Параўнальныя канструкцыі ў лірыцы Рыгора Барадуліна
Картатэка параўнальных канструкцый мовы вершаў, структурнае выражэнне у творах. Аналіз іх ў лірыцы Рыгора Барадуліна на падставе зборніка “Трэба дома бываць часцей”. Спецыфіка іх ужывання, спалучальнасці ў залежнасці ад структуры, тэматыкі тэкста.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 01.01.2014 |
Размер файла | 34,4 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
УВОДЗІНЫ
параўнальны канструкцыя лірыка барадулін
Беларускі народ мае багатую культурную спадчыну, звязаную з гістарычнымі асобамі, творчасць якіх набыла папулярнасць сярод чытачоў і займае пачэснае месца ў сучаснай айчыннай і сусветнай літаратуры. Такой велічнай фігурай, якой ганарыцца беларускі народ, з'яўляецца паэт Рыгор Барадулін.
Літаратурная спадчына Рыгора Барадуліна даследавалася ў асноўным літаратуразнаўцамі, значна менш і, як правіла, фрагментарна -- лінгвістамі. Вывучэнне мовы твораў мастака слова з'яўляецца надзвычай актуальнай і неабходнай задачай для моваведаў, і сёння яно не можа быць плённым і ўсебаковым, калі інтарэсы навукоўцаў розных галін вызначаюцца пэўнымі “межамі”. У першую чаргу гэта датычыць літаратуразнаўцаў і лінгвістаў, аб неабходнасці ўзаемадзеяння якіх пры вывучэнні стылю і мовы мастацкага тэксту заўважыў яшчэ В.У. Вінаградаў: “Тэндэнцыя да аб'яднання лінгвістычных і літаратуразнаўчых канцэпцый формы і зместу слоўна-мастацкага твора на аснове паглыбленага сінтэзу іх, на аснове вывучэння сэнсу, ідэі, задумы, як слоўна-структурнага элемента мастацкага цэлага, плённая і перспектыўная” [1, с. 104]. Яшчэ больш настойліва падкрэслівае гэта палажэнне Б. Мейлах: “Хоць у вывучэнні мастацкай творчасці маюцца немалыя поспехі, дзіўны сепаратызм гэтай галіны ведаў кантрастна выступае на фоне ўзаемнага ўзбагачэння навук у адзіным працэсе пазнання прыроды, грамадскіх адносін”. I далей аўтар выказвае надзвычай актуальнае палажэнне і для нашага часу: “Для ўсебаковага асвятлення ... неабходна збліжэнне літаратуразнаўства перш за ўсё з навукамі грамадскімі -- філасофіяй, гісторыяй, мастацтвазнаўствам, псіхалогіяй, мовазнаўствам, а таксама, у межах мэтазгоднасці, і з навукамі прыродазнаўча-матэматычнымі” [2, с. 137].
Такое ж збліжэнне неабходна і лінгвістам. У сувязі з гэтым выкажам свой погляд на адзін аспект важнай праблемы лінгвістыкі тэксту: нельга вывучаць мову твора без вывучэння светапогляду пісьменніка, а светапогляд пісьменніка выяўляецца ў мастацкім творы праз слова, выбар якога вызначае як яго творчасць, яе адметнасць ад іншых, так і яго творчую асобу.
Мова паэзіі не можа разглядацца ў адрыве ад гісторыі мовы і літаратуры, таму што “матэрыялам паэзіі з'яўляецца не вобраз і не эмоцыі, а слова” [3, с. 22]. У свой час А.А. Патабня гаварыў толькі аб збліжэнні гісторыі літаратуры з гісторыяй мовы: “Гісторыя літаратуры павінна ўсё больш і больш збліжацца з гісторыяй мовы, без якой яна гэтак жа ненавуковая, як фізіялогія без хіміі” [4, с. 5]. Ужо В.М. Жырмунскі сцвярджаў: “Паэзія -- славеснае мастацтва, гісторыя прозы ёсць гісторыя славеснасці” [5, с. 22]. А Л.М. Шакун адзначаў, што “перыядызацыя гісторыі беларускай літаратурнай мовы павінна вызначацца з улікам важнейшых этапаў гістарычнага развіцця беларускай літаратуры, грамадскай думкі на Беларусі, беларускага нацыянальна-вызваленчага руху”, хаця папярэджваў “не атаясамліваць поўнасцю гісторыю беларускай літаратурнай мовы з гісторыяй беларускай мастацкай літаратуры” [6, с. 7].
Патэнцыяльныя магчымасці адзінак мовы разумеюцца намі як уласцівасці іх мінулага стану і як тэндэнцыі развіцця, паколькі празаічныя тэксты спрыяюць рэалізацыі моўных патэнцый з прычыны шматлікіх сваіх адметнасцяў: скіраванасць не толькі на камунікатыўную, але і на эстэтычную функцыю маўлення, арыентацыя на адсутнасць лінейнай падачы формы празаічнага тэксту і на асобую эмоцыю гэтай формы, тэндэнцыя да дэфармацыі моўных знакаў прозы ў адносінах да нормы літаратурнай мовы, сэнсавая шматпланавасць празаічнага слова, імкненне пераадолець аўтаматызм стварэння і ўспрымання моўных знакаў.
Паэзія Р. Барадуліна ўражвае багаццем вобразаў і нацыянальнай канкрэтыкі, разнастайнасцю жанрава-стылёвых формаў. Ён сцвердзіў сябе як майстар паэтычнага радка, які віртуозна карыстаецца слоўнымі фарбамі, гукапіснымі сродкамі мовы. “Барадулін - гэта чараўнік, Ї так гаварыў В. Быкаў. - Найперш чараўнік паэтычнай стыхіі, якая жыве ў ім, вольна і радасна, як жыве птушка ў палёце..” [1, с. 14]. І далей слушна зазначыў: “У Барадуліна роднае слова гучыць так натуральна і мілагучна, як спрадвеку гучаць у сусветнай паэзіі італьянскае, французскае, расейскае словы” [7, с. 14]. “Чараўнік слова з Ушаччаў” Ї назваў яго і паэт П. Панчанка [7, с. 14]. Р. Барадулін, здаецца, дыхае радкамі, ён, быццам ювелір, граніць радок, стварае ўражанне лёгкасці пісьма. Пра такіх паэтаў гавораць, што “яны маюць талент з ласкі божай” [7, с. 15].
Паэтычная мова, паводле выказвання Р.В. Вінакура, не існуе “без моцных каранёў у мове рэальнай рэчаіснасці” [8, с. 51]. Але празаічная мова адрозніваецца ад практычнай як сутнасцю, так і мастацкай, эстэтычнай, ці празаічнай, функцыяй. Зыходзячы з гэтых палажэнняў, паэтычная спадчына Р. Барадуліна можа і павінна разглядацца як сістэмна арганізаваная структура, а аб'ектам даследавання можа быць толькі тэкст, паколькі ўнутрытэкставыя сувязі выяўляюць вобразна-эстэтычную значнасць усіх элементаў. У межах пэўнага адрэзка мастацкага тэксту ці ў кантэксце ўсяго тэксту, а далей у перспектыве ўсёй творчасці мастака толькі і выяўляюцца канкрэтныя эстэтычныя функцыі падобных элементаў.
Нам добра вядома, што мастацкую літаратуру чытаюць па-рознаму. Адны сочаць за дзеяннем, сюжэтнай лініяй твора. Другія ўспрымаюць у тэксце ўсё: змест, ідэю, моўна-выяўленчыя сродкі. Па - сапраўднаму зразумець твор, асэнсаваць яго ідэйна - эстэтычную вартасць можна тады, калі ўбачыш, адчуеш майстэрства мастака слова. “Якімі чарамі ўздзейнічае пісьменнік на наша ўспрыняцце? - пытаецца Я. Скрыган і сам адказвае: Ї Мабыць, у першую чаргу, тым, пра што ён піша, чым кранае душу. Бясспрэчна, гэта... чалавек. Яго жыццё, пачуцці, хваляванні, узаемадачыненні з другімі людзьмі і ўсё тое, што звязана з яго духоўным светам і дзейнасцю. А другая тайна, мабыць, у тым, як піша пісьменнік” [9, с. 286].
Кожнае літаратурнае тварэнне нясе нам адпаведную інфармацыю. Гэта не проста аб'яднанне слоў, словазлучэнняў, сказаў, а складаная структура, у якой адзін сродак абумоўліваецца другім, “падсвечвае” яго.
Кожны сапраўды мастацкі твор - арыгінальнае адзінства зместу і формы. Майстэрства паэта заключаецца ў тым, каб адчуць і выявіць патэнцыяльныя магчымасці слова, удала арганізаваную структуру твора, а задача даследчыка-філолага - вызначыць вобразна-сэнсавую ролю слоў у кантэксце, вытлумачыць самае характэрнае ў структуры твора. Даследаваннем творчасці Рыгора Барадуліна займаліся многія крытыкі і літаратуразнаўцы. А. Астравух звярнула сваю ўвагу на тэму Радзімы ў яго творчасці. В. Старычонак разгледзеў філасофскую лірыку праз прызму метафары. В. Максімовіч раскрыў нацыянальны космас у вершах Рыгора Барадуліна. А. Карлюкевіч пералічыў рэкі і азёры ў паэзіі гэтага выдатнага майстра слова. Як бачым, пра паэта напісана шмат фундаментальных прац, а таксама водгукаў і выказванняў. Але, на жаль, мала моўныя адметнасці вершаў Рыгора Барадуліна. У кожнага паэта свой выбар сродкаў для выражэння вобразнай думкі. Такім чынам, ствараецца адметнасць аўтарскага стылю. Гэта, напэўна, залежыць ад светапогляду пісьменніка і яго эстэтычных прынцыпаў. Але, на жаль, сінтаксічныя багацці мастака, іх месца і роля ў яго творчасці не былі аб'ектам цэласнага, усебаковага спецыяльнага даследавання. Мэта курсавой работы Ї прааналізаваць параўнальныя канструкцыі ў лірыцы Рыгора Барадуліна на падставе зборніка “Трэба дома бываць часцей”, раскрыць спецыфіку іх ужывання, спалучальнасці ў залежнасці ад структуры, тэматыкі тэкста. Рэалізацыя мэты патрабуе вырашэння наступных задач:
1 скласці картатэку параўнальных канструкцый мовы вершаў;
2 ахарактарызаваць структурнае выражэнне параўнальных канструкцый у творах;
3 вызначыць месца і функцыі параўнальных канструкцый у сістэме паэтычнай мовы.
Аб'ект даследавання -- зборнік Рыгора Барадуліна “Трэба дома бываць часцей”. Прадмет даследавання -- параўнальныя канструкцыі.
1. СТРУКТУРА ПАРАЎНАЛЬНЫХ КАНСТРУКЦЫЙ Ў ЗБОРНІКУ РЫГОРА БАРАДУЛІНА “ТРЭБА ДОМА БЫВАЦЬ ЧАСЦЕЙ”
Параўнальныя канструкцыі з'яўляюцца пачатковай стадыяй для больш складаных відаў. Параўнальнымі канструкцыямі часцей за ўсё падкрэсліваецца галоўная адзнаку прадмета ці з'явы. Параўнанне з'яўляецца адным са спосабаў характарыстыкі прадметаў і з'яў рэчаіснасці і як стылістычны прыём, заснаваны на вобразнай трансфармацыі граматычна аформленага супастаўлення, шырока выкарыстоўваецца ў мастацкай літаратуры для больш яркага, выразнага і вобразнага выказвання. В.І. Іўчанкаў адносіць параўнанне да тропа, “ у аснове якога ляжыць стварэнне імплікацыянала шляхам супастаўлення аднаго дэтаната з другім з мэтай мастацкага апісання рэферэнта першага і рэалізацыі яго значэння” [ 10, с. 78]. Параўнанне спрыяе канкрэтызацыі вобраза, хаця не адмаўляе выразнай суб'ектыўнай афарбоўкі і экспрэсіі. Як сведчыць антычная паэтыка, параўнанне ўжываецца тады, калі выкарыстанне метафары падаецца надта небяспечным. Параўнанне хоць і з'яўляецца паводле сваёй прыроды разгорнутай метафарай, успрымаецца ўсё ж больш звыкла, бо яно не мае той “мудрагелістасці, што ўласціва апошняй” [11, с. 251].
У вершах Рыгора Барадуліна параўнанне -- адзін з самых ужывальных тропаў, а таму іх аналіз паводле тыпаў, месца і ролі ў мове празаіка дазваляе выявіць адметнасць гэтага мастацкага прыёму ў сістэме вобразных сродкаў пісьменніка і разам з тым даць уяўленне аб індывідуальнасці стылю мастака і яго светаўспрыманні, светабачанні, паколькі параўнанне з'яўляецца носьбітам інфармацыі, з аднаго боку, аб адметнасці празаічнай працы, а з другога -- аб уяўленнях празаіка пра свет, аб канкрэтна--пачуццёвым адлюстраванні ім рэчаіснасці пэўнага часу.
“Параўнанне - гэта троп, заснаваны на збліжэнні прадметаў па іх падабенству, як і ў метафары, але з той розніцай, што пры параўнанні называецца кожны з супастаўляемых прадметаў” [1, с. 42].
Пры параўнанні чытач больш наглядна ўяўляе сабе прадмет выказвання. З другога боку, выкарыстоўваючы параўнанне, аўтар імкнецца найбольш поўна перадаць нам свае пачуцці, асацыяцыі. Аўтарскае параўнанне -- гэта яго ўяўленне пэўнага прадмета або з'явы. Няма такой старонкі ў вершах Рыгора Барадуліна, дзе б не было параўнання. Яны самыя разнастайныя і нават нечаканыя. Паэт імкнецца да вылучэння адпаведнага настрою, садзейнічае канкрэтызацыі, нагляднасці.
Параўнанні ўтвараюць параўнальныя канструкцыі. Самымі распаўсюджанымі з'яўляюцца канструкцыі, якія ўтвараюцца пры дапамозе розных марфолага -- сінтаксічных сродкаў -- злучнікаў, прыназоўніка-склонавых форм. З іх дапамогай аўтар ярчэй і наглядней характарызуе прадмет або яго прымету, дзеянне.
У паэтычных творах пісьменніка прадстаўлены розныя спосабы выражэння параўнанняў і ўвядзення іх у кантэкст. “Злучнікавыя параўнанні як частка простага сказа атрымлівае назву параўнальныя звароты” [12, с. 172]. Самым распаўсюджаным спосабам рэалізацыі параўнання з'яўляецца параўнальны зварот. “У склад параўнальных зваротаў можа ўваходзіць адно самастойнае слова (назоўнік, прыметнік, лічэбнік, дзеяслоў, прыслоўе) ці спалучэнне слоў” [12, с. 173].
Скіруем нашу ўвагу на структуру параўнанняў ў зборніку Р. Барадуліна “Трэба дома бываць часцей”.
1.1 Параўнанні на ўзроўні слова
Леанід Дайнека пераважна ўжывае параўнанне, якое ўводзіцца з дапамогай параўнальнага злучніка і складаецца часцей з аднаго слова:
· як і параўноўвае:
а) прадметы: Як мёд, такі салодкі квас // I луста хлеба аржанога [13, с. 16]; Звідна // відна палазня, // як шляк, // На пухкай хусціне // снежнай роўнядзі [13, с. 25]; ...дзве // паляны заснежаныя, // дзе, // як бежанцы, // як пагарэльцы, // асіны, // ад холаду сінія... [13, с. 28]; ...дзве // паляны заснежаныя, // дзе, // як бежанцы, // як пагарэльцы, // асіны, // ад холаду сінія... [13, с. 28]; Быстрай ластаукай, // як стралой, У мяне вырай далёкі стрэліць... [13, с. 30]; На Беларусі // Пчолы, як гyci... [13, с. 36]; Не знікну так, як цень, як гук пусты [13, с. 39]; Сакавік, // як школьнік,-- // аж зубы заходзяцца! -- хрумстае // крохкай ільдзінкай [13, с. 43]; ...хрусь, // Як яблык, крамянае i хрупаткое // Слова марознае: “Беларусь” [13, с. 71]; З выраю // Доктар Скарына, // Як драч, дадому вяртаецца... [13, с. 73]; Воблакі, як успаміны... Матор, як конік, пілікае... [13, с. 74]; Дзяўчаткі ў тумане, // Як кнігаўкi, // Стамлёны адвячорак будзяць [13, с. 75]; Цішыня тут, // Як дзеўка-пярэстарак, строгая [13, с. 58];
б) дзеянні: Бурты кладуцца, як барханы [13, с. 11]; З дубу зробіш кадзі -- як званы, // Загудуць працяжна на базары [13, с. 21]; Здавалася, пагладзь яе рукой -- // Яна, як кот, пачне мурчэць i мяўкаць [13, с. 24]; ...Арлы ix прывітаюць, як браты [13, с. 39]; Паміж радкамі лясныя сны, як малыя, сноўдаюцца [13, с. 45]; ...як з вады, // Выплывае i зыбаецца // слова: “Кафэ” [13, с. 72]; Як спёка, // дыхае ля вуха конь [13, с. 34]; Ноч, як малога, хутар хутала... [13, с. 47]; ...Ідзі на ix, // як на касцёр [13, с. 57]; Як Адам, // чакаю, перазяблы... [13, с. 66];
в) прыкметы: 3 пустым рукавом // сын вярнуўся дамоу, // А маці, як яблыня, белая з гора... [13, с. 22]; ...дзе старонкі разгорнутай кнігi стагоддзяў, // сівыx, як туманы... [13, с. 28]; Шчырэў уночы дождж -- i, як вашчыны, // У соты ўсю раллю парашаціў [13, с. 50]; I, як чаляднік, хмуры дзень... [13, с. 60];
г) спосаб дзеяння: Стамлёна дыхаюць хвалі, // як грузчыкі... [13, с. 43]; ...На свет глядзіць, нібы праз сон [13, с. 60]; А ў галаве яшчэ нядзеля // Варочаецца, як мядзведзь [13, с. 60];
д) акалічнасць: Ды тут, як сябруку, // Лісток // цялячай мокрай пыскай // З даверам торкнуўся ў руку [13, с. 54];
· бы:
... Пацісну я куксу ў шрамах, // бы ў разорах... [13, с. 22];
· нібы:
I стаяць, нібы cipoты, // Новенькія калауроты [13, с. 10]; Здавалася, у цішы рыпела зямля // На вoci, -- нібы на пратэзе, -- // у зморы [13, с. 22]; Возера стаіць, не зварухнецца, // Бо агеньчыкам надкручнай хаты // Аж да дна, нібы цвіком, прыбіта -- // Каб не ссунулася анікуды [13, с. 27]; Ліўні шчодрыя, нібы Бaгi... [13, с. 65];
· нібыта:
Адзін салдат з блакітнымі вачмі, // Нібыта у таты... [13, с. 23].
Ужываюцца ў вершах Р. Барадуліна і бяззлучнікавыя параўнанні. выяўлена мначная колькасць параўнанняў у творным склоне (творны параўнання): Ляжыць узмежак кормным вепруком… [13, с. 9]; Залез на дрэва -- // ўніз ляцііш, // Бяроза выгнецца дугою [13, с. 16]; ...Нагружаны бухматымі вазамі, // Зялёнай хмарай сунецца паром [13, с. 33]; Гарыць агнём у Чэрвеня далонь... [13, с. 34]; I яблынькаю маладой // Стаіш ты з першай завяззю... [13, с. 34]; Іскры лятуць i блякнуць // патухлымі зорамі [13, с. 35]; Расой ішла песня босая... [13, с. 36]; Ралля ляжыць нядоенай каровай [13, с. 37]; ...Пацячэ ў iм, стрыманая, // Цёплым Гальфстрымам [13, с. 45]; I калі нават мова мая замаўчыць, // То не зробіцца мёртвай латынню [13, с. 44]; А ў сэрцы страх i слодыч тлеюць вугалем... [13, с. 46]; ...А сёння грушына без хутара // Стаіць бабылкай на мяжы [13, с. 47]; Цвiлi у бацькі вочы верасам // Ад слова ранішняга -- “сын” [13, с. 47]; Лядком на лузе шкліцца капыток [13, с. 48]; Дарога знянацку заломіцца, // Выгнецца палазком... [13, с. 55]; Зноўку тайфунам // насунуцца бровы... [13, с. 59]; Стаілася ціша савой [13, с. 64]; Прашчурам пастой у цішыні... [13, с. 65]; I поўня на небе стыне // апошняй слязой бабра [13, с. 67]; Цыбатай нагой жураўлінаю // Імшарамі верасень крочыць [13, с. 20]; Лесуном далёкім // ходзіць грэх [13, с. 65].
Такім чынам, у вершах Р. Барадуліна выяўлены разнастайныя спосабы ўвядзення параўнанняў на ўзроўні слова ў моўную тканіну тэксту: злучнікавыя і бяззлучнікавыя параўнанні. найбольш распаўсюджаны параўнанні са злучнікам як.
1.2 Параўнанні на ўзроўні словазлучэння
У вершах Р. Барадулін выяўлена значная колькасць параўнанняў на ўзроўні словазлучэння. З дапамогай наступных злучнікаў гэты паэт будуе параўнанні і на ўзроўні словазлучэнняў:
· як:
Можна вылучыць некалькі мадэляў такіх параўнальных словазлучэнняў:
а) “як + якасны прыметнік + назоўнік”: ...Дзе ў сумцы агурок, аловак, сцёрка // (А вочы расцвілі, як ciнi лён!)... [13, с. 19]; Не забыць, як марозам злым // Клямка пальцы пячэ балюча... [13, с. 19]; ...п'ю з неба, // як з поўнага кубка, // нагбом... [13, с. 38]; Не знікну так, як цень, як гук пусты [13, с. 39]; Рацэ, як рыбаку старому, сніцца // Прыцмок саміны, стылы лёд ліня [13, с. 49]; Усю зіму з апраткаю забытай, // Як у глухім бярлогу, у шафе спіць -- // Не маладая ўжо аладка-шапка... [13, с. 50]; Ад // “не трэба, не трэба” // Да // “святло патушы”, // Як да сёмага неба, // Як да шчырай душы, // Як ад бліску маланкі // Да абложных грымот... [13, с. 59]; А певень, як захад агністы, // Удумліва курыцу топча... [13, с. 64]; Стаіць, // Нібы Кашчэй кашчавы [13, с. 74];
б) “як + прыналежны прыметнік + назоўнік”: Што мне, як імя уласнае, блізкая i знаёмая... [13, с. 44];
в) “як + адносны прыметнік + назоўнік”: I абрус, як кляновы ліст // з пражылкамі складак... [13, с. 40]; Як леташнія стaгi, // Спяць коні у падсохлых канавах [13, с. 64];
г) “як + адносны прыметнік + займеннік + назоўнік”: Шар зямны, // як грэцкі той арэх, // Скальпаваць ніхто шчэ не жадае [13, с. 65];
д) “як + дзеепрыметнік + прыметнік + дзеепрыметнік”: Як палахлівым дзіцём устрывожаным // Хмель каля вольхі абвіўся вакол, // Як у бары, бы маленькія вожыкі, // Шышкі хваёвыя усыпалі дол... [13, с. 13];
е) “як + назоўнік + назоўнік”: Дзятлінка снежнарутая, // Як сляза па Радзіме, // чыстая... [13, с. 50]; ...Глядзеў малы, як яблык з-пад лістка [13, с. 50]; ...адусюль // па iм, як ганчак па следу, // дарогу дадому знайду, // да матчынага парога [13, с. 36]; Як Елена з Парысам, // панна Варшава какетавала з Парыжам [13, с. 41]; Там на страсе пяе салома, // Як чарацінка ў крыгаход [13, с. 56]; Планета над прорвай сусвету // вісіць, як над студняй вядро... [13, с. 67]; Прыколкамі-невідзімкамі, // Як сцежка ігліцай // У бары пасля спёкі, Падлога ўсыпана... [13, с. 73];
ж) “як + дзеепрыметнік + назоўнік”: Вянок з гароху хочуць мне надзець // Сябры, як адстаўному кавалеру [13, с. 14]; ... яшчэ адзін уздых ягоны -- // сонца, як перагрэтая медзь, // у сценку драўляную стукае мякка [13, с. 37]; Як Варш нарачоны, // шапчу ёй: “Сава...” [13, с. 42]; ...Глядзяць зялёнымі вачыма, // Як незанятыя таксі... [13, с. 58];
з) “як + назоўнік + прыметнік + назоўнік”: Адстоіцца // Сум у вачах, // Як змрок у цесных прагалах [13, с. 54]; Ходзяць незразумелыя сны, // Як старонкі старога санскрыту... [13, с. 63];
і) “як + займеннік + назоўнік”: Барана, // што ляжыць дагары зубамi, як вожык той... [13, с. 35];
к) “як + назоўнік + прыслоўе + назоўнік”: ...ударыу кручок -- // i ўмомант, як рэчка на досвітку ў бepaгi, // у сэрца грукнула // песня знаёмая... [13, с. 29];
л) “як + займеннік + назоўнік + назоўнік”: ... Апаў, як той падлётак на буслянку... [13, с. 51];
м) “як + прыслоўе + прыналежны прыметнік + назоўнік”: Зрабілася ад ліўняў i ад сонца // Якраз як ciвaгpaкавa крыло... [13, с. 51];
н) “як + парадкавы лічэбнік + адносны прыметнік + назоўнік”: Песня жаўранка, // як пароль трэцяй партызанскай вясны [13, с. 37];
о) “як + назоўнік + прыслоўе + назоўнік”: Крэкчацца грэблі // Смачна, як свацці пасля першаку [13, с. 69];
п) “як + разгорнутае словазлучэнне”: 3 возера пад паветку // плывуць на калёсах лодкі, // Як даўна ix сестры далёкія // “з вараг у грэкі” [13, с. 43]; Ад // “не трэба, не трэба” // Да // “святло патушы”, // Як да сёмага неба, // Як да шчырай душы, // Як ад бліску маланкі // Да абложных грымот... [13, с. 59].
Значна менш параўнанняў з іншымі злучнікамі:
- нібы: Касцёр, // што грэе азяблы вечар, -- Нібы касцёл // сярэднявечча... [13, с. 40]; Пал воч вясновых чыстых не патух, // Нібы агонь далёкіх зор Сусвета... [13, с. 48]; Рабынечка-арабіначка, // Нібы з падлёднага тхла, // З заглушы летняй прабілася, // Вырвалася да святла [13, с. 55]; Згадаць, нібы далёкі сон, // Слупоў здранцвелых перагуды... [13, с. 71];
- нібыта: Нібыта сцяжынаю мшыстаю, // Прыціхлай зямлёю ступаеш [13, с. 20]; ...I, нібыта як перажытак, // аджыць павінна абавязкова // Мова маці маёй -- беларуская мова, // Што мне, як імя уласнае, блізкая i знаёмая... [13, с. 44]; Ты -- // мой трывожны уснамін, // Шчыміш i не даеш спакою, // Нібыта ўдар тугіх галін, // Адпушчаных чужой рукою... [13, с. 62]; Дымяцца вярбіны // на вогнішчах белых, // Нібыта ix заяц-бяляк падпаліў [13, с. 70].
Уводзіць параўнальныя звароты і з дапамогай злучніка быццам: Быццам купінка з сухой ігліцы, // Недаверлівы спяшае вожык... [13, с. 27]; I крапіва маладая стрыкаецца, // Быццам пяшчотны, прыемны успамін [13, с. 13]; Быццам на кухні агульнай, // грызуцца // Хвалі... [13, с. 58].
Выяўлены адзінкавыя выпадкі ўвядзення параўнання з дапамогай злучнікаў:
- бо: Возера стаіць, не зварухнецца, // Бо агеньчыкам надкручнай хаты [13, с. 27]; ...Бо як жыта спрадвечная // Беларуская мова! [13, с. 45];
- бы: Як палахлівым дзіцём устрывожаным // Хмель каля вольхі абвіўся вакол, // Як у бары, бы маленькія вожыкі, // Шышкі хваёвыя усыпалі дол... [13, с. 13].
Сярод значнай колькасці ўстойлівых выразаў, скарыстаных у творах вершах Р. Барадуліна, зафіксаваны фразеалагізмы-параўнанні, якія выяўляюць агульнамоўныя здабыткі і аўтарскую адметнасць іх адбору і ўжывання: Ад // “не трэба, не трэба” // Да // “святло патушы”, // Як да сёмага неба, // Як да шчырай душы, // Як ад бліску маланкі // Да абложных грымот... [13, с. 59].
Такія параўнанні “характарызуюцца ўстойлівасцю структуры і саставу, цэласнасцю значэння і ўніверсальнасцю словаўжывання.” [ 11, с. 26].
Такім чынам, у зборніку Р. Барадуліна “Трэба дома бываць часцей” параўнальныя канструкцыі на ўзроўні словазлучэння ўводзяцца з дапамогай злучнікаў як, нібы, быццам, нібыта, бо, бы. Выкарыстоўвае мастак слова і фразеалагізмы параўнанні. Найбольш прадуктыўным спосабам лічыцца са злучнікам як.
1.3 Параўнальныя канструкцыі на ўзроўні сказа
Шырока выкарыстоўвае Рыгор Барадулін у зборніку “Трэба дома бываць часцей” і даданыя параўнальныя складаназалежныя сказы. Яны паясняюць “змест галоўнага сказа шляхам параўнанняў, заснаваных на якіх-небудзь асацыяцыях” [12, с.351]. У адрозненне ад параўнальных зваротаў даданая параўнальная частка нясе нейкае паведамленне і мае большыя магчымасці ў выражэнні розных адносін. Даданыя параўнальныя ўводзяцца з дапамогай наступных злучнікаў:
· як:
Кнігаўка (за дзень не дакрычала!), // Як з хвастом ушчэмленым, галосіць [13, с. 27];
· быццам:
Драч крычыць у густым тумане, // Быццам хто яго, дурня, рэжа [13, с. 30];
· нібы:
Я сёмы раз, забыушы стому, // Чытаю гэты ліст, // нібы // Я на Ушаччыне пабыў... [13, с. 11];
· бы:
Мне плыць, бы па Вісле ўспамінаў чоўнам! [13, с. 42];
· што:
Ляціць адліжны каркат варання // 3 яліны, што стаіць, нібы званіца [13, с. 49]; Сукню, што зелянеецца рутаю, // 3 канюшынай купіла ў складчыну [13, с. 49].
Даданыя параўнальныя сказы ўжываюцца ў:
- ўстаўных канструкцыях: ...I падае. (А так шпакі // На луг садзяцца там, за хатай...) [13, с. 11]; Закурыцца -- жах зірнуць ажно -- // Белай завірухай пілавінне [13, с. 21].
Такім чынам, параўнальныя канструкцыі на ўзроўні сказа менш прадуктыўны тып. Такія канструкцыі ўводзяцца з дапамогай злучнікаў як, нібы, быццам, што. Найбольш распаўсюджаны злучнік што.
2. ФУНКЦЫІ ПАРАЎНАЛЬНЫХ КАНСТРУКЦЫЙ У ЗБОРНІКУ РЫГОРА БАРАДУЛІНА “ТРЭБА ДОМА БЫВАЦЬ ЧАСЦЕЙ”
Параўнальныя канструкцыі таксама з'яўляюцца сродкамі стварэння вобразнасці. Яны належыць да ліку славесных сродкаў вобразнасці. Параўнанне шырока выкарыстоўваецца і ў вуснай, і ў пісьмовай мове, яно выконвае пазнавальную, эстэтычную, ацэначную і арганізацыйную функцыі.
Такім чынам, аналізуючы структуру параўнальных канструкцый гэтага пісьменніка, можна сказаць, што ў сваіх творах аўтар выкарыстоўвае разнастайныя віды і тыпы параўнанняў. Параўнанні ў Рыгора Барадуліна будуюцца на базе знаемых жыццёвых асацыяцый, звязаны з жыццём, побытам герояў. Імі густа насычаны старонкі зборніка “Трэба дома бываць часцей”.
Пры апісанні прыроды аўтар выкарыстоўвае параўнанні, якія звязаны з жыццем і побытам галоўных герояў: Ляжыць узмежак кормным вепруком… [13, с. 9]; I стаяць, нібы cipoты, // Новенькія калауроты [13, с. 10]; Бурты кладуцца, як барханы [13, с. 11]; ...I падае. (А так шпакі // На луг садзяцца там, за хатай...) [13, с. 11]; Як палахлівым дзіцём устрывожаным // Хмель каля вольхі абвіўся вакол, // Як у бары, бы маленькія вожыкі, // Шышкі хваёвыя усыпалі дол... [13, с. 13]; I крапіва маладая стрыкаецца, // Быццам пяшчотны, прыемны успамін [13, с. 13]; I абрус, як кляновы ліст // з пражылкамі складак... [13, с. 40].
Такім чынам, аўтар збліжае прыроду з чалавекам. Параўнальныя канструкцыі тут выконваюць больш эстэтычную функцыю. Параўнанні, якія ўжыты пры апісанні прыроды, надаюць твору своеасаблівую пяшчотнасць. Кожнае параўнанне дадае асобную рыску ў цэласны малюнак.
Калі гаварыць у цэлым, то параўнанні, ужытыя пры апісанні прыроды, ствараюць настрой замілаванасці, пяшчоты, смутку і захаплення. Яны выконваюць эстэтычную і апісальную функцыі. Жыццё і побыт людзей аўтар параўноўвае са з'явамі прыроды: Возера стаіць, не зварухнецца, // Бо агеньчыкам надкручнай хаты // Аж да дна, нібы цвіком, прыбіта -- // Каб не ссунулася анікуды [13, с. 27]; ...ударыу кручок -- // i ўмомант, як рэчка на досвітку ў бepaгi, // у сэрца грукнула // песня знаёмая... [13, с. 29]; ...дзве // паляны заснежаныя, // дзе, // як бежанцы, // як пагарэльцы, // асіны, // ад холаду сінія... [13, с. 28]; Касцёр, // што грэе азяблы вечар, -- Нібы касцёл // сярэднявечча... [13, с. 40];
А таксама адны рэаліі жыцця параўноўваюцца з другімі, падобнымі: Зноў піла пад пахаю у чахле, // Бы ў футляры скрыпка [13, с. 21]; З дубу зробіш кадзі -- як званы, // Загудуць працяжна на базары [13, с. 21]; ... Пацісну я куксу ў шрамах, // бы ў разорах... [13, с. 22]; Здавалася, у цішы рыпела зямля // На вoci, -- нібы на пратэзе, -- // у зморы [13, с. 22]; На Беларусі // Пчолы, як гyci... [13, с. 36]; Ралля ляжыць нядоенай каровай [13, с. 37]; Песня жаўранка, // як пароль трэцяй партызанскай вясны [13, с. 37]; Барана, // што ляжыць дагары зубамi, як вожык той... [13, с. 35]; Расой ішла песня босая... [13, с. 36]; ...Арлы ix прывітаюць, як браты [13, с. 39]; Сакавік, // як школьнік,-- // аж зубы заходзяцца! -- хрумстае // крохкай ільдзінкай [13, с. 43]; Усю зіму з апраткаю забытай, // Як у глухім бярлогу, у шафе спіць -- // Не маладая ўжо аладка-шапка... [13, с. 50]; Шар зямны, // як грэцкі той арэх, // Скальпаваць ніхто шчэ не жадае [13, с. 65]; Планета над прорвай сусвету // вісіць, як над студняй вядро... [13, с. 67]; Дзяучаткі ў тумане, // Як кнігаўкi, // Стамлёны адвячорак будзяць [13, с. 75].
У вершах Р. Барадуліна беларуская мова параўноўваецца з рознымі рэаліямі:
- раслінамі: ...Бо як жыта спрадвечная // Беларуская мова! [13, с. 45];
- сацыяльнымі працэсамі: ...I, нібыта як перажытак, // аджыць павінна абавязкова // Мова маці маёй -- беларуская мова, // Што мне, як імя уласнае, блізкая i знаёмая... [13, с. 44]; I калі нават мова мая замаўчыць, // То не зробіцца мёртвай латынню [13, с. 44];
- уласным імем: Што мне, як імя уласнае, блізкая i знаёмая... [13, с. 44].
Параўнанні ў зборніку Р. Барадуліна “Трэба дома бываць часцей” выконваюць важную ролю таксама як сродкі сацыяльнай і псіхалагічнай характарыстыкі герояў, апісання іх характараў, абмалёўкі звычаяў, іх светасузірання ў цэлым. Вось, напрыклад, якімі трапнымі параўнаннямі Л. Дайнека характарызуе сваіх герояў: Здавалася, пагладзь яе рукой -- // Яна, як кот, пачне мурчэць i мяўкаць [13, с. 24].
Гэта параўнанне перадае душэўны стан героя: Не забыць, як марозам злым // Клямка пальцы пячэ балюча... [13, с. 19]; 3 пустым рукавом // сын вярнуўся дамоу, // А маці, як яблыня, белая з гора... [13, с. 22]; ...п'ю з неба, // як з поўнага кубка, // нагбом... [13, с. 38]; Мне плыць, бы па Вісле ўспамінаў чоўнам! [13, с. 42]; А ў сэрцы страх i слодыч тлеюць вугалем... [13, с. 46]; Адстоіцца // Сум у вачах, // Як змрок у цесных прагалах [13, с. 54]; Ды тут, як сябруку, // Лісток // цялячай мокрай пыскай // З даверам торкнуўся ў руку [13, с. 54]; Там на страсе пяе салома, // Як чарацінка ў крыгаход [13, с. 56].
Калі аналізаваць параўнанні, ужытыя пры апісанні псіхалагічнага і эмацыянальнага стану дзеючых асоб зборніка Рыгора Барадуліна “Трэба дома бываць часцей”, можна сказаць, што яны паўней абмалёўваюць вобраз. Пры апісанні грамадска-палітычных адносін адметныя параўнанні дазваляюць аўтару перадаць становішча таго часу: Драч крычыць у густым тумане, // Быццам хто яго, дурня, рэжа [13, с. 30]; Быстрай ластаўкай, // як стралой, У мяне вырай далёкі стрэліць... [13, с. 30]; ... Нагружаны бухматымі вазамі, // Зялёнай хмарай сунецца паром [13, с. 33]; Гарыць агнём у Чэрвеня далонь... [13, с. 34]; Іскры лятуць i блякнуць // патухлымі зорамі [13, с. 35]; ... яшчэ адзін уздых ягоны -- // сонца, як перагрэтая медзь, // у сценку драўляную стукае мякка [13, с. 37]; Стамлёна дыхаюць хвалі, // як грузчыкі... [13, с. 43]; ...Пацячэ ў iм, стрыманая, // Цёплым Гальфстрымам [13, с. 45]; Цішыня тут, // Як дзеўка-пярэстарак, строгая [13, с. 58]; Быццам на кухні агульнай, // грызуцца // Хвалі... [13, с. 58]; I, як чаляднік, хмуры дзень... [13, с. 60].
Часта выкарыстоўва Р. Барадулін параўнанні для апісання знешняга выгляду герояў: ...Дзе ў сумцы агурок, аловак, сцёрка // (А вочы расцвілі, як ciнi лён!)... [13, с. 19]; I яблынькаю маладой // Стаіш ты з першай завяззю... [13, с. 34]; Цвiлi у бацькі вочы верасам // Ад слова ранішняга -- “сын” [13, с. 47]; Пал воч вясновых чыстых не патух, // Нібы агонь далёкіх зор Сусвета... [13, с. 48]; ...Глядзяць зялёнымі вачыма, // Як незанятыя таксі... [13, с. 58]; Зноўку тайфунам // насунуцца бровы... [13, с. 59]; А певень, як захад агністы, // Удумліва курыцу топча... [13, с. 64].
Выяўлены ў Р. Барадуліна і параўнанні абстрактных паняццяў з канкрэтнымі рэаліямі: Паміж радкамі лясныя сны, як малыя, сноўдаюцца [13, с. 45]; Ноч, як малога, хутар хутала... [13, с. 47].
Рыгор Барадулін у сваіх вершах:
а) нежывыя рэаліі параўноўвае з жывымі істотамі: Рацэ, як рыбаку старому, сніцца // Прыцмок саміны, стылы лёд ліня [13, с. 49];
б) жывыя істоты параўноўвае з нежывымі: ...Глядзеў малы, як яблык з-пад лістка [13, с. 50].
Такія параўнанні выконваюць ацэначную функцыю.
Леанід Дайнека выкарыстоўвае прыём нагнятання, ампліфікацыі, параўнанняў: ...дзве // паляны заснежаныя, // дзе, // як бежанцы, // як пагарэльцы, // асіны, // ад холаду сінія... [13, с. 28]; Ад // “не трэба, не трэба” // Да // “святло патушы”, // Як да сёмага неба, // Як да шчырай душы, // Як ад бліску маланкі // Да абложных грымот... [13, с. 59]; Не знікну так, як цень, як гук пусты [13, с. 39]; Ад // “не трэба, не трэба” // Да // “святло патушы”, // Як да сёмага неба, // Як да шчырай душы, // Як ад бліску маланкі // Да абложных грымот... [13, с. 59].
Наогул жа параўнальныя канструкцыі Ї гэта вельмі яркі паэтычны сродак вобразнасці. Рыгор Барадулін карыстаецца ім амаль на кожным радку. Параўнанні ў зборніку Рыгора Барадуліна “Трэба дома бываць часцей” выконваюць разнастайныя функцыі: эстэтычную, ацэначную, узмацняльную.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Такім чынам, прааналізаваўшы параўнальныя канструкцыі ў зборніку Рыгора Барадуліна “Трэба дома бываць часцей”, мы зрабілі наступныя вывады:
1. Літаратурна-мастацкі стыль Рыгора Барадуліна вызначаецца арыгінальнасцю мыслення і своеасаблівай аўтарскай арганізацыяй мовы, асноўнае месца ў якой займаюць параўнанні.
Параўнальныя канструкцыі з'яўляюцца вызначальным сродкам вобразнага адлюстравання і пазнання свету, асноўным шляхам узбагачэння празаічнага тэксту новымі семантычнымі адценнямі.
Імпліцытнае значэнне параўнальных канструкцый у творчасці Рыгора Барадуліна фарміруецца ў межах агульнамоўнай практыкі, аднак носіць не толькі традыцыйны, але і наватарскі характар.
2. Вялікія выяўленчыя магчымасці набываюць ў зборніку Рыгора Барадуліна параўнальныя канструкцыі. 3 дапамогай іх дасягаецца трапная характарыстыка прадметаў, з'яў рэчаіснасці, ствараюцца яркія і запамінальныя вобразы. Самым распаўсюджаным спосабам рэалізацыі параўнальных канструкцый у рамане з'яўляецца вобразны параўнальны зварот, які ўводзіцца ў тэкст з дапамогай злучнікаў як, нібы, быццам, бы, нібыта.
3 Параўнанні розныя па структуры (на ўзроўні слова, словазлучэння і сказа), па сваіх функцыях, па мэце ўжывання. Найбольш распаўсюджаны параўнанні на ўзроўні слова. Найбольш прадуктыўным тыпам з'яўляецца ўвядзенне параўнанняў з дапамогай злучніка як (на ўзроўні слова і словазлучэння) і што (на узроўні сказа). Яны -- неад'емная частка зборніка Р. Барадуліна. Розныя паводле структуры тыпы параўнальных канструкцый закліканы ў паэта ствараць вобразы, выклікаць нечаканыя асацыяцыі, нетыповае ўяўленне. Паводле семантыкі параўнанні адлюстроўваюць жыццё чалавека, а таму з'яўляюцца люстрам яго светаўспрымання, светабачання, заснаванага на канкрэтна-рэчавых асацыяцыях.
6 Параўнанні ў зборніку Р. Барадуліна “Трэба дома бываць часцей” выконваюць разнастайныя функцыі: эстэтычную, ацэначную, узмацняльную.
Такім чынам, зыходзячы з ужытых аўтарам параўнанняў можна меркаваць і аб светапоглядзе Рыгора Барадуліна. Так, мы бачым, што ў абмалёўцы характараў сваіх герояў, іх дзеянняў, паўсядзённых клопатаў аўтара не апошнюю ролю надае параўнанню. І таму, што аўтар добра ведае гэта жыццё, пра якое піша, атрымліваюцца менавіта такія, а не інакшыя трапныя, дакладныя параўнанні.
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
1 Виноградов, В.В. Стилистика, теория поэтической речи, поэтика [Текст] / В.В. Виноградов. Ї Мн. : Издательство Ан СССР, 1963. Ї 357 с.
2 Мейлах, Б. Ещё о «содружестве наук» в изучении творчества [Текст] / Б. Мейлах. // Вопросы литературы. Ї 1965. Ї №7. Ї С. 137-155.
3 Злобін, Л.І., Марозава, Я.Н. Метафарызаваныя спалучэнні са значэннем псіхаэмацыянальнага стану [Тэкст] / Л.І. Злобін [і іншыя]. // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ї 1996. Ї №1(10). Ї С. 58-61.
4 Ляшчынская, В.А. Слова ў паэзіі Янкі Купалы [Тэкст] / В.А. Ляшчынская. Ї Мн. : Беларуская навука, 2004. Ї 271 с.
5 Жирмунский, В.М. Тэория литературы. Поэтика. Стилистика. [Текст] / В.М. Жирмунский. Ї Л. : Наука, 1977. Ї 407 с.
6 Шакул, Л.М. Нарысы гісторыі беларускай літаратурнай мовы [Тэкст] / Л.М. Шакун. Ї Мн.: Дзяржаўнае вучэбнае педагагічнае выдавецтва Міністэрства асветы БССР, 1960. Ї 223 с.
7 Быкаў, В. Майстра нацыянальнай культуры [Тэкст] / В. Быкаў. // Роднае слова. -- 2002. -- №2. -- С. 14-15.
8 Винокур, Г.О. Об изучении литературного произведения [Текст] / Г.О. Винокур. // О языке художественной литературы. Ї М. : Высшая школа, 1991. Ї С. 32-63.
9 Скрыган, Я. Выбраныя творы: У 2-х т.т. -- Т.2 [Тэкст] / Я. Скрыган. -- Мн. : Мастацкая літаратура, 1975. -- 589 с.
10 Іўчанкаў, В.А. Тыпы параўнання ў творах У. Караткевіча і іх структура [Тэкст] / В.А. Іўчанкаў. // Беларуская лінгвістыка. -- Мн., 1987. -- Вып. 32. - С. 77-79.
11 Янкоўскі, Ф. Беларускія народныя параўнанні [Тэкст] / Ф. Янкоўскі. -- Мн. : Навука і тэхніка, 1973. - 297 с.
12 Беларуская граматыка: У 2-х ч. -- Ч. 2 [Тэкст]. -- Мн. : Навука і тэхніка, 1986. -- 576 с.
13 Барадулін, Р. Трэба дома бываць часцей [Тэкст] / Р. Барадулін. -- Мн. : Мастацкая літаратура, 1993. -- 351 с.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Сінтаксічныя канструкцыі, заканамернасці, спосабы іх утварэння, магчымасці спалучэння і функцыянавання ў тэксце. Спецыфіка ўжывання звароткаў, параўнальных зваротаў, пабочных канструкцый, адасобленых членаў сказа, аднасастаўных сказаў ў творах Л. Дайнекі.
дипломная работа [94,2 K], добавлен 20.06.2013Структура, сэнсавыя і сінтаксічныя функцыі параўнальных зваротаў, якія выступаюць у ролі членаў сказа. Заканамернасці граматычнага выражэння галоўнага кампанента параўнальнага звароту – аб'екта параўнання. Адрозненне мадальных злучнікаў ад немадальных.
курсовая работа [52,4 K], добавлен 07.02.2013Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.
реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі.
курсовая работа [70,3 K], добавлен 10.01.2011Вызначэнне тыповых лексіка-граматычных сродкаў арганізацыі тэксту і лексіка-сінтаксічных канструкцый. Асаблівасці стылю тэксту і правілы выкарыстання маўленчых абарачэнняў. Прыклады магчымай інтэрферэнцыі і прыклад вызначэння некаторых яе відаў.
контрольная работа [23,5 K], добавлен 08.10.2012Роля мовы ў грамадстве. Уменне ўсталёўваць кантакт і наладжваць дыялог з суразмоўцам. Мова і маўленне. Мовы свету і іх класіфікацыя. Мова - духоўны скарб народа. Фактычныя функцыя мовы. Асноўныя функцыі мовы, якія ўласцівыя і ўсіх тыпаў маўлення.
реферат [34,7 K], добавлен 17.12.2010Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.
курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015Спосабы выражэння параўнанняў у мове Янкі Купалы: параўнальны зварот, творны, форма ступені параўнання прыметніка ці прыслоўя, лексічны спосаб. Лексіка-тэматычная класіфікацыя аб’екта і суб’екта параўнання. Устойлівыя параўнанні ў мове Янкі Купалы.
курсовая работа [41,9 K], добавлен 27.10.2013Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.
реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.
курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010