Мясцовае кіраванне ў вялікім княстве літоўскім: станаўленне і развіццё

Спецыфіка мясцовага кіравання ў Вялікім княстве Літоўскім, функцыі і роль органаў мясцовага кіравання ў палітычнай сістэме ВКЛ. Працэс станаўлення і фарміравання органаў мясцовага кіравання ВКЛ. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВКЛ. Мясцовыя органы ўла.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 25.03.2012
Размер файла 39,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Мясцовае кіраванне ў вялікім княстве літоўскім: станаўленне і развіццё

Змест

Уводзіны

1. Княствы і землі. Іх дзяржаўна-прававы статус

2. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВКЛ

3. Сутнасць мясцовага кіравання. Мясцовыя органы ўла

Заключэнне

Спіс літаратуры

Уводзіны

Ці ўсведамляем мы ў поўнай меры тую велізарную важнасць вывучэння гісторыі Беларусі? Веданне гісторыі сваёй краіны, сваёй Бацькаўшчыны - ёсць той мінімум, якім павінен валодаць кожны адукаваны чалавек, а тым больш грамадзянін, які жадае паспрыяць развіццю той дзяржавы, дзе ён нарадзіўся і жыве. Калі гаварыць пра будучае сваёй краіны, неабходна, перш за ўсё, звярнуць увагу на яе мінулае. Адчуванне чалавекам, на аснове гістарычных ведаў, сваёй гістарычнай спадчыны, якая непарыўна вядзецца ад яго продкаў з самых старажытных часоў, духоўна абагачае яго, робіць упэўненым у заўтрашнім дні і натхняе на новыя здзяйсненні, на шчырую працу дзеля сваіх нашчадкаў, дзеля сваёй краіны.

У ХІІІ ст. узнікла буйная дзяржава - Вялікае княства Літойскае, у склад якой уваходзілі і беларускія землі. І гэты факт, несумненна, істотна паўплываў не толькі на гістарычнае развіццё нашай краіны, але і на ўсе іншыя аспекты жыццядзейнасці нашай Бацькаўшчыны.

У дадзеннай работе будзе весціся гаворка пра мясцовае кіраванне ў Вялікім княстве Літоўскім. Асноўная мэта работы - прааналізаваць спецыфіку мясцовага кіравання ў Вялікім княстве Літоўскім, разгледзець функцыі, месца і ролю органаў мясцовага кіравання ў палітычнай сістэме ВКЛ. У сувязі з мэтай, пастаўлены асноўныя задачы: прасачыць працэс станаўлення і фарміравання органаў мясцовага кіравання ВКЛ, выявіць іх характэрныя рысы, разгледзець асноўныя функцыі, класіфікаваць органы мясцовага кіравання па розных прыкметах, а таксама паказаць, як рэгулявалася іх дзейнасць прававымі нормамі. Метады даследавання: вывучэнне і аналіз гэтай праблемы па літаратурных крыніцах.

У наш час гэта тэма не страціла актуальнасці: дакладнае веданне гісторыі нашай краіны патрабуе больш дэталёвага разглядання розных гістарычных пытанняў і фактаў, нават самых дробных.

1 Княствы і землі. Іх дзяржаўна-прававы статус

Першапачатковая форма адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу, арганізацыі кіравання і ўлады на беларускіх землях у другой палове XIII - XIV ст. цалкам адпавядала сістэме, створанай яшчэ ў часы феадальнай раздробленасці. Асноўнымі найбуйнейшымі адміністрацыйнымі ўтварэннямі з'яўляліся княствы. У ХІІІ ст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі існавала каля 20 удзельных княстваў. Яны ўяўлялі сабой дробныя дзяржаўныя ўтварэнні. Князі, якія стаялі на чале іх, мелі ўсе правы валадароў: распараджаліся ўнутранымі справамі, маглі надзяляць землямі сваіх васалаў, аб'яўляць войны і падпісваць пагадненні, заключаць любыя саюзы. Летапісы ўпамінаюць княствы Полацкае, Віцебскае, Менскае, Друцкае, Ашмянскае, Гарадзенскае, Навагародскае, Кобрынскае, Пінскае, Клецкае, Слуцкае і інш. Нярэдка княствы ў летапісах, дагаворных граматах і іншых тагачасных дакументах названы землямі (напрыклад, Полацкая, Віцебская, Друцкая і інш.) [3, с. 168]. Гэтыя два тэрміны з'яўляюцца ідэнтычнымі. Землі ўяўляюць сабой сукупнасць тэрыторый, эканамічна, палітычна і культурна звязаных з пэўным цэнтрам і адміністрацыйна яму падпарадкаваных. У большасці выпадкаў пад тэрмінам ‹‹княства›› выступала дзяржаўна-палітычная адзінка, пад тэрмінам ‹‹зямля›› - тэрытарыяльна-геаграфічная.

Сярод адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак ХІІІ -XIV стст. згадваюцца таксама воласці. Яны, хутчэй за ўсё, генетычна звязаны з сельскімі абшчынамі, на тэрыторыях якіх ажыццяўлялася кіраванне шэрагам сельскіх пасяленняў. З дакументаў яны паўстаюць як часткі, а то і асобныя адзінкі дзяржаўна-княжацкіх уладанняў.

Усе названыя адміністрацыйныя адзінкі падзяляліся на дзве агульныя, вельмі прыкладна акрэсленыя дзяржаўныя паловы Вялікага княства Літоўскага і Рускага: ‹‹Літву››, ці ‹‹зямлю літоўскую››, і ‹‹Русь››, ці ‹‹землі рускія››. Да ‹‹Літвы›› траплялі Трокская і Віленская землі, Чорная Русь (Наваградак, Гародня, Слонім, Ваўкавыск), Падляшша з Берасцейскай зямлёй, Палессе з Піншчынай, Менская зямля, воласці на Бярэзіне і на сярэднім Дняпры і Сажы, заходняя частка Полацкай зямлі з Браславам. Тэрмінам ‹‹Русь›› ахопліваліся землі Полацка, Віцебская, Смаленская, Кіеўская, княствы Чарнігава-Северская зямлі, Валынь і Падолле [3, c. 169].

На працягу другой паловы ХІІІ -XIV ст. вярхоўная ўлада ВКЛ, не парушаючы ўзнікшага раней тэрытарыяльна-адміністрацыйнага падзелу на зямлі, княствы, воласці, кіравала беларускімі землямі праз князёў-васалаў. Буйныя ўдзелы вялікія князі надавалі (часам са згоды мясцовага баярства) прадстаўнікам вялікакняжацкай фаміліі. Так, вялікі князь Гедымін яшчэ пры жыцці размеркаваў удзелы сваім сынам.

Удзельны князь быў сапраўдным гаспадаром у сваёй вотчыне.

Амаль усе ўладныя прэрагатывы: судовыя, вайсковыя, гаспадарчыя, фінансавыя, фіскальныя належылі яму. Правадыры мясцовых дынастый, што захавалі сваю ўладу ў параўнальна невялікіх княствах, перадавалі свае ўладанні ў спадчыну, мелі права на вольнае распараджэнне зямлёй, раздорваючы яе цэрквам, манастырам, прыбліжаным служылым баярам.

Інакш складваліся адносіны з вярхоўнай уладай па пытаннях спадчыннасці і зямельных падараванняў у князёў, што належылі да роду Гедымінавічаў і валодалі найбуйнейшымі тэрыторыямі. Перадача гэтых уладанняў у спадчыну паўсюдна не практыкавалася. Падзел жа зямлі паміж сынамі наогул адсутнічаў. Так, напрыклад, пасля смерці ў Пінску Нарымунта Гедымінавіча, на яго месцы заставаўся княжыць адзін з сыноў - Міхаіл, астатнія ж неслі службу ў іншых уладаннях ці ў іншых дзяржавах. Не мелі прадстаўнікі велікакняжацкага роду і магчымасці свабодна распараджацца зямельнымі ўладаннямі. Пры вялікім князі Альгердзе, напрыклад, ні адзін з Гедымінавічаў, за выключэннем Кейстута, не карыстаўся правам надзяляць сваіх сыноў ці прыбліжаных асоб зямельнымі ўладаннямі ў межах сваіх княстваў [3, с. 170]. Гэта сведчыць, што ўладанні Гедымінавічаў не сталі для іх да канца спадчыннымі ўдзельнымі княжаннямі. Залежнасць іх ад вялікага князя была дастаткова моцнай.

Тым не менш, вярхоўная ўлада была толькі аб'яднальным механізмам кангламерату зямель ВКЛ. Таму дзеля цэнтралізацыі дзяржавы і ўмацавання вялікакняскай улады з 90-х гг. ХІV ст. удзельныя княствы Вітаўтам ліквідуюцца, а замест іх уводзяцца намесніцтвы. Інстытут намесніцтва не ламаў традыцыйнага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу і сістэмы кіравання. Намеснік меў такія ж функцыі галоўнага ваенаначальніка і суддзі, гаспадарчага і фінансавага распарадцы [6, с. 143-164]. Сутнасць у тым, што намесніцкая пасада была прызначаленай вялікім князем і цалкам перад ім адказнай. Гэта быў першы крок па ліквідацыі былых значных удзельных аўтаномій.

Каб не выклікаць паўсюднай незадаволенасці падданых падобнымі рашучымі дзеяннямі, вярхоўная ўлада захавала дробныя ўдзельныя княствы. На тэрыторыі Беларусі іх было некалькі: Кобрынскае (існавала да 1519 г.), Давыд-Гарадское, Пінскае, Клецкае (усе да 1524 г.), Мсціслаўскае (да 1529 г.), Слуцкае (да 1592 г.) [3, c. 171]. Валодалі імі ў асноўным прадстаўнікі вялікакняжацкай фаміліі. Гэтыя княствы мелі ўнутраную аўтаномію, але ў палітычным плане не былі вызначальнымі з-за сваёй дробнасці. Тым больш у ваенных адносінах яны падначальваліся вялікакняскаму намесніку. У астатнім валадары княстваў праводзілі ў сваіх землях самастойную падатковую палітыку, надзялялі сваіх васалаў землямі і сялянамі, чынілі суд над падданымі.

Другім важным сродкам захавання спакою ў дзяржаве падчас змен у адміністрацыйна-кіруючай сістэме было выданне буйным ускраінным землям прывілеяў. Такія земскія прывілеі атрымалі Полацкая і Віцебскія землі. На сённяшні дзень захаваліся віцебскія (1503, 1509, 1547, 1567) і полацкія (1511, 1547) земскія прывілеі [3, c. 171]. Земскія прывілеі тычыліся ўсіх бакоў грамадска-палітычнага і гаспадарчага жыцця зямель. Прывілеі ўтрымліваюць значную колькасць заўваг і абавязацельстваў з боку вярхоўнай улады. Некаторыя з такіх заўваг сведчылі пра захаванне ў старажытных беларускіх дзяржаўных утварэннях элементаў аўтаноміі ва ўнутраным жыцці. Напрыклад, згодна з прывілеем, Выдадзеным Вітаўтам, а пазней пацвержаным усімі вялікімі князямі да Жыгімонта Аўгуста уключна, полацкае і віцебскае баярства і мяшчанства мелі права кантролю і непасрэдна ўплывалі на рашэнні першай асобы ў сваёй зямлі [3, c. 172].

Істотнай рысай мясцовага кіравання ў Полацкай і Віцебскай землях было абмежаванне судовай улады намеснікаў і ваявод. Усе правы, якія тычыліся мясцовага насельніцтва, павінны былі разглядацца намеснікамі непасрэдна ці ў Віцебску, ці ў Полацку. Шматлікія пытанні мясцовага кіравання ў Полацку і Віцебску, сярод якіх было выбранне службовых асоб, выкананне вайсковай службы, судовыя разборы, гаспадарчыя гарадскія справы, вырашаліся на мясцовых сеймах. Такая практыка брала пачатак ад старажытнага веча.

Такім чынам, сістэма адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ў другой палове XIII-XIV ст. ішла эвалюцыйным шляхам ад федэратыўнага кангламерату зямель да ўнутранага дзяржаўнага ўтварэння. Але наяўнасць такіх аўтаномных абласцей, як Полацкая і Віцебская, сведчыла пра федератыўную аснову будовы Вялікага княства Літоўскага.

2. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВКЛ

дзяржаўны лад палітычны кіравання

Перш чым разглядаць мясцовае кіраванне Вялікага княства Літоўскага, неабходна спачатку разгледзець дзяржаўны лад і сістэму кіравання ў княстве ўвогуле. Перш за ўсё ўзнікае пытанне: а што ж прдстаўляла сабой ВКЛ як дзяржава? Уся ўлада і сістэма дзяржаўнага кіравання ў ВКЛ знаходзілася ў руках вялікага князя (гаспадара). Яму падпарадкоўваліся ўзброеныя сілы краіны, ад яго імя выдаваліся заканадаўчыя акты, вяршыўся суд. Вялікі князь падтрымліваў дыпламатычныя адносіны з суседзямі, абвяшчаў войны, заключаў мірныя дагаворы з ваюючымі краінамі, прызначаў чыноўнікаў на дзяржаўныя пасады, ажыццяўляў кіраўніцтва дзяржаўнымі маёнткамі, раздаючы іх за ваенную службу сваім падначаленым, у яго падпарадкаванні знаходзіліся таксама гарады, якім ён выдаваў прывілеі і магдэбургскае права.

Вялікаму князю падпарадкоўваліся мясцовыя князі і баяры, якія кіравалі асобнымі землямі і княствамі. Большасць іх уладанняў знаходзіліся пад юрысдыкцыяй вялікага князя, але ўжо ў XV ст. некаторыя з іх атрымалі права ўдзелаў [3, c.148].

Васалы вялікага князя мелі сваіх васалаў, што сведчыла об існаванні звычайнай феадальнай іерархіі.

Пры вялікім князе ў якасці дарадчага органа дзейнічала так званая ‹‹паны-рада››. Яе папярэднікам была вялікакняжацкая дума, якая спачатку не была пастаянным органам і складалася ў асноўным з бліжэйшых сваякоў вялікіх князёў. Пазней у яе склад пачалі ўваходзіць буйнейшыя феадалы, у асноўным літоўскага паходжання, якія займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасты ( канцлеры, гетманы, маршалкі, падскарбіі, намеснікі, ваяводы, старосты, кашталяны) і вышэйшыя чыны каталіцкай царквы (епіскапы). З сярэдзіны XVI ст. у склад паноў-рады пачалі ўваходзіць таксама праваслаўныя феадалы, якія прызначаліся на вышэйшыя дзяржаўныя пасады [6, c. 131].

Паступова значэнне і паўнамоцтвы рады раслі, і яна замест дарадчага органа стала дзяржаўнай установай, якая ўжо юрыдычна абмяжоўвала ўладу вялікага князя. З канца XV ст. без згоды паноў-рады вялікі князь ужо не мог вырашаць пытанні знешняй палітыкі, ствараць і змяняць законы, прызначаць дзяржаўных чыноўнікаў, распараджацца фінансамі і г.д.

У сярэдзіне XVІ ст. са складу паноў-рады вызначыласа група найбольш ўплывовых членаў, з якіх пачалі фарміраваць вышэйшую, або таемную, раду для вырашэння найбольш важных дзяржаўных спраў. Пры адсутнасці вялікага князя яна фактычна з'яўлялася вышэйшым органам дзяржаўнай улады.

У выныку далейшага развіцця феадальных адносін, у выніку росту ўплыву феадальнага саслоўя, асабліва шляхты, у пачатку XV ст. у ВКЛ пачаў дзейнічаць яшчэ адзін орган дзяржаўнай улады - вальны сойм. Першапачаткова ён збіраўся толькі для вырашэння такіх пытанняў, як выбары вялікага князя, абмеркавання ўмоў уніі і г.д. Аднак у 1512 г. вялікакняжацкім прывілеем было ўстаноўлена, што перад паседжаннем вальнага сойма павінны збірацца павятовыя соймікі, на якіх выбіраюцца 2 дэлегата на вальны сойм ад кожнага павета. Такім чынам, усеагульныя вальныя соймы пераўтварыліся ў прадстаўнічы орган дзяржаўнай улады. Яны склікаліся не толькі ў сталіцы ВКЛ - г. Вільна, а таксама ў Брэсце, Новагародке, Гродна, Мінску [ 3, c. 14 ]. На іх абмяркоўваліся самыя важныя агульнадзяржаўныя пытанні .

Кіраваць дзяржавай вялікаму князю дапамагаў чынавенскі апарат, на чале якога знаходзіліся вышэйшыя службовыя асобы, якія у сваю чаргу загадвалі асобнымі службамі кіравання: маршалак земскі, маршалак дворны, гетман вышэйшы, гетман дворны і польны, канцлер, падканцлер, падскарбій земскі, падскарбій дворны і інш. Маршалак земскі, напрыклад, быў старшынёй на вальных соймах, прынімаў замежных паслоў, рэгуляваў допуск жалобшчыкаў да вялікага князя, маршалак дворны кіраваў чынавенскім апаратам двара і замяшчаў пры неабходнасці маршалка земскага. Гетман вышэйшы камандаваў узброенымі сіламі дзяржавы, гетман польны камандаваў вайскамі, якія размяшчаліся ў якім-небудзь рэгіёне або ўздельнічаў у баявых дзеяннях на адным з фронтаў. Канцлер кіраваў работай дзяржаўнай канцэлярыі, падскарбій земскі заведваў фінансамі дзяржавы, падскарбій дворны - казной вялікага князя.

Пры двары вялікіга князя ўтрымліваўся таксама значны штат дзяржаўных ураднікаў і слуг з ліку дваран. Яны выконвалі даручэнні вялікага князя, членаў паноў-рады і вышэйшых службовых асоб дзяржавы, ажыццяўлялі нагляд за выкананнем судовых рашэнняў, праводзілі следства і рэвізіі, ажыццяўлялі нагляд за будаўніцтвам дарог, мастоў, замкаў, суправаджалі пасольства за мяжу і г.д.

На ўсе вышэйшыя пасады ў дзяржаве прызначаліся толькі буйныя феадалы некаторых найбольш знатных фамілій, толькі ўраджэнцы ВКЛ, якія мелі пэўную адукацыю ці практычны вопыт дзяржаўнай службы. Усе пасады даваліся пажыццёва, і ні гаспадар, ні Рада не мелі права без віны адабраць іх.

3. Сутнасць мясцовага киравання. Мясцовыя органы ўлады

Хто б ні стаяў на чале асобных буйных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак: ці то князь, ці то намеснік, у яго быў у наяўнасці дастаткова значны апарат служачых-памагатых, што практычна не адрозніваўся па сваім складзе ні ў залежнасці ад віду ўладання, ні ў залежнасці ад тэрытаоыяльнага размяшчэння.

Мясцовыя органы ўлады ў Беларуска-Літоўскай дзяржаве валодалі шырокімі паўнамоцтвамі ў вырашэнні ўсіх спраў рэгіёна і мала залежалі ад цэнтральных органаў. У сваёй дзейнасці яны кіраваліся агульнадзяржаўнымі нарматыўнымі актамі, мясцовым зычаёвым правам або актам мясцовай адміністрацыі. Некаторыя ваяводствы, а таксама паветы і воласці, мелі заканадаўчыя акты, якія выдаваліся за подпісам вялікага князя і паноў-рады, дзе рэгламентаваліся іх правы. Сярод гэтых дакументаў былі спецыяльныя граматы, у якіх былі замацаваны іх правы. Так, напрыклад, было ў Полацкім, Віцебскім, Мсціслаўскім ваяводствах, якія яшчэ з часоў веча захавалі пэўную самастойнасць. Аб гэтым сведчыць ‹‹Грамота литовского князя Герденя о заключении им как князем полоцким и Витебским мирного договора и установлении торговых отношений с Ригой и Готландом». У гэтай грамаце гаворыцца аб самастойных дзеяннях полацкага князя [2, c. 65]. Акрамя таго, асобнае кіраванне было арганізавана ў гарадах і ў прыватных уладаннях феадалаў. Усё гэта прывяло да разнастайнасці мясцовых органаў і адрозненняў паўнамоцтваў нават у падобных органах улады.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел у Вялікім княстве Літоўскім быў даволі складаны. Уся тэрыторыя падзяляляся на ваяводствы, а ваяводствы ў сваю чаргу дзяліліся на паветы. Упершыню ваяводста былі ўведзены ў 1413 г. Але ў той час было створана толькі 2 ваявадства - Віленскае і Трокскае [3, c. 174]. У сярэдзіне XVI ст. у ВКЛ была праведзена адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа, у выніку якой было заснавана яшчэ пяць ваяводстваў - Віцебскае, Полацкае, Навагрудскае, Смаленскае і Падляшскае. Віленскі сойм 1565-1566 гг. ужо падзяліў Вялікае княства Літоўскае на 30 паветаў і 13 ваяводстваў. Большая частка з гэтых паветаў ( а менавіта 16) знаходзіліся ў межах сучаснай Беларусі, а астатнія на тэрыторыі Украіны ў прыбалтыйскім рэгіёне [2, с. 47]. Былі створаны новыя ваяводствы - Брэсцкае, Мсціслаўскае, Мінскае, а таксама Валынскае і Брацлаўскае (у Падоліі).

Пасля рэформы 1566 г. Віленскае ваяводства складалася з 5 паветаў, Трокскае - з 4, Навагрудскае і Падляшскае - з 3, Кіеўскае, Віцебскае, Брэстскае, Мінскае - з 2, Валынскае - з 3 паветаў. У складзе Навагрудскага павета захавалася як асобная адміністрацыйная адзінка Слуцкае княства, якое знаходзілася пад уладай князёў Алелькавічаў [5, c. 34].

Гэты падзел быў замацаваны Статутам 1566 г. і захаваўся да канца XVIII ст.

Вядома, што ў назвах адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак ВКЛ да рэформы 1565-1566 гг. існавала варыятыўнасць. Яшчэ ў пачатку XVI ст. быў вядомы Берасцейскі павет, які называўся ў крыніцах таксама Берасцейскай воласцю, у гаспадарчым сэнсе ён з'яўляўся староствам. У крыніцах фіксіруецца таксама Камянецкі павет (Камянецкая воласць) [1, с. 101]. Такім чынам можна сцвярджаць, што да рэформы 1565-1566 гг. тэрміны «воласць» і «павет» часта былі сінанімічныя. Фактычна, пад паветам разумелі буйную воласць, цэнтрам якой быў горад ці замак, які належаў дзяржаве.

Перш за ўсё варта адзначыць, што да адміністрацыйна-судовай рэформы 1565-1566 гг. паветы-воласці ўтвараліся з улікам гістарычна склалўшыхся тэрытарыяльна-гаспадарчых рэгіёнаў. Гэта адбывалася, у тым ліку, шляхам пераўтварэння старых удзельных княстваў, да чаго так настойліва імкнулася цэнтральная ўлада ВКЛ, пачынаючы яшчэ з часоў Вітаўта.

Акрамя таго, аналіз пэўнага матэрыялу паказвае, што гістарыяграфічная дыскусіі адносна характару тэрытарыяльных адзінак ВКЛ працягваецца яшчэ з XIX ст. Мацвей Любаўский прытрымліваўся погляду, што «павет›› ВКЛ, калі-то былы сінонімам «зямлі», часцей за ўсё азначаў цэласць адміністрацыйна-маёмасную дадзенага акругі і не выступае ў крыніцах як тэрмін прававой, а толькі як агульнае абазначэнне пэўнай тэрыторыі [6, с. 31]. Ф. Леантовіч лічыў, што «павет» быў самакіравальнай гаспадарчым адукацыяй шляхты [5, с. 33, 38-40]. І. Лапо быў згодны з такім поглядам, але толькі адносна перыяду пасля рэформы 1565-1566 гг. [4, c. 119 ]. Ён (Лапо) адзначае, што створаныя ў 1565-1566 гг. новыя паветы (шляхам зліцця старых паветаў-харугваў ў большасці выпадкаў і шляхам звычайнага пераўтварэння некаторых з іх - у меньшасці), з'яўляючыся зусім вызначанымі адзінкамі абласнога дзялення ВКЛ, атрымалі дваякае значэнне: па-першае, яны сталі тэрытарыяльным дзяленнем дзяржавы і па-другое, яны срабіліся дзяленнем дзяленнем народа-шляхты Княства на часткі, на «павятовыя карпарацыі›› [4, с. 104, 143]. Кожны павет у сваю чаргу атрымаў свій павятовы цэнтр.

Паветы падзяляліся на воласці,а воласці ў сваю чаргу на вёскі. На змену ўдзельным князям прыйшлі ваяводы, у абавязак якіх уваходзіла кіраванне ваяводствамі. Ваявода таксама ўзначальваў адміністрацыйныя, гаспадарчыя , ваенныя і, у значнай ступені, судовыя органы на тэрыторыі свайго ваяводства. Кіраваў ён сумесна з мясцовымі соймікамі. Асноўны склад гэтых органаў складалі найбольш багатыя і ўплывовыя феадалы ваяводства. Напрыклад, у Полацкім і Віцебскім ваяводствах усе важныя справы ваявода вырашаў сумесна з епіскапам, гараднічым, канюшым, ключнікам і іншымі службовымі асобамі.

Ваявода празначаўся вялікім князем пажыццёва. Як правіла, ваявода выбіраўся князем з ліку буйных феадалаў. Кандыдат павінен быў з'яўляцца ўражэнцэм Вялікага княства Літоўскага. У некаторых ваяводствах гаспадар прызначаў ваяводу са згоды мясцовых феадалаў. Так было ў Полацкім і Віцебскім ваяводствах, дзе яшчэ з часоў Веча мясцовыя соймікі мелі значны ўплыў. Напрыклад, у 1451-1500 гг. з 19 асоб, якія займалі пасаду ваяводы, 14 былі літоўскага паходжання, 3 беларускага і 2 украінскага. У сваю чаргу 14 з іх былі католікі, а 5 - праваслаўныя [3, c. 64]. Ваявода з'яўляўся членам Рады Вялікага княства і павінен быў праводзіць у жыццё распаражэнні цэнтральных органаў на месцах.

Ваявода меў шмат службовых функцый. Ён ажыццяўляў кантроль за правапарадкам на тэрыторыі свайго ваяводства. Кантраляваў даходы і расходы ваяводства. Ваявода з'яўляўся кіраўніком узброеных сіл. Ён, праз кашталяна, ажыццяўляў кантроль за падрыхтоўкай узброеных сіл, іх абмундзіраваннем і забеспячэннем боепрыпасамі. Акрамя таго, сачыў за выкананнем воінскай павіннасці. Правасуддзе, на падначаленай ваяводзе тэрыторыі, ён ажыцяўляў сумесна з штатам службовых асоб - так званым, апаратам ваяводства. Яны разглядалі крымінальныя, грамадзянскія і іншыя справы, за выключэннем спраў, якія адносіліся да разгляду у судах больш высокай інстанцыі.

У ваяводстве, акрамя кіраўніка, быў яшчэ цэлы штат іншых службовых асоб. Кашталян кіраваў ваеннымі сіламі і кантраляваў усіх ваеннаабязанных у рэгіёне, таму што ён з'яўляўся службовай асобай найбольш блізкай да ваяводы. Ён быў членам рады, старшынстваваў на мясцовых сойміках падчас адсутнасці ваяводы. Ключнік быў кіраўніком аховы замка. Ён замыкаў на ноч гарадскую браму або вароты замка і зберагаў ключы ад іх. Таксама ключнікі загадвалі харчовымі запасамі ва ўладаннях. Пад наглядам канюшага былі коні для арміі і канюшня ваяводства. Гараднічы клапаціўся аб рамонце і добрым утрыманні замка, а ў час адсутнасці кашталяна загадваў гарнізонам. У яго абавязкі ўваходзіла арганізацыя будаўнічых работ агульнагарадскога характару, у першую чаргу абарончых аб'ектаў. Ляснічы і гаёўнік загадвалі ляснымі промысламі і паляваннем. Гаёўнікі даглядалі бортныя дрэвы, ляснічыя назіралі за тым, каб без спецыяльнага дазволу ў пушчах не білі звяроў і не гналі смалу, дзёгаць, ці не выпальвалі попел [6, с. 136]. Падваяводы з'яўляліся намеснікамі ваяводаў па адміністрацыйна-судзебным справам, кіравалі ваяводскай канцылярыяй, сведчылі дакументы, старшынствавалі ў ніжэйшым гарадскім (замкавым) судзе.

Усе гэтыя пасады мелі права займаць толькі феадалы і толькі ўраджэнцы княства, а ў некаторых ваяводствах і паветах (Віцебскае і Полацкае) - толькі з мясцовай знаці.

Кіраўніком адміністрацыі ў павеце быў староста. Працэс прызначэння старосты на пасаду быў прыкладна такі ж, як і кіраўніка ваяводства. Назначаўся ён, як і ваявода, гаспадаром і Радай пажыццёва з ліку буйных феадалаў. Гэтая пасада вельмі часта разглядалася як дадатковая крыніца даходаў радных паноў. Прававое становішча старосты залежала ад павета, які ён узначальваў, і ад таго, хто гэту пасаду займаў, ад яго сувязяў і паходжання. Паўнамоцтвы старосты таксама мала чым адрозніваліся ад функцый ваяводы. Ён павінен быў сачыць за парадкам на сваёй тэрыторыі, клапаціўся аб добрым утрыманні войска, зброі і боепрыпасаў. Нёс адказнасць за стан дзяржаўных маёнткаў і дарог. Староста кантраляваў працэс збору даніны і падаткаў. У абавязак старосты (і ваяводы) уваходзіла выконванне функцыі галоўнага суддзі замкавага (або грамадскага) суда. Замкавы суд - гэта найбольш старажытны сярод мясцовых судоў. Замкавы суд быў павятовым судом для шляхты, мяшчан і сялян. Дзейнічаў у 2-х складах - вышэйшым (як 1-я і 2-я інстанцыі) і ніжэйшым (толькі як 1-я інстанцыя).ваявода або староста. Калі галоўны суддзя (староста) адсутнічаў, яго замяняў падстароста. У вышэйшы замкавы суд уваходзілі галоўны суддзя і прадстаўнікі шляхты. Ніжэйшы суд складаўся з намесніка галоўнага суддзі, суддзі і пісара. Замкавы суд разглядаў справы пра найбольш цяжкія злачынствы асоб, якія былі затрыманы на месцы злачынства, таксама сведчыў копіі дакументаў, здзелкі, выконваў перагаворы.

На тырыторыі Беларусі староста ці яго намеснік таксама ўваходзілі ў склад каптуровага суда (дзейнічаў у Польшчы з 1572 г. і ў ВКЛ з 1587 г. у часы бескаралеўя; разглядаў крымінальныя справы аб забойствах, разбоях, падпалах, нападах на маёнткі, а таксама цывільныя справы магнатаў, шляхты і манастыроў. Пастановы каптуровага суда прымаліся большасцю галасоў і апеляцыі не падлягалі [2, c. 49] ).

На тэрыторыі павета былі такія пасады, як ключнік, гаёўнік, лоўчы, ляснічы, канюшы, гараднічы. Яны мелі такія ж паўнамоцтвы, толькі ў межах свайго павета. Акрамя таго, староста разглядаў крымінальныя і грамадзянскія справы. Ён прызначаў віжа. Віж удзельнічаў у судах і сачыў на правах дзяржаўнай асобы (нешта накшталт сучаснага пракурора) за адпаведнасцю заканадаўству працэсуальных дзеянняў. У павеце мелася пасада дэцкага - гэта службовая асоба, якая дастаўляла абвінавачаных у суд. Памочнікам старосты па ваенных справах быў павятовы маршалак, які ў мірны час вёў пасяджэнні павятовага сойміка. У павеце існавала таксама пасада харужага - павятовага сцяганосца, які збіраў усіх ваеннаабавязаных людзей павета ў выпадку ваеннай небяспекі. У іншым стане знаходзіліся павятовыя харужыя. У адносінах к гэтаму ўраду шляхта яшчэ да рэформы 1565-1566 гг. мела права удзельніцтва ў іх прызначэнні. Статут 1588 г. прызнаў абавязковым удзельніцтва павятовай шляхты ў прызначэнні харужага [4, с. 106].

Назначэнне на ўрады кашталяна і маршалака належыла ‹‹господарю››. Гэтыя пасады знаходзіліся надта высока на прыступках іерархічнай лесвіцы службовых асоб Княства, каб шляхта магла ўдзельнічаць ў іх прызначэнні.

Найбольшая частка бягучай працы па мясцовым кіраванні клалася на цівуноў. У іх абавязкі ўваходзіла разнастайная адміністрацыйна-гаспадарчая дзейнасць ва ўладаннях, яны былі фінансавымі распарадцамі, а таксама абавязаны былі прысутнічаць на намесніцкім судзе і выконваць судовыя абавязкі па валасцях [3, с. 174].

Адміністрацыйныя функцыі таксама выконваў памочнік старосты - падстароста.

Статут 1588 г. увёў патрабаванне аселасці ў межах павета яго службовых асоб; яны павінны быць не толькі ‹‹родичами›› Вялікага княства Літоўскага, але і такімі жа ‹‹шляхтичами-поветниками››, як і астатнія прадстаўнікі шляхты ў павеце, на чале якога яны знаходзяцца па свайму службоваму палажэнню [4, c. 145].

Шляхта адыгравала вельмі важную ролю ў мясцовым кіраванні. І. І. Лапо нават называеае павет шляхецкай карпарацыяй: ‹‹Народ-шляхта покрывает своим вдастным и громким слабые голоса других групп населения, разместившихся в повете-единице областного деления рядом со шляхтою, и в эти голоса часто бывает нужно очень вслушиваться, чтобы их уловить. Голос шляхты их заглушает… Организация военной земской службы и шляхетская система сбора податков идут рука об руку с поветовым судом в деле создания у поветников сознания своего повета, как самостоятельной единицы народа-шляхты. Это сознание крепнет и крепнет››[4, c. 145]. Прадстаўнікі шляхецкага класу маглі не толькі высокія пасады ў сістэме мясцована кіравання, яны таксама мелі права абрання большасці павятовых ўрадаў

Найменшымі адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі былі воласць і вёска. Воласцю кіраваў сельскі войт. Абавязкі яго былі блізкія да абавязкаў старосты, але толькі на тэрыторыі сваёй воласці.

У беларускіх гарадах у ‹‹дамагдэбургскі›› перыяд уладу ажыццяўляла веча. У Полацку, напрыклад, веча выбірала 30 ‹‹мужов старцов››, калегія якіх, хутчэй за ўсё, з'яўлялася выканаўчым і судовым органам вечавых сходаў.‹‹Мужи›› былі яшчэ вядомы ў Барысыве (1396), ‹‹мужи›› і ‹‹старцы›› захаваліся па традыцыі ў Магілёве (1447), Крычаве (канец XV ст.), ‹‹старцы›› - у Глыбокім (1514) [3, с. 174 - 175].

Аднак кіраванне ў гарадах адрознівалася ад мясцовага кіравання. У XIV-XVIII стст. на Беларусі стала пашырацца так званае Магдэбурскае права - права на самакіраванне гарадоў. Гэта было вынікам развіцця гарадской гаспадаркі і жаданнем вялікіх князёў мець гарады ў саюзніках у супрацьстаянні з феадаламі княства. Кожны горад атрымліваў сваю грамату. Ступень свабод, што прадастаўляліся гарадам, была розная. Агульным было: мяшчане вызваляліся з-пад адміністратыўнай і судовай улады ваявод і стараст, замест феадальных павіннасцяў уводзіўся адзіны дзяржаўны грашовы падатак на горад.

Кіраўніком гарадскога самакіравання быў войт. Яго звычайна прызначаў гаспадар з Радай з ліку феадалаў ці знатных гараджан. Войту належыў удзел у судовых штрафах, вольная ад чыншу сядзіба і грунты, вольныя крамы і іншыя крыніцы даходаў [1, с. 128]. Функцыі войта: падтрыманне парадку ў горадзе; вызначэнне правілаў гандлю; адстойванне інтарэсаў гараджан перад урадам і феадаламі; збор падаткаў; ажыццяўленне правасуддзя разам з іншымі членамі самакіравання. Ён таксама з'яўляўся кіраўніком узброеных сіл.

У горадзе мелася свая гарадская Рада. Яна вызначала агульны напрамак развіцця гарадской гаспадаркі, займалася добраўпарадкаваннем, абарончымі збудаваннямі, зборам падаткаў з насельніцтва, кантралявала гарадскія расходы, ажыццяўляла суд з войтам і бурмістрамі. Пасада радцы з'яўлялася пажыццёвай, а склад віленскай гарадской рады дапаўняўся шляхам кааптацыі. Яна налічвала 12 бурмістраў і 24 радцы, сярод якіх 2 бурмістраў і 4 радцаў былі павінны складаць магістрат і змяняцца штогод.У склад брмістраў і радцаў павінны былі ўваходзіць і католікі, і праваслаўныя (пароўну) [1, с. 111].

Асобна ў гарадах з магдэбургскім правам дзейнічаў бурмістраўска-радзецкі суд, у склад якога ўваходзілі бурмістры і радцы. Суд разглядаў правапарушэнні мяшчан і іншых гараджан, спрэчкі паміж купцамі, паміж рамеснымі майстрамі, падмайстрамі і інш. У большасці прыватнаўладальніцкіх гарадоў і ў малых дзяржаўных гарадах у XVIІ - XVIIІ стст. дзейнічаў адзіны суд гарадскога магістрата, у які ўваходзілі войт, бурмістры, радцы і лаўнікі.

Найніжэйшым звяном мясцовай улады з'яўлялася вясковая адміністрацыя. Яна паўставала ў асобах прыставаў , сотнікаў, сарочнікаў, дзесятнікаў, старцаў. Такі доўгі пералік асоб вясковай адміністрацыі - гэта не сведчанне наяўнасці вялікага штату сялянскіх служэбнікаў; ён адлюстроўваў адметнасць у іх найменнях у розных рэгіёнах Беларусі. Так, у Радашковіцкай воласці ў наяўнасці былі прыставы, на землях Навагрудчыны, Слонімшчыны, Гарадзеншчыны, Ваўкавышчыны аналагічную ролю адыгрывалі сотнікі, сарочнікі, дзесятнікі, у Падняпроўскіх і Падзвінскіх валасцях фігуравалі старцы [6, с. 135]. Але нягледзячы на розніцу ў найменнях, дзейнасць названых адміністрацыйных асоб нічым істотным не адрознівалася. У іх функцыі ўваходзіла размеркаванне і збор данін і чыншаў з сялян, назіранне за сялянскай працай у панскай гаспадарцы. Вясковая адміністрацыя была прадстаўленя выключна мясцовымі сялянамі, але “… старцы, приставы, сорочники обирали што з лепших служоб, верных, которым бы больше стерегли работы, пашни и инших пожитков” [6, с. 134]. Хутчэй за ўсё сялянскія адміністратары былі асобамі выбарнымі. Пра гэты сведчыць той факт, што яшчэ ў першай палове XVI ст. у некаторых валасцях (Любашанская, Магілёўская, Гомельская, Барысаўская) старцаў яшчэ выбіралі сяляне [5, с. 135-136].

Ваяводы і старосты карысталіся падтрымкай і дапамогай саслоўна-прадстаўнічых органаў - павятовых і ваяводскіх соймікаў. Першае ўпамінанне пра ваяводскія соймікі адносіцца да 1388 г. [5, с. 27]. Збіраліся соймікі штогод, або нават некалькі разоў на год, калі гэта было неабходна, у цэнтры павета ці ваяводства. На сойміках абмяркоўваліся як мясцовыя, так і агульнадзяржаўныя справы. Распрацоўваліся просьбы і хадатайніцтвы да ўрада. Акрамя таго, там выбіраліся па два дэпутаты для ўдзелу ў вальным сойме. Яны атрымоўвалі падчас пасяджэння соймікаў так званыя інструкцыі, у адпаведнасці з якімі павінны былі дзейнічаць на пасяджэннях вальнага сойма. На сойміках выбіраліся кандыдаты на пасады мясцовых органаў улады.

Членамі ваяводскіх і павятовых соймікаў былі мясцовыя феадалы. Яны былі прадстаўнікамі свайго павета на агульнадзяржаўным вальным сойме.

Іх дзейнасць у гэтым прадстаўнічым органе строга рэгламентавалася заканадаўствам. Гэта даволі выразна элюструецца артыкулам 9 статута ВКЛ 1588 г.: ‹‹А калі завершыцца вальны сойм, тады па заканчэнню сойма на працягу чатырох тыдняў павінны быць у кожным павеце соймікі такім звычаем: калі дэпутаты прыедуць з сойма, павінны паведаміць ваяводзе або старосце судоваму пра свой прыезд. А ваявода або староста, або іх намеснікі павінны пра тое праз возных паведаміць шляхце, каб на той тэрмін на соймік да слухання дэпутатаў сваіх з'ехаліся. А тое для таго, каб на тых сойміках дэпутаты, з паветаў на сойм пасылаемыя, вярнуўшыся з сойма, далі пра тое ўсім абывацелям кожнага павета дастатковыя звесткі, што на якім сойме ў справах і патрэбах рэчы паспалітае зрабілі і пастанавілі. І каторыя на такі соймік з'едуцца, тыя спраў соймавых павінны слухаць. А непрыбылыя на такі соймік ніякім пакараннем не падлягаюць, але соймавую пастанову выконваць абавязаны. І тое, што на сойме будзе пастаноўлена і вырашана, павінны дэпутаты пісьмова і з пячаткай нашай у свой павет прынесці і тое да захавання пры кнігах земскіх ураду земскаму перадаць, таксама да ведама той справы і ў кнігі замкавыя даць гэта ўпісаць. А з канцылярыяй нашай такія справы земскія дэпутатам дарма павінны выдаваць без ніякіх перашкод›› [7, с. 46]. Статут вызначаў чатырох тыднёвы тэрмін правядзення соймікаў пасля вальнага сойма, абавязковасць данясення дэпутатамі сутнасці пастаноў сойма да грамадскасці павета. Акрамя таго падкрэслівалася неабходнасць унясення звестак аб рашэннях сойма ў павятовыя замкавыя кнігі.

Сваё кіраванне існавала і ў дзяржаўных маёнтках, якія раздаваліся ва ўтрыманне буйным феадалам. Кіраўнікамі гэтых маёнткаў былі дзяржаўцы або цівуны. Цівуны былі пры гаспадарскіх дварах. Яны былі самымі блізкімі памочнікамі велікакняжацкіх намеснікаў-дзяржаўцаў па нагляду за працай, якая выраблялася на гаспадарскай раллі і угоддях, па ахове сабранага ўраджаю і г.д. Яны таксама павінны былі абавязкова прысутнічаць на намесніцка-дзяржаўцкім судзе. Часам цівуны самі выязджалі вырашаць пазямельныя сутыкненні і дробныя сутычкі паміж сялянамі. Цівуны састаялі пры галоўных дварах; пры дварах у іх часта былі памочнікі - падцівуны. Аднак у некаторых мясцовасцях замест цівуноў памочнікамі намеснікаў-дзяржаўцаў па кіраванню гаспадаркі былі панамеснічкі, якія выбіраліся з слуг намесніка-дзяржаўцы.

Дзяржаўцы, як ваяводы і старосты, мелі прыкладна такія ж паўнамоцтвы і абавязкі на падначаленай ім тэрыторыі. Дзяржаўцы прызначалі пэўны штат службовых асоб сабе ў дапамогу для вырашэння спраў на падначаленай тэрыторыі. Так, напрыклад, адным з прызначаных дзяржаўцам-адміністратарам былі сотнікі, у абавязкі якіх уваходзіў перш за ўсё збор падаткаў, а таксама, сачэнне за выкананнем іншых дзяржаўных павіннасцей.

У мясцовасцях, дзе жылі дзяржаўныя сяляне існавалі свае органы самакіравання - сялянскія сходы. На іх пасяджэннях прымаліся найбольш важныя рашэнні па арганізацыі спраў у межах дадзенай адміністрацыйнай адзінкі: размяркоўваліся павіннасці, даніны, разглядаліся судовыя працэсы. Выкананне ўсіх рашэнняў кантралявалі старцы.

Заключэнне

Такім чынам, разглядаючы структуру мясцовых органаў улады можна адзначыць, што яна была даволі падобная на сістэму цэнтральнага кіравання, але ў паменшаным выглядзе. Больш важныя пасады займалі уплывовыя, багатыя шляхцічы, звычайна хрысціянскага паходжання, уражэнцы Вялікага княства Літоўскага. Пасады былі пажыццёвымі, як і ў цэнтральных органах кіравання, пазбавіцца пасады можна было толькі па суду за цяжкія крымінальныя злачынствы.

Кіраўнікі адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак мелі штат службовых асоб, якія надзяляліся пэўнымі функцыямі і падначальваліся кіраўнікам.

Акрамя таго ў ваяводствах і староствах існавалі свае саслоўна-прадстаўнічыя органы ўлады - так званыя соймікі, якія, у сваю чаргу, мелі значны ўплыў на мясцовыя справы.

Сваё кіраванне існавала і ў гарадах, якія мелі Магдэбургскае права. Асноўным органам самакіравання ў іх быў магістрат, які складаўся з Рады і Лавы на чале з войтам.

Безумоўна, такая сістэма кіравання сведчыла пра пэўня яе дэмакратызм, але ў той жа самы момант яна перашкаджала эфектыўнаму вядзенню дзяржаўных спраў, у нейкай ступені адмоўна ўплывала на гаспадарку ўсёй дзяржавы. У сувязі з гэтым ў сярэдзіне XVI ст. была праведзена адміністрацыйна- тэрытарыяльная рэформа, паводле якой замест розных зямель і княстваў уводзіліся ваяводствы. Ваяводствы падзяляліся на паветы, а паветы - на воласці. У час рыформы 1565-1566 гг. былі канчаткова вызначаны межы паветаў і ваяводстваў.

Па зместу маёй работы бачна, што мясцовае кіраванне Вялікага княства Літоўскага прайшло доўгі шлях фарміравання і развіцця, з'яўляючыся прадуктам сацыяльна-эканамічнага і грамадска-гістарычнага развіцця дзяржавы. І менавіта дзякуючы мясцоваму кіраванню забяспечваецца функцыянаванне краіны.

Спіс літаратуры

1. Бардах Ю. Штудыі з гісторыі Вялікага княства Літоўскага / Юліуш Бардах [ Пер. М.Раманоўскага, А.Істоміна] - Мінск: Часоп. ‹‹ Беларус. гіст. агляд ››, 2002, - 459 с.

2. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: у 2 т. / рэдкал.: Г.П.Пашкоў (гал. Рэд.) [і інш.]. - Мінск,Бел. Энцыклапедыя, 2005-2006. - Т.1: А - К / Абаленскі-Кадэнцыя. - 2005. - 648 с.

3. Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М.Касцюк (гал.рэд.) [і інш.]. - Мінск, Экаперспектыва, - Т.2: Беларусь у перыяд Вялікага княства Літоўскага / Ю.Бохан [і інш.]. - 2008. - 688 с.

4. Лаппо, И. И. Великое Княжество Литовское во второй половине XVI столетия / И. И. Лаппо. - Юрьев : Типография К. Маттисена, 1911. - 191 с.

5. Леонтович, Ф.И. Сословный тип территориально-административного состава Литовского государства и его причины / Ф.И. Леонтович. - СПб: Тип. В.С. Балашева, 1894. - 56 с.

6. Любавский, М.К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно / М.К. Любавский. - Москва, 1910. - 376 с.

7. Статут Вялікага княства Літоўскага. - Мінск: Беларусь, 2002 - 207 с.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Развіццё царкоўна-рэлігійных адносін у канцы XV - пачатку XVI ст. ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і Рэчы Паспалітай, іх ўплыў. Унутраная структура, іерархія праваслаўнай царквы. Узмацненне польска-каталіцкай экспансіі на беларускія землі.

    контрольная работа [32,1 K], добавлен 09.11.2010

  • Адукацыя, развіццё і гібель Егіпецкага дзяржавы. Грамадскі лад: панавальныя пласты насельніцтва; сяляне, рамеснікі і рабы. Апарат кіравання, узброеныя сілы, судовыя органы. Крыніцы і характэрныя рысы правы: грамадзянскае, спадчыннае, крымінальная.

    курсовая работа [45,0 K], добавлен 12.06.2012

  • Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. Асноўныя накірункі развіцця ВКЛ у XV ст. Палітычнае становішча Беларусі. Дзяржаўны лад і органы кіравання. Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель.

    курсовая работа [99,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Апісанне перадумоў і вынікаў дынастычнай барацьбы другой паловы 70 - першай паловы 80-х гг. XIV стагоддзя. Сутнасць "рускай праблемы". Прыход да ўлады ў Вялікім княстве Літоўскім Альгердавіча, вызначэнне асноўных напрамкаў яго ўнутранай палітыкі.

    реферат [24,9 K], добавлен 17.12.2010

  • Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне прэзідэнцкай формы кіравання. Шляхі і асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці на Беларусі.

    реферат [34,4 K], добавлен 22.12.2010

  • Індустрыялізацыя Беларусі як частка працэсу індустрыялізацыі СССР. Наступствы вялікага скачка ў эканоміцы Беларусі. Станаўленне жорсткай цэнтралізаванай сістэмы кіравання прамысловасцю. Вынікі першых пяцігодак. Значэнне сацыялістычнага спаборніцтвы.

    реферат [17,8 K], добавлен 17.12.2010

  • Грамадска-палітычнае жыццё БССР (1928–1939 гг). Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў.

    реферат [30,9 K], добавлен 25.01.2011

  • Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам над татара-манголамі на рэках Сінія Воды і Ворскла. Гістарычнае значэнне разгрома крыжакоў пад Грунвальдам. Войны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяржавай у канцы XV-XVI ст.

    контрольная работа [34,9 K], добавлен 24.11.2010

  • Выхаванне ў каралеўскім двары у Кракаў. Падарожжа з пасольствам да імпэратара Фэрдынанда. Падтрымка кожнай ініцыятывы рэформы царквы ў Вялікім Княстве. Адказ Мікалая Радзівіла Чорнага на адкрыты ліст папскага нунцыя (пасла) у Польшчы Алёіза Ліпамана.

    реферат [41,3 K], добавлен 20.03.2011

  • Стан сельскай гаспадаркі ў сярэдзіне стагоддзя і падрыхтоўка да адмены прыгоннага права. Механізм рэформы і яе правядзенне ў Беларусі. Буржуазная і грашовая перабудова 60-70-х гг. XIX ст. Рэарганізацыя дзяржаўнага кіравання, праведзеныя ў 60-70-я гг.

    реферат [22,7 K], добавлен 22.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.