Беларуская спавядальная проза на сучасным этапе

Спавядальная проза Святланы Алексіевіч, спавядальнасць як адзнака кнігі "У вайны не жаночы твар". Псіхалагізм адлюстравання рэчаіснасці ў творах С. Алексіевіч. Боль вайны ў кнізе "Апошнія сведкі" і чарнобыльская трагедыя ў кнізе "Чарнобыльская малітва".

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 18.01.2013
Размер файла 50,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru

Размещено на http://www.allbest.ru

Змест

Уводзіны

1. Спавядальная проза і творчасць Святланы Алексіевіч

1.1. Спецыфіка жанру

1.2 Спавядальнасць як адзнака кнігі Святланы Алексіевіч “У вайны не жаночы твар”

2. Псіхалагізм адлюстравання рэчаіснасці ў творах Святланы Алексіевіч

2.1 Боль вайны ў кнізе “Апошнія сведкі”

2.2 Чарнобыльская трагедыя ў кнізе “Чарнобыльская малітва”

Заключэнне

Спіс выкарыстаных крыніц

Уводзіны

Мы спасцігаем у літаратуры дух часу, з яе мы чэрпаем заканамернасці руху, праблемы развіцця, даведваемся, чым жыў і жыве народ, пазнаём яго менталітэт. Асноўныя пружыны руху часу і грамадства так сплецены з асноўнымі пружынкамі літаратурнага развіцця, што іх і трэба разглядаць разам: рух часу-рух жыцця-рух літаратуры. Дзякуючы творам літаратуры мы пазнаем край, жыццё народа ў гэтым краі, пазнаём сябе і адкрываем свет.

На працягу стагоддзяў беларуская літаратура дала свету больш, чым свет ведае пра яе. Яна развівалася на агульначалавечых каштоўнасцях. Літаратура Беларусі праходзіла свой паскораны шлях развіцця ў 19-20стагоддзях не толькі ў авалоданні новымі жанрава-стылевымі выяўленчымі мажлівасцямі, аое і выпрацавала разнастайныя тэндэнцыі, прыёмы, спосабы. У аснове сваёй яна заставалася рэалістычнай, тым не менш, у ей шырока ўкараняліся лірычныя, рамантычныя, фантастычныя і іншыя дамінанты стылю.

Сучасная беларуская проза жыве клопатамі пра час, народны лёс. Яна вызначаецца пільнай увагай да асобы чалавека і штодзенных праяў жыцця. Рэальныя здабыткі сучаснай прозы немалыя. Пашыралася рэчышча “ваеннай прозы” творамі А.Адамовіча, Я.Брыля,У.Калесніка, С.Алексіевіч,В.Быкава, І.Навуменкі, І.Чыгрынавым і іншых пісьменнікаў. Нямала твораў прысвечана маральнаэтычным і філасофскім праблемам, пасляваеенаму часу. Больш адчувальнай стала спроба ў звароце да мінулага, да гістарычных падзей, якія ацэньваюцца з пункту гледжання сучаснікаў.

Разам з традыцыйнамі ў сучаснай беларускай літаратуры тэмамі з'явіліся тэмы новыя, уласцівыя менавіта сенняшняму дню. Гэта перш за ўсё чарнобыльская іэма, таксама больш абвострана ставіцца пытанне аб жыцці сенняшняй вескі і яе праблемах, аб сэнсе чалавечага жыцця.

Тэма Вялікай Айчыннай вайны, за якой звяртаюцца пісьменнікі як старэйшага так і малодшага пакаленняў, стала вызначальнай для сучаснай беларускай прозы і, суадносна для дакументальнай, якую канкрэтна мы і будзем разглядаць у дадзенай дыпломнай рабоце.

З ваенных эпізодаў, фактаў, лічбаў, фотаздымкаў, галасоў людзей, якія цудам уратаваліся, складваецца цэласны вобраз нязломнага беларускага народа.

Дакументальная проза-гэта асаблівы від літаратурнага жанра, для якога характэрна пабудова сюжэтнай лініі выключна на рэальных падзеях, з нязначнай доляй мастацкай выдумкі. Гэта значыць, на першы план у такім творы ставяцца дэталі, што маюць пад сабою сабою рэальную аснову. Жанр даволі прагрэсіўны, часта рэкамендуецца для азнаямлення людзям, якія цікавяцца аўтабіяграфічнымі момантамі станаўлення грамадства і канкрэтных людзей. Такім чынам, тэма нашай курсавой работы - “Беларуская спавядальная проза на сучасным этапе”. Намі былі акрэслены наступныя мэты работы:

-адпрацоўка навыкаў самастойнага даследавання;

-даследаванне эвалюцыі развіцця сучаснай беларускай дакументальнай прозы на прыкладзе твораў пісьменніцы;

-вызначэнне спецыфічных адметнасцей даследуемага жанра;

- вызначэнне праблематычнай скіраванасці сучаснай дакументальнай прозы.

1. Спавядальная проза і творчасць Святланы Алексіевіч

1.1 Спецыфіка жанру

“З'явілася новае імя ў літаратуры, усур'ёз і, упэўнены, надоўга,” -пісаў Алесь Адамовіч у сваёй прадмове да кнігі Святланы Алексіевіч “У вайны не жаночы твар” [ 2, с.3]. І, як высветлілася пазней, не памыляўся! Сапраўды- і ўсур'ёз, і надоўга. Святлана Алексіевіч- таленавітая пісьменніца, імя якой вядома не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Цяжка вызначыць дакладна жанр, у якім яна працавала, але зараз крытыкі літаратуры ўпэўнена адносяць творчасць пісьменніцы да дакументальнай прозы.

Вось як вызначыла спецыфіку свайго жанру сама С.Алексіевіч: “Я доўга шукала жанр, які б адказваў таму, як я бачу свет. Таму, як прыстасавана маё вока…Спрабавала сябе…І абрала жанр чалавечых галасоў…Свае кнігі я выглядваю і прыслухваю на вуліцах. За акном. У іх рэальныя людзі расказваюць пра галоўныя здарэнні свайго часу- вайна, развал сацыялістычнай імперыі, Чарнобыль, а ўсе разам яны пакідаюць у слове-гісторыю краіны, агульную гісторыю. Старую і навейшую. А кожны -гісторыю свайго маленькага чалавечага лёсу.

Сёння, калі свет і чалавек сталі такія шматварыянтныя (мастацтва часцей за ўсё прызнаецца ў сваім бясіллі), і дакумент у мастацтве становіцца ўсё больш цікавы, без яго ўжо немагчыма ўявіць поўную карціну нашага свету. Ён набліжае нас да рэальнасці, ен схоплівае і пакідае арыгіналы прошлага і таго, што адбываецца. Больш за дваццаць гадоў працуючы з дакументальным матэрыялам, напісаўшы пяць кніг, я ўвесь час упэўніваюся і паўтарае мастацтва пра многае ў чалавека не падазравае, не здагадваецца, і тады гэтае неспасцінутае знікае бясследна.

Але я не пішу гэтую, голую гісторыю факта, здарэння, я пішу гісторыю пачуццяў. Можна яшчэ назваць гэта - прапушчанай гісторыяй. Што чалавек думаў, разумеў і запамінаў у час здарэння? У што верыў ці не верыў, якія ў яго былі ілюзіі, надзеі, страхі? Што зразумеў пра сябе і пра свет…Гэта тое, што нельга ўявіць, прыдумаць, ва ўсялякім выпадку ў такой колькасці верагодных дэталей і падрабязнасцей. Мы хутка забываемся на тое, якімі мы былі дзесяць, дваццаць ці пяцьдзесят гадоў назад. А калі-некалі саромімся, ці саме зжо не верым, што так яно з намі і было. Мастацтва можа падмануць, а дакумент гаворыць праўду. Хоць дакумент -гэта таксама чыясьці воля, чыёсьці захапленне. Але я складваю свет сваіх кніг з тысяч галасоў, лёсаў, кавалкаў нашага быцця. Кожную сваю кнігу я пішу чатыры-сем гадоў, сустракаюся і размаўляю, запісваю 500-700 чалавек. Мая хроніка ахоплівае дзесяткі пакаленняў. Яна пачынаецца з расказаў людзей, якія памяталі рэвалюцыі, прайшлі войны, сталінскія лагеры, і ідзе да нашых дзён-амаль сто гадоў. Гісторыя душы- рускай душы. Ці, больш дакладна, руска-савецкай душы. Гісторыя вялікай і страшэннай Утопіі-камунізма, ідэя якога не памерла канчаткова не толькі ў Расіі, але і ва ўсім свеце. Яна яшчэ доўга будзе па-д'ябальску спакушаць і маніць чалавечыя разумы. І я хацела пакінуць апавяданні саміх яе сведкаў і ўдзельнікаў.

Мая хроніка працягваецца.Я іду па часе за сваімі героямі”. [ 18, с.44].

Вось такім чынам сама пісьменніца акрэслівала спецыфічныя адметнасці і асаблівасці жанру, у якім працавала.

Жанр, які атрымлівае развіццё ў кнігах С.Алексіевіч, дагэтуль не мае ўсё ж такі дакладнай і адзінай назвы, хоць і прынята адносіць яго да дакументалізма. Але магчымасці ягоныя высвятляюцца-чым далей, тым больш. І першая, якая ўжо выявілася, - асаблівая здольнасць пераносіць усю тэмпературу даўно перажытага рэальнымі людзьмі ў новы час, праз дзесягоддзі перакідваць.

Але як яшчэ можна назваць гэты жанр? Есць зараз яшчэ адзін варыянт -рэпартаж з месца гістарычнай падзеі. Сіла памяці, эмацыянальная сіла жывых расказаў, тэмпература дзённікаў такія, што для іх быццам не існуе дыстанцыя часу: нібы з табой гэта адбываецца ці на тваіх вачах! рэпартаж непасрэдна з дня ўчарашняга.

Што ж бачыцца абавязкова для гэтага жанру?

Перш за ўсё: падзеі, факты, матэрыял павінны закранаць самую глыбіню душы чалавечай. Другое: факты гэтыя, падзеі павінны датычыцца многіх і многіх, гэта той выпадак, калі кажуць, што “усіх датычыцца”. Толькі пры гэтай умове можа ўзнікнуць патрэбная тэмпература, эмацыянальны напал. Прыём Калажа-разумова-інтуітыўная камбінацыя разнароднага матэрыялу -тут не дзейнічае. Дык як жа вызначыць, назваць гэты жанр?

Жыццё, што само пра сябе апавядае?

Эпічна-жанравая проза?

Аможа, нават раман-араторыя?

Ці:саборны раман?

Дакументальнае самаапавяданне?

Руская гісторыя?

Магнітафонная літаратура?

Калі столькі варыянтаў, значыць, усё яшчэ не праяснілася, не узнікла, не знойдзена слова. Але няма куды спяшацца. Хай жанр яшчэ папрацуе, набярэцца вопыту, прыгледзецца да самога сябе.

Усё вырашае дакладна выбраны кірунак работы. І галоўнае- сур'ёзнасць намераў, цярпенне і здольнасць з года ў год жыць чужымі жыццямі так, каб яны сталі працягам твайго ўласнага.

Гэта ўсё Святлане Алексіевіч удалося, таму што ўсё неабходнае было ў ёй самой.

Такім чынам, канчатковая дакладная назва жанра, у якім стварала свае шэдэўры літаратуры Святлана Алексіевіч, яшчэ канчаткова не вызначана, але мы, не сумняваючыся можам і павінны разглядаць творчасць пісьменніцы ў дадзенай курсавой рабоце, прысвечанай разгляду сучаснай дакументальнай прозы.

1.2 Спавядальнасць як адзнака кнігі Святланы Алексіевіч “У вайны не жаночы твар”

Усё, што мы ведаем пра жанчын лепш за ўсё адлюстроўваецца ў слове “міласэрнасць”. Ёсць і іншыя словы-сястра, сяброўка, жонка і самае высокае-маці. Жанчына дае жыццё, жанчына аберагае жыццё, жанчына і жыццё-сінонімы.

Кніга Святланы Алексіевіч даводзіць да нас, што на самай страшнай вайне 20стагоддзя жанчына вымушана была стаць салдатам. Яна не толькі выратоўвала, перавязвала параненых, але і страляла са “снайперкі”, бамбіла, падрывала масты, хадзіла ў разведку. Жанчына забівала. Яна забівала ворага, што прыйшоў на яе зямлю. “ Не жаночая гэта доля- забіваць,” -скажа адна з гераінь гэтай кнігі, змясціўшы тут увесь жах і ўсю жорсткую неабходнасць таго, што здарылася.

Вайна лічыцца мужчынскім заняткам практычна ў любой культуры. Становячыся ваеннымі, жанчыны прымаюць на сябе мужчынскую ролю. Усім гераіням кнігі давялося не проста перажыць вайну, але і прымаць удзел у баявых дзеяннях. Адны былі ваеннымі, другія -вольнанаёмнымі, партызанкамі. Здавалася б, расказы і тых і іншых пра рознае, але ўсё ж такі пра адно і тое ж.

Адна з жанчын-расказчыц заўважае, што жаданне помсціць ворагу- не мужчынская справа, а людская. Пераход з адной ролі да другой адлюстроўваецца зменай жаночай вопраткі на мужчынскую. У прыведзеных апавяданнях мноства дэталяў, што датычацца прыстасавання жаночага цела да мужчынскай вопраткі. Але галоўнае, жанчына добраахвотна падпарадкоўваецца сістэме мужчынскіх правілаў. Яна жыве і дзейнічае ў прасторы, якая лічыцца мужчынскай. Жанчына станавілася родам андрагіна (істота, што аб'ядноўвае мыжчынскія і жаночыя пачаткі). Апавядальніцы адчуваюць, што неабходнасць сумяшчаць мужчынскую і жаночую ролі- гэта праблема. Яны вырашаюць яе як могуць. Напрыклад, мараць, каб і ў смерці іх жаноцкасць і прыгажосць захавалася. Камандзір сапернага ўзвода спрабуе вечарам у зямлянцы вышываць. Жанчыны шчаслівыя, калі атрымоўваюць магчымасць выкарыстаць паслугі парыкмахера амаль што на перадавой. Пераход да мірнага жыцця, які ўспрымаўся як вяртанне да жаночай ролі, таксама няпросты. Напрыклад, удзельніцэ вайны, нават пасля заканчэння вайны, пры сустрэчы з вышэйшым па званню так і хочацца “ўзяць пад казырок”.

У адным з апавяданняў жанчына расказвае пра бялізну, сшытую з парашута. Апавядальніца захоўвала гэтую бялізну сорак гадоў. Яна-сімвал яе ваеннага вопыта. Але калі яна прыносіць яе ў музей, экспанат адпрачаюць, гаворачы, што ён не апавядае пра “ гераічнае”. Чаму ж так здараецца? Мабыць таму, што гераічны бок вайны -чэсная барацьба, перамога ці смерць на полі бою лічыцца за мужчынам. Верагодна, менавіта таму мала жанчын-героеў, ім рэдка прысуджваюць найвышэйшыя ўзнагароды. Жанчына часцей атрымоўвае не ордэн, а медаль. На долю жанчыны прыходзіцца негераічнае. Жаночыя пасведчанні дазваляюць убачыць, наколькі велізарная была роля “негераічных” родаў дзенасці ў гады вайны. Размова ідзе не толькі аб тым, што адбывалася ў тылу, дзе на жанчыну лягла на цяжкасць падтрымання жыцця краіны. Грамадства толькі зараз, да і тое з цяжкасцю, прыпісвае якасці гераізма выпаўненню “звычайных жаночых работ” пад агнём ворага. Мужчыны змагаюцца на перадовай. (Іх раняць і забіваюць). Жанчыны глядзяць за параненымі.яны пякуць хлеб, гатуюць ежу, сціраюць салдацкую бялізну, кормяць параненых герояў і абаронцаў радзімы, самі пры гэтым цяжка пакутуючы ад голада. Жанчыны, якія падалі ад стомленасці, атдавалі параненым героям сваю кроў, а сябе пры гэтым героямі не лічылі.

Так ужо здарылася, што наша памяць пра вайну і ўсе нашы ўяўленні пра вайну-мужчынскія. Гэта і зразумела: ваявалі ж пераважна мужчыны, -але гэта і прызнанне няпоўнага нашага ведання пра вайну. Хоць і пра жанчын, удзельніц Вялікай Айчыннай вайны, напісаны сотні кніг, існуе немалая мемуарная літаратура, і яна пераконвае, што мы маем справу з гістарычным феноменам. Ніколі яшчэ на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва столькі жанчын не ўдзельнічала ў вайне. У мінулыя часы былі легендарныя адзінкі, як кавалерыст-дзяўчына Надзея Дурава, партызанка Васіліса Кожына, у гады грамадзянскай вайны ў шэрагах Чырвонай Арміі былі жанчыны, але ў большасці сваёй сёстры міласэрнасці і ўрачы.

Вялікая Айчынная вайна паказала свету прыклад масавага ўдзелу савецкіх жанчын у абароне сваёй Айчыны. Жаночая памяць ахоплівае той мацярык чалавечых пачуццёў на вайне, які звычайна не затрымлівае мужчынскай увагі. Калі мужчыну вайна захапляла як дзеянне, дык жанчына адчувала і пераносіла яе інакш з прычыны сваёй жаночай псіхалогіі: бамбёжка, смерць, пакуты - для яе яшчэ не ўся вайна. Жанчына больш моцна адчувала, зноў-такі з прычыны сваіх псіхалагічных і фізіялагічных асаблівасцей, перагрузкі вайны -фізічныя і маральныя, яна цяжэй пераносіла “мужчынскі” быт вайны. і тое, што яна запомніла, вынесла са смяротнага пекла, сёння стала унікальным духоўным вопытам, вопытам бязмежных чалавечых магчымасцей, які мы не маем права забыць.

Дык што ж сабрана ў гэтай кнізе, па якім прынцыпе? Расказваюць свае гісторыі не вядомыя снайперы і не праслаўленыя лётчыцы ці партызанкі, пра іх ужо нямала напісана, і аўтар гаворыць, што свядома абыходзіла іх імёны. Менавіта да звычайных ваенных дзяўчат ішла С.Аляксіевіч, іх шукала. Яна ўпэўнена, што ў іх свядомасці зберагаецца тое, што мы высока называем-народнай памяццю.

“Калі паглядзіш на вайну нашымі, бабскімі, вачамі, дык яна страшнейшая за страшнае,” - сказала адна з такіх “звычайных дзяўчат”, Аляксандра Іосіфаўна Мішуціна, сяржант, санінструктар.

У гэтых словах звычайнай жанчыны, якая ўсю вайну прайшла, пасля выйшла замуж, нарадзіла траіх дзяцей, цяпер няньчыць унукаў, і заключана галоўная ідэя кнігі.

Можа быць, у гэтых апавяданнях мала ўласна ваеннага і спецыяльнага матэрыялу. Аўтар і не ставіла перад сабой такія задачы. Але ў іх збытак матэрыялу чалавечага, таго матэрыялу, які і забяспечыў перамогу савецкага народа над фашызмам. Бо для таго, каб перамагчы ўсім, народу ўсяму перамагчы, трэба было імкнуцца перамагчы кожнаму, кожнаму паасобку.

Яны яшчэ жывуць- удзельніцы баёў. Але чалавечае жыццё не бясконцае, прадоўжыць яго можа толькі памяць, якая адна-адзіная адольвае час. Людзі, якія вынеслі вайну, выйгралі яе, усведамляюць сёння значнасць зробленага і перажытага імі. Яны гатовы нам дапамагчы. Некаторыя ўдзельнікі вайны напісалі пакінулі тоненькія вучнёўскія сшыткі і пустыя агульныя сшыткі дзецям і ўнукам. Гэтая дзедава ці бабуліна спадчына неахвотна перадавалася ў чужыя рукі. Апраўдваліся звычайна аднолькава: “Нам хочацца, каб дзецям засталася памяць”, “Зраблю вам копію, а арыгіналы зберагу сыну”.

Але не ўсе запісвалі. Шмат што знікае, раствараецца бяследна. Забываецца. Калі не забываць вайну, паяўляецца шмат нянавісці. А калі вайну забываюць, пачынаецца новая. Так гаварылі старажытныя.

Сабраныя разам расказы жанчын малююць абліччы вайны, у якой зусім не жаночы твар. Яны гучаць як сведчанні-абвінавачванні фашызму ўчарашняму, фашызму сённяшняму і фашызму будучаму. Фашызм абвінавачваюць маці, жонкі, сестры. Фашызм абвінавачвае жанчына.

На франтах вялікай Айчыннай вайны ў Савецкай арміі ваявала больш за мільен жанчын. Не менш іх прымала ўдзел у партызанскім і падпольным супраціўленні. Ім было ад 15 да 30 гадоў. Яны валодалі ўсімі ваеннымі спецыяльнасцямі-лётчыцы, танкісткі, аўтаматчыцы, снайперы, кулямётчыцы…Жанчыны не толькі выратоўвалі, як было гэта раней, калі працавалі сёстрамі міласэрнасці і ўрачамі, а яны і забівалі.

У гэтай кнізе жанчыны расказваюць пра вайну, пра якую мужчыны нам не расказалі. Такой вайны мы не ведалі. Мужчыны гаварылі пра подзвігі, рух франтоў, ваенаначальнікаў, а жанчыны гаварылі пра іншае - як страшна першы раз забіць… Ці ісці пасля боя па полю, дзе ляжаць забітыя. Маладым дзяўчатам шкада было ўсіх - і немцаў, і сваіх, рускіх салдатаў.

Пасля вайны ў жанчын была яшчэ адна вайна. Яны хвалі свае ваенныя кніжкі, свае даведкі пра раненні - трэба было ізноў навучыцца ўсміхацца, хадзіць на высокіх абцасах і выходзіць замуж. А мужчыны забыліся на сваіх баявых сябровак, здрадзілі ім. выкралі ў іх перамогу. Не раздзялілі.

Адны жанчыны жадаюць забыцца на свій вопыт,другія прагнуць расказаць пра яго іншым людзям. Часта аказваееца позна, бо жыццё заканчваецца. Чытаючы запісанае Святланай Алексіевіч, варта звярнуць увагу на наступнае. Той бок гісторыі вайны, пра які яны распавядаюць, невядомы не таму, што яго замоўчваюць спецыяльна, а таму, што вобраз гераічнага асацыіруецца ў культуры з мужчынам і мужчынскім мірам. Адна з апавядальніц заўважае, што франтавыя аператары часцей знімалі патокі тэхнікі, а не жанчыну на вайне. Яны, як правіла, надавалі ўвагу ёй, толькі калі яна сядзела за штурвалам самалёта ці страляла з зяніткі.

Жанчыны галоўным чынам перадаюць перажытыя імі эмоцыі, пачуцці, а не факты. Амаль кожнай з іх давялося першы раз у жыцці забіваць. Адна з расказчыц успамінае свой “дэбют” у гэтай страшэннай справе: “ Бачу я, што ён ужо двойчы паказаўся, і калі мы яшчэ раз праваронім, дык яго ўпусцім. І калі ён паявіўся трэці раз, я вырашыла страляць. Рашылася, і знячэўку такая думка мільганула: гэта ж чалавек, хоць ён і вораг, але чалавек, і ў мяне неяк пачалі дрыжаць рукі, па ўсім целе пайшлі дрыжыкі, як быццам мне холадна. Нейкі жах…

Пасля фанерскіх мішэняў страляць у жывога чалавека было цяжка. Але я ўзяла сябе ў рукі, націснула спускавы кручок…Ён ўзмахнуў рукамі і ўпаў. Мяне яшчэ больш схапілі дрыжыкі, нейкі жах з'явіўся: я забіла чалавека…” [ 2,с.19].

Вайна назаўжды пакінула адбітак на далейшым жыцці жанчын. Ніколі ўжо ім не забыцца на цяжкія гады пакут і выпрабаванняў. Нават калі спяць яны, успаміны пра вайну не пакідаюць іх. Марыя Іванаўна Марозава расказвае: “Вайна і цяпер калі сніцца. То бяжыш у сховішча, то на другую пазіцыю. Прачнешся - і не верыцца, што жывая… А ўспамінаць не хачу…” [2,с.24].

Дык хто ж яны, гэтыя дзяўчаткі, якія ў сорак першым адыходзілі з адступаючымі гасцямі, асаджалі ваенкаматы, усімі праўдамі і няпраўдамі прыбаўляючы сабе год-два, ірваліся на фронт? Самі яны ўспамінаюць, што былі звычайнымі школьніцамі, студэнткамі. Але ў адзін дзень свет для іх падзяліўся на мінулае- тое, што было яшчэ ўчора: апошні школьны званок, новая сукенка да выпускнога балю, канікулы, першае каханне, мары пра будучыню…І вайну. Тое, што называлася вайной, абрынулася раней за ўсё неабходнасцю выбару. І выбар між жыццём і смерцю для многіх з іх аказаўся простым, як дыханне. Ім было што губляць. Аднак яны разважалі так: “Вядома, вайна- не жаночы занятак. Але мы былі патрэбны” [2,с.27]. яны нават не ўяўлялі сабе, што можна было не пайсці на фронт. Даражэй за радзіму нічога не было ў іх душы. Жанчыны гавораць, што нягледзячы ні на што яны верылі ў перамогу, нават адступаючы, верылі. пра сябе не было калі думаць: заб'юць, параняць ці пакінуць у жывых. На сябе не было ні хвіліны. Толькі раненыя і дзеці былі ў вачах. Жанчыны гавораць, што іх выхавалі, што Радзіма і яны -гэта адно і тое ж.

Як жа гэтыя звычайныя дзяўчаткі рабіліся незвычайныі салдатамі? Яны былі гатовы да подзвігу, але не былі гатовы да арміі. І армія, у сваю чаргу, не была гатова прыняць іх,таму што большчці дзяўчаткі ішлі добраахвотна. На іх не разлічвалі, нават не чакалі.

Не адразу і нялегка ім давалася салдацкая навука. Трэба было абуваць кірзачы саракавога размеру ці амерыканскія чаравікі з доўгімі абмоткамі, абразаць косы (пра гэтую страту ні адна не забылася ўспомніць, як пра самую жорсткую, што рэзка размежавала іх дзявочае мінулае і цяперашняе салдацкае жыццё. Марыя Іванаўна Марозава ўспамінае: “У мяне вельмі прыгожая каса была, я ёю ганарылася, я ўжо без яе выйшла….І сукенку забралі. Не паспела маме ні сукенку, ні касу аддаць…” [ 2, с.17], прывыкнуць да формы, навучацца адрозніваць, хто ў якім званні, папасці ў “цэль”, поўзаць па-пластунску, накручваць анучы, не спаць па некалькі сутак, у лічаныя секунды надзяваць процівагаз, капаць акопы…Існавала тая будзеная рэчыўнасць вайны, пра якую яны, калі прасіліся на фронт, не здагадваліся. Яны прыйшлі з юнацтва, з вольнага жыцця, часта паводзілі сябе па-дзіцячы, а тут выйсковая дысцыпліна.

Прайшоўшы шасцімесячныя, а то і трохмесячныя курсы, яны ўжо мелі пасведчанні медсясцёр, скончыўшы па паскораных праграмах снайперскую школу, лётнае ці сапёрнае вучылішча, залічваліся снайперамі, лётчыкамі, сапёрамі. Яны ўжо мелі чырвонаармескія кніжкі, але салдатамі яшчэ не былі. Усё гэта пакуль нагадвала школу, вучобу, тое, у чым у іх быў вопыт, але на вайну і не фронт, аб чым у іх былі толькі кніжныя, часам зусім рамантычныя ўяўленні.

Цяжэй за ўсё было вытрываць у першыя дні, тыдні, месяцы на фронце, калі пачуцці і адчуванні ў чалавека засталіся яшчэ ранейшыя, з мірнага жыцця: яшчэ страшна тое, што страшнае, яшчэ ненармальна тое, што ненармальнае. Вытрываць трэба было не каму-небудзь, а дзяўчынцы, якую да вайны маці яшчэ песціла, шкадавала, лічачы дзіцём. Каб перажыць вайну, жанчыне трэба было стаць іншым чалавекам, з іншымі эмоцыямі, іншым слыхам, зрокам.

Марыя Цярэнцьеўна Драйчук, старшы сяржант, гаворыць: “Убачыла першага забітага, схілілася і стала плакаць. Стала і плачу, пакуль хлопцы не падбеглі. Бой цяжкі, параненых шмат, а рота прарвалася і хуценька пайшла наперад. Мяне пакінулі ў яме з цяжкімі параненымі. Яны ўсе адзін за адным паміраюць. Я аплаквала кожнага.

Калі ўпершыню ўбачыла раненага, страціла прытомнасць. Потым мінулася. Калі перш раз палезла пад кулі за байцом, крычала так, што, здавалася, заглушала грымоты бою. Потым прывыкла…” [ 2, с.61].

Гэта яшчэ раз падкрэслівае усю супрацьлегласць, супярэчнасць паміж жаночай прыродай і тым, што давялося рабіць, убачыць на вайне жанчыне. Яле яны ўсімі шляхамі спрабуюць прыстасавацца да гэтых жорсткіх абставін, каб не здрадзіць Радзіме, каб выжыць, каб выратааць жыцці іншых: “Спачатку было страшна. Потом прывыкла…Праз дзесяць дзён мяне параніла, асколках выцягнула сама, сама сябе перавязала. [ 2,с.61].

Кажучы пра жанчыну на вайне, абавязкова трэба было ўлічваць, спасцігнуць жаночую псіхалогію. Галоўная яе адметнасць-высокі ўзровень эмацыянальнасці, успрымальнасці, пачуццёвасці. У мужчыны ад прыроды іншы іншы погляд на рэчы. У яго іншы ўзровень эмацыянальнага ўспрымання, яны больш стрыманыя і ўраўнаважаныя.

Вера Сафронаўна Давыдава гаворыць: “Хіба гэта жаночы клопат-стаяць ноччу на могілках? Мы зусім інакш ў эмацыянальным плане ўсё ўспрымаем. Мужчыны прасцей да ўсяго адносіліся, яны неяк гатовы былі да гэтай думкі, што трэба стаяць на пасту, трэба страляць… а для нас гэта ўсё роўна было нечаканасцю па прычыне нашай жаночай прыроды. Вядома, мы стараліся сябе там прыстасаваць, прымяніць, але для нас усё гэта было цяжка ўдвая. Мне было дваццаць два гады, я першы раз стаяла на пасту, і я за гэтыя дзве гадзіны пасівела. Першыя сівыя валасы, цэлую пасму, я ўгледзела ў сябе раніцаю[ 2,с.64].

Але ў экстрэмальных умовах жанчына, гэтае кволае, эмацыянальнае стварэнне, аказвалася мацнейшай за мужчыну, больш вынослівай: “Робім пераход у трыццаць-сорак кіламетраў..Калі надрываюцца, мужчыны валяцца з ног, а жанчына ідзе, спявае песні. Дзяўчаткі цягалі з поля бою дужых мужчын, якія, калі былі паранены, рабіліся яшчэ цяжэйшымі. У гэта цяжка сёння паверыць..” [ 2,с.64].

Гэтыя жанчыны, гледзячы з мінулае вачамі яго ўдзельніка, гісторыка, усё роўна гатовы здзіўляцца: Як гэта яны змаглі, як гэта? Аднак змаглі. Змаглі пайсці. Змаглі вытрываць. Змаглі ваяваць. Ужо сам па сабе гэты акт жаночага самаахвяравання ў маральным сэнсе неацэнны. Ім было страшна не ад таго, што заб'юць, а ад таго, што памруць, не спазнаўшы жыцця, нічога не зведаўшы. Гэта было самае страшнае. Яны ішлі паміраць за жыццё, яшчэ не ведаючы, што гэта такое.

Гэтаму таксама можна здзіўляцца, але многія з іх пісалі на фронце вершы. Яны і цяпер старанна перапісваюцца, зберагаюцца ў сямейных альбомах -няўмелыя, кранальныя, але поўныя шчырага пачуцця, да якога выпрацоўваецца станаўленне як да дакумента.

Адна з расказчыц, Ніна Якаўлеўна Вішнёўская, распавядае сваю гісторыю і раптам зусім нечакана пераходзіць на вершы:

Няма нічога прыгажэй паверце, -

А зведала ў жыцці я шмат чаго, -

Чым засланіць таварыша ад смерці

І з-пад абстрэлу вынесці яго…[2,с. 81].

Гэтая ж жанчына раважае: “Мне здаецца, што ў вайну мы неяк захамянелі, ніхто па-сапраўднаму ні разу не засмяяўся, не парадаваўся. Не, мы, вядома, і смяяліся, і радаваліся, але ўсё гэта было не тое, не так, як да вайны. І колькі доўжылася вайна, столькі чалавек знаходзіўся ў нейкім асаблівым стане, з якога нельга было выйсці” [ 2,с.86]. такім чынам, чалавек, канешне,,,, не мог пазбегнуць звычайных эмоцый, уласцівых яму ад прыроды, але яны былі зусім не такія, ненатуральныя, азмрочаныя жахамі вайны.

Нас зараз можа зацікавіць яшчэ адно пытанне: ці было на вайне каханне? Было! Гэты факт сцвярджаюць амаль усе апытаныя аўтаркай жанчыны. Яны гавораць, што тыя, хто ажаніўся на вайне, гэта самыя шчаслівыя пары. Бо яны ведаюць сапраўдную цану шчасцю, каханню, жыццю. Яны прайшлі разам праз усе пакуты, цяжкасці, выпрабаванні, а таму бязмежна шанавалі і паважалі адзін аднаго. Са слоў Валянціны Паўлаўны Чудаевай: “Мы з мужам, калі дэмабілізаваліся, прыехалі ў Мінск, не мелі і прасціны, анічога. Ён таксама франтавік, камандзір батальёна. Знайшлі карту, яна добрая была, на бязі. Мы яе адмочвалі…Вось гэтая бязёвая прасціна-першая прасціна ў нас была. Муж неяк прыйшоў: “Пойдзем, маці, я бачыў выкінутую старую канапу…” і мы ўначы хадзілі па тую канапу-ноччу, каб ніхто не бачыў. Як мы радваліся той канапе!

Усё-такі мы былі шчаслівыя. Мы не замучаліся. Не было гэтых дываноў, нічога…І мы былі шчаслівыя. Мы былі шчаслівыя, што мы жывымі засталіся. Што мы дыхаем, смяемся, жывём… Нас грэла пачуццё любові і спачування да людзей. Неяк надта патрэбен быў чалавек чалавеку, мы надта патрэбн былі адзін аднаму. Хоць гэта і былі цяжкасці, цяпер азірнешся, -вельмі цяжкія гады [ 2,с.99].

Калі аўтар просіць жанчын прагадаць, што было самае цяжкае, цяжэй за ўсё, яны адказваюць: работа. Штодзённая, на мяжы фізічных сіл: “Ніколі б не паверыла, што змагу спаць на хаду. Ідзеш у страі і спіш, сутыкнешся з тым, хто наперадзе, прачнешся на секунду, далей спіш. Дзень і ноч працавалі, трацілі прытомнасць, ад голаду. Калі і было што з'есці, то не было калі…” [ 2,с.106].

Вайсковая статыстыка сведчыць, што стаіць за такім звычайным словам-работа: параненых, кантужаных, абгарэлых было мноства, але са ста параненых байцоў семдзесят два зноў вярталіся ў строй. Страты сярод медыкаў пярэдняга краю займалі другое месца сярод страт у стралковых батальёнах. Ім жа запомніліся не лічбы. Ім запаміналася іншае: “Суткі навылет стаялі ля аперацыйных сталоў. Стаіш, а рукі самі падаюць.

У нас ацякалі ногі. А вочы так стомяцца, што цяжка іх заплюшчыць” [ 2, с.106].

Больш за ўсё жанчын уражвала жорсткасць ворага, якая не ўкладвалася ў звычайнае чалавечае разуменне, новай у адносінах да іх, жанчын. Расказваюць: “ Мы адступаем, нас бамбяць Фашысцкыя лётчыкі ляталі нізка-нізка, ганяліся за кожным чалавекам. Вось ён ляціць на цябе. Я яго бачу, яго твар. І ён бачыць, што дзяўчаты мы, як мы хаваемся за сосны, і ён нас расстрэлівае літаральна ва ўпор і яшчэ нахабна рагоча. Такая дзёрзкая, страшная ўхмылка і прыгожы твар фашысцкага лётчыка, - я гэта запомніла [ 2, с.110].

А ці марылі на вайне? Канешне, марылі. Аб чым? Першае, вядома - перамагчы, другое -выжыць. Адна гаворыць: “Скончыцца вайна, і я нараджаю кучу дзяцей”, другая: “Я паступлю ў інстытут”, а нехта “А я з цырульні не вылезу. Буду прыгожа апранацца, сябе глядзець”. Было ў іх яшчэ цэлае жыццё наперадзе, з усімі жаночымі радасцямі і засмучэннямі. Але, спазнаўшы такое, што не забываецца, жылі яны, увесь час “павярнуўшыся назад”. Яны перажывалі тое, што мы можам толькі ведаць. Павінны ведаць!

Вайна мяняла жанчын. Вайна фарміравала, таму што заспела ва ўзросце, калі складваецца характар, погляды на жыццё. Вайна прымушала іх многае ўбачыць, многае з таго, што лепш бы чалавеку наогул не бачыць, тым больш жанчыне. Вайна прымушала пра многае падумаць. Пра дабро і зло, напрыклад. Пра жыццё і смерць. Пра тыя пытанні, на якія чалавек адольвае навуку адказаць пэўным чынам, пражыўшы жыццё. А яны толькі пачыналі жыць. І павінны былі ўжо адказваць на гэтыя пытанні…

Праўда тых дзён незваротная, яна набытак сведак і непасрэдных удзельнікаў вайны. Так, пра вайну пішуць і будуць пісаць шмат, але сведчанні саміх удзельнікаў непаўторныя. Іх памяць зберагае дзесяткі эпізодаў, дэталей, падрабязнасцей адчуванняў, якія нельга стварыць, выдумаць. Усё гэта адбывалася ці з самой расказчыцай ці на яе вачах. запамінаць, адбіраць дэталі -гэта свайго роду талент, адметнасць жаночай памяці. Іх вайна мае і колер, і гу. Прайшло ўжо шмат гадоў пасля вайны, а яны гавораць: “Не было начы, каб мне не снілася вайна, каб я спала спакойна. Я ненавіджу само слова “вайна”. Яна забрала ў мяне радасць жыцця, хоць я і засталася жывой [ 2, с. 150].

Што здзіўляе амаль ва ўсіх споведзях: гора адчулі агульнае, хоць у кожнага была свая доля, свій страшны ўзятак вайну не адразу ўзяла ўва ўсіх. Не знойдзецца сям'і, якую яна б абышла, але тады, па першым часе, над многімі злітавалася. Але і тыя, каго пашкадвала і каго няма, усе роўна адчулі сябе як штосьці адно, як штосьці непазельнае, цэлае. Вось гэтая дзівосная чалавечая еднасць і стала тым, чаму пад сілу аказалася выцерпець ўсё і перамагчы. Гора адчувалі агульнае, а адказнасць за тое, што будзе далей, кожны браў на сябе: і мужчына, і дзіця, і стары, і жанчына. Партызанка Валянціна Паўлаўна Кажамякіна расказвала: “Я не памятаю, каб была паніка. Было вялівае гора -гора было. Але панікі не было. Усе верылі, што перамога будзе наша [2, с. 220].

Перамога! Як чакалі яе, як верылі! як чакалі дня, калі вораг пакіне іх Радзіму! І дачакаліся. З гонарам сустрэлі гэтую радасць, не разочку не здрадзіўшы роднай зямлі не спрабавалі ні думкамі.

Але жанчыны гавораць, што і пасля вайны так доўга нельга было прывыкнуць, што ўжо не трэба баяцца неба, людзей, цемры. Яны прагнуць новага жыцця.

Такім чынам, аповесць С.Алексеевіч раскрывае перад намі ўжо жорсткую праўду існавання жанчыны на вайне.

Жанчына, якая прыйшла ў гэты свет, каб стаць маці, жонкай, дачкой, сяброўкай, каб саграваць дабром і пяшчотай сэрцы блізкіх людзей, каб кахаць і быць каханай, а не каб трымаць зброю ў руках, забіваць і пакутаваць.

Аўтар не скрыла ад нас нічога, і цяпер мы ведаем, што сапраўды адбывалася з жанчынай у гады вайны.

Яе працу благаславіў у свет сам Алесь Адамовіч. Прадмову сваю да кнігі С.Алексіевіч ён пачаў менавіта з гэтага: “Паявілася новае імя ў літаратуры. Але гэтаму папярэднічала многае: задума кнігі, шматгадовая праца, даччыная адданасць сваім героям” [ 2,с.199].

2. Псіхалагізм адлюстравання рэчаіснасці ў творах Святланы Алексіевіч

2.1 Боль вайны ў кнізе “Апошнія сведкі”

Другая кніга Святланы Алексіевіч “Апошнія сведкі” (100 недзіцячых расказаў) - гэта ўспаміны пра вайну тых, каму ў вайну было 6-12 гадоў. Пра вайну гавораць дзеці. Не палітыкі, не салдаты і не гісторыкі. Самыя яскравыя сведкі. Вайна вачыма дзіцяці - самая страшная.

Гэтая кніга выдавалася шмат разоў, адзначана крытыкай, якая называла кнігі Алексіевіч “новым адкрыццём” ваеннай прозы. Дзіцячы погляд на вайну адкрыў цэлы мацярык новых пачуццяў і ідэй.

У мяне гэтая кніга выклікала нястрыманыя пачуцці болю, жалю, я нібы разам з гэтымі дзецьмі, пазбаўленымі дзяцінства, ішла праз іх пакуты. Кожны расказ прасякнуты глыбыінёй жахлівых дзіцячых успамін.

Хто зараз падлічыць, колькі дзяцей забівае вайна, якая забівае іх двойчы? Забівае тых, хто павінен быў прыйсці ў гэты свет. У “Рэквіеме” беларускага паэта Анатолія Вярцінскага над полем, дзе засталіся забітыя салдаты, гучыць дзіцячы хор - крычаць і плачуць ненароджаныя дзеці. Яны і па гэты дзень крычаць і плачуць над кожнай брацкай магілай.

Дзіця, якое прайшло праз жах вайны, ці дзіця гэта. Хто верне яму дзяцінства? Такіх няшчасных дзетак са зламаным лёсам былі тысячы ў сорак першыма - сорак пятым гадах.

І што яны памятаюць? Што могуць расказаць? Але павінны расказаць. Таму што і зараз дзесьці таксама ляцяць бомбы, свісцяць кулі, разлятаюцца на кавалкі дамы, гараць дзіцячыя краваткі!

Што змаглі зразумець, убачыць, запомніць дзеці? Што помняць яны пра маці, пра бацьку? Кніга “Апошнія сведкі” сцвярджае, што многае. Яшчэ яны могуць расказаць, як паміралі ад голада і страха. Як уцякалі на вайну: “Я баяўся, што вайна без мяне скончыцца. А яна была доўгая: пачалася - я пайшоў у піянеры, скончылася - ужо камсамолец”, - расказвае Косця Ількевіч, 10 гадоў [ 4, с.231].

Дзіцячая памяць - рэч загадкавая. Напрыклад, Леў Талстой сцвярджаў, што памятае адчуванне чыстых і прахладных пялёнак, у якія заварочвалі яго ў дзяцінстве.

Сёння яны - сапраўды апошнія сведкі тых трагічных дзён. За імі больш няма нікога.

Іх лёсы ахожыя: лёс смаленскага хлопчыка і беларускага, лёс украінскай і літоўскай дзяўчынкі. Вайна стала агульнай біяграфіяй цэлага пакалення ваенных дзяцей. Нават калі яны знаходзіліся ў тылу, усё роўна гэта былі ваенныя дзеці. І расказы іх таксама даўжынёй у цэлую вайну.

Алексіевіч гаворыць, што зараз, пасля столькіх гадоў пасляваеннага жыцця, нават ужо дарослым людзям вельмі цяжка было расказваць пра свой ваенны вопыт. Ім прыходзілася зноў уваходзіць у той стан, у тыя канкрэтныя адчуванні дзіцячага ўзроста. Здавалася б, гэта наогул немагчыма. Але адбывалася неверагоднае. У ссівелай жанчыне раптам праглядвала маленькая дзяўчынка, што маліла салдат: “Не хавайце маю мамку ў ямку, яна прачнецца, і мы з ёй пойдзем далей” [4, с.234]. Як жахліва чуць такое! Мне вельмі цяжка было чытаць падобныя падкі. Пакутная іх памяць, але без яе немагчыма. Перад памяццю мы ўсе безабаронны. Хто б мы былі без яе? Чалавек беспамятны варты парадзіць толькі зло і нічога іншага, акрамя зла.

Дзіцячая памяць, у адрозненні ад памяці дарослых, выхватвае найбольш яркія і трагічныя моманты, часта апускае канкрэтнае: “Памятаю глыбокія гаршкі нямецкіх касак, а твараў пад імі не памятаю. Страх мне заўсёды здаваўся чорнага колера” [4,с.235]. Але дзеці пэўна перадаюць пачуцці: “Усе адчуванні вайны засталіся ў маёй памяці, як табліца памнажэння, як лагерны нумар на руцэ [4, с.235 ].

А вось як дакладна адзначана: “Ва мне жыло дзіця, але ўжо каля кагосці іншага”. Паблізу ад смерці і смертазабойства яны станавіліся дарослымі і мудрымі не па-дзіцячы і нават не па-чалавечы. Параненыя душы дзяцей часам пужалі больш, чым сама смерць.

Мабыць, тады, шэсцьдзесят гадоў назад, яны расказалі б не так. Расказалі б тое самае, але не так. Таму што тады б расказвалі дзеці, а зараз успамінаюць тыя, хто быў дзіцём ці падлеткам. Паміж сённяшнім расказчыкам і тым хлопчыкам ці дзяўчынкай, пра якіх яны гавораць, ляжыць цэлае чалавечае жыццё. Тых, былых, нагадваюць толькі цудам захаваныя фотаздымкі.

Час змяніў іх саміх, ён удасканаліў, укладніў іх адносіны да свайго мінулага. Змянілася як быццам форма перадачы іх памяці, але не тое, што з імі сапраўды адбывалася. У гэтым сэнсе іх расказы - сапраўды дакумент. Аўтар называе жудасную лічбу: транаццаць мільёнаў дзяцей загінула ў час вайны. Паміралі самыя малыя грамадзяне свету. Іх спальвалі, расстрэльвалі, забівалі і бомбай і куляй, і голадам, і страхам.

Жудасна чытаць асабліва тыя радкі, дзе ўяўляецца карціна забойства маці ці бацькі на вачах у дзіцяці. Гэта сапраўды жах! Як можа вытрымаць такое дзіцячая псіхіка? Як потым жыць з гэтым болем?

У кожнага з іх свая гісторыя, свой лёс. Але ўсе, як адзін, гэтыя дзеці былі пазбаўлены дзяцінства. Яны толькі пачыналі жыць, але світанне іх жыцця было настолькі жудасным, што не магло не адбіцца на ўсім наступным шляху, не пакалечыць лёсы, не зламаць мары і надзеі.

Такім чынам, кніга С. Алексіевіч паказала нам сапраўдную і цэласную карціну жахаў вайны, створаную вачыма дзіцяці. Ніхто і ніколі больш не раскажа нам так дакладна і пранікнёна пра вайну як яны - апошнія сведкі.

2.2 Чарнобыльская трагедыя ў кнізе “Чарнобыльская малітва”

Сярод дакументальнай прозы Святланы Алексіевіч сваёй надзеннасцю, беларускасцю матэрыялу вылучаецца кніга “Чарнобыльская малітва”. Рэцэнзенты называлі яе “знакавай кнігай”, сцвярджалі, што яна абавязкова павінна быць у бібліятэцы кожнай інтылегентнай сямўі побач з Бібліяй, творамі Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, В.Быкава (дарэчы, французскія выдаўцы ўключылі гэты твор у прэстыжную серыю, якая аўтаматычна трапляе на паліцы кожнага занятага і таму пераборлівага бізнесмена). І тым не менш у 1996 годзе “Мастацкая літаратура” выкрасліла “Чарнобыльскую малітву” са сваіх планаў як неактуальную. Свет прызнаў, выдаваў, узнагароджваў, інсцэнаваў, экранізаваў. А мы цвёрда стаялі на сваім: калі адв

ображанне ў люстэрку змрочнае, то тым горш для люстэрка. Нават афіцыйныя выданні выказвалі здзіўленне. Пра Васіля Быкава і Святлану Алексіевіч у “Советской Белоруссии” Уладзімір Саламаха пісаў так: “Але вось што здаецца дзіўным. Увесь свет выдае, чытае, захапляецца, паважае, а м ў сябе дома ўсё не можам асэнсаваць па-сапраўднаму. На іх творчасць, ні іх асобы як мастакоў. Здараецца-зусім не прымаем”[ 5,с.12]

У той жа час, пазнаёміўшыся з “Чарнобыльскай малітвай” па рускіх выданнях і газетных публікацыях, пераважная частка беларускіх чытачоў, асабліва моладзб, не адрынула трывожны адбітак рэчаіснасці ў люстэрку, дала вельмі высокую ацэнку дакументальнай аповесці: “Гэты ж твор мяне проста ашаламіў, шчырыя споведзі герояў -ахвяр чарнобыльскай бяды-пераварочваюць душу” - прызнавалася Валянціна Кулакова з Рэчыцы. А вось што пісала Святлана Алексіевіч (праз газету) 16-гадовая Таццяна Відрук: “Ваша кніга ўскалыхнула ўвесь боль, які душыў мяне. І гэты боль вырваўся вонкі. Я, можна сказаць, амаль нічога не ведала аб гэтай аварыі. “Чарнобыльская малітва” была для мяне ў якойсьці ступені духоўнай сілай. Мне здаецца, што нават самыя жорсткія людзі прачытаўшы гэтую кнігу, знойдуць у сваім сэрцы хоць кропельку спачування і жалю”. Іншыя чытачы падкрэслівалі, што кніга ўспрынята імі як папярэджанне: памятай пра небяспеку знішчэння ўсяго жывога на зямлі.

І вось, калі абсурднасць невыдавання “Чарнобыльскай малітвы” у Беларусі стала не толькі кідацца ў вочы, але і шкодзіць нашаму іміджу, стараннямі Прадстаўніцтва ААН, фонду “Гронка” кніга ў 1999 годзе нарэшце выйшла з друку, хоць і маленькім тыражом - 1500 экземпляраў, што з'яўляецца, уласна кажучы, адной з асноўных падстаў для паўторнага выдання. Услед адбываліся прэзентацыі, сустрэчы з чытачамі.

Здавалася б, справядлівасць перамагла. Аднак несправядлівасць, як і зло ўвогуле, прымае ўсё новыя, часам нечаканыя абліччы. Нельга “Чарнобыльскую малітву” замоўчваць? То можна паспрабаваць перакрэсліць яе як твор немастацкі, плён гэтак званай магнітафоннай журналістыкі. Маўляў, сцвярджаў Яўген Гучок у “Книжном мире”, эстафету такога рамяства С.Алексіевіч “уручым ў свой час Алесь Адамовіч і К”. Болей за тое, твор аказваецца, яшчэ і кан'юктуры і непатрыятычны, антыбеларускі, бо арыгінал напісаны на рускай мове.

Адзін з папрокаў, якія часта выказваюцца на адрас Святланы Алексіевіч у беларускім друку, зводзіцца да абвінавачвання ў тым, што замест таго, каб сядзець дома, пісьменніца значную частку свайго часу праводзіць за мяжой. Абвінавачванні выглядаюць сур'езна, нават знішчальна, таму і адказ на іх павінен быць сур'ёзны, заснаваны на фактах.

Святлана Алексіевіч, ганаровы віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра, ездзіць за мяжу найперш для таго, каб раюіць важную для нашага народа і тым самым для нашай дзяржавы справу - пашырыць прысутнічаць беларускай культуры ў свеце. Усяго бібліяграфія толькі кніжных выданняў твораў С. Алексіевіч сення налічвае каля 70 пазіцый. Наіўна было б думаць, што такую папулярнасць можна здабыць адной механічнай “магнітафонажурналістыкай”. Калі ўсё гэтак проста, то чаму ж такі шлях не паўтораць іншыя беларускія аўтары?! Значыць, у дадатак да сучасных журналісцкіх тэхналогій патрэбны яшчэ пісьменніцкі талент, філасофскае асэнсаванне мінулага, сучаснасці і будучыні, суперажыванне чужому болю, гуманізм вышэйшай пробы. А гэта, вядома, не кожнаму дадзена.

Ствараючы “Чарнобыльскую малітву”, пісьменніца такім чынам акрэслівала сваю мастацкую задачу: ісці ад “чалавека да чалавека, ад дакумента - да вобраза”, вобраза чалавека і вобраза часу ў канчатковым выніку. І свій жанр яна вызначыла як “жанр галасоў”. Але прапускаючы праз сябе гэтыя “галасы”, гэтыя гарачыя аповеды-споведзі, сам аўтар бярэ на сябе ролю галоўнага рэжысёра, які стварае ўласны сцэнарый. Гэта ён дае сваім героям штуршок, імпульс памяці, накіроўваючы іх па тым рэчышчы, што вядзе ў інтымны свет душы, праадчыняе драматызм той ці іншай падзеі, яе ўспрымання. З мноства выслуханых галасоў адбіраюцца, вылучаюцца найбольш цікавыя, шчырыя, яны кампазіцыйна выстройваюцца па аўтарскай логіцы і па законах унутранага счаплення і ўзаемнай падсветкі. Галасы маналогі зліваюцца ў хор (як у старажытнагрэчаскай трагедыі), яле асобны голас у ім не тоне, ён нясе ў сабе свій сюжэт, свой лёс.

І тэкст споведзей, які захоўвае фарбы жывой гаворкі з яе афарызмамі, народжанымі выразамі, анекдотамі, горкім гумарам, і аўтарскі кантэкст знаходзяцца ў цесным узаемадзеянні. Прысутнасць аўтара вяўляецца не толькі ў скупых рэмарках, тыпу: “плача”, “задумваецца”, “ці то прыслухоўваецца да сябе, ці то спрачаецца з самім сабою” і г.д. У “Інтэрв'ю аўтара з самім сабою пісьменніца нароўні з іншымі удзельнікамі “хору” сам аробіцца дзеючай асобай, уступаючы яму сваю мастацкую задуму: “Мяне цікавіла не сама падзея: што здарылася ў тую ноч на станцыі і хто вінаваты, як прымаліся рашэнні, колькі тон пяску і бетону патрабавалася, каб узвесці саркафаг над д'ябальскай дзіркай, а адчуванні, пачуцці людзей, што дачыніліся да невядомага. Да таямніцы. Чарнобыль- таямніца, якую належыць разгадаць. Мабыць, гэта задача на 21 стагоддзе. Выклік яму. Што чалавек там зведаў, адгадаў, адкрыў у самім сабе? У сваіх адносінах да свету? Рэканструкцыя пачуцця, а не падзеі. Я шукала чалавека моцна ўражанага, які адчуў сябе сам-насам з гэтым. Які задумаўся.” [ 5,с.6]

У выніку кніга атрымалася шокавая, абпальваючая і шматслойная. Але, як піша сама аўтар, яна не пра Чарнобыль, а пра свет пасля Чарнобыля”. Яе цікавіць, ці навучыцца ён адрозніваць “новыя абліччы зла”, ці вытрывае ён у супрацьстаянні з ліхам? Вядома, адвображанне ў люстэрку-не для слабанервовых. Але гэта ўжо не віна пісьменніцы, а бяда ўсіх нас, што мы ўвайшлі “ў зону катасрофаў, у зону высокай энергіі распаду”.

Гэтая кніга пра жыццё і смерць, боль і чалавечыя пакуты, пра любоў і нянавісць-пра чалавечыя пытанні, якія не даюць спакою чалавеку і на якія няма адказу.

На паверхневым апавядальным узроўні перш за ўсё вымаўлёўваецца палітычная рэальнасць, на фоне якой разгортваецца чарнобыльская катастрофа. Як здарылася, што на забруджанай радыяцыяй зямлі па-ранейшаму сеялі, збіралі ўраджай, дэманстравалі сваю оэвалюцыйную салідарнасць пад небяспечным першамайскім сонцам? Газеты пісалі, што паветра над рэактарам чыстае, а дазіметры тым часам зашкальвалі. Бессаромна падманвалі народ, не гаварылі яму праўды, быццам бы дзеля таго, каб перасцерагчы ад панікі. Заходнія галасы глушыліся. Трагедыю здымаць забаранялася. Медыкам прадпісвалася не гаварыць праўду. Начальнікі на месцах чакалі ўказанняў зверху.

Калі на Украіне адразу пачалі біць трывогу, то беларускія вярхі займалі спакойна-вытрывальную пазіцыю, нягледзячы на адчайныя перасцярогі акадэмічных вучоных-фізікаў. Менавіта праз іх прасочвалася праўдзівая інфармацыя да несельніцтва. Тагачасны прэзідэнт Беларускай акадэміі навук Барысевіч Мікалай Аляксандравіч 26 красавіка тэрмінова склікаў усіх дырэктараў акадэмічных інстытутаў, каб расказаць пра тое, што адбылося, і даць самыя неабходныя, элементарныя парады па прафілактыцы (натуральна, з агаворкай “не разводзіць паніку”). Супрацоўнікі інстытута літаратуры імя Янкі Купалы без затрымкі атрымалі гэтую інфармацыю з вуснаў колішняга яго дырэктара В.А.Каваленкі. Біў трывогу ў вярхах Алесь Адамовіч.

У кнізе, у споведзях яе герояў дзяржава выглядае як вялікі падманшчык. Але аўтар не прымае просталінейнай антытэзы: злачынная дзяржава- святы народ, бо і ўрад з яго чыноўнікамі, і народ з'яўляюцца ў канчатковым выніку ахвярамі Чарнобыля і заложнікамі савецкай сістэмы, у якой чалавечае жыццё абясцэнена, а страх за сябе і блізкіх заглушаецца праславутым калектывізмам.

У гэтым сэнсе паводзіны людзей, заспетых чарнобыльскай катастрофай, часта напамінаюць ваенны час з яго безаглядным уздымам і самасвядомасцю: “закрыць амбразуру грудзямі”, хоць гэта была зусім не тая сітуацыя, калі трэба паміраць за Радзіму. Але гераізм і пачуццё абавязку сапраўды штурхалі ўдзельнікаў падзей у самае пекла, на дах рэактара, без спецадзення і без усялякай думкі пра матэрыяльныя выгады, якія звычайна ў гэтым выпадку абяцала дзяржава і аб якіх яна потым забывалася. “На рэактары, як у акопе на пярэднім краі…” - успамінае адзін з герояў.

Аналогіі з вайной праходзяць праз усю кнігу: нязгасная крывавая памяць …Але тое, што адбылося ў Чарнобылі, разумеюць удзельнікі падзей, страшэннай за вайну, “больш чым вайна”, “над войнамі вайна”. Аказваецца, што меркі вайны тут не падыходзяць, бо тое, што здарылася, непараўнальна ні з чым, не паддаецца разуменню.

Адзін з найважнейшых момантаў, на якіх канцэнтруе ўвагу аўтар, - гэта ўзаемаадносіны чалавека і маці-прыроды, якія змяніў, ускладніў Чарнобыль. З аднаго боку, прырода стала нязвычна вырожай, небяспечнай, адчужанай: усё жывое, раней такое блізкае- дрэвы, кветкі, травы, рэкі і азеры, лугі і нівы, птушкі і звяры, -перасталі быць сваімі, бо да іх нельга дакрануцца, нават водар кветак прыносіць шкоду. “Ты ведаеш, прызнаецца маці дачцэ, - я ненавіджу кветкі і дрэвы, бо ад усяго гэтага ідзе атрута”.[ 5,с. 62]

Яна сама пужаецца ўзнікшага свайго пачуцця. З другога боку, прырода наблізілася да чалавека, бо яна стала такой жа ахвярай, які ён і сам, і таксама выклікае спачуванне і боль. “ Я наблізіўся да жывёл…Да дрэў і птушак…Яны мне цяпер бліжэй, чым раней,” - гаворыць чалавек з мастацкім бачаннем свету, кінааператар.

Такое ўспрыманне рэчаіснасці, як вядома, блізкае дзецям з іх асаблівасцямі светабачання і вобразнасцю мыслення. Трагедыя жывой прыроды, з якой яны знаходзяцца ў незвычайна арганічнай гармоніі здаецца ім сусветнай.

Такім чынам, пасля Чарнобыля мы жывем у іншым свеце. Але саўпалі дзве катастрофы:касмічная-Чарнобыль, і сацыяльная- пайшоў пад ваду вялізарны сацыялістычны мацерык. І гэтае, другое крушэнне, затміла касмічнае, таму што яно нам больш зразумелае. Тое, што здарылася ў Чарнобыле, - упершыню на зямлі, і мы-першыя людзі, якія перажылі гэта. Мы з гэтым жывем, з намі нешта адбываецца: змяняецца формула крыві, генны код, знікае знаемы ландшафт…Але для асэнсавання патрэбен чалавечы вопыт і іншы ўнутраны інструмент, якіх у нас яшчэ няма. Наш зрок, наш нюх не бачыць і не чуе новага ворага-ворага з будучага, радыяцыю, нават нашыя словы і пачуцці не прыстасаваны да таго, што адбылося і ўвесь вопыт пакут, які і ёсць наша гісторыя, тут не дапамагае. Мера жаха ў нас адзіная-вайна. Далей свядоасць не рухаецца.

Застывае. А тое, што даецца Чарнобылем, далей Гулага, Асвенцыма і Халакоста…Цяжка абараніцца ад таго, што мы не ведаем. Чаго чалавецтва не ведае. Калі-небудзь гэтыя гады,нашыя гады, чарнобыльскія, стануць міфалагічнымі. Новыя пакаленні, адно за другім будуць азірацца назад, да нас: як гэта здарылася, што за людзі тады жылі, што яны адчувалі, як думалі пра гэта, што расказвалі і запаміналі?

Ды проста жахліва тое, што расказвалі. Слёзы каціліся градам па маіх шчоках, калі я чытала гэтую кнігу. Асабліва мяне расчуліў жахлівы расказ пра вялікае каханне, якое забіў Чарнобыль. Апавядае няшчасная маладая жанчына, жыццё якой поўнасцю зламана. Яна расказвае, што яшчэ зусім нядаўна была самай шчаслівай у свеце: “Мы нядаўна ажаніліся. Яшчэ хадзілі па вуліцы і трымалі адзін аднаго за руку, нават калі ў магазін ішлі…Я гаварыла яму: “Я цябе кахаю”. Але я яшчэ не ведала, як яго кахала…Не ўяўляла…Жылі ў інтэрнаце і чакалі сваю кватэру..І тут сярод ночы выбух…Самога выбуха я не бачыла…Толькі полымя.Усё, быццам свяцілася..Усё неба..Высокае полымя.Копаць. жар страшны. А яго ўсё няма і няма. Чатыры гадзіны…Пяць, шэсць, сем…Я даведалася, што ён у шпіталі. Пабегла, ледзь дазволілі паглядзець. Я ўбачыла яго:ацёкшы ўвесь, апухшы.Вачэй амаль няма..[ 5, с.9]

Жанчына расказвае кароткую гісторыю з жахлівай канцоўкай. Сама яна была цяжарная, ёй было вельмі небяспечна нават заходзіць да мужа ў палату, а яна яшчэ нічога не разумела, не думала, што ўсё настолькі сур'ёзна і не магла стрымацца каб не не абхапіць і не пацалаваць яго. А ён паціху паміраў: “Ён стаў змяняцца- кожны дзень я сустракала іншага чалавека…Апёкі выходзілі наверх…У роце, на языку, шчоках - спачатку з'яўляліся маленькія язвачкі, потым яны разрасліся…Пластамі адыходзіла слізістая…Колер твара, колер цела... Сіні… Чырвоны…Сера-буры…А яно ўсё такое мае, такое любімае. Гэта нельга расказаць! Гэта нельга апісаць! Клініка вострай прамянёвай хваробы- чатырнаццаць дзён…За чатырнаццаць дзён чалавек памірае…

Мяне пераконвалі: “Вы павінны не забывацца на тое, што перад вамі ўжо не муж, не каханы чалавек, а радыёактыўны аб'ект з высокай моцнасцю забруджвання. Вы ж не самагубца. Вазьміце сябе ў рукі”. А я як звар'яцелая: “Я яго кахаю! Я яго кахаю!” [ 5, с.20]. Вось так нечакана скончылася шчасце сям'і, памерла каханне, кончылася жыццё чалавека…І гэта далёка не адзіны прыклад, калі Чарнобыль ў адно імгненне разбурыў тысячы чалавечых лёсаў. Гэтая кніга не пра Чарнобыль, а пра мір пасля яго. Сведкі расказваюць…Паспелі расказаць… Многія з іх ужо памерлі…Але ж усё-такі даслалі нам сігнал.

Такім чынам, Святлана Алексіевіч у сваёй кніге “Чарнобыльская малітва” не баіцца сказаць праўду аб чалавеку, канцэнтруючы ўвагу на найбольш важных момантах, што закранаюць сутнасць чалавечага быцця. І гэтая балючая праўда і вялікае майстэрства, сапраўдны талент пісьменніцы і абумовілі неацэнную ролю кнігі ў развіцці сучаснай беларускай дакументальнай прозы і сусветную вядомасць твора.


Подобные документы

  • Асаблівасці адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай драматургіі 40 -50-х гадоў ХХ ст. Асаблівасці сэнсаўтварэння і ідэйная пазіцыя аўтараў. Спецыфіка адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў творах І. Чыгрынава, М. Матукоўскага.

    дипломная работа [94,8 K], добавлен 16.05.2015

  • Асаблівасці паэзіі пра Чарнобыль, яго характарыстыка як канцэпта сучаснай мастацкай свядомасці. Чарнобыльская тэматыка ў сучаснай прозе. Сімволіка і стылёва-функцыянальная адметнасць твораў на чарнобыльскую тэму. Чарнобыльская міфатворчасць, яе рысы.

    курсовая работа [68,4 K], добавлен 10.12.2013

  • Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя. Здабыткі сучаснай прозы. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці Г. Бураўкіна. Грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова.

    контрольная работа [20,4 K], добавлен 16.03.2010

  • Задача прозы – "прадметная", "зямная", бо галоўным аб'ектам мастацкай творчасці тут быў чалавек, звязаны з умовамі свайго існавання, уцягнуты ў супярэчнасці грамадскага жыцця, абцяжараны сацыяльнымі знбсінамі, традыцыямі, звычаямі, павер'ямі, забабонамі.

    реферат [39,6 K], добавлен 25.09.2011

  • Пачуццё кахання як універсальная з’ява асабістага жыцця кожнага чалавека. Тэма кахання ў першай кнізе Яўгеніі Янішчыц. Метафізіка кахання жанчыны. Лірычная гераіня ў кнігі "На беразе пляча". Інтымная лірыка паэтэсы як малая энцыклапедыя кахання.

    курсовая работа [58,9 K], добавлен 12.01.2016

  • "Деревенская проза" - произведения, повествующие о сельских жителях. Послевоенная деревня - нищая и бесправная в рассказах советских писателей. Колхозная деревенская жизнь в произведениях Солженицына. Горький итог деревенской прозе В. Астафьева.

    реферат [36,1 K], добавлен 10.06.2010

  • Розвиток лiтератури XV—XVI ст, ренесансної прози. Значення дiяльностi П. Скарги. Осторг-центр полiмiчної лiтератури. Проза К. Ставровецького, полемiчнi твори I. Вишенського. Друкарська діяльність в Україні, досягнення книжно-української ренесансної прози.

    реферат [24,5 K], добавлен 16.08.2010

  • Апавяданні З. Бядулі як адны з першых у малой прозе 1920-х гг. Вобраз новага героя, рабочага-рэвалюцыянера, актывіста, камуніста малюецца ў апавяданнях. Сюжэтныя рамкі беларускага "сярэдняга" эпасу. Арганічнае зліццё мастацкасці і дакументальнасці.

    реферат [34,3 K], добавлен 23.02.2011

  • Направления изучения творчества М. Булгакова. Сравнительный анализ в методах исследования разных авторов. Развитие исследовательской работы творчества М.Булгакова на современном этапе. Работа О.С.Бердяевой "Проза Михаила Булгакова: Текст и метатекст".

    реферат [28,6 K], добавлен 06.02.2009

  • Проза К.Д. Воробьева как замечательный образец русской литературы середины XX века, ее специфические признаки и достоинства произведений данного автора. Анализ диалектов, которые непонятны современному читателю, определение их сущности и значения.

    курсовая работа [22,8 K], добавлен 07.06.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.