Гременэўтыка як тып і форма філасофскай рэфлексіі
Герменэўтыка як метадалогія філалагічнага трактавання ці тлумачэння сэнса кожнага слова і ўсяго тэкста. Складанне герменэўтычнага накірунку ў філасофіі ў класічны перыяд. Герменэўтыка як філасофская рэфлексія. Бясконцая множнасць тлумачэнняў тэкста.
Рубрика | Философия |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 28.10.2011 |
Размер файла | 35,7 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Кафедра філасофіі і метадалогіі навукі
Рэферат
па філасофіі
на тэму: Гременэўтыка як тып і форма філасофскай рэфлексіі
Мінск 2003
Уводзіны
Упершыню з герменэўтыкай мы сутыкнуліся, калі ў рукі патрапілася кніга айца Георгія, дзе выкладаліся пачаткі спасціжэння Слова Божага праз чытанне і разуменне тэкстаў Святога Пісання. Там герменэўтыка як метадалогія філалагічнага трактавання ці тлумачэння сэнса кожнага слова і ўсяго тэкста ў цэлым, дапаўнялася экзегетыкай і ісагогікай (часткамі бібліістыкі, якія адказвалі за дагматычнае тлумачэнне момантаў аповядаў).
Другі раз наша сустрэча адбылася пры напісанні рэферата на тэму "Праблема разумення тэкста", дзе мы паспрабавалі разгледзіць метады, якія магчыма скарыстаць у гістарычным даследванні, пры працы з крыніцамі. Герменэўтыка ўяўлялася на той момант сістэмай тлумачэння сэнса другога кшталту, які не ляжыць на паверхні. Але складаецца з крытыкі стыля, мовы, сімвалаў і на выхадзе павінны інтэрпрэтавацца, адпавядаючы першакрынічнай інфармацыі (сэнсу), і адаптаваным да сённяшніх запытаў і рэалій.
Аб'ект доследу - тэкст, гістарычны ў нашым выпадку, уяўляўся крыніцай фактычнага матэрыялу і пры належнай крыніцазнаўчай крытыцы адпавядаў і адпавядае запытам гістарычнай навукі.
Але іншае ў гістарыяграфіі, ці ў крыніцах для метадалагічнага запазычання. Тут мы сустракаемся з метадалагічным пераўвасабленнем гістарычнага факта (другім быццём). Аўтар успрымае інфармацыю і здзяйсняе творчы акт, бо менавіта стварае сваю канцэпцыю на гістарычны працэс.
Гэта ў гісторыі. Але для гісторыі герменэўтыка спецыфічна. Пры гэтым яна не можа быць заціснута ў межах адной-двух навук, бо здольна выйсці ў надузровень і менавіта тут судакрануцца з філасофіяй, пераўвасобіць яе пад сябе.
Фактычна герменэўтыка ў плоскасным разрэзе ўсталёўваецца на тым, што мае дачыненне да тэкста, яго разумення і тлумачэння. А філасофія менавіта завязана на тэксце, які канечне, мае свае асаблівасці, але, абстрагавана, з'яўляецца сістэмай знакаў (сімвалаў) і сэнсаў.
Яшчэ адна зона падобнасці, ці хутчэй прымянення герменэўтыкі я к філасофскай рэфлексіі і філасофіі як рэфлексіі герменэўтычнай - гэта інтэрпрэтацыя герменэўтычнасці, сэнсу цэлага ў тэксце.
Наша праца носіць спробны характар і мае на мэце праз рэтраспекцыю развіцця складання герменэўтычнага накірунку ў філасофіі і ўздыму нагара асноўных тэм і пытанняў праблематычнай зоны "разуменне - тэкст", вылучыць месца герменэўтыкі ў працэсе спасціжэння духа. Бо і філасофія, і герменэўтыка разглядаюцца і ўспрымаюцца ў якасці навук пра дух.
Каментаванне і крытыка літаратуры, мяркую, бяссэнсавая, бо ў першай частцы рэтраспекцыя будзе выяўлена дастаткова пэўна.
Складанне герменэўтычнага накірунку ў філасофіі
Адной з формаў выяўлення філасофскіх ведаў з'яўляецца тэкст, які па свайму стварэнню працягвае самастойнае жыццё. Сукупнасць тэкстаў, як сучасных нам, так і гістарычных, складае агульнае праблемнае поле філасофіі. Кожны тэкст уяўляецца шматслойным будынкам, які дазваляе трактаваць яго, тэкст, разнастайна. Першапачатковая шматзначнасць кожнага тэкста стае ў філасофіі прадметам асобнага накірунка, назаванага як герменэўтыка. Знешняя агульная прастора герменэўтычных накіраванасцяў рэалізуецца ў антынавуковасным (антысунентыскім) накірунку, але не па плану спрошчанага адмаўлення выкарыстання навуковай метадалогіі праз даследванне тэкста, а ў ракурсе сцвярджэння ідэі пра неабходнасць абавязковага дапаўнення даследвання асабістасцю (суб'ектывісцкім кампанентам).
Тэрмін "герменэўтыка" мае розныя тлумачэнні. Туті мастацтва інтэрпрэтацыі тэкста, і тэорыя разумення, спасціжэння сэнса, у тым разе і "спасціжэнне індывідуальнасці іншага", па Ф. Шлейермахеру. Герменэўтыка разглядаецца ў якасці своеасаблівай метадалогіі гуманітарных навук, у сувязі з чым пераўсведамляецца першапачатковая аснова філасофскіх ведаў, паглыбленае разглядванне якой актуалізуе герменэўтычную праблему. Паўставанне герменэўтыкі як асобнай навуковай дысцыпліны было тэарэтычна аформлена менавіта ў класічны перыяд, калі акрэсліўся герменэўтычны падыход да трактоўкі сутнасці філасофскіх метадаў.
Разгледзім падрабязней.
Іоган Марцін Хладэніус (першая палова - сярэдзіна XVIII ст.) распаўсюджвае прымяненне герменэўтыкі на гісторыю, бо раней яна выкарыстоўвалася галоўным чынам для тлумачэння рэлігійных тэкстаў. Групаванне і скарыстанне на практыцы герменэўтычных метадаў са спецыяльнымі лагічнымі метадамі даследвання - тут заслуга Хларэніуса - узнялі пытанне пра статус асобнай герменэўтычнай логікі і пра ўзнікненне перадумоў для афармлення асобага аддзела лагічных ведаў. У рамках гэтай традыцыі меней чым за стагоддзе ўзнікаюць герменэўтыкі ў філасофіі і прыродазнаўчых навуках.
Вільгельм Гумбальт пашырае прадмет герменэўтыкі за кошт уключэння ў яе "вотчыну" ўсяго шматграння мовы; разуменне мовы як дзейнасці духа і як вынік гэтай дзейнасці. Навуковец уводзіць прынцып дыялога як метада аналіза моўных з'яў і падымае нагара зусім новыя праблемы як для мовазанўства, так і для герменэўтыкі. Асноўны пункт перакрыжавання герменэўтыкі і мовазнаўства - гэта "разуменне". Аналіз разумення, сэнса, моўнага ўсведамлення, ўвасаблення мовы як рожніцы. Навуковец ставіць важкія для даследвання прыроды мовы праблемы навучання і карыстання натуральной моваю, складвання і разумення новых моўных выказванняў (як формаў). Поруч уводзіцца ў зварот дэфеніцыя ўнутранай формы мовы, якая не супадае з лагічнай формай мыслі і вонкавай формай выказвання мыслі словам. Плюс да гэтага ў гонар Гумбальта трэба аднесці і пашырэнне базіса герменэўтыкі: уводзіць псіхалогію як навуковы стандарт у аснову герменэўтычных метадаў мовазнаўства. Гэта падрыхтоўчы этап пераўсведамлення герменэўтыкі ў метадалагічную дысцыпліну агульнанавуковага характару.
Вялікі ўнёсак у фармаванне тэарэтычнай базы герменэўтыкі ўнёс Ф. Шлейермахер. Прадметам герменэўтыкі ён лічыць тэкст, які ад даследчыка адмежаваны часавай, моўнай, культурнай, гістарычнай дыстанцыяй і, як вынік, з'яўляецца помнікам. Гэтая дыстанцыя стварае мноства бар'ераў для правільнага разумення. Адсюль задача герменэўтыкі зняць бар'еры. Таму герменэўтыка неабходна там, дзе мы маем непаразуменне. Герменэўтыка - гэта мастацтва разумення, а не тлумачэння. Самі тэксты ўяўляюць з сябе "акамянелую гутарку", якая персаніфіцыравана, а адсюль і метад даследвання - дыялог паміж навукоўцам (ці карыстальнікам) і творцам тэкста. "Акамянелую гутарку" Шлейермахер падзяляе на аб'ектыўную і суб'ектыўную. Аб'ектыўная ("факт мовы") гэта прадмет граматычнай інтэрпрэтацыі, тут мы выяўляем адносіны да мовы, якая аб'ектыўна існуе. А суб'ектыўная ("факт мыслення") даследуецца пры дапамозе псіхалогіі, тут адносіны да гутаркі, ці казання, як да выводнага ад ініцыятара. Разуменне, па Шлейермахеру, забяспечвае сукупнасць двух момантаў.
Прынцып падзелу аб'ектыўнай і суб'ектыўнай старон досыць плодны, пры ўмове актыўнага сінтэзу двух тыпаў інтэрпрэтацыі. Калі тлумачэнне прыменьваецца да любых прадметаў, а не толькі да помнікаў, граматычная і псіхалагічная інтэрпрэтацыя заўсёды ўвасабляюцца ў розных суаднясеннях. Для гістарычных тэкстаў, афіцыйных трэба максімум узняць для граматычных, а пры асаблівых творах (лісты і г. д.) - псіхалагічных інтэрпрэтацый. Паміж двумя полюсамі існуе зваротная сувязь.
Разуменне дэфеніцыі "герменэўтычнага кола" Шлейермахер вылучае на два падвіды. Першы, звычайнае для герменэўтыкі, калі частка тэкста суадносіцца з усім тэкстам як з цэлым, дзе мы ўсведамляем сэнс гэтага адносна часткі ці частак цэлага. Але ёсць аналогіі: які-небудзь помнік разглядаецца як частка, а культурнае асяроддзе - як цэлае. У такім разе суадносіны "частка - цэлае" прымаюць іншы характар. Разумець асобную частку і ўвесь твор у цэлым можна па ўсёй сукупнасці жыццёвых адносін аўтара тэкста. Развіццё часткі і цэлага адбываецца ў дзвюх плоскасцях. На першым узроўні частка бярэцца як урывак твора, а цэлае - як сам твор. На другім узроўні актуалізуецца ўзаемадзеянне паміж сукупнасцю ўмоў вонкавага і ўнутранага жыцця аўтара як цэлае і яго твор як частку. Пры разуменні твора як факта мовы частка разумеецца праз цэлае, а цэлае - праз частку. Пры гэтым пры паслядоўным пераходзе ад першай часткі да другой, ад другой да трэцяй і г. д. разуменне цэлага змяняецца, яно не аднолькава пры праходжанні частак цэлага. Агульнае разуменне тэкста канструіруецца (будуецца) у працэсе змяняючага гіпатызаванага разумення цэлага. Тым болей, што новае разуменне цэлага ўплывае на разуменне ўжо прачытаных частак. Тут як бы адваротны шлях з удакладненнем.
Шлейермахер вылучаў некалькі спосабаў разумення, паміж якімі не можа быць разрыва. Разуменне мае два бакі: аб'ектыўны і суб'ектыўны; кожны з іх падзяляецца таксама на гістарычны і дзівінаторны. Такім чынам, бачым чатыры спосабы тлумачэння твора: аб'ектыўна гістарычны і дзівінаторны і суб'ектыўна гістарычны і дзівінаторны.
Аб'ектыўнае разуменне мае сваім аб'ектам гутарку як факт мовы. Падыход да даследвання гэтага боку твора ідзе праз веданне мовы. Поспех у таго, хто болей дасканала вывучыў мову, на якой казаў аўтар і яго сучаснікі. Аб'ектыўна гістарычнае і аб'ектыўна дзівінаторнае разуменне складаюць у сукупнасці граматычную інтэрпрэтацыю.
Суб'ектыўнае разуменне (псіхалагічная інтэрпрэтацыя) скіраваны на гутарку як факт мыслення, галоўнае тут - "ініцыятар выказвання", аўтар тэкста. Магчымасць аб'ектыўнага даследвання абумоўлена веданнем унутранага і вонкавага жыцця аўтара твора. Суб'ектыўна гістарычнае разуменне даследуе "як гутарка дадзена фактам душы", а суб'ектыўна дзівінаторнае займаецца тым, як знойдзеныя ў гутарцы (казанні) мыслі ўзнікаюць у размоўцы і ўздзейнічаюць на яго. Гэта разуменне ёсць "ужыўленне ў іншага", пераўвасабленне ў аўтара; і чым яно большае, тым выхад карысці большы, да 90% (ідэалізуемы выхад).
Даследуючы тэкст у шырокім культурна-гістарычным кантэксце, складваючыся з лёсам аўтара, законамі развіцця мовы, інтэрпрэтатар мае магчымасць разумець аўтара і яго твор глыбей, чым яго, твор, разумеў сам аўтар. Менавіта гэтая ідэя вызначыла сэнс "рамантычнай герменэўтыкі" і, як чыста рацыяналістычны падыход да тэкста, паўплывала на постструктуралізм і постмадэрнізм.
Аб'ектывісцкую лінію падхапіў В. Дзільтэй (другая палова XIX - пачатак XX стст.), які паспрабаваў пашырыць герменэўтыку да разумення ў якасці агульна-філасофскай дысцыпліны. Ён паспрабаваў пабудаваць сцверджанне гуманітарных навук на аб'яднанай псіхалагічнай і герменэўтычнай метадалогіях. Па Дзільтэю, непасрэднае спасціжэнне духоўнай адзінасці выступае разуменнем як прадметам - унутраным светам чалавека, так і прадметам - знешнім светам і культурай мінулага. Для разумення унутранага свету патрэбна інтраспекцыя (у адвольным разе - саманазіранне), для разумення культуры мінулага неабходна герменэўтыка.
Два віды разумення, па Дзільтэю, адлюстроўваюць сабой два комплексы навук: навука пра дух і пра прыроду. Сукупнасць духоўных з'яў, у разуменні навукі, звычайна падзяляецца на дзве часткі "аднаго інтэлектуальнага глобуса".
Падзел на навукі пра дух і пра прыроду ўмоўны. Бо свет прыроды і духоўны свет звязаныя адзін з другім. Прырода з'яўляецца фактарам, умоваю і момантам дзейнасці чалавечага духа, жорстка вызначаючы жыццё чалавека. У той самы час чалавек супрацьдзейнічае прыродзе, змяняючы свет і сябе як яго частку. Прыродныя, незалежныя ад чалавека сілы і вольны чалавечы дух умяшчаюцца ў адзіны ўніверсум якасцей, сувязей і адносін, часткі якога існуюць незалежна ад цэлага і адзін ад аднаго толькі разумова (у думцы). Адсюль Дзільтэй выводзіць умоўнасць размежавання. Калі навукі пра дух і пра прыроду знаходзяць свае спецыфічныя прадметы, вылучаючы іх сілай абстракцыі, то рэчаіснасць застаецца адной і той жа.
Але кожная духоўная існасць ёсць праяваю фыццёвага ўніверсума, ды з-за сувязі з чалавекам спосаб іх спазнання павінен быць якасна іншым. Спецыфіку метадалогіі ў навуках пра дух навуковец бачыць у выкарыстанні інтэрпрэтацыйных метадаў даследвання:разуменне і тлумачэнне. Аднак дуальнасць двух галін чалавечага спазнання ўмоўна. Насамрэч існуюць "памежныя зоны", якія аднаплоскасна не аднесці ні да аднаго з бакоў.
Дзільтэй у пошуках форм інтэрпрэтацыйнай дзейнасці ў гуманітарных навуках спрабаваў знайсці нейкую асобую логіку разумення і пры гэтым ставіць праблему бессэнсоўнага ў гуманітарным спазнанні. Канцэпцыю лагічных форм інтэрпрэтацыі Дзільтэй ставіць на доследах "жыццёвых праяў" і формаў разумення. Пад "жыццёвымі праявамі" Дзільтэй разумее не толькі паверхнаснае, але і духоўнае, тое, што штурхала на праявы жыцця.
Іх вылучае Дзільтэй тры тыпы. Да першага адносяцца разуменні, суджэнні і ўмазаключэнні. Яны трактуюцца заўсёды аднолькава, не звязана з момантамі духоўнага жыцця, але ва ўсіх кантэкстах і пры розных умовах падначальваюцца закону тоеснасці. Да другога тыпу адносім здзяйсненні. Гэта знешняя форма праяўлення жыцця: здзейснены, ён выяўляе ў рэальнасці тое, што яму папярэджвае. Да трэцяга тыпа жыццёвых праяў адносіцца выяўленне сумавання. Яно звязана з глыбінямі духоўнага жыцця. Маюцца розныя віды сумавання: мастцкае (на ім выспявае літаратура, жывапіс і інш.). Суджэнне, якое апісвае выражэнне сумавання, не можа быць іншым ці не. Яно аджываецца ў катэгорыях праўды ці няпраўды, а катэгорыя ісціна (існасць) як суаднясенне ведання свайму ппрадмету тут не можа быць скарыстана.
Выдзяляюцца элементарныя і найвышэйшыя формы разумення. Да элементарных адносяцца "тлумачэнні адной асобнай праявы жыцця", у логіцы гэта аналогія. Да найвышэйшых формаў разумення адносяцца разуменні "цэласнай сувязнасці жыцця" і "ўнутранага свету людзей", тоеснасць у логіцы - гэта індуктыўны вывад ад асобных праяў жыцця да звязанасці, цэласнасці жыцця. Перадпасылка вывада - веды пра душэўнае жыццё і яе адносіны да асяроддзя і абставінаў. Але з-за немагчымасці цэласнага прадстаўлення вывад будзе насіць заўсёды мажлівасны характар.
Дзільтэй вылучае "апісальную" і "тлумачальную" псіхалогіі. "Апісальная" вывучае ўнутраны свет чалавека, абапіраючыся на вонкавы вопыт і на выдвіжэнне абстрактных схем, не здольных даць якасна верныя дадзеныя - веды. Яна абапіраецца на ўнутраны свет чалавека. На яе базе ўзнікае комплекс навук пра дух. Дзільтэй прапанаваў за метад саманазіранне. Унутраны свет мы разумеем, ане тлумачым. Пазней, як сцвярджаюць даследчыкі творчай спадчыны Дзільтэя, навуковец пераглядае свае адносіны да вышэй азначанага метада. Ён лічыць яго неадэкватным. І высоўвае наперад герменэўтыку. У гэты ж час прадметам гуманітарных навук з'яўляецца ўнутраны свет чалавека (індывіда), высунуты навонак у выяве права, рэлігіі, мовы, норм маралі. Усё гэта - праява аб'ектыўнага духа як пасрэдніка пры размове і разуменні паміж індывідамі, культурна-гістарычная структура пэўнага ўзроўню.
Аб'ектыўна патэнцыя разумення закладзена ў глыбіні гісторыка-культурнай "общности", дзе жыве і дзейнічае індывід. Пытанне пра разуменне з'яўляецца уі не галоўным пры даследванні праблемы разумення (гэта падкрэслена ў сувязі з герменэўтыкай як тэорыяй мастацтва інтэрпрэтацыі). Тут у Дзільтэя ўведзена катэгорыя "общность". Любы стан індывідуальнага разумення выказваецца ў словах, здзяйсненнях, жэстах, міміцы. Усё гэта злучана і выкінута ўвонак у нацыянальным складзе мовы, у структуры адносін у грамадстве і арганізацыях, у дзяржавах, цэрквах, навуковых еднасцях. Выгляднасць дадзена ва ўнутраным вопыце і кожнаму шарагоўцу грамадства, з неспасціжанага ўнутранага плана пераходзіць у план пачуццёва-ўяўнага, які становіцца аб'ектам разумення. На пытанне пра магчымасць разумення аўтар канцэпцыі адказвае, што магчымасць - у флрме герменэўтычнага аналіза фізічных працэсаў. Паміж аб'ектам і суб'ектам існуе "общность".
Гэтая "еднасць" заснавана на аднолькавых элементах разумення: напрыклад, разуменні выяўлення жыцця, зафіксаваных у сказах мовы, вымушаным спасціжэннем сэнса сказаў. Сэнс з'яўляецца набыткам многіх людзей. Гэта аснова ўзаемаразумення. Дзільтэеўская еднасць адносіцца не да спосаба абмена інфармацыяй паміж людзьмі, а да ўмоў, у якіх ён ажыццяўляецца, да пазамоўнага кантэкста грамадскай камунікацыі.
Рэфармуючы герменэўтычны інструментарый, навуковец распрацоўвае надалей і разуменне герменэўтычнага кола. Даследуючы інтэрпрэтацыю тэкста, Дзільтэй абмалёўвае "мнімасць" гэтага кола, які насамрэч уяўляе з сябе працэс спасціжэння цэлага пры дапамозе шточас удакладнёнага тлумачэння цэлага. Гэта дазваляе будаваць унікальнасць "адзінкі ўяўлення жыцця" з складовых яго частак. Розніца паміж двума тыпамі разумення тоесна рознасці паміж дэдукцыяй і індукцыяй, ці аналізам і сінтэзам. Першы від разумення - гэта тлумачэнне сэнса часткі на базе ведаў пра сэнс цэлага, з ведаў пра цэлае дэдуктыўна выводзіцца веданне пра частку (адзінку ўяўлення жыцця). Аперацыя тоесна аналізу. Мэта яе - вылучыць элементарнае разуменне. Другі від разумення - інтэрпрэтацыя "адзінства ўяўлення жыцця". Тут першы від разумення ёсць база для спецыфічнага герменэўтычнага сінтэза, які здзяйсняецца шляхам асобай індукцыі, скіраванай ад штучна выбраных адзінкавых выпадкаў да цэлага, які ўяўляе сабой адзіны ўнутраны свет іншых людзей. Асновай для крока ад часткі да цэлага, па Дзільтэю, - аналогія, падобнасць унутранага жыцця індывідаў.
Дзільтэй даследваў асаблівасці інтэрпрэтацыйнай працы ў адносінах да творчасці мастакоў. Гэта немагчыма правесці без папраўкі на момант безуяўнага. Інтэрпрэтатар павінен ускрыць наяўны пласт безуяўнага і правесці яго ў плоскасць ведаў. Дадзеная ўстаноўка паслядоўна-рэалістычная, за што Дзільтэя папракалі робасцю перад класічнай філасофіяй. Але ж тыя самыя добразычліўцы вылучаюць для Дзільтэя трон бацькі герменэўтыкі, як "арганона навукі пра дух" (Г.-Г. Гадамер), самастойнага напрамку сучаснай філасофскай мыслі (на сёння мы маем у ім аб'ектывісцкія і суб'ектывісцкія тэндэнцыі.
У межах герменэўтычнай фенаменалогіі сэнс слова аб'ектыўны і магчыма ягонае разуменне непсіхалагічнымі метадамі. Таму герменэўтыка, як мастацтва спасціжэння сэнса, павінна ўключыць у сябе навуковыя семіятычныя, лагічныя і фенаменалагічныя метады. Суб'ектыўныя фактары павінны ўключацца ў даследванне тэкстаў пад агульнаю назваю "умовы разумення", але іх спасціжэнне трэба забяспечыць гістарычным метадам. Створаны тэкст жыве самастойным жыццём, сэнс у ім не залежыць ад аўтара, стае як рэч у сабе і для вакольных (спажыўцоў).
Гэтыя метады герменэўтыкі разглядаліся як навуковыя сродкі ва ўмовах, калі не былі яшчэ развіты сродкі семіятычныя, логіка-семантычныя, не быў яшчэ завершаны фенаменалагічны метад. Таму герменэўтыка спрашчалася да псіхалагічнага мастацтва.
Герменэўтыка як самастойны філасофскі накірунак адэкватна інтэрпрэтацыйнай, дыялагічнай прыродзе філасофіі. Шпет Г. Г. злучае аб'ектыўна-рацыяналістычную пазіцыю і інтэрпрэтацыйныя метады філасофскага ведання. Як вынік - сінтэз герменэўтыкі і фенаменалогіі. Герменэўтыка адказвае на пытанне: "Як магчыма разуменне?", гэта значыць фактычна з'яўляецца філасофіяй разумення. А фенаменалогія аналізуе сэнс і метады яго складання, даследуе прыроду ідэальнага свету, выяўляе сутнасць разумення. Адсюль і шырокае прадметнае поле, і ўніверсальны метадалагічны апарат.
У выніку акт разумення ўключае ў якасці структурных кампанентаў розум і аб'ект спазнання, у якасці якога выступае тэкст. Тут дэфеніцыя тэкста максімальна пашыраецца і трактуецца як знакава-сімвальная інфармацыйная сістэма, дзе ўключаны звычайныя носьбіты інфармацыі - вусная і пісьмовая. У тэксце злучана пазнавальна-творчая і вытворчая дзейнасць жывых істот. Пры такім падыходзе праблематыка мовы змыкаецца з праблематыкай разумення, што па Шпету дае новую дэфініцыю - "моўнае разуменне". Так як тэксты - прадукты чалавечай дзейнасці, на якіх - адбітак уплыву моўнага разумення, таму што разуменне тэкстаў павінна абапірацца на аналіз моўнага разумення. Да гэтага, слова стае ўжо архетыпам культуры і ключом да яе аналіза.
Для вырашэння праблемы разумення існа выкананне двух умоў: а) раскрыць гістарычную прыроду тэкста і б) выявіць аснову працэса разумення і інтэрпрэтацыі. Такім чынам, галоўным стае вылучэнне умоў разумення, якія ствараюць кантэкст "жыцця" аналізуемага тэкста. Гэты кантэкст узнаўляецца з дапамогай філалагічнай, гістарычнай і псіхалагічнай інтэрпрэтацыяй. Разуменне стае крытэрыем вылучэння з метадаў іх фармальнай часткі, да якой здавён адносілася герменэўтыка. Праз разуменне і інтэрпрэтацыю герменэўтычная праблематыка ўваходзіць у фенаменалогію. Герменэўтыка (функцыі аздумлення і інтэрпрэтацыі), логіка (функцыя вылучэння сэнса), парагматычная тэлеалогія (функцыя разумнай матывацыі), фенаменалогія (функцыя пошуку сэнсу ў розных яго абліччах) заплецены ў адзінай дзейнасці розуму.
У анталагічным накірунку развівае герменэўтычныя ідэі М. Хайдэгер. Тлумачэнне "менавіта чалавечага наяўнага існуючага" стае асноўнай герменэўтычнай задачай. Гэта абагульненне дзільтэеўскага "астатка чалавечага быцця ў творы". Герменэўтыка ў Хайдэгера пабудавана вакол дэфеніцыі "жыццё".
Вялікую ўвагу Хайдэгер надае герменэўтычнаму колу. Кола гэта трактуецца як механізм, з дапамогай якога здзяйсняецца працэс "сэнсавага руху разуменя і тлумачэння". Калі пачынац ьчытаць тэкст, то высоўваюць версію сэнса цэлага, таму праз увесь працэс ідзе чаканне пэўнага.
Гэтая праблематыка вядзе праз дынаміку чытання і разумення тэкста да пытання пра магчымасць яго разумення. Тут мнімае чытанне стае перадструктурай разумення.
Але першым у герменэўтычным аналізе Хайдэгер ставіць мову. Тут тлумачыцца тым, што слова як праясняе, так і зацямняе. З іншага боку гэта мова - суб'ект размовы, таму мова і выступае ў ролі існага свойства чалавечага быцця. А так як разуменне магчыма толькі ў мове і пры дапамозе мовы, то мова і вызначае пастаноўку ўсіх герменэўтычных праблем. У мове адлюстроўваецца ўвесь свет чалавечага існавання, герменэўтыка ў Хайдэгера праз яе выходзіць на быццё і метад апытання быцця стае часткай герменэўтычнага інструментарыя. Адсюль Хайдэгер узяў, што не мы гаворым моваю, а яна кажа праз нас; адсюльжа, што мова - субстанцыя гістарычнага працэса.
Анталагізацыя моўнай праблематыкі герменэўтыкі выводзіць яе да вучэння пра быццё, замацоўваючы яе філасофскі статус. Герменэўтычная фенаменалогія пытанне пра сэнс існавання прылучае да пытання пра сэнс зразумелага. Разуменне тут выступае ў якасці першапачатковай формы чалавечага жыцця, а не толькі як метадычная аперацыя. Для Хайдэгера герменэўтыка мае дачыненні не столькі з правіламі інтэрпрэтацыі тэкстаў, тэорыяй лінгвістычнага разумення ці метадалогіі навук пра дух, колькі з нашым светам, у якім мы жывём. Адсюль і філасофія як герменэўтычная інтэрпрэтацыя гэтага быцця.
Вялікае значэнне маюць для развіцця герменэўтыкі маюць даследванні А. Н. Уайтхеда. Ён развівае вучэнне пра разуменне, якое можа быць дуалістычным. Калі разуменне з'яўляецца складаным, то неабходна разглядаць асобна яго складовыя фактары, сінтэз якіх і дасць нам поўную рэч. Другі сродак разумення- успрыманне цэлага, без прамежкавых прыступак аналізу. Першы сродак для ўнутранага разумення, другі - для знешняга. Абодва занаходзяцца ва ўзаемасувязі, ыкарыстанне аднаго прадугледжвае выкарыстанне другога, але імі не вычэрпваецца ўся праблематыка разумення і герменэўтыкі.
У шэрагу выпадкаў з'явы могуць існаваць не будучы рэальнымі. Такога кшталту існасць не спасцігаецца вузканавуковымі метдамі, але спасціжная розумам. Для філасофіі характэрныя спасціжэнне існасцей другога кшталту. Так, важкае месца займае аналіз моўнай структуры. Калі лагічны доказ абапіраецца на дасылкі, якія відавочныя, што забяспечвае агульнае разуменне, то ў філасофіі такая відавочнасць адсутнічае і абапіраецца на мэтавызначаныя крытэрыі. Таму пры злучэнні першага і другога мы дасягнем асноўнай мэты: зробім філасофію разуменнем.
П. Рыкёр паспрабаваў вылучыць сэнс інтэрпрэтацыйнай парадзігмы для сацыяльных і гуманітарных навук. Пры гэтым падыходзе філасофія стае не чым іншым, як мастацтвам інтэрпрэтацыі навакольнага света.
У якасці цэнтральнай праблемы ўніверсальнай метадалогіі П. Рыкёр разглядае праблему дыялектыкі тлумачэння і разумення, якую ён спрабуе ўдакладніць па аналогіі з дыялектыкай спасціжэння сэнса тэкста пры чытанні. Тут разуменне выкарыстоўваем у якасці мадэлі. Рэканструкцыя цэлага мае характар кола - веданню цэлага папярэднічае веданне частак і сувязей паміж імі. А з шматзначнасці цэлага вынікаюць пастаноўкі пытанняў у герменэўтыцы. Разуменне бярэ на сябе сэнс тлумачэння, таму часова і ідзе за ім. Тлумачэнне абапіраецца на гіпотэзы, што рэканструіруюць сэнс тэкста як цэлага. Абгрунтаванасць забяспечваецца верагоднаснай логікай. Шлях ад тлумачэння абумоўлены спецыфікай тэкста. У гэтым разе для інтэрпрэтацыі тэкста мае значэнне правільная методыка фармуліроўкі пытанняў, якія павінны аблегчыць успрыманне. Для Рыкёра "пытанне" (як акт) ужо з'яўляецца метадам. Адсюль і задача філосафа ў адкрыцці новага сродка апытання.
Г.-Г. Гадамер перапрацаваў назапашаны вопыт і прыйшоў да высновы, што мэтай герменэўтычнага мастацтва павінна быць не ўжыванне ў свет аўтара, а ўяўленне яго ў сабе самім. Простае ўяўленне мінулага ў большай ступені з'яўляецца аднабаковым і вонкавым. Існым жа ў гісторыі і гісторыі культуры павінен быць дух, унутранае, які рэпрэзентуе сябе ў ёй, але на больш высокім узроўні.
Гадамер вяртаецца да прдарзумення Хайдэгера і лічыць найважкай структурнай адзінкай, бо гэта сукупнасць "предсуждений", якія вызначае традыцыя. Таму "предсуждение" адэкватна "предрассудку" і можа быць да канчатковай праверкі вызначана як станоўча, так і адмоўна. Для Гадамера традыцыя - гэта аўтарытэт, а "предрассудок" і называецца традыцыяй.
Любая традыцыя звязана з моваю, у ёй выказана і ёй абумоўлена, таму што першым аб'ектам і крыніцай герменэўтычнай рэфлексіі і вопыта з'яўляецца менавіта мова як структурны элемент культурнага цэлага. Мова - гэта сусвет, без мовы не магчыма жыццё, разуменне, мысленне, гісторыя, грамадства. Усё, што звязана з чалавекам. Мова не толькі "дом быцця" (Хайдэгер), але і спосаб быцця чалавека. Мова з'яўляецца ўмовай пазнавальнай дзейнасці чалавека. Таму крыніцай сапраўднага разумення і ўзаемаразумення з'яўляецца дыялог, гутарка.
Ітак, герменэўтыка стае вучэннем пра чалавечае быццё, ці, як падаецца ў шэрагу навуковых дапаможнікаў, філасофскай антрапалогіяй.
Герменэўтыка як філасофская рэфлексія
Філасофія, як скіраванасць на чалавека, які мысліць, жыве, мае надзею, пераўтварае асяроддзе, дазваляе аднесці сябе да гуманітарных дысцыплін, у процівагу да прыродазнаўчых, якія глядзяць на чалавека, як на рэч ці натуральную з'яву.
Адсюль і спецыфіка філасофіі ў яе "быццам-эмпірычным характары" абагульненняў, што відавочна праяўляецца ў мове філасофіі. Філосаф здзяйсняе афармленне сваёй рацыянальнай рэфлексіі над быццём, выкарыстоўваючы ўсё багацце мовы, ад навуковых паняццяў да мастацкіх сродкаў выказвання. Тут і закладзена праблема шматзначнасці рзуменняў, акімі карыстаецца філосаф. Часам філосаф стварае сваю сетку дэфініцый, якія разыходзяцца з агульнапрынятымі. Вызначанасць, нешматсэнсовасць паняццяў навукі магчыма пры максімальнай агрубленасці рэчаіснасці, у выніку чага складаецца ідэалізаваны канцэптуальны каркас, які і вылучае дадзеную навуку. Як вынік, прымяненне такой "сеткі разуменняў" вузкае. Бо дакладнасць у навуцы - гэта прадметная дакладнасць. Але дакладнасць адлюстравання тэорыяй прадметнай зоны не з'яўляецца абсалютнай колькаснасцю, а залежыць ад гнасеалагічных прадвызначэнняў і наяўнасцю метадаў даследвання. Таму казаць пра дакладнасць тэорыі ў адносінах да іншай тэорыі лагічна неправамоўна. Усе навуковыя тэорыі дакладны ў сваёй прадметнай зоне. Адсюль крытэрыяў дакладнасці проста не існуе, калі замест іх непрыняць матэматычную ці лагічную дакладнасці.
Зразумела, што філасофія, па сваёй прадметнай зоне, аперыруе і сваімі параметрамі дакладнасці. Меншая адназначнасць і большая гібкасць філасофскіх паняццяў - важкая ўмова філасофскай рэфлексіі.
Філасофскія паняткі і катэгорыі дыялектычна злучаюць у сабе моманты дакладнасці (устойлівасці) і моманты недакладнасці (зменлівасці), якія характэрны самаму быццю. Гібкасць звязана з тым, што філасофія абапіраецца на ўсй багацце духоўнага засваення сусвета, на сукупны чалавечы вопыт. Яна можа заходзіць у вобласці непазнанага быцця, ствараць папярэднюю філасофскую зацэнку даследуемага аб'екта.
Акрамя гэтага і мастацкае засваенне света чалавекам, эстэтычныя крытэрыі не меней важкія. Адсюль нагрувашчванне, і як след, мова філасофіі амаль заўсёды цяжкая для разумення, ці нават неперакладная на іншую мову іншай культуры. (Як прыклад - праблемы з перакладамі Сартра ці Хайдэгера!) Пераклад філасофскага тэкста, моўнай сістэмы, перанасычанай сэнсамі і вызначэннямі, звязанымі з пэўнай культурай мыслення, заўсёды з'яўляюцца інтэрпрэтацыяй, адаптацыяй да ўспрымаючай культуры.
Навукаі філасофія розняцца не толькі моваю, але і формай выкладу. Для натуральнанавуковых ведаў формай выкладу з'яўляецца маналог: сузіральнік і рэч. Навуковец-гуманітарый ці філосаф мае перад сабой чалавека, ад якасцей якога ён поўным чынам абстрагавацца не можа, нават калі апошні абстрагаваны ў тэкстах, мастацкіх творах, учынках. Таму для гуманітарных ведаў форма выяўлення - дыялог. У ім актыўнічаюць два бакі (суб'ект і аб'ект), і тут больш важка не столькі дакладнасць, а з ёй і агрубленасць, але глыбіня пранікнення да аб'екта доследу. Пазнанне скіравана на індывідуальнае.
Разуменне ў гуманітарнай навуцы - гэта пранікненне ў сэнс даследуемай з'явы. Дасягаецца на ідэальным узроўні, які рэалізуецца праз дыялог тэкстаў. Тэкст тут - асобнае сэнсавае адзінства. Увайсці ў тэкст і праз яго ў цэласны сэнс з'явы гэта не тое самае, што зразумець яго. Зразумець, у вузкім агульнанавуковым сэнсе, вызначаецца накладаннем на даследуемы аб'ект нейкай пазнавальнай формы ці структуры, адасабляючыся ад цэласнага сэнса. Філосаф мае перад сабой не быццё, не сукупнасць з'яў ці феноменаў, а іх сэнс, зафіксаваны ў тэкстах. Гэта другі ўзровень быцця. Праз тэкст быццё размаўляе з намі. Цэласнасць тэкста, гэта значыць праява ў ім сэнса, які адсутнічае ў частцы цэлага, узнікненне новага з нічога - вось непазбежнасць для гуманітарыя. Па Кахуіну: "Усялякая сістэма знакаў (хай мовы)... можа быць дэшыфравана ці пераведзена ў іншую сістэму знакаў. Але тэкст ніколі не можа быць пераведзены без астатка". Жыццё тэкста, такім чынам, ідзе на сумежжы двух спазнанняў, двух суб'ектаў.
Разуменне тэкста - гэта агульнае камунікацыйнае поле двух спазнанняў, ці шырэй - двух культур. У такім дыялозе глыьіннае значэнне тэкста (не фармальна-лагічнае) вызначаецца сацыякультурным кантэкстам.
Поўнае тоеснае разуменне тэкста немагчыма. Адсбль і бясконцая множнасць яго тлумачэнняў. Тэкст утрымлівае некаторую патэнцыйную множнасць сэнсаў, якія спасцігаюцца людзьмі, якія прыўносяць адзнакі сваёй культуры. Поўнага разумення тэкста мог бы дасягнуць толькі аўтар, і то калі б ён знаходзіўся ў тоеснай нам прастора-часавай сітуацыі. Але тэкст ствараецца і для іншага. Ідэальная мадэль поўнага разумення немагчыма. Да таго, яна ўсведамляецца нам люстраным адбіткам. Разумеючы суб'ект не здольны б быў унесці нічога свайго. Тоесных жыццёвых прастораў ні для людзей, ні для культур не існуе. Таму рэальнае, не абстрагаванае, разуменне сэнсаў тэкста - гэта асобнае ўзаемадачыненне ў рамках дыялога.
Разуменне тэкста ідзе праз яго асабовую інтэрпрэтацыю, якая ўяўляеццаадаптацыяй не меней за двух індывідуальнасцей. Інтэрпрэтацыя - гэта пошук сэнса праз прызму асобы. У выпадку пераклад паэмы не ёсць ідэнтычным, а хутчэй ёсць новым творам, які перадае ў іншай знакавай (сімвальнай сістэме сэнс.
У гуманітарнай інтэрпрэтацыі важна перадача сэнса, што звязана з пошукам механізмаў сэнсаўтварэння ва ўспрымаючай культуры.
Калі філасофія мае дачыненне з сэнсавымі канструкцыямі розных культур, то яна непазбежна ўяўляе з сябе пэўную інтэрпрэтацыю. Бахцін М. М. кажа на гэты конт, што "прадмет гуманітарных навук - гэта выяўнае і гаваркое быццё, ...яно ніколі не супадае з сабой і таму невычарпальна ў сваім сэнсе і разуменні". Чытаючы Сартра ці Камю, ці Бабкова, ці Канфуцыя, Ісайю, ці Цвейга, я персаніфіцырую тэкст, вылучаю для сябе і тым уношу сваё "Я", развіваючы блізкія мне сэнсы.
Так, што блізка нам, складанасць у гісторыі "объективного изложения" ужо былых падзей. Матэматычная рэалія тут толькі фармальна і не закранае глыбінь цэласнага гістарычнага працэса. На глебе адных і тых жа фактаў пішацца колькасць гісторый краін і народаў. І як толькі грамадства ўздымаецца на новую прыступку сваёй эвалюцыі, цікавасць да гісторыі выяўляецца яе інтэрпрэтацыяй, ці спрошчана перапісванне.
Гісторыя ляжыць перад намі ў выглядзе тэкстаў, у якіх зміксаваны як рэаліі, так і казкі. Летапісец - не камера старонняга назірання,якая сочыць за падзеямі і гістарычнымі асобамі, а жывы чалавек, які кожную падзею прапускае праз сябе, ранжыруе іх (людзі, падзеі) і падае сваё. Плюс да гэтага летапісец не вольны творца, над ім стаіць патрон, будзь то епіскап, а з 1433 года і мітрапаліт, Герасім (у адносінах да першага звода), ці ідэалагічная сістэма ордэна для Генрыха Латвійскага, ці нацыянальныя амбіцыі Яна Длугаша і г. д.
Мы маем тут справу не з самой рэальнасцю, а з другаснай рэчаіснасцю, выказанай у тэксце. Масіў гістарычных тэкстаў - гэта толькі цытаты аўтараў мінулага. Пры напісанні гісторыі першаснай ёсць ідэя аўтара, які інтэрпрэтуе з'явы і падзеі.
Леў Гумілёў паказаў, што пакінутыя нам гістарычныя тэксты патрабуюць асцярожнасці пры іх успрыманні ў якасці тоеснага апісання рэальных падзей. Закранём вывады, што тычацца рускіх летапісцаў. Так, крытычнаму аналізу Гумілёў падвяргае "Аповесць мінулых часоў" Нестара. Тут ён вылучае зманную схему падзей, калі варагі і хазары ўяўляюцца ворагамі, а не саюзнікамі, тут і эпізод пра тарчу на Канстанцінопальскіх варотах (гэта не знайшло пацверджання ў самой Візантыі).
Такія недакладнасці гісторык звязвае з тым, што летапісец апісваў падзеі 200 гадоў таму, а не сучасныя яму падзеі, ён быў на баку Святаполка і Манамаха. Нестар, сцвярджае Гумілёў, разумеў гісторыю як палітыку, накіраваную ў мінулае, таму абараняў інтарэсы сваіх патронаў і скажаў існасць. Д. С. Ліхачоў назваў "Аповесць мінулых часоў" літаратурным творам, у якім гісторыя ці пераўвасоблена творчым геніем аўтара, ці заменена навелламі, некаторыя з якіх узыходзяць да вандроўных сюжэтаў. Такім чынам, перад намі паўстае не аб'ектыўнае апісанне падзей, а гістарычная інтэрпрэтацыя - інтэрпрэтацыя не толькі саміх фактаў, але і першакрыніц пра гэтыя факты.
На асабістасць гістарычнага разумення ўказвае Р. Дж. Калінгвуд. Ён указвае, што гістарычны тэкст не можа быць зразуметы намі як гістарычны факт, і да яго неабходна прымяняць іншыя метады, напрыклад, філалагічныя. Гэта дазваляе арыентавацца ў часе і прасторы. Адсюль гісторыя не што іншае, як узнаўленне думкі мінулага ў разуменні гісторыка. Гісторыя выкладаецца ў блізкай да мастацкай форме, бо мае мэту ўпэўніць нас у існасці перш ідэй, а нефактаў, уздзеяннем не толькі на рацыянальныя, але і на эмацыйныя структуры разумення. Гэта тоесна і для іншых гуманітарных навук, найбольш для філасофіі. Творы гісторыка - гэта спадчына, але яна не мёртвая, бо, асэнсоўваючы напісанае, мы скарыстоўваем яго для нашага руху наперад (Калінгвуд Р. Дж.).
Ітак, аб'ектам гуманітарных ведаў выступае тэкст у яго шырокім уяўленні як знакавай сістэмы, якая здольна быць носьбітам сэнсавай інфармацыі і мае моўную прыроду. Тут можна разглядаць як навуку, мастацтва, рэлігію, так і факт, з'яву, дзеянне. Культура, як было сказана, уяўляе гістарычна арганізаваную сістэму, аб'ядноўвае ў цэлае якусьці групу людзей. Але чалавек - не безасабовы элемент, а актыўны і дзейсны, таму іх, людзей, звязвае сістэма камунікацыі. Таму культура ёсць сістэма камунікацыі паміж людзьмі (тут умова - гутарка, размова). Пасрэдным звяном з'яўляецца мова. Адсюль культура - гэта і знакавая сістэма, калі так казаць, то і тэкст, крыніца сэнса. Выяўленне існасці ўсёй сістэмы культуры - прадмет філасофіі. Таму філасофію вызначаюць як самасвядомасць культуры. Філасофскі дослед культуры ўяўляецца, калі пазнаючы суб'ект ставіць сябе ў глыб пэўнай культуры, пры гэтым павінен быць свабодным ад яе.
Як ужо казалася, цэнтральнай катэгорыяй герменэўтыкі як мастацтва інтэрпрэтацыі тэкстаў з'яўляецца "разуменне". Гэта збліжае яе з філасофіямі культуры і мовы. Разуменне, як і праца, разумовая дзейнасць, мова, вера, сацыяльнасць, з'яўляецца існаснай якасцю чалавека. На гэта трэба рабіць папраўку. У век інфармацыйна-камунікацыйных працэсаў мяняецца і характар "гутаркі" між людзьмі. Праходзіць разбурэнне межаў паміж традыцыйным разуменнем лакальных культур і ўзнікае адзіная камунікацыйная культурная прастора. Узнікае магчымасць абмяльчэння сэнса, прымітывізацыя. герменэўтыка філасофія рэфлексія тлумачэння
Ю. М. Латман прапануе дыялог культур уявіць у выглядзе своеасаблівага перасячэння дзвюх множнасцей, у выніку зона тоеснасці адносна невялікая, а сфера неперасякаемага - агромністая. Зона тоеснасці - толькі ўваход сферу нетоеснага, невядомага для гэтай культуры. Адсюль мэта дыялога - абмен інфармацыі з нязведнай часткі. Для сістэм лакальных культур дыялог ажыццяўляецца ва ўмовах прынцыпнай рознасці культур. Усе спробы стварэння метамовы невыканальныя, бо вядуць да страты сэнса. У межах адзінага камунікацыйнага асяроддзя ўзнікае зона тоесных сэнсаў, і гэтае асяроддзе можа разбурыць культурны дыялог.
Пэуная інтэграцыйная культура можа быць утворана як на базе узаемаабагачэння шэрагу культур, так і на базе спрашчэння агульнага камунікатыўнага поля. Пры гэтым навука як фактар інтэграцыі культурных працэсаў можа садзейнічаць значнаму звужэнню зоны сэнсавай неадзінкавасці, якая з'яўляецца найцікавейшай і ўтварае соль дыялога культур. Як ынік магчыма падпарадкаванне ўсіх культур адной суперкультуры (кампутарнай), ці меней развітыя культуры знікнуць у больш развітых. У такім камунікацыйным полі будуць панаваць агульныя стэрэатыпы, адзнакі, параметры, нормы як найпростыя і даступныя кампаненты. У гэтым ёсць зручнасць і магчымасць бязсутнасці ў дыялозе культур.
У гэтых умовах разуменне філасофіі менавіта як герменэўтычнай дзейнасці, заснаванай на раскрыцці сэнса, стае актуальнай культурнай задачай.
Аб'ектам з'яўляецца тэкст як нейкая сэнсавая другая рэальнасць. Яна жыве па сваіх законах.
Кожная эпоха шыфруе знакі гэтай рэальнасці на свой лад, у суаднясенні са сваімі мэтамі, уяўляе пра дабро, існасць, прыгажосць. Мэта філасофскага доследу - у расшыфраванні сімвалаў з дапамогай інтэрпрэтацыі. Тут інтэрпрэтацыя мае свае асаблівасці, бо ажыццяўляецца на другім ці яшчэ больш аддаленым узроўнях ад рэальнасці. Па Рыкёру гэта "інтэрпрэтацыя інтэрпрэтацыі". Метадычнае злучэнне філасофіі з герменэўтыкай узводзяць працэс інтэрпрэтацыі на новы якасны ўзровень.
Даследванні герменэўтыкі немагчымы без асмыслення яе гістарычнага развіцця і доследу яе выходных прынцыпаў, асновы. Да гэтага, як рэверс, у вывучэнні філасофскіх праблем гуманітарных навук немагчыма абысціся без герменэўтычнага пранікнення ў сацыякультурны пласт, кантэкст, без гістарычнага аналіза асяроддзя функцыянавання культуры, у якой гуманітарныя навукі і ёсць моманты, складовыя часткі, якія жывуць у гісторыі і яе ствараюць. Яны развіваюцца поруч з развіццём грамадства і яго культуры.
Інтэрпрэтацыі ў гуманітарных ведах - гэта спроба суадносін сэнсаў з фактамі, тут як мага тоесная інтэрпрэтацыя, як мага дакладнае набліжэнне да справы. На гісторыю дадзеная справа адказвае цяжкавызначальнасцю.
Філасофская інтэрпрэтацыя ў пэўных умовах можа і не мець сувязь з рэальнасцю, з фактамі і з'явамі. Калі кожная інтэрпрэтацыя ўяўляе сабой працу мозга (працэс думкаўтварэння), скіраваную на пранікненне да сэнсаў, то філасофская інтэрпрэтацыя да гэтай дзейнасці дадае фактычна і іншую, якая перабольшвае сэнсы, стварае новыя, якія першапачаткова маглі і не змяшчацца ў тэксце. Аналіз культуры нельга звесці да філалагічных, лінгвістычных і іншых спецыяльных доследаў. Ён павінен уяўляць менавіта філасофскае асмысленне, ажыццяўляемае на мяжы двух спазнанняў, для рэалізацыі герменэўтычных накірункаў па раскрыццю сэнсаў ці іх стварэнні, так як дыялог культур - перш сэнсавы дыялог.
Тут можна сказаць, што філасофія не толькі аперыруе з другім быццём, уяўленым нам у выглядзе тэкстаў, але і з інтэрпрэтацыямі гэтага быцця. Таму і зона прымянення герменэўтычнага метада прынцыпова не абмежавана. Бо аналізуючы "другі" матэрыял у яксці "першага", філосаф мае справу з іншай рэальнасцю, якая адрозніваецца ад фактычнага, матэрыяльнага быцця. На ўзроўні паняццяў і катэгорый, на ўзроўні ідэй ён якбы заўсёды ідэаліст, бо свет ідэй - яго жыццёвая прастора.
Рэчаіснасць тэкстаў складае асобае герменэўтычнае поле філасофскай дзейнасці як сукупнасці бясконцых патэнцыйных сэнсаў, дзе сцёрты часавыя і прасторавыя межы. Гэта асобая прастора, у якой ажыццяўляецца знешнечасавы дыялог эпох і думак. Калі даследчык стае сучаснікам тэкста, інтэрпрэтуючы, ён прыядноўвае сэнс з чужога і ў гэты ж момант чужога робіць сваім. Пашырэнне самаразумення дасягаецца праз разуменне іншага. Адсюль "герменэўтыка выступае самаразуменнем праз зразуменне іншага" (Горскі В. С.). падчас герменэўтычнай працы філосаф з'яўляецца нібы свабодны інтэрпрэтатар тэкста,гэта выводзіць яго думкі і меркаванні за рамкі самога тэкста. У навуцы, калі адкрыты сэнс зафіксаваны ў канцэпцыі, пад інтэрпрэтацыяй пераўвасабляецца, то на яго базе ўзнікае іншая канцэпцыя, а вяртанне да першай ужо не адбываецца. Філасофскі тэкст не з'яўляецца толькі культурна-гістарычным помнікам, але ўяўляе адкрытую канцэптуальную сістэму. Філосаф шукае ў тэксце новыя сэнсы і вольны даваць любую яго інтэрпрэтацыю з мэтай пошука сэнсаў і якасцей, закладзеных у тэксце патэнцыйна (магчымасна). Адыход ад першапачатковага тэкста звязаны з задачай - прылучэннем філасофскіх метадаў. Часта думка з кантэкста мінулай эпохі падаецца сучаснай.
Падводзячы пэўныя вынікі зазначым, што філасофія стае быццам бы рэалізацыяй творчых магчымасцей чалавечага разумення, якія здзяйсняюцца на першасна - быццёвым, другасна - камунікацыйным і семіятычным полі, уключае рацыянальны дослед феноменаў быцця, канструяванне новых сэнсаў, якія дазваляюць зірнуць на сусвет з другога боку.
Філасофія рэалізуе сябе ў шматварыянтнасці вырашэння праблем. Усё разам складае поле дзейнасці філасофіі. У ёй папярэдне назапашаны матэрыял не адкідваецца, а праз інтэрпрэтацыю змяняе сэнс, стыль і якасны бок аўтараў.
Філосаф інтэрпрэтуе, улічваючы сацыяльна-культурны кантэкст эпохі, тыя каштоўнасці, якія маюць агульначалавечы і індывідуальны характар, але заўсёды прапускае іх праз сваё светаўспрыманне і светаадчуванне.
Калі навуковы тэкст імкнецца пазбавіцца ад шматзначнасці дэфініцый, метафар, эмацыянальных форм, а мастацкі тэкст імкнецца да метафарычнасці сімвалічнай формы выкладу, то філасофскі - гэта гарманічнае злучэнне эпізодаў навуковай, штодзённай і літаратурнай моваў. Але гэта не мазічны тэкст, складзены з фрагментаў, а тэкст, які прайшоў праз філасофскую інтэрпрэтацыю.
Для філасофіі характэрна незавершанасць і некаторая няпэўнасць. Тут, як і з чалавекам, у спазнанні якога існуе неспазнанае.
Заключэнне
Хацелася б адзначыць, што творчы працэс носіць характар магчымасны, і мы ў сваёй працы паспрабавалі неяк адасобіцца, у некаторых момантах прыхаваўшыся за кампілятыўнасцю і спасылкамі на аўтарытэтнасць. Але за выснову можна ўзяць пабудову пэўнай якаснай метадалагічнай схемы, якая ўключае разгляд тэкста з пазіцый дуалістычнай прыроды доследу (як і самаго тэкста): цэлае і частка. Пры ўмове максімальнага спасціжэння культурнага асяроддзя вынік дасягаецца па двух дэфініцыях - разуменне і тлумачэнне. Яны ўключаюцца ў кантэкстнасць інтэрпрэтацыі і тым самым кладуцца ў падмурак высноў.
Рэмарка да вышэй сказанага ўяўляецца так: філасофія не шукае існасці ў такім разе, як прыродазнаўчыя навукі, і нават большасць гуманітарных. Кожны новы пласт узбагачае новыя канцэпцыі, бо ў разе інтэрпрэтацыі ўзнікае перанараджэнне сэнса тэкста.
Дыялог культур, асяроддзяў, эпох заключаны ў тэксце і вывадным ад яго. Такім чынам герменэўтыка, як мастацтва, што адказвае за вышэйсказанае, нараджае магчымасць новай філасофскай рэфлексіі.
Бібліяграфія
1. Алексеев П. В., Панин А. В. Философия. - М., 2001.
2. Бахтин М. М. Эстетика словесного творчества. - М., 1986.
3. Горский В. С. Историко-философское истолкование текста. - Киев, 1981.
4. Дильтей В. Введение в науки о духе// Зарубежная эстетика и теория литературы XIX - XX вв. - М., 1987.
5. Дильтей В. Наброски к критике исторического разума// Вопросы философии. - № 4, 1988.
6. Колингвуд Р. Дж. Идея истории. - М., 1980.
7. Кузнецов В. Г. Герменевтика и гуманитарное познание. - М., 1991.
8. Лихачев Д. С. Предисловие// Гумилев Л. Н. Древня Русь и Великая степь. - М., 1992.
9. Лотман Ю. М. Беседы о русской культуре. - СПб., 1994.
10. Рикер П. Конфликт интерпретаций. - М., 1995.
11. Рузавин Г. И. Проблема интерпретации и понимания в герменевтике. - М., 1983.
12. Философия как герменевтическая деятельность. - М., 1997.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Храрактарыстыка філасофіі сярэдніх вякоу. Адметнасць філасофіі сярэднявечча і апалагетыка. Распрацоука філасофскай парадыгмы. Фармаванне схаластычнай філасофіі. Арабскамоуная філасофія падчас сярэднявечча. Росквіт і заняпад схаластыкі у Заходняй Еуропе.
реферат [58,9 K], добавлен 19.10.2009Ідэйныя вытокі экзістэнцыялізму французскага мысляра Ж.-П.Сартра. Умовы ўзнікнення і сутнасць екзистенцализму. Атэістычны экзістэнцыялізм Ж.-П.Сартра і яго філасофскі метад. Філасофская канцэпцыя свабоды Ж.-П.Сартра: свабода і выбар, свабода і адказнасць.
дипломная работа [49,1 K], добавлен 11.06.2012У кітайскай філасофіі Дао – вечнае дзеянне альбо прынцып тварэння. Менавіта з Дао ўзнікае мужчынскі і жаночы пачатак – інь і янь. "Дао дэ Дзін" ("Кніга пра Дао і Дэ") 6-5 ст да н.э.: Дао і прынцып "ня-дзеяння" ("у-вэй") у трактаце "Дао дэ цзын" Лао-цзы.
реферат [15,6 K], добавлен 05.06.2008Праблема вызначэння часу. Мадэлі часу ў прыродазнаўстве. Гуманітарныя навукі аб значэнні часу. Сацыякультурныя асаблівасці часу. Жыццё грамадства і індывіда. Асаблівасці сацыяльнага часу індустрыяльных таварыстваў. Формаўтваральна функцыя часу ў культуры.
дипломная работа [67,4 K], добавлен 28.05.2012Высвятлення праблемы чалавека і сэнсу яго жыцця украінскімі мыслярамі эпохі Кіеўскай Русі. Ўплыву разумення на паводзіны чалавека ў грамадскім жыцці, на ўсведамленне яе ролі і прызначэння ў зямным быцці. Пошукаў сэнсу чалавечага жыцця, трактоўка сутнасці.
дипломная работа [59,3 K], добавлен 28.05.2012Разуменне неатамізмам праблем развіцця чалавечага соцыума, культуры, і месца чалавека ў іх. Цывілізацыя і культура; карані крызіса сучаснага грамадства. Аналіз сацыякультурнага працэса і антрапалагізма у філасофіі Ж. Марытэна, Б. Мандзіна, Ладр’ера.
реферат [26,9 K], добавлен 26.08.2012Проблема співвідношення мови та мислення. Лінгвістична концепція українського філософа О.О. Потебні. Дійсне життя слова у мовленні. Розбіжності у поглядах Г.Г. Шпета та О.О. Потебні як послідовників Гумбольдта. Суспільна природа мовного феномену.
реферат [13,3 K], добавлен 13.07.2009Формирование казахской философской мысли. Творческое наследие казахского философа, просветителя, писателя и поэта Шакарима Кудайбердиева. Основные направления философии Абая Кунанбаева. Слова назидания (слова в прозе) философа. Три истины Шакарима.
презентация [594,5 K], добавлен 17.04.2015Определение формулы исчисления высказываний, алгебра высказываний. Равносильность формул исчисления высказываний. Совершенная конъюнктивная нормальная форма. Совершенная дизъюнктивная нормальная форма. Проблема решимости, систематические упрощения.
контрольная работа [31,0 K], добавлен 13.08.2010Логическая форма и законы мышления. Содержание и форма мысли. Виды понятий по содержанию. Таблицы истинности тождества и отрицания. Непосредственные умозаключения из сложных суждений. Прямые и косвенные доказательства.
контрольная работа [27,6 K], добавлен 26.01.2007