Культавыя камяні Беларусі
Валуны, на паверхні якіх ёсць адбіткі у выглядзе нагі ці далоні чалавека, ў форме слядкоў розных жывёл. Культ следавікоў на тэрыторыі Беларусі. Спробы інтэрпрэтаваць прычыны і час з'яўлення "слядоў". Сляды Божай Маці (Багародзіцы), Хрыста, Бога і святых.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 02.01.2014 |
Размер файла | 58,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
УА "БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЭКАНАМІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ"
Кафедра беларускай і рускай моў
РЭФЕРАТ
па дісцыпліне:
Беларуская мова (прафесійная лексіка)
на тэму: Культавыя камяні Беларусі
Студэнтка С.А. Драбышэўская
Праверыла І.І. Шматкова
МІНСК 2013
Змест
- 1. Увядзенне
- 2. Утварэнне назваў
- 3. Найменні і паданні
- 3.1 Сляды Божай Маці (Багародзіцы)
- 3.2 Сляды Хрыста, Бога і святых
- 3.3 Сляды Волатаў и Валатоўнаў
- 4. Вераванні
- Заключэнне
- Спіс літаратуры
1. Увядзенне
Кулятавымі камянямі, або камянямі-следавікамі называюць валуны, на паверхні якіх ёсць адбіткі (прыродныя ці штучныя) у выглядзе нагі ці далоні чалавека (антрапаморфныя) або ў форме слядкоў розных жывёл (зааморфныя). Звычайна слядок адзін, але ёсць два і тры. Вядомыя амаль ва ўсім свеце, але найбольш іх на тэрыторыі, блізкай да Балтыйскага мора. Над некаторымі з іх пабудаваны капліцы, храмы. Культ следавікоў мае даўнюю традыцыю і спалучаецца як з паганскімі, так і хрысціянскімі вераваннямі. У часы паганства следавікі былі звязаны з культамі, прысвечанымі багам, блізкім да хтанічнай сферы.
Спробы інтэрпрэтаваць прычыны і час з'яўлення "слядоў" рабілі многія даследчыкі. Паводле меркаванняў А.А. Фармозава і Б. Альмгрэна, культ камянёў-следавікоў узнік у другой палове другога тысячагоддзя да нашай эры, у канцы бронзавага веку. Існуе навуковае меркаванне, што камяні-следавікі з'яўляюцца памежнымі ці адміністрацыйнымі адзнакамі. Некаторыя даследчыкі перыяд высякання слядоў адносяць да эпохі вікінгаў. Ёсць і іншыя тэорыі. Нягледзячы на строгую забарону ствараць выявы Бога, чалавек шукаў адзнакі Яго бачнай прысутнасці - такім чынам з'явіліся выявы слядоў Бога. З пашырэннем хрысьціянства многія следавікі сталі аб'ектамі пакланення, а сляды на камянях атаясамліваліся са слядамі Хрыста ды іншых хрысціянскіх святых.
На Беларусі яшчэ ў першыя паслярэвалюцыйныя гады этнограф М. Мялешка спрабаваў сабраць звесткі са старых публікацый пра беларускія следавікі, улічыў і свае назіранні. У выніку атрымалася, што колькасць гэтых валуноў перасягае два дзесяткі. Праз паўстагоддзя следавікі зацікавілІ археолагаў Л. Дучыц і Э. Зайкоўскага. Першыя ж іх абагульненні далі лічбу, блізкую да пяцідзесяці.2 (ст.147) Зараз на тэрыторыі Беларусі камянёў са слядамі на іх паверхні налічваецца больш за 100. У асноўным гэтыя адзнакі маюць невялікія памеры: ад 0,5 да 1,5-2,0 м у дыяметры і ад 0,3 да 1,0 м у вышыню. Самі ж сляды на камянях паглыблены на 1-3 см і маюць памеры натуральных слядоў чалавека і жывёл. Найчасцей на камені месціцца адзін след, але зрэдку сустракаюцца і два, і нават тры. Валуны з адбіткамі далоні адзінкавыя. 1 (ст.33) Большасць валуноў-следавікоў - параўнальна невялікія глыбы, якія рэдка перасягаюць сваімі памерамі 1,5-2 м. Паглыбленні-сляды на іх арыентаваныя па-рознаму, хаця часцей наском на поўнач.
2. Утварэнне назваў
Амаль кожны слядок мае імя. Звычайна знак звязвалі з хрысціянскімі святымі. Сляды прымалі за "рэчавыя доказы" знаходжання жыхароў неба на зямлі. Часцей за ўсё прыгадваюць Дзеву Марыю. Шмат валуноў з імёнамі След Боскі або Боскі Слядок, Боская Ножка, След Хрыста і інш. Часам сляды суадносяць са святымі Міколам, Пётрам, анёламі (След Анёлка). Есць След Святой Панны.
Часам праз хрысціянскія напластаванні прабіваецца больш старажытная назва. Некалі, напрыклад, на беразе Свіслачы ляжаў валун След Валатоўны, які быццам бы яна пакінула, пераступіўшы цераз раку. Недзе ў Паазер'і быў камень Дзявочы След. Паводле падання, яна таксама была волаткай. Зразумела, што такія адбіткі буйнейшыя, чым у святых.
Большасць следавікоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, маюць некалькі назваў, паколькі з імі звязана некалькі варыянтаў паданняў. Напрыклад, у в. Масцішча Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці пра камень-следавік з урочышча Баравіны, які ў І970-я гг. быў знішчаны, расказвалі тры варыянты паданняў. Паводле аднаго з іх, у камень ператварылася вяселле, якому перагарадзілі дарогу. Другое паданне распавядала пра тое, што роўна апоўначы тут з'яўляюцца прывіды і танчаць чэрці. Трэці варыянт запэўніваў, што каля каменя аднойчы быў знойдзены гліняны гаршчок з грашыма. Са скарбамі звязаны і камяні са следам Зайца ў вв. Чурылава Мёрскага і Альшаны Ушацкага раёнаў Віцебскай вобласці.
3. Найменні і паданні
3.1 Сляды Божай Маці (Багародзіцы)
Легенды і паданні распавядаюць пра тое, што Божая Маці час ад часу спускаецца з нябёсаў і ходзіць па зямлі, таемна дапамагаючы нямоглым. Адным з доказаў гэтага нібыта лічацца сляды з адбіткамі Яе ступні на камянях. Паводле сабранай інфармацыі, на Беларусі такіх валуноў некалькі дзесяткаў, і паўсюль іх называюць па-рознаму: След Маткі Боскай, След Божай Маці, След Багародзіцы, Стапа Божай Маці, След Святой Дзевы, След Найсвяцейшай Панны, След Дзевы Марыі і інш. На некаторых камянях можна заўважыць побач ямку - прынята лічыць яе следам ад кіёчка. Адзін з самых вядомых следавікоў "з выявай далоні Божай Маці" знаходзіцца ў в. Жыровічы Слонімскага раёна (Гр). Паводле падання, на гэтым камені адбылося другое з'яўленне абраза Жыровіцкай Божай Маці ў XVI ст. Пасля таго як Багародзіца знікла, засталіся сляды далоні і пальцаў Яе правай рукі. Сёння гэты камень захоўваецца ў алтары Свята-Успенскага храма Жыровіцкага манастыра. Валун месціцца пад высокім прастолам, што стаіць пасярэдзіне царкоўнага алтара і мае назву Святы Прастол, Некалі ў народзе хадзіла пагалоска, што святы камень лекуе ад усялякіх хваробаў, а таксама дапамагае бяздзетным жанчынам, вылечвае іх ад бясплоддзя, а маладой дзяўчыне дае добрага жаніха. Нават дочкі ўсясільных магнатаў Вялікага Княства Літоўскага маліліся каменю аб удалым шлюбе.
Камень са следам Божай Маці ляжыць на ўзгорку каля вв. Добры Бор і Падгорная Баранавіцкага раёна. Яго памеры: 1,5 х 1,8 м, вышыня 0,8 м, слядок; 0,33 х 0,10 м. Па дарозе да цудатворнага абраза Жыровіцкай Божай Маці хрысціянскія паломнікі абавязкова заходзілі пакланіцца святому каменю. Сёння на камень кладуць грошы (сустракаюцца не толькі беларускія, але і расійскія, польскія, украінскія, літоўскія - у залежнасці ад месцажыхарства паломнікаў), шпількі для валасоў, а вакол на кустоўе вешаюць стужкі, абярэгі, пацеркі, ружанцы. Паданне расказвае: калісьці па навакольных мясцінах праходзіла Багародзіца, спатыкнулася аб камень і параніла нагу. Тады Божая Маці спусцілася з узгорка да ручая, які працякае ніжэй, і абмыла рану.
Метровы камень са следам Божай Маці ляжыць на ўзгорку старых могілак у в. Малькавічы Ганцавіцкага раёна. Захавалася і паданне. Быццам непадалёк ад каменя ў невялікай рачулцы пад гарой Божая Маці, стаміўшыся, мыла ногі, а потым на камні абцірала іх, таму на валуне застаўся след.
Камень са следам Божай Маці знаходзіцца сярод балота каля в. Канюхі Бераставіцкага раёна. Паводле мясцовага падання, даўным-даўно быў час, калі людзі перасталі верыць у Бога. Аднойчы Бог раззлаваўся і наслаў патоп. Божая Маці, якая заўсёды шкадавала людзей, выправілася ў падарожжа па зямлі. Але паўсюль была вада, таму Божая Маці ішла па камянях. Дзе ступала яе нага, заставаўся след ад ступні, а ад дакранання яе кіёчка ўтварылася дзірачка.
На ўзгорку сярод поля непадалёк ад в. Брады Пружанскага раёна ляжыць каля крыніцы камень, які ў народзе завецца Слядок Божай Маці. Побач бярозы, абнесеныя плотам, і некалькі металічных крыжоў. Ваду з крыніцы мясцовыя жыхары лічаць лекавай, раней тут на язычніцкае свята Зелянец, адбываліся паломніцтвы.
У в. Ківачына Пружанскага раёна на валуне бачны два паглыбленні, падобныя да слядоў чалавечых ног, і невялікая ямка. Паводле падання, сляды пакінула Святая Дзева, калі ішла ў Іерусалім з малым Хрыстом на руках і, стаміўшыся, адпачывала на камені. Па расповедах жыхароў вёскі, дажджавая вада ў паглыбленні ніколі не высыхае і заўсёды дапамагае ад ліхаманкі.
Паблізу в. Дзятлавічы (старая назва Пасынкі) ў Ваўкавыскім раене яшчэ не так даўно таксама знаходзіўся камень-следавік (1,9 х 1,4 м, вышыня 1,1 м). Слядоў на ім было ажно два: меншы і большы. Паводле падання, на ім стаяла Багародзіца з немаўляткам. У в. Камайск Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці захаваўся валун, аб якім таксама распавядаюць легенды. Калісьці перад сляпым жабраком з'явілася Прасвятая Багародзіца, якая стаяла на камені. Яна паклікала старога і загадала яму ісці да ўладальніка гэтых земляў, каб той пабудаваў царкву на месцы Яе з'яўлення. Жабрак так і зрабіў, пасля чаго стаў бачыць. Над каменем узвялі храм. У в. Ліпск гэтага ж раёна пра камень-следавік расказваюць, што сляды на ім утварыліся ад таго, што на камень ступіла сама Багародзіца (Найсвяцейшая Панна). У в. Шылава Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці яшчэ ў 1950-60-я гг. да каменя са следам Багародзіцы насілі на лячэнне дзяцей, хворых на коклюш.
Каля в. Старыя Дарогі Старадарожскага раёна мясцовыя школьнікі зусім нядаўна знайшлі вялікі валун з выразным следам жаночай ступні. Жыхары вёскі лічаць, што след на ім пакінула сама Божая Маці. Невялікую выемку побач з яе следам называюць следам сабачкі. Яшчэ людзі казалі, што камень раней знаходзіўся каля старых могілак. У савецкі час, калі праводзілі меліярацыю, яго вывезлі ў невядомым накірунку, а цяпер валун знайшлі непадалёк ад новых вясковых могілак.
Слядамі Божай Маці лічылі знакі на каменях каля вв. Мэйры Лідскага раёна, Засімавічы Пружанскага раёна, Азярэцк Сенненскага раёна, Заазер'е Акцябрскага раёна. Да нашых дзён захаваўся камень-следавік на ўзгорку паміж вв. Гудавічы і Верхлес Чэрвеньскага раёна. У XIX ст. гэты ўзгорак меў назву Святая Гара.3 канца таго ж стагоддзя вакол каменя пачалі ўтварацца могілкі, побач са следавіком паставілі невялікі каменны крыж. Камень называлі След Божай Маці, або Ступня Магдаленкі. Паданне, якое захавалася пра з'яўленне следа, вельмі архаічнае. Згодна з ім, тут некалі праходзілі ажно тры Багародзіцы. Адна з іх павярнула ў Дудзічы, другая ў Навасёлкі, а трэцяя, перш чым ісці ў Ляды, адпачывала на камені, ад чаго на ім застаўся след.
У в. Пятровічы Смалявіцкага раёна некалі шанавалі авальны камень даўжынёй 0,7 м і шырынёй каля паўметра. Па расповедах вяскоўцаў, на камені выразна быў бачны адбітак правай нагі Божай Маці і след ад Яе кіёчка. Згодна з легендай, калі Багародзіца праходзіла па беларускай зямлі і ішла праз Ляды і Пятровічы, спынялася адпачыць у гэтых месцах. I паўсюль, дзе ступала нага Божай Маці, пачыналі біць крынічкі, а на камянях адбіваліся сляды Яе ног. Доўгі час каля каменя ў Пятровічах была добраўпарадкаваная крыніца, вада якой лічылася гаючай. Але пасля правядзення меліярацыйных работ яе засыпалі, а камень прыціснулі бетоннай плітой.
На камені ў в. Ставы Камянецкага раёна мясцовыя жыхары бачаць адбіткі дзвюх ног Божай Маці з пальцамі правай нагі, а таксама маленькіх ножак Божага Немаўляткі, а таксама след ад кіёчка Багародзіцы. Паданне кажа: з тых часоў яго пачалі шанаваць, прыносіць кветкі, якія, па расповедах паломнікаў, вельмі доўга захоўваюць сваю свежасць.
Надзвычай цікавае паданне пра камень-следавік, лкі і цяпер ляжыць на ўзгорку сярод могільніка каля в. Сянежыцы Навагрудскага раёна. Камень мае два сляды - большы і меншы. Меншы лічыцца следам Багародзіцы, а большы - следам чорта. Паводле падання, чорт гнаўся за Багародзіцай, але не змог яе дагнаць, бо яна схавалася ў манастыры, які знаходзіўся непадалёк ад могілак, і "стала праяўляць адтуль цуды". Таму шматлікія паломнікі, якія сцякаліся сюды ва ўсе часы, след Багародзіцы цалуюць, а ў след чорта плююць. I сёння на Радаўніцу да каменя, каля якога захаваўся падмурак разбуранай капліцы, таксама прыходзяць паломнікі, часам бацюшка служыць малебны. Паводле словаў мясцовых жыхароў, капліца некалі стаяла і над крыніцай ва ўрочышчы Святы Роў, што ў адным кіламетры ад каменя. Калісьці на свята Пакроў, калі да каменя з'язджаліся вернікі з навакольных вёсак, тыя, хто спадзяваўся атрымаць ацаленне ці адпушчэнне грахоў, паўзлі на каленях ад каменя да крыніцы.
30 гадоў таму малебны адбываліся і каля валуна са следам Маці Божай пасярод поля пры выездзе з Ляхавічаў на Клецк. Жыхары ўспамінаюць, што над каменем быў навес, а побач стаялі крыжы. У в. Каланіца Мёрскага раёна след на камені "пакінула Маці Божая, калі бегла, ратуючы свайго сыыа ад цара Ірада". У в. Бабры Лідскага раёна каля храма знаходзіцца валун вышынёй каля 0,5 м з адбіткам жаночай ступні прыкладна 34 памеру. Раней камень знаходзіўся на лузе за царкоўнымі могілкамі, а ў 1920-х гадах быў перавезены да храма і асвечаны мясцовым святаром. Паводле паданняў, гэты след належыць Божай Маці.
Прыход мінскага Сабора Беларускіх Святых у мікрараёне Уручча (в. Ліпавая Калода? - 22) захоўвае камень, дзе выразна відаць паглыбленне ад правай нагі чалавека - жанчыны або падлетка - 36-37 памеру з вельмі яўным адбіткам. Можна нават разгледзець лініі на ступні, быццам нехта басанож ступіў на гліну, пасля чаго тая зацвярдзела. Як распавядае айцец Аляксандр, камень, які важыць каля 200 кг, падаравалі жыхары аднаго з хутароў каля в. Ветка Буда-Кашалёўскага раёна. Там засталіся толькі дзве-тры хаты, дзе дажываюць свой век старыя. Відавочна, што пасля іх смерці рэліквія магла згубіцца ў лесе, або яе спіхнулі б бульдозерам у роў. Як распавялі хутаране, гэты камень прывезлі з Сібіры іх продкі-стараверы, паклалі на ўскраіне вёскі і ўзвялі над ім капліцу. Згодна са старажытным паданнем, след на камені належыць Божай Маці.
3.2 Сляды Хрыста, Бога і святых
Іншыя назвы культавых камянёў-следавікоў, якія шырока рас-паўсюджаны па Беларусі, - Божы Слядок і След Ісуса Хрыста. Вялікі камень з такой назвай ляжыць ля в. Абруб Пружанскага раёна каля святой крынічкі побач з царквой. Паводле сведчанняў мясцовых жыхароў, камень з назвай Божы Слядок ляжаў яшчэ ў 1960-я гг. каля крыніцы-калодзежа непадалёк ад в. Касцяшы ў Любанскім раёне. Паводле падання, святы калодзеж каля каменя быў выкапаны салдатамі, якія стаялі тут на біваку. Валун пад назвай Святы Камень, або След Хрыста, быў каля в. Катка, ва ўрочышчы Хвашчоўка Глускага раёна (Мг). Паводле падання, след на камені пакінуў Хрыстос, калі хадзіў па зямлі. Па форме камень нагадваў трохкутнік. Яшчэ да 2-й сусветнай вайны да каменя прьтходзілі ў першую нядзелю пасля Тройцы: ахвяравалі палотны, лён, грошы, кветкі. У 1970-я гг. падчас меліярацыйных работ камень быў ссунуты ў хмызняк.
У в. Вайдзені Вілейскага раёна (Мн) нібыта след на камені пакінуў сам Бог, калі спускаўся ў гэтым месцы на зямлю. Лічыцца, што на камянях у вв. Гостбішча Уздзенскага, Шалухі Маладзечанскага, Клешава Слуцкага, Кудзінавічы, Аткулавічы і Карзуны Капыльскага, Ямінск Любанскага раёнаў (Мн), Арэхаўск Аршанскага, Астроўна Бешанковіцкага, Глыбачка Ушацкага раёнаў (Вц), Раманы Карэліцкага раёна (Гр), Смаляны Пружанскага раёна (Бр) і іншыя сляды пакінуў Сам Бог.
Некалі на Случчыне (Мн) непадалёк ад в. Маяк (былая Дзюрдзева) ва ўрочышчы Стары Гасцінец ляжаў агромністы камень, які ў народзе называлі Святым, побач стаяў крыж. Быццам на гэтым камені адпачываў Сам Бог, абапёршыся на яго. Вераць, што паглыбленне на камені засталося ад локця Збавіцеля. Людзі прыходзілі да святыні пакланіцца і памаліцца каля яе. Калі хто пакутаваў ад перапуду ці праклёну, прыходзілі да каменя і клалі на яго ў каго што было: каласок, абаранак, хлеб, сыр. А яшчэ мох, якім парос камень, беражліва саскрабалі, гатуючы з яго настойкі ад усялякіх хвароб. У савецкія часы, калі будавалі дарогу, камень паспрабавалі разбіць на дробныя кавалкі, але ўдалося разбіць яго толькі на тры вялікія часткі. Куды падзеліся дзве з іх, ніхто не ведае, а трэцяя ляжыць цяпер у канцы в. Маяк.
Камень у в. Булавішкі Браслаўскага раёна (Вц), апроч сваёй назвы Божы След, мае яшчэ і такія, як Чортаў Камень, або Казакоў Камень. Каля в. Воўкаўшчына ў Мёрскім раене (Вц) камень з двума слядамі. Адзін нагадвае адбітак босай нагі, а другі - след у абутку з абцасам. Паводле падання, калі камяні былі яшчэ мягкімі, тут, ратуючыся ад цара Ірада, бег Ісус Хрыстос. Большы след лічыцца следам Хрыста, другі, у абутку - следам Ірада.
Пра сляды на некаторых камянях кажуць, што іх пакінуў нейкі святы, як напрыклад у в. Беларуская Мёрскага раёна (Вц). У в. Грозава Капыльскага раёна (Мн) расказвалі, што след на валуне пакінуў святы Мікалай, калі ішоў у бліжэйшую царкву "тварыць цуды". Такое ж паданне можна было па-чуць і пра камень у в. Куцаўшчына Капыльскага раёна. Над гэтым каменем была пабудавана спачатку драўляная каплічка, а потым яе змяніла цагляная.
Захаваліся звесткі пра сляды, якія пакінулі святыя Пётр і Антоні. Так, камень-следавік з назвай Нага Пятра яшчэ ў пачатку XIX ст. ляжаў на вяршыні Траецкай гары, што над р. Свіслаччу ў Мінску. Цяпер на вяршыні старажытнай гары знаходзіцца Тэатр оперы і балету. Камень са следам святога Антонія ляжыідь у наш час каля ўваходных касцёльных дзвярэй у в. Струбніца Мастоўскага раёна (18).3 другога боку ад увахода стаіць архаічная каменная кропельніца. Але паданне пра гэты камень узгадвае каралеву Бону. Нібыта раней у гэтай мясцовасці быў густы і непралазны лес, дзе час ад часу любіла паляваць сама каралева Бона, якая аднойчы падчас палявання згубіла ўлюбёных сабак. Яна спынілася каля каменя і пачала маліцца. Неўзабаве паляўнічыя сабакі знайшліся. Тады быццам і вырашылі пабудаваць на гэтым месцы касцёл.
Сляды жывёл і міфалагічных герояў. На тэрыторыі Беларусі такіх камянёў-следавікоў больш за два дзясяткі. Вада з падобных слядоў набывае асаблівыя якасці і дае нам падставы разглядаць культавыя камяні не толькі як сакральны аб'ект беларускай прасторы, але і як сродак для выканання рытуалаў жывёлагадоўчай магіі нашых далёкіх продкаў. Як і згадвалася вышэй, некаторыя даследчыкі лічаць, што камяні-следавікі маюць непасрэдную сувязь з боствам жывёлагадоўлі і багацця - Вялесам. Боствам, якое ў старажытным беларускім пантэоне бостваў займала асобнае месца. Да падобных камянёў адносяць валуны з адбіткамі капытоў чорта або такіх жывёл, як мядзведзь, конь, воўк і інш. Пытанне аб прыналежнасці следа адсылае нас да паняцця "сім-вал святасці". След пакідала не проста жывёла, а боская жывёла, якая, паводле дахрысціянскіх вераванняў, павінна канцэнтраваць усе характэрныя якасці свайго роду. Такім чынам, і вада ў слядку таксама захоўвае магічны і міфалагічны сэнс - робяцца зразумелымі яе цудадзейныя якасці і выкарыстанне пры лячэнні жывёлы, Падобнае лекуецца падобным. Гэта і есць прадуцыруючая магія, неабходная ў старажытныя часы, цесна звязаная з уяўленнямі пра зменлівасць удачы ў жывёлагадоўлі. Таму вадзе з лунак заўсёды надавалася асаблівае значэнне як нейкай мяжы паміж сусветамі. Такая вада была адным з каналаў уз-дзеяння не толькі на стан асобнай жывёлы, але і на пагалоўе статку ў цэлым, і, такім чынам, уплывала на дабрабыт і здароўе самога гаспадара.
Камень, які ляжыць непадалёк ад дарогі Волашава-Сорагі на Случчыне (Мн), мае на паверхні тры адбіткі. У народзе кажуць, што гэта сляды чалавека, сабакі і ката.3 даўніх часоў кот і сабака лічацца першымі сябрамі чалавека, Гэты валун мае складаную форму і невялікія памеры: яго вышыня 0,5 м і дыяметр - каля 1,5 м. Побач з каменем пастаўлены два металічныя крыжы. Камень знаходзіцца пасярод поля, якое засяваюць. Некалі старшыня калгаса аднаму з мясцовых трактарыстаў загадаў прыбраць камень, што той і зрабіў. Праз нейкі час трактарыст скончыў свае жыццё самагубствам. Людзі казалі, што гэта "божая кара за здзек над пакінутымі Богам слядамі". Паводле ўспамінаў старых людзей, да Каменя-Слядка хадзілі спакон вякоў на Вялікдзень, Юр'я, Дзявятнік, Сёмуху і асабліва на Макавей, неслі хлеб, грошы, гародніну, садавіну. Таксама хадзілі маліцца і прасілі ў Бога дажджу. Калі хто захварэе, маліліся каля следавіка и прасілі Бога аб хуткім выздараўленні. Гаварылі, што вада, што заставалася пасля дажджу ў следзе, дапамагае ад галаўнога болю, хвароб вачэй, ліхаманкі. Лячылі каля каменя свойскую жывёлу.
Вялікі камень, які знаходзіцца за паўтара кіламетра ад в. Вялікі Паўсвіж у Лепельскім раёне - сапраўдны цуд прыроды. Памер яго - прыкладна 2 м у дыяметры, і мае гэты камень некалькі адбіткаў слядоў. Выразна акрэслены след левай нагі, які па сваіх абрысах смела можна лічыць жаночым, побач з ім ёсць яшчэ адзін, які па форме таксама нагадвае чалавечы, і шмат іншых адбіткаў - слядкоў лап невялікіх жывёл. Пра тое, што святы камень шанавалі, яму маліліся і прыносілі ахвяры, гаворыць той факт, што каля валуна былі знойдзены манеты 1898 г. і мацельны крыжык, якому не менш за 100 гадоў. Да нашых часоў каля каменя-следавіка захавалася старая спарахнелая лаўка. Мясцовыя жыхары распавядаюць, што на Вялікдзень, Дзяды ці іншае свята да Святога Каменя прыходзяць людзі і прыносяць з сабой сімвалІчныя ахвяры: яйка, булку ці пакідаюць грошы. Паводле адной з версій, святым ён лічыцца, бо скінуў яго з неба сам Бог. Другое паданне гаворыць: некалі сонца так пякло, што сваімі гарачымі промнямі расплавіла нават камяні. Яны зрабіліся вадкімі. У гэты момант ішла па зямлі Ева. Ад спёкі стамілася яна і нават не заўважыла, як ступіла на мяккі камень. Ззаду за ёй беглі кот і сабака. Так і засталіся з тых часоў на камені жаночыя сляды і слядкі маленькіх жывёл.
Яшчэ ў 1960-я гг. каля в. Журавец Асіповіцкага раёна (Мг) ляжаў камень "велічынёй са стол", а на яго паверхні выразна былі бачны адбіткі лап чатырох звяроў: зайца, ваўка, лісіцы і мядзведзя. Паводле падання, "калі камяні былі мяккімі, як сырая гліна", кожны з гэтых звяроў пакінуў тут свой след. Расказваюць, што побач з каменем знаходзілі прылады каменнага веку. Камень быў знішчаны падчас меліярацыйных работ. Падобнае паданне існуе і пра камень са Следам Аленя, што некалі ляжаў каля в. Дзякшняны пад Радашковічамі Маладзечанскага раёна (Мн). У народзе верылі, што вада, якая застаецца у слядках пасля дажджу, дапамагала пры захворваннях скуры. Нават у 1980-я гг. лічылі, што на камені каля в. Макасічы Валожынскага раёна (Мн) ёсць выявы слядоў дзіцяці, сабакі і аленя. Каля в. Заснуддзе Браслаўскага раёна (Вц) дагэтуль ляжыць Конь-Камень са следам каня, вадой з якога лячылі коней.
Вядома, што каля в. Кеўлы Смаргонскага раёна (Гр) знаходзіцца Котаў Камень са следам лапы ката, а каля в. Чурылава Мёрскага раёна (Вц) на беразе Заходняй Дзвіны некалі ляжаў валун са Следам Зайца. Верылі, што пад камянямі закапана золата. Яшчэ вядома, што ў сярэдзіне XX ст. камень, дзе "наслядзіў" заяц, мясцовы ляснік забраў для падмурку свайго дома.
Пра некаторыя культавыя камяні з адбіткамі лап розных жывёл захавалася інфармацыя пра тое, што гэтыя валуны маюць дублетныя назвы. Так, камяні з вв. Пушкары Сенненскага і Наўгароды Мёрскага раёнаў (Вц), апроч назвы След Мядзведзя, мелі і другую - След Чорта. Пра гэты камень з Наўгародаў распавядалі, быццам раней ён ляжаў на гары, і калі ў 12 гадзін ночы падарожны праязджаў побач, ён абавязкова губляў арыентацыю ў прасторы і пачынаў блукаць. Таму, відаць, неўзабаве камень скінулі ў канаву. У наш час яго перавезлі на школьны двор.
Паводле сведчанняў краязнаўцаў і звестак старажылаў, сабрана інфармацыя амаль пра два дзясяткі валуноў-следавікоў з назвамі кшталту Чортаў След, або Чортаў Ступень і г. д. Ужо згаданы следавік каля в. Булавішкі на Браслаўшчыне (Вц) мае адну з назваў - Чортаў След. Паданне гаворыць: некалі камень ляжаў каля балота, рос і быў мяккім. А ў самім балоце пасяліўся чорт і пачаў здзеквацца з людзей, якія праходзілі побач. Аднойчы падчас такой выхадкі чорт выскачыў з балота, наступіў на камень і пакінуў на ім след.3 тае пары камень перастаў расці.
Ужо згадвалася пра камень са следам Божай Маці і следам Чорта у в. Сянежыцы Навагрудскага раёна (Гр). Камень каля в. Дзераўная Лагойскага раёна (Мн) таксама адначасова меў дзве назвы - След Багародзіцы, След Чорта. У канцы XIX ст. каля дарогі з Гальшанаў у Трабы на Гродзеншчыне ляжаў камень з назвай Чортаў Ступень, і ляжаў менавіта на месцы пад назвай Чортава Карчма. Каля в. Расальшчызна Іўеўскага раёна (Гр) ў тыя самыя часы згадвалі камень са следам Д'ябла-абжоры. Згодна з паданнем, д'ябал пакінуў след тады, калі Святы Ілля праганяў яго з зямлі. I след гэты нібыта быў адбіткам левай нагі ў панчосе, а на ім чатырохканцовы крыжык.
Ужо згадвалася пра камень са следам Божай Маці і следам Чорта у в. Сянежыцы Навагрудскага раёна (Гр). Камень каля в. Дзераўная Лагойскага раёна (Мн) таксама адначасова меў дзве назвы - След Багародзіцы, След Чорта. У канцы XIX ст. каля дарогі з Гальшанаў у Трабы на Гродзеншчыне ляжаў камень з назвай Чортаў Ступень, і ляжаў менавіта на месцы пад назвай Чортава Карчма. Каля в. Расальшчызна Іўеўскага раёна (Гр) ў тыя самыя часы згадвалі камень са следам Д'ябла-абжоры. Згодна з паданнем, д'ябал пакінуў след тады, калі Святы Ілля праганяў яго з зямлі. I след гэты нібыта быў адбіткам левай нагі ў панчосе, а на ім чатырохканцовы крыжык.
Своеасаблівая група следавікоў - высечаныя на валунах падковы. У цэнтральнай і паўночнай Беларусі іх знойдзена каля дзесятка. У падковы памер блізкі да натуральнага, часам у ёй можна разгледзець паглыбленні-дзірачкі на месцы цвікоў. Іншы раз лічаць, што гэтыя знакі высечаныя на камянях як сімвал шчасця, якраз так, як раней прыбівалі падкову да дзвярэй або сцяны хаты. З'явіліся гэтыя знакі даволі позна, калі ў нашым краі пачалі падкоўваць коней (хутчэй за ўсё з XII - XIII стст.).
3.3 Сляды Волатаў и Валатоўнаў
Шэраг адбіткаў на культавых валунах лічацца слядамі міфічных Волатаў і Валатоўнаў. Пра адзін з камянеў у Сенненскім раёне (Вц) расказвалі, што на ім пакінуў адбіткі сваіх рук нейкі Асілак. Як ужо згадвалася, камень каля в. Добры Бор Баранавіцкага раёна (Бр) называюць адначасова і Камень са следам Волата, і След Асілка, і След Божай Маці.1 (ст.48) Камень часам завуць Аслкавым і пра яго захавалася паданне: Некалі каля каменя заснуў волат, а па тых мясцінах праходзіў атрад татарскіх вершнікаў. Яны вырашылі ўзяць заснулага волата ў палон. Пачалася бойка, падчас якой асілак ступіў адной нагой на камень. Раптам сіла яго ўдзесяцярылася, і волат перамог ворагаў. Пасля таго як пра незвычайную падзею даведаліся людзі, яыы пачалі хадзіць да каменя і ўшаноўваць яго. Вераць, што ён лекуе не толькі людзей, але і жывёл.
Легенда распавядае пра Камень са следам Валатоўны, або следам Кацярыны-Валатоўны, які знаходзіўся пад г, Слаўгарадам: некалі жылі ў гэтай мясцовасці волаты Сцяпан, Марк і валатоўна Кацярына. Хлопцы былі закаханыя ў валатоўну, і абодва заляцаліся да яе. Каб выбраць сабе нарачонага, яна прызначыла ім спаборніцтва. Дала кожнаму па каменю і паставіла ўмову: хто далей закіне камень, за таго яна і пойдзе замуж. Але Сцяпан ёй падабаўся больш, таму дзяўчына дала яму камень велічынёй са стол, а Марку - велічынёй з печ. Але Сцяпан прайграў спаборніцтва, яго камень апынуўся бліжэй. Кацярына ступіла на яго і пакінула свой след, а на другім камені засталіся адбіткі пальцаў яе рукі. Нядоўга думаючы, яна прамовіла: "Чым пабрацца з нялюбым, пайду лепш вадой служыць". I кінулася з каменя, ператварылася ў ваду, якая пайшла пад зямлю - так за пяць вёрст ад Прапойска-Слаўгарада ўзнікла крыніца пад назвай Сіні Калодзеж.
Ёсць звесткі пра Камень са следам Валатоўны, якая пераступіла р. Свіслач. Некалі камень з яе следам ляжаў у рэчышчы Заходняй Дзвіны пры Пушкарскіх парогах каля в. Забежжа Віцебскага раёна. Паданне распавядае пра дзяўчыну-Волата (Валатоўну), якая адным крокам пераступіла Дзвіну, але спатыкнулася аб камень. У в. Лукава Маларыцкага раёна (Бр) і след на камені лічыўся следам Божай Маці, але раней яго называлі следам Дзяўчыны-Лебедзь.
Ва ўсіх міфалогіях свету волаты або асілкі мужчынскага ці жаночага полу дзейнічаюць у часе, калі яшчэ не завяршылася стварэнне навакольнага свету і не вызначыўся пантэон бостваў. У беларускім фальклоры валатоўны згадваюцца ў якасці першых насельніц краю, дзякуючы якім з'явіўся шэраг элементаў прыроднага (балоты, рэкі, крыніцы, камяні) і культурнага (гарадзішчы, курганы) ландшафту. Надзвычайная фізічная моц валатоўнаў выяўляецца і ў здольнасці пераадольваць пешкі вялікія адлегласці, адным крокам пераступаць значныя па памерах геаграфічныя аб'екты. У пералічаных вышэй паданнях Валатоўна пераступае Свіслач і Дзвіну. Характэрна, што сувязь з вільгаццю і зямнымі водамі прасочваецца ў большасці паданняў пра валатоўнаў, а большасць сакральных аб'ектаў (тут; камень-следавік), звязаных з імі, знаходзіцца ў непасрэдріай блізкасці ад вады, якая ў азначаным кантэксце разумелася як мяжа паміж зямным жыццём і іншасветам памерлых. У прыведзеным паданні пра ўзнікненне на камені следа валатоўны Кацярыны фігуруюць такія персанажы, як волаты Марк і Сцяпан. У беларускім фальклоры Сцяпан выступаў хрысціянізаваным заменнікам Вялеса, з гэтага вынікае, што валатоўна Кацярына была яго сакральнай парай. Што тычыцца Марка, магчыма, гэта таксама нейкі хрысціянізаваны язычніцкі персанаж, праціўнік Вялеса і, хутчэй за ўсё, іншай прыроды, не хтанічнай, а наадварот, супрацьлеглай ёй - магчыма, нябеснай. Згодна з асноўным міфам, ён увесь час змагаецца са сваім супернікам за сферы ўплыву і жанчыну.
следавік камень культавы
4. Вераванні
Камяням-следавікам уласціва збіраць і доўга захоўваць дажджавую ваду, у сухое і спякотнае надвор'е выбіты след заўсёды вільготны. Вада са слядоў лічыцца гаючай і святой. Так, у в. Заазер'е Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці вада з мясцовага каменя-следавіка дапамагала ад хваробаў вачэй, у в. Ківачына на Пружаншчыне (Брэсцкая вобласць) - ад трасцы, у в. Навіцкавічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці - ад бародавак, у в. Шылаве Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці - ад коклюшу і г. д.
Гаючыя якасці святых камянёў былі вядомыя ў народзе і лічыліся простым сродкам. Дастаткова было ўзяць з каменя мох, адкалоць ад валуна кавалак. Некаторыя камяні шкрэблі, а парашок выкарыстоўвалі ў якасці лекаў. Большасць камянёў-следавікоў і ў наш час лічацца гаючымі.
Нага, а тым больш, ступня лічыліся самымі міфалагізаванымі часткамі цела, звязанымі з іншасветам: падземным светам, куды ўсё сыходзіць, паміраючы, і адкуль усё вяртаецца - нараджаецца наноў. Паколькі ногі непасрэдна судакранаюцца з зямлёй, старажытныя людзі лічылі ступню часткай цела, праз якую душа сыходзіць на той свет. Нездарма міфалогія індаеўрапейцаў захоўвае памяць пра культ ступні яшчэ з эпохі бронзавага веку. Згодна з міфалагічнымі ўяўленнямі, "наўя костка" знаходзіцца менавіта ў ступні. У беларускіх замовах хваробы таксама выганялі з чалавека праз нагу, як, напрыклад, магічныя дзеянні знахараў са следам для наслання суроку на людзей. У беларускіх міфалагічных расповедах вельмі папулярныя згадкі пра сляды, пакінутыя продкамі ў памінальныя дні на папярэдне рассыпаным на падлозе попеле або жвіры. У старажытнай традыцыі нашага народа раней існаваў звычай рабіць памінальныя кладкі з выразанымі на іх слядамі нябожчыка і класці ў балоцістыя мясціны, якія, паводле дахрысціянскіх вераванняў, былі ўваходам у іншасвет. Лічылася, што душа пасля смерці доўга блукае па свеце, пакуль не знойдзе туды дарогу, а кладкі са ступнёй павінны былі дапамагчы ёй. Валуны са слядамі звычайна знаходзяцца ў нізінных і балоцістых мясцінах, часта побач з крыніцай ці ручаём. Магчыма, такія камяні былі сведкамі памінальных абрадаў язычнікаў.
Адбітак следа выкарыстоўваўся ў любоўнай і знахарскай магіі. Так закаханая дзяўчына брала зямлю са следа свайго хлопца, клала яе ў гаршчок і саджала там кветкі. Паводле веравання, яна прыварожвала свайго абранніка. А калі чараўніца хацела загубіць чалавека, яна вымала след зпад нагі і замазвала яго ў печ. Тады, па народных вераваннях, той чалавек павінен быў хутка ссохнуць.
Існавала сувязь адбітка ад конскага капыта са светам памерлых і продкаў. Так, ёсць згадкі пра старадаўні звычай - на хаўтурах цалаваць след ад капытоў каня, які вез нябожчыка на могілкі, прыгаворваючы пры гэтым: "Мой конік варанюсенькі, вязі тату памалюсенькі.".
З пахавальнымі звычаямі і светам памерлых былі звязаны сляды на памінальных кладках. Замест помнікаў па памерлых жанчынах такія кладкі перакідвалі праз ручаі, на топкіх мясцінах Дзісненшчыны, Вілейшчыны, Валожыншчыны. След выступаў як заменнік чалавека не толькі ў знахарскіх, пахавальных і іншых магічных рытуалах, але і ўсудовай практыцы. Ёсць звесткі пра старадаўні звычай, калі за нейкае злачынства каралі не самога вінаватага, асабліва калі ён быў знатным і багатым чалавекам, а яго след.
У народнай свядомасці замацавалася ўстойлівае перакананне непарушнасці сваіх святыняў, табу на выкарыстанне іх у іншых мэтах. Людзі ва ўсе часы верылі, што пакаранне і няшчасце напаткае тых, хто паспрабуе выкарыстаць святыя камяні дзеля сваёй карысці. Так, вядома некалькі выпадкаў, калі чалавек паклаў следавік у падмурак дома, і хата згарэла. Паводле другіх сведчаныяў, такіх людзей пачыналі пераследаваць хваробы і іншыя няшчасці. Тады камяні даводзілася вяртаць. Непавага да святыні таксама каралася. Існуе нямала гісторый пра тое, як чалавек, праходзячы побач са святыняй, не памаліўся або абразіў камень. У выніку - ён губляў зрок і толькі пасля шчырых малітваў каля сакральнага аб'екта рабіўся здаровым.
Заключэнне
Як сведчаць гістарычныя звесткі, культ следавікоў - устойлівая з'ява, яго не змагла знішчыць нават новая рэлігія, якая прыйшла на змену старым дзедаўскім вераванням. З увядзеннем хрысціянства на нашых землях, валуны са слядкамі таксама набылі ў гэтым веравызнанні значнае месца, занялі сваю адметную нішу. Так, у сярэднявечных дакументах узгадваецца, што яшчэ ў XVI ст. следавікі знаходзіліся ў касцёлах і цэрквах амаль па ўсёй тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Напрыклад, ёсць звесткі пра іх захаванне ў касцёле старажытнага Барысава.
Нягледзячы на тысячагадовае хрысціянства, сярод насельніцтва захавалася шмат язычніцкіх абрадаў і звычаяў. I сёння людзі лічаць камяні-следавікі святымі і лекавымі. Калі ж такі камень знаходзіцца побач з водным патокам, то і вада ўшаноўваецца як жывая і цудадзейная. Валунам-следавікам некалі прыносілі ахвяраванні (воўну, грошы), гэта робяць і ў наш час.
Спіс літаратуры
1. http://spadczyna.com/reference/b_kam_sled. htm
2. А.К. Карабанаў, В.Ф. Вінакураў, Л.У. Дучыц, Э.М. Зайкоўскі, І.Я. Клімковіч. Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі. Мінск: "Беларуская навука", 2011.
3. Дучыц Л.У., Зайкоўскі Э.М. Ляўкоў Э.А., Карабанаў А.К., Вінакураў В.Ф. Камяні-следавікі Беларусі. Гістарычна-археалагічны зборнік №9, Мінск, 1996 (Ст.133 - 141)
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Крызіс старажытнага грамадства, звязаны з разлажэннем першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі. Пытанне паходжання славян на тэрыторыі Беларусі, дэмаграфічный рост у VІІІ-ІХ стст. Асноўны масіў славянства склалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы.
реферат [13,8 K], добавлен 28.03.2010Аналіз міграцыйных працэсаў на тэрыторыі Беларусі з ІV па VII стст. Рассяленне індаеўрапейцаў, балцкі этап у этнічнай гісторыі беларусаў. Усходнеславянскія саюзы плямен на тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці грамадскага ладу, асноўныя заняткі і вераванні.
контрольная работа [3,5 M], добавлен 21.12.2012Сялянскі рух, яго прычыны і асаблівасці. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі. Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі. Стварэнне першых сацыял-дэмакратычных арганізацый. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый.
контрольная работа [25,2 K], добавлен 24.11.2010Канфесійнае жыцце ў Заходняй Беларусі у перыяд 1921-1939 гг. Прычыны і перадумовы ўзнікнення і развіцця уніяцкай парафіі на тэрыторыі Беларусі. Руплівая праца В. Аношкі і яго ўплыў на беларускую рэлігійную жыццё. Заснавання ўсходняй семінарыі ў г. Дубна.
реферат [30,6 K], добавлен 27.08.2012Асноўныя рысы і перыядызацыя феадальнага спосабу вытворчасці. Гаспадарчае развіццё княстваў, зямель і гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў IX — першай палове XIII ст.: земляробства, бортніцтва, хатнія промыслы. Эканамічныя прычыны феадальнай раздробленасці.
реферат [35,5 K], добавлен 21.01.2011Узнiкненне чалавечага грамадства як надзвычай доўгi i складаны працэс. Пранікненне старажытнага чалавека на тэрыторыю Беларусі. Найбольш важные дасягненням першабытных людзей. Бронзавы век на тэрыторыi Беларусi. Археалагiчныя культура бронзавага веку.
реферат [21,8 K], добавлен 15.01.2011Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1950-1980-я гг. Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг.
реферат [34,6 K], добавлен 25.01.2011- Літаратура падарожжаў як гістарычная крыніца. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў аб Беларусі
Літаратуры падарожжаў Беларусі заўсёды належала істотная роля ў працэсе знаёмства розных народаў. Аналізуючы запіскі падарожнікаў, неабходна не толькі вывучаць асо-бу падарожніка, але і мэту падарожжа, прычыны тыя задачы, якія ставіліся перад ім.
реферат [23,9 K], добавлен 15.12.2008 Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я г., спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Прамысловасць Беларусі ў 60 г., гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі. Развіццё сацыяльнай сферы. Супярэчнасці развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў 70-80 гг.
реферат [32,7 K], добавлен 19.01.2011Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў у X–XIII столетіях. Першая дзяржава, што ўтварылася на тэрыторыі сучаснай Беларусі – гэта Полацкае княства. Вельмі значна роля веча. Прыняцця і распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі. Рэлігія славян.
реферат [51,3 K], добавлен 21.01.2011