Антон Іванавіч Лявіцкі (1868-1922) — адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы

Ядвігін III (Антон Іванавіч Лявіцкі) — адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы — жыў на пераломе двух стагоддзяў, двух сацыяльных эпох. Рэвалюцыя 1905 г. - пераломная вяха у гісторыі ўсёй беларускай літаратуры і ў жыцці і творчасці Ядвігіна III.

Рубрика Литература
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 13.12.2011
Размер файла 39,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Антон Іванавіч Лявіцкі (18681922) -- адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы

Ядвігін Ш. (Антон Іванавіч Лявіцкі) -- адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы -- жыў на пераломе двух стагоддзяў, двух сацыяльных эпох. Вучань ДунінаМарцінкевіча, ён быў паплечнікам Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, старэйшым сучаснікам Цішкі Гартнага, М. Гарэцкага, 3. Бядулі. Своеасаблівым і складаным быў яго жыццёвы шлях, нялёгкай была яго творчая біяграфія.

Нарадзіўся Ядвігін Ш. (Антон Іванавіч Лявіцкі) у 1868 г. у маёнтку Добасня Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні (зараз Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці), дзе ў той час яго бацька служыў упраўляючым. Неўзабаве бацька змяніў месца працы, і сям'я пераехала на Міншчыну.

Дзевяцігадовага Антося адцаюць вучыцца ў прыватную школу, арганізаваную дачкой В. ДунінаМарцінкевіча ў фальварку Люцынка. Скончыўшы затым Мінскую гімназію, Лявіцкі паступіў вучыцца ў Маскоўскі універсітэт на медыцынскі факультэт. Гэта былі 80я гады, вядомыя ў гісторыі Расіі як перыяд жорсткай палітычнай рэакцыі, выкліканай падзеямі 1 сакавіка 1881 г. -- забойствам цара Аляксандра II.

Тым не менш перадавая частка студэнцтва і ва ўмовах жорсткіх рэпрэсій падавала аб сабе голас. Буйныя студэнцкія «беспарадкі» адбыліся ў вышэйшых навучальных установах Масквы і Пецярбурга якраз у той час, калі ў Маскоўскім універсітэце вучыўся Ядвігін Ш. У сваіх «Успамінах»1 пісьменнік перадае гэту атмасферу студэнцкіх выступленняў, з уласцівым яму пачуццём гумару расказвае, як часам выратоўвала студэнцкая вынаходлівасць там, дзе адкрыта дзейнічаць было сурова забаронена. Ён, напрыклад, апавядае пра тое, як студэнты арганізавалі дэманстрацыю з прычыны смерці М. Г. Чарнышэўскага.

Трапіўшы ў асяродцзе рэвалюцыйна настроенай моладзі, Ядвігін Ш. адразу стаў на бок тых, хто быў незадаволены існуючым ладам. Калі аднойчы ўспыхнуў бунт сярод студэнтаў ПятроўскаРазумоўскай сельскагаспадарчай акадэміі, універсітэцкія студэнты падтрымалі яго. Студэнцкія хваляванні хутка былі падаўлены, і ў ліку арышгаваных аказаўся студэнтмедык Антон Іванавіч Лявіцкі. Гэта здарылася 8 сакавіка 1890 г.

Расказваючы ва «Успамінах» пра арышты студэнтаў і жыццё ў Бутырках, Ядвігін Ш. нічога не гаворыць пра сваю асабістую ролю ў студэнцкім руху. На 63 старонках кніжкі няма ніводнага займенніка «я». «Мы» -- гаворыць аўтар пра групу арыштаваных студэнтаў, расказвае пра асобных сваіх таварышаў. Але якой бы сціплай ні была роля будучага пісьменніка ў студэнцім руху, яго ўдзел у гэтым руху свядомы, а адносіны да ўнутранай палітыкі царскага ўрада, як аб'ектыўна вынікае з апавядання, рззка адмоўныя.

Некаторы час арыштаваныя студэнты знаходзіліся ў Бутырках у так званай агульнай камеры, і часам бывала тужліва зза невядомасці лёсу, але ўвогуле настрой быў бадзёры, бо ва ўсіх было чыстае сумленне і вера ў будучыню. Студэнты выпускалі рукапісную газету, жартавалі над турэмным начальствам. Аднойчы наладзілі канцэрт, на якім са сваімі нацыянальнымі песнямі і танцамі выступілі рускія, украінцы, літоўцы, латышы, каўказцы, палякі. Пасля канцэрта члены Мінскага зямляцтва доўга не спалі. Размова ў іх ішла пра Беларусь, пра яе долю, яе цудоўныя песні, якіх не пачулі на канцэрце. Тут жа, у Бутырках, было вырашана заснаваць першы беларускі гурток моладзі ў Маскве і любымі сродкамі -- легальнымі ці нелегальнымі -- адраджаць беларускую культуру, узнімаць нацыянальную самасвядомасць народа.

Пасля вызвалення з турмы Ядвігіну Ш. не давялося вярнуцца ва універсітэт, бо вышэйшыя навучальныя ўстановы старанна ачышчаліся ад асоб, якія знаходзіліся на падазрэнні паліцыі. Ён здаў экзамен на аптэкарскага практыканта, прайшоў практыку ў адной з маскоўскіх аптэк, выехаў у Беларусь і стаў працаваць памочнікам правізара ў мястэчку Радашковічы, недалёка ад якога знаходзіўся фальварак Лявіцкіх Карпілаўка, дзе жыла заўдавелая ўжо маці пісьменніка.

У Радашковічах падабраўся дружны гурток мясцовых беларусаўінтэлігентаў. Ядвігін III. становіцца адным з актыўных членаў гэтага гуртка, на літаратурных вечарах выступае з дэкламацыяй вершаў Багушэвіча, ДунінаМарцінкевіча.

Літаратурную дзейнасць пісьменнік распачаў яшчэ ў турме. Там ён пераклаў на беларускую мову апавяданне Гаршына «Сігнал», якое было выдадзена ў Маскве ў 1891 г.

У 1892 г. Ядвігін Ш. напісаў камедыю «Злодзей». Гурток рыхтаваў гэту п'есу да пастаноўкі. Па ініцыятыве аднаго з членаў гуртка Яна Офенберга2 меркавалася даць спектакль на платнай маёўцы і ўвесь збор перадаць на адкрыццё бальніцы ў Радашковічах. Але справа дайшла толькі да генеральнай рэпетыцыі. Павятовы пракурор даведаўся пра пастаноўку п'есы, якая не прайшла цэнзуру, да таго ж напісана на забароненай мове, папярэдзіў следчага, і спектакль не адбыўся. П'еса не была ў свой час надрукавана і прапала ў рукапісу.

Забарона спектакля была балюча ўспрынята Ядвігіным Ш. і выклікала доўгае творчае маўчанне. Неўзабаве па стану здароўя Ядвігін Ш. вымушан быў адмовіцца ад работы ў аптэцы. Некаторы час ён загадваў магазінам запаснога насення землеўласнікаў, а ў 1897 г. перабраўся з сям'ёй у свой фальварак Карпілаўку і заняўся садоўніцтвам. Тут ён працягвае пісаць, аднак доўгі час не робіць спробы надрукаваць напісанае. Творы яго, закончаныя і незакончаныя, «адлежваюцца ў шуфлядзе».

I толькі ў 1903--1904 гт. прозвішча пісьменніка з'яўляецца на старонках віленскіх і мінскіх рускіх прагрэсіўных газет. Беларускага друкаванага органа тады яшчэ не было. Ядвігін Ш. выступае з апавяданнямі, публіцыстычнымі артыкуламі і карэспандэнцыямі мясцовага характару. ЁН піша на рускай мове, але піша пра Беларусь, пра беларускага селяніна, знаёміць чытача з беларускім фальклорам, узнімае набалелыя пытанні нацыянальнага жыцця. Адна з карэспандэнцый Ядвіііна Ш. гэтага часу называецца «Людзі -- людзьмі забытыя»3. Пісьменнік гаворыць, што селянінбеларус абуджаецца пасля доўгага сну, пачынае цікавіцца сучаснымі падзеямі, але ён адгароджаны ад ведаў, асветы, літаратуры, бо няма нават перыядычных выданняў на роднай мове. Аўтар звяртае ўвагу грамадскасці на неабходнасць неадкладна арганізаваць выданне на беларускай мове штотыднёвага дадатку да адной з газет, якія выходзяць на тэрыторыі Беларусі.

Пераломнай вяхой у гісторыі ўсёй беларускай літаратуры і ў жыцці і творчасці Ядвігіна Ш. была рэвалюцыя 1905 г. Пісьменніка захапіў той грамадскапалітычны і нацыянальны ўздым, які панаваў на Беларусі. 3 вялікім энтузіязмам бярэцца ён за літаратурную працу, уключаецца ў культурнаасветніцкую рабогу.

У газеце «Наша доля» (1906, № 3) надрукавана першае апавяданне Ядвігіна Ш. на беларускай мове «Суд». 3 гэтага часу пісьменнік становіцца актыўным супрацоўнікам першых беларускіх легальных газет «Наша доля» і «Наша Ніва». Перыяд з 1906 па 1914 г. быў самым плённым у творчай біяграфіі празаіка. Ён друкуе шмат апавяданняў, цікавых артыкулаў, выступае з успамінамі, піша нататкі з падарожжа па роднаму краю.

Як толькі з'явіліся першыя апавяданні Ядвігіна Ш., аб ім загаварылі як аб арыгінальным празаіку, таленавітым сатырыку і гумарысце. Ён хутка становіцца вядомым за межамі Беларусі. Ужо ў 1910 г. украінская газета «Рада» надрукавала яго апавяданне «Суд» у перакладзе на ўкраінскую мову і ў рэцэнзіі на «Каляндар «Нашай Нівы» на 1910 год» звяртала ўвагу сваіх чытачоў на творы гэтага пісьменніка.

Ядвігін Ш. пачаў пісаць задоўга да таго, як з'явілася магчымасць друкаваць напісанае на беларускай мове. Яго зборнікі «Бярозка» (1912) і «Васількі» (1914), выдадзеныя адзін за другім, з'яўляюцца вынікам працы не аднаго дзесяцігоддзя. Тым не менш відавочна, што яго творчасць развівалася ў агульным рэчышчы ранняй дэмакратычнай беларускай прозы. Гэта проза вырастала непасрэдна з фальклору і па сваіх стылявых якасцях мела шмат агульнага з народнай казкай, а першыя апавяданні Ядвігіна Ш. часта прадстаўлялі сабою проста літаратурную апрацоўку народных паданняў, казак, анекдотаў («Важная фіга», «Хлеб», «Суд», «Чортава ласка» і інш.). Пісьменнік пераказвае паданні накшталт мініяцюры «Хлеб», апрацоўвае легенды («Чалавек»), апісвае камічныя сітуацыі, анекдатычныя выпадкі з жыцця людзей.

Так, у апавяданні «Суд» расказваецца пра тое, што суддзя немец дрэнна ведае мову, на якой вядзе судовую справу сялянбеларусаў. 3-за гэтага ўзнікаюць непаразуменні, і трошкі дзівакаватыя, запалоханыя афіцыйнымі прадстаўнікамі ўлады мужыкі трапляюць у недарэчнае становішча.

3 цёмнага, неадукаванага мужыка злосна кпяць пан, бывалы салдат або проста прадпрымальны гарадскі чалавек у цэлым радзе ранніх апавяданняў пісьменніка -- «Пазыка», «Вучоны бык», «3 маленькім білецікам», «Заморскі звер». Гэтыя апавяданні з'яўляюцца хутчэй за ўсё апрацоўкай шляхецкіх анекдотаў пра мужыка. Мужык тут выступае вельмі наіўным ці проста дурань дурнем. Адзіная мэта такіх твораў -- пасмяшыць чытача, пацешыцца з мужыцкай неадукаванасці.

Але яркі талент Ядвігіна Ш., дэмакратызм яго сацыяльных перакананняў, абстаноўка палітычнага і нацыянальнага ўздыму ў краіне пасля рэвалюцыі 1905 г. дапамаглі пісьменніку ў мастацкай творчасці ўзняцца вышэй звычайнай займальнасці і знайсці сябе як мастакарэаліста ў распрацоўцы актуальнай для свайго часу тэмы: беларускі селянін, яго гаротнае эканамічнае становішча, палітычнае і нацыянальнае бяспраўе.

Дабратворны ўплыў на фарміраванне мастацкага таленту пісьменніка аказала і тое, што з утварэннем беларускіх газет «Наша доля» і «Наша Ніва», вакол якіх згрупаваліся сілы беларускай інтэлігенцыі, пашырыліся літаратурныя сувязі Ядвігіна Ш., устанавіліся яго асабістыя кантакгы з Я. Купалам і Я. Коласам. Па ўспамінах старэйшай дачкі Ядвігіна Ш., Я. Купала папросту наведваў сям'ю Лявіцкіх у Карпілаўцы, падоўгу гутарыў з яе бацькам, яны чыталі адзін аднаму свае творы, спрачаліся.

Я. Купала называе Ядвігіна Ш. у ліку тых пісьменнікаў, што на пачатку літаратурнага шляху заахвочвалі яго да мастацкай творчасці. ЁН успамінае ў адным з пісем: «У перыяд 1904--1906 гг. ...я пазнаёміўся з Ядвігіным Ш. (жылі мы па суседству). Гэта была для мяне вялікая падзея, бо я ўпершыню сутыкнуўся з чалавекам, які не толькі пісьменнік, якога друкуюць, але і піша пабеларуску. 3 Ядвігіным Ш. я вельмі зблізіўся. Ён мне шмат расказваў пра незнаёмыя мне да таго часу пісьменніцкія справы і г. д. Чалавек ён быў з вышэйшай адукацыяй (праўда, універсітэта зза рэвалюцыйных спраў не закончыў), прытым вельмі ціКавы і дасціпны субяседнік»4.

Як і ўсе беларускія апавядальнікі, Ядвігін Ш. на працягу сваёй мастацкай дзейнасці адчуваў моцны ўшшў народнай творчасці. Ядвігін Ш. -- пісьменніксатырык і гумарыст. Яго таленту болын блізкім аказаўся сатырычнагумарыстычны струмень у беларускім казачным эпасе. Максім Багдановіч у артыкуле <Новый пернод в нсторнн белорусской лнтературы> (1912) назваў пісьменніка байкапісцам. I сапраўды, пераважная большасць алегарычных апавяданняў Ядвігіна Ш. па форме, стылю, па сатырычнай накіраванасці нагадвае байкі ў прозе.

Алегорыі Ядвігіна Ш. складаюць лепшую частку яго мастацкай спадчыны. Гэта невялічкія па памеру апавяданнібайкі, разнастайныя не толькі па тэматыцы, але і па эмацыянальнай афарбоўцы. Для іх характэрны то лёгкі гумар, то з'едлівая палітычная сатыра, то пранікнёны лірызм.

Ад усёй душы пасмяяўся пісьменнік, напрыклад, у апавяданні «Сакатушка» (1910) над прыставам, занадта даверлівым чалавекам, які стаў ахвярай легкадумнай і хітрай жонкі. «Сакатушка» -- тыповае гумарыстычнае апавяданне.

Байка «Павук» (1911) -- вострасатырычная алегорыя. Злая сатыра накіравана туг супраць прыгнёту, эксплуатацыі, супраць прыгнятальнікаў, якія жывуць за кошт працоўных. Відаць, штуршком ддя напісання гэтай алегорыі паслужыла знаёмства Ядвігіна Ш. з артыкулам «Павукі і мухі» вядомага дзеяча нямецкага сацыялдэмакратычнага руху Вільгельма Лібкнехта. Артыкул гэты ў свой час быў вельмі папулярны сярод рускіх рэвалюцыянераўдэмакратаў.

Алегарычныя вобразы павука і мухі ў байцы Ядвігіна Ш. маюць у сваёй аснове той жа рэальны жыццёвы змест, які ўкладваў у іх у сваёй публіцыстычнай брашуры і Лібкнехт: павукі -- гэта паны, капіталісты, духавенства, рабаўнікі і паразіты ўсіх ступеней і рангаў; мухі -- працоўныя людзі, бязвінныя ахвяры капіталістычнага ладу. Больш таго, алегарычная сцэнка байкі «Павук» Ядвігіна Ш. амаль поўнасцю паўтарае кампазіцыю сімвалічнага малюнка, які адпавядае асноўнаму зместу брашуры В. Лібкнехта.

Алегорыя «Павук» зроблена з характэрнай для баек Ядвігіна Ш. мастацкай яркасцю. У сетку з дзіўна і хітра сплеценых павуком нітак трапіла муха. Павук зрабіў і наставіў сетку так, як гэта рабілі яго дзяды і прадзеды. I муха папалася ў сетку такім жа чынам, як траплялі ў падобныя сеткі яе бабкі і прабабкі.

Аднак цяпер, у новы час, нешта змянілася. Калі раней кожная муха, трапіўшы ў сетку, толькі і галасіла на розныя таны: «павуккравапіўца», то гэта муха ўжо асмелілася і пагражаць павуку. «А ці ведаеш ты, пракляты вісельнік, -- пачала муха, -- што хоць згіну я, згіне мо яшчэ не адна такая, як я, але як адразу наляціць цэлы рой мух, ударыць у тваю сетку, тады не толькі яна паляціць у ласкуткі, а бадай і ты жывым не выйдзеш?! Здзекваўся ты, пакуль па адной нас перабіраў, але зыкну я толькі: і цэлая хмара...»5

Ядвігін Ш. быў цалкам на баку тых, хто гінуў у бязлітасных «абдымках крывапіўцаўпавукоў». Ён шчыра спачуваў працоўным. Аднак не бачыў, якім чынам можна змяніць гэта жыццё. 3 энтузіязмам сустрэўшы рэвалюцыю 1905 г., Ядвігін Ш. балюча перажываў яе паражэнне; ён успрыняў гэта паражэнне як крах усялякіх рэвалюцыйных здзяйсненняў. «3 яго (народа. -- Рэд.) быццам закпілі, мігнуўшы перад вачыма бляскам вясёлкі, -- але як туман расплылася яна»6, -- пісаў Ядвігін Ш. у 1910 г.

У рэцэнзіі на зборнік Я. Купалы «Жалейка» пісьменнік характарьізуе перыяд 1905--1907 гг. як час, «калі ў нашай спакутаванай радзіме вельмі хутка чаргаваліся то асляпляльныя бляскі, то чорныя цені»7. Вось чаму ў алегорыі «Павук» адчуваецца палеміка з той адкрытай аптымістычнасцю, якая так характэрна для брашуры В. Лібкнехта. Публіцыстычны пафас апошняй заключаецца ў палымяным закліку да працоўных аб'яднацца: «Слабыя ў адзіночку, бяссільныя паасобку, мы аб'яднаем свае сілы, каб мець магчымасць разарваць сетку, якая аблытвае нас, якая сплецена на нашу пагібель, хітрым капіталізмам»8.

А ў мастацкай алегорыі Ядвігіна Ш. канцоўка зроблена ў іншай танальнасці. Не паспела муха закончыць свае гнеўныя прароцтвы...

«Хахаха! -- зарагатаў павук і наляцеў ужо на галаву мухі. -- Зыкнеш? Ты зыкнеш? Не дачаканне! Не дачаканне тваё!

I павук, запеніўшыся са злосці, як бач прабіў галаву мусе і пачаў смактаць з яе кроў»9.

Праўда, задумаўся павук над словамі мухі, нават ноч не спаў, а назаўтра зрабіў і паставіў новых яшчэ дзесяць сетак.

Гэтыя новыя сеткі сімвалізуюць панаваўшую ў краіне рэакцыю, узмацненне паліцэйскіх рэпрэсій. Пісьменнік быццам бы гаворыць сваёй байкай: мухі паспрабавалі аб'яднацца ў барацьбе з павуком, але павукі яшчэ ў поўнай моцы і на кожную такую спробу адказваюць бязлітаснымі жорсткасцямі.

У баечным стылі напісаны амаль усе алегарычныя апавяданні Ядвігіна Ш. У адпаведнасці з асаблівасцямі баечнай апавядальнай манеры пісьменнік стварае то гумарыстычную сцэнку, то злую сатырычную камедыю. Ен старанна выпісвае харакгары герояў сваіх невялічкіх твораў, пры гэтым карыстаецца таксама баечнымі сродкамі мастацкай тыпізацыі: характары тыповыя, яны пададзены ў складаных грамадскіх узаемаадносінах, аднак не маюць індывідуальных рыс, пазбаўлены рэалістычнай канкрэтызацыі, псіхалагізм іх у значнай ступені абагульнены. Гэта ў свой час адзначаў М. Багдановіч. Ён пісаў, што Ядвігін Ш. падае «явлення жнзнн в внде упроіценном, нгаорнруя тонкостн, нзбегая [пснхологнческнх] мелочей [многое выкндывая, рнсуя почтн нсключнтельно крупнымн штрнхамн]»10.

Талент Ядвігіна Ш. як сатырыкабайкапісца ярка праявіўся ў алегорыі «Падласенькі» (1910). Па сугаасці гэта невялічкая сатырычная камедыя, у якой надзвычай каларытна выпісаны характары.

Алегорыя складаецца з чатырох маленькіх сцэн, у кожнай з якіх раскрываецца ў розных варыянтах адна і тая ж думка, якая валодае галоўным героем: сцярпець любыя пакуты, абы вучыўся сынок, абы «з бычаняці зрабіць чалавека».

I ў кожнай сцэне раскрываюцца ў адпаведнасці з магчымасцямі баечнага жанру характар героя, яго псіхалогія і нават у некаторай ступені грамадскія ўзаемаадносіны (вельмі харакгэрная сцэна размовы са скуралупам, якому Падласы прапанаваў сваю скуру).

Развязка канфлікту -- у апошняй сцэне. Перш чым прадаць на сынаву вучобу апошнюю скуру, бацькі -- Падласы і яго жонка Красуля -- вырашылі паклікаць сына дадому, паглядзець, як ён на чалавека рыхтуецца. Прыехаў Падласенькі. Бацькі «...глянулі і абамлелі: сынто, сын, -- і Падласенькі, толькі морда свінячая і не мычыць, а рохкаць стаў. Зараўлі з жалю Красуля і Падласы, але сынок скора іх усцешыў: «Гэта я, -- кажа, -- толькі так, -- да часу, а калі хочаце, каб зусім стаўся чалавекам, то на навуку не адну, а тры скуры спусціце...».

За празрыстымі алегарычнымі вобразамі і сітуацыямі стаяць рэальныя чалавечыя характары. Падласы -- алегарычны вобраз таго беднага беларускага селяніна, цягавітага, самаахвярнага, які мяркуе, што толькі адукацыя дапаможа мужыку пазбавіцца ад цемры і галечы. Гэты селянін гатовы на любыя ахвяры, абы толькі вывучыць, «вывесці ў людзі» сваіх дзяцей. Аднак абставіны аказваюцца мацней за самыя рашучыя дзеянні селяніна ў яго імкненні да чалавечага жыцця.

Асвета, навука, лічыць Ядвігін Ш., -- адзін з самых асноўных сродкаў паляпшэння жыцця народа. Зрабіць беларускага мужыка пісьменным і свядомым -- такая, на думку пісьменніка, бліжэйшая мэта нацыянальнай інтэлігенцыі. I ўвесь пафас сваёй сатыры пісьменнік накіроўвае супраць тых сацыяльных умоў, якія параджаюць ненармальныя Ірамадскія з'явы, ствараюць свайго роду зачараванае кола -- каб выбіцца з галечы, селяніну трэба пазбавіцца сваёй духоўнай цемнаты, неадукаванасці, але перашкодай на шляху да адукацыі стаіць тая самая галеча, матэрыяльная незабяспечанасць.

Аднак ідэйная задума алегорыі «Падласенькі» не абмяжоўваецца толькі гэтым. Шсьменнік выстаўляе на суд рэнегацтва некаторых прадстаўнікоў інтэлігенцыі, з'яву, якая балюча і востра паўстала перад грамадскай думкай у пачатку стагоддзя, у перыяд нацыянальнавызваленчага ўздыму на Беларусі. У алегорыі асуджаюцца тыя беларускія інтэлігенты, якія, атрымаўшы адукацыю на горкія бацькоўскія грошы, пачынаюць цурацца і працоўнага асяроддзя, і бацькоў, і роднай мовы. Болыы шырока пра рэнегацтва інтэлігенцыі і пра яе прычьшы Ядвігін Ш. скажа некалькі пазней у сваіх публіцыстычных нарысах.

Апавяданні байкі Ядвігіна Ш. узбагацілі маладую беларускую прозу цэлай гамай сродкаў мастацкай сатыры. Сатырычнагумарыстычная афарбаванасць апавядання ў Ядвігіна Ш. ствараецца і трапнай камічнасцю сюжэтных сітуацый, і яркай моўнай характарыстыкай дзеючых асоб, і ўменнем паказаць унутраную сутнасць з'явы праз раскрыццё яе знешніх супярэчнасцей.

Ядвігін Ш. -- майстар моўных характарыстык. Яго апегарычныя апавяданні -- жывы прыклад багатай сінанімічнасці, метафарычнасці беларускай мовы, сведчанне яркасці і свежасці яе тропаў.

У свінарніку сярод ночы адбылася незвычайная падзея: у паважанай маткі нарадзіўся рабы парсючок (алегорыя «Рабы»). Важная вестка перадаецца па інстанцыі з захаваннем належнай субардынацыі. Пісьменнік падбірае такія трапныя сінонімы, якія ўносяць у слоўны малюнак дадатковыя фарбы, тыя паўтоны, што так неабходны ў аб'ёмным жывапісе, дапамагаюць адчуць настроі людзей, іх узаемаадносіны.

Вартаўнік, які прачнуўся ад гармідара, узнятага жыхарамі свінарніка, «падняўся» (ён спаў не распранаючыся на саломе ў баковачцы, прыбудаванай да свінарніка) і «пайшоў будзіць» аканома. Пан аканом спаў у цёплым ложку і не вельмі быў рады гэтай начной трывозе, але служба ёсць служба, таму ён «устаў, апрануўся і пацягнуўся будзіць ахмістрыню». Тоўстая, прысадзістая ахмістрыня не проста паднялася, нават не ўстала з ложка, а «выпаўзла з пярыны» і не разбудзіла, а сваімі пухлымі, чырвонымі кулакамі «як бач падняла на ногі дзвюх дзевакспадручніц сваіх», і ўсёй грамадой «сунуліся» на месца важнага здарэння12. Або яшчэ: аканом, «падышоўшы пад акно, стаў спярша далікатна барабаніць па ім костачкай зложанага ў кручок пальца, пасля ляпаць усёй пяцярнёй, урэшце, як пачаў пражыць кулаком у аконную раму».

Пісьменнік памайстэрску выкарыстоўвае экспрэсіўныя магчымасці слова. Такія алегорыі яго, як «Варона», «Вяселле», цікавы тым, што эмацыянальная афарбоўка, сатырычнагумарыстычная інтанацыя іх ствараюцца не столькі камізмам сюжэтных сітуацый, колькі з дапамогай экспрэсіўных сродкаў мовы. Тут няма непасрэдных аўтарскіх характарыстык. Героі самі сябе характарызуюць у энергічных дыялогах, у тых ці іншых учынках, якія вельмі трапна і дасціпна каменціруе аўтар.

I самаўладарная каршуніха ў алегорыі «Вяселле», і ліслівая, беспрынцыповая сініца, і баязлівая дробязная птаха, якая хоць мае «прашпаргы», аднак не мае ніякіх гарантый ад небяспекі, -- усё выпісана надзвычай ярка. Алегорыя «Вяселле» -- празрыстая сатыра на ўяўнасць дараваных царскай уладай свабод і грамадзянскіх правоў, сатыра на рускую рэчаіснасць часоў рэакцыі. Апавяданне складаецца з дзвюх сцэндыялогаў -- размова каршуніхі з дачкой, калі яны абмяркоўваюць, каго запрасіць на вяселле, і размова каршуніхі з сініцай, якая вярнулася ад «дробязнай» птахі. Мноства яркіх эпітэтаў, удалых метафар і звароткаў, скупыя і разам з тым трапныя аўтарскія рэмаркі -- усё гэта тыя моўныя сродкі, якія пісьменнік чэрпаў з жывой народнай гаворкі, з фальклорных крыніц, апрацоўваў, рабіў іх здабыткам літаратурнай мовы.

Алегарычныя апавяданні -- лепшая частка літаратурнай спадчыны Ядвігіна Ш. Іменна ў гэтай мастацкай форме пісьменнік найбольш поўна праявіў свой сатырычны талент.

Сярод алегарычных твораў Ядвігіна Ш. своеасаблівасцю формы вылучаюцца «Дубдзядуля» (1909) і «Бярозка» (1910).

У алегорыі «Бярозка» расказваецца пра горкую жаночую долю, пра людскую жорсткасць, але расказваецца своеасабліва, як у народнай сумнай песні, -- лірычнаўзнёсла, жаласліва, з мноствам паэтычных параўнанняў, паўтораў, з інверсіямі і без так неабходнай у рэалістычнай прозе канкрэтызацыі чалавечага харакгару.

Мастацкая дэталь не адыгрывае тут той ролі, якую яна павінна мець у рэалістычным апавяданні, а псіхалагічная абмалёўка вобразаў занадта агульная.

Гераіня гэтага апавядання Марыська не знайішіа сярод людзей таго, каму можна паскардзіцца на цяжкое жыццё. Яна паскардзілася бярозцы. I бярозка пасля таго счарнела сярод лета, здрабнелі, пакорчыліся яе лісточкі. Дрэва і тое спалохалася такой горкай жаночай долі і спарахнела, памерла без пары, затое гаротная жанчына, калі прыходзіла да бярозкі скардзіцца, «мела хвіліны, падобныя да шчасця...»

У гэтым творы пісьменнік мысліць алегарычнымі, сімвалічнымі вобразамі. Яго не цікавяць «дробязі жыцця» -- хто крыўдзіў Марыську, як яна жыла замужам, якія людзі яе акружалі. Гаротная жаночая доля выступае тут як адвечная катэгорыя.

Такімі ж адвечнымі катэгорыямі з'яўляюцца Праца, Бяда і Цярпенне селяніна ў апавяданні «Дубдзядуля». Па мастацкіх асаблівасцях -- сентыментальны тон апавядання, рытм фразы, шырокія сімвалічныя абагульненні -- гэта апавяданне вельмі нагадвае папярэдняе -- «Бярозку». Абодва творы прадстаўляюць нешта пераходнае паміж алегорыяй і рэалістычным, псіхалагічным апавяданнем -- гэта свайго роду сінтэз традыцыйных фальклорных і ўласна індывідуальных аўтарскіх мастацкіх прыёмаў творчасці, прычым перавага пакуль ІІІто зусім відавочна на баку першых. I песеннарамантычны вобраз бярозкі, і казачны вобраз дубаволата, і прыўзняты лірычнасентыментальны стыль, і сама пабудова вобразаў, і перапляценне рэалістычных і фантастычных элементаў у сюжэце бяруць свае вытокі з народнай паэзіі.

У 1910 г. Ядвігін Ш. здзейсніў сваю даўнюю мару -- зрабіў падарожжа па родным краі. 27 мая ён выбраўся з Вільні і пешшу накіраваўся па Ашмянскім тракце. Падарожжа цягнулася да канца верасня. Шсьменнік прайшоў больш за 400 вёрст, наведаў шмат вёсак, мястэчак і хутароў, пазнаёміўся з рознымі людзьмі.

Свае пісьменніцкія ўражанні, грамадзянскі роздум над эканамічнымі і нацыянальнымі праблемамі жыцця беларускага селяніна ён выклаў у нататках «Лісты з дарогі»14. Гэта твор маладога ў беларускай прозе жанру -- публіцыстычны нарыс.

У час падарожжа Ядвігіна Ш. цікавіць мова, быт селяніна, эканамічнае становішча вёскі, краю. Вельмі засмучае аўтара беднасць беларускіх вёсак. Прычыну гэтай беднасці ён бачыць або ў нядбайнасці мужыцкай, або ў неўраджайнасці зямлі. I кожны раз прыходзіць у захапленне, калі сустракаецца з сельскагаспадарчай вынаходлівасцю селяніна, прапагандуе яе, сам дае парады. Шсьменнік ад усяго сэрца радуецца, што сяляне вёскі Трабы, якія раней перад Калядамі пачыналі ўжо купляць хлеб, сталі сеяць лубін на сваіх неўрадлівых землях, і цяпер хлеба не толькі хапае на ўвесь год, але які пудзік калі і застанецца ў запасе.

Аднак чым далей ідзе пісьменнік па дарогах роднага краю, тым лепш ён разумее, што вельмі цяжка растлумачыць усе беды сялянскія толькі нядбайнасцю, п'янствам мужыка ці неўрадлівасцю зямлі. У яго нататках з'яўляецца такі вокліч: «Зямлі мала, пашы для жывёлы мала -- таму горка жыць!» У вёсцы Заберазь -- беднасць, безгаспадарлівасць. Ён пачынае даваць парады, як лепш арганізаваць гаспадарку, але раптам перарывае апавяданне: «Не ў «лістох» аб гэтым месцы гаварыць, што і як трэба ўзяцца каля гэтага, дый пакуль не будзе паміж сялян згоды, еднасці, хаўрусаў, пакуль не пазбудуцца няволі сваёй -- шнуровай гаспадаркі, -- датуль трудна што колечы і зрабіць»15.

Бяда селяніна ў беззямеллі і бяспраўі -- да такога вываду прыходзіць Ядвігін Ш. Ён піша: «Мужыку ж выбіраць няма з чаго: скрабе ён ад мяжы да мяжы: хіба ўжо якую нетру толькі пакідае. I ўсё ж такі пры сваёй цяжкай працы, пры найлепшым ураджаі выжыць сямейнаму селяніну з сваёй гаспадаркі -- без заработкаў са стараны -- нельга, бо сам варштат яго працы цесны. Некаторыя дабрадзеі і апекуны нашы кажуць, што зямлі мужыку хіба хватае, калі і гэтай, якую мае, не мржа як належыць выкарыстаць. Але каб падняць даходнасць зямлі, трэба перакуліць варункі не толькі гаспадаркі, але і варункі самога жыцця нашага мужыка. А на гэта трэба працы і часу. Працы -- пакуль мужык не стане добра свядомым; часу -- пакуль мужык не стане свабодным».

Ва ўзорных памешчыцкіх гаспадарках ёсць добры слуга, які завецца Капітал; сам ён няскора яшчэ, бадай, пяройдзе на бок селяніна, а без яго не дадуць рады ніякія ўпраўляючыя -- з цвёрдай упэўненасцю заяўляе аўгар «Лістоў з дарогі».

А ў апошнім лісце («Думкі з падарожжа») пісьменнік робіць зусім рашучыя вывады: «Народ паспеў: не такімі вачамі глядзіць ужо ён на свет, якімі глядзеў гадоў 10--15 таму назад. Праўда, з яго быццам закпілі, мігнуўшы перад вачамі бляскам вясёлкі, -- але як туман расплылася яна, і без таго асцярожны беларус зрабіўся яшчэ больш непрыступным да сваёй душы, да сваіх думак... Адно зразумеў ён, што так жыць, як жыў дагэтуль, -- нельга; ён шукае новых дарог і гатоў пайсці па іх, але трэба не толькі паказаць, кудой выхад, але і разам -- побач пратаптываць гэтую новую дарогу, бо вера на словы страціла свой крэдыт...».

Многа думак выказаў пісьменнік аб роднай мове. 3 горыччу гаворыць ён пра тых беларусаў, што за апошнія бацькоўскія крывавыя грошы прыждалі надзець модныя курткі з бліскучымі гузікамі і пачалі цурацца роднай мовы. «Мова -- гэта душа нацыянальная народа: калі ёсць такая душа, то ёсць і гаспадар яе -- гэта сам народ... Дык не чурацца, не заракацца трэба гэтага народа, а ісці на сустрэчу яго жаданням, яго думкам... Хай кожны святлейшы чалавек ідзе паміж гэтага народа і запальвае паміж яго светач навукі, свядомасці, справядлівасці і гэткім парадкам сплачвае хоць частку таго доўгу, які ён зацягауў перад роднай сваёй старонкай, каторая ўскалыхала і ўзгадавала яго...».

Пісьменніка заўсёды хвалявала праблема народнай асветы. У «Лістах з дарогі» Ядвігін Ш. закранае гэту праблему з усёй публіцыстычнай палкасцю. «Да прасветы моладзь, праўда, шчыра горнецца, -- піша ў нататках аўтар, -- але вядомая наша прасвета: чытаць, пісаць навучаць, а далей -- хоць у вір галавой: няма за што, дый няма куды дзецца»19.

«Няма за што» -- гэта адзін бок справы. Пісьменнік выступае яшчэ і супраць казённай сістэмы адукацыі. Яго непакоіць тое, што вучаць у школах, гімназіях і семінарыях не на роднай мове і што наогул «рамкі, у якія ўціснута цяпер навука нашых школ, даюць столькі карысці, колькі можа мець яе галодны чалавек, калі яму вымазаць вусны салам»20. Асноўную віну за тое, што беларус, мужыцкі сын, ледзь толькі трошкі вывучыцца, пачне цурацца роднай мовы, пісьменнік ускладае на сістэму асветы, русіфікатарскую палітыку.

Ядвігін Ш. быў пісьменнікам ліберальнага напрамку. П. Бадунова ў сваіх успамінах аб Ядвігіне Ш. зазначае, што пісьменнік «не спадзяваўся, што так скора просты беларускі селянін і работнік, забіты і загнаны панамі і чыноўнікамі, абдураны папамі і ксяндзамі, пакінуты сваёй уласнай інтэлігенцыяй, зможа нарэшце разбіць ланцугі няволі і зразумець сваю адвечную нацыянальную крыўду. Ён ненавідзеў стары парадак, але не верылася яму, штр новае жыццё пабудуецца разумна. Нямала спрачаўся ён з намі, маладым пакаленнем, шмат чаго чорнага казалі мы адзін другому. А толькі наступаў час шырокай працы, і ён, стары, смела ішоў з намі, гарачымі і маладымі галавамі».

У мастацкай спадчыне Ядвігіна Ш. ёсць алегорыя «Дачэсныя» (1912). Даўнейшы спакойны звер, добры сябра і памочнік чалавека, аднойчы быў моцна пакрыўджаны: нейкая скупая гаспадыня «аднаго разу, калі воўк, пасучы цэлую раніцу гаспадарскую стадніну, прыбег на снеданне дахаты», замест цёплага хлеба кінула яму горача напалены камень. Выракшыся службы, пайшлі ваўкі грамадой са скаргай да цара свайго льва і сталі з яго дазволу (усё жывое павінна есці і піць) рабаўнікамі. На выпадак жа голаду цар даў ваўкам даўгавечную карову.

Са спачуваннем расказаўшы пра тыя аб'ектыўныя абставіны, якія вымусілі ваўка зрабіцца драпежнікам, каб не загінуць ад голаду, пісьменнік у другой частцы алегорыі з'еддіва сатырычна малюе парадкі, якія хутка ўзніклі ў воўчай грамадзе. «Паміж згоднай даўней воўчай сям'і пачаліся звадкі, завялося шальмоўства; харчаваць карову ўсім разам прыходзілася, а як пойдзе дзяліцьба малака, дык адзін так набухаецца яго, што ледзь адпаўзе, а іншы зусім з пустым жыватом пасунецца»22. Каб пазбавіцца ад такога ашуканства, вырашылі на сходзе: кожны дзень прызначаць чароднага ваўка, які б даглядаў карову і ўвесь удой забіраў сабе.

«Цешыліся ваўкі з такога мудрахітрага свайго пастанаўлення, але нядоўга. Кожны воўк, як толькі падойдзе яго чародны дзень, разважае сам сабе: «На якое ліха мне карміць гэтую карову, калі з гэтага харчу прыбудзе малака не столькі мне, колькі заўтрашняму чароднаму; хай жа сабе той важдаецца з ёй, а я што выдаю -- то і маё. Як сталі гэтак даглядаць сваю кароўку дачэсныя гаспадары, дык калі не пажывяцца на старане баранчыкам ці так чымколечы, зубамі ляскаць прыходзіцца.

...Але карову ўсё ж такі дояць! Не толькі малако дачыста сцягнуць, але ціснуць, ажно пакуль да крыві не дабяруцца, ды, апрача таго, кожны гэткі гаспадар няўзнак -- ціхачом, а хоць кавалачак і лыткі з беднай жывёлы ўрве»2л

Алегорыя непазбежна выклікае аналогіі з грамадскага жыцця і прыводзіць да раскрыцця некаторых сацыяльных поглядаў аўтара: у беларускага селяніна, заўсёды галоднага, цёмнага, прыгнечанага панамі, запалоханага царскімі чыноўнікамі, абдуранага папамі і ксяндзамі, стагодцзямі выхоўваліся недавер і грамадзянская інертнасць. Гэты селянін йсіхалагічна не падрыхтаваны для ўспрыняцця прасцейшых норм калектыўнага ці, па тэрміналогіі Ядвігіна Ш., хаўруснага гаспадарання. Вось чаму пісьменнік думаў, што селянін не так хутка здолее «разбіць ланцугі сваёй няволі» і «разумна пабудаваць новае жыццё».

Але сам ён выступаў за розныя формы сялянскага «хаўруса», бачыў у ім нейкае, няхай сабе частковае, выйсце з няспыннай бясхлебіцы пры тым крытычным малазямеллі, у якім знаходзіўся селянін. У 1905 г. ён выступіў у газеце «Белорусскнй вестннк» (№ 150) з карэспандэнцыяй «Нарывы». «Каму ж невядома, -- піша аўтар, -- што наш селянінбеларус звыкся з галадоўкай? ...Была б бульба, а хлеб -- рэч святочная.

Зусім іншая справа, калі не хапае корму для жывёлы, коней...

Хто хаця аднойчы ў жыцці чуў рыканне галоднай жывёлы -- не забудзе яго! Ніякія нервы не вытрымліваюць гэтага роспачнага малення нямых! Не вытрымліваюць нервы нават і нашага да ўсяго апатычнага беларуса».

Усім зместам карэспандэнцыі Ядвігін Ш. даводзіць неабходнасць стварыць склад запаснога корму для жывёлы накшталт запасных сялянскіх магазінаў збожжа.

Аднак у гэтым жа годзе пісьменнік друкуе другую частку «Нарываў»24, дзе з горыччу канстатуе, што адной з прычын нізкай ураджайнасці сялянскіх палёў з'яўляюцца менавіта гэтыя магазіны запаснога збожжа. Узяўшы збожжа на насенне, селянін затым вяртае магазіну доўг і працэнты з яго часцей за ўсё збожжам, якое вельмі засмечана пяском, ці, яшчэ горш, проста пустазеллем, змешана са збожжам другога гатунку. К вясне гэтае «насенне» пераўтвараецца ў цвёрдыя глыбы, якія даводзіцца разбіваць молатам ці сякераю.

Можна меркаваць, што гэтыя факты, якія ўзяты, хутчэй за ўсё, з уласнага вопыту работы ў падобным магазіне, прывялі Ядвігіна Ш. да даволі песімістычных сацыяльных абагульненняў і стварэння алегорыі «Дачэсныя». Тым не менш заслугоўваюць увагі грамадзянская шчырасць і вялікая заклапочанасць народным лёсам, якімі прасякнута наогул уся праца Ядвігіна Ш. на ніве культурнага асветніцтва і публіцыстычны нарыс «Лісты з дарогі» ў прыватнасці.

Амаль адначасова з алегарычнымі творамі Ядвігін Ш. піша псіхалагічнабытавыя апавяданні: «Зарабіў», «Шчаслівая», «Гаротная», «3 бальнічнага жыцця», «Зарабляюць», «Жывы нябожчык».

Пісьменнік свабодна і ўпэўнена адчуваў сябе ў жанры празаічнай байкі. Дднак псіхалагічнае апавяданне ўвесь час прыцягвала яго ўвагу магчымасцю больш глыбока адлюстраваць сучасную рэчаіснасць, багатую складанымі грамадскімі ўзаемаадносінамі, вострымі праблемамі маральнага, сацыяльнага і нацыянальнага парадку. I ён спрабуе свае сілы ў жанры ўласна апавядання.

Пісьменнікгуманіст шчыра спачувае бедам народным, і ў яго апавяданнях гучыць вялікая павага да чалавека працы і пратэст супраць сацыяльнай несправядлівасці. Голас пісьменніка становіцца гнеўным, калі ён расказвае пра абяздоленых людзей.

Апавяданне «3 бальнічнага жыцця» (1909) з'яўляецца адным з лепшых рэалістычных твораў Ядвігіна Ш. Тут пісьменнік выяўляе майстэрства псіхалагічнага аналізу. Чытач знаёміцца з героем, калі той у непрытомнасці ляжыць на бальнічным ложку. Увесь трагізм становішча гэтага чалавека, прыгнечанасць яго псіхічнага стану адчуваюцца вельмі выразна. Апавяданне будуецца на яркім драматызме знешніх сюжэтных сітуацый, а чалавечыя настроі, адчуванні застаюцца недзе ў падтэксце.

«Нумар семнаццаты» -- так называюць чалавека, які канае на бальнічным ложку. Начны служачы нават вылаяўся, калі яго разбудзілі з той прычыны, што хворы памірае: «Вось выбраўся! Супакою чалавеку не даюць!» А тыя з хворых, што былі на выздараўленні, паджартоўвалі: «Проціў ночы выбраўся, нябось, якраз трапіць да Абрагама на піва»25. I ніводнага слова спачування, увагі. Крыху надгарэўшая свечка -- увесь знак, уся нядоўгая памятка, што на свеце не стала аднаго чалавека. Жорсткае, бязлітаснае жыццё заўчасна кінула чалавека ў абдымкі смерці. Гэта ж жыццёвая жорсткасць зрабіла людзей абыякавымі, раўнадушнымі да чужой трагедыі.

Не менш трагічная гісторыя расказана Ядвігіным Ш. у апавяданні «Гаротная» (1911). На долю гераіні Тамашыхі выпалі цяжкія выпрабаванні лёсу: сірочае дзяцінства, пастаянная нястача, голад, цяжкая праца і, нарэшце, самае страшнае -- смерць дзяцей, знясіленых паўгалодным жыццём і недзіцячай працай.

Пісьменнік, хоць яшчэ і нясмела, выкарыстоўвае форму няўласнапрамой мовы. Ён ад свайго імя апавядае пра жыццё Тамашыхі, але ў аўтарскае апавяданне часам уліваецца моўная плынь з не ўласцівымі яму размоўнымі інтанацыямі. Гэта апісанне падзей і чалавечых настрояў з пункту погляду гераіні, выяўленне светаразумення гаротнай вясковай жанчыны, непісьменнай, забітай і бяспраўнай.

Такім чынам, вобраз Тамашыхі аказваецца асветленым «знутр» -- у няўласнапрамой мове самой гераіні, якая мяркуе і аб сваіх учынках, і аб розных праявах вясковага жыцця, зыходзячы з уласнага вопыту, вузкага кола ўзаемаадносін з блізкімі ёй людзьмі, з аднавяскоўцамі; і як быццам бы збоку -- у характарыстыках пісьменніка, які бачыць падзеі шырэй і прад'яўляе патрабаванні да жыцця, да грамадства, зыходзячы з высокіх ідэалаў гуманізму, сацыяльнай справядлівасці. Гэта і ёсць пачатак, зародкі аб'ёмнасці ў паказе чалавека.

Апавяданне «Гаротная» не багата на знешнія падзеі, але драматызм гэтых падзей глыбокі і хвалюючы. Цёмная, энясіленая горам і адчаем жанчына адважваецца на небяспечныя сродкі, змагаючыся за жыццё сына, і не толькі не выратоўвае яго, але паскарае смерць. Праўда, і тут замалёўка таго ці іншага псіхалагічнага стану яшчэ не стварае цэласнага літаратурнага характару. Сюжэт апавядання буцуецца не на сутыкненні характараў (іх у творы яшчэ няма), а на апісанні падзей. Але на тым этапе, калі псіхалагічнае апавяданне знаходзілася ў працэсе станаўлення, дасягненнем для прозы былі і псіхалагічныя эцюды, эмацыянальна яркія і праўдзівыя, якімі напоўнена большасць рэалістычных твораў Ядвігіна Ш. Апісаныя ў такіх апавяданнях, як «Зарабляюць», «Шчаслівая», «Зарабіў», жыццёвыя гісторыі сваім аб'ектыўным зместам выклікаюць пратэст супраць той сацыяльнай рэчаіснасці, у якой столькі жорсткасці, бесчалавечнасці, столькі слёз і гора.

Сям'я Юркі Сухавея з апавядання «Шчаслівая» бедная па той прычыне, што над ёю вісіць нейкі злы лёс. Вёска, у якой жыве Юрка, вялікая, зямля ўдалася, усе жывуць заможна, адзін Юрка канец з канцом ледзь звяжа. I сям'я ў яго не занадта вялікая, і не гультай ён, і да чортава зелля не дужа ласы, але як ні завіхаецца, як ні кідаецца, -- усюды прамахне. «Нажыве парсюка карміць -- не есць; купіць карову -- прычэпіцца нейкае ліха -- капыты задзярэ; конь -- на роўнай дарозе ўлегцы -- ногу зломе... Калі ваўкарэзіна барана з поля сцягне -- то пэўна Юркі; каршун курыцу дзярэ -- толькі Юркі; сабака ашалеў -- ну, значыцца, Юркі; жарабё ў студні ўтапілася -- і не пытай -- Юркі!»26

Пры такім вытлумачэнні падзей уся гісторыя жыцця Юркавай сям'і ўспрымаецца як выключная, апавяданне губляе сваю рэалістычную глыбіню. Той самы недахоп уласцівы і апавяданням «Зарабіў», «Зарабляюць».

Тым не менш імкненнем да псіхалагічнага аналізу ў мастацкай прозе, майстэрствам будаваць востры драматычны сюжет Ядвігін Ш. унёс прыкметны ўклад у развіццё беларускай прозы наогул і жанру апавядання ў прыватнасці.

Вясной 1914 г. Ядвігін Ш. пераехаў у Мінск, дзе да пачатку вайны быў адным з арганізатараў і тэхнічным рэдактарам штомесячных часопісаў «Саха» і «Лучынка». Вайна спыніла гэтыя выданні, але пісьменнік заставаўся ў Мінску. Ён быў арганізатарам Беларускага таварыства дапамогі ахвярам вайны, ставіў спектаклі, выступаў на сцэне, на свой кошт выдаў зборнік «Беларускія жарты» (1915), некалькі сельскагаспадарчых брашурак. I ўсё гэта ў свабодны ад надзённай працы час, бо даводзілася неяк зарабляць на хлеб, працуючы то ў Мінскім цэнтральным бюро працы, то кіраўніком пашывачных майстэрняў па ваеннаму абмундзіраванню.

Празмерная работа, дрэнныя матэрыяльныя і кватэрныя ўмовы далі пачатак цяжкой хваробе (сухоты горла). Зімой 1918 г. Ядвігін Ш. вымушан быў легчы ў Мінскі шпіталь, а як трошкі ачуняў, паехаў у сваю Карпілаўку і амаль нікуды не выязджаў з дому. У час грамадзянскай вайны загінулі рукапісы пісьменніка, усе закончаныя і незакончаныя тврры, што «адлежваліся ў шуфлядзе».

Праз некаторы час Ядвігін Ш. пачынае супрацоўнічаць у газеце «Беларусь», друкуе там сваю аповесць «Золата» (1920), адзін з першых твораў буйнога эпічнага жанру ў беларускай літаратуры. Аповесць «Золата» -- твор незакончаны. I тым не менш ён вельмі цікавы па некаторых сваіх мастацкіх якасцях і як адзін з першых твораў беларускай прозы вялікага эпічнага жанру.

«Золата» -- гэта сур'ёзная спроба стварэння псіхалагічнай аповесці. У творы напружаны дэмакратычны сюжэт (прычым драматызм унутраны), намечана логіка развіцця характараў, ёсць цікавыя псіхалагічныя даследаванні. А гэта з'яўляецца значным дасягненнем маладой беларускай прозы.

Аповесць з'явілася лагічным працягам той работы па ўзбагачэнні апавядальнай культуры беларускай прозы, якая праводзілася пісьменнікам дагэтуль у бытавых апавяданнях. Тое, што ў іх толькі намячалася, тут выявілася больш поўна: уменне падаць жыццёвыя з'явы з поўнай глыбінёй, з падтэкстам, свядомае выкарыстанне няўласнапростай мовы з мэтай стварыць аб'ёмнасць слоўнага малюнка.

Ядвігін Ш. даследуе ў аповесці душэўны свет герояў, спрабуе намаляваць харакгар. I многае яму ўдаецца. Так, памастацку пераканаўча падаюцца ўзаемаадносіны галоўных герояў твора Васіля Дубінскага і Зосі Стрончык -- ад першага іх знаёмства да трагічнай смерці Васіля. Прыехаўшы ў вёску, Васіль набывае кавалак зямлі, што пуставала побач са Стрончыкавай, купляе сёетое з гаспадаркі і пакуль што жыве ў Стрончыкаў. Васілю спадабалася Зося. Наколькі яна яму дарагая, хлопец асабліва адчуў, калі ад'ехаў на 50 вёрст ад хаты, дзе жыла Зося. «Розныя думкі ажно прашылі яго мозг: не спаў усю ноч, а назад гааў каня да Стрончыкавай сялібы як на пажар. Угледзеўшы ўрэшце Міколу і Зосю, ён так з імі вітаўся, так аб усім распытваўся, -- як бы нямаведама колькі часу не бачыліся. Аніяк не мог даць веры, што праз гэты час нічога не змянілася, і заглядаў у вочы то старому, то дзяўчыне з недаверствам: ці крыюцца яны перад ім з чымколечы, аб чым не хочуць прызнацца».

Агледзеўшы ўсю гаспадарку, нагаварыўшыся даволі, Васіль, змучаны дарогай, кінуўся на сена спаць, але трывожныя думкі зноў захапілі хлопца. Ен пачынае аналізаваць сваё становішча і прыходзіць да вываду, «што прычыны неспакою не ў грошах, частку каторых успеў расторыць, не час, патрачаны на чужую гаспадарку, не зямля, не тая пусташ, якую марыў набыць, -- не, усё гэта толькі тыя нітачкі, якія накручваюцца на адзін і той самы клубок, а клубок адзін -- Зося»28.

Васіль вырашае пагаварыць з Зосяй як найхутчэй, каб была пэўнасць, тады вернецца і спакой, пагаварыць неадкладна, заўгра раніцай. Пісьменнік тонка перадае душэўны стан хлопца, праўдзіва апісвае яго збянтэжанасць, яго пачуцці. «Але раніца як бы ахаладзіла той імпэт, які быў агарнуў яго ўчора з вечара. Няпэўнасць -- чым і як скончыцца найважнейшая для яго цяпер справа -- адбірала адвагу: ось, у нядзелю пойдуць на вечарынку ў мястэчка -- тады і разгаварыцца найлепш будзе, -- ніхто не перашкодзе. Прыйдзецца, праўда, чакаць яшчэ два дні -- што зробіш -- пры рабоце час праляціць нязначна, а там усё будзе ўжо вядрма і скончана.

Аднак мыляўся Васіль: тыя два дні, якія, спадзяваўся, шпарка пройдуць -- як на злосць цягнуліся бесканечна, а кожная работа, за якую бы ні браўся, так не спорылася, што проста з рук валілася. Калі ж урэшце надышла нядзеля і збліжаўся час выбірацца на вечарьшку, то Васілю раптам захацелася, каб зноў вярнуліся і субота, і пятніца. Яго цвёрдая пастанова неадкладна разгаварыцца з Зосяй зноў пачала неяк слабець, таяць»29.

Грошы, багацце, золата -- вось той д'ябал, які так заблытаў чалавечыя адносіны і прывёў да трагічнай развязкі.

Тэма «ўлада грошай» не новая ў сусветным мастацтве. Але Ядвігін Ш. раскрывае яе на новым жыццёвым матэрыяле, падае характары ў спецыфічных нацыянальных абставінах. У аповесці апісаны побыт, норавы, патрэбы, спадзяванні беларускага селяніна, ярка намаляваны асноўныя рысы сялянскай псіхалогіі, узаемаадносіны мужыка з местачковым мяшчанствам.

Твор Ядвігіна Ш. «Золата» -- цікавая з'ява ў беларускай літаратуры і з боку насычанасці канкрэтным жыццёвым матэрыялам, і як адна з першых у прозе сур'ёзных спроб псіхалагічнай аповесці.

Восенню 1920 г. зусім хворы Ядвігін Ш. выехаў у Вільню. У 1921 г. ён выдае тут свае «Успаміны», над якімі працаваў яшчэ дома. «Успаміны» таксама засталіся незакончанымі. Першая частка, якая ўбачыла свет, ахоплівае студэнцкія гады пісьменніка, арышт і знаходжанне ў Бутырках.

«Успаміны» -- твор мемуарнага жанру. Гэта не проста хроніка даўніх падзей, а мастацкі твор, усхваляванае апавяданне пра тое, што перажыта сэрцам чалавекаграмадзяніна. Студэнцкія хваляванні падаюцца то з лірычнай усхваляванасцю, то з гумарам і жартам, то з непазбыўнай тугой.

24 лютага 1922 г. у Вільні на бальнічным ложку, у разлуцы з сям'ёй пісьменнік памёр.

Пісьменнікрэаліст, ён у сваіх творах адлюстраваў пэўны перыяд гістарычнага жыцця беларускага народа, узбагаціў беларускую прозу новымі жанрамі, унёс магчымую на тым этапе стылявую разнастайнасць у розныя віды апавядання, быў адным з пачынальнікаў буйнога эпічнага палатна і мастацкай публіцыстыкі.

лявіцкі беларуская мастацкая проза

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Белорусскнй вестннк. 1905. № 111.

2. Купала Я. 36. тв.: У 7 т. Т. 7. Мн., 1976. С. 431432.

3. Багдановіч М. Поўн. зб. га: У 3 т. Т. 2. Мн., 1993. С. 217.

4. Ядвігін Ш. Апавяданні. С. 51.

5. Адраджэнне. 1922. Сш. 1. С. 289.

6. Ядвігін Ш. Апавяданні. С. 48.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Кароткая характарыстыка і асаблівасці сучаснай беларускай прозы, біяграфія і творчасць яе прадстаўнікоў: Ніл Сымонавіч Гілевіч, Рыгор Іванавіч Барадулін, Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц, Вярцінскі Анатоль Ільіч. Уклад дзеячаў у развіццё беларускай літаратуры.

    реферат [16,4 K], добавлен 22.11.2011

  • Вывучэнне біяграфіі Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч (Цёткі) - пачынальнікаў навейшай беларускай літаратуры. Псеўданімы, якімі яна карысталася ў сваёй творчасці. Літаратурная спадчына Цёткі (паэзія, проза, публіцыстыка), яе значэнне ў беларускай літаратуры.

    реферат [39,3 K], добавлен 26.03.2013

  • Мастацкія асаблівасці прозы Ш. Ядвігіна, яго шлях ад твораў сатырычна завостраных, алегарычных, блізкіх да фальклорных да рэалістычна-псіхалагічных апавяданняў і лірыка-філасофскіх імпрэсій. Фальклорныя матывы ў творах. Спосабы мастацкай тыпізацыі герояў.

    курсовая работа [86,7 K], добавлен 17.12.2014

  • Вывучэнне біяграфіі і творчасці Якуба Коласа (сапраўднае імя і прозвішча Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч), вядомага беларускага савецкага пісьменніка. Якуб Колас - адзін з класікаў і заснавальнікаў беларускай літаратуры, народны паэт Беларускай ССР.

    реферат [35,8 K], добавлен 22.02.2011

  • Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.

    дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015

  • Аналіз літаратурнай пародыі як віду мастацтва. Месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Аналіз літаратуразнаўчых крыніц, прысвечаных пародыям і эпіграмы ў беларускай літаратуры. Эвалюцыя іх у творчасці сучасных пісьменнікаў.

    дипломная работа [101,3 K], добавлен 26.06.2013

  • Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.

    реферат [22,2 K], добавлен 01.03.2010

  • Літаратурная творчасць Янка Маўр. Напісання прыгодніцкага рамана "Амок", першага ў беларускай літаратуры. Ідэйна-эстэтычнае рэчышча маўраўскай прозы. Эвалюцыя жанру прыгодніцкай аповесці, мастацкая навізна. Пасляваенны перыяд у творчасцs пісьменніка.

    реферат [31,1 K], добавлен 24.02.2011

  • Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.

    реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011

  • Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. Тэматычна бурлескная паэзія эпохі Асветніцтва. Развіццё школьнай драматургіі.

    реферат [36,9 K], добавлен 24.02.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.