Змены ў сістэме мясцовых судоў Беларусі ў XVI ст.
Прававыя і сацыяльна-эканамічныя перадумовы суднавы рэформы Беларусі ў XVI ст. Бельская грамата: прынцып роўнасці шляхты перад судом і законам, абмежаванне судовай улады мясцовай адміністрацыі. Стварэнне выбарных земскіх і подкоморских судоў для шляхты.
Рубрика | Государство и право |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 19.01.2017 |
Размер файла | 35,4 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Размещено на http://www.allbest.ru/
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Беларускі дзяржаўны універсітэт
Юрыдычны факультэт
Спецыяльнасць: Правазнаўства
Кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права
РЭФЕРАТ
Тема:
Змены ў сістэме мясцовых судоў Беларусі ў XVI ст.
Выканала: Ахмедава Сабіна
студэнтка 1 курса, 3 групы
Навуковы кіраўнік: Вячорка В.Ю.
Мінск - 2016
На першым этапе існавання Вялікага Княства Літоўскага працягвалі сваю дзейнасць мясцовыя суды розных земляў - былых дзяржаў-княстваў (Полацкага, Віцебскага і інш.), у тым ліку і суды для простага вольнага насельніцтва - копныя. Аднак паступова змяніўся адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел дзяржавы, на ўсёй тэрыторыі скалася даволі аднастайная мясцовая адміністрацыя, надзеленая судовай уладай. З узнікненнем саслоўнага дзялення грамадства і заканадаўчым замацаваннем правоў шляхецкага саслоўя былі створаны спецыяльныя суды для шляхты.
Са старажытных часоў існвалі суды для ўсяго насельніцтва - замкавыя або гродскія. Сваю назву гродскія суды атрымалі ў сувязі з тым, што дзейнічалі, як правіла, у замку (гродзе). Адным з першых нарматыўных актаў, які гаварыў аб становішчы гродскага суда, быў прывілей Ягайлы ад 20 лютага 1387 г.
У XVI ст. парадак дзейнасці гродскага (закавага) суда ўкладнялі соймавыя пастановы (напрыклад, пастанова 1542 г.), а затым Статуты, у адпаведнасці з якімі судовыя функцыі ў ім былі ўскладнены на мясцовую адміністрацыю-ваяводу, старасту, дзяржаўцу. Адпаведна Статуту 1529г. яны павінны былі разглядаць справы з удзелам двух прадстаўнікоў мясцовай шляхты.У выпадку адсутнасці на месцы гэтых службовых асоб або іх занятасці (а то і проста нежадання займацца судовымі справамі) судовую дзейнасць ажыццяўлялі іх намеснікі. У такім выпадку суд здзяйсняўся калегіяй, якая складалася з падваяводы, падстарасты, замкавага суддзі і пісарчука. Апошнія судовыя асобы прызначаліся ваяводам або старастам з ліку шляхціцаў, якія былі мясцовымі выхадцамі і ведалі права. Такім чынам, суд мог дзейнічаць у двух складах:вышэйшым і ніжэйшым, што асабліва стала характэрным у XVI ст. Вышэйшы гродскі суд у склад якога абавязкоа ўваходзіў ваявода ці стараста) дзейнічаў і як суд другой інстанцыі, гэта значыць з'яўляўся апеляцыйнай інстанцыяй у адносінах да ніжэйшага складу гэтага суда.
Спачатку гродскаму суду былі падсудныя ўсе мясцовыя судовыя справы, аднак са з'яўленнем новых судоў (земскіх і інш.) ён стаў разглядаць «гарачыя справы»: аб нападах на хаты шляхты, забойствах, цяжкіх і меней цяжкіх цялесных пашкоджання, падпалах, разбоях, згвалтаваннях, вядзьмарстве, атручваннях, а таксама грамадзянскія справы аб выпатрабаванні беглых прыгонных сялян і чэлядзі нявольнай. Патрэбна адзначыць, што ў дзейнасці асобных судоў былі значныя выключэнні. Так, сярод 240 актаў Вялікаморскага гродскага суда за 1566 г. няма ніводнай крымінальнай справы.
Асноўнай задачай гродскага суда было ажыццяўленне правасуддзя адносна асоб, злоўленных з палічным (т. зв. ліцом), або затрыманных на працягу 24 гадзін пасля здяйснення злачынства. Калі ж злачынец-шляхціц на працягу гэтага часу паспяаў схаацца ў сваім домаўладанні, яго належыла спецыяльнай позвай выклікаць у суд на чарговае судовае пасяджэнне, але не пазней чым праз чатыры тыдні. Калі тэрмін быў прапушчаны, зацікаўлены бок мог звярнуцца ў земскі суд. З цягам часу ўсе судовыя справы сталі рэгістравацца ў спецыяльных судовых кнігах, якія закон абавязваў дбайна захоўваць.
Статут 1588 г. патрабаваў наяўнасці пры кожным гродскім судзе належнага, добра ўмацаванага судовага двара, турмы і ката.
Найболей тыповым шляхецкім саслоўным судом, які з'явіўся ў працэсе судовай рэформы XVI ст., і быў аддзелены ад мясцовай адміністрацыі, з'яўляўся земскі суд. Першапачкова яго структура і кампетэнцыя вызначаліся Бельскім прывылеем (граматай) 1564 г., а потым Статутам 1566г. Бельскі прывілей абвясціў прынцып аддзялення судовай улады ад выканаўчай. Менавіта земскі суд першым аддзяліўся ад органаў дзяржаўнай улады і стаў выбарным судовым органам. У склад яго уваходзілі суддзя, падсудак і пісар. Усе яны абіраліся шляхтай павета (па чатыры кандыдатуры на кожную пасаду) і канчаткова зацвярджаліся на пажыццевыя пасады вялікім князем. Абранымі маглі быць толькі шляхціцы, жыхары Вялікага Княства Літоўскага, якія мелі нерухомую маёмасць у дадзеным павеце. Земскі суд збіраўся для разгляду спраў тры разы на год. Судовыя сесіі («рокі земскія») доўжыліся каля трох-чатырох тыдняў.
Разгляду ў земскім судзе падлягалі ўсе крымінальныя справы шляхты, за выключэннем спраў, падсудных іншым судам. У земскі суд таксама маглі падавацца скаргі на пазапраўныя дзеянні службовых асоб дадзенага павета. Таксама, як і гродскі, разам з разглядам судовых спраў земскі суд сведчыў грамадзянска-прававыя дагаворы (куплі- продажу, пазыкі, мены, закладу,падзелу маёмасці і інш.), здзяйсняў розныя дзеянні па забеспячэнні судовых доказаў і г.д. У яго кнігі зносіліся скаргі на незаконня рашэнні службовых асоб, розныя дакументы, дадзеныя прыватным спосабам, янія па свайму стану мелі права звярнуцца ў гэты судю да іх адносіліся і вялікакняжацкія прывілеі, розныя заявы асоб, акты, якія былі ўжо ўпісаны ў кнігі іншых судоў і г.д..Пры гэтым судовыя акты пераносіліся не толькі з гродскіх, чаго патрабаваў закон, але і з іншых судоў.
Усе судовыя рашэнні і дзеянні ўпісваліся ў судовыя кнігі, прычым вяліся розныя судовыя кнігі - запісовыя, дэкратаыя, актавыя і інш. У актавыя кнігі, напрыклад, уносіліся запісы аб куплі-продажу нерухомай маёмасці, або залогу, арэндзе, міравых пагадненнях, а таксама грашовыя, квітанцыённыя, запісы аб судовых выдатках, выплатах галашчызнаў за забойствы, фундушавыя запісы. Акрамя таго, актавыя кнігі змяшчалі пастановы соймаў, павятовых соймікаў і інш. У дэкрэтавыя кнігі запісваліся судовыя пастановы (дэкрэты) па розных справах. Паточныя кнігі ўтрымлівалі запісы судовых пратэстаў, скаргаў, данясенні возных і інш. Судовыя кнігі захоўваліся, як правіла, у асобных судовых памяшканнях, у добра змацаванных і замкненых куфрах. Адкрываліся судовыя кнігі за тры дні да судовай сесіі і закрываліся праз тры дні пасля яе заканчэння.
Важную ролю ў працы мясцовых судоў адыгрыаў возны - судовая асоба, якая ў сілу сваіх службовых абавязкаў удзельнічала ў працы ўсіх павятовых судоў. Яго статус вызначаўся законам. Асаблівую ўвагу правам і абавязкам вознага надаваў Статус 1588 г. Пры ўступленні на пасаду возны павінен быў прынесці прысягу, пасля чаго яго прозвішча ўзносілася ў гродскія і земскія кнігі. У кожным павеце было некалькі возных, галоўны сярод якіх называўся генералам. Возны выступаў як судовы вястун, пасланец, дазнаўца. Ён дасаўляў позвы асобам у суд, а пры неабходнасці і саміх асоб, уводзіў ва ўладанне зямлею і маёнткамі. Як дазнаўца, ён разглядаў месцы злачынстваў, праводзіў апазнанне, допыт падазроных асоб, сведак, пацярпелых, вызначаў памеры шкоды, сведчыў пабоі, крадзяжы, згвалтаванні і інш. Яго запісы ўпісваліся ў судовыя кнігі. У судзе ён асабіста сведчыў аб убачаным і пачутым. Гэтыя запісы («рэляцыі») і сведчанні вознага лічыліся важкімі судовымі доказамі. Возны з'яўляўся таксама судовым выканаўцам і судовым прыставам, які назіраў за парадкам у зале судовых пасяджэнняў. За сваю працу ён атрымліваў грашовую ўзнагароду, памер якой вызначаўся законам.Таксама закон ахоўваў асобу вознага, адначасова вызначаючы яго адказнасць за несумленнае выкананне абавязкаў.
У судовым працэссе прымалі ўдзел «пракуратары», як правіла, шляхціцы, дасведчаныя ў мясцовым і пісаным праве і дапушчаныя судом да адвакацкай дзейнасці.
У Актах Віленскай археаграфічнай каміссіі змешчаны ў розных тамах канкрэтныя справы, разгледжаныя земскімі судамі на Беларусі (Мінскім, Гродзенскім, Віцебскім, Мсціслаўскім і інш.), прыводзіцца пералік разгледжанных спраў і часам даецца іх кароткі аналіз. Гэты актавы матэрыял вельмі значны і яшчэ мала даследваны.
Узнікненне земскіх судоў, у аснову дзейнасці якіх быў пакладзены новы тэарэтыка-прававы прынцып падзелу ўлады, стала новым, важным этапам развіцця судовай сістэмы Вялікага Княства Літоўскага. Іх дзейнасць з'явілася следствам значнага развіцця пісанага заканадаўства дзяржавы, што ў сваю чаргу выклікала з'яўленне новай для таго часу прафесіі юрыста. Упершыню з'явіліся не толькі прафесійныя суддзі, але і дазнаўцы і адвакаты.
Спецыяльнымі судамі для разгляду зямельных спрэчак шляхты сталі падкаморскія суды, якія былі таксама заснаваны на падставе Бельскага прывілея 1564 г., а затым Статута 1566 г. Справы ў гэтых судах рашаў аднаасобна суддзя - падкаморы (падкаморны). Памагатымі падкаморнага з'яўляліся каморнікі. Спачатку гэтыя суддзі прызначаліся вялікім князем, а з 1588 г. павятовая шляхта абірала чатырох кандыдатаў на пасаду падкаморага, аднаго з якіх выбіраў вялікі князь прызначаў пажыццёва павятовым падкаморым. Пасада была вельмі прыбытковай і лічылася для шляхты надта ганаровай.
Асноўным абавязкам падкаморнага з'яўляўся разгляд зямельных спрэчак шляхты. У сувязі з гэтым і характар яго дзейнасці адрозніваўся ад іншых суддзяў. Справы разглядаліся непасрэдна на месцы размяшчэння спрэчнай нерухомасці. Падкаморы выязджаў на месца, рабіў агляд або абмер спрэчных зямель, знаёміўся з доказамі, якія павінны былі прадставіць бакі, пры неабходнасці апытваў сведак і тут жа на месцы выносіў сваё рашэнне і прыводзіў яго ў выканенне, паказваючы бакам межы іх землеўладанняў. Як правіла, пад кіраўніцтвам падкаморага ўстанаўліваліся спецыяльныя межавыя знакі насыпаліся капцы, садзіліся дрэвы, і ўсё гэта пазначалася ў спецыяльных схемах, якія ўключаліся ў судовыя кнігі. На рашэнне падкаморскага суда магла падавацца скарга ў Галоўны суд (да яго ўтварэння - у вялікакняжацкі суд).
У канцы XVI ст. па пастанове сойма Вялікага Княства Літоўскага ад 29 студзеня 1587г. у Беларусі і Літве падчас так званага «бескаралеўя» з мэтай разгляду найболей важных мясцовых пытанняў па прыкладу Польшчы сталі збірацца надзвычайныя часовыя суды, якія мелі назу каптуровых. Маюцца звесткі, што ў некаторых паветах каптуровыя суды паўсталі раней. Напрыклад, Мінскі каптуровы суд быў заснаваны на перадканвакацыйным сойміку ў 1572 г., а быў ліквідаваны пастановай вальнага сойма ў 1768 г. У часы наступных бескаралеўяў каптуровыя суды выбіраліся на перадканвакацыйных сойміках шляхтай, якая аб'ядноўвалаяся ў канфедэрацыі. Пасяджэнні павінны былі адбыацца адзін раз на шэсць тыдняў па тры тыдні, аднак гэта не заўсёды атрымлівалася.
Падставай для ўтварэння гэтых судоў стала адсутнасць на троне вялікага князя, вынікам чаго, на думку тагачасных навукоўцаў, станавілася нелегітымнасць узнікшых пры яго ўдзеле судовых устаноў.
У склад каптуровага суда ўваходзілі ўсе мясцовыя суддзі: ваявода або стараста альбо іх намеснікі, а таксама суддзі замкавага (гродскага), земскага і падкаморскага судоў, якія ўтваралі калегію з мэтай хуткага і эфектыўнага разгляду спраў аб парушэнні грамадскага спакою, справы аб забойствах, разбоях, нападах на маёнткі, падпалах, фальсіфікацыі дакументаў на маёмасць (у дачыненні да шляхты, бо астатнія справы разглядаў гродскі суд), а таксама грамадзянскія спрэчкі шляхты і манастыроў. Судовае пасяджэнне лічылася правамоцным, калі на ім прысутнічала не меней як 5 суддзяў. Як правіла, пастановы каптуровага суда з'яўляліся канчатковымі і абскарджэнню не падлягалі. Каптуровы суд быў скасаваны пастановай сойма ў 1768 г.
Суд над простымі людзьмі ў Вялікім Княстве Літоўскім здзяйснялі іх гаспадарыфеадалы- - землеўладальнікі і службовыя асобы мясцовай адміністрацыі - старасты, намеснікі, дзяржаўцы, а ў гарадах- войты. Заканадаўчае замацаванне суда феадала над сялянамі (так званага вотчыннага суда) было зроблена ўпершыню граматай Казіміра 1447 г., хоць з'явіўся гэты суд значна раней. У выпадку адмовы феадала праводзіць судовы разгляд справы службоўцы мясцовай адміністрацыі мелі права ўчыніць суд над залежнымі людзьмі. Гэта палажэнне атрымала потым заканадаўчае замацаванне ў Судзебніку Казіміра 1468 г. і ў іншых законах дзяржавы.
Судовы разгляд і выкананне судовага рашэння ў вотчынным суддзе магло адбывацца ў прысутнасці істца або яго ўпаўнаважаннага. Зразумела, што ўвесь ход судовага працэсу і яго пастанова поўнасцю залежылі ад волі феадала. Для такіх судоў не было ўсталяванна ніякіх працэсуальных правіл. Існавала толькі абмежаванне, што справы, па якім прадугледжвалася ў якасці пакарання смяротная кара, павінны былі разглядацца замкавым (гродскім) судом або копнымі судамі. Закон імкнуўся ў пэўнай меры ўрэгуляваць гэтыя адносіны. Так, Статут 1588 г. усталёўваў, што і ў судах, якія ажыццяўляюць правасуддзе над залежнымі людзьмі, судаводства павінна здзяйсняць ў адпаведнасці з законам. Аднак на практыцы гэта цяжка было ажыццявіць. Вотчынныя суды праіснавалі да адмены прыгоннага права ў выніку сялянскай рэформы 1861 г.
Працяглы час на тэррыторыі беларусі дзейнічалі самыя старажытныя копныя суды. Яны былі архаічным перажыткам мінулага ў агульнай судовай сістэме Вялікага Княства Літоўскага, аднак мелі важнае значэнне для грамадства. У іх правасуддзе здзяйснялі простыя людзі ў адносінах да іншых простых людзей. У склад суда ўваходзілі так званыя «копныя мужы» (або «старцы»,«капляне») - вольныя сяляне-домаўласнікі, якія карысталіся аўтарытэтам і павагай сярод іншых сялян. У валасной грамаце каралевы і вялікай кнігіні Боны, выдадзенай на падставе сялянскіх скаргаў у 1544 г., адзначалася, што па старажытнаму звычаю сяляне самі выбіраюць старца. Практыка дзейнасці гэтых судоў сведчыць, што суддзямі часам бывалі феадальна-залежныя людзі і мяшчане.
Суд не меў пастаяннага складу суддзяў. Часцей за ўсё збіралася 10-20 копных мужоў і старцаў, але ў залежнасці ад розных абставін колькасць іх магла быць звычайна большай. Памер копнай акругі, як правіла, не перавышаў у радысе 15-20 кіламетраў. З цягам часу на копным судзе пачалі прысутнічаць і прадстаўнікі павятовых судоў - віжы, возныя, якія потым сведчылі перад гродскім судом, што капа прытрымлівалася нормаў звычаёвага і пісанага права. Капа збіралася на вызначаных месцах, часцей за ўсё на месцах ранейшых паганскіх каповішчаў (пад дубам, на ўзлеску лесу і іншых месцах).
Вялікая колькасць удзельнікаў капы прыводзіла да таго, што зборкі адбываліся заўсёды пад небам на адкрытым месцы, бо з прычыны шматлюднасці ў нейкіх закрытых месцах ці памяшканнях нельга было якасна арганізаваць копны працэс. Аднак назіраўся адзінкавы выпадак калі капа праводзілася ў хаце. Склад дадзенага сходу быў нешматлікі каля 9 чалавек, таму даволі натуральна, што ўсе яны маглі змясціцца ў доме. Але гэты факт не змяняе асноў практыкі склікання капы на вуліцы.
Месца, дзе адбывалася капа, можна падзяліць на дзве асноўныя катэгорыі: надзвычайнае і традыцыйнае уласна капавішча. Сярод надзвычайных месцаў можна прывесці наступныя:
* месца, дзе канкрэтна адбылося злачынства (людныя месцы, гарады, мястэчкі, вёскі, фальварк, палі, урочышчы, азёры, лясы, дрыгва, шляхі, скрыжаванні). Калі ж на месцы злачынства сабраць капу было нязручна, яе пераносілі на бліжэйшае магчымае для збору.
* месца выяўлення злачынства (напрыклад, знаходжанне трупа). Яно магло быць такім жа, як і ў першым выпадку;
* месца знаходжання доказаў (вёскі, двары, памежжы). Напрыклад, сляды, якія-небудзь рэчы;
* месца, якое было прызначана папярэдняй капой.
Часцей за ўсё, акрамя надзвычайных, копы збіраліся на пэўным, традыцыйным, дакладна вызначаным месцы. У судовых актах гэта месца завеца копішча, капавішча, капавіска, копіска, капавіцы даўныя, звыклыя, старыя, старадаўнія. На капавішчы масцілі лавы на штучным узгорку, і ўдзельнікі суда займалі свае месцы. На лавах мелі права сядзець толькі суддзі, афіцыйны бок і копная старана. У цэнтры копішча на круглай утрамбаванай пляцоўцы зямлі было абведзена рысай (вузенькім раўчуком або камянямі) кола, дзе выступалі ісцец і адказчык, а вакол яго знаходзіліся лавы з суддзямі, а таксама астатнія ўдзельнікі і назіральнікі капы,якія заўсёды толькі стоячы сачылі за працэсам. Капавішча вельмі часта знаходзіліся пад дрэвамі і гэта стварала некаторую натуральную абарону, калі прыходзілася стаяць цэлы дзень пад дажджом ці палячым сонцам. Здараліся выпадкі, калі капа чакала сваіх удзельнікаў некалькі дзён запар.
Збор капы на нязвыклым месцы, калі гэта не было абумоўлена ўважлівымі акалічнасцямі, мог лічыцца несапраўдным, а яе пастановы можна быо не выконваць. Статут 1588 г. накладваў на падкаморыяў абавязак увядзення новых капавішчаў у тых месцах, дзе іх дагэтуль не існавала. Упершыню назва « копная аколіца » згадваецца ў Судзебніку Казіміра1468 г., а потым у Статутах ВКЛ і ў судовых актах XVI -XVIII стст. Упачатку актаў, дзе ўсталёўваліся тыя ці іншыя капавішчы, звычайна казалася аб тым, да якой копнай аколіцы належыць дадзенае копішча. Падрабязныя вопісы копных аколіц былі складзены ў 1590 г. згодна з правіламі, усталяванымі ў Статуце 1588 г. Паводле іх, мясцовы падкаморы абавязваўся вызначаць месцы пад капавішчы і тым самым акрэсліць тэрыторыю копных раёнаў.
Копны суд, як правіла, склікаўся самім пацярпелым, а часам і службовымі асобамі мясцовай адміністрацыі. На пасяджэнне копнага суда павінны былі збірацца ўсе копныя мужы дадзенай судовай акругі, прадстаўнікі ад кожнай вёскі. На капу запрашаліся ўсе зацікаўленыя асобы, сведкі, падазроныя, а таксама прыходзілі ўсе жадаючыя, бо гэты суд з'яўляўся своеасаблівай прававой школай, падчас якой пераймаліся і засвойваліся копныя звычаі.
Паступова дзейнасць копных судоў абмяжоўваецца. Становіцца абавязковай прысутнасць на капе прадстаўнікоў мясцовай адміністрацыі. Рашэнні копных судоў маглі быць скасаваныя мясцовымі дзяржаўнымі службоўцамі - ваяводам, старастам і інш. Аднак, як правіла, у адпаведнасці са звычайным правам рашэнні копных судоў, нават, тыя, якія прадугледжавалі смяротную кару, праводзіліся ў выкананне неадкладна. Скарга магла быць паданая не на рашэнне копнага суда, а на суддзяў, якія і неслі адказнасць перад ісцом.
У кампетэнцыю копных судоў уваходзіў разгляд крымінальных спраў, па якім абінавачанымі выступалі сяляне, а таксама грамадзянскіх спраў па спрэчках паміж сялянамі. Гэты суд быў танным і даступным. Узбудзіць справу мог кожны чалавек, незалежна ад яго стану і саслоўнага паходжання. Таму часам удезельнікамі судовага працэсу (часцей істцамі) былі і прадстаўнікі іншых саслоўяў, у першую чаргу гараджане. Нават дробная шляхта ў якасці істцоў часам звярталася ў гэтыя суды, таму што копы былі практычна бясплатнымі і даволі эфектыўнымі - судаводства здзяйснялася вельмі хутка. бельский суднавы подкоморский беларусь
Асаблівасцю копнага судаводства з'яўлялася спалучэнне ў адным органе следчых і судовых функцый, якое адбывалася на аснове найстаражытных абрадаў і звычаяў, адносна якіх следства не аддзялялася ад суда. Судаводства мела дзве формы: звычайную і гвалтоўную. Звычайная капа збіралася па ініцыятыве зацікаўленных асоб у загадзя вызначаным месцы. У асноўным на капе разглядаліся грамадзянскія справы, а таксама межавыя спрэчкі, дробныя крадзяжы, сваркі, факты прычынення шкоды, чараўніцтва і інш. Гвалтоўная капа збіралася для разгляду цяжкіх крымінальных злачынстваў (забойстваў, падпалаў, нападаў і інш.) Пэўнага месца збору яна не мела. Як толькі здзяйснялася злачынства, пакрыўджаны чалавек «падымаў гвалт» і тут жа ўсе людзі беглі на месца здарэння. Збіралася «гарачая капа» суддзямі з удзелам бліжэйшых суддзяў. Адразу ж пачыналася пераследванне злачынцы - «ганенне следа». Калі сляды злачынствы прыводзілі да пэўнай вёскі, яе жыхары абязанныя былі «аднесці след», гэта значыць даказаць, што след толькі праходзіць толькі паблізу іх вескі. Пры адмове адвесці след або ў выпадку нявыдачы злачынцы ўся вёска абавязаная была пакрыць пацярпеламу страты. Калі злачынцу знаходзілі або лавілі «з ліцом», гэтая ж «гарачая капа» яго судзіла.
Галоўнымі доказамі ў копным судаводстве лічыліся прызнанні абвінавачаных, тлумачэнні бакоў, падмацаваныя асабістай прысягай, або нават і паядынкам, рэчавыя доказы (асабліва «палічнае»), паказанні сведкаў. Прызнанні маглі быць атрыманы і шляхам катавання, якое, аднак, паступова абмяжоўваецца. Важкім доказам лічыўся таксама абгавор злачынцам іншых людзей, атрыманы «пры астатнім ступені…, ідучы з сего света », гэта значыць перад непасрэдным павешаннем злачынцы (па звычаёваму праву смяротная кара прымянялася ў простай форме цераз павешанне).
У тых выпадках, калі злачынца паспеў схавацца, пацярпелы склікаў першую «гарачую капу», па якой рабіў заяву аб здзейсненым у адносінах да яго злачынстве. Копныя мужы адразу ж апытвалі адзін аднаго і старонніх асоб, ці вядома ім што аб злачынстве і якія ў каго ёсць падазрэнні. Калі ніякіх доказаў на гэтай капе не было выяўлена, то праз некаторы час (прыкладна праз два-тры тыдні) збіралася другая капа, на якой прад'яўляліся здабытыя доказы і падазроныя ў злачынстве асобы. Часам самі падазроныя асобы, якія лічылі сябе невінаватымі, з'яўляліся на капу і даказвалі сваю невінаватасць. У выпадку няяўкі падазроных прызначаўся тэрмін склікання канчатковай (завітай) капы, на якую выклікаліся ўсе магчымыя ўдзельнікі працэсу. Другая і трэцяя копы збіраліся на сваім пастаянным месцы (пад дубам, на ўзлессі і інш.), дзе рабіліся часам для суддзяў спецыяльныя лавы, маглі быць і іншыя пабудовы. Трэця капа павінна збірацца ў поўным складзе. На ёй копныя мужы прыносілі прысягу аб тым, што ім нічога не вядома аб злачынцу, таму яна называлася яшчэ і «прысяжай » капой. Калі ж злачынца быў злоўлены, капа выносіла канчатковае рашэнне па справе, якое тут жа, як правіла, і выконвалася, асабліва ў тым выпадку, калі злачынца прыгаворваўся да цялеснага пакарання або смяротнай кары.
Навукоўцы адзначаюць, што ў Беларусі дзейнічалі вялікія копы, калі злачынец быў невядомы і збіралася ўсё насельніцтва, і малыя - для непасрэднага суда і працэсуальных дзеянняў. У гарадах аналагічныя судовыя ўстановы часам называліся «суды на таргу». Адносна дзейнасці копных судоў на тэрыторыі беларусі захаваўся значны дакументальны матэрыял (больш за 440дакументаў).
На падставе Статутаў копны суд быў уключаны ў судовую сістэму дзяржавы і дзейнасць яго ў нязначнай ступені пачала рэгламентавацца заканадаўствам. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі тыя копныя суды, якія працягвалі сваю дзейнасць, перестаюць існаваць.
У гарадах, якія атрымалі граматы (прывілеі) на магдэбурскае права, судовыя функцыі ў дачыненні да мяшчан здзяйснялі войтаўска-лаўніцкія і бурмістраўскія суды. У буйныя гарадах часам дзейнічаў яшчэ радзецка-бурмістраўскі суд. Войтаўска-лаўніцкі і бурмістраўскі суды ў гарадах складаліся з асоб мясцовай гарадской адміністрацыі. Адрозненне паміж гэтымі судамі часцей за ўсё праяўлялася ў тым, што бурмістраўскія суды разглядалі ў асноўным дробныя, малаважныя справы, а войтаўска-лаўніцкі суд разглядаў больш важныя грамадзянскія і крымінальныя справы. Часам найбольш важныя справы гэтыя суды разглядалі сумесна, у такім выпадку суд зваўся магістрацкім.
Першыя граматы на магдэбурскае права ўсе судовыя справы адносілі да кампетэнцыі войта, аднак пазнейшыя ўжо канкрэтна размяркоўвалі, якімі судовымі справамі займаецца войт і лава, а якімі бурмістры і рада.Войт пры ўступленні на пасаду прыносіў прысягу, у якой абяцаў гараджанам быць справядлівым, судзіць аднолькава і багатых і бедных, не заўважаючы на прыяцельства, прыязні, дары і інш. У сваіх судовых пастановах войт павінен быў абапірацца на рашэнні лаўнікаў, да якіх прад'яўляліся амаль аналагічныя патрабаванні. Лаўнікі, якія ў судзе заясдалі з ненакрытымі галовамі, павінны былі судзіць справядліва, « адпаведна праву», найлепшага бачання і розуму свайго». Калі ж рашэнне лаўнікаў не супадала з меркаваннем войта, апошні павінен быў прасіць іх перагледзець рашэнне.
Некаторыя граматы прадугледжвалі сумеснае, вырашэнне судовых спраў (напрыклад, у Лідзе адносна крымінальных спраў). Былі і іншыя асаблівасці ў судовым ладзе і судаводстве беларускіх гарадоў. Так, у Мінску, Полацку, Мілейчыцах суд ажыццяўляўся з удзелам намесніка ці яго прадстаўнікоў. Таксама па-рознаму рэгламентавалася права апеляцыі на рашэнні судоў, бо ў адных гарадах яна была прамой - адразу скаргі падаваліся да князя, у вялікакняжацкі суд, у другіх - спачатку скаргі павінны былі падавацца старасце. Апроч таго, войтаўска-лаўніцкі суд дзейнічаў як суд другой (апеляцыйнай) інстанцыі ў адносінах да бурмістраўскага суда, а абскардзіць яго рашэнне можна было ў цжнтральныя суды дзяржавы. У малых гарадах часцей за ўсё дзейнічала «вспольная» судовая сесія.Скаргі на рашэнні такіх судоў маглі падавацца гарадскому войту, які яе разглядаў сумесна з лаўнікамі. У гарадах, дзе пасада гарадского войта была выкуплена мяшчанамі, судовае рашэнне можна было абскардзіць у гарадскі магістрат, а затым ужо - у цэнтральныя суды дзяржавы.
Меліся адрозненні і ў вызначэнні падсуднасці спраў, калі адзін з бакоў не быў гараджанінам. Напрыклад, зямельныя спрэчкі мяшчан з баярамі маглі разглядаць ваяоды або старасты, а затым і падкаморскія суды. Увогуле ж пытанне аб падсуднасці было дастаткова складаным. Яно супярэчліва разглядалася нават у статутавым законе, прычым за парушэнне правіл аб падсуднасці, гэта значыць прыцягненне каго- небудзь да іску ў незалежным судовым органе, вінаваты належыў арышту на 6 тыдняў і спагнанню штрафа, а сама справа напраўлялася ў належны суд.
На працягу існавання Вялікага Княства Літоўскага дзейнічалі і іншыя судовыя ўстановы. Так, паступова ўдакладняецца дзейнасць прымірэнчых трацейскіх судоў, якія называліся таксама кампрамісарскімі. Рэгламент іх дзейнасці быў вызначаны Статутам 1566 г. Як правіла, кампрамісарскі суд разглядаў менш значныя крымінальныя справы і грамадзянскія спрэчкі паміж уладальнікамі маёнткаў і дзяржаўнай казной. У выпадку нязгоды паміж суддзямі апеляцыя падавалася ў Галоўны суд (Трыбунал). Напрыклад, захаваліся архіўныя дадзеныя аб дзейнасці Ігуменскага кампрамісарскага суда на працягу 18-першай паловы 19 ст. Кампрамісарскі суд быў ліквідаваны ўказам цара Мікалая І ад 25 чэрвеня 1840 г.
Існавалі таксама з канца XVI ст. часовыя эксдывізарска-таксатарскія суды па раздзеле землеўладання неплацежаздольнага даўжніка паміж крэдыторамі прапарцыянальна іх прэтэнзіям. Напрыклад, Навагрудскі эксдывізарска-таксатарскі суд разглядаў справы няспрўных даўжнікоў і вырашаў пытанні аб падзеле маёмасці паміж крэдыторамі, якія мелі права валодання маёнткамі (але не права ўласнасці). Калі для задавальнення іскаў не хапала даходаў з аднаго маёнтка, то ў падзел браліся ўсе ўладанні даўжніка. Зямельныя долі аддаваліся ў часовае трыманне пад 5-7% з правам выкупу. Гэты суд не быў пастаянна дзеючым, а збіраўся для разгляду канкрэтнай справы спецыяльнай пастановай мясцовага суда. Выконваўся падкаморым па пастанове земскага суда або Галоўнага суда (Трыбунала). Эксдзівізарскае права існавала амаль да сярэдзіны 19 ст., да адмены дзеяння Статута 1588 г.
Унутры канфесій дзейнічаў суд царкоўны (духоўны), які разглядаў справы, звязаныя са каргамі на духоўных асоб, пазбаўленнем іх сану, высвятленні ступеняў роднасці пры ўступленні ў шлюб, парушэннем шлюбнай вернасці, невыкананнем рэлігійных абавязкаў і інш. У такіх хрысціянскіх канфесіях як праваслаўе, каталіцызм, уніяцтва, вышэйшай судовай уладай валодалі мітрапаліт і епіскап. У праваслаўнай царкве органам кіравння і суда быў крылас - рада пры епіскапе. Прыхажанне епархіі асабліва падлягалі яго суду пры шлюбных справах. Суддзі кіраваліся Кормчымі кнігамі, Скруткам Яраслава і іншымі царкоўнымі граматамі, выдадзенымі вялікімі князямі.
У судах вяліся рэестры - спісы, воспісы, кнігі, куды рабіліся запісы аб судовых справах. Рэестры замкавых і земскіх судоў называліся «кнігі гродскія», «кнігі земкія». У сумарных замкавых кнігах запісваўся кароткі змест спраў па даўгавых абавязацельствах, аб выгнанні з маёнткаў, аб беглых сялянах, у земскіх - аб закладных здзелках і інш. У звычайных (ардынарных) кнігах гродскіх судоў заносіліся крымінальныя справы найбольш цяжкіх крымінальных злачынствах (разбоях, забойствах,грабяжах),
У земскіх - усе грамадзянскія справы. Вяліся таксама арыштаваныя кнігі, у якіх вёўся ўлік злачынцаў, затрыманых на месцы злачынствы, здзейсненныя паблізу ад таго месца, дзе засядаў суд і г.д.
У цэлым такая судовая сістэма, за рэдкімі змяненнямі, існавла да распаду рэчы Паспалітай і далучэння беларускіх земляў да Расійскай імперыі ў канцы XVIII ст.
Шляхам разгляду, вывучэння і аналізу помнікаў права Вялікага Княства Літоўскага, іншых дакументаў, а таксама пры дапамозе сучасных даследванняў гісторыкаў і юрыстаў мы высветлілі, што судовыя органы з'яўляліся састаўной часткай дзяржаўнага механізму.
На Беларусі іх сістэма складалася паступова. Нарэшце стала відавочным раздзяленне ўсіх судоў на дзве асноўныя катэгорыі: агульныя суды для ўсяго насельніцтва (агульнасаслоўныя) і саслоўныя (для духавенства, шляхты, мяшчан, сялян, татр, яўрэяў). Таксама, усе суды ВКЛ, як і ў любой іншай дзяржаве, старажытнай, або сучаснай, адносіліся да вышэйшых судовых органаў дзяржавы або да мясцовых судовых органаў.
Да мясцовых судовых органаў адносіліся: замкавы, земскі, каптуровы, падкаморскі, магістрацкі, копны, вотчынны суды.
Сярод мясцовых судоў найбольш старажытным быў замкавы (гродскі). Галоўная роля ў замкавым судзе належала службовым асобам мясцовай адміністрацыі. Аднак сам факт уключэння ў склад гродскага суда прадстаўнікоў мясцовых феадалаў, а затым суддзі і пісара, якія ўжо валодалі прававымі ведамі, сведчыць пра пэўныя зрухі ў судаводстве, развіцці права, паколькі суд пачаў аддзяляцца ад адміністрацыі і ўзнікла неабходнасць мець спецыяльныя юрыдычныя веды.
Аддзеленным ад адміністрацыі саслоўным судом для шляхты быў земскі паветовы суд. Гэта быў першы суд, цалкам аддзелены і незалежны ад мясцовай адміністрацыі. Іх заснаваннем быў пакладзены пачатак арганізацыў судовай сістэмы на новай тэарэтычнай аснове раздзялення ўлад. Другім судом, аддзеленным ад органаў дзяржаўнага кіравання, быў падкаморны суд. Яны вырашалі справы, якія закраналі асноўны сродак вытворчасці феадальнага грамадства - зямлю. Такім чынам - гэта быў спецыялізаваны суд. Сярод судоў для феадалаў асабліва выдзяляўся каптуровы суд - часовы надзвычайны суд у перыяд безуладзя (бескаралеўя). Выбіраўся шляхтай, якая аб'ядноўвалася ў канфедэрацыі. Гэта гаворыць аб тым, што пасля смерці манарха, улада у дзяржаве пераходзіла ў рукі шляхты. Ад шляхты залежыла, які тэрмін дзяржава пражыве без гаспадара. Кантуровы суд, менавіта, быў адной з крыніц, праз якую шляхта кіравала і ўладарыла.
Калі разгледзець магістрацкі суд, то трэба сказаць, што ён значна адрозніваўся ад усіх астатніх судоў, бо яны знаходзіліся ў іншых сферах дзейнасці. А канкрэтна - працавалі ў горадзе з магдэбургскім правам. Пры разглядзе спраў кіраваліся менавіта гэтым правам мясцовым гарадскім правам (таксама Статутам ВКЛ), што і выдзяляла іх у агульнай судовай сістэме ВКЛ. Існаванне магістрацкіх судоў, яшчэ раз зацвярджала існаванне Магдэбургскага права ў гарадах.
Разам з тым у ВКЛ працягвалі існаваць старажытныя копныя суды і вотчынныя суды феадала над залежнымі ад яго сялянамі. Копныя суды - гэта суды для простага народу, у прыватнасці для сялян, якія сваімі карэннямі былі з далекай мінуўшчыны Копны суд быў адзіным месцам, дзе сялянін мог больш ці менш свабодна і справядліва вырашыць свае справы. Аднак на меры абвастрэння класавай барацьбы узмацняецца тэндэнцыя кантроля мясцовай дзяржаўнай адміністрацыі за дзейнасцю копнага суда і абмежавання яго кампетэнцыі. У гэтым праяўляецца жаданне пануючага класа ліквідаваць апошнюю законную магчымасць для простага народа збірацца арганізавана для вырашэння сваіх спраў, бо гэтыя зборышчы часам выкарыстоўваліся для арганізацыі барацьбы з феадаламі і духавенствам.
Залежных сялян і служылую шляхту, судзіў феадал вотчынным судом. Судаводства ажыццяўлялася прадстаўнікамі вотчыннай адміністрацыі - соцкія, старасты. У гэтым выпадку можна гаварыць аб поўным беспраўі сяляніна, бо ён знаходзіўся ў поўнай залежнасці ад пана, які мог адвольна вызначыць пакаранне (біцце дубцамі, бізунамі). Увогуле зыход справы цалкам залежыў ад волі феадала. Гэта сапраўды дзіка для сучаснага чалавека, аднак такімі былі сапраўдныя рэаліі феадальнага грамадства, дзяржавы, на гэтым яна трымалася.
Спісак літаратуры
1. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: вучэб.дапам. / Т.І. Доўнар.-Мінск: ДІКСТ БДУ, 2011. - С. 215-226
2. Гісторыя дзяржавы і права беларусі: Вучэб. дап. / А.Ф. Вішнеўскі.-Мн.: МУС Рэсп. Беларусь, 2003.- С. 108-112
3. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі: Вучэб.дапам. /Я.А. Юхо.- Мн.: Універсітэцкая, 1992.- с. 114
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Дзейнасць вышэйшых органаў улады СССР і БССР у 1985-1990 гг. Камісіі і Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР. Пачатак дэмакратызацыі грамадскіх адносін у СССР. Значэнне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
контрольная работа [26,0 K], добавлен 17.02.2012Прававыя меры павышэння абароназдольнасці краіны напярэдадні і падчас Вялікай Айчыннай Вайны. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў гады Вялікай Айчыннай Вайны. Права ў гады вайны. Змест законаў і ўказаў па сацыяльнай абароне насельніцтва.
контрольная работа [29,9 K], добавлен 15.12.2013Гісторыя Беларусі ў перыяд Вялікага княства Літоўскага. Вышэйшыя, мясцовыя ссудовыя органы княства. Каптуровы суд і сялянскія копныя суды (капы). Важнейшый прынцып працэсуальнага права, разгляд справы. Аналіз нормаў працэсуальнага права ў Статуце 1588 г.
контрольная работа [18,2 K], добавлен 04.04.2012Дзейнасць вышэйшых органаў улады СССР і БССР ў 1985-1990 гг. Пачатак рэфармавання і дэмакратызацыі грамадскіх адносін у СССР. Змены ў заканадаўстве. Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай ССР. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР і яе значэнне.
контрольная работа [22,7 K], добавлен 01.03.2012Принятие решения судом по "Законам Хаммурапи". Особенности правового регулирования семейных отношений по "варварским правдам". Преступления, совершаемые публично. Положения "Великой хартии вольностей". Право участвовать в выборах в палату общин.
контрольная работа [18,6 K], добавлен 07.11.2011Гісторыя Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай як адзін з найбольш цікавых і складаных перыядаў гісторыі Бацькаўшчыны. Уперша спроба інкарпарыраваць Вялікае княства Літоўскае ў Польшчу. Люблінскі акт як вынік складанага ўнутранага і внешняга становішча ВКЛ.
реферат [17,4 K], добавлен 28.11.2009Паняцце структура і азначэнне палітычнай сістэмы грамадтва. Блок пытанняў аб сутнасці і структуры палітычнай сістэмы, ролі дзяржавы ў палітычнай сістэме, суадносінах дзяржавы і грамадства, дзяржавы і іншых суб’ектаў, а таксама іншых элементаў сістэмы.
реферат [22,9 K], добавлен 27.11.2010Апісанне крыніц магдэбургскага права. Параўнанне нормаў прывілеяў на магдэбургскае права ў Полацку 1498 і Мінску 1499. Асаблівасці структуры і кампетэнцыя органаў кіравання ў гарадах з Магдэбургскім правам. Характарыстыка прававога становішча мяшчан.
контрольная работа [34,5 K], добавлен 08.01.2012Азнаямленне з сутнасцю, прыкметамі і класіфікацыяй злачынстваў па крымінальнай праве Рэспублікі Беларусь. Разгляд паняцці і формаў рэалізацыі крымінальнай адказнасці. Вызначэнне абставінаў, обтяживающих і палягчающих пакарання па заканадаўству Беларусі.
реферат [17,3 K], добавлен 07.05.2012- Процессуальный порядок возвращения судом прокурору уголовного дела для дополнительного расследования
Основания принятия судом решения о возвращении уголовного дела для дополнительного расследования. Возвращение уголовного дела судом прокурору. Полномочия прокурора по возвращенному судом делу. Порядок устранения прокурором препятствий рассмотрения дела.
дипломная работа [102,5 K], добавлен 20.05.2019