Злачынствы нямецка-фашысцкіх акупантаў на тэрыторыі Беларусі. Хатынская трагедыя

Палітыка генацыду на Беларусі. Першыя публічныя пакаранні смерцю ў Мінску. Медыцынскія эксперты, работа па расследаванню злачынстваў гітлераўцаў у Трасцянцы. Партызанская барацьба супраць фашыстаў. Мемарыяльны комплекс "Хатынь", экскурсія па комплексу.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 03.05.2012
Размер файла 29,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Рэферат па прадмеце:

«Гісторыя Беларусі»

на тэму:

Злачынствы нямецка-фашысцкіх акупантаў на тэрыторыі Беларусі. Хатынская трагедыя

Уводзіны

Мяне заўседы цікавіла тэма Вялікай Айчыннай вайны. Але сказаць па праўдзе, я доўгі час не магла вырашыць, якую менавіта тэму для рэферата мне абраць. На мінулых выхадных я даведалась, што 22 сакавіка споўнілася 65 год трагедыі Хатыні. У мемарыяльным комплексе «Хатынь» адбылася акцыя памяці, прысвечаная гэтай падзее. Я паглядзела праграму аб Хатыні па тэлевізары. Яна мяне вельмі ўражыла. І гэта не пустыя словы: у мяне сапрауды на вочы навярнуліся слезы. Некалькі гадоў назад я наведвала Хатынь і ўсе пыталася ўявіць, што давялося перажыць тысячам тых бедных людзей, каго застала вайна. Мусіць, гэта было проста жудасна. Вялікая Айчыйная вайна стала страшэннай падзеяй у жыцці беларускага народа. На жаль, многія людзі сення не зацікаўлены ў пытаннях вайны, не разумеюць, чаму ей надаецца такое велькае значэнне. Але дастаткова толькі ўявіць сябе на месцы людзей, якія жылі ў той час: мужчын, якія ўходзілі на фронт ва імя пабеды і, мабыць, ведалі, што больш ніколі яны не вернуцца дадому, не ўбачаць сваю сям'ю; жанчын, якія засыпалі за станкамі, круглымі суткамі працавалі і жылі ў пастаянным жахе за свае жыцце; маленечкіх дзетак, якія заставаліся сіратамі… А што давялося перажыць людзям у лагерах смерці! Тысячы весак былі вынішчаны, людзей забівалі або гналі ў фашысцкую няволю…І тады становіцца зразумела, чаму мы павінны паважаць памяць байцоў, герояў і простых людзей, адстаяўшых свабоду і незалежнасць нашай зямлі.

Шмат часу мінула з дня завяршэння Вялікай Айчыннай вайны. Але мы помнім і шануем вайну. Дзеці з пакалення ў пакаленне вучацца паважаць памяць тых стратаў, якія людзі панеслі ва імя перамогі. Подзвігі гэтых людзей ўвекавечаны ў шматлікіх мемарыялах, помніках, манументах і абелісках на нашай зямлі і за яе межамі. Ва ўсіх рэспубліках былога Савецкага саюза ўзведзена больш за 100 тысяч помнікаў і мемарыялаў. У нашай рэспубліцы іх каля 8,5 тысяч: Брэсцкая крэпасць; больш за 100 Курганоў Славы з мемарыяльнымі пабудовамі; помнікі танкістам у Віцебску, Мінску, Гомелі, Гродна, Магілеве; помнікі «Мінск - горад-герой»; помнік у горадзе Жодзіна ў гонар маці А.Ф. Купрыянавай, чые пяць сыной змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі (малодшы з іх - Герой Савецкага Саюза Пётр Купрыянаў закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота); мемарыял «Прарыў», які створаны паблізу пасёлка Ушачы і многія іншыя. Імены воінаў, партызан, падпольшчыкаў таксама ўвекавечаны ў назвах паркаў, плошчаў, праспектаў, вуліц гарадоў і паселкаў.

І гэта вельмі добра, што мы памятаем. Гэта памяць неабходна нашым дзецям, унукам, праўнукам. Помніць гісторыю, ведаць яе мы павінны для захавання нашай славянскай народнасці.

Наша памяць адлюстравана ва ўсіх помніках і манументах беларускай зямлі, пад якімі навекі заснулі воіны, партызаны, падпольшчыкі, мірныя жыхары, растраляныя і закатаваныя гітлераўцамі. Мільены людзей было забіта за гады акупацыі.

Палітыка генацыду немцаў была жорсткай, бесчалавечнай і проста зверскай…

І мне ў сваім рэфераце чацелася бы разгледзець гэтае пытанне больш падрабязна.

1. Палітыка генацыду на Беларусі

Страшны лес беларускага народа

Ужо напярэдадні Другой Сусветнай вайны разам з падрыхтоўкай ваенных планаў фашысты таксама рыхтавалі праграму жудасных злачынстваў на тэрыторыі, якую яны планавалі акупіраваць. Страшны лес быў прызначаны беларускаму народу. Згодна з падрыхтаванымі дакументамі плана «Ост», 25% беларускага насельніцтва планавалася анямечыць, а 75% падлягалі знішчэнню.

«Рускі павінен памерці, каб мы жылі» (надпіс зроблены адным з гітлераўцаў на школьнай дошцы 2 кастрычніка 1941 г.)

Ва ўсіх буйных гарадах Беларусі фашысты планавалі стварыць пасяленні для прывілеяваных слаеў нямецкага насельніцтва. Колькасць мясцовага насельніцтва, якую магчыма было пакінуць у гэтых гарадах, вазначалася наступным разлікам: на кожнага пана «вышэйшай расы» па два рабы «ніжэйшай расы».

Ажыццяўленне нацыстамі палітыкі генацыду беларускага народа пачалося з першых дзён вайны. Расстрэлы і масавыя экзекуцыі набылі велізарныя памеры.

26 кастрычніка 1941 года. Першыя публічныя пакаранні смерцю ў Мінску

Салдаты і афіцэры вермахта паўсюдна чынілі расправы над грамадзянскім насельніцтвам. Гэтаму таксама садзейнічала ідэалагічная апрацоўка, якая праводзілася ў ходзе падрыхтоўкі да агрэсіі супраць СССР. У памятцы нямецкаму салдату гаворылася: «У цябе няма сэрца, нерваў: на вайне яны не патрэбны. Знішчы ў сабе жаль і спачуванне - забівай усякага рускага, савецкага, не спыняйся, калі перад табой стары або жанчына, дзяўчынка або хлопчык, - забівай, гэтым ты выратуеш сябе ад гібелі, забяспечыш будучыню сваёй сям'і і праславішся навекі!».

Жудасныя злачынствы чынілі фашысты ў Беларусі на працягу трох гадоў акупацыі.

Яны па-зверску распраўляліся з мірным насельніцтвам, захоплівалі жывёлу, збожжа, рабавалі маёмасць, прымусова адпраўлялі працаздольнае насельніцтва на катаржныя работы ў Германію. Тых, хто застаўся, спальвалі жывымі або расстрэльвалі.

Яны не шкадавалі ні жанчын, ні дзяцей, ні старых. Існавала палітыка «выпаленай зямлі». Гэта калі адбывалася масавае знішчэнне населеных пунктаў разам з іх жыхарамі. У выніку яе у зоны пустыняў ператвараліся цэлыя раёны Беларусі.

Лагеры смерці, турмы, гета

Мільены людзей розных нацыянальнасцей былі знішчаны нацыстамі ў лагерах смерці, турмах, у час правядзення карных аперацый. У ліпені 1944 г. Мінскай абласной камісіяй праводзіліся раследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І ў час правядзення гэтых даследаванняў у Благаўшчыне былі знойдзены 34 ямы-магілы. Некаторыя з іх дасягалі ў даўжыню 50 метраў. Калі ўскрылі некалькі магіл, на глыбіні трох метраў знайшлі абвугленыя чалавечыя косці і слой попелу таўшчынёй ад 0,5 да 1 метра. (Раней, восенню 1943 г. калі стаў прыблізна зразумелы вынік вайны, гітлераўцы пачалі знішчаць сляды сваіх злачынстваў. У лістападзе - снежні 1943 яны раскапалі і спалілі каля 100 тысяч трупаў людзей, растраляных ва ўрочышчы Благаўшчына.) У 34 ямах-магілах урочышча Благаўшчына пахавана 150 тысяч чалавек.

2. Медыцынскія эксперты за работай па расследаванню злачынстваў гітлераўцаў у Трасцянцы. 1944 год

Восенню 1943 года недалека ад вёскі Малы Трасцянец гітлераўцы пабудавалі печ для спальвання трупаў расстраляных людзей. Да печы быў зроблены спецыяльны спуск для аўтамашын. Ахвяр дастаўлялі або ў адкрытых грузавіках, спецыяльна абсталяваных для забойства людзей газам («душагубках»), або на адкрытых машынах з прычэпамі. Печ працавала штодзённа.

У канцы чэрвеня 1944 г., ужо за некалькі дзен да вызвалення Мінска Чырвонай Арміяй на тэрыторыі лагера Трасцянец ў былым калгасным гумне было расстраляна, а потым спалена 6500 зняволеных, прывезеных з турмы і лагера ў горадзе Мінску. Усяго ў Трасцянцы фашысты замучылі, расстралялі, спалілі звыш 206 500 грамадзян.

А колькі людзей яўрэйскай нацыянальнасці было забіта ў гета! Буйнейшае ў Еўропе Гета - Мінскае. У ім было знішчана каля 100 тысяч чалавек. Тэрыторыя гета была агароджана высокай сеткай калючага дроту і ахоўвалася. Акупанты здзекваліся над зняволенымі, рабавалі іх, мучылі, калолі штыкамі, кідалі жывымі ў агонь. Асуджаных на смерць прымушалі спяваць песні, танцаваць, а потым расстрэльвалі…

Дзённікавыя запісы, данясенні і справаздачы, знойдзеныя ў архівах, сведчаць аб страшэнных злачынствах гітлераўскіх салдат і афіцэраў.

Вельмі ўражваюць цынізм, абыякавасцьі халоднасць, з якімі фашысты адносіліся да ўсіх сваіх дзеянняў.

Обер-яфрэйтар вермахта Ёганс Гердэр пісаў у сваім дзённіку ў першыя месяцы жыцця на беларускай зямлі: «25 жніўня. Мы кідаем гранаты ў жылыя дамы. Дамы вельмі хутка гараць. Агонь перакідваецца на іншыя хаты. Прыгожае відовішча! Людзі плачуць, а мы смяёмся над іх слязамі. Мы спалілі такім чынам ужо вёсак дзесяць.

29 жніўня. У адной вёсцы мы схапілі першых 12 жыхароў і адвялі на могілкі. Заставілі іх капаць сабе прасторную і глыбокую магілу.
Славянам няма і не можа быць ніякай літасці. Праклятая гуманнасць нам чужая»…

3. Партызанская барацьба супраць фашыстаў

Але беларускі народ не змірыўся з фашысцкай акупацыяй. Першыя партызанскія атрады ў Беларусі дзейнічалі ў тыле ворага ўжо ў чэрвені - ліпені 1941 г. Мужна, па-геройску, не шкадуючы сіл і жыцця, яны грамілі ворага. Канешне былі і тыя, хто здрадзіў Радзіме, перайшоў на бок праціўніка і адкрыта супрацоўнічаў з гітлераўцамі. Здраднікам абяцалі розныя прывілеі і дабрабыт, але, негледзячы на гэта, такіх людзей было няшмат у параўнанні з тымі, хто, рызыкуючы жыццём, прымаў ўдзел у партызанскім руху або дапамагаў яму.

Барацьба з партызанамі вялася самымі жорсткімі сродкамі. Карныя атрады, сфарміраваныя са здраднікаў шырока выкарыстоўваліся гітлераўцамі ў барацьбе з партызанамі. Загады вышэйшага камандавання дазвалялі прымяняць бязлітасныя метады пры барацьбе з партызанамі. І часам з-за таго, што ваенныя аперацыі супраць партызан вяліся як бы «ўпустую» (гэта значыць безвынікова), то гітлераўцы выдавалі свае няўдачы за поспехі, спальваючы пры гэтым мірныя вескі разам з жыхарамі. Трагічным прыкладам такіх паводзін можа служыць і знішчэнне вескі Хатынь і яе жыхароў.

Трагедыя Хатыні

Сення вы не сможаце знайсці гэтай беларускай вескі ні на адной, нават самай падрабязнай карце. Яна была знішчана фашыстамі вясной 1943 года.

Хатынь - былая вёска Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі - стала сімвалам трагедыі беларускага народа і журботнай старонкай гісторыі часоў Вялікай Айчыннай вайны.

У памяць аб загінуўшых 2 230 000 жыхароў Беларусі у 1969 г. на месцы спаленай разам з жыхарамі вёскі Хатынь баў узведзены мемарыяльны комплекс. Ен нясе у сабе ідэю мужнасці і непахіснасці народа, які прынёс незлічоныя ахвяры ў імя Перамогі.

Прычыны Хатынскай трагедыі

Гэта трагедыя адбылася 22 сакавіка 1943 года. У гэты дзень у веску ўвайшоў118 батальен нямецкай паліцыі і абкружыў яе. Батальен быў сфарміраваны з чысла савецкіх ваенапленных. А расправай кіраваў былы кадравы старэйшы летэнант Чырвонай Арміі, а к таму часу начальнік штаба 118 батальена Грыгорый Васюра. Але жыхарам вескі нічога не было вядома аб тым, што здралылася раніцай гэтага ж дня.

А здарылася наступнае. Раніцай 22 сакавіка партызаны абстралялі легкавую машыну. У гэтай машыне ехаў камандзір адной з рот 118 паліцэйскага батальена гаўптман Ганс Вельке (Г. Вельке - першы немец, які атрымаў залаты медаль у легкай атлетыцы і стаў першым чэмпіенам на Алімпійскіх іграх у Берліне ў 1936 г. Можна сказаць, што ен быў як бы «любімцам» Гітлера, таму што падтвердзіў сваей пабедай тэзіс фюрэра аб главенстве арыйскай расы). Разам з Вельке было забіта таксама некалькі паліцаяў. Канешне фашыстам было неабходна знайсці і пакараць партызан. Яны вырашылі адпомсціць за смерць свайго афіцэра. Пазней паліцаі арыштавалі, а праз нейкі час растралялі групу мясцовых жыхароў - лесарубаў, таму што палічылі, што тыя мелі сувязі з партызанамі.

Пылаючая Хатынь

Так і не знайшоўшы партызан, азвярэлыя фашысты ўварваліся ў вёску Хатынь і абкружылі яе. Немцы ўжо вынеслі смяротны прысуд ні ў чым не павінным людзям. Усё насельніцтва Хатыні ад малога да вялікага - старых, жанчын, дзяцей - выганялі з хат і гналі ў калгаснае гумно. Прыкладамі аўтаматаў падымалі хворых, старых, не шкадавалі жанчын з маленькімі дзецьмі і немаўлятамі.

Сюды прывялі сем'і Іосіфа і Ганны Бараноўскіх з 9 дзецьмі, Аляксандра і Аляксандры Навіцкіх з 7 дзецьмі; столькі ж дзяцей было ў сям'і Казіміра і Алены Іотка, самаму меншаму толькі споўніўся год. У гумно прыгналі Веру Яскевіч з сямітыднёвым сынам Толікам. Леначка Яскевіч спачатку хавалася ў двары, а потым вырашыла пабегчы ў лес. Кулі фашыстаў не змаглі дагнаць дзяўчынку. Тады адзін з карнікаў кінуўся за ёю, дагнаў і расстраляў на вачах звар'яцелага ад гора бацькі. Разам з хатынцамі ў гумно трапілі Антон Кункевіч з Юркавічаў і Крысціна Слонская з Камена, якія ў гэты час знаходзіліся ў Хатыні.

Ні адзін дарослы не змог застацца незаўважаным. Толькі траім дзецям - Валодзю Яскевічу, яго сястры Соні і Сашу Жалабковічу ўдалося схавацца ад гітлераўцаў.

Калі ўсе жыхары вёскі былі ў гумне, фашысты запёрлі дзверы, аблажылі будыніну саломай, аблілі бензінам і падпалілі. Драўлянае гумно імгненна загарэлася. У дыме задыхаліся і плакалі дзеці. Дарослыя спрабавалі ратаваць іх. Пад націскам дзесяткаў чалавечых цел не вытрымалі і ўпалі дзверы. У ахопленым агнём адзенні, апанаваныя жахам, людзі кінуліся бегчы, але тых, хто вырываўся з полымя, фашысты расстрэльвалі з аўтаматаў і кулямётаў. У агні зажыва згарэлі 149 жыхароў вёскі, з іх 75 дзяцей да 16 - гадовага ўзросту. Вёска была разрабавана і спалена датла.

Дзве дзяўчыны - Марыя Федаровіч і Юлія Клімовіч - цудам змаглі выбрацца з палаючага гумна і дапаўзці да леса. Абгарэлых, ледзь жывых, іх падабралі жыхары вёскі Хварасцені Каменскага сельсавета. Але і гэта вёска хутка была спалена фашыстамі і абедзве дзяўчыны загінулі.

Ванда Яскевіч - адна са 149 спаленых жыхароў (захавалася адзіная фатаграфія)

Цудам выратаваўшыеся

Жывымі засталіся толькі двое дзяцей - сямігадовы Віктар Жалабковіч, якога засаланіла сабою маці і дванаццацігадовы Антон Бараноўскі. Разам з іншымі з палаючага гумна выбегла і Ганна Жалабковіч. Яна моцна трымала за руку сямігадовага сына Віцю. Смяротна параненая жанчына, падаючы, прыкрыла сына сабою. Дзіця з прастрэленай рукой праляжала пад трупам маці да адыходу карнікаў з вёскі. Антон Бараноўскі быў паранены ў нагу разрыўной куляй. Яго гітлераўцы палічылі мёртвым.

Абгарэлых, параненых дзяцей падабралі і выхадзілі жыхары суседніх вёсак. Адзіны дарослы сведка хатынскай трагедыі - 56-гадовы вясковы каваль Іосіф Камінскі, абгарэлы, паранены, апрытомнеў позна ноччу, калі фашыстаў ужо не было ў вёсцы. Яму давялося перажыць яшчэ адзін цяжкі ўдар: сярод трупаў аднавяскоўцаў ён знайшоў свайго параненага сына. Хлопчык быў смяротна паранены ў жывот, атрымаў моцныя апёкі. Ён памёр на руках у бацькі.

Гэты трагічны момант з жыцця Іосіфа Камінскага пакладзены ў аснову стварэння адзінай скульптуры мемарыяльнага комплексу «Хатынь» - «Няскораны чалавек».

Шэсць чалавек прызнаны сведкамі хатынскай трагедыі: адзіны дарослы і пяцёра дзяцей.

Яскевіч Уладзімір Антонавіч пасля вайны выхоўваўся ў Плешчаніцкім дзіцячым доме. Зараз жыве ў в. Казыры Лагойскага раёна.
Мае дачку, унучку, унука і праўнука.

Яскевіч (Фіохіна) Сафія Антонаўна таксама выхоўвалася ў Плешчаніцкім дзіцячым доме. Скончыла Брэсцкае рамеснае вучылішча. Зараз жыве ў Мінску. Мае двух сыноў і ўнучку.

Жалабковіч Віктар Андрэевіч пасля вайны апынуўся ў дзіцячым доме таксама.

Скончыў рамеснае вучылішча.

Жыве і працуе ў Мінску. Мае дачку, унучку.

Жалабковіч Аляксандр Пятровіч скончыў ваеннае вучылішча і ваенную акадэмію. Служыў ва Узброеных сілах. Быў падпалкоўнікам запасу. Але Аляксандр Пятровіч ўжо памер (у 1994 г.).

Бараноўскі Антон Іосіфавіч жыў у Мінску, але трагічна загінуў у 1969 годзе.

Камінскі Іосіф Іосіфавіч пасля вайны жыў у в. Казыры. Ен да апошніх дзён свайго жыцця прыходзіў у Хатынь. Іосіф Іосіфавіч памёр у 1973 годзе. Пахаваны ў Лагойску.

4. Мемарыяльны комплекс «Хатынь»

Гісторыя стварэння

Доўгі час пасля вайны на месцы, дзе калісьці была Хатынь, стаяў адзінокі драўляны абеліск с краснай зоркай, пазней невялічкі гіпсавы помнік. Але ў студзені 1966 г. ЦК КПБ прыняў рашэнне аб стварэнні ў Лагойскім раене мемарыяльнага комплексу «Хатынь».

Помнік, што стаяў на магіле жыхароў Хатыні да 1965 г.

У сакавіку 1967 г. быў аб'яўлены конкурс на лепшы праект мемарыяла. У ім перамог калектыў архітэктараў: Ю. Градаў, В. Занковіч, Л. Левін, скульптар - народны мастак БССР С. Селіханаў.

«Праца над праектам захапіла нас, - успамінае Леанід Левін. - Мы прыдумалі вянцы зрубаў на месцы былых дамоў, абеліскі ў выглядзе пячных комінаў, але чагосьці не хапала. Зарослае травой поле, сведка трагедыі, захоўвала мёртвую цішыню. І раптам у гэтай шчымлівай цішыні нечакана заспяваў жаўрук. Гук, тут павінен быць гук!» Так нарадзілася ідэя званоў Хатыні.

Будаваць мемарыял дапамагала ўся краіна. Граніт везлі з кар'ераў Украіны, белы мармур - з Расіі. Першая чарга была завершана ў канцы 1968 года.

Урачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу «Хатынь» адбылося 5 ліпеня 1969 г.

Урачыста-жалобная цырымонія адкрыцця пачалася ў Мінску. На плошчы Перамогі сабраліся прадстаўнікі ўсіх раёнаў сталіцы, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, дэлегацыі з Расіі, Украіны, Грузіі, Малдавіі і іншых рэспублік, дэлегацыі гарадоў-пабрацімаў, замежныя госці. Ад Вечнага агню быў запалены факел і паднесены да чашы, устаноўленай на бронетранспарцёры. Ен у суправаджэнні ганаровага эскорту накіраваўся ў Хатынь. На шматтысячным мітынгу ў Хатыні выступілі сведкі хатынскай трагедыі І.І. Камінскі і А.П. Жалабковіч.

Аўтары мемарыяла - архітэктары Ю. Градаў, В. Занковіч, Л. Левін, скульптар С. Селіханаў у 1970 годзе былі ўдастоены звання лаўрэатаў Ленінскай прэміі. Мемарыяльны комплекс «Хатынь» уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны.

Экскурсія па мемарыяльнаму комплексу «Хатынь»

Плошча комплекса - 32 гектары. Ен паўтарае планіроўку былой вёскі і складаецца з асобных фрагментаў. У цэнтры мемарыяла ўзвышаецца бронзавая скульптура Няскоранага чалавека - быццам ён ідзе насустрач вам з паміраючым хлопчыкам на руках (вышыня скульптуры 6 метраў).

Справа ад скульптуры знаходзіцца сімвалічны дах гумна.

Дарожка з жалезабетонных пліт вядзе да былой вясковай вуліцы. На месцы кожнай хаты ляжыць першы вянец зруба.

Унутры - абеліск з мемарыяльнай плітой. На ёй імёны і прозвішчы зажыва спаленых людзей, указаны ўзрост дзяцей да 16 гадоў.

Перад кожнай з 26 спаленых хат адчыненыя весніцы - сімвал гасціннасці жыхароў вёскі.

На месцы чатырох былых калодзежаў - сімвалічныя калодзежы.

На зямлі беларускай вёскі Хатынь створаны адзіныя ў свеце «Могілкі вёсак», на якіх сімвалічна пахаваны 185 беларускіх вёсак, што падзялілі лёс Хатыні і не адрадзіліся пасля вайны (186-я вёска - сама Хатынь)

433 беларускія вёскі, што перажылі трагедыю Хатыні, былі адноўлены пасля вайны. Яны ўвекавечаны на элеменце мемарыяла «Сімвалічныя дрэвы жыцця», дзе на сімвалічных галінах дрэў яны размешчаны у алфавітным парадку.

У гады Вялікай Айчыннай вайны на беларускай зямлі фашысты стварылі больш за 260 лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння людзей. Мемарыял уключае «Сцяну памяці», у нішах якой знаходзяцца мемарыяльныя пліты з назвамі канцэнтрацыйных лагераў і месцаў масавага знішчэння людзей на тэрыторыі Беларусі.

Элемент мемарыяльнага комплекса «Хатынь» «Вечны агонь» і тры бярозкі напамінаюць аб тым, што кожны чацвёрты жыхар Беларусі загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны. На жалобным пастаменце - чатыры заглыбленні, але толькі ў трох з іх растуць бярозкі, якія сімвалізуюць жыццё на беларускай зямлі. У памяць аб кожным чацвёртым загінуўшым гарыць Вечны агонь.

генацыд пакарання злачынства фашыст

Заключэнне

Людзі з усяго свету, прадстаўнікі розных канфесій і розных нацыянальнасцей прыязджаюць у «Хатынь» каб ушанаваць памяць загінуўшых. За 35 гадоў мемарыяльны комплекс наведалі каля 35 мільёнаў чалавек больш чым са 100 краін свету.

У ліку ганаровых наведвальнікаў мемарыяла сакратары ААН У Тан і Х. Перэс дэ Куэльяр, Прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан, прэзідэнты Фінляндыі У.К. Кекканен і М. Койвіста, Прэмьер-міністр Індыі Раджыў Гандзі, Генеральны сакратар камуністычнай партыі Кубы Фідэль Кастра, Старшыня Выканаўчага камітэта Арганізацыі вызвалення Палесціны Ясір Арафат, Прэзідэнт Румыніі І.Іліеску, Прэзідэнт Казахстана Н. Назарбаеў, Старшыня кампартыі Кітая Ху Цзінтао і многія іншыя вядомыя палітычныя дзеячы.

Таму я лічу, што Хатынь можна сапраўды назваць міжнародным сімвалам міру.

І таксама ў заключэнні хочацца сказаць дзякуй усім тым людзям, у сэрцы якіх жыве памяць і павага да Вялікай Айчыннай вайны. Таму што дзякуючы менавіта ім, тая самасвядомасць, якая ўсе ж такі есць у некаторых людзей, ніколі не загіне. Канешне, мы усе людзі і ў нашым паусядзенным жыцці мы не вельмі часта нават задумваемся аб гэтым. Але я не маю на ўвазе, што кожны павінен мець яры фанатызм, бяскрайнюю заінтарэсаванасць і неабмежаваную любоў да гістарычных пытанняу. А я хачу сказаць, што кожны чалавек павінен мець у сэрдцы хаця бы простую павагу да гістарычных падзей сваей Радзімы.

І, канешне, гэта здорава, што існуюць такія помнікі, як «Хатынь», таму што яны памагаюць нам шанаваць сваю гісторыю. Я была у «Хатыні», у Калдычэўскім лагеры смерці, на «Лініі Сталіна» і мне кажацца, што такія помнікі прымушаюць нават самых абыякавых людзей задумацца аб Вечным. Яны памагаюць увекавечыць памяць вайны для нашых дзяцей, нашчадкаў. І гэта неабходна рабіць, тамк што нашы дзеці - гэта наша заўтрашняя памяць. Мы жывем у мірнай Беларусі і яна не забывае, цаной якой барацьбы, пакут і ахвяр здабыты гэты мір і шчасце!

Спіс літаратуры

1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне. 1941-1945. Энцыклапедыя. Мн., 1984.

2. Каваленя А.А. Беларусь у выпрабаваннях вайны (1939-1945 гг.): Вучэб.-метад. дапам. - Мн., 2001.

3. Нацистская политика геноцида и «выжженной земли» в Белоруссии

(1941-1944). Мн., 1984.

4. Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941-1944). - Мн., 1995.

5. А.Г. Ванькович «Экскурсия в Тростенец». Мн. «Полымя», 1987 г.

6. Лемяшонак У. Партызанскі рух у Вялікаю Айчынную вайну // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. - Мінск: БелЭн, 1999.

7. Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны. Мн., 1983 1985.

8. Раманоўскі В. Саўдзельнікі ў злачынствах. - Мн., 1964.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Нямецкі акупацыйны рэжым на заваяванай тэрыторыі Беларусі. Барацьба жыхароў Маладзечна супраць нямецка-фашысцкай акупацыі. Партызанскія і падпольныя групы на Маладзечаншчыне. Вызваленне горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ваярамі 3 Беларускага фронту.

    реферат [28,2 K], добавлен 27.11.2013

  • Складванне сістэмы кіравання акупіраванымі тэрыторыямі нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі. Гаспадарчае рабаванне Беларусі. Прыёмы, формы і метады барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Партызанскі рух і патрыятычнае падполле.

    контрольная работа [56,2 K], добавлен 23.09.2012

  • Падрыхтоўка аперацыі "Баграціён". Выгнанне ворага з акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Вызвалення вёсак і гарадоў Беларусі. Этапы аперацыі "Баграціён". Вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Храналогія вызвалення галоўных гарадоў Беларусі.

    контрольная работа [19,2 K], добавлен 11.10.2012

  • Асаблівасці палітыкі генацыду нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі. Разгляд і асноўныя асаблівасці генеральнага плана "Ост". Характарыстыка метадаў барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Прычыны з'яўлення партызанскага руху, задачы.

    контрольная работа [27,7 K], добавлен 23.09.2012

  • Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. Развіцце партызанскага руху супраць германскіх захопнікаў. Удзел партызан у вызваленні беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Роля камуністычнай партыі у арганізацыі партызанскіх атрадаў і дзейнасці падполля.

    контрольная работа [35,0 K], добавлен 12.09.2015

  • Найстаражытнейшае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянская супольнасць. Кіеўская Русь ІХ- Х ст. Полацкае, Тураўскае княствы ў ІХ-ХІІІ ст. і іх узаемаадносіны з Кіевам.

    реферат [33,9 K], добавлен 17.12.2010

  • Крызіс старажытнага грамадства, звязаны з разлажэннем першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі. Пытанне паходжання славян на тэрыторыі Беларусі, дэмаграфічный рост у VІІІ-ІХ стст. Асноўны масіў славянства склалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы.

    реферат [13,8 K], добавлен 28.03.2010

  • Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.

    курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011

  • Сялянскі рух, яго прычыны і асаблівасці. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі. Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі. Стварэнне першых сацыял-дэмакратычных арганізацый. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый.

    контрольная работа [25,2 K], добавлен 24.11.2010

  • Аналіз міграцыйных працэсаў на тэрыторыі Беларусі з ІV па VII стст. Рассяленне індаеўрапейцаў, балцкі этап у этнічнай гісторыі беларусаў. Усходнеславянскія саюзы плямен на тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці грамадскага ладу, асноўныя заняткі і вераванні.

    контрольная работа [3,5 M], добавлен 21.12.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.