Гарадская сем’я у XIX – пачатаку ХХ стагоддзя

Этнаграфічная характарыстыка гарадской сям’і. Вольны час гарадской сям’і. Колькасны склад, дзетнасць і іншыя рысы сям’і гараджан на Беларусі у XIX – пачатаку ХХ ст. Змест сямейнага побыту гараджан і асобныя рысы сямейнай абраднасці ў гарадскім асяроддзі.

Рубрика История и исторические личности
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 06.02.2014
Размер файла 53,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

“Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”

Гістарычны факультэт

Кафедра гісторыі Беларусі

ГАРАДСКАЯ СЯМ'Я У XIX - ПАЧАТКУ XX СТАГОДДЗЯ

Курсавая работа

Выканаўца: студэнтка І-12 Чаус Рыта Вячаславаўна

Навуковы кіраўнік: Яшчанка А. Р.

к. г. н., дацэнт,

загадчык кафедры гісторыі Беларусі

Гомель 2013

Змест

Уводзіны

Глава 1. Крыніцы і гістарыяграфія

Глава 2. Этнаграфічная характарыстыка гарадской сям'і

Глава 3. Сямейная абраднасць

Глава 4. Вольны час гарадской сям'і

Зяключэнне

Спіс літаратуры

Дадатак

Уводзіны

гарадской сям'я побыт

Сям'я з'яўляецца важнай ячэйкай чалавечага грамадства. Яна заснавана на шлюбе, акумулюе і адлюстроўвае амаль усе асаблівасці грамадства на розных стадыях яго развіцця.

Актуальнасць гэтай тэмы заключаецца ў тым, што складваюцца складаныя, спецыфічныя ўмовы для развіцця гарадской сям'і на Беларусі ў адрозненні ад вёскі. У горадзе пражаваюць прадстаўнікі розных канфесій, нацыяналянасцей і сасловій, што значна ўплывае на развіццё сям'і, на яе структуру, правядзенне вольнага часу, выконванне некаторых абрадаў. Таксама трэба сказаць, што вывучэнню гарадской сям'і ўдзялялі не так шмат часу чым сельскай сям'і. Асадліва гарадской сям'і XIX - пачатаку XXст.

Вывучэнне сям'і гэта традыцыйная тэма для гісторыкаў і этнографаў, так як сем'і існавалі ва ўсіх перыядах развіцця чалавека (акрамя самых старажытных) і ва ўсіх народах і паказаць адрозненні ў розных сям'ях гэта галоўная задача навукоўца.

Выбраныя храналагічныя межы (XIX - пачатак XXст.) вельмі цікавыя для вывучэння гарадской сям'і на Беларусі. У гэты перыяд пачынаецца даследванне этнографамі і навукоўцамі беларускай этнаграфіі, што пазваляе даследваць больш разнастайны матэрыял, рабіць параўнанні сямей розных губерняў, гарадской і сельскай і г. д.

Таксама гэта час развіцця капаталістычных адносін, гэта моцна паўплывала на развіццё сям'і, асабліва ў горадзе. Гэта пазваляе праслядзіць змены ў гарадской сям'і на працягу стагоддзя. Параўнаць пачатак і канец XIXст. Таксама трэба адмеціць, што у сярэдзіне перыяду адбываецца рэформа адмены крэпаснога права, што вельмі значна паўплывала на развіццё сям'і: вялікая колькасць сельскіх сямей пераяжджае ў горад. Маняецца структура сям'і: ад вялікай шматпакаленнай сям'я пераходзіць к малой двухпакаленнай. Цяжкія эканамічныя ўмовы прыводзяць да таго, што у гарадской сям'і скарачаецца колькасць дзяцей. Гэта таксама проісходзіць на працягу разглядаемага часу, што дапамагае параўнаць змяненні у структуры сям'і.

Гэта перыяд, калі паяўляюцца новыя слаі гарадскога несельніцтва: буржуазія і прамысловыя рабочыя, дзе структура і традыцыі новыя, што пазваляе вывучаць новую частку гарадской сям'і.

Аб'ект майго даследвання - вывучэнне духоўных традыцый насялення беларускага горада.

Прадмет даследвання - гарадская сям'я XIX - пачатаку XXст.

Мэта даследвання - этнаграфічная характарыстыка гарадской сям'і XIX - пачатаку XXст..

Для дасягнення дадзенай мэты вырашыны наступныя задачы:

· Вывучыць этнаграфічную літаратуру па гісторыі развіцця гарадской сям'і у XIX - пачатаку ХХст.

· Ахарактаразаваць колькасны склад, дзетнасць і іншыя рысы сям'і гараджан на Беларусі ў вывучаемы перыяд.

· Вызначыць змест сямейнага побыту гараджан і асобныя рысы сямейнай абраднасці ў гарадскім асяроддзі на Беларусі.

Зараз можна сказаць што:

Сям'я - гэта сацыяльная катэгорыя; неад'емная часткаграмадскай сістэмы. Заснавана на шлюбе, кроўна-сваяцкіх адносінах, агульным побыце, узаемнай маральнай адказнасці і сацыяльнай неабходнасці ў фізічным і духоўным выхаванні чалавека [18, с 489].

Шлюб - гэта гістарычна абумоўленая санкцыяніруемая ірэгуліруемая грамадская форма адносін паміж мужчынай і жанчынай, якая вызначаецца ў правілах і абавязках у адносінах азін да аднаго і да іх дзяцей. Упардквае і рэалізуе прыродную патрэбу людзей у прадаўжэнні роду [18, с 537].

Горад - гэта вялікі населены пункт, які з'яўляецца прамысловым, гандлёвым, культурным і адміністрацыйна-палітычным цэнтрам прылеглага раёна, вобласці, краіны. Характэрна тэратарыяльная канцэнтрацыя вытворчасці, большая люднасць і тэрыторыя, больш разнастайны сацыяльны і этнічны склад насельніцтва чым у вёскі[18, с 155].

Абраднасць - гэта сукупнасць традыцыйных ўмоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабою, іх паводзіны ў важных жыццёвых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца[18, с 13].

Этнаграфічнае даследванне гарадской сям'і магчыма толькі ў гістарычным канцексце, таму шта развіцце гісторыі моцна ўплывае на развіццё сям'і. І нельга апісваць сям'ю і не улічваць гістарычныя падзеі, якія праізашлі у гэты перыяд. Гарады на той мамант раслі, там строіліся прамысловыя заводы, куды патрэбна рабочыя рукі. На зарабаткі прыязджалі мужчыны з вёсак, праз некаторы час яны тут заставаліся на зусім разам са сваёй сям'ёй. Паступова павялічвалася насельніцтва ў гарадах. З-за указа аб “Мяжы аселасці” яўрэяў (1794г) у горадзе пражывала амаль палова яўрэяў ад усёй колькасці насельніцтва города. Як мы бачым гісторыя моцна ўплывае на развіццё гарадскай сям'і.

Асноўныя метады даследвання, якімі я карысталася гэта - гісторыка- апісальны. Я апісвала абраднасць гарадской сям'і, яевольнага часу, структуры гарадской сям'і) і гісторыка-параўнальны (параўнанне сельскай і гарадской сям'і, хрысціанскай і яўрэйскай сям'і, сям'і пачатку XIXст. і сям'і канца XIX ст.).

Глава 1. Крыніцы і гістарыяграфія

Гістарыяграфія - гэта фіксацыя, аналіз, рэканструкцыя асобных гістарычных падзей ці працэсаў і іх узаемасувязі. Гістарыяграфія мее два асноўных значэння: гісторыя гістарычнай навуцы ў цэлым і сукупнасць даследванній прысвечаный пэўнай тэме ці гістарычнаму перыяду і савакупнасць гістарычных работ, валодаючых унутраным едзінствам у сацыяльна-класавых ці нацыянальных адносінах. Можна сказаць, што гістарыяграфія гэта гісторыя гістарычнай навуцы.

Для вывучэння дадзенай тэмы явыкарыстала шэраг этнаграфічнай і гістарычнай літаратуры, дзе апісвалася беларуская сям'я, культура і быт беларусаў, беларуская сямейная абраднасць. Зараз я падрабязнее апішу выкарыстанную літаратуру.

Наібольш важнай публікацыяй для маёй работы стала манаграфія “Сям'я і сямейны быт беларусаў”. У гэтай кнізе на вялікім фактычным матэрыяле аўтары прасачылі дынамаку структуры сям'і, яе тыпалогію, прааналізіравалі ўнутрасямейныя адносіны. Значную ўвагу ўдзялілі праблеме выхавання дзяцей у сям'і на розных гістарычных этапах. Даследвалі сямейныя звычаі і абрады, выявілі іх агульныя і лакальныя асаблівасці. Сярод гэтых пытанняў значнае значэнне для мяне мела развіццё гарадской сям'і ў ХІХ - пачатку ХХ ст., яе структура, дзетнасць, этнічныя і канфесійныя асаблівасці, функцыі гарадской сям'і, некаторыя дадзеныя па сельскай сям'і для параўнання з гарадской, сямейная гарадская абраднасць, як праводзілі вольны час прадстаўнікі гарадской сям'і.

У 90-е годы ХХ ст групай аўтараў выдадзена серыя кніг пад агульнай назвай “Беларусы”. Сярод іх ёсць пяты том пад назвай “Сям'я”, дзе расказваецца аб беларускай сям'і з сярэдніх вякоў да нашага часу. Асаблівая ўвага надавалася беларускай сям'е XIX - пачатаку XXст. Там прааналізаваны ўзаемаадносіны ў сям'і, паказаны ролі гаспадыні і гаспадара, а таксама палажэнне састарэлых людей у розныя гістарычныя перыяды. Значная ўвага ўдзелена вывучэнню традыцый народнага выхавання, разглядаюцца асаблівасці побыту дзяцей, іх утрымання, харчавання, лячэння, гігіены, адзення. Падрабязна даследваны радзіныя, вясельныя, пахавальна-памінальныя і іншыя абрады і звычаі беларусаў, прыкметы і вераванні, магічныя ўяўленні, звязаныя з бытам беларусаў. Сярод гэтых пытанняў я выкарыстоўвала дадзеныя аб структуры, колькасці, дзетнасці гарадской і сельскай сям'і ХІХ - пачатку ХХст. для параўнання паміж імі. Вялікі матэрыял я палучыла па абраднасці сям'і, розніцай паміж гарадскімі і сельскімі абрадамі.

У 1990 годзе групай аўтараў была напісана кніга “Грамадскі быт і культура гарадскога несельніцтва”, дзе аўтары разглядаюць грамадскую, вытворчую і духоўную культуру гарадскога насельніцтва Беларусі з XIV ст. да цяперашняга часу. Асаблівая ўвага ўдзяляецца гарадскому насельніцтву Беларусі ХІХ - ХХ ст., развіццю і зменам культуры гарадскога насельнічтва на працягу часу.Для сваёй работы выкарыстоўвала дадзеныя аб грамадскай, вытворчай і духоўнай культуры ХІХ - пачатку ХХ ст. Правядзенне вольнага часу гарадскога несельніцтва дадзенага перыяду, яго духоўнай культуры.

Я выкарыстоўвала яшчэ адну кнігу з серыі “Беларусы”, гэта том 3 пад назвай “Гісторыя этналагічнага вывучэння”. У гэтай кнізе групай аўтараў расказваецца аб развіцці беларускай этнаграфіі з сярэдзіны ХІХ стагоддзя да сучаснага этапу. Расказваецца аб найбольш значных этнографаў, якія вывучалі духоўную і матэрыяльную культуру беларусаў, іх дзейнасці і іх работах. Для сваёй работы выкарыстоўвала дадзеныя аб вывучэнні гарадской сям'і на працягу ХІХ - ХХ стагоддзя. Дзейнасць і работы В. М. Доўнар-Запольскага, М. Я. Нікіфароўскага, А. К. Кіркора і іншых этнографаў. Змяненні гістарыяграфіі Беларусі на працягу часу.

Таксама я карысталася работай У. М. Іванова “Очерк быта промышленных рабочих дореволюционной Белоруссии”. У гэтай кнізе упершы раз даследваецца быт прамысловых рабочых канца ХІХ - пачатку ХХ ст. Аўтар не толькі паказвае характар пазсядзённага жыцця пралетарыята, але і дае апрадзяленне найбольш важных этнографа-сацыяльных катыгорый: быта, сям'і, шлюба, робіць спробу выявіць змест вытворчага, матырыяльнага, грамадскага і сямейнага ўклада паўсядзённага жыцця працоўных. Значнае месца ў працы адводзіцца аналізу крыніц фарміравання пралетарыята, характарыстыкі яго нацыянальнага саставу, ступені адукацыі і інш. Для сваёй работы я выкарыстоўвала дадзеныя па матэрыяльнаму і грамадскаму быце прамысловых рабочых, іх унутрасямейных адносінах, унутраным строе сям'і, шлюбу, вясельных і радзінных абрадах.

Таксама я выкарыстоўвала ўрыўкі кнігі з серыі “Народы і культуры” пад назвай “Беларусы”. У гэтай кнізе аўтары сабралі звесткі аб этнадэмаграфічным працэсе ў Беларусі, рассяленні і колькасці беларусаў у странах свету, традыцыйныя формы матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў. Для сваёй работы я выкарыстоўвала дадзеныя па структуры сям'і, колькасці шлюбаў, адрознені гарадской а сельскай сям'і. Традыцыйныя беларускія абрадавыя дзеянні..

У канцы 90-х гадоў у Гомелі была выдадзена кніга пад назвай “Гомель у другой полове XIX - пачатку XX ст.” У гэтай кнізе А. Г. Яшчанка расказвае пра жыццё жыхароў гарода Гомеля ў канцы ХІХ - пачатку ХХст. Расказвае пра Матэрыяльны і духоўны быт гараджан, сям'ю, яе заняткі, этнаграфічныя асаблівасці насельныцтва горада Гомеля.Для сваёй работы я выкарыстоўвала дадзеныя па этнаграфічнаму і канфесійнаму складу насельніцтва горада Гомеля.

Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. У гэтай кнізе даецце тлумачэнне сэнсу ўсіх слоў звязаных з этнаграфіей.Для сваёй работы я выкарыстоўвала дадзеныя для абазначэння сям'і, абраднасці, шлюбу і іншых этнагарфічных тэрмінаў.

Аб гісторыі беларускіх яўрэяў была напісана К. М. Іоффе кніга “Старонкі гісторыі яўрэяў Беларусі: кароткі навукова-папулярны нарыс”. Гэтая кніга прадстаўляе першае выданне ў свеце па шматвекавой гісторыі яўрэяў. Раскрывае асноўныя вехі гісторыі яўрэяў Беларусі і ахватвае галоўным чынам перыяд з XIV па ХХст. Для сваёй работы я выкарыстоўвала дадзеныя па гісторыі яўрэяў ХІХ - пачатку ХХ ст. Іх колькасць у гарадах беларусі, іх заняткі, структуру іх сям'і і яе узаемааднасіны.

Яшчэ ў савецкі час пачалося выданне серыі кніг пад агульнай назвай “Памяць”. Там апісваюцца усе беларускія гарады і раёны. Для сваёй работы я выкарыстоўвала кнігі гэтай серыі дзе апісваюцца такія гарады як Бабруйск, Гродна, Гомель, Брэст. У гэтых кнігах група аўтараў расказвае пра гісторыю гэтых гарадоў з часу іх ўтварэння да цяперашняга. Расказваюць пра жыхароў гэтых гарадоў, іх заняткі, абраднасць, быт, культуру. Для сваёй работы я выкарыстоўвала дадзеныя па быце і абраднасці жыхароў гарадоў Бабруйска Гродна, Гомеля, Брэста у перыяд з ХІХ да пачатку ХХ ст.

У 1994 годзе была выдадзена кніга пад назвай “Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада”. У гэтай кнізе З. В. Шыбека зрабляе спробу ўзнавіць вобраз горада Мінска канца ХІХ - пачатку ХХст. Ён апісвае вуліцы, будынкі, скверы дарэвалюцыённага Мінска. Расказвае пра заняткі гараджан, дае абразкі гарадскога жыцця. Знаёміць з прадстаўнікамі розных сацыяльных класаў і груп.Для сваёй работы я выкарыстоўвала дадзеныя па грамадскаму быту гараджан, па заняткам і культурным жыцці гарадскога насельніцтва.

Пасля гэтага можна зрабіць вывад, што тэма гарадской сям'і у ХІХ - пачатку ХХ ст. вывучана ў меньшай стэпені чым тэма сельскай сям'і на Беларусі. У значнай ступені была выкарастана краязнаўчая літаратура.

Асноўны блок крыніц па маёй тэме гэта работы Нікіфароўскага Н. Я. “Воспоминания старожилы. Странички из недавней старины” і Дзембавецкага А. С. “Опыт описания Могилёвской губерни”, але з гэтымі крыніцамі я знаёмілася толькі праз работы іншых даследчыкаў, таму шта яны не прадстаўлены шырокім масам чытачоў. Таксама я карысталася такой крыніцай як звесткі Усерасійскага перапісу 1897 года. Там прыведзены дадзеныя аб колькасці гарадскіх сямей, этнічныя і канфесійныя асаблівасці гарадской сям'і.

Можна зрабіць вывад, што крыніцы па гарадской сям'і ХІХ - пачатку ХХст нешмалікія, асабліва гэта бачна ў крыніцах пра іудзеяў.

Глава 2. Этнаграфічная характарыстыка гарадской сям'і

Асноўным паказчыкам форм і тыпаў беларускай сям'і з'яўляецаа агульны колькасны склад, колькасць шлюбных пар, дзетнасць, форма сям'і, сваяцтва.

Сям'ю падзяляюць на дзве асноўныя фомы: вялікую (нераздзельную) і малую нуклеарную (простую). У склад нераздзельнай сям'і ўваходзілі некалькі шлюбных пар звязаных паміж сабой як прамым так і бакавым сваяцтвам і вядзеннем адной гаспадаркі, а у склад малой сям'і уваходзіла адна шлюбная пара з дзецьмі. У XIX - пачатку XXстст. у горадзе была распаўсюджана малая сям'я, а ў вёсцы наадварот - нараздзельная.

Калі прааналізаваць структуру сем'яў горада Мінска ў XIX - пачатку XXстст., то сем'яў складанага саставу было каля 29%, сярод нуклеарных 65,7% - сем'і з бацькоў і дзяцей, 14,6% - бяздзетныя і 19,7 - няпоўныя сем'і. Калі параўнаць з вёскай, то вясковыя сем'і падзяляліся так: 51,3% - нераздзельныя сем'і, 47,1% - малыя, 1,6% - адзінокія людзі.

Складаныя нераздзельныя сем'і падзяляліся на тры тыпы: бацькоўскую, брацкую і з адналінейным сваяцтвам, дзе разам з бацькамі жылі жанаты сын або замужняя дачка з унукамі і нежанаты сын або дачка. Такія сем'і найбольш часта сустракаліся ў горадзе сярод нераздзельных сем'яў. Бацькоўскія і брацкія сем'і мель амаль аднолькавае распаўсюджанне. Прыкладам вялікай брацкай трохпакаленнай сям'і з бакавой роднасцю шлюбных пар і адналінейнай роднасцю адной з іх з жанатым сынам і яго дзецьмі была сям'я мінскага рамізніка Л. І. Качана, дзе акрамя яго і жонкі, дзвух дачок і сына жылі жанаты брат з дачкой і двума сынамі, адзін з іх быў жанаты і меў траіх дзяцей. Сям'я складалася з 13 чалавек [14, с134].

Структура малых гарадскіх сямей значна адрознівалася ад сельскай па сваяцкаму саставу. Гэта ў першую чаргу адносіцца да малых ускладненых сямей. Так, калі ў гарадскіх сем'ях сашлюбнай парай з дзецьмі жылі пераважна халастыя сваякі мужа па бакавой лініі, то сярод сельскіх сямей малюнак быў больш стракаты. У горадзе яны складалі каля 16%, а ў вёсцы прыкладна 20%. Малыя ўскладнёныя сем'і з шурынамі і ў сяле і ў горадзе з'ява вельмі рэдкая. Існавала незначная колькасць малых сямей, дзе разам са шлюбнай парай пражываў хто-небедзь з бацькой (часцей гэта была маці)

Сярод малых сем'яў вылучаецца група няпоўных. Гэта пераважна адзін з бацькоў (часцей маці) з дзецьмі ці старэйшы брат або сястра, якія не ўступалі ў шлюб і жылі з малодшымі братамі і сёстрамі. Такія сем'і сустракаліся і ў горадзе і ў вёскі. У гэтую групу ўваходзяць таксама сем'і маці-адзіночак. Такія часцей сустракаюцца ў гарадах.

Немалую групу, асабліва ў горадзе , складалі азінокія людзі. Гэта часцей усяго маладыя служачыя, ваенныя. Значнае месца занімаюць удовы, радзей удаўцы.

Вялікую цікавасць у даследванні сям'і ўяўляе яе колькасны склад. Можна сказаць, што беларускія сем'і былі невялікімі. Сярэдні паказчык у горадзе быў 7 чалавек, а ў вёсцы - 9 чалавек. У сярэдзіне XIX стагаддзя у гарадах пераважалі сем'і з 6 - 8 чалавек, лругое месца занімалі сем'і з 2 - 5 чалавек, на трэцім - з 11 - 16, з 16 і больш - толькі ў Рэчыцы і Пінску. Прычым у некаторых гарадскіх сем'яў пражывала і 20 чалавек, у асноўным гэта былі бацькоўскія многалінейныя сем'і. Напрыклад, у адной мяшчанскай сям'і горада Рэчыцы разам з бацькамі жылі чатыры жанатыя сыны з дзецьмі, два жанатыя ўнукі і тры халастыя сыны. Выяўлена, што шматлікімі былі нераздзельныя сем'і. Сярод малых пераважалі сем'і з 2 - 6 чалавек.

Калі ж параўнаць колькасны склад гарадской сям'і з сельскай то там на першым месцы былі сем'і з 6 - 10 чалавек, на другім - з 2 - 5 чалавек, на трэцім - з 11 - 16 чалавек. Як бачна розніца паміж горадам і вёскай зусім невялікая. [2, с 19]

Значны ўплаў на структуру сям'і аказвала колькасць дзяцей. Ад іх узросту і сямейнага стану залежалі форма, колькасны склад і тып сям'і. Нельга сказаць была лі беларуская сям'я мнагадзетнай. У гарадах большасць шлюбных пар мелі 2 - 3 дзяцей, даволі многа 4 - 5 дзяцей. У простых граждан пераважалі сем'і з 3 - 4 дзяцей. Большасць шляхецкіх дзяцей мела па 2 - 3 дзяцей, сустракаліся сем'і і з 4 дзецьмі. Мнагадзетнымі сем'і былі ў палескіх гарадах. Тут адзначаны нераздзельные сем'і з дву шлюбных пар, дзе была 12 дзяцей. Але такія выпадкі былі вельмі рэдкія.

Я прывяду у прыклад дадзеныя падліку сямей горада Мінска. На першым месцы у мянчан былі сем'і з 2 дзецьмі, на другім - сем'і з 3 дзецьмі, на трэцім - сем'і з 5 дзецьмі. У 18 сем'ях было па аднаму дзіцяці, у 8 сем'ях - 6 і больш дзяцей.

Пасля рэформы 1861 года ў структуры сям'і праісходзяць сур'ёзныя змяненні. Дадзеныя канца XIX ст. сведчаць, што структура беларускай сям'і мянялася ў бок яе змянення і спрашчэння. Асабліва гэта бачна ў скарачэнні колькасці нераздзельных сямей і звужалася кола сваякоў. Аналіз матэрыялаў паказаў, што ў гэты перыяд сярод нераздзельных сямей узрастае колькасць бацькоўскіх адналінейных сямей як у сяле, так і ў горадзе. Пераважалі бацькоўскія сем'і з аднім жанатым сынам. Зусім нямнога засталася сямей, дзе разам з дзядзькай жылі жанатыя пляменнікі і шурыны.

Сямейныя раздзелы прывялі к скарачэнню дзетнасці сям'і. У сярэдзіне XIX - пачатку XX ст.гарадская сям'я мела 2 - 3 дяцей, а вясковая 3 - 4 дзяцей. У вялікіх гарадах, напрыклад у Мінску, было больш сямей з 1 - 2 дзецьмі. Для шляхты былі характэрні сем'і з 1 - 2 дзецьмі У сем'ях рабочых і рамеснікаў у канцы XIX ст. на 1 тыс. Насельніцтва прыходзілася 41,4 нараджэнняў[2, с 21].

Як відаць, беларуская сям'я не вылучалася мнагадзетнасцю. На гэта было шмат прычын. Першая - высокая смяротнасць з-за недастатковай медытынскай дапамогі, дрэннага харчавання, розных эпідэмій і хвароб. Прычым гэта было і на сяле і ў горадзе. У Мінскай губерні на 1 тыс. Наванароджаных 377 паміралі да 5 гадоў. У Мінску адзін урач прыходзіўся на 1466 жыхароў, у павятовых гарадах Мінскай губерні - на 2399 жыхароў. У гарадах іншых губерняў, напрыклад у Віцебскай, на аднаго урача прыходзілася 3660 чалавек, а адзін фельдшар - на 5304 чалавекі. На дзетнасць сям'і уплываў такі фактар, як розніца ва ўзросце мужа і жонкі. Але гэда было рэдкай з'явай і пераважна ў паўторных шлюбаў. Дзетнасць у значнай ступені вызначалася эканамічным станам сям'і, так у больш заможных сем'яў выхоўвалася больш дзяцей, чым у бедных.

У беларускім горадзе пражывалі не толькі беларусы. Большую частку састаўлялі прадстаўнікі другіх этнасаў: рускія, яўрэі, палякі, украінцы і інш, (Глядзі Дадатак 1) і канфесій: праваслаўныя, католікі, іудзеі.

Амаль палову насельніцтва горада састаўлялі яўрэі. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай яны былі ўключаны ў саслоўе мяшчан Гэта было звязана ўказам “мяжы аседласці” яўрэяў. Яны займаліся гандлям, рамёсламі і інш. Напрыклад ў 1864 годзе ў Віленскай губерні пражывала 102 тыс. яўрэяў, Віцебскай - 68 тыс., Гродзенскай - 80 тыс., Мінскай - 103 тыс., Магілёўскай - 120 тыс.[8, с 52].

У асноўным яўрэі пражывалі малымі сем'ямі, але з вялікай колькасцю дзяцей. Я прывяду ў прыклад сем'і іўдзеяў горада Магілёва. Там пераважалі сем'і з 5 - 8 чалавек (63,2%), сем'і з 1 -2 чалавек сустракаліся зрэдку (1,6%), 3 - 4 чалавека - 14,6%, сем'і з 9 чалавек - 8,6%, 10 - 13 чалавек - 12,1%. Зараз паглядзім на колькасць дзяцей: наібольшы працэнт прыпадаў на сем'і, дзе галавалі ад 3 - да 7 дзяцей (72,5%), на другім месцы сем'і з 1 - 2 дзецьмі (13,8%), на трэцім сем'і з 8 - 9 дзецьмі (каля 10%), 10 - 11 дзяцей (3,6%). Таксама можна адзначыць тое, што ў большасці яўрэйскіх сямей розніца ва ўзросце паміж мужам і жонкай была занадта вялікай (67,3%), а ў сям'яў беларусаў гэты паказчык быў малы [8, с 54].

Калі ж разглядзець сем'і католікаў, то можна сказаць, што іх было больш у захадзе Беларусі. Гэтыя сем'і ў большасці складаліся з аднаго ці двух пакаленняў, хаця сустракаліся і складаныя сем'і. Пераход нявесты ў хату жаніха пасля вяселля быў незаўсёды абавязковы. Асноўны ўзрост уступлення ў шлюб сямей гамяльчан-католікаў 20 - 30 гадоў. Аднак мужчыны заводзілі сем'і ў больш познім ўзросце. Розніца ва ўзросце паміж мужам і жонкай была каля 7 - 10 гадоў. Толькі к канцу XIX ст. розніца паступова змяншалася.У сям'і гадавалі 1 - 3 дзяцей, радзей - 4 - 6 дзяцей. Былі сем'і і з 10 дзецьмі[19, с50 - 51].

Як падсістэма грамадства сям'я выконвае функцыі, якія задавальняюць патрабаванні ўсяго гамадства (узнаўленне этнасаў і чалавека); як малая сацыяльна-псіхалагічная група яна мае функцыі для задавальнення патрэбнасцей самой сям'і. “Структура сям'і цесна ўзаемасвязана з яе функцыямі, а значыць, і роляй у сацыяльнам жыцці. Яны ў многім абумоўліваюць адзін аднаго, хоць разам з тым і маюць адносную самастойнасць”. У якасці галоўных функцый тут разглядаюцца функцыя натуральнага ўзнаўлення (рэпрэдуктыўная), эканамічная, выхаваўчая, культурна-асветніцкая, эмацыянальна-псіхалагічная.

Рэпрэдуктыўнаяя функцыя сям'і заклікана падтрымліваць біалагічную бесперапыннасць грамадства, задавальняць патрэбнасці ў прадаўжэнні роду, а таксама эмацыянальныя патрэбнасці мужа і жонкі ў мацярынстве і бацькоўстве. Вялікая колькасць дзяцей у рамеснікаў, саматужнікаў, чорнарабочых, прыслугі і іншых гарадскіх слаёў у адрозненне ад сялянскага асяроддзя разглядалася часцей за ўсё як няшчасце. Мнагадзетных бацькоў нярэдка асуждала грамадская думка, таму шта яны часцей за ўсё не маглі забяспечыць безбеднае жыццё кожнага дзіцяці і даць ім дабры пасаг.

Нараджальнасць у розных слаях грамадства істотна адрознівалася. Па даных В. В. Кошалева, які аналізіраваў нараджальнасць у горадзе Магілёве за 5 гадоў (1896 - 1900), у рабочых і рамеснікаў беларускай нацыянальнасці на 1 тыс. Насельніцтва прыходзілася 41,4 нараджэнняў, у палякоў - 16,5, у яўрэяў - 34,2. У сярэднім за 5 гадоў нараджальнасць сярод рабочага люду горада была нескалька ніжэй, чым у Еўрапейскай Расіі ў цэлым, і складала 46,7%, сярод чыноўнікаў і інтэлігенцыі - 21%.

Адрозненні ва ўзроўні нараджальнасці ў нацыянальных групах гараджан у многім звязаны з этнічнымі традыцыямі ва ўстаноўках на колькасць дзяцей. Асадліва прыкметны ўплыў ранніх шлюбаў і рознасці ва ўзросце мужа і жонкі на шлюбную пладавітасць жанчын. У асяроддзі рабочых-беларусаў, дзе розніца ва ўзросце мужа і жонкі была невялікая, шлюбная пладавітасць вышэйшая, чым сярод іншыхьсацыяльных і нацыянальных (палякоў, яўрэяў і г.д.) груп гараджан характэрным для іх познім уступленнем у шлюб мужчын і вялікай розніцай ва ўзросце мужа і жонкі.

Нягледзячы на высокі ўзровень нараджальнасць у сярэднім у сям'і было трое дзяцей, таму што вельмі высокай была дзіцячая смяротнасць. Вялікая колькасць дзяцей памірала ва ўзросце да 5 годоў. У асноўным у рабочага класу. Высокі ўзровень смяротнасці ў дзіцячым узросце як я гаварыла раней быў звязаны з эпідэміямі, дзіцячымі хваробамі, незадавальняючымі санітарна-бытавымі ўмовамі жыцця гарадской беднаты, слабай медытынскай дапамогай, дрэнным харчаваннем і інш. Смяротнасць дзяцей у сям'і павялічвалася з-за ранняга ўвядзення ў рацыён дзіцяці грубай ежы, а таксама ранняга атрымання дзяцей ад грудзей. Амаль паўсюды адсутнічала санітарная асвета насельніцтва. Найвышэйшы ўзровень дзіцячай смяротнасці быў летам.

Гаспадарча-эканамічная функцыя сям'і была накіравана на стварэнне і ўзнаўленне яе матэрыяльнай асновы. Забяспечвалася яна працай членаў сям'і і мела дзве падфункцыі: вытворчую (праца ў асабістай гаспадарцы з полаўзроставым раздзяленнем) і спажывецкую (размеркаванне і ўлік усіх даходаў сям'і на яе патрэбы і кожнага яе члена і г.д.) [14, c 138]

Лад жыцця працоўных у многім залежыў ад заняткаў членаў сям'і, а таксама ад ступені заможнасці. Большасць гараджан, як сведчаць крыніцы, мелі дамы, агароды, сады, частка - прамысловыя пардпрыемствы, лаўкі і г. д.

Трэба адзначыць, што назалежна ад матэрыяльнага дастатку працавалі ўсе, нават дзеці. Гэта абуслоўлівалася як традыцыяй так і эканамічнай неабходнасцю, калі значная частка сем'яў, якія мелі дапаможную гаспадарку, вырошчвалі свіней, дробную птушку, а таксама садавіну і гародніну не толькі для патрэб сям'і, але і на продаж. У гарадскіх сем'ях, цесна звязанных з асабістай гаспадаркай, існавала полаўзроставае раздзяленне працы. Мужчыны тут займаліся доглядам за скацінай, нарыхтоўкай кармоў, вырабам неабходніх прадметаў хатняга ўжытку, мэблі. У рабоце часцей ім дапамагалі старэйшыя сыны.

У сем'ях рамеслінікаў, саматужнікаў, якія займаліся сталярнай, кавальскай, шавецкай справай, выпрацоўкай скур і г. д у працы прымалі ўдзел усе члены сям'і ( за выключэннем малалетніх).

На плячах жанчыны ляжалі клопаты па гаспадарцы, а таксама апекаванне членаў сям'і. Каб атрымаць даход, а нярэдка з-за нястачы, маці сямейства займалася продажам садавіны і агародніны. Жыхары, якія мелі птушак і буйную рагатую жывёлу прадавалі малако, масля, мяса, яйкі і г.д. Доходы ад продажу не заўсёды паступалі ў агуліны бюджэт. Іх стараліся прыхаваць на “чорны дзень”, а таксама на пасаг для дачкі. У невялікіх гарадах жанчыны нярэдка ткалі немудрагелістыя палотны і сукно, з іх шылі адзенне для сям'і.

Працай у доме, у садзе і агародзе займаліся і дзеці. Старэйшыя павінны былі таксама наглядаць за малодшымі. Нярэдка дзяцей з бедных сямей аддавалі на працу да багатых сям'яў, дзе яны выконвалі ролю нянькі або прыслугі.

Дарослыя дзеці, акрамя работы па дому мелі які-небудзь занятак (вышыўка, ткацтва,сталярства і г. д.) якія ім прыносілі пэўны даход Атрыманыя грошы яны маглі траціць на асобныя патрэбы.

У сем'ях заможных гараджан жанчыны звычайна не працавалі. У доме трымалі прыслугу. Колай іх абавязкаў абмяжоўвалася падрыхтоўкай да прыёму гасцей, доглядам за працай прыслугі, клопатам аб патрымцы сувязей, выбары знаёмстваў і інш [14, с 138 - 139].

Главой гарадской сям'і ў выніку пануючага эканамічнага становішча быў бацька. Ён распараджаўся мужчынскай работай па гаспадарцы, сямейнай касай і г. д. Зрадку сямейная каса знаходзілася ў руках жонкі, асабліва калі муж быў п'яніцай. Усе важныя рашэнні вырашаліся на сямейным савеце. У канцы XIX - пачатку XX ст бюджэт сем'яў рабочых, у асноўным, складаўся з зарабатку мужчыны. Як я гаварыла вышэй, зрэдку ў сям'і працавалі жонка і дзеці. Гэта накладвала адбітак на характар унутрасямейных узаемаадносін, развіццё якіх ішло ў бок дэмакратызацыі, чаму ў значнай ступені спрыяла адсутнасць дастатку ў сям'і і попыт на жаночую рабочую сілу на вытворчасці, якія пазбаўлялі мужчыну-пралетарыя на панаванне над жонкай.

Выхаваўчая функцыя сям'і была замацавана нормамі звычыёвага права, згодна з якімі дзеці выхоўваліся ў павазе да бацькоў і старэйшых увогуле. Гэтымі нормамі прадугледжваліся паводзіны дзяцей у грамадстве, за сталом, у час працы і адпачынку і г. д. Калі дзеці нарушалі гэтыя правілы,то яна падвяргаліся парой і фізічным пакаранням.

З пакаленняў у пакаленне перадаваўся народны погляд, які арыентаваў на аўтарытарны стыль кіраўніцтва ў сям'і (з перавагай мужчыны над жанчынай, бацькоў над дзецьмі). У пачатку XXст., асабліва ў рабочых сем'ях, стаў распаўсюджвацца эгалітарны тып унутрасямейнах адносін. Нягледзячы на тое, што ў большасці з іх існавалі строгія адносіны да дзяцей. Ад іх патрабавалі паслухмянага маўклівага падпарадкавання волі бацькоў і старэйшых. Узаемадносіны членаў сям'і таксама характарызаваліся цеплатой і пяшчотай, асабліва з боку маці.

У выхаванні дваранскіх дзяцей важнае месца належыла прывіццю ім добрых манер, што забяспечвала нармальнае ўваходжанне ў сваё сацыялянае асярроддзе. Гэтым займалася спачатку няня, затым гувернанткі. Дзеці вышэйшага саслоўя выхоўваліся па даволі строгай сістэме. У гэты ёсць падабенства з выхаваннем дзяцей сялян і мяшчан. Але шляхцецкія дзеці больш часу праводзілі з гувернанткамі чым з бацькай. Маленькіх дзяцей кожны дзень прыводзілі да маці і бацькі, каб яны павіталіся ці развіталіся з імі. Нікому з дзяцей не дазвалялася гаварыць на “ты” ні бацьку, ні маці. Вялікая ўвага надавалася замацаванню пачцівых адносін да дзяўчыны. [2, с 129 - 131]

Становішча жанчыны ўсям'і не было такім прыгнечаным, як у другіх народаў, у тым ліку славянскіх. Беларуская жанчына карысталася адноснай свабодай. Яна магла выказваць свае думкі, удзельнічыць у вырашэнні важных сямейных пытанняў, распараджацца пасагам па-своему. Аднак удзельнычаць у грамадскай дзейнасці, развіваць свае здольнасці яна не магла. Да тых жанчын, хто спрабаваў паставіць сябе нараўне з мужчынамі, негатыўна ставіліся мужчыны, іх асуджала грамадства.

Нераўнаправіе становішча жонкі і дзяцей не спрыяла схільнасць апошніх да свабодных чыстасярдэчных адносін, таму шта шзаемаразуменне магчыма толькі ў выпадку, калі ў сям'і існуе роўнасць.

Культурна-асветніцкія функцыі сям'і звязаны не толькі з культурнай дзейнасцю, але і якасна характарыстыкай раозных відаў дзейнасці (вытворчай, бытавой, выхаваўчай), якія ажыццяўляюцца ў межах малой сацыяльнай групы - сям'і. Важнае месца ў ёй належыць культуры ўзаемаадносін паміж пакаленнямі, якія складаюцца ў працэсе супрацоўніцтва пры выкананні гаспадарча-бытавых ролей у сям'і і якія выяўляюцца ў эмацыянальных адносінах членаў сям'і, згоде паміж пакаленнямі адносна каштоўнасцей, норм, узораў паводзін. Спосабу правядзення вольнага часу [14,с 143 - 144].

Пэўнае месца займалі зносіны са сваякамі, сябрамі, суседзямі. Прымалі гасцей і хадзілі ў госці часцей у святы (на Каляды, Вялікдзень і г. д.). Зместам гэтых візітаў былі застольныя бяседы, пачастункі, гульні. Дарослыя праводзілі час у размовах, асноўным зместам якіх быў абмен думкамі, навінамі і інш. Маладыя людзі забаўляліся гульнёй у карты і іншыя гульні. У дні царкоўных свят, асабліва храмавых, абавязковым было наведванне царквы ўсёй сям'ёй.

Культура ўзаемаадносін у грамадска-бытавой дзейнасці беларусаў характарызавалася супрацоўніцтвам і узаемадапамогай, пачцівымі адносінамі да старэйшых. Асаблівай павагай і аўтарытэтам карыстаўся глава сямейства, выкананне ўказанняў якога лічылася строга абавязковым для членаў сям'і.

У аснове адносін паміж членамі сям'і былі ўзаемная любоў, павага, клопат, бескарыслівая узаемадапамога, пачуццё абавязку бацькоў перад дзецьмі і дзяцей перад бацькамі і малодшымі братамі і сёстрамі. У сем'ях звычайна не супраяцяўляліся волі бацькі.

Узаемаадносіны ў сям'і ў значнай меры абумоўлены сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі жыцця, выхаваннем, адукацыяй. Умацаванне духоўных сувязей у сям'і базіравалася на рэлігійных прынцыпах. Аб'ядноўваючым пачаткам выступала прызнанне і ўшанаванне агульнага продка, Бога.

Такім чынам можна зрабіць вывад, што XIX - пачатку XX ст.у гарадской сям'і пераважала малая нуклеарная сям'я. Асноўную частку складалі двухпакаленныя сем'і з 3 - 4 чалавек і з 2 - 3 дзецьмі. Кожная чацвёртая сям'я была трохпакаленнай і амаль кожная трэцяя - мнагадзетнай.

Город быў шмат нацыянальным і шматкафесійным пунктам. Больш за палову насельніцтва гарода састаўлялі яўрэі.

Разгледзіў усе функцыі сям'і, можна зрабіць вывад. У XIX - пачатку XX ст у гарадской сям'е выпаўняліся ўсе яе асноўныя функцыі. Толькі ў кожных сацыяльных групах яны выпаўняліся так, як бало прынята ў іх асяроддзі. Трэба адзначыць,што палажэнне жонкі было ніжэй чым мужа, дзеці абавязваліся ва ўсім падпарадкоўваца бацькам. Формы праводжання вольнага часу завіселі ад эканамічнага палажэння сям'і.

Глава 3. Сямейная абраднасць

Абраднасць - гэта сукупнасць традыцыйных ўмоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабою, іх паводзіны ў важных жыццёвых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца. [14, с 14 - 15]

Традыцыйная сямейная абраднасць беларусаў з'яўляецца неад'емлімай часткай народнага быту, сямейнага ўкладу, духоўнай культуры народу, яго светапогляду. Сямейныя абрады аб'ядноўвалі і ўмацоўвалі сям'ю, служылі сваеасаблівым механізмам для перадачы сямейных традыцый ад старэйшага пакалення к малодшаму. Сямейная абраднасць дапамагала кожнай сям'і адзначыць самыя значныя падзеі з годнасцю. Разам г гэтым сямейныя абрады дапамагалі ўмацоўваць “знешнія” сувязі з суседзямі, сябрамі, сваякамі. Веданне і выкананне разлічных абрадаў фарміраваля станоўчую ці адмоўную грамадскую думку аб сям'і ў вачах суседзяў. Акрамя гетага выкананне абрадаў па народным уяўленні можа станоўча паўплываць на лёс дзіцяці ці маладой шлюбнай пары. [14, 190-191]

У горадзе выкананне абрадаў не было такім выжным дзеяннем як у вёсцы. Гараджане выконвалі толькі найбольш вядомыя і важныя абрады такія як вясельны, радзільны і пахавальныя абрады. Ніжэй я раскажу падрабязнее аб кожным з іх.

Радзінны абрад.

Радзінны абрад састаяў з трох цыклаў: дарадавога, радавога і паслярадавога. У першы і другі ўваходзілі звычаі, уяўленні, павер'і і абрадавыя дзеянні накіраваныя на захоўванне цяжарнасці, абляхчэнне і паспяховае завяршэнне родаў. Пасляродавы цыкл быў накіраваны на прыняцце навароджанага усямейна-грамадскім калектыве. Ён уключау у сябе звычаі і абрады імянарачэння дзіціці, наведвання парадзіхі і навароджанага, выбару кумоў, царкоўнаму хрышчэнню, а таксама святкаванню хрэсьбін.

Дзіця ў традыцыйнай культуры беларусаў разглядайся якнеад'емлімая частка прыроды. Гэта абумовілі з'яўленне розных законай, выконванне якіх ахоўвала жанчыну ў перыяд цяжарнасці. Большасць гэтых законаў вынікае з шматвяковага вопыту і практычнага сэнсу.

Так, цяжарная імкнулася не падымаць вялікіх грузаў, не насіць іх, не зацягваць моцна спадніцу. Цяжарнай раілася як мага больш бываць на свежым паветры і меньш спаць. На ўсёй тэрэторыі Беларусі цяжарным забаранялася глядзець на пажар, а калі не было выхаду то ёй забараняляся дакранацца рукамі да свайго цела, каб у дзіцяці пасля гэтага не заставалася вогненных радзімых плям.

Цяжарнай нельга было прысутнічаць на пахаваннах, глядзець на набожчыка. Ёй нельга было глядзець на пачварных людзей, смяяцца з іх фізічных надахопаў, бо дзіця магло пераняць тыя недахопы. Нельга было маніць, красці, зайдросціць, каб не нарадзіць манюку, злодзея зайздросніка, грубіяна.

Гараджанкі у час цяжарнасці не наведвалі народных гулянняў, не ездзілі ў тэатр, а праводзілі ўвесь час з сям'ёй[10, с 207].

На ўсёй тэрэторыі Беларусі глядзелі, каб цяжарная не рабіла ў рэлігійныя святы, не калечыла жаб, не разбурала ластаўчыных гнёздаў, не рабіла штосьці тайком ад мужа. Забаранялася падшываць на сябе адзенне, спяшацца пры размове, каб дзіця не было заікай, не стрыч валасы, каб не укараціць малому разум.

Гэты звод правіл з'яўляўся складавай часткай сацыяльна-псіхалагічнага механізму, які непасрэдна ўдзейнічаў на цажарную жанчыну. Старнанна падтрымліваючыся ўсіх мясцовых звычаяў, жанчына набывала ўпэўненасць у паспяховым зыходзе родаў і псіхалагічна была да іх падрыхтавана. [2. с305-309]

Вельмі важным момантам быў мамант з'яўлення дзіцяці на свет.Згодна з народным павер'ем пра наступленне родаў павінна было знаць як мага менш людзей, каб роды прайшлі лягчэй. Асабліва вялікія пакуты парадзіхе магла прынесці маладая дзяўчына. Калі яна заходзіла ў хату, то павінна расплесці косу і набраць у рот вады і даць парадзісе, каб роды прайшлі лягчэй.

І ў горадзе і на сяле роды прынімала бабка-павітуха - жанчына сталага ўзросту, якая сама перастала раджаць. Яна дапамагала парадзісе як магла. На ёй расшпілялі гузікі, развязвалі вузлы, распляталі косы. Гэтыя дзеянні дапамагалі аблегчыць роды. Амаль паўсюль на Беларусі павітуха мела свій ручнік-радзільнік. Кала яна прыходзіла ў хату, яна вешала яго на цвік або на крук, дзе ён вісеў да канца родаў.

Бабка-павітуха ніколі не прынемала роды не пакрыўшы рукі, а накрывала іх якім-небудзь адзеннем, кад дзіця заўсёды жыло ў дастатку. Бабка перевязвала пупавіну на Беларусі аднолькава: або пучком ільну, або суравай ніткай.

Пасля родаў навароджанага адразу капалі ў розных лекавых духняных травах, у ваду клалі некалькі срэбраных манет і зярнят. Калі нараджалася дзяўчынка то ў воду дабаўлялі некалькі капель малака, каб твар быў былявы і прыгожы.Гэтыя адрадавыя дзеянні савяршаліся і ў сялянак і ў гардскіх мяшчанак.

На трэці дзень маладую маці разам з навароджаным мылі ў лазні, Пасля гэтага запрашалі святара прычытаць ачышчальную малітву. У шляхцецкіх і чыноўніцкіх сем'ях да парадзіхі запрашалі акушэрку і праз тры дні пасля родаў пасылалі радні і знаёмым пісьмовыя паведамленні аб нардженні дзіціці.

У хуткім час да парадзіхі прыходзілі ў адведкі жамужнія жанчыны: сваячніцы і сяброўкі. Гэтат звычай быў вельмі папуляны ў Бабруйске. У адведкі неслі абаранкі, пірог, булку ці нешта іншае з прадуктаў. У шляхецкіх ці чыноўніцкіх сем'ях сваякі і сябры да парадзіхі прыходзілі праз тыдзень паля таго, як атрымалі паведамленне аб нарадженні дзіцяці. Па існуючай традыцыі наведвальнікі не павінны былі доўга затрымлівацца і стамляць размовамі жанчыну. А калі маладая маці не магла прынімаць, то пакідалі свае візітныя карткі. [10, с 207]

У беларусаў здаўна вельмі адказна адносіліся да выбару імя для навароджанага, бо з іменем звязвалі дальнейшы лёс чалавека. У асобных сем'ях імя перадавалася на працягу некалькіх пакаленняў. У мяшчан Магілёўскай губерні імянарачэнне дзіцяці давалася наступным вобразам: бабка-павітуха купляла белы хлеб і ішла да святара “па імя”. Пышоўшы да яго ў хату, яна клала на стол белы хлеб і гаварыла: “Такомута Бог даў сына (дачку), прыйшла па імя”. Святар чытаў малітву і давай імя. Бабка вярталася ў хату і, павіншаваўшы іх, яб'яўляла імя навароджанага. Калі ў сям'і ўжо былі дзеці, то бабка гаварыла ім: ”Я вам прынесла маленькага братца Іваньку, глядзіце, жалейце яго”.

У горадзе лічылі, што святы, імя якога давалі навароджанаму, станавіўся яго ахоўнікам. З гэтага часу чалавек святкаваў не дзень свайго нараджэння, а імяніны святога, якія адзначаліся як “дзеня ангела”.

Акрамя членаў сям'і, пры нараджэнні дзіцяці значную ролю адыгрывалі хросныя бацькі. Асноўная іх функцыя - апякунская ў аднасінах да дзіцяці. Звычайна ў кумы запрашалі дзядзькаў і цётак або каго-небудзь іншага са сваякоў. Дзяўчаты стараліся мець першым хрэснікам хлопчыкаў, бо, лічылася,першая хрэсніца-дзяўчынка магла адняць шчасце ў хроснай маці. Адмаўляцца ад кумаўства было нельга, хоць і такія выпадкі здараліся. Асабліва ахвотна шлі хрысціць незаконароджаных дзяцей, бо верылі, што яны прыносяць ва ўсім удачу кумаўям.

Хросныя абяцалі ўсё жыццё дапамагаць хросніку і неслі пэўныя расходы ў час правядзення абраду. Хросны бацька плаціў святару і дараваў дзіцяці крыжык, а хросная маці капляла хрэсніку сарчку і чэпчык. У мясчанскім асяроддзі было прынята, каб хросная дарыла маці навароджанага тканіну на сукенцу, а калі дзіцяці спаўнаўся год, парадзіха такам жа чынам адорвала куму.

Дальнейшым абрадам былі хрэсьбіны. Святкаванне хрэсьбін было важнай падзеяй у жыцці сям'і. Звычайна ўрачыстасць пачыналася ў суботу. На хрэсьбіны прыходзілі па запрашэнню. Калі збіраліся ўсе госці і прыходзілі кумаўя з дзіцём, гаспадары запрашалі ўсіх за стол. Самыя ганаровыя месцы належылі кумаўям. Вялікае значэнне на хрэсьбінах меў абрад адмена падарункамі. Спецыяліный абрадавай стравай была “бабіна каша” (грэчневая, аўсяная, прасяная і інш.). У некаторых раёнак горшочак з кашай разбіваўся [2, с 316 - 317 ].

Вясельны абрад.

Вяселле - комплекс абрадаў і звычаяў у спалучэнні са шматлікіміфальклорнымі элементамі, якія суправаджаюць урачыстасць заключэння шлюбу і з'яўляюцца напісанным юрыдычным актам зацвярджэння новай сям'і. Вясельная абраднасць у асноўным падзяляецца на тры часткі: давясельную, уласнавясельную і паслявясельную.

Самай першай часткай будучага вяселля бвло сватанне. Гараджане не мелі свабоды выбару нявесты або жаніха. Ён ажыцяўляўся бацькамі і хлопец або дзеўка павінны былі згаджацца з выбарам бацякоў. Мяшчане не спяшаліся ажаніць сваіх сыноў, так як стараліся пабудаваць ім асобную хату і абзавесціся гаспадаркай. Каб аддаць замуж дачку, таксама патрэбна была сабраць ёй пасаг. Яшчэ да сватання жаніха існавала сватанне нявесты. Накіроўвалі сваякоў або каго-небудзь з сябровак нявесты “у прадведкі”, каб высветліць абстаноўку.

У горадзе існаваў скарочаны варыянт вясельнай абраднасці. Сватамі выбіраліся паважаныя людзі, звычайна з блізкіх родзічаў жаніха: бацька з дзядзькам, маці і старэйшыя браты з жонкамі. Сватацца шлі толькі ў шчаслівыя дні: аўторак, чацвер і суботу. З собой бралі віно ці гарэлку “на запоіны”. Калі было вядома, што маладыя між сабою ўжо згаварыліся то асобай славеснай гульні паміж сватамі і бацькамі нявесты ужо не вялося. Проста казалі”Ну прінямайце, гаспадары, купца на ваш тавар”. Тут жа распівалі гарэлку і дамаўляліся аб даце вяселля, памеры пасагу, які бацькі давалі маладым для абзавядзення гаспадаркай.

У прывеляваных кругах бабруйскага грамадства у XIX - пачатку XX стагоддзя было прынята каб будучы жаніх прасіў сам рукі ў бацікі нявесты, а не засылаў сватоў. Пры перамовах аб памеры пасагу нявеста не прысутнічала. Пасля прыняцця рашення абедзве сям'і пісменна абвяшчалі сваю радню, сяброў і знаёмых аб будучым шлюбе сваіх дзяцей. На паведамленне адказвалі гарачымі віншаваннямі, хоць маглі і не адобрыць саюз.

На працягу стагоддзяў сватанне было накіравана на тое, каб падабраць паружаніха і нявесты ў сваім ці блізкім асяродзі, з сем'яў, прыкладна аднолькавых маёмасных становішчаў. Шлюбы маладых людзей, якія належылі да розных сацыяльных слаёў адбываліся даволі рэдка і патрабавалі іх моцнай волі, яны падвяргаліся моцнаму асуджэнню грамадству.

Важным абрадам на падрыхтоўчым этапе ў вяселлі быў дзявоцкі вечар, Галоўная ідэя гэтага абраду - развітанне нявесты са сваімі сяброўкамі, якія былі неземужам. Абрад правадзіўся ў доме нявесты і тут паглядаецца ідэя развітання навесты з дзявочым калектывам, э маладосцю і вольным бесклапотным жыццём

Яшчэ аднім давясельным абрадам быў каравайны абрад. Можна сказаць што прыгатаванне каравая азначала ўласна пачатак вяселля. Для выпечкі каравая да маладога і да маладой запрашаліся каравайніцы, каравайнікі і гасарніцы (незамужнія дзяўчаты). Амаль паўсюль каравай пяклі з пшанічнай мукі. Украшалі яго прыгожымі фігуркамі з цеста.

Звычаі і абрады, што здейсняліся перад шлюбам, адносіліся да ўласнавасельных абрадаў і ўключалі ў сябе проводы сустрэчу вясельнага поезда, апрананне жаніха і нявесты, іх благаславенне і адорванне.

У гарадах бацькі маладога благаслаўлялі яго да шлюбу, пасля чаго ўсе ўсажваліся ў сані ці павозку і вясельны поезд рушыў да дому нявесты. На першых санях ці павозцы ехаў дружка жаніха, на другіх - жаніх са сватамі і музыкантамі, за імі радня і сябры. Коні былі ўпрыгожаны званочкімі і рознакаляровымі стужкамі.

У прывівяваных кругах гараджан пры правядзенні вясельнай цырымоніі адсутнічалі ў большасці выпадкаў звычаі і абрады прыезду жаніха да нявесты, часцей яны прыязджалі асобнымі паяздамі, не сустракаючыся да вянчання. Толькі ў мяшчан дружка жаніха з прымаўкамі і балаканнем “выкупаў” нявесту ў яе сябровак. Пасля выкупу ўсіх частавалі гарэлкій і у хаце заставаліся толькі жаніх з нявестай і радня. У святым вуглу хаты слалі кажух футрам дагары і на яго перад бацькамі нявесты ставілі на каленях маладых. Іконай і хлебам іх благаслаўлялі спачатку маці потым бацька і хросная нявесты. Пры гэтым кожны з іх гаварыў: “Жыць з хлебам і соллю”. Пасля благаславення дружка і жаніх выводзілі нявесту з дому і садзілі ў сані ці павозку. Побач з нявестаю садзілася яе хросная і адна ці две дружкі. І ўсе ехалі ў царкву.

Бацькі маладых у царкву ніколі не ездзілі, што ўспрымалася як даўняя традыція, узнікшая разам з прыняццем хрысціанства на Русі. Гэта традыцыя існавалі і ў горадзе і ў вёске, затое хросныя маці жаніха і нявесты прысутнічалі абавязкова, бо яны абавязаны былі слаць падножжа (вышыты ручнік з тканым поясам), на якім моладыя стаяліў час вянчання.

У прывілеяваных кругах гараджан у дзень вянчання нявеста прыязджала ў царкву ў суправаджэнні сваёй хроснай маці і хлопчыка з іконкайпасля таго, як да яе прыязджаў шафер жаніха з букетам кветак і паведамленнем, што жаніх яе чакае ў царкве. Калі нявеста была маладой дзяўчынай, то яна была апранута ў доўгую сукенку з цяжкай шоўкавай тканіны ці кашэміру белага колеру. Галаву ўпрыгожкаў вянок з белых кветак і доўгі карункавы або шоўкавы вэлюм, які звісаў назад ці закрываў твар. Удовы ці пажылыя вянчаліся ў вянку але без вэлюму, і ў сукенцы светлых таноў, але не белай.[10,c207]

Пасля вянчання маладыя выходзілі з царквы аднымі з апошніх, каб застаць дома ўсіх гасцей і прыняць іх віншаванні. Вясельны поезд звычайна спачатку праязджаў па цэнтральнай вульцы, пасля аб'язджаў горад па кругу, а затым накіроўваўся да дому, дзе мела адбыцца вясельнае застолле.

Спачатку маладыя ехалі ў дом нявесты, там іх сустракалі бацькі нявесты. Бацяка трымаў у раках гарэлку, а маці - хлеб з соллю і дзве чаркі. Маладым налівалі ў чарку гарэлку, якую яны па традыцыі два разы вылівалі назад праз плячо (адлівалі ад сябе злыя сілы), а на трэці раз выпівалі.Тут жа маладых абсыпалі жытам (каб добра жылося) і садзілі ў кут пад абразы за святочны стол. Каля нявестя садзілася радня жаніха, каля жаніха 0 радня нявесты. Гулялі дзень, а к вечару, забраўшы куфары з пасагам нявесты, ехалі ў дом жаніха.

Затым усе ехалі ў дом жаніха. Прыезд вясельнага поезду і ўвядзенне нявесты ў хату жаніха - адзін з самых важнейшых момантаў вяселля. Сустрэча маладых у хаце бацькоў жаніха ў многім паўтарала сустрэчу іх бацакамі навесты. Так, бацькі бацькі жаніха таксама выходзілі на ганак з хлем-соллю, гарэлкай, адпіўшю якую, маладыя разбівалі чаркі або кідалі іх праз голаву.каля кожнага парога ў хаце бацькі благаслаўлялі маладых па тры разы. Там маладой надзевалі чапец, пасля чаго пычынаўся заключны этап вясельнага застолля. Весяліліся да позняй ночы.

Праз тыдзень маладыя ішлі праведаць сям'ю нявесты (“да цёшчы на яешню”).

Пахавальна-памінальная абраднасць

Пахавальна-памінальная абраднасць змяшчала ў сябе найбольш архаічныя рысы, звазанныя з народнымі ўяўленнямі пра замагільнае жыццё, пра душу, пра магчымасць знасін з нябожчыкамі. Гэты шматгранны рытуал складаўся з разнастайных па функцыянальнай і сестыматычнай нагрузцы абрадавых дзеянняў пры строгай іх паслядоўнасці ў часе.

Абрадавыя дзеянні для аблягчэння выхаду істоты з лімінальнай зоны ў час смерці былі шмат у чым аналагічны там, што правадзіліся ў час нараджэння. На адзенні паміраючага рашпільвалі гузікі, развязвалі вузлы, акурвалі духмянымі травамі, у хаце адмыкалі ўсе замкі. Маленькіх дзяцей нават купалі ў адвары лекавых траў. Члена сям'і, які памараў, акружаль ўсе блізкія сваякі. Нарэшце паміраючы рабіў апошны выдах, што сведчыла аб адлятанні душы, якая пакінула цела і будзе знаходзіцца сорак дзён попач. Блізкія і сваякі закррывалі шчыльна нябожчыку рот і вочы, у рукі давалі грамнічную свечку.Адразу пасля смерці люстэрка і шкло ў мэблі завешвалі белым палатном. [2, с 354-355]

Абмываць і апранаць нябожчыка запрашалі сталых людзей: да мужчын - мужчын, да жанчын - жанчын. Затым апраналі нябожчыка. Гэтае адзенне мала адрознівалася ад паўсядзённага. Спачатку апраналі нацельную чыстую бялізну паверх якой жанчынам апраналі спадніцу, кофту, на галаву павязвалі хустку, мужчыне апраналі штаны, сарочку, якую абпаясвалі поясам, побач клалі шапку. Таксама ў труну клалі якія-небудзь любімыя рэчы нябожчыка.Памершых маленькіх дзяцей апраналі ў белыя кашулькі і панчошкі без галаўных убораў. Халастых хлопцаў і незамужніх дзяўчат хавалі ў вясельным адзенні.

Пасля гэтага набожчыка накрывалі белым палатном ці наміткаю, у больш заможных сем'ях - парчовым пакрывалам. На галаву лажылі венчык, які пакупалі ў царкве. На лоб і грудзі - спецыяльныя сцелькі з лікам Ісуса Хрыста. Рукі складвалі і звязвалі крыжападобна. У адну з іх клалі васковы крыжык і маленькі абразок, у другую - свечку.

Згодна з беларускай традыцыяй нябожчык павінен абавязкова правесці адну ноч у сябе дома і ўвесь час з ім павінны заставацца людзі. З наступленнем цемры ў хаце да самай раніцы запальвалі свечкі. Гэтай ноччу ў хаце забаранялася што-небудзь рабіць і галасіць. Лічылася, што калі нябожчык не пераначуе адну ноч у сваёй хаце, то ён будзе ўвесь час прыходзіць ноччу да сваёй сям'і.

У дзень пахавання да памершага запрашалі святара, каб той абпеў таго. У гэты час усе трымалі ў руках свечкі абёрнутыя кавалачкам тканіны. Адразу пасля адпявання труну выносілі з хаты нагамі ўперад. Усё гэта рабілі чужыя людзі, блізкія сваякі нават не маглі дакрануцца да труны.

На Беларусі і ў горадзе і ў вёскі нябожчыка заўсёды хавалі ў другой палове дня. У Бабруйску была такая асаблівасць развітання з нябожчыкам: “Калі паднімалі труну на тое месца сыпалі жыта. Труну тройчы апускалі на парог для развітання яго з месцам зямнога жыхарства. З дому пахавальная працэсія накіроўвалася для адпявання нябожчыка ў царкву ці капліцу. Спачатку неслі крыж, потым века труны, затым труну. За труной ішлі спачатку блізкія і родныя, а за імі ўсе астатнія” [10, с 208].

На могілках наступаў апошні момант развітання з памершым. Перад тым як закрыць века труны, родныя цалавалі нябожчыка ў лоб, губы, твар. Потым забівалі труну цвікамі і апускалі ў магілу. Блізкія сваякі кідалі на труну зямлю і грошы.

На ўсёй тэрыторыі Беларусі бытавай звычай своеасаблівага апячатвання магілы, калі магільшчыкі прыплясквалі пясок рыдлёўкамі крыж-накрыж або святар тройчы таксама крыж-накрыж асвячаў магілу святой вадой ці сыпаў пясок. Пасля гэтага ставілі крыж, на які вешалі ручнік. Звычай патрабаваў вяртацца з могілак быстра і іншым шляхам.

Адметным з'яўляліся пахаванні халастых хлопцаў і незамужніх дзяўчат. Як я гаварыла вышэй іх аапраналі ў шлюбны ўбор. Таксама пеклі спецыяліны “каравай для нябожчыка”, на пахаванне збаралася шмат моладзі, па дарозе да могілак кідалі кветкі. Калі дзяўчыну апускалі ў могілкі з яе галавы снімалі вянок і клалі побач. Яе пасаг маці раздавала яе сяброўкам.


Подобные документы

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.