася на воласць, куды збег злачынец. Суддзі ў сваю чаргу мелі права гнаць “гарачы след” далей за межы сваёй тэрыторыі і такім чынам пазбавіцца ад неабходнасці выплаты страт. Следчыя дзеянні маглі праводзіцца і на звычайнай капе, якая збіралася, каб выявіць і асудзіць злачынцу, да капе, якая збіралася, выявіць і асудзіць злачынцу, да трох разоў. Трэцяя, або прысяжная, капа праводзілі сваё следства пад прысягай усіх копных мужоў, якія павінны былі прысягнуць, што ім нічога неведама аб злачынцы.
Тэрмін разбора справы на капе быў канчатковым (завітым) і мог быць адкладзены толькі па пералічаным у Статуце 4 уважлівым прычынам: “по причине мора или вального сейма, или выполнения какой великокняжеской службы, или болезни”. Неяўка боку ці яе суддзёў без якой-небудзь з названых прычын не спыняла рашэнне справы капой, якая разглядала спрэчку па доказам, якія прадставіў прыбыўшы бок.
Рашэнне копнага суда магло быць скасавана, калі капа адбывалася не на сваім месцы (капавішчы). Дакументы сведчаць, напрыклад, што у 1599 г. па заяве вознага так зрабілі з рашэннем копнага суда грамады в. Гатава мінскага павета, які адбыўся не на вызначаным капавішчы, а ў суседняй в. Мацавічы. У астатніх выпадках пастановы копных судоў, як правіла, абскарджаню не падлягалі і выконваліся адразу, але прысутныя возны або віж маглі затрымаць выкананне. Дзейнасць копных судоў на Беларусі спынілася ў канцы XVIII ст.
Феадальна-залежных сялян звычайна судзілі іх уладальнікі. Суды феадала над залежнымі ад яго людзьмі - прыгоннымі сялянамі - атрымалі назву вотчынных судоў. Яны існавалі на тэрыторыі ВКЛ і Расіі ў 15 - першай палове 19 ст. Вотчынны суд дзейнічаў на аснове старажытнага звычаёвага права. Паводле вотчыннага права, юрысдыкцыі феадала падлягалі не толькі залежныя сяляне, але і іншыя асобы, што пражывалі на яго зямлі. У ВКЛ такі суд стаў складацца ў сяр. 15 ст., калі феадалам, дзякуючы вялікакняжаскім прывілеям было дадзена права распараджацца не толькі працай, але і асобай сяляніна. Упершыню юрысдыкцыя князёў, рыцараў, шляхты, баяр над “сялянамі і подданымі” была заканадаўча замацавана ў прывілеі Казіміра 1447 г. па арт. 12 гэтага прывілея: “Також на подавание предреченых княжат, рытерев, шляхтичов, баяр, местичов децких не дамо; олиж бы первей от пана, которому ж тот поддан, который кривду вчинил, правда пожадана была, ач бы он на рок не хотел к праву поставити; тады наш децкий, а любо наших заказников имать быти послан: а виноватый, который вину заслужил - пану своему, а не иному будет обязан заплатити”. У гэтым артыкуле замацоўвалася права судзіць залежных сялян, акрамя тых выпадкаў, калі феадал не пажадаў бы сам вырашыць справу. Такім чынам прывілей 1447 г. узаконіў захоп феадаламі функцый дзяржаўнай улады ў адносінах да феадальна-залежнага насельніцтва, што садзейнічала ўзмацненню пазаэканамічнага прымусу. Прызнанне за феадаламі права тычыць суд і расправу над феадальна-залежным насельніцтвам стаіла апошніх у яшчэ большую залежнасць ад паноў, пазбаўляла іх магчымасці шукаць абароны супраць самавольства феадалаў у дзяржаўных органах. Усе гэта даказвае што прывілей 1447 г. з'явіўся галоўным прававым актам, што заклаў асновы юрыдычнага афармлення феадальнай залежнасці сялян.
Судаводства ў вотчынным судзе ажыццяўляліся самім феадалам ці службовымі асобамі яго дваравой адміністрацыі (старасты і інш). Меры пакарання (целесныя ці інш) часам вызначаліся феадалам адвольна. Справы па цяжкіх злачынствах павінны былі разглядацца на аснове статутнага заканадаўства. Вотчынны суд фактычна існаваў да адмены прыгоннага права ў 1861 г.
А зараз, каб дапоўніць расказ аб суровым ладзе ВКЛ трэба сказаць, што ў ВКЛ былі і іншыя суды і камісіі, якія разглядалі справ, але больш меншага масштабу, чым тыя аб якіх было сказана. Сярод іх камісія вайсковая, палюбоўны або трацейскі суд.
Камісія вайсковая была калегіяльнай установай у ВКЛ. Яна існавала для падтрымання ваеннай дысцыпліны і парадку. Складаліся з двух камісараў і сямі ваенных чыноў. Узначальваў камісію гетман вялікі камісія вырашала таксама справы пра нядоімкі па падатках на ўтрыманне войска, пра “крыўды”, нанесеныя войскам насельніцтву, разглядала спрэчкі паміж вайскоўцамі. Палюбоўны суд, або трацейскі кампрамісны, разглядаў розныя спрэчкі і сравы, за выключэннем крымінальных і звязаных з інтарэсамі дзяржаўнай казны. Ён складаўся з некалькіх суддзяў - камісараў, прызначаных з асоб аднолькавага саслоўя і звання з старанамі. Калі паміж камісарамі не было поўнай згоды апеляцыі на рашэнні палюбоўнага суда падаваліся ў Трыбунал ВКЛ. Ва ўсіх астатніх выпадках рашэнне палюбоўнага суда апеляцыў не падлягалі. Існаванне трацейскага суда было замацавана ў Статуце 1588 г. У спецыяльна прысвечаным артыкуле 85, чацвертага раздзела, паведамляецца аб парадку прыняцця судовай пастановы палюбоўнага суда, а таксама разгледзець выпадак, калі адзін з бакоў не захацеў выконваць яе. У такім выпадку прадпісвалася звярнуцца з судовым лістом у земскі суд на судовай сесіі. “А где бы суд полюбовный показался разным, о таком суде, когда обе стороны обратятся в вряд земский или одна которая сторона противную свою сторону вызовет, тогда вряд должен то рассмотреть и рассудить и которой стороне судьи согласно праву решат, тот присуд оставить в силе”.
3. Прававое становішча мяшчан
Магдэбургскае права ўнесла значныя змяненні ў прававое становішча мяшчан, удакладніла і палепшыла яго. Замест шматлікіх натуральных павіннасцей гараджане плацілі адзін грашовы падатак, памер якого быў дакладна вызначаны. Таксама яны перадавалі ў дзяржаўную казну вызначаную колькасць вырабляемых рамеснікамі тавараў. Памеры гандлёвага і рамеснага мытаў рэгуляваліся самімі гарадскімі органамі, што ў значнай меры ўмацоўвала эканамічнае становішча гарадоў і садзейнічала свабодзе эканамічнай дзейнасці.
Мяшчане гарадоў з Магдэбурскім правам вызваляоіся ад прыгонных работ, падводнай павіннасці, уплаты праяздных пошлін (мыта) на ўсёй тэрыторыі ВКЛ і некаторых іншых павіннасцей. Крымінальнае права ўстанаўлівала павышанную адказнасць за іх забойства. Увогуле, можна адзначыць, што жыхары гарадоў, якія мелі Магдэбурскае права, атрымлівалі шэраг правоў і прывілеяў. Перш за ўсё гэта тычыцца права ўдзельнічаць у фарміраванні органаў гарадскога самакіравання і суда, правоў на стварэнне рэлігійных брацтваў і на аб'яднанне ў цэхі па прафесіях. Адначасова трэба звярнуць увагу на тое, што кіраванне агульнымі справамі ў гарадах, якія карысталіся Магдэбургскім правам, знаходзіліся, як правіла, у руках заможных гараджан. У прывілеях на магдэбургскае права гаварылася, што мяшчанам дазваляецца судзiцца i вырашаць свае справы па тэўтонскім i магдэбургскім праве i прадастаўляюцца некаторыя ільготы. Па Магдэбургскім праве жыхары горада выходзілі з-пад улады феадалаў, а таксама ваявод, стараст і іншых службовых асоб ВКЛ.
Былі выпадкі, калі гараджанам не ўдавалася поўнасцю выйсці з-пад улады гаспадара або магната, і ў частках, якія належалі дзяржаве або феадалу, - «юрыдыках», магдэбургскае права не дзейнічала. Для мяшчан гарадоў, якія атрымалі грамату, на магдэбургскае права, дзейнічалі магістрацкія (войтаўска-лаўнічыя і бурмісцерска-радзецкія) суды. Мяшчане вызваляліся ад шэрагу феадальных павіннасцей, якія яны раней неслі сумесна з сялянамі дадзенай зямлі, воласці. Калі раней павіннасці вызначалі нормамі звычаёвага права, то пасля адлучэння горада ад воласці яны пачалі рэгламентавацца ў прававых актах. А паколькі жыхары кожнага з іх неслі розныя павіннасці, то і граматы мелі індывідуальны характар.
Гараджанам дазвалялася будаваць і атрымліваць даходы з гасцінных дамоў, крамніц, важніц, ятак, васкабойняў, грамадскай лазні і іншых неабходных пабудоў, для чаго маглі браць бясплатна будаўнічыя матэрыялы ў дзяржаўных лясах і пушчах. Вызначалася, што ўсе купцы, акрамя віленскіх, у чужых гарадах маглі весці ў звычайны час, акрамя кірмашоў, толькі аптовы гандаль. Вызначалася таксама мінімальная колькасць тавараў, што падлягала продажу чужым купцам. Значнае месца ў граматах займалі розныя льготы ў адбыванні феадальных павінносцей, такіх, як падводная, вартаўнічая, адпрацоўкі і інш. Напрыклад у Навагродскай грамаце гаварылася, што мяшчане абавязаны даваць падводы толькі вялікакняскім ганцам, уносіць у казну па 50 залатых, плаціць срэбшчыну, ардыншчыну і іншыя грашовыя узносы. У граматах прама або ўскосна прызнавалася права мяшчан валодаць і распараджацца землямі, якія належалі ім. Тым мяшчане-землеуладальнікі атрымлівалі такое ж права валодаць зямлёю, як баяры-шляхту, што яшчэ больш супрацьпастаўляла іх простым сялянам.
Заключэнне
У часы Сярэднявечча беларускія гарады былі цэнтрамі рамяства, гандлю, культуры, адміністрацыі ды абарончымізбудаваннямі. У 14-16 ст. многія з іх атрымалі права на самакіраванне, гэтак званае магрдэбургскае, або майдэборскае, права (ад назову нямецкага горада Магдэбург, які жыў паводле самакіравання). Вызначалася становішча мяшчан і пашыралася толькі на паўнапраўных жыхароў горада, членаў гарадской абшчыны. Давала гарадам самакіраванне, судовы імунітэт, падатковыя льготы, права валодання зямлёў, ільготы ў рамеснай і гандлёвай дзейнасці гараджан, вызваляла ад воінскай павіннасці. У гарадах з магдэбургскім правам утвараліся выбарныя органы самакіравання, устанаўліваўся парадак выбару гарадской улады і яе функцыі, асноўныя нормы цывільнага і крымінальнага права для гараджан, нормы судаводства, падаткаабкладання, гандлёвай дзейнасці0 дзейнасці рамесных цэхаў і купецкіх аб'яднанняў. Магдэбургскае права сфарміравалася на падставе рамана-германскага права. У ім выкарыстаны некаторыі нормы “Саксонгскага люстра ” з больш дэталёвай распрацоўкай нормаў, якія рэгулявалі таварна-грашовыя адносіны. У беларусь магдэборгскае права прыйшло з Польшчы. У ВКЛ прывілеі або граматы на магдэбургскае права гарадам давалі вялікія князі. Першую грамату на магдэборгскае права атрымалі Вільня, пасля Брэст, Гродна, Слуцк, Полацк, Менск і інш. Магдэборгскае права атрымалі амаль усе буйныя і сярэднія гарады Беларусі, а таксама мястэчкі. У Масковіі, а потым у Расейскай імперыі, дзе панавалі дзікія феадальныя парадкі, магдэбургскага права, паводле якога жылі еўрапейскія гарады, ніколі не існавала. Нядзіва, што, захапіўшы ў канцы 18 ст. Беларусь, імператрыца Кацярына 2 адразу ж выдала адмысловыя ўказы аб скасаванні самакіравання і ўсіх старых гарадскіх вольнасцяў.
У выніку трэба адзначыць, што самакіраванне ў ВКЛ - унікальная з'ява ў маштабах усёй дзяржавы. Прадстаўленая карціна ўвядзення і распаўсюджвання самакіравання ў гарадах ВКЛ сведчыць аб разнастайнасці ўзораў яго фарміравання, а колькасць даследванняў па гэтай тэме - аб цікавасці з боку сучаснага грамадства.
Такім чынам, Магдэбургскае права на Беларусі ўяўляла сабой сукупнасць прававых нормаў як уласнага звычайнага гарадскога права, так і запазычанага заходнееўрапейскага магдэбургскага права, што рэгулявалі жыццядзейнасць гарадскога насельніцтва ў гарадах, атрымаўшых адпаведныя гарадскія граматы. Пашырэнне магдэбургскага права на Беларусі было абумоўлена павелічэннем ролі гарадоў у грамадскім жыцці дзяржавы.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі/ Т.І. Доўнар.-2-е выданне.-Мінск: -Алмафея, 2001-400с.
2. Кузнецов І,Н,, Шелкопляс В,А, История государства и права Беларуси.-М.: «Дикта», 1999.-272с.
3. Вишнеўскі А,Ф,, Сараковік І,А, Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Некаторыя пытанні і адказы.-Мн.: ЗАТ “Веды”, 1997-108с.
4. Юхо Я,А, Гісторыя дзяржавы і праваБеларусі:? Вучэб.дапам.-У 2ч. Ч. 1., Мн.: РІВШ БДУ,2000.-352с.
Размещено на Allbest
Подобные документы
Гісторыя Беларусі ў перыяд Вялікага княства Літоўскага. Вышэйшыя, мясцовыя ссудовыя органы княства. Каптуровы суд і сялянскія копныя суды (капы). Важнейшый прынцып працэсуальнага права, разгляд справы. Аналіз нормаў працэсуальнага права ў Статуце 1588 г.
контрольная работа [18,2 K], добавлен 04.04.2012Прававыя меры павышэння абароназдольнасці краіны напярэдадні і падчас Вялікай Айчыннай Вайны. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў гады Вялікай Айчыннай Вайны. Права ў гады вайны. Змест законаў і ўказаў па сацыяльнай абароне насельніцтва.
контрольная работа [29,9 K], добавлен 15.12.2013Дзейнасць вышэйшых органаў дзяржаўнай улады БССР. Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. Накірункі і развіццё права. Дзейнасць органаў следства, пракуратуры і суда. Шлюбна-сямейнае заканадаўства. Міжнародная дзейнасць Беларускай ССР.
реферат [53,8 K], добавлен 06.02.2012Понятие "источника финансового права" и его соотношение с понятием "форма финансового права". Конституционно-правовые основы финансового права Российской Федерации. Решения Европейского суда по правам человека в системе источников финансового права РФ.
курсовая работа [70,5 K], добавлен 12.01.2015Дзейнасць вышэйшых органаў улады СССР і БССР у 1985-1990 гг. Камісіі і Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР. Пачатак дэмакратызацыі грамадскіх адносін у СССР. Значэнне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
контрольная работа [26,0 K], добавлен 17.02.2012Права человека как отрасль международного права. Европейский Суд по правам человека. Положения международно-правового регулирования в сфере прав и свобод человека. Международный пакт о гражданских и политических правах. Договоры ООН по правам человека.
контрольная работа [2,0 M], добавлен 19.06.2014Сістэма магістратаў ў Рыме і месца прэторыю ў ёй. Эдикты магістратаў: преторское права і працэс праватворчасці. Кадыфікацыя преторского права. Прычыны здзяйснення і наступствы правядзення. Асноўныя высновы адносна кадыфікацыі преторских эдиктов.
курсовая работа [28,3 K], добавлен 11.06.2012Подходы к изучению предмета права. Методы науки. Формы реализации права. Понятие, признаки и функции права. Теории о происхождении права. Источники права. Принципы и отрасли права. Элементы системы права.
курсовая работа [27,4 K], добавлен 22.05.2007Становление и эволюция правовой структуры Соединенных Штатов. Нормативные правовые акты органов исполнительной власти. Источники права в Америке. Значение и границы законодательного права. Развитие взаимоотношений общего права и права справедливости.
реферат [46,1 K], добавлен 20.12.2015Основные признаки норм права, их классификация по видам общественных отношений. Анализ структуры нормы права как системы диалектически взаимосвязанных элементов. Способы изложения норм права. Варианта соотношения нормы права из статьи нормативного акта.
курсовая работа [47,5 K], добавлен 05.06.2014