Жыццевы i творчы шлях Самуіла Яфімавіча Плаўніка
Змітрок Бядуля як прадстаўніккагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. Кароткі нарыс яго жыцця і творчасці, агульная характреистимка і аналіз твораў, іх праблематыка. Імпрэсіянізм як галоўная якасць лірыкі.
Рубрика | Литература |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 25.03.2013 |
Размер файла | 56,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Тым часам раманы Ільфа і Пятрова напісаны ў сатырычна-фельетонным стылі і па жанру ўяўляюць ледзь не суцэлыш жарт і гратэск. У Бядулі малюнак інакшы. У яго раманах дамінуе бытавая апавядальная плынь. Побыт, пейзаж, дыялог іншы раз падсветлены іроніяй ці гумарам, як гэта асабліва выразна відаць пры стварэнні пісьменнікам вобраза «Льва Талстога», былога валаснога пісара, не надта пісьменнага, але разумнага, праніклі-вага чалавека, аднаго з тых, хто першы раз разгадаў натуру Язэпа Крушынскага.
Крушынскі надзявае маску рэвалюцыянера (пры паляках раздаў навакольным сялянам частку купленай за бесцань у паме-шчыка зямлі, за што арыштоўваўся, трохі сядзеў у турме, затым збег). Такім шляхам ён даводзіць сваё гераічнае мінупае барацьбіта за савецкую ўладу.
Крушынскі надзвычай спрытны дзялок, які, прыкрываючыся сацыяльнай дэмагогіяй, правільна вытрыманымі ў палітычным сэнсе прамовамі, паказной грамадскай дзейнасцю (канцэрт у Курганішчы), хавае ад людзей сваю сапраўдную натуру драпежніка, хціўца, хапугі. У яго кожны крок разлічаны. Купляючы, напрыклад, косы для сялян бліжніх вёсак Дразды і Дзятлы, ён загадзя прыкідвае, якую матэрыяльную карысць гэта яму прынясе.
Крушынскі - сапраўдны аршст. Ён настолькі ўдала рры-стаецца сродкамі сацыяльнай мімікрыі, што нават людзі, якія яго добра ведаюць, не могуць на першым часе разгадаць ягоную натуру. Вось забіты пагранічнікамі памагаты Крушынскага Рахмілька. Тут жа каля ягонага трупа Крушынскі прамаўляе палкую, палымяную прамову ў абарону савецкай улады ад розных непажаданых для яе элементаў. (257-258)
Ён страшэнна вынаходлівы. Едучы па дарозе і ўбачыўшы наперадзе нарад пагранічнікаў, ён выкідвае з вазка штуку замежнага сукна, якое зрэшты падбірае селянін Цыпрун Ярэмчык і на гэтым сукне пападаецца. Калі небяспека падступае ўшчыль-ную, Крушынскі раптам захворвае на «рак», пускаючы аб гэтым пагалоску на ўсё наваколле.
Гэтая выключная вынаходлівасць Крушынскага можа нават падабацца, бо па-свойму ён чалавек яркі, таленавіты.
Яшчэ адна любімая тэма пісьменніка прасочваецца ў «Язэпе Крушынскім» - тэма дзяцей, загубленага дзяцінства. Бліскуча абмаляваны дзве малыя дачкі Крушынскага Настачка і Мзей (Юлька), іх дапытлівасць, пастаяннае разгадванне таямніц навакольнага свету (нават кантрабанду, схаваную бацькам у лесе, знайшлі разам з вясковымі хлапчукамі, і Рахмільку прыйшлося выць зверам, паказаць іншыя дзівосы, каб выгнаць дзяцей з лесу). Дзяўчынкі Крушынскага, Настачка і Мзей «…увесь час забаўляліся з хлопчыкамі і перанялі ўсе іх манеры, усю кемнасць і спрыт маленькіх мужычкоў. Разам лазілі на дрэвы, разам разбівалі птушыныя гнёзды, пільнавалі дробных куранятак і качак ад каршуноў і наогул знаходзіліся ўвесь час у кампаніі хлопчыкаў.
Пасля вялікага працоўнага дня дзяўчаткі Крушынскага заўсёды варочаліся дахаты падрапаныя, параненыя, мокрыя, запэцканыя ў рудаўках і лужах. Прыносілі з сабою жаб, яшчарак, птушак, вожыкаў.
Часам кідалі на матку гэтым дабром, каб паглядзець «як мамка пужаецца».
Пані Ганна пішчэла ад страху. Дзеці смяяліся».
Не пашкадаваў Крушынскі дзяцей, звязаўся са Стэфкай, іхняй дамашняй настаўніцай. Пані Ганна, дазнаўшыся пра гэтую сувязь мужа, атруцілася.
Увогуле Крушынскі цнатлівасцю не вызначаўся. Згвалціў Мэру, дачку каваля Лейбы, якая выйшла за «гоя», мясцовага сялянскага хлопца Марціна, не цырымоніўся з многімі іншымі дзяўчатамі і жанчынамі.
Разбэшчаны, амаральны тып.
На вобразе «Льва Талстога» - так завуць селяніна Мірона Гарбочыка - варта спыніцца асобна. Удаўся Бядулю гэты вобраз. Відаць, пісьменнік падгледзеў такога чалавека ў жыцці. Мірон Гарбочык не вельмі адукаваны і пісьменны, хоць дваццаць гадоў прасядзеў пісарам у земскага начальніка. Ад сялянскай работы за гэты час адарваўся, гаспадаркай правіла яго жонка Барбара, асоба языкатая, уедлівая, але дзейсная і, па сутнасці, добрая.
Мірона Гарбочыка з-за яго пышнай барады, лысіны празвалі Львом Талстым, і ён ганарыцца гэтым празваннем. Хоць наўрад ці чытаў ён славутага «цёзку». Але тым не менш сялянскі «Леў Талстой» валодае вострым аналітычным розумам, назіральным вокам, схільнасцю разумець сапраўдную сутнасць людзей. Ён вядзе свой «летапіс», не вельмі, відаць, спадзеючыся на тое, што яго калі-небудзь надрукуюць, але не пісаць ён не можа.
Ён даверлівы, бяскрыўдны, як дзіця. У дадатак на чымсьці заўсёды засяроджаны і ціхмяны. За гэта, відаць, любіць яго няўрымслівая, нястрыманая ў пачуццях жонка Барбара, хоць не бачыць ад свайго мужыка ніякай карысці ў гаспадарцы.
Тры пісьменнікі - Кузьма Чорны, Змітррк Бядуля і Міхась Зарэцкі - выявілі ў жыцці, па сутнасці, адзін і той жа тап старога чалавека, які цягнецца да новага жыцця. У Кузьмы Чорнага гэта стары Тамаш («Зямля»), які ладзіць з моладдзю і марыць пра боты, якіх у яго ніколі не было, у 3. Бядулі - «Леў Талстой», і нарэшце ў М. Зарэцкага, у рамане «Вязьмо» - «Галілей».
«Язэп Крушынскі - не кулак, а унікальны махляр, таленавіта скампанаваны аўтарам», - піша Ф. Гінтаўт. I далей: «Па праўдзе кажучы, пасля публікацыі гэтага рамана шмат у каго з нас узнікалі недалікатныя думкі пра Змітрака Бядулю. Выказвалі крыўду пра тое (так у аўтара. - І. Н.), што ён у вобразе знатнага паэта Антона Цярэшкі зняславіў кагосьці з нашых пісьменнікаў, ледзь не Купалу (знаходзілі пэўныя аналогіі - Курганішча і інш.), а таксама склаў брыдкую казку пра падпольную беларускую нацыяналістычную арганізацыю.
Мяркую, што тут пісьменнік не хацеў нікога крыўдзіць, мабыць, мы яго твор да канца не разгадалі… «Калі пісаўся раман… у друку з'яўляліся артыкулы, дзе намякалі пра рух наццэмаў-шчыны, тыкалі «бэндаўцы» пяром у пэўных асоб. Бядуля цалкам перадаў гэтую ганебную легенду шырокім колам чытачоў. каб маглі яны зразумець у ёй вялікую абразу нашай інтэлігенцыі».
У студзені - чэрвені 1934 г. пісьменнік стварае аповесць «Набліжэнне», якая асобным выданнем выйшла ў 1935 г. і, на жаль, больш не перавыдавалася і нават не ўвайшла ні ў адзін з двух збораў твораў пісьменніка.
Аповесць, безумоўна, пабудавана на добра знаёмым пісьмен-ніку жыццёвым матэрыяле, але аўтабіяграфічнай яе назваць нельга. Даследчык творчасці 3. Бядулі М. Смолкін робіць памылку, калі сцвярджае: «Твор пабудаваны на аўтабіяграфічным матэрыяле, аднак аўтабіяграфізм яго адкрываецца не адразу, таму што апавяданне вядзецца ад трэцяй асобы».
Прыбліжэнне да рэалій жыцця, зведаных пісьменнікам, яшчэ не ёсць аўтабіяграфізм. Гэта той надзейны грунт, які не выключае фантазіі, абагульнення, карацей, творчага акту, які дазваляе аўтару падняцца над перажытым і ўбачаным у жыцці.
Пра галоўнага героя аповесці Левіна, які выбіраецца з Вільні, якая стала прыфрантавым горадам, пісьменнік нідзе не гаворыць, што ён літаратар, працаваў у «Нашай Ніве». Мы здагадваемся пра літаратурныя практыкаванні героя, калі ён успамінае сваю яшчэ перадваенную пасаду ляснога прыказчыка, які «наглядвае за работай і пры гэтым (быццам адным вокам) чытае Кнута Гамсуна «Вікторыю»… Кішэні яго сіняга пінджака адтапыраны ад запісных кніжак і алоўкаў».
У аповесці «Набліжэнне» пісьменнік паказвае неблагое вало-данне акварэльным пісьмом. Пейзажы, бытавыя карціны не абця-жараны залішне доўгімі апісаннямі, але запамінальныя і яркія. Гэта па сутнасці імпрэсіянісцкая проза.
Аповесць невялікая па памеры, але мастак здолеў у ёй пера-канаўча паказаць беларускую вёску часу першай сусветнай вайны, бежанства, страшэнную бядоту, нэндзу, пакуты простых людзей.
Аўтабіяграфічная аповесць «У дрымучых лясах» - апошні значны твор 3. Бядулі.
Усе, літаральна ўсе вытокі бядулеўскай творчасці бяруць пачатак з Пасадца, невялікай вёскі, размешчанай пасярод дрымучых лагойска-плешчаніцкіх лясоў, якія сотню-паўтары гадоў назад былі сапраўды дрымучымі.
Лясная глухамань, мясцовыя казкі, паняверкі, легенды, змешаныя са старажытнымі біблейскімі міфамі, якія малы хлопчык будучы беларускі пісьменнік Шлёмка Плаўнік завучваў у «хедары», стваралі ў яго ўяўленні своеасаблівы фантастычны свет, які шмат у чым прадвызначыў матывы Бядулевай творчасці. «Ба-буля гаварыла, штр ў лясах і балотах чэрці вяселле спраўляюць - ад іх і вецер. Калі б трапіць на полі ў самую крутню ветра, што ўзнімае лісце і пыл і круціць на адным месцы, нібы ў паветраным віры, ды кінуць туды нож, гартаваны тры разы і апушчаны ў ваду тры разы, - нож трапіць у чорта. На нажы будзе кроў. Калі гэтай крывёй вымажаш лоб, станеш невідзімкай.
3. Бядуля малюе ў аповесці пра дзяцінства цэлую галерэю не-звычайных людзей, а таксама падзей, якія мяжуюць з неверагод-нымі і казачнымі. Вось мельнік Барткевіч, кравец Юзік, селянін Гейне самі складаюць вершы, прыпеўкі, якія выконваюць перад народам у карчме. Слухачы ў залежнасці ад зместу песні смяюцца, плачуць, запамінаюць песні, перадаючы іх погым іншым людзям.
Змітрок Бядуля стварыў творы для дзяцей, якія маюць непераходзячае значэнне. Адным з такіх твораў з'яўляецца паэма-казка «Мурашка-Палашка» (1940).
У сваёй, трэба сказаць, цікавай захапляльнай казцы-паэме пісьменнік не толькі паэтызуе няспынную калекгыўную працу, але і раскрывае перад дзецьмі дзівосны свет насельнікаў беларускіх лясоў, бароў, рэк, лугавін-сенажацей. Сарока, вожык, гадзюка, ліс, мядзведзь і іншыя жывёлы з'яўляюцца дзейснымі героямі гэтай дзікай паэмы-казкі, раскрываючы перад малым дапытлівым чытачом свае норавы і характары.
Аповесць-казку «Сярэбраная табакерка» 3. Бядуля напісаў у апошні перадваенны год. Пад рукапісам, які захоўваецца ў адцзеле рэдкай кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, паметка: «Пухавічы - Мінск, 1940 г.» Пры жыцці пісьменніка аповесць не друкавалася, акрамя паасобных урыўкаў, якія змяшчаліся ў газетах. Урыўкі гэтыя не могуць даць цэласнага ўяўлення пра аповесць, яе ідэйны змест.
Мяркуючы па тым, што аповесць цалкам завершана, бліскучая па стылю, апрацоўцы, каларытнасці вобразаў, пісьменнік меў нейкія іншыя прычыны не аддаваць яе ў друк. Аб гэтым можна толькі здагадвацца.
«У свеце - неспакойна, - чытаем у каментарыях да аповесці ў пяцітомным Зборы твораў 3. Бядулі, - пісьменніка хвалюе буцучыня свайго народа, ён задумваецца аб далейшым лёсе ўсяго чалавецтва».
Думка правільная. 3 яе, аднак, не вынікае, чаму пісьменнік не адважыўся надрукаваць аповесць. Магчымасці ў яго былі: да вайны заставалася паўгода, аповесць завершана, твор у мастацкіх адносінах дасканалы.
Думаецца, у аповесці ў завуаліраванай форме адлюстрава-ны сталінскі дэспатызм, жорсткія, бесчалавечныя рэпрэсіі 1937-1938 гг. 3. Бядуля ўмее ў вобразах, здавалася б, далёкіх ад суча-снасці, паказаць сучаснасць. Гэта бачылася ў аповесці «Салавей», тое самае і ў «Сярэбранай табакерцы»: за зайцам, пераможцам смерці, дарэчы, самым палахлівым з лясных звяроў, можна без асаблівага намагання ўбачыць забіты, затурканы народ, над якім стаіць папа Кій X, яго намеснік ррдынал Баніфацы, кароль уяўнай краіны Пінг-Понг і іншыя ліхвяры-захрыбетнікі. Сёй-той мог сябе пазнаць. I не мінаваць бы пісьменніку ліха, хоць яшчэ ў трыццаць дзевятым годзе ён быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, а масавыя рэпрэсіі да часу напісан-ня аповесці нібыта спыніліся.
«Сярэбраная табакерка» - казка літаратурная, насычаная глы-бокім філасофскім зместам.
Пытанні жыцця, смерці, дабра, зла - пытанні спрадвечныя для літаратуры і мастацтва. Ніводная літаратура нават узнікнуць не можа, так ці інакш не адказаўшы на гэтыя пытанні. Бо калі жыццё канчавцца смерцю і за ім нічога болыы не стаіць, то яно пазбаў-лена сэнсу.
Пісьменнік, асабліва ў 30-я гады, на бясконцых прыкладах сталінскіх рэпрэсій наглядзеўся, як танна нават у мірны час каштуе чалавечае жыццё. Тым часам у свеце ўжо палыхае другая сусветная вайна. Падняў галаву фашызм, падмінаючы пад сябе адну еўрапейскую краіну за другой.
Фантастычна-казачная форма «Сярэбранай табакеркі» дае пісьменніку вялікія творчыя магчымасці ў сэнсе свабоднага звязвання ў прасторы і часе падзей, якія фактычна адбываюцца ў розны час і розных кутках планеты Зямля.
Сям'я зайца, ад імя якога вядзецца апавяданне, нагадвае звычайную сялянскую сям'ю. «У маленькай хацінцы, вокны якой былі расчынены, мірна вячэрала сям'я. У гліняных місачках дымілася на стале малочная зацірка. Бацькі клапатліва назіралі за тым, каб хлопчык і дзяўчынка не абліваліся ежай, каб пад сталом не малацілі адно аднаго драўлянымі лыжкамі. Малыя былі непаседлівыя, імпэтныя і вясёлыя і любілі забаўляцца заўсёды - трэба ці не трэба. Сядзець спакойна было для іх пакутай».
Дзед-заяц вечар за вечарам расказвае малым унукам пра незвычайныя прыгоды свайго прапрадзеда, якога называе Дзіда-дзедам. Гэты Дзіда-дзед злавіў смерць і зачыніў у сваёй сярэбранай табакерцы. 3 таго часу ў свеце пачаліся дзівосныя перамены, якія закранулі ўсё жывое на зямлі. «Беласнежная авечка ляжыць на воўчай спіне, гойдаецца, як на пярыне, і зусім не баіцца. Вочы яе лагодныя. Яна не бляе, а пазірае з цікавасцю на белагрудыя бярозкі, колеру яе шэрсці.
Вочы ў ваўка, спачатку злыя, з драпежніцкім жоўтым бляскам, пакрысе робяцца добрымі, спакойнымі, бадай што такімі, як у авечкі. Нібы нутро звера пачынае астываць ад таго страшэннага пекла і смагі ў крыві, якое паліла яго самога, яго бацькоў і дзядоў».
У аснове «Сярэбранай табакеркі» - канфлікт казачны, традыцыйны - барацьба паміж дабром і злом. У пісьменніка няма фальклорнай першакрыніцы. Яго казка пабудавана на ўласным, не запазычаным сюжэце. Яна ўяўляе сабой добрую прозу, без фальк-лорнай ідэалізацыі, абагульненасці. Свабодна, лёгка льецца гэтая проза, намнога пераўзыходзячы па мастацкіх якасцях год назад напісаную аўтабіяграфічную аповесць «У дрымучых лясах». Там нямала мясцін напісана суха, скорагаворкай, невыразнай «прата-кольнай» мовай. У «Сярэбранай табакерцы» гэтага няма. У адроз-ненне ад казкі традыцыйнай «літаратурная казка» 3. Бядулі, захоў-ваючы паэтычны водар наррднага твора, вызначаецца канкрэты-зацыяй карцін, з'яў, псіхалагізацыяй паводзін і ўчынкаў герояў.
Вобразы казкі ўпаўне канкрэтныя, індывідуалізаваныя асобы: Дзіда-дзед па прозвішчы Заяц, вынаходнік аптэкар Савіцкі, маляр Юрка Дратва, Люсенька, нарэшце сам дзед-казачнік. Людзей у «Сярэбранай табакерцы» немагчыма адрозніць ад зайцаў, якія з'яўляюцца вядучымі героямі.гэтай, па сутнасці, прыгодніцкай па жанру аповесці. Зайцы жывуць як людзі: вараць аднолькавыя з імі стравы, гэтак жа апранаюцца, нюхаюць табаку, выпіваюць, парацца ў лазні і г. д.
Персанажы казкі досыць акрэслены ў сваім індывідуальным абліччы. I ў той жа час яны не губляюць уласцівага казкам народнага каларьпу. Дзіда-дзед, напрыклад, пры ўсялякім істот-ным моманце сваіх прыгод, як кажуць, направа і налева сыпле прымаўкамі, пасловіцамі, пагаворкамі. «Не па майму росту каптан»; «Шкада бальзаму на рэдзьку»; «Якія мы самі, такія і нашы сані»; «Папрасіліся злыдні на тры дні, а цяпер іх ніяк не выганіш»; «Пайшоўшы ў драку, не шкадуй хахла» і г. д.
Пісьменнік нібы раскрывае ў сваёй казцы скарбніцу народнай мудрасці, досціпу, імкнецца выявіць незлічоныя скарбы народнай мовы.
Бадай, ні ў якім іншым творы 3. Бядулі мы не бачым такой кандэнсацыі народнай думкі, этычных, эстэтычных ацэнак, як у «Сярэбранай табакерцы». Ва ўсім гэтым выяўляюцца шматлікія грані беларускага нацыянальнага характару.
Сюжэт аповесці-казкі развіваецца цікава і займальна. Яна мае інтрыгу, псіхалагічна дастаткова вывераную. У той жа час яна насычана глыбокай філасофскай думкай.
Бядуля ажыццяўляе бяссмерце на грэшнай зямлі. Што з гэтага атрымліваецца? А тое, што гэтая вялікая дзея не ўсім даспадобы. Яна не падабаецца, напрыклад, кардыналу Баніфацыю, бо ён чакае смерці папы Кія XII, каб самому стаць папай. Многія іншыя паны і падпанкі, рыцары Смерці, якія хлеб ядуць з таго, што знішчаюць другіх, не могуць ухваліць бяссмерця, якое усталявалася на зямлі, бо не будуць мець занятку.
Казка Бядулі пераклікаецца з сучаснай пісьменніку рэчаіс-насцю. Вось публічны выезд караля, каралевы Лялі, якія валадараць у краіне Шнг-Понг. Паўзбоч дарогі, па якой праязджае каралеўская карэта, стаіць народ, сагааны бізунамі. Ці не нараджае гэтая карціна ў свядомасці чытача сучасных яму карцін, калі ўсхваляецца прымус, няшчасце народа падаецца як шчасце, у грамадскай атмасферы пануе фальшывая веліч усхвалення «правадыра ўсіх вякоў і народаў».
Бачым у аповесці-казцы раскаваную, багатую вобразнасць, надзвычай гнуткую інтанацыйна стылістыку твора. Можна лёгка дапусціць думку, што 3. Бядуля пісаў казку, калі меч асабістай пафозы над ім не вісеў, як гэта, да прыкладу, было ў 1937-1938 гг., у час масавых сталінскіх рэпрэсій і працы над аповесцю «У дрымучых лясах».
Пісьменнік выпускае смерць з зайцавай сярэбранай табакерю. Інакш нават у казцы ён не мог паступіць. На свеце ішла ўжо вялі-кая вайна, штодзень гінулі тысячы людзей. Ды ці толькі аб рэаль-най смерці ідзе гаворка ў Бядулевай алегорыі? Ёсць у казцы раз-вага аб лёсе мастацгва, падуладнага і непадуладнага смерці, што «забівае песні фальшывыя і не чапае песень шчырых», аб ролі мастацтва праўдзівага, сапраўднага і кан'юнктурнага, якое, вядома, доўга не жыве.
Увогуле можна сказаць, што «Сярэбраная табакерка» адраса-вана хутчэй дарослым, чым дзецям. Яна літаратурнага паходжання і глыбінны яе сэнс нялёгкі для дзіцячага ўспрымання.
На жаль, у самога 3. Бядулі ёсць творы кан'юнктурныя, літара-турныя аднадзёнкі. Да іх ліку адносяцца аповесці «Тры пальцы» (1927), «Таварыш Мінкін» (1930), шматлікія апавяданні.
Змітрок Бядуля не толькі празаік, паэт, аўтар дзіцячых твораў, але і яркі крытык, публіцыст. У гэтым сэнсе яго можна параўнаць хіба што з Максімам Багдановічам. Крытычныя, публіцыстычныя артыкулы Бядулі шчырыя, сардэчныя па-пісьменніцку раскаваныя. (263-264)
Шырыня бядулеўскіх публіцыстычных выступленняў здзіўляю-чая. Па-бацькоўску клапоціцца ён аб развіцці беларускай культуры ва ўсіх яе аспектах і напрамках. Ён з захапленнем піша аб «Нашай Ніве», адзначаючы восьмую гадавіну яе існавання: «Наша Ніва» - не гаворучы аб іншьгх розных беларускіх часопісах, - ад пачатку свайго паяўлення ў свет па сягонняшні дзень - гэта чыста народны часопіс, у якім ясна адбіваецца думка нашых мазольных братоў з розных глухіх куткоў Беларусі» (Наша Ніва. 1914. 13 лістап.).
Многа піша Бядуля пра эстэтыку, мастацкае бачанне свету, абгрунтоўваючы свой тэзіс аб красе, прыгажосці, як аснове літаратуры і мастацтва.
3. Бядуля вітае адкрыццё Усебеларускага з'езда, скліканага Вялікай Беларускай Радай 7 лістапада 1917 г.
Нібы магнітам прыцягваў да сябе яшчэ маладога Бядулю тэатр. 3 вялікай прыхільнасцю сачыў ён за тэатральнымі прыгодамі трупы I. Буйніцкага. ЁН і сам прымаў удзел у віленскіх вечарынах, у спектаклі па п'есе В. Дуніна-Марцінкевіча «Залёты» сыграў ролю яўрэя Мордку.
3. Бядуля піша рэцэнзіі на новыя спектаклі і наогул актыўна ўмешвацца ў тэатральныя справы, разумеючы агромністую ролю тэатра ва ўздыме нацыянальнага пачуцця, справы адраджэння беларускай культуры.
Па сутнасці, у першай палове 20-х гадоў 3. Бядуля быў вядучым тэатральным крытыкам. На старонках газеты «Савецкая Беларусь», іншых выданняў ён друкуе шэраг артыкулаў («Наш тэатр», «На новьш шляху развіцця» і інш.), у якіх ацэньвае сцэнічныя творы, тэатральнае жыццё, творчасць Беларускага дзяржаўнага тэатра, разважае аб асноўных тэндэнцыях яго развіцця - Пісьменнік звяртаецца да гісторыі, засяроджвае ўвагу на неабходнасці захавання лепшых культурных традыцый народа. У «Нарысах па гісторыі беларускага тэатра» ў артыкуле «Батлейка» пісьменнік вылучае батлейку, заклікае зрабіць усё магчымае, каб захаваць гэты унікальны від народнага мастацтва. У артыкуле «Тэатр і выхаванне мао 3. Бядуля робіць шырокі экскурс у гісторыю беларускага тэатра, што па тым часе было справай наватарскай. Ён характарызуе школьную драму, аналізуе драматургію В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Купалы, У. Галубка, М. Чарота і іншых аўтараў, разглядае дзейнасць трупы I. Буйніцкага.
Змітрок Бядуля даўно стаў хрэстаматыйным пісьменнікам. Яго зоркае вока, чулае сэрца, прыродны талент адкрылі такія творчыя далі і глыбіні, якія толькі і можа адкрыць вялікі і непаўторны мастак.
3. Бядуля па дамінантнай рысе творчасці - лірык, пісьменнік ліра-эпічнага складу. У яго апавяданнях назіраецца як бы нейкая застыгласць, праекцыя на «вечнасць».
Шырокі і разнастайны талент Змітрака Бядулі - празаіка, паэта, крытыка, аднаго з выдатных пачынальнікаў навейшай беларускай літаратуры, які ў ёй займае месца сярод зорак першай велічыні.
Спіс выкарыстаных крыніц
пісьменнік лірыка беларускі
1. Бядуля 3. У дрымучых лясах // Полымя рэвалюцыі. 1939.
2. Бядуля 3. Салавей, аповесць з часоў паншчыны. Выданне трэцяе, папраўленае і дапоўненае. Мн., 1932.
3. Скрыган Я. Некалькі хвілін чужога жыцця. Мн., 1990.
4. Творы М. Багдановіча. Т. II. Мн., 1928.
5. Литературно-эстетические концепции в России конца XIX - начала XX в. М., 1975.
6. Дворкіна Ю. Творчасць Змітрака Бядулі // Полымя рэвалюцыі. 1940.
7. Бядуля 3. Зб. тв.: У 5 т. Т. 1. Мн., 1985-1989.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Іван Андрэевіч Пятровіч як тыповы прадстаўнік творчай беларускай інтэлігенцыі, што пацярпела ад сталінскіх рэпрэсій. Факты біяграфіі і характарыстыка дзейнасці пісьменніка, шлях да творчасці. Творчая спадчына Янка Нёманскага. Літаратурны аналіз твораў.
реферат [16,4 K], добавлен 28.08.2011Кароткі біяграфічны нарыс жыццевага шляху і творчасці А. Глобуса - вядомага беларускага пісьменніка. Аналіз твораў, якія складаюць кнігу "Convolutus: лірыка і проза" пісьменніка. Падабенства і адрозненні твораў Глобуса ў параўнанні з народнай творчасцю.
реферат [29,1 K], добавлен 19.12.2011Аналіз літаратурнай пародыі як віду мастацтва. Месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Аналіз літаратуразнаўчых крыніц, прысвечаных пародыям і эпіграмы ў беларускай літаратуры. Эвалюцыя іх у творчасці сучасных пісьменнікаў.
дипломная работа [101,3 K], добавлен 26.06.2013Цішка Гартны як песняр працы і змагання, першы пралетарскі паэт Беларусі, аўтар першага закончанага беларускага рамана. Кароткі нарыс жыцця , этапы асобаснага і творчага станаўлення дадзенага аўтара. Аналіз самых вядомых твораў і зборнікаў Цішки Гартны.
курсовая работа [47,3 K], добавлен 20.03.2013Тэндэнцыя, звязаная з вывучэннем і пераглядам творчасці класікаў беларускай літаратуры з пазіцый сучаснага літаратуразнаўства, пазбаўленых ідэйна-палічнай заангажаванасці, адсутнасць аб’ектыўнага і аналізу зборніка "Казкі жыцця" і ў савецкі перыяд.
курсовая работа [43,7 K], добавлен 16.05.2015Кузьма Чорны (Мікалай Карлавіч Раманоўскі) як "беларускій Дастаеўскій", яго жыццёвы і творчы шлях. Раннія апавяданні яго — тыповыя для творчасці "маладнякоўцаў" замалёўкі, эцюды, імпрэсіі, своеасаблівыя "вершы ў прозе". Драматычныя творы К. Чорнага.
реферат [30,4 K], добавлен 25.02.2011Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.
реферат [22,2 K], добавлен 01.03.2010Сродкі суб’ектыўнай ацэнкі, якія ўжываюцца ў літаратуры. Аўтарскі стыль прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння суб’ектыўнай ацэнкі; аналіз ягоных твораў: трылогіі "На ростанях", аповесцяў "Дрыгва" і "На прасторах жыцця".
дипломная работа [118,8 K], добавлен 18.06.2012Вывучэнне біяграфіі Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч (Цёткі) - пачынальнікаў навейшай беларускай літаратуры. Псеўданімы, якімі яна карысталася ў сваёй творчасці. Літаратурная спадчына Цёткі (паэзія, проза, публіцыстыка), яе значэнне ў беларускай літаратуры.
реферат [39,3 K], добавлен 26.03.2013Ян Баршчэўскі - вялікая і знакавая постаць беларускай літаратуры, адметная фігура ў літаратурнай спадчыне славян. "Нарыс Паўночнае Беларусі" як этнаграфічны помнік. Нацыянальныя рысы ў аповесцях "Драўляны дзядок і кабета Інсекта" і "Душа не ў сваім целе".
курсовая работа [41,8 K], добавлен 26.03.2013