Гісторыя Глыбоччыны

Гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Прамысловы патэнцыял, аграпрамысловы комплекс, гандлёвы дзейнасць; населеныя пункты. Глыбоччына з пачатку гісторыі і до сучаснаго стану; знамянальныя даты; культура і таланты.

Рубрика История и исторические личности
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 18.06.2014
Размер файла 350,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

У брыгадзе «Кастрычнік» усе любілі і ведалі семнаццацігадовую Ніну Райсп. Яна была разведчыцай у 3-м атрадзе. Смеласці І знаходлівасці партызанкі маглі пазайздросціць мужчыны. «Іскрыстая наша маладосць!» -- любіла паўтараць дзяўчына. Мела сэрца чулае і добрае, за кожнага перажывала. Смелую і высакародную дзяўчыну прызначылі начальнікам атраднай разведкі. На новай пасадзе адзначалі не толькі ініцыятыўнасць і аператыўнасць начальніка разведкі Ніны Райсп, а і ўласцівыя жанчынам высокую дакладнасць і акуратнасць. Шмат слаўных баявых спраў было на рахунку атрадных разведчыкаў. Аднойчы, гэта было вясной 1943 г., Ніна з двума таварышамі вярталася з разведкі. Каля в. Галубічы партызаны натрапілі на засаду. Варожая куля цяжка параніла Уладзіслава Бондара. Дзяўчына кінулася яму на дапамогу. Група варожых аўтаматчыкаў, убачыўшы гэта, спрабавала захапіць яе. У апошні момант Ніна выхапіла пісталет і пачала адстрэльвацца, але і сама ўпала, смяротна параненая.

Партызанкай брыгады «Няўлоўныя» была і наша зямлячка Аляксандра Сяргееўна Стасючонак. Сваю баявую дзейнасць яна пачынала з падпольнай работы: перадавала партызанам звесткі пра нямецкія часці, даставала для байцоў патроны і гранаты. Два яе старэйшыя браты ўжо знаходзіліся ў партызанах, збіралася да іх і Аляксандра. Аднак была схоплена варожай разведкай і прыгаворана да расстрэлу. Цудам удалося збегчы дзяўчыне. Яна адразу накіравалася да партызан. Была ў падрыўной групе, удзельнічала ў баях пры ўзяцці станцыі Юрацішкі і іншых варожых гарнізонаў. Пасля вайны працавала настаўніцай.

У дваццаць гадоў стала партызанкай брыгады імя Кароткіна Еўдакія Паўлаўна Градоўкіна з в. Гатаўшчына. Да вайны яна скончыла медыцынскае вучылішча і ў брыгадзе была незаменным чалавекам. Многім выратавала жыццё гэта жанчына. Пасля вызвалення да самай пенсіі Еўдакія Паўлаўна працягвала лячыць людзей. I на пенсіі яна працягвала дапамагаць аднавяскоўцам, якія звярталіся па старой памяці да свайго фельчара.

Марыя Венядзіктаўна Мірош -- былая партызанка 1-й брыгады імя Суворава. Непасрэдна ў баявых аперацыях яна не ўдзельнічала. Аднак руплівыя і нястомныя рукі гэтай жанчыны заўсёды былі ў рабоце. Марыя Венядзіктаўна шыла і цыравала вопратку партызанам, мыла бялізну, гатавала ежу. I ўсё гэта рабілася ў непрыстасаваных паходных умовах. Страта сына, блакада, людское гора зрабілі адбітак на тады яшчэ зусім маладым жаночым твары. Але ішоў час, звыклася, зразумела, што не ў адной яе гора і трэба жыць і працаваць. Адной з першых запісалася ў калгас, які толькі арганізаваўся. Пакуль былі сілы -- працавала, дзе толькі патрэбны былі рабочыя рукі.

Вера Юльянаўна Рачкоўская з Псуеўскага сельсавета спачатку выконвала заданні разведгрупы I.А. Петрусенкі, хадзіла на чыгуначныя станцыі Зябкі і Празарокі за звесткамі, што збіралі і перадавалі агентурныя разведчыкі. Аднойчы яна ледзь не трапіла ў рукі ворагаў. За ёй гналіся гітлераўцы, схапілі, аднак дзяўчына паспела ў кустах схаваць запіску. За Веру паручыліся суседзі. Пасля гэтага яна вымушана была пайсці ў партызанскую брыгаду імя Суворава. Была сярод тых, хто ішоў на прарыў блакады ў в. Кульгаі ў пачатку мая 1944 г.

Партызанскай маці называлі лясныя салдаты Міхаліну Ігнацьеўну Ананіч. Жанчына гатавала партызанам абеды, мыла бялізну, хадзіла на выкананне баявых заданняў. Два яе сыны, Вікенцій і Генадзь, дачка Марыя і муж былі партызанамі. Марыя загінула вясной 1944 г. ў час блакады. Яе імя есць на мармуровай пліце номніка ў парку в. Псуя.

Соф'я Іванаўна Рудак з в. Касавінка. Зося, так яе звалі партызаны, выконвала дыверсійныя заданні 1-й брыгады імя Суворава. Яна даставіла ў в. Зябкі міны і разам з Верай Шлецкай вывела са строю млын, распаўсюджвала лістоўкі, партызанскую газету.

У небе Глыбоччыны

У вызваленні Глыбоцкага раёна, як і ва ўсёй Беларускай аперацыі, вялікую ролю адыграла авіяцыя. У цесным узаемадзеянні з наземнымі войскамі савецкія летчыкі не давалі ворагу спакою ні днём, ні ноччу.

Васіль Мікалаевіч Осіпаў быў камандзірам эскадрыллі. 16 верасня 1943 г. за баявыя заслугі быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, а 20 чэрвеня 1942 г. яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У канцы 1943 г. 5-ы гвардзейскі авіяполк далёкага дзеяння быў пераведзены на Ленінградскі фронт. Лётчыкі выляталі на далёкія адлегласці і наносілі сакрушальныя ўдары праціўніку. Неаднойчы гвардыі капітан В.М. Осіпаў вадзіў еваю эскадрыллю бамбіць варожыя эшалоны на чыгунках Віцебскай вобласці, у тым ліку ваенныя аб'екты на станцыі Глыбокае. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета ССР ад 13 сакавіка 1944 г. гвардыі капітану В.М. Осіпяву прысвоена званне двойчы Героя Савецкага Саюза. Ён з экіпажам самалёта «1Л-4» знішчыў у паветры 38 варожых самалётаў, скінуў больш як 500 тон бомбаў.

Старшы лентэнант Іван Мікалаевіч Сялягін быў камандзірам эскадрыллі ў 6-м асобым гвардзейскім авіяпалку. У 1943--1944 гг. ён удзельнічаў у паветраных баях у небе Глыбоччыны і іншых раёнах Віцебшчыны. На Беларусі і ў Прыбалтыцы ён зрабіў 167 баявых вылетаў. 18 жніўня 1945 г. гвардыі старшаму лейтэнанту I. М. Сялягіну было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Аляксей Панцялеевіч Шкулепаў быў камандзірам 949-га штурмавога авіяцыйнага палка. Ён шмат зрабіў для разгрому гітлераўцаў на Віцебшчыне. Камандзір палка і яго баявыя таварышы кіравалі выдатнымі штурмавікамі «ІЛ-2» і не аднойчы былі ў небе над Глыбокім, Падсвіллем, Зябкамі, Канстанцінавым, Загаддем, атакавалі варожыя войскі на дарогах. «Лятаючыя танкі» не давалі спакою фашыстам ні днём ні ноччу.

У вызваленні Глыбоччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ёсць заслуга 949-га авіяцыйнага палка і яго баявога камандзіра. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 ліпеня 1944 г. маёру А.П. Шкулепаву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Мікалай Іванавіч Шатаеў быў камандзірам эскадрыллі 3-га гвардзейскага авіяцыйнага палка далёкага дзеяння. Самалёты палка ляталі на далёкую адлегласць і ў асноўным ноччу. Бамбілі варожыя эшалоны на чыгуначных вузлах і станцыях. Вораг баяўся партызан, іх «рэйкавай вайны», і таму чыгуначныя саставы збіраліся на станцыях. Тут іх часта і накрывалі эскадрылі Шатаева. Усяго камандзір эскадрыллі зрабіў 225 бавых вылетаў. Шмат разоў прылятаў у неба Віцебскай вобласці адзіночным экіпажам, але часцей са сваёй эскадрылляй. Лётчыкі дапамагалі партызанам, скідваючы на парашутах боепрыпасы, зброю, радыстаў.

У 1943 г. гвардыі маёру М.I. Шатаеву даводзілася некалькі разоў бываць у небе над Глыбоцкім раёнам. Нават сам факт прылётаў савецкіх самалётаў узнімаў настрой насельніцтва. А з лістовак, якія скідвалі лётчыкі, людзі ведалі праўду пра вайну і становішча на фронце. Мікалаю Іванавічу Шатаеву ў маі 1945 г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Гвардыі капітан Пётр Аляксеевіч Бальшакоў служыў у 3-м гвардзейскім авіяпалку. Штурман Бальшакоў некалькі разоў удзельнічаў у налётах на станцыі Глыбокае і Падсвілле. Лятаў не толькі бамбіць. На борце самалёта кожны раз было па 10000 экзэмпляраў лістовак, якіх на часова акупіраванай фашыстамі зямлі чакалі з нецярпеннем.

Калі ў жніўні 1944 г. гвардыі капітана П.А. Бальшакова ўзнагародзілі ордэнам Леніна, на яго рахунку было 238 баявых вылетаў. А наперадзе была яшчэ вайна, былі новыя па-леты.

Герой баёў за Дняпро

Казлоў Пётр Міхайлавіч. Герой Савецкага Саюза (17.10.1943). Генерал-лейтэнант (1944). Нарадзіўся 24.07.1893 г. у в. Залеснае (былая назва вёскі Калена) Глыбоцкага раёна. З сялян. Беларус. Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1926). З 1917 г. ў Чырвонай гвардыі, потым у Чырвонай Арміі. Удзельнік грамадзянскай вайны на Паўночным Каўказе. У час Вялікай Айчыннай вайны з 1941 г. на Паўднёвым, Паўднёва-Заходнім, Паўночна-Каўказскім і Цэнтральным франтах -- намеснік камандуючага, камандуючы арміяй, камандзір стралковага корпуса. Удзельнік абароны Растова, вызвалення Нальчыка, Пяцігорска, Кіславодска, Есентукоў. П.М. Казлоў асабліва вызначыўся ў баях за Дняпро на поўнач ад Кіева. У верасні 1943 г. корпус пад яго камандаваннем з ходу фарсіраваў раку, захапіў плацдарм, чым забяспечыў пераправу часцей арміі. П.М. Казлоў памёр пасля цяжкага ранення 174.1944 г. Пахяваны ў Маскве на Новадзявочых могілках. Імем героя названа вуліца ў Пяцігорску, у пасёлку Гарачаводскім пастаўлены помнік. У в. Псуя ўстаноўлены мемарыяльны знак земляку.

4.5 Вуліца ветэранаў

Вуліца Мікалая Астроўскага нічым у райцэнтры на першы погляд не вылучалася. Аднак гэта не так. Яна прыкметная тым, што на гэтай вуліцы адначасова пражывала 13 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Адны з іх ваявалі на франтах, другія змагаліся ў партызанскіх атрадах. Усе яны, не шкадуючы сіл і жыцця, абаранялі нашу Радзіму ад фашысцкага нашэсця.

Многіх з іх ужо няма ў жывых, але іх суровы і гераічны лёс, іх высакародныя справы назаўсёды застануцца ў людской памяці

Аб некаторых з іх наш расказ.

Жыгараў Аляксандр Сцяпанавіч, падпалкоўнік запасу, былы намеснік камандзіра палка 86-й гвардзейскай стралковай дывізіі, удзельнік баёў за Сталінград, Нікалаеў, Адэсу, за вызваленне краін Еўропы ад нямецка-фашысцкага нашэсця.

Кадравы ваенны, Аляксандр Сцяпанавіч 20 гадоў праслужыў у Савецкай Арміі. Першае знаёмства з Глыбокім адбылося ў 1939 г., калі ён удзельнічаў у вызваленні Заходняй Беларусі, вызваляў таксама Дзісну, Лужкі, Глыбокае, Паставы. Потым удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне 1939--1940 гг.

У 1942 г. выпускнік ваеннай акадэміі А. С. Жыгараў трапіў на Сталінградскі фронт. Малады, але ўжо абстраляны камандзір храбра вёў у бой сваіх салдат. I няхай невялічкай была першая перамога над фашыстамі ў раёне станцыі Качалінская, каля хутароў Паньшына і Ніжве-Гнілаўск, воінам гэты бой яшчэ больш надаў мужнасці і храбрасці.

Пасля Сталінградскай бітвы ўдзельнічаў у вызваленні Растова, Адэсы, Нікалаева, Малдовы, Румыніі, Балгарыі, Югаславіі, Венгрыі, Аўстрыі, Чэхаславакіі.

Прыпамінаючы апошні бой пасля Перамогі, А.С. Жыгараў расказваў:

-- Так ужо здарылася, што калі ва ўсіх гарадах і вёсках нашай Радзімы людзі радаваліся з выпадку капітуляцыі гітлераўскай Германіі, наша дывізія павінна была яшчэ змагацца супраць рэшткаў фашысцкіх вонск. Было гэта ў Аўстрыі, у горадзе Зеебарн. Загад камандавання мы выканалі ўдала. I толькі тады з палёгкай уздыхнулі. Адчулі, што сапраўды прыйшла доўгачаканая Перамога.

Аляксандр Сцяпанавіч быў двойчы паранены. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі і 13 медалямі, у тым ліку за вызваленне Бялграда, Прагі, Вены, Будапешта.

Акулёнак Софя Данілаўна, былая партызанка 1-й мінскай партызанскай брыгады.

Былы начальнік штаба 1-й Мжскай партызанскай брыгады М. М. Джагараў даў такую характарыстыку Соф'і Данілаўне: «выконвала партызанскія даручэнні разведвальнага характару, хадзіла ў разведку, уважліва сачыла, як арганізавана ахова мастоў, калі і колькі праходзіць паяздоў, як ахоўваюцца дарогі, ці можна да іх падысці партызанам. Іншы раз праводзіла партызан па балотах, лясах. У разведку хадзіла адна, расклейвала лістоўкі. расказвала жыхарам вёсак зводкі Саўінфармбюро. Дастаўляла ў партызанскі атрад соль, медыкаменты, паперу для падпольнай газеты «Чэрвеньскі партызан». Колькі трэба было мець адвагі, мужнасці 18-гадовай дзяўчыне, каб адной ісці цёмным лесам, балотамі, уцякаць ад фашысцкіх куль.

Уся сям'я Соф'і Данілаўны з першага дня вайны была звязана з партызанамі, дапамагала ім, чым магла. Соф'я была сувязной. Аднойчы сусед-здраднік выдаў сям'ю фашыстам. Соф'і цудам удалося выратавацца. А бацька, маці, сестры, нават стрыечныя, загінулі ў канцэнтрацыйным лагеры Трасцянец.

Пасля вайны Соф'я Данілаўна скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт імя У I. Женіна, доўгі час працавала настаўніцай у Глыбокім.

Акулёнак Міхаіл Аляксеевіч, былы стар-шы сяржант 2-й паветранай Арміі. Міхаіл Аляксеевіч праходзіў тэрміновую службу ў радах Чырвонай Арміі, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. Адразу ж з сябрамі-аднапалчанамі трапіў на 1 -ы Украінскі фронт. Усю вайну з першага да апошняга дня быў ён на фронце. Служыў тэхнікам на ваенным аэрадроме. Праз яго рукі прайшлі тысячы самалётаў, якія ён рыхтаваў да бою.

Працавалі суткамі, без адпачынку. Кожны рабіў усё, каб наблізіць светлы дзень Перамогі. Для Акулёнка шлях да гэтага дня праходзіў праз Варонеж, Стары Аскол, Перамышль, Жытомір, Сумы... Ратны подзвіг воіна адзначаны баявымі ўзнагародамі.

Плюскова Лідзія Данілаўна, былая медыцынская сястра, начальнік санчасці атрада імя М. I. Кутузава партызанскай брыгады імя Г. К. Жукава. Вайна так нечакана ўварвалася ў белыя палаты бальніцы горада Невеля, дзе працавала Ліда медыцынскай сястрой, што і апамятацца дзяўчына не паспела, як апынулася ў натоўпе бежанцаў. А куды бегчы? Немцы топчуць родную Расоншчыну. У Вялікія Лукі, куды эвакуіравалася бальніца, дарогі няма. Бачачы на кожным кроку смерць, спаленыя вёскі, разбураныя гарады, Ліда вырашыла вярнуцца назад дадому і змагацца. Яна ўжо ведала, чула, што там дзейнічаюць партызаны. Так дзяўчына зрабіла свой выбар.

Прыход медыцынскай сястры партызаны сустрэлі з радасцю. Дзяўчыну прызначылі начальнікам санчасці.

-- Ні інструментаў, ні медыкаментаў, нават бінтоў не было спачатку, -- успамінае Лідзія Данілаўна.

I ўсё ж, як магла, дапамагала параненым. Самымі простымі спосабамі спыняла крывацёкі, рабіла перавязкі. Потым партызаны пачалі даставаць медыкаменты, інструменты і працаваць стала лягчэй.

Многім параненым Лідзія Данілаўна выратавала жыцце, аблегчыла пакуты.

Плюскоў Віктар Нічыпаравіч, маёр у запасе, былы камандзір партызанскага атрада імя М. I. Кутузава брыгады імя Г. К. Жукава.

Як самая дарагая рэліквія захоўваецца ў доме Плюсковых ордэн Чырвонага Сцята. Узнагароду гэту Віктар Нічыпаравіч атрымаў у 1949 г. Толькі праз 5 гадоў ордэн знайшоў свайго героя. Гэта ўзнагарода нагадвае яму адну з самых памятных падзей суровых ваенных гадоў.

Было гэта ў 1944 г. Чырвоная Армія гнала фашыстаў на Захад.

Атраду імя Кутузава, які дыслацыраваўся на Браслаўшчыне, пад камандаваннем Віктара Нічыпаравіча, было загадана разграміць варожы гарнізон у пасёлку Опса.

Аперацыя была не з лёгкіх. Паводле даных партызанскай разведкі, гарнізон быў вельмі ўмацаваны. Стала вядома і іншае. Некалькі месяцаў умацаванні будавалі тут савецкія ваеннапалонныя. Вось іх партызаны і вырашылі выкарыстаць. Партызаны наладзілі з імі сувязь, дамовіліся пра сумесныя дзеянні і ў адну ноч гарнізон быў разгромлены. У палон было захоплена нямала гітлераўцаў, у тым ліку і камендант гарнізона лейтэнант Дыкман. Разграміўшы фашысцкі гарнізон у пасёлку Опса, партызаны значна аблегчылі насгупленне часцей Чырвонай АрміІ. За гэту ўдала выкананую аперацыю партызан В. Н. Плюскоў атрымаў баявы ордэн.

Бруханава Ніна Аляксандраўна, былаяпартызанка, тэлефаністка 2-й партызанскай брыгады імя Панамарэнкі.

Вёска Вялікія Дольцы Ушацкага раена -- радзіма Ніны Аляксандраўны.

Калі ўсе аднавяскоўцы сталі ісці ў партызаны, 16-гадовай Ніне таксама знайшлася справа у партызанскім атрадзе. Яна стала тэлефаністкай. Дзяўчыне далі невялічкі камутатар, каб трымала сувязь з суседнімі партызанскімі атрадамі.

Партызанскае камандаванне даверыла Ніне і яшчэ адну вельмі сур'ёзную справу. Ідучы ў разведку, дзяўчына павінна была інфармаваць насельніцтва пра справы на фронце. Затаіўшы дыханне, людзі слухалі маладую партызанку, калі яна расказвала пра бітву пад Масквой, Сталінградам, пра подзвігі савецкіх воінаў на фронце.

Бруханаў Савацей Якаўлевіч, былы камандзір партызанскага атрада №1 дыверсійнай брыгады імя Леніна.

Яшчэ ў 1940 г. непадалёку ад шашы Полацк--Віцебск былі пабудаваны дзоты. 24 чэрвеня 1941 г. яны саслужылі добрую службу нашым савецкім воінам.

Полк, дзе служыў Савацей Якаўлевіч артылерыстам, у гэтых дзотах умацаваўся і сустрэў злосным агнём варожыя танкі. Вядома, сілы былі няроўныя. I ўсё ж наступленне ворага на нейкі час было прыпынена. Пакуль фашысты апамяталіся, нашы воіны былі далёка ў лесе. Але выйсці за лінію фронту ўжо не было магчымасці.

Так арганізаваўся дыверсійны партызанскі атрад, якім стаў камандаваць С.Я.Бруханаў. Камандзірам ён быў выбраны таму, што родам з Ушаччыны, добра ведаў гэтыя мясціны.

Дыверсійны партызанскі атрад наводзіў жах на гітлераўцаў. Ды і як было не баяцца храбрых бруханаўцаў! Яны нападалі на варожыя эшалоны нават днём. Добра ўзброеныя і падрыхтаваныя партызаны грамілі фашыстаў у раёне Полацк--Невель--Віцебск.

4.6 Крутымі дарогамі вайны

Многім жыхарам Глыбоччыны давялося ў складзе Чырвонай Apмiiзмагацца з фашысцкай навалай. Адны былі у ліку тых, хто першым сутыкнуўся на заходніх рубяжах краіны, іншыя абаранялі Леніград, Маскву, прымаліўдзел у Сталінградскай ці Курскай бітвах, вызвалялі родную Глыбоччыну.

Мікалай Михайлавіч Мурзіч з калгаса імя Чапаева перад вайной апынуўся ў Карэла- Фінскай АССР на лесанарыхтоўках. Ён, тады яшчэ зyciммалады юнак, iнекалькі хлопцаў- землякоў паехалі туды па працоўным дагаворы. Там iзастала ixвайна. Усе думалi, што першая небяспека прыйдзе з фінскага боку, бо знаходзіліся ўсяго за 7 км ад граніцы. Аднак выйшла інакш. Наюраваліixу Ленінград,бо вораг быў ужо на подступах да горада. Іх курсанцкі батальён першым маршам перакінулі на фронт у раён горада Урыцк. Вось тут Мікола прыняў сваё баявое хрышчэнне, тут iстаялiмужна байцы насмерць. Мікалай нават не здзівіўся, калі аднойчы ў акопе сустрэўcвaixземлякоў з вёскі Ракаўцы Васіля Мацяса iРафаіла Адамовіча.

«Цяпер нават не верыцца, што было такое, - успамінаў пасля Мікалай Mixaйлaвiч. - 24 гадзіны ў сутках. I ўсе 24 гадзіны фашысты вялі агонь. Пачыналі, як правіла, з мімамётнага абстрэлу. Потым iшліў ход гарматы. Потым атака iнаша контратака. Затым усё паўтаралася. Праўда, у нядзелю бывала зацішша. У гэтыя дні немцы ўключалі рэпрадуктары iна розныя лады пачыналіўгаворваць нас, каб мы здаваліся ў палон, што вайна ўжо прайграна, што Масква ўзята, што нам будзе падрыхтавана ледзь не райскае жыццё у ixнiмпалоне».

Да усяго можна прызвычаіцца. I таму, каліаднойчы раніцай замест мінамётнага абстрэлунад акопамі завісла цішыня, байцы адразу насцярожыліся. I нездарма. У той ранакпайшла ў атаку новая танкаваядывізія ворага, якая прыбыла на фронт. Перад акопамі адзінза аднымпачаліўзнікаць здані сталёвыхграмадзін.

«Прапусціць танкі, адсячы пяхоту», - данёсся праз рокат матораў асіплы голас камандзіра роты. Мікалай, схапіўшы з бруствера кулямёт, інстынктыўна прысеў на дно акопа. I ў той жа час зверху неба закрыла дно фашысцкага танка. Варожая машына, не спяшаючыся, пачала прасаваць акоп. «Спакойна, спакойна», - угаворваў сябе Мікалай, трымаючы у руцэ 2 процітанкавыя гранаты. А калі над паўразбураным акопам зноў засвятлела неба, Miкaлaй выглянуў з яго iўбачыў непадалёку танк, які разварочваўся для новага заходу. Хлопец імгненна ацаніў абстаноўку, шпурнуўпад гусеніцы звязку гранат iпачаў з кулямёта паліваць свінцом гітлераўцаў, якія ішліў атаку за танкамі.

У тую раніцу ніводзін варожы танк, які прарваўся за лініо акопаў, не вярнуўся назад. Вечарам падыщлі нашы цягачы iадбуксіраваліixна Kipaўcкiзавод, дзе ленінградцы днём iноччу кавалі зброю. Праз дзень камсорг роты чытаў у акопах свежы нумар «дывізіёнкі», у якім расказвала ся пра иодзвіг Мурзіча, яю ўcтупіўу паядынак з танкам iвыйшаў пераможцам.Салдацкі лёс доўга бярог Мікалая. Але вось аднойчы накрыла акоп варожая міна. Потым байцы адкапалі непрытомнага Мікалая iяго мёртвага напарніка. Цяжкае ранение ў галаву. 3 месяцы i 14 дзён праляжаў ён у шпіталі блакаднага горада. Тут пазнаў Мікалай i другі бок гераічнага жыцця Ленінграда. Ён сам бачыў, як людзі паміралі на хаду ад голаду, быў сведкай таго, як у ix палаце медыцынская сястра, зpабіўшы ўкол байцу, uixa войкнула i апусцілася на падлогу. Праз некалькі мінут яе ўжо мёртвую вынеслі санітары.Потым была доўгая, стамляючая паездка праз Ладагу па «Дарозе жыцця». Была камісія, якая прызнала Мікалая часова небаяздольным з-за цяжкага ранення, была не менш напружаная i небяспечная работа ў Архангельскім порце. I зноў ваенныя дарогі. На гэты раз пачаліся ад Жытоміра i закончыліся ў польскім горадзе Познань.

Аляксандр Трафімавіч Пінязь у пачатку вайны таксама змагаўся на подступах да Ленінграда, быў паранены, лячыўся у шпіталі. Пасля быў накіраваны на Карэльскі фронт, пад Мурманск, дзе ў той час вяліся напружаныя баявыя дзеянні. Быў камандзірам аддзялення разведчыкаў, часта выконваў са cваімібаявымі сябрамі вельмі важныя i небяспечныя заданні. Аб тым, як А. Пінязь з iмiспраўляўся, яскрава гавораць яго ўзнагароды - ордэны Славы II i III ступеней.

У Антона Васілевіча Янчыліна з в. Псуя баявы шлях аказаўся надзвычай доўгім. У вepacнi1939 г. ён удзельнічаў у вызваленчым паходзе Чырвонай Apміiў Заходнюю Беларусь, потым ваяваў на Карэльскім перашыйку ў час савецка-фінляндскай вайны 1939--40 гг. Таму Вяліккую Айчынную вайну ён сустрэў ужо вопытным, «абстраляным» воінам. Зведаўiцяжкія часы няўдач, iгорыч паражэнняў, iстрату баявых сяброў, iрадасць пераможнага, хоць iне менш цяжкага, паходу на Захад. Удзельнічаў у фарсіраванні Віліі i Нёмана, вызваленні Вільнюса, Шаўляя, Каўнаса, у штурме Кёнігсберга. 3 Усходняй Пpycii артдывізіён, у якім служыў А. Янчылін, пepaкiнyлiна ДалёкіЎсход. У якасці камандзіра гарматнага ўзвода ўдзельшчаў у разгроме японскай Квантунскай apмii. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі «За адвагу» iіншымі.

Іван Пятровіч Свечнікаў добра знаёмы многім жыхарам Глыбокага. Ён доўгі час працаваў настаўнікам у сярэдняй школе №1. А ў час вайны капітан I.П. Свечнікаў камандаваў артылерыйскім дывізіёнам. Усюды, дзе нiваявалібайцы яго дывізіёна, яны паказваліўзоры мужнасціiадвагі. Шмат цяжкіх франтавых дарог прайшоў Іван Пятровіч, адзначаны мнoгiмiбаявыміўзнагародамі. У баявым жыцці дывізіёна быў вельміцікааы эпізод, пра які нават у франтавой газеце напісалі. А здарылася вось што.

Снежная баба паявілася дні два назад. Немцы зрабілі яе за ноч. Стаяла яна непадалёку ад нашага пярэдняга краю, на схіле гары, у некалькіх кроках ад нядаўна зазўважанага разведчыкамі дзота. Яна была такая, якую ў расталы зімовы дзянёк лепяць са снегу чырванашчокія хлапчукі: белая, тоўстая, з круглай галавой, з дзіркамі на месцы вачэй. У яе быў зусім бяскрыўдны выгляд. Бачна, немцы ад суму вырашылі заняцца нявіннай дзіцячай забавай, робячы гэтую бабу.

Але капітан Свечнікаў, які добра ведаў звычкіixiтpacцiворага, не надта давяраў яго дабрадушшу.- Чартаўшчына нейкая, - прагаварыў ён, адрываючыся ад стэрэатрубы. Ў-Ну, што ж, праверым...Ноччу па загадзе капітана на пярэдні край выцягнулі 76-міліметровую гармату. Байцы расчысцілі праход сярод глыбокіх снежных заносаў, распрэгліiадвяліў тыл коней, а самі, напружваючы сілы, выкацілі цяжкую гармату ў прыгатаванае ўкрыцце iстаранна замаскіравалі. Свечнікаў вырашыў біць прамой наводкай.

Раніцой, кaлiзусім развіднела, марознае паветра асвятлілася ружовай успышкай iўздрыгнула ад гулкага ўдару. Гэта снарад за снарадам воіны-смельчакі пачалі пасылаць у варожы дзот. Першыя 6 снарадаў далі рыкашэт. Але ўслед за разрывамі з далечыні данесліся крыкі: слізгануўшы па ледзяной паверхні дзота, снарады рваліся ззаду ў рове, дзе знаходзіліся нямецкія зямлянкі. Камандзір батарэі лейтэнант Чакуеў, які карэкціраваў агонь. змяніў прыцэл. Зараз снарады сталідакладна класціся па цэлі...18 снарадаў трапіла ў нямецкі дзот, ураз ператварыўшы яго ў хаатычныя кучы зямлі, разламаных бярвёнаўiчорнага воблака дыму, змяшанага з серабрыстым пылам.- Па бабе агонь!Яшчэ 6 снарадаў выпусціў наводчык Мазанаў, цэлячыся ў снежнас чучала. I пасля кожнага пападання разляталўся ў бакі туга набітыя мяшкі, хваёвыя трэскі. Неўзабаве з бабай было пакончана. Не са снегу яна аказалася зробленай, а з бярвёнаўiмяшкоў з пяском, аблітых вадой i абледзянелых на марозе. Гэта быў нямецкі назіралъны пункт.

Леанід Уладзіміравіч Ткачонак нарадзіўся ў в. Дзмітрыеўшчына. У 1940 г. быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. Павестка ваенкамата застала яго ў кузні, дзе ён працаваў з бацькам.Пад марш «Развітанне славянкі» пакідаў Леанід в. Дзмітрыеўшчына Азярэцкага сельсавета. Сярод прызыўшкоў напаткаў Леаніда Пугаўку. Так два Леаніды з Глыбоччыны трапіліслужыць пад Ленінград на станцыю Левашова. Леанід Ткачонак скончыў палкавую школу, атрымаў званне старшага сяржанта.Калі пачалася вайна, абодва землякі былі накіраваны у Ленінград на Выбаргскую старану. Ноччу ixаддзяленне ўзнімала над Ленінградам аэрастаты, перагароджваючы шлях нямецкім самалётам. А тыя рваліся бамбіць Бадаеўскія склады, дзе захоўваліся прадукты. Фашысты лютаваліўсё больш. Іншы раз абстрэл нaciўхарактар шалёнага агнявога налёту -- спачатку па адным раёне, потым па другім, па трэцім. Часам да 80 батарэй адразу біліпа ўcixраёнах горада. Былі абстрэлы, якія працягваліся 26 гадзін запар. Але ленінградцы змагаліся, а з iмiiнашы землякі. Цяжкія выпрабаванні выпалі воінам, якія абаранялі Ленінград, яны з гонарам выйшлі з ix. Не пусцілі ворага у Ленінград, утрымалі свае рубяжы...Асабліва памятнай падзеяй для Леаніда Ўладзіміравіча засталося навагодняе свята 1942 г., якое байцы сустракаліў сваім непераможным Ленінградзе. Няхай горад узяты ў кальцо, але ў палон, не у рабства. Вось ужо пяты месяц вораг імкнуўся зламаць у ленінградцаў волю да жыцця, зламаць ixдух, адняць веру ў перамогу. Але людзі верылi, што перамога будзе. Фашыстаў ужо адагналі ад Масквы, адбілі зноўЦіхвін. За 900 дзён блакады Леанід Уладзіміравіч талькі раз трапіўу шпіталь. Леанід Канстанцінавіч Пугаўка, заёс свайго земляка на плячах iаддаў медыкам. Поўнае знясіленне арганізма. Каля месяиа прабыў Ткачонак у шпіталі Потым быў наюраваны на Ладажскае возера ахоўваць «Дарогу жыцця». Калі была прарвана блакада Ленінграда, Леанід Уладзіміравіч удзельнічаў у вызваленні гарадоў Чырвонае Сяло, Гатчына, Пскоў, Тарту, фарсіраваў раку Одэр. Удзельнічаўу баях на тэрыторыі Чэхаславакіі, Венгрыі, Аўстрыі, Германіі. За мужнасць iхрабрасць у баях старшы сяржант атрымаў ад камандавання падзяку. 3 12 узнагарод Ткачонка самая дарагая - медаль «За абарону Ленінграда».

Леанід Канстанцінавіч Пугаўка (пра якога ўспаміналася вышэй) быу ў ліку абаронцаўЛенінграда, раздзяляў з iмiўсе цяжкасці тых незабыўных дзён. Потым былі6aiна Курскай дузе пад Кіевам, на Сандамірскім плацдарме, у Польшчы, пад Берлінам. Закончыў вайну ў Празе. Леанід Канстанцінавіч адзначаны многіміўрадавыміўзнагародамі за баявыя справы iза доблесную працу ўмірнычас. Л.К. Пугаўка - Герой Сацыялістычнай Працы.

Рыгор Рыгоравіч Сідорка таксама з лікyабаронцаў горада на Няве. У сотнях баёў удзельнічаў са cвaiмпадраздзяленнем малодшы палітрук Рыгор Сідорка. I вось зімой 1943 г. ён тpaпіўу Ленінград. Цяжка было глядзець на суровы ваенны горад, на знясіленых голадам, холадам, штодзённымі артылерыйскімі абстрэламіiбамбёжкамі людзей. Аб yciм убачаным у Ленінградзе Рыгор Сідорка расказваў байцам.... Гэты бой разгарэўся нечакана. Гітлераўцы кінуліся наперад вялікіміcіламі. Іх падтрымлівалітaнкі, самаходкіiартылерыя. Варожыя аўтаматчыкі павялі шквальны агонь. Адзіг за адным падалі мужныя абаронцы горада. Але яны не адступалі.Раптам на флангу ўзвода змоўк кулямёт. Старшы сяржант Сідорка кінуўся туды. Кулямётчык ляжаў нерухома з акрываўленай галавой. 20 метраў аддзяляла фашыстаў ад нашых пазіцый. I раптам кулямёт загаварыў зноў.Гэта доўгай чаргой ударыў па гітлераўцах старшы сяржант. Раптам тупы ўдар у левае плячо. Рыгор на хвіліну страціў прытомнасць. Нягледзячы на востры боль iцемру ў вачах, ён падняў галаву. Вораг блізка. Адной рукой Сідорка перазарадзіў кулямёт iпрацягваў весці агонь. Міна разарвалася побач. Удар у патыліцу.- Палітрук! Старшы сяржант! Жывы, - ускрыкнуў баец узвода узбек Малдабаеў, калі той адкрыў вочы.Ён дапамог Рыгору Сідорку ўстаць на ногі.-Замок, замок кулямёта, - прагаварыў старшы сяржант iзноў страціў прытомнасць.6 кіламетраў нёс салдат свайго камандзіра. А потым былі шпіталь, работа ў Альшэўскім райваенкамаце Башкірыі, сакратаром Новамаскоўскага райкома камсамола ў Днепрапятроўскай вобласці, iзноў6aiз бандамі недабіткаў фашысцкіх прыхвасняў у Чарнавіцкім раёне. I толькі пасля гэтага Рыгор Рыгоравіч Сідорка вярнуўся на радзіму, да мірнай працы ў калгас «Яблынька». Да ордэна Чырвонай Зоркіiіншых баявых узнагарод прыбавіліся медалімipнaraчасу.

Аляксандр Фёдаравіч Вазнясенскітаксама ўдзельнік абароны Ленінграда. Баявое хрышчэнне атрымаў у пасёлку Вінніца каля Ладажскага возера. Шмат было цяжкіх баёў, iўсюды наша марская пяхота, у якой служыў А. Вазнясенскі, стаяла насмерць. Асабліва памятны быў бой за Печангу. Ветэран успамінае:«Было гэта ў лістападзе 1944 г. Нас, марскіх «пехацінцаў высадзіў эсмінец «Гнеўны». Трэ6а пераадолець 3 кіламетры голай скалістай мясцовасці. а потым штурмам узяць горад, у якім болъш за 15 тысяч фашыстаў. Mapciкiдэсант налічваў 5 тысяч чалавек. I вось мы на беразе. Імкнёмся непрыкметна прабрацца як мага далей. Раптам дзесьці застракатаў кулямёт. Гітлераўцы ўспудзілся.Бой быўкaрoткі, але жорсткі. На свiтaннiПечанга была ў нашых руках. За храбрасць iмужнасць, праяўленыя ў гэтым 6ai, шмат маіх баявых сяброў быліўзнагароджаны ордэнаміiмедалямі. Я атрымаў ордэн Чырвонай 3opкi.

Георгій Паўлавіч Гуніч 10 гадоў жыўiпрацаваў у Глыбокім, потым пераехаў у Мінск. Ён таксама з кагорты абаронцаў горада на Няве. А дакладней, ён абараняў паўвостраў Ханка (Гангут) - савецкую ваенна-марскую базу, незамярзаючы порт на поўначы, які скоўваў нямецкіiфінскі флот, перагароджваўiм шлях да Ленінграда праз Фінскі залнў. Гангутцы паказалі прыклады стойкасціiгераізму. Дзень iноч будавалі яны ўмацаванні, сховішчы i ўкрыцці для асабовага складу iбаявой тэхнікі, адбівалі шматлікія варожыя атакі. 164 дніiночы бясконцага штурму з мора, паветра iсушы не зламалі мужнасці нашых байцоу. Гарнізон ваенна-марской базы Ханка выканаў сваю баявую задачу iбыў эвакуіраваны ў Ленінград. Разам са cвaiмiбаявымі сябрамі Г.П. Гуніч удзельнічаў у абароне Кранпггата, у прарыве iзняцці блакады Ленінграда. 17.1.1944 г. быў цяжка паранены. Гэта быў апошні бой Георгія Паўлавіча. Пасля 11 месяцаў лячэння ў шпіталіён быў дэмабілізаваны як інвалід вайны.

В. Дудзько- кавалер ордэнаў Славы II i III ступеней. У 1945 г. ён змагаўся на 2-м Беяарускім фронце, быў камандзірам сапёрнага ўзвода. Асабліва памятнымі засталіся для яго 6aiна тэрыторыі Германіі. Ветэран расказваў: «20 красавіка наша дывізія выйшла на рубеж ракі Одэр. Паступіў загад размініраваць заходиiбераг, каб забяспечыць далейшы рух нашых часцей.Мы ўсім узводам занялі пазіцыіў рачной пойме iпачалі небяспечную, звычайную сапёрную работу. Раптам на нас абрушыўся артылерыйскі шквал. Адна варожая контратака ішла за адной. Але мы выстаяліў няроўным 6ai- далейшы рух быу забяспечаны».

Сяргей Іванавіч Шаўчэнка восенню 1938 г. быў прызваны на службу ў Чырвоную Apмiю. Tpaпiўу палкавую школу. Атрымаў званне сяржанта iпасаду памочніка камандзіра зенітна-кулямётнага ўзвода. Вайна застала яго ў Закаўказзі. Давялося прайсці доўгі шлях - Кубань, Тамань, Керч, Белгарад i Курск, Харкаў i Палтава, Кіраваград, кpaiны Еўропы - Румынія, Венгрыя, Аўстрыя. У Вене сустрэў доўгачаканы Дзень Перамогі. У адным з баёў, калі фашысцкія сцярвятнікі зграяй абрушыліся на наш аэрадром, С. Шаўчэнка агнём зенітнага кулямёта падбіў 3 фашысцкія самалёты, за што быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Іван Аляксандравіч Гламаздін да вайны быў кадравым ваенным камандзірам. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939 - 40 гг. Вялікую Айчынную вайну сустрэў у Маладзечне, удзельнік цяжкіх абарончых баёў на Міншчыне. Аднапалчане з 160-га артпалка 24-й Самара-Ульянаўскай дывізііпамятаюць яго як чалавека высокага абавязку, добрага таварыша. Пасля знясільваючых кровапралітных баёў полк тpaпiўу акружэнне. У ліку 13 чалавек Іван Аляксандравіч вырваўся з акружэння. Хаваліся ў лясах Лагойскага раёна, рыхтаваліся да разгортвання партызанскага руху. У пачатку красавіка 1942 г. быў створаны партызанскі атрад «Штурм», намеснікам камандзіра яго стаў I.А. Гламаздзін. Тут, у партызанах, пазнаёміўся iса сваёй будучай жонкай Серафімай Фёдараўнай, якая даглядала параненых, была сувязной. 3 орд эны i 18 медалёў сведчаць пра баявое мінулае Іван Аляксандравіча, мае узнагароды i Сірафіма Фёдараўна.

Фёдар Антонавіч Шыцёнак з вайны прыйшоўінвалідам - у баях пад Віцебскам атрымаў цяжкае раненне, у выніку якога страціў нагу. А быў выдатным снайперам. У адным толькі6aiпад Малаяраслаўцам падбіў 7 танкаў, за што быў нават прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза. Праўда, атрымалася так, што ў актыў воіну запісалiтолькі 5танкаў, і Героя ён не атрымаў. Але ўзнагарод у Фёдара Антонавіча хапае - ордэн Чырвонай Зоркі, медалі «За адвагу», «За баявыя заслугі».

Сямён Яфімавіч Тупіцын ваяваў у складзе дыверсійнай групы асобага прызначэння. Баявое хрышчэнне група атрымала пад Масквой, кaлiфашысты з ходу хацелі захапіць стадіцу. Потым дзейнічаліўварожым тыле -узрывалічыгунку, склады з боепрыпасаміiіншыя ваенныя аб'екты, пускалі пад адхон эшалоны. Сямён Яфімавіч узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, многімі медалямі.

Ганна Фядотаўна Зінкевіч родам з Урала. Пасляваенны свой лёс яна звязала з Глыбоччынай. 40 гадоўадпрацавала ў Глыбоцкім аддзяленні Дзяржбанка, за добрасумленную працу ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, носщь званне «Выдатнік Дзяржбанка». I хоць у вайны не жаночы твар, гэта шчырая, добразычлівая жанчына - ветэран вайны, змагалася ў часцях проціпаветранай абароны. Пачынала на Ленінградскім фронце, была начальнікам паста ў 98-м асобным батальёне проціпаветранай абароны (ППА). Атаку за атакай адбівалі артылерысты-зенітчыкі, не было адпачынку нiднём нiноччу, велізарнымі былі нашы страты. Пасля аднаго з цяжкіх баёў Аня хавала адразутpaixcвaixблізкіх сябровак - уральскіх дзяўчат. А яе за тэты бой узнагародзілі медалём «За адвагу». Пасля яна ўдзельнічала ў вызваленні Белаpyci, дайшла да Кёнігсберга. Той незабыўны дзень Перамогі сустрэла ў Полацку. На вайне ў 1944 г. пазнаёмілася са cваім будучым мужам, партызанам-падрыўніком, пазней работнікам міліцыі, Васілём Дзмітрыевічам Зінкевічам. У яго за плячамі таксама нялёгкі багаж ваенных гадоў. Васіль Д змітрыевіч узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «За адвагу» iшшымі, а ўсяго атрымаў 14 узнагарод.

Пётр Антонавіч Драздовіч спачатку быў партызанскім сувязным, дастаўляўкаштоўныя звссткі камандаванню партызанскай брыгады імя Чапаева, потым стаў байцом партызанскага атрада iмяЧкалава. Прымаў удзел у адказных дыверсіях, у многіхцяжкіх баях. Атрад прайшоў каля Глыбокага, Шаркоўшчыны, Miёpaў i ўступіўна тэрыторыю Лaтвii. Тут iзлучыліся партызаны з перадавымі часцямі Чырвонай Apмii. Пётр Драздовіч стаў аўтаматчыкам 265-й стралковай дывізіі. У адным з баёў атрымаў цяжкую кантузію, каля 2 месяцаў праляжаў у шпіталі, напярэдадні фарсіравання Дняпра вярнуўся у строй. Дайшоў з баямі да Берліна, удзельнічаў у апошніх баях на яго вуліцах.

Васіль Сяргеевіч Іўко з Галубіч прайшоў шмат франтавых дарог. Амаль пад канец вайны салдату не пашанцавала - у сакавіку 1944 г. ён быў цяжка паранены. На фронт ужо не вярнуўся, застаўся на ўсё жыццё інвалідам.Усю вайну прайшоўЦімафей Рыгоравіч Kаліцкі. Пасля перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ўдзельнічаў у разгроме мілітарысцкай Японіі. Узнагароджаны 2 медалямі «За адвагу» i iнш.

Іван Міхайлавіч Сініца з Мосара за ратныя iпрацоўныя подзвігі ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонай 3opкiiКастрычніцкай Рэвалюцыі, многімі медалямі. Родам ён з Валагодчыны. У час вайны ўдзельнічаў у вызваленні ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў г. Глыбокае. Тут сустрэўiпакахаўдзяўчыну. Потым з баямі дайшоў да Берліна. А пасля вайны вярнуўся да сваёй Веры, так тут назаўсёды iзастаўся.Антон Іванавіч Бруеў з першых дзён вайны пайшоў на фронт. Змагаўся з ворагам на Калінінскім, 1-м Прыбалтыйскім, Ленінградскім франтах, удзельнічаў у вызваленні Беларусі, Прыбалтыкі. Быў двойчы паранены. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі «За адвагу» iінш.

Васіль Mixaйлавіч Дарашкевіч быў 16- гадовым хлапчуком, калі пачалася вайна. 3 1942 г. ён у партызанах, удзельнічаў у шматлікіх адказных iрызыкоўных аперацыях.

3 1944 г. у Чырвонай Apмii- сувязіст на 1-м Прыбалтыйскім фронце. У баях за Рыгу быў цяжка паранены ў нагу. Трапіў у шпіталь, стаў інвалідам. Васіль Міхайлавіч мае медаль «За адвагу» iіншыя ўзнагароды.

Аляксандр Цімафевіч Сапегаў 17-гадовым узросце стаў партызанам-падрыўніком брыгады імя Варашылава. Быў цяжка паранены, перанёс блакаду. Пасля злучэння партызан з Чырвонай Аріміяй ваяваў у процітанкавай артылерыі. Узнагароджаны медалём «За адвагу» iiнш.

Аляксандр Аляксандравіч Ляшчынскі стаў партызанам у 15 гадоў, быў кулямётчыкам, потым працягваў ваяваць у Чырвонай Арміі. Пры вызваленні Чэхаславакіі быў кантужаны. Мае ўзнагароды.

Іван Юр'евіч Апанасенка пачынаў ваяваць пад Каўнасам. 136-ы полк 5-й дывізіі, дзе ён служыў, з цяжкімі баямі адыходзіў на ўсход. На ўсё жыццё ў памяці засталася абарона Смаленска, калі даводзілася адбіваць па 4-6 варожых атак на дзень. Часта не хапала боепрыласаў, у такія крытычныя моманты байцы падымаліся ўштыкавую атаку. У тых баях ён быў паранены, трапіў у шпіталь, нават не ведаў, што прадстаўлены да ўзнагароды - медаля «За адвагу». А потым была Маскоўская бітва. За мужнасць iсмеласць, праяўленыя ў час яе, Іван Юр'евіч узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, а ўсяго ён мае 14 узнагарод.

Жонка iмуж Hiнa Кірылаў на i Уладзімір Іванавіч Целешы сустрэліся на вайне, у час вызвалення Польшчы. Кожны з ix прайшоў да гэтага нялёгкі франтавы шлях. Ніна Кірылаў на (дзявочае прозвішча Гасюль) была байцом 43-га пражэктарнага палка. Удзельнічала у Сталінградскай бітве, у баях на одэрскім плацдарме, у Берлінскай аперацыі, узнагароджана медалём «За адвагу» i інш. Уладзімір Целеш баявое хрышчэнне атрымаў у складзе 2-га асобнага лыжнага палка, які ахоўваў «Дарогу жыцця» ў Ленінградзе. Потым раненне i шпіталь, пасля выздараўлення тpaпiў у 295-ы асобны батальён сувязі, удзельнічаў у Сталінградскай бітве, з баямі дайшоў са сваёй часцю да Запарожжа. А пасля быў адкамандараваны ў распараджэнне штаба партызанскага руху Польшчы. За выключную адвагу пры выратаванніў час бамбёжкі вайсковай маё масці ўрад Польшчы ўзнагародзіў Уладзіміра Іванавіча ордэнам вышэйшай салдацкай доблесці - крыжам «Bipтyцi мілітары» III ступені.

Уладзімір Васілевіч Краўчонак з Каралевічаў прайшоў доугі баявы шлях, шмат перажыў, перамераў cваімі нагамі як спяваецца ўпecнi, палавіну Еўропы. Удзельнічаў у штурме Будапешта, вызваленні горада Брно ў Чэхаславакіі, закончыў вайну ў Аўстрыі.

Яго аднавясковец Іван Піліпавіч Капылоў на фронце з 1944 г., тады яму споўнілася 17 гадоў. Ваяваўу палку сувязіў складзе дывізіі, якая потым атрымала назву Хінганскай. На захадзе вайна iшлaда завяршэння, таму iвыпаўiм, навабранцам, шлях на усход - ваяваць з мілітарысцкай Японіяй.

Ягор Паўлавіч Ляўніковіч, жыхар в. Галубічы, сутыкнуўся з фашыстаміяшчэ ў 1939 г. Тады ён, вясковы хлопец, праходзіў тэрміновую службу ў Войску Польскім. Служыў радавым пяхоты ў Варшаве. Тут яго iзастала 1 верасня 1939 г. - дзень нападу фашыстаў на Польшчу. Польскія салдаты мужна змагаліся з гітлераўцамі, нават коннай лавінай хадзіліў атаку на танкі. Але не маглі яны процістаяць узброенаму да зубоў ворагу. Ягор, як iтысячыіншых польскіх салдат, тpaпiўу палон. Потым яму iсамому не верылася, як здолеў выжыць тых 5 з лішнім неверагодных гадоў- непасільная праца, паўгалоднае юнаванне, здзею на кожным кроку, кожны дзень у чаканні смерці. У 1944 г. Лаўніковіч быў вызвалены. Ён гарэў жаданнем за усё адпомсціць ворагу. Быў зноў зашчаны ў польскую армію, адразу пайшоў на перадавую. Удзельнічаў у мнorixбаях, быў цяжка паранены ў руку, доўга лячыўся. 3 вайны вярнуўся інвалідам.

Васіль Дзмітрыевіч Чуеў ваяваў у складзе 12-й Пячэжскай брыгады марской пяхоты Паўночнага флоту, з 1942 г. да мая 1943 г. у разведузводзе. Брыгада абараняла паўастравы Рыбацкіi Сярэдна, каля якіх праходзіў мapcкiшлях у порт Мурманск, такі неабходны для Паўночнага флоту. Васіль Дзмітрыевіч успамінае: «Да кастрычіка 1944 г. мы ўвесь час вялі разведвальныя 6ai, не даючы ворагу разгарнуць наступленне на паўастравы. А ў1944 г. было праведзена наступленне войск Паўночнага фронту iмаракоў Пауночнага флоту. У выніку яго былі вызвалены многія парты, а потым вызвалена частка Нарвегіі. Я быў двойчы параненыў тых баях». Васіль Дзмітрыевіч узнагароджаны ордэнам Чырвонай 3opкi,медалём «За абарону Паўночнага Запалярь'я» iінш.

Фелікс Іванавіч Станкевіч спачатку быў сапёрам у партызанскім атрадзе, потым ваяваўна 2-м Беларускім фронце. Удзельнічаў у штурмеКёнігсберга, у фарсіраванні Дняпра, Одэра. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «За адвагу» i інш.

Васіль Мікалаевіч Карась пачынаў ваяваць пад Ленінградам, служыў кулямётчыкам у 74-м палку, потым удзельнічаў у вызваленніБеларуci, Усходняй Пpycii. У час штурму Kёнігcбepгaбыў цяжка паранены 5 кулямі, доўга лячыўся ў шпіталі. Узнагароджаны 2 медалямі «За адвагу» i інш.

Мікалай Іванавіч Спасібёнак ваяваць пачаў у 1945 г., але цяжкасцей франтавога шляху яму дасталося спаўна. Удзельнічаў у вызваленні Польшчы, дайшоў да Германіі. Мае шэраг медалёў.

Пётр Раманавіч Спасібёнак на фронце з 1944 г. Першы бой прыняў на Одэры, у Польшчы. 3 баямі дайшоў да Берліна. Мае ўзнагароды.

Васіль Іванавіч Стасючонак на фронце з 1945 г. Ваяваў у асноўным на 2-м Беларускім фронце, малодшы сяржант. Удзельнічаўу баях за многія гарады Польшчы i Германіі. Быў тройчы паранены. Мае ўзнагароды, шэраг падзяк камандавання.

Іван Дзмітрыевіч Вагура на фронце з 1944 г., ваяваў у 1349-м у артылерыйскім палку. Удзельнічаў у баях ва Усходняй Пpycii, фарсіраваніp. Biслa. Быў паранены. Неаднаразова быў узнагароджаны.

Антон Якаўлевіч Драгун, удзельнічаў у баях на тэрыторыі Усходняй Пpycii, Польшчы, фарсіраваў Одэр. Неаднаразова быуўузнагароджаны.

Сямён Якаўлевіч Драгун пачынаў ваяваць у паргызанах. 3 1 лістапада 1944 г. на фронце.У 1945 г. атрымаў цяжкае раненне ў руку. На гэтым вайна для яго закончылася.

Лявон Ермалаевіч Серафімаў спачатку быў у паргызанах, з 1944 г. у Чырвонай Apмii.

Мікалай Фёдаравіч Серафімаў удзельнічаў у вызваленні Прыбалтыкі, пад Лібавай быў паранены. Пасля лячэння ў шпіталізноў на фронце, служыў у Чырвонай Apмiiда 1950 г. Узнагароджаны медалём «За адвагу» iінш.

Веньямін Антонавіч Карась пачаў ваяваць у сакавіку 1945 г. Быў накіраваны у Германію, дайшоў да Эльбы. Мае 4 падзякі.

Фёдар ЯфімавічБондар - удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939 - 40 гг. У Вялікую Айчынную вайну быў у паргызанах. 3 1944 г. на фронце. Узнагароджаны ордэнам Славы II ступені, медалямі.

Браніслаў Канстанцінавіч Чаўно пачаў свой баявы шлях у 1944 г. з г. Люблін у Польшчы. Быў камандзірам аддзялення 4-й танкавай брыгады. Прымаў удзел у баях на тэрыторыі Германіі, дайшоў да Дрэздэна. У мai 1945 г. у складзе танкавай брыгады быў адпраўлены ў Чэхаславакію. Дзень Перамогт сустрэў у Празе.

Вадзім Іосіфавіч Папёл спачатку быў у партызанах, з 1944 г. у Чырвонай Apмii - кулямётчык 6-га гвардзейскага палка 1-га Прыбалтыйскага фронту. Удзельнічаў у вызваленні Рыгі, шэрага гарадоў Літвы. Быў двойчы па-ранены. Узнагароджанымедалём «За адвагу» i інш.

Пётр Францавіч Гаравец бяў мабілізаваны ў Чырвоную Армію ў 1945 г. Спачатку ваяваў у стралковым палку, потым пераведзены ў 278-ю аэрадромную тэхнічную роту. Быў паранены. Узнагароджаны медалём «За адвагу» i інш.

Міленцій Сямёнавіч Сямчонак пачаў ваяваць у 1944 г. Удзельшчаў у вызваленні Беларусі, у баях на тэрыторыі Усходняй Прусн, пад Кёнігсбергам быў паранены. Тут iскончыў вайну. Узнагароджаны медалём «За адвагу» i iнш.

Уладзімір Сцяпанавіч Суравец спачатку быў партызанам. Са снежня 1944 г. на фронце ў складзе 3-га асобнага артылерыйскага корпуса Рэзерву Вярхоўнага Галоўнакамандавання. Удзельнічаў у вызваленні Варшавы, фарсіраванні Віслы iОдэра, узяцці Берліна. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі.

Іван Гаўрылавіч Хрыпач таксама спачатку быў у партызанах. У 1944 г. стаў кулямётчыкам 220-га гвардзейскага палка. Перамогу сустрэў на тэрыторыі Германіі.

Мікалай Назаравіч Латышаў пачынаў свой баявы шлях у партызанах. 3 1944 г. на фронце, ваяваў у часцях Ленінградскай ваеннай акругі, узнагароджаны медалём «За абарону Ленінграда». У якасці механіка-вадзіцеля танка ваяваў на Беларускім фронце ў 7-й механізаванай брыгадзе. Удзельнічаў у вызваленні Польшчы, Венгрыі, Румыніі, Чэхаславакіі.

Даніла Іосіфавіч Фядзьковіч у час цяжкіх абарончых баёў, якія вяла Чырвоная Армія ў пачатку вайны, тpaпiўу палон. Вызвалены быў толькіў 1944 г. Потым ваяваў на 1-м i 2-м Беларускіх франтах. Удзельнічаў у штурме Кёнігсберга, скончыў вайну на Эльбе. Мае ўзнагароды.Падобны лёс напаткаўi Антона Уладзіміравіча Фядзьковіча. Ён таксама спазнаў пакуты фашысцкага палону, у які тpaпiўу 1941 г. Быў вызвалены ў 1945 г., пайшоў на фронт. У складзе 314-га стралковага палка ўдзельнічаў у баях на тэрыторыі Германіі. Мае ўзнагароды.

Браты Аляксандр i Сафрон Бабічы з в. Гаспараўшчына пайшлі на фронт у 1944 г. Ваяваліў адной стралковай дывізіі. Сафрон увесь час быўна перадавой лініі агню. Ён камандаваў кулямётным аддзяленнем. Аднойчы чырвонаармейцы атрымалі заданне акружыць варожыя часці з тылу. Воіны прабраліся праз вязкае балота iвыйшлі на ўскраіну лесу. Гітлераўцы iне агледзеліся, як на ixззаду пасыпаліся кулі. «Уперад!» - падаў команду Сафрон, падняўшыся ва ўвесь рост iрушыў на ворага. За iм- лавіна людзей са зброяй у руках. Бачачы, што няма куды падзецца, гілераўцы пакідалі зброю iздаліся: каля 100 салдат iафіцэраў было захоплена ў палон.Яшчэ у многіх нялёгкіх баях удзельнічалі браты Бабічы, атрымалі ўзнагароды, шматлікія падзякі камандавання.

Аляксандра Арцёмавіча Адамовіча, маладога камандзіра Чырвонай Apмii, вайна застала ў Арле. У першым жа бaiяму не пашанцавала - быў паранены, 2 месяцы лячыўся ў шпіталі. На жаль, першае раненге было не апошнім, яшчэ 4 разы быў паранены. Вясной 1942 г. разведгрупа, якой ён камандаваў, была накіравана пад Маскву. Фашысты спрабавалі зноў заняць страчаныя раней пазіцыі. Задача разведгрупы заключалася ў тым, каб устанавіць, якія варожыя сілы стаяць перад нашыші войскамі, якое ixузбраенне. Нялёгка было амаль кожны дзень прабірацца ў тыл ворага. У студзені 1943 г. батальён, куды ўваходзіла разведгрупа Адамовіча, быў перакінуты пад Ленінград для прарыву варожай блакады. Потым А.А. Адамовіч ваяваў на Арлоўска-Курскай дузе, на Украіне, Днястры, удзельнічаў у вызваленні Румыніі, Балгарыі, Югаславіі, Венгрыі, Чэхаелавакіі, Аустрыі. У 1943 г. быў прадстаўлены да высокай узнагароды - ордэна Чырвонага Сцяга, аднак узнагарода гэта знайшла яго толькі ў 1950 г. Ордэн Чырвонай Зоркі А.А. Адамовіч атрымаў у 1944 г.

Людвіг Людвігавіч Курыловіч тpaпiў на фронт у 1944 г. Баявое хрышчэнне атрымаў пад Варшавай. Потым былі бaі за Полацк, Торунь, Познань. У сакавіку 1944 г. полк, у якім ваяваў Курыловіч, выйшаў да Балтыйскага мора. У той жа дзень пачаўся штурм Гдыні, добра ўмацаванага порта. 24 сакавіка Людвігразам з усімі падняўсяў атаку. Але да намечанага рубяжа так iне дабег, упаў, цяжка паранены. Непрытомнага салдата падабраліiвынеслі з поля бою санітары. 3 месяцы праляжаў ён у шпіталі. За ўдзел у штурме Гдыні Л.Л. Курыловіч быў прадстаўлены да медаля «За адвагу». Толькі праз некалькі гадоў Л.Л. Курыловіч змог атрымаць сваю ўзнагароду. А яшчэ адзін медаль - «За адвагу» ён паспеў атрымаць на фронце. Вестку аб перамозе Л. Курыловіч сустрэў у шпіталі. Пасля выздараўлення працягваўслужыць у паўночнай трупе войск да 1950 г.

Іван Іванавіч Аніськовіч у 1944 г. стаў байцом 73-га стралковага палка 33-й стралковай дьвізіі. Удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы, Германіі, у штурме Берліна. Узнагароджаны ордэнам Славы II ступені, медалём «За адвагу» i інш.

Салег Bісавічi Вольга Кузьмінічна Тле хучы - муж i жонка. Салег Bicавічадыгеец. Нарадзіўся iрос у горным ауле над ракой Белай, адкуль паехаў у Краснадар у лётнае вучылішча. Тут iзастала яго вайна. Спачатку вежавы стралок, потым штурман Тлехуч ваяваў з фашыстамі ў небе iна зямлі. Смаленск, Карпаты, Будапешт. Раненне, шпіталь, зноў фронт. А калі скончылася вайна, атрымаў накіраванне ў былы Пліскі раён, у ваенны камісарыят. Тут ён i сустрэў сваю спадарожніцу жыцця. Вольга Кузьмінічна, маладая настаўніца, працавала перад вайной на сваёй роднай Ушаччыне. У час вайны спачатку была сувязной партызанскай брыгады Дубава, потым сама стала партызанкай. Удзельнічала ў легендарным прарыве, які адбыўся 4 мая 1944 г. Пасля вайны на педагагічнай рабоце спачатку ў Падсвіллі, потым у Зябках. I мужу прывілалюбоў да педагагічнай справы. Салег Bicaвіч, скончыўшы iнстытут, стаў працаваць у школе разам з жонкай.

Мікалай Іванавіч Хахлуну ЧырвонайАрміі з ліпеня 1944 г. Пасля нядоўгага навучання ў запасным палку ваяваў на перадавой. Удзельнічаў у фарсіраванні Віслы, у вызваленні Варшавы, Прагі, быў паранены. Пасля лячэння зноў на фронце. Перамогу сустрэў у Курляндыі (Латвія).

П. Рудакоў пачынаў ваяваць у партызанах, узначальваў групу разведчыкау. 3 1944 г. у Чырвонай Apмii, у складзе бранятанкавай дэсантнай брыгады. Першае баявое хрышчэнне атрымаў пад Вільнюсам. Удзельнічаў у штурме Кёнігсберга, у Берлінскай аперацыі 1945 г. 5 разоў быў паранены. Узнагароджаны ордэнам Славы II ступені, медалём «За адвагу» i інш.

Павел Іванавіч Іўчык у Чырвонай Apмii з 1944 г. Пасля сканчэння школы кулямётчыкаў быў адпраўлены на фронт. За мужныя дзеянніў час фарсіравання Буга быў узнагароджаны ордэнам Славы III cтyпeнi. 29 красавіка 1945 г. стаўсамым змрочным днём у яго жыцці. Салдаты вялі апошнія i, бадай, самыя цяжкія бaiў Берліне. Паўла выбуховай хваляй падкінула ўверх. Ён быў цяжка паранены ў нагу. 300 бясконца доўгіх дзён iначэй правёў ён на шпітальным ложку. Вярталіся дадому салдаты, а яго ўсё не было. I ўсё ж маладосць узяла сваё. Вярнуўся iён у родную вёску.

Іван Браніслававіч Александровіч, радавы стралок, першы бой прыняў на тэрыторыі Польшчы ў кастрычніку 1944 г. У гэтым 6aiатрымаў iпершае раненне. Пасля лячэння ў шпіталі зноў на фронце, на гэты раз быў накіраваны ў процітанкавы артылерыйскізнiшчальны батальён. Шмат адчайных баёў з ворагам на рахунку байцоў батальёна. Іван Браніслававіч расказвае пра адзін з ix: «Наша батарэя заняла новую пазіцыю. Толькі пачалі акопвацца, як пачулася: «Танкі! Ідуць на нас!» 3ipнyў у варожы бок i ўбачыў, што на нас рухаецца 13 танкетак. Прыкладна за сотню метраў яны разгарнуліся веерам, каб акружыць батарэю. Мы падпусціліixяшчэ бліжэй i адкрылiагонь прамой наводкай. Праз мінуту гарэла 7 машын, астатнія 6 адышлі. За гэты кapоткi, але паспяховы бой усе батарэйцы былі прадстаўлены да медаля «За адвагу». Другі бой аказаўся яшчэ больш сур'ёзным i складаным. Дывізіён ycтyпiўу народную схваткуз 16 «тыграмі»... Іван Аляксандравіч падбіў у гэтым 6aiварожы танк iбыў узнагароджаны другім медалём «За адвагу». ПотомІван Браніслававіч удзельнічаў у штурме Кёнігсберга, у Берлінскай аперацыі. Незабыўныя дні баёў у фашысцкай сталіцы, узяцце чырвонаармейцамі рэйхстага. Калі разлік «саракапяткі» пачуў аб тым, што воіны распісваюцца на рэйхсгагу, усе кінуліся туды,цягнучы за сабой гармату. Да сцяны рэйхстага цяжка было прабрацца. I хлопцы даручылі зрабіць гэга камандзіру разліку СашуСувораву, якiда таго часу нейкім цудам прыдбаў кавалак сталярнага алоўка. I напісаў ён за ўсіх: «Мы так сама тут пабывалі». А потым трапіў яшчэ на адну вайну - з мілітарысцкай Японіяй. Толькіў канцы верасня 1945 г. паехаў салдат дадому. Дайшоу да Берліна i Іван Вікенцьевіч Лінкевіч. А пачаў ён свій доўгі і цяжкі баявы шлях ад Кёнігсберга. Быў двойчы паранены ў правую нагу, пасля другога ранення давялося доўга лячыцца. Мае ўзнагароды.


Подобные документы

  • Канфесіянальная гісторыя Беларусі - складаная і шматгранная. Канфессiйная сiтуацыя на Беларусi у другой палове XIX - пачатку XX ст. Канфесiйнае заканадауства у дачыненнi да культавага будаунiцтва. Становiшча у будаунiцтве розных культавых будынкау.

    дипломная работа [141,4 K], добавлен 12.05.2013

  • Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (40 тыс. гадоў да н.э. - 3-2 тыс. гадоў да н.э.). Індаеўрапейцы – першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы (3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу). Балты і з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі.

    реферат [25,0 K], добавлен 16.03.2010

  • Звесткі аб насельніцтве Беларусі ў працах антычных і арабскіх аўтараў. Польская храністы яб гісторыі беларускіх зямель. Гістарычныя веды ў творах царкоўна-рэлігійнай палемікі XVI-XVII стст. Лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі пра падзеі в Беларусі.

    реферат [75,3 K], добавлен 04.03.2009

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.

    реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010

  • Армія Краёва - падпольная ваенная арганізацыя 1942-1945 гг. - на Мядзельшчыне. Разрыў адносін паміж СССР і польскім эмігранцкім урадам. Вызваленне жыхароў Мядзеля от нямецка-фашысцкімі захопнікаў. Населеныя пункты Мядзельскага раёна, якія былі знішчаны.

    реферат [16,2 K], добавлен 03.06.2011

  • Сялянскі рух, яго прычыны і асаблівасці. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі. Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі. Стварэнне першых сацыял-дэмакратычных арганізацый. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый.

    контрольная работа [25,2 K], добавлен 24.11.2010

  • Прычыны глыбокага эканамічнага заняпаду Беларусі ў XVII-XVIII ст. Рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва. Развіццё сельскай гаспадаркі, гарадоў. Эканамічны ўздым у Беларусі ў другой палове XVIII ст., сацыяльна-эканамічнае значэнне яе далучэння да Расіі.

    реферат [20,0 K], добавлен 21.01.2011

  • Сярэдзіна XVII ст. як пачаток разбуральнага веку ў гісторыі Беларусі. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры. Барока на беларускiх землях. Развіццё асветы і навукі. Прыгонны тэатр. Мастацкія вырабы мануфактур і іх значэнне, асартымент і разнавіднасці.

    презентация [4,1 M], добавлен 24.09.2013

  • Агульная характарыстыка гісторыі Беларусі: перыяд дзейнасцi у Беларусi кароткачасовых дзяржаўных i адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак, сецыфiка наступнага этапу развiцця заканадаўства БССР. Асноўныя вiды заканадаўчых дакументаў навейшага часу.

    реферат [25,5 K], добавлен 03.12.2008

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.