Вялікая айчынная вайна
Падрыхтоўка аперацыі "Баграціён". Выгнанне ворага з акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Вызвалення вёсак і гарадоў Беларусі. Этапы аперацыі "Баграціён". Вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Храналогія вызвалення галоўных гарадоў Беларусі.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | контрольная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 11.10.2012 |
Размер файла | 19,2 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
1. Падрыхтоўка аперацыі «Баграціён»
Першапачаткова савецкае камандаванне ўяўляла сабе аперацыю «Баграціён» як паўтор Курскай аперацыі, на ўзор колішняга «Кутузава» або «Румянцава», з велізным выдаткам боепрыпасаў пры адносна сціплым прасоўванні на 150-200 км. Паколькі аперацыі такога тыпу - без прарыву ў аператыўную глыбіню, з доўгімі, упартымі баямі ў ТЗА на знясільванне - патрабавалі вялікага ліку боепрыпасаў і адносна малой колькасці паліва для механізаваных частак і сціплых магутнасцяў па ўзнаўленні чыгунак, то фактычнае развіццё аперацыі заспела савецкае камандаванне знянацку.
Восенню 1943 г., пасля разгрому фашысцкіх войск пад Курскам, пачалося выгнанне ворага з акупіраванай тэрыторыі Беларусі. 23 верасня савецкія войскі вызвалілі першы раённы цэнтр Беларусі - г. Камарын, а да канца верасня выйшлі на подступы да Віцебска, Рагачова, Магілёва.
У лістападзе 1943 г. вызвалены буйны прамысловы і культурны цэнтр рэспублікі - г. Гомель, які да выгнання немцаў з Мінска стаў месцам знаходжання ўрада БССР. Усяго ў Беларусі ў выніку асенне-зімовага (1943-1944) наступлення савецкіх войск было вызвалена 40 раёнаў Магілёўскай, Віцебскай, Гомельскай і Палескай абласцей.
У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны, які характарызаваўся поўным выгнаннем акупантаў з савецкай зямлі і пачаткам вызвалення народаў Еўропы ад фашысцкай няволі. Адной з буйнейшых падзей гэтага этапа з'явілася Беларуская наступальная аперацыя, якая ўвайшла ў гісторыю пад кодавай назвай «Баграціён».
Да пачатку бітвы гітлераўцы сканцэнтравалі на лініі фронту найбольш буйную групоўку сваіх войск (група армій «Цэнтр» і на флангах часці груп «Поўнач», «Паўночная Украіна») колькасцю 1,3 млн чалавек, 9500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, 1350 самалётаў. Створаную ў Беларусі глубокаэшаланіраваную сістэму абароны, якая прыкрывала галоўныя стратэгічныя напрамкі (усходне-прускі і варшаўска-берлінскі), гітлераўцы называлі «Фатэрлянд» (Айчына), паказваючы, што тут іх армія адстойвае рубяжы самой Германіі.
Савецкае камандаванне, улічваючы важнасць і складанасць задачы, прыняло ўсе неабходныя меры для забеспячэння поспеху аперацыі па вызваленні Беларусі: на працягу красавіка - мая 1944 г. быў дэталёва распрацаваны план аперацыі «Баграціён»; праведзена ўсебаковая падрыхтоўка да наступлення - савецкія войскі былі аб'яднаныя ў чатыры фронты, забяспечаны ў дастатковай ступені тэхнікай, боепрыпасамі, гаручым, харчаваннем. Раніцай 23 чэрвеня 1944 г. пачалася бітва за поўнае вызваленне Беларусі. У наступленне перайшлі войскі 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы І.Х. Баграмян), 2-га Беларускага (Г.Ф. Захараў) і 3-га Беларускага (І.Д. Чарняхоўскі) франтоў. На другі дзень да іх далучыліся войскі 1-га Беларускага фронту (камандуючы К.К. Ракасоўскі). У аперацыі ўдзельнічалі таксама Дняпроўская ваенная флатылія, авіяцыя далёкага дзеяння і процівапаветранай абароны, першы асобны французскі добраахвотніцкі знішчальны авіяполк «Нармандыя-Нёман». Актыўны ўдзел прымалі партызанскія злучэнні. Каардынавалі дзеянні франтоў маршалы А.М. Васілеўскі і Г.К. Жукаў.
З першых жа дзён наступлення ў Беларусі, як сведчыць у сваіх успамінах маршал Г.К. Жукаў, на ўсіх напрамках разгарнуліся бязлітасныя баі на зямлі і ў паветры. 24 чэрвеня лінія абароны праціўніка была прарвана. На трэці дзень баёў войскі 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў акружылі і знішчылі Віцебскую групоўку праціўніка (Віцебскі кацёл), вызвалілі Віцебск. Войскі 2-га Беларускага фронту, фарсіраваўшы водныя перашкоды, 28 чэрвеня штурмам авалодалі Магілёвам. Тады ж была завершана ліквідацыя варожых войск, акружаных пад Бабруйскам (Бабруйскі кацёл). Гітлераўцы, пацярпеўшы паражэнні на галоўнай абароннай паласе, спрабавалі замацавацца на рубяжы Бярэзіны. Аднак іх спроба была сарвана войскамі 3-га Беларускага фронту, якія фарсіравалі Бярэзіну і 1 ліпеня вызвалілі Барысаў.
2. Этапы аперацыі «Баграціён». Вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Фашысцкае камандаванне разумела, што страціць Беларусь значыць, адкрыць Чырвонай Арміі шлях на Польшчу і Усходнюю Прусію, паставіць пад удар Германію. Таму тут была створана глыбокаэшаланіраваная абарончая сістэма «Faterland». Абарону ўтрымлівалі падраздзяленні групы армій «Цэнтр» - адна з найбольш моцных груповак, якая налічвала 63 дывізіі і 3 пяхотныя брыгады да 1200 тысяч чалавек, мела на ўзбраенні 9500 артылерыйскіх гармат і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, 1350 самалётаў. Асабліва ўмацаванымі былі Полацк, Віцебск, Орша, Магілёў, Жлобін, Бабруйск.
Беларуская аперацыя пад кодавай назвай «Баграціён» прадугледжвала нанясенне асноўных удараў па найбольш умацаваных гарадах, акружэнне і знішчэнне груповак праціўніка. У аперацыі прымалі ўдзел фарміраванні трох Беларускіх франтоў і I Прыбалтыйскага, авіяцыя дальняга дзеяння, Дняпроўская ваенная флатылія і І-я армія Войска Польскага. Агульная колькасць Чырвонай Арміі складала да 1400 тысяч чалавек, 31700 артылерыйскіх гармат і мінамётаў, 5200 танкаў і САУ, каля 5 тысяч самалётаў.
Галоўнай задачай аперацыі «Баграціён» было вызваленне Беларусі. Па характару баявых дзеянняў яе можна падзяліць на два этапы: першы - з 23 чэрвеня па 4 ліпеня, другі - з 5 ліпеня па 29 жніўня.
Да наступальнай аперацыі рыхтавалася не толькі камандаванне Чырвонай Арміі, у яе падрыхтоўцы прынялі актыўны ўдзел і партызанскія фарміраванні ўсёй Беларусі, у тым ліку і тыя, што дзейнічалі на тэрыторыі Любаншчыны. I вось наступіў доўгачаканы дзень. 23 чэрвеня пасля артпадрыхтоўкі пачалі наступленне ІІІ і II Беларускія і I Прыбалтыйскі франты, а 24 чэрвеня пачалося наступленне войскаў I Беларускага фронту. Партызанскія радысты кожны дзень прымалі весткі аб поспехах Чырвонай Арміі: 26 чэрвеня вызвалены Віцебск і Жлобін; 27 чэрвеня акружана і разгромлена віцебская групоўка праціўніка, вызвалена Орша; 28 чэрвеня - Магілёў; 29 чэрвеня - Бабруйск, акружана і разгромлена бабруйская групоўка праціўніка. Лінія фронту набліжалася да Любаншчыны.
Па другі бок яе ў тыле ворага таксама не спынялася барацьба. Штаб Мінскага партызанскага злучэння распрацаваў план баявых аперацый брыгад, які прадугледжваў не толькі нанясенне ўдараў па нямецка-фашысцкіх войсках, але і меры па зберажэнню ад знішчэння адступаючымі варожымі часцямі населеных пунктаў і мірнага насельніцтва ад угону ў Германію. Кожная брыгада размяшчалася ў пэўным рэгіёне партызанскай зоны для выканання баявой задачы. Партызанскія атрады брыгады №25 імя П.К. Панамарэнкі, напрыклад, павінны былі дыслацыравацца ў раёне вёсак Асавец, Турок, Фёдараўка, Песчанец, Дубілаўка, Слабодка.
29 чэрвеня да 12.00 атрады занялі вызначаныя пазіцыі. У 16 гадзін партызанамі была заўважана група варожых салдат колькасцю да роты. У перастрэлцы забіты двое салдат, у палон узяты обер-лейтэнант, які быў дастаўлены ў штаб злучэння. Партызаны мініравалі шасэйныя дарогі, рабілі на лясных участках завалы, вялі баі з засад з адступаючымі варожымі часцямі, знішчалі лініі сувязі, наносілі ўдары па чыгунцы, якая была запруджана войскамі праціўніка.
Па чыгунцы бесперапынна рухаліся браняпоезд з бронепляцоўкай з зянітнымі ўстаноўкамі і шасцю броневагонамі і дзве бронедрызіны. З.А. Ашуйка, жыхарка в. Шыпілавічы, успамінае пра тыя дні: «Немцы ўжо адступалі. Праз вёску па чыгунцы хадзіў нямецкі браняпоезд. Аднойчы ён адкрыў агонь па вёсцы. Стралялі пулямі і снарадамі. У адзін момант наша вуліца ператварылася ў адзін пылаючы факел. Гэта было жудасна: крыкі, плач, узрывы снарадаў і агонь. Ніхто не ратаваў сваё дабро, усе ратаваліся самі».
«Гэта быў самы страшны дзень за ўсю вайну, - успамінае Баярына Л.М. з гэтай жа вёскі, - мы схаваліся ў суседкі, у яе склепе. На двары разарваўся снарад, асколкі паранілі дзвюх жанчын, якія хаваліся разам з намі» (з даследчай работы Н. Барысавец, вучаніцы гімназіі №1).
30 чэрвеня лінія фронту прайшла праз Любаншчыну. «Мы радаваліся таму, што ў Парычах ідуць баі, рвуцца нашы бомбы, што хутка прыйдуць свае, - успамінае Вольга Андрэеўна Жартун (Гардзіеня). Аднойчы брат Стас пайшоў у Трайчаны. Там на ўскрайку вёскі ў зямлянцы пяклі хлеб. Адтуль ён бяжыць і.крычыць: «Нашы!». Чырвоная Армія праз балота ішла на Любань. Мы сустракалі салдат хлебам-соллю, дарылі ім на памяць хто што мог. Я падарыла першаму сустрэчнаму воіну вышытую яшчэ ў лесе хустачку. I пайшла мая хустачка на фронт. Мы насілі салдатам ваду ў драўляных вёдрах з дальніх калодзежаў - у канаве ваду не бралі, баяліся, што немцы атруцілі перад адступленнем» (з даследчай работы Любанскай ДАСШ №3).
Партызаны сумесна з часцямі Чырвонай Арміі прынялі ўдзел у вызваленні вёсак і гарадоў Беларусі. Аператыўны аддзел БШПД паведамляў, што»… партызанская брыгада Куранава (камандзір 125-й Капаткевіцкай брыгады) з баямі захапіла ўчастак дарогі Шыпілавічы - Сялец і сумесна з перадавымі часцямі заняла мяст. Любань. Партызанская брыгада Розава (камандзір брыгады №64 імя В. Чкалава) захапіла пераправу на р. Случ у раёне м. Пагост і сумесна з перадавымі часцямі Чырвонай Арміі авалодала горадам Слуцк…». 30 чэрвеня ў 20.00 штаб брыгады №25 імя П. Панамарэнкі атрымаў данясенне ад разведкі аб сустрэчы з часцямі Чырвонай Арміі каля в. Обчын. На наступны дзёнь 1 ліпеня 1944 г. брыгада злучылася каля в. Засмужжа з Чырвонай Арміяй. С.І.Ісайка, партызан атрада імя Громава брыгады №64, успамінаў: «30 чэрвеня 1944 года мы сустрэліся з часцямі Чырвонай Арміі каля вёскі Пеклічы. Спачатку пачулі гул, затым убачылі пыл - гэта ішлі нашы танкі. Сустрэча была радаснай, нас нават накармілі з салдацкай франтавой кухні. Затым я і некалькі партызан, паколькі мы ведалі раён, селі на танкі і разам з чырвонаармейцамі ўварваліся ў Любань. Немцаў тут амаль не засталося, таму і баявых дзеянняў у самім Любані не было. Але аднаго немца на Слабадзе мы ў палон узялі» (з даследчай работы Любанскай ДАСШ №1).
На досвітку 30 чэрвеня часці 48-й стралковай дывізіі і 19 механізаванай брыгады ўвайшлі ў гарадскі пасёлак Любань. Нягледзячы на ранні час, іх радасна сустракалі ўсе жыхары пасёлка. На працягу дня ўся тэрыторыя Любанскага раёна была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
баграціён вызвалення гарад захопнік
Заключэнне
Аперацыя Баграціён - самая значная летняя ваенная аперацыя СССР у Вялікай Айчыннай Вайне. Яна з'яўляецца трыўмфам савецкай тэорыі ваеннага мастацтва з-за добра скаардынаванага наступальнага руху ўсіх франтоў і выдатна праведзенай аперацыі па дэзінфармацыі праціўніка аб месцы генеральнага наступу, які адбыўся ўлетку 1944 году. Нягледзячы на велізную колькасць сіл, якія ўдзельнічалі ў аперацыі, праціўнік не ведаў ні аб месцы, ні аб часе пачатку аперацыі.
На працягу 2-х месячнай наступальнай аперацыі Чырвоная Армія панесла страты прыкладна ў 4 разу меншыя за Вермахт, вызваліўшы пры гэтым шмат гарадоў і дасягнуўшы ашаламляльнага поспеху. Для таго каб прадэманстраваць іншым краінам значнасць поспеху, каля 50 тыс. нямецкіх ваеннапалонных, захопленых пад Мінскам, былі праведзеныя па Маскве маршам. Каля трох гадзін калона ваеннапалонных ішла па вуліцах Масквы, а пасля маршу вуліцы былі дэманстратыўна вымытыя з мылам.
Пасля бітвы нямецкае войска страціла каля 1/4 усіх сіл на ўсходнім фронце і так і не акрыяла ад страт у людзях і матэрыяльнай частцы. Выключныя былі страты Германіі і ў афіцэрскім складзе: 9 генералаў забітыя, 22 трапілі ў палон, 1 знік без весткі, і 2 скончылі жыццё самагубствам.
Да канца аперацыі група войскаў Цэнтр практычна цалкам пазбавілася як асабістага складу, так і матэрыяльнай часткі. Страты ў матэрыяльнай частцы склалі: 2 тыс. танкаў і 57 тыс. транспартных сродкаў. Страты ў людзях (паводле Стывена Залага) склалі: 300 тыс. забітымі, 250 тыс. параненымі, 120 тыс. узятыя ў палон. Агульныя страты: каля 670 тыс. чалавек.
Страты савецкага боку: 2957 танкаў і 2447 адзінак артылерыі, 822 самалёта. Страты ў людзях склалі: 60 тыс. забітымі, 110 тыс. параненых, 8 тыс. зніклых без весткі.
Храналогія вызвалення гарадоў Беларусі: 26 чэрвеня - Віцебск; 28 чэрвеня - Магілёў; 1 ліпеня - Барысаў; 2 ліпеня - Вілейка; 3 ліпеня - Мінск; 4 ліпеня - Полацк; 5 ліпеня - Маладзечна; 6 ліпеня - Баранавічы; 14 ліпеня - Пінск; 16 ліпеня - Гродна; 28 ліпеня - Брэст.
Спіс літаратуры
1. Кізіма С.А., Лянцэвіч В.М., Самахвалаў Дз.С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. - Мн.: Выд-ва МІК, 2003. - 91 с.
2. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны (верасень 1939 г. - верасень 1945 г.) // Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Мн., 2007. Ч. 2. с. 217-279.
3. Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны): учебное пособие для студентов учреждений, обеспечивающих получение высшего образования. - Мн., 2004.
4. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны): Вучэб. дапам. для студэнтаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукцыі. - Мн., 2004.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Нямецкі акупацыйны рэжым на заваяванай тэрыторыі Беларусі. Барацьба жыхароў Маладзечна супраць нямецка-фашысцкай акупацыі. Партызанскія і падпольныя групы на Маладзечаншчыне. Вызваленне горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ваярамі 3 Беларускага фронту.
реферат [28,2 K], добавлен 27.11.2013Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.
курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011Асаблівасці узнікненне гарадоў Беларусі. Стан развіцця гораду Полацк, які служыў феадалу як адміністрацыйна-палітычны цэнтр, абарончы апорны пункт. Прыняцця магдэбурскага права, аналіз органаў самакіравання, развіццё культуры. Прычыны заняпад гарадоў.
реферат [59,2 K], добавлен 27.07.2012Прычыны, тэндэнцыі і асаблівасці дзяржаунай рэпрэсіўнай палітыкі. Фарміраванне таталітарнага рэжыму. Палітычныя судовыя працэссы. Рэпрэсіі закранулі і партыйную арганізацыю. Устаноўлена саюз вызвалення Беларусі, партыя вызвалення сялян, народная громада.
курсовая работа [41,8 K], добавлен 29.05.2015Асноўныя рысы і перыядызацыя феадальнага спосабу вытворчасці. Гаспадарчае развіццё княстваў, зямель і гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў IX — першай палове XIII ст.: земляробства, бортніцтва, хатнія промыслы. Эканамічныя прычыны феадальнай раздробленасці.
реферат [35,5 K], добавлен 21.01.2011Палітыка генацыду на Беларусі. Першыя публічныя пакаранні смерцю ў Мінску. Медыцынскія эксперты, работа па расследаванню злачынстваў гітлераўцаў у Трасцянцы. Партызанская барацьба супраць фашыстаў. Мемарыяльны комплекс "Хатынь", экскурсія па комплексу.
реферат [29,8 K], добавлен 03.05.2012Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. Развіцце партызанскага руху супраць германскіх захопнікаў. Удзел партызан у вызваленні беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Роля камуністычнай партыі у арганізацыі партызанскіх атрадаў і дзейнасці падполля.
контрольная работа [35,0 K], добавлен 12.09.2015Англія, Расія і Францыя як галоўные суб'екты еўрапейскай палітыкі XIX ст. Кароткая хроніка падзей вайны з Напалеоном, якія маюць непасрэднае дачыненне да Беларусі. Кіраўніцтво французскімі ўладамі акупіраванымі тэрыторыямі, іх негатыўныя наступствы.
реферат [28,9 K], добавлен 19.12.2010Крызіс старажытнага грамадства, звязаны з разлажэннем першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі. Пытанне паходжання славян на тэрыторыі Беларусі, дэмаграфічный рост у VІІІ-ІХ стст. Асноўны масіў славянства склалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы.
реферат [13,8 K], добавлен 28.03.2010Абставіны эканамічнага і палітычнага жыцця Беларусі, іх уплыў на аграрную палітыку ўрада ў заходніх губерніях. Сацыяльна-эканамічнае палажэнне дзяржаўных сялян Беларусі да канца 30-х г. XIX в. Падрыхтоўка і правядзенне рэформы дзяржаўнай вёскі ў Беларусі.
курсовая работа [91,8 K], добавлен 17.02.2015