Дзяржаўна-прававое становішча княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай
Рэч Паспалітая як канстытуцыйная, саслоўная манархія на чале з выбарным каралём. Месца, якое адводзілася Вялікаму княству Літоўскаму ў Рэчы Паспалітай. Барацьба паміж каталіцызмам і праваслаўем, закрыццё праваслаўных цэркваў, перадача манастыроў уніятам.
Рубрика | Государство и право |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 28.11.2009 |
Размер файла | 38,0 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
30
Дзяржаўна-прававое становішча княства ў складзе Рэчы Паспалітай
Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай, саслоўнай манархіяй, на чале з выбарным каралём. Заканадаўчым органам быў двухпалатны парламент -- каронны, г. зн. "польскі", сейм, які складаўся з сената (рады) і пасольскай ізбы. Сенат быў вышэйшай палатай сейма, у яго ўваходзілі найболып знатныя свецкія і духоўныя феадалы. Колькасць іх не перавышала 150 чалавек. Першае месца ў сенаце належала арцыбіскупу гнезненскаму, прымасу польскай каталіцкай царквы, за ім ішлі біскупы, кашталяны, ваяводы і г. д. Сейм выбіраў каралеўскую раду на два гады. Рада з'яўлялася фактычным кіраўніком дзяржавы. Ніжэйшай палатай сейма была пасольская ізба, якая складалася з дэпутатаў ад шляхецкіх павятовых сеймікаў. Яны склікаліся за шэсць тыдняў да агульнадзяржаўнага сейма і не толькі выбіралі паслоў на апошні, але і выпрацоўвалі інструкцыі, якія паслы павінны былі праводзіць на каронным сейме. Пасля кароннага сейма зноў збіраліся рэляцыйныя павятовыя сеймікі, дзе паслы рабілі справаздачу аб ходзе кароннага сенма і сваёй дзейнасці. Колькасць дэпутатаў пасольскай ізбы перавышала 200 чалавек.
Вальныя (агульныя) сеймы разглядалі і прымалі пастановы на асобных пасяджэннях сената і пасольскай ізбы. На агульных пасяджэннях у выпадку супадзення пастаноў яны прымаліся і пасля зацвярджэння каралём набывалі сілу закону. Пастановы прымаліся адйагалосна. Група дэпутатаў альбо адзін дэпутат мог сказаць "не дазваляю, і пастанова прыпынялася. Гэта права ІіЬегшп уеіо (свабоднае вета) разглядалася як адно з найважнейшых "залатых шляхецкіх вольнасцей". Але, як мы ўбачым далей, яно было небяспечнае для дзяржавы, бо ўносіла анархію, хаос, падрывала дзяржаўную ўладу.
На чале выканаўчай улады стаяў кароль, пры абранні якога таксама захоўвалася права вета. Кароль узначальваў сенат, "паспалітае рушэнне" (пазней на чале абароны дзяржавы стаў каронны гетман), склікаў сеймы, вызначаў тэрмін іх пасяджэнняў, прызначаў на вышэйшыя ўрадавыя пасады. Ён ажыццяўляў знешнюю палітыку дзяржавы, за якую адказваў перад вальным сеймам.
Улада караля была істотна абмежавана "залатымі шляхецкімі вольнасцямі". Побач са свабодным вета шляхта заключала з прэтэндэнтамі на польскі прастол "Пакта канвента" -- дагавор, згодна з якім кароль ускладаў на сябе шэраг абавязкаў па вырашэнні некаторых унутраных і знешніх праблем. У 1573 г., у час абрання Генрыха Валуа, былі распрацаваны 'Тенрыхавы артыкулы", згодна з якімі кароль траціў права без згоды сейма ўстанаўліваць новыя падаткі і пошліны, склікаць агульнае апалчэнне і г. д. Адначасова ён абавязваўся: склікаць сеймы раз у два гады тэрмінам на шэсць тыдняў; пры перанясенні вайны за межы Рэчы Паспалітай выплачваць кожнаму ратніку па 5 грыўняў; мець пры сабе пастаянны савет з 16 сенатараў, які фактычна кіраваў не толькі краінай, але і асабістым жыццём караля. "Генрыхавы артыкулы" былі ўведзены толькі пры выбранні Стэфана Баторыя (1576), а затым пацвярджаліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай.
Калі кароль дзейнічаў насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта мела права не падпарадкоўвацца каралю і выступіць супраць яго. Гэта права шляхта ажыццяўляла шляхам склікання канфедэрацый (саюзаў узброенай шляхты) ці "рокашы" -- узброенага паўстання супраць караля. Свабоднае вета і канфедэрацыі былі магутнай зброяй барацьбы розных феадальных груповак за ўладу ў дзяржаве, легальнай формай феадальнай анархіі.
Пасля смерці караля пачынаўся перыяд безуладдзя, які цягнуўся ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. У часы бескаралеўя існавала асобая пасада інтэррэкса, якую звычайна займаў прымас польскай каталіцкай царквы. Ен склікаў для абрання новага караля тры сеймы:
1) канвакацыйны, на якім вызначаліся час і месца выбараў караля, мяркуемыя кандыдаты на каралеўскі прастол, выпрацоўваліся ўмовы дагавору з кандыдатамі; 2) элекцыйны (выбарчы), на якім праводзіліся выбары і заключалася пагадненне "Пакта канвента"; 3) каранацыйны, на якім ажыццяўлялася каранацыя і кароль прыносіў прысягу захоўваць усе правы і выконваць умовы пагаднення (Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992. С. 211 - 212).
Рэч Паспалітая з'яўлялася феадальна-прыгоннай дзяржавай. Пануючым класам былі землеўладальнікі: магнаты (паны), сярэдняя і дробная шляхта. Юрыдвдчна як ійіны, так і шляхта былі роўныя паміж сабой. Аднак рашаючай палітычнай сілай у дзяржаве з'яўляліся паны. Яны складалі сенацкае саслоўе (вышэйшыя духоўныя і свецкія феадалы: арцыбіскупы і біскупы, ваяводы і кашталяны), і ўсё кіраванне дзяржавай знаходзілася ў іх руках. Толькі паны і шляхта мелі права валодаць зямлёй. Шляхецкая маёмасць не магла быць канфіскавана без суда, шляхціц не мог быць арыштаваны без дазволу суда, і яго мог судзіць толькі шляхецкі суд. Шляхта была свабодная ад пабораў. Адзінай павіннасцю яе з'яўлялася вайсковая служба.
У склад пануючага класа ўваходзіла "белае" і "чорнае" духавенства, якое валодала велізарнай зямельнай маёмасцю. У выключных выпадках яно плаціла аднаразовы падатак, які зваўся "доброхотное даянне". Між тым духавенства само збірала дзесяціну з каралеўскіх і шляхецкіх маёнткаў. Прадстаўнікі вышэйшага кліра ўваходзілі ў склад сената. Што датычыцца шляхецкіх сеймікаў і пасольскай ізбы, у іх працы духоўныя асобы звычайна не ўдзельнічалі.
Такім чынам, Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай саслоўнай манархіяй, у якой улада размяркоўвалася паміж двухпалатным парламентам (магнатамі і шляхтай) і каралём. Іншыя саслоўі ніякіх палітычных правоў не мелі.
Якое ж месца адводзілася Вялікаму княству Літоўскаму ў Рэчы Паспалітай і якое месца па сутнасці яно займала?
Польская праграма уніі мела на мэце заснаванне унітарнай дзяржавы1, якая ўяўлялася як "адзінае непадзельнае цела з адной галавой", г. зн. адводзілася роля правінцыі Рэчы Паспалітай. Аднак напярэдадні Люблінскай уніі дзяржавы мелі аднаго гаспадара, а ў астатнім былі самастойныя і незалежныя. Другім крокам у бок унітарнай дзяржавы пасля Любліна стаў каронны сейм і скасаванне незалежнага сейма . Наступным крокам павінна было стаць адзінае заканадаўства, здабытае шляхам дапасавання Літоўскага Статута 1566 г. да польскіх законаў. Аднак зрабіць гэта было не так лёгка, як здавалася інкарпаратарам. Справа ў тым, што ў люблінскім акце былі закладзёны супярэчнасці, якія дапускалі магчымасць будавання як унітарнай, так і федэратыўнай1 ці канфедэратыўнай2 дзяржавы. Захоўваліся тытулы "Вялікага княства Літоўскага" і "вялікага князя літоўскага", дзейнічаў амаль не парушаны апарат адміністрацыйна-дзяржаўнага кіравання, меліся свой "скарб", дзяржаўная пячатка, сваё войска і, нарэшце, свой звод законаў -- Літоўскі Статут.
Узаемаадносіны паміж дзяржавамі не спрыялі ўтварэнню унітарнай дзяржавы. Гвалтоўны, абразлівы характар заключэння уніі заклаў у падмурак Рэчы Паспалітай недавер з боку Вялікага княства Літоўскага, які з цягам часу ўсё болып умацоўваўся. Таму спрыялі кіруючыя колы Полыпчы, асабліва іх тактыка адносна Лівонскай вайны. Напярэдадні Люблінскай уніі Жыгімонт II Аўгуст абяцаў дапамогу ў вайне, але пасля уніі не спяшаўся выканаць абяцанне. Гэта, вядома, павінна было адмоўна адбіцца на грамадска-палітычнай думцы тым больш што яно было аслаблена гвалтоўнай анексіяй часткі сваёй тэрыторыі: Падляшша, Валыні, Падоліі, Кіеўшчыны.Яшчэ большы недавер да Полынчы выклікала пастанова кароннага сейма (1573) аб вядзенні Лівонскай вайны толькі на сродкі . Менавіта гэта і падштурхнула кіруючыя колы княства да выпрацоўкі тактыкі зрыву ажыццяўлення Люблінскай уніі. У першую чаргу магнаты княства дамагаліся ад кандыдатаў у каралі насуперак Люблінскай уніі асобнай прысягі і асобнага пацвярджэння правоў Вялікага княства Літоўскага, хаця адпаведны пункт люблінскага акта не быў скасаваны.
Важным крокам у напрамку федэрацыі стала адраджэнне заканадаўчага органа. На генеральных сейміках (яны, дарэчы сказаць, былі ва ўсіх правінцыях Польшчы) спачатку прымалася праграма, якую дэпутаты адпавінны былі прапанаваць кароннаму сейму для абмеркавання. Пазней на гэтых сейміках вырашаліся і пытанні дзяржаўнага значэння (устанаўленне пабораў на ваенныя патрэбы і г. д.). Асабліва значэнне сейма ўзрастала ў часы бескаралеўя, калі агульны сейм княства ператвараўся ў сапраўдны вышэйшы заканадаўчы орган.
Трэба мець на ўвазе і тое, што каронны сейм як агульнадзяр-жаўны заканадаўчы орган не спраўляўся са сваімі задачамі. 1 не толькі дзякуючы славутаму ІіЬетт уеіо, але больш за ўсё таму, што ўласна польская частка сейма не мела адпаведнай згуртаванасці (была расколата на мясцовыя групоўкі -- малапольскую, велікапольскую, мазавецкую) і не магла аказаць адпаведнага ўплыву на велікакняжацкіх паслоў. А з цягам часу каронны сейм ўсё больш ператвараўся ў орган, які не прымаў законы, а толькі іх абмяркоўваў, а калі і прымаліся пастановы, то дадаткова падкрэслівалася, што яны датычацца 1 Вялікага княства Літоўскага.
Неўзабаве юрыдычна было скасавана і патрабаванне Люблінскай уніі збіраць каронны сейм толькі ў Полыпчы (у Кароне, адгэтуль і назва -- "каронны"), У 1673 г. сейм ухваліў пастанову: кожны трэці сейм збіраць не ў Кароне, "а ў Вялікім княстве Літоўскім у горадзе Гродне", за выключэннем сеймаў у час міжкаралеўя. На сеймах у Гродне маршалкам выбіраўся адзін з мясцовых дэпутатаў. Гэты акт юрыдычна прызнаў існаванне Вялікага княства Літоўскага ў якасці не правінцыі Польшчы, а асобнага дзяржаўнага арганізма. Такім чынам, поўнага зліцця дзвюх дзяржаў не адбылося нават на ўзроўні заканадаўчай улады. Таму і новыя органы кіравання, створаныя ў Рэчы Паспалітай, звычайна былі асобнымі для дзяржаў. Так, заснаванне ў 1578 г. кароннага трыбунала (вышэйшага апеляцыйнага суда) пацягнула за сабой утварэнне адпаведнай судовай установы ў літоўскага трыбунала (1581), а пасля заснавання скарбавага трыбунала ў Полыпчы такі ж орган з'яўляецца ў . 1 толькі пасля скасавання ордэна езуітаў булай папы Клімента XIV (1773) была створана Адукацыйная камісія, адзіная для Рэчы Паспалітай. Не было ў Рэчы Паспалітай агульных міністраў ні па ўнутраных, ні па знешніх пытаннях, адзінай найвышэйшай судовай установы. Не былі праведзены ў жыццё і такія патрабаванні уніі, як скасаванне паміж дзяржавамі мяжы, увядзенне агульнай манеты і г. д.
Затое ў Вялікім княстве Літоўскім захаваўся цалкам адміністрацыйны апарат кіравання: канцлер і падканцлер, маршалкі -- вялікі і надворны, падскарбі вялікі, гетман вялікі і гетман польны, галоўны літоўскі трыбунал, скарбавы трыбунал (кантраляваў фінансавыя справы дзяржавы) і іншыя ўстановы.
Толькі ў 1791 г. была прынята адзіная канстытуцыя, але гісторыя ўжо не пакінула часу для яе ажыццяўлення.
Як адзначалася вышэй, адным з патрабаванняў Люблінскай уніі было фарміраванне агульнага заканадаўства. Па-першае, створаная ў камісія павінна была дапасаваць літоўскае заканадаўства да патрабаванняў уніі і польскага заканадаўства. Але гэта было не ў інтарэсах княства. Мабыць, таму камісія не мела ў сваім складзе палякаў. Па-другое, не было да чаго дапасоўваць, бо палякі на той час не мелі такога збору законаў, як Літоўскі Статут. Па-трэцяе, відавочна, літоўска-беларускіх юрыстаў больш турбавалі пытанні ўдасканалення свайго заканадаўства, а не набліжэння яго да польскага. Таму работа пайшла зусім у іншым напрамку. Праўда, на сеймы 1574 і 1578 гг. былі пададзены некалькі выпраўленых артыкулаў, але яны не закраналі міжкраінных адносін.
Новы Статут 1588 г. не толькі пярэчыў Люблінскай уніі, але нават не ўспомніў аб яе існаванні. Ён складаўся з 14 раздзелаў і 487 артыкулаў. Нормы дзяржаўнага права былі выкладзены ў трэцім раздзеле, у якім абвяшчалася самастойнасць Вялікага княства Літоўскага, недатыкальнасць яго межаў, тэрытарыяльная цэласнасць. Артыкул 4-ы гэтага раздзела абавязаў вялікага князя вярнуць у склад княства ўсе землі, якія раней былі ад яго адабраны (Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Мн., 1989. С. 114,364).
Насуперак люблінскаму акту, які дазваляў палякам набываць маёнткі на тэрыторыі Статут 1588 г. забараняў іншаземцам набываць у княстве землі і маёнткі, а таксама пасады. А палякі -- уладальнікі падараваных у княстве маёнткаў - павінны былі несці земскую службу, у адваротным выпадку яны трацілі правы на ўладанні. "Уряды" і землі па закону маглі раздавацца ў княстве толькі "Літве, Беларусі і Жэмайціі", толькі "родзічам" Вялікага княства Літоўскага.
Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. заставаўся галоўнай крыніцай права на Беларусі да 1840 г. Але паколькі уваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай, то неаднаразова рабіліся спробы ўнесці ў яго папраўкі, змены. Прымаліся новыя законы, якія пярэчылі нормам Статута. Так, па закону 1668 г. за адыход ад каталіцкай веры вінаватыя караліся канфіскацыяй маёмасці і выгнаннем з дзяржавы, а па закону 1733 г. праваслаўныя і пратэстанты былі пазбаўлены права быць дэпутатамі сейма і суддзямі галоўнага трыбунала (Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992. С. 233).
Нельга забываць таксама, што ў Рэчы Паспалітай, дзе панавала шляхецкая анархія, шматлікія законы заставаліся на паперы.
Жыгімонт III Ваза ў 1590 г. зрабіў спробу правесці кадравую палітыку ў духу Люблінскай уніі. На месца памёршага кракаўскага каталіцкага біскупа ён запрасіў беларускага католіка Юрыя Радзівіла, які займаў дагэтуль віленскую кафедру, а ў Вільню ўзамен прапанаваў паляка Бярнарда Маціеўскага. Гэта было не звычайнае парушэнне закону, а спроба разглядаць Рэч Паспалітую не як федэратыўную, а як унітарную дзяржаву. Канцлер Вялікага княства Літоўскага Л. Сапега не даў згоды на прызначэнне паляка на віленскую біскупскую кафедру і адмовіўся замацоўваць гаспадарскай пячаткай княства рашэнне біскупа-паляка. Канфлікт цягнуўся 10 гадоў, пакуль не памёр Маціеўскі, і на віленскую кафедру быў прызначаны беларус Бенядзікт Война.
Нягледзячы на гэта і іншыя парушэнні законаў, Статут 1588 г. меў вялікае гістарычнае значэнне. Ён падвёў заканадаўчую аснову пад новыя ўзаемаадносіны паміж княствам і Полыпчай.
Такім чынам, пануючы і кіруючы пласт Вялікага княства Літоўскага пасля Любліна распачаў барацьбу супраць польскай праграмы стварэння унітарнай дзяржавы. У выніку гэтай барацьбы ўдалося захаваць частку тэрыторыі якая засталася пасля анексіі і далучэння болыпасці тэрыторыі княства да Польскага каралеўства, а таксама тытулы "вялікага князя літоўскага" і "Вялікага княства Літоўскага", рэшткі дзяржаўнасці і аўтаномію ў межах Рэчы Паспалітай. 3 цягам часу польскі ўплыў на насельніцтва усё болып узмацняўся. Шляхта перайшла ў каталіцызм і апалячылася. У 1696 г. польская мова была аб'яўлена дзяржаўнай мовай . Над насельніцтвам Беларусі навісла рэальная пагроза не толькі акаталічвання, але і паланізацыі.
Маючы на мэце стварыць унітарную дзяржаву, Люблінская унія ўхваліла фарміраванне "аднаго збірання, еднасці, непадзельнага народа". Але ж Вялікае княства Літоўскае было, як вядома, поліэтнічнай дзяржавай, у якой жылі беларусы, рускія, украінцы, літоўцы, яўрэі, татары і інш. Таму фарміраванне "непадзельнага народа", на думку інкарпаратараў, павінна было ажыццяўляцца шляхам асіміляцыі ўсіх гэтых этнасаў уласна польскім насельніцтвам.
Гэта асіміляцыя патрабавала нечага такога, што яднала б усе гэтыя народы. У сярэднявеччы такім духоўным цэментам з'яўлялася рэлігія. Рэлігія -- гэта і светапогляд, і звычай, і нормы паводзін, і, урэшце, асновы духоўнай культуры. Але на шляху рэлігійнай еднасці народаў Рэчы Паспалітай было шмат перашкод. Па-першае, да сярэдзіны XVI ст. насельніцтва Польшчы і Вялікага княства Літоўскага мела розныя веравызнанні. У Полыпчы пануючай рэлігіяй быў каталіцызм, а ў болыпасць насельніцтва прытрымлівалася праваслаўя (Беларусь і Украіна) і пратэстантызму (Літва). Па-другое, каталіцызм і праваслаўе перажывалі крызіс. Па-трэцяе, былі вельмі складаныя рэлігійныя абставіны. Каб лепш іх зразумець, нагадаем коратка гэтыя абставіны.
Праваслаўе, як вядома, прыйшло на Беларусь у канцы Х ст. і да 1385 г. мірна ўжывалася з язычніцтвам літоўцаў, хоць і было амаль дзяржаўнай рэлігі'яй. Але пасля Крэўскай уніі становішча змянілася. Ягайла, які дамовіўся з палякамі, хрысціў зычнікаў у Вільні, Троках, а таксама на Беларусі. Тут з'яўляюцца Гры каталіцкія парафіі (у Крэве каля Ашмян, у Абольцах каля Талачына і ў Гайне паблізу Лагойска). Напярэдадні Люблінскай уніі Віленскай епархіі, дзейнасць якой распаўсюджвалася і на Беларусь, належалі 285 вёсак і 16 мястэчак, з якіх 2/3 уладанняў знаходзіліся на Беларусі. Каталіцтва ахапіла паўночна-заходнюю і заходнюю часткі Беларусі па лініі Браслаў -Паставы - Вілейка - Мінск - Пінск. 1 хоць праваслаўная царква захавала свой уплыў на болыпую частку насельніцтва, пануючай рэлігіяй у становіцца каталіцтва. Паводле прывілея Ягайлы (1387), каталіцкая царква атрымала поўны імунітэт ва ўсіх сваіх уладаннях, у фінансавых і судовых справах, вызвалялася ад дзяржаўных пабораў і павіннасцей.
Вышэйшыя дзяржаўныя пасады ў княстве маглі займаць толькі католікі. Былі, зразумела, і выключэнні, але яны вызывалі бурныя пратэсты каталіцкай шляхты. Напрыклад, абурэнне выклікала прызначэнне К.І.Астрожскага на пасаду трокскага ваяводы і най-вышэйшага гетмана . Кароль павінен быў трымаць адказ. Высокае прызначэнне праваслаўнага князя ён абгрунтаваў яго заслугамі перад дзяржавай і абяцаў наперад вышэйшыя пасады даваць толькі католікам.
На пачатку XVI ст. каталіцкая рэлігія ўваходзіць у паласу крызісу. Сутнасць яго зводзіцца да крытычных адносін шляхты як да каталіцкага культу, так і да арганізацыі касцёла і яго палітыкі. Царква, як вядома, квапілася на верхавенства над свецкай уладай. А гаспадары дзяржаў імкнуліся ў сваю чаргу падпарадкаваць свецкай уладзе царкву. Менавіта на гэтай глебе барацьбы паміж свецкай і духоўнай уладамі і прарасла Рэфармацыя.
Рэфармацыя -- грамадска-палітычны і рэлігійны рух, накіраваны супраць каталіцкай царквы як ідэйнай асновы феадалізму. Рэфармацыя, як вядома, пачыналася ў Германіі з выступлення М.Лютэра (1517) і распаўсюджвалася па ўсіх краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Ідэолагі Рэфармацыі (М.Лютэр, Ж.Кальвін, У.Цвінглі) вылучылі тэзісы, у якіх, па сутнасці, адмаўлялі неабходнасць каталіцкай царквы і святароў у "выратаванні веруючага" (тэзіс "аб апраўданні адной верай"), Адзінай крыніцай рэлігійнай ісціны яны абвясцілі Свяшчэннае Пісанне, адхіліўшы Свяшчэннае Паданне, манаства, цэлібат, культ Багародзіцы, святых, анёлаў, іконы і г. д. 3 сямі таінстваў пратэстанты пакінулі два -- хрышчэнне і прычасце (лютэранства) ці тры -- хрышчэнне, прычасце і царкоўны шлюб (англіканская царква). Патрабавалі таннай царквы, адмаўлялі ёй права на зямныя багацці і г. д.
У Рэфармацыі можна выдзеліць тры напрамкі: 1) каралеўскакняжацкі, які абараняў інтарэсы манархаў і свецкіх феадалаў ва ўмацаванні сваёй улады і захопе зямных багаццяў царквы;
2) бюргерска-буржуазны з яго тэзісам "абсалютнага перадвызначэння", пропаведдзю "мірскога аскетызму" і рэспубліканскага ўладкавання царквы; 3) народны, які патрабаваў ліквідацыі царквы, феадальнага прыгнёту і ўзаконення роўнасці.
Пад ідэйным сцягам Рэфармацьгі праходзіла Сялянская вайна 1524 -- 1526 гг. у Германіі, Нідэрландская (1566 - 1609) і Англійская (XVII ст.) буржуазныя рэвалюцыі.
У Вялікае княства Літоўскае ўпершыню пратэстанцкія ідэі былі прынесены ў 1521 г. італьянцам Францыскам Лісманіні (прыдворны прапаведнік Жыгімонта 1 Старога і любімец каралевы Боны). Лютэранства ў Вялікім княстве Літоўскім шырокага распаўсюджання не атрымала. Куды болып прыхільнікаў знайшоў у княстве кальвінізм, абаронцам якога стаў некаранаваны ўладар княства Мікалай Радзівіл Чорны. У 1561 г. ён пабудаваў у Вільні супраць касцёла Святога Яна цудоўны храм, запрасіў кальвінісцкіх прапаведнікаў з Прусіі, Бельгіі і Швейцарыі, распачаў асветніцкую і кнігавыдавецкую дзейнасць.
Сацыяльнай асновай кальвінізму на Беларусі (у адрозненне ад Заходняй і Цэнтральнай Еўропы) былі феадальная знаць, яе васалы, частка сярэдняй і дробнай шляхты. Магнаты і шляхта скарысталі Рэфармацыю для ўмацавання сваіх сацыяльна-эканамічных і палітычных пазіцый: захопу зямельных уладанняў царквы шляхам секулярызацыі; скарачэння расходаў на ўтрыманне царквы; утварэння апазіцыі цэнтральнай уладзе; пашырэння свайго ўплыву на працоўныя масы. Рэфармацыю падтрымала таксама частка гарадскога насельніцтва, незадаволеная распаўсюджаннем у гарадах каталіцкіх і праваслаўных "юрыдык", царкоўнымі паборамі, ідэйным уплывам праваслаўнай і каталіцкай цэркваў.
У 60-я гады XVI ст. на Беларусі, у Літве і на Украіне з кальвінізму вылучыўся болыл радыкальны напрамак -- антытрынітарскі, ці, як яго называлі інакш, -- арыянскі. Сваімі каранямі ён уваходзіў у IV ст. н. э. і атрымаў назву ад імя александрыйскага епіскала Арыя, які выступіў супраць боскай сутнасці Ісуса Хрыста і Святой Тройцы. У сярэднявеччы ідэі Арыя развівалі некаторыя схаласты, рускія ерэтыкі, анабаптысты. 3 наступленнем Рэфармацыі арыянства выбухнула з новай сілай. Ідэолагам антытрынітарызму ў XVI ст. стаў іспанскі вучоны Мігель Сервет. У 40-я гады XVI ст. большасць італьянскіх антытрынітарыяў уцякае ад інквізіцыі ў Швейцарыю, а затым у Польшчу і на Беларусь.
Беларускі антытрынітарызм меў два напрамкі: памяркоўны і радыкальны. Прадстаўнік першага напрамку Сымон Будны адлюстроўваў інтарэсы часткі гараджан і шляхты, выступаў супраць боскай прыроды Хрыста, за частковыя рэформы.
Радыкальны напрамак антытрынітарызму ўзначальвалі Пётр з Ганёндза, Марцін Чэхавіц,. Якуб з Калінаўкі, Павел з Візны. Яны імкнуліся не да частковых рэформ, а да радыкальных сацыяльна-палітычных змяненняў: ліквідацыі паншчыны, прыватнай уласнасці, феадальных прывілеяў, выступалі супраць свецкай улады, войнаў, сацыяльнай, нацыянальнай і рэлігійнай няроўнасці, строілі утапічныя планы перабудовы грамадства. Радыкальнгія антытрынітарыі адмаўлялі антычную філасофію, схаластыку, былі стойкімі прыхільнікамі роўнасці, справядлівасці, братэрства, чалавекалюбства.
Антытрынітарыі Беларусі мелі шмат сваіх абшчын у Іўі, Лоску (ля Ашмян), Любчы, Навагрудку, Клецку і іншых гарадах, а так-сама свае органы самакіравання. Утапічнасць іх наіўнасацыяльных летуценняў, унутраная супярэчнасць, процідзеянне феада^ лаў, каталіцкая рэакцыя прывялі да заняпаду антытрынітарызму, а ў сярэдзіне XVII ст. пад уціскам феадальна-каталіцкай рэакцыі паслядоўнікі антытрынітарызму -сацыніяне - былі выгнаны за межы Рэчы Паспалітай, у тым ліку і з Беларусі. Што датычыць кальвіністаў, яны ўтварылі тэрытарыяльную арганізацыю кальвінісцкай царквы на Беларусі і ў Літве з цэнтрам у Вільні.
Калі ў 1579 г. Стэфан Баторый быў вымушаны распачаць ваенныя дзеянні. езуіты прынялі дзейсны ўдзел у паходзе. Яны мужна пераносілі цяжар паходу, клапатліва даглядалі параненых, гаілі раны і душы скалечаных, выконвалі рэлігійныя абрады. Адданая служба на карысць каталіцызму, дзяржаве і Кароне зрабіла Баторыя шчырым прыхілыгікам езуітаў. "Калі б я не быў каралём, - любіў ён паўтараць, - быў бы езуітам".
У час асады Полацка С.Баторый паабяцаў пасля перамогі адчыніць у горадзе езуіцкі калегіум. Сваё абяцанне ён выканаў па-каралеўску. Дзеля матэрыяльнага забеспячэння навучальнай установы езуітам у Полацку перадалі восем цэркваў і сем манастыроў разам з іхнімі маёнткамі. Праваслаўным быў пакінуты адзін кафедральны сабор. У каралеўскай грамаце ўказвалася мэта: "Каб езуіты ўтрымлівалі калегіум для выхавання ў каталіцкай веры юнацтва, распаўсюджвалі каталіцкую веру сярод схізматыкаў (г. зн. праваслаўных. - 3.3.), уладкоўвалі лацінскія, г. зн. рымска-каталіцкія, прыходы на Беларусі і такім чынам вынішчалі праваслаўе тут" (Мартос А. Беларусь в нсторнческой государственной н церковной жнзнн. Мн., 1990. С. 158).
Наступны кароль, Жыгімонт III Ваза (1587 - 1632), як вядома, з'яўляўся выхаванцам езуітаў. Да сэрцаў астатніх каралёў Рэчы Паспалітай таксама былі знойдзены шляхі і сцяжынкі. На працягу існавання Рэчы Паспалітай каралеўская асоба заўжды была ў цэнтры ўвагі езуітаў.
Рознымі шляхамі езуіты ішлі да магнатаў і таксама мелі поспех. Дастаткова адзначыць, што адным з першых у каталіцызм абярнуліся нашчадкі Мікалая Радзівіла Чорнага. Менавіта адзін з іх, Сіротка Радзівіл, усё сваё жыццё прысвяціў пошуку Бібліі, выдадзенай бацькам, каб знішчыць. Змарнаваў капітал у 5000 чырвонцаў, адшукаў амаль усе экзэмпляры і спаліў. А за Радзівіламі пацягнуліся іншыя магнаты, сярэдняя і дробная шляхта. "Блудныя сыны" каталіцызму пакрыху вярталіся ў лона касцёла.
Важным напрамкам у рабоце езуітаў было ўздзеянне на народныя масы. Тут меліся свае асаблівасці. Тыя, каго прымусілі стаць пратэстантамі, з радасцю вярталіся ў касцёл. Але ж меліся і свядомыя кальвіністы і антытрынітарыі. 3 імі было цяжэй. Сярод апошніх езуіты разгарнулі працу на глебе рэлігійнага культу і дабрачыннасці. Побач з калегіумамі езуіты адчынялі аптэкі, шпіталі, прытулкі для бяздомных, дапамагалі ў часы народных бедстваў.
Сярэдневяковы жыхар не ўяўляў сабе жыцця без рэлігійнага культу: з Богам нараджаўся ды Богу і аддаваў душу. Езуітам увайсці ў давер да працоўнага чалавека "паспрыяла" маравая язва ў Вільні ў 1573 г. Пад страхам смерці горад пакінулі і багацеі і святары. Езуіты ж (акрамя пяці найбольш падрыхтаваных і здольных, якія былі адпраўлены ў бяспечнае месца) засталіся з народам. Яны дапамагалі чым маглі: хлебам і соллю, даглядалі хворых (часам самі ля іх паміралі), прымалі споведзь, хавалі нябожчыкаў. Людзі пацягнуліся ў езуіцкі касцёл Святога Яна, і нішто не магло іх утрымаць: ні просьбы, ні пагрозы. Такім шляхам ішлі езуіты да сэрцаў простых людзей.
Асаблівую ўвагу яны надавалі моладзі. Прапаганда сярод яе звычайна праводзілася праз навучальныя ўстановы. Побач з Полацкім калегіумам (1580) езуіцкія калегіумы адчыняюцца ў Нясвіжы, Оршы, Брэсце, Пінску, Гродне, Віцебску, Навагрудку, Мінску, Слуцку, Жодзішках. У 1618/19 навучальным годзе ў езуіцкіх навучальных установах Вялікага княства Літоўскага вучылася 3165 вучняў і студэнтаў. К 1773 г. у Нясвіжскім калегіуме было каля 300 дзяцей, а ў Полацкім болып за 250. Менавіта высокакваліфікаваная адукацыйна-выхаваўчая праца была палітыкай, звернутай у будучыню. Хутка выхаванцы езуітаў пачалі запаўняць адміністрацыйны апарат аказваць свой уплыў на вырашэнне ўсіх дзяржаўных і грамадскіх спраў. А паколькі езуіты выхоўвалі моладзь у духу рэлігійнага фанатызму і нецярпімасці, то і ўплыў быў адпаведны.
Аднак, нягледзячы на такую рознабаковую працу, трэба зазначыць: езуіты не здолелі цалкам перамагчы пратэстантызм. Гэта барацьба ішла на працягу ўсяго існавання Рэчы Паспалітай.
Другім ворагам католікі і езуіты лічылі праваслаўных жыхароў . Што сабой уяўляла праваслаўная царква таго часу?
Да сярэдзіны XVI ст. польскія каралі практычна падпарадкавалі сабе праваслаўную царкву, прысвоіўшы некаторыя правы ў кіраванні царкоўнай арганізацыяй.
Па-першае, каралі пачалі не толькі зацвярджаць выбраных на саборы епіскапаў і ігуменаў, але і прызначаць іх без ведама царкоўнай улады. Гэта наносіла ўдар па ўнутранаму ладу праваслаўнай арганізацыі (саборнасці) і па аўтарытэту праваслаўных святароў. Галоўнымі крытэрыямі прыдатнасці на епіскапскую кафедру ці пасаду настаяцеля манастыра сталі не высокія духоўныя і чалавечыя якасці (шчырасць веры, унутраная чысціня, хрысціянская маральнасць, глыбокія веды веравызнання), а паслугі Кароне ці каралю. Былі выпадкі, калі праваслаўныя манастыры ўзначальвалі не манахі, а свецкія людзі, нават католікі.
Па-другое, каралі прысвоілі сабе права перадаваць цэрквы і манастыры ў апеку грамадзянскім асобам. Каралеўскі прывілей звычайна дазваляў апекунам браць "все пожнткн церковные себе н ужнвать нх до жнвота своего". У выніку гэтага праваслаўныя цэрквы і манастыры невыпадкова рабіліся кармушкай для любых каралеўскаму сэрцу лісліўцаў. Больш таго, некаторыя феадалы пачалі здаваць праваслаўныя цэрквы, якія знаходзіліся ў іх уладаннях, у арэнду.
Па-трэцяе, кароль прысвоіў права найвышэйшага суда над праваслаўнымі святарамі і тым самым замацаваў шлях для злоўжыванняў.
Усё гэта падрывала царкоўную арганізацыю знутры, і яна хутка апынулася на краі бездані: царкоўныя законы парушаліся вышэйшымі святарамі, веруючыя пераходзілі ў каталіцызм, пратэстантызм. Тым не менш, нягледзячы на неспрыяльныя гістарычныя ўмовы, праваслаўе цвёрда трымалася ў народных нетрах з яго шматвекавой культурай, традыцыямі, мовай, звычаямі.
Палітыка акаталічвання краю адпавядала і задумам папы рымскага, які марыў падпарадкаваць сабе не т^дькі Беларусь і Украіну, але і Маскву. Праўда, папскі легат езуіт Антоніо Пасевіна, які меў даручэнне схіліць да каталіцызму Івана Грознага, прапанаваў абмежавацца Вялікім княствам Літоўскім, сканцэнтраваўшы тут усе свае сілы. Пры гэтым ён раіў да мэты ісці не напрамкі, а кружным шляхам, праз царкоўную унію. Спачатку, на яго думку, трэба было схіліць на свой бок праваслаўных епіскапаў праз царкоўную унію, не кранаючы пытанняў дагматыкі і культу. А потым крок за крокам прасоўваць каталіцкую дагматыку і культ ужо праз уніяцкую царкву. Гэты план, разлічаны на шмат гадоў, меў на ўвазе той факт, што працоўныя масы моцна трымаюцца веры дзядоў і спачатку трэба ў нетрах уніі ўзгадаваць і выхаваць пакаленне, больш цярпімае да каталіцкай веры, а потым яго патроху і непрыкметна акаталічыць. У процілеглым выпадку, папярэджваў А. Пасевіна, магчыма паўстанне праваслаўных супраць улады касцёла.
Згодна з гэтым планам, езуіты распачалі на Беларусі падрыхтоўку ідэалагічнай і псіхалагічнай глебы для царкоўнай уніі. Першапачаткова патрэбна было пераканаць магнатаў, шляхту, праваслаўных святароў у гістарычнай неабходнасці уніі праваслаўнай і каталіцкай цэркваў. Асабліва на глебе уніі завіхаўся П.Скарга. Адукацыю ён атрымаў у Рыме, даў там чатыры зарокі манаха ордэна езуітаў і ў 1570 г. быў накіраваны ў Рэч Паспалітую. Хутка ён стаў "душой усіх мерапрыемстваў" С.Батррыя, а затым "думкай і пяром" езуіцкага караля Жыгімонта III. Ён садзейнічаў развіццю Віленскага калегіума і перабудовы яго ў акадэмію, заснаваў і кіраваў Полацкім калегіумам, пісаў і выдаваў рэлігійную літаратуру. Неўзабаве П.Скарга зразумеў, што рэлігійныя спрэчкі нясуць згубу дзяржаве. Шлях да ўмацавання айчыны ён бачыў у пераадоленні пратэстантызму як найбольшай небяспекі дзяржаўнасці і ў аб'яднанні шляхам царкоўнай уніі католікаў і праваслаўных.
У 1577 г. П.Скарга выдаў свой твор "0 ]е(іпо8'сі Козсібіа Воге^о" ("Аб адзінстве Божай царквы"), у якім абгрунтаваў думку аб спрадвечнай еднасці хрысціянскай царквы і падпарадкаванні яе папу рымскаму. Прычыну схізмы (адступніцтва праваслаўнай царквы ад Рыма) бачыў у ганарлівасці канстанцінопальскіх патрыярхаў, іх залежнасці ад канстанцінопальскіх імператараў і мностве ерасей на ўсходзе. Усходняя царква, апынуўшыся ў залежнасці ад турэцкага султана і маскоўскага цара, страціла чысціню веры і таму перажывала крызіс. П.Скарга лічыў, што пераадолець крызіс праваслаўная царква здолее ў тым выпадку, калі звернецца да веры дзядоў і стане на шлях падпарадкавання Рыму. Заклікаючы да уніі, П.Скарга, як шчыры католік, але, відаць, не дужа паслядоўны езуіт, марыў дамагчыся еднасці хрысціянскай царквы пры дапамозе перакананняў, адхіляючы гвалт. Езуіты ж, як вядома, лічылі, што мэта апраўдвае сродкі і "Ош поп рарізііа езі ваіапівіа" ("Хто не папіст, той сатаніст").
П. Скарга быў таленавітым палемістам, прамоўцам, да таго ж і абаяльнай асобай: строгі, сціплы і дасціпны ў жыцці, бясспрэчна вучоны, шчыры католік і патрыёт. Асаблівую ўвагу ён звярнуў на аднаго з самых магутных праваслаўных магнатаў, кіеўскага ваяводу К.К.Астрожскага, які меў больш за 100 гарадоў і 1000 вёсагі з гадавым даходам.больш за мільён чырвонцаў. На той час гэта былі вялікія грошы. Ён мог выставіць войска больш за 30 тыс, чалавек. Такое войска не мог выставіць нават польскі кароль. Гэта быў незалежны чалавек, шчыры праваслаўны. За ім да уніі пацягнуліся б і іншыя, залежныя ад яго праваслаўныя шляхціцы, і часам здавалася, што П. Скарга здолеў яго пераканаць, схіліць да уніі. Але гэта толькі здавалася, бо К. Астрожскі, не адмаўляючы унію, ставіў ёй непераадольную перашкоду: згоду праваслаўнага народа на унію, вырашэнне пытання на царкоўным саборы.
Заключыць унію шляхам згоды, як прапанаваў П. Скарга, не атрымлівалася. Трэба было хітраваць, як раіў А.Пасевіна. Да канца XVI ст. склаліся неабходныя ўмовы: шэраг праваслаўных епіскапаў (пінскі -- Лявонцій Пяльчыцкі, холмскі -- Дзіянісій Збіруйскі, львоўскі -- Гедэон Балабан, луцкі - Кірыла Тарлецкі, брэсцкі -- Іпацій Пацей), а таксама мітрапаліт кіеўскі Міхаіл Рагоза пачалі схіляцца да уніі. У гэтым яны мелі рацыю: свае пасады атрымалі з рук караля і таму мусілі лічыцца з яго думкай наконт рэлігійнай уніі, да таго ж яны часам падвяргаліся шантажу і нават нападкам і, урэшце, былі незадаволены ўмяшаннем праваслаўных брацтваў у справы царквы.
Праваслаўныя брацтвы ўзніклі ў XVI ст. як дабрачынныя грамадскія арганізацыі. 3 узмацненнем каталіцкай экспансіі яны ператварыліся ў рэлігійныя праваслаўныя арганізацыі з мэтай абароны праваслаўя. Галоўным напрамкам іх дзейнасці стала захаванне чысціні праваслаўнага вучэння, богаслужэння і царкоўнага кіравання. Акрамя таго, брацтвы мелі права кантролю не толькі рэлігійнага жыцця, але і маральнага стану свецкіх і духоўных асоб. У выніку пачалася барацьба паміж епіскапамі і брацтвамі. Унія магла вызваліць іерархаў з-пад кантролю брацтваў. Залежнасць ад каралеўскай міласці, хісткасць становішча, надакучлівасць брацтваў і іншыя абставіны падштурхнулі некаторых епіскапаў, а таксама мітрапаліта на унію.
У інструкцыі, дадзенай Міхаілу Рагозе езуітамі, адзначалася: "Што датычыць міран, асабліва простага народа, то... вам трэба як толькі магчыма берагчыся, каб не даць найменшага поваду здагадацца аб вашых намерах і мэтах. Паколькі ад міран можна чакаць адкрытага ваеннага паўстання, то не раім ісці супраць іх... Новыя абрады трэба ўводзіць у царкву не раптоўна, а паціху замяняць старыя" (Гісторыя Беларускай ССР. Мн., 1972. Т. 1. С. 232 - 233). У адпаведнасці з інструкцыяй у 1590 г. епіскапы Балабан, Тарлецкі, Збіруйскі і Пяльчыцкі падпісалі ў Брэсце грамату, у якой былі згодны пріяняць унію, а ў 1591 г. на саборы ў Брэсце адмовіліся падпарадкоўвацца канстанцінопальскаму патрыярху. Кароль ухваліў гэту пастанову.
У 1595 г. Пацей і Тарлецкі з актам на унію адправіліся ў Рым. Усё гэта рабілася патаемна, але хутка К. Астрожскаму стала вядома пра дзейнасць прыхільнікаў уніі. Ён неадкладна распаўсюдзіў "Акружное пасланне", у якім заклікаў нраваслаўных аб'яднацца ў барацьбе за веру. Канцлер Леў Сапега папярэдзіў князя пра небяспеку грамадзянскай вайны і загадаў спыніць распаўсюджванне грамат, тэкст якіх не ўзгадняўся з каралём і не замацоўваўся канцылярскай пячаткай. Але дарэмна. Унія, задуманая ў верхніх эшалонах улады, ужо пасеяла грамадзянскую вайну.
3 канца XVI ст. барацьба паміж каталіцызмам і праваслаўем набывае ўзброены характар. Першай акцыяй стала паўстанне Севярына Налівайкі (1595 -- 1596). Ён некаторы час быў на службе ў князя К.Астрожскага, да таго ж у час паўстання яго маці, сястра і два браты знаходзіліся ў Астрожскім замку. Відавочна, што мелася нейкая сувязь паміж уніяй і паўстаннем С.Налівайкі. Мэтанакіравана наносіліся ўдары па тых гарадах, дзе жылі ці мелі маёмасць прыхільнікі уніі. Асабліва папала К.Тарлецкаму. Паўстанцы зруйнавалі яго і братавы маёнткі, захапілі каштоўнасці, а таксама паперы па падрыхтоўцы уніі. Паўстанне было жорстка падаўлена, а С.Налівайку пасля цяжкіх катаванняў у Варшаве пакаралі смерцю.
Папа Клімент VIII (былы прадстаўнік Ватыкана ў Полыпчы кардынал Альдабрандзіні) выдаў булу аб уніі, а польскі кароль -- універсал, паводле якога праваслаўная і каталіцкая цэрквы ў Рэчы Паспалітай абвяшчаліся злучанымі. Апошняе слова заставалася за саборам. Скліканы ў кастрычніку 1596 г. у Брэсце дзеля канчатковага афармлення уніі, ён раскалоўся на прыхільнікаў і праціўнікаў уніі. Першых падтрымлівалі кароль, канцлер і ўвесь дзяржаўны апарат, апошніх - праваслаўны народ. Антыуніяцкі сабор звольніў з пасад і пазбавіў духоўнага звання штрапаліта М.Рагозу і ўсіх уніяцкіх біскупаў. Уніяцкі сабор у сваю чаргу пазбавіў сану і адлучыў ад царквы ўсіх праціўнікаў уніі.
Сярод праціўнікаў уніі былі таленавітыя беларускія пісьменнікі свайго часу: Стэфан і Лаўрэнцій Зізаніі, Язэп Бабрыковіч, Лявонцій Карповіч, Мялецій Сматрыцкі і інш. Пачалася вострая літаратурна-багаслоўская палеміка. Гэта быў першы напрамак рэлігійнай барацьбы.
Другім напрамкам была парламенцкая барацьба. На сеймах і сейміках паміж праваслаўнымі і уніятамі заўжды адбываліся вострыя спрэчкі.
Трэцяй формай рэлігійнай барацьбы была адміністрацыйная барацьба: закрыццё праваслаўных цэркваў, перадача іх і манастыроў уніятам. На гэтым напрамку завіхаліся уніяцкія біскупы, феадалы, польскія каралі, канцлер Л.Сапега - прыхільнік уніятаў і ганіцель іх праціўнікаў. Калі жыхары Магілёва (19 кастрычніка 1618 г.) не пусцілі І.Кунцэвіча1 ў горад, Л.Сапега не толькі ўсклаў на гараджан велізарны грашовы штраф, але і загадаў перадаць усе праваслаўныя цэрквы разам с маёмасцю пад уладу Кунцэвіча. Карыстаючыся падтрымкай канцлера, апошні праз нейкі час гвалтам зачыніў праваслаўныя цэрквы на тэрыторыі ўсёй велізарнай епархіі. Мабыць, пад уплывам Сапегі ў 1621 г. Жыгімонт III накіраваў грамату полацкаму магістрату, патрабуючы падпарадкавання праваслаўных Кунцэвічу. Праваслаўнае насельніцтва адказала непакорнасцю і паклікала на дапамогу казакаў. Гэта прымусіла Сапегу хутка змяніць тактыку і заклікаць Кунцэвіча адмовіцца ад гвалту.
Змена тактыкі канцлера была выклікана некаторымі новымі з'явамі на палітычным небасхіле Рэчы Паспалітай. 3 пачатку XVII ст. у грамадска-палітычным жыцці ўсё болыпую вагу сталі набываць казакі. Менавіта казакі пачынаюць бараніць пакрыўджаную царкву, яе святароў і прыхільнікаў са зброяй у руках. Пры непасрэдным удзеле казакаў і іх атамана Сагайдачнага ў 1620 г. была адноўлена іерусалімскім патрыярхам Феафанам праваслаўная іерархія Беларусі і Украіны. А ў 1623 г. яны дамагліся згоды караля на адмену ўсіх каралеўскіх грамат, варожых праваслаўным, і недапушчэнне захопу маёмасці.
І. Кунцэвіч ці не разумеў, ці не жадаў разумець новых плыняў у грамадска-палітычным жыцці. Нягледзячы на перасцярогу канцлера, Кунцэвіч зачыняў храмы, пазбаўляў сану святароў, лічыў сябе вольным тапіць неуніятаў і секчы ім галовы. Канец такой нялітасці быў трагічным. 12 лістапада 1623 г. у г.Віцебску ўспыхнула паўстанне. Велізарны натоўп гараджан і сялян з навакольных вёсак, калі зазванілі ў цэрквах, кінуўся да дому Кунцэвіча. Яго забілі, труп кінулі ў Дзвіну, забілі і яго памагатых. Па патрабаванню палы рымскага Урбана VIII над насельніцтвам Віцебска была ўтворана крывавая расправа. Каралеўскую камісію ўзначаліў Л.Сапега. Ен спяшаўся ўчыніць расправу, бо стала вядома, што праваслаўныя звярнуліся за дапамогай да казакаў. 75 удзельнікаў паўстання былі прыгавораны да смерці, а астатнія да іншых мер пакарання. Маёмасць пакараных была канфіскавана. Віцебск пазбавілі магдэбургскага права, ратушу разбурылі, а званы знялі і адправілі на пераплаўку.
Пасля расправы над паўстаўшым насельніцтвам Віцебска нацыянальна-рэлігійны прыгнёт беларусаў і ўкраінцаў яшчэ больш узмацніўся. Барацьба народных мас хутка перарасла ў нацыянальна-вызваленчы рух. У 1637 -1647 гг. ён меў характар асобных стыхійных выступленняў. А ў 1648 г. на барацьбу з прыгнятальнікамі ўзнялося запарожскае казацтва на чале з Б.Хмяльніцкім. Паўстанне хутка перакінулася на Беларусь. Адзін за другім прыходзілі сюды казацкія загоны. Каля іх гуртаваліся паўстаўшае беларускае сялянства і нізы мяшчан. Паўстанцы знішчалі шляхціцаў, каталіцкае і уніяцкае духавенства, руйнавалі шляхецкія маёнткі, касцёлы, манастыры. Успыхнуўшы адначасова ў розных месцах, паўстанне шырылася так хутка, што спробы ладавіць яго сіламі феадалаў не мелі поспеху. Барацьбу з паўстаўшым народам узначаліў польны гетман Вялікага княства Літоўскага Януш Радзівіл. Восенню 1648 г. у Беларусь было накіравана некалькі буйных атрадаў наёмнікаў і шляхты. Жорсткія баі разгарнуліся на паўднёвым захадзе Беларусі ў раёне Пінска, Навагрудка, Слоніма, Брэста, Турава, Бабруйска. Літасці не было нікому. Параненых дабівалі, забівалі жанчын і дзяцей. Пінск быў амаль поўнасцю спалены. Па загаду Радзівіла ледзь не ўсё насельніцтва Турава, якое засталося ў горадзе, было знішчана, а горад спалены.
Новы ўздым барацьбы пачаўся з вясны 1649 г. Б.Хмяльніцкі накіраваў на Беларусь, нягледзячы на мірныя перагаворы з польскім урадам, трохтысячны атрад казакаў на чале з Ільёй Галотам. Да яго далучыліся сяляне, мяшчане, і хутка атрад павялічыўся да 30 тыс. чалавек. Радзівілу ўдалося расправіцца з атрадам Галоты. Хутка з Украіны зноў пр'ыйшлі атрады казакаў на чале з Пабадайлам, Гаркушам, Крычэўскім. У чэрвені 1649 г. паміж атрадам Крычэўскага і войскам адбыўся працяглы бой. 1 хоць Радзівіл атрымаў перамогу, яна была піравай. Войска панесла такія страты, што прадаўжаць настулальныя дзеянні яно больш не магло. А казакі і беларускія сяляне пахаваліся ў навакольных лясах і перайшлі да партызанскай барацьбы.
Збораўскі мір, заключаны 8 жніўня 1649 г. паміж польскім урадам і Б.Хмяльніцкім, дазволіў панам утапіць у крыві паўстанне на Веларусі. Аднак у 1650 - 1651 гг. вызваленчы рух зноў ахапіў паўднёвыя раёны Беларусі. Атрады наёмнікаў і шляхты з лютай жорсткасцю падаўлялі неарганізаваныя выступленні працоўных мас, якія зноў падымаліся на барацьбу. Гераічная барацьба беларускага народа за вызваленне ад феадальнага і нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту гіацярпела паражэнне, але ў гэтай барацьбе і Рэч Паспалітая страціла свой "залаты яблык". У 1654 г. Левабярэжная Украіна адышла да Расіі.
У XVII - XVIII стст. на Беларусі ўзмацнілася дзейнасць каталіцкіх манаскіх ордэнаў -- францысканцаў, дамініканцаў, базыльян, бернардзінцаў, бенедыкцінцаў і інш. Па заданню Ватыкана, а так-сама польскіх магнатаў і духавенства яны праводзілі гвалтоўнае акаталічванне беларускага насельніцтва.
Францысканцы (мінірыты) -- манахі аднаго з каталіцкіх ордэнаў, названага імем яго заснавальніка Францыска Азізскага. Ордэн францысканцаў быў створаны ў 1209 г. у Італіі. Спачатку францысканцы былі вандроўныя, паходзілі з беднага насельніцтва і прапаведавалі рэлігійны аскетызм. Яны змагаліся з ерэтычным рухам пропаведзямі і насіллем, удзельнічалі ў інквізіцыі, пранікалі ў школы і універсітэты. Каля 1237 г. з'явіліся ў Полыпчы, адтуль пачалі місіянерскую дзейнасць у Вялікім княстве Літоўскім па акаталічванню насельніцтва. У час княжання Гедыміна (1316-1341) яны пабудавалі касцёлы ў Навагрудку і Вільні. Кляштары францысканцаў існавалі ў Галыпанах, Гродне, Дзісне, Драгічыне, Ашмянах, Івянцы, Лукомлі, Мінску, Навагрудку, Паставах, Пінску, Полацку, Оршы, Сянне і іншых мясцінах.
Дамініканцы (назва ад імя заснавальніка іспанца Дамініка дэ Гусмана) -- манахі каталіцкага ордэна, створанага ў пачатку XIII ст. Галоўным накірункам дзейнасці ордэна з'яўлялася прапагандысцка-місіянерская. Папства выкарыстоўвала ордэн у барацьбе з ерасямі, свецкімі ўладамі, у далейшым -- з рэфармацыйным рухам. Дамініканцам была даручана інквізіцыя. Яны апраналіся ў белую сутану з белым капюшонам, на вуліцы накідвалі зверху чорную мантыю з чорным капюшонам. Герб ордэна ўяўляў выяву сабакі, які нясе паходню (адсюль яшчэ адно тлумачэнне назвы ордэна - гасподнія сабакі). На чале ордэна стаяў генерал (генеральны магістр), рэзідэнцыя якога знаходзілася ў Рыме. Вышэйшы калегіяльны орган -- капітул. На Беларусі і ў Літве дамініканцы замацаваліся з пачатку XVI ст. Іх кляштары былі ў Астраўцы, Ашмянах, Васілішках, Віцебску, Гродне, Дзярэчыне, Друі, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Полацку, Слоніме, Ушачах, Халопенічах, Брэсце, Заслаўі, Зембіне, Клецку, Мінску, Мсціславе, Пінску, Ракаве, Рэчыцы, Смалянах, Стоўбцах, Чашніках, Шклове і іншых мясцінах. Існавала і жаночая галіна ордэна. На Беларусі быў вядомы адзін жаночы кляштар у Навагрудку. Акрамя кляштараў на Беларусі мелася каля 10 рэзідэнцый дамініканцаў. Ім належалі бібліятэкі, гімназіі і павятовыя школы, калегіум пры Віленскім кляштары.
Базыльяне - супольнасць манахаў, якія жылі па правілах, распрацаваных святым Васілём (Базылём - адсюль і назва) Вялікім (IV ст.); пазней (з XVII ст.) - каталіцка-уніяцкі манаскі ордэн. Пасля абвяшчэння Брэсцкай уніі 1596 г. базыльяне набываюць ордэнскую арганізацыю на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. У 1617 г. у Навагрудку адбылася першая кангрэгацыя новага ордэна базыльян. Пастановы кангрэгацыі былі законам для іх. На чале ордэна.стаяў протаархімандрыт (генерал), рэзідэнцыяй якога з'яўляўся кляштар у Тараканях (Кобрынскі павет). Кангрэгацыі праходзілі звычайна ў Жыровічах (каля Слоніма), Навагрудку і Вільні. На Беларусі існавала 55 кляштараў базыльян. Найбуйнейшыя з іх -- Полацкі, Жыровіцкі, Мінскі, Віцебскі, Беразвецкі, Барунскі, Быценскі, Антопальскі. У 1826 г. базыльяне Беларускай і Літоўскай правінцый мелі 60 кляштараў, 430 манахаў і 7370 прыгонных сялян.Іх маёмасць складала 404 570 рублёў.
Для падрыхтоўкі манахаў з паслушнікаў існавалі навіцыяты і студыі пры кляштарах у Антопалі, Беразвеччы, Віцебску, Замосці, Лаўрышаве, Лядах, Полацку, Жыровічах і інш. Вучыліся ў іх 2 -4 гады, існавалі тры спецыялізацыі: тэалогія, філасофія, рыторыка. Працавалі базыльянскія школы, развівалася выдавецкая дзейнасць. Друкарні базыльян былі ў Вільні, Супраслі, Мінску і іншых мясцінах. 3 1628 па 1800 г. у іх выдадзена каля 1080 кніг у асноўным на польскай, лацінскай, царкоўнаславянскай мовах, каля 40 % складала свецкая літаратура. Дзейнічалі і жаночыя кляштары базыльянак, але іх было няшмат. Базыльянкі трымалі прытулкі і пансіёны, у якіх вучыліся дзяўчынкі.
Бернардзінцы - манахі рэфармаванай галіны манаскага ордэна францысканцаў на Беларусі, у Літве і Полыпчы (назва паходзіць ад імя францысканскага прапаведніка Бярнарда Сіенскага, які стаяў ля вытокаў ордэна). Канчатковы разрыў бернардзінцаў з ордэнам францысканцаў адбыўся ў 1517 г. Апраналіся бернардзінцы ў сутану цёмнашэрага колеру з капюшонам, плашч, насілі пояс з белай воўны. Галоўнай мэтай бернардзінцаў на Беларусі былі місіянерская праца сярод праваслаўнага насельніцтва і пастырская дзейнасць. На Беларусі дзейнічалі 4 жаночыя кляштары бернардзінак: у Брэсце, Гродне, Мінску і Слоніме. Мужчынскіх кляштараў бернардзінцаў налічвалася некалькі дзесяткаў. Пры кляштарах бернардзінцаў дзейнічалі школы (у тым ліку ў Будслаўскім кляштары -- музычная школа); амаль кожны кляштар меў бібліятэку; брэсцкія бернардзінцы трымалі аптэку.
Бенедыкцінцы -- манахі найстарэйшага ў Еўропе каталіцкага манаскага ордэна Святога Бенядзікта. Заснаваны ў 530 г. Бенядзіктам
Нурсійскім (ён быў і аўтарам статута) у г. Монтэкасіна (Італія). Статут патрабаваў ад бенедыкцінцаў сталага жыхарства ў кляштары (кляўзуры), паслушэнства, устрымання і беднасці. Мэта ордэна (харызмат) - кантэмпляцыя (прывядзенне псіхікі ў стан глыбокай засяроджанасці), фізічная і разумовая праца, выхаванне моладзі^. Адным з абавязкаў бенедыкцінцаў было выконванне ўрачыстан літургіі. Кляштары бенедыкцінцаў мелі свае школы, буйныя бібліятэкі з рэдкімі зборамі, скрыпторыі, дзе перапісваліся кнігі і летапісы. У XIII ст. бенедыкцінцы страцілі першынство, саступіўшы яго дамініканцам і францысканцам. На Беларусі бенедыкцінцы мелі кляштары ў Гарадзішчы каля Пінска, Мінску, Нясвіжы, жаночыя кляштары бенедыкцінак дзейнічалі ў Мінску, Оршы, Нясвіжы, Слоніме, пры якіх існавалі школы для дзяўчынак са шляхецкіх сем'яў.
Такім чынам, каталіцкая экспансія Ватыкана, польскіх магнатаў і духавенства, спробы гвалтоўнага акаталічвання беларускага народа паглыблялі рэлігійнае процістаянне, якое перарастала ва ўзброеную барацьбу. Адным з галоўных патрабаванняў паўстання 1648 г. была ліквідацыя уніяцкай царквы.
Сучасныя палітызаваныя гісторыкі імкнуцца падаць уніяцкую царкву як нацыянальную, не залежную ад Рыма і Масквы, якая нібыта спрыяла захаванню беларускай нацыі. Такая трактоўка гістарычнай ролі уніяцкай царквы, мякка кажучы, не адпавядае гістарычным фактам.
Па-першае, як падкрэслівалася вышэй, уніяцкая царква была створана намаганнямі езуітаў, касцёла, польскага караля Жыгімонта III Вазы і часткі іерархаў праваслаўнай царквы насуперак волі бела-рускага і ўкраінскага народаў праваслаўнага веравызнання і падпарадкоўвалася Рыму. Іншая справа, што ва ўмовах непрыязнасці з боку народных мас уніяты вымушаны былі захоўваць праваслаўны культ, каб народ не зразумеў, у якую царкву ён прыйшоў. Аб непрыхільнасці знаці да уніяцкай царквы сведчыць і такі факт. Пасля смерці шчырага прыхільніка праваслаўя князя К.К.Астрожскага (1608) многія праваслаўныя магнаты і шляхціцы пераходзяць у каталіцызм. Заўважым: у каталіцызм, а не ва уніяцтва. Гэтай падзеі прысвечаны таленавіты твор Мялеція Сматрыцкага "Фрынас" (1610), у якім ён адлюстроўвае крызіс праваслаўнай царквы і пераход праваслаўных князёў у каталіцызм.
Па-другое, уніяцкая царква стваралася шляхам гвалту і падману народа, адміністравання. Польскія каралі перадавалі уніятам лепшыя манастыры і прыходы, дзяржаўныя пасады. Шчырыя праваслаўныя цярпелі ўціск ва ўсіх правах, абражаліся, святары з ганьбай выганяліся з прыходаў, па хлуслівых даносах аддаваліся пад суд. Цэлыя паветы і ваяводствы заставаліся без святароў, цэрквы былі зачынены альбо разбураны, некаторыя ператвараліся ў шынкі ці канюшні. А праваслаўныя ў Вялікім княстве Літоўскім -- гэта і былі якраз беларусы: сяляне і нізы гарадскога насельніцтва. Супраць іх, палітычна бяспраўных і амаль пагалоўна непісьменных, і быў развязаны сапраўдны генацыд уласнай шляхтай, што перайшла ў каталіцызм разам з польскімі феадаламі, ксяндзамі і уніятамі. Дык якая ж гэта "нацыянальная", прабачце, царква, якая рабуе і прыгнятае ўласна беларускі народ?
Уніятам дапамагалі касцёлы, шматлікія каталіцкія ордэны (бернардзінцы, кармеліты, дамініканцы), але больш за ўсіх -- езуіты, якія наогул не клапаціліся наконт сродкаў дасягнення мэты. Свой уклад у барацьбу супраць праваслаўнага насельніцтва ўнеслі папы рымскія і польскія каралі. Папа Бенядзікт XIII прапанаваў польскаму каралю любымі сродкамі знішчыць уцалелае пакуль што адзінае праваслаўнае епіскапства ў Магілёве. Ян Сабескі (1692) патрабаваў ад мяшчан Магілёва "добровольно" перайсці ў унію, у адваротным выпадку пагражаў ім, што "будут в уннн поневоле" (Внтебская старнна. Т.5. 4.1. С. 268). Хутка праваслаўнай шляхце быў закрыты доступ не толькі ў сенатары, але і ў дэпутаты сейма, а праваслаўным мяшчанам - на магістрацкія пасады (Белоруссня в эпоху феодалнзма. Т. 2. С. 358, 362, 364; Внтебская старнна. Т.5. 4.1. С.335 - 336). У 1712 г. сейм забараніў службовым асобам прыкладаць пячаткі да дакументаў, у якіх прадугледжваліся выгоды для асоб некаталіцкага веравызнання.
Подобные документы
Гісторыя Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай як адзін з найбольш цікавых і складаных перыядаў гісторыі Бацькаўшчыны. Уперша спроба інкарпарыраваць Вялікае княства Літоўскае ў Польшчу. Люблінскі акт як вынік складанага ўнутранага і внешняга становішча ВКЛ.
реферат [17,4 K], добавлен 28.11.2009Кароль, яго паўнамоцтвы. Сойм Рэчы Паспалітай (Сенат і Пасольская ізба). Настроі народных мас і іх погляды на дзяржаўны лад. Склад і парадак дзейнасці сойма. Мясцовыя органы ўлады. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай, асаблівасці і структура заканадаўчай улады.
контрольная работа [35,1 K], добавлен 26.02.2010Гісторыя Беларусі ў перыяд Вялікага княства Літоўскага. Вышэйшыя, мясцовыя ссудовыя органы княства. Каптуровы суд і сялянскія копныя суды (капы). Важнейшый прынцып працэсуальнага права, разгляд справы. Аналіз нормаў працэсуальнага права ў Статуце 1588 г.
контрольная работа [18,2 K], добавлен 04.04.2012Мэтай НЭПа з'яўлялася ўмацаванне эканамічнага і палітычнага ўплыву рабочых на сялянства дзеля захавання ўлады бальшавікоў. Эканамічнае становішча рэспублікі ўзмацнялася масавым палітычным і крымінальным бандытызмам. Пераход да новай эканамічнай палітыкі.
контрольная работа [31,9 K], добавлен 24.12.2008Апісанне крыніц магдэбургскага права. Параўнанне нормаў прывілеяў на магдэбургскае права ў Полацку 1498 і Мінску 1499. Асаблівасці структуры і кампетэнцыя органаў кіравання ў гарадах з Магдэбургскім правам. Характарыстыка прававога становішча мяшчан.
контрольная работа [34,5 K], добавлен 08.01.2012Сістэма магістратаў ў Рыме і месца прэторыю ў ёй. Эдикты магістратаў: преторское права і працэс праватворчасці. Кадыфікацыя преторского права. Прычыны здзяйснення і наступствы правядзення. Асноўныя высновы адносна кадыфікацыі преторских эдиктов.
курсовая работа [28,3 K], добавлен 11.06.2012Вышэйшыя судовыя органы дзяржавы. Мясцовыя судовыя органы. Замкавы (гродскі) суд. Земскі суд. Падкаморскі суд. Магістрацкі суд. Каптуровы суд. Копны суд. Aппapat конституционного суда РФ. Конституционный (уставный) суд субъекта РФ.
курсовая работа [40,1 K], добавлен 06.11.2003Першае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага і Польскай дзяржавы. Пачатак Лівонскай вайны. Пытанне заключэння уніі з Польшчай, особеності вылучаных патрабаванняў. Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай, характарыстыка палажэнняў Статута 1588.
реферат [17,8 K], добавлен 28.08.2011Люблiнская унiя i утварэнне Рэчы Паспалiтай. Прычыны аб`ядння Вялiкага княства Лiтоускага i Польскага каралеуства у адзiную дзяржаву. Месца Вялiкага княства Лiтоускага у палiтычнай сiстэме Рэчы Паспалiтай. Дзяржауны i сацыяльны лад Рэчы Паспалiтай.
реферат [47,8 K], добавлен 05.01.2012Перыяд працяглага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызіса феадальна-прыгонніцкай Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны ХVІІ ст. і іх наступствы для Беларусі. Крызіс Рэчы Паспалітай, спробы рэформ у дзяржаве. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т. Касцюшкі.
контрольная работа [36,6 K], добавлен 13.08.2009