Гарадская сем’я у XIX – пачатаку ХХ стагоддзя
Этнаграфічная характарыстыка гарадской сям’і. Вольны час гарадской сям’і. Колькасны склад, дзетнасць і іншыя рысы сям’і гараджан на Беларусі у XIX – пачатаку ХХ ст. Змест сямейнага побыту гараджан і асобныя рысы сямейнай абраднасці ў гарадскім асяроддзі.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 06.02.2014 |
Размер файла | 53,8 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Мелі свае асаблівасці пахаванні самагубцаў, бо самагубства лічылася вялікім грахом. Іх не абмывалі і не апраналі ў новае адзенне, а хавалі ў тым, у чым яны памерлі. Труну рабілі з неабчосаных дошак (“абы як”), забаранялася галасіць над нябожчыкам-самагубцам. Іх хавалі за межамі агульных могілак ці ў лесе, тапельцаў - на берагах рэк і азёр. Сям'я не спраўляла ў такім выпадку паманак, на гэтыя магілы прахожыя маглі кінуць палку, камень і г.д. Гэтыя абрады былі накараваны на асудженне самагубцаў, на забыццё памяці пра іх.
У дваранска-чыноўніцкім асяродзі беларускага горада пасля пахавання ўсе запрошаныя завозілі ў дом нябожчыка свае візітныя карткі, загнутыя з правага боку ў ніз у знак смутку.
Пясля пахарон усе ўдзельнікі пахавання запрашаліся “на жалобны стол” або “жалобны абед” памянуць нябожчыка. Прышоўшы з могілак усе абавязкова мылі рукі.
Памінальны стол пачынаўся са з'ядання спецыяльнай абрадавай стравы - “кануна”, якую гатавалі з вады, мёду або цукру і разнастайнага печыва. Куццю варылі з прасяных, ячных ці іншых круп і дабаўлялі ў яе шмат цукру зрэдку ізюм. Паводле традыцый, кожны за памінальным сталом абавязкова павінен быў выпіць тры чаркі гарэлкі і з'есці не меней трох страў. Пасля трэцяй чаркі гарэлкі не засіжваліся , а выказаўўы спачуванне, ішлі дадому. Першымі з-за памінальнага стала выходзілі самыя старыя па ўзросту людзі, бо лічылася - хто першы ўстане з-за слала той раней памрэ.
Пасля смерці мужа ўдава павінна год насіць жалобу: чорную сукенку без упрыгожванняў і аштоўнасцей, чапец з чорнага крэпу, чорны капялюш з вуаллю. Жалоба ўдаўца была ў два разы карацейшая. Пасля шасці месяцаў ён мог зноў жаніцца. У тэатр, на званыя вечыры і балі выяжджалі толькі пасля таго як снімуць жалобу [10, с 208].
Памінкі на Беларусі ладзіліся ў пэўныя рытуальныя дні пасля смерці канкрэтнага чалавека: траціны, дзевяціны, сарачыны і ўгодкі, пасля года ў памінальныя дні народнага календара: Радаўніца, Траецкая субота і Змітраўская субота. Памінальная трапеза праходзіла ў строгім парадку: “канун”, потым гарох з малаком, крупень, кіслая капуста і інш. Пасля заканчэння трапезы стравы абавязкова пакідалі на ноч для душ продкаў. На Раданіцу і Траецкую суботу хадзілі на могілкі і там спраўлялі паманкі.
У XIX - пачаткуXX ст. найбольш распаўсюджаным памінальным святам была Радаўніца. Гаспадары гатавалі стравы для памінання на могілках. Дабаўлялася абавязкова што-небудь свянцонае. Зранку шлі ў царкву, дзе паміналі сваіх блізкіх, паля абеду на могілкі. Напярэдадні магілкі прыбаралі. Там па кавалачку ўсіх страў астаўлялі памершаму. Правядзенне Радаўніцы заканчвалася вечарам у сям'і [2, с362 - 363].
Пасля апісання трох асноўных абрадаў мы можам зрабіць вывады, што беларуская гарадская сям'я XIX - пачаткуXX ст. выконвала гэтыя абрады амаль таксама як і ў вёсцы, але па скарочанаму абразцу. Некаторыя абрадавыя дзеянні, якія існавалі яшчэ ў вёсцы, у городзе не праводзіліся. Дваранне і чыноўнікі амаль не выконвалі традыцыйных абрадаў, а рабілі іх па еўрапейскаму абразцу. З гэтага мы бачым, што беларускае мяшчанства яшчэ не адарвалася ад народных традыцый, але можна сказаць, што гэты працэс ужо пачаўся.
Глава 4. Правядзенне вольнага часу гарадской сям'і
Характар правядзення гараджан вольнага часу ў канцы XIX - пачатку XX ст. у многім абумошліваўся сацыяльнымі адрозненнямі. Пэўны ўплыў аказвала культурнае асяроддзе гарадоў, якое была небагатым. Але і тыя нешматлікія культурныя ўстановы, якія існавалі ў іх, былі недасягаемымі для асноўнай масы людзей у сілу эканамічнага становішча, недахопу вольнага часу, сродкаў і інш. З ростам колькасці насельніцтва і ўскладненнем сацыяльна-эканамічнай структуры гарадоў фарміраваўся слой інтэлігенцыі якая пачыла вызначаць характар духоўнага жыцця гараджан. Гэтыя змены поўплывалі на усе слаі жыхароў горада.
Гараджане праводзілі вольны час у залежнасці ад іх эканамічнага і сацыяльнага становішча. Напрыклад правядзенне вольнага часу машчаі і дваранскага саслоўя вельмі адрознівалася. Кожныя слаі гарадскога несельніцтва праводзілі вольны час па-своему. Зараз я падрабязнее раскажу аб гэтым.
Аб'ём вольнага часу ў рабочых быў вельмі нызначны. Рабочы дзень у прамысловых рабочых пачынаўся ў 6 гадзін раніцы і заканчваўся ў 18 - 18:30. Сталовых на прадпрыемствах не было, часта гаспадары прымушалі працаваць звышурочна. Цяжкая праца прыводзіла да таго, што асноўнае месца ў вольным часе рабочых занімаў пасіўны адпачынак, неабходны для ўзнаўлення сіл [5, c83-35].
У чыноўнікаў, купцоў, дваран было занадта больш вольнага часу не толькі для фізічнага адпачынку, але і для духоўнага правядзення вольнага часу.
У канцы XIX - пачатку XXст. у гарадах Беларусі пачалі саслоўна-прафесійныя клубы: камерцыйныя (аб'ядноўваліся купцы, служачыя прамысловых прадпрыемстваў, чыноўнікі), прыказчыцкія (гандляроў, дробных служачых), чыгуначнікаў (служачых чыгункі, машыністаў, кандуктраў). У сваёй дзейнасці гэтыя клубы былі падобныя да дваранскіх афіцэрскіх, адрозніваючыся саслоўна-прафесійным саставам. Там гулялі ў карты, більярд, танцавалі, наведвалі буфет. Часам наладжваліся вечары, маленькія спактаклі, лекцыі. Пры клубах ствараліся гурткі, маленькія бібліатэкі. Такія клубы маглі пасяшчаць толькі высшыя і сярэднія слаі гараджан.
Для працоўных у гарадах былі адкрыты некалькі народных дамоў. Акрамя адпачынку і забаў тут наладжваліся лекцыі з мэтай далучыць масы да элементарных культурных і навуковых ведаў, працавалі бібліатэкі-чытальні. Але з-за сваёй малалікасці яны амаль не паўплывалі на жыццё нізшых слаёў гараджан. Удзел у жыцці клубаў прынімалі толькі мужчыны.
Амаль ва ўсіх буйных гарадах існавалі яўрэйскія клубы, членамі якіх былі звычайна крамнікі, тракціршчыкі і гандляры, што лічылі сябе вышэйшым саслоўем, нібы шляхтай у адносінах да яўрэяў-рамеснікаў. Асноўным месцам зносін яўрэяў-рамеснікаў быді сінагогі. Там даведваліся пра гарадскія навіны, абменьваліся думкамі і інш.
Узнікаюць у гарадах Беларусі таварыствы ўзаемнай дапамогі прыказчыкаў, шаўцоў, краўцоў, а тксама яўрэйскія таварыствы, якія дапамагалі бедным, мелі сацыяльныя фонды для дабрачынных мэт. У пачатку ХХ ст. у дабрачынную дзейнасць актыўна ўключаюцца таварыствы цвязозвасці і існуючыя пры цэрквах рэлігійныя брацтвы, якія сваёй асноўнай мэтай ставілі асвету і рэлігійна-маральнае выхаванне народных мас. Яны праводзілі дабрачынныя зборы, наладжвалі для дзяцей беднаты ёлкі, маладзёжныя танцавальныя вечары. Гэта таксама мона назваць адным з спосабаш праводжання вольнага часу інтэлігенцыі і заможных мяшчан.
У пачатку XXст. Пачалося захапленне маладых гараджан веласпортам і футболам, і ў гарадах пачалі стварацца гурткі і таварыства аматараў гэтых відаў спорту. У 1909 годзе ў Гомелі ўзніклі два гурткі аматараў футбола, у 1910 іх было ўжо 10. Мінскае таварыства аматараў спорту займалася добраўпарадкваннем велатрэка і спартыўнага павільёна, арганізацый дзіцячых спартыўных гульняў, спаборніцтву па гімнастыцы і веласпорту. Закладваліся самі велатрэкі. У Мінску велатрэк знаходзіўся ў Губернатарскам парку, у Гомелі - у Максімаўскам парку. У Віцебску існаваў яхт-клуб.
У правядзенні вольнага часу гараджан асаблівае месца займала царква. Па нядзелях і святах яе наведвалі цэлымі сем'ямі, нават бралі маленькіх дзяцей. Царква з'яўлялася не толькі месцам адпраўлення рэлігійнага культу, але і месцам сустрэч, знаёмстваў, гутарак, выбару нявест і жаніхоў. Таму сюды прыходзілі і моладзь, якая не верыла ў бога. Пасля наведвання царквы моладзь збіралася кампаніямі на вуліцы або ў якой-небудзь дзяўчыне ці адзінокай жанчыны ў хаце. Сталыя мужчыны ішлі ў добрае надвор'е пасядзець на лавачцы
Значнае месца займалі масавыя гулянні, якія праводзіліся ў час царкоўных і дзяржаўных свят, кірмашоў і інш. Летнія і вясеннія гулянні наладжваліся ў парках, на ўзбярэжжы рэк, на галоўных вуліцах, а таксама ў прыгарадных гаях. Асаблава масавымі яны былі на Масленіцу і Сёмуху. На Сёмуху мяшчане па 2 - 3 сям'і выяжджалі за гарад на маёўку. Там пілі чай прагульваліся па свежым паветры, увечары вярталіся ў горад. Праграмы гулянняў былі вельмі разнастайнымі, звычайна іграў ваенны аркестр, грамафоны. Перад публікай выступалі куплецісты, расказчыкі, хоры народнай песні. Наладжваліся феерверкі. Таксама ў святочныя дні сем'і хадзілі адзін да аднаго ў госці.
Як я гаварыла раней у горадзе некалькі разоў у год давалі кірмашы, якія працягваліся ад двух дзен да тыдня. Звычайна ў час кірмашоў даваліся спектаклі, у балаганах выступалі камедыянты, фокуснікі. Тут жа працавалі шынкі, чайныя, каруселі, уразнос гандлявалі бублікамі, цукеркамі і інш. Сюды гараджанне прыходзілі не толькі за пакупкамі, але і каб адпачыць, добра правесці час.
У рабочых сям'яў, асабліва ў жанчын, вольнага часу было мала. Мужчыны імкнуліся праводзіць яго па-за домам - у карчме, чайнай. Жанчыны пераважалі сямейныя форму праводжання вольнага часу: заняткі рукадзеллем (вышыўка, вязанне карунак, панчох), прыём гасцей і хаджэнне ў госці, гуляня ў карты. Жанчыны дваранскіх сямей не працавалі. Яны займаліся прыгатаўленнем розных вечароў, слядзілі за прыслугай. У Мінску і Вільні існавалі жаночыя клубы, дзе таксама жанчына праводзілі вольны час.
Найбольш вольнага часу мела моладзь. Згодна з нормамі звычаёвага права, ёй давалася магчымасць “гульць”, бо з уступленнем у шлюб гэта магчымасць знікала. Распаўсюджанай формай правядзення вольнага часу былі вечарынкі, якія арганізоўваліся часцей у святочныя дні і выхадныя [14, c 144].
У гарадскіх слабодах, дзе ў асноўным жыло карэннае беларускае насельніцтва, у формах выкарыстання вольнага часу захоўваліся многія вяскоыя традыцыі. Круг удзельнікаў вечарынак быў тут значна шырэйшы, моладзь збіралася амль з усёй слабады. Вечарынкі арганізоўваліся 1 - 2 разы ў тыдзень у хатах, гаспадарам якіх плацілі ўскладчыну за карыстанне памяшканнем. На вечарынках заўсёды існавала некалькі “завадзіл” - найбольш здатных на жарты і забавы хлопцаў. Дзяўчаты бралі з сабой якое-небудзь рукадзелле. Паміж работай спявалі розныя песні, танцавалі гарадскія і народныя танцы, якія былі распаўсюджаны ў навакольных вёсках. У святы слабодскія дзяўчаты прыносілі закуску, а хлопцы - семкі і арэхі. Хлопцаў з гарадскіх вуліц стараліся на гэтыя вечарынкі не пускаць, а дзяўчатам не дазвалялася “гуляць” з гарадскімі кавалерамі. Заканваліся вечарынкі да поўначы, бо ўранні трэба было ісці на работу. Толькі ў святочныя дні дзяўчаты не бралі з сабою ніякога рукадзелля і танцы і вяселле працягвалася амаль да раніцы. У пачатку XX ст. у вялікіх гарадах папулярнымі з'явіліся народныя балі з танцамі і музыкай, якія прымяркоўваліся да народных і рэлігійных свят. Сюды прыходзілі не толькі гараджанне, але і вясковыя дзяўчаты і хлопцы з прыгарадных вёсак. [5, с83-87]
Летнімі вячарамі хлопцы і дзяўчаты са слабод і рабочых акраін кампаніямі гулялі па вуліцах або збіраліся дзе-небудзь на выгане, лавачцы або бравеннях. Там пад гармонік спявалі, танцавалі, гулялі ў лапту, гарадкі і іншыя вулічныя гульні, якія шырока бытавалі ў асяроддзі дробных мяшчан, рамеснікаў і рабочых. Моладзь з заможных сем'яў у гэтых гульнях удзелу не прымала.
У больш заможных жыхароў на вечарынкі прыглашалася радня, знаёмыя, а таксама музыканты. Танцавалі звычайна кадрыль, вальс, польку. Вечарынкі выкарыстоўваліся з мэтай знаёмства моладзі друг з другам, выбару жаніхоў і нявест. Збіраліся звычайна ў хатах маладых дзяўчат. Калі малады чалавек быў незнаёмы гаспадарам, то папасці на вечарынку яму было амаль не магчыма. Хлопцы павінны мець “добрыя манеры” і сціпла сябе паводзіць, інакш ім могуць “адказаць у доме.” Тут прымалі ўдзел прадстаўнікі старэйшага пакалення, яны вялі застольныя бяседы, ігралі ў карты.
Акрамя вечарынак мяшчанская і чыноўніцкая моладзь амаль штодённа збіраліся па вечарах невялікімі таварыскімі кампаніямі ў каго-небудзь у хаце. Гэтыя сустрэчы ў гарадах на поўдні і паўднёвым захадзе Беларусі называліся “прывашкамі”. На іх моладзь звычайна дзялілася гарадскімі навінамі, спявала гарадскія песні, музіцыравалі, танцавалі пад грамафон або фартэпіана вальсы, танга, мазуркі, полькі. З дамашніх гульняў былі найбольш распаўсюджаны “флірт” - гульня з наборам картак, гульні з адгадкамі і гульня ў “сапсаваны тэлефон”.
Усё большую папулярнасць сярод гарадской моладзі набываюць вячэрнія гулянні таварыскімі кампаніямі па цэнтральных вуліцах, у гарадскіх садах. Асноўнымі месцамі такіх гулянняў становяцца ў Мінску - Захар'еўская вуліца і вялікі сквер, у Гомелі - Румянцаўская вуліца, Бабруйску - Мураўёўская, Пінску - вялікая Кіеўская і Завальная. У гімназіях для старшакласнікаў кожную суботу наладжваліся вечары з танцамі. Гімназісты таксама ходзілі на гарадскія гулянні, але толькі па святочных днях. Зімой было распаўсюджана наведванне каткоў.
Развіццё кінематографа аказала станоўчы ўплыў на культуру сярэдніх слаёў гараджан, тамушта сярод кінакарцін былі стужкі, якія спрыялі выхаванню ў гледачоў мастацкага густу, росту інтарэсу да творчасці класікаў раскай і замежнай літаратуры.
Гэта быў таксама яшчэ адзін спосаб правядзння вольнага часу. У Мінску былі такія кінатэатры як “Мадэрн”. “Эдэн”, “Ілюзіён”, “Новы тэатр”. У гомелі - “Тэатр мастацтваў”, “Новы ілюзіён”. У Рагачове - “Мадэрн”. У Бабруйску - “Гігант”, “Увесь свет”, “Эдэн” і інш [16, c 8].
У вольным часе дваранства і чыноўніцтва важнае месца займалі балі, вечары, сустрэчы ў вузкім асяроддзі сяброў. Тут музіцыравалі, спявалі, часта разыгрывалі сцэны або хатнія спяктаклі. Любімым заняткам было чытанне.
Вялікую папулярнасць сярод інтэлігенцыі займаў тэатр. Што садзейнічала стварэнню ў гарадах аматарскіх музычных і драматычных гурткоў. Аматарскія тэатральныя трупы і гурткі карысталіся вялікай папулярнасцю і садзейнічалі значнаму ўплыву на шырокія колы гарадскога насельніцтва. Тэатры працавалі ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Гродне, Бабруйску, Мазыры, Пінску. У асноўным тэатры былі месцам правядзення вольнага часу толькі інтэлігенцыі і дваранства. Пастаяннымі наведвальнікамі тэатраў былі і студэнты і гімназісты.
У асяроддзі процоўных вялікай папулярнасцю карыстаўся наролдны тэатр лялек (батлейка, вярцеп). На Каляды, на кірмашах і плошчах батлеечнікі паказвалі народныя драмы, сатырычныя сцэнкі, насычаныя мысцовым фальклорам і гумарам.
Як мы бачым правядзенне вольнага часу у гарадской сям'і залежыць ад многіх фактараў:
· Эканамічнага становішча сям'і: чым больш абяспечаная сям'я, тым больш разнастайна яна можа праводзіць свій вольны час (хадзіць у кінатэатры, тэатры, пасяшчаць вечарынкі)
· Сацыяльнае становішча сям'і: у дваран, чыноўнікаў, купцоў было больш часу і сродкаў для праводжання вольнага часу, чым у рабочых і мяшчан.
· Месца займаемае у сям'і: найбольш свободнага часу было ў моладзі і яна праводзіла вольны час сярод сваі сверснікаў, найменьш вольнага часу было ў жынчын-мяшчанак і яны праводзілі вольны час сярод сям'і і дома.
Заключэнне
Сям'я, яе ўклад жыцця, традыцыі і абрады адлюстроўваюць істотныя рысы беларускага этнасу. Яна характаразуецца значнай устойлівасцю, якая спалучаецца з паступовай эвалюцыяй. На працягу вывучаемага перыяду (ХІХ - пачатак ХХ ст.) на Беларусі праісходзяць значныя змены ў гарадской сям'і. На гэта ўплывалі шматлікія фактары. Гэта былі рэформа 1861 года, рэформа 1794 года, развіццё капіталістычных адносін і інш.
Гарадсакая сям'я значна адрознівалася ад сельскай, таму шта ў горадзе пражывала шматканфесійеае і шматэтнічнае насельніцтва. Па сваёй структуры гарадская сям'я мянялася на працягу стагддзя. Калі ў пачатку ХІХ ст. пераважала патрыярхальная сям'я, то у сярэдзіне ХІХ - пачатку ХХ ст ужо пераважала малая сям'я. Сярэдняя колькасць членаў сям'і 5 - 6 чалавек, дзетнасць - 2 - 3 дзіцяці. У яўрэяў дзетнасць была большай 3 - 7 дзяцей.
У гарадах пражывалі не толькі беларусы, але і яўрэі, палякі, рускія, украінцы. Амаль палову насельніцтва горада састаўлялі яўрэі. Рускія ў асноўным пражывалі на усходзе Беларусі, палякі - не захадзе. Гэта абумоўвіла адрозненні паміж сем'ямі ў самім горадзе.
Як падсістэма грамадства сям'я выконвае функцыі, якія задавальняюць патрабаванні ўсяго гамадства. У якасці галоўных функцый тут разглядаюцца функцыя натуральнага ўзнаўлення (рэпрэдуктыўная), эканамічная, выхаваўчая, культурна-асветніцкая, эмацыянальна-псіхалагічная.
Беларуская гарадская сям'я XIX - пачаткуXX ст. выконвала асноўныя традыцыйныя беларускія абрады (радзінны, вясельны, пахавальна-памінальны) амаль таксама як і ў вёсцы, але па скарочанаму абразцу.Трансфармацыя сямейных абрадаў у значнай ступені абумоўлена зменамі ў функцыях сям'і. Некаторыя абрадавыя дзеянні, якія існавалі яшчэ ў вёсцы, у городзе не праводзіліся. Дваранне і чыноўнікі амаль не выконвалі традыцыйных абрадаў, а рабілі іх па еўрапейскаму абразцу.
Правядзенне вольнага часу гарадской сям'і залежыла ад многіх фактараў. Эканамічнага становішча сям'і: чым больш абяспечаная сям'я, тым больш разнастайна яна можа праводзіць свій вольны час (хадзіць у кінатэатры, тэатры, пасяшчаць вечарынкі). Сацыяльнага становішча сям'і: у дваран, чыноўнікаў, купцоў было больш часу і сродкаў для праводжання вольнага часу, чым у рабочых і мяшчан. Месца займаемае у сям'і: найбольш свободнага часу было ў моладзі і яна праводзіла вольны час сярод сваі сверснікаў, найменьш вольнага часу было ў жынчын-мяшчанак, якія займаліся справамі па дому, глядзелі за дзецьмі і праводзілі свой вольны час сярод сям'і і дома.
Пасля ўсяго гэтага можна сказаць, што гарадская сям'я на Беларусі на працягу вывучаемага перыяду значна змянілася, што вельмі паўплывала на дальнейшае развіццё беларускай гарадской сям'і.
Спіс літаратуры
1. Беларусы. Т. 3 Гісторыя этналагічнага вывучэння / В. К. Бандарчык. Мн.: Бел. Навука, 1999. - 425с.
2. Беларусы. Т. 5. Сям'я / В. К. Бандарчык, Г. М. Курыловіч, Т. І. Кухаронак і інш. Мн.: Бел. Навука, 2001. - 375с.
3. Беларусы. Т. 6. Грамадскіе традыцыі беларусаў. Мн.: Бел. Навука, 2001. - 380с.
4. Беларусы. - М.: Наука, 1998. - 503с.
5. Грамадскі быт і культура гарадскога насельніцтва Беларусі / В. К. Бандарчык, В. М. Белявіна, С. А. Мілючэнкаў і інш. Мн.: Навука і тэхніка, 1990. - 248с
6. Грамадскі быт і кальтура сельскага насельніцтва Беларусі / В. К. Бандарчык, В. М. Белявіна, С. А. Мілючэнкаў і інш. Мн.: Навука і тэхніка, 1990. - 250с.
7. Іванов У. М. Очерк быта промышленных рабочих дореволюционной Белоруссии. Мн.: Наука и техника, 1971. - 160с.
8. Иоффе К. М. Страницы истории евреев: краткий научно-популярный очерк. Мн.: АРТИ-ФЕКС, 1996. - 294с.
9. Кухаронак Т. І. Радзінныя звычая і абрады беларусаў канца ХІХ - ХХст. Мн.: Навука і тэхніка, 1999. - 126с.
10. Памяць: гісторыка дакументальная хроніка Бабруйска. Мн.: БелТА, 1995. - 765с.
11. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Брэста: у 2 кн. Кн 2. Мн.: БелТА, 2001 - 686с.
12. Памяць: гасторыка-дакументальная хроніка горада Гродна. Мн.: БелТА, 1999 - 712с.
13. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Гомеля: у 2 кн. Кн 1. Мн.: БелТА, 1998 - 608с.
14. Сям'я і сямейны быт беларусаў / В. К. Бандарчык, Г. М. Курыловіч, Л. В. Ракава і інш. Мн.: Навука і тэхніка, 1990 - 256с.
15. Харчов А. Г. Брак и семья в СССР. Опыт социологического исследования. М.: “Мысль”, 1964. - 325с.
16. Целеш В. М. Гарады Беларусі на старых паштоўках. Мн.: Беларусь, 2005 - 255с.
17. Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада. Мн.: Полымя, 1994 - 341с.
18. Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя (Беларус. Сав. Энцыкл.,) Рэдкал.: І. П. Шамякін (гл. рэд) і інш. - Мн.: БелСЭ, 1989. - 575 с.
19. Яшчанка А. Р. Гомель у другой полове XIX - пачатку XXст. Гомель: Гомельскі кааператыўны інстытут, 1997 - 80с
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Асноўныя рысы і перыядызацыя феадальнага спосабу вытворчасці. Гаспадарчае развіццё княстваў, зямель і гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў IX — першай палове XIII ст.: земляробства, бортніцтва, хатнія промыслы. Эканамічныя прычыны феадальнай раздробленасці.
реферат [35,5 K], добавлен 21.01.2011Царкоўна-рэлігійная Рэфармацыя ў Беларусі, яе антыклерыкальны і антыкаталічны напрамак. Узмацненне рэлігійнага індыферэнцізма і скептызма ў беларускім грамадстве другой паловы ХVІІІ стагоддзя. Зараджэнне ў асяроддзі маладой шляхты якабінскага руху.
реферат [26,8 K], добавлен 15.01.2012Адукацыя, развіццё і гібель Егіпецкага дзяржавы. Грамадскі лад: панавальныя пласты насельніцтва; сяляне, рамеснікі і рабы. Апарат кіравання, узброеныя сілы, судовыя органы. Крыніцы і характэрныя рысы правы: грамадзянскае, спадчыннае, крымінальная.
курсовая работа [45,0 K], добавлен 12.06.2012Стан сельскай гаспадаркі ў сярэдзіне стагоддзя і падрыхтоўка да адмены прыгоннага права. Механізм рэформы і яе правядзенне ў Беларусі. Буржуазная і грашовая перабудова 60-70-х гг. XIX ст. Рэарганізацыя дзяржаўнага кіравання, праведзеныя ў 60-70-я гг.
реферат [22,7 K], добавлен 22.12.2010Пачатак сталінскага таталітарнага рэжыму і яго адметныя рысы: аднапартыйнай, ліквідацыя грамадскіх свабод, масавы тэрор, кантроль ўсіх сфер жыцця, уключаючы і культуру. Пашырэнне сеткі навучальных устаноў. Цэнзура ў мастацтве і культ асобы правадыра.
реферат [27,7 K], добавлен 17.12.2010Характарыстыка грамадска-палітычнага ладу ў другой палове 1-га тыс. н.э. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX - першай палове XIII ст. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў. Станаўленне права Старажытнай Беларусі і яго характарыстыка.
реферат [31,9 K], добавлен 17.12.2010Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Аснова канфесійнай палітыкі. Палітычнае становішча Беларусі падчас Айчыннай вайны 1812 г.
контрольная работа [35,3 K], добавлен 23.09.2012Старажытнарускае права (Руская Праўда). Прычыны і асноўныя рысы кадыфікацыі ў 15 стагоддзі. Значэнне агульназямельных прывілеяў у прававой сістэме Вялікага Княства Літоўскага 15 стагоддзя. Аналіз утрымання нормаў прывілею 1447 гады, Судзебніка 1468 гады.
реферат [20,4 K], добавлен 27.07.2009Рэформа 1861 года, ліквідацыя галоўнай перашкоды, што стрымлівала развіццё капіталізму ў Расіі - прыгоннага права. Пастановы аб правядзенні рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галіне народнай адукацыі і друку; перабудова сельскай гаспадаркі.
реферат [23,9 K], добавлен 03.12.2009Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.
реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010