Гарады і мястэчкі Беларусі

Асаблівасці узнікненне гарадоў Беларусі. Стан развіцця гораду Полацк, які служыў феадалу як адміністрацыйна-палітычны цэнтр, абарончы апорны пункт. Прыняцця магдэбурскага права, аналіз органаў самакіравання, развіццё культуры. Прычыны заняпад гарадоў.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 27.07.2012
Размер файла 59,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

"Гарады і мястэчкі Беларусі"

Насельніцтва гарадоў у ХIV - XVI стст.

У ХIV - XVI стст. На Беларусі ішоў інтэнсіўны працэс урбанізацыі грамадства. Калі да 1500 г. крыніцы змяшчаюць звесткі аб 83 гарадах Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага, то з 1500 па 1600 г. налічваецца 530 гарадскіх пасяленняў.

Насельніцтва гарадоў фарміравалася за кошт беглых сялян, а таксама з рамеснікаў, пераселеных феадаламі ў горад. Сярод жыхароў гарадоў каля 80% былі беларусы. Тут жылі таксама рускія, украінцы, літоўцы, палякі, яўрэі, немцы, татары. Большую частку насельніцтва складалі рамеснікі і гандляры. Яны называліся мяшчанамі. Акрамя іх у гарадах мелася вялікая колькасць гарадскіх нізоў (плебса). Гарадзкія нізы (плебс) - "людныя людзі" і "гульцяі" - у горадзе выконвалі камунальныя работы, служылі пры дамах багатай гарацкой вярхушкі. Былі і жабракі-найміты. Насельніцтва ў гарадах і мястэчках займалася і сельскай гаспадаркай, забяспечваючы сябе ўсім неабходным.

Беларускі горад феадальнай эпохі ў сваёй большасці ўяўляў невялікае паселішча, якое налічвала ад 1,5 да 3 тысяч жыхароў. Горад з насельніцтвам у 10 і болей тысяч складаў рэдкае выключэнне. Прыгонніцкая прыкаванасць селяніна да феадальнага маёнтка была асноўнай перашкодай на шляху росту гарадскога насельніцтва. Грамата вялікага князя літоўскага Казіміра 1444 г. вылучала ва ўсёй дзяржаве 15 “лепшых” гарадоў. У іх ліку былі названы Берасце, Віцебск, Гародня, Драгічын, Менск, Наваградак, Полацк, Слуцк. Важным крытэрыем эканамічнай ролі гарадоў быў памер падатку, які ішоў у дзяржаўную казну.

Стан развіцця гораду

Сярод усіх беларускіх гарадоў таго часу сваім вядучым значэннем у гаспадарчым, палітычным і культурным жыцці грамадства вызначаўся Полацк. Аб ім самі палачане, як сведчыць грамата полацкага ваяводы 1476 г., з гонарам заяўлялі, што іх горад “места славутае”, нічым не саступае сталіцы ВКЛ - Вільні.

Але ўсё ж асноўная частка беларускіх гарадскіх паселішч заставалася ў становішчы паўаграрным, паўгандлёвым з невялікай колькасцю рамеснікаў. Такім узроўнем характарызавалась жыццё ва ўмовах феадалізацыі бадай усіх еўрапейскіх краін. Прычынай таго былі абмежаваныя магчымасці развіцця таварна-грашовых адносін. Разам з развіццём фальварачнай сістэмы арганізацыі сельскай гаспадаркі павялічвалася зацікаўленасць феадалаў, асабліва буйных землеўладальнікаў, у гандлёвых сувязях. Сродкам яе задавальнення стала стварэнне ў межах свайго ўладання горада ці мястэчка з рынкам, дзе ўладальнік, а таксама і яго падданыя, прадавалі прадукты сваёй гаспадаркі і набывалі для сябе неабходныя рэчы. Выдзяляюцца дзве групы гарадоў - дзяржаўныя (вялікакняжацкія) і прыватнаўласніцкія.

Горад служыў феадалу не толькі як рынак, які забяспечваў грашовы даход, але таксама як адміністрацыйна-палітычны цэнтр, абарончы апорны пункт.

гарад беларусь магдэбурскіў право

Гарадское рамяство

Існаванне горада ў якасці самастойнага сацыяльна-эканамічнага фактару феадальнага грамадства і цэнтра развіцця культуры стала магчымым дзякуючы ператварэнню яго ў цэнтр рамяства і гандлю. Дакументы XVI ст. вылучаюць у якасці цэнтраў разнастайнай рамеснай вытворчасці Берасце, Гародню, Слуцк, Менск, Полацк, Магілёў, Пінск. У кожным з гэтых гарадоў рамяство было прадстаўлена некалькімі дзесяткамі прафесій. У меншых гарадах - Нясвіжы, Копысі, Шклове, Клецку ды іншых - рамяством было занята ад некалькіх дзесяткаў майстроў да 200 і больш.

Да другой паловы XVI ст. у буйных гарадах рамяством займалася большасць жыхароў. На Беларусі было вядома больш за 100 рамесніцкіх спецыяльнасцей. Высокага ўзроўню дасягнула ювелірная справа. Значную ролю адыгрывала апрацоўка металу. Беларускія рамеснікі займаліся таксама апрацоўкай дрэва, касцей, каменя. Асабліва славіліся беларускія майстры-гарбары. Юхт, замша, саф ян і іншыя вырабы карысталіся вялікім попытам у Польшчы і гарадах Прыбалтыкі, куды вывозіліся гэтыя вырабы цэлымі партыямі. Высокім узроўнем развіцця вызначалася і шклаварнае рамяство.

Рамеснікі адной спецыяльнасці былі аб яднаны ў цэхі. Яны ствараліся з мэтай абароны грамадскіх, палітычных і маёмасных правоў горада. Гэта былі своеасаблівыя манапалізаваныя структуры, якія дапамагалі рамеснікам пазбегнуць канкурэнцыі, а таксама засцерагчы мясцовы гарадскі рынак ад вырабаў іншагародніх і іншаземных рамеснікаў. Цэх уяўляў сабой не толькі вытворчую кааперацыю, але і вайсковую адзінку. Падчас ваенных дзеянняў цэхі пераўтвараліся ў вайсковыя атрады, якія абаранялі горад і крэпасць, займаючы раней акрэсленае для кожнага цэха месца дыслакацыі.

Карпарацыі рамеснікаў у гарадах Беларусі існавалі ўжо ў першай палове XVI ст. пад сваімі мясцовымі назвамі: сотні ў Гародні, брацтвы Ў Полацку, Менску, староствы - у Магілёве. Да канца XVI ст. усюды замацавалася назва “цэх”.

Гарадское рамяство абслугоўвала ў гарадах Беларусі разнастайныя патрэбы ўсіх слаёў насельніцтва, фарміравала ўнітарны рынак. Вырабы з адных гарадоў прадаваліся купцамі на рынках іншых гарадоў, вывозіліся за мяжу. Цэхі садзейнічалі замацаванню ўнутранага рынку за мясцовай вытворчасцю, паколькі мелі сваю манаполію на гарадскім рынку. Аднак развіццё рамяства тармазілася перш за ўсё з-за таго, што колькасць рамеснікаў павялічвалася вельмі марудна, паколькі сельскі рамеснік, прывязаны да феадальнага маёнтка ланцугамі прыгоннай залежнасці, не меў магчымасці перасяліцца ў горад. Не мог ён разлічваць і на свабодны продажсваіх вырабаў там, дзе існавалі цэхі. У такіх умовах усё эканамічнае жыццё горада надоўга застывала на аднолькавым узроўні.

Гандлёвая дзейнасць

Рамесная вытворчасць актыёна садзейнічала развіццю гандлёвай дзейнасці гарадоў. Цэнтральнай фігурай у гандлі быў гараджанін - купец. Гандлёвая частка гарадскога насельніцтва была прадстаўлена некалькімі групамі. Яе багатыя вярхі складывалі купцы, якія займаліся замежным гандлем, - “госці”. Беларускі “госць” садзейнічаў ганлёвым сувязям гарадоў Вялікага княжества Літоўскага з Масквою, Ноўгарадам, Псковам, Цверру, Рязанню.

Сярод беларускіх купцоў вядучае месца займалі палачане і магілёўцы. Піскія, мозрскія, тураўскія “госці” былі цесна звязаны з кіевам, Львовам, рабілі паездкі ў Ясы, гарады Венгрыі, звязваючы тым самым Заходнюю Еўропу з усходнім светам.

Шырокае развіццё атрымаў унутраны гандаль, аб чым сведчаць шляхі, што звязвалі многія гарады і мястэчкі. Мясцовы гандаль стаў спецыяльнасцю часткі купецтва. Адной з яе назваў была “прасол”, часта ужываўся тэрмін “купец”. Прасол купляў тавар у адным горадзе і меў магчымасць яго прадаць у другім горадзе ці мястэчку.

Купцы гандлявалі таксама ў крамах. Склалася асобная праслойка тых, для каго гэта было асноўным і пастаянным заняткам.

Крыніцы ўпамінаюць купецкія цэхі ў Магілёве, Пінску, Слуцку, Шклове, Менску.

Прадпасылкі прыняцця магдэбурскага права

Развіццё беларускага горада як цэнтра разнастайнага эканамічнага жыцця праходзіла ў складанай палітычнай і ваеннай абстаноўцы. Вялізарныя разбурэнні прыносілі гарадам напады орд крымскіх татар у канцы XV - пачатку XVI ст., пагранічныя войны Вялікага княства Литоўскага з Маскоўскай дзяржавай. Азначаны час характарызаваўся таксама разрастаннем феадальных усобіц, шляхецкага разбою и самавольства. Яны наносілі значную шкоду гандлёвым сувязям. Адной з форм супрациўлення гараджан феадальнаму самавольсву служылі скаргі гарадоў. Вярхоўная ўлада выдавала па гэтых скаргах вярдыкты, у якіх асуджала і забараняла беззаконнасць. Але ўсё заставалася па-ранейшаму. З гэтымі вялікакняжацкімі пастановамі ніхто не лічыўся, а больш рашучыя меры ўрад не прымаў.

Патрэбнасць у абароне горада і гараджан ад феадальнага самавольства, саслоўна-карпарацыйны лад феадальнага грамадства наогул спарадзілі імкненне гараджан да самакіравання саслоўнай арганізацыі, саслоўных гарантый. Першароднае значэнне мела права на самакіраванне. Яно дазваляла ператварыць горад у імунітэтную вобласць, якая мела ўласныя органы ўлады, замацаваць прынцып уласнай свабоды гараджаніна. Толькі так гараджанін меў магчымасць абараніць сябе ад прыгонніцкай няволі, якая панавала за гарадскою сцяной. Гэтае права гарадам павінна была даць вярхоўная ўлада. Зацікаўленая ў дзейнасці гарадоў, якія давалі немалы прыбытак у дзяржаўную казну, яна пайшла ім насустрач.

Азначэнне магдэбурскага права

Дакументам, які абумаўліваў стварэнне ў тым, альбо іншым горадзе органаў самакіравання, быў прывілей на магдэбурскіе правы. Гэта быў поўны комплекс правоў і абавязкаў мяшчанаў у дачыненні як да вярхоўнай улады, так і да іншых саслоўяў тагачаснага грамадства. Першым местам, якое атрымала такія правы, было ўсходненямецкае места Магдэбург ( XIII ст.). Адсюль і пайшла назва “магдэбурскае” ці немецкае права.

Наданне магдэбурскіх правоў абумоўлівала якасна новае становішча паселішча ў сацыяльнай іерархіі, адрознівала і вылучала яго з навакольных населеных пунктаў. Адпаведна са Статутамі Вялікага княства Літоўскага кожны мешчанін магдэбурскага горада мог на роўных прыцягнуць за адказнасці прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя. Гэта пераканаўчае сведчанне асобага статусу жыхароў магдэбурскіх паселішчаў. Ён не распаўсюджваўся на іншых мяшчан - жыхароў немагдэбурскіх месцаў і мястэчкаў.

З атрыманнем прывілея на самакіраванне само места ставало аўтаномнай юрыдычнай адзінкай у дзяржаве. Вялікія князі такім чынам імкнуліся стварыць у гарадах адзіны прававы парадак, каб ліквідаваць нязручнасць адначасовага існавання права рускага, нямецкага і польскага, а з другога боку, каб прыцягнуць у гарады гандлёвае насельніцтва.

Першым на Беларусі местам, якое атрымала магдэбурскае права, было Бярэсце. Кароль польскі, вялікі князь літоўскі Ўладзіслаў - Ягайла падпісаў 15 жніўня 1390 г. адпаведны прывілей, другім - Гародна (1391).

Магдэбургскае права атрымалі на Віцебшчыне - Полацк (1498), Браслаў (1500), Дзісна (1569), Сураж (1576), Ула (1577), Віцебск (1597), Друя (1619), Орша (1920), Бешанковічы (1634), Косарава (1648), Ушачы (1758). Залатым векам вольных беларускіх гарадоў з яўляецца другая палова XVI і першая палова XVII стагоддзяў. У гэты перыяд кончаткова фарміруецца структура кіравання магдэбурскім горадам, афармляюцца яго атрібуты - пячатка і герб.

Прывілеі для гарадоў і мястэчак

Знешне прывілей на магдэбурскія правы ў яўляў сабой аркуш пергамена памерам ад 20 - 70 см у вышыню і ад 30 да 100 см у шырыню, на якім пісаўся тэкст, дзе агаварваліся дараваныя гораду ільготу, правы і абавязкі. У цэнтры падаваўся малюнак герба.

Пачынаўся прывілей з імя і тытула таго правіцеля, які надаваў яго, подпісам караля - вялікага князя і пісара канцэлярыі і замацоўваўся, часцей, пячаткай Вялікага княства Літоўскага з выявай герба Пагоні.

Акт надання гораду магдэбурскіх правоў фіксаваўся на асобым аркушы (прывілеі) і падлягаў да выдання мескім уладам і захоўваўся ў адпаведных службовых асобаў. Такі самы тэкст заносіўся ў кнігі дзяржаўнага архіва, які называўся Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Акрамя таго, адпаведна з тагачасным заканадаўствам, кожны дакумент набываў юрыдычную моц і “права вечнасці”, калі ён на працягу паўгоддзя або году быў унесены ў актавыя кнігі земскага суда адпаведнага павету. Такая трайная фіксацыя дакумента забяспевала найбольш аптымальныя магчымасці для яго захавання ад вогнішчаў вайны, зламыснікаў і іншых надзвычайных здарэнняў.

Увогуле правамі надання самакіравання для гарадоў валодала толькі першая асоба ў дзяржаве, але здараліся выпадкі, калі буйныя магнаты (якія былі гаспадарамі такіх маёнткаў і сродкаў, што маглі спрачацца з каралём) таксама надавалі прывілеі местам у сваіх прыватных валоданнях. Часта прывілей зацвярджаўся на Сейме і нават для прыватніцкіх мест падпісваўся, як правіла, каралём - вялікім князем.

Прывілеі былі двух відаў: першапачатковы (фундацыйны) і канфірмацыйны (пацвярджальны). За некалькі стагодзяў карыстання правамі самакіравання у некаторых беларускіх гарадах (Гародня, Віцебск і іншыя) скапілася столькі прывілеяў, што яны складалі цэлыя кнігі. У сярэднім кожны магдэбурскі горад на Беларусі меў ад пяці да трынаццаці асноўных і канфірмацыйных прывілеяў.

Нямецккае права, якое давалася гарадам, не было аднолькавае паводле свайго значэння. Буйныя гарады атрымлівалі так званыя вялікія прывілеі. Гэтымі прывілеямі гарадам дазвалялася рабіць у горадзе ратушу, мець магазіны і латкі, адкрываць фабрыкі, загадваць вагамі і мерамі, наладжваць васкабойнідля адлівання воску і прыкладаць пячаці на воск. Які прадаваўся, будаваць млыны, лазні, нарэшце, ім часта давалася права безакцызнага вінакурэння і даваліся прывілеі на правядзенне кірмашоў. Такім чынам, у распараджэнне гарадской абшчыны перадавалася гарадская гаспадарка, рэгуляванне гандлю і прамысловасці ў горадзе.

Да горада прыпісваліся пазагарадскія землі для рыбнай лоўлі, сенажацяў, што таксама складала крыніцы гарадской гаспадаркі. Скарб абкладаў гарады агульнай сумай, прычым развёрстка дзяржаўных падаткаў праводзілася ўжо органамі самакіравання.

Дробныя гарадскія пасяленні-мястэчкі, частка якіх ператварылася з сёл, атрымлівалі дробныя прывілеі. У XVI ст. асабліва заходняя частка Беларусі пакрылася масай мястэчак з нямецкім правам.

Звычайна бывала так. Знаходзіўся прадпрымальны чалавек, які дамогся прывілеі на “асаду” новага мястэчка. Новая асада атрымлівала льготы на некалькі гадоў ад пачаткаў, права на кірмашы і на некаторыя гаспадарчыя крыніцы і, вядома, права на суд. Прадпрымальнік склікаў насельніцтва, уладкоўваў яго і заводзіў новыя парадкі. Пад уплывам ільгот насельніцтва ахвотна сыходзілася. Такія мястэчкі былі напаўгандлёвымі, напаўземляробчымі паселішчамі, таму што ім адводзілася шмат зямлі для развіцця земляробства. Вядома, гэтыя мястэчкі атрымлівалі менш правоў і ў значнай ступені знаходзіліся пад кіраўніцтвам войта.

Горад меў права абкладання ўсіх крыніц сваёй гаспадаркі. Ўн меў сваю казну, у якой сканцэнтроўваліся гарадскія даходы.часам буйным гарадам, асабліва Вільні, дараваліся і льготы па плацяжы мытных пошлінпа-за межамі гарадской тэрыторыі.

Горад зусім выдзяляўся з уладання велікакняжацкай адміністрацыі і атрымліваў права абшчыннага кіравання і суда. гарадскі

Сведчаннем юрыдычнай правадзейнасці і сімвалам мескага самакіравання былі пячатка і герб. Атрыманне герба, які сведчаў аб непадлегласці горада княжацкім і каралеўскім ураднікам, была вельмі важнай падзеяй у жыцці ўсяго горада.

Гарадскія пячаткі адлюстроўвалі праз форму шчыта і стыль выканання выяваў паступовую змену мастацкіх стыляў рэнесансу, барока, ракако, классіцызму. Прычым пячаткі буйных культурных цэнтраў Беларусі (Бярэсця, Вільні, Віцебска, Гародні, Нясвіжа, Полацка, Слуцка і інш) не саступаюць лепшым узорам тагачаснага еўрапейскага мастацтва.

Узнікненне і існаванне на нашых землях інстытуту мескай геральдыкі з яўляецца сведчаннем глубокіх культурных, эканамічных і палітычных стасункаў і развіцця ўсяго гістарычнага працэсу ў рэчышчы агульнаеўрапейскай цывілізацыі.

Па свайму зместу прывілей складаўся з асноўных частак і гарантаваў дзейнасць органаў самкіравання ў наступных сферах:

1. Стварэнне, функцыянаванне размеркаванне паўнамоцтв органаў улады, наданне ім юрыдычных правоў і атрыбутаў самакіравання.

2. Гандлёвыя ільготы жыхарам упрывіліяваных местаў:

вызваленне ад мыта за права правозу тавараў праз межы як унутрыдзяржаўныя, так і знадворныя;

забарона купцам з іншых местаў гандлю ў раздроб і ўстанавленне таргоў і кірмашоў;

стварэнне "складаў" - гэта значыць абавязковы продаж у месце тавараў, якія прывозіліся з-за мяжы.

3. Развіццё рамеснай вытворчасці.

Стварэнне і функцыянаванне органаў самакіравання

У "дамайдэборскі" перыяд у кожным месце існавалі "канцы" (раёны), якія аб ядноўваліся толькі сваім сітуяцыйным станам а падзяляліся паміж сабой юрыдычным становішчам. Так, у адным месце маглі быць свецкія юрыздыкі - пляцы, якія належылі шляхце ітмагнатам; духоўныя - дзе знаходзіліся манастыры, цэрквы, касцёлы і г.д. Гродскія юрыздыкі - замак, чэлядзь і рамеснікі, якія абслугоўвалі яго і г.д. наданне гораду майдэборскіх правоў сцірала гэтую "шматковасць", і, у ідэале, спрыяла зліццю ўсіх гэтых фрагментаў у адзін жыццяздольны арганізм з адзінай прававой базай, аб яднаны адзінымі задачамі і мэтамі.

Кіраўніцтва горадам пераходзіла да магістрата, які складаўся з рады і лавы (суда) і знаходзіўся ў спецыяльным будынку - ратушы. Наічале магістрата стаяў войт, якога прызначаў вялікі князь літоўскі з ліку буйных феадалаў ці багатых мяшчан. Памочнік войта называўся ленвойтам. Гараджане штогод на агульным сходзе выбіралі членаў рады - райцаў. Райцы разам з войтам выбіралі членаў рады - райцаў. Райцы разам з войтам выбіралі на год двух бурмістраў, што сумесна з войтам кіравалі гараджанамі. Існавалі пасады пісара і шафараў, што займаліся зборам падаткаў.

Рада выступала ў якасці гарадскога ўрада, які вызначаў агульны напрамак развіцця гарадской гаспадаркі, назіраў за гандлем, вырабам і продажам харчовых прадуктаў, ажыццяўляў збор падаткаў, арганізоўваў выбары і справаздачу органаў самакіравання, загадваў гарадской маёмасцю, усталёўваў нормы і правілы ўнытрыгарадскога жыцця. Рада рэгулявала рамесніцкую і гандлёвую дзейнасць мяшчан, забяспечвала добраўпарадкованне горада і бяспеку жыхароў. Вінаваты ў папале, напрыклад, сам падлягаў спаленню. У падпарадкаванні рады знаходзіліся арсеналы і ўмацаванні на выпадак ваеннай небяспекі.

Магдэбурскае права прадугледжвала існаванне ў горадзе двух судоў - бурмістраўска-радзецкага і войтаўска-лаўніцкага.

Бурмістраўска-радзецкі суд разглядаў справы рамеснікаў і рамесніцкіх карпарацый, гандлёва-крэдытныя пытанні і спрэчкі па іх, справы, што былі звязаны з семейнымі адносінамі і маральнасцю. войтаўска-лаўніцкі суд - лава на чале з войтам разглядаў крымінальныя справы. Члены лавы, лаўнікі (прысяжнікі) выбіраліся магтстратам ці прызначаліся войтам з ліку найбольш карысных для горада мяшчан хрысціянскага веравызнання.

Практыкаваліся сумесныя пасяджэння, дзе разбіраліся выпадкі выступленняў супраць магістрата. хваляванні гарадскіх нізоў, непаразуменні на рэлігійнай глебе. Найвышэйшай апеляцыйнай інстанцыяй па пытаннях бурмістраўска-радзецкага і войтаўска-лаўніцкага суда з яўляўся гаспадарскі суд. існаваў таксама каптуровы суд, які дзейнічаў у час міжкаралеўя.

Паводле магдэбурскага права насельніцтва гарадоў вызвалялася ад паншчыны на карысць феадала. феадальныя павіннасці змяняліся адзіным грашовым падаткам.

Ратуша - будынак месца пасяджэнняў выбарных гарадскіх уладаў - магістрата. Колькасць членаў магістрата не была аднолькавай у розных гарадах. Найбольш буйныя гарада мелі і адпаведна большую колькасць членаў магістрату. Так, Полацк, насельніцтва якога да захону яго маскоўскімі войскамі ў 1562 годзе складала каля 100 тысяч жыхароў, меў у 1510 годзе "двадцаць і чатыры рядскіх. каторых маюць обіраті войт і бурмістры..."

З прывілеяў на вольнасці нашым гарадам можна даведацца аб тых крытэрыях, якія прад яўляліся да кандыдатаў на заняцце той альбо іншай пасады. Першае патрабаванне было на "вряд обіраті людей годных, набожных, смысльных..."

Належнасць шляхетнага стану не была абавязковай умовай, але ў прывілеях падкрэслена, каб войт быў "чоловек побожный і уумеетный". Акрамя іх у "штатным раскладзе" магістрата былі і іншыя асобы і пасады.

Ужо згаданы пісар, які прыносіў прысягу разам з іншымі членамі мескага самакіравання, мусіў быць чалавекам высокаадукаваным, які ведаў беларускую мову і пісьмо, польскую, лацінскую. Ён прысутнічаў на пасяджэннях абедзвюх калегій, запісваў і ўносіў у мескія магістрацкія кнігі (актавыя, паточныя, дэкрэтовыя і інш.) справы. Выдаваў выпісы з выракаў - рашэнняў, копіі іншых дакументаў, якія падпісваў разам з войтам ці бурмістрам.

Полецаі, якія назіралі за парадкам у месте і былі адказныя за выкананне правілаў гандлю; спаўнялі функцыі санэпідстанцыі - аглядалі ўсе харчовыя прадукты, якія прывозіліся ў места; збіралі падатак на карысць майдэборыі і "горада" - замка, сачылі за выкананнем правілаў пажарнай бяспекі, разбіралі бытавыя сваркі паміж жыхарамі, каралі за дробязныя ўчынкі.

Шафары - чатыры, шэсць асобаў, асноўнай функцыяй якіх была праверка правільнасці тратаў і даходаў места. Гэтая "кантрольна-рэвізійная служба абіралася наступным чынам: палова іх абіралася непасрэдна магістратам, другая - тым жа магістратам з васьмі - дванаццаці кандыдатаў. якія былі вылучаны паспольствам мескім.

Знаходжанне на пасадзе бурмістра не працягвалася больш аднога года. Тэрміны паўнаоцтваў радзецкай калегіі маглі працягвацца ад году да трох. Прыкладна на такі ж тэрмін абіраліся і "прысяжныя" - лаўнікі. Пасада войта магла быць як пажыццёвай, так і абмежаванай пэўным тэрмінам.

Суд кіраваўся магдэбургскімі ўзаконеннямі, або т.зв. Саксонскім зярцалам. Гэта было суровае сярэдневяковае права, у якім пераважалі розныя віды пакарання смерцю: павешанне, пасаджэнне на кол, утапленне ў вадзе, чацвертаванне і розныя членашкодніцкія пакаранні.

Вядома, гарадскі суд пашыраўся толькі на членаў гарадскога грамадства, г.зн. на мяшчан ва ўласным сэнсе. Справы шляхты разглядаў каронны суд. Справы мяшчан з сялянамі разглядаліся ў асобным судзе, у якім прысутнічалі гарадскія прадстаўнікі і суддзі прыватнага землеўладальніка або вялікага князя.

Сярэдневяковае права наогул строга адрознівала, якому суду падлягае тая ці іншая асоба, г.зн. прыналежнасць гэтай асобы да адпаведнай юрысдыкцыі. Такім чынам, у вялікіх гарадах існаваў шэраг судовых устаноў, з якіх кожная судзіла падведамных ёй асоб. Гэта вяло да немалых нязручнасцей і да пастаянных спрэчак аб мяжы суда той або іншай юрысдыкцыі. Напрыклад, у Вільні, акрамя юрысдыкцыі магістрата і ваяводы, былі яшчэ юрысдыкцыі каталіцкага біскупа, уніяцкага мітрапаліта, езуіцкага капітула, віленскай акадэміі і некаторыя іншыя, якіх было некалькі дзесяткаў. Усе гэтыя юрысдыкцыі канкурыравалі паміж сабой, што стварала толькі большую зручнасць для злачынцаў.

Цэхавы лад

Важнай асаблівасцю жыцця горада з нямецкім правам быў цэхавы лад яго рамеснага насельніцтва. Цэхі прыўнесены да нас з захаду і прыйшлі з нямецкім правам. Сутнасць цэхавага ладу заключаецца ў тым, што прадстаўнікі кожнага рамяства ўтвараюць асобнае рамеснае таварыства - цэхавае брацтва, якое мае агульны сход для вырашэння спраў, выбірае цэхавую адміністрацыю, мае пэўнага роду прэрагатывы прафесійнага суда. Цэхавае брацтва атрымлівалі звычайна вялікакняжацкія прывілей, а Віленскі магістрат, паводле закону 1552 г., меў права сваёй уладай зацвярджаць статуты цэхавых таварыстваў. Цэхавыя статуты даволі аднастайныя. Цэхавае брацтва абавязаецца выконваць усе распараджэнні магістрата. Яно абавязана мець свій сцяг, харугву і браць з ёй удзел у працэсіях рэлігійных, свецкіх і пахавальных. Кожны цэх мае свій алтар у якім-небудзь храме. Брацтва мае свій асобны дом, які служыць для братчыкаў клубам і месцам выканання дзейнасці іх адміністрацыі. Яны маюць свае даходы, сваю скрынку, выбіраць сваіх старшынь, якія маюць шырокае права прафесійнага нагляду за працай.

Братчыкі, што належалі да цэха, падзяляюцца на вучняў, таварышаў, або чаляднікаў, і майстроў. Уласна, толькі майстры карыстаюцца ўсімі прэрагатывамі цэхавага жыцця. Вучні і нават таварышы знаходзяцца ў строгім падначаленні ў тых майстроў, у якіх яны працуюць. Званне майстра давалася, ва ўсякім выпадку, толькі пасля выканання пробнай работы.

Галоўны інтарэс цэха быў у тым, што толькі майстры, якія уваходзілі у цэх, мелі права вырабляць прадукты гэтага рамяства або займацца пэўнай прафесіяй. Брацтва сурова сачыла за тым, каб ніхто ў горадзе, хто не ўваходзіць у брацтва (такіх пагардліва называлі “партачамі”), не займаўся іх рамяством, каб на гарадскім рынку не паяўляліся вырабы, якія не з яўляюцца прадметам работы брацтва. Часам на гэтай глебе ўзнікала барацьба паміж брацтвамі, блізкімі паводле свайго рамяства або прафесіі. Барацьба мела часта бязлітасны характар. Брацтва віленскіх пераплётчыкаў выклапатавала сабе прывілею арыгінальнага роду: спальваць усе дысідэнцкія і юрыдычныя кнігі, пры гэтым загінула шмат і праваслаўных кніг, таму што ў брацтве пераважалі католікі.

Цэхі мелі свій сэнс у эпоху ранняга сярэднявечча, калі цэхавы лад спрыяў паляпшэнню якасці рамяства, робячы яго больш выгадным, і калі галоўнымі задачамі цэха быў нагляд за якасцю рамяства. Але з цягам часу манапольныя правы цэхаў сталі ўкодна адбівацца на развіцці рамяства, таму што цэхі замыкаліся ў невялікае кола людзей для падняцця цэн на прадукты. Гэта прыводзіла да барацьбы.

Развіццё культуры ў гарадах

У XV - XVI стст. На Беларусі склаліся пэўныя перадумовы для развіцця культуры. Гарады сталі цэнтрамі ажыўленай грамадска-палітычнай дзейнасці, пашырыліся іх узаемасувязі з краінамі Заходняй і цэнтральнай Еўропы. Інтэнсіўна развіваліся кнігадрукаванне, адукацыя, шырылая цікавасць да культурных каштоўнасцяў антычнасці. У асяроддзі гараджан і шляхты распаўсюджваліся ідэі Рэфармацыі і гуманізму, мецэнацтва. Даволі хутка ішоў працэс станаўлення беларускай мовы і пашырэння пісьменнасці. Да 1696 г. беларуская мова выконвала ролю дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім. На ёй былі створаны выдатныя помнікі грамадска-прававой думкі - Статуты Вялікага Княства Літоўскага (1529, 1566, 1588), накіраваныя на ўмацаванне дзяржаўна-юрыдычнага суверэнітэту краіны.

Францыск Скарына (каля 1490 - каля 1551) - вучоны, пісьменнік, перакладчык, гуманіст і асветнік. Ён аказаў значнае ўздзеянне на развіццё беларускай культуры, даў беларускаму народу кнігу на яго роднай мове. У Празе на працягу 1517 - 1519 г.г. Ф.Скарына надрукаваў 23 кнігі Бібліі, а ў Вільні заснаваў друкарню, дзе выпусціў “Малую падарожную кніжку” (1522) і “Апостал” (1525).

Заснаванне на Беларусі кнігадрукавання адкрыла небывалыя магчымасці для развіцця асветы, навукі і культуры.

У скарбніцу еўрапейскай культуры ўвайшла літаратурная спадчына беларускага паэта-гуманіста Міколы Гусоўскага (1470? - каля 1533). Пяру Гусоўскага належаць тры паэмы, больш за 10 вершаў, але гімнам Бацькаўшчыне, паэмай жыцця стала “Песня пра зубра”, якую ён напісаў у 1522 г. у Рыме на лацінскай мове. Пясняр прыроды, працы і свабоднага чалавека, паэт выказаў гарачую любоў да роднай зямлі.

Першая на сучаснай тэрыторыі Беларусі друкарня пачала дзейнічаць у 1550 - 0570 г.г. ў Бярэсце пад апекай канцлера Вялікага Княства Літоўскага Мікалая Радзівіла Чорнага. Першая кірылічная кніга ў межах сучаснай Беларусі была надрукавана ў нясвіжы (1562). У XVI ст. друкарні існавалі і ў іншых мястэчках Беларусі: Заблудаве, Лоску, Цяпіне.

Традыцыі Ф.Скарыны і М.Гусоўскага працягвалі выдатныя пісьменнікі-гуманісты сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Лявонцій Карповіч, Мялецій Сматрыцкі, Лаўрэнцій Зізаній, якія выступалі супраць нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту, прызнавалі індывідуальны розум асноўнай крыніцай пазнання.

Ужо у XVII ст. многія гарады ідуць да заняпаду, а ў XVIII ст. адзначаецца эпоха моцнага заняпаду гарадскога ладу. Гэта звязана з агульным заняпадам беларускага гандлю, а яшчэ больш з адміністрацыйным развалам усёй дзяржавы. Валоданне прывілеямі страціла усялякі сэнс з-за поўнай слабасцівелікакняжацкай улады: ваяводы, знакамітыя паны, епіскапы каталіцкія і ўніяцкія парушалі гарадскіе прывілеі. Гарады пачыналі працэсы, якія цягнуліся часам шмат дзесяцігоддзяў і не мелі ніякіх вынікаў. Рэлігійная варожасць і барацьба таксама адыгралі немалую ролю ў гэтым развале гарадоў.

Магдэбургскае права ў Віцебску

У эканамічным жыцці Віцебска з часоў яго заснавання значную ролю адыгрываў гандаль.

У канцы сярэдневякоўя гандаль усё больш і больш становіцца залежным ад княскіх намеснікаў і ваявод, якія абкладалі купцоў рознымі паборамі і штрафамі. Ад намеснікаў не адставалі і ваяводскія ўраднікі. Яны вымагалі розныя даплаты з усякага тавару - "ад солі, і ад селядцоў, і ад мёду". Шматлікія зборы былі скасаваны толькі з атрыманнем Віцескам Мандэбурскага права (1597), па якому купецтву давалася шмат ільгот.

Магдэбурскае права садзейнічала ажыўленню гандлю ў Віцебску. З розных гарадоў сюды прывозілі ўсялякія тавары, асабліва водным шляхам у перыяд навігацыі.

Вываз, як правіла, перавышаў увоз. У Рыгу, напрыклад, адпраўлялі паташ, лес, пшаніцу, ячмень, ільнасемя, гарох, пяньку, пакулле, хмель; у Вільню, Магілёў і Полацк - футры, шкуры; у Мінск і лукомль - футры; у Белы - сала, селядцы і соль; у Дзісну - футры і сала.

З прыняццем у 1569 годзе Люблінскай уніі Віцебск апынуўся ў складзе Польска-Літоўскай дзяржавы - Рэчы паспалітай. Пануючае становішча на беларускіх землях займаюць польскія магнаты і мясцовыя феадалы, якія перайшлі ў каталіцкую веру.

Бязлітаснымі здзекамі з жыхароў Віцебска асабліва вызначыўся епіскам Іёсафат Кунцэвіч. Ён прыгнятаў насельніцтва непамернымі падаткамі і паборамі. Пасля забойства віцяблянамі ў 1623 годзе Полацкага ўніяцкага архіепіскапа Язафата Кунцэвіча Віцебск быў пазбаўлены магдэбурскага права. У 1641 годзе Віцебску было вернута Магдэбурскае права.

У прывілеі Віцебска 1597 года было запісана: "Герб надаем месту нашому Віцебскому, в блекітном полю образ спаса Збавіцеля нашого, і прітом зараз трохі ніжей меч голый червоны..." (гл. малюнкі)

Адмена магдэбурскага права

Магдэбурскае права дало гарадам высокаарганізованную сістэму самакіравання. Дзеянне магдэбурскага права прыпынялася ў Беларусі пасля далучэння Беларусі да Расіі Ўказамі Кацярыны II: у Магілёўскай губерніі ў 1775 годзе, у Мінскай губерніі і Западнай Беларусі ў 1795 годзе. Магдэбурскае права адменена ў 1785 годзе, пасля падзелу Рэчы паспалітай.

Абагульненне

У XIV - XVI стст. выяўляюць глыбокія зрухі ў гаспадарчым жыцці, якія ўзломвалі векавыя традыцыі феадальных асноў і сведчылі аб параўнаўча высокай ступені сацыяльна-эканамічнага развіцця тагачаснай Беларусі.

Сам факт атрымання горадам магдэбурскага права сведчыў пра тое, што той або іншы горад пераходзіў у сваім статусе на новыя рэйкі эканамічнага і палітычнага жыцця.

Гарадскія пячаткі адлюстроўвалі праз форму шчыта і стыль выканання выяваў паступовую змену мастацкіх стыляў - рэнесансу, барока, ракако, классіцізму. Прычым пячаткі буйных культурных цэнтраў Беларусі (Бярэсце, Вільні, Віцебска, Гародні, Нясвіжа, Полацка, слуцка і інш.) не саступаюць лепшым узорам тагачаснаша еўрапейскага мастацтва.

Увогуле атрыманне герба, які сведчаў аб непадлегласці горада княжацкім і каралеўскім ураднікам, была вельмі важнай падзеяй у жыцці ўсяго горада.

Гарадское жыццё з усімі яго цяжкасцямі, канфліктамі аказвало ўплыў на развіццё культуры, фарміравала пошук перадавых поглядаў. Горад стаў цэнтрам адукацыі, на глебе гарадскога жыцця склаліся ідэі асветы, яно стало спрыяльным асяроддзем для станаўлення выдатных мысліцеляў таго часу - Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Мялеція Сматрыцкага і інш.

Літаратура

1. Гісторыя Беларусі. /А.Я. Абецэдарская, Л.А. Жылуновіч, П.І. Брыгадзін і інш., - Мн.: “Экаперспектыва”, 1996. - 496 с.

2. Гісторыя Беларусі: Падручнік у 2 частках. Частка 1. Ад старажытных часоў - па люты 1917 г. /Я.К. Новік, Г.С. Марцуль, І.Л. Качалаў і інш.; - Мн.: Вышэйшая школа, 2003. - 416 с.

3. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2 частках. Частка 1. /М.П. Касцюк, У.Ф. Ісаченко, Г.В. Штыхаў і інш. - Мн.: Беларусь, 1994 - 527 с.

4. Новік Я.К., Качалаў І.Л., Новік Н.Я. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў - па 2008 год. - Мн., 2009. - 430 с.

5. Славянскій мір і славянскіе культуры ў Еўропе і мір. Матэрыялы міжнароднай навукова-тэарытычнай канферэнцыі. Частка 2. - Віцебск, 2002. - 56 с.

6. Цітоў А.К. Вольныя беларускія месцы. - Мн.: БРФПДР,1999. - 36 с.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.