Празаічныя і паэтычныя творы на тэму Чарнобыля
Асаблівасці паэзіі пра Чарнобыль, яго характарыстыка як канцэпта сучаснай мастацкай свядомасці. Чарнобыльская тэматыка ў сучаснай прозе. Сімволіка і стылёва-функцыянальная адметнасць твораў на чарнобыльскую тэму. Чарнобыльская міфатворчасць, яе рысы.
Рубрика | Литература |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 10.12.2013 |
Размер файла | 68,4 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Бяда -- нахабная і паўнапраўная гаспадыня, якую прывёў «дух злы» на беларускую зямлю. Яна зруйнавала народнае жыццё, правіць свой баль, ладзіць хаўтуры. «Атам зрабіў Беларусь удавою», бездапаможнай перад чарнобыльскай навалай. У вершы Рыгора Барадуліна «Жалоба» бяда -- канцэнтрацыя негатыву і сімвал разладу, занядбання, трагедыі:
А ва ўдавы
Не зачыняюцца хлявы,
Павыпушчана гавяда,
Статак пасвіць бяда.
А ва ўдавы
Някошаны паплавы
I пожні някошаны.
Госці запрошаны
3 ласкі бяды.
На Дзяды.
[4, с. 197].
У паэзіі Міколы Мятліцкага сімволіка-трагедыйнае ўвасабленне набываюць міфаматывы бяды, гора, нядолі', ліха і смерці. Усе яны -- персанажы чарнобыльскай містэрыі. Гэтыя злавесныя сілы з'ядналіся і абрынуліся на беларускі край, пагражаюць жыццю і народнай долі. Трактоўка традыцыйна-фальклорных вобразаў абумоўлена аўтарскім успрыманнем рэчаіснасці. Паэт пераконваецца ў суровай жорсткасці і жахлівасці таго, што адбываецца на яго радзіме, у чарнобыльскай зоне:
Бяды палын абсягі росіць...
Які ўжо год яго тут косіць
Касою чорнай смерць адна.
«Вясны зялёнае шаптанне...»
[18, с. 78-79].
На нашай зямлі «поруч Доля і Нядоля крочаць здаўна», але на гэты раз цёмныя сілы ўзялі верх. Аўтар параўноўвае чарнобыльскую бяду з лютым нашэсцем па аналогіі з драпежнай ардой заваёўнікаў. Чарнобыльскае бедства набывае татальны характар:
Зноў небывалая бяда
Збірае новых далакопаў.
Нясецца лютая арда
Нябачных воку ізатопаў
«Арда»
[18, с. 80-81].
На зямлі маёй быліннай
Не знайсці для долі месца
«У зямлі маёй быліннай...».
[18, с. 80-81].
Многія рытуальныя моманты (шлюб, хаўтуры, скокі смерці і інш.) раскрываюць вялікую трагедыю жыцця, якая сведчыць пра страту надзеі і будучыні: «Веру вачам і не веру: // У сценах жыццё замучана... // Доля з бядой заручана...» («Прысмак гаркавы аеру...»); «Легла змучаная Доля, // І не ўстала Доля больш» («Стыне сцежка ў травах поля...»). Чарнобыльская ява-- гэта іншасвет, іншабыццё. У гэтым перакуленым Чарнобылем свеце, нібы па пякельных колах, вандруе герой паэзіі М. Мятліцкага. На яго вачах ладзіцца дзея тэатра смерці. Доля, Ліха і Гора ў вершы «Чарнобыльскі скарб» -- дзейныя персанажы трагедыі. Адбываецца метамарфоза: ролі памяняліся, творыцца жахлівае. Ліха і Гора рабуюць Долю: «Адчыніла куфар Ліха,
Хвацка мерае абновы.
Здань бядоты ў хмызе поля
Сыдзе з воч людскіх не скора.
Ладавала куфар
Доля.
Адняло пажыткі
Гора.
[4, с. 199].
Гэтак, як і Ф. Багушэвіч, Янка Купала, Якуб Колас, сучасны паэт са скрухай, гаркотай гаворыць пра абяздоленасць роднага краю, яго нешчаслівы лёс. I віною таму -- Чарнобыль. Доля -- нявольніца, ахвяра, выгнанніца з зямлі продкаў. Ці «растане зло»? Няўжо нядоля запануе навечна? Ці адродзіцца зноўку жыццё? М. Мятліцкі, нягледзячы на спалучанасць трагізму і быццёвай перспектывы, тым не менш гаворыць:
Веру: на мой занядбаны двор
Ступіць аднойчы
Доля.
«Двор прахадны».
[4, с. 199].
У мастацкім уяўленні Чарнобыль найперш асацыіруецца са смерцю. Гэта яна зрабіла людзей сваімі ахвярамі, нясе пакуты і гора. Згасла жыццядайная сіла зямлі, затое паўсюль раскашуе трава нябыту і забыцця. Смерць з верша М. Мятліцкага «Я ценем быў...» паўстае нібы злая чараўніца, якая набыла свае ўладанні і ўладу:
I смерць
Шаптала ў цііпыні:
- Я тут адна,
Нябачна дна
Маіх магіл,
Канца дарог.
Жыццё -- мана.
Яму цана --
Асот, крапіва
I быльнёг!
«Я ценем быў...»
[4, с. 200].
Чарнобыль завастрыў праблему супрацьстаяння жыцця і смерці, і гэты міфалагічны антынамізм вызначальны ў многіх паэтычных творах. «Апошні Бабчына жыхар...» -- так адчувае сябе герой М. Мятліцкага, які сам-насам сустракаецца ў зоне са смерцю: «Жыццё не вернецца назад, // Тут смерці вечнае жніво!» Паэта паказаў, у што ператварыла свае ўладанні гэтая хцівая драпежніца. Тут усё дзеецца так, як у іншасвеце:
Ў дзічэўі па зрошанай шчэці-траве,
Па хвалях нябачных нейтронаў
Вёснам насустрач маім плыве
Човен Харона...
«Ў дзічэўі па зрошанай шчэці -траве...».
[4, с. 201].
Жывога чалавека палохае жах чарнобыльскай смерці, яе злавесна-чорнае аблічча:
Смерць устала да зор у атручаным Бабчыне
I зрывае іх з неба кашчавай рукой.
«На аброшаным цэзіем лісці трыпутніку...»
[4, с. 201].
Паэт малюе касьбу смерці падкрэслена гіпербалізавана, паказвае містэрыйную дзею як фатальную згубу. Смертаносная радыяцыя спляжыла прыродны свет, загубіла жыццятворны чалавечы пачатак, яна ператварыла свет у абшары смерці і цемры, «чорнае пекла». Невыпадкова тут усё змрочнае і жудасна-жахлівае: чорная рака з амярцвелымі водамі, пустэчы агалошваюць крумкачы, «зданямі чорнымі кружаць наўзбоч чэрці» (М. Мятліцкі. «Чорны асфальт падэшвы пячэ...»).
Часта аўтарская трактоўка свету адлюстроўвае абсурдны па сваёй сутнасці карнавал смерці са злавеснымі маскамі ліха, бяды, з пачварнымі прывідамі, ценямі, чарнобыльскімі мутантамі, дэманамі, з'яўляецца тут і «страшны Іудаў лік» (Э. Акулін. «Трыццаць манет за здраду...»).
3 Чарнобылем звязана дэманізацыя рэчаіснасці. «У згубнай атамнай пустыні» з'яўляецца д'ябал, Чорны Бог, прывіды, розныя хімеры. Чарнобыль, радыяцыйная пошасць, паводле паэтаў і пісьменнікаў, насланнё злавесных, цёмных сіл і д'ябальшчыны, спраўджванне жахлівых апакаліптычных прароцтваў: «...Майская велікодная раніца 1986 года. А навокал -- вэрхал, бы ведзьмы тут баль спраўлялі» (Н. Рыбік. «Чарнобыльскі сшытак»). Касмаганічныя і эсхаталагічныя ўяўленні паэтаў так ці інакш звязаны з народнымі і біблейскімі архетыпамі, і гэтыя аналогіі відавочныя, калі гаворыцца пра дзейства «духу злога» (Р. Барадулін), «д'ябла Ночы» (В. Куртаніч), пра «Чорны Дух лейкеміі» (А. Хатэнка), «пір Сатаны» (С. Панізнік). Тое, што «дух злавесны сышоў на абшары зямлі», адчувае і чарнобыльскі воўк, які канае ад радыяцыі (паэма С. Законнікава «Чорная быль»). Такім чынам, Чарнобыль -- царства дэманічных істот.
Пераасэнсаванне і канцэптуальнае новае напаўненне міфалогіі -- адметная з'ява сучаснай паэзіі пра чарнобыльскую трагедыю, пра што сведчаць наяўнасць многіх фальклорных і біблейскіх архетыпаў і вобразаў-сімвалаў: зоркі Палын, Крыжа, Галгофы, Апакаліпсісу, чорнага ці мёртвага шляху... Пашырылася кола міфавобразаў, народжаных у мастацкай свядомасці трагічнай явай, якія ў выніку антрапамарфічнага прыпадабнення або персаніфікацыі набылі аблічча рэальна дзейных істот. Іх з'яўленне спароджана збоем навукова-тэхнічнага прагрэсу, абумоўлена працэсам мастацка-вобразнага пераасэнсавання каляндарных міфаў, традыцыйных народных абрадаў і святаў (памірання-ўваскрэсення зерня, заручын, вяселля, хаўтур, Дзядоў, жніва, касьбы і інш.). На нашай зямлі з'явіліся чарнобыльскі бог, палыновы бог, «ажылі» і сталі персанажамі чарнобыльскай драмы стронцый, плутоній, цэзій, катаклізм, катастрофа, зона і інш. Скардзіцца-наракае на сваю долю атручанае Чарнобылем зерне з верша М. Мятліцкага:
...3 ядзернага дажджу,
3 самай тужлівай зоны
Ў сэрца тваё гляджу я,
Страчанае зерне.
Хто мне спатолю верне?
«Голас страчанага зярняці»
[4, с. 203].
А вось яшчэ прыклады чарнобыльскай міфатворчасці:
Бог будучых нашых дарог --
Атамны.
Я з ім пад Брагінам снедаю...
Хоць голас яго-- жалезны,
Пагляд ягоны-- сталёвы...
У. Някляеў. «Зона»
[4, с. 204].
«3 Хойнік Плутоній, ручнік павязаўшы, насустрач бяжыць» (У. Верамейчык. «Палескі трохкутнік»); «Катаклізм, Апакаліпсіс і Катастрофа -- // тройца, але не святая, а клятая, -- // нахабна шыбуюць па тутэйшай зямлі і вучаць // сваёй чорнай, д'ябальскай працы сваю // нашчадніцу з такім ужо, ці чуеце, тутэйшым // імем-- Бяда...» (Я. Сіпакоў. «Одзіум»). Р. Барадулін у «Малітве наступнасці» звяртаецца да прыёму ідэйна-сэнсавага кантрасту, парадоксу: побач паўстаюць, здавалася б, розныя па семантыцы словы-паняцці: «У цябе на слыху перагукваюцца // Радыяцыя і Радаўніца».
Біблейская зорка Палын паўстала з твораў як знак апакаліпсіса, трагічнасці лёсу:
...Маўчыць, нібы камень, зямля,
Палын невядомасцю свеціць...
С. Законнікаў. «Чорная быль».
[4, с. 205].
У чарнобыльскай паэзіі палын-трава гэтак, як і ў фальклоры, становіцца ўвасабленнем гаркоты, горычы, смутку: «Калышацца горка на ветры палын» (М. Мятліцкі. «Сцяжына маленства дакорам кальне...»). Вобраз палыну робіцца ў паэзіі Чарнобыля адным з самых распаўсюджаных і сімвалізуе бяду, гора, скон жыцця:
Аплятае нашу долю
Густа зрошаны палын
М. Мятліцкі. «Хто пасее тое зерне...».
[4, с. 206].
Палын-трава выклікае адмоўныя эмоцыі, найперш пачуццё адчужанасці, бо яна горкая праўда пра Чарнобыль, сама жуда, «пошасці буянне». Палын -- спараджэнне цемры, чорных сіл -- такая трактоўка гэтага вобраза выяўляецца ў вершы Міхася Шэлехава: «Абудзіўся Палын! I пайшоў, бо пачуў, Што прывабна вядзьмаркі спявалі!»; «Гэта -- Чорны Палын пахадзіў па зямлі!»; «...I нічога няма. // Чорны космас-- і царства Палыну» («Чорны Палын»). Чарнобыль -- касмічна-глабальная катастрофа, якая перакуліла свет, дзе раскашуе палын як вынік уздзеяння чорных энергій, панавання сіл ліха і смерці [12, с. 67].
У многіх вершах і паэмах гучаць матывы Божага пакарання, укрыжаванай Беларусі, страты зямнога раю, мёртвай зямлі, іншабыцця і нечалавечых пакут у чарнобыльскім пекле. На змену ўстойлівым архетыповым мадэлям прыйшла мастацкая міфалагізацыя. У чарнобыльскай паэзіі няма ранейшага традыцыйнага замілавання красой роднага свету, знікла пачуццё ўтульнасці і суладдзя. Зямля, дарога, дом і іншыя вобразы набылі трагічнае пераламленне. Адбываецца трансфармацыя, пераасэнсаванне. Вобразы мёртвай зямлі, «раскіданага гнязда» -- знакі чарнобыльскай бяды. М. Танк з жалобай аплаквае «забітую Чарнобылем Зямлю», яго паэтычны трэн -- балючае, пакутнае развітанне, напоўненае пачуццём сыноўняга пакаяння і просьбы аб дараванні:
Даруй нам, грэшным і неразумным, Маці!
«Просьба аб дараванні»
[4 с. 207].
Перад пагрозай д'ябальскага наслання беларуская літаратура не магла не шукаць духоўнага заступніцтва і апекі. Яна знайшла гэты «цэнтр апоры», гэты шлях да выратавання ў імені Бога. У многіх вершах і паэмах беларускіх паэтаў выяўляецца малітоўная апеляцыя да Бога з просьбай пра выратаванне і ўваскрашэнне роднага краю: «...на Чарнобльскім Крыжы мой Край... // Хрысце Божа, не пакідай...» (Зьніч. «Краіна ля ўваскрошання»). Беларусі пасля Чарнобыля наканавана ісці «крыжоваю пуцінай». Асірацелы выгнаннік з радзімы, М. Мятліцкі выказвае свой боль укры-жавання, ён усклікае: «Я -- крыжовая дарога!..». Паэты імкнуцца пачуць галасы продкаў і будучага часу. Дзеля таго, каб наталіцца верай у працяг жыцця. Чарнобыльская літаратура ўтрымлівае антыутапічную складовую, што выяўляецца, напрыклад, у матывах прарастання, уваскрэсення:
I ўсё ж падай, семя, на маю знямо-жаную зямлю!
I прарастай.
I спялі такую патрэбную нам зараз надзею.
Я. Сіпакоў. «Одзіум»
[4, с. 208].
Традыцыйная народная вера, арыентаваная на духоўна-хрысціянскі ідэал, намагаецца выстаяць, перамагчы ў гэтым супрацьборстве цемры і жыцця, засведчыць пра сваю моц і трываласць.
У чарнобыльскай творчасці прыкметны зварот да міфасэнсаў гармоніі і хаосу, да метафарычнай, у сваёй аснове міфапаэтычнай, сімволікі, да матываў памяці і вяртання, вобразаў дрэва, пусткі-поля, лесу і інш. Вельмі адчувальная палярызацыя змроку і святла, холаду і цяпла і іншых кантрастных па сваёй сутнасці станаў і колераў. Нават назвы паэтычных кніг маюць выразную міфасемантыку, скажам, міфалагізуецца цемра, ноч, неспрыяльныя прыродныя стыхіі ці падкрэсліваецца адсутнасць святланоснай, жыццятворнай салярнай энергіі, а гэта, безумоўна, у пэўнай ступені сведчыць пра адпаведную канцэпцыю свету: «Чаканне сонца» (М. Мятліцкі), «Заложнік цемры» (Л. Галубовіч), «Начное сонца» (В. Куртаніч), «Чорнае святло» (Л. Неўдах) і іншыя творы [4, с. 205-212].
У паэтычных кнігах Максіма Танка «Мой каўчэг» (1994) і «Еггаtа» (1996), Пімена Панчанкі «Высокі бераг» (1993) адчувальны ўплыў філасофіі экзістэнцыялізму, выяўлены трагізм існавання чалавека на зыходзе XX стагоддзя. Чалавек безабаронны ў паслячарнобыльскім свеце, дзе пануе ліха, нішчыцца прыгожае і светлае. Паэтаў хвалявала праблема чалавечай душы: спрадвечнае ў ёй і ўсё тое, што разбурае яе, спараджае абыякавасць, адступніцтва, варожасць. У выразнай бінарнай апазіцыі знаходзяцца разнаполюсныя энергіі свету, кантрастныя колеры святла і цемры, што сведчыць пра антанімічнасць паэтычнай свядомасці. Відавочная міфасімвалізацыя чорнага колеру. «Шмат на жыцці нашым // Чорных слядоў», -- папярэджваў П. Панчанка пра небяспеку паглынання змрочнымі сіламі ўсяго светлага, чалавечага. Паэт міфалагізаваў вобраз «чорных дзірак», адкуль вырвалася чарнобыльскае насланнё і якія прагнуць засмактаць дзіцячыя жыцці:
Злосна якочуць
На чорным ігрышчы:
Цяпер яны хочуць
I нас усіх знішчыць.
Прагне глынуць
I дзяцей у вантробы
Чорная дзірка -- Чарнобыль.
«Чорныя дзіркі»
[4, с. 209].
Пімен Панчанка намаляваў чарнобыльскую карціну, поўную трагізму, у вершы «Аб самым смачным...». Матывы д'яблавай пячоры і ракі нябыту палохаюць уяўленне паэта, які ў стане жаху звяртаецца з малітоўным заклінаннем да Бога:
...А сёння ўсюды цьмяна, дымна, чорна,
Не звіняць у небе жаўрукі...
Божа, не гані мяне ў пячоры,
Божа, не гані у глыб ракі!.
[4, с. 210].
«Усё пераблытаў атрутны чарнобыльскі вецер...» -- гаворыць П. Панчанка ў вершы «Раўнавага» пра страту суладнасці ў паслячарнобыльскім свеце, пра сітуацыю, якая «горш Хірасімы». Майстар слова, які паэтызаваў зямны сад - рай, пачаў ствараць змрочную міфакарціну: «Уся Беларусь ад Чарнобыля // да сцежак і мінскіх, і брэсцкіх // Закладзена д'яблу...». Перадаючы эпічна-драматычную шырыню і маштаб чарнобыльскай катастрофы, Янка Сіпакоў у паэме «Одзіум» звяртаецца да міфаколернасці, паэтыка якога характарызуецца згасласцю, безжыццёвасцю фарбаў:
Чорнае слова, як чорнае сонца, бязлітасна
ўскацілася на беларускі небасхіл.
Яно, нібы чорнае зацьменне, усё пачарніла --
і зялёную траву, і празрыстую ваду,
і блакітнае неба.
Трава зелянее, але яна чорная.
Вада свіціцца аж да дна, але яна чорная.
Неба блакітнее, але і яно чорнае
[4, с. 211].
Гэты «чорны жывапіс» нагадвае «Чорны квадрат» супраматыста Казіміра Малевіча (праўда, у тым чорным квадраце чарната не абсалютная, а ў колеравым спектры ёсць іншыя адценні). Чарнобыль прадвызначыў у паэзіі і літаратуры гэты «чорны колер-знак» (В. Вабішчэвіч). У літаратуры мінуўся час услаўлення жыццяноснай сілы сонца. З'явіўся страх перад нябесным свяцілам, якому здаўна пакланяліся нашы продкі (згадайма культ Ярылы). У рамане Івана Шамякіна «Злая зорка» (1991) сонца быццам спыніла свой ход, страціла моц-сілу, згасла яго былое ззянне: «I гэтак будзе вісець. I не здолее ўзысці, страціўшы сілу». Беларускі апакаліпсіс сімвалізуе «чорнае сонца», у злавеснае аблічча якога беларускія паэты працягваюць узірацца і на пачатку XXI стагоддзя [2 , с. 196-217]./Вось бачанне свету Віктара Шніпа:
I неба чарнее, нібыта згарае,
I чорнае сонца ўзыходзіць над краем...
«Магчымая балада XXI стагодцзя»
[4, с. 212].
Такім чынам, беларуская літаратура стварыла чарнобыльскі неаміф, і гэта можна вытлумачыць тым, што свет пасля Чарнобыля -- новая рэальнасць, якая вымагала вытлумачэння, спазнання невядомага, што здарылася з чалавекам і прыродай. Фальклорныя і біблейскія рэмінісцэнцыі з'яўляюцца своеасаблівым «вер-тыкальным зрэзам», тым семантычным кампанентам творчасці, які дапамагае глыбей зразумець анталагічна-сутнасныя праблемы свету і сэнсу існавання. Чарнобыль надаў новы віток дэманізацыі ў паэтычнай вобразатворчасці. У паэзіі пра чарнобыльскую рэчаіснасць асабліва заўважная трансфармацыя рэальнага ў міфалагічнае, пры гэтым адбылося перакадзіраванне семантыкі ў поглядах на прыроду, інтэрпрэтацыі народнай абраднасці. Сёння беларуская літаратура мае унікальны міфавопыт, які, думаецца, каштоўны тым, што раскрывае згубнасць антыэкалагічнай дактрыны сучаснага грамадства, якое ў канчатковым выніку павінна адшукаць маральныя арыенціры і займець трывалае духоўнае апірышча. Міф як своеасаблівая мастацкая філасофія дае спажытак для роздуму і рэцэпт для нацыянальнага выжывання.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Чарнобыль стаў «атамнай вайной», якая няўмольна патрабуе ахвяр і асабліва не шкадуе дзяцей. Радыяцыйнае апраменьванне нябачна і ціха падточвае здароўе тых, хто жыве сёння ў забруджаных мясцінах. Расплачвацца за безадказнасць даводзіцца нявінным, плаціць па самым вялікім рахунку, і самае жахлівае -- людскімі жыццямі.
На чарнобыльскую тэму з'явілася звыш 500 вершаў (гэта вялікі корпус тэкстаў), каля двух дзесяткаў паэм (а сярод іх такія значныя творы, як «Зона» Уладзіміра Някляева, «Чорная быль» і «Зязюля» Сяргея Законнікава, «Одзіум» Янкі Сіпакова), за паўсотню твораў эпічнай прозы і драматургіі: раман «Злая зорка» і аповесць «Зона павышанай радыяцыі» Івана Шамякіна, раман «Палыновы вецер» Леаніда Левановіча, аповесці Барыса Сачанкі «Родны кут», «Еўка», Віктара Карамазава «Краем Белага шляху», Васіля Быкава «Ваўчыная яма», апавяданні Івана Пташнікава «Львы», Івана Навуменкі «Гасцініца над Прыпяццю», п'есы «Бездань» Міколы Матукоўскага, «Хто вінаваты», «Толькі мёртвыя не вяртаюцца» Івана Чыгрынава, «Адцуранне» Аляксея Дударава і іншыя. Кнігі «Палескі смутак» (1991), «Бабчын» (1996), «Хойніцкі сшытак» (1999), «Замкнёны дом» (2005) Міколы Мятліцкага, Анатоля Зэкава «Чарнобыльскі вецер» (2006), Рыгора Барадуліна «Быць!» (2006) цалкам прысвечаны Чарнобылю. Вершы і паэмы звыш 60 паэтаў уключаны ў зборнік «Зорка Палын» (1993). Творы, якія з'явіліся пасля наведвання пісьменнікамі чарнобыльскіх мясцін, склалі кнігу «Прайсці праз зону» (1996).
Сёння праблема захавання беларускай мовы, маральных каштоўнасцей напрамую звязваецца з чарнобыльскай бядой. Сляпое занядбанне культуры і гістарычнай самабытнасці, выраканне беларускасці гэтак жа, як і яд Чарнобыля, пагражае прынесці нашаму краю і яго народу дзікую немачць, змрочны дзень бяспамянтва і забыцця. Духоўны Чарнобыль разбурае і нішчыць у чалавеку самае галоўнае -- чалавечнасць. Ды і атамная аварыя здарылася не раптоўна, яна пачалася таксама з трагедыі ў самім беларусе, які перастаў адчуваць сябе на зямлі паэтам і гаспадаром, сынам і патрыётам.
Страшная, балючая рэчаіснасць патрабуе новых поглядаў і падыходаў да праблемы Чарнобыля, яе асэнсавання. I ў гэтым плане, значная роля належыць мастакам слова. Беларускія паэты і пісьменнікі зведалі і боль, і горыч у пошуках ісціны, праўды пра вялікую бяду ў нашым краі.
Мікола Мятліцкі -- адзін з тых нямногіх нашых пісьменнікаў, які вядзе балючы мастацкі летапіс трагедыі роднага краю, прыкладае актыўныя намаганні, каб пра Чарнобыль помнілі, ведалі праўду пра яго жахлівыя наступствы. Чарнобыльская тэма пастаянна прысутнічае на старонках часопіса «Полымя». М. Мятліцкі склаў зборнік публіцыстыкі «Чарнобыльская рана» (2003), сярод аўтараў якога літаратары і журналісты Васіль Ткачоў, Анатоль Бароўскі, Алена Брава, Ніна Рыбік і інш.
Асэнсаванне чарнобыльскай трагедыі стала адной з вядучых тэндэнцый сучаснай прозы. Вядомы замежны вучоны Р. Гей, слушна сказаў, што «мы ўсе жывём паблізу Чарнобыля». Чарнобыльская ява будзіць неспакойныя, трывожныя думкі-пачуцці. Сучасныя пісьменнікі і мастакі ўражліва, з болем гавораць пра бяду роднай зямлі, трагедыйны лёс чалавека і народа.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ
1. Астраух, А. Э. Гісторыя беларускай літаратуры (пачкатак 20 ст.) / А. Э. Астраух. - Гродна, 2002. - 136 с.
2. Бельскі, А.І. Беларуская літаратура 11-20 ст./ А. І. Бельскі -Мінск: Аверсэв, 2009. - 415 с.
3. Бельскі, А. І. [ і інш. ] Беларуская літаратура 19-20 ст. / А. І. Бельскі. -Мінск: Аверсэв, 1999. - 415 с.
4. Бельскі, А. І. Галасы і вобразы / А.І. Бельскі -Мінск: Литература и искусство, 2008. - 288 с.
5. Бельскі, А. І. Сучасная беларуская літаратура / А. І. Бельскі. - Мінск: АВЕРСЭВ, 2000. - 127 с.
6. Бугаёў, Дз. Я. Вывучэнне творчасці В. Быкава / Дз. Я. Бугаёў - Мінск: АВЕРСЭВ. 2005. - 283 с.
7. Бугаёў, Дз. Я. Спавядальнае слова / Дз. Я. Бугаёў - Мінск: Мастацкая літаратура, 2001. - 325 с.
8. Буран, В. Васіль Быкаў / В. Буран. - Мінск: Мастацкая літаратура. 1996. - 232 с.
9. Верціхоўская, М. Урокі літаратуры: пошук творчасці / М. Верціхоўская. - Мінск: Литература и искусство, 2008. - 224 с.
10. Гісторыя беларускай літаратуры 20 ст.; пад рэд. У. В. Гніламёдава. - Мінск: Выш. шк., 2000. - 511 с.
11. Гісторыя беларускай літаратуры 20 ст.; пад рэд. І. Я. Навуменка [ і інш.]. - Мінск: Беларуская навука, 2001. - 583 с.
12.Гніламёдаў, Ул. Ад даўніны да сучаснасці / Ул. Гніламёдаў. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2001. - 245 с.
Грамадчанка, Т. К. Беларуская літаратура / Т. К. Грамадчанка - Минск: Аверсэв, 1999. - 543 с.
Клышка, Л. Чарнобыль - чорная быль / Л. Клышка // Пралеска. - 2001.- №4. - С. 37-39.
Культуралогія: энцыкл. даведнік/ Э. С. Дубянецкі.- Мінск: БелЭН, 2003.- 384 с.
Навумовіч, У. А. Беларуская літаратура / У. А. Навумовіч. - Мінск: Вышэйшая школа, 2007. - 478 с.
Салавей, Л. А Людскасць несмяротная, як і краса / Л. Салавей. // Мастацтва. -2005. - №4. - С. 31-36.
Сучасная беларуская літаратура: хрэстаматыя; склад. І. С. Шпакоўскі. Мінск: Мастацкая літаратура. - 267 с.
Чарнобыльская рана / М. М. Мятліцкі. - Мінск: Литература и искусство, 2003.- 336 с.
Шамякін, І. Злая зорка / І. Шамякін. - Мінск: Мастацкая літаратура. - 234 с.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Кароткая характарыстыка і асаблівасці сучаснай беларускай прозы, біяграфія і творчасць яе прадстаўнікоў: Ніл Сымонавіч Гілевіч, Рыгор Іванавіч Барадулін, Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц, Вярцінскі Анатоль Ільіч. Уклад дзеячаў у развіццё беларускай літаратуры.
реферат [16,4 K], добавлен 22.11.2011Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі. Лімерыкі А. Хадановіча.
курсовая работа [57,8 K], добавлен 21.11.2013Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.
реферат [22,2 K], добавлен 01.03.2010Паняцце канцэпту ў лінгвістычнай літаратуры з пункту погляду розных навуковых пазіцый. Адзінка шчасце ў лексікаграфічных працах, шчасце з пункту погляду этыкі, філасофіі, псіхалогіі. Вобразна-выяўленчы, патэнцыял канцэпту шчасце ў мове сучаснай паэзіі.
дипломная работа [100,1 K], добавлен 04.03.2010Асаблівасці жанру твора У. Караткевіча. Агульныя заўвагі да праблемы вызначэння жанру літаратурнага твора. Жанрава-кампазіцыйная характарыстыка. Стылёвая адметнасць рамана "Хрыстос прызямліўся ў гародні". Характарыстыка вобразаў рамана, адметнасці мовы.
курсовая работа [42,9 K], добавлен 05.03.2010Асаблівасці развіцця і галоўныя тэмы беларускай паэзіі 20-х гадоў, яркія прадстаўнікі дадзенага перыяду і аналіз іх твораў. Значэнне жаночай паэзіі ў дадзеным літаратурным перыядзе, яе лірызм. Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі.
реферат [51,0 K], добавлен 25.03.2011Спавядальная проза Святланы Алексіевіч, спавядальнасць як адзнака кнігі "У вайны не жаночы твар". Псіхалагізм адлюстравання рэчаіснасці ў творах С. Алексіевіч. Боль вайны ў кнізе "Апошнія сведкі" і чарнобыльская трагедыя ў кнізе "Чарнобыльская малітва".
курсовая работа [50,3 K], добавлен 18.01.2013Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.
реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011Старонкі біяграфіі Яўгеніі Янішчыц. Праблематыка ранніх твораў паэтэси на аснове зборнікаў "Снежныя грамніцы" і "Дзень вечаровы". Тэматыка зборнікаў паэзіі "Ясельда" і "На беразе пляча". Паэтычнае майстэрства Я. Янішчыц і асаблівасці інтымнай лірыкі.
курсовая работа [48,5 K], добавлен 17.12.2013Паэмы А. Александровіча "Цені на сонцы", "Паэма імя вызвалення", "Паэма пра ворага". Эстэтычны ўзровень твораў на гісторыка-рэвалюцыйную тэму. Захады па ўзмацненню гуманістычнага пафасу прозы. Стан развіцця беларускай драматургіі на пачатку 30-х гадоў.
курсовая работа [50,0 K], добавлен 23.02.2011