Дыдактычная гульня як сродак развіцця маўлення старэйшых дашкольнікаў
Асноўныя псіхолага-педагагічныя асаблівасці развіцця дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту. Класіфікацыя дыдактычных гульняў. Прадстаўленасць у праграме "Пралеска" відаў дыдактычных гульняў, нактраваных на развіццё маўлення старэйшых дашкольнікаў.
Рубрика | Педагогика |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 14.04.2013 |
Размер файла | 1,4 M |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
4. Мэтазгодна спалучаць выпрацоўку розных дыдактычных гульняў ў межах аднаго занятка.
5. Сістэматычна і мэтанакіравана праводзіць работу па развіцці маўлення старэйшых дашкольгікаў.
6. Выкарыстанне разнастайных дыдактычных гульняў неабходна для ўсебаковага развіцця дзіцяці, яго маўлення, творчасці, мыслення, памяці і інш.
7. Практыкаванні і заданні павінны насіць развівальны характар.
3. Вынікі апрабацыйнай работы паказалі наступнае:
ь асноўным спосабам развіцця маўлення стала дыдактычная гульня: дзеці дасягнулі узроўню, які характарызуецца развіццём маўлення дадзенага ўзросту. Тэхнічны бок ужо не выклікае цяжкасцяў у такіх дзяцей. Аднак некалькі чалавек з групы патрабуюць дальнейшага навучання для лепшага засвойвання беларускага маўлення, так як па ранейшаму яшчэ для іх узнікаюць цяжкасці ў развіцці маўлення;
ь Узровень развіцця маўлення ў рабочай групе пасля правядзення дыдактычных гульняў павысіўся: высокі ўзровень на 30%, сярэдні ўзровень змяніўся ў бок павелічэння на 2,9 %, а нізкі паменшыўся на 22,4 %, а ў кантрольнай групе высокі павялічыўся на 4,7 %, сярэдні -- на 3,8 %, нізкі паменшыўся на 14,6 %;
ь у рабочай групе сярэдні бал па выніках кантрольнага этапу апрабацыі павялічыўся на 0,7 бала ў параўнанні з вынікамі канстатавальнага этапу. У той час, як у кантрольным класе павеліченне сярэдняга бала адбылося на 0,5 бала.
Такім чынам, узровень развіцця маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту будзе павышаны, калі выхавальнік будзе:
1 Праводзіць сістэматычна і мэтанакіравана дыдактычныя гульні на беларускай мове;
2 Фарміраваць маўленне адначасова з развіццем псіхічных працэсаў і з выхаваннем пачуццяў, адносін і паводзін дзяцей;
3 Усе задачы маўлення рашаць у адзінстве і ў пэўнай паслядоўнасці;
4 Быць зацікаўленым у працэсе выкарыстання гульні для развіцця маўлення дзяцей.
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС
1. Ахрыменка, П.П. Беларускія загадкі, прыказкі і прымаўкі / П.П. Ахрыменка. -- Мінск: Юнацтва, 1982. -- 144 с.
2. Бородич, A.M. Методика развития речи детей: Учебное пособие для студентов педагогических институтов по специальности «Дошкольная педагогика и психология» / A.M. Бородич. -- 2-е изд. -- М.: Просвещение, 1981. -- 255 с.
3. Верашчака, Г.Л. Актыўнае засваенне роднага слова / Г.Л. Верашчака // Пачатковая школа. -- 1999. -- №11. -- С. 8 -- 9.
4. Возрастная и педагогическая психология / М.В. Гомезо, М.Г. Матюхина, Т.С. Михальчик. -- М.: Просвещение, 1984. -- 256 с.
5. Возрастная и педагогическая психология / Под общей редакцией А.В. Петровского. -- М.: Просвещение, 1973. -- 288 с.
6. Волина, В.В. Весёлая грамматика / В.В. Волина. -- М.: Знание, 1995. --336 с.
7. Горелов, І.Н. Основы психолингвистики / І.Н. Горелов, К.Ф. Содов. -- М.: Лабиринт, 2001. -- 353 с.
8. Жинкин, Н.И. Психологические основы речи / Н.И. Жинкин // В защиту живого слова. -- 1966. -- С. 8 -- 15.
9. Каліноўская, М.А. Гульня - гэта творчасць / М.А. Каліноўская // Пачатковая школа, 2001. -- №11. -- С. 7.
10. Козлова, С.А. Дошкольная педагогика: Учеб. пособие для студ. сред. пед. учеб. заведений / С.А. Козлова, Т.А. Куликова. -- М.: Щ «Академия», 2002. -- 416 с.
11. Кукса, В.М. Колеры вясёлкі: Вучымся гаварыць па-беларуску / В.М. Кукса. -- Мінск, 1998. -- 43 с.
12. Кустарова, В.Л. Віды практыкаванняў па развіцці мовы / В.Л. Кустарова // Народная асвета. -- 1989. -- №2. -- С. 35 -- 41.
13. Кустарова, В.Л. Развіццё звязнай мовы / В.Л. Кустарова // Народная асвета. -- 1983. -- №6. -- С. 23 -- 25.
14. Леановіч, В.Л. Смяшынкі. Рэбусы. Гульнявыя заданні / В.Л. Леановіч // Пачатковае навучанне. -- 1998. --№4. -- С. 119-- 123.
15. Любина, Г.А. Детская речь: пособие для педагогов дошкольных учреждений / Г.А. Любина. -- Минск, 1998. -- 61с.
16. Любина, Г.А. Методика развития речи / Г.А. Любина. -- Минск, 2000. -- 200 с.
17. Любина, Г.А. Развитие речи дошкольников в общении / Г.А. Любіна. -- Мінск, 1998. -- 112 с.
18. Максаков, А.И. Учите, играя / АЛ. Максаков. -- М. -- 1979. --
39 с.
19. Методыка развіцця роднай мовы: вучэб. дапаможнік / Н.С. Старжынская, Дз.М. Дубініна. -- 2-е выд., выпр. -- Мінск: Выш. шк., 2008. --301 с.
20. Нестеренко, А.А. Страна загадок / А.А. Нестеренко // Начальная школа. -- 1995. -- №12. -- С. 9 -- 13.
21. Падгайскі, Л.П. Методыка беларускай мовы / Л.П. Падгайскі. -- Мінск: Нар. асвета, 1988. -- 350 с.
22. Паўлоўская, В.І. Мова: цікава і займальна / В.І. Паўлоўская. -- Мінск: Нар. асвета, 1989. -- 221 с.
23. Пралеска: программа дошкольного образования / Е.А. Панько [и др.]. -- Минск; Аверсэв, 2007. -- 320 с.
24. Работаем по программе «Пралеска»: пособие для педагогов и руководителей учреждений, обеспечивающих получение дошкольного образования, с русским языком обучения / Е.А. Панько [и др.]. -- Минск: НЮ; Аверсэв, 2007. -- 304 с.
25. Развитие общения у дошкольников / Под ред. Запорожца А.В., Лисиной М.М. -- М., 1993. -- 92 с.
26. Старжынская, Н.С. Беларуская мова ў дзіцячым садзе / Н.С. Старжынская. -- Мінск, 1993. -- 158 с.
27. Старжынская, Н.С. Методыка развіцця роднага маўлення / Н.С. Старжынская. -- Мінск, 1998. -- 115 с.
28. Старжинская, Н.С. Обучение грамоте в детском саду / Н.С. Старжинская. -- Минск, 2000. -- 100 с.
29. Старжынская, Н.С. Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў: дапам. для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі / Н.С. Старжынская, Дз.М. Дубініна. -- Мазыр: ТАА ВД "Белы вецер", 2008. -- 112 с.
30. Старжынская, Н.С. Развіццё маўлення дашкольнікаў / Н.С. Старжынская. -- Мінск, 1993. -- 81 с.
31. Сцяжынка / Л.С. Марціновіч, Т.У. Юрэвіч, Л.У. Іўліева. -- Мн.: Нар. асвета, 1994. -- 319 с.
32. Тихеева, Е.И. Развитие речи детей / Е.И. Тихеева. -- М., 1981. --88 с.
33. Федоренко, Л.А. Методика развития речи детей дошкольного возраста / Л.А Федоренко. -- М., 1977. -- 103 с.
34. Чухрова, Л.В. Слова роднае, жывое, трапяткое. Работа над словамі на уроках навучання грамаце / Л.В. Чухрова // Пачатковая школа. -- 1994. -- №7.-- 8.--С. 17--19.
35. Чытанка для дзіцячага сада / Уклад. 4-9 В.Р. Вячорка і інш. -- Мн.: Нар. асвета, 1990. -- 303 с.
36. Шылько, Т.М. Скажы па-беларуску / Т.М. Шылько. -- Мінск, 2000.-- 55 с.
ДАДАТАК Г
ЗАНЯТКІ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ СТАРЭЙШАГА ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ
Тэма: “Вырабы беларускіх майстроў”.
Праграмны змест: знаёміць дзяцей з вырабамі беларускіх народных майстроў, з народнымі промысламі Беларусі.
Актывізіраваць слоўнік дзяцей па дадзенай тэме; садзейнічаць развіццю зносін дзяцей з дарослымі на роднай мове; практыкаваць дзяцей у правільным падборы слоў пры адказах на пытанні дарослага; развіваць дыялагічнае маўленне дзяцей.
Выклікаць у дзяцей цікавасць да наведвання выстаў, музеяў, жаданне разглядаць і пазнаваць прадстаўленыя экспанаты, расказваць аб іх.
Матэрыял: вырабы-цацкі з саломы, льну, дрэва; некаторыя рэчы нацыянальнага адзення, схаван ыя ў драўляным куфары; разнастайныя цацкі
зубраў; гліняны посуд; свістулькі.
Ход занятка
- Дзеці, у час экскурсіі я вам паказвала прыгожы будынак са шкла і бетону... Памятаеце, які гэта быў будынак?
- Жадаеце вы схадзіць на выставу вырабаў беларускіх майстроў у Палац мастацтва? Тады я запрашаю вас на выставу вырабаў беларускіх умельцаў. Заходзьце, калі ласка!
- Падыдзіце ўсе бліжэй сюды. Так, усе можна разглядаць, але не кранаць рукамі. Што вам ужо знаёма з таго, што вы тут бачыце? Так, гэта вырабы з саломы і ільну. Каму болыш за ўсё падабаецца гэты конік? Раскажыце пра яго. (У коніка доўгая шыя, тонкія ногі. Ён паходзіць на казачнага каня).
- 3 чаго зроблены гэты конік? Так, з саломы. А якая салома? (Залацістая, бліскучая, гладкая.) Разгледзім ішныя вырабы з саломы: чым яны падобны, а чым адрозніваюцца?
- Каму з вас падабаецца гэты баранчык? У яго закручаныя рогі. Зрабіць такое з саломы вельмі цяжка.
Выхавальнік падводзіць дзяцей да вырабаў з ільну.
- Што гэта за рзчы? 3 чаго яны зроблены? Вось тут - паўглядайцеся - шмат лялек зроблена з ільну. А як пазнаць гэтыя лялькі?
- Так, гэта лялькі з казак: Бураціна, які збіраецца ў школу. У руках ён трымае падручнік. У яго доўгі нос. Які ён усюды сye.
- Дзеці, раскажыце нам пра гэтыя лялькі: чым яны надобны, чым яны адрозніваюцца? Напрыклад, так: "Яны абедзве трымаюць хлеб, у іх ганаровая постаць. Яны як быццам кажуць: "Калі ласка!" Абедзве лялькі апрануты ў беларускі касцюм. Адрозніваюцца яны тым, што зроблены з розных матэрыялаў. Іх, мусіць, рабілі розны я майстры". (Далей расказваюць дзеці.)
- Зірніце на цацкі, зробленыя з дрэва! Хто жадае расказаць пра іх? Калі ласка! Пачну я: 'Гэта куфар. I ў маёй бабулі ёсць такі, але гэты маленькі, цацачны. Я ведаю, што ў куфры клалі адзенне, ручнікі. Гэты куфар ярка размалёваны кветкамі, а па краям - беларускі ўзор".(Далей расказваюць дзеці.)
- Цікава, што ў гэтым куфры схована? (Беларускі нацыянальны касцюм). У розных мясцінах Беларусі былі свае адрозненні ў вопратцы. Уважліва разглядайце малюнкі на кашулях, андараках і фартуках. Раскажыце, што з гэтага належыць да жаночага адзення, а што - да мужчынскага.
Выхавальнік паказвае дзецям па адной рэчы, а дзеці называюць іх андарак, фартук, кашуля, гарсэт, намітка, спадніца - гэта для жанчын. А для мужчын -кашуля з поясам, камізэлька, нагавіцы, саламяны брыль.
- Цяпер старадаўнія ўзоры адзення шырока выкарыстоўваюцца ў сцэнічных уборах нашых мастацкіх калектываў.
- Наступныя экспанаты нашай выставы - гэта велічныя жывёліны. Як яны называюцца? (Зубры). Дзе яны жывуць? (У Белавежы). Гэта вельмі дужыя жывёлы. 3 чаго зроблены нашы цацкі зубраў? Адны цацкі зубраў зроблены з дрэва, а другія - з гліны, шкла. Драўляныя зубры бліскучыя, бо яны залакіраваны. У парку імя Горкага я бачыла розных драўляных жывёл!
- Далей разгледзім маленькія дудачкі. Ha іх ігралі пастухі. Гэтыя драўляныя дудачкі могуць нам трошкі падыграць, а мы патанцуем.
-Так, падыходзьце бліжэй да наступных экспанатаў з старажытных відаў мастацтва, шырока распаўсюджаных на Беларусі, - гэта вырабы з гліны. Паколькі гліны розных гатункаў хапала ў любым куточку Беларусі, то з яе рабілі разнастайны посуд, розныя мастацкія рэчы для аздаблення побыту. Ляпілі цацкі-свістулькі на забаву дзецям.
- Зараз я вас пазнаёмлю з некаторымі назвамі посуду. Вось гладыш (гарлачык), для чаго ён прызначаецца? Так, у ім можна трымаць малако або квас. А гэта вельмі падобныя адзін на другі гляк і збанок. Хто з вас можа сказаць мне, чым а яны ўсе ж такі адрозніваюцца? Так, у збанка горла шырокае, а ў гляка -вузенькае.
- Зараз мы трошкі пагуляем у народную гульню "Гарлачык". Сядайце ў круг - гэта гарлачык. Па кругу ходзіць пакупнік. Спыніўшыся каля каго-небудзь, пакупнік пытае: "Колькі каштуе гарлачык?"
- За гарлачык гэты дай нам зусім крышку -Каб ніколі не хварэць, маннай кашы лыжку!
Пасля гэтых слоў дзіця-гарлачык ускочыць і бяжыць па крузе, а пакупнік -насустрач. Кожны імкнецца заняць свабоднае месца. Хто спазняецца, той зноў пакупнік.
Далей дзеці спыняюцца ля выставы беларускіх свістулек. Выхавацель расказвае легенду. "Вельмі даўно існавала такое павер'е: калі побач з дзіцём пасвістаць у такую свістульку ці сам ен пасвісціць, то не будзе хварэць. Тады і з'явілася гэта майстэрства. Свістулькі рабілі ў вобразе розных жывёл -сапраўдных і казачных. Ці пазнаеце вы каго з іх?"
Выхавальнік свісціць у свістульку, а дзеткі яму падсвістваюць.
- Напрыканцы нашага занятку - экскурсіі па музеі народнага мастацтва -хачу вам параіць разам з бацькамі наведаць сапраўдны Палац мастацтваў, параўнаць яго экспазіцыі, а потым падзяліцца з намі сваімі ўражаннямі.
Тэма: “Беларускае адзенне”.
Мэта занятку: знаёміць дзяцей з нацыянальным беларускім адзеннем,я го каляровым спалучэннем праз гульні і танцы развіваць цікавасць да вуснай народнай творчасці, праз дэкаратыўную дзейнасць - дзіцячую творчасцъ і павагу да працы. Увясці ў актыўны слоўнік дзяцей назвы адзення: спадніца, кашуля, андарак, пярэднік.
Матэрыял: Беларуская вопратка, насенне льну, лён, кудзеля, кардонны сілуэт лялькі, рознакаляровыя кавалачкі паперы геаметрычнай формы, сілуэты адзення для лялек.
Ход занятку.
Дзеці падыходзяць да прыгожага куфра, разглядаюць я го - Калі ласка сядайце зручней вакол куфра. Цікава што ў ім ляжыць? Даўным даўно ў такіх вось куфрах вашы бабулі захоўвалі адзенне, абутак.
Вось паглядзіце: што гэта я дастала з Куфра (беларускі нацыянальны касцюм). Можа хто ведае як называецца кожная вопратка. Мы ж вельмі багата разглядалі кніжак з вопраткай. Дзеці называюць кашулю.
Да, гэта кашуля. Іх шылі з даматканай тканіны, якая называлася палатно. Вельмі крапатлівая была гэтая рабога. Спачатку ў траўні, сеялі вось такія зярняткі - насенне льну. Калі добра даглядалі, то вырастаў вось такі лён. Потым гэту тканіну адбельвалі і пачыналі шыць любую вопратку. Кашулі шылі розныя - з адкладнымі і стаячымі каўнярамі, рукава заканчваліся абшлагамі ці манжэтамі. Аздаблялі яе прыгожым арнаментам, які закрываў амаль увесь рукаў.
Уважліва паглядзіце на кашулю - геаметрычны ці раслінны арнамент на яе? Правільна геаметрычны. Васьмі кутая зорачка і крыжы, і палосы тут ёсць. Якога колеру кашуля? Так белага, а арнамент?Чырвонага і чорнага. А чаму чырвонага колеру заўсёды больш у беларускай вопратцы? А таму, што чырвоны колер азначае жыццё, радасць, вяселле. Яшчэ ў старадаўнія часы верылі, што чырвоны колер нібыта засцерагаў ад злых духаў і надаваў моц і дужасць рукам у працы.
А што азначае чорны колер? Так, гора і смутак.
А як называецца гэтае адзенне? (Выхавацель паказвае андарак і спадніцу). Вельмі прыгожы андарак. Шылі такія андаркі з некалькіх парамавугольных полак, на таліі тканіну збіралі ў складку.
А які дэкаратыўны малюнак спадніцы? Так, клетка, падоўжаныя і папярэчныя палосы. А колеру якога? Чырвонага з чорным, блакітнага з чорным. Ой, а тэта што у куфры? (фартух, пярэднік). Арнамент на ім адпаведвае арнаменту кашулі. Яшчэ іх упрыгожвалі карункамі, махрамі і шылі ў зборку.
Вось гэта, дзеці, гароет. Яго аздаблялі вышыўкай, аплікацыяй, тасемкай, стужкай.
Мужчынскае адзенне складалася з палатнянай кашулі з поясам, вузкіх штаноў.
Даўным-даўно вашы бабулі і дзядулі апраналіся вось у такую вопратку на святы. У ей яны весяліліся, танцавалі, спявалі. А зараз давайце праспяваем і патанцуем "Лянок" (Дзеці спяваюць і танцуюць).
А цяпер, дзеці, уявіце сябе, што вам пашылі вось такія кашулі, спадніцы, пярэднікі, але яшчэ не паспелі іх упрыгожць. Давайце мы з вамі іх упрагожым. Зараз вы будзеце сапраўднымі майстрамі, мы будзем упрагожваць адзенне. (Дзеці бяруць выразаныя з паперы сілуэты адзення і ўпрыгожваюць яго арнаментам, які складаецца з раней загатоўленых рознакаляровых кавалачкаў паперы геаметрычнай формы. Калі работа зроблена, надзяваюць адзенне на зробленыя з картону лялек).
- Малайцы, дзеці! Якія прыгожыя ў цудоўныйх убраннях вашы лялькі. Выхавацель пытае, хто што ўпрыгожваў, пабуджая дзяцей называць адзенне на беларускай мове (кашуля, спадніца, андарак, пярэднік).
Тэма: “У госці да звяроў”.
Праграмны змест:
Звязная мова: вучыць дзяцей уважліва слухаць, разумець мову выхавальніка, адказваць на пытанні пры апісанні цацак.
Слоўнікавая работа: на аснове пашырэння ведаў павялічыць актыўны пасіўны слоўнікавы запас. Уводзіць словы, якія абазначаюць якасці жывых істот.
Граматыка: вывучыць дзяцей ўжывацьу правільнай форме назвы знаёмых прадметаў, цацак.
Гукавая культура мовы: вывучыць правільна і выразна вымаўляць зычныя гукі с,з.
Папярэдняя работа: расказала дзецям пацешку “Заяц-заяц”разглядзелі карцінкі з жывёламі звярамі.
Падрыхтоўка выхавацеля: прадумала ход занятку,зарання падрыхтавала абсталяванне.
Абсталяванне: ёлачкі, цацкі мішка, зайка, птушкі,вавёрка гасцінцы для звяроў, маркоўка, бочка мёда, арэхі.
Ход занятку.
Выхавальнік “Дзеці паглядзіце я атрымала ліст ад лясных звяроў. Яны запрашаюць нас да сябе ў госці. Дзеці паедзем ў госці да звяроў у лес? (Да) Але ужо восень і на дварэ зімна пагэтаму нам неабходна “апрануцца”(Выхавацель і дзеці накланяюцца і як бы абуваюць боцікі, надзяваюць пальто, шапку)
Выхавальнік “Вось мы і апрануліся, а цяпер давайце возьмем гасцінцы для звяроў:
мядзведзю - мёд
зайчыкам - маркоўку
вавёркам - арэхі.
Выхавальнік робіць грам-запіс гучыць музыка пад якую дзеці ідуць.
Выхавальнік “Вось мы і прыйшлі. Паглядзіце як прыгожа навокал. Дзеці паглядзіце вунь цячэ ручаёк давайце падыдзем бліжэй і паслухаем як ручаёк спявае сваю песенку.А давайце і мы з вамі паспяваем песенку руча йка (с-с-с-с). А цяпер дзеці давайце паспяваем песенку громка-громка так, каб пачулі як мы спяваем песенку ўсе звяры.” Затым дзеці і выхавальнік ідуць далей.
Выхавальнік “Дзеці глядзіце, а вось і мішка давайце прывітаемся з ім “Добры дзень, мішка”. Дзеці пачастуйце мішку мёдам. Дзеці скажыце якога колеру ў мішкі футра? А што на галоўцы ў мішкі? Адавайце мы звамі паходзім як мішка. Паглядзіце дзеці а вунь і зайчык нас чакае (падыходзяць да зайчыка). Дзеці дайце пачастункі звярам, якія мы прынеслі для іх.Дзеці , а давайце павесялім нашых зайчыкаў? Яны напэўна хочуць каб мы расказалі пра іх якую-небудзь чыстагаворку. Выхавацель разам з дзецьмі вымаўляе чыстагаворку : “Зінінага зайца завуць нязнайка”. Выдзяляючы гук з, з рознай сілай голасу - ціха,моцна.
Выхавальнік “Дзеці вось мы і пачаставалі і зайку, але ў нас яшчэзастаўся гасцінец для каго як вы лічыце?” (вавёрка) Дзеці і выхавальнік ідуць далей.
Выхавальнік “Дзеці паглядзіце, а вось і вавёрка. (Дзеці яе частуюць арэхамі). Дзеці, а якога колеру ў вавёркі футра? Дзеці, а вы ведаеце, дзе жыве вавёрка? (у дупле). Правільна ў дупле якое ёй будуе дзяцел. Ну вось дзеці і ўсё. Мы пачаставалі лясных звяроў, а зараз нам пара вяртацца ў дзіцячы садок. Дзеці ўявіце сабе, што я чараўніца і ператвару вас усіх у камарыкаў, а як спывае песенку камарык, напэўна з-з-з-з. Давайце мы з вамі ператворымся ў камарыкаў і паляцім да сябе ў групу, спяваючы песенку.
Тэма “У госці да Несцеркі”.
Праграмны змест.
Звязная мова: вучыць апісваць знешні выгляд чалавека, дзяцей, іх адзенне (колер, аддзелка, пысунак).
Граматычны лад: вучыць правільна называць дзіцянят жывёл. Звырнуць ўвагу дзяцей на тое, што не ўсе назвы дзіцянят жывёл гучаць падобна з назвамі дарослых жывёл.
Слоўнікавая работа: вучыць ўжываць антонімы для абазначэння якасцяў жывёл. Правільна называць імёны суседзяў.
Абсталяванне: мячык, Несцерка, жывёлы-цацкі - воўк з ваўчанятамі, каза з казлятамі, карова з цялём і інш.
Ход занятку.
Знаёмства з Несцеркам. Выхавальнік прапануе дзецям пазнаёміцца з Несцеркам, задаць яму пытанні, напрыклад, дзе ты жывеш, у якіх перадачах прымаеш удзел, з кім ты сябруеш?
Гульня з мячом. Несцерка запрашае малых пагуляць. Загадвае загадку:
Б' юць яго, а ён не плача
Чым мацней б'юць
Тым вышэй скача.
Паказвае мяч, разглядае яго з дзецьмі, гаворыць, што ён гумавы. Дзеці разам з выхавальнікам тлумачаць сэнс гэтага слова. Ствараюць круг. Несцерка кідае мяч аднаму з дашкольнікаў, той ловіць яго і гучна называе сваё імя і прозвішча.
Апісанне-загадка.Несцерка апісвае аднаго з дзяцей,а дашкольнікі павінны здагадацца хто гэта з іх сяброў. Напрыклад, Несцерка гаворыць, адгадайце, як завуць хлопчыка. Ён кучаравы, у яго светлыя валасы і блакітныя вочы. Ён апрануты ў белую кашулю і сінія штонікі. На кашулі ёсць невялікая кішэнь. У кішэні ляжыць прыгожы белы насаўнік. Гэта вельмі прыгожы і жвавы хлопчык. Хто гэта? Несцерка хваліць дзяцей за тое, што яны былі ўважлівымі і правільна адгадалі імя хлопчыка.
Заданне змяняецца. Той, да каго падыйдзе Несцерка, складае невялічкі расказ пра свайго таварыша ў групе. Пытанні:
- Як вы здагадаліся, што Ганначка расказала пра Алёнку?
- А яшчэ па якіх словах вы здагадаліся, што размоваідзе пра Алёнку?
Выхавальнік стварае ўсе неабходныя ўмовы для развіцця асэнсованай моўнай дзейнасці дзяцей.
Педагог звяртае ўвагу дзяцей на тое, што Несцерка прыйшоў да іх не адзін, а прывёў з сабой звяроў,сяброў, гаворыць, што дзеці іх добра ведаюць. Прапануе рассадзіць жывёл і іх дзіцянят у шматпавярховым даму.
Гульня-эцюд “Пакажы, як”.
Пакажыце:
Як дуе вецер зімою?
Як можна здзьмухнуць сняжынку з пальчыкаў?
Як шуміць лес зімою?
Як нам холадна? (у-у-ух!)
Дзеці разважаюць: лісяня будзе жыць на трэцім паверсе, зайчаня на другім, а вавёрка з маленькімі вавёрачкамі на пятым і г.д.
А конь з кім будзе жыць? - пытаецца дарослы. - А карова - кажа выхавальнік. Падкрэслівае аднолькавае і рознае гучанне назваў дарослых жывёл і іх дзіцянят. Дзеці па жаданню выбіраюць вялікую жывёлу і маленькіх дзіцяня.
Гавораць: воўк вялікі, а ваўчаняты малыя; воўк дужы, а ваўчаняты слабыя; ліса хітрая, а лісяняты неразумныя.
Гульня “Ідзі, ідзі, дожджык”
На словы ідзі, ідзі - дзеці паказваюць рукамі, як ідзе дождж, а на слова дожджык - клічуць дожджык на сябе (машуць рукамі). Звяртаецца ўвага на правільнае вымаўленне гука [дж]. Дзеці называюць яго ізалявана і адначасова пляскаюць у далоні.
ТЭМА: Вясна. Поры года.
Задачы:
- фарміраванне абагульняючага паняцця “Поры гада”, (актывізацыя прадметнага, дзеяслоўнага слоўніка па дадзенай тэме);
- фарміраванне навыкаў словазмянення і словаўтварэння: спалучэнне назоўнікаў з прыметнікамі (мама (якая?)добрая…) і дзеясловамі (мама (што робіць?)працуе) ; змяненне слова мама па склонам;
- утварэнне памяншальна-ласкальных форм слова мама;
- фарміраванне ўмення ў ўтварэнні прыналежных прыметнікаў (свята (чыё?)маміна);
- фарміраванне ўмення ў складанні апісальнага расказа па наводзячым пытанням (плану);
- развіцце мелкай маторыкі рук;
- выхоўванне любові і павагі да мамы; каардынацыі мовы з рухамі.
Прадметны слоўнік:
Поры года, зіма, вясна, лета, восень, сонейка, мама, бабуля, дачка, сястра, сямя, віншаванне, падарунак, кветкі, вясна, радасць, свята.
Дзеяслоўны слоўнік:
Любіць, паважаць, радавацца, жалець, клапаціцца, віншаваць, дапамагаць, прыбіраць, вучыць, лячыць, варыць, жарыць.
Прыметнікавы слоўнік:
Вясенні, мілая, прыгожая, добрая, ласкавая, любімая, шчаслівая, вясёлая,сумная, здаровая, хворая, маладая, старая, малодшая, клапатлівая.
Слоўнік прыслоўяў:
Ярка, светла, цёпла, радасна, прыгожа, весела.
Абсталяванне: люстэркі, карцінкі з выявамі язычка; карткі сімвалы; слайды
“поры года”, лісты паперы, фасоль.
Ход занятку
I. Арганізацыйны момант (іграе ціхая музыка).
Дзеці бяруцца за рукі і становяцца ў круг. Выхавальнік ціхім голасам гаворыць: “Дзеці, давайце ўявім сабе, што мы адна вялікая і добрая жывёла. Давайце паслухаем як яна дыхае”. Усе прыслухоўваюцца да свайго дыхання, дыханню суседзяў.
- А зараз паслухаем разам:
Удох - усе робяць крок ўперад, выдах - крок назад. “Так не толькі дыхае жывёла, так жа роўна б'ецца яго вялікае добрае сэрца. Стук - крок ўперад, стук - крок назад, і г. д. А зараз давайце сядзем за стол”.
II. Артыкуляцыйная гімнастыка.
“Заалагічная”.
Шырэй дзверы адчыняем Па заапарку пагуляем. |
адкрываць шырока рот і закрываць яго. |
|
Нас сустрэне добры слон Доўгі хобат цягне ён. |
цягнуць губы ўперад “хабатком” |
|
Слон на месцы не сядзіць Хоча хобатам круціць. |
круціць выцягнутымі губамі па кругу. |
|
Жабкі не стыдаюцца Прыгожа ўсміхаюцца. |
шырока ўсміхнуцца, расцягваючы губы. |
|
Жырафа выцягнула шыю Вельмі ганарыцца ею |
рот шырока адкрыць і не закрываць. Цягнуцца выцянутым языком да носа. |
|
Зебры - хуткія канькі Паспрабуй іх дагані. |
Павольна пашчолкаць языком, прысасываючы яго да нёба рот адкрыць і ўсміхнуцца. Максімальна расцягваць падязычную связку. трымаць рот шырока адкрытым, усміхацца. |
|
Пацягнула зебра ножку Пастаяла гэтак трошку. |
Прысмактаць язык да нёба і ўтрымліваць яго 10сек. Цягнуць пад язычную связку. рот адкрываць і не закрываць. |
|
А ў зебры ёсць палоскі Іх малюем пэнзлем плоскім . |
Праводзіць шырокім языком па нёбу ўперад-назад. |
|
Паглядзі хамелеон Хвост закручвае ён. |
рот шырока адкрыць. Падняць язык за верхнія зубы і закруціць яго наверх. Прытрымаць ягозубамі. |
|
Вось пантэра. Іншы звер Выгінае спіну ўверх. |
рот адкрыць. Схаваць язык за ніжнія зубы. Выгнуць спіну языка |
|
Выгінае спіну ўверх - Язычок дамоў пабег. |
схаваць язык. Закрыць рот. |
III. Лексіка-граматычныя практыкаванні.
Развіццё звязнай мовы.
Выхавальнік. - Дзеці, скажыце калі ласка, якая зараз пара года? (вясна). Правільна. А па якім прыкметам вы здагадаліся, штозараз вясна? А дапаможа вам адказаць на маё пытанне вось гэтая схема.(Дзеці па схеме разказваюць пра вясну).
Малайцы, вы ведаеце добра прыкметы вясны. А ці ведаеце вы якія яшчэ ёсць поры года акрамя вясны? Давайце пералічам іх. (дзеці пералічваюць) Выхавальнік паказвае дзецям слайды з выявамі пор года і чытае верш “Колеры года” Івана Муравейкі.
Колеры года
Самы прыгожы -
Колер зялёны.-
У маі шапталі
Бярозы ды клёны.
Самы гарычы -
Золата колер,-
Улетку звінела
Жытнёвае поле.
Самы ярчэйшы -
Колер чырвоны,-
Увосень рабіна
Шумела штодзенна.
Самы бліскучы
Колер бялюткі.-
Спявала зіма
Узавеевы дудкі.
А дзеці сказалі
Прасторам і сонцу:
Усе колеры года
Мы любімі бясконца.
А зараз мы разам з вамі ўспомнім прыкметы кожнай пары года. Першая пара года гэта…(зіма). Правільна. (Паказ слайдаў)
Што адбываецца зімой у прыродзе? (Холадна, ідзе снег, мароз, выюць завірухі, дрэвы і палі пакрытыя снегам…).
Якія жывелы спяць зімой?
Якіх птушак можна сустрэць зімой?
Малайцы! А цяпер адкажыце мне, якая пара года надыходзіць пасля зімы? Канечне, вясна! Якія змены ў прыродзе адбываюцца вясной мы з вамі ўжо гаварылі. Давайце хуценька паўторым. ( растае снег, ярка свеціць сонца, неба блакітнае,на дрэвах з'яўляюцца почкі, распускаюцца першыя кветкі,зелянне траўка, прылятаюць птушкі…).
Пасля вясны надыходзіць даўгачаканае… лета.
Чым радуе нас лета? (Цёплым надвор'ем).
Што летам можна рабіць? (купацца на рэчцы, загараць)
А вось пасля лета надыходзіць што? Правільна, восень.
Якія змены у прыродзе мы можам назіраць восенню?(птушкі адлятаюць у цёплыя краіны, лістына дрэвах жаў цеюць і асыпаюцца, становіцца холадна …). Восенню мы збіраем багаты ўраджай… . Ходзім у лес па (грыбы)… .
Пасля восені зноў надыйходзіць…( зіма).
Гульня “здагадайся”
Паглядзіце уважліва і здагадайцеся якія поры года на малюнках?
IV. Фізкультхвілінка
Птушкі
Увесну гаманлівую Птушкі прыляцелі. Прыляцелі звыраю |
Падымаць і апускаць рукі |
|
Ды на дрэвы селі |
Прысесці |
|
У чыстым полі |
Падняць рукі ўверх |
|
Сабе есці шукалі Махалі крыламі- Вясну віталі. |
Рукі адвесці назад Падымаць і апускаць рукі |
V. Сэнсорнае развіццё.
“Вясенняе сонейка”
Выкладванне сонейка з фасолі.
VI. Падвядзенне вынікаў занятку.
Практыкаванне на рэлаксацыю “Сонечныя праменьчыкі” (іграе спакойная музыка)
Працягнуць рукі ўперад і злучыць іх у цэнтры круга. Ціха так пастаяць, адчуць сябе цёплым сонечным праменьчыкам.
Малайцы, дзеці. Вы добра адказвалі на пытанні, старанна выконвалі ўсе заданні, добра ведаеце поры года і іх прыкметы. А вам спадабаўся занятак?
Я вельмі задаволена. На гэтым наш занятак скончыўся.
Тэма “Па старонках роднай мовы.”
Праграмны змест:фарміраваць у дзяцей устойлівую цікавасць і станоўчыя адносіны да беларускай мовы, выхоўваць павагу і любоў да мовы, жаданне авалодацьёю; развіваць разуменне беларускага маўлення, вучыць правільна вымаўляць спецыфічна беларускія гукі “г” і “ч” ізалявана ў словах і сказах; узбагачаць слоўнік дзяцей беларускімі словамі-назвамі навакольных прадметаў, заахвочваць іх разіаўляць на беларускай мове.
Ход занятку.
Выхавальнік. Прывітанне, мае сябры! Сёння я вас запрашаю ў падарожжа па старонках роднай мовы. Але спачатку нам трэба адказаць на мае пытанні:
-У якой краіне мы з вамі жывём?
-Назавіце нашу сталіцу.
-Як завуць жыхароў Беларусі?
-У якім горадзе мы жывём?
-Назавіце знакамітых землякоў.
Выхавальнік. Малайцы! Я бачу, што вы гатовы са мною адправіцца ў падарожжа. А паедзем мы на цягніку. Сталі ўсе адзін за адным і паехалі, правільна вымаўляючы словы і гукі:
Чок-чок-чок - едзе цягнічок.
Чу-чу-чу - далёка пракачу.
Гэй, не зявай,
Гэту песеньку спявай.
1-шы прыпынак “Знаёмства”
Дзеці кідаюць адзін аднаму мячык і называюць:
-хто яны (хлопчык або дзяўчынка);
-сваё імя;
-імя свайго сябра або сяброўкі.
Дзеці зноў садзяцца ў цягнічок і едуць далей.
2-гі прыпынак “Ветлівыя словы”
На гэтым прыпынку дзеці называюць ветлівыя словы: прывітанне, калі ласка, дзякуй, смачна есці, прабачце, да пабачэння, дабранач.
3-ці прыпынак “Павучальны”
Выхавальнік выходзіць да дзяцей з лялькай-хлопчыкам, якога яны павінны навучыць добрым паводзінам.
Выхавальнік. Хлопчык плюе на падлогу.
Дзеці (грозячы пальцам). Не плюй хлопчык, на падлогу!
Выхавальнік. Хлопчык адбірае ў дзяўчынкі цацку.
Дзеці. Не адбірайі,хлопчык, у дзяўчынкі цацку!
Выхавальнік. Хлопчык не гаворыць дзякуй.
Дзеці. Гавары, хлопчык, дзякуй!
Выхавальнік. Хлопчык ламае дрэўца.
Дзеці. Не ламай, хлопчык, дрэўца!
4-ты прыпынак “Забаўлянка”
Выхавальнік выносіць у люльцы маленькую ляльку, якую трэба супакоіць забаўлянкай.
Выхавальнік. На Беларусі, каб супакоіць дзіця, спявалі розныя песенькі, калыханкі, забаўлянкі. Давайце і мы праспяваем нашаму маленькаму дзіцяці забаўлянку. Спачатку 2-3 выхаванцы спяваюць забаўлянку па чарзе, а потым усе разам, імітуючы свае дзеянні рухамі.
Ладачкі-ладушкі, прыляцелі птушкі.
Селі на варотах у чырвоных ботах.
Боты паскідалі, кругом паляталі.
Сталі сакатаці, каб ім есці даці.
Прынясу ім жыта, будуць птушкі сыты.
Пасыплю гароху, хай ядуць патроху.
Выхавальнік. Вось і заснула наша дзіця. Едзем далей.
5-ты прыпынак “Загадкі”
Дзеці садзяцца на стульчыкі. Выхавальнік выносіць “чароўную скарбонку”, у якой ляжаць прадметы-адгадкі.
-Без страху, без гора пралятае рэкі і мора. (Птушка).
-Улетку шэранькі, узімку беленькі, доўгія вушы мае, хутка ў лес уцякае. (Заяц).
-Ніколі шапку не здымае, бо ні адной рукі не мае.(Грыб)
-Хто зірнуў так рана ў аконца? (Сонца)
-Кругленькі, маленькі, а за хвост не падымеш. (Клубок)
-Вісіць - зялёны, ападае - жоўты.(Ліст)
-Маленькі шарык пад лаўкай шарыць, збірае крошкі, баіцца кошкі.(Мыш)
6-ты прыпынак “ Дыдактычная гульня”
Выхавальнік . Вось мы з вамі прыехалі на палянку. Паглядзіце дзеці , што за малюнкі паблыталіся. Дзецям неабходна падабраць малюнкі з адзіночным лікам прадметаў да множнага і назваць.(дрэва-дрэвы)
Выхавальнік. Вось і закончылася наша падарожжа па старонках роднай мовы. Ці спадабалася вам яно? (Дзеці дзеляцца сваімі ўражаннямі.)
ДАДАТАК Д
ДЫДАКТЫЧНЫЯ ГУЛЬНІ.
Дыдактычная гульня “Дапамажы Айбаліту”
Дапамажыце доктару Айбаліту сабраць рэчы. У чамадан трэба пакласці рэчы , у назве якіх ёсць гук “ш”.
Дыдактычная гульня”Назаві правільна ”
Выхавальнік прапануе дзецям разглядзець малюнкі і назваць правільна іх.
“Слухай уважліва.”
Дыдактычная задача: вучыць дзяцей правільна і асэнсавана разумець дзе скончаны сказ, дапаўняць простыя нераспрастранёныя сказы.
Ход гульні.
Выхавальнік гаворыць сказ. Калі ён інтанацыйна закончаны, то дзеці ставяць “кропку”- кулачком правай рукі стукаюць па далоні левай рукі і гавораць: “Кропка”. Калі не закончаны сказ, то дзеці яго дапаўняюць.
Каля вёскі цячэ (рака). Бабуля вяжа панчохі. Я люблю сваю (маму).
“Які, якая, якое.”
Дыдактычная задача: вучыць дзяцей правільна падбіраць да назойніка прыметнік і спалучаць яго ў родзе і ліку.
Ход гульні.
Выхавальнік паказвапе на малюнках прадметы, дзеці называюць прадмет і падбіраюць прыметы да прадмета, ставячы пытанні: які? якая? якія? Прыклад: Сок (які?) салодкі, кіслы,… Хлеб (які?)мяккі, свежы, смачны, духмяны і г.д.
“Назавіце кветкі з адным, двума, трыма складамі”.
Дыдактычная задача: вучыць правільна дзяліць словы на склады.
Ход гульні.
Выхавальнік паказвае малюнкі на якіх намалёваны кветкі з адным складом: бэз, мак, флёкс; з двума - астра, гваздіка, ружа, лотаць, касач, цюльпан; з трыма складамі гарлачык, фіялка, лілея, півон, васілёк, званочак. На сталах знаходзяцца вазы. Выхавальнік парпануе скласці букет. У першы букет можна браць кветкі ў якіх адзін слад, у другую вазу збіраць кветкі ў якіх ёсць два склады і г.д.
“Адгадай канец слова”.
Дыдактычная задача: вучыць дзяцей значэнне слова; развіваць памяць.
Ход гульні.
Выхавальнік хавае прадметны малюнак, а дзецям парпануе пачатак гэтага слова. Дзеці павінны адгадаць яго. Прыклад: Лі(са).
Варыянт: “Адгадайце пачатак слова”. Выхавальнік называе канец слова, а дзеці адгадваюць усё слова. Прыклад: (Ка)за.
“Хто як гаворыць”.
Дыдактычная задача: развіваць увагу, кемлівасць, маўленчы апарат, выхоўваць павагу да жывёл.
Ход гульні.
Выхавальнік паказвае малюнкі і задае пытанні, а дзеці адказваюць: Як ные камар? (Н-н-н). Як гудзе жук? (Ж-ж-ж). Як шыпіць змяя? (Ш-ш-ш). Як гыркае сабака? (Р-р-р). Як фыркае кот? (Ф-ф-ф). Як звіняць камары? (З-з-з).
“Збяры поўны кошык гародніны”.
Дыдактычная задача: вучыць дзяцей адрозніваць зычныя ад галосных гукаў, выхоўваць павагу і ўзаемадапамогу.
Ход гульні.
На стале ў выхавальніка пакладзены малюнкі з гароднінай. Трэба пакласці ў кошык толькі тую гародніну, назва якой пачынаецца з зычнага гука. Можна каб другі гук быў зычны. Пасля таго як усе малюнкі збяруць дзеці,выхавальнік прапануе сабраць у кошык гародніну якая пачынаецца з галоснага гука.
“Адзін, многа”.
Дыдактычная задача: упражняць у адрозненні гукаў ы-і, вучыць правільна ўжываць словы ў множным ліку.
Ход гульні.
На малюнках намаляваны прадметы ў адзіночным і множным ліку. Выхавальнік называе прадмет у адзіночным ліку, а ўсе дзеці у множным, шукаючы ў сябе малюнкі, якія падыходзяць да названага слова. Напрыклад, выхавальнік гаворыць роза, а дзеці розы і паказваюць малюнак.
“Так ці не так?”.
Дыдактычная задача: развіваць у дзяцей увагу, назіральнасць, актывізаваць слоўнік дзяцей.
Ход гульні.
Выхавальнік называе сказ, а дзецям неабходна “выгнаць” непатрэбныя словы. Хутка бегаюць: воўк, конь, чарапаха, алень.
Прыгожы хвост у павы, пеўня, лісы, мядзведзя, вавёркі.
На возеры плаваюць гусі, качкі, пеўні, лебедзі.
У нашых лясах водзяцца ласі, дзікі, рысі, мядзведзі, кенгуру, ваўкі.
Добры зрок у арла, у сабакі, у ката, у кратаю.
“Якая літара ў пачатку слова?”.
Дыдактычная задача: суадносіць літару і гук; вучыць адрозніваць галосныя і зычныя літары.
Ход гульні.
Выхавальнік паказвае малюнак, а дзеці павінны падняць галосную літару з якой пачынаецца назва намалёванага на карціне прадмета.
Варыянт: Выхавальнік паказвае галосныя літары, а дзеці паказваюць малюнкі з намалёванымі прадметамі, назвы якіх пачынаюцца з гэтай літары. Калі дзіця паклаў не тую карцінку, то карціна перагортваецца. Перамагае той, у каго менш перавёрнутых карцін.
“Назаві свой гук”.
Дыдактычная задача: вучыць правільна называць парныя цвёрдыя і мяккія зычныя гукі.
Ход гульні.
Дзеці становяцца ў крузе. Выхавальнік па чарзе кідае мяч дзецям, і называе цвёрды зычны гук. Дзіця кідае мяч выхавальніку , называя мяккі зычны гук: н-н', м-м', п-п', р-р'. Хто памыліўся робіць крок назад.
“Адгадайце слова”.
Дыдактычная задача: актывізаваць слоўнікавы запас дзяцей, развіваць увагу.
Ход гульні.
У кожнага на стале ляжаць схемы ..й…, Дзеці падбіраюць словы: чайка, майка, лайка, гайка.
Схема: ……й: салавей, верабей.
Схема: …й: рай, май, зай.
“ Што тут няправільна?”.
Дыдактычная задача: актывізаваць слоўнікавы запас дзяцей; выхоўваць павагу, кемлівасць.
Ход гульні.
На малюнках намалёваны розныя прадметы. Выхавальнік пытаецца: кароткія ногі ў гусі, вераб'я, чайкі, качкі, чаплі, пугача. Дзеці павінны даць правільны адказ і знайсці у сябе на малюнку чаплю.
Доўгая шыя ў бусла, чаплі, лебедзя, голуба, гусі, жураўля. Малая дзюба ў вераб'я, ластаўкі, сінічкі, шпака, голуба, бусла, курыцы.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Значэнне частак мовы для агульнага развіцця мовы і мыслення школьніка. Спецыфічныя асаблівасці, асноўныя заданні і мэты пры вывучэнні розных часцін мовы. Прыклады і тэмы правядзення ўрокаў парадзіх "Морфолгия" ў VI і VII класах агульнаадукацыйнай школы.
курсовая работа [67,9 K], добавлен 12.04.2012Заканамернасці фарміравання лексічных навыкаў у іншамоўных навучэнцаў, узбагачэнне фразеалагічнага запасу мовы вучняў, маўленчы этыкет. Навучанне маўленчым відам дзейнасці ў працэсе вывучэння лексікі, асаблівасці дыялагічнага і маналагічнага маўлення.
дипломная работа [84,0 K], добавлен 29.01.2012Месца і роля фразеалогіі ў школьным курсе беларускай мовы. Шляхі і сродкі ўзбагачэння лексічнага і фразеалагічнага запасу вучняў на ўроках па вывучэнні лексікі. Прыём семантызацыі слова. Работа са слоўнікамі (тлумачальным, перакладным, фразеалагічным).
дипломная работа [103,9 K], добавлен 30.07.2013Прыёмы, асаблівасці і праблемы вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы, псіхолага-педагагічная характарыстыка школьнікаў 7 класа. Даследаванне па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння тэмы "Дзеепрыслоўе" ў 7 класе.
дипломная работа [51,0 K], добавлен 16.03.2010Игра - необходимый компонент человеческого поведения, ее место в программе "Пралеска". Стремление гуманизировать воспитательно-образовательный процесс в дошкольном учреждении, создание сферы для самовыражения, самопроверки, самореабилитации ребенка.
методичка [26,6 K], добавлен 03.10.2008Пазакласная праца па беларускай мове як арганічная частка навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Гурток, гульня як від пазакласнай працы. Моўныя спаборніцтвы: конкурс скорагаворак, псеўдаслоўнік, гульня ў тэлеграмы, алітэрацыя, лагагрыфы, шарады.
курсовая работа [43,1 K], добавлен 01.01.2014Прадмет, змест і структура методыкі выкладання беларускай літаратуры. Беларуская літаратура як вучэбны прадмет у сучаснай сярэдняй школе. Шляхі развіцця методыкі беларускай літаратуры. Узаемасувязь методыкі выкладання літаратуры з іншымі навукамі.
лекция [28,3 K], добавлен 01.10.2012Самакіраванне - структура, працэдура, працэс. Тэарэтычныя асновы самакіравання як элемента выхаваўчага працэсу. Школьнае самакіраванне як мадэль грамадзянскай супольнасці. Развіццё вучнёўскага самакіравання на прыкладзе гімназіі.
реферат [38,6 K], добавлен 19.06.2002Месца творчасці Быкава ў сучаснай вучэбнай праграме для школы. План характарыстыкі героя. Сістэма урокаў па творчасці В. Быкава ў 9, 11 класах (на прыкладзе вывучэння жыццёвага і творчага шляху пісьменніка). Біяграфічна звестка пра Васіля Быкава.
курсовая работа [36,8 K], добавлен 01.03.2010Влияние физкультуры на интеллектуальную, эмоциональную и духовную сферы личности ребенка. Формирование потребности в здоровом образе жизни. Системная физкультурно-оздоровительная работа работа в дошкольном учреждении, предлагаемая программой «Пралеска».
методичка [919,2 K], добавлен 03.10.2008