Сістэма кіравання дзяржаўнымі сялянамі Беларусі да канца 30-х гадоў XIX в.
Абставіны эканамічнага і палітычнага жыцця Беларусі, іх уплыў на аграрную палітыку ўрада ў заходніх губерніях. Сацыяльна-эканамічнае палажэнне дзяржаўных сялян Беларусі да канца 30-х г. XIX в. Падрыхтоўка і правядзенне рэформы дзяржаўнай вёскі ў Беларусі.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 17.02.2015 |
Размер файла | 91,8 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Аднастайнае і дакладнае вызначэнне надзелаў вызначалася мэтай спыніць самаўпраўнасць уладальнікаў маёнткаў, вывесці вёску з стану заняпаду. Аднак нормы складання паншчыны былі высокімі, таму і захавалася трохдзённая паншчына.
У сярэдзіне 1840-х гг. востра склалася неабходнасць хуткага пераадолення эканамічнага заняпаду і палітычныя абставіны, якія прымусілі ўрад да паскоранага пераводу казённых сялян заходніх губерній з паншчыны на аброк.10 красавіка 1844 г. Мікалай I зацвердзіў даклад Кісялёва "Інструкцыя палатам дзяржаўных маёмасцей Віленскай, Ковенскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў” аб пераводзе дзяржаўных маёнткаў на аброчную сістэму. Указам 4 чэрвеня 1845 г. гэтыя правілы былі распаўсюджаны на Віцебскую і Магілёўскую губерні. Полное собрание законов Российской империи. Изд. 2-е.Т. XX.С. 18 250. Дзяржаўныя сяляне па гэтых правілах пераводзідіся на аброк неадначасова: у першую чаргу, аброк уводзіўся ў маёнтках з задавальняючым гаспадарчым становішчам, астатнія маёнткі пераводзіліся на аброк павольна - не пазней чым за 6 год пасля выдання закона, а маёнткі з разваленай гаспадаркай толькі пасля заканчэння рэформы. Конюхова Т.А. Указ. соч.С. 159. За сялянамі заставаліся існаваўшыя надзелы, а пры жаданні сяляніна і мог павялічыць свой надзел да вызначанай законам нормай. Для павышэння плацежамагчымасці казённай вёскі сялянам выдывалі пазыку на куплю жывёлы, а агароднікам і бабылям выразалі зямельныя надзелы.
Памер аброка павінен быў адпавядаць даходу, атрыманай казной па інвентарах. Дадзеныя мерапрыемствы прывялі да памяншэння аброку. Аднак павіннасці паменшыліся не ва ўсіх маёнтках. Так як дзяржава страчвала значную колькасць прыбытку, Міністэрства, мясцовыя чыноўнікі і землеўладальнікі прыбягалі да розных метадаў, каб зберагчы ранейшую суму: самавольна павышалі ўстаноўленыя нормай павіннасці. Дружинин Н.М. Указ. соч.С. 152.
Дадзеныя законы станоўча паўплывалі на гаспадарчае і, у некаторай ступені, прававое становішча дзяржаўных сялян. Згодна "Законам аб правах стану сельскіх жыхароў" прызнавалася грамадзянская свабода казённых сялян, што істотна адрознівала іх ад бяспраўных памешчыцкіх сялян. Былі замацавана права ўступлення ў шлюб, бацькоўскія правы, права апякунства, права ўласнасці, права наследавання, права на занятак гандлем і промысламі. Але, неабходна адзначыць, далёка не заўжды і не ўсюды рэалізоўваліся. Там жа.С. 74 - 77, 276 - 279. Хоць і манаполія дзяржавы-памешчыка на зямлю захавалася, але ліквідацыя арэнднай сістэмы паслабіла пазаэканамічны прымус. Скасаванне адпрацовачнай рэнты і перавод сялян на аброк былі найбольш важнымі вынікамі люстрацыі, што надавала сялянам больш вольныя ўмовы дзя развіцця іх гаспадарчай ініцыятывы. Загорульская О.Э. Указ. соч.С. 15.
Адным з вынікаў люстацыі было спыненне дыферэнцыяцыі казённай вёскі, але гэта не спыняла пранікненне капіталістычных адносін у сельскую гаспадарку, што непасрэдна вяло да палярызацыі вёскі. Дакладна вызначаная сістэма выканання феадальных павіннасцяў спрыяла памяншэнню падатковага прыгнёту. Пад уплывам перавода на аброк беларускай дзяржаўнай вёскі была праведзена інвентарызацыя не толькі дзяржаўнай, але і памешчыцкай вёскі. Перавод на аброк садзейнічаў ажыўленню рыначных адносін, грашоваму абарачэнню дзяржаўных сялян. У дадатак да надзелаў сяляне вырубалі лес пад пашні, расшыралі лугі, высушвалі балоты, акрамя пасеваў азімых і яравых, сеялі травы, фруктовыя дрэвы, упершыню спрабавалі разводзіць тытунь. Па дадзеным палат, іншым вынікам было павелічэнне пагалоўя вялікай і дробнай жывёлы. Штукенберг И.Ф. Статистические труды.Т. 2. (Магілёўская губерня ст. 12, Віцебская губ.С. 14. Гродзенская губ.С. 27) Менавіта ў гэтым і заключаўся буржуазна-прагрэсіўны сэнс люстрацыі. Цяпер для выплаты аброка і ўкладанняў у гаспадарку сяляне намагаліся вырабіць больш сельскагаспадарчай прадукцыі і затым прадаць яе.
Заключэнне
Супярэчлівая па сваёй задумцы і па ўнутраннаму зместу рэформа дзяржаўнай вёскі Беларусі праводзілася пануючым класам "зверху” і выяўляла інтарэсы дзяржавы. Гэта рэформа прадугледжвала складаную сістэму мерапрыемстваў: рэформу мясцовых органаў кіравання, палітыку "апякунства” і люстрацыю дзяржаўных маёмасцей. Рэформа, якая праводзілася ва ўмовах нацыянальна-вызваленчага руху, поўнага збяднення сялянства, была першай спробай прыстасаваць старыя феадальныя адносіны да сучасных, таму і мела шэраг прагрэсіўных буржуазных рыс. Прагрэсіўнымі бакамі рэформы былі: ліквідацыя адпрацовачнай рэнты, правядзенне новага размеркавання зямлі і вызначэнне павіннасцяў па якасці і колькасці зямлі, перавод сялян на аброк, стварэнне аднастайнага саслоўя дзяржаўных сялян, расшырэнне іх грамадзянскіх правоў, увядзенне пачатковага навучання і медыцынскай дапамогі.
Мікалай I лічыў рэформу даволі ўдалай, а пастаўленую задачу - калі не цалкам, то ў значнай меры дасягнутай. За гэта ён абсыпаў П.Д. Кісялёва высокімі ўзнагародамі: у 1839 годзе яму быў прысвоены тытул графа, у 1845 годзе - вышэйшы ордэн Расійскай імперыі св. Андрэя Першазваннага, у 1852 годзе яму быў падараваны царскі партрэт "за стараннасць і нястомную дзейнасць, звязаную з добраўпарадкаваннем дзяржаўных маёмасцяў".
Становішча сялян у дзяржаўных маёнтках Беларусі ў выніку рэформаў прыкметна палепшылася. Знішчэнне фальваркаў, ліквідацыя арэнднай сістэмы, пераход на чынш, некаторае павелічэнне зямельных надзелаў, паніжэнне сялянскіх павіннасцяў, раздача жывёлы і зерня затрымалі працэс дэградацыі сялянскіх гаспадарак і адкрылі некаторы прастор для росту іх гаспадарчай ініцыятывы.
Добра прадуманная на буржуазных асновах рэформа П. Дз. Кісялёва падчас правядзення сутыкнулася з шэрагам спыняючых фактараў: адсутнасць неабзодных сродкаў, непадрыхтаванасць апарату, супраць узмацнення пазаэканамічнага прымусу былі супраць сяляне, а супраць "апякунскіх” мерапрыемстваў - дваранскае саслоўе, гнілая феадальная сістэма не магла забяспечыць пераўтварэнне ў жыццё новых правілаў і пастаноў. Шматлікія задачы мерапрыемства так і не былі выкананы; карупцыя дасягнула вялікіх маштабаў; сялянскае малазямелле не было ліквідавана; люстрацыя, перавод на аброк не маглі забяспечыць баланс паміж паміж даходамі і падаткамі дзяржаўных сялян, школьная адукацыя і медыцынскае абслугоўванне было незадавальняючым.
П.Д. Кісялёў лічыў, што рэформа станоўча паўплывае на палажэнне прыгоннага сялянства і на ўзмацненне дваранскай дзяржавы, але, як паказаў час, гэта ідэя была разбіта.
Такім чынам, рэформа дзяржаўнай вёскі Беларусі не дасягнула пастаўленых ёю задач, бо палавінчатасць мерапрыемстваў не змагла палепшыць становішча сялян. Аднак рэформа Кісялёва паказала не толькі востры крызіс феадальнага ладу, але і пакінула глыбокі адбітак у гістарычным развіцці: шматгадовы вопыт кіравання дзяржаўнай вёскай лёг у аснову сялянскай рэформы 1861 г., таму закадаўчыя палажэнні 1861 г. былі таксама супярэчлівымі, як рэформа дзяржаўнай вёскі. З аднаго боку рэформа аблегчыла пастаноўку пытання аб адмене прыгоннага права, з другога - унесла як прагрэсіўныя, так і рэакцыйныя рысы ў вызначэнне юрыдычных адносін сялян.
Спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры
Крыніцы
1. Белоруссия в эпоху феодализма: в 4 т. / Мн.: Академия наук БССР, Институт Истории, Арх. упр. МВД БССР. Т.3: Воссоединение Белоруссии с Россией и ее экономическое развитие в конце XVIII - в I половине XIX в. 1961. - 625 с. Т.4: Социально-политическая история и культура Белоруссии первой половины ХIХ в. Мн., 1979. - 376 с.
2. Бобровский П.О. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба: 3 т. Спб.: В типографии департамента Генерального штаба, 1863. - 1-3 т.
3. Васильев Е. Обозрение хозяйства государственных крестьян Витебской губернии. Спб.: Издание Статистического отдела Центрального статистического комитета, 1844.
4. Зеленский И.И. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба: в 2 т. Спб.: В военной типографии.1864. - 2,3 т.
5. Полное собрание законов Российской империи. Изд.2-е. В Типографии II Отделения собственности е. и. в. канцелярии. Тт. XIV, XVII, XX.
6. Тройницкий А. Крепостное население в России по 10-й народной переписи. Спб.: Издание Статистического отдела Центрального статистического комитета.1861. - 93 с.
7. Штукенберг И.Ф. Статистические труды. Т.2 (перевод с немецкого). В Типографии И.И. Глазунова. Спб., 1860. - 961 с.
Літаратура
8. Богословский Н.М. Государственные крестьяне при Николае I. В кн. История России в XIX в. Т.1. М.: Гранат. 1911.
9. Великая реформа: в 6 т. Т.4: Крестьянский вопрос в Юго-Западном и Северо-Западном крае при Николае I и введение инвентарей/ Н.П. Василенко М.: изд. Научное слово. 1911. - 279 с.
10. Гісторыя Беларускай ССР: у 5 т. / рэдкал.: К.І. Шабуня (гал. рэд.). Мн.: Акадэмія навук БССР, Інстытут гісторыі, Т.2: Першабытна-абшчынны лад на тэрыторыі Беларусі. Эпоха феадалізму. 1972.
11. Гісторыя селянства Беларусі: у 3 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.). Мн.: Наука, 1997. Т.1: Гісторыя селянства Беларусі ад старажытнасці да 1861 г. - 430 с.
12. Готье Ю.В. Граф Киселев. В кн.: Освобождение крестьян. Деятели реформы. М.: изд. Научное слово. 1911. - 342 с.
13. Дружинин Н.М. Государственные крестьяне и реформа П.Д. Киселёва: в 2 т.М. - Л.: Академия наук СССР. Институт истории. Т.1: Предпосылки и сущность реформы. 1946. - 635 с.; Т.2: реализация и последствия реформы. - 1958. - 617 с.
14. Заблоцкий-Десятовский Н.П. Граф Киселёв и его время: в 4 т. Т.2: Управление Министерством государственных имуществ. Крестьянский вопрос. Спб.: В Типографии И.И. Глазунова, 1882. - 356 с.
15. Загорульская О.Э. Реформа государственной деревни Белоруссии (30-50-х гг. ХIХ в.): автореф. дис. На соискание ученой степени канд. ист. наук: 07.00.02/Загорульская О.Э. Мн.: Академия наук БССР, Институт истории, 1987.
16. Конюхова Т.А. Государственная деревня Литвы и реформа П.Д. Киселёва 1840-1857 гг. М.: Изд-во Московского университета, 1975. - 251 с.
17. Козловский П.Г. Землевладение и землепользавание в Беларуси в XVIII - I половине XIX в. Мн.: Наука и техника, 1982. - 204 с.
18. Панюціч В.В. Абеззямельванне сялян Беларусі перад адменай прыгону (40-50-х гг. ХІХ стагоддзя) // Весці АН Беларусі. Сер. гуманітарных навук, - 1995, - №4, - С.53-59.
19. Семевский В.И. Крестьянский вопрос в XVIII - в I половине XIX в.: в 2 т. Т.1: Крестьянский вопрос в XVIII - в I половине XIX в. Спб.: В Типографии И.И. Глазунова, 1888. - 517 с.
20. Сосна У.А. Дзяржаўныя сяляне на Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX // Беларускі гістарычны часопіс, - 1996, - №2, - С.58-71.
21. Сосно В.А. Складывание сословия государственных крестьян в конце XVIII - пер. половине XIX века. - В кн.: Вопросы истории. Вып.8, - Мн.: Наука и техника. - 1980, - С.58 - 85.
22. Улащик Н.Н. Обезземеливание крестьян Литвы и Западной Беларуси накануне отмены крепостного права. В кн. Революционная ситуация в России 1859-1861 гг. М.: Наука. 1960. - 49-61 с.
23. Улащик Н.Н. Сельское хозяйство Литвы и Западной Белоруссии в первой половине XIX в.: (предпосылки крестьянской реформы 1861 года): автореф. дис. на соискание уч. степени. доктора ист. наук. М.: Академия наук СССР. Институт истории, 1963. - 37 с.
24. Чепко В.В. Сельское хозяйство Белоруссии в 1-й половине XIX в. Мн.: Наука и техника, 1966. - 213 с.
25. Чепко В.В. Классовая борьба в белорусской государственной деревне в I-й половине XIX в. Мн.: Наука и техника, 1972. - 265 с.
Навукова-даведчая літаратура
26. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6т. - Мінск: Бел. Энц. імя П. Броўкі, 1993-2003.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Адмена прыгоннага права і сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі. Значэнне рэформы для развіцця сельскай гаспадаркі. Адрозненні ў правядзенні рэформы ў Усходніх і Заходніх губернях Беларусі. Мэта паўстання 1863-1864 гадоў, яе уплыў на правядзенне рэформ.
контрольная работа [15,2 K], добавлен 26.09.2012Беларуская вёска ў сярэдзіне XVII-XVIII ст. Катэгорыі сялян і іх становішча. Заняпад гарадскога жыцця ў час ваеннага ліхалецця, яго паступовае ажыўленне. Прычыны адставання эканамічнага развіцця. Сацыяльна-эканамічнае значэнне далучэння Беларусі да Расіі.
контрольная работа [54,7 K], добавлен 25.05.2014Стан сельскай гаспадаркі ў сярэдзіне стагоддзя і падрыхтоўка да адмены прыгоннага права. Механізм рэформы і яе правядзенне ў Беларусі. Буржуазная і грашовая перабудова 60-70-х гг. XIX ст. Рэарганізацыя дзяржаўнага кіравання, праведзеныя ў 60-70-я гг.
реферат [22,7 K], добавлен 22.12.2010Адміністрацыйнае кіраванне на Беларусі у складзе Расійскай імперыі. Разбор шляхты. Мяжа яўрэйскай аседласці. Канфесійная палітыка. Буржуазныя рэформы 60-80 гадоў, якія закраналі розные бакі жыцця народаў дзяржавы. Контр-рэформы 80-90 гадоў XIX стагоддзя.
реферат [39,8 K], добавлен 04.12.2013Тэрыторыя Беларусі у пачатку ХІХ ст. Уваход беларускіх земляу у склад Рэчы Паспалітай згодна адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу 1802 года. Саслоўная структура насельніцтва Беларусі. Прымітыўная тэхніка земляробства - прычына нізкай ураджайнасці.
реферат [62,9 K], добавлен 03.01.2011Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў у X–XIII столетіях. Першая дзяржава, што ўтварылася на тэрыторыі сучаснай Беларусі – гэта Полацкае княства. Вельмі значна роля веча. Прыняцця і распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі. Рэлігія славян.
реферат [51,3 K], добавлен 21.01.2011Прычыны глыбокага эканамічнага заняпаду Беларусі ў XVII-XVIII ст. Рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва. Развіццё сельскай гаспадаркі, гарадоў. Эканамічны ўздым у Беларусі ў другой палове XVIII ст., сацыяльна-эканамічнае значэнне яе далучэння да Расіі.
реферат [20,0 K], добавлен 21.01.2011Вынікі буржуазных рэформ 60-70 гг. XIX ст., іх уплыў на эканамічнае жыцце Беларусі. Праяўленні імперыялістычнай стадыі капіталізму ў эканоміцы губерняў. Асноўныя галіны прамысловай вытворчасці і спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. Гандаль і транспарт.
контрольная работа [51,8 K], добавлен 27.09.2012Зацвярджэнне капіталізму як дамінуючай сацыяльна-эканамічнай сістэмы. Развіцці сельскай гаспадаркі та прамысловасць ў XIX ст. Рост мануфактурнай та фабрычна-заводской вытворчасці. Фарміраванне прамысловай буржуазіі, урбанізацыйныя працэсы ў Беларусі.
реферат [27,7 K], добавлен 04.01.2011Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (40 тыс. гадоў да н.э. - 3-2 тыс. гадоў да н.э.). Індаеўрапейцы – першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы (3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу). Балты і з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі.
реферат [25,0 K], добавлен 16.03.2010