Эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні, матэрыялы фіскальнага ўліку канца XVIII – першай паловы ХІХ ст
Матэрыялы Генеральнага межавання і ваенна-тапаграфічныя апісанні канца XVIII – 60-х гг. ХІХ ст. Камеральныя апісанні 1772 – 1774 гг. Інвентары памешчыцкіх маёнткаў першай паловы ХІХ ст. Матэрыялы рэвізій як гістарычная крыніца па гісторыі Беларусі.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 12.12.2008 |
Размер файла | 22,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТ
кафедра гісторыі Беларусі
РЭФЕРАТ
на тэму:
“Эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні, матэрыялы фіскальнага ўліку канца XVIII - першай паловы ХІХ ст.”
МИНСК, 2008
1. Матэрыялы Генеральнага межавання і ваенна-тапаграфічныя апісанні канца XVIII - 60-х гг. ХІХ ст.
Сярод шэрагу апісанняў геаграфічнага і статыстычнага характару неабходна адзначыць «Топографические описания» і «Экономические камеральные примечания». Узнікненне гэтых матэрыялаў звязана з тым велізарным па аб'ёме размежаваннем зямель, якое было пачата ў часы Кацярыны ІІ, з далейшымі крокамі па вывучэннi народнагаспадарчых рэсурсаў краіны.
Генеральнае межаванне адносіцца да ліку важнейшых мерапрыемстваў унутранай палітыкі абсалютызму, якое праводзілася ў Расійскай імперыі з 1765 г. прыблізна да сярэдзіны ХІХ ст. Сутнасць межавання складалася з работы па здымцы, вымярэннi, картаграфаваннi, апісаннi, фізіка-геаграфічных і сацыяльна-эканамічных аб'ектаў тэрыторыі.
Пытанне аб Генеральным межаванні далучаных беларускіх зямель упершыню ўзнікла летам 1776 г. у сувязі з патрэбай царскай адміністрацыі ў дакументальных крыніцах па афармленнi і замацаваннi зямельных падараванняў i ў цэлым саслоўнага ўпарадкавання фактычнага землеўладання. Ужо да 1782 г. былі распрацаваны неабходныя інструкцыі.
Вызначаліся тры комплексы задач: 1) землеўпарадкавальныя, 2) картаграфічныя і 3) зямельна-ўліковыя. У выніку атрымліваўся апісальна-статыстычны звод даведачных дадзеных для адміністрацыі ў справе распрацоўкі галоўных напрамкаў і бягучых мерапрыемстваў урада.
Лейтматывам межавання з'яўлялася замацаванне манаполіі дваранства на зямлю і пазбаўленне гэтага права тых асоб, якія фармальна-юрыдычна прэтэндавалі на прывілеяванае становішча. Таму новая межавая дакументацыя абвяшчалася адзінай законнай падставай землеўладання. Дакладнай і падрабязнай фіксацыі сеткі населеных пунктаў надавалася асаблівае значэнне падчас картаграфавання тэрыторыі.
Праца праводзілася каморнікамі з дапамогай салдат. Ажыццяўленне Генеральнага межавання на Беларусі (на той час - усходняя частка сучаснай тэрыторыі рэспублікі) была ўскладзена на Смаленскую межавую кантору. У цэлым межавая кантора выступала правадніком русіфікатарскай палітыкі царызму. І справа не толькі ў адхіленні мясцовай шляхты ад непасрэднага ўдзелу ў распрацоўцы і рэалізацыі межавання. Гэта назіралася ў час размежавання спрэчных казённых зямель, асабліва падараваных, якія чакалі каморнікаў для канчатковага зацвярджэння захопаў.
Бясспрэчнай вартасцю колькасных вынікаў межавання з'яўляецца іх храналагічная адначасовасць і паўната стварэння. Аднак па гэтай прычыне выніковыя дадзеныя маюць і пэўныя недахопы. Межавыя заўвагі адрозніваюцца некаторай заніжанасцю колькасці насельніцтва паветаў. Гэта адбылося таму, што межавыя чыноўнікі спадзяваліся на вусныя дэкларацыі саміх уладальнікаў па выніках рэвізіі 1782 г., без уліку «прапіснога» (не азначанага пры першапачатковым улiку) і прыбыўшага насельніцтва.
Самы большы недахоп колькасных вынікаў межавых павятовых апісанняў датычыцца характарыстыкі суадносін формаў феадальнай рэнты. Пры апісанні формаў павіннасцей складальнікі заўваг кіраваліся вылучэннем толькі паншчыны і грашовага аброку, а астатнія сялянскія гаспадаркі адносілі ў рад змешаных. Натуральны аброк, як правіла, імі не вылучаўся. Тым не менш эканамічныя заўвагі Генеральнага межавання застаюцца адзінай поўнай крыніцай па вывучэнні розных бакоў феадальнага землеўладання і формаў эксплуатацыі ўсходнебеларускага сялянства ў апошняй чвэрці XVIII ст. Пасля 1785 г. на гэтай тэрыторыі больш не праводзілася здымак і вымярэнняў зямель, як гэта было зроблена каморнікамі ў час межавання.
Адной з найцікавейшых крыніц з'яўляюцца камеральныя апісанні. Камералістыка, або навука дзяржавазнаўства, на працягу XVIII ст. кіравалася апісальным метадам, у задачу якога ўваходзілі збор і сістэматызацыя разнастайных звестак аб крыніцах плацежаздольнасці насельніцтва, а таксама аб даходах дзяржавы ў цэлым. Паколькі такіх фактараў набіралася неабмежавана многа, камеральныя апісанні давалі ўсебаковую характарыстыку фізічна-геаграфічнага і сацыяльна-эканамічнага становішча той або іншай тэрыторыі.
У перыяд 1772 - 1774 гг. былі складзены два камеральныя апісанні ўсходнебеларускіх зямель, а таксама агульнае - на далучаную тэрыторыю і спецыяльнае - на дзяржаўную вёску. Яны былі створаны царскай адміністрацыяй з мэтай збору і ўліку разнастайных статыстычных і дакументальных крыніц аб фактычным становішчы тэрыторыі. Камеральнае апісанне 1772 г. - форма статыстычнай характарыстыкі зямель. Галоўнай мэтай стварэння і правядзення апісання дзяржаўнай вёскі было вызначэнне велічыні зямельнага фонду для падараванняў і крыніц казённых даходаў.
Апісанне 1774 г. выкарыстоўвалася ўрадам для кантролю за дзейнасцю арандатараў і ў межах рэгулявання фактычнага становішча дзяржаўнага сялянства. У аснову статыстычнага назірання былі пакладзены вусная дэкларацыя землеўладальнікаў і самыя розныя дакументальныя крыніцы.
Камеральныя апісанні 1772 - 1774 гг. дазваляюць удакладніць не толькі фактычны склад залежнага насельніцтва, але і распаўсюджаныя ў гiстарычнай літаратуры звесткі аб структуры зямельнай уласнасці на ўсходзе Беларусі. Праведзенае беларускім гісторыкам Я. К. Анішчанкам вывучэнне адзначаных вышэй камеральных апісанняў паказвае, што вывады многіх даследчыкаў аб прынцыповым адрозненні структуры феадальнай уласнасці паміж усходняй, цэнтральнай, заходняй тэрыторыямі Беларусі недастаткова абгрунтаваныя. Паводле меркавання Я. К. Анішчанкі, адначасовасць у правядзенні, праграмнае адзінства паказчыкаў, апора на ўлік фактычнага насельніцтва, практыка паслядоўнага ўдакладнення першапачатковых звестак праз новыя органы ўлады, зацікаўленасць у пэўнай дакладнасці і паўнаце матэрыялу - усё гэта дазваляе аднесці камеральнае апісанне 1772 - 1774 гг. да дастаткова надзейнай і унікальнай крыніцы.
Вельмі цікавыя і «Экономические камеральные примечания», «Топографические описания». Па Мінскай губерні яны складаліся ў
1800 г. чатырма павятовымі землямерамі на падставе архіўных матэрыялаў, дакладаў губернатара, тапаграфічных здымак, апытання мясцовага насельніцтва і асабістых назіранняў аўтараў.
«Топографические описания» - гэта рукапісы вялікага фармату і значнага аб'ёму (па Мінскай губерні - 170 лістоў). Матэрыял размешчаны наступным чынам: напачатку акрэсліваецца агульная характарыстыка губерні, пасля - кожнага павятовага горада і кожнага павета.
У агульнай характарыстыцы вызначаецца месцазнаходжанне губерні, яе межы і плошча, ёсць гістарычная даведка аб утварэнні губерні, усталяванні губернскіх і павятовых гарадоў. Дадзена таксама апісанне рэк, азёр, глебы, сельскагаспадарчых прылад, найбольш распаўсюджаных сельска-гаспадарчых культур, ураджаяў, жывёльнага і расліннага свету. Ёсць звесткі аб занятках, веравызнанні, адзенні і мове насельніцтва. Звесткі аб колькасці насельніцтва, населеных пунктаў, заводаў, фабрык, млыноў і г. д. зведзены ў табліцы. Да агульнай характарыстыкі губерні прыкладзена ведамасць падаткаў, якія штогод паступалі ў дзяржаўную казну.
Характарыстыцы кожнага горада губерні папярэднічае гістарычная даведка. Пасля прыводзяцца звесткі аб колькасці насельніцтва, двароў, манастыроў і цэркваў, гандлёвых лавак і млыноў, дадзена характарыстыка заняткаў, мовы, звычаяў, адзення жыхароў, звесткі аб рамястве і гандлі, аб рамесных спецыяльнасцях, аб выпускаемай прадукцыі. Ёсць таксама ведамасць падаткаў, якія штогод збіраліся з насельніцтва кожнага горада.
У дачыненні да кожнага павета матэрыял выкладаецца гэтак жа, як і ў характарыстыцы губерні ў цэлым, але больш падрабязна. Так, напрыклад, паведамляючы аб заводах і фабрыках, складальнікі адзначаюць, дзе яны размешчаны, каму належаць, хто на іх працуе. Больш падрабязныя звесткі дадзены таксама аб гандлі. Да характарыстыкі кожнага павета прыкладзена таксама падатковая ведамасць.
«Экономическое камеральное примечание» - рукапіс вялікага фармату і значна большага аб'ёму (да 600 лістоў). У нейкай ступені гэта яшчэ больш падрабязнае выкладанне зместу «Топографического описания». Разам з тым тут ёсць і шмат новага матэрыялу. Усе лісты «Камерального примечания» падзелены на 8 графаў.
У першай графе пазначаны нумары ўладанняў па плану генеральнага межавання, у другой - імёны ўладальнікаў і назвы населеных пунктаў, што належалі гэтым уладальнікам, у трэцяй - адлеглаць ад павятовых гарадоў да населеных пунктаў (пазначаных у другой графе), у чацвёртай - колькасць двароў у кожным населеным пункце, у пятай - колькасць падатковага насельніцтва, у шостай - колькасць непадатковага насельніцтва, у сёмай прыведзены некаторыя звесткі аб колькасці зямлі, што знаходзіцца пад будовамi гарадоў і ва ўладанні духоўных і свецкіх феадалаў, у восьмай графе даецца падрабязнае геаграфічнае і эканамічнае апісанне кожнага населенага пункта. Апісанне кожнага павета заканчваецца зводнай табліцай.
Такім чынам, «Топографическое описание» і «Экономические камеральные примечания» з'яўляюцца вельмі каштоўнай і разнастайнай па аб'ёме звестак крыніцай па гісторыі Беларусі XVIII ст.
У сярэдзіне XIX ст. ствараецца найбольш буйная серыя ваенна-тапаграфічных апісанняў - 18-томнае выданне «Военно-статистического описания губерний и областей Российской империи», падрыхтаванае Генеральным штабам (1848 - 1863 гг.). Гэтае выданне фундаментальнае як па разнастайнасці сюжэтаў, так і па глыбіні і падрабязнасці іх апісання. Кожны том складаецца з шасці аддзелаў: агульныя звесткі аб губерні, аб яе жыхарах, характарыстыка прамысловасці, сельскай гаспадаркі і гандлю, нарыс аб асвеце і ваенна-тапаграфічны раздзел, характарыстыка павятовых гарадоў. Характэрнай рысай гэтай працы было імкненне не толькі даць комплекс нейкіх фактычных звестак, але і ўяўленне аб сутнасці апісаных з'яў. Так, у апісаннях сялянскіх промыслаў побач з фактычнымі дадзенымі часам прыводзяцца каштоўныя звесткі аб тэхналогіі таго ці іншага промыслу і эканамічныя разлікі.
Асноўныя статыстычныя звесткі для выдання браліся з канцылярыі грамадзянскага губернатара. Але выдадзеныя экземпляры апісанняў гэтай серыі вельмі скарочаныя ў параўнанні з рукапісамі, якія захоўваюцца пераважна ў Цэнтральным дзяржаўным ваенна-гістарычным архіве Расiйскай Федэрацыi.
Вельмі цікавай крыніцай з'яўляюцца «Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба». Тут ёсць звесткі і аб народанасельніцтве, і аб стане шляхоў сувязі, і аб ураджаях. Прыводзяцца нават гістарычныя даведкі аб гарадах і звесткі аб звычаях насельніцтва. Разам з тым нельга не адзначыць і істотныя недахопы гэтай серыі. Праграма апісанняў сапраўды вельмі разнастайная, аднак тэрміны іх правядзення з'яўляліся занадта сціслымі (1861 - 1863 гг.). Гэта не дазволіла праверыць тыя звесткі, якія збіраліся афіцэрамі з самых розных крыніц. Будучы адукаванымі людзьмі, яны, аднак, не з'яўлялiся спецыялістамі ў самых розных галінах. Спешка прывяла і да таго, што ў тэксце сустракаюцца паўтарэнні, супярэчнасці ў дадзеных. Бадай, самым лепшым было падрыхтаванае П. Баброўскім выданне матэрыялаў па Гродзенскай губерні ў дзвюх частках. Гістарычныя і этнаграфічныя звесткі былі ўзяты ім з рукапісу святара Парчэўскага, які шмат гадоў пражыў у губерні, а гэта вызначыла і большую дакладнасць зместу.
2. Інвентары памешчыцкіх маёнткаў першай паловы ХІХ ст.
Найперш неабходна адзначыць, што гэтыя інвентары падзяляюцца на дзве групы:
1) інвентары, што складаліся і дзейнічалі ў першай трэці ХІХ ст.;
2) абавязковыя інвентары сярэдзіны 40 - 50-х гг. ХІХ ст.
Першая з азначаных груп уключае інвентары, па сваiм прызначэннi і змесце роднасныя інвентарам ХVІ - XVIII ст. у Рэчы Паспалітай. Разам з тым у першай палове ХІХ ст. яны не мелі юрыдычнай сілы і разглядаліся як памесныя, «хатнія» дакументы. З распаўсюджаннем на Беларусі сістэмы арэнды памешчыцкіх маёнткаў, інвентары выступаюць у ролі афіцыйных актаў, што прымаюцца за аснову пры перадачы маёнткаў у арэнду. Інвентароў гэтай групы захавалася няшмат. Гэта цікавая крыніца аб сацыяльным складзе і маёмасным становішчы, павіннасцях сельскага насельніцтва Беларусі першай паловы ХІХ ст.
Другая група інвентароў узнікае ў сувязі з пераглядам расійскім урадам напрамкаў сваёй палітыкі. Ад пошукаў шляхоў супрацоўніцтва са шляхтай пасля паўстання 1830 - 1831 гг. расійскія ўлады пераходзяць да спробаў раскалоць польскі нацыянальна-вызваленчы і сялянскі антыфеадальны рухі. Адным з элементаў азначанай палітыкі і павінна было стаць увядзенне абавязковых інвентароў у адпаведнасці з інвентарнай рэформай 40 - 50-х гг. ХІХ ст. У аснову абавязковых інвентароў былі пакладзены папярэднія (гэта вызначае шэраг магчы-масцей для параўнання). У тых маёнтках, дзе не захаваліся старыя інвентары, былі складзены новыя ў адпаведнасці з нормамі, распрацава-нымі Галоўным камітэтам інвентароў для беларусіх і літоўскіх губерняў.
Абавязковыя інвентары змяшчаюць звесткі аб насельніцтве, часам са статыстычнымі дадаткамі (колькасць душ, у тым ліку працаздольных, колькасць дваровых людзей), а таксама матэрыялы, што дазваляюць ахарактарызаваць сялянскую і памешчыцкую гаспадарку (колькасць сялянскіх гаспадарак і вёсак, агульная колькасць сялянскай і фальварковай зямлі ў дзесяцінах). Гэтыя дадзеныя ў найбольшай ступені патрабуюць удакладнення. Найчасцей завышаны звесткі аб прыбытковасці сялянскіх гаспадарак. Дарэчы, дакладнасць інвентароў як гістарычных крыніц залежала ад цэлага шэрагу суб'ектыўных фактараў - падрыхтаванасці чыноўніка, часу, што быў у яго распараджэнні, паўнаты вотчыннага архіва, пажаданняў памешчыка і г. д. Фактычна гэтыя дакументы не адлюстроўвалі рэальных спраў (можна назваць іх пэўнай дэкларацыяй аб намерах, вызначэннем таго, як павінна было быць). Іх дадзеныя могуць выкарыстоўвацца даследчыкамі толькі выбарачна, з вялікай асцярожнасцю і, безумоўна, у спалучэнні з іншымі крыніцамі (найперш, сялянскімі «суплікамі» - скаргамі сялян на часовых трымальнiкаў, арандатараў).
3. Матэрыялы рэвізій як гістарычная крыніца па гісторыі Беларусі
Асноўнай крыніцай для вывучэння дынамікі народанасельніцтва Расійскай дзяржавы XVII - першай паловы ХІХ ст. з'яўляюцца рэвізіі (ад лац. revisio - зноў разглядаю. Назва выклікана тым, што звесткі перапісу ўдакладняліся і першапачатковыя дадзеныя дапаўняліся). Асноўнай мэтай гэтага мерапрыемства быў улік усіх падаткаплацельшчыкаў (з часоў Пятра І - падушная подаць замест падворнага падаткаабкладання). Шэраг рэвізій фіксаваў і непадатковае насельніцтва (з 1833 г.).
У выніку таго, што рэвізіі часам праводзіліся даволі працяглы тэрмін, вызначаюць «асноўны год» кожнай рэвізіі (гэта значыць год, калі была ўлічана найбольшая колькасць насельніцтва). Усяго было праведзена 10 рэвізій і першым годам першай рэвізіі лічаць 1719 г. (далей 1744, 1762 - 1763, 1782, 1795, 1811, 1815, 1833, 1850, 1857 гг.). Першай рэвізіяй, якая закранула Беларусь, з'яўлялася IV рэвізія (1781 - 1782). Наступная,
V рэвізія ахапіла ўжо амаль усю яе тэрыторыю (1794 - 1796).
Першапачатковым матэрыялам рэвізій была рэвізская казка, што складалася на пэўную асобу або сям'ю. У ходзе рэвізій складаліся зводныя рэвізскія казкі на асобныя пасяленні, воласці і г. д. Да часу распаўсюджання рэвізій на тэрыторыi Беларусі склалася прыкладная форма казкі, якая змяшчала назву (дата, губерня, павет, сяло, уладальнік прыгоннага насельніцтва - у выпадку памешчыцкай вёскі), графу з нумарам сям'і, лічбы складу сям'і «па апошняй рэвізіі», колькасць і склад «выбыўшых» і «прыбыўшых» асоб, часова адсутных і выніковыя дадзеныя «ныне налицо». У заключэнні ставіліся подпісы адказных асоб. Казка змяшчала звесткі аб саслоўнай прыналежнасці, этнічным вызначэннi, памеры падаткаў і г. д. Звесткі рэвізскіх казак абагульняліся ў зводнай дакументацыі рэвізіі, якая складалася з перачнёвых ведамасцей, генеральных табеляў і акладных кніг. Перачнёвыя ведамасці з'яўляліся першым этапам абагульнення, у той час як генеральныя табелі фіксавалі звесткі на момант поўнага заканчэння рэвізіі.
Аднак трэба даволі асцярожна ставіцца да апублікаваных матэрыялаў, напрыклад зборніка «Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі ў часы распаду феадалізму». Справа ў тым, што, нягледзячы на штрафы і іншыя санкцыі, па заканчэннi рэвізіі заўсёды выяўлялася вялікая колькасць тых, каго не палічылі, ці беглых (хто хаваўся ад уліку; iх называлi «прапiснымi»). Пасля рэвізіі пачыналі выяўляць такіх асоб, і гэта працягвалася да наступнай рэвізіі. А гэта значыць, найбольш поўныя звесткі аб колькасці жыхароў змяшчаюцца не ў тых зводках, што складаліся на момант заканчэння рэвізіі, а ў тых, што меліся напярэдадні наступнай.
Але ж апублікаваныя дадзеныя аб рэвізіях на Беларусі якраз і змяшчаюць у большасці выпадкаў вынікі, атрыманыя адразу пасля заканчэння рэвізіі, гэта значыць вельмі няпоўныя. Расійскі ўрад двойчы
(у 1799 і 1808 гг.) выдаваў указы аб дадатковай падачы рэвізскіх казак. У 1809 г. быў выдадзены ўказ сената, які вызначыў пакаранне яўрэям, што ўхіляліся ад перапісу (яны высяляліся ва ўкраінскія губерні з забаронай сяліцца ў гарадах і з правам займацца толькі земляробствам). Гэта было выклікана тым, што многія бяднейшыя жыхары горада, у тым ліку яўрэі, ухіляліся ад перапісу, каб не плаціць падаткі (чаму садзейнiчала iснаванне кагалу, бо менавiта ён выступаў у якасці прадстаўнічай арганізацыі перад царскімі адміністрацыйнымі органамі. Кагал нёс адказнасць за выплату агульнай сумы падаткаў, якая залежала ад агульнай колькасці членаў гарадскога грамадства).
VІ рэвізія была праведзена ў другой палове 1811 г. Зборам рэвізскіх казак займалiся павятовыя рэвізскія камісіі. Рэвізскія казкі аб купцах і мяшчанах павінны былі падаваць гарадскі галава і старасты, а дзе такіх не было - магістраты ці ратушы. Рэвізія праводзілася ў вялікай спешцы. Былі ўлічаны толькі мужчыны. Аказаліся не ўлічанымі непадатковыя саслоўі. Такім чынам, што датычыцца VI рэвізіі, то з-за вайны 1812 г. праверка прапісных па ёй амаль не праводзілася і мы маем толькі самыя прыблізныя звесткі. На думку М. М. Улашчыка, карыстацца ёю наогул не мае сэнсу. У той жа час VII рэвізія была праведзена ва ўмовах умацавання расійскага дзяржаўнага апарату і яе дадзеныя значна больш дакладныя. Таму параўнанне звестак VI і VII рэвізій на Беларусі немэтазгодна.
Увогуле вывучэнне дадзеных рэвізій неабходна праводзіць з іх удакладненнем (асабліва па непадатковых саслоўях). Для гэтага можна выкарыстаць матэрыялы царкоўнага ўліку насельніцтва. Найперш неабходна адзначыць бягучыя запісы духавенства ў метрычных кнігах і штогадовых кліравых ведамасцях.
ЛIТАРАТУРА
1. Анiшчанка Я.К. Камеральнае апiсанне - крынiца па сацыяльна-эканамiчнай гiсто-рыi Усходняй Беларусi (1772 - 1774) // Весцi АН БССР. Серыя грамад. навук. 2008. № 3.
2. Улащик Н. Н. Введение обязательных инвентарей в Белоруссии и Литве // Ежегодник по аграрной истории Восточной Европы. Таллин, 2001.
Подобные документы
Актавыя матэрыялы Х–ХІІІ ст.. Першыя мiжнародныя пагадненнi – дагаворы Русi з Вiзантыяй. Матэрыялы перыяду ВКЛ (сярэдзіна ХІV–XVIII ст.). Перыяд станаўлення Вялiкага княства Лiтоўскага. Методыка аналiзу актавага матэрыялу. Аналiз знешнiх прыкмет.
реферат [21,7 K], добавлен 25.11.2008Межславянския супярэчнасці ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе другой паловы XVI - першай чвэрці XVII ст. Руска-польска-ўкраінскія адносіны. Украінская нацыянальная рэвалюцыя. Колонизаторская палітыка Расійскай імперыі на ўкраінскіх і беларускіх землях.
дипломная работа [97,2 K], добавлен 28.05.2012Абставіны эканамічнага і палітычнага жыцця Беларусі, іх уплыў на аграрную палітыку ўрада ў заходніх губерніях. Сацыяльна-эканамічнае палажэнне дзяржаўных сялян Беларусі да канца 30-х г. XIX в. Падрыхтоўка і правядзенне рэформы дзяржаўнай вёскі ў Беларусі.
курсовая работа [91,8 K], добавлен 17.02.2015Апісанне перадумоў і вынікаў дынастычнай барацьбы другой паловы 70 - першай паловы 80-х гг. XIV стагоддзя. Сутнасць "рускай праблемы". Прыход да ўлады ў Вялікім княстве Літоўскім Альгердавіча, вызначэнне асноўных напрамкаў яго ўнутранай палітыкі.
реферат [24,9 K], добавлен 17.12.2010Утварэнне Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны XVII - пачатка XVIII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI - першай палове XVII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII-XVIII ст. Эканамічны ўздым на Беларусі ў XVIII ст.
курсовая работа [96,9 K], добавлен 21.01.2011Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў першай палове XIX стагоддзі. Дзяржаўныя сяляне - адмысловае саслоўе ў XVIII - першай палове XIX стагоддзі ў Расіі. Галіновая структура прамысловасці Беларусі. Працэс акцыяніравання прадпрыемстваў.
реферат [29,3 K], добавлен 18.05.2010Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я г., спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Прамысловасць Беларусі ў 60 г., гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі. Развіццё сацыяльнай сферы. Супярэчнасці развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў 70-80 гг.
реферат [32,7 K], добавлен 19.01.2011Асноўныя рысы і перыядызацыя феадальнага спосабу вытворчасці. Гаспадарчае развіццё княстваў, зямель і гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў IX — першай палове XIII ст.: земляробства, бортніцтва, хатнія промыслы. Эканамічныя прычыны феадальнай раздробленасці.
реферат [35,5 K], добавлен 21.01.2011Тыпы i вiды заканадаўчых дакументаў канца XVIII–пачатку XX ст. Закон, як асобная разнавiднасць заканадаўчых актаў. Разнавiднасцямi заканадаўчых дакументаў з'яўлялiся iнструкцыi, настаўленнi i наказы. Публiкацыi дакументаў заканадаўства Расiйскай iмперыi.
реферат [23,1 K], добавлен 30.11.2008Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
реферат [53,7 K], добавлен 19.12.2010