Беларуская спавядальная проза на сучасным этапе

Спавядальная проза Святланы Алексіевіч, спавядальнасць як адзнака кнігі "У вайны не жаночы твар". Псіхалагізм адлюстравання рэчаіснасці ў творах С. Алексіевіч. Боль вайны ў кнізе "Апошнія сведкі" і чарнобыльская трагедыя ў кнізе "Чарнобыльская малітва".

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 18.01.2013
Размер файла 50,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Святлана Алексіевіч напісала кнігі пра тое, як людзі забівалі і як іх забівалі, як строілі і верылі ў Вялікую Утопію, як чалавечае жыццё ў нас увесь час было чамусьці роўнае-ідэі, дзяржаве, будучаму. Людзі жылі ў акопах, на барыкадах, на стройках сацыялізма: “Калі азірнуцца назад, уся наша гісторыя савецкая і пасляваенная- гэта велізарная брацкая магіла, мора крыві. Вечны дыялог катаў і ахвяр. Вечныя рускія пытанні: што рабіць? І хто вінаваты? Рэвалюцыя, Гулаг, другая сусветная вайна і скованая ад свайго народа вайна ў Афганістане, крах вялікай імперыі, пад ваду пайшоў гіганцкі сацыялістычны мацярык, мацярык-утопія, а зараз новы выклік, касмічны выклік - Чарнобыль. Выклік ужо ўсяму жывому. Усё гэта-наша Гісторыя. І гэта -тэма маіх кніг. Мой шлях. Мае кругі пекла…Ад чалавека да чалавека…” [10, с.134].

Яе кнігі, адна за другой, складваюцца ў мастацка-дакументальны летапіс гісторыі душы савецкага і паслясавецкага чалавека. Яна ўсё далей распрацоўвае і спрабуе магчымасці свайго цікавага і арыгінальнага жанра. У кожнай кнізе ён уяўляецца па-новаму.

Кнігі С.Алексіевіч вызначаліся не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой- у Амерыцы, Германіі, Японіі, Англіі, Францыі, Індыі, Швецыі і г.д. Усяго ў дзевятнаццаці краінах свету. Яна- аўтар сцэнарыяў 21 дакументальнага фільма, трох тэатральных п'ес. У Францыі, Германіі, Балгарыі ставіліся спектаклі па яе кнігах.

С.Алексіевіч узнагароджана многімі міжнароднымі прэміямі: Курта Тухальскага за “мужнасць і годнасць у літаратуры”, прэміяй Андрэя Сінядскага “За высакароднасць у літаратуры”, расійскай незалежнай прэміямі “За лепшую палітычную кнігу” і імя Гердэра. Сама Святлана Алексіевіч пазначыла аднойчы ў інтэрв'ю галоўную ідэю сваіх кніг, свайго жыцця такім чынам: “ я заўсёды хочу зразумець, колькі чалавек у чалавеке. І як гэтага чалавека ў чалавеке абараніць? Чым мы можам яго абараніць? Чым мы можам яго абараніць?” [11, с.245].

Такім чынам, С.Алексіевіч унесла неацэнны ўклад у развіццё беларускай сучаснай спавядальнай прозы. І, як вынік, мы можам яшчэ раз пералічыць галоўныя тэмы, якія акрэслівала пісьменніца ў свайго творах:

-тэма Вялікай Айчыннай вайны;

-тэма Чарнобыля;

-тэма развалу сацыялістычнай імперыі;

-тэма вайны ў Афганістане.

Да сказанага хочацца дадаць, што ў апошні час С.Алексіевіч працуе над шостай кнігай сваёй дакументальнай панарамы мінулага стагоддзя. Гэта мае быць “Кніга любові” - нібыта эмацыйна станоўчае адвображанне нашага быцця (хоць з апублікаваных урыўкаў відаць, што сумнага і тут будзе многа, бо не можа існаваць бязвоблачна-радаснае каханне пры нашай неўладкаванасці). Назвай будучай кнігі паслужылі словы А.Грына “Цудоўны алень вечнага палявання”. З апублікаваных урыўкаў і з інтэрв'ю відаць, што пісьменніца пераасэнсоўвае сваё творчае крэда. Яно становіцца больш жыццялюбным, канструктыўным, пазітыўным. Яе трывожыць бесперспектыўнае супрацьстаянне, любаванне ў сваім пакутніцтве, якое вядзе да пасіўнасці. “Мы паводзім сябе так, быццам неўміручыя!” - перасцярагае адна з самых вядомых у свеце беларускіх і рускіх пісьменніц.

Вядома, кожны яе твор складаецца з індывідульных маналогаў-споведзяў непаўторных і суб'ектыўных. Але, сабраныя разам, яны даюць аб'ектыўную карціну- мінулага, сучаснасці і абавязкова будучыні [ 12,с.243]

спавядальнасць проза алексіевіч

Заключэнне

У ходзе даследавання нашай дыпломнай работы мы зрабілі наступныя высновы:

1 Дакументальная проза -гэта асаблівы від літаратурнага жанра, для якога характэрна пабудова сюжэтнай лініі выключна на рэальных падзеях, з нязначнай колькасцю мастацкай выдумкі;

2 Дакументальная, або спавядальная проза з'яўляецца адным з найбольш значных і прагрэсіўных адгалінаванняў сучаснай беларускай прозы;

3 Беларуская спавядальная проза прайшла вялікі эвалюцыйны шлях і зараз знаходзіцца на стадыі далейшай распрацоўкі і прагрэсіравання;

4 Спецыфічныя адметнасці даследуемага жанра:

-прынцып самадаследавання;

-падзеі, факты, матэрыял павінны закранаць самую глыбіню душы чалавечай;

-гэтыя факты і падзеі павінны датычыцца шырокага кола насельніцтва, а не аднаго канкрэтнага чалавека;

-адлюстраванне праўды, якой бы горкай і жрсткай яна ні была, без фальшу і прыкрас.

5 Тэматыка сучаснай беларускай спавядальнай прозы наступная:

-тэма Вялікай Айчыннай вайны;

-тэма Чарнобыля;

-лагерная тэма;

-тэма развала сацыялістычнай імперыі;

-тэма вайны ў Афганістане;

-тэма ленінградскай блакады;

-тэма беларускай вескі ў гады вайны.

6 Асноўная праблематыка твораў:

-праблема быту жанчыны на вайне;

-праблема лёсу “дзяцей вайны”;

-праблема самагубства;

-праблема выбару;

-праблема дабра і зла;

-праблема злманага лёсу.

7 Асаблівасці і адметныя рысы дакументалізму ў прозе С.Алексіевіч:

-пісьменніца працавала з “жанрам галасоў”;

-сюжэт твораў заснаваны на запісаных ёю расказах-споведзях рэальных людзей пра галоўныя здарэнні свайго часу;

-пісьменніцу цікавяць не сухая, голая гісторыя факта, здарэння, а менавіта гісторыя пачуцця;

Пісьменніца не баіцца гаварыць праўду, хоць і жорсткую, балючую, страшэнную;

-мастацкая задача С.Алексіевіч: ісці ад “чалавека да чалавека, ад дакумента да вобраза”;

-С.Алексіевіч першая з беларускіх празаікаў паказала вайну вачыма жанчыны і вачыма дзяцей.

Такім чынам, я лічу, што мы паспяхова дасягнулі мэт, пастаўленых у нашай курсавой рабоце, прысвечанай тэме “Беларуская спавядальная проза на сучасным этапе” і вырашылі належным чынам усе асноўныя задачы.

Спіс выкарыстаных крыніц

1 Алексиевич, С. Жизнь без прикрас [Текст] / С.Алексиевич//

2 Театр. -1987. -№6. -с.81-88.

3 Алексіевіч, С. У вайны не жаночае аблічча. [ Тэкст] / C.Алексіевіч. -Мн.: Маст. літ., 1991. -272с.

4 Алексіевіч, С. Цынкавыя хлопчыкі [ Тэкст]/ С.Алексіевіч, -Мн.: Беларусь, 1991. -176с.

5 Алексиевич, С. Последние свидетели [Текст] /С.Алексиевич. -М.: Сов. писатель, 1989. -368 с.

6 Алексиевич, С. Чернобыльская молитва [Текст] /С.Алексиевич. -М.: Остожье, 1998. -224с.

7 Барсток, М. Балючая споведзь [ Тэкст]/ М.Барсток // Полымя. -1989. - №3. - с.178.

8 Басова,А. Становление документально-художественного жанра в журналистике С.Алексиевич [Текст] / А.Басова // Веснік БДУ. Серыя 4: філал.-2009.- №3. -с.93-96.

9 Бур'як, Б. Так сэрца падсказала [ Тэкст]/ Б. Бур'як // Полымя, -1988. -№8. -с. 207-210.

10 Петрова, Л. Читательская конференция по книге С.Алексиевич «Последние свидетели» [ Текст] / Л.Петрова // Литература в школе. - 2006. -№5. - с.35-37.

11 Прымачэнка, А. Дакумент и літ-ра.Творчасць С.Алексіевіч. [ Тэкст] / А.Прымачэнка //Концепции соц-эконом.разв.Беларуси. -2000. -№2. -с.134.

12 Сивакова,Н. У войны не женское лицо С.Алексиевич: бытие замысла и культуно-исторической контекст [Текст ] /Н.Сивакова // 7навуковыя чытанні, прысвечаныя С.Некрашэвічу:зб. навук.артыкулаў. -2005.- с.245.

13 Сивакова,Н. Особенности композиции книги С.Алексиевич «У войны не женское лицо» [Текст ] /Н.Сивакова // Известия Гом.гос.ун-та им. Ф.Скорины. -2004. -№5. -с.117.

14 Сивакова,Н. Чернобыльская молитва С.Алексиевич: особенности

жанра [Текст ] / Н.Сивакова// Рэгіянальныя асаблівасці фальклору і літ-ры слав. народаў: мат-ры міжнар.навук.канферэнцый.- 2004.- с.114-119.

15 Сивакова,Н. Последние свидетели С.Алексиевич: проблемы композиции [Текст ] /Н.Сивакова // Слово в культуре: сб.статей. -2009-с.325.

16 Сивакова,Н.Документальная проза С.Алексиевич: истоки жанра

[Текст ] / Н.Сивакова// Слова і час:зб.навук.артыкулаў. у 2-х ч.ч.1.-2003. -\\с.240-244.

17 Тищенко, О. Изучение повести А.Слексиевич «У войны не женское лицо» [Текст ] / О.Тищенко // Лит-ра в школе. -2005- №5. -с.29.

18 Тычына, М. Калі гавораць апошнія сведкі…[ Тэкст] / М.Тычына // Полымя. - 1986. - №5. -с. 201-215.

19 Айзерман, Л. Внимания ужасам войны… [ Текст] /Л.Азейрман// Лит-ра в школе. -1993.-№ 2. -с.44.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Асаблівасці адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай драматургіі 40 -50-х гадоў ХХ ст. Асаблівасці сэнсаўтварэння і ідэйная пазіцыя аўтараў. Спецыфіка адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў творах І. Чыгрынава, М. Матукоўскага.

    дипломная работа [94,8 K], добавлен 16.05.2015

  • Асаблівасці паэзіі пра Чарнобыль, яго характарыстыка як канцэпта сучаснай мастацкай свядомасці. Чарнобыльская тэматыка ў сучаснай прозе. Сімволіка і стылёва-функцыянальная адметнасць твораў на чарнобыльскую тэму. Чарнобыльская міфатворчасць, яе рысы.

    курсовая работа [68,4 K], добавлен 10.12.2013

  • Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя. Здабыткі сучаснай прозы. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці Г. Бураўкіна. Грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова.

    контрольная работа [20,4 K], добавлен 16.03.2010

  • Задача прозы – "прадметная", "зямная", бо галоўным аб'ектам мастацкай творчасці тут быў чалавек, звязаны з умовамі свайго існавання, уцягнуты ў супярэчнасці грамадскага жыцця, абцяжараны сацыяльнымі знбсінамі, традыцыямі, звычаямі, павер'ямі, забабонамі.

    реферат [39,6 K], добавлен 25.09.2011

  • Пачуццё кахання як універсальная з’ява асабістага жыцця кожнага чалавека. Тэма кахання ў першай кнізе Яўгеніі Янішчыц. Метафізіка кахання жанчыны. Лірычная гераіня ў кнігі "На беразе пляча". Інтымная лірыка паэтэсы як малая энцыклапедыя кахання.

    курсовая работа [58,9 K], добавлен 12.01.2016

  • "Деревенская проза" - произведения, повествующие о сельских жителях. Послевоенная деревня - нищая и бесправная в рассказах советских писателей. Колхозная деревенская жизнь в произведениях Солженицына. Горький итог деревенской прозе В. Астафьева.

    реферат [36,1 K], добавлен 10.06.2010

  • Розвиток лiтератури XV—XVI ст, ренесансної прози. Значення дiяльностi П. Скарги. Осторг-центр полiмiчної лiтератури. Проза К. Ставровецького, полемiчнi твори I. Вишенського. Друкарська діяльність в Україні, досягнення книжно-української ренесансної прози.

    реферат [24,5 K], добавлен 16.08.2010

  • Апавяданні З. Бядулі як адны з першых у малой прозе 1920-х гг. Вобраз новага героя, рабочага-рэвалюцыянера, актывіста, камуніста малюецца ў апавяданнях. Сюжэтныя рамкі беларускага "сярэдняга" эпасу. Арганічнае зліццё мастацкасці і дакументальнасці.

    реферат [34,3 K], добавлен 23.02.2011

  • Направления изучения творчества М. Булгакова. Сравнительный анализ в методах исследования разных авторов. Развитие исследовательской работы творчества М.Булгакова на современном этапе. Работа О.С.Бердяевой "Проза Михаила Булгакова: Текст и метатекст".

    реферат [28,6 K], добавлен 06.02.2009

  • Проза К.Д. Воробьева как замечательный образец русской литературы середины XX века, ее специфические признаки и достоинства произведений данного автора. Анализ диалектов, которые непонятны современному читателю, определение их сущности и значения.

    курсовая работа [22,8 K], добавлен 07.06.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.