Жыццёвы і творчы шлях Марыі Магдалены Радзівіл

Станаўленне асобы і асабістае жыццё Магдалены Радзівіл, жыццёвай, асветніцкай i творчай шлях; дабрачынная і мецэнацкая дзейнасць. Уяўленне праз прыклад асобы Марыi Магдалены Радзiвiл пра характэрны стыль жыцця магнацкага асяроддзя ў XIX – пачатку XX ст.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 23.02.2012
Размер файла 6,9 M

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Змест

Уступ

Асноўная частка:

1. Станаўленне асобы і асабістае жыццё

2. Дабрачынная і мецэнацкая дзейнасць Магдалены Радзівіл

Заключэнне

Літаратура

Дадаткi

Уступ

Даць найбольш поўнае апiсанне асобе Магдалены Радзiвiл немагчыма. Яна не пакiнула пасля сябе асабiстага ўспрымання рэчаiснасцi i свайго месца ў iм. А яе ўспамiны служылi б добрай крынiцай для даследвання яе жыццёвага i творчага шляху. Мы маем толькi характарыстыку асобы Магдалены Радзiвiл праз успамiны асоб асабiста знаёмых з ёй. Зразумела гэтыя дадзеныя не могуць даць нам упэўненнасцi ў даставернасцi атрыманай iнфармацыi. Рэканструкцыя падзей i з'яў з яе жыцця мае даволi суб'ектыўны характар. Параўноўваючы розныя дадзеныя, можна выявiць больш-меньш праўдзiвую iнфармацыю.

Iснуе шмат чутак пра асобу Магдалены Радзiвiл, прыводзiць iх у дадзенай працы я палiчыла не мэтазгодным. Чуткi маглi нарадзiла ад простай зайздрасцi i непавагi да Марыi Магдалены. З вялiкай нацяжкай можна выкарыстовываць iнфармацыi а. Аляксандра Надсона пра “брыльянтавае калье”. Так як там была выкарыстана шмат неправеранай iнфармацыi, успрынятай са слоў ачавiдцаў.

Асоба Магдалены Радзiвiл заслугоўвае ўвагi даследчыкаў. Зразумела, што як i ў любога чалавека ў яе жыццi былi як пазiтыўныя, так i негатыўныя моманты. Але мы маем толькi аднабаковую iнфармацыю. Нягледзячы на гэта, не звяртаць увагу на яе асобу нельга. Хочацца, каб яе iмя было ў гiсторыi, каб ведалi, дзякуючы каму быў надрукаваны “Вянок” М. Багдановiча, вершы К. Буйло, быў арганiзаваны друк газеты “Наша нiва”, дзякуючы каму сотнi беларускiх дзетак навучылiся пiсаць i чытаць па-беларуску, сотнi людзей не памерлi з голаду, або ад хваробы (бясплатныя сталоўкi i шпiталi), дзякуючы каму была арганiзавана матэрыяльная дапамога беларускаму i лiтоўскаму нацыянальным рухам. Таму нагадаем яе iмя, ахарктарызуем асноўную дабрачынную дзейнасць.

Асноўнымi мэтамi напiсання дадзенай працы з'яўлялiся - даць апiсанне жыццёваму i творчаму шляху Магдалены Радзiвiл, даць уяўленне праз прыклад асобы Магдалены Радзiвiл пра характэрны стыль жыцця магнацкага асяроддзя ў канцы XIX - пачатку XX ст.

1. Асноўная частка. Станаўленне асобы і асабістае жыццё

Нарадзiлася Марыя Магдалена 8 лiпеня 1861 года ў Варшаве. Пры хрышчэннi её далi складанае iмя: Марыя-Ева-Маглалiна-Iосiф-Эльжбета-Апалонiя-Кацярына. Дзяцiнства яе прайшло ў родавых маёнтках Жарноўцы i Кухцiчы ў Iгуменскiм павеце. Бацька дзяўчынкi, граф Iван Завiша-Кiжгайла, якi паходзiў са старадаўняга беларуска-лiтоўскага роду, вызначаўся патрыятызмам. Яе бацька нарадзiўся ў 1822 годзе. З маленства ведаў аб выдатных прадстаўнiках свайго радавода. Пасля заканчэння Курляндскай гiмназii па парадзе бацькi (колiшняга маршалка Iгуменскага павета), ён таксама вырашыў прысвяцiць сябе дзяржаўнай службе. З дазволу iмператара ён быў прыняты на працу ў Мiнскi дэпутацкi сход. Аднак руху па службе не адбывалася: расiйская Герольдыя не пацвердзiла Завiшам графскi тытул. Гэта перакрэслiла кар'еру. I тады адораны прыродным розумам Iван захапiўся археалогiяй, а таксама этнаграфiяй. Быў шырока вядома як археолаг i этнограф. Iмкнуўся прывiць дочкам любоў да роднай зямлi i сам з'яўляўся для iх прыкладам у гэтай справе. Пачаў усё больш схiляцца да навуковай дзейнасцi, зусiм не клапоцячыся пра сардэчныя справы. Толькi ў 1855 годзе Iван Завiша пашлюбаваўся з фрэйлiнай Двара Яго Iмператарскай Вялiкасцi, Марыяй Кванецкай.

Неаднойчы браў з сабою Марыю Магдалену i яе старэйшую сястру Марыю Еву падчас наведвання вёсак, што размяшчалiся на яго землях. З жыхарамi гэтых вёсак (як, дарэчы, даволi часта i дома) размаўляў па-беларуску. А вось мацi Марыi Магдалены, графiня Марыя Кванецкая, была тыповай палячкай. Вызначалася касмапалiтызмам, якi выражаўся ў захапленнi ўсiм французскiм i англiйскiм. Яна дабiвалася, каб выхаванне дачок было даверана англiйскiм i французскiм гувернанткам. Тыя прывiлi падапечным цiкавасць да французскай лiтаратуры i культуры, бездакорныя свецкiя манеры. Адначасова з гэтым выхаванне ў сям'i Завiша-Кiжгайлаў было надзвычай рэлiгiйным. Дзяўчынкi выраслi шчырымi каталiчкамi. Нягледзячы на ўсё гэта, пачуцце любовi да роднай зямлi, пасеянае бацькамi, захавалася ў душы Марыi Магдалены i пазней дало вялiкi плён.

Iшлi гады. Дзяўчынка ператварылася ў юную прыгажуню. Па сведчанням сучаснiкаў, у юнацтве Марыя Магдалена прыцягвала ўвагу сваёй арыстакратычнай прывабнасцю. Яна мела залацiстыя валасы, бездакорны авал твару, шэрыя вочы, надзвычай белую скуру i вылучалася грацыёзнай хадой.

У 1879 годзе старэйшая сястра Марыя-Ева пашлюбавалася з Мiхаiлам Радзiвiлам з Небарова, што было даволi выдатнай партыяй для сям'i Завiшы-Кiжгайла. Настаў час выходзiць замуж i Марыi-Магдалене. У 1882 годзе Марыя Магдалена ўзяла шлюб з закаханым у яе 49-гадовым графам Людвiкам Красiнскiм. Людвiк Красiнскi быў казачна багаты, яго графскi тытул быў засведчаны ў Аўстрыi, ён быў Iспанскiм грандам i Мальтанскiм кавалерам, яму належалi шматлiкiя маёнткi у розных ваяводствах Польшчы i Галiцыi, а таксама прамысловыя прадпрыемствы: млыны, цагельнi, цукраварнi. Яе муж быў неардынарнай асобай, меў славу ўзорнага гаспадара. У сваiх уладаннях ён пабудаваў i абсталяваў самай новай тагачаснай тэхнiкай цукроўнi, цагельнi, млыны, правёў да iх вузкакалейную чыгунку. Найбольшую ж вядомасць набыў дзякуючы свайму захапленню конегадоўляй. Яго конезавод лiчыся лепшым у Польшчы. Коней, выгадаваных у яго гаспадарцы, куплялi для паляпшэння пароды каняводы не толькi з блiжэйшага наваколля, але нават замежныя. Адначасова з гэтым граф Красiнскi займаўся вялiкай грамадскай дзейнасцю. Ён быў заснавальнiкам фiлii Пецярбургскага таварыства падтрымкi расiйскай прамысловасцi i гандлю, адным з заснавальнiкаў i шматгадовым старшыней музея прамысловасцi i сельскай гаспадаркi ў Польшчы. Захапляўся граф i мастацтвам. У сваiм маёнтку меў вялiкую калекцыю антыкварыяту.

Вельмi хутка пасля вяселля Марыя Магдалена парадавала мужа. У iх у 1883 годзе з'явiлася дачка, якую назвалi Марыяй Людвiкай. У 1888 годзе Марыя Магдалена даведалася аб смерцi свайго бацькi - графа Завiшы-Кiжгайлы. У спадчыну ад яго яна атрымала маёнткi Жарнаўцы i Кухцiчы, дзе прайшло яе дзяцiнства, i некалькi маёнткаў у Вялiкапольшчы. Кiраўнiцтва iмi яна даручыла свайму мужу. Ён з радасцю ўзяў на свае плечы i гэты цяжар. Кiраваў iмi з такiм жа поспехам, як i сваiмi. Але ў сакавiку 1895 года ён памёр.

Аўдавелая Марыя Магдалена, дзякуючы спадчыне, якая засталася ёй ад бацькi i мужа, стала адной з найбагацейшых землеўладальнiц краю. Красiнскi пакiнуў дачцэ 50 мiльёнаў рублёў. Зразумела, што да яе амаль адразу пачалi заляцацца з прапановамi рукi i сэрца. Але яна не спяшалася зрабiць выбар, бо зразумела, што прэтэндэнтаў цiкавiць не столькi яна сама, колькi яе багацце. Таму ўсе яны атрымалi адмову.

Пасля смерцi бацькi i мужа ў Марыi Магдалены, якая заўжды вызначалася набожнасцю, яшчэ больш узмацнiлася гэтая рыса характару. У асноўным жыла ў Кухцiчах, Жарнаўках, у Мiнску, аднавiла старыя сяброўскiя сувязi. Сярод iх з вядомым тагачасным мiнскiм лекарам Янам Офенбергам, якi пазнаёмiў Магдалену з цэлай плеядай пiсьменнiцкiх зорак будучай Беларусi, мастакамi, дзеячамi тэатра, палiтыкамi. Яна вырашыла ахвяраваць частку свайго багацця на фiлантрапiчную дзейнасць i фундатарства. Асаблiвую ўвагу звяртала на дзяцей-сiрот, шмат рабiла для паляпшэння iх становiшча. Адкрыла шэраг прытулкаў для iх. Адначасова фундавала будаўнiцтва касцёла на вулiцы Манюшкi ў Варшаве, шпiталя таварыства дабрачыннасцi ў Мiнску i прыстанiшча Маўрыцыя Чарноцкага таксама. У гэты час яна шмат падарожнiчала па Еўропе. Наведала Iталiю, Францыю, Англiю. Падчас вандроўкi па “туманным Альбiёне” пазнаёмiлася з князем Мiкалаем Радзiвiлам. Новы знаёмы прывабiў яе незвычайнасцю свайго характару i жыцця. Гэта быў сапраўдны авантурыст у лепшым значэннi гэтага слова. Пры знаёмстве з яго бiяграфiяй узнiкае ўражанне, што яму варта было нарадзiцца на некалькi стагоддзяў раней. З яго мог бы атрымацца славуты першадкрывальнiк або заваёўнiк заморскiх краiн. Князь Радзiвiл шмат падарожнiчаў, пабачыў свет, прыняў удзел амаль ва ўсiх войнах свайго часу. Ён змагаўся на Балканах, удзельнiчаў у англа-бурскай вайне. Прычым, у адрозненне ад шэрагу сваiх суайчыннiкаў, якiя ваявалi на баку нашчадкаў галандскiх каланiстаў - бураў, Мiкалай дапамагаў англiчанам у iх заваёўнiцкай дзейнасцi. У якасцi добраахвотнiка ён таксама прымаў удзел у руска-японскай вайне. Вызначыўся ў баях з японцамi сваёй мужнасцю, кемлiвасцю i дзёрскасцю. Атрымаў некалькi ўзнагарод.

Карацей, Радзiвiл моцна вылучаўся з таго асяроддзя, што атачала Марыю Магдалену. Знаёмства хутка перарасло ва ўзаемнае каханне. Не перашкодзiла нават тое, што князь быў маладзейшым на 19 гадоў. У хуткiм часе Марыя Магдалена атрымала ад яго прапанову пабрацца шлюбам. Вянчанне адбылося 30 красавiка 1906 года ў Лондане, у каралеўскай Баварскай каплiцы.

Польскi “свет” успрыняў гэты шлюб, як кажуць, у штыкi. Нягледзячы на тое, што князь Радзiвiл знаходзiўся ў сваяцкiх адносiнах з многiмi знатнымi мясцовымi родамi, вышэйшае грамадства яго не прыняло. Ён не мог дараваць Радзiвiлу ягоны авантурызм i эксцэнтрычнасць. Аднак князь да таго ж славiўся як “хлапаман” i русафiл. Яму быў аб'яўлены байкот. Марыя Магдалена разам з мужам вырашаюць парваць з польскiм грамадствам. Князю гэта не здавалася цяжкiм, ды i наша зямлячка нiколi не адчувала вялiкай прыхiльнасцi да палякаў. Яна нават пазбягала размаўляць на польскай мове. Для размоў у сяброўскiм коле ўсё жыцце выбiрала альбо беларускую, або французскую мову. Больш таго, у 1912 годзе на старонках газеты “Minske Russkae Slowo” абвясцiла: “Лiчу сябе беларускай, паходжання лiтоўскага. Як i муж мой, за польку сябе не лiчу”. Яшчэ адным з аргументаў, якiя пацвярджалi яе словы, прыводзiла тое, што “… муж мой нiколi не ажанiўся б з полькай”.

Маладажоны пакiнулi Варшаву. Пасялiлiся ў Кухцiчах у сядзiбе, пабудаванай яшчэ прадзедам Марыi Магдалены. Яна прапанавала набыць Мiкалаю у яе родавы маёнтак Кухцiчы. Усе было аформлена па закону i 10 жнiўня 1912 года Мiкалай стаў уладальнiкам адзiнаццаць з палавiнай тысяч дзесяцiн зямлi, за якiя заплацiў 1200000 рублёў. Мiкалаю Радзiвiлу гэтыя мясцiны вельмi падабалiся. Ён наогул любiў прастату, натуральнасць, апранаўся вельмi сцiпла. Нечакана захапiўся зборам фальклору. Вандраваў па наваколлях, запiсваў народныя песнi, паданнi, рабiў апiсаннi абрадаў. Свае запiсы пасылаў у Пецярбург у Геаграфiчнае таварыства.

2. Дабрачынная і мецэнацкая дзейнасць Марыі Магдалены Радзівіл

Жарнаўцы былi крынiцай ляснога даходу. Дагледжаныя лясныя дачы Магдалены ў гэтым маёнтку складалi 27000 дзесяцiн. Лесакарыстанне на iх вялося на доследнай аснове. Тут раслi бары i дубровы, драўнiна якiх спрадвеку iшла на бiржавы продаж i патрэбы флоту. Але iснавала транспартная праблема, якую Мiкалай прапанаваў вырашыць, дзякуючы пабудовы чыгункi. У лiстападзе 1907 года ў Мiнiстэрства шляхоў зносiн быў адпраўлены запыт на дазвол будаўнiцтва, i праз год прыйшоў дазвол. Непасрэдна кiраваў пабудовай чыгункi Роберт Брутан, вайсковы сябра Мiкалая Радзiвiла. Ужо ў кастрычнiку 1911 года па чыгунцы пачаўся рух цягнiкоў.

Разам з iм Марыя Магдалена пачала дзейнасць па падтрымцы пачынанняў беларускiх палiтычных колаў розных напрамкаў. Прыкладала шмат намаганняў для падрыхтоўкi нацыянальных кадраў. У сваiх вёсках Кухцiчы, Каменка, Узда адчынiла беларускiя школы, фiнансавала iх, таксама ўтварыла таварыствы цвярозасцi. Яна ўваходзiла ў склад Мiнскага таварыства дабрачыннасцi. Пры яе актыўнай дапамозе быў пабудаваны новы шпiталь гэтага таварыства. Менавiта ў гэтым шпiталю меўся iмянны ложак у гонар iх дзеда Тадэвуша. Таксама таварыства арганiзоўвала раздачу бясплатных абедаў, арганiзавала духавы аркестр для дзяцей бедных гараджан.

Магдалена Радзiвiл уваходзiла ў лiк членаў замежнай арганiзацыi па вырашэнню нацыянальных пытанняў “L'union des Nationales”. Аказала грашовую дапамогу студэнтам Вiленскага i iншых унiверсiтэтаў, устанавiла для iх некалькi стыпендый. Дапамагала бiблiятэцы беларускага гутка пры Духоўнай Акадэмii ў Пецярбургу. Падтрымлiвала матэрыяльна беларускiх каталiкоў. Аказвала фiнансавую дапамогу для будаўнiцтва трох аднапавярховых будынкаў iнтэрната семiнарыстаў Вiльнi. Нягледзячы на тое, што была шчырай каталiчкай, дапамагала грашыма iншым канфесiям. Напрыклад, яна падтрымала намаганнi ксяндза Фёдара Абрантовiча пры ўтварэннi беларускага калегiума ў Рыме. Дала яму вялiкую суму грошай на гэту справу.

Аднак галоўнае, чым вызначылася дзейнасць Марыi Магдалены ў гэты час гэта падтрымка першых перыядычных беларускiх выданняў. У 1906 годзе Магдалена далучылася да стварэння ў Санкт-Пецярбургу першага афiцыйнага беларускага выдавецтва “Загляне сонца ў наша ваконца”. Некамерцыйная, асветнiцкая ўстанова стваралася дзеля пашырэння здабыткаў беларускай культуры. Адным з заснавальнiкаў i актыўных дзеячаў суполкi быў намеснiк дырэктара бiблiятэкi Санкт-Пецярбургскага ўнiверсiтэта Бранiслаў Эпiмах-Шыпiла. Увогуле засталося вельмi мала пiсьмовых сведчанняў аб памерах унёсак Магдалены ў тую справу: грошы яна давала наяўнымi, часта без усялякiх распiсак. Аднак i тое, што ўдаецца знайсцi, сведчыць аб яе агромiстым фiнансавым удзеле ў станаўленнi беларускай выдавецкай справы. Выпускнiк Санкт-Пецярбургскага унiверсiтэта Гаўрыла Царык быў прыняты на службу да Радзiвiлаў па рэкамендацыi ў 1910 годзе. Асноўнай яго задачай была юрыдычная дапамога княгiнi пры будаўнiцтве чыгункi Верайцы-Градзянка.

Вось што ён запiсаў ва ўспамiнах Царик Г.И. Воспоминания члена белорусского кружка в г. Вильно в период 1910-1914 гг.// Полымя.: “Яна прапанавала мне заставацца яе даверанай асобай у г. Вiльнi па справах, што паступаюць у Вiленскую Судовую палату з Мiнскага акруговага суда. Акрамя таго, яна дадала, што ёй бы хацелася адзначыць сiмпатыю да справы да якой я выказваў вялiкую цiкаўнасць - да беларускага кнiжнага выдавецтва. Яна ўзяла з мяне чэснае слова захоўваць усё гэта ў строгай тайне i даверыцца толькi нямногiм надзейным асобам з Беларускага выдавецкага таварыства. Засяродзiла ўвагу на тым, што супраць яе ў польскiх колах у Варшаве вядзецца кампанiя за здраду польскiм iнтарэсам i польскай нацыi. Мая гутарка i спатканне з княгiняй Радзiвiл скончылася тым, што яна ўручыла мне чэк на 20000 рублёў для падтрымкi беларускага выдавецтва ў Вiльнi з тым, каб я стаў яго ўдзельнiкам i зрэдку даводзiў да яе ведама аб развiццi выдавецкай справы… Вясной 1913 года ў маей адвакацкай канцылярыi з'явiўся невядомы мне каталiцкi ксёндз, якi назваўся Астрамовiчам, беларускiм дзеячом i пiсьменнiкам, выдаўцом беларускага часопiса “Bielarus”. Ён заявiў, што яму стала вядома аб атрыманнi мною ад княгiнi грошай на беларускi друк i патрабаваў аддаць яму частку гэтых грошай. Я запэўнiў, што чуткi аб гэтых грошах з'яўляюцца безпадстаўнымi i грошай ад княгiнi я не атрымлiваў.” Пазней Царык прыйшоў да высновы, што iнфармацыя да Астрамовiча трапiла праз жорнаўскую бухгалтарку Мiколiтэ Папiкайтэ, якая была “ўладкавана” да Марыi Магдалены лiтоўскiм бокам, дзеля атрымання праз яе пратэкцыю матэрыяльнай дапамогi на развiццё нацыянальнага лiтоўскага руху.

Пачынаючы з 1906 года i да моманту закрыцця ў 1915 Магдалена аказвала фiнансавую падтрымку часопiсу “Bielarus”, аплачвала яго даўгi. Аказала ўсебаковую дапамогу творчай моладзi. За яе грошы былi надрукаваны першыя кнiгi Максiма Багдановiча (выдаткавала 150 рублёў), Канстанцыi Буйло i iншых пачаткоўцаў, на выданнях якiх быў размешчаны Завiшанскi лебедзь- герб роду Завiшы-Кiжгайлы.

Падтрымлiвала Марыя Магдалена i лiтоўскiх каталiкоў. У 1912 годзе для iх у Лондане быў пабудаваны касцел. Праўда, з умовай - “каб iм не карысталiся палякi”. Таксама Магдалена марыла пабудаваць галоўны беларускi храм у Мiнску, разам з храмам планавалася пабудаваць побач дзiцячую бальнiцу i амбулаторыю. З гэтым праектам яна звярнулася ў Мiнскую гарадскую ўправу з прашэннем прадаць ёй тэрыторыю на вуглу вулiц Петрапаўлаўскай i Хрышчэнскай, пад каланчой, дзе размяшчалiся ў гэты час ваенныя казармы. У вынiку гэтая тэрыторыя была прададзена Марыi Магдалене за 350000 рублёў. Але Мiнiстэрства ўнутраных спраў забаранiла будаўнiцтва храма, так як каланча ў мiнулым была ўнiяцкiм храмам. Няўдача не спынiла княгiню, у 1916 годзе яна перадала Фабiяну Абрантовiчу, Лукiяну Хвецька i Францiшку Будзьку на будаўнiцтва грэка-каталiцкага калегiума ў Рыме брыльянтавае калье, кошт якого ў 1925 годзе быў ацэнены на 15000 даляраў. Гiсторыя калье сапраўды вельмi фантастычная. Абрантовiч з увагi на няпэўнае становiшча ў Беларусi завёз калье ў Пецярбург. Нявырашанасць беларускага лёсу, абвяшчэнне беларускай дзяржаўнасцi на савецкай аснове, прывялi да таго, што Абрантовiч з'ехаў ў Польшчу, Будзька памёр, Хвецька быў арыштаваны ў 1923 годзе, але перад арыштам ён здолеў перадаць калье ў Польскую рэвiндыкацыйную камiсiю, у якой працаваў яго былы студэнт з духоўнай сэмiнарыi, Бранiслаў Усас. У сакавiку 1924 года Абрантовiч паехаў у Пецярбург i вывез адтуль калье. Вярнуўшыся ў Наваградак, ён прадаў калье прыблiзна за 15 тысяч даляраў. У тым часе гэта была вялiкая сума. За частку гэтай сумы ён купiў у Наваградку зямлю з забудовай, а 10 тысяч даляраў пазычыў на пяць год бiскупу Лазiнскаму пад 5 працэнтаў у год на пабудову духоўнай семiнарыi ў Пiнску. Але з-за адмовы Абрантовiчу ў заняццi пасады рэктара гэтай семiнарыi, у жнiўнi 1926 года ён пакiнуў Пiнск i ўступiў у навiцыянт да айцоў марыянаў у Друi, перадаўшы iм грошы, пазычаныя Лазiнскаму, i купленую iм маёмасць у Навагрудку.

Муж не толькi не перашкаджаў ёй займацца ўсёй гэтай дзейнасцю - наадварот, аказваў усялякую падтрымку. У сям'i панавалi каханне, мiр i ўзаемапаразуменне. Усе змянiла першая сусветная вайна. З першых яе дзён князь Радзiвiл уступiў у армiю Расii. 30 лiстапада 1914 года яе муж загiнуў ва Усходняй Прусii (на Мазурскiх балотах). Княгiня пахавала мужа ў склепе маёнткавага касцёла ў Кухцiчах. Для некралога з нагоды смерцi князя Радзiвiла газета “Bielarus” не пашкадавала чатыры газетныя паласы. Адну з iх займаў партрэт князя. Хутчэй за ўсё выдаўцы такiм чынам развiталiся з сваiм галоўным мецэнатам. У наступным годзе газета перастала iснаваць.

Марыя Магдалена глыбока смуткавала. Жыла то ў сваiх беларускiх маётках, то ў Мiнску, дзе па вулiцы Захар'еўскай мела ўласны дом. У год смерцi мужа аказала грашовую дапамогу лiтоўскай гiмназii ў Марыямпале. Яшчэ больш зблiзiлася з беларускiмi палiтычнымi дзеячамi. Яе дом у Мiнску i палац у Кухцiчах з 1915 па 1918 гады былi месцамi сустрэч Рамана Скiрмунта, Вацлава Iваноўскага, Аляксандра Уласава, Iвана i Антона Луцкевiчаў. Марыя Магдалена падтрымлiвала iх усiх маральна i матэрыяльна. У 1915 годзе яна стала ганаровым членам Цэнтральнага камiтэта Лiтвы па справе дапамогi iнвалiдам вайны. У 1917 годзе выехала ў Маскву. Аднак праз некалькi месяцаў вярнулася ў Мiнск. Страцiўшы мужа, частку земляў, надзею на аднаўленне парадку i беларускай дзяржаўнасцi, у 1918 годзе, стомленая жыццем Магдалена шукала духоўнай падтрымкi. Спачуванне i ўвагу выказаў ёй у той час Раман Скiрмунт. Гэты чалавек заклiкаў верыць у будучыню, дапамог падтрымаць парадак у маёнтках - параiў Магдалене прыняць на пасаду галоўнага распарадчыка Юстына Мурашку. Да кастрычнiцкага перавароту Мурашка працаваў у Мiнiстэрстве харчавання ва ўрадзе Керанскага.

Адна з школак была адчынена Магдаленай у маёнтку Жорнаўка. Аб гэтай падзеі захаваліся пісьмовыя ўспаміны дзвюх былых жорнаўскіх настаўніц. У іх княгіня паўстае розным чалавекам. Вось што пісала ў сваіх успамінах аб той падзеі Паліна Мядзёлка Мядзёлка П. “Сцежкамі жыцця”. Мн.: Полымя, 1974. С.96-112.: “Лета 1917 года. Кіеў. Я працую ў Саюзе Гарадоў па арганізацыі дзіцячых прытулкаў у аддзеле дапамогі ахвярам вайны. Неяк пад канец лета атрымліваю ліст. Ад каго б вы думалі? Ад самой княгіні Радзівіл. Піша, што яна хоча ў адным з сваіх маёнткаў адкрыць беларускую школу, каб дзеці яе парабкаў вучыліся роднай мове. Ёй параілі звярнуцца ў гэтай справе да мяне... Дзверы адчыніў мне лёкай і пайшоў далажыць княгіні. Праз колькі хвілін я стаяла перад невялічкай сухенькай бабулькай Відаць П. Мядзёлка перабольшвае - на момант іх сустрэчы ёй было 56 гадоў.. Здрыгануўшыся, я ўвайшла за ёй у маленькі пакой, з якога, як пасля мне гаварылі, яна амаль што не выходзіла, бо там у сцяне быў патайнік з мільённымі скарбамі ў золаце і брыльянтах. Гутарка вялася на дзвюх мовах: я - на беларускай, а княгіня - на мяшанай польска-рускай. Умовіліся, што паеду ў Жорнаўку - яе маёнтак. Яна загадае аддаць пад школу дом у Жорнаўскім лясніцтве, а я буду жыць у адным са службовых пакояў пры палацы, там жа мяне забяспечыць і сталаваннем. У Жорнаўцы я пазнаёмілася з літвінкай Міколітэ Папікайтэ, якая працавала бухгалтарам у лясніцтве княгіні. Яна часта едзіла ў Мінск да княгіні са справаздачай і ўмела з ёю ладзіць. Міколітэ, як сама мне пасля прызналася, была прыстаўлена да княгіні літоўскімі нацыяналістычнымі дзеячамі на такую ж “дыпламатычную” работу, якую мне калісь прапанаваў Луцкевіч Маецца на ўвазе Іван Луцкевіч. Ён прапанаваў Мядзёлкі ў 1916 годзе працаваць у Радзівіл у якасці кампаньёнкі, і такім чынам дапамагаць матэрыяльна беларускаму нацыянальнаму руху.”.

А вось якія сцверджанні падае нам Іна (Міхаліна) Буйло, якая таксама працавала настаўніцаў у адной са школ, якую, адчыніла Магдалена Радзівіл Буйло Н. По пройденным дорогам.// Голас Радзімы. 1997. 1 і 8 мая.: “З прыходам немцаў мы апынуліся без работы. Сталі хадзіць па Мінску ў пошуку любой работы. Аднак дарэмна. Усе ўстановы зачыніліся, была безрабоціца. Вось тут я і ўспомніла пра княгіню Радзівіл. Учапілася за яе, як за якар выратавання. Пачалі думаць, як мы да яе пойдзем, што будзем казаць... Мы ўбачылі сівую, худзенькую, маленькую старую, сціпла адзетую, якая трымала на каленях сабачку. На яе пытанне, чаго нам патрэбна, мы выклалі нашу прапанову і папрасілі дапамагчы нам. Яна спытала, ці скончылі мы гімназію... Мы, не задумаўшыся, сказалі - 6 класаў. Чаму “6”, не ведаю... Мы нават ж у калідоры гімназіі не былі. Яна нам паверыла і адказала, што заўтра пойдзе падвода ў Кухцічы, і што яна адправіць мяне туды навучаць дзяцей батракоў. Навучаць трэба было па-беларуску, а галоўнае катэхізісу. Пасля мяне перавялі ў Жорнаўку. Мне адвялі пад школу асабняк, размешчаны ў паўкіламетры ад сядзібы. Там былі чатыры цудоўных асабнякі ў выглядзе лецішчаў, побач лес, і жыў ляснічы. У школу прывезлі вялікія сталы і лаўкі, і я пайшла па парабках у пошуку вучняў - набралася чалавек трыццаць. Усе яны, на шчасце, былі ці зусім няграматныя, ці ледзь-ледзь чыталі і пісалі, у адваротным выпадку мне было б цяжка з “6-класнай адукацыяй”. Я вучыла дзяцей пісаць палкі, лічбы і крыху катэхізіса па загаду княгіні.”

У наступным годзе аб'явiла сябе грамадзянкай Беларускай Народнай Рэспублiкi. У канцы гэтага ж года, перад самым прыходам Чырвонай Армii, выехала ў Варшаву. У сваім доме па вуліцы Foksal, 3, які яна называла палац працягвала займацца палiтычнай дзейнасцю. У сваiм палацы ўтварыла салон, у якiм, акрамя беларускiх дзеячаў, неаднойчы бывалi прадстаўнiк Лiтвы ў Польшчы Ю. Шаўлiс, бiскуп Эдуард О'Роўрк, гурт палякаў-памешчыкаў на чале з Раманам Скiрмунтам i Эдвардам Вайнiловiчам. 17 мая 1919 года Эдвард Вайніловіч запісаў у сваім дзённіку Woynillowicz E. Wspomnienia. 1874-1928. Wilno, 1927. T. 1. S. 217.: “ Сустрэча ў княгіні Радзівіл з біскупам О'Роўрке і знаным дэлегатам урада літоўскага доктарам Шаулісам, заўзятым літваманам, жадаючым Вільні, які не згаджаўся з канцэпцыяй, што літвіны толькі ў гаспадарчым супольным жыцці з Беларуссю асесці ў Вільно могуць”.

У гэты час Марыя Магдалена выношвала iдэю выпрацоўкi канцэпцыi, якая магла б прывесцi да ўтварэння унii памiж беларускiмi i польскiмi ўтварэннямi. Аднак палякам гэтая iдэя прыйшлася не даспадобы. Праз пэўны час яны наогул пачалi адмоўна ставiцца да дзейнасцi Марыi Магдалены. Яна адчула гэта. Да таго яе засмучала туга па радзiме. У 1919 годзе яна выказала намер вярнуцца ў акупіраваны Мінск, але Грамадзянскі Урад Усходніх Зямель адмовіў ёй у прызнанні пашпарту, і яна засталася ў Варшаве. Яна нават адмовіла пусціць для размяшчэння ў сваім доме польскую дзяржаўную ўстанову - Галоўны Ліквідацыйны Урад. Палякі захацелі забраць увесь дом, але выручыў яе англійскі пашпарт.

Пасля гэтага Марыя Магдалена вырашыла канчаткова парваць з Польшчай. Яна пачала распрадаваць сваю маёмасць i ўладаннi. Крыўда яе на заходнiх суседзяў была настолькi моцнай, што нерухомасць сваю яна прадавала каму давядзецца, нават яўрэям - абы не палякам. У 1922 годзе Марыя Магдалена перабралася ў Лiтву. Пасялiлася ў Коўна. Лiтоўскi ўрад у знак удзячнасцi за дабрачынную i фундатарскую дзейнасць узнагародзiў нашу зямлячку ордэнам “Вялiкi крыж Гедымiна”.

У Коўне Марыя Магдалена зноў зблiзiлася з шэрагам дзеячоў былой Беларускай Народнай Рэспублiкi. Прычым разыходзiлiся з часткай з iх па пытаннi аб тым, з кiм аб'ядноўвацца. Жыццё было насычана сустрэчамі, надзеяй, што нейкім чынам усё ж удасца ад польскіх улад дабіцца хаця б бачнасці аўтаноміі беларусаў. Пасля таго як у ліпені 1924 года польскі ўрад Грабскага выдаў “моўны закон”, які зусім абмежаваў магчымасць адкрыцця беларускіх школ, а ў 1925 годзе Сойм прыняў закон аб зямельнай рэформе і пачалася польская каланізацыя Беларусі.

Стаяла за еднасць з Расiяй - нават савецкай. I рэзка выступала супраць зблiжэння з Польшчай. Расчараваная Магдалена пераехала з Коўна ў Крулявец, і пасля таго як у 1929 годзе памёрла яе ўнучка Малгажата, а ў 1930 годзе сястра Ева Марыя, яна наогул пакінула Польшчу і пераехала ў нямецкі горад Бадэсберг-над-Рэйнам, што ў Германiю. Вельмi крыўдзiлася, калi прадстаўнiкi мясцовай арыстакратыi называлi яе полькай або рускай. Падкрэслiвала, што яна - беларуска. Дабрачыннай дзейнасцi ўвесь гэты час не перапыняла. Рэгулярна дасылала грошы беларускiм студэнтам i арганiзацыям у Вiльнi. Сярод мясцовых арыстакратаў заслужыла славу дзiвачкi.

У пачатку 30-х гадоў Баварыю ахапiў фашысцкi рух. Марыя Магдалена ставiлася да нацыстаў з пагардай, аднак адчула, што за плячыма гэтых малойчыкаў стаяць магутныя сiлы, якiя iмкнуцца прывесцi iх да ўлады. Таму ў 1932 годзе яна перабралася ў Швейцарыю (Фрыбург). Вырашыла пакiнуць свет i пайсцi ў манастыр. Спынiла свой выбар на кляштары дамiнiканак з горада Фрыбург, вядомым жорскасцю свайго ўставу. Аднак i за мурамi кляштара не перастала займацца дабрачыннасцю. Працягвала фiнансаваць беларускiя арганiзацыi, якiя знаходзiлiся ў Польшчы. У 1935 годзе здзейснiла акцыю, якая выклiкала выбух незадавальнення i крытычных заўваг як сярод польскай арыстакратыi, так i на старонках газет, - на свае грошы пабудавала ў Варшаве две школы для яўрэйскiх дзяцей.

Другая суветная вайна абмiнула Швейцарыю. Аднак Марыя Магдалена вельмi балюча пераносiла весткi аб перамогах нямецка-фашысцкiх войск на ўсходзе. Прадказвала, што Германiя пацерпiць паражэнне. На вялiкi жаль, не дажыла ўсяго некалькi месяцаў да заканчэння вайны. Сэрца гарачай патрыёткi i нястомнай асветнiцы перастала бiцца 6 студзеня 1945 года.

магдалена радзівіл асветніцкай мецэнацкай

Заключэнне

У гісторыі Беларусі ёсць асобы, перад якімі адчуваеш сябе вінаватай. Усё жыццё яны прысвяцілі змаганню за беларускую дзяржаўнасць, аднак пашаны на гэтай ніве не маюць. Магдалена Завішына (пазней Красінская, Радзівіл) не была выключэннем. Адзіная прадстаўніца жаночага роду сярод буйнейшых айчынных маёмаснікаў, высокаадукаваная і культурная жанчына, яна ў маючым адбыцца развале імперыі таксама бачыла магчымасць рэальнай свабоды Беларусі. Аднак, у адрозненне ад сваіх суседзяў, на прадвесні гэтай падзеі выключнае значэнне надавала не палітычнай дзейнасці, а прапагандзе беларускай ідэі сярод вернікаў, сялян і дворных сваіх маёнткаў. Актыўна займалася асветніцтвам і мецэнацтвам. Падрыхтаваная такім чынам глеба магла даць неўзабаве добрыя моцныя парасткі нацыянальнай самасвядомасці. Калі б тады беларус пачаў чытаць і гаварыць па-беларуску, запаважаў сябе, то наш шлях да пошуку дзяржаўнасці не быў бы такім пакутна бясконцым.

Рупнасці Магдалены былі навідавоку. Каб не ўваходзіць у канфлікт з расійскімі ўладамі, многія яе пачынанні насілі адкрыта дабрачынны характар, ахвяраванні ж на выдавецкія мэты рабіліся нелегальна. Гэта, аднак, ратавала слаба. Пазіцыя Магдалена, скіраваная на падтрымку ідэі поўнага суверэнітэту і незалежнасці Беларусі была навідавоку і падвяргалася тлумленню ў Варшаве і ў польскамоўным мінскім друку. Нягледзячы на гэта, княгіня заставалася адданай свайму выбару, жывучы на радзіме (да 1918 года) і падчас вымушанага жыцця за мяжой - у Польшчы, Германіі, Швейцарыі.

Марыя Магдалена памерла. Аднак засталiся кнiгi, што былi выдадзены на яе грошы, касцёлы, фундаваныя ёю, нашы землякi, якiя з яе дапамогай змаглi атрымаць адукацыю i прысвяцiць сябе справе служэня роднай зямлi. Засталася памяць.

Літаратура:

1. Багадзяж М. Я - беларуска...// Беларуская мінуўшчына. 1996. №1. С.37-39.

2. Буйло Н. По пройденным дорогам.// Голас Радзімы. 1997. 1 і 8 мая.

3. Мядзёлка П. “Сцежкамі жыцця”. Мн.: Полымя, 1974. -125 с.

4. Надсон А. Княгіня Радзівіл і справа адраджэння Уніі ў Беларусі. Мн., 2006.- 109 с.

5. Надсон А. Магдалена Радзiвiл i грэка-каталiцкая царква: Артыкулы / А. Надсан. Лондан: Божым шляхам, 2001. - 43 с.

6. Хурсік В.У. Белы лебедзь у промнях славы: Магдалена Радзівіл: Гіст. Нарыс / В.У. Хурсік. Мн.:Пейто, 2001. - 112 с.

7. Царик Г.И. Воспоминания члена белорусского кружка в г. Вильно в период 1910-1914 гг. // Полымя.1992.№4. С. 221-232.

8. Woynillowicz E. Wspomnienia. 1874-1928. Wilno, 1927. T. 1. -260 s.

Дадаткi:

Магдалена Завiшына (Красiнская, Радзiвiл) i яе дачка Людвiка. Мяркуемая дата напiсання партрэта канец 1880-х - пачатак 1890 гадоў. Мастак невядомы Па выданню Хурсік В.У. Белы лебедзь у промнях славы: Магдалена Радзівіл: Гіст. Нарыс/В.У. Хурсік. Мн.:Пейто, 2001. С.2., С.38..

Яго светнасць князь Мiкалай Радзiвiл, другi муж Магдалены Завiшына (Красiнская)

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Кароткі біяграфічны нарыс жыцця, этапы кар'ернага росту, грамадская і палітычная дзейнасць Усевалада Макаравіча Ігнатоўскі. Канцэпцыя У.М. Ігнатоўскага на гісторыю беларускага края, яе галоўны змест і ролю, аналіз і ацэнка значэння ў сусветнай гісторыі.

    курсовая работа [47,8 K], добавлен 20.05.2014

  • Нясвіжскі замак. Нясвіж – абраннік гісторыі, сталіца Радзівілаў. Легенда пра Чорную даму. Каго шукае ў пустых пакоях прывід Барбары Радзівіл. Выдатнае тварэнне Дж. М. Бернардоні і К. Ждановіча. Ратуша, пабудаваная ў 1552 годзе. Кароль Станіслаў.

    реферат [18,4 K], добавлен 27.12.2008

  • Біяграфічныя звесткі пра жыццёвы шлях Сымона Будны. Яго адукацыя і погляды. Асаблівасці літаратурнага творчасці. Пераклад работ М. Лютэра, Э. Ратэрдамскага, Ж. Кальвіна, Г. Булингера, абмеркаванне іх поглядаў і крытыка аргументацыі. Апошнія гады жыцця.

    презентация [1,0 M], добавлен 18.11.2015

  • Пачатак сталінскага таталітарнага рэжыму і яго адметныя рысы: аднапартыйнай, ліквідацыя грамадскіх свабод, масавы тэрор, кантроль ўсіх сфер жыцця, уключаючы і культуру. Пашырэнне сеткі навучальных устаноў. Цэнзура ў мастацтве і культ асобы правадыра.

    реферат [27,7 K], добавлен 17.12.2010

  • Пралетарска-рэвалюцыйны шлях да сацыялізму. Альтэрнатывы палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Дзейнасць палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў лютым–верасні 1917 г. Беларускі нацыянальны рух. Буржуазна-рэфармісцкі шлях да капіталізму.

    контрольная работа [23,6 K], добавлен 23.09.2012

  • Развіццё лібералізму на тэрыторыі Заходніх губерняў. Працоўны рух, прапаганда марксізму і адукацыя рабочых саюзаў. Дзейнасць польскіх і габрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый, іх уплыў на сацыяльную жыццё. Правядзенне сялянскай рэформы 1861 г.

    реферат [30,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Развіццё лібералізма на турыторыі Заходніх губерняў. Народніцтво як ідэалогія і грамадскі рух. Перадумовы і рост рабочага руху, прапаганда марксізму. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый, іх уплыў на сацыяльнае жыццё.

    реферат [23,6 K], добавлен 19.12.2010

  • Жыццёвы шлях Андрэя Мікалаевіча Калмагорава. Поспехі ў педагагічнай дзейнасці. Паэзія і музыка, архітэктура, жывапіс і іншыя віды пластычных мастацтваў як неад'емна і важна частка ўнутранага свету А.М. Калмагорава. Праца ў агульнаадукацыйнай школе.

    курсовая работа [40,8 K], добавлен 23.04.2012

  • Працэсы этнiчнай эмансiпацыi народаў і росту нацыянальных рухаў ў XIX стагодзі. Складаны шлях беларускага этнасу да станаўлення нацыi сучаснага тыпу. Тэрыторыя фармiравання беларускай нацыi. Дзейнасць збiральнiкаў фальклору, гiсторыкаў і этнографаў.

    реферат [32,9 K], добавлен 19.12.2010

  • Выхаванне ў каралеўскім двары у Кракаў. Падарожжа з пасольствам да імпэратара Фэрдынанда. Падтрымка кожнай ініцыятывы рэформы царквы ў Вялікім Княстве. Адказ Мікалая Радзівіла Чорнага на адкрыты ліст папскага нунцыя (пасла) у Польшчы Алёіза Ліпамана.

    реферат [41,3 K], добавлен 20.03.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.