Нясвіж – скарбонка таямніц

Нясвіжскі замак. Нясвіж – абраннік гісторыі, сталіца Радзівілаў. Легенда пра Чорную даму. Каго шукае ў пустых пакоях прывід Барбары Радзівіл. Выдатнае тварэнне Дж. М. Бернардоні і К. Ждановіча. Ратуша, пабудаваная ў 1552 годзе. Кароль Станіслаў.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 27.12.2008
Размер файла 18,4 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Нясвіжскі замак. Ноч. Нястомныя гадзіннікі, якія 15 хвілін таму адзванілі поўнач, зноў парушаюць цішыню велічных маўклівых пакояў, і, быццам нарадзіўшыся з гэтага шматгалоснага рэха, на лесвіцы чуюцца легкія жаночыя крокі. Бліжэй…Бліжэй…Нарэшце зграбная постаць панны ў старадаўняй сукні з чорнага аскаміту з'яўляецца ў дзверах. Чорная дама Нясвіжа ўступае ў Каралеўскую залу, заліжную блакітным святлом месяца.

Каго шукае ў пустых пакоях прывід Барбары Радзівіл? З кім марыць спаткацца светлавалосая прыгажуня, у выразных карых вачах якой знайшел прытулак адчай? Не, не па кароне плача княгіня літоўская, руская, пруская, мазавецкая, жмудская - плача каралева польская, аб сваім загубленым жыцці і нязчасным каханні, непадуладным нават смерці…

Легенда пра Чорную даму, перажыла стагоддзі: расказваюць, што ўжо ў наш час немцы, якія акупіравалі Нясвіж, сустрэўшы прывід жанчыны ў чорнай сукенцы, разбягаліся з крыкамі: “Шварц фрац!”, кінуўшы непатрэбную зброю.

Услаўленае ў шматлікіх творах мастацтва, гэтае каханне - не плод фантазіі нейкага містыфікатара: вось што аб ім расказваў бы гісторык…

У дваццаць гадоў Барбара Радзівіл аўдавела, страціўшы мужа - трокскага ваяводу Станіслава Гаштольда. Аднойчы (1543 годзе) у віленскім палацы маладой удавы, “самай прыгожай жанчыны дзвюх дзяржаў - Польшчы і ВКЛ”, з'явіўся госць - каралевіч Жыгімонт (Сігізмунд) Аўгуст, чый замак знаходзіўся непадалеку. Зачараваны асляпляльнай прыгажосцю сваей высакароднай суседкі, абаяльнасць якой спалучалая з розумам, будучы кароль не здолеў утрымацца ад далейшых візітаў - і дамогся свайго: Барбара адказала на яго каханне.

Хронікі таго часу сцвярджаюць, што Жыгімонт, каб патаемна сустракацца з любай, “…загадваў зрабіць сабе пераход ад свайго замка да яе двара”. Але ці здолелі калі-небудзь закаханыя схаваць свае пачуцці ад людскіх вачэй? Плеткі аб іх “рамантычных” сустрэчах распаўсюджваліся з маланкавай хуткацю: “…было аб тым чуваць па ўсей польскай і літоўскай зямлі”.

Магчыма, родны брат абаронніцы Жыгімонта, Мікалай Радзівіл Руды, змаўчаў бы, каб абаронцам гонару сям'і не выступіў Мікалай Радзівіл Чорны, уладар Нясвіжа. Цяжка сказаць, ці адразу гэты чалавек, які з гонарам сцвярджаў, што “кароль у Кракаве вышэйшы, а ў Нясвіжы я важнейшы”, здолеў убачыць у каханні стрыечнай сястры і Жыгімонта той шанс на карону, які лес дае Радзівілам, але дзейнічаў ен хутка і рашуча…

З'явіўшыся перад сваім будучым гаспадаром, Мікалай Радзівіл Чорны нагадваў яму, з кім той мае справу, і прапанаваў каралевічу ці адмовіцца ад кахання Барбары, ці узаконіць яго, ажаніўшыся з ёю. Жыгімонт Аўгуст, які яшчэ не быў каралем і добра ведаў адносіны сваей маці, уладнай італьянкі Боны Сфорца, да “гэтых выскачак Радзівілаў”, у прысутнасці Мікалая Рудага вымушаны быў даць абяцанне не шукаць новых сустрэч з каханай.

…Але каханне Жыгімонта аказалася мацнейшым за яго слова. Вось як апісвае далейшыя падзеі хроніка тых часоў: “Кароль абяцаў адзівілам не хадзіць да яе і доўга трымаў сваё слова. Потым ён не змог супраціяўляцца гарачаму прыроднаму поклічу крыві і пайшоў да яе ноччу. А паны Радзівілы гэта ведалі, з'явіліся перад ім і сказалі: “Міласцівы кароль! Кляўся ніколі не прыходзіць да нашай сястры, чаму ж ты цяпер тут знаходзішся?” А кароль на гэта: “А хто ведае, ці не прынясе мой прыход да вашай сястры павелічэнне вашай славы, шанавання і маёмасці вашай?” Яны адказалі: “Дай гэта Бог!” У гэты момант паклікалі плябана, які быў на такі выпадак падрыхтаваны, і павянчалі караля і Барбару патаемна”.

Першага красавіка 1548 года памірае Жыгімонт Стары - бацька каралевіча. Новы кароль прадстаўляе ваю законную жонку маці і прыдврным. Тыя, аб'яднаныя ненавісцю да “ітнрыганкі”, сцвярджаюць, што “гэтая жаніцьба прынізіла караля і ў дзяржаве, і за мяжой”, і заяўляюць: “Пра Барбару нічога не ведаем…”, “Лепш бачыць у Кракаве Сулеймана турэцкага, чам яе лець каралевай”.

Але Жыгімонт годна абараняе сваё каханне: “Ажаніўшыся, ад жонкі ўжо не адтуплюся, пакуль мяне Бог на гэтым свеце беражэ. Наймілей для мяне есць мая вера і сумленне, яны мне даражэй, чым усе на свеце каралеўствы”. Кароль не спыняецца і на гэтым, пагражаючы нават адрачэннем ад кароны.

“Семага снежня 1550 года Барбару ўрачыста каранавалі, займеўшы адну каралеву, Польша страціла другую: раз'юшаная Бона Сфорца неўзабаве з'ехала ў італію, пакінуўшы “вернаму чалавеку” - аптэкару Монці - загад атруціць ненавісную нявестку. Праз шесць месяцаў Жыгімонт Аўгуст аўдавеў.

Гора яго было бязмежным: пахаваўшы Барбару, кароль выклікае да сябе алхімікаў Мнішака і Твароўскага і,жадаючы яшчэ раз пабачыць жонку, загадвае ім выклікаць яе душу. Вось як апісвае далейшыя падзеі ў сваёй кнізе “паданні Нясвіжа” К. Шышыгіна: “У паўзмрочнай зале было ўсё падрыхтавана, каб магла знайсці дарогу ў магілу, вечна ёй блукаць на зямлі. Вось з таго часу і ходзіць яна сярод людзей, а пасля смерці караля паялілася ў Нясвіжскім замку”.

Выдатнае тварэнне Дж. М. Бернардоні і К. Ждановіча - палацава - замкавы комплекс Радзівілаў, помнік архітэктуры XVI -XVIII стагоддзяў, - упрыгожвае горад і сёння.

У XVI ст. ля палаца заклалі парк, пазней, з'явіўся тут і звярынец. Шмат працы ўклала ў захаванне парку Марыя дэ Кастэлян, княгіня Радзівіл, па загаду якой з Берлінскага палаца Радзівілаў было прывезена насенне і вырашчаны саджанцы. Сёння гэта стогадовыя дрэвы.

“Калі б нехта ўзяўся пісаць гісторыю Беларусі і не памянуў бы разоў семнаццаць Радзівілаў, то сапраўднай гісторыі не напісаў бы”. - сцвярджае Л. Казлоў. І працягвае: “Нясвіж стаў Нясвіжам толькі дзякуючы ім, як і многае іншае, да чаго дакранулася іх рука, што трымала канцлерскую пячатку ці гетманскую булаву”.

Экскурсаводы пакажуць вам і ратушу, пабудаваную ў 1552 годзе, і знакамітую луцкую браму.

Ля помніка С. Буднаму вам нагадаюць аб тым, што ў 1562 годзе ў Нясвіжскай друкарні пабачыў свет яго славуты “Катэхізіс”. Гэты твор стаў першай беларускай кнігай, выдадзенай на тэрыторыі сучанай Беларусі.

Захавалася і фамільная пахавальня князеў Радзівілаў - яна знаходзіцца ў крышце езуіцкага касцёла Божага цела. Сваім былым валадарам горад абавязаны стварэннем друкарні і тэатра, з'яўленнем капэлы і карціннай галерэі.

У час другой сусветнай вайны на помнік з карцінамі натрапіла нямецкая саперная рота. Знаходка з'явілася адзіным вынікам пошукаў легендарнай скарбніцы Радзівілаў, аб якой К. Шышыгіна апавядае так: “Самай папулярнай лягендай, якую расказваюць гасцям старажытнага Нясвіжа, з'яўляецца паданне аб велізарным кладзе, які налічваў 60 пудоў каштоўнасцей. Гэта была родавая скарбніца, якая папаўнялася, на працягу многіх стагоддзяў. Уладальнікі не мелі права нічога з яе ні прадаць, ні аддаць у пасаг, ні вывезці з тэрыторыі Нясвіжа. Нават у грозныя гады ваенных нашэсцяў, вялікіх пажараў каштоўнасці павінны былі заставацца ў якім-небудзь тайніку, пра які ведаў толькі сам князь і яго давераны слуга. Гэтыя патаемныя сховішчы маглі размяшчацца ў адным з надземных хадоў пра іх так многа гавораць у Нясвіжы. Кажуць, што пераходы ад замка і касцела ішлі ў бок Міхальскай гары, дзе калісьці ўзвышаўся касцел святога Міхаіла і манастыр, да старажытнага парку Альба.

Многія цікавяцца, што ўваходзіла ў гэту вялізарную скарбніцу. Ці былі каштоўнасці на самой справе? Хто іх бачыў? Есць шмат пісьмовых сведчанняў аб існаванні нязлічаных багаццяў нясвіжскіх Радзівілаў.

Асаблівай вядомасцю карысталася скарбніца ў другой палове XVII ст. у часы вядомага Пане Каханку, як называлі Караля Станіслава Радзівіла. У літаратуры сустракаюцца звесткі аб тым, што насуперак катэгарычнай забароне вывозіць статуі з Нясвіжа, гэты арыгінал спрабаваў некаторыя з іх вазіць за сабой па Еўропе і нават іншы раз закладваў вятога Луку ці Матвея, калі ў яго было туга з грашыма. Але ён заўседы выкупаў гэтыя каштоўныя рэчы і ў рэшце рэшт прывёз іх назад у Нясвіж”.

Імя Караля Станіслава, гулякі, п'яніцы, брахуна, баніка, якога звычайна звалі “Пане Каханку”, бо гэты быў яго ўлюбёны зварот пры гутарцы, чата сустракаецца на старонках кнігі гістарычных анекдотаў Л. Казлова “З дазволу караля і вялікага князя”. Звярнемся ж да яе, памяшаючы аб тым, што некалі слова “анекдот” не звязвалі з фантастычнымі, выдуманнымі гісторыямі:

У маладых гадах Кароль Станіслаў вельмі ляніва браўся за кніжню навуку. Князь-бацька абвясціў, што ўзнагародзіць двума фальваркамі таго, хто навучыць сына чытаць і пісаць.

Узяўся за гэту справу мясцовы шляхціц ішчала. Падабраўшы для юнага князя яшчэ двух аднагодкаў Міхася Рэйтана і Міхася аладковіча, гэты “педагог” заявіў бацьку, што без ніякага прымусу хлопцы авалодаюць пачатковымі ведамі.

На вялікай драўлянай табліцы Пішчала напісаў алфавіт. Паставіўшы вучняў на дзесятак крокаў ад табліцы з зараджанымі стрэльбачкамі, ён паказаўшы літару, адпаведна даваў каманду страляць у яе. Калі азбука была засвоена, прыступілі да трапных стрэлаў, з якіх складаліся словы, а потым снайперскае мастэйрства дайшло да цэлых сказаў. Падобная методыка была прыменена і для арыфметыкі.

Працягваючы “слаўныя традыцыі” Мікалая Радзівіла Чорнага, Кароль Станіслаў малапачціва ставіўся да сваіх каранаваных уладароў.

Сплываюць стагоддзі, змяняючы абліча гарадоў…Для адных Нясвіж - абраннік гісторыі, сталіца Радзівілаў. Дя другіх - “ціхі куточак”, правінцыяльнае мястэчка. А для мяне - імя легенды, у якім знайшлі прытулак таямніцы…

Літаратура:

1. К. Я. Шышгіна “Паданні Нясвіжа”

2. М. Шыманскі “Зямля, дзе я жыву”

3. К.Я. Шышыгіна “Музы Несвижа”

4. Часопіс “Беларуская мінуўшчына”

Нясвіж - скарбонка таямніц


Подобные документы

  • Замкі, вежы і цэрквы-крэпасці - адна з найбольш цікавых старонак гісторыі беларускай культуры, каштоўны дыямент нацыянальнай спадчыны: Камянецкая вежа, Лідскі і Навагрудскі замкі, замак-кастэль у Крэве, Сынкавіцкая царква-крэпасць і Полацкая Сафія.

    курсовая работа [7,7 M], добавлен 03.05.2011

  • Станаўленне асобы і асабістае жыццё Магдалены Радзівіл, жыццёвай, асветніцкай i творчай шлях; дабрачынная і мецэнацкая дзейнасць. Уяўленне праз прыклад асобы Марыi Магдалены Радзiвiл пра характэрны стыль жыцця магнацкага асяроддзя ў XIX – пачатку XX ст.

    реферат [6,9 M], добавлен 23.02.2012

  • Рэч Паспалітая - федэрацыя Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага, якая ўзнікла ў выніку Люблінскай уніі ў 1569 годзе і ліквідаваная ў 1795 годзе з падзелам паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Перадумовы і гістарычнае значэнне Люблінскай уніі.

    контрольная работа [33,1 K], добавлен 26.09.2012

  • Анализ предпосылок образования Казанской губернии, особенности и государственный строй. Татарская ратуша как орган самоуправления купеческого и мещанского сословий. Периодизация истории Казанской губернии, анализ работы Государственного аппарата.

    курсовая работа [32,6 K], добавлен 25.03.2012

  • Преображенский приказ 1696 года и исключительное право суда по государственным преступлениям. Закон от 21 февраля 1697 г. об отмене в судах очных ставок как судебно-преобразовательная мера Петра I. Дальнейшие изменения в судебной сфере России XVIII века.

    реферат [17,5 K], добавлен 05.08.2009

  • Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (40 тыс. гадоў да н.э. - 3-2 тыс. гадоў да н.э.). Індаеўрапейцы – першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы (3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу). Балты і з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі.

    реферат [25,0 K], добавлен 16.03.2010

  • Агульная характарыстыка гісторыі Беларусі: перыяд дзейнасцi у Беларусi кароткачасовых дзяржаўных i адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак, сецыфiка наступнага этапу развiцця заканадаўства БССР. Асноўныя вiды заканадаўчых дакументаў навейшага часу.

    реферат [25,5 K], добавлен 03.12.2008

  • Начало истории покорения Сибири в 1552 г., когда русское войско завоевало Казанское ханство. Покорение Сибири Ермаком, его происхождение и смерть в бою. Возвышение Демидовых - семьи горнозаводчиков и землевладельцев, их фамильный герб.

    презентация [278,0 K], добавлен 02.03.2014

  • Джузеппе Гарибальди - национальный герой Италии, человек-легенда, одна из главных фигур итальянского Рисорджименто - движения за объединение страны. Жизнь и деятельность Джузеппе Гарибальди, роль его личности в истории революционной борьбы Италии.

    реферат [26,5 K], добавлен 20.03.2011

  • Пoмнiкi культуры, мемарыялы, музейныя ўстановы. Аршанскі мемарыяльны комплекс "Кацюша". Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў творчасці дзеячаў літаратуры, мастацтва, кіно. Фільмы "Дзяўчынка шукае бацьку", "Гадзіннік спыніўся апоўначы", "Бессмяротны гарнізон".

    контрольная работа [26,0 K], добавлен 19.06.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.