еформы, прынятыя 4-м летним сеймом и канстытуцыяй 3 мая 1791 года
Канстытуцыя 1791 г. – спроба карэннай рэформы дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай, праведзеная зверху. Ухваление “Устава жондова”, адмена выбарнасці караля, істотныя змяны у грамадзянства, заканадаўства, судовага і адміністратыўнага ладу, арміі, фінансаў.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 24.08.2011 |
Размер файла | 20,1 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Реформы, прынятыя 4-м летним сеймом и канституцыей 3 мая 1791 г.
Рэвалюцыйныя падзеі, што адбыліся ў Рэчы Паспалітай у апошнім дзесяцігоддзі XVIII ст. Аказалі значны ўплыў на гістарычны лёс многіх еўрапейскіх народаў. Пачатак гэтым падзеям быў пакладзены заканадаўчымі актамі так званага Чатырохгадовага сейму, якім была ўхвалена “Устава жондова”, атрымаўшая назву Канстытуцыі 3-га мая 1791 г. гэтая канстытуцыя была выдатным дасягненнем дзяржаўна-прававой думкі таго часу. Яна грунтавалася не на нейкіх утапічных марах, а зыходзіла з рэальных палітычных і эканамічных адносін, ставіла перад народамі Польшчы, Беларусі, Літвы і часткі Украіны, што складалі Рэч Паспалітую, рэальныя заданні пабудовы дэмакратычнай дзяржавы на аснове грамадскага кампрамісу паміж прагрэсіўнай шляхтай і буржуазіяй, з аднаго боку, і феадальна-прыгоннікамі, з другога. Але ў гэтым кампрамісе была і яе слабасць: радыкальныя дзеячы лічылі яе недастаткова прагрэсіўнай, бо яна захоўвала ўладу памешчыкаў над сялянамі, духоўную дыктатуру вярхоў каталіцкага духавенства над усім народам. Так, у 1793 г. т. Касцюшка пісаў, што ў першую чаргу неабходна ліквідаваць прыгонную залежнасць сялян, абвясціць свабоду і роўныя правы для ўсіх, ліквідаваць засілле вярхойкаталіцкага духавенства, адмяніць каралеўскую ўладу. Рэакцыйныя колы наадварот лічылі, што Канстытуцыя 3 мая - гэта “рэвалюцыйная змова”. У сувязі з гэтым і пры дапамозе расійскага урада Кацярыны II яны ў маі 1792 г. абвясцілі акт Таргавіцкай Канфедэрацыі і запрасілі на дапамогу расійскія войскі, каб знішчыць прагрэсіўныя перамены ў Рэчы Паспалітай.
Рэч Паспалітая як канфедэрацыя дзвюх дзяржаў - Польшчы і Вялікага княства Літоўскага - і чатырох народаў (беларускага, літоўскага, польскага і ўкраінскага) склалася пасля Любінскай ўніі 1569 г. Дзяржаўны лад гэтай канфедэрацыі будаваўся не па акту Любінскай ўніі, які прадугледжваў утварэнне ўнітарнай дзяржавы, а на аснове практыкі саюзных адносін, што мелі месца, пачынаючы з Крэўскай уніі 1385 г., а потым былі замацаваны ў Статусе вялікага княства Літоўскага 1588 г. і генрыхаўскіх артыкулах. У артыкулах змяшчаліся асноўныя прынцыпы, што вызначалі абмежаванне каралеўскай улады паўнамоцтвамі сойма.
Упершыню яны былі распрацаваны пры абранні на прастол Генрыха Валуа ў 1574 г., але падпісаны пры каранацыі Стэфана Баторыя 30 мая 1576 г., і потым падпісваліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай. У іх абвяшчаліся: свабоднае абранне караля, свабода хрысціянскага веравызнання, абавязак склікаць сойм раз у два гады на шэсць тыдняў; не склікаць паспалітае рушэнне (агульнае апалчэнне) без згоды сойма, мець пастаянны савет з 16 сенатараў-рэзідэнтаў. Забаранялася ўстанаўліваць новыя падаткі і пошліны без згоды сойма. Прадугледжвалася, што калі кароль будзе дзейнічаць насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта можа адмовіцца ад падпарадкавання і выступіць супраць яго. Кароль не валодаў ні заканадаўчай, ні выканаўчай, ні судовай уладаю. А для таго каб ён нічога сам не мог рабіць, пры ім пастаянна знаходзіліся не менш як 4 з 16 сенатараў-рэзідэнтаў.
Сойм Рэчы Паспалітай складаўся з пасольскай ізбы і сената, у які ўваходзілі ўсе каталіцкія арзіепіскапы і епіскапы, ваяводы, кашталяры і некаторыя службовыя асобы вярхоўных органаў кіравання Польшчы і Вялікага княства Літоўскага (усяго каля 140 - 150 сенатараў). Пасольская ізба (палата дэпутатаў) складалася з выбранных прадстаўнікоў павятовай шляхты (200 - 250 чалавек). Па сутнасці, усімі справамі сойма кіравалі вярхі каталіцкага духавенства і некалькі сем'яў буйных землеўласнікаў - магнатаў, якія праз сваіх стаўленікаў кантралявалі выбары дэпутатаў на павятовых сойміках і накіроўвалі іх паводзіны на агульных (вальных) соймах.
Канфедэрацыйны характар Рэчы Паспалітай вызначаўся тым, што Статут 1588 г. юрыдычна замацаваў адасобленасць тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага, грамадзянства, заканадаўства, судовага і адміністратыўнага ладу, арміі, фінансаў. Апрача таго, на агульных соймах кожны дэпутат меў права на любое рашэнне і на ўсю работу сойма накладаць забарону (liberum veto - свабоднае вета), што не дазваляла большасці навязваць сваю волю меншасці. Аднак неабмежаванае права “свабоднага вета” вяло да злоўжывання ім і бяссілля сойма. Апрача таго, усе дэпутаты з паветаў абавязаны былі дакладна прытрымлівацца інструкцый павятовых соймікаў, што, у сваю чаргу, забяспечвала адасобленнаць і самастойнасць Вялікага Княства Літоўскага. Такім чынам, абмежаванасць улады караля і сойма Рэчы Паспалітай пры адсутнасці адзінага для ўсёй дзяржавы ўрада рабілі сувязі паміж Польшчай і Вялікім княствам Літоўскім вельмі слабымі. А адсутнасць адзінага ўрада давала магчымасць магнатам і вярхам каталіцкага духавенсіва беспакарана самавольнічаць і здзеквацца над народам, стрымліваць угрунтаванне новых сацыяльна-эканамічных адносін.
У другой палове XVIII ст. У Рэчы Паспалітай разгарнулася вострая палітычная барацьба прыхільнікаў рэформаў дзяржаўнага ладу з рэакцыйнымі коламі каталіцкага духавенства і магнатаў. Асабліва абвастрылася гэтая барацьба, калі каралеўскі прастол быў абраны ўраджэнцем Беларусі, пляменнік канцлера Вялікага княства Літоўскага Міхала Фрыдэрыка Чартарыйскага, Станіслаў Панятоўскі, якому на каранацыі было дадзена яшчэ імя - Аўгуст.
Рыхтуючы рэформы дзяржаўнага ладу, палітычныя дзеячы Рэчы Паспалітай у першую чаргу звярнулі ўвагу на канстытуцыйнае права, замацаванае Статутам 1588 г. Аб гэтым сведчыць выступленне караля Станіслава Аўгуста ў сойме 11 верасня 1776 г., у якім ён адзначыў, што Статут 1588г. заслугоўвае самага справядлівага паважання, бо ім шчасліва і разумна карыстаюцца да гэтага часу грамадзяне Вялікага княства Літоўскага і многія ваяводствы Польшчы жадаюць, каб і для іх ён стаў правам, і пажадаў, “каб у Кароне дайшлі да такога шчасця, якім ганарыцца Літва”.
Праз увесь статут праводзіцца ідэя ўмацавання прававога парадку, пры якім усе дзяржаўныя органы і службовыя асобы павінны дзейнічаць толькі ў адпаведнасці з правам. Ідэя прававога парадку была накіраванна найперш супраць дэспатызму буйных феадалаў і сярэдневяковай тэакратычнай тэорыі паходжання і сутнасці дзяржавы. Гэтая ідэя праявілася ў многіх артыкулах Статута 1588 г., а таксама была выкладзенам Л. Сапегам у прысвячэннях статута Жыгімонту ІІІ Вазе і ўсім саслоўям Вялікага княства Літоўскага. Ён пісаў: “для таго права суць поставлены, абы можнаму и потужному не всё было вольно чинити, яко Цицеро поведил, иж естесмо невольниками прав для того, абысьми вольности уживати могли”- і далей Л. Сапега працягвае: “вольности своее во всем постерегаем бо не только сусед, а сполный наш обыватель в отчизне, але и сам господар пан наш жадное звирхности над нами заживати не можеть, одно только, колько ему право допущаеть” (Статут Вялікага княства Літоўскага 1588. Мн., 1989. С. 47).
Абвяшчэнне ідэі прававога парадку сведчыла аб зараджэнні новай дзяржаўнай тэорыі, якая ў поўнай меры адпавядала патрэбам нараджэння буржуазнага грамадства і атрыіала ўвасабленне ў Канстытуцыі 3 мая 1791г. і прынятых у гэтым жа годзе законах. У студзені былі зацверджаны кардынальныя, нязменныя правы, якімі гарантаваліся правы і прывілеі каталіцкай царквы, вечная ўнія паміж Польшчай і Вялікаім княствам Літоўскім, абвяшчалася свабода соймікаў, якім бяззямельная шляхта пазбаўлялася права ўдзельнічаць у выбарах дэпутатаў сойма, а ў красавіку быў абвешчаны закон аб гарадах. Два апошнія законы былі прызнаны складанай часткай Канстытуцыі 3-га мая.
Канстытуцыя 3-га мая змяшчае прэамбулу і 11 раздзелаў. У прэамбуле ад імя караля Станіслава Аўгаста гаворыцца, што, улічваючы застарэлыя недахопы кіравання ў Рэчы Паспалітай і жадаючы выкарыстаць становіша, у якім знаходзіцца Еўропа, імкнучыся дасягнуць знешняй незалежнасці і ўнутранай свабоды народа для агульнага дабрабыту і захавання дзяржавы і яе граніц, зацвярджаецца гэтая канстытуцыя.
У першым раздзеле пануючай рэлігіяй у дзяржаве абвяшчалася “святая рымская каталіцкая” рэлігія. Пераход з каталіцкай веры ў іншую забараняўся, для ўсіх іншых рэлігій гарантавалася свабода выканання рэлігійных абрадаў.
Другі раздзел пацвярджаў усе правы і прывілеі шляхты Польшчы і Вялікага княства Літоўскага. У трэцім раздзеле зацвярджаўся закон аб гарадах і аб'яўляўся часткай канстытуцыі.
Чацвёрты раздзел зіяшчаў новыя нормы аб сялянах. У ім гаварылася: “Сялян, з пад рук якіх цячэ вялікая крыніца багаццяў краіны, што складаюць у народзе самую шматлікую частку насельніцтва, і, значыць, з'яўляюцца дзейнай сілай краіны, па справядлівасці, з пачуцця чалавечнасці і хрысціянскага абавязку, а таксама ўлічваючы наш уласны, правільна зразумелы інтарэс, мы бярэм пад ахову права і нашага ўрада, устанаўліваючы, што з гэтага часу любыя свабоды, пажалаванні або сапраўдныя дагаворы, заключаныя між землеўладальнікамі і сялянамі іх маёнткаў, незалежна ад таго, ці былі яны зроблены з усёй грамадою або кожным асобным жыхаром вёскі, павінны ўстанаўліваць агульныя і ўзаемныя абавязательствы ў адпаведнасці з дакладным значэннем умоў і запісанага ва ўказанных пажалаваннях і дагаворах, якія знаходзяцца пад апекай краявога ўрада”. У дадзенным раздзеле зроблена спроба, хоць бы на словах, крыху абмежаваць іх ад паноў не скасоўвалася.
Пяты раздзел замацоўваў прагрэсіўнае палажэнне аб тым, што “усякая ўлада ў чалавечым грамадстве бярэ свой пачатак з волі народа” і павінна складацца з трох уладаў, г. зн. Заканадаўчай, выканаўчай і судовай.
Шосты раздзел вызначаў структуру і паўнамоцтвы дзвюхпалатнага сойма, які зацвярджаўся ў складзе палаты дэпутатаў (паслоў) і палаты сенатараў пад старшынствам караля. Палата дэпутатаў абвяшчалася святыняй заканадаўства, тут павінны былі абмяркоўвацца ўсе заканапраекты. Сенат, які складаўся з каталіцкіх епіскапаў, ваяводаў, каштэлянаў і міністраў пад старшынствам караля мог ухваліць або адкласці да паўторнага пасяджэння сойма закон, прыняты ў палацэ дэпутатаў. У выпадку адкладання палаты збіраліся разам і рашэнне прымалася простайбольшасцю галасоў. Гэтым раздзелам адмянялася liberum veto, устанаўлівалася, што канстытуцыя падлягае перагляду толькі праз 25 гадоў.
Па-новаму вырашалася і пытанне аб выканаўчай уладзе - урадзе, састаў і кампетэнцыя якога вызначаліся ў раздзеле семым. Вышэйшым выканаўчым органам - урадам - абвяшчалася Стража правоў. У састаў урада ўваходзілі: кароль як старшыня; кіраўнік каталіцкай царквы - прымас як старшыня камісіі народнай асветы і пяць міністраў: паліцыі, унутраных і замежных спраў, ваенны, фінансаў. Назначаліся два сакратары, з якіх адзін веў справаводства Стражы правоў, другі - замежныя справы. Міністраў прызначаў кароль. канстытуцыя рэформа рэч паспалітый
Да найбольш важных змяненняў адносілася адмена выбарнасці караля і ўстанаўленне спадчыннасці трона. Кароль надзяляўся шырокімі паўнамоцтвамі. Ен прызнаваўся вярхоўным галоўнакамандуючым узброеных сіл дзяржавы, прызначаў і звальняў генералаў і афіцэраў, службовых асоб органаў дзяржаўнага кіравання, сенатараў, епіскапаў. Аднак усе акты караля засведчаліся подпісам адпаведнага міністра, які і адказваў перад соймам за дадзены акт, паколькі канстытуцыяй асоба караля абвяшчалася “свяшчэннай і ў бяспецы ад усяго. Нічога сам адзін не прымае, ні за што ў адказе перад народам быць не можа”. У выпадку, калі ніводзін з міністраў не згодзіцца падпісаць рашэнне, кароль адступіць ад гэтага рашэння, а калі будзе настойваць, то пытанне пераносіцца на вырашэнне сойма. Для незалежнага функцыянавання выканаўчай улады прадугледжвалася стварэнне пры ўрадзе пастаянных камісій. Камісіі па асвеце, паліцыі, ваенная, фінансаў выбіраліся соймам; раней створаныя ваяводскія камісіі парадку падлягалі ўрадаваму нагляду.
Стварэнне адзінага ўрада для ўсей Рэчы Паспалітай павінна было змяніць характар дўзяржаўнага ладу, ператвараючы канфедэрацыю ў федэрацыю, садзейнічаць цэнтралізацыі дзяржавы, умацаванню аўтарытэту цэнтральных органаў улады і кіравання, абмяжоўваць усемагутнасць і свавольства буйных феадалаў.
Істотныя змяненні ўносіліся ў структуру і характар дзейнасці судовых органаў (раздзел 8). Абвяшчаўся прынцып ажыццяўлення правасуддзя толькі судом. Тым самым павінны былі быць унесены некаторыя змяненні ў Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Згодна з канстытуцыяй ліквідаваўся суд гаспадара і паноў рады, але захоўваўсягалоўны суд Вялікага княства Літоўскага. Суды адносіліся да першай ці другой інстанцыі. Суды першай інстанцыі замест сесійнага разгляду спраў павінны былі стаць пастаяннымі і разглядаць справы на працягу года. Ствараліся рэферэндарскія суды для свабодных сялян, а таксама вышэйшы суд, называемы соймавым. У гэтым судзе павінны былі разглядацца крымінальныя справы па дзяржаўных злачынствах супраць народа і караля. Канстытуцыяй прадпісвалася выдаць новы кодэкс па цывільных і крымінальных справах. Усе суды па-ранейшаму заставаліся саслоўнымі, а залежных сялян працягвалі судзіць іх паны.
У дзевятым раздзеле вызначаўся парадак прызначэння рэгента на выпадак хваробы, палону або непаўналецця караля; дзесяты раздзел вызначаў асаблівасці вучобы дзяцей караля і нагляду за іх выхаваннем.
Апошні, адзінаццаты, раздзел канстытуцыі прысвячаўся ўзброеным сілам, якія павялічвалі ў некалькі разоў і складаліся са шдяхецкага апалчэння і рэкрутаў з сялян. Армія падпарадкоўвалася выканаўчай уладзе і павінна была прысягаць на вернасць народу і каралю, на абарону дзяржаўнай канстытуцыі.
Канстытуцыя 3-га мая была прынята ў выніку вострай палітычнай барацьбы. Яна захоўвала феадальна-прыгонніцкі лад і адначосова стварала больш выгадныя шмовы для развіцця мануфактурнай вытворчасці і гандлю, надзяляла больш шырокімі правамі гарадскіх жыхароў - мяшчан. Канстытуцыя ўнесла карэнныя змяненні ў структуру вышэйшіх органаў улады: сойм павінен быў стаць сапраўды заканадаўчым органам, у Рэчы Паспалітай была зроблена спроба ажыццявіць прынціп парламенцкага сопсабу кіравання. Для свайго часу Канстытуцыя 3 мая мела прагрэсіўнае значэнне, але яе палажэнні не былі поўнасцю ажыццеўлены з-за мецяжу реакцыйных колаў, якія абвясцілі вясной 1792 г. у мястэчку Таргавіца (Украіна) вайну свайму ўраду і запрасілі на дапамогу замежныя дзяржавы. Царскі ўрад Расіі 18 мая 1792 г. накіраваў у Рэч Паспалітую 100-тысячную армію, што прывяло да хуткай перамогі таргавмчан.
Выклікаўшы ваенны разгром Рэчы Паспалітай, таргавічане садзейнічалі і яе другому падзелу, бо ў студзені 1793 гю Прусія дамовілася з расіяй аб аддзяленні ад Рэчы Паспалітай часткі тэрыторый. Да Расіі адыйшла частка Беларусі з Мінскам, Барысавам, Слуцкам, Пінскам, Мазыром і некаторыя раены Заходняй Украіны, а да Прусіі - спрадвечна польскія землі з гарадамі Торунем, Гданьскам, Познанню. Сойм Рэчы Паспалітай, які сабраўся 17 чэрвеня 1793 г. у Гародне, прызнаў гэтыя тэрытарыяльныя страты. У ходзе гэтай сесіі сойма было абвешчана аб роспуску таргавіцкай і стварэнні гарадзенскай канфедэрацыі, была адменена Канстытуцыя 3 мая і зацверджана новая канстытуцыя.
Згодна з гарадзенскай канстытуцыяй 1793 г. Вялікае княства Літоўскае захоўвала сваю дзяржаўную самастойнасць, аласобленнасць тэрыторыі, сваё права, армію, сваю судовую сістэму. Па гэтай канстытуцыі аднаўлялася Неадменная рада, якая ўтваралася з прадстаўнікоў Польшчы і Вялікага княства на парытэтнай аснове. Але і гэтая канстытуцыя не была ўведзена ў дзеянне, бо ўжо ў весну 1794 г. пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам Андрэя Тадэвуша Касцюшкі, і Вялікае княства Літоўскае стала арэнай ваенных дзеянняў.
Падсумоўваючы нашы разважанні аб Канстытуцыі 3-га мая, адзначым наступнае. У польскай і нашай гістарычнай літаратуры апошняга часу пашыралася памылковая думка, што, нібыта, з прыняццем Канстытуцыі 1791 г. Была ліквідавана дзяржаўнасць Вялікага княства Літоўскага і Рэч Паспалітая ператварылася ва унітарную дзяржаву. На самой жа справе мелася толькі ў будучым ператварыць канфедэрацыю дзвюх дзяржаў у федэрацыю. Аб гэтым сведчаць наступныя факты: згодна з “узаемнай дамовай абоіх народаў”, што адбылася пасля прыняцця канстытуцыі, прадстаўнікам Вялікага княства Літоўскага гарантаваўся ўдзел на парытэтных пачатках ва ўсіх сумесных вышэйшых органах дзяржаўнага кіравання4 захоўвалася адасобленная судовая сістэма з Галоўным трыбуналам Вялікага княства Літоўскага; захоўвалася свая прававая сістэма і дзейнасць Статута 1588 г.; заставаліся без усялякіх змен ваяводскія і павятовыя органы ўлады, на пасады ў якія маглі прызначацца толькі іясцовыя шляхцічы. Да гэтага трэба дадаць, што з пачаткам паўстання ў Вялікім княстве Літоўскім 24 сакавіка 1794 г. у вільні была ўтворана Найвышэйшая Рада Вялікага княсітва Літоўскага як вышэйшы орган рэвалюцыйнай улады для ўсяго княства. Усё гэта сведчыць аб тым, што і пасля прыняцця майскай канстытуцыі Вялікае княства Літоўскае захоўвала сваю дзяржаўную адасобленнаць у складзе Рэчы Паспалітай, якая знаходзілася ў становішчы пераходу ад канфедэрацыі да федэрацыі.
Канстытуцыя 1791 г. - гэта першая спроба карэннай рэформы дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай, праведзеная зверху, без крыві, без пік і тапароў. Яна засведчыла, што справа незалежнасці дзяржавы неадлучна звязана з сацыяльнымі рэформамі, асабліва з сялянскай рэформай.
Адам Міцкевіч пісаў у 1833 г. пра Канстытуцыю 3-га мая: “...гэты закон не выйшаў з галавы адзінокага мудраца, з вуснаў некалькіх прамоўцаў, але здабыўся цалкам з сэрца вялікай масы; ён існуе не толькі на паперы, але жыве да гэтага часу ў памяці, у памкненнях пакаленняў; ён з'яўляецца законам жывым, карані якога ў мінулым і здольны развівацца ў будучым”.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Грацкевіч А. Канстытуцыя 3 траўня 1791 г. і Беларусь // Наша слова. - 2002. - №18. - С2.
2. Юхо Я.А. Канстытуцыя РП 3-го мая 1791 г. і Беларусь // Веснік БДУ.СЕР.
3. Гісторыя. - 1996. - №3. - С.85-89.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Люблінская ўнія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Статут ВКЛ. Эвалюцыя дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў. Развіццё гарадоў: рамяство, мануфактурная вытворчасць.
реферат [32,6 K], добавлен 17.12.2010Канстытуцыя 3 мая 1791 г. і заняпад Рэчы Паспалітай. Беларуская Рэфармацыя і ідэя сувэрэнітэту. Грамадзка-палітычнае й духовае жыцьцё Вялікага Княства Літоўскага у сярэдзіне XVI ст. Ідэалёгія асноўных накірункаў заходнеэўрапейскага пратэстантызму.
реферат [23,3 K], добавлен 27.08.2011Прычыны падзелу 1772 г. і міжнародна-прававыя дакументы. Падзелы 1793 і 1795 гг. Унутраная палітыка расійскага урада на Беларусі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расіі. Падзелы Рэчы Паспалітай.
контрольная работа [27,2 K], добавлен 16.11.2007Перыяд працяглага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызіса феадальна-прыгонніцкай Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны ХVІІ ст. і іх наступствы для Беларусі. Крызіс Рэчы Паспалітай, спробы рэформ у дзяржаве. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т. Касцюшкі.
контрольная работа [36,6 K], добавлен 13.08.2009Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай. Лівонская вайна Рэчы Паспалітай. Паход Лжэдзмітрыя ў Расію. Бітва пад Ноўгарад-Северскім. Герой барацьбы з інтэрвентамі Скопін-Шуйскі. Мяцеж у Маскве 17 ліпеня 1610 г. Пагроза пазбаўлення незалежнасці Расіяй 1611 г.
реферат [30,9 K], добавлен 29.11.2009Прывiлеi, iх класiфiкацыя, роля прывiлеяў у працэсе афармлення саслоўных правоў магнатаў i шляхты. Судзебнiк Казiмiра IV, яго месца ў сiстэме развiцця заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага. Пастановы сеймаў Вялiкага княства Лiтоўскага i Рэчы Паспалiта
реферат [23,5 K], добавлен 23.11.2008Вывучэнне паўстання 1863-1864гг., яго хода, вынікаў і значэння для ўсёй гісторыі Беларусаў. Стварэнне паўстанцкіх атрадаў. Аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай, стварэнне рэспубліканскага ладу кіравання і прававой роўнасці як асноўная мэта рэвалюцыі.
курсовая работа [37,1 K], добавлен 24.11.2011Адмена прыгоннага права і сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі. Значэнне рэформы для развіцця сельскай гаспадаркі. Адрозненні ў правядзенні рэформы ў Усходніх і Заходніх губернях Беларусі. Мэта паўстання 1863-1864 гадоў, яе уплыў на правядзенне рэформ.
контрольная работа [15,2 K], добавлен 26.09.2012Акт падзелу Рэчы Паспалітай. Дзялення Беларуская губерня на Магілёўскую і Віцебскую у 1801 г. Беларусь, Літва і Украіна ў складзе Рэчы Паспалітай. Капіталізм ў Еўропе у XVII ст. Расійская падатковая сістэма. Сітуацыя напярэдадні Айчыннай вайны 1812 г.
реферат [31,7 K], добавлен 29.11.2009Першае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага і Польскай дзяржавы. Пачатак Лівонскай вайны. Пытанне заключэння уніі з Польшчай, особеності вылучаных патрабаванняў. Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай, характарыстыка палажэнняў Статута 1588.
реферат [17,8 K], добавлен 28.08.2011