Сям’я і шлюб у феадальным праве Беларусі

Формы шлюбу, іх эвалюцыя. Рэгуляванне шлюбу і яго скасаванне. Рэгуляванне шлюбных дачыненняў кананічнным (царкоўным) правам. Шлюбныя дачыненні ў свецкім заканадаўстве. Прававое рэгуляванне маёмасных дачыненняў у сям’і.

Рубрика Социология и обществознание
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 26.06.2003
Размер файла 62,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

2

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ФАКУЛЬТЭТ МІЖНАРОДНЫХ АДНОСІН

КАФЕДРА ГІСТОРЫІ І ТЭОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА

Курсавая праца

Сям'я і шлюб у феадальным праве Беларусі.

Выканала:

студэнтка I курса, група 3

Клімовіч Т. Г.

Кіраўнік:

Шылінская А. У., выкладчык

Мінск
2003
Змест.
Уводзіны.
Формы шлюбу, іх эвалюцыя. Рэгуляванне шлюбу і яго скасаванне. 1.Формы шлюбу паводле звычаёвага права. 2.Рэгуляванне шлюбных дачыненняў кананічнным (царкоўным) правам. 3.Шлюбныя дачыненні ў свецкім заканадаўстве. 4.Пытанні спынення шлюбу ў царкоўным і свецкім заканадаўстве.
Прававое рэгуляванне маёмасных дачыненняў у сям'і. 1. Пасаг як маёмаснае забеспячэнне жанчыны. 2.Інстытут забеспячэння жанчыны- вена. 3.Спадчынныя дачыненні ў сям'і. 4. Апека як інстытут аховы сямейных інтарэсаў. 5.Асаблівасці юрысдыкцыі па шлюбна-сямейных правах.
Заключэнне.

УВОДЗІНЫ.

Сям*я- бадай ледзьве ці не самы важны сацыяльны інстытут. У кожным грамадстве яна выконвае жыццева важныя функцыі і з*яўляецца найбольш прыстасаванай формай існавання чалавецтва. Працэсы, якія адбываюцца ў сям*і як структурным элеменце грамадства, у сукупнасці ўсебакова ўплываюць на сацыяльнае жыццё джяржавы і наадварот.

Тэма гэтай працы- пытанні фарміравання шлюбна-сямейнага права і заканадаўства XIVст. і характарыстыка гэтага элемента прававой сістэмы Вялікага княства Літоўскага.
Такі аб*ект даследавання абраны не выпакова. XIV-XVI стст. - той час, калі цалкам сфарміравалася прававая сістэма дзяржавы. Прычым працэс гэты адбываўся пад актыўным уплывам эпохі Рэнесансу і Рэфармацыі, якая выначыла дынамізм праватворчасці і высокі навуковы узровень кадыфікацыі права, вынікам чаго сталіся Статуты 1529, 1566, 1588 гг.
Падчас распрацоўкі Статутаў прававая навука і практыка праз шматлікія намаганні стварылі заканадаўства, што ўвабрала ў сабе новыя , характэрныя эпосе Рэнесансу прынцыпы: прыярытэт пісанага права, першынство закону. Абарона суверэнітэту і г. д. У Статутах знайшлі адлюстраванне ідэі гуманізму і талеранцыі, усталявання прававой дзяржавы.

ФОРМЫ ШЛЮБУ, ІХ ЭВАЛЮЦЫЯ.

РЭГУЛЯВАННЕ ШЛЮБУ І ЯГО СКАСАВАННЕ.

1.Формы шлюбу паводле звычаевага права.

Першы вядомы сёння ўспамін пра формы шлюбу ў славян паганскага часу сустракаецца ў "Аповесці мінулых гадоў". Летапіс згадвае шлюбныя звычаі драўлян, радзімічаў ды іншых плямёнаў, змяшчае звесткі аб трох формах шлюбу: крадзеж "каля вады", вывядзенне паводле папярэдняй змовы, прывядзенне нявесты ў дом жаніха.

Такія формы шлюбу, як крадзеж, купля жонкі, вядомыя ў гісторыі з часу ўзнікнення парнага шлюбу (Павлов, 1902, с. 30--123; Владимирский-Буданов, 1889--1890, с. 38--57) у перыяд пераходу ад палігаміі да манагаміі..

На зямлі сучаснай Беларусі гэты этап супаў з прыняццем хрысціянства, пераходам ад паганскай культуры да хрысціянскай. Хрысціянства, шчыльна звязанае з інстытутам шлюбу і сям'і, у многім вызначыла яе якасныя характарыстыкі, пра што яскрава сведчаць вядомыя старажытныя статуты -- Уладзіміра і Яраслава.

Інстытут шлюбу і сям'і паводле звычаёвага права беларусаў даследваўся ў працах М.Доўнар-Запольскага, М.Нікольскага, Я.Карскага ды іншых вучоных найперш у аспекце традыцыі..

Даследванні паказалі, што вясельная абраднасць у Беларусі пачынаецца з часоў першабытнага ладу і мае шэраг аналогій і паралеляў у абраднасці індаеўрапейскіх народаў (Довнар-Запольский, 1901, с. 25; Никольский, 1956, с. 16--20). Беларуская вясельная абраднасць, узнікшы ў старажытныя паганскія часы, захавала трывалыя рысы паганства, па сведчанні даследчыкаў, да XIX ст. (Никольский, 1956, с. 16).Трэба адзначыць, што за такі працяглы час яна значна змянілася,асабліва пад уплывам хрысціянства. Але ў першыя часы пасля прыняцця хрысціянства (X--XII стст.) формы шлюбу не зазналі істотных зменаў -- вясельная абраднасць заставалася практычна аднолькавай для ўсіх пластоў насельніцтва.

3 XII ст. адзначаецца імкненне арыстакратыі да царкоўнай шлюбнай традыцыі, але большасць насельніцтва трымалася старажытных і паганскіх абрадаў.

У сямейным побыце захоўваліся традыцыі, што заўсёды суправаджалі чалавечае жыццё, -- шлюбныя абрады, абрады нараджэння і пахавання. Шлюб у гэтым паслядоўным коле займаў цэнтральнае месца. Пераважная большасць апісанняў шлюбнай абраднасці датычыцца сельскай мясцовасці, жыцця сялянства. Нягледзячы на тое, што гарадское насельніцтва актыўна папаўнялася сельскім у перыяд свайго юрыдычнага афармлення (канец XIV--XVI ст.), у гарадскім побыце адзначаецца паступовае знікненне элементаў традыцыйнай сялянскай абраднасці.. Элементы старажытнага вясельнага цырыманіялу шырока выкарыстоўваліся хрысціянскай царквой. Хрысціянская сімволіка шлюбнага злучэння павінна была замяніць аналагічны інстытут паганскага асвячэння шлюбу, і паганская рэлігійнасць спрасціла гэтую задачу. У паганстве важную ролю пры злучэнні ў шлюб адыгрываў абрад крадзяжу "каля вады". Хрысціянская царква прыстасавала гэты элемент да сваёй традыцыі, прапанаваўшы замест яго царкоўнае вянчанне. Аднак яшчэ доўга пасля прыняцця хрысціянства гэты абрад замяняў царкоўнае вянчанне, што пацвярджае трываласць паганскай традыцыі..

Вясельны абрад як працэс можна раздзяліць на тры паслядоўныяі этапы: падрыхтоўчы, вянчанне, вяселле. Першы, падрыхтоўчы, меў фармальна-бытавое значэнне. На гэтым этапе афармлялася пагадненне бакоў (змовіны), удакладняліся найважнейшыя матэрыяльныя аспекты будучай сямейнай суполкі, тэрміны, арганізацыйныя ўмовы вяселля, запрашэнне гасцей.

Падрыхтоўчы этап, як і астатнія, меў свой пэўны, вызначаны парадак. Для таго каб пагадненне было сапраўдным, захоўваліся звычаі і абрады, якія сімвалізавалі заручыны, тоесныя "вялікім запоінам". "Запоіны" падзяляліся на малыя і вялікія і пачыналіся звычаем "сугляд" -- сватаннем, аглядам бакамі будучых мужа і жонкі ды іх блізкіх. Абрад "малыя запоіны" выконваўся пры атрыманні прынцыповай згоды бакоў і бацькоў нявесты. Скасаванне дамовы на гэтым этапе шлюбнага працэсу не мела ніякіх юрыдычных вынікаў. "Вялікія запоіны" ўяўлялі сабой абрад канчатковых змовін аб тэрмінах, умовах, парадку вяселля. Пад час змовін у доме нявесты, дзе збіраліся бацькі і родныя жаніха, вызначаліся пасаг і вена. Калі жаніх і нявеста былі розных хрысціянскіх веравызнанняў, то дамаўляліся аб веравызнанні будучых дзяцей (9, с. 19--29). Вынікі змовін афармляліся пісьмовым пагадненнем, падпісаным жаніхом і бацькам нявесты (9, с. 19--29, 41). Калі ў нявесты не было бацькі, дамову, або змоўны ліст, падпісвалі маці і браты або апякун. У выпадку скасавання пагаднення пасля падпісання названай дамовы прадугледжваліся санкцыі ў выглядзе ўплаты зарукі- кампенсацыі шкоды пацярпеламу боку. У сувязі з юрыдычнай значнасцю змоўнага ліста існаваў асаблівы парадак яго афармлення. Ліст павінны быў замацоўвацца подпісамі і пячаткамі бакоў і сведак; гэтыя дакументы ўносіліся ў актавыя кнігі судоў (9, с. 47).

Апошнім абрадам падрыхтоўчага этапу былі заручыны, у часе якіх адбывалася перадача пярсцёнкаў, што сімвалізавала згоду бакоў і іх бацькоў на шлюб і пераход улады над нявестай да яе будучага мужа. Нярэдка гэты абрад выконваўся пад час "вялікіх запоін" і падпісання змоўнага ліста.

Наступным этапам было вянчанне, якое ўзнікла з прыняццем хрысціянства. 3 цырымоніяй вянчання спалучаліся некаторыя паганскія абрады і звычаі, што суправаджалі ўступленне ў шлюб, напрыклад каравайны, згодна з якім жаніх браў у царкву каравай хлеба, бо ён лічыўся святым паганскім сімвалам шлюбнага паяднання. Існавалі і іншыя абрады, што суправаджалі ад'езд жаніха і нявесты ў царкву (9, с. 95). Усе яны былі традыцыйна магічнымі і сімвалізавалі ўрадлівасць і багацце, звязаныя з хатнім культам продкаў.

Царкоўнае вянчанне як этап шлюбнага абраду афармлялася на працягу стагоддзяў. У XIII--XVI стст. да царкоўнага вянчання ставіліся як да элемента падрыхтоўчага этапу. Таму звычайна яно ажыццяўлялася задоўга да вяселля, адначасова са змовінамі і заручынамі (9, с. 95). Гэтым царкоўнае вянчанне прыраўноўвалася да дамовы, забяспечанай грашовай зарукай.

Трэцім этапам вясельнай абраднасці было ўласна вясеяле. Змест яго вызначаўся колькасцю цырымоній, іх маляўнічасцю і значэннем. Пачаткам вяселля лічылася замешванне цеста для каравая (каравайны абрад), яго выпечка. У гэты момант адбываўся збор жаніховай дружыны і ад'езд па нявесту (мяркуецца, што ў аснове гэтай традыцыі ляжыць звычай выкрадання). "Пір вясёлы" пачынаўся спачатку ў нявесты, а затым працягваўся ў жаніха. Асноўны момант вяселля -- абрад "злучэння маладых", што змацоўвае і аб'ядноўвае маладых на "доўгі век". Па сваёй важнасці ён адпавядаў пазнейшаму царкоўнаму вянчанню. Пасля "злучэння" нявеста лічылася жонкай, праводзіўся абрад расплятання і "выкупу касы", адзявання галаўнога ўбору замужняй жанчыны, затым -- абрады "піру", "пасцельны" і падзелу каравая паміж усімі ўдзельнікамі "піру".

Апошнім абрадам, што завяршае вясельны цыкл, былі пярэзвы (апошняя вясельная размова) -- элемент грамадавага побыту. "Пір" грамады пасля вяселля быў неабходны для забеспячэння поўнага ўдзелу "...у святарных дзеях усіх дворышчаў дадзенага родавага аб'яднання" (Никольский, 1956, с. 225)..

Беларуская вясельная абраднасць ідзе сваімі каранямі да старажытнай паганскай эпохі, да матрыярхату і сімвалізуе такія асноўныя формы шлюбу, як выкраданне і купля (Никольский, 1956, с. 53, 141). Шлюб у форме куплі ўяўляў сабой па сутнасці шлюб па згодзе, а выкраданне, якому папярэднічала змова маладых, было распаўсюджанае аж да XVI--XVII стст. і сустракалася нават у XIX ст. (Никольский, 1956, с. 58). У хрысціянскую эпоху выкраданне нявесты звычайна замацоўвалася царкоўным вянчаннем. У сувязі з тым што шлюбныя дачыненні рэгуляваліся не толькі звычаёвым правам і свецкім заканадаўствам, але ў большай ступені кананічным (царкоўным) правам, неабходна разгледзець асноўныя палажэнні хрысціянскага вучэння аб царкоўным шлюбе.

2.Рэгуляванне шлюбных дачыненняў кананічным (царкоўным) правам.

Хрысцінская царква, паводле Евангелля ад Мацвея (р. 5, п. 26-- 30) ды іншых крыніц, аддае ў ідэале перавагу бясшлюбнаму жыццю (для слугавання Госпаду). Прызнаючы бясшлюбнасць вышэйшай за шлюб, яна разглядала апошні як неабходную ўступку чалавечай слабасці і ў сваім маральным вучэнні прызнавала шлюб неабходным і трывалым звязам, прапагандуючы яго непарушнасць. У пачатковы перыяд усталявання хрысціянства з прычыны супярэчнасцяў паміж хрысціянскім вучэннем і звычаямі свецкага грамадства царква не вызначыла свайго стаўлення да факта скасавання шлюбу, што пазней спрычынілася да ўзнікнення розных падыходаў да гэтай праблемы ва ўсходняй і заходняй царкве.

Пад уплывам канцэпцыі свецкага заканадаўства, найперш рымскага права, фарміравалася хрысціянская канцэпцыя скасавання шлюбу і адпаведнае царкоўнае заканадаўства. 3 сярэдзіны IX ст., калі рымскі папа і галава ўсходняга хрысціянства імператар Леў Мудры ўзаконілі царкоўнае вянчанне, гэты акт лічыўся царквою пачаткам шлюбу. Царква прыняла рымскае азначэнне шлюбу. У Кормчую і ўсе кананічныя грамадзянскія зборнікі было ўнесена азначэнне шлюбу, якое дадзена вядомым рымскім юрыстам Мадэстынам і ўвайшло ў Дыгесты Юстыніяна, адкуль было запазычана царквой. "Шлюб ёсць хаўрусам мужа і жонкі, супольнасцю ўсяго жыцця, з'яднаннем боскага і чалавечага права" (20, кн. 23--26, с. 370).

3 гледзішча рымскіх юрыстаў, шлюб паводле сваёй сутнасці мае агульны характар з іншымі юрыдычнымі дачыненнямі, заснаванымі на ўзаемна выражанай волі, гэта значыць на дамове, але паводле свайго прадмета і мэты адрозніваецца ад усіх іншых пагадненняў, бо накіраваны не на дзеянні і правы, што маюць рэчавую або грашовую вартасць, а на дачыненні, вызначаныя бестэрміновай дамовай. Менавіта наяўнасць грамадзянскіх элементаў у шлюбным звязе вызначыць у далейшым падзел юрысдыкцыі паміж свецкай і канфесійнай уладай.

Царква вызначыла наступныя этапы працэсу злучэння ў шлюб: заручыны, складанне пісьмовага кантракта -- змоўнага ліста, прыняцце блаславення ў храме і заключны этап -- надзяванне вянцоў маладымі (вянчанне) (Суворов, 1887, с. 19--20).

Гэтыя цырымоніі да сярэдзіны XVI ст. былі не абавязковыя, асабліва ў асяроддзі простых людзей, таму што Леў Мудры ў IX ст. зацвердзіў вянчанне толькі свабодным, шлюбныя дачыненні несвабоднага насельніцтва рэгуляваліся звычаямі. 3 часам пашыралася меркаванне пра неабходнасць царкоўнага вянчання, і ў 1563 г. Трыдэнцкі сабор вынес пастанову пра абавязковасць царкоўнага вянчання як умову законнасці шлюбу.

Галоўным момантам злучэння ў шлюб была ўзаемная згода жаніха і нявесты, а таксама родных або асобаў, якія іх замяняюць. "Не можа быць учынены шлюб інакш як па згодзе ўсіх, г.зн. тых, хто ўступае ў шлюб і ў чыёй уладзе яны знаходзяцца" (20, кн. 23--26, с. 370). Згода бакоў была галоўнай умовай сапраўднасці шлюбу, яе парушэнне мела вынікам несапраўднасць шлюбу. На сапраўднасць шлюбу ўплывалі ўзрост, знаходжанне ў шлюбе з іншай асобай, роднасць кроўная, духоўная і цывільная (грамадзянская), сваяцтва, веравызнанне, учыненне злачынства супраць шлюбу.

Заходняя і ўсходняя царква па-рознаму ставіліся да царкоўнага вянчання. Заходняя, больш звязаная з нормамі рымскага права, лічыла гэты акт толькі ўмовай надання шлюбу публічнасці. Адсюль вынікала пасіўная роля святара ў момант вянчання і прызнанне царквой таемнага шлюбу, паколькі сутнасцю шлюбу, асновай яго сапраўднасці была згода бакоў. У далейшым рымская царква стала забараняць таемны шлюб, бо немагчыма было даказаць наяўнасць шлюбу паміж асобамі, калі адна з іх адмаўляла яго. Пры гэтым царква імкнулася ў першую чаргу надаць шлюбу публічнасць. Сапраўдным лічыўся шлюб, калі згода жаніха і нявесты заяўлена перад святаром або перад натарыусам. Да XIII ст. роля святара палягала толькі ў блаславенні і малітве, пазней ён стаў ажыццяўляць перадачу нявесты жаніху ў імя Бога і абвяшчаць жаніха і нявесту мужам і жонкай.

Трыдэнцкі сабор пастановамі 1561--1563 гг. больш строга рэгламентаваў працэс шлюбавання. Сабор выпрацаваў законную форму ўступлення ў шлюб, ад якой ужо поўнасцю залежала яго сапраўднасць. Было пастаноўлена, што законнае шлюбаванне павінна адбывацца ў царкве пры заяўленні бакамі згоды на шлюб у прысутнасці прыходскага святара і двух сведак. У Вялікім княстве пастановы Трыдэнцкага сабора былі ўведзеныя ў 1577 г.

Усходняя царква (падзел хрысціянства адбыўся ў 1054 г.) інакш трактавала абрад царкоўнага вянчання. Таемствам прызнаваўся абрад царкоўнага вянчання, царкоўны сакрамент, а не сам шлюб. 3 гэтага вынікала актыўная роля святара ў абрадзе вянчання і непрызнанне сапраўднымі таемных шлюбаў з прычыны таго, што яны адбываліся без удзелу святара. Судовая практыка ў княстве сведчыць пра наданне вянчанню ў XVI ст. важнага юрыдычнага значэння.

Вянчанне ў спрэчных выпадках было падставай вынясення дэкрэтаў па справах не толькі пра асабістыя, але і пра маёмасныя правы. Нават да пастановаў Трыдэнцкага сабора ў першай палове XVI ст. вянчанне было абавязковай падставай законнасці паходжання і правоў спадчыннікаў для ўсіх станаў. Пра гэта сведчыць судовая справа 1528 г. (26, с. 30, № 13)

Наступнай умовай сапраўднасці шлюбу, з гледзішча хрысціянскай царквы, ёсць узрост, бо ён вызначаў фізічную і духоўную здольнасць да шлюбу. Усходняя царква вызначыла шлюбны ўзрост для мужчын 15 гадоў, для жанчын -- 12, заходняя -- адпаведна 14 і 12 гадоў.

Важнай умовай сапраўднасці шлюбу была свабода ад пэўнага становішча. Такім становішчам, напрыклад, лічылася наяўнасць шлюбу з іншай асобай. Другі шлюб, узяты пры існаванні першага, лічыўся несапраўдным ад самага пачатку.

Кананічнае права разглядала знаходжанне ў шлюбе як перашкоду (юрыдычную і Боскую) і распаўсюджвала гэта на ўсе веравызнанні, дапускаючы магчымасць другога шлюбу толькі па смерці першага сужэнца. Таксама рэгламентавалася колькасць паслядоўных шлюбаў. Заходняя царква ўступленне ў трэці шлюб строга абмяжоўвала пэўнымі ўмовамі (узрост, наяўнасць дзяцей і г.д.). Усходняя царква трэці шлюб дазваляла без абмежаванняў, а чацверты забараняўся і ёю. Расійская праваслаўная царква далучала да агульнай колькасці шлюбаў і тыя, што былі прызнаныя несапраўднымі.

Адна з найважнейшых умоваў сапраўднасці шлюбу -- адсутнасць блізкай кроўнай роднасці. Усходняя царква дазваляла ўступленне ў шлюб у чацвертай ступені роднасці (прыняты рымскі лік), заходняя -- у чацвертым пакаленні (германскі лік), у Вялікім княстве быў прыняты германскі лік (Статут 1588, р. V, арт. 22).

3 паняцця пра шлюб як хаўрус, што аб'ядноўвае мужа і жонку, выводзілася паняцце сваяцтва, пад якім разумеліся дачыненні, аналагічныя роднасці, у якія ўступаюць сужэнцы і іх блізкія паміж сабой. Заходняя царква прызнала сваяцтва паміж мужам (жонкай) і блізкімі жонкі (мужа), а ўсходняя -- паміж усімі роднымі мужа і жонкі. Хрысціянства прыраўняла сваяцтва да кроўнай роднасці і прызнала яго перашкодаю да шлюбу. Акрамя сваяцтва існавала паняцце духоўнай роднасці (узнікала пры сакраменце хрышчэння). Духоўная роднасць лічылася цяжкай перашкодаю да шлюбу, бо царква прызнавала яе вышэйшай за кроўную, і шлюбы былі забароненыя да сёмай ступені роднасці ўключна. Цывільная роднасць -- усынаўленне (удачарэнне) -- разглядалася, як і духоўная роднасць, у якасці перашкоды да шлюбу. Рабіла шлюб несапраўдным учыненне злачынства супроць шлюбу, перадусім кваліфікаваны пералюб.

3 азначэння шлюбу як духоўнай і рэлігійнай роднасці вынікала ўмова адзінства рэлігіі асобаў, якія ўступаюць у шлюб. Усходняя царква дазваляла злучацца ў шлюб з хрысціянінам іншага веравызнання пры ўмове прыняцця ім праваслаўя. Несапраўднымі прызнаваліся шлюбы з нехрысціянамі, раскольнікамі, евангелістамі, паганцамі.. Перашкодаю да шлюбу лічыліся духоўны сан і манаства, з выняткам ніжэйшых духоўных пасадаў. Калі пералічаныя ўмовы сапраўднасці шлюбу не былі выкананыя, ён ад самага пачатку прызнаваўся несапраўдным.

Наступная катэгорыя ўмоваў перашкаджала шлюбаванню, але не мела вынікам прызнанне шлюбу несапраўдным. Гэта адсутнасць згоды бацькоў або апекуноў і апекавальнікаў, наяўнасць пэўных няблізкіх ступеняў роднасці і сваяцтва, забароненае для шлюбавання месца або час, некампетэнтнасць святара, які вянчаў, няведанне бакамі сімвалаў веры, незахаванне жалобнага тэрміну пасля смерці мужа (жонкі). Пры раскрыцці гэтых умоваў шлюб заставаўся ў сіле, але меў вынікам царкоўнае пакаранне бакоў і духоўных асобаў, якія садзейнічалі такому шлюбу.

Патрабаванне захавання мноства ўмоваў сапраўднасці шлюбу непазбежна вяло да ўзнікнення інстытута вызвалення ад перашкод да шлюбу -- дыспензацыйнага права. Гэты інстытут атрымаў шырокае развіццё ў кананічным праве заходняй царквы. Дыспензацыі найвышэйшай царкоўнай улады падлягалі ўсялякія перашкоды да шлюбу, з выняткам перашкод прыватна-прававога характару і стану асобы. Царква не магла сваім актам дапоўніць або выправіць недахоп волі або спыніць вядомы стан, напрыклад псіхічную хваробу, роднасць і сваяцтва па простай лініі, забойства мужа (жонкі), звязанае з пералюбам, і інш. Для дыспензацыі прымаліся самыя розныя падставы: прымірэнне варагуючых сем'яў, немагчымасць для ўдавы іншым спосабам выхаваць асірацелых дзяцей і г.д. Дыспензацыя дазваляла недапушчальны паводле царкоўнага права шлюб або надавала сілу несапраўднаму шлюбу з моманту дыспензацыі.

Першымі вядомымі сведчаннямі царкоўнай юрысдыкцыі ў Кіеўскай мітраполіі былі Статуты Уладзіміра--Яраслава, што рэгулявалі шлюбна-сямейныя дачыненні пасля прыняцця хрысціянства і вызначалі кампетэнцыю царквы ў жыцці цывільнага грамадства.

Статут Яраслава (у Вялікім княстве -- "Скрутак Яраслаўля"), які рэгуляваў шлюбна-сямейныя дачыненні, не страціў свайго значэння да XVI--XVII стст. і не раз пацвярджаўся манархамі Вялікага княства Літоўскага 15, № 166, с. 190--191.

3 аналізу пашыранай рэдакцыі Статута Яраслава і "Скрутка Яраслаўля" вынікае, што галоўнымі ўмовамі сапраўднасці шлюбу былі свабода волевыяўлення і свабода ад пэўнага стану: ад знаходжання ў шлюбеарт. 97, у сваяцтвеарт. 16, прыналежнасці да іншага веравызнанняарт. 19. Несапраўднымі прызнаваліся таксама шлюбы, звязаныя з гвалтам, выкраданнем без згоды бакоўарт. 2. У Статуце змяшчаецца норма аб адказнасці бацькоў перад публічнай уладай за прымус да шлюбу, калі ён спрычыніўся да трагічнага выпадку арт. 29.

Аналіз Статута Яраслава пацвярджае, што царква ўсяляк імкнулася ўмацаваць шлюб, якую б форму ён ні меў, забараняючы скасаванне нават нецаркоўнага (нявенчанага) шлюбу арт. 9, 10,18. Статут прадугледжваў адказнасць за парушэнне змовы аб шлюбе арт. 35.

Статут Яраслава і "Скрутак Яраслаўля", падкрэсліваючы блізкасць каталіцкай і праваслаўнай царквы, дазвалялі шлюбы і сувязі паміж праваслаўнымі і каталікамі.. Гэта было асабліва важна для насельніцтва Вялікага княства Літоўскага. Забароне падлягалі сувязі і шлюбы з прадстаўнікамі іншых рэлігій арт. 19, 51, паганцамі арт. 40, адлучанымі ад царквы арт. 40.

Рэгуляванне дачыненняў паміж прадстаўнікамі розных цэркваў уваходзіла ў кампетэнцыю свецкай улады. Такі парадак усталяваўся даўно і знайшоў адлюстраванне яшчэ ў дамовах Яраслава Уладзіміравіча з немцамі 1189--1229 гг., згодна з якімі ў гэтых выпадках прадугледжвалася юрысдыкцыя князя 21, с. 51--71, 125. Паводле "Скрутка Яраслаўля" пытанні ўзаемадачыненняў царквы і свецкай улады часцей развязваліся на карысць царквы. Падкрэслівалася, што свецкая ўлада ў асобе дзяржаўных чыноўнікаў, мясцовай адміністрацыі не павінна ўмешвацца ў юрысдыкцыю царквы, але падтрымліваць стабільнасць ва ўзаемадачыненнях цэркваў. Але ў актах сустракаецца шмат сведчанняў умяшання свецкай улады ў шлюбныя справы насельніцтва феадальнай Беларусі. Шлюб як адзін з важных інстытутаў грамадства рэгуляваўся і свецкім заканадаўствам.

3. Шлюбныя дачыненні ў свецкім заканадаўстве.

Першы агульназемскі Прывілей ад 20 лютага 1387 г. надае дочкам і ўдовам баярскага стану права свабоднага ўступлення ў шлюб. Гэтае права, падараванае вялікім князем, мела палітычную і эканамічную аснову. У Вялікім Княстве манарх традыцыйна быў уласнікам усёй дзяржаўнай тэрыторыі, таму асобнае феадальнае ўладанне разглядалася менавіта як уладанне (а не ўласнасць) на правах службы вялікаму князю. Манарх як найвышэйшы ўласнік рэгуляваў уладанні феадалаў шляхам надзялення іх зямельнымі ўладаннямі і перадачы апошніх па спадчыне. Так узнікла права вялікага князя праз шлюбы кантраляваць пазямельнае ўладанне феадалаў, паводле якога (права) ўдовы або дочкі фактычна пазбаўляліся феадальнага ўладання.

Асноўнай прычынай умяшання манарха ў інстытут шлюбу было: існаванне звычаю пераходу зямельных уладанняў, з якіх ішла вайсковая служба, у рукі дачок як спадкаемак. Атрыманне па Прывілеі 1387 г. права свабоднага злучэння ў шлюб, гэта значыць без дазволу і прымусу гаспадара, было сведчаннем пераходу часткі ўлады вялікага князя да шляхоцкага стану. У гэтым жа прывілеі замацавана імкненне найвышэйшай улады распаўсюдзіць у дзяржаве каталіцтва. У прыватнасці, указвалася, што правы і вольнасці, якія даруюцца, у тым ліку і права свабоднага ўступлення ў шлюб, распаўсюджваюцца толькі на каталікоў.

У Прывілеі ад 22 лютага 1387 г. падкрэслівалася, што дзеля пашырэння каталіцкай веры ў нашым гаспадарстве забараняюцца шлюбы каталікоў з праваслаўнымі да таго часу, пакуль праваслаўныя не прымуць каталіцтва. У выпадку парушэння гэтай забароны праваслаўнаму сужэнцу прызначалася фізічнае пакаранне, пасля чаго шлюб прызнаваўся сапраўдным. У далейшым інстытут шлюбу для асобаў хрысціянскага веравызнання абедзвюх канфесій не зазнала якіх-небудзь імператыўна-забараняльных рэгламентацый і гэтая норма прывілею сталася нежыццяздольнай. Права свабоды на шлюб пацвярджалася ў Прывілеях 1447 і 1492 гг.

Пашырэнне рэгулявання шлюбных дачыненняў адзначаецца ў Статутах Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг.

Першы Статут рэгуляваў абмежаваную колькасць шлюбных дачыненняў: пацвярджаў прынцып свабоды выхаду замуж, права жанчын на свабоднае волевыяўленне на шлюб незалежна ад стану (р. III, арт. 31) і ўскосна прызнаваў сапраўднасць нават чацвертага шлюбу (што супярэчыла пазіцыі царквы), бо дзеці ад яго прызнаваліся раўнапраўнымі спадчыннікамі бацькі (р. IV, арт. 14). Вызначаўся шлюбны ўзрост: для мужчын -- 18 гадоў, для жанчын -- 15.

Паводле Статута 1529 г. шлюб з нявольнікам або нявольніцай мог панізіць стан аднаго з сужэнцаў. У такім разе лічылася, што чалавек сам сябе аддаў у рабства, узяўшы шлюб з такой асобаю. Дзеці ад гэтага шлюбу прызнаваліся нявольнікамі. Такім чынам, шлюб з нявольнікам лічыўся такой жа крыніцай рабства, як палон, нараджэнне ад нявольных бацькоў, асуджэнне да смяротнай кары за злачынства і замена яе нявольніцтвам з просьбы асуджанага (р. I, арт. 13).

Другі Статут рэгуляваў шырэйшае кола шлюбных дачыненняў, у прыватнасці парадак злучэння ў шлюб. Развіваючы норму аб свабодным волевыяўленні на шлюб, Статут 1566 г. прадугледжваў суровыя санкцыі за прымус жанчыны да шлюбу: за "кгвалтовное взятие в жены" прызначалася смяротная кара (р. VIII, арт. 9). Але свабода волевыяўлення нявесты па-ранейшаму абмяжоўвалася згодай бацькоў і апекуноў (р. IV, арт. 11, 12; р. V, арт. 7, 8, 9, 31). Пры гэтым былі вызначаны маёмасныя санкцыі ў дачыненні да нявесты, якая выходзіла замуж без згоды бацькоў або апекуноў, -- яна пазбаўлялася пасагу і страчвала права на спадчыну.

Нягледзячы на зацвярджэнне прынцыпу свабоды волевыяўлення бакоў у свецкім заканадаўстве, у XVI ст. яшчэ адзначаліся выпадкі змовы шлюбу бацькамі малалетніх, што супярэчыла прынцыпу свабоды на шлюб. Такая шлюбная дамова на выпадак яе парушэння забяспечвалася значнай зарукай на карысць пацярпелага боку, якому пазней адмовілі ў гэтай змове, і вялікага князя. Часам такая дамова пацвярджалася царкоўным вянчаннем малалетніх (9, с. 5).

У выпадку парушэння змовы справа паступала ў свецкі суд, які мог вызваляць ад абавязкаў, што вынікалі са змовы, або прысуджаць заруку (9, с. 8,11, 77--78). Суд мог прымусіць выканаць дамову толькі ў частцы выплаты зарукі пацярпеламу боку і пакрыцця стратаў, панесеных на падрыхтоўку да вяселля. У астатнім прымусіць выканаці. дамову было немагчыма, бо гэта было б парушэннем асноўнага прынцыпу шлюбу -- свабоды волевыяўлення абодвух бакоў. Пацярпелы бок мог звяртацца проста да вялікага князя, які выдаваў "напамінальны ліст" з указаннем выканаць дамову або выплаціць заруку. Паводле матэрыялаў судоў можна зрабіць выснову, што вялікакняскія лісты не мелі характару абавязковага ўздзеяння, бо такія спрэчкі часта канчаліся замірэннем і згодай бакоў, якія ўступалі ў шлюб кожны па сваім выбары. Статут 1566 г. вызначыў аднолькавы шлюбны ўзрост для мужчын і жанчын -- 15 гадоў (р. III, арт. 38).

Аналіз шлюбных дачыненняў, якія рэгуляваліся Статутам Вялікага княства Літоўскага 1566 г., сведчыць, што да сярэдзіны XVI ст. пашырыліся правы суб'екта ва ўсіх цывільных узаемадачыненнях, у тым ліку і ў шлюбных. Свабоднае волевыяўленне асобаў, якія злучаюцца ў шлюб, -- галоўны прынцып яго законнасці -- захоўвалася даволі паслядоўна, што адлюстроўвала свецкае заканадаўства.

Статут Вялікага Княства 1588 г. яшчэ паўней рэгуляваў шлюбныя дачыненні. Упершыню свецкім заканадаўствам былі вызначаны галоўныя ўмовы сапраўднага шлюбу: адсутнасць кроўнай роднасці да чацвертага пакалення ўлучна і сваяцтва да трэцяга пакалення ўлучна (р. V, арт. 22). Пры незахаванні гэтых умоваў закону муж і жонка павінны быць неадкладна "разлучоны". Далейшыя санкцыі залежалі ад вінаватасці бакоў, якія ўзялі шлюб. Калі шлюб быў узяты ў роднасці, але бакі пра гэта не ведалі, то пасля яго скасавання да іх не ўжываліся маёмасныя ці іншыя санкцыі, а дзеці прызнаваліся законнымі і мелі права на спадчыну. Былыя муж і жонка маглі ажаніцца (выйсці замуж) з дазволу духоўнага суда.

Калі ж бакі ведалі пра сваю роднасць пры ўступленні ў шлюб, дык пасля яго анулявання кожны бок пазбаўляўся паловы сваёй уласнасці на карысць дзяржавы, дзеці ад шлюбу прызнаваліся бенкартамі (незаконнанароджанымі) і не атрымлівалі спадчыны. Другая палова маёмасці паступала ў пажыццёвае карыстанне кожнага з бакоў у выпадку, калі не было дзяцей ад першага законнага шлюбу.

Калі такія дзеці былі, ім пераходзілі правы на распараджэнне маёмасцю, а бакі мелі права толькі на ўтрыманне і распараджэнне маёмасцю адпаведна іх грамадскаму становішчу. Пры гэтым мужчыны пазбаўляліся права займаць важныя дзяржаўныя пасады.

Акрамя названых асноўных палажэнняў трэці Статут замацаваў яшчэ адну ўмову сапраўднасці шлюбу -- свабоду ад пэўнага становішча. Такім становішчам, якое не дапускае ўступлення ў шлюб, ёсць ужо існы шлюб (р. V, арт. 22). Строга ахоўваючы манагамнасць шлюбу, закон прадугледзеў, што за ўступленне ў другі шлюб пры вядомым існаванні першага караюцца смерцю абодва сужэнцы-парушальнікі (р. V, арт. 22). Тым сама дзяржава імкнулася замацаваць асноўныя прынцыпы шлюбна-сямейнага права, пазычаючы палажэнні кананічнага права ды іншых сістэм.

Статутам 1588 г. часткова ўрэгуляваныя таксама іншыя шлюбныя дачыненні, у тым ліку і свабоднае волевыяўленне бакоў на шлюб. 3 аналізу нормаў вынікае, што згода бацькоў або апекуноў была патрабаваннем, што ахоўвала інтарэсы нявесты, але не рэгулявала шлюбныя дачыненні. Гэты прынцып пацвярджаецца прававой трактоўкай вынікаў уступлення ў шлюб без згоды бацькоў, дзе прадугледжваліся маёмасныя санкцыі да нявесты, але такі шлюб прызнаваўся сапраўдным і заставаўся ў моцы (р. V, арт. 8, 9). Права бацькоў або апекуноў даваць згоду на шлюб не магло тлумачыцца як права на прымус: у выпадку адмовы апекуноў (бацькоў) даць згоду нявеста, калі яна мела неабходны шлюбны ўзрост, магла звярнуцца па дазвол у дзяржаўныя органы. Права нявесты на зварот да дзяржавы дзеля абароны сваіх інтарэсаў замацавана ў законе ў сувязі з тым, што забарона апекуноў на шлюб часта выкарыстоўвалася імі з карыслівымі мэтамі працягу апекі ды інш. (р. V, арт. 9). Такім чынам, інстытут бацькоўскай улады (або той, што замяняў яе) разглядаўся ў праве як інстытут, што ахоўваў інтарэсы дзяцей.

Неабходна падкрэсліць, што Статуты Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг. змяшчалі толькі асноўныя прынцыпы, нормы шлюбнага права, у астатнім адсылаючы да рэгулявання кананічным (царкоўным) заканадаўствам. У сувязі з тым што ў дачыненні да шлюбу дзеяздольнасць вызначалася шлюбным узростам, Статуты замацавалі гэты важны момант наступным чынам: Статут 1529 г.вызначыў 15 гадоў для дзяўчыны і 18 гадоў для юнака (р. I, арт. 18), Статут 1566 г. -- 15 гадоў для асобаў абодвух полаў (р. III, арт. 38), Статут 1588 г. -- 13 гадоў для дзяўчыны і 18 гадоў для юнака (р. VI, арт. 1).

3 выкладзенага вынікае, што свецкае заканадаўства трымалася царкоўнага падыходу да шлюбу, пазычаючы нормы кананічнага права і перадаючы рэгуляванне шлюбных дачыненняў царкоўнаму суду (Статут 1588, р. V, арт. 20). Але багаты матэрыял судовай практыкі не дазваляе зрабіць адназначную выснову па гэтым пытанні.

Паводле кананічнага права абрад царкоўнага вянчання лічыўся асноўным і сімвалізаваў падзею шлюбу. Практыка сведчыць, што царкоўнае вянчанне праводзілася задоўга да вяселля, адначасова са змовінамі і заручынамі (9, с. 95, 211). Тым сама яно прыраўноўвалася да дамовы, забяспечанай грашовай зарукай. Змовіны мелі вырашальнае значэнне для шлюбу і фармавання матэрыяльнай асновы сям'і. На практыцы юрыдычна значнымі прызнаваліся дзве падзеі: змовіны і вяселле, якія ў сапраўднасці мелі функцыі падрыхтоўкі і злучэння ў шлюб, надання яму публічнасці, рэлігійнага асвячэння шлюбу праз розныя рытуалы з "скокамі, гудзеннем, плясканнем" ды іншымі паганскімі дзеяннямі.. 3 судовых матэрыялаў вынікае, што пры злучэнні ў шлюб не заўсёды высвятлялася наяўнасць адной з галоўных перашкод да шлюбу паводле кананічнага права -- духоўнай роднасці (9, с. 102).

Такім чынам, заканадаўству, якое замацоўвала царкоўны падыход да шлюбу, пярэчыла практыка, што расцэньвалася дзяржавай як правамерная. Як адзначыў А. Лявіцкі, "несумнеўны абавязак народных абрадаў і іх юрыдычная сіла прызнаваліся ўсімі класамі тагачаснага грамадства, і з гэтым фактам вымушана было да вядомай ступені лічыцца і дзяржаўнае права, якое ўвогуле падзяляла царкоўны погляд на шлюб" (9, с. 34). Гэтым тлумачыцца прызнанне нявенчанага шлюбу сапраўдным насуперак закону, які лічыў такі шлюб незаконным, а дзяцей ад яго бенкартамі з усімі адпаведнымі вынікамі.. Гэтакія нормы змяшчалі Статут 1529 г. (р. III, арт. 12) і Статут 1588 г. (р. III, арт. 8; р. XI, арт. 27.)Тым часам норма пра даказванне шляхоцтва не патрабавала наяўнасці пасведчання царкоўнага шлюбу бацькоў (Статут 1529, р. III, арт. 11, 12; Статут 1588, р. III, арт. 19). У сярэдзіне XVI ст. каталіцкая царква на Трыдэнцкім саборы 1561--1563 гг. пастанавіла ўвесці метрыкі рэгістрацыі нараджэння. Гэтая акалічнасць павінна была ўсталяваць залежнасць паміж вянчаннем у царкве, законнасцю шлюбу і законным паходжаннем дзяцей, каб нормы кананічнага шлюбнага права дзейнічалі ў грамадстве без выняткаў. Як вынікае з актаў, існавала супярэчнасць паміж імкненнем свецкай (і царкоўнай) улады ўвесці выкананне кананічных правіл у шлюбе і відавочным ігнараваннем з боку грамадства царкоўных законаў

4. Пытанні спынення шлюбу ў царкоўным і свецкім заканадаўствею

Спыненне шлюбу рэгулявалася як кананічным, так і свецкім правам. Паводле кананічнага права шлюб спыняўся з наступных прычын:1) фізічнай смерці аднаго ці абодвух сужэнцаў, 2) прызнання шлюбу несапраўдным, 3) скасавання шлюбу.

Шлюб прызнаваўся несапраўдным пры раскрыцці факта, што ў момант уступлення ў шлюб існавалі вызначаныя законам перашкоды. Гэтыя акалічнасці падрабязна разгледжаны вышэй пры апісанні ўмоваў уступлення ў шлюб.

Скасаванне шлюбу праваслаўнай царквой дапускалася толькі ў сувязі са строга вызначанымі прычынамі.. Каталіцкая царква наагул не прымала самой ідэі скасавання шлюбу, але павялічвала колькасць перашкод да яго, незахаванне якіх вяло да прызнання шлюбу несапраўдным.

У практыцы царквы існаваў звычай, згодна з якім кожны святар мог даць мужу або жонцы "разводны" ліст. Падставамі скасавання шлюбу былі: 1) пералюб, 2) няздольнасць да сужэнцкага жыцця, 3) адсутнасць без вестак мужа (жонкі), 4) судовы прыгавор, паводле якога асоба абвяшчалася дзяржаўным злачынцам, або вываланцам, 5) выбранне епіскапам, 6) двухбаковае жаданне мужа і жонкі ўступіць у манаства, 7) удзел у сакраменце хрышчэння (і на гэтай падставе ўстанаўленне духоўнай роднасці), 8) нежаданне мужа ці жонкі -- нехрысціян жыць у шлюбе з асобай, якая прыняла хрысціянства, і наадварот.

3 палажэнняў Евангелля ад Мацвея вынікае магчымасць скасавання шлюбу пры жыцці мужа і жонкі ў сэнсе разлучэння (сепарацыі), гэта значыць "адлучэння ад стала і ложа", без права ўступлення ў новы шлюб. Разлучэнне дапускалася з наступных прычын: пералюб, замах на жыццё сужэнца, інфекцыйная хвароба, згода бакоў на ўступленне ў манаства, нежаданне сужэнца жыць з асобай нехрысціянскага веравызнання, аднабаковае жаданне яго ўступіць у манаства з прычыны папскага дыспенза (40, 5. 294--297, сап. 1118--1127). Сепарацыя атрымала развіццё ў праве заходняй царквы, якая прызнавала непарыўнасць шлюбу.

Інстытут скасавання шлюбу шырока ўжываўся ў праве ўсходняй царквы, у сувязі з чым быў дастаткова развіты.

Асноўнай падставай да скасавання шлюбу паводле Кормчай і канона ўсёй усходняй царквы прызнаваўся пералюб (25, 44, с. 52). Царкоўная практыка па-рознаму вызначала пералюб мужа і жонкі.. Муж лічыўся пералюбнікам толькі тады, калі меў інтымную сувязь з замужняй жанчынай ці ўступаў у новы шлюб, не скасаваўшы папярэдняга. Жонка прызнавалася пералюбніцай у кожным выпадку ўступлення ў сувязь з мужчынам незалежна ад таго, жанаты ён ці не. Такім чынам, права патрабаваць вернасці ў шлюбе належала ў асноўным мужчыне. Муж юрыдычна быў вінаваты не перад сваёй жонкай, а перад іншым мужам. Сувязь жанатага мужчыны з незамужняй жанчынай магла асуджацца толькі з гледзішча маралі.. Пры пералюбстве жонкі муж не толькі меў права, але і павінны быў скасаваць шлюб, бо пералюб лічыўся публічным злачынствам, права на пераслед і пакаранне за якое належала публічнай уладзе.

Каб скасаваць шлюб з прычыны пералюбу аднаго з сужэнцаў, неабходна была наяўнасць некалькіх умоваў: даказанасць факта пералюбства, свядомае ўчыненне яго, знаходжанне пералюбніка ў шлюбе. Акрамя таго, пералюб не мог быць падставай для скасавання шлюбу, калі: 1) спазывальнік сам вінаваты ў пералюбстве, 2) спазывальнік прабачыў вінаватаму боку, 3) прапушчаны працэсуальныя тэрміны (шэсць месяцаў). Гэтыя ўмовы не перайшлі ў Кормчую, але выкарыстоўваліся ў Беларусі царквой (Загоровский, 1884, с. 95--96).

Прыналежнасць да розных веравызнанняў была адной з падставаў для скасавання шлюбу. Але гэтая падстава, відаць, часта ігнаравалася. Пра гэта сведчыць акруговая вялікакняская грамата за 7 снежня 1548 г. аб забароне ўступаць у шлюб і сужыцце з іншаверцамі..

Падставай да скасавання шлюбу, але не прычынай гэтага, была дзяржаўная здрада. У Беларусі гэтая падстава, верагодна, была дзейнай, бо ўсе тры Статуты гавораць пра жонку здрадніка і вываланца як пра ўдаву, а пра дзяцей -- як пра сіротаў (Статут 1588, р. II, арт. 5).

Пры няздольнасці да сужэнцкага жыцця, як адзначана ў Кормчай, "скасоўваецца шлюб з прычыны неабходнай і разумнай" (46, р. II; 2, арт. 71 адг.). Права на скасаванне шлюбу ў дадзеным выпадку давалася жонкам, калі з моманту жаніцьбы прайшло не менш за тры гады. Пра тое, што гэтая падстава ўлічвалася ў гарадах Беларусі, сведчаць судовыя кнігі магістратаў (11, с. 473--474; 13, с. 191, 211).

Адсутнасць без вестак аднаго з сужэнцаў -- падстава да скасавання шлюбу пры верагоднасці дапушчэння пра яго смерць (Кормчая, 44, р. II, арк. 42 адг.). Ёю шырока карысталіся ў княстве (6, с. 316--317). Блізкая да названай яшчэ адна падстава -- узяцце ў палон (12, с. 193).

Хвароба сужэнца была падставай для скасавання шлюбу ў асаблівых выпадках. Яна прызнавалася як усходняй, так і заходняй царквой і хоць не ўвайшла ў Кормчую, але прадугледжвалася Статутам Яраслава. А. Загароўскі меркаваў, што скасаванне шлюбу з прычыны хваробы магчыма было толькі пры ўзаемнай згодзе бакоў.

Шматслоўная рэдакцыя Статута Яраслава змяшчала "кодэкс скасаванняў шлюбу" (39, с. 192). Асобны раздзел прысвечаны прычынам, якія не маглі быць падставай для скасавання шлюбу, што звязана не толькі з умацаваннем інстытута шлюбу, але і з маральным вучэннем царквы.

Царкоўная мараль у XVI ст. па-ранейшаму ў асобных момантах разыходзілася з традыцыямі і звычаямі грамадства. Пра гэта дастаткова пераканаўча сведчаць практыка, акты земскіх, гродскіх і магістрацкіх судоў.

У свецкім заканадаўстве дачыненні аб скасаванні шлюбу рэгуляваліся Статутамі Вялікага Княства. Статут 1588 г. упершыню рэгуляваў шлюбна-сямейныя дачыненні пры скасаванні шлюбу мужам і жонкай, тым часам як папярэдні Статут толькі згадваў пра скасаванне шлюбу як форму яго спынення. У артыкуле 22 раздзела V трэцяга Статута змяшчалася не адна, а мноства нормаў аб скасаванні шлюбу. Гэты артыкул, заснаваны на нормах кананічнага (царкоўнага) права, па сутнасці паўтарае іх у частцы гіпотэзы і дыспазіцыі, але дапаўняе ў частцы санкцыі.. Пры гэтым асноўная ідэя царквы пра тое, што шлюб непарыўны, святы і вечны, пацвярджалася прычынамі скасавання шлюбу -- толькі ў тым выпадку, калі шлюб узяты з парушэннем божых і царкоўных законаў, узнаўленне справядлівасці патрабуе скасавання яго як незаконнага. Таму паводле свецкага заканадаўства скасаванне шлюбу як несапраўднага прадугледжвалася найперш у тым разе, калі бралі шлюб асобы, што знаходзіліся ў блізкіх ступенях роднасці, гэта значыць былі кроўнымі.. Калі сужэнцы ведалі пра гэтую роднасць, то дзеці ад такога шлюбу лічыліся бенкартамі.. Акрамя таго, ужываліся суровыя маёмасныя санкцыі.

Калі ж наўмыснасць бакоў не была даказаная, гэта значыць калі муж і жонка ажаніліся, не ведаючы пра роднасць, шлюб скасоўваўся, але іншыя санкцыі не выкарыстоўваліся. Гэтыя асобы маглі ўступаць у новыя шлюбы з дазволу духоўнага суда.

Несапраўдным прызнаваўся шлюб пры існаванні ранейшага шлюбу. Мужчына, які ўступіў у новы шлюб пры наяўнасці законнай (венчанай) жонкі, караўся смерцю. У выпадку, калі яго другой жонцы было вядома пра існаванне першага шлюбу, яе чакала такое ж пакаранне. Відавочна, што гэтыя палажэнні Статута запазычаны з кананічнага права, прааналізаванага раней, а таксама з германскіх сістэмаў ("Караліны").

Статут 1588 г. адлюстраваў прыярытэт свецкага суда, удакладніўшы кампетэнцыю духоўнага і свецкага судоў пры вызначэнні наступстваў скасавання шлюбу. Духоўны суд выносіў толькі пастанову аб скасаванні шлюбу і тлумачыў прычыны яго ў паведамленні свецкаму суду. Свецкія суды (земскі або гродскі) таго павета, дзе знаходзілася вяноўная маёмасць жонкі, вызначалі маёмасныя вынікі скасавання шлюбу (р. V, арт. 22).

Трэба адзначыць, што пры скасаванні шлюбу, як і пры ўступленні ў яго, шырока карысталіся звычаёвым правам. Таму найбольш распаўсюджаным у Беларусі было скасаванне шлюбу без падставаў, паводле ўзаемнай згоды, абумоўленай поглядам на шлюб як на свабодную дамову. Гэтая з'ява згадана ў Статуце Яраслава як непажаданая, бо абкладалася штрафам (арт. 18). Але яна існавала і ў XVI ст., пра што сведчаць шматлікія судовыя справы, а таксама сцверджанні даследчыкаў. Пры скасаванні шлюбу паводле згоды выяўлялася незалежнае становішча мужа і жонкі, права на новы шлюб: "...як мы па сваёй добрай волі сышліся, так і разышліся, за што адзін да аднаго на вечныя часы не будзем мець прэтэнзій" (5, с. 358). Гэтыя палажэнні атрыманы ў спадчыну ад звычаёвага права і прызнаваліся афіцыйнай уладай.

Царкоўнае права ўсходняй і кананічнае права заходняй царквы прадугледжвалі розныя наступствы скасавання шлюбу. Праваслаўным дазвалялася ўступаць у новы шлюб, калі не было ўстаноўленай судом віны мужа (жонкі) або спецыяльнай царкоўнай пастановы. Заходняя царква не дапускала такой магчымасці.. Уступленне ў шлюб дазвалялася ў пэўных выпадках пры ўмове прызнання папярэдняга шлюбу несапраўдным. Але адзінага дастасавання гэтых правілаў не было. Так, напрыклад, нягледзячы на тое што шлюб князя Курбскага і княгіні Гальшанскай быў прызнаны скасаваным, духоўны суд забараніў ім уступаць у наступны шлюб (16, с. 227--230).

Пры скасаванні шлюбу паводле ўзаемнай згоды бакоў падкрэслівалася ў пісьмовай згодзе менавіта тая акалічнасць, што яны могуць па сваёй волі ўступаць у наступны шлюб ("дазвалялі" адзін аднаму).

Апрача таго, існавала праблема ўзнаўлення скасаванага шлюбу, цесна звязаная з прычынай скасавання: калі шлюб скасаваны па віне аднаго з сужэнцаў, то ў залежнасці ад віны развязвалася пытанне пра ўзнаўленне шлюбу.

Праваслаўная царква дазваляла ўзнаўленне шлюбу, калі яго скасаванне не мела вынікам царкоўнае пакаранне (пры няздольнасці да сужэнцкага жыцця, вяртанні без вестак адсутнага). Але не дапускалася ўзнаўленне шлюбу пры скасаванні яго з прычыны пастрыжэння мужа або жонкі ў манахі ці прыняцця мужам хіратаніі. Маёмасныя вынікі скасавання шлюбу таксама былі звязаныя з вінаватасцю або невінаватасцю бакоў пры скасаванні шлюбу і рэгуляваліся свецкім правам. Калі быў вінаваты муж, ён страчваў сваю маёмасць, запісаную ў вена жонцы. Але калі ад шлюбу былі дзеці, то гэтая маёмасць пераходзіла ў іх уласнасць, а жонка валодала і карысталася ёю да паўналецця дзяцей (37, р. V, арт. 20, 22).

Калі ў скасаванні шлюбу вінаватая жонка, дык яна страчвала права на свой пасаг і на маёмаснае забеспячэнне мужа -- вена. Пры наяўнасці ад шлюбу дзяцей права ўласнасці на гэтую маёмасць пераходзіла да іх, а муж толькі валодаў і карыстаўся ёю да іх паўналецця. У выпадку адсутнасці ў вінаватай жонкі пасагу або вена яна страчвала чвэрць усялякай сваёй маёмасці.. І тут захоўваўся прынцып: уласнікі -- дзеці.

Пры скасаванні шлюбу з прычыны пералюбства апрача маёмасных санкцый былі прадугледжаныя смяротная кара, эпітым'я ды іншыя свецкія і царкоўныя пакаранні (37, р. XIV, арт. 29, 30). У Кормчай прадугледжаны штрафы за скасаванне шлюбаў, узятых без законных падставаў (25, 44, 4, II, арк. 42 адв.).

Калі шлюб быў скасаваны без прызнання віны мужа і жонкі, дык ніхто з бакоў не нёс маёмасных страт, як і пры несапраўднасці шлюбу (37, р. V, арт. 20). Аснову такіх узаемных разлікаў складалі маёмасныя дачыненні сужэнцаў у сям'і, умовы фарміравання сямейнага фонду. Да таго ж А. Загароўскі лічыў, што жанчына паводле звычаю ў Вялікім княстве Літоўскім атрымлівала яшчэ нейкую грашовую суму, не вызначаную законам, пэўнае забеспячэнне незалежна ад яе вінаватасці (Загоровский, 1884, с. 237), што пацвярджаецца практыкай (5, с. 234).

Лёс дзяцей пасля скасавання шлюбу вырашаўся па ўзаемнай згодзе сужэнцаў, пра што сведчаць акты свецкіх судоў. Яны, відаць, не маглі ахапіць усю сферу дачыненняў пры скасаванні шлюбу, калі ўзнікала спрэчка паміж бакамі.. Таму нельга ўпэўнена сцвярджаць, што лёс дзяцей заўсёды вырашаўся па ўзаемнай згодзе бацькоў. Паводле традыцый кананічнага (царкоўнага) права дзеці перадаваліся невінаватаму боку, прычым маці -- пад умовай, што яна не выйдзе замуж другі раз. Выдаткі па ўтрыманні дзяцей мусіў несці бацька, а пры адсутнасці ў яго сродкаў -- маці..

Такім чынам, рэгуляванне шлюбных дачыненняў звычаёвым, кананічным (царкоўным) і свецкім правам мела агульную тэндэнцыю да рэгламентацыі ўсіх стадый гэтых дачыненняў, імкнення ажыццявіць іх у законнай форме. Пад законнай формай звычаёвае і царкоўнае права разумелі розныя віды абрадаў.

Практыка сведчыць, што, нягледзячы на такі магутны інстытут сярэднявечнага грамадства, як царква, яе імкненне ўсталяваць прыярытэт над інстытутам шлюбу не спраўдзілася, старадаўнія традыцыі і звычаі змаглі процістаяць царкоўнаму ўплыву да сярэдзіны XVI ст.

Хоць патрабаванні абедзвюх цэркваў былі строгія, як праваслаўныя, так і каталікі не заўсёды карысталіся паслугамі царквы для надання шлюбу фармальнай законнасці, што адлюстроўваюць акты судоў і нормы Статутаў. Дзяржаўнае заканадаўства актыўна падтрымлівала працэс хрысціянізацыі шлюбных дачыненняў, пра гэта сведчыць запазычванне Статутам 1588 г. нормаў кананічнага права. Аднак дзяржаўныя органы, службовыя асобы, як вынікае з судовай практыкі, не заўсёды былі паслядоўнымі выканаўцамі апошніх. 3 гэтай прычыны ўзнікла супярэчнасць паміж царквой і грамадствам, якая афіцыйна вырашылася на карысць царквы, але на самой справе звычаёвае права па-ранейшаму ўжывалася актыўна, рэгулюючы значную частку дачыненняў. (9, с. 47)У дадзеным выпадку звычаёвае права выконвала, паводле афіцыйнай версіі, ролю субсідыярнай крыніцы права, але ім карысталіся не тады, калі кананічнае мела прагалы, а тады, калі апошняе супярэчыла традыцыйнаму светапогляду грамадства.

Зроблены аналіз дазваляе зрабіць выснову, што шлюбна-сямейныя дачыненні мелі вынікам узнікненне мноства інстытутаў прыватнага земскага права: пасагу, вена, спадкаемства, апекі ды інш.

ПРАВАВОЕ РЭГУЛЯВАННЕ МАЁМАСНЫХ ДАЧЫНЕННЯЎ У СЯМґІ.

1. Пасаг як маёмаснае забеспячэнне жанчыны.

Новы узровень таварна-грашовых дачыненняў у XVI ст., фарміраванне раннебуржуазных формаў уласнасці, павелічэнне сферы прававога рэгулявання шляхам пагадненняў і дамоваў і ў выніку пашырэнне суб'ектыўных правоў былі тымі аб'ектыўнымі фактарамі, што спрычыніліся да эвалюцыі цывільна-прававых дачыненняў у Вялікім княстве Літоўскім. Адначасова развіццё прававой сістэмы дзяржавы дазволіла вылучыць сферу цывільна-прававых дачыненняў у асобны інстытут.

У інстытуце сям'і як адным з найважнейшых для існавання грамадства і дзяржавы арганічна ўзаемазвязаны асабістыя і маёмасныя правадачыненні. Даследванне праблем шлюбу і сям'і патрабуе разгляду інстытутаў, што фарміруюць матэрыяльную аснову сям'і: пасагу і вена, якія ў сваю чаргу цесна звязаныя з правам спадкаемства і апекай. Вядомы гісторык права XIX ст. В. Спасовіч адзначаў іх натуральную ўзаемасувязь: "Шлюб, пасаг і вена -- інстытуті сямейнага права, але аддзяліць іх ад інстытутаў спадчыннага права без відавочнай шкоды сэнсу і яснасці... немагчыма" (Спасовмч, 1857, с. 168).

Адін з галоўных інстытутаў фарміравання матэрыяльнага забеспячэння сям'і -- інстытут пасагу. На маёмасныя правы сужэнцаў уплывала найперш рэгуляванне правадачыненняў па пасагу.

Канцэпцыя пасагу, які гарантаваў маёмасныя інтарэсы жонкі, палягала ў тым, што на час шлюбу маёмасць, што складае пасаг, паступала ў карыстанне сям'і. У выпадку спынення шлюбу з прычыны смерці жонкі спадчына на пасаг належала дзецям, а пры іх адсутнасці ён вяртаўся асобам, якія забяспечвалі пасаг (бацькам, родным).

Інстытут пасагу ў дастатутавы перыяд практычна не рэгуляваўся заканадаўчымі актамі, таму што, верагодна, стабільна рэгламентаваўся звычаёвым правам. Тым не менш прыгадванне пасагу прысутнічае ў прывілеях пры рэгуляванні дачыненняў па спадчыне, забеспя-чэнні ўдавы, уступленні ў шлюб, размежаванні маёмасці мужа і жонкі. У прывілеях згадваецца пасаг, што вызначаецца рознымі тэрмінамі -- "вена", "забеспячэнне", "пасаг" (15, с. 73-- 74, № 61; с. 80, № 67; с. 144--146, № 120; с. 223--226, № 189).

У дастатутавы перыяд у Беларусі існаваў звычай, паводле якога пасаг не меў дакладнага памеру, а вызначаўся, як правіла, бацькамі, братамі або блізкімі нявесты. У дастатутавы перыяд у актах прыгадваўся розны пасаг: 100 грыўняў для дачок паноў, а баяры і зямяне -- шляхта давалі пасаг 20, 30 або 60 грыўняў (15, с. 17).

У Статутах 1529, 1566,1588 гг. інстытут пасагу быў падрабязна распрацаваны, дэталізаваліся дачыненні па пасагу, вызначана фіксаваная частка пасагу паводле закону.

Асаблівая ўвага да пасагу і яго правільнага юрыдычнага афармлення звязана не толькі з тым, што ён гарантаваў матэрыяльнае забеспячэнне жанчыны і яе дзяцей, але і з тым, што ён меў істотнае значэнне пры спадкаванні і спагнанні галоўшчыкы -- матэрыяльнай кампенсацыі за забітага блізкага. Пры пакліканні да спадчыны і спагнанні галоўшчыны не ўлічваліся дочкі і сёстры, якія атрымлівалі пасаг раней.

Пасаг (маёмасць для дачкі-нявесты) у Статутах вызначаўся тэрмінамі пасаг, выправа, унясенне. Пад пасагам у вузкім сэнсе мелася на ўвазе рэгуляванне маёмасных дачыненняў маёмасць дачцэ ў выглядзе грошай, золата, срэбра, каштоўнасцяў. Пад выправай разумелася ўласнасць у выглядзе рухомай маёмасці гаспадарча-бытавога прызначэння, падобна да германскай герады (26, с. 165--166, № 223). Унясенне -- гэта сума пасагу і выправы. Пры вызначэнні вена кошт пасагу ацэньваўся ўдвая ("савіта"), складваўся з коштам выправы, а затым на гэтую суму афармлялася вена, але не больш чым на трэць нерухомай маёмасці мужа. У Статуце 1529 г. працэс афармлення пасагу і вена не знайшоў яшчэ дэталёвага адлюстравання. Пасаг звычайна вызначаўся бацькамі паводле іх меркавання. Закон не абмяжоўваў іх у гэтым, але ў выпадку смерці бацькоў дочкі мелі права на пасаг паводле закону (Статут 1529, р. IV, арт. 7). Калі адна з дачок атрымала пасаг пры жыцці бацькоў, дык і астатнія дочкі павінны былі атрымаць такі ж, калі іншае не ўказана ў тэстаменце. Калі бацькі не далі пасагу дочкам пры жыцці і не пакінулі распараджэнняў на выпадак смерці, дык дочкі атрымлівалі на пасаг чвэрць маёмасці бацькі незалежна ад колькасці дачок. Гэтая частка ацэньвалася і выдавалася грашыма (2, с. 207--216, № 91).


Подобные документы

  • Поняття сім’ї та шлюбу за законодавством України. Укладання шлюбу. Взаємна згода осіб, які укладають шлюб. Перешкоди до укладання шлюбу. Шлюбний договір. Розлучення. Охорона сім'ї, дитинства, материнства. Сприяння зміцненню сім'ї.

    курсовая работа [48,3 K], добавлен 07.12.2006

  • Соціологія шлюбу і сім’ї. Шлюб та сім’я як об’єкт соціального дослідження. Функції, проблеми планування, фактори кризи сучасної сім’ї. Чинники, що впливають на вибір партнера. Причини виникнення конфліктів. Оптимізація шлюбно-сімейних відносин.

    реферат [22,0 K], добавлен 26.10.2008

  • Дослідження сучасних уявлень про цивільний шлюб як добровільне спільне проживання і господарювання чоловіка та жінки без цивільних зобов'язань. Шлюб і сім'я як найважливіший об'єкт вивчення соціології сім'ї. Позиція церкви відносно цивільного шлюбу.

    курсовая работа [32,2 K], добавлен 28.01.2011

  • Сім'я, шлюб та їх сутність і роль в сучаcному суспільстві. Світогляд молодих людей у питаннях, пов'язаних із темами подружжя та родинного життя. Усвідомлення необхідності вступу в шлюб та створення сім'ї. Рівень розлучень і жорсткі конфлікти в родинах.

    реферат [21,0 K], добавлен 22.02.2011

  • Пояснення причини розірвання шлюбу. Що лежить в основі виникнення сімейної проблеми. Міжнаціональний шлюб. Складність досягнення психологічної сумісності у сім’ї. Причини виникнення суперечностей. Як розлучення батьків впливає на дітей та їх психіку.

    реферат [24,6 K], добавлен 25.11.2008

  • Походження та сутність екзогамного шлюбу як універсального інституту для людей верхнього палеоліту. Його значення для росту здорового покоління та мирного співіснування в межах однієї родини. Принципи формування сімей у різних етнічних групах населення.

    презентация [1,3 M], добавлен 10.12.2014

  • Причини сімейного неблагополуччя, етапи та кризові періоди шлюбу, суть конфліктів в сучасній сім'ї. Значення аналізу ролевих відносин в сім'ї та основні принципи сумісного подружнього життя. Розлучення як соціально-психологічний феномен в суспільстві.

    контрольная работа [26,3 K], добавлен 29.06.2010

  • Поняття молодої сім'ї в Україні. Дослідження проблем розвитку молодої сім'ї в Україні. Соціальний аналіз корелляцій функцій молодої сім'ї. Характеристика соціологічного дослідження "Мотивація вступу до шлюбу". Основи функціонування сучасної сім'ї.

    дипломная работа [81,6 K], добавлен 08.05.2009

  • Сім'я — об'єднання людей на основі шлюбу або кровної спорідненості, які пов'язані між собою спільністю побуту та взаємною відповідальністю. Поняття християнського подружжя, принципи його існування. Розуміння та основні сполучники ідеальної сім’ї.

    презентация [1,3 M], добавлен 16.02.2014

  • Гендерна соціологія як наука про закономірності диференціації чоловічих та жіночих ролей, її компоненти, методи і основні положення. Рівні та передумови гендерного насильства. Сутність і напрями фемінізму. Соціологічна характеристика сім’ї та шлюбу.

    презентация [114,4 K], добавлен 03.08.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.