Гісторыя Глыбоччыны

Гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Прамысловы патэнцыял, аграпрамысловы комплекс, гандлёвы дзейнасць; населеныя пункты. Глыбоччына з пачатку гісторыі і до сучаснаго стану; знамянальныя даты; культура і таланты.

Рубрика История и исторические личности
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 18.06.2014
Размер файла 350,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Падсвілле, гарадскі пасёлак, цэнтр пасялковага Савета. Знаходзіцца на берагах азёр Алаізберг iБелае, за 26 км на У ад Глыбокага, 194 км ад Віцебска. Чыгуначная станцыя на лініі Маладзечна - Полацк. 2538 жыхароў (2009).Узнікла як вёска пасля пабудовы чыгункіў пачатку 20 ст. У 1913 г. мела 9 двароўiфальварак Алаізберг з 3 дварамі. У 1921-39 гг. у Пліскай гміне Дзісенскага павета Віленскага ваяводства, з 1940 г. ўПліскім раёне Вілейскай вобл. 3 чэрвеня 1941 г. да 2.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 20.9.1944 г. ў складзе Полацкай, з 8.1.1954 г. - Маладзечанскай абласцей.У пасляваенныя гады пабудаваны прамысловыя прадпрыемствы: iльнозавод, вінзавод, лясгас з перапрацоўчымі цэхамі 3 8.6.1950 г. цэнтр Пліскага раёна. 3 28.6.1958 г. гарадскіпасёлак. Пасля перанясення раённага цэнтра з Плісы (1950) пачалася забудова новых вуліц, адміністрацыйных будынкаў, жылфонду. Створана Дзвінская лясная доследная станцыя Беларускага навукова-даследчага інстытута лясной гаспадаркі, будаўнічая арганізацыя. 3 25.12.1962 г. ў Глыбоцкім р-не. У 1992 г. 3099 жыхароў, працавалісярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом піянераў, 2 бiблiaтэкi, бальніца, аптэка, аддзяленне сувязі.У 2009 г. ўПадсвіллі сярэдняя школа iшкола мастацтваў, дзіцячы сад-яслі, 2 бiблiатэкі,бальніца, аптэка, Дом культуры, аддзяленніш сувязіiБеларусбанка, комплексны прыёмны пункт, Цэнтр дзцяча-юнацкага турызму iэкскурсій. Помнік на мaгiлe 134 савецкіх вожаўiпартызан, якія загінулі ў 1941-44 на тэрыторыі былога Пліскага раёна.

Пліса, вёска ў Глыбоцкім раёне, на беразе возера Пліса, каля вытоку р. Мнюта.Цэнтр сельсавета, за 21 км на ўсход ад Глыбокага, 10 км ад чыгуначнай станцыі Падсвілле, на аўтамабільнай дарозе Глыбокае - Полацк. 248 двароў, 506 жыхароў (2009).

Паселішча ўзнікла над возерам Пліca, ад якога iатрымала назву. Полацкія крывічы началі тут сяліцца яшчэ ў далёкім мінулым. Раскопкамі, што праводзіліся ў 1981 г беларускім археолагам Э.М. Зайкоўскім, каля вёскі выяўлены крамянёвыя прылады працы, керамічныя вырабы, грубаляпны посуд, якім карысталіся мясцовыя жыхары. Засяленне гэтай мясцовасці пачалося ў далёкім мінулым. У ваколіцах Плісы iвозера шмат курганоў, што пацвярджае версію пра знаходжанне тут першабытных людзей каля 3 тысяч гадоў таму. Пазней тут праходзіў гандлёвы шлях з Полацка на Вільню, які вядомы ў 15-16 стагоддзях. Кароль польскіiвялікі князь Літоўскі Жыгімонт I Стары выдаў грамату 7 ліпеня 1507 г, у якой пацверджана купля «вечным правам» маёнтка Пліса з трыма фальваркамі, сялом Балошнікіiз yciмiагародамі і будынкамі ў дварах, маёмасцю Мікалаем Петухом у вядомага дзеяча гетмана Вялікага княства Літоўскага Канстанціна Астрожскага. Грамата пацвярджала вечнае права карыстання зямлёй і пабудовамі, а таксама рэкамі, ставамі, млынамі як дзецям гаспадара, так і яго няшчадкам. Пліса як мястэчка ўпамінаецца ў “Полацкай рэвізіі” 1552 г., тут было 63 двары. На карце Полацкага ваяводства, выкананай вядомым каралеўскім картографам С. Пахалавіцкім у 1579 г., Пліса абазначана як паселішча. Каля 1624 г. частка пліскіх зямель была маёмасцю Рыгора Іванавіча Палбіпенты. Па фундушавым запісе Іосіфа Іванавіча Корсака ў 1642 г. Удзелаўскі францысканскі кляштар з касцёлам атрымаў дазвол на рыбалоўства ў пліскіх азёрах. У 1670 г. мястэчка Пліса належала полацкаму земскаму суддзі Іосіфц Львовічу Корсаку. Прывілеем караля Станіслава Аўгуста ад 15 жніўня 1788 г., які быў дадзены Рамуальду Падбіпенту, у мястэчку дазвалялася праводзіць штотыднёвыя кірмашы ў нядзелю, на якіх прадаваліся і абменьваліся розныя мясцовыя і прывезеныя тавары. Пазней Пліса перайшлі ў валоднне патомкаў вядомага на Глыбоччыне шляхецкага роду Дэспатаў-Зянрвічаў, якія былі гаспадарамі да канца мінулага стагоддзя. З 1793 г. Пліса ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Дзісенскага павета Мінскай, а з 1842 г. Віленскай губерняў. У канцы 18 ст. тут знаходзіліся “гаспадарскі дом”, драўляная уніяцкая царква, 6 крам, 2 карчмы. На рэчцы працаваў млын на 4 паставы. Сяляне жылі на аплаце і ўтрыманні іх уладальніка - гаспадара маёнтка, а шляхта - на чыншы. Жынчыны апрача палявых работ займаліся рукадзеллем. Пры царкве ў 1822 г. было заснавана брацтва. У 1887 г. ў мястэчку Пліса было 75 дамоў і 651 жыхар. Тут дзейнічалі парафіяльная царква, яўрэйская сінагога, капліца на могілках. Мястэчка было цэнтрам воласці. З 1863 г. працавала пачатковая школа. У фальварку Пліса былі 63 жыхары, працаваў завод па вырабе гарэлкі і віна. Фальварак належаў роду Падбіпентаў, потым перайшоў ва ўласнасць наследнікаў роду Дзепатаў-Зяновічаў.

У склад сельскай абшчыны ўваходзілі апрача мястэчка вёскі Мацясы і Гнілякі, у якіх у 1864 г. было 169 жыхароў. У склад воласці апрача мястэчка ўваходзілі 74 вёскі, дзе было 517 дамоў і 7188 жыхароў. У складзе воласці было 13 сельскіх абшчын: Мнюта, Гатаўшчына, Галубічы, Свіла, Задарожжа, Перадолы, Багушэвічы, Юстыянава, Філіпаўшчына і інш. У 1897 г. ў мястэчку 899 жыхароў. З 1921 г. Пліса ў складзе Польшчы, цэнтр воласці Дзісенскага павета Віленскага ваяводства. З 1939 г. ў БССР. З 15.1.1940 г. да 8.6.1950 г. цэнтр Пліскаша раёна (з 1950 г. цэнтр раёна - г. п. Падсвілле) Вілейскай, з 1944 г. Полацкай, з 1954 г. Маладзечанскай абласцей ББСР. У ліпені 1941 г. - ліпені 1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія спалілі ў Плісе 197 двароў, загубілі ў вёсцы і раёна 1676 жыхароў. З 1960 г. ў Віцебскай вобласці. З 15.12.1962 г. ў Глыбоцкім раёне. У 1998 г. ў вёсцы 309 двароў, 688 жыхароў, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, амбулаторыя, аптэка, сярэдняя школа, мэблевы цэх камбіната бытавога абслугоўвання. У 2009 г. ў Плісе комплекс сярэдняя школа - дзіцячы сад, бібліятэка, Дом культуры, амбулаторыя, аддзяленні сувязі і Беларусбанка, 3 магазіны.

Празарокі, вёска ў Глыбоцкім раёне, цэнтр сельсавета iСВК «Празароцкі». За 45 км на паўночны ўсход ад Глыбокага, 155 км ад Віцебска, 6 км ад чыгуначнай станцыі Зябкі, аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Глыбокім, Полацкам. Дзіснай. 218 двароў, 438 жыхароў (2009).

У пачатку 16 стагоддзя велікакняжацкі маёнтак. У 1523 г. кароль Жыгімонт I Стары перадаўІвану Глебавічу Корсаку панцырных сялян вёскі Празарокі. Ёсць звесткі, што Празарокі быліва ўладанніaрхіепіскапаполацкага Іасафата Кунцэвіча да 1609 г. Потым перайшлі Яну Рагазе i яго жонцы Еўфеміі Маславай, пасля смерці якіх у 1616 г, падзелены паміж ix сынамi Ярошам i Дзмітрыем. У 1629 г. Празарокі ва ўладаннiБазыля Туковіча, які завяшчаў жонцы Соф'іўладанне Празарокамі з 600 коп грошай. У 1664 г. Стэфан Тyковiчперадаў у заклад, а праз 2 гады прадаў Празарокі Юстыніяну Шчыту. У 1698 г. (паводле іншых звестак у 1677 г.) падкаморы полацкі Юстын Шчыт запрасіў сюды манахаў-францысканцаў, пабудаваў драўляны касцёл, абноўлены ў 1721 г. Паўлам Юзэфам Корсакам, харунжым смаленскім. У 1710 г. чэснік літоўскі Крыштоф Шчыт завяшчаў Празарокі сваёй жонцы Ганне родам з Завішаў. У 1797 г. празароцкая парафія передадзена францыскам, якія размяшчаліся ў Празароцкім кляштары. Раней, у 1713 г. францысканцам была перададзена вёска Шо, якая належала Празарокам. Кляштар існаваў да яго канфіскацыі ў 1832 г. за ўдзел у паўстанні 1831 г. Каля 1750 г. Празарокі належалі генералу Крыштофу Шчыту, пасля смерці якога перайшлі сям'і Храпавіцкіх, нашчадак якіх Міхаіл з 1811 г. быў маршалкам шляхты Дзісенскага павета. У 1848-85 гг. належалі барону Аркадзю Кройцу. У 1866 г. - 14 двароў, 103 жыхары. З 1856 г. працавала школа, дзе было 48 вучняў. Ад пажару 14 жніўня 1892 г. згарэла частка мястэчка, касцёл і касцельныя забудвы. Новы касцёл Маці Божай пабудаваны ў кастрычніку 1907 г., Петрапаўлаўская царква - у 1909 г., была сінагога (не захавалася). У 1902 г. працавалі валасная ўправа, пошта, земскі начальнік, судовы следчы, лячэбны ўчастак. Кожны панадзелак праводзіліся кірмашы. Маёнтак Празарокі належаў Мухіну і меў 237 дзесяцін зямлі, 57 жыхароў, у вёсцы Празарокі было 15 дзесяцін і 88 жыхароў. З 1793 г. ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Дзісенскага павета Мінская, з 1842 Віленскай губерніяў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, цэнтр гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяводства. З 1939 г. ў БССР. З 12.10.1940 г. цэнтр сельсавета Пліскага, з 1962 г. Глыбоцкага раёнаў. У 1992 г. тут 255 двароў, 556 жыхароў, працавалі камбінат бытавога абслугоўвання, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, аптэка, дзіцячы сад, жом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, аддзяленне сувязі, сталовая, 3 магазіны. У 2009 г. ў Празароках сярэдняя школа, дзіцячы сад, бібліятэка, Дом культуры, бальніца сястрынскага дагляду, амбулаторыя, лясніцтва, аддзяленне сувязі і Беларусбанка, 3 магазіны. У цэнтры вёскі магіла і помнік заснавальніку беларускага прафесійнага прафесійнага тэатра Ігнату Буйніцкаму, брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. У школе працуе музей І. Буйніцкага.

Псуя, вёска ў Глыбоцкім раёне, на заходнім беразе возера Псуя. Цэнтр сельсавета і камунальнага унітарнага вытворчага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Яблынька”. За 45 км на паўночы ўсход ад Глыбокага, 164 км ад Віцебска, 7 км ад чыгуначнай станцыі Зябкі, аўтамабільнай дарогай злучана з шашой Глыбокае - Полацк. 208 двароў, 463 жыхары (2009).У “Полацкай рэвізіі” 1552 г. паведамляецца, што Баркулаб Іванавіч Корсак, нашчадак роду Корсакаў, меў 3 “дымы”, людзі з якіх працавалі ў двары па 3 дні на тыжзень. Вольных людзей 12 “дымоў”, з якіх сяляне “з усякага збожжа” чацвёртую частку здавалі ўладальніку. Адзначана, что была царква Святой Троіцы, раней пабудаваная Корсакамі. У 1929 г. Псуя падзелена на 3 часткі паміж братамі Пятром, Сцяпанам і Іосіфам Корсакамі. У 1623 г. Іосіф Корсак сваю частку зямель з цэнтрам у Псуі прадаў Міхаілу Раманавічу Корсаку. Пазней ад Корсакаў Псуя перайшла да Рамуальда Падбіпенты - маршалка дзісенскага. Яго дачка Юстына выйшла замуж за Яна Дэспата-Зяновіча, нашчадкі якога гаспадарылі тут да канца 19 тсагоддзя. У канцы 18 стагоддзя ў Псуі быў гаспадарскі двор, пабудаваны з дрэва, уніяцкая царква, пераробленая ў праваслаўную ў 1841 г. У гэтай царкве ў 1621 г. выраблены звон з надпісам на лацінскай мове. У 1888 г. Псуя дзялілася на некалькі частак: мястэчка Псуя (празароцкая воласці) - 7 дамоў, 53 жыхары, царква Святога Міхаіла; фальварак Старая Псуя - 1 дом, 33 жыхары; вёска Псуя над рэчкай Ішанкай - 4 дамы, 18 жыхароў, належала Зянону Дэспан-Зяновічу. Наваколле было заселена з 6 стагоддзе да н. э., пра што сведчаць шматлікія курганы, гарадзішча на могілках. У 19 стагоддзі знойдзена мноства прадметаў, якімі карысталіся ў старажытнасці. Бронзавы бранзалет і жалезная сякера былі перасланы ў Адэскі музей старажытнасці. А.П. Сапуновым выяўлены падземны ход, абкладзены цэглай, пахаванні, абкладзеныя камянямі, не некалькіх магілках былі каменныя пліты, знойдзены крамянёвыя стрэлы, бранзалеты. У 1866 г. адкрыта народнае вучылішча, у 1872 г. пабудавана драўляная школа, у якой навучалася каля 30 вучняў.У 1992 г. ў Псуі 222 двары, 524 жыхары, камбінат бытавога абслугоўвання, лясніцтва, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, дзіцячыя яслі-сад, аддзяленне сувязі, сталовая, 2 магазіны. У 2009 г. ў вёсцы комплекс сярэдняя школа-дзіцячы сад, бібліятэка, Дом культуры, фельчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт, аддзяленні сявузі і Беларусбанка, 2 магазіны. Брацкая магіла 40 савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Помнік 75 землякам, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Свіла 1 і Свіла 2, вёскі ў Глыбоцкім раёне, размешчаны каля возера Свіла, у складзе Падсвільскага пасялковага Савета. За 26 км на паўночны ўсход ад Глыбокага, 2 км ад чыгуначнай станцыі Падсвілле. 68 двароў, 159 жыхароў (2009).Першае ўпамінанне ў грамаце ад 4 верасня 1493 г., паводле якой кароль польскі і вялікі внязь ВКЛ Аляксандр пацвердзіў дарэнне сяла Свіла полацкім баярам Сянковічам. У сярэдзіне 16 стагоддзя сяло Свіла належала да маёнтка Кублічы, якім сумесна валодалі Сямён Мітвокіч, Фёдар Багдановіч, Рыгор і Нанна Кубліцкія. Пасля смерці Рыгора Кубліцкага 14 студзеня 1623 г. з прычыны спрэчкі аб падзеле “имения Свила” паміж зямянамі Полацкага ваяводства Іванам Дубашынскім і сям'ёй Андрэя Місуна полацкі земскі суд вырашыў пакінуць Дубашынскаму 2 трэці, а Місунам - 3-я частку маёнтка. У 1642 г. Іосіф Львовіч Корсак перадаў Свілу і іншыя маёнткі ва ўладанне Глыбоцкага кармеліцкага кляштара. У 1745 г. тут была пабудавана драўляная царква (не захавалася). Пасля паўстання 1831 г. маёнтак быў канфіскаваны ў кляштара і перададзены ў казну. У 1890 г. ў вёскцы - 37 дамоў, 481 жыхар, у фальвараках - 4 хаты, 39 жыхароў. Каля в. Свіла 1 ёсць гарадзішча полацкіх крывічоў на заходнім парубежжы Полацкай зямлі 8 - 9 стагоддзяў.

Удзела, вёска ў Глыбоцкім раёне, на правым беразе р. Бярозаўка. Цэнтр сельсавета і ААТ “За Радзіму”. За 13 км на паўночны ўсход ад Глыбокага, 213 км ад Віцебска, 13 км ад чыгуначнай станцыі Глыбокае, каля аўтамабільнай дарогі Глыбокае - Шаркаўшчына (3 км). 211 двароў, 531 жыхар (2009).Упершыню ўпамінаецца ў “Полацкай рэвізіі” 1552 г. як двор Пятра Васілевіча Корсака, у якім было “людей ойчизных дымов 6, людей вольных дымов 39”. 30 ліпеня 1642 г. ваявода мсціслаўскі Іосіф Рыгоравіч Корсак, зямянін Полацкага ваяводства, даў фундушавы запіс на пабудову касцёла і кляштара францысканцаў, з 2 капліцамі пры касцёле для пахавання яго, жонкі Марыны (з роду Швыйкоўскіх) і іх сына. У кляштары - 4 ксяндзы, 4 братнікі. Яму былі перададзены частка зямлі маёнтак Удзела, вёскі Шоці, Русакі, Загарожнікі, Кавалі, Сапаліна, Зянкоўшчына, Заазер'е (усе ў Полацкім ваяводстве), а таксама маёнтак Заляддзе ў Ашмянскім павеце. Давалася права ўступу ва ўдзелаўскую пушчу і ва ўсе ўдзелаўскія азёрныя ўладанні (залескія, беразвецкія, заборскія, пліскія, мнюцкія, псуеўскія, іванскія, доўганскія). Кляштару перадаваліся хатняя жывёла, зерне, золата, серабро, нерухомасць. Для абароны была перададзена і зброя (гакаўніцы і мушкеты). Ад францысканцаў патрабавалася не рабіць ніякіх ахвяраванняў ці перадачы маёмаці іншым кляштарам. У 1642 г. пабудаваны касцёл, на месцы якога ў 1740 г. быў збудаваны францысканцамі новы мураваны (захаваўся). У 1796 г. францысканцы арганізавалі школу, а потым тут была семінарыя. У 1825 г. кляштар закрыты. У 1881 г. ксяндзом Ф. Завадскім абноўлены і адрамантаваны забудовы, пасаджаны сад з 800 дрэў. Была пабудавана брама-званіца. З 1892 г. пасля ранейшай канфіскацыі землі Удзела належалі дзяржаве. На захад ад вёскі, каля ракі Бярозаўка, на пагорку, які ўзвышаецца над балоцістым поплавам да 6 м, знаходзілася гарадзішча. Пры абследванні ў 1972 г. і раскопках знойдзены ляпная кераміка, косці жывёл, попел, вуголле. Адносіцца да ранняга жалезнага веку.У 1992 г. ў вёсцы 15 двароў, 455 жыхароў, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, камбінат бытавога абслугоўвання, бальніца, аптэка, ветучастак, аддзяленне сувязі, дзіцячыя яслі-сад, 2 магазіны. У 2009 г. ў вёсцы комплекс сярэдняя школа - дзіцячы сад, музычная школа, бібліятэка, Дом культуры, бальніца сястрынскага дагляду, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддзяленні сувязі і Беларусбанка, 2 магазіны.

Чарневічы, вёска ў Глыбоцкім раёне, на р. Авута. У складзе Празароцкага сельсавета, цэнтр СВК “Чарневічы”. За 55 км на паўночны ўсход ад Глыбокага, 161 км ад Віцебска, 11 км ад чыгугачнай станцыі Зябкі. 179 двароў, 398 жыхароў (2009).Паводле “Полацкай рэвізіі” 1552 г., сяло Чарневічы мела 10 двароў і належала Дзмітрыю Багдановічу Корсаку з Язненскага двара (цяпер в. Язна ў Міёрскім раёне). На карце С. Пахалавіцкага 1579 г. Чарневічы абазначаны як буйное паселішча. У канцы 16 стагоддзя цэнтр Чэрневіцкай воласці. У сярэдзіне 17 стагоддзя Самуэль Сяліцкі за 3000 злотых прадаў Юстыніяну Шчыту. У пачатку 18 стагоддзя належалі падваяводзічу віцебскаму Рэмігіяну Сяліцкаму, а ў канцы 19 стагоддзя - генералу Кошалеву. У сярэдзіне 16 стагоддзя існавала праваслаўная царква. У 1887 г. пабудавана царква Параскевы з цэглы на месцы ранейшай драўлянай. У 19 стагоддзі каля вёскі адзначаны знаходкі старажытных рэчаў (ружжо, мячы, гаршчок, малаток і інш.). На захад ад вёскі - курганны могільнік, 30 насыпаў на левым і 66 на правым беразе р. Авуты. У 1938-39 гг. А.Г. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч раскапалі 79 курганаў, знойдзены розныя ляпныя і металічныя рэчы полацкіх крывічоў 11 - 13 ст. Матэрыяла захоўваюцца ў гісторыка-этнаграфічным музеі ў Вільнюсе.У 1992 г. ў вёсцы 403 жыхары, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін. У 2009 г. ў вёсцы сярэдняя школа, дзіцячы сад, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддязленні сувязі і Беларусбанка, 2 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Знешнеэканамічная дзейнасць

Глыбоцкі раён падтрымлівае сяброўскія адносіны з гарадамі-пабрацімама, з якімі падпісаны двухбаковыя дамоўнасці. У ліку такіх гарадоў Новассакольнікі ў Расійскай Федырацыі, Уцена ў Літве, Прэйлі ў Латвіі, Слупца ў Польшчы, Фёр ў Францыі. Так сама наладжаны кантакты з Фэлешцкім раённым саветам Рэспублікі Малдова. У рамках супрацоўніцтва падпісаны двухбаковыя пагадненні паміж шпіталем г. Фёр і ўстановай аховы здароўя “Глыбоцкая цэнтральная раённая бальніца”, паміж ліцэямі г. Фёр, дзяржаўным прафесійным ліцэем г. Глыбокае і ўстановай адукацыі “Азярэцкая агульнаадукацыйная школа-сад”. У кастрычніку 2008 г. група навучэнцаў ліцэя і Азярэцкай школы знаходзілася на стажыроўцы ў г. Фёр. Дасягнута дамоўленасць аб пастаўках гуманітарнай дапамогі з Францыі - медыцынскага абсталявання і матэрыялаў для Глыбоцкай цэнтральнай раённай бальніцы.

Установы раёна супрацоўнічаюць з пасольствам Германіі ў Белрусі, Нямецкім народным саюзам, пасольствам Польшчы ў Беларусі.

Прамысловыя прадпрыемствы раёна маюць значны экспартны патэнцыял. Іх асноўныя гандлёвыя партнёры - гэта суб'екты гаспадарання Расіі (ад 70 да 95% экспартуемай прадукцыі). Таксама тавары экспартуюцца ва Украіну, Латвію, Літву, Казахстан, Эстонію, Польшчу, Германію, Італію, Галандыю, Швецыю, Фінляндыю, Кыргызстан, Малдову.

Работы прадпрыемстваў раёна скіравана на нарошчванне экспартных паставак. У 1996 г. прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна экспартавалі прадукцыі на суму 7 млн. долараў, у 1997 г. - 9,8 млн., 2005 г. - 26,4 млн., у 2006 г. - 28,9 млн. долараў. За перыяд з 1996 да 2006 гг. аб'ёмы рэалізацыі тавараў за межы Беларусі павялічыліся ў раёне ў 4,3 раза. Штогод, за выключыэннем 1998 і 1999 гг., вынікам знешнеэканамічнай дзейнасці прадпрыемстваў раёна з'яўлялася станоўчае гандлёвае сальда: ад 2,5 млн долараў у 2000 г. да 23,5 млн. у 2008 г.

Асноўныя экспартуемыя тавары - гэта малочныя кансервы, сухое малако, масла, мяса, харчовыя тлушчы, яйкі, бульба, мясныя і пладова-гароднінныя кансервы, кармавыя дабаўкі, казеін, гарбарная сыравіна, піламатэрыяла, замарожаныя ягады і інш.

Сярод прадпрыемстваў-экспарцёраў Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат, Глыбоцкі мясакамбінат, Глыбоцкая птушкафабрыка, Глыбоцкі опытны лясгас, Дзвінская эксперыментальная лясная база, Глыбоцкае раёпо, фермерская гаспадарка “Запрудскае” і інш.

Раён прымае актыўны ўдзел у дзейнасці еўрарэгіёну “Азёрны край”, куды ўваходзяць прыгранічныя раёны Літвы, Латвіі і Беларусі, удзельнічаў у рэвалюцыі 1-й і 2-й Стратэгій развіцця Еўрарэгіёна. У рамках гэтых стратэгій палпісаны пратаколы аб супрацоўніцтве з Прэйльскім і Лудзенскім раёнамі Латвійская Рэспублікі, Уценскім раёнам Літоўскай Рэспублікі. У 2008 г. прадстаўнікі раёна наведалі Латвію з мэтай абмеркавання пытання аб адкрыцці сумесных вытворчасцей. У сваю чаргу Глыбоцкі раён наведалі прадстаўнікі Латвійскай і Латоўскай рэспублік.

Раён выступае ў якасці партнёра па еўрапейскіх праграмах рэгіёна Балтыйскага мора і прымае ўдзел у праектах “Балтыйскія еўрарэгіёны” і “Балтыйскія еўрарэгіёны - Усход”. У наш час рыхтуецца “Зялёныя еўрапейскія транспартныя калідоры” з удзелам Глыбоцкага раёна.

Па праграме Еўрасаюза “Добрасуседства “Літва - Латвія - Беларусь” Глыбоцкі раён выступіў партнёрам у наступных праектах: стратэгія развіцця сельскага турызму ў еўрарэгіёне “Азёрны край”; Балтыйская веласець у “Азёрным краі”; кулінарная спадчына ў “Азёрным краі”; “Зялёныя граніцы” і інш.

Прадстаўнікі раёна прымалі ўдзел у дзейнасці міжнародных канферэнцый па рэгіяльным развіцці прыгранічных тэрыторый, якія праходзілі ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Пскове, Петразаводску, Мурманску. У 2008 г. дэлегацыя раёна наведала г. Мурманск з мэтай абмеркаваць магчымасці пастаўкі прадукцыі перапрацоўчай прамысловасці на Паўночны флот і ў гандлёвую сетку.

5.3 Культура

Паводле дадзеных аддзела культуры Глыбоцкага раёвыканкома на 1 студзеня 2009 г. ў раёне функцыяніруюць 76 устаноў культуры і мастацтва, у тым ліку 35 бібліятэк, 33 клубныя ўстановы, Дом рамёстваў (г. Глыбокае) [Гл. дадатак ІІ, малюнак 22 - 23], 2 дзіцячыя школы мастацтваў, 4 сельскія дзіцячыя музычныя школы, гісторыка-этнаграфічны музей, культурны гісторыка-турыстычны Цэнтр (в. Івесь), культурна-дэндралагічны комплекс (в. Мосар), Цэнтр рамёстваў (г. п. Падсвілле), бібліятэка-музей этнаграфіі (аграгарадок Азярцы).

Любімае месца адпачынку жыхароў горада рознага ўзросту - гарадскі Цэнтр культуры [Гл. дадатак ІІ, малюнак 24], адкрыты ў 1998 г. тут пастаянна ладзяцца спектаклі, выстаўкі, праводзяцца экскурсіі, Дні імянінніка, тэатралізаваныя прадстаўленні, канцэрты класічнай музыкі, дэманструюцца кінафільмы, працуюць аматарскія аб'яднанні, театральныя калектывы для дзяцей і дарослых. Ёсць у Цэнтры культуры выставачная зала, гасцёўня, камп'ютэрны клас, тэатральная зала, якая носіць імя І. Буйніцкага.

Адраджэннем, захаваннем і прапагандай традыцыйных рамёстваў Глыбоччыны займаюцца майстры Глыбоцкага Дома рамёстваў (дырэктар В.В. Байкова) і народнага клуба народных майстроў і самадзейных мастакоў “Крыніцы” (кіраўнік С,А, Кавальчук). Кіраўнікі гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якіх пры Доме рамёстваў 12, арганізуюць творчыя сустрэчы, гутаркі, майстар-класы, тэатралізаваныя прадстаўленні, экскурсіі, адкрытыя ўрокі, персанальныя, дзіцячыя, стацыянарныя, перасоўныя выстаўкі. Для пастаяннай экспазіцыі ў Доме рамёстваў створаны калекцыі: маляваных дываноў па матывах творчасці Я. Драздовіча (майстар Г.П. Таляронак), па тэхніцэ пераробнага, бранага, закладнога, чатырохнітовага ткацтва - ручнікоў, абрусаў, посцілак, паясоў (В.В. Байкова), саломапляцення (М.В. Крмаловіч), лозапляцення (С.І. Навойчык), ганчарства (Р.В. Іўчык, Ю.І. Каляга), рэканструяванага беларускага адзення (Т.Г. Карнеева). Пастаянна вядзецца навукова-даследчая праца па адраджэнні традыцыйнага строю адзення (з выкарыстаннем сучаснага мадэліравання, саматканага льнянога палатна, элементаў традыцыйнага крою, узораў ткацтва і вышыўкі, мярэжкі, пляцення кручком), а таксама па прымяненні прыроднага матэрыялу: саломкі, гліны, лазы, дрэва. Кожны год глыбоцкія ўмельцы ўдзельнічаюць у кірмашах рамёстваў, конкурсах у рамках міжнародных фестываляў “Славянскі базар у Віцебску”, народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонкі” (г. Паставы), рэгіянальным свяце “Квітней, Глыбоччына!”. У 1999 г. калектыву Дома рамёстваў была прысуджана Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва”. За гады існавання гэтай установы культуры (1990 - 2009) тысячы школьнікаў раёна авалодалі традыцыйнымі рамёствамі [Гл. дадатак ІІ, малюнак 25-31].Сёння ва ўстановах культуры і мастацтва раёна працуе 220 калектываў самадзейнай творчасці, з якіх 16 маюць званні “народны”, “узорны”. Эстэтычным і музычным выхаваннем дзяцей займаюцца настаўнікі Глыбоцкай і Падсвільскай школ мастацтваў, 4 сельскія музычныя школы, у якіх працуюць 2 баянныя аркестры, 3 харавыя калектывы, 8 ансамбляў. Старэйшымі калектывамі раёна з'яўляюцца: народны клуб народных майстроў і самадзейных мастакоў “Крыніца” Глыбоцкага ГЦК, народны клуб ветэранаў вайны і працы “Маналіт” і народны ансамбль народнай песні “Крынічанька” (кіраўнік Т.Д. Калантай), народны камерны хор (Д.К. Волкава), народны сатырычны гурт “Шпілька” (А.М. Шурпік) Глыбоцкага ГДК, народны тэатр мініяцюр “Ідучыя на смех” (Т.У. Сцяпанава), узорны тэатральны калектыў Падсвільскага ГДК (Т.П. Вашыла), народная эстрадная студыя “Архіў” Глыбоцкага ГДК (Ю.А. Сярдзюк). Па ўзоры тэатра І. Буйніцкага працуе народны тэатр фальклору “Цярэшка” раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра (кіраўнік Н.У. Нікіфаровіч), у рэпертуары якога народныя песні, танцы, жарты, гульні Глыбоччыны.

Народныя і ўзорныя калектывы вядуць актыўную канцэртную дзейнасць, удзельнічаюць у шматлікіх мерапрыемствах: раённых, абласных, рэспубліканскіх, рэгіянальных і міжнародных аглядах, конкурсах і фестывалях. Тэатр фальклору “Цярэшка”, ансамбль народнай песні “Крынічанька” неаднойчы дастойна выступалі за мяжой: у Расіі, Літве, Латвіі, Украіне, Польшчы.

Штогод у раёне праводзяцца агляды мастацкай самадзейнасці, аматарскіх аб'яднанняў, конкурс культарганізатараў, раённае свята “Грай, гармонік!”, раённыя фестывалі: “Афганістан баліць у душы маёй”, “Песні юнацтва нашых бацькоў”, эстраднай і аўтарскай песні, фальклорных калектываў, сямейнай творчасці, юнях талентаў “Вясёлыя галасы”, які даў пуцёўку на прафесійную сцэну многім яе ўдзельнікам. Заўсёды прыгожа і маштабна на працягу 20 гадоў праходзіць рэгіянальнае свята “Квітней, Глыбоччына!” з удзелам лепшых самадзейных калектываў і прафесіянальных артыстаў.

Значнай падзеяй у духоўным жыцці жыхароў раёна з 2007 г. стаў Міжнародны фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм “Магніфікат”, які праходзіць на базе Глыбоцкага ГЦК, касцёлаў в. Удзела і в. Мосар, Івескага культурнага гісторыка-турыстычнага цэнтра.У фестывалі ўдзельнічаюць дакументалісты з краін далёкага і блізкага замежжа.

Галоўным накірункам работы Глыбоцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы з'яўляецца збор, зберажэнне і папулярызацыя краязнаўчых ведаў. Ва ўсіх бібліятэках створаны краязнаўчыя куткі і картатэкі, фонды краязнаўчых матэрыялаў [Гл. дадатак ІІ, малюнак 32-33].

Адметнымі рысамі работы бібліятэк у апошнія гады з'яўляецца ўкараненне аўтаматызаваных працэсаў, стварэнне электроннага каталога на кніжны фонд цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы і розных электронных баз дадзеных, рэалізацыя рэспубліканскіх, абласных і мясцовых праграм, накіраваных на стварэнне здаровага грамадства з высокімі маральнымі якасцямі.

У бібліятэках раёна працуе 28 клубаў па інтарэсах. Сярод іх вылучаецца літаратурна-музычная гасцёўня “Сустрэчы для душы” (цэнтральная раённая бібліятэка), падлеткавы клуб “Лінія” (Падсвільская гарпасялковая бібліятэка), экалагічны клуб (Пятроўшчынская і Шунейская сельскія бібліятэкі).

Азярэцкая бібліятэка-музей - адна з устаноў культуры новага тыпу. Яна мае багаты кніжны фонд, налічвае каля 200 экспанатаў, якія прадстаўляюць экспазіцыю “Беларускай хаткі”. Формы работы бібліятэкі-музея розныя: вандроўкі і экспедыцыі па зборы краязнаўчых матэрыялаў, экскурсіі, пасяджэнні краязнаўчага клуба “Спадчына”, вечарыны і сустрэчы з мясцовымі ткачыхамі, выканаўцамі мясцовых песень, прыпевак, працоўнымі дынастыямі.

Састаўная частка краязнаўчай работы гэтай установы - прапаганда лепшых твораў беларускай мастацкай літаратуры, у тым ліку мясцовых літаратараў: А. Жыгунова, В. Гарановіча, М. Баравік, Г. Зіневіч, У. Сауліча. Пастаянна арганізуюцца сустрэчы, прэзентацыі новых твораў.

Азярэцкая бібліятэка была двойчы прызнана лепшай сярод сельскіх бібліятэк па выніках Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры” (1998, 2004).

У 2008 г. пасля рэканструкцыі быў уведзены ў эксплуатацыю будынак цэнтральнай раённай бібліятэкі ў Г. Глубокае, дзе размесцілася дарослая і дзіцячая бібліятэкі, цэнтр прававой інфармацыі, аўтаклуб і бібліёбус, раённы арганізацыйна-метадычны цэнтр, на базе якога працуе школа традыцыйнай культуры для кіраўнікоў фальклорных калектываў.

Публічны цэнтр прававой інфармацыі быў створаны ў 2003 г. з мэтай павышэння прававой культуры насельніцтва. Сёння да паслуг карыстальнікаў цэнтра - папяровыя і электронныя носьбіты прававой інфармацыі, групавыя і індывідуальныя юрыдычныя кансультацыі, раздрукоўка дакументаў па запыце. Бібліобус і перасоўны аўтаклуб пачалі работу ў 2006 г. ў рамках Праграмы развіцця культуры сяла. Мэта дзейнасці - дастаўка і абмен літаратуры ў аддаленыя і маланаселеныя вёскі раёна, якія не маюць стацыянарных устаноў культуры, гутаркі на актуальныя тэмы дня, канцэрты-віншаванні, вячоркі, святы вёсак і г. д.

Адкрыццё раённага гісторыка-этнаграфічнага музей ў снежні 1997 г. стала яшчэ адной адметнай падзеяй у жыцці Глыбоцкага раёна.

Турысты з Беларусі, блізкага і далёкага замежжа часта наведваюць філіял раённага гісторыка-этнаграфічнага музея - Мосарскі культура-дэндралагічны комплекс, які прадстаўлены прыгожай паркава-ландшафтнай зонай, а таксама Івескі культурна-гісторыка-турыстычны цэнтр, дзейнаць якога скіравана на захаванне і развіццё нацыянальнай культуры, рамёстваў, фальклору, турызму пры выкарыстанні прыродных і гістарычных аб'ектаў рэгіёна. У цэнтры маюцца бібліятэка, танцавальная і глядзельная залы, більярд, тэніс, камп'ютэры, 15 спальных месцаў для размяшчэння гасцей, прыгожая паркавая зона.

У мэтах адраджэння і захавання гісторыка-культурнай спадчыны раёна 67 помнікаў архітэктуры, археалогіі, гісторыі і культуры занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Аддзелам культуры праводзяцца мерапрыемствы па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў культуры і мастацтва. У 2008 г. праведзены капітальны рамонт. Галубіцкага цэнтра культуры, Удзелаўскага і Празарокскага сельскіх дамоў культуры, Удзелаўскай дзіцячай музычнай школы. Камп'ютэрызаваны і падключаны да сеткі Інтэрнет цэнтральная раённая бібліятэка, гарадскі Цэнтр культуры, музей, 6 бібліятэк і 5 клубных устаноў аграгарадкоў.

Штогод добрых вынікаў у працы дабіваюцца працоўныя калектывы Ломашаўскага цэнтра культуры, Азярэцкага культурна сацыяльнага цэнтра, Пліскага СДК, Мнюцкага СДК, Падсвільскага ГДК, Галубіцкага цэнтра культуры, Ломашаўскай, Карабоўскай, Шунеўскай, Удзелаўскай, Празароцкай, Гатаўшчынскай сельскіх бібліятэк.

Глыбоцкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей

Створаны ў г. Глыбокае 31.8.1992 г. рашэннем Глыбоцкага райвыканкома [Гл. дадатак ІІ, малюнак 34 - 38]. Для наведвальнікаў адкрыты з 30 снежня 1997 г. Размясціўся ў будынку, які пабудаваны ў 1931-32 гг. і з'яўляецца помнікам архітэктуры (у так званым “нацыянальным стылі”, які злучае з сабе рысы барока, класіцызму і мадэрна ў іх польскіх варыянце). Рашэннем Глыбоцкага райвыканкома 8 жніўня 2005 г. адкрыты філіял гісторыка-этнаграфічнага музея ў вёсцы Мосар. З 1993 г. дырэктар музея В. П. Саланінка.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 10 641, дапаможны - 2467 адзінак захоўвання, 27 калецый (прадметаў побыту і этнаграфіі, жывапісу, нумізматыкі, фотаздымкаў, музычных інструментаў і інш.). Плошча экспазіцыі 158 м2.

У 7 экспазіцыйных залах музея сабраны матэрыялы па гісторыі краю, аб жыцці і творчасці славутых сыноў Глыбоччыны, арыгінальныя рэчы народнага побыту. У першай зале, якая мае назву “З старажытных часоў”, адлюстроўваецца гісторыя мястэчка Глыбокае перыяду сярэдневякоўя (дыярамы “Базарная плошча”, “Местачковыя храмы”, “Беразвечча”); прадстаўлены археалагічныя знаходкі (амулеты, каменныя сякеры, ганчарныя вырабы, скарб сярэбраных арабскіх манет 9 - 11 ст.). Другая зала мае назву “Духоўнае і культурнае развіццё рэгіёна”. У ёй прадстаўлены матэрыялы аб рэлігійным жыцці Глыбоччыны ў пач. 20 ст., прадметы культу розных рэлігійныя плынняў; таксама расказваецца пра асветныя і адукацыйныя ўстановы. Частка экспазіцыі прысвечана знакамітым землякам (Я. Драздовічу, І. Буйніцкаму, В. Ластоўскаму, К. Дуж-Душэўскаму, П. Сухому). У трэцяй зале - “Эканамічнае развіццё ў пачатку 20 стагоддзя” - адлюстравана развіццё сельскай гаспадаркі (клець, дыярама “Фальварак “Азярцы”), прамысловасці (вырабы мясцовых рамеснікаў), гандлю (таварная крама). Інтэр'ер залы “мяшчанскі пакой” адлюстроўвае каларыт местачковага побыту канца 19 - пач. 20 ст.; прадстаўлены арыгінальныя прадметы таго часу - камода, канапа, патэфон і інш. Зала “Кавальства” нагадвае старую кузню. Размешчаны не толькі традыцыйныя вырабы, але і работы сучасных знакамітых кавалёў-майстроў Глыбоччыны (кааператыў “Дэкор”, А. Дубіна). Афармленне залы “Сялянская хатка адлюстроўвае ўклад жыцця сялян 1-й пал. 20 ст. Прадстаўлены прадметы хатняга ўжытку: сталовае начынне, куфар, прылады і прыстасаванні для ткацтва, бандарныя вырабы і інш. Зала “Пакой інтэлігента” адраджае побыт вясковай інтэлігенцыі 1-й пал. 20 ст. Тут можна ўбачыць тканы дыван 1908 г., мэблю з лазы і фабрычную 1920-30-х гг., друкаваныя выданні і інш.

У 2008 г. арганізаваны выстаўкі: да юбілея музея - “10 год як 10 імгненняў”; да 120-годдзя з дня араджэння вядомага беларускага мастака Я.Н. Драздовіча - “Па слядах Язэпа Драздовіча”; да 90-годдзя ВЛКСМ - “Камеамол Беларусі: дзень учарашні і дзень сённяшні”; “Дакумент - сімвал дзяржаўнасці”.

Для жыхароў раёна і турыстаў супрацоўнікамі музея падрыхтаваны экскурсіі з наведваннем гістарычных месцаў і помнікаў раёна (касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Удзела, Троіцкі касцёл, царква Ражджаства Багародзіцы ў Глыбокім). Дэндралагічны сад, аглядная экскурсія па г. Глыбокае. Праводзіцца да 500 такіх экскурсій за год. Музей наведвае штогод да 15 тыс. чалавек.

Адукацыя

У 2008/09 навучальным годзе ў Глыбоцкім раёне функцыяніравалі 48 устаноў адукацыі, у тым ліку раённая гімназія, 21 сярэдняя (з іх 10 комплексаў “сярэдняя школа - дзіцячы сад”), 11 базавых (з іх 7 комплексаў “базавыя школа - дзіцячы сад”), 2 пачатковыя школы (у тым ліку 1 комплекс “пачатковая школа-дзіцячы сад”), 13 дашкольных устаноў, цэнтр пазашкольнай работы, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, цэнтр інфармацыйных тэхналогій і сродкаў навучання, сацыяльны прытулак, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.

Установы адукацыі раёна наведваюць 5992 чалавекі, у тым ліку агульнаадукацыйныя - 4091 навучэнц, дашкольныя - 1091 выхаванец.Вынікі навучальнай дзейнасці ўстаноў адукацыі маюць стабільную станоўчую дынаміку. Штогод дзеці дэманструюць высокія вынікі на ўзроўні вобласці і краіны на алімпіядах, навукова-практычных канферэнцыях, конкурсах і інш.

Па выніках абласнога маніторынгу якасці адукацыі Глыбоцкі раён на працягу апошніх гадоў адзначаецца як адзін з лепшых.

Выхаванне будучых пакаленняў - яшчэ адна з асноўных задач, якія вырашае сістэма адукацыі раёна. Навучэнцы Глыбоччыны рэгулярна ўдзельнічаюць у турысцка-краязнаўчай экспедыцыі “Наш край”, эстафеце “Вахта Памяці”, у рабоце Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Сістэма адукацыі Глыбоцкага раёна забяспечвае развіццё дашкольнай, агульнай базавай і сярэдняй адукацыі, выконвае задачы па павышэнні якасці адукацыі і спрыяе фарміраванню гарманічна развітай асобы ў кожным сваім выхаванцу.

Фізічная культура і спорт

Афіцыйнай датай нараджэння раённай фізкультурнай арганізацыі лічыцца 1949 год. Камітэтам па справах фізічнай культуры і спорце пры Глыбоцкім выканаўчым камітэце раённага Савета дэпутатаў кіраваў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны М.Д. Цітоў. У гэтым жа годзе пачалося будаўніцтва гарадскога стадыёна. У працоўных калектывах ствараліся спартыўныя секцыі па футболе, валейболе і іншых відах спорту. У 1963 г. ў раёне пачалося будаўніцтва першага ў рэспубліцы спартыўна-гульнявога комплексу на сяле. У 1966 г. створана дзіцяча-юнацкая спартыўная школа. У 1970 г. ў ёй адкрываецца аддзяленне валейбола, у 1976 г. - грэка-рымскай барацьбы, у 1978-83 гг. працавала аддзяленне веласпорту і лыжных гонак, у наступны час працуюць аддзяленні цяжкай і лёгкай атлетыкі, валейбола, футбола, грэка-рымскай барацьбы, коннага спорту, бокса. Па выніках 2004 г. раён быў прызнаны лепшым па фізькультурна-спартыўнай рабоце, у 2005 г. станавіўся пераможцам абласнога конкурсу. 15 выхаванцаў раёна з'ўляюцца членамі нацыянальнай каманды Беларусі. Зборныя каманды раёна неаднаразова станавіліся пераможцамі ў розных абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, грэка-рымскай барацьбе, боксе, армрэстлінгу, валейболе, футболе, шашках і шахматах, паспяхова выстпуалі на міжнародных спаборніцтвах.

У 2009 г. ў раёне дзейнічалі 169 спартыўных збудаванняў, у тым ліку 29 спартыўных залаў, 4 стралковыя ціры, 7 міні-басейнаў, 30 прыстасаваных памяшканняў. У зімовы перыяд працавала 3 хакейныя пляцоўкі.

Вялікае значэнне ў справе папулярызацыі фізічнай культуры і спорту належыць спартыўнаму клубу пры Глыбоцкім райвыыканкоме, які быў створаны 7 снежня 1981 г.

Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва

Дзейнасць лячэбна-прафілактычных арганізацый раёна накіравана на выкананне задач, пазначаных Дзяржаўнай праграмай дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, у ліку якіх далейшае развіццё і ўдасканальванне службы першаснай медыка-санітарнай дапамогі, паляпшэнне якасці экстранай і хуткай медыцынскай дапамогі, правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў па ранняй дыягностыцы важнейшых сацыяльна значных захворванняў, фарміраванне ў насельніцтва навыкаў здаровага ладу жыцця.

За 2008 г. па раёне нарадзілася 403 дзіцяці, нараджальнасць складала 9,14 %, што ніжэй узроўню 2007 г. на 4,9%; у 2007 г. - 423 дзіцяці, нараджальнасць - 9,5%.

Аналізуючы сучаснае становішча дадзенага краю, можна казаць, што Глыбоччына мае прамысловы патэнцыял, багата на таленты. З дапамогай гэтых звестак можна пазнаёміцца з знакамітымі людьзмі раёна, Глыбоцкім дэндрарыем, гісторыяй населеных пунктаў, культурай. А візітнай карткай Глыбокага з'яўляецца гісторыка-этнагарафічнага музей.

Заключэнне

Глыбоччына мае найбагатую гісторыю. З часам гэтая тэрыторыя стала адной з самых важных у жыцці Беларусі і развіваецца з кожным днём усё больш і больш.

У раённым цэнтры Глыбоцкага раёна знаходзіцца вялікая колькасць выбітнасцей, галоўнымі з якіх з'яўляюцца Касцёл і кляштар кармелітаў босых і Сабор Нараджэння Божай Маці.

Вось ужо які год у ліпені ў горадзе Глыбокае праводзіцца Вішнёвы фестываль.Глыбокае здаўна славілася сваімі садамі, аснову якіх складалі ў даўніну два манастырскіх саду - кармэліцкі і базыльянскі. Аграном Баляслаў Лопырь вывеў дзіўны гатунак гэтай ягады - яна славілася сваёй марозаўстойлівасцю, сакавітасцю і саладосцю. Знакамітыя «Лопыревы вішні» саджаюць у раёне і па сённяшні дзень.

Глыбоччына выхавала шмат талентаў і можа ганарыцца такімі імёнамі сваіх ураджэнцаў, як Клаўдзія Лукінічна Гаўрыльчанка, Язэп Драздовіч, Ігнат Буйніцкі, Вацлаў Ластоўскі, Тадэвуш Даленга-Мастовіч, Лявон Іосіфавіч Ракоўскі, Мікалай Максімавіч Мінскі, Палікарп Восіпавіч Пугачэўскі, Алесь Дубровіч (Аляксей Ягоравіч Рэдзька) і інш.

Гэтая работа дае паняцце аб сучасным і мінулым горада Глыбокае і Глыбоцкім раёне. У ёй зроблена спроба адкрыць невядомыя старонкі гісторыі і спроба яшчэ раз звярнуць увагу на ўжо знаёмыя гістарычныя падзеі, вядомых людзей. Пасля знаёмства з работай становіцца зразумела, што гісторыя Глыбоччыны - неад'емная частка гісторыі нашай краіны. Праца ўражвае помнікамі гісторыі і архітэктуры, лёсам і дзейнасцю цікавых людзей, якія былі патрыётамі сваёй радзімы, якія былі сапраўднымі гаспадарамі сваёй зямлі. Пры падрыхтоўке гэтай работы быў зроблены пуць па гістарычным шляхам Глыбоччыны, знаёмства з цікавымі жыхарамі края. На наш погляд, ведаць гісторыю сваёй краіны не толькі неабходна, но і таксама вельмі цікава.

Спіс выкарыстаных крыніц:

1. Глыбоцкі раён// Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т.3 - Мн., 1974. - С. 519

2. Гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна “Памяць”. Даведачнае выданне. // Д.Д. Асон, У.І. Бохан, І.У. Бунто і інш. - Мн., 1995.

3. Глубокский район // Республика Беларусь: энциклопедия. Т.3 - Мн., 2006. - С.54-55

4. Глыбоцкі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т.3 - Мн., 1996. - С. 52-53

5. Глыбоцкі раён // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. Т.5 - С.307

6. Глыбокае // Падарожжа па Беларусі. - Мн., 2005. - С.66-68

7. Глубокский район: регион, в котором мы живём // 7 дней. Москаленко Г.О. - 2006. - С.8

8. Глубокое: герб и флаг // Гербы и флаги Беларуси. Адамушко В.И., Елинская М.М. -Мн., 2006. - С. 65-66

9. Витебская область. - Витебск, 2005. - С.154-158

10. Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя. - Мн., 2007

11. Глыбоцкі раён // Энцыклапедыя прыроды Беларусі ў 5 т. Т.2 - Мн., 1983

12. Гады пасляваеннга аднаўлення рэгіёна // Веснік Глыбоччыны // Мядзелец А. - 2009 - 17 чэрвеня

13. Как это было: об образовании Глубокского района // Рослевич З. // Веснік Глыбоччыны. - 2007. - 24 кастрычніка

14. Больш паўстагоддзя таму: з гісторыі Глыбоцкага раёна // Веснік Глыбоччыны. - 2007. - 1 жніўня

15. Глыбоччына / рэдкал.: Т.У. Бялова [і інш.]. - Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. 2009. - с.: іл.

16. Геральдычны вянок Віцебшчыны / У.І. Адамушка, М.М. Ялінская, С.В. Рублеўскі. - Віцебск: Віцеб. абл. друк., 2010. - 92 с.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Канфесіянальная гісторыя Беларусі - складаная і шматгранная. Канфессiйная сiтуацыя на Беларусi у другой палове XIX - пачатку XX ст. Канфесiйнае заканадауства у дачыненнi да культавага будаунiцтва. Становiшча у будаунiцтве розных культавых будынкау.

    дипломная работа [141,4 K], добавлен 12.05.2013

  • Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (40 тыс. гадоў да н.э. - 3-2 тыс. гадоў да н.э.). Індаеўрапейцы – першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы (3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу). Балты і з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі.

    реферат [25,0 K], добавлен 16.03.2010

  • Звесткі аб насельніцтве Беларусі ў працах антычных і арабскіх аўтараў. Польская храністы яб гісторыі беларускіх зямель. Гістарычныя веды ў творах царкоўна-рэлігійнай палемікі XVI-XVII стст. Лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі пра падзеі в Беларусі.

    реферат [75,3 K], добавлен 04.03.2009

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.

    реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010

  • Армія Краёва - падпольная ваенная арганізацыя 1942-1945 гг. - на Мядзельшчыне. Разрыў адносін паміж СССР і польскім эмігранцкім урадам. Вызваленне жыхароў Мядзеля от нямецка-фашысцкімі захопнікаў. Населеныя пункты Мядзельскага раёна, якія былі знішчаны.

    реферат [16,2 K], добавлен 03.06.2011

  • Сялянскі рух, яго прычыны і асаблівасці. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі. Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі. Стварэнне першых сацыял-дэмакратычных арганізацый. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый.

    контрольная работа [25,2 K], добавлен 24.11.2010

  • Прычыны глыбокага эканамічнага заняпаду Беларусі ў XVII-XVIII ст. Рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва. Развіццё сельскай гаспадаркі, гарадоў. Эканамічны ўздым у Беларусі ў другой палове XVIII ст., сацыяльна-эканамічнае значэнне яе далучэння да Расіі.

    реферат [20,0 K], добавлен 21.01.2011

  • Сярэдзіна XVII ст. як пачаток разбуральнага веку ў гісторыі Беларусі. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры. Барока на беларускiх землях. Развіццё асветы і навукі. Прыгонны тэатр. Мастацкія вырабы мануфактур і іх значэнне, асартымент і разнавіднасці.

    презентация [4,1 M], добавлен 24.09.2013

  • Агульная характарыстыка гісторыі Беларусі: перыяд дзейнасцi у Беларусi кароткачасовых дзяржаўных i адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак, сецыфiка наступнага этапу развiцця заканадаўства БССР. Асноўныя вiды заканадаўчых дакументаў навейшага часу.

    реферат [25,5 K], добавлен 03.12.2008

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.