Формы пазакласнай працы на ўроках беларускай мовы ў пачатковай школе

Пазакласная праца па беларускай мове як арганічная частка навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Гурток, гульня як від пазакласнай працы. Моўныя спаборніцтвы: конкурс скорагаворак, псеўдаслоўнік, гульня ў тэлеграмы, алітэрацыя, лагагрыфы, шарады.

Рубрика Педагогика
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 01.01.2014
Размер файла 43,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

УВОДЗІНЫ

Адна з важнейшых задач сённяшняй школы - выхаванне інтэлектуальна развітай, духоўна багатай, нацыянальна свядомай творчай асобы. Без вырашэння гэтай задачы немагчыма паспяхова ажыццявіць праграму нацыянальнага Адраджэння. Вялікую ролю у фарміраванні чалавека выконвае роднае слова. Якуб Колас пісаў: “Скрозь адчыненыя дзверы роднай мовы льецца у школу шырокая, магутная плынь, плынь асветы, людкуючы розум і пачуцці дзяцей” [1, с. 319].

Пазакласная праца - арганічная частка навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе.

Пазакласная дзейнасць вучняў дае настаўніку дадатковую магчымасць выхоўваць у іх сталую патрэбу чытаць, каб харашэць душой, развіваць свой густ, пашыраць літаратурны і агульны кругагляд, выпрацоўваць культуру працы з кнігай.

Пазакласная праца адрозніваецца ад урокаў у першую чаргу тым, што яна заснавана на прынцыпе добраахвотнасці. Вучань займаецца тым, што яго прываблівае, што падабаецца найбольш. Цікавасць з'яўляецца актыўным стымулам у пазакласнай дзейнасці школьнікаў. Яна выклікае эмацыянальны ўздым, энтузіязм Ї фактары, якія садзейнічаюць павышэнню эфектыўнасці навучання і выхавання.

У аснове пазакласных заняткаў ляжыць самадзейнасць вучняў. Таму тут ярчэй выяўляюцца асоба школьніка, яго інтарэсы, схільнасці, яго ўнутраны свет, маральныя і эстэтычныя ідэалы. На занятках гуртка, на экскурсіі ці ў паходзе, пры падрыхтоўцы вечарыны, канферэнцыі, дыспуту ствараюцца новыя своеасаблівыя калектывы, якія аб'ядноўваюць вучняў розных класаў адной ці некалькіх паралеляў на аснове агульных інтарэсаў. Настаўнік можа больш плённа ўплываць на выхаванца як сваёй асобай, так і мастацкім словам. Мэтанакіраванае выкарыстанне літаратуры для выхавання запраграміраваных якасцей асобы на пазакласных занятках адбываецца пры спрыяльных умовах.

Пазакласная праца па беларускай мове ставіць за мэту:

падтрымліваць цікавасць да беларускай літаратуры як да вучэбнага прадмета і як да духоўнага здабытку народа;

фарміраваць нацыянальна свядомую асобу, яе менталітэт;

развіваць моўную культуру, пашыраць агульны і лінгвістычны кругагляд вучняў.

Пазакласная праца па мове мае свае задачы:

дапоўніць, паглыбіць веды, уменні і навыкі вучняў па мове, атрыманыя на уроках;

навучыць дзяцей самастойна працаваць з кнігай, з даведачнай літаратурай па мове;

развіваць творчыя здольнасці вучняў;

узбагачаць слоўнікавы запас школьнікаў;

выхоўваць пашану да роднага слова, жаданне карыстацца ім у паўсядзённым жыцці.

Апрача агульнадыдактычных, пазакласная праца мае спецыфічныя прынцыпы арганізацыі. Яны наступныя:

1. У адрозненне ад класных заняткаў, якія маюць абавязковы характар, у пазакласных мерапрыемствах дзеці ўдзельнічаюць не дзеля адзнакі, а з-за жадання пазнаць цікавае, невядомае. Таму адзін з асноўных прынцыпаў пазакласнай працы Ї яе добраахвотнасць. Вучні могуць прыйсці, напрыклад, на першае пасяджэнне гуртка па мове, кіруючыся рознымі матывамі: адны цікавяцца моўнымі праблемамі, другія запішуцца ў гурток, аддаючы пашану любімаму настаўніку, трэці прыйдзе з-за цікаўнасці, “за кампанію”. Задача ж настаўніка заключаецца ў тым, каб, захоўваючы прынцып добраахвотнасці, з'яднаць гурткоўцаў, аб'яднаць іх жаданнем зведаць нязведанае, пастаянна падтрымліваючы цікавасць да заняткаў.

2. Прынцып узаемасувязі класных і пазакласных заняткаў. Пазакласныя заняткі могуць быць разнастайныя па форме і змесце, аднак у любым выпадку іх нельга разглядаць як дадатковыя для працы са слаба падрыхтаванымі вучнямі. Метады і прыёмы гэтых заняткаў не павінны капіраваць працу настаўніка з вучнямі на звычайным, традыцыйным уроку. Непажадана, каб пазакласныя заняткі мелі толькі характар гульні, беспрадметнага захаплення. У аснове пазакласнай дзейнасці павінен ляжаць прадуманы, багаты змест, захавана паслядоўнасць правядзення, пэўная сістэма ведаў па мове ў тым альбо іншым аспекце.

3. У арганізацыі пазакласнай працы па беларускай належснае месца павінна быць адведзена прынцыпу займальнасці. А. С. Макаранка пісаў: “У дзіцячым узросце гульня Ї гэта норма, і дзіця павінна заўсёды гуляць, нават калі яно занята сур'ёзнай справай” [2, с. 59].

Разам з тым прынцып займальнасці не павінен быць дамінуючым. Звесці пазакласную працу да гульні, да выключна займальных мерапрыемстваў азначае звузіць задачы і мэты пазакласнай працы. Нестандартнасць заданняў, яркі, запамінальны характар мерапрыемстваў павінны працаваць на асноўную, мэту: развіваць моўную культуру, выхоўваць пашану да беларускай мовы як візітнай карткі народа, яго духоўнага скарбу.

Пазакласная праца па мове павінна насіць адметны, нацыянальны характар. Беларуская мова, маючы агульныя карані з іншымі славянскімі мовамі, Ї самабытная, самастойная. Пазакласная праца Ї нацыянальная па форме і змесце Ї здольная дапамагчы спасцігнуць душу беларускага народа праз яго мову, культуру, выхаваць не Івана-няпомніка, а беларуса як носьбіта нацыянальнай ідэі, з пачуццём уласнай і нацыянальнай годнасці, з паважлівым стаўленнем да свайго і іншых народаў. “Нятворчае стаўленне да рэкамендацый рускіх метадыстаў, арганізатараў пазакласнай працы, простае капіраванне гуртковых заняткаў, вечароў, вусных часопісаў, тыдняў беларускай мовы, распрацаваных на рускім лінгвістычным матэрыяле, не можа выявіць адметнасці і прыгажосці беларускай мовы, а тым больш прывіць пачуццё гордасці за духоўную культуру беларусаў” [3, с. 259].

Але, на жаль, мала грунтоўных метадычных распрацовак па пазакласнай працы па беларускай мове. Распрацаваны толькі асобныя моманты гэтай працы такімі метадыстамі як, А. Руцкай [4], Н. Шамоўская [5], В. Пачаловіч, М. Падгайскім і іншымі.

Мэта курсавой работы Ї раскрыць формы пазакласнай працы на ўроках беларускай мовы ў пачатковай школе.

Мэтай прадугледжана вырашэнне наступных задач:

раскрыць пазакласную працу як частку навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе;

вызначыць формы пазакласнай працы па беларускай мове ў пачатковай школе;

ахарактарызаваць формы пазакласнай працы па беларускай мове ў пачатковай школе.

1. ПАЗАКЛАСНАЯ ПРАЦА Ї АРГАНІЧНАЯ ЧАСТКА НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ Ў ШКОЛЕ

Адным з асноўных напрамкаў літаратурнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца стварэнне гуманістычнай сістэмы навучання і выхавання з асобасна арыентаваным падыходам. Пазакласная праца якраз і дапамагае забяспечыць гэты напрамак і істотна дапаўняе ўрокі беларускай мовы, замацоўвае і пашырае тыя веды, якія атрыманы на ўроках. Яна дазваляе вучням больш грунтоўна і дасканала засвойваць матэрыял па літаратуры. Каб сістэматызаваць і сканцэнтраваць у патрэбных кірунках працу, неабходна, па-першае, на пачатку навучальнага года стварыць творчую групу з зацікаўленых літаратурай вучняў. Па-другое, распрацаваць канкрэтныя задачы дзейнасці, галоўнымі кірункамі якой з'яўляюцца:

* паглыбленне ведаў па беларускай літаратуры;

* выпрацоўка камунікатыўных уменняў і навыкаў;

* развіццё пошукавай і даследчай работы вучняў.

Для развіцця інфармацыйна-пошукавых і арганізатарскіх здольнасцей прадугледжваюцца асобныя кірункі. Абапіраючыся на ўменні і навыкі, набытыя на ўроках, у пазакласнай рабоце плануецца іх значнае пашырэнне і ўдасканаленне. Вучні скіроўваюцца да:

* ажыццяўлення бібліяграфічнага пошуку, працы са слоўнікамі, даведнікамі, іншымі крыніцамі інфармацыі;

* складання рознага роду табліц, наглядных дапаможнікаў, ілюстравання, распрацоўкі і афармлення газет, вітрын, выстаў, куткоў;

* падрыхтоўкі мерапрыемстваў для школ, выступленняў перад бацькамі;

* інсцэніравання літаратурных твораў, паказу моўных сітуацыйных эцюдаў.

Але поспеху ад пазакласнай працы можна чакаць толькі тады, калі праводзіцца яна будзе з захаваннем агульнапрынятых умоў і патрабаванняў.

1. У першую чаргу трэба ўлічваць, што пазакласная праца праводзіцца для таго, каб замацаваць і паглыбіць той аб'ём ведаў, які вызначаны праграмай, а таксама дапоўніць цікавым, змястоўным матэрыялам, што пашырыць уяўленне пра сумежныя віды мастацтва, гісторыю і культуру.

2. Другая ўмова - гэта старанна прадуманае спалучэнне, лагічная звязанасць пазакласных заняткаў з паўрочнай працай. Чакаць плёну можна тады, калі будзе забяспечана арганічная, а не штучная сувязь. Выключэннем могуць быць пазакласныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да юбілеяў і знамянальных дат.

Планаванне пазакласнай працы ажыццяўляецца наступным чынам:

ПЛАНАВАННЕ ПАЗАКЛАСНАЙ ПРАЦЫ

на аснове праграм

на аснове календара знамянальных дат і падзей

на аснове агульнага школьнага плана

3. Пазакласная праца - гэта своеасаблівы выхад са стану паўсядзённасці. Рыхтуючыся і прымаючы ўдзел у ёй, вучні заўсёды чакаюць чагосьці незвычайнага, цікавага, яркага, а таму неабходна прадумваць як афармленне, так і сродкі эмацыянальнай выразнасці. Актыўнасць вучняў абуджаецца, калі выкарыстаны цікавы, займальны матэрыял. Нельга забывацца на прынцып даступнасці: ва ўсім павінны быць улічаны ўзроставыя псіхалагічныя асаблівасці і адукацыйны ўзровень школьнікаў.

4. Пазакласная праца, яе шматлікія формы даюць магчымасць кожнаму пабыць навідавоку. Праграма, сцэнар павінны будавацца на запланаванай і ў той жа час свабоднай дзейнасці, якая дае прастор для творчага самавыяўлення кожнага ўдзельніка ў разнастайных ролях і становішчах. Такі падыход дае відавочны выхаваўчы эфект: скіроўвае на сур'ёзнае стаўленне да ведаў, дапамагае адчуць сябе значнай часткай калектыву, згуртоўвае, развівае пачуццё адказнасці, свядомай дысцыпліны.

5. Вельмі важна пры арганізацыі і правядзенні пазакласнай працы захоўваць прынцып добраахвотнасці. Але гэта зусім не значыць, што настаўнік павінен чакаць, калі з'явіцца сам па сабе моўны актыў. Зацікавіць, заахвоціць, пераканаць вучня, выклікаць у яго жаданне больш даведацца і паўней выявіць сябе як асобу - непасрэдны абавязак настаўніка. Утрымаць, не знізіць планку зацікаўленасці можна толькі на аснове сатворчасці. Шырокая вучнёўская ініцыятыва павінна падтрымлівацца і праяўляцца ва ўсім: у планаванні, у арганізацыйных асновах, у змесце і формах дзейнасці. Нават калі вучнёўскія прапановы будуць слабейшыя за тое, што мае ў творчым арсенале настаўнік, нельга аўтарытарна адкідаць іх, а неабходна пастарацца дапамагчы ўдасканаліць або падвесці да сваёй задумы так, каб яна стала знаходкай саміх вучняў, пастаянна заахвочваючы самастойнасць і творчы пошук выхаванцаў, пакідаючы прастор для выдумкі і імправізацыі, дыпламатычна скіроўваючы ў патрэбнае рэчышча.

6. Усё, што праводзіцца ў рамках пазакласнай працы, павінна быць добра арганізавана, але не заарганізавана. Залішне строгі рэжым, калі ўся дзейнасць вучняў распісана па хвілінах, педагагічна рэгламентавана, калі ўсё загадзя і шматразова адрэпеціравана, часам ператварае жывую справу ў фармальнасць. Вучань ужо не думае пра тое, што і як ён гаворыць, робіць, дбаючы пра тое, каб не заблытацца, не забыцца сказаць патрэбную фразу. Справа перастае быць цікавай і ператвараецца ў нудны абавязак, звужаецца першапачаткова створанае прасторавае поле творчай справы, творчай самарэалізацыі.

Такім чынам, захаванне вышэйназваных умоў і патрабаванняў да правядзення пазакласнай працы робіць яе асабліва плённай.

2. ФОРМЫ ПАЗАКЛАСНАЙ ПРАЦЫ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ Ў ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛЕ

Сучаснай методыкай распрацаваны разнастайныя формы і віды пазакласнай працы па беларускай мове.

Выбіраючы пэўную форму ці від пазакласных заняткаў, настаўнік павінен арыентавацца на колькасць удзельнікаў і патрабаванні да часу правядзення. Формы і віды пазакласнай працы наступныя:

МАСАВАЯ

ГРУПАВАЯ

КАМЕРНАЯ

ІНДЫВІДУАЛЬНАЯ

ФОРМЫ ПА КОЛЬКАСЦІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ

ПАЗАКЛАСНАЯ ПРАЦА

ВІДЫ ПА ЧАСЕ ПРАВЯДЗЕННЯ

ПАСТАЯННАЯ

ЭПІЗАДЫЧНАЯ

ЦЫКЛІЧНАЯ

пазакласная праца беларускай мова

Па колькасці ўдзельнікаў:

1. Масавая, калі ў падрыхтоўку і само мерапрыемства (найчасцей свята, вечар, прадметны тыдзень) уключаецца шмат вучняў, не аб'яднаных стабільнымі калектывамі, класамі. Гэта могуць быць вучні розных узростаў.

2. Групавая - вялікія творчыя групы для падрыхтоўкі канферэнцый, конкурсаў, віктарын, афармлення і выпуску інфармацыйных плакатаў, насценгазет, вядзення рукапіснага альманаха, часопіса; групы, якія будуць выступаць у якасці каманды або для заняткаў у гуртках.

3. Камерная, калі да падрыхтоўкі і правядзення падключаюцца вучні з розных класаў, але іх няшмат і толькі тыя, хто па-сапраўднаму цікавіцца вылучанай тэмай; кола ўдзельнікаў вельмі абмежаванае.

4. Індывідуальная - праца з вучнямі, якія атрымалі індывідуальныя заданні, даручэнні пры падрыхтоўцы да мерапрыемстваў (рэфераты, даклады, інфармацыі, ілюстрацыйны матэрыял), выступаюць у ролі вядучых, або з тымі, хто спрабуе свае сілы ў літаратуры.

Па часе правядзення:

1. Пастаянная - кіраўніцтва пазакласнай працай.

2. Эпізадычная:

а) правядзенне моўных свят, прадметнага тыдня, вечароў, ранішнікаў, экскурсій, канферэнцый, дыспутаў, віктарын, конкурсаў, міні-алімпіяд і інш.;

б) выданне альманахаў, часопісаў, газет; напісанне дакладаў, рэфератаў, сачыненняў.

3. Цыклічная - праца гурткоў, музеяў, клубаў.

Для того каб пазакласныя заняткі былі і змястоўнымі, і цікавымі, настаўнікі пачатковых класаў шырока выкарыстоўваюць граматычныя задачы, вершы, казкі, апавяданні, загадкі, прыказкі, прымаўкі, дыяфільмы, карціны, навочныя дапаможнікі, інсцэніроўкі, гульні і т. д. Пры гэтым выконваецца абавязковае правіла: матэрыял павінен выхоўваць, а рашэнне граматычных задач Ї развіваць кемлівасць вучняў.

Заняткі плануюцца ў нас такім чынам, каб тэмы іх адпавядалі ўтрыманню праграмнага матэрыяла, выкладанага на ўроку. Такі парадак уводзіцца ўжо з першых месяцаў навучання дзіцяці ў школе.

Кожная форма пазакласнай працы мае сваю спецыфіку.

2.1 Гурток як від пазакласнай працы

Гурток - адзін від пазакласнай працы Гэта форма цыклічнай пазакласнай працы трывала ўвайшла ў школьную практыку. Настаўнікі беларускай мовы фарміруюць свой літаратурны актыў. Гэта праца ажыццяўляецца праз педагагічныя кансіліумы, дыягностыку, анкетаванне, агітацыйныя гутаркі, праз выяўленне ў час урочных заняткаў вучняў, якія асабліва цікавяцца беларускай мовай.

На сёння ў школе найбольш папулярнымі з'яўляюцца тры віда гурткоў:

* гурток роднай мовы;

* моўна-творчы гурток;

* моўна-гістарычны гурток.

Апошнім часам у школьную практыку пачалі ўваходзіць інтэграваныя гурткі. Накірункі іх працы могуць быць розныя: мова і літаратура, мова і тэатр, мова і жывапіс, мова і музыка, мова і рыторыка і інш.

Поспех любой працы залежыць ад прадуманасці яе ажыццяўлення, спланаванасці. Пазакласная праца ў дадзеным выпадку не выключэнне.

2.2 Гульня як від пазакласнай працы

“Добра арганізаваная гульня даводзіць разумовую i эмацыянальную актыўнасць да такога ўзроўню, якога ніколі не бывае пры звычайным завучванні, бо яна аб'ядноўвае мэту, дзеянне i вынік, мабілізуе веды i ўвагу, уцягвае ва ўдзел нават пасіўных: сочачы за гульнёй, яны зусім не пасіўнa ўдзельшчаюць у працэсе даследавання (пошук - рашэнне - доказ)”, Ї слушна заўважае В. Паўлоўская [6, с. 3]. Такая гульня-праца не ўспрымаецца як праца, таму што дае перамогу над няведаннем, над непадатлівым граматычным матэрыялам, моўнымі загадкамі i слоўнымі парадоксамі; над стамленнем, над нервовай перагрузкай (пры напружаным выкарыстанні рэзерваў памяці, уяўлення, аператыўнасці, эмацыянальнасці); над сабой - над абыякавасцю i душэўнай лянотай, зайздроснасцю, няўпэўненасцю у сабе i празмерным самалюбствам; над іншымі ў конкурсе: умовы для ўcix роўныя, усё залежыць толькі ад сябе, i зусім натуральным з'яўляецца жаданне быць калі не першым, то не ў ліку апошніх - здабыць ачкі камандзе i радасць сабе.

Праз гульню значна лягчэй зразумець няпростыя законы мовы - а значыць, яе, мову, ведаць, паважаць, любіць, берагчы, i пэўна, бліжэй да сэрца, з трапяткім адчуваннем свайго дачынення да яе лесу ўспрыняць вось гэтыя словы педагога К. Д. Ушынскага: “Адыміце ў народа ўсё - i ён усё можа вярнуць, але адыміце мову - i ён ніколі ўжо не створыць яе нанова. Новую радзіму нават можа стварыць народ, але мову - ніколі. Вымерла мова ў вуснах народа - вымер i народ” [7, с. 187].

Кожная з гульняў мае не адну, а некалькi мэтавых установак, i ўсе разам яны вырашаюць наступныя задачы: удасканаленне фанематычна-моўнага слыху, набыццё артыкуляцыйнай дасканаласці, трэніроўка моўнага апарату; вывучэнне суадносін вуснай i пісьмовай мовы, папярэджанне i выпраўленне арфаэпічных i арфаграфічных памылак, умацаванне графічных навыкаў; узбагачэнне слоўнага запасу, актывізацыя выкарыстання розных моўных сродкаў; самастойнае здабыванне ведаў, усведамленне складаных моўных з'яў праз назіранне i супастаўленне, абгрунтаванне i абагульненне; выпрацоўка дакладнай арыентацыі ў моўных з'явах, хуткай рэакцыі, трывалай звычкі трымаць напагатове свае веды i ўзбагачаць ix; развіццё лагічнага i вобразнага мыслення, памяці, кемлівасці; выхаванне павагi да мовы, увагі да слова, таварыскасці, адказнасці.

Пры выбары той ці іншай гульні можна кіравацца i больш канкрэтнымі мэтамі: набыць новыя веды па тэме, удакладніць, пашырыць i паглыбіць ix, разгледзець з'яву ў новым аспекце, звязаць новае з вядомым, узнавіць забытае, папярэдзіць забыванне i iнш.

Надумку выдатнага педагога Шацкага аб тым, што “гульня - гэта жыццёвая лабараторыя дзяцінства... Чым больш гульня ўваходзіць у працу, тым лепш”, i таму добра разумее, што правільна арганізаваная граматычная гульня - гэта не спосаб ажывіць “мёртвы” урок, а спосаб даць “жывы” ўрок жывой мовы.

Гульні памогуць настаўнікам разнастаіць пазакласныя i пазашкольныя заняткі па мове. Гуляць трэба па законах гульні, дзе дапускаюцца паўторы i падказкі, дзе даруюцца памылкі i не даруецца падман, дзе больш моцныя вучаць слабейшых, дзе старэйшы - не дыктатар, а ўдзельнік на роўных, толькi больш дасведчаны i ў граматыцы, i ў этыцы.

Пажадана заахвочваць дзяцей загадзя рыхтавацца да гульні, аб'явіўшы пра яе ўмовы i тэму - няхай яшчэ раз разгорнуць падручнікі, пагартаюць слоўнікі, заглянуць у даведнікі. Не варта баяцца паўтарыць адну i тую ж гульню, калі яна прыйшлася даспадобы: дзеці “вырастуць” з яе, як толькі яна страціць для ix патрэбу i цікавасць. Пазней яны могуць вярнуцца да забытай гульні, але на больш высокім узроўні ведаў.

У гульнях з літарамі карысна прывучаць пазнаваць літары рознай канфігурацыі, звяртаць увагу на стылізаваныя шрыфты загалоўкаў у друку, маляваць прыгожыя каляровыя літары для гульняў - працаваць над эстэтыкай пісьма.

Праводзячы гульні на выпрацоўку арфаграфічнай зоркасці, неабходна мець на ўвазе, што ёсць арфаграмы, звязаныя з вымаўленнем (напрыклад, гук у слабай пазіцыі), а таксама не звязаныя з вымаўленнем (злітнае i раздзельнае напісанне), i адпаведным чынам арганізаваць пазнавальную дзейнасць.

У гульні заслужаныя балы i ачкі атрымліваюць пераможцы. Але неабходна заахвочваць i тых, хто не ў ix ліку. Знайсці для ix занятак легка - памочніка суддзі, асістэнта вядучага, кантралёра або члена журы (з тэхнічнай функцыяй). Уважлівы, зацікаўлены назіральнік паступова i сам пацягнецца да больш актыўнай дзейнасці, каб дабіцца перамог у гульнях.

Дзелавітасць Ї неабходная рыса характару для кожнай асобы нашага вірлівага часу. Чалавек, які валодае ёю, звычайна арганізаваны i дакладны ў працы, умее пераадольваць цяжкасці i заўсёды дасягае пастаўленай мэты, знаходзіць рацыянальныя спосабы вырашэння праблем. Ён настойлівы, сур'ёзны, разважлівы. Без дзелавітасці, лідэрства сёння вельмі легка апынуцца на самай нізкай сацыяльнай ступені грамадства.

Першыя асновы дзелавітасці, як вядома, закладваюцца ў сям'і. Але зыходзячы з рэаліяў часу галоўную ролю ў вырашэнні гэтай праблемы, на нашу думку, павінна выконваць сучасная агульнаадукацыйная ўстанова. Як сказаў французскі пісьменнік Анры Барбюс, “школа Ї гэта майстэрня, дзе фарміруецца думка маладога пакалення, трэба моцна трымаць яе ў руках, калі не хочаш выпусціць з рук будучыню” [6, с. 47]. Такім чынам, наспела неабходнасць выхоўваць у вучняў дзелавітасць, якая дасягаецца перш за ўсё шляхам усебаковай сувязі навучання з жыццём.

Найбольш эфектыўны метад, які далучае школьнікаў да дзейнасці, спрыяе развіццю творчых здольнасцей i самастойнасці, Ї гэта ўвядзенне ў адукацыйны працэс сучаснай школы гульні. Tакi дыдактычны метад актывізуе асобу вучня: дае магчымасць стаць лідэрам, дапамагае запомніць значны аб'ём інфармацыі, наладзіць міжасобасныя стасункі з аднакласнікамі i настаўнікамі.

Моўная гульня Ї разнавіднасць асобасна-арыентаванай педагагічнай тэхналогіі, якая мае на мэце навучыць асобных школьнікаў ці ix групы прымаць рашэнне. Яе можна выкарыстоўваць у час выкладання асобных тэм па мове, а таксама у час тлумачэння i паўтарэння новага матэрыялу, абагульнення i сістэматызацыі, праверка i ацэнкі ведаў вучняў.

Прапанаваная педагагічная тэхналогія, як паказвае вопыт, цікавая не толькі для школьнікаў 1-4 класаў. Гуляць звычайна хочуць усе вучні, важна толькі ўлічыць ix узроставыя асаблівасці, правільна выбраць форму гульні i арганічна ўключыць яе ў структуру пазакласнай працы. Падрыхтоўка i правядзенне моўнай гульні ажыццяўляюцца ў чатыры этапы.

На першым этапе настаўнік знаёміць удзельнікаў з тэмай i мэтай гульні, канкрэтызуе, яга матэрыял плануецца вывучыць i замацаваць.

На другім этапе паведамляюцца агульныя правілы супрацоўніцтва, крытэрый ацэнкі навучальнай дзейнасці, рэгламент i размяркоўваюцца ролі.

На трэцім этапе вызначаюцца склад удзельнікаў каманд i заданнi з улікам схільнасцей i зацікаўленняў вучняў.

На чацвёртым этапе падагульняюцца атрыманыя веды i падводзяцца вынікi. Тут важна тактоўна даць агульную i персанальную ацэнку, звярнуць увагу на ўдалыя i слабыя рашэнні пэўных задач гульні. Пажадана заслухаць прапановы i самаацэнку вучняў, што дапаможа пазбегнуць недахопаў на іншых занятках.

У педагагічнай літаратуры paciйскix аўтараў гэтай дыдактычнай мадэлі (Г.П. Шчадравіцкі, А.Л. Ліфшыц, В.Ф. Камароў i iнш.) вызначаюцца розныя тыпы моўнай гульні: ролевыя, імітацыйныя, арганізацыйна-дзейнасныя.

Звычайна ў вучняў 1-4 класаў найбольшую цікавасць выклікаюць гульні-спаборніцтвы, дзякуючы якім у школьнікаў фарміруюцца некаторыя якасці i імкненне да лідэрства, развіваецца ўменне кіраваць людзьмі. Поспех залежыць ад здольнасці вучня супрацоўнічаць з аднакласнікамi. Удзельнікі могуць пабываць у ролі настаўніка, экскурсавода, бібліятэкара, карэктара i інш. Taкi падыход у выкладанні мовы не толькі зробіць разнастайным змест урока, але i раскрые выхаванцам некаторыя аспекты пэўных тэм.

Не менш цікавы i займальны тып моўнай гульні - iмiтaцыйны, ці сцэнарны, калі ўдзельнікі выступаюць у пэўнай ролі паводле загадзя напісанага сцэнарыя. Тут няма аб'екта i мадэлі кіравання, як у гульні ролевага тыпу. Элементы вучнёўскага пераймання каго- ці чаго-небудзь, падробна пад нешта можна выкарыстаць у час правядзення гульняў “Што гэта за слова?” i “Пазнайце фразеалагізм”.

Прапануем некалькі моўных гульняў, якія можна выкарыстаць на занятках пазакласнай працы:

Ператварэнні

У казках мы даволі часта сустракаемся з ператварэннямі: то чараўнік ператварае царэўну ў жабу, то сам становіцца якой-небудзь істотай. У мове ператварэнні таксама нярэдкая з'ява, у тым ліку і ў словах. Есць і гульня, заснаваная на гэтай з'яве: змяняецца адна літара - і атрымліваецца зусім іншае слова. Так, прозвішча вядомага кінарэжысёра Эльдара Разанава легка ператварыць у прозвішча вядомага эстраднага артыста Генадзя Хазанава. Такое ператварэнне можа выклікаць смешную блытаніну, а часам і памылку, напрыклад: елка - хвойнае дрэва, ёлка - упрыгожанае на зімовае свята дрэўца.

Паспрабуйце і вы заняцца чараўніцтвам: ператварыце марскую буру ў атаку; жаночае імя ў пару года; звычку чалавека рухацца ў стыхійную з'яву; жывёлу ў рэчку; кветку ў востраў; прыбор для вымярэння вуглоў у машыну; расліну ў рыбу.

Хто добра ведае азбуку, той зробіць гэта хутчэй, чым той чараўнік.

А вось заданне для чараўнікоў вышэйшага класа: ператварыце рыбу ў птушку, а птушку - у пасудзіну, у якой можна зварыць і рыбу, і птушку.

Атрымалася? Тады - яшчэ: вазьміце зборнік старажытных мусульманскіх міфаў і ператварыце яго ў сушаную рыбу, а яе - у яшчарку, якая водзіцца ў пустынях, і хуценька (каб яшчарка не збегла!) зрабіце з яе свойскую жывёлу.

Удалося? Дык займайцеся далей такімі ператварэннямі самастойна.

3 мухі - слана...

Як ператварыць ката ў мыш? Проста: кот - кош - кыш - мыш. Ведаючы, як гэта робіцца, зрабіце з мухі слана, потым са слана - зноў муху. Цяпер - замест аднаго ваўка няхай з'явіцца некалькі коз.

Гэта гульня, як бачна, таксама заснавана на замене адной толькі літары, але перамагае ў ёй той, хто не толькі здзейсніць ператварэнне, але і для гэтага знойдзе карацейшы шлях.

Для размінкі ператварыце дрэва ў нагу жывёлы, а потым тое ж дрэва ў музычны інструмент, у пушнога звера, у бяду...

А цяпер - хто хутчэй ператворыць раку ў мора, ільва ў вала, зіму ў лета, год у век, дым у вар? Хто рэчку ператворыць у рыбку, а рыбку пасадзіць у банку?

Паронімы

Паронімамі называюцца словы, падобныя па гучанню, але розныя па значэнню аднакарэнныя словы; іх іншы раз блытаюць і няправільна ўжываюць у мове. А між тым яны адрозніваюцца адно ад другога адной ці некалькімі літарамі, што і дапамагае, гуляючы, папярэдзіць памылкі або пазбавіцца ад іх. У гульню неабходна запрасіць нашага вернага сябра - Тлумачальны Слоўнік: толькі з яго дапамогай мы можам дакладна разабрацца, што дыпламат (супрацоўнік міністэрства замежных спраў) і дыпламант (узнагароджаны на конкурсе дыпломам) - не адно і тое ж, хоць і паходзяць ад аднаго кораня, як і размоўная форма дыпломнік (той, хто рыхтуецца абараняць дыпломную работу).

Каб упэўніцца, што вы сябруеце з ім, Тлумачальны Слоўнік просіць падабраць кантэкст (сказ або словазлучэнне) і растлумачыць вусна значэнне слоў: ферма - фірма, пірог - пірога, факт - фактар, адрасат - адрасант, ампер - ампір, ка-мандзіраваны - камандзіровачны, лоцман - боцман, эскалатор - экскаватор, экспорт - эксперт. Ці ўсе тут словы паронімы?

Яшчэ заданне: у чым розніца паміж словамі ёмкі - ёмісты, дарыць - дараваць, жаданы - жадаемы, сыты - сытны, цікавы - цікаўны, убіць - забіць, гераічны - геройскі, чытач - чытальнік, злосны - зласлівы, старшы - старэйшы, сварыцца - зварыцца, адплываць - уплываць, утварыць - стварыць, рухавы - рухомы, гукавы - гучны, асвоіць - засвоіць. Перакладзіце іх на рускую мову.

А цяпер - падлічвайце балы, вызначайце пераможцаў.

Маскарад літар

Як дапамагчы літарам замаскіравацца, так і пазнаць іх потым пад маскаю павінны мы з вамі. Спачатку знойдзем такія словы, у якія могуць стаць замаскіраваныя літары. Гэта можна зрабіць шляхам конкурсу, як у папярэдняй гульні; затым, запісаўшы такія словы і словазлучэнні на карткі, будзем “здымаць маскі”.

Вядучы чытае слова ношка. Што яно значыць? Ці гэта тая ношка, якую носяць, ці - маленькая нага? Падабраўшы адпаведны кантэкст (яго можна прыдумаць, а можна і скарыстаць тое, што завучана на памяць), вы ўпэўніцеся, што пры напісанні гэта звычайныя словы, а пры вымаўленні адно з іх мае замаскіраваную літару, якая гучыць так, што можа змяніць значэнне слова. Гэта амафоны.

Амафоны

Чым больш амафонаў набярэцца ў вашу агульную скарбонку, тым хутчэй з'явіцца магчымасць заняцца гульнёю “Лато амафонаў”.

Раздаюцца карткі, на кожнай - слова (словазлучэнне) і яго тлумачэнне. Лепш, калі будзе па некалькі картак у кожнага. У вядучага таксама карткі, але маленькія, з адным толькі словам. Ен выцягвае іх па адной і чытае слова - напрыклад, гот. Два ўдзельнікі павінны сказаць: “У мяне”. Гэта значыць, што на картцы ў аднаго напісана: “прадстаўнік старажытнага племені готаў у Заходняй Еўропе”; у другога - “мера часу”, і ён, прачытаўшы голасна тлумачэнне, дадае: пішацца праз д (год, праверачныя словы - гадок, гады, гадавы).

Амафоны сустракаюцца сярод розных часцін мовы: род - рот, на пяць - напяць, медзь - мець, каска - казка, па тры - патры і г. д. На сугуч-чы такіх слоў складаюцца вершы-каламбуры, напрыклад:

Напісаў на дошцы Літар я са тры, Ды сказаў дзяжурны: - Літары сатры!

1х можна скарыстаць для праверачнай дыктоўкі:

Узняўся месяц, а (за тым) Ен знік за воблакам (за тым).

Яны карысныя для практыкаванняў па арфаэпіі:

Я зразу мець ніяк не мог: Якога колеру тут мох?

Амаформы

Сустрэліся суседзі, адзін пытае ў другога:

Тры арэхі - колькі ядраў будзе?

Тры ядры і будзе. Калі, вядома, арэхі не пустыя...

А калі цябе церці - таксама з аднаго цябе тры такіх будзе? Арэхі не церці, а біць трэба.

Гэты даўні жарт заснаваны на супадзенні форм лічэбніка і дзеяслова. Вось яшчэ амаформы:

сустрэліся раніцай (уранні) і любаваліся раніцай (раннем); сарваў ліпкі (ліпучы) лісток з маладзенькай ліпкі (дрэва); трэба паліць (паліваць) кветкі, а тады паліць (запаліць) у печы; лячу (вылятаю) да хворага, якога цяпер лячу (ратую ад хваробы).

Шукайце ў літаратуры, слухайце ў жывой гаворцы амаформы і амафоны, запісвайце - на гэтай аснове можна складаць цікавыя гульні-жарты.

Такім чынам, моўныя гульні павінны заняць пачэснае месца сярод адной з асноўных форм пазакласнай працы па беларускай мовы. Вядомы філосаф і мудрэц старажытнасці Геракліт заўважыў, што “Час - гэта хлопчык, які гуляе, перасоўваючы шашкі. Дзіцяці належыць уладаранне”. Філасофская выснова, што занятак дзяцей - гульня - адвечны. Менавіта прынцыпова важнае значэнне і паглыблены навуковы змест некаторых цікавых “гульнявых” эпізодаў пазакласнай працы.

2.3 Моўныя спаборніцтвы

На пазакласных занятках можна выкарыстоўваць і такія формы як конкурсы, спаборніцтвы. Апошнім часам актывізаваліся тэлевізійныя формы пазакласных мерапрыемстваў, напр: “Што? Дзе? Калі?”, “Поле цудаў” і інш.

Конкурс скорагаворак

Конкурс праводзіцца так: скорагаворка напісана на дошцы ці плакаце або паказваецца праз дэманстрацыйны апарат. Удзельнікі моўчкі асвой ваюць яе тэкст, затым па чарзе чытаюць. Умова: наибольшая хуткасць, выразная дыкцыя, інтанацыя, захаванне арфаэпіі. Ацэнка: не збіўся - пяць балаў, нязначная недакладнасць - чатыры, значная - тры, збіўся - два балы. Наступная скорагаворка - другі туріг. д. Умовы тыя ж, і можа атрымац-ца, адстаўшыя ў першым туры нагоняць у наступных.

Канчатковыя вынікі падлічваюцца пасля ўсіх тураў (пяці, сямі, дзесяці - па дамоўленасці і часавых магчымасцях); іх неабавязкова праводзіць у адзін дзень і нават тыдзень. На заканчэнне - конкурс фіналістаў, якім даюцца самыя цяжкія скорагаворкі. Праводзіць такія конкурсы цікава не толькі на асабістае першынство, але паміж класамі, атрадамі, камандамі, сем'ямі.

Скорагаворкі:

Мілая мама мыла мылам малую Мілу;

жвавы вожык жыва жуку пашыў кажух;

каму маку - куму макаку;

кату - каву, валу - кавалак, кошцы - шматок;

вол вала павалок па валоках;

кроп у страве, страва на траве, трава на дварэ, дровы на дрывотні;

на каптуры каптур, пад каптуром каптур - каптур пад каптур, каптур на каптур;

пад пятым пяньком папау Паука пяткай па апеньках;

пад полкай каўпак, пад каўпаком палка, каўпакі на палках, палкі ў палках;

пекар Пётр пёк пірог;

у Піліпа папілі ліпавага пітва;

Патапка пакаваў пакупнікам пакупкі ў пакункі;

Патап пакапаў - бык патаптаў;

Панкратова карта ў Карпа, Карпова карта ў Панкрата;

падарыў Панкрат Карпу паркалъ і шкарпэткі, паркаль пакралі, шкарпэткі парвалі;

ткач ткаў тканіну хутка - выткаў хустку;

ткаў ткач хустку на таку, хукаў на руку;

калы трэба перакалоць, перакалаціць, пералапаціць;

Ларыса рабіла лабараторныя работы ў лабараторыі;

Лаўрэн на рэчцы лавіў рыбу,

Ларыса варыла рыбу з лаўровым лістом;

Паша Сашу пашыла папаху,

Саша Пашы пашыў шапку;

Паша пашыла, Лора парола;

пайшла Паша з шышкамі па шашы за Сашам:

у Сашы каша, у кашы сала.

Лавіў рыбак судака. Судзіў судак рыбака:

Лоўка, рыбак, ловіш, Судаку сорам робіш!

Каня каню канькала:

Папі, конь, папі, конь. Каню конь папікаў:

Папі, каня, папі, каня!

Зачаплю чаплю чапялою!

Не цапай чаплю, не чапляй чапялой: чапля ля цяпелъца, чаплі цёпла.

У ката капыты, у каня кіпцюры.

Не, у каня кіпцюры, у ката капыты!

Псеўдаслоўнік

“Бесталковы” слоўнік - гэта гульня слоў, заснаваная на падабенстве, сугуччы слоў і іх частак. Каб складаць псеўдаслоўнік, патрэбна не толькі пачуццё гумару, але і тонкае, дакладнае адчуванне слова. Так, кожнаму вядома і без слоўніка, што сааўтар - гэта другі аўтар, выдатнік - лепшы вучань; зразумелае і слова бачу. У псеўдаслоўніку ж сабачнік - той, хто нешта бачыў разам з табою (а не той, хто мае нейкае дачыненне да сабак). На той жа падставе гаротнік - альпініст, жрэц - той, хто зашмат есць; сапернікі - птушкі з аднолькавым пер'ем.

Аб'яўляецца конкурс: хто больш складзе тлумачэнняў для псеўдаслоўніка за абмежаваны час (частка урока, задание да наступнага урока, на працягу канікул і г. д.). Можна складаць іх нават на працягу навучальнага года і па меры складання здаваць на падпісаных лістках у журы або рэдакцыю насценгазеты, настаўніку. У канцы года з лепшых складаецца “Псеўдаслоўнік 19... года”. У ім тлумачэнні размешчаны па алфавіту (можна і па некалькі на адно слова), за кожным у дужках названы аўтар.

Варыянт: Скласці слоўнік - па аднаму слову на кожную літару азбукі; за кожнае слова - бал. Пераможцы па колькасці могуць быць пераможаны пераможцамі па якасці (нават тымі, у каго на некаторыя літары няма слоў), бо за асабліва смешныя тлумачэнні - за гумар першай, другой і трэцяй “катэгорый” - дадаюцца адпаведна пяць, тры і два балы. Замест лічбавых балаў можна ўжываць літарныя: “в” - “вельмі”, “н” - “нішто сабе”, “а” - “абы-што”; або: “с” - “смешна” і “в” - “нясмешна”. Імі можа карыстацца калектыўнае журы, паказваючы адпаведныя карткі.

Такім чынам, псеўдаслоўнік:

акно - не вароты (футбольный);

базар - супрацоўнік базы;

воўк - той, хто церпіць ад зайца;

грамзапіс - запіс рэвізора аб недаважванні ў магазіне;

дваровы - двое плаксаў;

елка - кандыдатка ў ёлкі;

ёлка - былая елка;

жаба - жабо жаночага роду;

завочнікі - акуляры;

іранец - ранец 1ры;

лазня - шведская сценка (спарт.).

Далей слоўнік складайце самі.

Тэлеграмы

Гульня ў тэлеграмы - таксама спаборніцтва ў дасціпнасці. Праўда, пасылаць іх па тэлеграфу наўрад ці хто рызыкне, а прачытаць у вясёлай кампаніі сяброў і блізкіх - цікава.

Задумана слова, напрыклад кніга. Ад кожнай яго літары трэба ўтварыць словы - з гэтых слоў і складаецца тэкст тэлеграмы. Што можа атрымацца - мяркуйце самі:

Купі некалькі ігруш гнілых Аня Коля не ідзі госці абутым і г.д. Службовыя словы, як і ў сапраўднай тэлеграме, апускаюцца, за выключэннем сэнсава неабходных. Вось яшчэ некалькі прыкладаў са словам свая:

Слівы вашы абтрос я Спяшайся варыць абед Ядзя Сваё вараня абмяняй (на) ягня Сагрэй вады абмый язык Сеня (у) вагоне абгані яго Суніцы важна аздобіць яйкамі Салёную воблу апішы ямбам

Алітэрацыя

Алітэрацыя - інакш гукапіс, якім часта карыс-таюцца ў сваіх творах майстры мастацкага слова як прыёмам, што дазваляе больш яскрава перадаць чытачу сутнасць вобразаў. Пашукайце прыклады алітэрацыі і ў творах нашых славутых пісьменнікаў.

А можна складаць і самім асобныя сказы, нават вершы з алітэрацыяй:

Прыслухайся да нашай мовы: Як ёмка сталі гукі ў словы! Грукоча гром - скажы гучней, I ты пачуеш гул грымотаў. Журчыць ручэй - скажы цішэй, I - ручаёк шапоча ўпотай. Радзіма! Партыя! Герой! - Якая моц у гэтых словах! I сам ты чуеш, дружа мой, Выразнасць, мілагучнасць мовы.

Як ціха пчолы лепяць соты,

Як змеі з сховаў выпаўзаюць,

Як з чорных хмар грымяць грымоты,

I як гарністы гучна йграюць,

Як летні дожджык цёпла льецца,

Як з гор ручэй да рэчкі рвецца -

Прыслухайся да нашай мовы:

Тут вобраз ёсць за кожным словам!

Анаграмы

Анаграма - вершаваная моўная загадка, у якой, памяняўшы месцамі літары аднаго слова, трэба атрымаць другое, з іншым значэннем. Абодва словы трэба ўгадаць. Вось прыклады:

1. Амаль у кожнай тваёй страве ці на стале мне трэба быць. Інакш мне літары паставіш - Адразу ў лес ён пабяжыць.

2. Я - птушка, лятаць я гатова, Але буду у полі расці, Як зможаш у новае слова Мае літары ты размясціць.

3. Я ў лесе расту, у бары у густым, А бываю і смачнаю стравай. Памяняй мае літары месцамі ты - Калісьці па моры я плаваў.

4. Даю я ў спёку цень табе, Мяне ты летам часта хваліш. Парадак літар памяняй - I цэлы лес ты мною зваліш.

5. Ляжу заўсёды на зямлі,

Трымаю на сабе жалеза.

Ты месцы літарам змяні -

Тады ў каструлю я палезу.

6 Кусаю я людзей, скаціну,

Звіню над вухам надта нудна. Паставіш р у серадзіну - Мяне ты зробіш часткай судна. Парадак літарам змяніць - На судне буду я служыць.

Адгадайце зашыфраваныя словы. Метаграмы

Гэта граматычная гульня-загадка, заснаваная на замене літары на іншую. Каб яе адгадаць, неабходна ўказаную літару замяніць таксама ўказанай (іншы раз другая можа не называцца). У выніку атрымліваецца новае слова, напрыклад ліса ліст:

Звярок я рыжанькі лясны, У казках, байках я бываю, Адну мне літару змяні - Я ўвосень з дрэва ападаю.

Адгадайце наступныя метаграмы:

1. Ты пра мяне чытаў, напэўна, Я - казкі Пушкіна герой. Калі ты л на н заменіш - Сібірскай буду я ракой.

2. Я - з казкі Пушкіна, я там Папа перамагаю. Калі заменіш л на к, То я - бандытаў зграя.

3. Я з к цяку між берагоў,

На карце ты мяне пабачыш. Азе, хаця і без зубоў, Як укушу - заплачаш!

4. Я - жаночае імя,

Прыгожае такое.

Замяні мне з на к -

I пацяку ракою.

5. У лесе з б мяне шукаеш і з прыемнасцю зразаеш. Калі б на п заменіш - Сцеражыся: захварэеш!

6. У моры з с мяне шукаюць,

Затым са смакам спажываюць.

Змяніце с на г ў мяне -

I я павісну на акне.

7. 3 ф - у шашках; з г - у песні;

3 л - у спорце; з б - у лесе;

3 с - на дрэве я расту; 3 ж - паузу я па лісту.

8. 3 г - да вадкасцей прывык.

3 з - паўднёвы дзікі бык.

9. Каб адгадаць мяне, трэба цярплівасць: 3 л - частка твару, а з 6 я - расліна.

10. Ен з д на кусце і на дрэве быць можа, А з г ён - драўляная агароджа.

11. Я з г прымету такую маю: Вясной і летам зялёным бываю; А з к - адгадайце, што я такое: Цяпер - забава, калісьці - зброя.

12. 3 б - на муку я тваю; 3 м - я футры папсую; 3 г - дамы я пакрываю; 3 с у страве я бываю.

13. 3 ч над морам пралятаю, з ў машыне я бываю,

3 м мяне ты надзяваў, 3 л - сабаку называў.

14. Белы ўзімку, шэры летам -

Вось табе мае прыметы.

15 3 на с змяніць патрэбна,

Каб прадуктам быць мне хлебным.

16. Я маю сцены і куты, Усё жыццё служу табе. Мне о на ы заменіш ты - Тады шукай мяне ў трубе.

17. Мяне заўсёды ты сустрэнеш У моры Арктыкі халодным. Калі мне р на г заменил, Дык танцам буду я народным.

18. Я не яблык і не сліва, А другі духмяны плод. Хочаш ты, каб я залівам На рацэ зрабіцца змог? Трэба - толькі і ўсяго - А паставіць замест о.

3 к шукай мяне ты ў полі, 3 г - пачуеш на раздоллі, А калі падставіш в,

Дык шукай на галаве.

19. 3 в гані мяне ты ў поле,

20. 3 м я ў моры, зг- ў футболе, 3 к - ўбіваюць, з г - ўзрываюць, 3 3 - даліну называюць.

21. Я ў Амерыцы дзяржава, Блізкі сябар нам па праву. Зменіш б на р - адразу Ракой імчуся па Каўказу.

22. 3 л - інструмент я, прылада; 3 д я - вялікая хата;

23. 3 с - мяне ловіць рыбак; 3 к я - вялікі камяк; 3 г - мяне, пэўна, чытаў. Хто я такі - адгадаў?

Ва ўсіх папярэдніх метаграмах дзейнічаюць літары - іх трэба называць бэ, вэ і г. д. Есць метаграмы, у якіх дзейнічаюць гукі:

3 глухім траву яна зразае, Са звонкім - лісце аб'ядае.

3 глухім я круглы, нібы мячык, Са звонкім - як агонь, гарачы.

Лагагрыфы

Лагагрыф - граматычная загадка, у якой зашыфраванае слова не называецца - аб ім толькі гаво-рыцца, і неабходна ўставіць або выкінуць указаную літару ці склад, каб па дадзеных параметрах прачы-таць слова, напрыклад Куба - куб:

Я - востраў, і мяне народы Назвалі востравам Свабоды. Цяпер канчатак адкідай - I ў геаметрыі шукай.

Адгадайце наступныя лагагрыфы:

Бачыць ты прывык мяне цякучай. Н устаў - і стану я балючай.

Нясём ваду мы ў мора год за годам. Дадай нам г - і называй народам.

Каб адгадаць мяне, трэба цярплівасць: 3 л - частка твару, а з 6 я - расліна.

Ен з д на кусце і на дрэве быць можа, А з г ён - драўляная агароджа.

Я з г прымету такую маю: Вясной і летам зялёным бываю; А з к - адгадайце, што я такое: Цяпер - забава, калісьці - зброя.

б - на муку я тваю; 3 м - я футры папсую; 3 г - дамы я пакрываю; 3 с у страве я бываю.

3 ч над морам пралятаю,

Згў машыне я бываю,

3 м мяне ты надзяваў,

3 л - сабаку называў.

Белы ўзімку, шэры летам - Вось табе мае прыметы.

на с змяніць патрэбна,

Каб прадуктам быць мне хлебным.

Я маю сцены і куты,

Усё жыццё служу табе.

Мне о на ы заменіш ты -

Тады шукай мяне ў трубе.

Мяне заўсёды ты сустрэнеш

У моры Арктыкі халодным.

Калі мне р на г заменил,

Дык танцам буду я народным.

Я не яблык і не сліва,

А другі духмяны плод.

Хочаш ты, каб я залівам

На рацэ зрабіцца змог?

Трэба - толькі і ўсяго -

А паставіць замест о.

3 к шукай мяне ты ў полі,

3 г - пачуеш на раздоллі,

А калі падставіш в,

Дык шукай на галаве.

в гані мяне ты ў поле,

3 м я ў моры, зг- ў футболе,

3 к - ўбіваюць, з г - ўзрываюць,

3 3 - даліну называюць.

Я ў Амерыцы дзяржава,

Блізкі сябар нам па праву.

Зменіш б на р - адразу

Ракой імчуся па Каўказу.

3 л - інструмент я, прылада;

3 д я - вялікая хата;

3 с - мяне ловіць рыбак;

3 к я - вялікі камяк;

3 г - мяне, пэўна, чытаў.

Хто я такі - адгадаў?

Ва ўсіх папярэдніх метаграмах дзейнічаюць літары - іх трэба называць бэ, вэ і г. д. Есць метаграмы, у якіх дзейнічаюць гукі:

глухім траву яна зразае, Са звонкім - лісце аб'ядае.

3 глухім я круглы, нібы мячык, Са звонкім - як агонь, гарачы.

I караблі там разбіваю. Адну мне літару дадай - Мяне між птушак ты шукай.

Я з мяккім знакам пад зямлёю,

Мяне завуць каменны, буры.

Адкінь яго - перад табою

Геаметрычная фігура.

3 о - арктычны я і антарктычны, А без о - я знак матэмагычны.

На карце Еўропы, мой дружа, шукай Сталіцу паўднёвай краіны. Адну толькі літару ты ёй дадай I знойдзеш на поўдні Украіны.

Шарады

Шарада - гульня, у якой загаданае слова дзеліцца на часткі, і кожная з гэтых частак з'яўляецца самастойным словам у пачатковай форме.

Каб скласці шараду, трэба спачатку адшукаць такое слова, якое дзеліцца на самастойныя сэнсавыя часткі, напрыклад, каса: каса (прыназоўнік і насякомае), Ірак (злучнік і жывёла), карамель і г. д., і скласці кароткае тлумачэнне да кожнай часткі слова - “зашыфраваць” яго.

А затым паспрабаваць скласці вершаваную шараду. Прыкладна так: а - злучнік, тара - упакоўка; атара - авечы статак; шарада -…

Спачатку ты злучнік вазьмі для мяне, А потым - прадукты складзеш ты ва мне. Дзве часткі складзі, чалавеча, I цэлае: статак авечы.

Гульні з шарадамі розныя. Можна прапаноўваць загадкі ў выглядзе такіх апісанняў: пачатак - мера плошчы, канец - нота, цэлае - музычны інструмент; першае - прыназоўнік, другое - займеннік, усё - дакладныя каляндарныя тэрміны якіх-небудзь падзей; спачатку прыназоўнік, потым частка твару, а разам - вынік снежнай буры.

А можна так: дзве каманды рыхтуюць па пяць (ці іншую колькасць) цэлых слоў, напрыклад, такіх, як фасад, кіпарыс, прывоз, цюлъпан, мараплаванне, запалка, Куляшоў, контур, маслабойка, адвага, прыказка, настрой, рабіна, парэчка, шарманка, якут і інш.

Па сігналу каманды перадаюць адна адной лісткі з запісанымі словамі. За вызначаны час кожная каманда павшна знайсці ў кожным слове часткі шарады і скласці яе. Па сігналу лісткі здаюцца на праверку. Паспелі здаць да сігнала - два балы дадаткова; за вершаваную шараду - тры балы дадаткова.

Адгадайце наступныя шарады:

Услед за жыллём Прыназоўнік пастаў, I буду я месцам, Дзе плавяць метал.

Мастак вядомы - першы склад, Другі - пчаліная сям'я,

А ўсё - працоўны ці салдат, Што слаўны ў працы і баях.

Першую ў сістэме мер шукай,

Па другой бягуць удалеч шыны.

Месцамі спярша іх памяняй,

А затым з абедзвюх іх складай Сельскагаспадарчую машыну.

Пачатак мой шукай у санках,

I ў сталяроў, і ў стрыгалёў.

Канец мой знойдзеш на стаянках

Марскіх вялізных караблёў.

А цэлае гатова Зрабіць цябе здаровым.

Мой першы склад шукай у геаметрыі,

На караблі шукай другі мой склад.

А цэлым будзе назва той прафесіі, Што чалавека ў космас прывяла.

Мяне ты ў моры пашукай

I хвалю да мяне дадай -

I апынуся я у полі,

Там, дзе належыць быць жывёле.

Паміж займеннікамі конь

Стаяць у вас павінен -

I атрымаецца тады Усходняя краіна.

Склад першы на дрэве тырчыць.

Каня паганяюць другім.

А ўсё - і скраіць, і пашыць,

Каб стала адзеннем тваім.

Да назвы жывёлы Дадай адну з мер,

I разам убачыш Раку ў СССР.

У танцы рух - мой першы склад.

Другі ў жывёлы ты знаходзіш.

А цэлае ў рацэ шукай,

У хату праз мяне ўваходзіш.

Я - вораг бруду і агню.

Дадай сям'ю - адразу

Змагу падняцца ў вышыню

Празрыстым лёгкім газам.

За мерай ноту стаўлю я -

Чытай жаночае імя.

Першае можна засеяць другім,

А ў цэлым мы часам улетку ляжым.

Выклічнік - першая частка мая.

Другая - на рацэ і ў моры.

А разам - ёсць на карце я,

Вядомы беларускі горад.

Мяне ты можаш згатаваць,

А потым да мяне дадаць

Прыбор, што мерае глыбіні,-

Тады шукай у моры сінім.

Такім чынам, разнастайныя моўныя спаборніцтвы, шарады павышаюць цікавасць у вучняў да таямніц роднага слова, узбагачаюць іх багацце.

Толькі фантазія настаўніка, яго добрае веданне мовы дапаможа рабіць пазакласную працу “фантастычнай” і даваць добрыя веды.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Такім чынам, прааналізаваўшы формы пазакласнай працы па беларускай мове, мы прыйшлі да наступных высноў:

1. Веды, атрыманыя на ўроках, пасля замацавання падчас пазакласных мерапрыемстваў становяцца больш устойлівымі.

2. Усе выгляды пазакласнай працы дапамагаюць малодшым школьнікам паспяховей вучыцца, прышчапляюць каханне да прадмета беларускай мовы.

3. Пазакласная праца па беларускай мове пашырае магчымасці навучэнцаў у развіцці ўмення выказваць уласныя думкі, абуджае ўвагу і цікавасць вучняў.

4. Пазакласнае чытанне і разбор мастацкіх твораў, непасрэдныя назіранні за жыццём і прыродай робяць мову навучэнцаў больш вобразнай і выразнай.

5. Моўныя гульні павінны заняць пачэснае месца сярод адной з асноўных форм пазакласнай працы па беларускай мовы. Вядомы філосаф і мудрэц старажытнасці Геракліт заўважыў, што “Час - гэта хлопчык, які гуляе, перасоўваючы шашкі. Дзіцяці належыць уладаранне”. Філасофская выснова, што занятак дзяцей - гульня - адвечны. Менавіта прынцыпова важнае значэнне і паглыблены навуковы змест некаторых цікавых “гульнявых” эпізодаў пазакласнай працы.

6. Разнастайныя моўныя спаборніцтвы, шарады павышаюць цікавасць у вучняў да таямніц роднага слова, узбагачаюць іх багацце. Толькі фантазія настаўніка, яго добрае веданне мовы дапаможа рабіць пазакласную працу “фантастычнай” і даваць добрыя веды.

7. Заняткі пасля ўрокаў не толькі садзейнічаюць асэнсаванаму засваенню матэрыялаў праграмы пачатковай школы па беларускай мове, але і спрыяюць лепшай падрыхтоўцы дзяцей да пераходу на больш складаную прыступку навучання ў 5 класе.

Такім чынам, змест і формы правядзення пазакласнай працы вызначаюцца разнастайнасцю, шматграннасцю, рухомасцю і гнуткасцю. Адрозніваюць індывідуальныя, групавыя, масавыя яе формы і віды. Вылучаюцца таксама паўсядзённыя, пастаянныя (кіраўніцтва пазакласным чытаннем), эпізадычныя (правядзенне вечарын, дыспутаў, канферэнцый, экскурсій і іншых), цыклічныя (гурткі, музеі, клубы і іншыя) пазакласныя заняткі.

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1. Колас Я. Методыка роднай мовы // Збор твораў: У 14 т. - Т.12. [Тэкст] / Я. Колас. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1976. - 457 с.

2. Макаренко А.С. Сочинения: В 8-ми т.т. - Т. 3. / А.С. Макаренко. - М.: Наука и техника, 1984. - 595 с.

3. Выкладанне беларускай мовы ў школе. Пад рэд. М.Г. Яленскага [Тэкст] / М.Г. Яленскі. Ї Мн.: Народная асвета, 1994. Ї 258 с.

4. Руцкая А.В. Пазакласная праца па беларускай літаратуры [Тэкст] / А.В. Руцкая. Ї Беларуская мова і літаратура. Ї 2006. Ї №11. Ї С. 38-41.

5. Шамовская Н.А. Некоторые формы внеклассной работы по русскому языку и чтению [Текст] / Н.А. Шамовская. // Пазакласная праца ў пачатковай школе. Пад. рэд. М.Ф. Ляцецкай. Ї Мн.: Народная асвета, 1969. Ї С. 57-74.

6. Паўлоўская В.І. Мова: Цікава і займальна [Тэкст] / В. І. Паўлоўская. Ї Мн.: Народная асвета, 1989. Ї 289 с.

7. Ушинский К.Д. Собрание сочинений: В. 5 т.т. Ї Т.3 [Текст] / К.Д. Ушинский. Ї М.: Наука и техника, 1974. Ї 499 с.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Авалоданне фразеалагічным багаццем беларускай мовы ў пачатковай школе. Асноўныя праблемы і задачы вывучэння фразеалогіі ў пачатковай школе. Аналіз падручнікаў для вучняў 4 класа на прадмет наяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы.

    курсовая работа [35,9 K], добавлен 01.03.2010

  • Прадмет, змест і структура методыкі выкладання беларускай літаратуры. Беларуская літаратура як вучэбны прадмет у сучаснай сярэдняй школе. Шляхі развіцця методыкі беларускай літаратуры. Узаемасувязь методыкі выкладання літаратуры з іншымі навукамі.

    лекция [28,3 K], добавлен 01.10.2012

  • Асноўныя псіхолага-педагагічныя асаблівасці развіцця дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту. Класіфікацыя дыдактычных гульняў. Прадстаўленасць у праграме "Пралеска" відаў дыдактычных гульняў, нактраваных на развіццё маўлення старэйшых дашкольнікаў.

    курсовая работа [1,4 M], добавлен 14.04.2013

  • Месца і роля фразеалогіі ў школьным курсе беларускай мовы. Шляхі і сродкі ўзбагачэння лексічнага і фразеалагічнага запасу вучняў на ўроках па вывучэнні лексікі. Прыём семантызацыі слова. Работа са слоўнікамі (тлумачальным, перакладным, фразеалагічным).

    дипломная работа [103,9 K], добавлен 30.07.2013

  • Прыёмы, асаблівасці і праблемы вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы, псіхолага-педагагічная характарыстыка школьнікаў 7 класа. Даследаванне па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння тэмы "Дзеепрыслоўе" ў 7 класе.

    дипломная работа [51,0 K], добавлен 16.03.2010

  • Паняцце пра сказ, словазлучэнне, іх пабудову і сувязь у сказе паміж членамі. Тэарэтычныя асновы методыкі вывучэння сінтаксісу простага сказа. Комплексная метадычная сістэма ўзбагачэння словнікавага запасу школьнікаў у працэссе навучання беларускай мове.

    курсовая работа [2,4 M], добавлен 28.01.2016

  • Праблема стварэння вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры. Аналіз дапаможнікаў па літаратуры для настаўнікаў. Характарыстыка дапаможніка "Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе". Аналіз манаграфіі і дапаможніка Дз. Бугаёва.

    курсовая работа [35,0 K], добавлен 01.03.2010

  • Самакіраванне - структура, працэдура, працэс. Тэарэтычныя асновы самакіравання як элемента выхаваўчага працэсу. Школьнае самакіраванне як мадэль грамадзянскай супольнасці. Развіццё вучнёўскага самакіравання на прыкладзе гімназіі.

    реферат [38,6 K], добавлен 19.06.2002

  • Значэнне частак мовы для агульнага развіцця мовы і мыслення школьніка. Спецыфічныя асаблівасці, асноўныя заданні і мэты пры вывучэнні розных часцін мовы. Прыклады і тэмы правядзення ўрокаў парадзіх "Морфолгия" ў VI і VII класах агульнаадукацыйнай школы.

    курсовая работа [67,9 K], добавлен 12.04.2012

  • Заканамернасці фарміравання лексічных навыкаў у іншамоўных навучэнцаў, узбагачэнне фразеалагічнага запасу мовы вучняў, маўленчы этыкет. Навучанне маўленчым відам дзейнасці ў працэсе вывучэння лексікі, асаблівасці дыялагічнага і маналагічнага маўлення.

    дипломная работа [84,0 K], добавлен 29.01.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.