Гісторыя Глыбоччыны

Гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Прамысловы патэнцыял, аграпрамысловы комплекс, гандлёвы дзейнасць; населеныя пункты. Глыбоччына з пачатку гісторыі і до сучаснаго стану; знамянальныя даты; культура і таланты.

Рубрика История и исторические личности
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 18.06.2014
Размер файла 350,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Царская ўлада ў той час у Глыбокім была прадстаўлена звычайнай адміністрацыяй і паліцыяй: станавым прыставам, паліцэйскім ураднікам, двума жандарамі, судзебным следчым, земскім начальнікам і іншымі чыноўнікамі, а таксама 2 свяшчэннікамі і ксяндзом.

Націск народных мас прымусіў царызм утварыць агульнадзяржаўную прадстаўнічую ўстанову -- Дзяржаўную думу, маніфест пра зацвярджэнне якой быў надрукаваны 6 жніўня 1905 г. У Расійскі «парламент» дапускаліся і прадстаўнікі працоўных. Але права прымаць удзел у выбарах былі пазбаўлены рабочыя. Магутны пад'ём рабочага руху выліўся ў кастрычніку 1905 г. ў агульнарасійскую палітычную стачку. Яна ахапіла ўсю краіну, і ў снежні 1905 г. перарасла ва ўзброенае паўстанне. Дзяржаўная дума (т.зв. Булыгінская, ад імя Старшыні Савета Міністраў А.Р.Булыгіна) так і не была склікана.

Вясной 1906 г. паводле новага выбарчага закона пачала работу 1-я Дзяржаўная дума, дзе ўжо была і рабочая курыя. Сялянскія дэпутаты (трудавая група) патрабавалі адчужэння памешчыцкіх зямель і стварэння агульнанароднага зямельнага фонду. Думскія дэбаты напалохалі ўрад. Указам цара ад 8 ліпеня 1906 г. 1-я Дзяржаўная дума была раз- агнана. На дапамогу мясцовай паліцыі ўсё часцей выклікаліся войскі; былі зацверджаны ваенна-палявыя суды. Увесь ход падзей 1905 г. паказаў, што галоўным пытаннем грамадска-палітычнага жыцця Расіі было аграрнае. Імкнучыся аслабіць яго вастрыню, урад выдаў указ пра землеўпарадкавальныя камісіі. Яны былі закліканы садзейнічаць Сялянскаму банку ў набыцці зямлі сялянамі шляхам продажу ім часткі казённых і ўдзельных зямель. Але гэтыя паўмеры не задавальнялі сялян, і яны вялі барацьбу за поўную ліквідацыю памешчыцкага землеўладання.

У пачатку 1907 г. адбыліся выбары ў 2-ю Дзяржаўную думу. Палітычны настрой сялян знайшоў сваё адлюстраванне ў наказах у 2-ю Думу. Сяляне патрабавалі роўнасці ўсіх перад законам, свабоды сходаў, саюзаў, скарачэння рабочага дня, павышэння заработнай платы.

У рабочым руху Беларусі ў пачатку 1907 г. працягваўся спад. Аднак у красавіку пракацілася хваля першамайскіх забастовак. Агульная забастоўка рабочых і рамеснікаў адбылася 18 красавіка і ў Глыбокім.

Да восені размах рабочага і сялянскага руху скарачаецца, а з кастрычніка -- уступае ў паласу глыбокага крызісу.

Выкарыстаўшы спад рэвалюцыйнага руху ў краіне, царызм устанавіў жорсткі паліцэйскі рэжым. 9 чэрвеня 1907 г. ўрад надрукаваў Маніфест аб роспуску 2-й Думы і змяненні Палажэння аб выбарах. Землеўладальніцкая курыя атрымлівала паводле закону 3 чэрвеня 51% агульнага складу выбаршчыкаў Еўрапейскай Расіі. Памешчыцкая курыя Віленскай губерні выбірала на губернскія сходы 43%. Заніжаны працэнт выбаршчыкаў ад памешчыкаў у Віленскай губерні быў звязаны з імкненнем урада абмежаваць прадстаўніцтва ў Думе польскага памеснага дваранства.

Чарнасоценныя партыі і групоўкі з натхненнем сустрэлі разгон 2-й Думы і новы выбарчы закон. 17-19 ліпеня 1907 г. адбыўся Усерасійскі з'езд прадстаўнікоў губернскіх і павятовых аддзелаў «Саюза рускага народа» («СРН») і іншых манархічных груповак, на якім было вырашана разаслаць усім аддзелам на месцах выпрацаваныя і ўхваленыя з'ездам перадвыбарны наказ і перадвыбарную платформу. Галоўным іх патрабаваннем было захаванне «праваслаўя, рускага неабмежаванага самадзержца і народнасці». У перадвыбарнай платформе падкрэслівалася, што Дума павінна быць органам, непрыхільным да ўсякіх абмежаванняў царскай улады і абавязкова «нацыянальна-рускай».

У трэцячэрвеньскі перыяд значна актывізавалася дзейнасць «Рускага ўскраннага саюза» («РУС»). Да лета 1907 г. быў створаны яго Віленскі губернскі камітэт з густой сеткай аддзелаў у гарадах, паветах і мястэчках губерні. На чале «РУС» былі лідэр віленскай групоўкі «Селянін» С.А. Кавалюк, царскі чыноўнік А.С. Урушвіч і іншыя. У склад «РУС» уваходзіў «Глыбоцкі аддзел «СРН» (утвораны ў лютым 1907 г., складаўся з 30 чалавек, заснавальнікі Ф. Іваноў і протаіерэй Беразвецкага жаночага кляштара А.С. Вяраксін).

У адпаведнасці з новым выбарчым законам у Віленскай губерні была ўтворана «руская» курыя, якая праводзіла выбары дэпутатаў у Думу асобна ад «нярускага» насельніцтва. 14 кастрычніка ў Вільні на выбарах ад «рускага» насельніцтва губерні, куды былі далучаны і праваслаўныя беларусы, стараверы, лютэране, 40 выбаршчыкаў абралі А.С. Вяраксіна і Р.Р. Замыслоўскага дэпутатамі 3-й Дзяржаўнай думы. Правыя перамаглі на выбарах у Думу і ў астатніх беларускіх губернях. Ім удалося правесці дэпутатамі 80,5% сваіх прадстаўнікоў. Вялікая заслуга ў гэтым належала праваслаўнаму духавенству. Перамога правых стала магчымай і таму, што за ўрадавымі сіламі пайшлі найбольш заможныя беларускія сяляне, інтарэсы якіх выражала, у прыватнасці, таварыства «Селянін». Яны з натхненнем сустрэлі ўрадавы ўказ ад 9 лістапада 1906 г. «Аб дапаўненні некаторых пастаноў дзеючага заканадаўства, якія датычацца сялянскага землекарыстання і землеўладання». Сутнасць указа П.А. Сталыпін зводзіў да наступнага: «...прызнанне недатыкальнасці асабістай уласнасці і, як следства, стварэнне дробнай асабістай уласнасці, права выхаду з абшчыны і вырашэнне пытанняў палепшанага землекарыстання». Прытым стаўка рабілася «не на ўбогіх і п'яных, а на моцных і дужых». 3 выхадам у свет указа ад 9 лістапада 1906 г. значна актывізавалася дзейнасць Сялянскага пазямельнага банка з мэтай падтрымкі заможных сялян. Асаблівая ўвага аддавалася банку ў паветах Віленскай губерні, дзе адной з галоўных яго задач было садзейнічаць насаджэнню рускіх памешчыкаў і сялян за кошт скарачэння польскага дваранскага землеўладання. Гэта палітыка знайшла шырокую падтрымку ў заможнага беларускага сялянства, якое імкнулася дабівацца такіх умоў пры якіх, як паведамляў часопіс «Крестьянін» у №24 за 1906 г., «... лягчэй было б пашыраць памеры сваёй зямельнай уласнасці, а польскі элемент не меў бы магчымасці ўтрымаць буйную зямельную ўласнасць у сваіх руках». У гэтым жа нумары «Крестьянін» заклікаў землеўладальнікаў ставіцца да ўказа 9 лістапада з поўным даверам, таму што ў Думе ён яшчэ «... будзе дапрацаваны і значна палегчыць становішча сялян». Так, прапаноўвалася ўстанавіць норму на памешчыцкую зямлю да 300-400 дзесяцін, каб астатнюю прадаць сялянам.

Аграрнае пытанне был галоўным і ў дзейнасці 3-й Думы, і ў палітычным жыцці наогул. У снежні 1908 -- студзені 1909 г. ў Вільні па ініцыятыве таварыства «Селянін» і «Беларускага таварыства» (вылучылася з «Селяніна» ў 1908 г. на чале з Л.Саланевічам) адбыўся з'езд «прадстаўнікоў вёскі» Паўночна-Заходняга краю. Ідэйнымі натхніцелямі гэтага форуму былі дэпутаты 3-й Думы Р.Р. Замыслоўскі, А.П. Сапуноў і протаіерэй А.С. Вяраксін. Апошні патрабаваў у сваёй прамове ад мясцовых улад больш хуткага правядзення рэформы. Перад закрыццём з'езда была прачытана прывітальная тэлеграма П.А. Сталыпіна да з'езда, а Р. Р. Замыслоўскі ўручыў лідэру віленскай групоўкі «Селяніна» С.А. Кавалюку 1000 руб., асігнаваных на часопіс «Крестьянін».

У ходзе работы 3-й Думы ў 1910 г. ўзнікла фракцыя рускіх нацыяналістаў. Асноўныя пункты праграмы партыі прадугледжвалі панаванне праваслаўнай царквы і рускай народнасці, садзейнічанне баявой моцы Расіі, нацыянальную і рэлігійную накіраванасць роднай адукацыі.

На ўзор сталічных патрыётаў у Вільні з лютага 1912 г. было створана Віленскае Адзяленне «Рускага нацыянальнага саюза”. Асноўныя пункты яго статута зводзіліся да наступнага: «...Аб'яднаць мясцовае руСКае насельніцтва ў імкненні захаваць нацыянальны здабытак Расіі ў краі -- веру, мову і народнасць, умацаваць духоўную і культурную сувязь з карэннай Расіяй». Старшынёй гэтай арганізацыі 30 сакавіка 1912 г. быў выбраны С.А. Кавалюк. Палітыка царызму і правых партый праявілася ў 3-й Думе. У кастрычніку 1910 г. дэпутаты разглядалі «Палажэнне аб пачатковых вучылішчах». Высокую актыўнасць пры яго абмеркаванні праявілі епіскап Мітрафан (Магілёўская губерня, у 3-й Думе -- фракцыя правых) і протаіерэй А.С. Вяраксін, якія галасавалі за прапановы ўрада, імкнучыся не дапусціць пашырэння ўжывання ў заходніх губернях польскай, яўрэйскай і беларускай моў.

Адзінства рускай дзяржаўнай мовы, выкладанне ва ўсіх урадавых, грамадскіх і прыватных школах выключна на рускай мове, -- такой была платформа Віленскага «Рускага нацыянальнага саюза» па гэтым пытанні.

Падзеі 1905-1907 гг. унеслі істотныя змены ў сістэму народнай адукацыі. Акрамя царкоўнапрыходскіх школ, якія існавалі з сярэдзіны 19 стагоддзя, на Глыбоччыне былі адкрыты народныя вучылішчы ў сёлах Кавалі Глыбоцкай воласці, Празарокі і Псуя Празароцкай воласці, вёсцы Чарневічы Чарневіцкай воласці, сяле Свіла Пліскай воласці, вёсцы Мосар Луцкай воласці, сяле Верхняе Верхнянскай воласці, сяле Залессе Залескай воласці.

Працэнт дзяцей школьнага ўзросту (8--13 гадоў), якія наведвалі школы, складаў сярод хлопчыкаў прыкладна 20%, сярод дзяўчынак --7--8%.

Медыцынскае абслугоўванне краю развівалася з пачатку 70-х гг. 19 стагоддзя. Паводле ўказа ад 24 снежня 1868 г. на кожны павет прызначаўся адзін урач, 7--8 фельчараў і 3 павітухі. Такое становішча было ва ўсіх губернях, дзе не былі ўведзены земствы, у тым ліку і Ў Віленскай.

Першы ўрачэбны ўчастак з невялікай лячэбніцай пры ім на Дзісеншчыне быў адкрьггы ў мястэчку Лужкі. Ён абслугоўваў 12 валасцей, у тым ліку і Глыбоцкую. Такое становішча захавалася да пачатку 20 стагоддзя. Вядома, што ў 1895 г. ў Глыбокім быў прыёмны пакой, у якім працаваў фельчар Восіп Каншыцкі і павітуха Алена Харак. У той час у Глыбокім знаходзіліся вольнапрактыкуючыя ўрачы Ісідор Карлавіч Махтус і Мікалай Станіслававіч Пулікоўскі. Нават у пачатку 20 стагоддзя лячэбніца знаходзілася ў Лужках, а ў Глыбокім заставаўся той жа прыёмны пакой, дзе фельчарам быў Анісім Артаеў, а павітухай Марыя Барушка. Былі тут вольнапрактыкуючы ўрач М.С. Пулікоўскі, прыватная аптэка ўдавы Фелтэртол. Гандляры-яўрэі трымалі 3 аптэкарскія крамы, працавапі магазіны Мордуха Шульгейфера, Моўшы Астроўскага і Моўшы Фейгельсона. Фельчарскі пункт быў у вёсцы Мазурава Чарневіцкай воласці.

Духоўнае жыццё насельніцтва было неразрыўна звязана з рэлігіяй. Праваслаўныя цэрквы былі ў сёлах Псуя Празароцкай воласці, Слабада Докшыцкай воласці, Залессе Залескай воласці, Верхняе Верхнянскай воласці, Свіла і мястэчка Галубічы Пліскай воласці, сяле Быкаўшчына Празароцкай воласці, вёсках Кавалі, Тумашы, Забор'е, Мамаі Глыбоцкай воласці, Чарневічы Чарневіцкай воласці.

Рымска-каталіцкія касцёлы дзейнічалі ў в. Прошкава, сёлах Празарокі Празароцкай воласці, Дзеркаўшчына Норыцкай воласці, вёсцы Мосар Луцкай воласці і сяле Удзела Верхнянскай воласці.

Малітоўны дом старавераў быў у в Ластавічы Глыбоцкай воласці.

У 1-й чвэрці 20 стагоддзя ў Беларусі актывізуецца працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці, цяга народа да кулытуры. Адной з праяў гэтага працэсу сталі так званыя беларускія вечарынкі -- вечары беларускай нацыянальнай культуры, якія ладзіліся ў Беларусі і за яе межамі творчай інтэлігенцыяй, студэнтамі, сялянамі. Актыўны ўдзел у такіх вечарынках бралі вядомыя дзеячы беларускага адраджэння, такія, як І. Буйніцкі са сваім калектывам, Паўліна Мядзёлка, чыё юнацтва і першае далучэнне да беларускай культуры прайшлі ў Глыбокім. Найбольшае пашырэнне беларускія вячоркі мелі ў 1910-1914 гг. Яны адбываліся ў Празароках, Глыбокім і іншых паселеных пунктах Глыбоччыны.

У пачатку 20 стагоддзя беларускі народ чакала цяжкае выпрабаванне. 19 ліпеня (1 жніўня) 1914 г. пачалася 1-я сусветная вайна. З лета 1915 значная частка тэрыторыі Беларусі стала арэнай ваенных дзеянняў. Да восені фронт дакаціўся да Пастаў, і нямецкі раз'езд з'явіўся ў Глыбокім, якое апынулася ў прыфрантавой паласе і знаходзілася ў тыле 3-й рускай арміі, што ўтрымлівала ўчастках Заходняга фронту ад возера Дрысвяты да мястэчка Смаргонь. У 1915 г. была пракладзена чыгунка Глыбокае-- Паставы. Лінія фронту ў той час праходзіла каля Пастаў, а Глыбокае было прыфранатвой базай забеспячэння арміі. У Глыбокім было пабудавана некалькі станцыйных пуцей, дзе фарміраваліся воінскія саставы для адпраўкі на фронт. Цяжкае становішча на фронце, адступленне рускай арміі выклікалі ў большай часткі салдат паражэнчыя настроі, глыбокую незадаволенасць. 3 кожным днём нарастаў пратэст супраць вайны і царызму. Усё настойлівей сяляне выстулалі за дэмакратычнае рашэнне аграрнага пытання. Мясцовыя ўлады адзначалі, што «...галоўным і самым небе спечным фактарам росту незадаволенасці сярод сялян з'яўляюцца салдаты, што прыбываюць з тылавых часцей і на пабыўку...яны распаўсюджваюць чуткі аб тым, што пасля заканчэння вайны са зброяй у руках пачнуць падзел зямлі». Яны адзначалі «...поўную адсутнасць клопату ўрада да сем'яў салдат, якія былі асуджаны на голад, і на ўхіленне генералаў і афіцэраў ад удзелу ў небяспечных месцах баёў».

Пра падзеі сусветнай вайны на Глыбоччыне і трагічны лёс бежанцаў расказала ў сваіх «Успамінах» Е.А. Сурына-Масальская.

Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. не прынесла вялікіх змен для насельніцтва Глыбоцкага краю. У Глыбокім захаваліся мяшчанская ўправа і валасное праўленне, якія ў красавіку 1917 г. былі заменены часовымі камітэтамі з тымі ж функцыямі.

Рэвалюцыйныя пераўтварэнні далі надзею на лешую долю беларускага народа. Актыўна пачалі ўзнікаць беларускія арганізацыі, газеты, часопісы. 24 і 25 мая 1917 г. ў Мінску адбыуся з'езд беларускага каталіцкага духавенства. З'езд меў вялікае значэнне. Пасля з'езда ў многіх месцах ксяндзы пачалі весці набажэнствы на беларускай мове. Адзін з актыўных праваднікоў беларускай ідэі ксёндз А. Станкевіч у сваёй кнізе «Родная мова ў святынях» (Вільня, 1929) згадвае, што беларускія набажэнствы вяліся на Дзісеншчыне, у тым ліку і на Глыбоччыне. Так, ксёндз М. Шалкевіч вёў службу па-беларуску ў в. Мосар, пасля чаго прыхаджане прасілі біскупа, каб у іх парафіі пакінулі менавіта ксяндза М. Шалкевіча. Час ад часу беларускія набажэнствы вяліся ў в. Удзела.

2 ліпеня 1917 г. галоўнакамандуючы Заходнім фронтам генерал-лейтэнант Дзянікін выдаў загад, паводле якога ўвесь Дзісенскі павет быў аднесены ў раён Заходняга фронту і ўсё жыццё ў павеце павінна было быць падпарадкавана законам ваеннага становішча. Былі забаронены мітынгі, дэманстрацыі, выступленні супраць улад і памешчыкаў. Тым не менш 10 ліпеня сяляне вёскі Пятроўскія маёнтка Кацярынава, які быў размешчаны за 7 вёрст на поўнач ад Глыбокага, захапілі скошаную канюшыну, прагналі касцоў памешчыка Жадвойна і аб'явілі ўсе сенажаці сваёй уласнасцю. Сялянскія хваляванні ў розных месцах Глыбоччыны працягваліся амаль да Кастрычніка 1917 г.

2.10 Паўстанне 1863 - 64 гг. на Глыбоччыне

Паўстанне 1863--64 гг., галоўнай мэтай якога было аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. -- адна з найбольш значных падзей 19 стагоддзя. Але ацэнкі яго вельмі супярэчлівыя. Пра гэта сведчаць шматлікія гістарычныя даследаванні і архіўныя дакументы, у якіх зафіксавана, што актыўны ўдзел у гэтым паўстанні прынялі сяляне і шляхта, рамеснікі з мястэчак, студэнты і каталіцкае духавенства Глыбоччыны.

У сваім данясенні ад 23 мая 1861 г. палкоўнік С. Адамовіч паведамляў у Вільню В.А. Далгарукаву, што войскам Мурамскага пяхотнага палка падаўлена выступленне сялян у маёнтках Дзісенскага павета, сярод якіх пералічаны і падзеі на Глыбоччыне. Так, паведамлялася, што хваляванні былі ў маёнтку Мосар, які належаў Абдону Бжастоўскаму, у Міхальцах, што належалі Юстыну Грабніцкаму, Канстанцінаве, якім валодаў Казімір Акушка. Прычынай выступленняў была агітацыя адстаўнога падпалкоўніка Антаноўскага з Глыбокага, які ўжо знаходзіўся пад арыштам да вырашэння пытання вышэйшым начальствам. У час хваляванняў было захоплена «более упорных, разных іменій 35 человек», якія накіраваны ў турму ў Дзісну, а іншыя «наказаны умеренно розгамі».

Сялянскія выступленні адбываліся ў маёнтках Каштальянаўшчына (магната Чарняўскага), Касарэўшчына (магната Міхайлоўскага) і Азерцы (магната Корсака). Пачаліся гэтыя выступленні ў недалёкім маёнтку Ігуменава (цяпер Шкунцікі Шаркоўшчынскага раёна), які належаў княгіні Пузына. Сяляне аб'явілі, што не будуць выконваць павіннасці ў двары, былі прыпынены работы на сяўбе.

У ліпені 1861 г. група студэнтаў Маскоўскага і Санкт-Пецярбургскага універсітэтаў, якія з'ехаліся ў Глыбокае ў час летніх канікулаў, сабралася ў глыбоцкім касцёле, спявала забаронены царскім урадам гімн «Божэ цось Поль- скэ». 15 ліпеня пасля літургіі яны арганізавалі маніфестацыю пратэсту супраць улады. Дзісенскі земскі спраўнік і мясцовы прыстаў Лакцэвіч угаворвалі іх не спяваць «возмутительный гимн». Але яны не паслухалі, адказалі, што цяпер гэты гімн спяваюць усюды.

У паведамленні генерал-ад'ютанта У.I. Назімава адзначалася, што актыўнымі ўдзельнікам гэтых выступленняў былі студэнты Баляслаў і Артур Вінчы, Свентаржэцкі і Яркоўскі, яго сястра Мар'я і Валерыя Гарадзецкая з Мнюты, Юстына Дэспант-Зяновіч, Лявонія Антаневіч з Акунёва, Аляксандра і Праскоўя Бўйніцкія, з Вільні прыехаў для ўдзелу ў выступленнях Рафаіл Буйніцкі, які працаваў пры люстрацыйным аддзеле Віленскай палаты.

У Верхнянскай і Казлоўскай валасцях 23 студзеня 1863 г. раніцай былі выяўлены на сценах хат і іншых пабудоў «печатные экземпляры возмутительного воззвания», якія заклікалі сялян да супраціўлення ўладзе.

Пры расследаванні на месцы дзісенскі земскі спраўнік К.У. Фліяркоўскі выявіў «лістоўкі» пад назвай «Мужыцкая праўда» №5 і №6 на сцяне хаты жыхара вёскі Верхняе Івана Краміча, пры дарозе на вёску Верацейкі. Такія ж экземпляры былі знойдзены ў суседніх вёсках Казлоўскай воласці Асінгарадку, Ласіцы. Мясцовыя чыноўнікі -- валасныя старшыні былі напалоханы гэтымі заклікамі, збіралі «Мужыцкую праўду» для перадачы вышэйшаму начальству. На пошукі вінаватых у з'яўленні «Мужыцкай праўды» былі прыцягнуты свяшчэннік Шапубовіч, валасныя чыноўнікі, паліцэйскія. Але вышукі ўлад аказаліся дарэмныя.

Калі пачаліся арышты ўдзельнікаў паўстання, у ліку арыштаваных быў і ксёндз Францішак Завадскі з Канстанцінава, пад узмоцненай вартай яго прывезлі ў Глыбокае, дзе ўжо было шмат арыштаваных з навакольнай шляхты. Іх зноў, як і ў 1831 г., збіралі ў кармеліцкім кляштары. Следства ўзначальваў сам начальнік павета Лаўрушкевіч з Дзісны.

Пасля 6 тыдняў арыштаваных, у тым ліку і паўстанцаў з Глыбоччыны, накіравалі цераз Друю і Прыдруйск у Дзвінскую (Дзінабургскую) крэпасць. Тут утрымліваліся вязні з Ковенскай, Віцебскай, Віленскай і Курляндскай губерняў. Прысуд паўстанцам адбыўся праз 14 месяцаў, частка іх была адпушчана.

Некаторыя ўдзельнікі паўстання былі высланы ў Сібір, а іх землі канфіскаваны. Сярод іх былі памешчыкі Шкіндэр з Варанова, Яркоўскі з маёнтка Русакі, Фалькоўскі з маёнтка Свілы (Свіліцы).

За актыўны ўдзел у паўстанні каталіцкага духавенства, ксяндзоў-кармелітаў Глыбоцкага кляштара, якія заклікалі да ўдзелу ва ўзброенай барацьбе, дапамагалі грашамі паўстанцам, хавалі іх ад арышту, касцёл і кляштар па загадзе генерала Мураўёва былі зачынены. Ліквідаваны школа і бібліятэка кляштара.

Адзін з удзельнікаў паўстання, Фалькоўскі, дажыў да ўтварэння польскай незалежнай дзяржавы і ў 1920-я гады карыстаўся вялікай павагай у асяроддзі глыбоцкіх палякаў, мясцовых улад як ветэран паўстання 1863--64 гг.

Прамысловасць

У 60-х гадах 19 стагоддзя ў прамысловасці Глыбокага пераважалі прадпрыемствы рамеснай- саматужнага тыпу, заснаваныя на ручной тэхніцы. Гэта былі дробныя майстэрні, у якіх працаваў сам гаспадар з сям'ёй і адзін- два наёмных рабочых, а таксама адзін-два вучня. Сялянскія промыслы развіваліся слаба. Рамеснай- саматужнай вытворчасці - шавецкае, ганчарнае, кравецкіх, трыкатажнае, выраб галантарэйных вырабаў і інш - існавала ў Глыбокім, населеным пераважна яўрэйскай беднаты, здаўна. Прадукцыя праўдзілася не толькі на мясцовым рынку, але і вывозілася ў Рыгу, Вільню і іншыя гарады і асабліва ў бліжэйшыя мястэчкі. Большая частка рамеснікаў збывала сваю прадукцыю праз скупшчыкаў, якія, крэдытуючы саматужнікаў грашыма і сыравінай, закабалялі іх і пераўтваралі ў сваіх працоўных. Скупшчык станавіўся прадпрымальнікам- мануфактурыстам. Так ўзнікла такое прадпрыемства Падноса па продажы сукенкі (« Тандэнт »), Саснавіка па продажы гатовага абутку і іншыя.

У 90-х гадах 19 стагоддзя ў Глыбокім далейшае развіццё атрымала апрацоўчая, лёгкая прамысловасць. Галоўнымі галінамі яе былі харчовая (вінакурэнне, мукамольнае, броварнага і іншыя), апрацоўка прадуктаў жывёлагадоўлі (гарбарнае, мылаварнай, вытворчасць сальных свечак і інш), апрацоўка ільновалакна і канопляў, вытворчасць цэглы, чарапіцы, вапны, апрацоўка дрэва і іншыя.

Курэнне віна па-ранейшаму працягвалася ў маёнтку. Вялікае развіццё атрымала мукамольнае вытворчасць. Якія працавалі ў Глыбокім дзве вадзяныя і два ветракі не спраўляліся з памолам збожжа, і прадпрымальнік Перац Мірман пабудаваў першую ў Глыбокім дызельны млын, каменны будынак якой цяпер занят пад склад мукі па вуліцы Дермінскага.

Для вытворчасці піва і дрожджаў быў пабудаваны невялікі піваварны завод на беразе Глыбокага (Кагальнага) возера. У горадзе была арганізавана абараначныя Сраговича з колькасцю рабочых звыш дзесяці. Яна забяспечвала абаранкамі горад і навакольныя мястэчкі і вёскі. У горадзе працавала некалькі прыватных маленькіх хлебапякарнь і булачных, дзе выпякаўся хлеб, булкі, пернікі і іншыя вырабы. Працавала таксама некалькі цукерачных,якія выраблялі танныя гатункі цукерак. Невялікая алейня выбівала алей з льного і канаплянага насення.

Для апрацоўкі прадуктаў жывёлагадоўлі былі адкрыты два невялікіх гарбарных завода і майстэрня сальных свечак. Працаваў таксама невялікі мылаварны завод, які збываў сваю прадукцыю на мясцовым рынку. Некалькі невялікіх прадпрыемстваў па апрацоўцы ільновалакна і пянькі падавала працу некалькім дзясяткам рабочых, пераважна жанчынам. Працавала і вяровачная майстэрня, а таксама і фарберня.

У вёсках Падгай і Арэхавае былі арганізаваны невялікія цагляныя заводы, а ў Арэхава, акрамя таго, і вапнавы. У маёнтку Азярцы выраблялася чарапіца.

На канцах кожнай вуліцы, якая выходзіла на вялікія дарогі, працавалі кавалі, а ў горадзе - дзве бляшаныя майстэрні і майстэрня меднікаў і «гадзіннікавых спраў майстра». Для вырабу мэблі працавала некалькі сталярных майстэрнях і такарных майстэрня, якая, між іншым, вырабляла трубкі для курэння тытуню і муштукі. У Глыбокім было шмат кравецкіх і шавецкая майстэрня, у якіх працавала па некалькі працоўных. Значная колькасць жыхароў займалася разьбянымі і іншымі рамёствамі.

У 90-х гадах 19 стагоддзя ўрад арганізаваў ў Глыбокім «склад і разліў» віна-гарэлкі, пабудаваўшы для гэтага некалькі каменных памяшканняў - «манаполію», як называлі яе глыбачане (цяпер памяшканне раённай бальніцы). На складзе па разліве віна і на іншых працах было занята звыш двухсоцень чалавек, пераважна жанчын. Для продажу гарэлкі ў Глыбокім былі адкрыты дзве вінныя крамы-«манаполькі».

Бацька беларускаага тэатра

Ігнат Цярэнцьевіч Буйніцкі, беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч, стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра, нарадзіўся 10.08.1861 г. ў в. Палевачы Глыбоцкага раёна ў сям'і дробнага арандатара. [Гл. дадатак ІІ, малюнак 21]. Скончыў Рыжскае землямернае вучылішча, вучыўся ў прыватнай драматычнай студыі ў Вільні. Працаваў каморнікам у Беларусі. Вывучаў жыццё народа, народныя песні і танцы, прымаў удзел у вечарынках. Збіраў беларускія танцы, узоры народнага адзення, арнаменту, размалёўкі. У 1907 г. ў Палевачах стварыў беларускі тэатр, які даваў канцэрты і спектаклі ў Палевачах, Празароках і навакольных вёсках. 12 лютага 1910 г. ў Вільні прыняў удзел у прадстаўленні,якое ўвайшло у гісторыю беларускага тэатра пад назвай “Першая беларуская вечарынка ў Вільні”. Выступленне танцавальнай трупы Буйніцкага мела на гэтай вечарыне велізарны поспех. У 1910 г. тэатр стаў прафесійным і атрымаў назву Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага. І.Ц. Буйніцкі падтрымліваў яго ўласнымі сродкамі. У рэпертуары тэатра былі песні, танцы, невялікія сцэнкі, пастаноўкі “Па рэвізіі”, “Пашыліся ў дурні” М. Крапіўніцкага, “У зімовы вечар” паводле Э. Ажэшкі, “Модны шляхцюк” К. Каганца, “Міхалка” Далецкіх, “Сватанне” А. Чэхава. У 1910-1911 гг. тэатр гастраліраваў па Беларусі, двойчы выступаў у Пецярбургу: на вечарах беларускай моладзі ў 1911 г. і этнаграфічным, падрыхтаваным рэдакцыяй часопіса “Вестник знания” ў 1912 г., а таксама на вечары студэнтаў-беларусаў у Варшаве ў 1913 г. Ігнат Буйніцкі як пастаноўшчык большасці спектакляў шырока апіраўся на беларускія народныя традыцыі. Прастаўленні трупы ўяўлялі сабой сапраўдны сінтэз розных відаў мастацтва: драматычныя спектаклі, хор, дэкламацыя і танцы. Ігнат Буйніцкі ўпершыню вывеў “мужыцкі” танец на сцэну, як выканаўца і пастаноўшчык паказаў невычарпальныя магчымасці і прыгожасць беларускіх народных танцаў.Як драматычны акцёр выступаў пераважна ў хараткарных ролях, умела выяўляў гумар і тонкую іронію. Сярод роляў: Аляксей (“У зімовы вечар”), Ігнась (“Модны шляхцюк”), Антон (“Пашыліся ў дурні”), Мірановіч (“Па рэвізіі”).

Спектаклі трупы карысталіся вялікім поспехам у гледачоў, якія з поўнай падставай успрымалі яе дзейнасць як праяўленне нацыянальнай свядомасці, уздыму культуры народа. Творчасць І. Буйніцкага падтрымлівалі Я. Купала, Я. Колас, Э. Ажэшка, З. Бядуля, Цётка (сама ўдзельнічала ў спектаклях трупы як актрыса) і многія іншыя.

Умовы, у якіх даводзілася працаваць калектыву Буйніцкага, былі надзвычай цяжкімі. Усе свае невялікія матэрыяльныя сродкі стваральнік тэатра бескарысліва аддаў трупе.

Сям'я Ігната Буйніцкага падзяліла з ім усе матэрыяльныя цяжкасці, звязаныя з дзейнасцю тэатра. Ажаніўся І.Буйніцкі зусім маладым на Вандзе Бржазоўскай, ад гэтага шлюбу ў яго было 3 дачкі. Старэйшая Ванда і Алёна, прымалі самы актыўны ўдзел у дзейнасці тэатра. Ванда выступала як драматычная актрыса, чытальнік-дэкламатар і танцоўшчыца, Алена - у танцавальнай групе. У 1899 жонка І. Буйніцкага памерла, і ён ажаніўся зноў. Ад гэтага шлюбу ён меў дачку Яўгенію.

Тэатру ўвесь час даводзілася пераадольваць прыдзіркі цэнзуры і ўсялякія перашкоды мясцовых улад, якія бачылі ў дзейнасці трупы (і не без падстаў) пагрозу вялікадзяржаўнай палітыцы царызму. З-за матэрыяльных цяжкасцей і ўціску царскіх улад ў 1913 г. дзейнасць трупы была спынена.

У 1914 г. І. Буйніцкі паспрабаваў стварыць новую трупу, аднак 1-я сусветная вайна перашкодзіла здзейсніць гэтую задуму. У пачатку 1917 г. І. Буйніцкі з'явіўся ініцыятарам арганізацыі прафесійнага тэатра ў Мінску - “Першага беларускага таварыства драмы і камедыі”.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Буйніцкі адправіўся на Заходні фронт. Ёсць няпэўныя звесткі, што ў апошні час ён знаходзіўся на вайсковай службе ў інтэнданцкай роце 10-й арміі, якая тады была размешчана ў раёне Маладзечна. Буйніцкі і тут знаходзіў час і магчымасць арганізоўваць мастацкую самадзейнасць. Гэта прыносіла вялікую радасць як самім удзельнікам аматарскіх канцэртаў і іх саслужыўцаў, так і мясцоваму насельніцтву. Ігнат Буйніцкі раптоўна памёр 09.09.1917 г. Быў спачатку пахаваны ў в. Палачаны Маладзечанскага раёна, потым яго прах пераведзены ў Палевачы, у 1975 г. перапахаваны ў в. Празарокі Глыбоцкага раёна. На магіле пастаўлены помнік (скульптар І.Міско). У Празароцкай школе адкрыты музей І. Буйніцкага, у Глыбокім яго імем названа вуліца, І. Буйніцкаму прысвяцілі свае вершы Я. Купала,У. Караткевіч, А. Бялевіч, П. Макаль, Н. Гальпяровіч і іншыя беларускія паэты. Вобраз Ігната Буйніцкага, выдатнага майстра нацыянальнага мастацтва, назаўсёды застанецца ў памяці народа, якому ён аддаваў усяго сябе, нёс ідэі духоўнага і нацыянальга адраджэння.

Паўліна Мядзёлка

Паўліна Вікенцьеўна Мядзёлка нарадзілася 12.09.1893 г. ў в. Будслаў Мядзельскага р-на у сялянская сям'і. Бацька ў маладыя гады служых арганістам, потым стаў перакананым атэістам. Дзяцінства Паўліны прайшло ў Глыбокім, куды сям'я пераехала ў 1898 г. Паўліна самастойна навучылася чытаць па польскіх выданнях, потым скончыла Глыбоцкае царкоўнапрыходскае вучылішча. Вялікае ўражанне на яе зрабілі падзеі 1905--1907 гг., знаёмства з нелегальнай літаратурай, газетай “Наша доля” і зборнікам “Дудка беларуская” Ф. Багушэвіча. Ужо тады выступала з дэкламацыямі з творамі Багушэвіча. У 1907 г. з дапамогай спагадлівых людзей уладкавалася на прыватныя вячэрнія курсы для дарослых у Рызе. 3 1909 г. ў Вільні, вучылася ў прыватнай жаночай гімназіі Няздзюравай і Райсмілер (адразу паступіла ў 6 клас), зблізілася з віленскімі беларуСамі, пазнаёмілася з Я. Купалам, А. Бурбісам, Ядвігіным Ш., Цёткай, 3. Бядулем, К. Каганцом, стала ўдзельніцай сацыялістычных гурткоў. Увосень 1912 г., пасля заканчэння гімназіі, паехала ў Пецярбург на Вышэйшыя камерцыйныя курсы, якія скончыла ў 1914 г. Адна з першых выканала ролю Паўлінкі ў аднайменнай п'есе Я. Купалы (1913 г., на беларускай вечарынцы ў Пецярбургу). Удзельнічала ў рабоце Беларускага музычна-драматычнага гуртка ў Вільні. Калі пачалася 1-я сусветная вайна, паехала да бацькоў у Глыбокае. Вясной 1915 г. сям'я перабралася ў Даўгінава. 3 надыходам кайзераўскіх войск Мядзёлка з малодшымі братамі паехала на Волгу ў Царыцын да сваякоў. Працавала выхавацелькай у дзіцячым прытулку, дзе было шмат дзяцей з Беларусі. Увосень 1916 г. запрошана ў Петраград на пасаду сакратара Беларускага камітэта дапамогі ахвярам вайны. У сувязі з падрыхтоўкай Беларускага з'езда ў Кіеве атрымала даручэнне аб'ехаць шэраг гарадоў. У Мінску сустрэлася з М. Багдановічам, у Полацку -- з Я. Купалам. У 1917 г. працавала ў Кіеве, у «Саюзе гарадоў», у аддзеле дапамогі ахвярам вайны па арганізацыі дзіцячых прытулкаў. У кастрычніку 1917 г. па дамоўленасці з княгіняй М. Радзівіл арганізавала беларускую школу ў в. Жорнаўка Ігуменскага павета. У сакавіку 1918 школа была закрыта. Мядзёлка перабралася ў Мінск, працавала там настаўніцай, адначасова ўдзельнічала ў пастаноўках Першага таварыства беларускай драмы і камедыі (Пронка ў «Хаме» Э. Ажэшкі, Зоська ў “Раскіданым гняздзе” Я. Купалы). З лета 1918 г. настаўнічала ў беларускай школы у в. Мядзедзічы Слуцкага павета, праводзіла асветна-палітычныя гурткі з народам. Хутка была вымушана пакінуць Мядзведэічы,разам з братам дабралася да Вільні. Вясной 1919 г. прызначана ў Гродне інспектарам беларускіх школ. Кіравала ў Гродне Грамадой беларускай моладзі, драмгуртком. 20.07.1919 г. арыштавана польскімі акупацыйнымі ўладамі за ўдзел у выданні газеты «Родны край».

3 пачатку 1920 г. ў Мінску, занятым польскімі акупантамі, кіравала 4-класнай жаночай беларускай школай, удзельнічала ў беларускіх спектаклях, была звязана з падполлем. У маі 1920 г. арыштавана польскай дэфензівай, была вывезена ў Варшаву, пасля вызвалення з турмы накіравана на жыхарства ў Лодзь з забаронай выезду на «крэсы всходне». Праз некаторы час па падробленых дакументах выехала ў Вільню. У лютым 1921 г. праз Глыбокае, Нова-Свянцяны трапіла ў Літву. 3 восені 1921 г. працавала ў выдавецкім аддзеле пры савецкім пасольстве ў Берліне. У 1922 г. перабралася ў Латвію, выкладала ў беларускай гімназіі ў Дзвінску (Даўгаўпілс), арганізавала там хор і драматычны калектыў, які паставіў «Паўлінку». Была арыштавана латвійскімі ўладамі за «падрыўную дзейнасць», следства ішло цэлы год. У красавіку 1925 г. суд апраўдаў П. Мядзёлку. 20.05.1925 разам з братам прыехала ў Савецкі Саюз. Працавала ў Мінску навуковым супрацоўнікам сектара мастацтва Інбелкульта. У 1927--1930 гг. выкладала родную мову ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1930 г. арыштавана і выслана за межы Беларусі, з восені 1932 г. стала выкладаць рускую мову і літаратуру ў адной з маскоўскіх школ. Улетку 1947 г. пакінула Маскву і пераехала да адзінокай маці ў Будслаў, у 1947--58 гт. працавала тут настаўніцай, арганізавала харавы і драматычны калектывы, якія з поспехам выступалі на абласных і рэспубліканскіх конкурсах. П. Мядзёлка мае значныя паслугі перад беларускай культурай, нацыянальным тэатральным мастацтвам. У маладыя гады яна выступала ў друку з вершамі, артыкуламі, рабіла спробы ў драматургіі. Напісала мемуары «Сцежкамі жыцця», якія выйшлі асобным выданнем ў 1974 г., пасля смерці аўтара. Асобныя рукапісы і дакументы П. Мядзёлкі захоўваюцца ў Літаратурным музеі Я. Купалы, архіве Інстытута гісторыі АН Беларусі, краязнаўчым музеі ў Мяладзечне і іншых сховішчах, а таксама ў прыватных асоб. Памерла П. Мядзёлка 13.02.1974 г., у 1980 г. на яе магіле ў Будславе пастаўлены помнік.

Горад Глыбокае прайшоў цяжкі шлях да мірнага, шчаслівага жыцця. Былі ў яго гісторыі і паўстанні, і страшная вайна, але ён заўсёды паўставаў з руін і зараз край прадстаўляе сабой найважнейшы горад краіны.

глыбоцкі гістарычны прамысловы гандлёвы знамянальны

Глава 3. Час барацьбы і выпрабаванняў

Хваля палітычных пераўтварэнняў, выкліканых Кастрычніцкай рэвалюцыяй у Петраградзе, даволі хутка дасягнула Дзісеншчыны. Дзісенскі Савет, якім кіраваў член ВЦВК бальшавік Кашура, выконваў ролю своеасаблівага сувязнога цэнтра дзвюх губерняў -- Віленскай і Ковенскай і меў прамую тэлеграфную сувязь з Петраградам. У лістападзе савецкая ўлада была ўстаноўлена ў Глыбокім і іншых населеных пунктах. Усюды пачалі фарміравацца атрады Чырвонай гвардыі «для барацьбы з праціўнікамі рэвалюцыі... і для падтрымання парадку на месцы», як было запісана ў пратаколе аднаго з агульных сходаў.

Вайна, рэвалюцыйныя падзеі раскалолі не толькі некалі магутную імперыю, але і грамадства. Людзі з адной мясцовасці нярэдка аказваліся па розныя бакі барыкад, паколькі па-рознаму бачылі перспектывы развіцця роднага краю, прапаведавалі часам дыяметральна процілеглыя ідэі, дзейнічалі ў розных партыях і рухах. Закранула гэта размежаванне і ўраджэнцаў Глыбоччыны. Адны з іх, такія як Вацлаў Ластоўскі і Клаўдзій Дуж-Душэўскі, марылі аб вольнай Беларусі, аб тым часе, калі беларускі народ зможа заняць сваё пачэснае месца ў супольнасці народаў, і сваёй дзейнасцю набліжалі гэты час, іншыя, такія як Б.М. Волін, свой лёс звязалі з партыяй бальшавікоў і верна служылі ёй і краіне працоўных -- Савецкай Расіі, састаўной часткай якой бачылі і Беларусь.

У канцы 1917 г. ў Мінску праходзіў Усебеларускі з'езд (кангрэс), дзе прагучала ідэя самастойнасці Беларусі, якая падтрымліва пасля шматлікімі беларускімі арганізацыямі, партыямі, нацыянальна свядомымі людзьмі. Адны бачылі Беларусь аўтаномнай у складзе дэмакратычнай Расійскай федэрацыі, другія выступалі за аднаўленне беларуска-літоўскай дзяржаўнасці ў выглядзе Канфедэрацыі Вялікага княства Літоўскага. На вялікі жаль, імкненні беларусаў збудаваць свой дзяржаўны дом не прымалі на той час ні Часовы ўрад, ні потым савецкі ўрад, які вёў перамовы з Германіяй пра лёс Беларусі ўдзелу прадстаўнікоў беларускага народа. Той жа савецкі ўрад санкцыяніраваў разгон Усебеларускага з'езда.

18 лютага 1918 г. Германія перарвала заключанае ў канцы 1917 г. перамір'е з Савецкай Расіяй і яе войскі пачалі наступленне. Знясіленая доўгімі гадамі акопнай вайны, амаль разваленая рэвалюцыннымі падзеямі, дэзерцірствам, расійская армія адыходзіла на ўсход. Глыбокае знаходзілася ў зоне адступлення 3-й арміі Заходняга фронту. 19 лютага праз Глыбокае ў напрамку станцыі Сеславіна адыходзіў 15-ы армейскі корпус, а 20 лютага немцы занялі мястэчка.

19 лютага ў Мінску, пакінутым савецкімі ўладамі, аднавіў сваю дзейнасць Выканаўчу камітэт Рады Усебеларускага з'езда. Быў створаны першы беларускі ўрад -- Народны сакратарыят Беларусі, які прытрымліваўся рэзалюцыі Усебеларускага з'езда аб уваходжанні Беларусі ў склад дэмакратычнай Расіі як аўтаномнай рэспублікі. Пасля падпісання і ратыфікацыі Савецкай Расіяй Брэсцкага міру, незалежніцкія тэндэнцыі ў беларускім руху ўзмацніліся. Устаўнымі граматамі Выканкома Рады Усебеларускага з'езда ад 9 і 25 сакавіка 1918 г. была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка як свабодная і незалежная дзяржава. Рада і Народны сакратарыят БНР прыкладалі намаганні для арганізацыі беларускіх нацыянальных інстытутаў у цэнтры і правінцыі. 20 красавіка быў прыняты наказ мясцовым радам аб асновах выбараў у сельскія, валасныя, павятовыя, местачковыя і інш. рады.

Аднак трагізм сітуацыі быў у тым, што незалежнасць Беларусі не адпавядала інтарэсам суседніх дзяржаў: Полыпча і Расія лічылі Беларусь сваёй неад'емнай часткай, прэтэнзіі на беларускія землі мелі Украіна, Літва, Латвія. Германіяй Беларусь разглядалася як акупіраваная расійская тэрыторыя і ў якасці закладу пад кантрыбуцыю, якую ёй абавязалася выплаціць Савецкая Расія. Наяўнасць Беларускай рэспублікі не адпавядала і планам краін Антанты, якія рыхтавалі інтэрвенцыю Польскай дзяржавы супраць Саветаў, і стварэнне БНР магло перашкодзіць рэалізацыі гатых планаў. Ды і ў самой Беларусі не было адзінства ў пытаннях афармлення беларускай дзяржаўнасці. Нацыянальна-дзяржаўныя ідэі ў параўнанні з сацыяльнымі патрабаваннямі не так хутка ахоплівалі шырокія пласты беларускай нацыі, пераважна сялянскай.

Аб падзеях гэтага бурнага часу менавіта на Глыбоччыне звестак сабрана пакуль няшмат. Вядома, напрыклад, што ў ліпені 1918 г. ў Глыбокім адбыўся падпольны настаўніцкі з'езд. Настаўнікі даручылі сваім калегам Сабалеўскаму і Шыценку ўстанавіць кантакт з наркамасветам Савецкай Расіі. Нарком асветы Луначарскі напісаў на звароце шыбачан рэзалюцыю: «Дапамагчы спакутаванаму ў акупацыі настаўніцтву». У Маскве хадакам выдалі два мільёны грошай, якія яны пранеслі праз лінію фронту каля Дзісны і раздалі ў якасці зарплаты настаўнікам павета.

Лістападаўская рэвалюцыя ў Германіі паскорыла вызваленне акупіраваных тэрыторый Беларусі і аднаўленне савецкай улады. У лістападзе 1918 г., калі германская акупацыя на Глыбоччыне дажывала апошнія дні, у Глыбокім быў утвораны Савет рабочых і сялянскіх дэпутатаў, у які ўвайшлі ваеннаслужачы С.В. Стоцік, настаўнікі М.В. Яноўскі, А.А. Сабалеўскі, рабочы Я. Смольскі і інш. Савет устанавіў сувязь з салдацкім камітэтам, утвораным у германскай часці, якая размяшчалася ў Беразвецкім кляштары. Для забеспячэння бяднейшай часткі насельніцтва харчаваннем і барацьбы са спекуляцыяй быў створаны камітэт беднаты на чале з X.Я. Смольскім. 10 снежня агульны сход грамадзян Глыбокага і Глыбоцкай воласці выбраў двух дэлегатаў -- Жыня і Сабалеўскага -- на павятовы з'езд Саветаў у Дзісну. Потым Сабалеўскі на з'ездзе быў выбраны і ў склад павятовага выканкома, дзе ўзначаліў аддзел народнай асветы.

11 снежня Глыбокае занялі часці Пскоўскай дывізіі Чырвонай Арміі.

Устанаўленне савецкай улады адбывалася ў складаных абставінах, далёка не ўсё насельніцтва прымала новую ўладу, яе палітыку ў адносінах да сялянства. Рэквізіцыі нямецкіх акупантаў змяняліся харчразвёрсткай, абавязковымі падаткамі. Паводле рашэння Дзісенскага павятовага выканкома ад 23 снежня 1918 г. ўстанаўліваўся натуральны падатак -- 1 фунт жыта з дзесяціны, прычым, як было сказана ў рашэнні, «грамадзяне бяднейшага класа вызваляюцца ад вышэйпазначанага падатку валаснымі саветамі, а недаатрыманая колькасць хлеба ад беднага класа папаўняецца больш маёмасным класам». Пры ажыццяўленні такой палітыкі не абышлося без злоўжыванняў, прымусу, сілавых метадаў, што не магло не выклікаць незадаволенасці з боку моцных сялянскіх гаспадарак.

Сітуацыя ў павеце была складаная, не хапала газы, солі, хлеба. Дзейнічала картачная сістэма. Тым, хто меў карткі, соль, газа адпускаліся за грошы, хто не меў, вымушаны былі расплачвацца хлебам. Нормы такога абмену ўстанаўліваў харчаддзел павятовага выканкома. 3 кінутых гаспадарамі маёнткаў, фальваркаў насельніцтва расцягвала маёмасць, жывёлу. Дзісенскі павятком прымае рашэнне «камандзіраваць начальніка Дзісенскай павятовай міліцыі разам з прадстаўнікамі харчовага аддзела і нарадам чырвонаармейцаў у тыя раёны, дзе мела месца расцягванне маёмасці». 25 снежня 1918 г. новай пастановай Дзісенскі павятовы Савет са спасылкай на палажэнне аб павятовых саўнаргасах, зацверджанае з'ездам Саветаў народнай гаспадаркі Заходняй камуны 18 кастрычніка 1918 г., распарадзіўся ўзяць на ўлік у магазінах і складах павета вырабы з жалеза, земляробчыя і сельскагаспадарчыя прылады. Уладальнікам магазінаў, складоў прадпісвалася ў трохдзённы тэрмін даць звесткі валасным саветам пра наяўнасць адзначаных прадметаў у валасцях і ў мястэчку Глыбокае. Калі гэтыя прылады не зарэгістраваныя, то іх будуць канфіскоўваць, а ўладальнікаў аддаваць пад рэвалюцыйны суд як спекулянтаў. Гэтая ж пастанова загадвала браць на ўлік у магазінах, на складах, у прыватных асоб запасы канцылярскіх прылад, паперы, чарніла і г.д. I зноў трохдзённы тэрмін, і зноў пагрозы канфіскацыі і рэвялюцыйнага суда. Але, мусіць, у сваім адміністрацыйным парыве мясцовыя кіраўнікі крыху перастараліся, бо праз некаторы час атрымалі з камісарыята ўнутраных спраў Часовага рабочага-салянскага савецкага ўрада Беларусі тэлеграму, датаваную 5 лютага 1919 г., у якой гаварылася, што “пастанова Дзісенскага павятовага саўнаргаса аб узяцці на ўлік заводаў мінеральных і газавых вод, фарбавальняў, ваўначосак і швейных машын, а таксама запасаў шкла і фарбаў, з'яўляецца незаконнай і недапушчальнай, у сувязі з чым адзначаная пастанова анулюецца…”

Складанае становішча з прадуктамі харчавання, няўпэўненасць у заўтрашнім дні, трываласць новай улады вымушалі мясцовае насельніцтва забіваць жывёлу, у т.л. племянную і маладняк, якія дасталіся яму з былых маенткаў і фальваркаў. Дзісенскі павятовы выканком рассылае 25 снежня валасным саветам строгі цыркуляр, у якім пад пагрозай рэвалюцыйнага суда забаранялася без дазволу савецкай улады забіваць жывёлу (кароў, цялят). Выдаваць дазвол на гэта прадпісвалася мясцовым уладам у выключных выпадках і толькі на неплемянную жывёлу і маладняк.

01.01.1919 г. была абвешчана БССР. Савецкі ўрад быу вымушаны лічыцца з нацыянальна-дзяржаўнымі запатрабаваннямі беларускага народа і сітуацыяй, якая склалася на той момант. У Глыбокім на агульным сходзе быў перавыбраны Савет. У яго склад увайшлі Яноўскі (старшыня). К. Вайцаховіч,

М. Яноўскі. Мікульскі, Смольскі і інш. Былі выбраны камітэт беднаты для кожнай палавіны горада, Быў узяты на ўлік увесь зямельны фонд, пачалі размяркоўваць памешчыцкія, царкоўныя і дзяржаўныя землі. Гарадское чатырохкласнае вучылішча было ператворана ў адзіную працоўную школу 2-й ступені, а двухкласнае народнае вучылішча і жаночая царкоўнапрыходская школа -- у працоўныя школы 1 -й ступені.

У лютым 1919 г. на падставе рашэння ЦК РКП(б) была ўтворана Літоўска-Беларуская ССР (Літбел), у склад якой увайшла і Віленская губерня, а ў яе складзе і Глыбоччына. Гэта быў тактычны крок бальшавікоў для ўмацавання савецкай улады і барацьбы супраць экснансіі Польскай дэяржавы на ўсход.

Частыя змены ў адміністрацыйным падпарадкаванні павета (то ў складэе Расіі, то Беларусі, то ў Літбеле) зусім заблыталі і без таго складаную палітычную сітуацыю на Дзісеншчыне. Такое становішча выклікала незадаволенасць мясцовага насельніцтва, якая нярэдка перарастала ў адкрытыя выступленні. У сярэдзіне мая 1919 г. ў населеных пунктах павета была распаўсюджана друкаваная лістоўка, у якой паведамлялася, што ў адпаведнасці з пастановай агульнага сходу Дзісенскай камуністычнай арганізацыі ад 10 мая аб'яўляецца насельніцтву г. Дзісны і Дзісенскага павета, што «ввиду успокоения» хваляванняў сярод насельніцтва і «полней-шего закрепления» савецкай улады ў павеце, а таксама прыбыцця ў Дзісенскі павет вайсковых часцей, Дзісенскі рэўком, які быў утвораны 25 красавіка, распускаецца, а ўся ўлада грамадзянскага характару пераходзіць да Дзісенскага павятовага выканкома. Пра настроі насельніцтва ў гэты час яскрава сведчыць справаздача старшыні судова-следчай камісіі Віленскага губваенкома Беліна і палітагітатара Афанасьева ад 1 ліпеня 1919 г. аб паездцы ў Чарневіцкую воласць з інспекцыяй стану партыйнай і савецкай работы: «Калі размова зайшла пра камуністычную партыю, у натоўпе пачуўся грозны гул і крыкі «не жадаем камуністаў, давайце нам бальшавікоў». Калі ж людзям прыезджыя агітатары растлумачылі, што бальшавікі і камуністы гэта адно і тое ж, «пасыпаліся пагрозы ў бок павятовых камуністаў, гаворачы, што камуністы забіраюць пад пагрозай зброі апошні пуд хлеба і кавалак сала...». Інспектары робяць вывад, што неабходна правесці чыстку камуністычных ячэек у павеце, бо нельга паручыцца, што пры такім стане рэчаў на гэтай глебе не ўспыхне паўстанне. Газета «Звязда» ад 1 ліпеня 1919 г. надрукавала артыкул свайго карэспандэнта пра стан спраў у Дзісенскім павеце. Адны падзагалоўкі гавораць пра многае - «Свая рэспубліка», «Арышт выканкома», «Контррэвалюцыйны рэўком» і г.д. Аўтар Р. Раўсвіс пісаў: «Перакачоўваючы з адной рэспублікі ў іншую, дзісенскія верхаводы гаспадарылі па сваім жаданні. У аснову мясцовай палітыкі ставілі сялян -- «апору рэвалюцыі», па словах старшыні выканкова Ляскоўскага. Лясы высякаліся, маёнткі раздаваліся... У савецкіх маёнтках, праўда, нешматлікіх ва ўсім павеце, рабочыя жалавання яшчэ ні разу не атрымлівалі, маёнткамі кіруюць старыя «жондцы»... У многіх месцах не маюць нават ніякага разумення пра тое, што існуе ўлада рабочых і бяднейшага сялянства... Рабочым савецкіх маёнткаў, якія неаднаразова звярталіся ў выканком за жалаваннем, адказвалі: «Няма грошай, цэнтр не дае». Для сваіх патрэб выканком умеў адшукваць неабходныя сродкі. Увесь павет тросся ад тэрору, які праводзіў выканком. Нават пасля таго, як члены гэтага выканкома былі арыштаваны і пасаджаны ў турму, усе баяліся нават заікнуцца пра іх бясчынствы і беззаконні, якія рабіліся, з-за боязі адмаўляліся даваць паказанні.

Усяго не пералічыць, што рабілася ў своеасаблівай «Дзісенскай рэспубліцы» да прыбыцця ў Дзісну Віленскага губернскага ваеннага камісарыята... Вынікі такога гаспадарання далі моцна адчуць сябе ў павеце. 3 прыбыццём у Дзісну партыйных таварышаў работа як партыйная, так і савецкая пайшла новым струменем. Наладжаны быў шэраг мітынгаў, сходаў, лекцый, адно вялікае народнае гулянне...».

Улічваючы складанае ваеннае становішча, павятовыя ўлады вялі актыўную мабілізацыю ў Чырвоную Армію. Як адзначала «Звязда» ў тым жа нумары за 17 мая, у павеце была «назначана мабілізацыя 4 узростаў» і меркавалася, што колькасць сем'яў чырвонаармейцаў «павялічыцца да 2 тысяч». Калі ўлічыць, што ў складзе польскай арміі таксама служыла нямала беларусаў, можна ўявіць глыбіню той трагедыі, у якую трапіў беларускі народ.

Вясной 1919 г. польскае войска захапіла Вільню і Гродна. Яго часці занялі Паставы і рухаліся ў вапрамку Глыбокага. Глыбоцкі Савет накіраваў насустрач ім свой атрад на чале са Стоцікам. У раёне станцыі Варапаева адбыўся бой, у якім камандзір атрада загінуў. Легіянеры адступілі, атрад вярнуўся ў Глыбокае, дзе з ваеннымі ўшанаваннямі былі пахаваны загінуўшыя.

У Вільні Ю. Пілсудскі звярнуўся з адозвай да жыхароў былога Вялікага княства Літоўскага, у якой абяцаў, што народ сам вырашыць свае ўнутраныя справы -- нацыянальныя і рэлігійныя. Адбыліся пэўныя кантакты прадстаўнікоў БНР, беларускіх арганізацый з польскімі ўладамі. Адбыўся з'езд беларускіх дэлегатаў Віленшчыны і Гродзеншчыны, які адстойваў ідэю літоўска-беларускай федэрацыі. У чэрвені 1919 г. абрана Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гродзеншчыны на чале з ураджэнцам Глыбокага К.С. Дуж-Душэўскім. Спадзяванні беларускіх адраджэнцаў на прыхільныя адносіны кіраўніка Польскай дзяржавы Пілсудскага да ідэі БНР, па сведчанні гісторыкаў, мелі пад сабой пэўныя падставы, бо не выключана, што ў Пілсудскага былі федэралісцкія памкненні, пра што сведчылі яго некаторыя заявы.

Ваенная сітуацыя складвалася на карысць Польшчы. У аператыўнай зводцы палявога штаба Рэўваенсавета рэспублікі ад 19 жніўня 1919 г. паведамлялася пра баі, якія вялі адступаючыя часці Чырвоыай Арміі ў полацкім напрамку ў раёне Забор' я, Глыбокага і на ўсход ад Докшыц. Такім чынам, з канца лета 1919г. Глыбоччына апынулася ў зоне польскай акупацыі. Тут быў уведзены асаблівы адміністрацыйны падзел: павет-раён-гміна. Так, раён 2-і і Глыбокае ўключаў гміны Глыбоцкую, Задескую, Пліскую, Празароцкую. Павет узначальваў староста, раён -- начальнік, гміну -- войт. Войтам Глыбоцкай гміны служыў Юзаф Ракоўскі. У Глыбокім і наваколлі размяшчалася 8-я пяхотная дывізія, загады камандаваыня яной вызначалі дзейнасць адміністрацыі раёна і гмін. Так, 8 лістапада дзісенскі староста пісаў начальніку раёна 2-га Глыбокага: «Даручаю ў 4-дзённы тэрмін рэквізаваць 400 доўгіх кажухоў для 8-й пяхотнай дывізіі». За кошт насельніцтва ажыццяўлялася і харчовае забяспячэнне вайсковых часцей. За тры тыдні лістапада - снежня у насельніцтва раёна 2-га Глыбокага было забрана: аўса -- 2833 пуды, жыта -- 3723, ячменю -- 530 пудоу. 5 снежня войтам Глыбоцкай і Залескай гмін, дзе не былі выкананы у тэрмін абавязковыя пастаўкі, было накіравана папярэджанне: да 7 снежня выправіць становішча, а калі гэтага не адбудзецца, то вінаватых чакае штраф у 2000 рублёу і карная экспедыцыя па зборы падаткаў у двайным памеры. 11 снежня кожнай гміне была даведзена новая раскладка: сабраць па 6000 пудоў сена і па 2000 пудоў саломы.

У Глыбокім размяшчаўся палявы шпіталь №206, прадукты для якога таксама збіраліся ў мясцовага насельніцтва.

У кастрычніку ўлады пачалі праводзіць перапіс ці, як тады пісалася, ствараць генеральны спіс насельніцтва. У рамках гэтага мерапрыемства была вызначана колькасць вернікаў Глыбоцкай праваслаўнай парафіі, якая на 13.12.1919 г. склала 6907 чалавек з магчымай іх пераарыентацыяй на бліжэйшыя прыходы ў в. Кавалі (прыхаджан 2794, за 9 вёрст ад Глыбокага), капліцу ў в. Забелле (за 4 вярсты ад мястэчка).

Школы не працавалі, але спробы праводзіць заняткі самачынна зафіксаваны ўладамі. 30 верасня школьны інспектар Віленскай акругі распарадзіўся беларускія школы, якія працавалі самачынна, закрыць і даў тлумачэнне, што беларускія школы могуць быць адкрыты пры ўмове, што грошы на іх утрыманне дадуць гміны. У адносінах да рускіх школ забарона заставалася ў сіле.

Цяжкае становішча насельніцтва, выкліканае вайной, разрухай, антысанітарыяй, ускладнілася шматлікімі захворваннямі. У канцы лістапада ў в. Харошкі (побач з Глыбокім) распаўсюдзілася эпідэмія тыфу, колькасць хворых на 1 снежня дасягнула 15 чалавек.

У кастрычніку 1919 г. лінія фронту праходзіла па Заходняй Дзвіне да Полацка, праз Лепель на Барысаў і на поўдні па рацэ Бярэзіна. Урад Савецкай Расіі гатовы быў пайсці на значныя тэрытарыяльныя ўступкі польскаму боку (за кошт беларускіх зямель), але апошні не прыняў гэтых прапаноў, бо спадзяваўся на большае. Вясной 1920 г. польскія войскі пачалі лакальнае наступленне ў Беларусі. 14 мая на ўчастку Полацк--Дзісна войскі Паўночнай групы Чырвонай Арміі фарсіравалі Заходнюю Дзвіну і захапілі плацдармы на левым бераз ракі, 15-я армія прарвала фронт паміж Лепелем і Полацкам і разам з Паўночнай групай перайшла ў наступленне. Палякі былі адкінуты за Паставы. Было вызвалена і Глыбокае. Уладу тут пачаў ажыццяўляць рэвалюцыйны камітэт. Але ў пачатку чэрвеня перавага была зноў на баку польскай арміі. Як паведамлялася ў ваеннай зводцы ад 5 чэрвеня 1920 г., пад націскам праціўніка Чырвоная Армія пакінула мястэчка Глыбокае, пасля чаго размешчаныя на поўдзень ад мястэчка часці былі адведзены на новыя пазіцыі за 20 вёрст на паўднёвы ўсход ад Глыбокага. Члены Глыбоцкага рэўкома перабраліся ў Дзісну, дзе сталі працаваць у павятовым рэўкоме. Так, А.Сабалеўскі ўзначаліў аддзел народнай асветы.


Подобные документы

  • Канфесіянальная гісторыя Беларусі - складаная і шматгранная. Канфессiйная сiтуацыя на Беларусi у другой палове XIX - пачатку XX ст. Канфесiйнае заканадауства у дачыненнi да культавага будаунiцтва. Становiшча у будаунiцтве розных культавых будынкау.

    дипломная работа [141,4 K], добавлен 12.05.2013

  • Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (40 тыс. гадоў да н.э. - 3-2 тыс. гадоў да н.э.). Індаеўрапейцы – першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы (3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу). Балты і з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі.

    реферат [25,0 K], добавлен 16.03.2010

  • Звесткі аб насельніцтве Беларусі ў працах антычных і арабскіх аўтараў. Польская храністы яб гісторыі беларускіх зямель. Гістарычныя веды ў творах царкоўна-рэлігійнай палемікі XVI-XVII стст. Лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі пра падзеі в Беларусі.

    реферат [75,3 K], добавлен 04.03.2009

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.

    реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010

  • Армія Краёва - падпольная ваенная арганізацыя 1942-1945 гг. - на Мядзельшчыне. Разрыў адносін паміж СССР і польскім эмігранцкім урадам. Вызваленне жыхароў Мядзеля от нямецка-фашысцкімі захопнікаў. Населеныя пункты Мядзельскага раёна, якія былі знішчаны.

    реферат [16,2 K], добавлен 03.06.2011

  • Сялянскі рух, яго прычыны і асаблівасці. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі. Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі. Стварэнне першых сацыял-дэмакратычных арганізацый. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый.

    контрольная работа [25,2 K], добавлен 24.11.2010

  • Прычыны глыбокага эканамічнага заняпаду Беларусі ў XVII-XVIII ст. Рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва. Развіццё сельскай гаспадаркі, гарадоў. Эканамічны ўздым у Беларусі ў другой палове XVIII ст., сацыяльна-эканамічнае значэнне яе далучэння да Расіі.

    реферат [20,0 K], добавлен 21.01.2011

  • Сярэдзіна XVII ст. як пачаток разбуральнага веку ў гісторыі Беларусі. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры. Барока на беларускiх землях. Развіццё асветы і навукі. Прыгонны тэатр. Мастацкія вырабы мануфактур і іх значэнне, асартымент і разнавіднасці.

    презентация [4,1 M], добавлен 24.09.2013

  • Агульная характарыстыка гісторыі Беларусі: перыяд дзейнасцi у Беларусi кароткачасовых дзяржаўных i адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак, сецыфiка наступнага этапу развiцця заканадаўства БССР. Асноўныя вiды заканадаўчых дакументаў навейшага часу.

    реферат [25,5 K], добавлен 03.12.2008

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.