Генезiс федальных односiн на беларускiх землях

Станаўленне феадалізму як доўгі працэс. Характэрнай рысай сацыяльна-палітычных адносін, якія склаліся ў Еўропе да сярэдзіны ХІ столеття. Непарыўная сувязь паміж феадальнай уласнасцю на зямлю і палітычнай ўладай феадала. Ваенна-абарончая функцыяй гарадоў.

Рубрика История и исторические личности
Вид контрольная работа
Язык белорусский
Дата добавления 16.06.2011
Размер файла 50,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

15

Размещено на http://www.allbest.ru/

Генезiс феадальных односiн на беларускiх землях

Змест

феадалізм палітычный феадальный

Уводзіны

1. Станауленне феадалiзму у сярэдневяковай Еуропе. Асноуныя рысы феадальнай грамадска-эканамiчнай фармацыi, сярэдневяковай аграна-рамеснай цывiлiзацыi

2. Сельская гаспадарка Беларусi у IX-XII стст. Зараджэнне феадальнай уласнасцi на зямлю

3. Узнiкненне i развiццё старажытнабеларускiх гарадоу. Рамяство i гандаль

Заключэнне

Спіс літаратуры

Уводзіны

У сучаснай гістарычнай літаратуры выказваюцца новыя погляды па пытаннях феадальнай раздробленасці. Так, М. Ермаловіч лічыць, што раз'яднанасць беларускіх, у прыватнасці полацкіх, зямель у ХІІІ ст. не трэба перабольшваць, што феадальная раздробленасць, якая была вынікам феадальнага спосабу вытворчасці, з'явілася на той час не толькі заканамерным, але і прагрэсіўным этапам гістарычнага развіцця. Справа ў тым, што ў нетрах самой феадальнай раздробленасці выспявалі ўмовы для ўмацавання беларускіх зямель. Ствараліся лепшыя магчымасці для асваення зямель і прыродных рэсурсаў, росту гарадоў, развіцця земляробства і рамёстваў. А гэта садзейнічала таварнай вытворчасці, вяло да эканамічнага і палітычнага збліжэння паасобных зямель.

Фарміраванне феадальных адносін прывяло да ўзнікнення ў IX ст. ва ўсходніх славян першай у іх гісторыі Старажытнарускай дзяржавы з цэнтрам у Кіеве. Заходнія яе землі складалі тэрыторыю сучаснай Беларусі. Кіеўская Русь была раннефеадальнай манархіяй. Для беларускіх зямель гэта быў перыяд далейшага развіцця прадукцыйных сіл, умацавання раннефеадальных княстваў, асабліва Полацкага, па-шырэння гандлю, развіцця культуры, узнікнення гарадоў.

Некаторыя беларускія гісторыкі адмаўляюць існаванне трыва-лай Старажытнарускай дзяржавы. Сцвярджаецца, што ў гэтай дзяр-жаве не было адзінства ўсходніх славян, агульнай пісьмовай мовы, культуры, агульных дасягненняў у гаспадарчай дзейнасці, горадабудаўніцтве, духоўным жыцці. Пры гэтым яны спасылаюцца на незалежнасць Полацкага княства ад Кіева. Кіеўская Русь - выдумка гісторыкаў.

З гэтым нельга пагадзіцца.

Па-першае, любое феадальнае княства, у тым ліку і Полацкае, з'яўлялася своеасаблівай дзяржавай, бо мела ўсе атрыбуты ўлады - заканадаўчай, выканаўчай і судовай. Толькі на беларускай зямлі кня-стваў можна налічыць больш дзесяці, і кожнае з іх у пэўным сэнсе было незалежным. Міжкняжацкая барацьба з'яўлялася агульнай заканамернасцю развіцця дзяржаў Еўропы ранняга сярэднявечча. Аднак, нягледзячы на гэта, усе княствы Кіеўскай Русі, як унутры яе, так і яе суседзямі, успрымаліся як адзіная Русь. Насельніцтва гэтай Русі ў суседніх краінах называлі русамі, русінамі, русічамі, а самі русіны зваліся людзьмі рускай веры ці мясцовымі назвамі-этнонімамі - "кіяўлянін", "палачанін", "туравец", "пінянін", "наўгародзец" і г.д. Значыць, усходнеславянскае адзінства, адзіная дзяржава існавалі.

Па-другое, пасля ўвядзення хрысціянства ў Х ст. у Кіеўскай Русі функцыяніравала адзіная праваслаўная вера, якая і сёння часткай беларусаў завецца як "руская".

Па-трэцяе, практычна адзінымі былі агульны тып горада, яго планіроўка, знешні і ўнутраны выгляд, лад жыцця. Адзінай для ўсіх княстваў была і старажытнаруская пісьмовая мова. Дастаткова па-раўнаць пісьмовыя помнікі Кіева, Полацка, Турава, Ноўгарада часоў Ефрасінні Полацкай, каб упэўніцца , што не існавала мовы крывічоў і дрыгавічоў, палачан і тураўцаў, а Ііанавала адзіная старажытнаруская мова. А хіба тры храмы Сафіі ў Кіеве, Полацку і Ноўгарадзе не сведчаць пра гэтую акалічнасць? Пералік агульнасцей можна прадоўжыць.

Далейшае ўмацаванне сістэмы феадальных адносін, узнікненне магутных мясцовых феадальных цэнтраў, сепаратызм мясцовых феадалаў прывялі да заняпаду Кіеўскай Русі. У пачатку XII ст. яна распалася на мноства асобных княстваў і феадальных рэспублік.

Мэта кантрольнай работы:

- разгледзець станауленне феадалiзму у сярэдневяковай Еуропе;

- разгледзець асноуныя рысы феадальнай грамадска-эканамiчнай фармацыi, сярэдневяковай аграна-рамеснай цывiлiзацыi;

- прааналізаваць сельскую гаспадарку Беларусi у IX-XII стст, зараджэнне феадальнай уласнасцi на зямлю;

- прааналізаваць узнiкненне i развiццё старажытнабеларускiх гарадоу, рамяство i гандаль.

1. Станауленне феадалiзму у сярэдневяковай Еуропе. Асноуныя рысы феадальнай грамадска-эканамiчнай фармацыi, сярэдневяковай аграна-рамеснай цывiлiзацыi

Тэрмін «феадалізм» у навуковы ўжытак упершыню ўвёў французскі гісторык Ф.Гізо ў ХІХ ст. Гэтым тэрмінам ён абазначаў новы перыяд у гаспадарчым і сацыяльным жыцці грамадства, які прыйшоў на змену рабаўладальніцкаму.

Станаўленне феадалізму - доўгі і складаны працэс. І ў познеантычным, і ў варварскім грамадстве ўзнікалі перадумовы для фарміравання феадальных адносін. Гістарычна склалася так, што ў Заходняй Еўропе станаўленне феадалізму адбывалася ва ўмовах ўзаемадзеяння рымскага і варварскага грамадстваў. Класічным прыкладам такога варыянта развіцця з'яўляецца Галія (цяпер - Францыя), дзе феадалізм зацвердзіўся ў VIII-ІХ стст.

Заўважана, што родаплемянны лад старажытных германцаў нёс у сабе моцны феадальны зарад. Тэмпы і формы феадалізацыі грамадства залежалі ад многіх фактараў: ад суадносін варвараў і рымлян на адной тэрыторыі, культурнага ўзроўню прышлага і мясцовага насельніцтва, ад рэлігійных і прававых фактараў, прыродна-геаграфічных і знешнепалітычных умоў.

Пад рымскім уплывам у розных германскіх плямёнаў паступова адбываюцца змены сацыяльных адносін. Адзін вольны супляменнік атрымлівае ад князя права на валоданне вялікім абшарам зямлі - феадал. Іншыя вольныя супляменнікі, якія пасяліліся на гэтай зямлі, ператварыліся ў залежных людзей. Яны маглі валодаць зямлёй толькі са згоды феадала. Прапорцыі незалежных і залежных сялян у Германіі ў VII-XI стст. хутка мяняліся на карысць апошніх.

Асноўным сродкам вытворчасці і асноўным багаццем пры феадалізме з'яўлялася зямля, якая знаходзілася ў манапольным распараджэнні феадалаў. Феадал даваў сялянам зямлю ў трыманне. Селянін не з'яўляўся ўласнікам зямлі, але толькі яе трымальнікам на пэўных умовах. Яго эканамічная залежнасць ад феадала выражалася ў выглядзе рэнты (адпрацовачнай, прадуктовай ці грашовай) - працы ці плацяжоў на карысць феадала. Але на зямлі, што атрымаў у карыстанне, селянін вёў самастойную дробную гаспадарку, меў ва ўласнасці дом, хатнюю жывёлу і прылады працы, з дапамогай якіх ён апрацоўваў свой участак і раллю феадала.

Варвары разбурылі высокатаварную гаспадарку антычнасці. На раннім этапе феадалізму панавала натуральная гаспадарка; абмен быў нязначным, гандлёвыя сувязі не развітымі; рамяство яшчэ толькі пачынала аддзяляцца ад сельскай гаспадаркі. У буйных памесцях пераважала адпрацовачная рэнта і звязаная з ёй паншчынная сістэма гаспадарання. Шырока распаўсюджваўся таксама натуральны аброк з сялян, якія знаходзіліся ў больш лёгкай залежнасці. Грашовая рэнта была развіта яшчэ слаба.

Характэрнай рысай сацыяльна-палітычных адносін, якія склаліся ў Еўропе да сярэдзіны ХІ ст., была непарыўная сувязь паміж феадальнай уласнасцю на зямлю і палітычнай ўладай феадала. Буйная вотчына ўяўляла сабой не толькі гаспадарчую адзінку, але і як бы маленькую дзяржаву - сеньёрыю. У дачыненні да насельніцтва сваіх уладанняў феадал быў не толькі землеўладальнікам, але і адміністратарам - сеньёрам, у руках якога знаходзілася ўлада, суд, сродкі прымусу. Такая арганізацыя грамадства абумовіла панаванне ў Еўропе ў Х-ХІ стст. (у некаторых краінах і пазней) палітычнай раздробленасці.

Феадальная іерархічная лесвіца складалася з караля, які лічыўся вярхоўным сеньёрам усіх феадалаў; буйнейшых свецкіх і духоўных феадалаў з ліку тытулаванай знаці: герцагаў, графаў, архіепіскапаў і епіскапаў, абатаў буйнейшых манастыроў; землеўладальнікаў рангам ніжэй - баронаў; а таксама дробных рыцараў. Асновай васальных адносін з'яўлялася феадальнае зямельнае ўладанне - феод, ці па-нямецку лен, які васал трымаў ад свайго сеньёра.

Устанаўленне феадальных адносін у Еўропе ў ІХ-ХІ стст. у цэлым прывяло да ўздыму эканомікі і скачка ў развіцці прадукцыйных сіл. Усталяваліся парадак і кантроль за арганізацыяй вытворчасці. І феадал, і селянін былі зацікаўлены ў павелічэнні прадукцыйнасці працы і памераў прадукцыі. Развівалася рамяство, паступова яно аддалялася ад сельскагаспадарчых заняткаў, адраджаліся на новай феадальнай аснове рымскія гарады, узнікалі новыя пасяленні, рынкавыя цэнтры, парты для рачнога і марскога гандлю.

Істотнай рысай развіцця ўсходніх славян і балтаў на тэрыторыі Беларусі быў зацяжны характар шматукладнасці іх грамадскай гаспадаркі. Тут у IX-XIII стст., а месцамі яшчэ пазней, ужываліся і перапляталіся два асноўныя сацыяльна-эканамічныя ўклады: родаплемянны і феадальны.

Земляробчае насельніцтва старажытнай Беларусі было арганізавана ў абшчыны ("верв", "грамада"), якія валодалі ворнай зямлёй. Яны складаліся з усіх сем'яў адной або некалькіх вёсак. Паступова абшчына пападала пад "апеку" феадалаў. На працягу многіх стагоддзяў эпохі феадалізму гаспадарка сялян вялася на землях, якія належалі сельскай абшчыне. Землі даваліся ў карыстанне асобных двароў; час ад часу абшчына рабіла іх перадзел. У ёй спалучалася абшчыннае валоданне зямлёй з індывідуальным вядзеннем гаспадаркі. Сенажаці, лясы, вадаёмы былі ў сумесным карыстанні. Абшчына садзейнічала згуртаванню сялян у іх адносінах з феадаламі. Сяляне былі зацікаўлены ў яе захаванні. У пэўнай меры ў гэтым былі зацікаўлены і феадалы, якія выкарыстоўвалі кругавую паруку для стараннага выканання сялянамі панскіх павіннасцей.

Клас феадалаў меў сваю іерархію. На яе вяршыні знаходзіўся князь, ніжэй - князі больш дробных удзельных княстваў "вотчын", затым ішлі феадалы-ўладальнікі вялікіх і малых памесцяў. Вярхоўным уласнікам усёй зямлі лічыўся вялікі князь. Ён меў уладанні, раскінутыя па ўсяму княству. За карыстанне імі насельніцтва абавязана было плаціць князю даніну грашыма або натурай (прадуктамі, футрам і інш.). Абкладвалася кожная сялянская гаспадарка ("дым").

Крыніцы X-XIII стст. называюць наступныя віды феадальнага землеўладання: княжацкае, баярскае і царкоўнае. Феадальнае землеўладанне было вотчынным ці памесным. Землеўласнікамі былі таксама сялянская абшчына і асобныя сяляне. Уся эпоха феадалізму характарызуецца пастаянным імкненнем феадалаў да максімальнай канцэнтрацыі ў сваіх руках зямельнага фонду. Яны пастаянна пашыралі свае ўладанні і паступова сабралі ў сваіх руках лепшыя землі. Па меры развіцця феадальных адносін доля абшчыннага і сялянскага землеўладання пастаянна змяншалася.

Закабаленне свабоднага сялянства было абумоўлена гістарычнымі абставінамі феадальнай эпохі. Сялян даводзіла да галечы плата княжацкіх данін, частыя спусташальныя войны, галодныя і неўраджайныя гады, смерць кармільца, падзеж жывёлы. У перыяд войнаў сяляне абавязаны былі ісці ў апалчэнне, а гэта падрывала іх гаспадарку. Збяднелыя сяляне траплялі ў феадальную залежнасць. Абшчынныя землі пераходзілі да феадалаў ці станавіліся ўласнасцю дзяржавы. З развіццём феадальнага ладу ўсё болей скарачалася і колькасць сялян, што жылі на дзяржаўных землях, паколькі гэтыя землі разам з людзьмі пераходзілі да свецкіх і царкоўных феадалаў.

З'яўляюцца новыя катэгорыі феадальна залежных сялян: закупы, радовічы, ізгоі, халопы, чэлядзь. Усіх залежных ад феадала людзей пачалі падзяляць на "непахожых" і "пахожых". Першыя доўга жылі на адным месцы і страцілі магчымасць пакінуць пана. Другія яшчэ не былі поўнасцю заняволены. Залежнае насельніцтва займала самае прыніжанае становішча на сацыяльнай лесвіцы. Іх жыццё цанілася ў 16 разоў танней за жыццё кіраўнікоў княжацкіх маёнткаў - "агнішчан" і "цівуноў".

Сяляне адпрацоўвалі паншчыну на раллі феадала, плацілі чынш натурай (мёдам, ільном, печаным хлебам, аўсом, жытам, авечкамі, курамі і г. д.) ці грашыма. Грашовая рэнта была рэдкай з'явай, што тлумачыцца натуральным характарам гаспадаркі. З часам доля паншчыны ўсё больш узрастае ў параўнанні з чыншам.

Сярод асноўных рысаў феадальнага грамадства вучоныя вылучаюць наступныя:

- асноўным сродкам вытворчасці пры феадалізме з'яўлялася зямля;

- зямля знаходзілася ў манапольнай уласнасці феадалаў і з'яўлялася прыкметай палітычнай улады;

- надзяленне непасрэднага вытворцы (селяніна) сродкамі вытворчасці (зямлёй) з прымацаваннем яго да зямлі (пазаэканамічны прымус);

- наяўнасць феадальнай рэнты ў трох асноўных формах: даніна - прадуктовы падатак (натуральны аброк), чынш - грашовы падатак, паншчына - адпрацовачная павіннасць;

- панаванне натуральнай гаспадаркі, пры якой усё, што выраблялася, спажывалася пераважна ў межах гэтай жа гаспадаркі;

- нізкі, руцінны стан тэхнікі.

У еўрапейскіх краінах феадалізм існаваў з сярэдзіны І тысячагоддзя н. э. па ХІХ ст. Станаўленне і развіццё феадальных адносін можа адбывацца двума шляхамі: сінтэзным і бяссінтэзным. У некаторых краінах Заходняй Еўропы феадалізм развіваўся ў выніку сінтэзу родаплемянных і рабаўладальніцкіх адносін. Ён грунтаваўся на запазычванні некаторых гаспадарчых і тэхнічных дасягненняў Рымскай імперыі: двух- і трохполля, добрага ўгнаення глебы і інш., а таксама на развіцці дробнай вытворчасці і існаванні свабодных абшчыннікаў.

Пры бяссінтэзным шляху развіццё феадалізму праходзіць больш марудна. Яно было ўласціва для краін, у якіх сувязь з рымскім грамадствам адсутнічала ці была слабая. На такіх землях станаўленне феадалізму адбывалася пасля разлажэння родавага ладу. Менавіта такім шляхам, без уліку рымскіх традыцый, мінуючы рабаўладальніцтва, пачалося развіццё феадальных адносін на тэрыторыі Беларусі.

У адпаведнасці з гістарычнымі даследаваннямі прынята лічыць, што ў сваім развіцці феадалізм прайшоў тры перыяды. У гісторыі Беларусі этапы феадалізму храналагічна выглядаюць наступным чынам:

1) перыяд ранняга феадалізму (ІХ - першая палова ХІІІ ст.), у якім адбылося станаўленне феадальных адносін, сфармавалася саслоўе землеўладальнікаў і землекарыстальнікаў, вызначылася феадальная рэнта, узніклі першыя дзяржаўныя ўтварэнні;

2) перыяд развітога феадалізму (другая палова ХІІІ - першая палова ХVІІІ ст.), найвышэйшая стадыя, якая характарызавалася развітымі феадальнымі адносінамі, стратай сялянамі асабістай свабоды, уздымам эканомікі і культуры;

3) перыяд крызісу феадалізму і зараджэння капіталістычных адносін (другая палова ХVІІІ - першая палова ХІХ ст.), у аснове якога было разлажэнне традыцыйных для феадалізму грамадскіх і гаспадарчых парадкаў, развіццё таварна-грашовых адносін, рост гарадоў, складванне ўнутранага рынку і г. д.

2. Сельская гаспадарка Беларусi у IX-XII стст. Зараджэнне феадальнай уласнасцi на зямлю

Станаўленне феадальных адносін на землях Беларусі адбывалася ва ўмовах існавання шматукладнай гаспадаркі. Як і раней, значную ролю ў жыцці сельскага насельніцтва адыгрывала абшчына (верв, мір). Яна складалася з усіх сем'яў вёскі і выконвала адміністрацыйныя, судовыя і гаспадарчыя функцыі. Насельніцтва абшчыны было звязана кругавой парукай - разам адказвала за здзейсненыя злачынствы і выкананне павіннасцяў, працавала на карысць усёй абшчыны. Ворыўныя землі былі ў карыстанні асобных двароў, а ў абшчынным - лугі, сенажаці, вадаёмы.

Навукова даказана, што ва ўсходніх славян існавалі выразныя рысы рабаўладальніцтва (хатняе рабства), хаця яно і не атрымала шырокага распаўсюджання. Асноўнай крыніцай захопу нявольнікаў была вайна.

Але галоўнай характарыстыкай перыяду ІХ - першай паловы ХІІІ ст. стаў працэс усталявання і паглыблення феадалізму, які, з аднаго боку, заключаўся ў фармаванні буйнога землеўладання князёў, знаці і царквы, а з другога - у тым, што свабодныя абшчыннікі траплялі ў залежнасць ад феадалаў.

З утварэннем на землях Беларусі першых дзяржаваў-княстваў ішло фарміраванне і сацыяльнай структуры феадальнага грамадства. Выразна аформілася феадальная іерархія («феадальная лесвіца»). На чале грамадства стаяў князь, які лічыўся вярхоўным уласнікам зямлі. Ён абапіраўся на баяр (родавую знаць), ваенна-служылую знаць, якая складала старэйшую і малодшую дружыны, духавенства.

Феадальнае землеўладанне на тэрыторыі Беларусі ўсталявалася ў дзвюх формах:

1) вотчыннае (безумоўнае) - з правам продажу, раздзелу і перадачы па спадчыне;

2) часовае (умоўнае) - землі з правам часовага карыстання, якія за сваю службу атрымлівала ад князя ваенна-служылая знаць.

Разам з тым з канца Х ст. пасля прыняцця хрысціянства ўласнікам зямлі стала і царква.

Паводле аднаго з самых старажытных помнікаў права на землях усходніх славян ? «Рускай праўды», свабоднае насельніцтва мела назву «людзі», або «людзіны». Але непазбежным вынікам з'яўлення буйнога землеўладання было ўзмацненне феадальнай залежнасці сялян. Некаторыя свабодныя абшчыннікі ? смерды ? паступова траплялі ў залежнасць ад дзяржавы, а потым і ад феадалаў. Трапіць у залежнасць можна было рознымі шляхамі, аб чым сведчаць наступныя катэгорыі сялян:

- закупы - збяднелыя сяляне, якія бралі ў феадала грашовую пазыку («купу») і павінны былі працаваць на яго гаспадарцы за «купу», пакуль не вярнуць грошы;

- радовічы - сяляне, якія знаходзіліся ў залежнасці ад феадала ў адпаведнасці з дамовай («радам»);

- ізгоі - у ХІ-ХІІ ст. так называліся людзі, якія ў выніку якіх-небудзь абставін выйшлі са свайго звычайнага грамадскага становішча. Большасць з іх складалі сяляне, якія былі па нейкіх прычынах выгнаны з абшчыны, засталіся без зямлі і былі вымушаны пайсці ў залежнасць да феадала;

- чэлядзь, халопы - несвабодныя людзі, рабы, якія знаходзіліся ў поўнай залежнасці ад феадала. Гісторыкі лічаць, што чэлядзь фарміравалася з палонных, захопленых у час вайны, а халопы - з мясцовага люду.

Такім чынам, у ІХ - першай палове ХІІІ ст. сацыяльная структура раннефеадальнага грамадства поўнасцю сфармавалася.

Аснову гаспадаркі ў адзначаны перыяд трывала складала земляробства, развіццю якога садзейнічалі спрыяльныя прыродныя і кліматычныя ўмовы, а таксама эвалюцыя прылад працы. Ворныя прылады выраблялі з дрэва, металічнымі былі толькі асобныя іх часткі. Людзі карысталіся драўляным ралам з жалезным наральнікам, плугам, матыгай, сярпом, драўлянай рыдлёўкай і інш. Значным крокам наперад у развіцці земляробства стала з'яўленне ў канцы ІХ-Х ст. якасна новай ворнай прылады - двухзубай драўлянай сахі з двума металічнымі сашнікамі. Ворнае земляробства ўжывалася з прымяненнем паравай сістэмы ў выглядзе двухполля ці трохполля.

У перыяд ранняга феадалізму на землях Беларусі вырошчвалі амаль усе вядомыя сёння збожжавыя культуры, галоўнай з якіх было жыта. Сярод іншых культур можна адзначыць пшаніцу, ячмень, проса, лён, каноплю, грэчку, агуркі, цыбулю, моркву, рэдзьку. Ураджайнасць земляробства была ў сярэднім сам-3. Гэта значыць, што людзі атрымлівалі ўраджай у тры разы большы ў параўнанні з затрачаным насеннем.

Важную ролю ў гаспадарчым жыцці адыгрывала і жывёлагадоўля. Насельніцтва беларускіх зямель разводзіла коней, буйную рагатую жывёлу, свіней, хатнюю птушку. Гэтая галіна гаспадаркі забяспечвала людзей не толькі мясам, малаком, скурай, але таксама цяглавай жывёлай і ўгнаеннем, неабходнымі для вядзення ворыўнага земляробства.

Разам з тым у разглядаемы перыяд людзі займаліся і промысламі, галоўнымі з якіх былі рыбалоўства, паляванне, збор грыбоў і ягад. Акрамя таго, займаліся бортніцтвам - зборам мёду дзікіх пчол, даглядалі дуплы і нават стваралі новыя. Развівалася таксама і хатняе рамяство: ткацтва, выраб посуду і інш.

Такім чынам, сельская гаспадарка з'яўлялася асновай гаспадарчай дзейнасці людзей на беларускіх землях у ІХ - першай палове ХІІІ ст. Узровень яе развіцця дазваляў не толькі пракарміцца адной сям'і, але і стварыць дадатковы прыбавачны прадукт, які быў неабходнай умовай для развіцця рамяства і гандлю.

3. Узнiкненне i развiццё старажытнабеларускiх гарадоу. Рамяство i гандаль

У выніку росту прадукцыйных сіл у земляробстве і жывёлагадоўлі, шырокага распаўсюджання і ўдасканалення жалезных прылад працы з'явілася магчымасць вызваліць ад працы ў сельскай гаспадарцы пэўную частку людзей, здольных да рамяства. Такім чынам, адбылося выдзяленне рамяства ў самастойную гаспадарчую галіну. У гістарычнай літаратуры гэты працэс атрымаў назву другога грамадскага падзелу працы.

З аддзяленнем рамяства ад земляробства цесна звязана ўзнікненне гарадоў. Горад - агароджаны (адсюль назва «горад»), умацаваны населены пункт, жыхары якога займаліся пераважна рамяством і гандлем. Шляхі ўзнікнення гарадоў былі рознымі. Часта гарады ўтвараліся на месцах былых гарадзішчаў жалезнага веку, а таксама вакол феадальных замкаў ці як прыгранічныя крэпасці. Важнымі фактарамі ўзнікнення, развіцця і росту гарадоў былі іх геаграфічнае становішча і наяўнасць гандлёвых шляхоў.

Першым горадам на землях Беларусі лічыцца Полацк. Ён быў заснаваны крывічамі на месцы ўпадзення ракі Палаты ў Заходнюю Дзвіну і ўпершыню згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 862 г., аднак даследаванні беларускіх археолагаў сведчаць, што горад узнік як мінімум на сто гадоў раней за першую згадку ў летапісе. У ліку старажытных беларускіх гарадоў пісьмовыя крыніцы называюць: Тураў (980), Ізяслаўль (Заслаўе) (каля 985), Берасце (1019), Віцебск (1021), Менск, Орша (1067), Пінск (1097), Слуцк (1116), Гародня (1127), Мсціслаў (1135), Гомель (1142) і інш. Усе старажытныя беларускія гарады былі заснаваны на берагах вялікіх рэк, па якіх праходзілі рачныя гандлёвыя шляхі.

На думку гісторыкаў, свае назвы беларускія гарады маглі атрымаць наступнымі шляхамі:

1) ад назваў рэк, на берагах якіх былі заснаваны: Полацк - ад ракі Палаты, Віцебск - ад Віцьбы, Пінск - ад Піны, Гародня - ад Гараднічанкі, Слуцк - ад Случы і інш.;

2) ад імёнаў князёў, якім належалі гарады: Тураў - ад князя Тура, Ізяслаўль - ад Ізяслава, Барысаў - ад Барыса і г. д.;

3) легендарнае (звязанае з легендай) паходжанне назвы некаторых гарадоў (Берасце, Наваградак).

Звычайна раннефеадальныя гарады складаліся з дзвюх асноўных частак:

- дзядзінца - умацаванага цэнтра, дзе жыў князь з дружынай і размяшчаліся адміністрацыйныя і культавыя пабудовы. У абарончай сістэме спалучаліся прыродны ландшафт (высокі бераг ракі, абрыў) і штучныя ўмацаванні (земляны вал, драўляны частакол, вежы);

- рамесніцкага пасаду - неўмацаванай часткі горада, дзе жылі і працавалі рамеснікі.

Найбольш буйныя гарады мелі яшчэ вакольны горад, які займаў прамежкавае становішча паміж дзядзінцам і пасадам. Будаваліся гарады цалкам з дрэва: драўлянымі былі княжацкія палацы, жылыя пабудовы, дрэвам масцілі вуліцы.

У жыцці раннефеадальнага грамадства гарады адыгрывалі вялікую ролю і выконвалі шмат функцый. Яны з'яўляліся цэнтрамі рамеснай вытворчасці. Як сведчаць крыніцы, у вывучаемы перыяд у гарадах Беларусі налічвалася каля 40 рамесных спецыяльнасцяў. Вядучая роля належала кавальству, якое забяспечвала неабходнымі прыладамі працы сельскую гаспадарку і многія віды рамёстваў. Добра былі развіты ювелірная справа, апрацоўка дрэва, ганчарства, ткацтва, гарбарства і інш.

Аддзяленне рамяства ад земляробства і горада ад сяла прывяло да развіцця гандлю. Функцыю гандлёвых цэнтраў выконвалі гарады. У іх размяшчаліся рынкі, на якіх можна было набыць ці абмяняць рамесную прадукцыю, сыравіну, прадукты харчавання. У гарадах, якія знаходзіліся на важнейшых водных магістралях, ажыццяўляўся і знешні гандаль. У ІХ - першай палове ХІІІ ст. асноўным накірункам на землях Беларусі быў гандаль з Візантыяй, Арабскім Усходам, Заходняй Еўропай, а таксама з усходнеславянскімі княствамі: Кіеўскім і Наўгародскім. З беларускіх зямель вывозілі футра, мёд, воск, лён. Прадметамі імпарту пераважна былі вырабы з металу, каштоўныя камяні, тканіны, віно, вострыя прыправы.

Узнікаючы вакол феадальных замкаў, гарады выконвалі таксама функцыю адміністрацыйна-фіскальных цэнтраў. У гарадах абвяшчаліся новыя законы, сюды звозілася даніна, сабраная з падданага насельніцтва.

Важнай функцыяй гарадоў была ваенна-абарончая. Створаная вакол горада абарончая сістэма і наяўнасць у горадзе ваеннай сілы - дружыны рабілі яго месцам, дзе можна было знайсці сховішча ў час варожых нападаў і арганізаваць абарону.

З прыняццем у 988 г. хрысціянства гарады сталі і культурна-рэлігійнымі цэнтрамі. Спачатку толькі ў гарадах будаваліся храмы, перапісваліся кнігі, ствараліся вырабы прыкладнога мастацтва і г. д.

Такім чынам, з утварэннем гарадоў на землях сярэднявечнай Беларусі адбывалася хуткае развіццё рамяства, гандлю, культуры.

Заключэнне

Такiм чынам, перыяд ІХ - першай паловы ХІІІ ст. на беларускіх землях характарызаваўся складваннем раннефеадальных адносін. Паралельна з феадальным існавалі і іншыя ўклады - абшчынны і рабаўладальніцкі. Значная частка зямлі належала дзяржаве. Сяляне, якія пражывалі на ёй. Эксплуатаваліся вялікім князем і пануючай вярхушкай. Асноўнай формай эксплуатацыі была даніна, якая збіралася самім князем з дружынай. Працэс росту буйнога феадальнага землеўладання ішоў шляхам усталявання ўлады над абшчыннымі землямі і ў выніку падараванняў князя за ваенную службу, а таксама падараванняў царкве. Асноўнымі відамі феадальнага землеўладання былі баярскае, княжацкае і царкоўнае. Згодна свайму гаспадарчаму і прававому палажэнню сяляне-смерды падзяляліся на дзве асноўныя групы: свабодных і залежных ад землеўладальнікаў. З'яўленне катэгорыі залежных сялян сведчыла аб маёмасным расслаенні сялянскай абшчыны, з аднаго боку, і аб канцэнтрацыі зямельнай уласнасці ў руках пануючага класа феадалаў - з другога.

Адначасова з феадальным укладам працягваў існаваць абшчынны ўклад, які захаваўся яшчэ ад першабытных часоў. У карыстанні абшчыны былі зямля, сенажаці, рэкі. Узаемаадносіны смердаў рэгуляваліся абшчынным судом. Абшчына збірала даніну. Дапамагала будаваць або аднаўляць жылле і г.д. На тэрыторыі Беларусі рабаўладанне не стала масавай з'явай.

Рабаўладальніцкі ўклад існаваў у выглядзе дамашняга і гандлёвага рабства. Асноўным заняткам насельніцтва было земляробства. У ІХ - першай палове ХІІІ ст. назіраўся значны працэс вырабу прылад працы, спосабаў апрацоўкі зямлі. Асноўнай прыладай працы ворыўнага земляробства стала вялікае драўлянае рала з жалезнай рабочай часткай - наральнікам. Інтэнсіфікацыя тэхналогіі земляробства была звязана з выкарыстаннем двухполля і нават трохполля. Найбольш распаўсюджанымі збожжавымі культурамі былі жыта, ячмень, авёс, проса, пшаніца. Як сельскае, так і гарадское насельніцтва займалася агародніцтвам і садаводствам. Адной з галін сельскай гаспадаркі была жывёлагадоўля.

Акрамя земляробства і жывёлагоўлі сяляне займаліся рознымі падсобнымі і хатнімі промысламі. Развіццё вытворчых сіл на тэрыторыі Беларусі было звязана з працэсам аддзялення рамяства ад сельскай гаспадаркі. Адным з першых з масы сельскага насельніцтва вылучыліся крычнікі і кавалі. У гарадах апрацоўкай жалеза займаліся раменікі не меньш чым 16 спецыяльнасцей. У ІХ - Х стст. як самастойная галіна рамяства выдзяляецца ювелірная справа. Развіваліся выраб і апрацоўка скур ( гарбарства), выраб бочак ( бондарства), апрацоўка каменя, дрэва, косці, ганчарства, ткацтва і іншыя віды рамёстваў.

З развіццём рамяства і аддзяленнем яго ад сельскай гаспадаркі быў звязаны працэс узнікнення і росту гарадоў. На тэрыторыі Беларусі найбольш буйнымі гарадамі сталі Полацк 9862), Тураў (980), Брэст (1019), Віцебск (1021), Менск (1067), Гродна (1127), Навагрудак (1252) і інш. Летапісныя крыніцы сведчаць аб існаванні ў ХІІІ ст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі больш чатырох дзесяткаў гарадоў. У аснове ўзнікнення многіх гарадоў былі феадальныя і княжацкія замкі або памежныя крэпасці. Горад складаўся з дзвух частак: умацаванага дзяцінца (града0 і рамесна-тарговага пасада, дзе знаходзіўся кірмаш. Найбольш багатую частку гараджан складалі князі, баяры, купцы, заможныя рамеснікі. Аддзяленне ад сельскай гаспадаркі, горада ад сяла стала перадумовай развіцця гандлю. У ІХ - ХІІІ стст. беларускія землі вялі гандаль з Візантыяй, Арабскім Усходам, Заходняй Еўропай, усходнеславянскімі краінамі. Важнае значэнне для развіцця гандлю ў ІХ - ХІ стст. меў водны шлях «звараз у грэкі», які звязваў Прыбалтыку і Скандынавію з Візантыяй, а таксама ўсходнеславянскія землі паміж сабой. Ён злучаў Балтыйскае (Варажскае) і Чорнае (Рускае) моры праз рэкі Заходнюю Дзвіну і Днепр. Паміж гэтымі рэкамі ў раёне сучасных Оршы і Віцебска былі наладжаны сухапутныя шляхі зносін - волакі, на якіх судны перацягвалі ад ракі да ракі па зямлі, падкладваючы пад іх бярвенні. У разглядаемы перыяд з тэрыторыі Беларусі экспартавалі футра, воск, мёд, лён, рамесныя вырабы і іншыя тавары. З Еўропы і Візантыі паступалі прадметы раскошы: дарагія тканіны, прыправы, каляровыя металы і каштоўныя каменні, віно і інш. Такім чынам, у ІХ - першай палове ХІІІ ст. ( на некалькі стагоддзяў пазней, чым у Заходняй Еўропе) на беларускіх землях адбывалася ўсталяванне раннефеадальных адносін: узнікаюць першыя дзяржавы, пачынаюць фарміравацца асноўныя пласты феадальнага грамацтва. Гэты перыяд характарызуецца станаўленнем асноўных форм зямельнай уласнасці, развіццём сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю, узнікненнем і развіццём гарадоў.

Спіс літаратуры

Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця: У 4 частках / Пад рэд. І. П. Крэня, У. І. Навіцкага, І. А. Змітровіча. - Гродна: ГрДУ, 2003.

Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі : дапаможнік / В. А.Белазаровіч ; пад агульн. рэд. І.П.Крэня, А.М.Нечухрына. - Гродна: ГрДУ, 2006. - 346 с.

Галубовіч В.І. Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (ІХ - ХІІІ стст.). - Мінск: Экаперспектыва, 1997.

Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 1. Старажытная Беларусь: Ад пачатковага засялення да сярэдзіны ХІІІ ст. - Мінск: Экаперспектыва, 2000.

Кітурка І. Ф. Гісторыя Беларусі: дапам. / І. Ф. Кітурка. - Гродна: ГрДУ, 2006.

Петрыкаў, П.Ц. Асноўныя этапы гістарыяграфіі Беларусі / П.Ц.Петрыкаў // Беларускі гістарычны часопіс. - 2003. - №4. - С. 34 - 42.

Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца ХVІІІ стагоддзя. - Мінск, 2001.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.