Асноўныя накірункі, формы і метады барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў
Асаблівасці палітыкі генацыду нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі. Разгляд і асноўныя асаблівасці генеральнага плана "Ост". Характарыстыка метадаў барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Прычыны з'яўлення партызанскага руху, задачы.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | контрольная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 23.09.2012 |
Размер файла | 27,7 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Сутнасць акупацыйнага рэжыму, палітыка генацыду нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі
фашыст нямецкі беларускі
У пачатку верасня 1941 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі ўсталяваўся нямецкі акупацыйны рэжым. Галоўным сродкам падтрымання «новага парадку» былі войскі і розныя службы: СС (ахоўныя атрады); СА (штурмавыя группы); СД (служба бяспекі, галоўны орган разведкі і контрразведкі); гестапа (палітычная паліцыя); жандармерыя і інш.
Акупаваушы Беларусь, нямецка-фашысцкія захопнікi ўстанавілі на яе тэрыторыі рэжым нябачанага тэрору, жудасных здзекаў i гвалту, рабавання i разбурэння. Гэта была загадзя выпрацаваная дзяржауная палітыка нацысцкай Германіі.
Нямецка-фашысцкая акупацыйная палітыка была разлічана на ліквідацыю савецкага грамадскага i дзяржаўнага ладу, заняволенне i зні-шчэнне савецкіх народаў, планамернае эканамічнае рабаванне нацыя-нальных багаццяў i прыродных рэсурсаў Савецкага Саюза.
Адкрыта сутнасць нямецка-фашысцкай акупацыйнай палітыкі ў адносінах Савецкага Саюза была адлюстравана у заўвагах i прапановах па так званым генеральным плане «Ост», у «Дырэктывах па кіраўніцтву эканомікай акупаваных усходніх абласцей» i шшых афіцыйных дакументах фашысцкай Германіі. Паводле плана «Ост» фашысцкія захопнікі меркавалі пакінуць на радзіме для анямечвання і выкарыстання у якасці рабочай сілы да 25% беларусаў. Астатняе насельніцтва Беларусі падлягала знішчэнню i прымусоваму высяленню.
Захопленая нямецка-фашысцкімі агрэсарамі савецкая тэрыторыя падзялялася на дзве часткі. Першая -- вобласць армейскага тылу, якая ўключала аператыўныя (зоны ваенных дзеянняу сухапутных войск) i тылавыя раёны груп арміі. Тут уся паўната ваеннай i адміністрацыйнай улады знаходзілася ў руках камандуючых войскамі вермахта. Другая -- уся астатняя акупаваная ворагам савецкая тэрыторыя, якая знаходзілася за межамі франтавой i прыфрантавой зон.
Акупаваўшы Беларусь, гітлераўцы аб'явілі аб ліквідацыі Беларускай дзяржавы, Савецкай улады i ўcix заваёў, здабытых беларускім народам у выніку Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі i перамогі сацыялізму ў СССР. Яны ўвялі свой адміністрацыйны падзел.
У якасці дапаможных мясцовых устаноў фашысцкія акупанты ства-ралі гарадскія i раённыя ўправы на чале з начальнікам раёна або бур-гамістрам у горадзе. У воласці назначаліся валасныя старшыні, а ў вёсцы -- старасты. Кадры ў гэтыя органы падбіраліся галоўным чынам з прывезеных беларускіх буржуазных нацыяналістаў, завербаваных на месцах здрадншкаў i розных разбэшчаных элементаў. Усе акупацыйныя войскі, якія знаходзіліся на тэрыторыі «генеральнай акругі Беларусь», падпарадкоўваліся непасрэдна камандуючаму войскамі вермахта на Беларусі. Іх ваенныя гарнізоны знаходзіліся ў гарадах, раённых цэнтрах, буйных населеных пунктах i ў іншых месцах.
На тэрыторыі рэспублікі знаходзілася шмат войск СС i падпарадка-ванай iм паліцыі. Ствараліся паліцэйскія ўпраўленні i ўчасткі, апорныя пункты i гарнізоны, жандарскія пасты. У Мінску было створана ўправленне, а ў абласных i раённых цэнтрах -- аддзелы i філіялы паліцыі бяспекі i службы бяспекі (СД).
У масавых злачынствах непасрэдна ўдзельнічалі войскі нямецка- фашысцкай apмii. У верасні -- лістападзе 1941 г. у складзе акупацыйных войск на тэрыторыі Беларусі знаходзілася больш як 6 спецыяльных ахоўных дывізій. Акрамя таго, на занятай ворагам тэрыторыі Беларyci дзейнічала звыш дзесяці нямецкіх паліцэйскіх матарызаваных фарміраванняў, кожнае з якіх колькасна перавышала полк.
Ствараючы i накіроўваючы на Беларусь фашысцка-нацыяналістыч-ныя фарміраванні, гітлераўцы мелі не толью ваенныя, але i палітычныя мэты. Яны разлічвалі пасеяць i распаліць варожасць паміж беларусамі i іншымі братнімі народамі нашай кpaiны, спадзяваліся ўбіць паміж iмi клін i тым самым парушыць адзінства i маналітнасць савецкага народа. Фашысцкая акупацыйная палітыка ставіла савецкіх людзей у невыносныя ўмовы. Насельніцтва было пазбаўлена элементарных чалавечых правоў. Паўсюдна стракацелі гітлераўскія загады i распараджэнні, якія пагражалі савецкім людзям расстрэлам за выхад на вуліцу пасля ўстаноўленага ўладамі часу, невыкананне ў тэрмін патрабаванняў гiт-лераўцаў, сувязь з партызанамі, несвоечасовую яўку на перарэгістрацыю, хаджэнне паблізу чыгунак, выхад у лес без дазволу i г. д. I гэта былі не пустыя словы, кінутыя з мэтай пагрозы. Масавыя расстрэлы гітлераўцамі мірнага насельніцтва рабіліся з першых дзён акупацыі ва ўcix гарадах i населеных пунктах.
Нямецка-фашысцкія захопнікі рабавалі, як маглі багацці Беларуci -- сыравіну, прадукты харчавання, гатовую прадукцыю, паўфабрыкаты.
3 дапамогай рэпрэсій акупанты паўсюдна уводзілі рэжым рабска-прыгонніцкай працы. Фактычна нічым не абмяжоўвалася працягласць рабочага дня. Праца амаль не аплочвалася. Насельніцтва гарадоў i гарадскіх пасёлкаў засталося без прадуктаў харчавання.
Фашысцкія захопнікі знішчалі калгасы i саўгасы, аб'явіўшы ўлас-насцю Германіі ўсе ix землі i грамадскую маёмасць. Сельскае насельніцтва абкладалася непасільнымі пастаўкамі i шматлікімі падаткамі. Гітлераўцы метадычна пазбаўлялі насельніцтва сродкаў да існавання..
Фашысцкія пагромшчыкі праводзілі планамернае разбурэнне i зні-шчэнне культурных каштоўнасцей, імкнучыся пазбавіць беларускі народ яго культуры, звесці фізічна i духоўна савецкіх людзей да становішча рабоў.
Гітлераўцы разгарнулі ўзмоцненую ідэалагічную апрацоўку насельніцтва акупаваных тэрыторый, імкнучыся з дапамогай хлуслівай прапа-ганды атруціць свядомасць працоўных ядам фашысцкай ідэалогіі. У кастрычніку 1941 г. гітлераўцы аб'явілі аб стварэнні ў Мінску так званай «Беларускай народнай самапомачы». Гэтай антысавецкай арганізацыяй яны разлічвалі не толькі прыкрыць злачынны, разбойніцкі характар cвaix дзеянняў, але i прыцягнуць на свой бок хоць бы частку насельніцтва. Аднак, акрамя невялікай колькасці здраднікаў, савецкія людзі засталіся вернымі сваёй сацыялістычнай Радзіме.
Галоўным сродкам ажыццяўлення генеральнага плана «Ост» з'яўлялася палітыка генацыду - планамернага знішчэння цэлых групп насельніцтва па тых ці іншых матывах: з-за прыналежнасці да савецкіх актывістаў, камуністаў, камсамольцаў, яўрэяў, цыган і г.д. Для рэалізацыі гэтага плана фашысты выкарыстоўвалі наступную сістэму мер: аблавы, заложніцтва, пагромы, турмы, лагеры смерці, карныя аперацыі і інш. У межах Беларусі было арганізавана 260 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў. У Мінску і яго ваколіцах было размешчана 5 такіх лагераў, адзін з якіх - Трасцянецкі - па колькасці знішчаных людзей стаяў на трэцім месцы пасля Асвенцыма і Майданака. На тэрыторыі рэспублікі было больш за 100 гета, ў якіх гітлераўцы знішчылі сотні тысяч яўрэяў, як жыхароў БССР, так і яўрэяў з многіх краін Заходняй Еўропы, ў тым ліку і Германіі.
Пад выглядам барацьбы з партызанамі акупанты правялі больш за 140 карных экспедыцый, ў ходзе якіх цэлыя раёны Беларусі ператварыліся ў пустыні. Так, 22 сакавіка 1943г. былі спалены 149 жыхароў, ў тым ліку 76 дзяцей, вёскі Хатынь Лагойскага раёна Мінскай вобласці.
Палітыка генацыду ўключала і гвалтоўны вываз савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію. Працэс гэты пачаўся з канца 1941г., але найболшь буйныя памеры набыў на пачатку 1943г. Усяго за гады вайны нямецкія акупацыйныя ўлады накіравалі на работу ў Германію звыш 400 тыс. жыхароў Беларусі, з якіх прымусовым шляхам было вывезена каля 380тыс.
Асноўныя накірункі, формы і метады барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Партызанскі рух і патрыятычнае падполле
З першых дзён вайны асноўная частка насельніцтва Беларусі стала на шлях барацьбы супраць фашысцкіх акупантаў. Вялася яна ў самых разнастайных формах - ад невыканання мерапрыемстваў акупацыйных улад да ўзброеннага сапраціўлення. Найбольш адчувальным для вермахта і паліцэйскіх сіл былі дзеянні ўзброеных партызанскіх атрадаў і груп.
Арганізатарамі партызанскага руху былі дзяржаўныя і партыйныя органы. Кіруючыя партработнікі, камандзіры і байцы Чырвонай Арміі, якія апынуліся ў тыле ворага, радавыя грамадзяне рэспублікі.
3 першых дзён акупацыі на захопленай ворагам тэрыторыі Беларуci пачала разгортвацца ўсенародная барацьба. Гэта барацьба была выклікана імкненнем савецкіх людзей абараніць сацыялістычную Радзіму. Яе ўзнікненне i развщцё з'явілася вынікам палітычнай сталасці, ідэйнага гарту рабочых, калгаснага сялянства, працоўнай інтэлігенцыі, непахіснага аўтарытэту Камуністычнай партыі -- арганізатара i палітычнага кіраўніка савецкага народа. Яна развівалася ў цяжкіх ўмовах фашысцкага акупацыйнага рэжыму -- рэжыму драпежніцкага рабавання i разарэння захопленых раёнаў, масавага знішчэння савецкіх людзей, ix фізічнага i духоўнага заняволення.
Супраціўленне цывільнага насельніцтва побач з узброенымі выступленнямі партызан i дзейнасцю камуністычнага падполля з'яўлялася састаўной, арганічнай часткай усенароднай барацьбы супраць фа-шысцкай Германіі на часова акупаванай ёю савецкай зямлі. Савецкія людзі, якія не ўваходзілі ў партызанскія фарміраванні i ў падпольныя арганізацыі, паўсямесна ўключыліся ў барацьбу супраць сацыяльна-эканамічных, палітычных, адміністрацыйных, ваенных мерапрыемстваў гітлераўскіх акупантаў, сабатавалі ix правядзенне на ўсёй тэрыторыі рэспублікі.
Узброеныя выступленні партызан i падпольшчыкаў з'яўляліся най-больш актыўнай формай барацьбы савецкіх людзей у тыле ворага. Супраціўленне шырокіх народных мас было цесна звязана з узброенай барацьбой народных мсціўцаў, паўсямесна спрыяла поспеху гэтай барацьбы.
Усенародная барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на акупаванай тэрыторыі з'яўлялася складаным працэсам. Жорсткія рэпрэсіі, якія фашысты абрушылі на савецкіх патрыётаў, стварылі надзвычайныя цяжкасці супраціўлення захопнікам.
Партызанскі рух, які з'явіўся галоўнай i вышэйшай формай усена-роднай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў, актывізаваў супраціўленне ворагу. Супраціўленне шырокіх мас было накіравана на зрыў ваенных, а таксама эканамічных i палітычных мерапрыемстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дапамога насельніцтва партызанам была тым звяном, якое непасрэдна аб'ядноўвала супраціўленне жыхароў Беларусі акупантам з узброенай барацьбой. Толькі пры актыўнай дапамозе i падтрымцы насельніцтва народныя мсціўцы змаглі стварьшь партызанскія зоны, што прывяло да рэзкага скарачэння тэрыторыі, якая знаходзілася пад кантролем акупантаў.
У ліку першых, самастойна ўзнікшых, быў Пінскі партызанскі атрад пад камандаваннем В.З.Каржа. У гэты ж час пачаў дзейнічаць атрад пад кіраўніцтвам Ц.П.Бумажкова і Ф.І.Паўлоўскага ў Кастрычніцкім раёне Палесскай вобласці. У ліпені 1941г. рабочыя фабрыкі ў пасёлку Пудаць Суражскага раёна Віцебскай вобласці стварылі атрад, які ўзначаліў дырэктар фабрыкі М.П.Шмыроў (бацька Мінай).
Важную роль ва ўзмацненні партызанскага рухау на Беларусі адыгралі падпольныя арганізацыі. У канцы 1941 г. у рэспубліцы ўжо актыўна дзейнічалі Мінская, Асіповіцкая, Брэсцкая, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Пінская і іншыя падпольныя антыфашысцкія арганізацыі.
Важную ролю ва ўмацаванні партызанскага руху на Беларусі мела забеспячэнне партызан зброяй і боепрыпасамі з савецкага тылу. Гэты працэс пачаўся з лютага 1942 г. З савецкага тылу накіроўваліся арганізатары і спецыялісты па вядзенню дыверсій.
Для кіраўніцтва ўсімі парызанскімі сіламі краіны пастановай Дзяржаўнага Камітэта Абароны СССР ад 30 мая 1942 г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху, які ўзначаліў сакратар ЦК КП(б)Б П.К.Панамарэнка. У верасні 1942 г. быў створаны Беларускі штаб партызанскага руху, які ўзначаліў другі сакратар ЦК КП(б)Б П.З.Калінін.
З гэтага часу партызанскі рух, увогуле антыфашысцкая барацьба набывае больш шырокі размах. Калі ў снежні 1941 г. у Беларусі змагаліся 50 партызанскіх атрадаў, то ў лістападзе 1942 г. - 352, а ў час бітвы на Курскай дузе ў ліпені 1943 г. - 658 атрадаў. Партызанскі рух на Беларусі стаў сапраўды ўсенародным: летам 1944 г. на тэрыторыі рэспублікі дзейнічала 1255 партызанскіх артадаў, якія былі аб'яднаны ў 213 брыгад. Агульная колькасць партызан дасягнула 370 тыс.,а падпольшчыкаў - 70 тыс.
За тры гады гераічнай барацьбы ў тыле ворага, з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г., патрыёты Беларусі знішчылі амаль паўмільёна гітлераўцаў і паліцэйскіх. Імі было пушчана пад адхон 11 128 эшалонаў, падарвана і спалена 18 700 аўтамашын, 939 ваенных складоў, збіта 305 самалётаў, падбіта 1355 танкаў і бронемашын, захоплена вялікая колькасць трафеяў і г.д. Значную каштоўнасць для савецкіх войск уяўляла партызанская разведка - збор інфармацыі аб размяшчэнні, перамяшчэнні і планах ворага.
За мужнасць і адвагу больш за 140 тыс. беларускіх партызан і падпольшчыкаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі, а 88 з іх, у тым ліку Ц.П.Бумажкову, Ф.І.Паўлоўскаму, М.П,Шмырову, П.М.Машэраву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Вывады
Вераломны напад гітлераўскай Германіі на СССР стварыў велізар-ную небяспеку для нашай сацыялістычнай Радзімы. Савецкаму Саюзу супрацьстаяў моцны i каварны праціўнік, які валодаў вялізнымі ваеннымі сіламі, вялікім вопытам вядзення агрэсіўных войнаў.
Па закліку Камуністычнай партыі на свяшчэнную вайну за сваю свабоду i незалежнасцъ узняўся ўвесь савецкі народ. Апіраючыся на ўсенародную падтрымку, савецкія войскі ў жорсткіх абарончых баях праяўлялі бяспрыкладную стойкасць, гераізм.
Савецкія войскі, змагаючыся ў надзвычайна неспрыяльных умовах, стрымлівалі магугны напор найбольш моцнай фашысцкай групоўкі i наносілі ворагу адчувальныя ўдары.
Баявыя дзеянні савецкіх войскаў на тэрыторыі Беларусі адыгралі важную ролю ў зрыве фашысцкага плана «маланкавай вайны», далі магчымасць савецкаму камандаванню сканцэнтраваць рэзервы на новых абарончых рубяжах.
За гады акупацыі разам з жыхарамі спалена 628 беларускіх вёсак. Усяго ў рэспубліцы было знішчана больш 2 мільёнаў 200 тысяч чалавек.
На барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў беларускі народ узняўся адразу пасля нападу гітлераўскай Германніі на Савецкі Саюз.
Ніякімі рэпрэсіямі вораг не змог зламаць волю беларускага народа да вызвалення. На тэрыторыі Беларусі разгарнулася масавая барацьба супраць захопнікаў. Арганізатарамі яе ў пачатковы перыяд вайны былі не толькі партыйныя органы, кіруючыя партыйныя paботнікі, але i радавыя грамадзяне.
Шэрагі народных мсціўцаў пасля перамогі Чырвонай Арміі ў бітве пад Масквой значна ўзраслі, што дало магчымасць стварыць на базе асобных атрадаў буйныя партызанскія фарміраванні -- брыгады i злучэнні.
Партызанскі рух на Беларусі стаў сапраўды ўсенародным. Дзейнічалі 1255 партызанскіх атрадаў, аб'яднаных у 213 брыгад -- 370 тыс. чалавек. Падпольшчыкаў -- 70 тысяч. Галоўныя ўдары партызаны наносілі па варожых камунікацыях, у асноўным па чыгуначных магістралях.
Такім чынам, Беларусь у тых умовах не была поўнасцю падуладнай акупантам, яе насельніцтва ў значнай меры дапамагло сацыялістычнай Радзіме ў барацьбе супраць іншаземнага нашэсця.
Лiтаратура
1 . Гісторыя Беларускай ССР. С. Краўчанка. Том 4. Выдавецтва «Навука і тэхніка «Мінск 1975.
2. Беларусь ад сівой мінуўшчыны да сённяшніх дзён. Шарова Н.С. Мінск 1997.
3. Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да 2006г. Новік. Мінск 2001г.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Складванне сістэмы кіравання акупіраванымі тэрыторыямі нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі. Гаспадарчае рабаванне Беларусі. Прыёмы, формы і метады барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Партызанскі рух і патрыятычнае падполле.
контрольная работа [56,2 K], добавлен 23.09.2012Гісторыя беларускага народа –гісторыя народа, які ўвесь час змагаўся за нацыянальнае самавызначэнне Гістарыяграфія барацьбы беларускага народа супраць паланізацыі перыяду Расійскай імперыі, савецкага перыяду. Асноўныя тэндэнцыі сучаснага перыяду.
курсовая работа [23,8 K], добавлен 25.04.2012Вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў i аднаўлення савецкай улады. Белнацкам пры наркамнацы РСФСР. Пыняцце цэнтральнымі партыйнымі органамі рашэння аб утварэнні БССР. Утварэння Літоўска-Беларускай ССР 1919 г. Ліквідацыя Літбела і яе прычыны.
реферат [37,0 K], добавлен 31.12.2010Гісторыя барацьбы беларускага народа за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Палітыка Беларускага пасольскага клуба, страта яго аўтарытэту ў народных масах. Перадумовы, прычыны і вынікі паўстання працоўных і сялян 1929-1933 гадоў у Заходняй Беларусі.
реферат [19,7 K], добавлен 19.12.2010Палітыка генацыду на Беларусі. Першыя публічныя пакаранні смерцю ў Мінску. Медыцынскія эксперты, работа па расследаванню злачынстваў гітлераўцаў у Трасцянцы. Партызанская барацьба супраць фашыстаў. Мемарыяльны комплекс "Хатынь", экскурсія па комплексу.
реферат [29,8 K], добавлен 03.05.2012Ўсходнеславянскі этнічны падмурак. Фарміраванне тэрыторыі беларусаў у XIV-XV стст. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа і яго назвы. Духоўная жыццё балтаў і ўсходніх славян.
реферат [35,2 K], добавлен 17.12.2010Напад фашысцкай Германіі на СССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Кіруючая роля камуністычнай партыі ў арганізацыі партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм.
реферат [46,7 K], добавлен 22.12.2010Паняцце "этнас". Асноўныя тлумачэнне паходжання беларусаў: "балцкая" канцэпцыя, крывіцкая тэорыя, крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая, старажытнаруская канцэпцыі. Паходжанне назвы Белая Русь. Асноўныя фактары, якія мелі ўплыў на фарміраванне беларускай нацыі.
реферат [38,9 K], добавлен 11.11.2013Вызначэнне адносіны да кастрычніцкай рэвалюцыі Беларускай сацыялістычнай партыі. Змест палітычнай праграмы Вялікай беларускай рады. Ацэнка палітычнай сітуацыі краіны, дэмабілізацыя арміі, пытанне аб бежанцах - асноўныя задачы І Беларускага з'езда.
реферат [24,5 K], добавлен 17.12.2010Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель. Беларусь як арэна для ваенных дзеянняў. Асноўныя напрамкі дзейнасці беларускага нацыянальнага руху. Прычыны ваенных паражэнняў царскай арміі ў 1915 годзе.
реферат [39,3 K], добавлен 04.02.2012