Арнаментальная сімволіка ў сходніх славян
Аналіз арнаментальнай сімволікі ўсходніх славян па этнаграфічных матэрыялах вышыўкі і ткацтва, сабраным на тэрыторыі сучасных Беларусі, Украіны, еўрапейская часткі Расіі. Сеіятычны аналіз старажытных арнаментаў. Сімвалы Сусвету і сімвалы Чалавека.
Рубрика | Культура и искусство |
Вид | статья |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 10.05.2013 |
Размер файла | 17,1 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Магістрантка кафедры культуралогіі
БДУ культуры і мастацтваў
Ямаціна А. А.
Навуковы кіраўнік:
Смолік А. І. доктар культуралогіі, прафесар кафедры культуралогіі
АРАНМЕНТАЛЬНАЯ СІМВОЛІКА Ў СХОДНІХ СЛАВЯН
арнаментальная сімволіка славяне
Феномен арнаменту мае вельмі важнае значэнне для кожнай культуры, уяўляючы сабою каласальны аб'ём інфармацыі, сціснутай да памеру некалькіх рытмічна паўтораных сімвалаў. Сёння арнамент на бытавым узроўні выконвае часцей за ўсё функцыю ўпрыгожвання, але ў дахрысціянскі перыяд ён разглядаўся як магутная дапаможная сіла і выкарыстоўваўся ў рытуальных мэтах. “Орнамент чаще всего приурочен к предметам, имевшим сакральную функцию… Тем самым дополнительно подтверждается связь знаковой системы, из которой развивается орнамент, с ритуалом. Для древнейшего времени план содержания этих обеих систем знаков практически совпадает” [1, с. 106].
Што тычыцца культуралагічных даследванняў, арнамент уяўляе невычарпальную крыніцу для навукоўцаў. Арнаментальныя ўзоры - своеасаблівае адлюстраванне светаўспрымання старажытных людзей. “Простые, а затем и сложные геометрические формы орнамента, начиная с первобытности, а затем и через этническую традицию исторически отражают специфическую информацию о внутреннем и внешнем мире человека” [5, с. 255].
У нашым даследванні арнаментальная сімволіка ўсходніх славян будзе аналізоўвацца ў асноўным па этнаграфічным матэрыяле вышыўкі і ткацтва, сабраным на тэрыторыі сучасных Беларусі, Украіны, еўрапейская частцы Расіі.
Асноўным структурным элементам арнаменту з'яўляецца рытмічна паўтораны матыў-сімвал, які “… никогда не принадлежит одному синхронному срезу культуры - он всегда пронизывает этот срез по вертикали, приходя из прошлого и уходя в будущее. Память символа всегда древнее, чем память его несимволического текстового окружения” [2, с. 148]. Арнаментальная сімволіка, хаця і мяняецца з цягам часу пад уплывам новага культурнага асяроддзя, але не так хутка, як іншыя культурныя тэксты. Да таго ж, новыя арнаментальныя матывы заўжды захоўваюць частку папярэдняга.
Аналізуючы матывы-сімвалы, даследчыкі часцей за ўсё класіфікуюць іх па форме, выдзяляючы дзве вялікія групы: геаметрычная сімволіка (усемагчымыя геаметрычныя фігуры і іх спалучэнні) і ліцавая, якая ўключае антропаморфныя матывы (чалавекападобныя фігуры), зааморфныя (выявы жывёл, птушак, казурак, рыб, міфічных істот), раслінныя (кветкі, лісткі, парасткі і інш).
Некаторыя даследчыкі выдзяляюць яшчэ тэраталагічную сімволіку (выявы нябесных цел, прадметаў матэрыяльнай культуры і інш) [3, с. 57 - 58; 4, с. 61].
Але такі падыход не заўжды з'яўляецца зручным для культуралагічнага даследвання. Мы прапануем сістэматызаваць арнаментальную сімволіку, выкарыстоўваючы не формаўтваральны прынцып, а семантычны падыход - выдзяляць групы сімвалаў, аналізуючы тое значэнне, якое закладзена ў іх.
Галоўнай складанасцю пры такім падыходзе з'яўляецца тое, што арнаментальны матэрыял, даступны для даследвання, быў створаны ў ХІХ - ХХ стст., таму першапачатковыя сэнсы язычніцкіх матываў-сімвалаў ці згубленыя, ці трактуюцца па-іншаму. Але, супастаўляючы вядомыя сэнсы ўсходнеславянскіх сімвалаў са значэннямі сімволікі іншых архаічных культур і накладаючы на атрыманыя вынікі сетку архетыпаў, аўтару падаецца магчымым высветліць першапачатковы сэнс некаторых сімвалаў-матываў архаічных арнаментаў.
Сеіятычны аналіз старажытных арнаментаў дазволіў выдзеліць наступныя класы матываў-сімвалаў: тыя, што абазначаюць Сусвет (чатыры першастыхіі: вада, агонь, зямля, паветра) і тыя, што абазначаюць чалавека (сацыяльная ідэнтыфікацыя, святочна-абрадавая і магічная сімволіка).
Сімволіка агню, як першаўтваральнага элементу Сусвету, мае дыханамічную прыроду: нябесную і зямную. Увасабленнем нябеснай выявы агню было Сонца, увасабленнем зямной - хатні агмень. Нябесны, боскі агонь (увасабленне ў багах: Хорс, Пярун, Ярыла, Сварог), які сімвалізуе жыццёвую моц, свет, дабро, справядлівасць, сусветную гармонію. Асноўнымі сімваламі з'яўляліся кола, крыжападобныя і свастычныя выявы. Зямны, здабыты чалавекам агонь, які з'яўляецца своеасаблівым “намеснікам” нябеснага агню ў свеце людзей, нясе абарончую і ачышчальную функцыі, персаналізуецца ў бажастве хатняга агменю - Жыжалі. Сімвал зямнога агню - кветкападобны васьміканцовы крыж.
Сімволіка стыхіі зямлі ва ўсходніх славян была прадстаўлена рамбавіднымі выявамі. Яна семантычна звязана з архетыпамі Вялікай багіні і яе мужа, які ў неаліце ўвасабляў сабою бажаство зямлі. Выявы ромба на жываце жаночых касцяных фігурак азначалі, хутчэй за ўсё, акт апладнення. Але са зменай мужчынскага бажаства зямлі на жаночае ўвасабленне рамбавідныя ўзоры сталі ўспрымацца як непасрэдны сімвал Вялікай Прамаці, а потым і Маці-зямлі. Акрамя рамбавідных узораў сімвалам зямлі (як фізічнай прасторы) з'яўляецца крыж, утвораны стрэламі
Сімволіка вады - хвалістыя ці зігзагападобныя лініі - сустракаецца ва ўсіх народаў, што тлумачыцца архетыпічнасцю воднай стыхіі, атаесамленнем яе з Вялікай багіняй. Акрамя ліній водныя арнаменты прадстаўлены сімваламі Дажджбога, дажджынкі, Вадзяніка, крыніцы. Такога віда арнаменты захаваліся да нашых дзён у вышыўцы, ткацтве, але іх сэнс зводзіцца амаль толькі да гаспадарчай функцыі - заклік своечасовага дажджу для добрага ўраджаю.
Стыхія паветра амаль не мела ўласнай арнаментальнай сімволікі ці проста не захаваліся да нашых дзён дакладна вызначаныя арнаментальныя сімвалы паветра (тут не ўлічваецца алхімічная еўрапейская сімволіка, дзе кожны першаэлемент мае свой сімвал).
Сімволіка чалавечай асобы больш разнастайная і не мае адзінага ядра: у рускім арнаменце гэта заа- і антропаморфныя матывы, ва ўкраінскім - раслінныя, для беларускага арнаменту характэрнай рысай з'яўляецца захаванне геаметрычных сімвалаў.
Святочная арнаментальная сімволіка - больш позні здабытак культуры ўсходніх славян. У аснове яе ляжаць сімвалы стыхій і чалавека. Але, не гледзячы на гэта, асаблівасці святочных арнаментаў дазваляюць нам выдзяляць іх у асобную групу. Святочныя арнаменты ў асноўным выкарыстоўваліся ў аздабленні рушнікоў, рытуальных посцілак, святочнага адзення.
Магічная сімволіка - матывы-сімвалы, звязаныя з непасрэдным чараўніцтвам, валхаваннем, варажбой. Зразумела, што ў магічных рытуалах будуць выкарыстоўвацца сімвалы стыхій (першаэлементаў) і разнастайныя іх спалучэнні. Але на тэрыторыі ўсходніх славян існавалі і спецыфічныя “варажбітныя” матывы. Хутчэй за ўсё, гэтыя матывы - адбіткі старажытна-індыйскіх ведычных сімвалаў. Так, гэта геаметрычныя сімвалы ў выглядзе крыжоў, арак, зорак і інш. На жаль, першапачатковы сэнсы не захаваліся - ткачыхі і вышывальшчыцы абазначалі іх усе адным “варажбітныя ўзоры”. Магчыма, можна будзе знайсці карані і першасэнсы такіх “варажбітных узораў”, прааналізаваўшы сімволіку культур суседніх народаў, рунічную сімволіку скандынаваў, сімволіку алхіміі і інш.
Высновы:
Ш даследванні арнаменту даюць магчымасць рэтраспектыўнага аналізу старажытных культур, разумення светаўспрымання і светаадчування людзей мінулых часоў;
Ш семіятычны аналіз арнаменту дазволіў выдзеліць дзве вялікія групы матываў-сімвалаў па семантычным прынцыпе: сімвалы Сусвету і сімвалы Чалавека;
Ш арнаментальная сімволіка данесла да нашых часоў водгалассе язычніцкіх верванняў нашых продкаў, архетыы калектыўнага бессвядомага.
Крыніцы:
1. Иванов В. В., Топоров В. Н. Структурно-типологический подход к семантической интерпретации произведений изобразительного искусства в диахроническом аспекте / М. Ю. Лотман, Л. Вальт, Б. Егоров // Труды по знаковым системам: науч. тр. / Тартуский гос. ун-т; под ред. М. Ю. Лотмана. - Тарту, 1977. - С. 103 - 120
2. Лотман М. Ю. Внутри мыслящих миров: человек - текст - семиосфера - история. / М. Ю. Лотман. - М.: «Языки русской культуры», 1996. - 464 с.
3. Маслова Г. С. Орнамент ручкой народной вышивки как историко-этнографический источник / Г. С. Маслова. - М.: «Наука», 1978. - 215 с.
4. О символике русской крестьянской вышивки архаического типа / А. К. Амброз // Советская археология. - 1966. - № 1. - С. 61 - 77.
5. Орнаментальная культура. Аналитический обзор символов и знаков геометрического орнамента в антропологической картине мира / В. М. Привалова // Самарский науч. центр РАН. Сер. Искусствоведение. - 2010. - С. 255 - 263.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Культура древних славян. Велесова книга. Мир в представлении древних славян. Боги и обряды. Пантеон богов. Племенные группы восточных славян. Годичный цикл древнерусских празднеств. Живопись, скульптура, музыка, ремёсла.
реферат [20,6 K], добавлен 18.11.2006Народная художественная культура славян: одежда, обереги, музыка. Заговоры и народные обряды славян. Космология восточных славян (Велесова книга и Сантии Веды Перуна). Славянская мифология как отдельная область народного представления о мире и мироздании.
курсовая работа [1,5 M], добавлен 23.06.2012Спецыфічныя рысы эпохі Адраджэння на тэрыторыі Беларусі. Узнікненне кнігадрукавання. Францішак Скарына - першадрукар, прадстаўнік рэнесансавай культуры на Беларусі. Станаўлення і развіцця беларускай архітэктуры і выяўленчага мастацтва. Замкі і храми.
реферат [29,2 K], добавлен 28.11.2009История формирования верования древних славян: источники сведений в данной сфере, этапы и направления их становления и развития, религия, идолы капища, жречество. Общая характеристика главных праздников и обрядов древних славян: свадебных и погребальных.
курсовая работа [39,5 K], добавлен 15.10.2013Изучение основных факторов, повлиявших на развитие древнерусской культуры. Мир в представлении древних славян. Крещение Руси и изменения, последовавшие вслед за этим. Возникновение письменности. Летописи, литература, фольклор, искусство древних славян.
реферат [41,1 K], добавлен 02.12.2011Быт в Киевской Руси. Нравы и обычаи славян. Народные праздники и обряды у славян. Киевская Русь-одно из самых больших государств средневековой Европы. Ознаменование конца Х столетия завершением объединения восточных славян в границах Киевской Руси.
реферат [31,4 K], добавлен 26.09.2008История и теории возникновения славян, направления и этапы их распространения. Предпосылки формирования языческих верований, обожествление сил природы. Описание пантеона языческих славянских богов, особенности поклонения им и проведение жертвоприношений.
презентация [2,7 M], добавлен 23.12.2015Языческая религия древних славян. Стадии развития язычества. Особенности мифологического мировоззрения наших предков. Религиозно-мистические обряды и праздники, приуроченные к важнейшим моментам сельскохозяйственного календаря. Семейно-родовые культы.
реферат [29,3 K], добавлен 01.12.2013Доминантные этносы на нашей территории в древности – индоевропейцы и угро-финны. Выделение из индоевропейских племен праславян. Древнейшие поселения восточных славян. Диалектные русские слова, производные от исходного корня "рус". Языческие боги славян.
курсовая работа [19,0 K], добавлен 05.03.2009Характарыстыка мастацтва першабытнага ладу на тэрыторыi Беларусi. Выяўленчае мастацтва старажытных зямель Беларусі. Мастацтва Беларусі 14 - 16 стагоддзяў. Жывапіс Беларусі 14-16 стагоддзяў. Беларуская графіка 14 - 16 стагоддзяў.
реферат [29,4 K], добавлен 17.03.2002