Сутнасць акупацыйнага рэжыму, палітыкі генацыду нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі
Складванне сістэмы кіравання акупіраванымі тэрыторыямі нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі. Гаспадарчае рабаванне Беларусі. Прыёмы, формы і метады барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Партызанскі рух і патрыятычнае падполле.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | контрольная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 23.09.2012 |
Размер файла | 56,2 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦІЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАўНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ
ІНСТЫТУТ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ
КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА
па курсу "Гісторыя Беларусі"
Тэма:
Специальность: Інфармацыйныя тэхналогіі і кіраванне ў тэхнічных сыстэмах
Выканала:
Студэнтка гр: № 982421
Ковельская Аляксандра Сяргееўна
Тел. (+37529) 8649138
МІНСК 2009
План
- 1. Сутнасць акупацыйнага рэжыму, палітыкі генацыду нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі
- Складванне сістэмы кіравання акупіраванымі тэрыторыямі
- Гаспадарчае рабаванне Беларусі
- 2. Асноўныя накінрункі, формы і метады барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. партызанскі рух і патрыятычнае падполле
- Станаўленне народнага супраціўлення
- Партызанка у перыяд вызвалення Беларусі
- Падпольная барацьба
1. Сутнасць акупацыйнага рэжыму, палітыкі генацыду нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі
Праекты новага палітычнага рэжыму на Усходзе ў Берліне розныя нацысцкія ўстановы распрацоўвалі ўжо з красавіка 1941 г., але яны ўсе мелі характар праектаў, бо не былі зацверджаны Гітлерам. Асноўная схема, якую прапаноўвалі Гітлеру была наступная: "буферныя дзяржавы без сваёй інтэлігенцыі". Але Гітлер і некаторыя яго паплечнікі схіляліся да іншай думкі аб будучым акупіраваных тэрыторый - летам 1941 г. галоўны нацыст адмовіўся ад пераўтварэння ўсходніх абшараў у васальныя тэрыторыі і вырашыў цалкам іх каланізаваць. Аднак планы гэтыя знаходзіліся ў прамой залежнасці ад падзей на фронце і па сведчанню генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубе, ён нават летам 1943 г. не ведаў, які лёс прызначаны быў зямлі, якой ён кіраваў.
За падставу ў гаспадаранні на ўсходніх землях быў узяты адзін з праектаў выкарыстання захопленых тэрыторый. У адпаведнасці са спецыяльным планам "Ост" прадугледжвалася пасля перамогі над СССР высяленне 2/3 насельніцтва за Урал на працягу 30 гадоў (у тым ліку, 75% з Беларусі), 10-15% падлягалі анямечанню, частка насельніцтва падлягала вынішчэнню (галоўным чынам яўрэі і камуністы). Пакінутаму мясцоваму насельніцтву адводзілася адзіная роля - быць таннай рабочай сілай. Для рэалізацыі плана 17 ліпеня 1941 г. было створана асобнае Міністэрства акупіраваных усходніх тэрыторый (Reichsministerium fыr die besetzten Ostgebiete) на чале з А. Розенбергам. Практычныя мерапрыемствы па ўсталяванню "новага парадку" былі выкладзены ў "Інструкцыі аб асобных абласцях" да дырэктывы №21 (план "Барбароса"), выдадзенай 13 сакавіка 1941 г., і шэрагу іншых дакументаў, якія сведчаць аб тым, што немцы старанна і загадзя рыхтаваліся да ажыццяўлення рабавання захопленых тэрыторый.
На нарадзе вышэйшых службовых асоб 16 ліпеня 1941 г. Гітлер заявіў, што савецкія тэрыторыі павінны быць навечна далучаны да Рэйху. Была выпрацавана праграма каланізацыі ўсходніх тэрыторый, якая прадугледжвала мерапрыемствы па панаванню акупантаў, кіраванню тэрыторыяй і эксплуатацыі яе рэсурсаў -". как сподручнее разделить гигантский пирог, чтобы мы во-первых, господствовали, во-вторых, управляли, в-третьих, могли эксплуатировать". Што цікава - непасрэдна ў склад Рэйху павінны былі ўвайсці Прыбалтыка і Крым.
Асноўнай часткай планаў з'яўлялася гаспадарчае выкарыстанне СССР у інтарэсах эканомікі Германіі. За выкананне гэтых задач адказвала спецыяльная арганізацыя пад кодавай назвай "Ольдэнбург", якая з пачаткам вайны дзейнічала як эканамічны штаб "Ост". Галоўныя мэты і задачы германскай эканамічнай палітыкі ў СССР былі адлюстраваны ў спецыяльных дырэктывах ці ў так званай "Зялёнай папцы". За тыдзень да пачатку вайны з СССР у ваенна-эканамічным ведамстве рэйхсмаршала Г. Герынга былі выдадзены "Дырэктывы па вядзенні гаспадаркі на новазанятых усходніх тэрыторыях". З іх вынікала, што выключнае значэнне для далейшага вядзення вайны будзе мець неадкладная і поўная эксплуатацыя захопленых абласцей у інтарэсах ваеннай эканомікі Германіі, у асаблівасці ў вобласці харчавання і нафтавай галіны.
Складванне сістэмы кіравання акупіраванымі тэрыторыямі
Непасрэдна пад час таго, як вермахт акупіраваў тэрыторыю Беларусі, уводзілася ваеннае праўленне. Праз некаторы час, пасля аддалення фронту, улада павінна была быць перададзена цывільным органам улады. Адміністрацыйныя задачы арміі - гэта падтрыманне парадку і бяспекі дзеля гаспадарчага выкарыстання рэгіёну франтавымі і акупацыйнымі атрадамі. Кіраваў ваеннай адміністрацыяй камандуючы тылам групы армій "Цэнтр" генерал Макс фон Шэнкендорф. Пры яго штабе дзейнічаў галоўны камандзір СС і паліцыі Эрых фон Бах, які падпарадкоўваўся Гімлеру. Яму падначальваліся айнзацгрупы, галоўнай мэтай якіх былі вынішчэнне яўрэйскага насельніцтва, савецкіх і партыйных функцыянераў, а так сама ваеннапалонных.
Камандуючаму тылам Шэнкендорфу падпарадкоўвалася сетка тэрытарыяльных палявых камендатур, а ім - шматлікія мясцовыя камендатуры, якія ствараліся амаль ва ўсіх гарадах і райцэнтрах. Пры камендатурах дзейнічалі гаспадарчыя службы. Яны займаліся хаатычнымі рэквізіцыямі харчовых тавараў для вермахту, займаліся рабаўніцтвам культурных каштоўнасцяў Беларусі.
Але гэты ваенна-паліцыйскі нямецкі апарат не мог сам справіцца з усімі задачамі - таму пачынае стварацца дапаможны адміністрацыйна-паліцэйскі апарат з мясцовага насельніцтва. Так распачалася на Беларусі калабарацыя. Але найбольшую актыўнасць у стварэнні гэтых устаноў, асабліва на заходніх землях, праявілі польскія дзеячы, якія такім чынам імкнуліся ўзяць рэванш за 1939 г. Пад аховай нямецкай жандармерыі ў вёскі вярталіся былыя польскія землеўладальнікі, і там пачалі адбывацца скандальныя сцэны гвалту. У ваколіцах Ліды нават былі забітыя сярод беларускіх сялян.
17 ліпеня шэфам цывільнай нямецкай акупацыйнай улады на Беларусі быў прызначаны вядомы дзеяч нацыскай партыі Вільгельм Кубэ. Але рэальна ўлада цывільнаму апарату В. Кубэ была перададзена толькі 1 верасня 1941 г. і толькі на частцы тэрыторыі Беларусі.
Нямецкія ўлады ўвялі свой адміністрацыйны падзел Беларусі. Яна была аб'яўлена Генеральнай акругай у складзе рэйхскамісарыята "Остланд", але па меркаванню А. Розенберга - гэта была часовая з'ява. Кіраўнік "Остланду" Лёзэ так сама ацаніў гэта аб'яднанне як "вельмі шкоднае". Але гэта было толькі пачаткам. Не вызначаным канчаткова летам-восенню 1941 г. было пытанне аб межах Беларусі.
Беластоцкую вобласць Гітлер далучыў 12-22 ліпеня 1941 г. да Усходняй Прусіі. На гэтай тэрыторыі дзейнічалі нормы нямецкага права. Паўднёвыя раёны Брэсцкай, Гомельскай, Палескай і Пінскай абласцей былі далучаны да рэйхскамісарыята "Украіна". Туды ж адышлі гарады Брэст, Пінск, Мазыр, а таксама ўсе раёны, што знаходзіліся на поўдзень ад чыгункі Брэст-Гомель. Усё справаводства на гэтых тэрыторыях вялося на ўкраінскай і нямецкай мовах. Частка Вілейскай вобласці далучалася да Генеральнай акругі "Літва". Гэтыя страты Міністэрства А. Розенберга планавала кампенсаваць за кошт далучэння ў будучым тэрыторый на ўсходзе - Смаленскай і інш. абласцей. Але нават і гэтыя памеры Генеральнай акругі былі абмежаваныя - на тэрыторыі Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай абласцей і ўсходніх раёнаў Мінскай акупанты ўтварылі так званую вобласць армейскага тылу групы армій "Цэнтр", якая падпарадкоўвалася нямецкай ваеннай адміністрацыі.
Такім чынам, пад уладай генеральнага камісара В. Кубэ апынулася толькі Баранавіцкая, значная частка Вілейскай, заходнія і паўночныя раёны Мінскай вобласці, а таксама паўночныя раёны Пінскай вобласці (усяго 68 раёнаў з 192, што былі ў складзе БССР перад пачаткам вайны) - гэта не больш трэці даваеннай тэрыторыі Беларусі. Паводле звестак акупацыйных уладаў на 4 снежня 1941 г. тут пражывала 3 млн.138 тыс. чалавек.
На працягу верасня 1941 г. на гэтай тэрыторыі быў створаны апарат акупацыйнай цывільнай улады, які замяніў вайсковае кіраўніцтва. Цывільнае кіраўніцтва мела тры ступені - найвышэйшай інстанцыяй быў генеральны камісарыят у Мінску, сярэдняя ступень - гэта галоўныя камісарыяты ў Мінску і Баранавічах, але яны не мелі вялікай ролі і ў сакавіку 1943 г. былі ліквідаваныя. Ніжэйшую прыступку займалі акруговыя камісарыяты (гебітскамісарыяты), усяго іх было 10 - Баранавіцкі, Барысаўскі, Вілейскі, Ганцавіцкі ("Прыпяць"), Глыбоцкі, Лідскі, Мінскі, Навагрудскі, Слонімскі і Слуцкі. Горад Мінск знаходзіўся ў час нямецкай акупацыі на палажэнні асобнага камісарыята і падпарадкоўваўся толькі генеральнаму камісарыяту Беларусі. Апарат генеральнага і акружных камісарыятаў камплектаваўся выключна нямецкімі служачымі.
Адміністрацыя ў раёнах стваралася з ліку мясцовых калабарацыяністаў. На чале ўсёй раённай адміністрацыі стаяў бургамістр. Звычайна бургамістры прызначаліся з ліку беларускіх эмігрантаў.
На тэрыторыі сельсаветаў акупанты стварылі воласці, якія ўзначальвалі прызначаныя імі бургамістры. У вёсках акупацыйную ўладу прадстаўлялі старасты. Уся вертыкаль створанай сістэмы ўлады кантралявалася нямецкімі чыноўнікамі.
Гаспадарчае рабаванне Беларусі
В. Кубэ атрымаў прызначэнне на Беларусь разам з наступнай дырэктывай: "прыстасаванне і выкарыстанне тэрыторыі для германскай ваеннай гаспадаркі", але дырэктыва не мела падрабязных інструкцый. Па сутнасці, прынцып быў адзін - усё, што будзе зроблена для Германіі - добра, астатняе - фальш.
Каб паставіць на службу Рэйху эканоміку Беларусі, акупанты ўжо на працягу ліпеня 1941 г. правялі рэгістрацыю на біржах працы працаздольнага насельніцтва ў гарадах. Усе прадпрыемствы і ўстановы Беларусі былі ўзяты на ўлік, была праведзена іх дэталёвая інвентарызацыя. Напрыклад, у Мінску гэта акцыя была завершана да 20 ліпеня 1941 г. У выніку праведзеных акупантамі мерапрыемстваў ужо 1 снежня 1941 г. у Мінску працавала 73 прадпрыемствы, у снежні 1942 г. - 117, а ў красавіку 1943 г. - 150 прадпрыемстваў. Сярод іх было 20 прадпрыемстваў металургічнага профілю, 14 тэкстыльных, 21 транспартнае, 7 хімічнай і будаўнічай вытворчасці, 6 дрэваапрацоўчых, 3 электрастанцыі і г. д. Рабочыя і служачыя падвяргаліся жорсткай эксплуатацыі. Працоўны дзень у сярэднім складаў 12 гадзін у суткі.
беларусь партызанскі рух падполле
У аграрнай палітыцы акупантаў вылучаюць тры асноўныя этапы. Першы праводзіўся з лета 1941 г. да пачатку вясны 1942 г. У гэты перыяд захавалася калгасная сістэма пад відам "абшчынных гаспадарак" і "дзяржаўных маёнткаў" (саўгасы). Пакінуты пасады старшынь, брыгадзіраў, афіцыйна не распускаліся праўленні, рэвізійныя камісіі і г. д. Але інвентар і жывёла былі абвешчаны ўласнасцю германскай дзяржавы. У Заходняй Беларусі, дзе не паспелі правесці калектывізацыю, адбыўся зварот да індывідуальнай гаспадаркі. Вярталіся маёнткі былым уладарам - панам, асаднікам, заможным сялянам. Яны лічыліся адміністратарамі, кіраўнікамі былых сваіх маёнткаў, але права маёмасці на зямлю і інвентар не мелі. Там жа ствараліся дзяржаўныя маёнткі для будучых нямецкіх каланістаў.
Другі этап (вясна 1942 г. па лета 1943 г.) пачаўся з прыняцця закону "Аб новым парадку землекарыстання" ў лютым 1942 г., які адмяняў калгасную сістэму і дэклараваў магчымасць трох пераходных формаў землекарыстання: абшчыннай гаспадаркі (замест калгасаў), земляробчых таварыстваў (кааператывы) і індывідуальнай сялянскай гаспадаркі. Гэта было вынікам правалу аграрнай палітыкі, заснаванай на захаванні калгасаў і неабходнасцю атрымаць падтрымку сялян - бо пачынаўся масавы партызанскі рух. Так сама неабходна было забяспечыць патрэбы Германіі ў прадуктах харчавання.
У заходніх абласцях рэспублікі ўзаконьваліся аднаасобныя гаспадаркі, права маёмасці распаўсюджвалася толькі на прысядзібныя ўчасткі. На калгасных землях ствараліся абшчынныя гаспадаркі. Сельскагаспадарчыя работы там вяліся супольна, а ўборка ўраджаю асобна кожным дваром на надзеле (6-7 га на двор). Устанаўлівалася калектыўная адказнасць за здачу натуральнага падатку, выкананне распараджэнняў акупантаў. Абавязковыя пастаўкі, якія дасягалі памераў паловы ўраджаю дапаўняліся аперацыямі па канфіскацыі сельскагаспадарчай прадукцыі. Таму для сялян палёгкі гэтае "рэфармаванне" не прынесла.
Трэці этап (лета 1943 г. па лета 1944 г.) пачаўся з прычыны паражэння пад Сталінградам, пагаршэнне становішча ў сельскай гаспадарцы і росту партызанскага руху.
3 чэрвеня 1943 г. была абвешчана "Дэкларацыя аб сялянскім праве ўласнасці", якая ўстанаўлівала для сялян замест "права ўладання" права прыватнай ўласнасці на зямлю. У першую чаргу зямлю атрымлівалі сяляне, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі. Але з верасня 1943 г. пачалося вызваленне Беларусі і палажэнні "Дэкларацыі" сталі неактуальныя.
Значныя страты ў вайне супраць СССР патрабавалі ад Германіі вялікіх падмацаванняў для дзеючай арміі. Кіраўніцтва Рэйху выкарыстоўвала працоўныя рэсурсы акупіраваных тэрыторый, у тым ліку і Беларусі, у якасці рабочай сілы для прамысловасці і сельскай гаспадаркі Германіі. Працэс гэты пачаўся з канца 1941 г., але буйныя памеры набыў на пачатку 1943 г. Дастаткова адзначыць, што толькі гаспадарчая інспекцыя групы армій "Цэнтр" і генеральнай акругі "Беларусь" штодзённа накіроўвалі на працу ў Рэйх 500-1000 рабочых. Усяго за гады вайны нямецкія акупацыйныя ўлады накіравалі на работы ў Германію звыш 400 тыс. жыхароў Беларусі, з якіх прымусовым шляхам былі накіраваны каля 380 тыс. чалавек.
У адносінах да мясцовага насельніцтва нямецкія ўлады з першых дзён свайго гаспадарання распачалі палітыку генацыду. Праграма каланізацыі акупіраваных усходне-славянскіх тэрыторый прадугледжвала прымусовае высяленне, якое было заменена пасля паражэння пад Масквой і Сталінградам на знішчэнне 75% насельніцтва Беларусі і засяленне "вызваленых" зямель нямецкімі каланістамі.
Практычнаму ажыццяўленню злачынных задум нямецкага фашызму супраць славянскіх народаў спрыяла бесперапынная ідэалагічная апрацоўка салдат вермахта і войскаў СС. Магутны апарат нацысцкай прапаганды на працягу некалькіх гадоў метадычна атручваў свядомасць грамадзян Рэйху ідэямі ваеннай агрэсіі і расавай перавагі. За 1941 г. нямецкія акупанты знішчылі на беларускай зямлі каля 100 тыс. мірных жыхароў, спалілі 120 вёсак разам з 3945 іх жыхарамі. Для падтрымання парадку на тэрыторыі Беларусі былі размешчаны 5 ахоўных дывізій і створаны паліцэйскі апарат. Акрамя таго, дзейнічалі аператыўныя групы рэйхсфюрэра СС Гімлера, якія распачалі масавы тэрор супраць насельніцтва. Агульная колькасць ваенна-паліцэскіх сіл на Беларусі дасягала 160 тыс. чалавек. Летам-восенню 1941 года на Беларусь былі ўведзены ўкраінскія і літоўскія прафашысцкія ваенныя фарміраванні, якія адрозніваліся асаблівай жорсткасцю нават у параўнанні з нямецкімі вайскоўцамі. Літоўскі батальён толькі з 5 кастрычніка па 7 лістапада 1941 года знішчыў 43 тысячы мірных беларусаў.
У 1942 г. забойствы і катаванні мірнага насельніцтва Беларусі набылі сістэмны характар. За акрэслены перыяд акупанты спалілі 772 вёскі, разам з 46992 жыхарамі. Акупанты стварылі сістэму лагераў і турмаў для розных катэгорый зняволеных. Ваеннапалонныя ўтрымліваліся ў дулагах, шталагах, афлагах, цывільныя асобы ў працоўных лагерах СД, перасыльных лагерах СС, штрафных лагерах, гета. На Беларусі было ўтворана каля 260 лагераў, буйнейшым быў Трасцянецкі пад Мінскам, дзе нацысты знішчылі 206500 чалавек. Для яўрэйскага насельніцтва былі створаны гета. Яны сталі месцам масавай бойні, дзе загінулі сотні тысяч яўрэяў.
У 1943 г. акупанты спалілі 2653 вёскі разам з 84188 жыхарамі. Асабліва цярпелі ад ворага прыфрантавыя раёны. За перыяд нямецкага генацыду на Беларусі гарадское насельніцтва рэспублікі страціла звыш 1063 тыс. жыхароў, беларуская вёска - 445594 мірных жыхароў, 155594 з якіх згарэлі разам з 5454 вёскамі. На беларускай зямлі нямецкія акупанты закатавалі звыш 810 тыс. савецкіх ваеннапалонных.
Асабліва ўзмацніліся рэпрэсіўныя мерапрыемствы супраць мірнага насельніцтва ў зоне кіравання ваенных і ў Генеральным камісарыяце восенню 1943 г. пасля забойства В. Кубэ. Адміністрацыю камісарыята ўзначаліў генерал СС Готберг, які перанёс метады дзейнасці сваёй установы ў сцены грамадзянскай адміністрацыі.
2. Асноўныя накінрункі, формы і метады барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. партызанскі рух і патрыятычнае падполле
Станаўленне народнага супраціўлення
Партызанскі рух на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны - адна з найбольш даследаваных старонак з падзей ваеннага часу. Але і ў гэтай справе ёсць шмат асаблівасцяў і рыс, аб якіх мала гаварылася раней. Партызанскі рух на Беларусі меў пэўную перыядызацыю і да таго, ярка акрэсленыя рэгіянальныя асаблівасці.
Слова "партызан" (ад франц. partisan - член атрада, арганізаванага з прадстаўнікоў народных мас для барацьбы з ворагам на акупіраванай тэрыторыі) шырока вядома з часоў сярэднявечча ў Еўропе. Пазней партызанамі пачалі называць удзельнікаў узброенай барацьбы супраць іншаземных захопнікаў у варожым тыле. Такім чынам, партызанскі рух не з'яўляецца нацыянальнай беларускай з'явай, але справа ў тым, што дзейнасць партызанскіх атрадаў на Беларусі ў гады апошняй вайны набыла асабліва значныя памеры. Супраць акупантаў на барацьбу з цягам часу падняўся народ. У радах антыфашысцкага руху на тэрыторыі рэспублікі налічвалася каля 440 тыс. партызан і падпольшчыкаў.374 тыс. чалавек з'яўляліся байцамі 1255 партызанскіх атрадаў (каля ў 213 брыгад).
Партызанка на Беларусі мае некалькі перыядаў свайго развіцця, кожны з іх мае свае адметнасці. Першы этап - арганізацыйны, калі толькі шукаліся формы барацьбы ў тылу ворага. Гэта чэрвень - снежань 1941 г. Яшчэ адна прыкмета гэтага перыяду - гэта крызіс партызанкі, які праявіўся ў паражэннях на фронце і ў пазіцыі чакання, якую заняло мірнае насельніцтва. Другі этап беларускай партызанкі пачаўся ў снежні 1941 г. і цягнуўся да канца лета 1942 г. Гэта перыяд пераадолення крызісу і рэзкага росту колькасна партызанскага руху. У гэты перыяд адбываецца супрацьстаянне ў цэнтры Беларусі паміж цывільнай нямецкай адміністрацыяй Генеральнай акругі Беларусь і партызанамі ў барацьбе за падтрымку ад мірнага насельніцтва. У гэты перыяд вызначаецца арганізацыйная структура партызанкі, рух атрымлівае шырокую падтрымку ад "Вялікай зямлі". Трэці перыяд цягнуўся з восені 1942 па восень 1943 г. Менавіта ў гэты час колькасць памылак нямецкіх акупацыйных улад дасягнула крытычнай масы, і насельніцтва перайшло на пазіцыі падтрымкі партызанаў. Ствараюцца велізарныя партызанскія зоны, якія ахопліваюць значныя тэрыторыі. Праводзяцца буйныя вайсковыя і дыверсійныя аперацыі. Чацьвёрты перыяд беларускай партызанкі цягнуўся з восені 1943 г. па лета 1944 г. Гэты перыяд адзначаны пачаткам вызвалення Беларусі і ўдзелам у гэтым і партызан. Найбольшага ўздыму дасягае "рэйкавая вайна". Менавіта да гэтага перыяду адносіцца значнае ўзмацненне савецкай партызанкі на захадзе Беларусі. Да таго, пасля забойства Вільгельма Кубэ масавыя рэпрэсіі і карныя экспедыцыі спрыялі разгортванню ўсенароднага характару антынямецкай барацьбы і ў цэнтры Беларусі.
Падрыхтоўка да партызанскай вайны на Беларусі на выпадак вайны з нацысцкай Германіяй ці Польшчай пачалася яшчэ ў 1930-я гг. Згодна з загадамі савецкага Генштаба стваралася заканспіраваная сетка дыверсійных груп і адзіночак у гарадах і на чыгунках, арганізаваліся манеўраныя партызанскія атрады, ствараліся базы забеспячэння ўсім неабходным. Так, у схронах былі закладзены боепрыпасы, амуніцыя, шмат харчавання, каля 50 тыс. вінтовак, 150 кулямётаў, узрыўчатка. Кіравалі гэтай работай партыйныя органы і камандуючы войскамі Беларускай ваеннай акругі І.П. Убарэвіч. Усяго было створана 6 тэрытарыяльных партызанскіх атрадаў - Бабруйскі, Барысаўскі, Мінскі, Мазырскі, Полацкі і Слуцкі, у складзе 300-500 прафесіяналаў, якія прайшлі абучэнне ў спецыяльных закрытых школах. На чале атрадаў стаялі вопытныя кіраўнікі - удзельнікі партызанкі ў гады першай сусветнай і антыпольскай партызанкі пачатку 1920-х гг. С.А. Ваўпшасаў, В.З. Корж, К.П. Арлоўскі, А.М. Рабцэвіч.
Аднак, у 1937-1938 гг. гэтыя работы былі звернутыя - большасць "тайных" партызан было рэпрэсіравана, атрады ліквідаваны, схроны перададзены арміі. Гэта было вынікам рэпрэсій супраць генералітэту і афіцэрства Чырвонай Арміі, а так сама вынікам прыняцця новай ваеннай дактрыны - прэвентыўнага ўдару Чырвонай Арміі, якая не прадугледжвала акупацыі тэрыторыі СССР, а баявыя дзеянні планаваліся "на чужой тэрыторыі і малой крывёй". У выніку гэтага, у 1941 г. партыйнаму і ваеннаму кіраўніцтву ўсю работу па стварэнню падпольнай і партызанскай сеткі прыйшлося весці з нуля.
Асноўныя задачы і метады, а так сама характар разгортвання партызанскага руху былі зададзены шэрагам распараджэнняў партыйных і савецкіх органаў агульнасавецкага і рэспубліканскага маштабу.29 чэрвеня 1941 г. была выдадзена Дырэктыва СНК СССР і ЦК УКП (б), якая патрабавала стварэння ў захопленых раёнах партызанскіх атрадаў і дыверсійных груп, падрыву мастоў, парушэння ліній сувязі, падпальвання складоў, стварэння невыносных умоваў для акупантаў.30 чэрвеня 1941 г. у дадатак да дырэктывы ЦК КП (б) Б прымае дырэктыву "Аб пераходзе на падпольную работу партыйных арганізацый раёнаў, занятых ворагам", а 1 ліпеня - "Аб разгортванні партызанскай вайны ў тыле ворага", у якой больш канкрэтызаваліся мэты і задачы партызанскай барацьбы, вызначаліся сродкі сувязі і метады канспірацыі і г. д.
Як вынік - 16 ліпеня 1941 г. Гітлер зняў з вермахту і акупацыйных уладаў усялякія абмежаванні на выкарыстанне самых жорсткіх мераў у адносінах да мясцовага насельніцтва. "Мы можам знішчаць усё, што накіравана супраць нас." Такая пазіцыя акупантаў цалкам адпавядала інтарэсам маскоўскага кіраўніцтва - бо яна была залогам пашырэння незадаволенасці насельніцтвам акупаваных раёнаў новай адміністрацыяй. Таму партыйнымі органамі, знішчальнымі атрадамі і іншымі ўстановамі рабілася ўсё, каб забяспечыць адразу супрацьстаянне паміж мірным насельніцтвам і акупантамі. З гэтай мэтай знішчалася ўсё, што магло нармалізаваць жыццё пад акупацыяй - асабліва бытавое жыццё. Знішчаліся прадпрыемствы, склады, палі з няўбраным зернем, вывозілася жывёла, прыпасы, тавары. Найбольш паспяхова і паслядоўна гэтыя мерапрыемствы прайшлі на ўсходзе, і менавіта там найбольш шырока і праявіў сябе партызанскі рух.
Такім чынам, разгортванне партызанскага руху мела дзве галоўныя мэты - якія можна прасачыць ў дакументах партыі і ўрада. Найбольш відавочная - гэта мэта ваенная. Яе сутнасць у тым, каб зрабіць як мага больш цяжкімі ўмовы існавання нямецкіх войскаў на захопленай тэрыторыі, а так сама парушаць сродкі камунікацыі, асабліва чыгунку, што значна ўскладніць пастаўкі на фронт і манёўранасць вермахту. Другая мэта - больш глабальная, палітычная. Сутнасць яе ў тым, каб надаць партызанскаму руху ўсенародны характар. Гэтага патрабавалі ўмовы ідэалагічнай вайны. Неабходна было недапусціць аніякага паразумення паміж нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй і мірным насельніцтвам, якое апынулася пад акупацыяй. І дзеля гэтага рабілася ўсё, нават знішчаліся матэрыяльныя фонды, запасы харчавання, з мэтай - прымусіць акупантаў адразу перайсці да канфіскацыі дзеля забеспячэння вермахту і Рэйху. Гэтая палітыка з поспехам была рэалізаваная на ўсходзе, але на захадзе Беларусі і ў цэнтральных раёнах былі свае асаблівасці разгортвання партызанкі - як усеагульнага руху. Менавіта ўсеагульнасць, усенароднасць партызанскага руху дазволіць гаварыць аб народнай падтрымкі камуністычнай палітыкі даваеннага часу і з'явіцца мацнейшым прапагандысцкім інструментам у камуністычнай ідэалогіі.
Для арганізацыі партызанкі і падполля кампартыя спецыяльна пакінула на Беларусі 1215 камуністаў дзеля арганізацыі кіравання падполлем і партызанкай, а ўсяго за 1941 г. на акупіраваную тэрыторыю Беларусі было накіравана больш за 8000 камуністаў і каля 5000 камсамольцаў.
Але ствараліся атрады і самастойна, без "загаду звыш". У ліку такіх быў Пінскі партызанскі атрад пад камандаваннем В.З. Каржа, які налічваў каля 60 чалавек. На тэрыторыі Кастрычніцкага раёна Палескай вобласці актыўна дзейнічаў атрад "Чырвоны Кастрычнік". Яго кіраўнікі Ц.П. Бумажкоў і Ф.I. Паўлоўскі 6 жніўня 1941 г. сталі першымі партызанамі - Героямі Савецкага Саюза. У Чашніцкім раёне ўзброеную барацьбу супраць акупантаў узначаліў Ц.Я. Ермаковіч, у Суражскім раёне быў створаны атрад, на чале якога стаў М.П. Шмыроў, якога называлі ў народзе "Бацькам Мінаем". На аснове знішчальных батальёнаў узнікаюць партызанскія атрады ў Парыцкім, Лельчыцкім, Ельскім, Лоеўскім, Рагачоўскім, Мехаўскім і іншых раёнах Беларусі. Усяго самастойна ўзнікла каля 60 атрадаў і груп.
Тым не менш, большую частку партызанскіх фарміраванняў склалі арганізаваныя партыйна-савецкімі органамі. Яшчэ да акупацыі ўсходняй Беларусі ў Магілёве, Лёзне, Віцебску, Гомелі, Мазыры, Полацку, іншых населеных пунктах ствараліся кароткатэрміновыя курсы і падрыхтоўчыя цэнтры дыверсанцкай працы. У выніку, за ліпень-верасень у цэнтралізаваным парадку было сфарміравана звыш 430 партызанскіх атрадаў і арганізацыйных груп, у якіх налічвалася больш 8300 чалавек. Менавіта яны сталі арганізацыйным ядром для многіх баяздольных партызанскіх фарміраванняў.
Дзейнасць партызан выклікала ў захопнікаў пэўную заклапочанасць, але маштабы партызанкі яшчэ былі нязначныя. Толькі на ўсходзе Беларусі немцы сутыкнуліся з цяжкасцямі ў забеспячэнні групы армій "Цэнтр" усім неабходным "з выпадку разбурэння партызанамі чыгуначных шляхоў". Каб пакончыць з дзейнасцю "лясных бандытаў", а так сама ліквідаваць, адлавіць салдат-акружэнцаў, у ліпені-жніўні 1941 г. была здзейснена першая буйнамаштабная карная аперацыя пад назвай "Прыпяцкія балоты". Але пад час яе правядзення партызан карнікі не сустрэлі, таму знішчалі мірных жыхароў і акружэн- цаў - усяго 13788 чалавек. Гэтая аперацыя паўплывала на змяненне адносін мірнага насельніцтва да немцаў у гэтым рэгіёне з нейтральнага да рэзка варожага.
Тым не менш, восень 1941 г. вызначаецца як крызіс партызанкі. Цэнтральнае маскоўскае кіраўніцтва больш цікавілася падзеямі на франтах. Да того, ні з Масквой, ні з Чырвонай Арміяй не існавала сувязі. Партызаны не ведалі, што адбывалася на франтах, а нямецкая прапаганда выкарыстала гэта для дэзінфармацыі як мірных жыхароў, так і партызан. Аб'яўлялася аб заняцці Масквы і Уралу, што вызвала маральны крызіс. Вялікая няўпэўненасць была і з тым, як доўга працягнецца вайна. Да таго, у атрадах не было зброі і боепрыпасаў, харчавання і цёплай вопраткі. У выніку жорсткіх карных мер акупантаў частка атрадаў была разгромлена, а іншыя, не атрымаўшы падтрымкі ад насельніцтва, распаліся ці перайшлі на паўлегальнае становішча. Але і ў зімовых умовах каля 200 партызанскіх атрадаў і груп працягвалі ўзброеную барацьбу.
Партызанка у перыяд вызвалення Беларусі
У выніку дзейнасці падпольных партыйных камітэтаў і пад уплывам перамог Чырвонай Арміі ў рады партызан Беларусі на працягу 1943 года ўступіла больш за 96 тыс. чалавек, асабовы склад партызанскай арміі вырас з 56724 да 153488 байцоў. У гэтым жа годзе з розных калабаранцкіх фарміраванняў у партызанскія атрады ўлілося каля 12 тысяч чалавек.
Важнае значэнне для развіцця, партызанскага руху мела матэрыяльна-тэхнічная дапамога Вялікай зямлі. Толькі ў 1943 г. авіяцыяй партызанам Беларусі было дастаўлена 20,5 тыс. вінтовак, больш 11 тыс. аўтаматаў, 973 ПТР, 1235 кулямётаў і мінамётаў, звыш 2,6 тыс. пісталетаў, 43038 тыс. патронаў, звыш 120 тыс. ручных гранат, 390,5 тоны толу, 97,8 тыс. дыверсійных мін. Але асноўнымі крыніцамі ўзбраення ўсё ж заставаліся мясцовыя рэсурсы. Таму ў 1943 г. не было, бадай, буйнога партызанскага атрада ці брыгады, якія б не мелі сваёй майстэрні па вырабу і рамонту зброі, вытворчасці мін, гранат і г. д.
Паказчыкам роту майстэрства партызан з'яўлялася правядзенне ў адзін тэрмін у межах усёй акупаванай тэрыторыі Беларусі буйнамаштабных аперацый, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай "Рэйкавая вайна". На Беларусі ў 1943-1944 гг. аперацыя "Рэйкавая вайна" ажыццяўлялася ў тры этапы. Яна ставіла мэтай зрыў ваенных перавозак праціўніка і максімальнае садзейнічанне наступленню Чырвонай Арміі. Першы этап пачаўся ў ноч з 3 на 4 жніўня 1943 г. і працягваўся да сярэдзіны верасня 1943 г., другі - з 19 верасня 1943 г. да пачатку лістапада 1943 г. (ён атрымаў назву "Канцэрт"). За час 1-га і 2-га этапаў "рэйкавай вайны" партызаны ўзарвалі звыш 200 тыс. рэек. Былі разбураны чыгуначныя лініі Цімкавічы-Асіповічы,. Бабруйск-Старушкі, Жлобін-Калінкавічы. На многіх чыгуначных магістралях рух быў перапынены ад 4 да 15 сутак, а ўчасткі Магілёў-Крычаў, Полацк-Дзвінск, Магілёў-Жлобін, Баранавічы-Лунінец былі выведзены са строю на яшчэ большы тэрмін. Адначасова партызаны пускалі пад адхон эшалоны, узрывалі масты, вадакачкі, чыгуначныя станцыі.
Трэці этап "рэйкавай вайны" быў распачаты ў ноч на 20 чэрвеня 1944 г., незадоўга да правядзення савецкімі войскамі аперацыі "Баграціён". На гэтым этапе партызаны Беларусі непасрэдна ўзаемадзейнічалі з наступаючымі войскамі Чырвонай Арміі. У ходзе аперацыі яны падарвалі 61 тыс. рэек (у першы дзень 40775), знішчылі 8 чыгуначных мастоў. Былі поўнасцю выведзены са строю асноўныя чыгуначныя лініі, часткова паралізаваны варожыя перавозкі амаль па ўсіх дарогах Беларусі.
Яскравым паказчыкам баявых поспехаў партызан у 1943 г. з'яўляецца тое, што пад іх кантролем знаходзілася 60% акупаванай тэрыторыі, значная частка якой была цалкам вызвалена ад захопнікаў. Сур'ёзна занепакоеныя такім становішчам, фашысты на працягу 1943 г. правялі звыш 60 буйных карных аперацый супраць партызан і насельніцтва. У шматдзённых баях апрача ахоўных і паліцэйскіх сіл прымалі таксама ўдзел многія тысячы кадравых салдат і афіцэраў вермахта. На іх узбраенні былі танкі, артылерыя, самалёты.
У час правядзення карных аперацый вораг лютаваў не толькі супраць партызан, але масава знішчаў мірнае насельніцтва. Усяго за гады акупацыі Беларусі захопнікі правялі звыш 140 карных аперацый. У іх удзельнічалі 5 ахоўных, 1 пяхотная, 1 спецыяльнага прызначэння, 1 матарызаваная СС, 2 вучэбна-палявыя дывізіі, а таксама часці 3-яй танкавай, 2, 3 і 4-ай палявых армій вермахта, шматлікія паліцэйска-вышукальныя сілы і падраздзяленні войск сатэлітаў. Мэтай гэтых экспедыцый, безумоўна, было не толькі жаданне праціўніка расправіцца з партызанамі, але і больш важкі намер - выканаць гітлераўскія планы па рэзкаму скарачэнню людскога патэнцыялу Беларусі (на 75%).
Такім чынам, партызанка на Беларусі стала важным ваенна-палітычным фактарам стратэгічнага значэння, які паказаў крах акупацыйнай палітыкі немцаў. Размах дзеянняў беларускіх партызанаў можна параўнаць з вынікамі любой буйной наступальнай аперацыі Чырвонай Арміі. Партызанамі былі знішчаны ці паранены звыш 500 тыс. немцаў, узарвана 11,1 тыс. чыгуначных саставаў і 34 бронепаязды, знішчаны 29 чыгуначных станцый,19 тыс. аўтамашын, 305 самалётаў, 1355 танкаў і бронемашын. Страты партызан склалі 45 тыс. забітымі, але да іх дадаюцца сотні тысяч мірных жыхароў, знішчаных пад час правядзення 140 карных экспедыцый.
Дзейнасць беларускіх партызанаў знайшла належную ацэнку з боку кіраўніцтва краіны.88 партызан-беларусаў сталі Героямі Савецкага Саюза, 140 тыс. партызан і падпольшчыкаў былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.16 ліпеня 1944 г. у вызваленым Мінску адбыўся вялікі мітынг і парад партызанскіх атрадаў з усёй Беларусі, у якім прыняло ўдзел больш за 30 тыс. партызан. Гэта было прызнаннем вялікай заслугі насельніцтва Беларусі ў барацьбе супраць акупантаў.
Падпольная барацьба
Адначасова з узброенай партызанскай барацьбой разгортвалася падпольная антыфашысцкая дзейнасць у гарадах і іншых населеных пунктах. Партыйна-савецкія ўлады напярэдадні акупацыі Беларусі паклапаціліся аб тым, каб пакінуць заканспіраваныя групы, арганізаваць яўкі, распрацаваць розныя віды сувязі. На гэта арыентавала дырэктыва ЦК КП (б) Б ад 30 чэрвеня 1941 г. аб пераходзе на падпольную работу партарганізацый раёнаў, занятых ворагам. Звярталася ўвага на тое, што партызанская барацьба павінна знаходзіцца ў полі зроку і весціся пад непасрэдным кіраўніцтвам заканспіраваных падпольных партыйных структур. Мясцовыя парторганы ў сціслыя тэрміны правялі работу па ўтварэнню на тэрыторыі Беларусі партыйна-камсамольскага падполля. Да поўнай акупацыі рэспублікі ў 89 раёнах Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай, Палескай і Пінскай абласцей былі арганізацыйна аформлены раённыя падпольныя парторганы (райкомы, тройкі) на чале з сакратарамі або членамі былых парторганаў.
Акупацыйная адміністрацыя ў Мінску атрымлівала звесткі аб актыўнай дыверсійна-баявой дзейнасці падпольшчыкаў Брэста, Гродна, Мазыра, Віцебска, іншых гарадоў Беларусі. За верасень-кастрычнік у Беластоку было спалена тры вайсковыя склады, у Брэсце - адзін харчовы, у Вілейцы - склад са зброяй і боепрыпасамі. У пачатку лістапада гомельскія падпольшчыкі на чале з Ц.С. Барадзіным, Р.I. Цімафеенка і I.Б. Шылавым схавалі ў рэстаране скрынку з узрыўчаткай і мінай з часавай наводкай. Калі там сабраліся нямецкія афіцэры, каб ушанаваць поспехі войск вермахта пад Масквой, грымнуў магутны выбух, які знішчыў дзесяткі афіцэраў і аднаго генерала.
На Аршанскім чыгуначным вузле эфектыўна дзейнічала група К.С. Заслонава. У снежні 1941 г. брыкета-вугальнымі мінамі яна вывела са строю некалькі дзесяткаў паравозаў: частка з іх была ўзарвана і замарожана на станцыі, іншыя ўзарваліся на шляху да фронту. Скардзячыся з гэтага выпадку, аршанская група бяспекі і СД паведамляла свайму кіраўніцтву: "Дыверсіі на чыгуначнай лініі Мінск-Орша сталі такімі частымі, што кожную з іх паасобку не апішаш. Не праходзіць ніводнага дня, каб не было здзейснена адной альбо некалькіх дыверсій".
Небяспечную для свайго жыцця дзейнасць у акупаваным Магілёве праводзіла група медыкаў-падпольшчыкаў. У яе склад уваходзілі ўрачы У.П. Кузняцоў, А.I. Паршын, Ф.I. Пашанін, якія ўсе загінулі, сярэдні і малодшы медперсанал. Знішчыўшы сапраўдныя медыцынскія карткі і сфабрыкаваўшы новыя, яны здолелі адправіць за горад сотні байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі.
Пасля перамогі ў Маскоўскай бітве падпольная барацьба ў гарадах і населеных пунктах Беларусі шырылася і паглыблялася. Відавочную ролю ў гэтым адыграў той фактар, што была праведзена работа па ўстанаўленню сувязі кіраўніцтва падполля з Вялікай зямлёй, адкуль праз аэрадромы партызанскіх фарміраванняў падпольшчыкам паступалі не толькі неабходныя звесткі, але і значная дапамога зброяй, мінна-ўзрыўной тэхнікай, медыкаментамі. Умацавалася сувязь падполля з насельніцтвам, партызанскімі атрадамі і групамі. Усё гэта разам самым станоўчым чынам адбілася на дзейнасці падполля.
Мінскія падпольшчыкі ў 1942 г. сваю ўвагу засяродзілі на масава-агітацыйнай рабоце сярод жыхароў горада, сістэматычных дыверсіях на розных аб'ектах, зборы для партызан разведвальных звестак, вызваленні ваеннапалонных і патаемнай адпраўцы іх у лес да партызан. Не абышлося і без цяжкіх страт. У сакавіку-красавіку 1942 г. за турэмныя краты трапіла больш за 400 чалавек, у тым ліку члены падпольнага ГК КП (б) Б С.I. Заяц (Зайцаў), I.П. Казінец, Г.М. Сямёнаў.7 мая яны былі павешаны, а яшчэ 251 чалавек былі расстраляныя. Мінскае падполле знайшло ў сябе сілы зноў узняцца на барацьбу. На нарадзе ў маі 1942 г. былі прааналізаваны прычыны правалу, і былі створаны аддзелы: разведкі, агітацыі і прапаганды, ваенны, арганізацыі дыверсій, сфарміраваны пяць падпольных райкомаў партыі, шэраг падпольных партыйных і камсамольскіх арганізацый на прадпрыемствах і ва ўстановах. Падпольшчыкі выпускалі газету "Звязда", лістоўкі, мелі сувязь з падполлем Асіповічаў, Оршы, Бабруйска, Дзяржынска, Узды, Калодзішчаў, Смалявічаў, іншых гарадоў і населеных месцаў Беларусі.
У ноч на 26 верасня 1942 г. зноў пачаліся арышты ўдзельнікаў падполля. Сярод іх - сакратар падпольнага гаркома I.К. Кавалёў, члены камітэта Дз.А. Караткевіч, В.К. Нікіфараў, К.I. Хмялеўскі, сакратары райкомаў Н.Я. Герасіменка (з сям'ёй), М.К. Каржанеўскі, I.I. Матусевіч, М.А. Шугаеў, кіраўнікі падпольных арганізацый і груп, актыўныя падпольшчыкі Л.Я. Адзінцоў, М.А. Багданаў, Е.М. Баранаў і іншыя.
Удар, нанесены акупантамі мінскаму падполлю восенню 1942 г., быў вельмі цяжкім, але і ён не прымусіў патрыётаў скарыцца. Сведчаннем таму былі расклееныя 21 кастрычніка 1942 г. больш чым у 300 месцах горада лістоўкі з заклікам яшчэ мацней біць акупантаў.
З мэтай дыскрэдытаваць падполле была распрацавана версія аб здрадзе кіраўніцтвам ГК КП (б) Б, у першую чаргу яго сакратаром I.К. Кавалёвым. На жаль, гэтай фальшыўцы гітлераўскіх спецслужб паверылі ў ЦК КП (б) Б, і на доўгія гады над мінскім падполлем навісла хмара недаверу. Мінскае падполле і пасля другога правалу працягвала сваю дзейнасць. Цесную сувязь з ім мелі шэраг партызанскіх брыгад. У горадзе практычна не было ніводнага прадпрыемства ці ўстановы, дзе б ні дзейнічалі патрыёты. Дзесяткі дыверсійных груп былі створаны на Мінскім чыгуначным вузле. У другой палове 1943 г. тут было праведзена больш за 50 дыверсій. Па ўдакладненных данных, у складзе мінскага падполля самааддана змагалася звыш 9 тыс. чалавек, больш тысячы камуністаў і звыш 2 тысяч камсамольцаў, антыфашысты замежных краін. За час акупацыі ў Мінску было праведзена звыш 1500 дыверсій. Тут нашлі сваю пагібель многія высокапастаўленыя асобы, у тым ліку генеральны камісар Беларусі В. Кубэ.
У Віцебску ў 1941-1942 гг. дзейнічала 56 падпольных груп. Адной з іх з кастрычніка 1942 г. кіравала В.З. Харужая, якая была накіравана сюды ад БШПР.13 лістапада 1942 г. фашысты схапілі і пасля доўгіх допытаў закатавалі яе, а таксама С.С. Панкову, Е.С. Суранаву, К.Д. Балдачову, сям'ю Вераб'ёвых. Пасмяротна В.З. Харужай прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Шырокі размах набыў падпольны рух у Асіповічах, Барысаве, Бабруйску, Оршы, Жлобіне, Петрыкаве, Полацку, Брагіне, Добрушы, Калінкавічах, Мазыры, іншых населеных пунктах. Асабліва актыўна дзейнічалі падпольшчыкі на чыгуначным транспарце. На тэрыторыі Беларусі фактычна не было ніводнай колькі-небудзь значнай станцыі, дзе б ні змагаліся патрыёты. Шырокую вядомасць набылі баявыя подзвігі маладых обальскіх падпольшчыкаў. Падпольная камсамольская арганізацыя "Юныя мсціўцы" на чыгуначнай станцыі Обаль Віцебскай вобласці была створана вясной 1942 г. Узначальвала гэту арганізацыю камсамолка Ефрасіння Зянькова. У склад яе ўваходзіла каля 40 чалавек. Усяго маладыя падпольшчыкі зрабілі 21 дыверсію: спалілі льнозавод, пілараму, электрастанцыю, некалькі мастоў, здабывалі і перадавалі партызанам зброю, медыкаменты, карысныя разведдадзеныя, распаўсюджвалі лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро і інш. Амаль усе падпольшчыкі былі арыштаваныя і пакараныя смерцю, у тым ліку Н.А. Азоліна, М.П. Аляксеева, Н.М. Давыдава, З.М. артнова, Ф.Ф. Слышанкова і іншыя. Пасля вайны Ефрасінні Зяньковай і Зінаідзе Партновай прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
У заходніх абласцях Беларусі таксама дзейнічалі антыфашысцкія арганізацыі, што ствараліся па ініцыятыве камуністаў, былых актывістаў КПЗБ, камсамольцаў, іншых патрыётаў. У маі 1942 г. на базе антыфашысцкіх груп Васілішкаўскага, Шчучынскага, Радунскага, Скідальскага раёнаў быў створаны "Акруговы беларускі антыфашысцкі камітэт Баранавіцкай вобласці". Арганізатарам камітэта з'яўляліся Г.М. Картухін, А.I. Іваноў, А.Ф. Манковіч і Б.I. Гардзейчык. Камітэт правёў значную работу па стварэнню новых і актывізацыі дзейнасці існуючых груп і арганізацый. Восенню 1942 г. пад кіраўніцтвам гэтага камітэта барацьбу з акупантамі вялі больш за 260 падпольшчыкаў.
Важная роля ў разгортванні антыфашысцкага руху ў Брэсцкай вобласці належала створанаму ў маі 1942 г. па ініцыятыве былых членаў КПЗБ I.П. Урбановіча, М.Е. Крыштафовіча, I.I. Жыжкі "Камітэту барацьбы з нямецкімі акупантамі". Камітэт не абмяжоўваў сваю дзейнасць толькі раёнамі Брэсцкай вобласці, а распаўсюджваў уплыў на шэраг раёнаў Баранавіцкай і Беластоцкай абласцей.
У Гомелі актыўную барацьбу з ворагам вялі падпольныя групы на чыгуначным вузле, паравоза-вагонарамонтным заводзе, лесакамбінаце, гарадской электрастанцыі, іншых прадпрыемствах горада - усяго больш за 400 чалавек. Іх дзейнасцю кіраваў аператыўны цэнтр у складзе Ц.С. Барадзіна, I.Б. Шылава, Р.I. Цімафеенкі.8 мая 1942 г. у час падрыхтоўкі падрыву гарадской электрастанцыі гэтыя асобы і дзесяткі іншых актыўных падпольшчыкаў былі схоплены разведвальна-карнай службай ворага.
Вясною 1942 г. каля 40 груп Магілёва (больш за 400 чалавек) аб'ядналіся ў падпольную арганізацыю "Камітэт садзейнічання Чырвонай Арміі", якую ўзначальваў мясцовы настаўнік К.Ю. Мэтэ. Камітэт каардынаваў дзейнасць групы чыгуначнікаў, настаўнікаў, рабочых хлебазавода, аўтарамонтнага завода, фабрыкі штучнага шоўку, работнікаў абласной бальніцы, былых ваеннаслужбоўцаў і іншых. Дзякуючы пільнасці, надзейнай канспірацыі і ўдалай структуры арганізацыі магілёўскаму падполлю доўгі час удавалася пазбягаць масавых правалаў і арыштаў.
У Асіповічах у ноч на 30 ліпеня 1943 г. была здзейснена адна з самых буйных дыверсій другой сусветнай вайны. Адзін з кіраўнікоў падполля камсамолец Фёдар Крыловіч, падлажыў дзве магнітныя міны пад эшалон з гаручым, які павінен быў адысці ў бок Гомеля. Але партызаны пашкодзілі чыгунку, і эшалон быў пераведзены ў парк, дзе ў гэты час знаходзілася яшчэ тры эшалоны з вогненебяспечнымі грузамі. Праз некаторы час раздаліся выбухі. Пажар перакінуўся на іншыя эшалоны, нагружаныя ваеннай тэхнікай, боепрыпасамі і авіябомбамі. Амаль 10 гадзін немцы не маглі ліквідаваць пажар, які суправаджаўся выбухамі авіябомб, снарадаў і мін. У выніку аперацыі былі поўнасцю знішчаны 4 эшалоны, у тым ліку адзін з танкамі "тыгр", 31 цыстэрна з гаручым, 63 вагоны са снарадамі, авіябомбамі, мінамі.
Аналіз такой гістарычнай з'явы перыяду Вялікай Айчыннай вайны, як дзейнасць антыфашысцкага падполля на часова акупаванай немцамі тэрыторыі Беларусі, сведчыць, што падполле з пачатку і да канца свайго існавання (а праз яго за гады вайны прайшло звыш 70 тыс. чалавек) было цесна звязана з народнымі масамі, абапіралася на іх пастаянную падтрымку і канкрэтную дапамогу. У яго ўзнікненні і дзейнасці вялікую ролю адыгралі камуністы, што знаходзіліся ў варожым тыле і карысталіся даверам мясцовага насельніцтва. Сведчаннем гэтага з'яўляецца і той факт, што за тры гады варожай акупацыі ў партыю непасрэдна на акупаванай тэрыторыі Беларусі ўступіла звыш 12,5 тыс. патрыётаў.
Вынікі: Такім чынам, партызанская барацьба і падпольнае супраціўленне на Беларусі носіць усенародны характар, і няхай былі свае рэгіянальныя адрозненні і ўсенародны характар савецкай партызанкі не адразу ўзнік на ўсёй тэрыторыі Беларусі - тым не менш, гэта з'яўляецца вельмі важным паказчыкам - наш народ не прыняў "новы парадак", які сілай насаджаўся захопнікамі.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Асаблівасці палітыкі генацыду нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі. Разгляд і асноўныя асаблівасці генеральнага плана "Ост". Характарыстыка метадаў барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Прычыны з'яўлення партызанскага руху, задачы.
контрольная работа [27,7 K], добавлен 23.09.2012Вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў i аднаўлення савецкай улады. Белнацкам пры наркамнацы РСФСР. Пыняцце цэнтральнымі партыйнымі органамі рашэння аб утварэнні БССР. Утварэння Літоўска-Беларускай ССР 1919 г. Ліквідацыя Літбела і яе прычыны.
реферат [37,0 K], добавлен 31.12.2010Палітыка генацыду на Беларусі. Першыя публічныя пакаранні смерцю ў Мінску. Медыцынскія эксперты, работа па расследаванню злачынстваў гітлераўцаў у Трасцянцы. Партызанская барацьба супраць фашыстаў. Мемарыяльны комплекс "Хатынь", экскурсія па комплексу.
реферат [29,8 K], добавлен 03.05.2012Гісторыя беларускага народа –гісторыя народа, які ўвесь час змагаўся за нацыянальнае самавызначэнне Гістарыяграфія барацьбы беларускага народа супраць паланізацыі перыяду Расійскай імперыі, савецкага перыяду. Асноўныя тэндэнцыі сучаснага перыяду.
курсовая работа [23,8 K], добавлен 25.04.2012Структура насельніцтва Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Утварэнне беларускай нацыі. Станаўленне беларусазнаўства. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры.
реферат [42,8 K], добавлен 22.12.2010Англія, Расія і Францыя як галоўные суб'екты еўрапейскай палітыкі XIX ст. Кароткая хроніка падзей вайны з Напалеоном, якія маюць непасрэднае дачыненне да Беларусі. Кіраўніцтво французскімі ўладамі акупіраванымі тэрыторыямі, іх негатыўныя наступствы.
реферат [28,9 K], добавлен 19.12.2010Гісторыя барацьбы беларускага народа за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Палітыка Беларускага пасольскага клуба, страта яго аўтарытэту ў народных масах. Перадумовы, прычыны і вынікі паўстання працоўных і сялян 1929-1933 гадоў у Заходняй Беларусі.
реферат [19,7 K], добавлен 19.12.2010Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай, індустрыялізацыя. Праграма "вялікага скачка" І. Сталіна. Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР. Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928–1941 гг. Адукацыя.
реферат [30,9 K], добавлен 25.01.2011Ажыццяўленне праграмы нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі. Беларусізацыя як цэнтральнае звяно нацыянальнай палітыкі дзяржавы. Разгляд перыяду сапраўднай беларускай рэнесансу 20-х гадоў - Кастрычніцкай рэвалюцыі і ломкі ладу царскай Расіі.
курсовая работа [69,6 K], добавлен 19.12.2012Прычыны, тэндэнцыі і асаблівасці дзяржаунай рэпрэсіўнай палітыкі. Фарміраванне таталітарнага рэжыму. Палітычныя судовыя працэссы. Рэпрэсіі закранулі і партыйную арганізацыю. Устаноўлена саюз вызвалення Беларусі, партыя вызвалення сялян, народная громада.
курсовая работа [41,8 K], добавлен 29.05.2015