Ігнат Буйніцкі – стваральнік прафесійнага тэатра
Тэатральнае жыццё ў Беларусі напачатку XX стагоддзя. Біяграфія рэжысёр, тэатральны дзеяч, стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра Ігната Буйніцкага. Зараджэнню прафесійнага мастацтва, музычна-драматычныя кружкі і з'яўленню нацыянальнага балета.
Рубрика | Культура и искусство |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 05.12.2014 |
Размер файла | 933,0 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Размещено на http://www.allbest.ru/
Установа адукацыі Рэспублікі Беларусь
"Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт"
Інстытут журналістыкі
Рэферат
па дысцыпліне “Гісторыя Беларусі”
на тэму: «Ігнат Буйніцкі - стваральнік прафесійнага тэатра»
Студэнткі 1 курса
Вікторыі Ціханскай
Мінск 2012
Змест
Уводзіны
1. Біяграфія
2. Уласная трупа. Прафесійны тэатр
3. Буйніцкі-выканаўца
4. Значэнне працы Буйніцкага
Заключэнне
Літаратура
Дадаткі
Уводзіны
Тэатральнае жыццё ў Беларусі напачатку XX стагоддзя было злучана з дзейнасцю Першай беларускай трупы Ігната Буйницкага. Першапачаткова тэатр быў створаны як аматарскі ў родным сяле, дзе праводзіліся «беларускія вечарынкі», а пазней ён ператварыўся ў прафесійны, а сам Буйницкі лічыцца стваральнікам (“бацькам”) беларускага прафесійнага тэатра. Гастролі тэатра, у тым ліку ў Вільні, Варшаве, Пецярбургу, карысталіся ў гледачоў вялікім поспехам.
Хацелася бы больш звестак атрымаць аб стваральніке беларускага тэатра. Бо гэта першы чалавек, які ўнёс такі велізарны ўнёсак у развіццё тэатральнай дзейнасці на Беларусі.
Складана адказаць на пытанне, колькі душэўных сіл і грашовых сродкаў трэба было патраціць Ігнату Буйніцкаму, калі ён рэпертуар нашых гастроляў даваў на разгляд адпаведным уладам. І не толькі ўлады ўмешваліся ў справы тэатра. Рабіла гэта і нахабная прэса, а таксама і тыя, каму недаспадобы было, што «такі адзін з беларускай гутаркай, з бедным рэпертуарам», асмеліўся выйсці на тэатральныя падмосткі”. Але тэатр Буйніцкага выступаў не толькі ў маленькіх мясцінах. Захапляў Вільню, Мінск, Варшаву, Пецярбург. І ўсё гэта дзякуючы таленту і самаахвярнасці кіраўніка, Буйніцкага. А што казаць пра членаў трупы? Што іх прывяло на тыя вандроўкі? Усведамленне важнасці намаганняў Буйніцкага аб'яднала іх у, на рэдкасць, дружны, жывы калектыў. А невялікі, хутчэй сімвалічны, ганарар, ніхто б не прамяняў на зарплату за іншую работу. Вандроўкі і праца ў тэатры давалі і нямала радасці. Радавалі поспехі, радавалі сустрэчы з новымі людзьмі, часам са спатканымі сябрамі. З гасцей трупы можна было прыпоніць такіх людзей як: Алесь Гарун, Аркадзь Чарнышэвіч, Ядвігін Ш., Уладзіслаў Галубок, Змітрок Бядуля, Альбэрт Паўловіч, а нават Максім Багдановіч. Некаторыя дык нават і выступалі з калектывам.
Сягоння мы ўжо жывем у трэцім тысячагоддзі. Беларусь стала самастойнай дзяржавай. Хацелася б ведаць наколькі ідэі і спадзяванні Буйніцкага былі здзейсненымі, што ў беларускім тэатры асталося з Буйніцкага. Хацелася б таксама нешта ведаць і пра самога Буйніцкага. Ён памёр у 1917 годзе, дык ці захавалася дзе ягоная магіла? Ці дом у Палівачах, у якім „радзіўся” першы беларускі тэатр яшчэ існуе? Які лёс спаткаў Ігнатавых дачок, дзе цяпер іх сем'і? Яны ж былі ўдзельніцамі тэатральнай трупы. Вядома, што ў Сярэдняй школе ў Празароках быў заснаваны Музей Буйніцкага.
Найбольш увагі як гістарычнай крыніцы пры падрыхтоўцы рэферата хацелася б надаць “Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі: ад вытокаў -- да пачатку XX стагоддзя”, том 1-3.
У ёй звесткі аб рэфераце больш падрабязныя, чым у іншых выданнях. Змяшчаюцца звесткі больш дасканалыя і цікавыя, якія карысна ведаць кожнаму, хто цікавіцца гісторыяй роднай краіны.
Мэта майго рэферата - дасканала сістэматызаваць усе факты і звесткі, звязанныя з тэатрам Беларусі. Таму што мы павінны берагчы сваё мінулае, каб разумець сваю асабістую адказнасць за будучае Радзімы і берагчы тое, што засталося нам у спадчыну.
1. Біяграфія
Беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч, стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра.
Нарадзіўся 10 жніўня (22 жніўня) 1861 года ў маёнтку Палевачы Празароцкай воласці ў сям'і дробнага шляхціца. Скончыў Рыжскае землямернае вучылішча, вучыўся у прыватнай драматычнай студыі ў Вільні. Працаваў у родных мясцінах каморнікам. У 1907 г. у сваёй сядзібе ў Палівачах (каля Празарокаў) заснаваў самадзейны тэатр, дзе спачатку прымалі ўдзел яго сваякі. Тэатр даваў канцэрты і спектаклі ў Палівачах, Празароках і навакольных вёсках. Вывучаў беларускія песні, танцы, народнае адзенне. беларусь буйніцкага тэатр балет
У Вільні 12 лютага 1910 г. тэатр Буйніцкага прыняў удзел у прадстаўленні, якое ўвайшло ў гісторыю пад назвай «Першая беларуская вечарынка ў Вільні». Выступленне танцавальнай трупы Буйніцкага мела на гэтай вечарыне каласальны поспех. Разам з новымі драматычнымі акцёрамі і спевакамі трупа стала прафесійнай і атрымала назву «Першая беларуская трупа» або «Тэатр Ігната Буйніцкага». У 1910--1913 г. тэатр гастраляваў па Беларусі (Мінск, Слуцк, Полацк), двойчы выступаў у Пецярбургу (1911, 1912), а таксама ў Варшаве (1913).
І. Буйніцкі падтрымліваў свой тэатр ўласнымі сродкамі. У рэпертуары тэатра былі песні, танцы, невялікія сцэнкі, пастаноўкі п'есаў «Па рэвізіі» і «Пашыліся ў дурні» Маркі Крапіўніцкага, «Хам» і «У зімовы вечар» паводле Элізы Ажэшкі, «Міхалка» братоў Далецкіх, «Сватанне» Антона Чэхава, «Модны шляхцюк» Каруся Каганца, Янкі Купалы, Альберта Паўловіча і інш. У большасці гэта былі пастаноўкі І. Буйніцкага, таксама ён іграў у ролях: Антон, Мірановіч («Пашыліся ў дурні», «Па рэвізіі» Крапіўніцкага), Ігнась («Модны шляхцюк» Каганца), Аляксей («У зімовы вечар» Ажэшкі). І. Буйніцкі меў сяброўскія і творчыя кантакты з Янкам Купалам, Якубам Коласам, Элізай Ажэшкай, Змітраком Бядулем, Цёткай (якая сама ўдзельнічала ў спектаклях трупы як актрыса). Яшчэ пры жыцці яго называлі бацькам беларускага тэатру. Ігнат Буйніцкі ўпершыню вывеў «мужыцкі» танец на сцэну, як выканаўца і пастаноўшчык паказаў невычарпальныя магчымасці і прыгажосць беларускіх народных танцаў. Як драматычны акцёр выступаў пераважна ў характарных ролях, умела выяўляў гумар і тонкую іронію.
Тэатру ўвесь час даводзілася пераадольваць прыдзіркі цэнзуры і ўсялякія перашкоды мясцовых уладаў, якія бачылі ў дзейнасці трупы пагрозу вялікадзяржаўнай палітыцы царызму. З-за матэрыяльных цяжкасцяў і ўціску царскіх уладаў у 1913 г. дзейнасць трупы была спыненая.
У 1914 г. Буйніцкі паспрабаваў стварыць новую трупу, аднак 1-я сусветная вайна перашкодзіла здзейсніць гэтую задуму. У пачатку 1917 г. Буйніцкі з'явіўся ініцыятарам арганізацыі прафесійнага тэатра ў Мінску - Першага беларускага таварыства драмы і камедыі. У час 1-й сусветнай вайны быў на вайсковай службе ў Маладзечне. Памёр на сцэне ў час рэпетыцыі, займаючыся салдацкай мастацкай самадзейнасцю. Быў пахаваны на мясцовых могілках, перазахаваны ў Празароках на цэнтральнай плошчы. Сядзіба Ігната Буйніцкага, якая знаходзілася за чыгуначным пераездам Палівачы, не захавалася.
У в. Празарокі ў будынку сярэдняй школы створаны музей заснавальніка беларускага тэатра (адкрыты ў 1982 г.), дзе прадстаўленыя афішы спектакляў, здымкі трупы, лісты Зоські Верас і Зыгмунта Абрамовіча, успаміны празароцкіх старажылаў. У скверы -- магіла Ігната Буйніцкага і помнік яму (устаноўлены ў 1975 г.; скульптар І. Міско).
2. Уласная трупа
У 1907 г. у сваёй сядзібе ў Палівачах (каля Празарокаў) І. Буйніцкі заснаваў самадзейны тэатр, дзе спачатку прымалі ўдзел яго сваякі. У ім удзельнічала 8 акцёраў, і чалавек прыблізна 16 танцораў. Перад канцэртамі былі рэпетыцыі, якія праводзіў сам Буйніцкі. Тэатр даваў канцэрты і спектаклі ў Палівачах, Празароках і навакольных вёсках. Вывучаў беларускія песні, танцы, народнае адзенне.
У Вільні 12 лютага 1910 г. тэатр Буйніцкага па адмысловым запрашэнні рэдакцыі «Нашай Нівы» прыняў удзел у прадстаўленні, якое ўвайшло ў гісторыю пад назвай «Першая беларуская вечарынка ў Вільні». Выступленне танцавальнай трупы Буйніцкага мела на гэтай вечарыне каласальны поспех. Разам з новымі драматычнымі акцёрамі і спевакамі трупа стала прафесійнай і атрымала назву «Першая беларуская трупа» або «Тэатр Ігната Буйніцкага».
Другі выступ трупы Ігната Буйніцкага адбыўся 22 лютага 1910 года на этнаграфічным вечары, прысвечаным культурам народаў Паўночна-Заходняга краю. У вечары прымалі ўдзел хоры, якія выконвалі расійскія, украінскія, літоўскія, польскія і яўрэйскія песні. Польскі кампазітар Людамір Міхал Рагоўскі адмыслова для беларускай часткі выступу напісаў музыку на словы верша Янкі Купалы «А хто там ідзе?», які пазней стаў неафіцыйным гімнам трупы. Апрача песень на вечары паказвалі і народныя танцы ў выкананні трупы Ігната Буйніцкага.
Пасля неаднаразовых поспехаў беларускіх спектакляў Ігнат Буйніцкі ў канцы лета 1910 года нарэшце атрымлівае ад губернскіх уладаў дазвол на гастрольную паездку. Перад адпраўкай у падарожжа, рэжысёр са значнай часткай акцёраў прыязджае да сябе ў Палівачы, каб па-сур'ёзнаму падрыхтаваць гастрольны рэпертуар [2]. У 1910--1913 г. тэатр гастраляваў па Беларусі (Мінск, Слуцк, Полацк, Дзісна, Свянцяны, Паставы, Нясвіж, Ляхавічы), двойчы выступаў у Пецярбургу (1911, 1912), а таксама ў Варшаве (1913).
Большасць спектакляў Буйніцкі ставіў самастойна. У рэпертуары групы налічвалася больш за дзясятак танцаў («Лявоніха», «Юрка», «Верабей», «Мяцеліца», «Гняваш», «Мельнік», «Антошка», «Чобат», «Качан», «Чабор», «Полька» і інш.). Музычнае суправаджэнне ладзіў традыцыйны «траісты ансамбль» -- цымбалы, скрыпка, дуда. Вядомы імёны выканаўцаў-музыкаў -- І. Голер, І. Маскаленка (цымбалы), А. Шульга (дуда), якія выступалі ў гастролях трупы.
Адначасова І. Буйніцкі старанна адбіраў для сваіх выступаў народныя песні. У гэтым яму дапамагаў кампазітар Л. Рагоўскі і хормайстар трупы Я. Феакцістаў. Напрыклад, хорам выконваліся такія песні, як «Дуда-весялуха», «Ах ты дзьмі», «Падушачка», «За гарамі, за лясамі», «Ох ты дуб», «Прыляцелі гусі», «Ды куды ж ты, дуб зялёны» і іншыя.
І. Буйніцкі падтрымліваў свой тэатр уласнымі сродкамі. У рэпертуары тэатра акрамя танцаў і песен былі невялікія сцэнкі, пастаноўкі п'есаў «Па рэвізіі» і «Пашыліся ў дурні» Маркі Крапіўніцкага, «Хам» і «У зімовы вечар» паводле Элізы Ажэшкі, «Міхалка» братоў Далецкіх, «Сватанне» Антона Чэхава, «Модны шляхцюк» Каруся Каганца, Янкі Купалы, Альберта Паўловіча і інш. У большасці гэта былі пастаноўкі І. Буйніцкага, таксама ён іграў у ролях.
І. Буйніцкі меў сяброўскія і творчыя кантакты з Янкам Купалам, Якубам Коласам, Элізай Ажэшкай, Змітраком Бядулем, Цёткай (якая сама ўдзельнічала ў спектаклях трупы як актрыса).
Тэатру ўвесь час даводзілася пераадольваць прыдзіркі цэнзуры і ўсялякія перашкоды мясцовых уладаў, якія бачылі ў дзейнасці трупы пагрозу вялікадзяржаўнай палітыцы царызму. У сваёй кнізе заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь А.П. Цыхун піша, што з-за выкарыстання беларускай мовы на афішах вечароў з удзелам трупы Буйніцкага артысты мелі праблемы з царскай паліцыяй. Царскія ўлады непрыхільна ставіліся да паказу са сцэны твораў на беларускай мове, асабліва на вострыя сацыяльныя тэмы і часта забаранялі спектаклі. З-за матэрыяльных цяжкасцяў і ўціску царскіх уладаў у 1913 г. дзейнасць трупы была спыненая.
3. Буйніцкі-выканаўца
Буйніцкі быў узорам добрага артыста для сваіх калег выходзіў на сцэну ў драматургічных творах, дэкламаваў вершы, танцаваў, спяваў сола і ў хоры (меў лёгкі бас-барытон). Буйніцкі адрозніваўся тэмпераментным выкананнем беларускіх народных танцаў.
Выступаў у ролях бытавога і характарнага плану: Антон, Мірановіч («Пашыліся ў дурні», «Па рэвізіі» Крапіўніцкага), Ігнась («Модны шляхцюк» Каганца), Аляксей («У зімовы вечар» Ажэшкі). Відавочна, што ён быў сінтэтычным акцёрам. Любіў асабліва дэкламаваць. І паэзію, і прозу. Але перавагу аддаваў гумарыстычным творам. Ігра Буйніцкага вызначалася жыццёвай і бытавой дакладнасцю, глыбокай самабытнасцю, тонкім гумарам.
Паводле ўспамінаў Ядзвігі Іванаўны Радзевіч, удзельніцы трупы, Буйніцкі быў ветлівы, прывабны, росту сярэдняга і сярэдняй паўнаты, голас яго быў бліжэй да барытону, размаўляў з калегамі па-беларуску [9]. Яшчэ адзін удзельнік трупы, І. Голер адзначаў, што «Ігнат Буйніцкі быў сярэдняга росту, чорнавалосы, з сівымі скронямі. Танцаваў заўсёды „з сэрцам“. Акцёрам танцы паказваў сам, музыкам мелодыі таксама напяваў сам. Займаўся з трупай стала і ўзімку, і ўлетку.»
4. Значэнне працы Буйніцкага
Дзейнасць Буйніцкага ажыццяўлялася ў складаны і супярэчлівы перыяд беларускага адраджэння, калі грамадскае жыццё Беларусі бурліла, утвараючы магутны стваральны струмень, які падхапляў створаную народам спадчыну: музычную, літаратурную, тэатральную і перамолваў усё гэта, надаючы выніку стройную форму, скончанасць і цэласнасць.
І Буйніцкі быў яскравым прадстаўніком свайго часу, яго асабісты талент і выдатныя здольнасці яго паплечнікаў дапамаглі вывесці аматарскую трупу на высокі прафесійны ўзровень. Яго творчасць сведчыць пра з'яўленне новай тэндэнцыі -- прафесіяналізацыі народных традыцый. І. Буйніцкі збіраў фальклорны матэрыял, пераймаў сялянскія песні і танцы. У нескладаным сцэнічным афармленні выкарыстоўваліся элементы беларускага народнага выяўленчага мастацтва, акцёры выступалі ў беларускіх нацыянальных касцюмах. Буйніцкі беражліва ставіўся да захавання вытокавай харэаграфіі, імкнуўся не мяняць узор танцу.
З. Бядуля ў адным з артыкулаў адзначаў, што Буйніцкі, надаючы танцам асаблівую жвавасць і бойкасць, свядома не мадэрнізуе іх ніякімі новымі рыскамі, пакідаючы іх сырым этнаграфічным матэрыялам.
Імкненне да этнаграфічнай рэгіянальнай дакладнасці праяўлялася ў выбары касцюмаў, тыпу арнаменту, колеравых спалучэнняў, у роспісах заднікаў, кулісаў, харэаграфічнай лексіцы. Пры гэтым разнастайнасць творчых форм, якія аб'ядноўвала трупа ў адным выступленні: п'еса, танцы, дэкламацыя вершаў і харавыя спевы -- не выглядалі стракатым калейдаскопам дзякуючы таму, што звязальнай тэмай кожнага вечара была народная, фальклорная аснова творчага матэрыялу. Буйніцкі стварыў выдатны сімбіёз народнай і прафесійнай творчасці.
Творчая назіральнасць, цудоўныя музычныя даныя дазволілі І. Буйніцкаму этнаграфічна дакладна фіксаваць стылістыку народнага танца і ствараць яркія, дынамічныя, фальклорна-праўдзівыя танцавальныя сюіты-дывертысменты, якія сталі вытокамі нацыянальнага балетнага мастацтва. Ён шырока прапагандаваў музычную творчасць народа, яго песні і танцы, імкнуўся да стварэння сінтэтычнага тэатра, у якім, акрамя драматычнага мастацтва, былі б прадстаўлены харавыя спевы і народная харэаграфія. Важным значэннем яго дзейнасці стала магчымасць азнаёміць з беларускай нацыянальнай культурай шырокае кола людзей самых розных сацыяльных груп.
Заключэнне
Тэатр на чале з Буйницкім узбагачаў танцы і, як пісаў Змітрок Бядуля, надзяляў іх адмысловай жвавасцю і бадзёрасцю, бойкасцю рухаў, акцэнтуючы ўвага гледача на аптымістычным утрыманні, расчыняючы ўнутранае светлае адчуванне жыцця, уласцівае народа. Буйницкий доўга і зацята навострываў кожны рух, кожны жэст артыста і дамагаўся выразнасці і складнасці ансамбля, роўнасці ліній, пластычнасці рухаў.
Сваёй дзейнасцю Ігнат Буйницкий вывеў народную харэаграфію на шырокую дарогу жыцця, даў пуцёўку на канцэртную эстраду. Выкананне народных танцаў трупай Буйницкого спрыяла зараджэнню ў Беларусі прафесійнага мастацтва і з'яўленню нацыянальнага балета.
Тэатр Буйніцкага пусціў глыбокія карані. Музычна-драматычныя кружкі, якія распаўсюдзіліся на тэрыторыі Беларусі, развіваючы яго традыцыі, працягвалі фармаванне нацыянальнага тэатра.
Спіс Літаратуры
1. Ігнат Буйніцкі // Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі: У 3 т. Т. 1: Ад вытокаў -- да пачатку XX стагоддзя / Бел. ун-т культуры; Уклад., рэд. тэкстаў, уступ. арт. і камент. А.В. Сабалеўскага. -- 2-е выд., пашыр. і ўдаклад. -- Мн.: Беларуская навука, 1997. -- С. 417. -- 444 с. -- ISBN 985-08-0064-X
2. Алейнікава. Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага. Мастацтва: вучэб. дапам.-хрэстаматыя па сусв. маст. культуры для 10 кл. агульнаадукац. шк. з бел. мовай навучэння / Аўт.-укл. Г.В. Наполава -- Мн.:Піан, 1998. -- 360 с.
3. Буйніцкі Ігнат Цярэнцьевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва : у 5 т. / рэдкал.: І.П. Шамякін [і інш.]. -- Мн., 1994. -- C. 117--118.
4. Гарановіч, В. Ігнату Буйніцкаму: верш / В. Гарановіч // Народное слова. -- 2002. -- 19 студз. -- С. 5.
5. Да стагоддзя з дня нараджэння І.Ц. Буйніцкага.--У кн.: Беларускае мастацтва. Мн., 1962, в. 3
6. Ігнат Буйніцкі -- заснавальнік беларускага тэатра // Русецкі, А.У. Мастацкая культура Віцебскага Паазер'я / А.У. Русецкі, Ю.А. Русецкі. -- Мн., 2005. -- С. 249--260.
Дадаткі
Трупа Буйніцкага
Памятная манета РБ, прысвечаная Ігнату Буйніцкаму
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Агляд асноўных этапаў развіцця беларускага выяўленчага мастацтва. Мастацтва старажытнабеларускіх княстваў. Спецыфіка развіцця беларускага жывапісу, графікі і скульптуры на працягу X-пачатку XX стагоддзя. Разгляд мастацтва рукапіснай кнігі і пластыкі.
курсовая работа [146,3 K], добавлен 12.12.2013Характарыстыка мастацтва першабытнага ладу на тэрыторыi Беларусi. Выяўленчае мастацтва старажытных зямель Беларусі. Мастацтва Беларусі 14 - 16 стагоддзяў. Жывапіс Беларусі 14-16 стагоддзяў. Беларуская графіка 14 - 16 стагоддзяў.
реферат [29,4 K], добавлен 17.03.2002Ўплыў на культурныя тэндэнцыі на Беларусі 1569-1795 гг. рэлігійных працэсаў (рэфармацыя і контррэфармацыя, царкоўная ўнія). Перадумовы для станаўлення сучаснай беларускай мовы, літаратуры, тэатра, музычнага і выяўленчага мастацтваў. Культура барока.
реферат [33,5 K], добавлен 21.01.2011Альбрэхт Дзюрэр — нямецкі графік і жывапісец, малявальшчык, тэарэтык мастацтва. Заснавальнік мастацтва нямецкага Адраджэння. Біяграфія; агульны агляд творчасці Дзюрэра, даследаванні і сістэматызацыя твораў: аўтапартрэты, гравюры, акварэлі, трактаты.
курсовая работа [31,1 K], добавлен 07.04.2012Станавленне буржуазнага грамадства, якэя паскорыла працэсы культурнага жыцця Беларусі ў канцы ХIХ ст., ўздзеянне на развіццё культуры руской культуры. Вядучае месца мастацкай літаратуры, тэатральная і музычная культура выяўленчае мастацтва і архітэктура.
реферат [17,5 K], добавлен 31.12.2010Спецыфічныя рысы эпохі Адраджэння на тэрыторыі Беларусі. Узнікненне кнігадрукавання. Францішак Скарына - першадрукар, прадстаўнік рэнесансавай культуры на Беларусі. Станаўлення і развіцця беларускай архітэктуры і выяўленчага мастацтва. Замкі і храми.
реферат [29,2 K], добавлен 28.11.2009Вытокі і узнікненне танцавальнага мастацтва. Рытміка – парадак руху, савакупнасць усіх праяў рытма ў музыцы ці канарэтным музычным творы. Значэнне музычна-рухальных практыкаванняў. Развіць эмацыйнасць і вобразнасць успрымання музыкі, пачуццё рытму.
реферат [28,9 K], добавлен 21.10.2011Традыцыйная культура і культура пануючага класа Беларусі X-XIII ст. Розвиток вусноъ народнаї творчасці, пісьменнасці, літаратури, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Царква і рэлігія, архітэктура і будаўніцтво у XIV–XVI ст. Берасцейская царкоўная ўнія.
реферат [53,8 K], добавлен 21.01.2011Исследование истории создания балета "Дон Кихот". Первые постановки в России. Хронология исполнителей балета. Новые принципы построения спектакля. Отличия балетной постановки А.А. Горского. Исполнение вариации Китри с кастаньетами в первом акте балета.
реферат [27,5 K], добавлен 28.12.2016История возникновения балета. Зарождение основ балетной техники в Парижской опере в 1681 г. Упразднение балета в Туркменистане в 2001 году. Балеты известных композиторов. Выдающиеся мастера балетного искусства России. Классическая балетная школа.
презентация [1,6 M], добавлен 16.01.2013