Імёны i прозвiшчы беларусаў
Даследванне спецыфікі ўласных імён, тапанімічных назваў у беларускім мовазнаўстве. Новая галіна мовазнаўства – анамастыка, якая вывучае функцыянальныя і моўныя своеасаблівасці ўласных імён. Старажытныя імёны. Адкуль прыйшлі імёны. Імёны нашай краіны.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 14.12.2010 |
Размер файла | 23,2 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Беларускi Дзяржаўны Медыцынскi Универсiтэт
Педыятрычны факультэт
Кафедра фiласофii i палiталогii
Рэферат
Iмёны i прозвiшчы беларусаў
Выканала студэнтка 149 групы
Піваварава Вольга Анатольеўна
Мінск 2009
Уводзіны
Мінавіта кожнага з нас цікавіць,адкуль узялося імя бацькі, матулі, сваё імя. Знайсці правільны адказ не зусім проста, цікавасць з часам не праходзіць, не страчваецца на працягу ўсяго жыцця. Некаторыя сем'і імкнуцца вытлумачыць, як узнікла нейкая назва, зыходзячы з уласных уяўленняў, інтуіцыі. Аднак кваліфікаваных і дастатковых ведаў для такога роду заняткаў у многіх не хапае.
За апошні час у беларускім мовазнаўстве з'явілася нямала арыгінальных прац, прысвечаных даследванню спецыфікі ўласных імён, тапанімічных назваў, выдзелілася нават новая галіна мовазнаўства - анамастыка (ад грэчаскага onomastike - майстэрства даваць імёны), якая вывучае функцыянальныя і моўныя своеасаблівасці ўласных імён.
У Беларусі налічваецца больш за трыццаць тысяч афіцыйных назваў населенных пунктаў, апрача гэтага шмат неафіцыйных. А колькі існуе ўласных имён, іх варыянтаў, прозвішчаў, імён па бацьку, разнастайных мянушак,клічак людзей! Свае ўласныя імёны маюць і міфалагічныя істоты, планеты, існуюць клічкі жывёл і г.д.
Мала хто з нас задаваў сабе пытанне: як мяне завуць? Яно само па сабе зразумелае - даюць імёны, каб вырозніваць з мноства аднаго. Але потым выяўляецца, что існуе мноства Лен, Тань, Валодзей ці Раманаў. Вось тады і ўзнікае пытанне - адкуль у чалавека імя?
Старажытныя імёны
У старажытных славянкіх плямёнаў было толькі асабістае імя ці больш правільна - мянушка. Людзей называлі па нейкаму падабенству з раслінай, свойскай жывёлай, зверам (Воук, Мядзведзь, Дуб, Клён). Называлі і па іншых прыкметах, напрыклад, абставінах нараджэння - доўга чакалі сына, значыць, называлі Жданам або Чаканам, ці пэўнай рысай характару - Дабрыня, Волат.
У балгараў і цяпер пашырана імя Вылка, што значыць Воук, а ў Югаславіі яно з тым самым значэннем гучыць - Вук.
У сербаў бытуе паданне: у адной сям'і нараджаліся хлопчыкі, але доўга не жылі. Тады стары вандроўнік параіў: калі народзіцца хлопчык, назавіце яго Вукам (Ваўком). Так і зрабілі. І жыў той Вук да глыбокай старасці, быў дужы і вынослівы. Так что не проста давалі імя звера, а кіраваліся яго паводзінамі сярод іншых, таямнічасцю яго характару.
У літоўцаў існуе прозвішча Мешкас, што значыць мядзведзь.Ёсць і Мішкас, што значыць лес. Калісьці мішкасам літоўцы называлі гарпадара лесу - мядзведзя.
Адкуль прыйшлі імёны
Першая патрэба ў імені з'явілася тады, калі чалавек навучыўся адрозніваць аднаго ад другога сваіх супляменнікаў, калі ён зразумеў, што чалавек - не проста жывая істота. Спачатку з'явіліся гукавыя комплексы, адпаведнай выгляду той, ці іншай рэчы. Ішоў час, а чалавек, называючы другога Дубам, меў на ўвазе ўжо менавіта чалавека, якой адкрыў гэтае магутнае дрэва. Так было ў век паганства, язычніцтва, пакланення кожнай рэчы або той, якую чалавек выбіраў за ідала, на каторага і маліўся, бо лічыў яго звышмагутным.
Калі ў Кіеўскай Русі адбылося храшчэнне славян, калі яны з язычнікаў ператварыліся ў праваслаўных, хрышчоных людзей, тады і прыйшлі новыя імёны. Візантыйская царква даравала ўсходнім славянам сваю веру ў бога, шмат назваў святых, чые імёны і даваліся царквой пры хрышчэнні народжанных дзяцей. Па візантыйскаму іменаслову і давалі беларусы, рускія, украінцы навароджаным дзецям імёны.
Царква давала імёны толькі пазначаныя ў спісе праваслаўных “святых” і вялікіх пакутнікаў. Аднак у жыцці людзі яшчэ доўга карысталі звыклыя нецаркоўныя імёны (Няждан, Таміа, Гасцята). Царква рабіла выключэнне толькі для князёў, дазваляючы ім даваць сваім дзецям імёны, пазычаныя ў скандынаваў (Ольг, Алег, Вольга, Ігар).Царква дазваляла вяльможам даваць і так званыя састаўныя імёны, што маюць і сёння дзве асновы (Святаслаў, Міраслаў, Уладзімір). Жаночых імён славянскага паходжання было няшмат, звычайна па імені бацьку (Яраслаўны), ці па характару асобы (Лада), ці сугучныя пэўнай з'яве прыроды (Сняжана). Шмат пазычана было імёнаў з лацінскай мовы ў перыяд далучэння Беларусі да Польшчы. Яно ішло праз каталіцкую царкву - касцёл, дзе таксама здзяйсняўся абрад хрышчэння. Так з'явіліся на Беларусі Сергіуш, Канстанты, Ксеверы, Ванда, Тэрэза. Пазычалі і старажытнаяўрэйскія (біблейскія) формы (Іван, Марыя, Ганна). Як ні старалася, але царква не здолела вынішчыць адвечна славянскія, штодзённыя формы, якія шырока бытавалі ў беларусаў (Ксеня, Арына, Юрась, Восіп, Гаурыла, Мікола, Кірыла, Алесь, Пятрусь, Янка).
Пасля далучэння Беларусі да Расіі пачалося аказеньванне імён, прозвішчаў, асабліва калі празодзіліся перапісы, падзелы зямлі, наборы ў армію. Выкрэсліваліся дашчэнту самабытныя беларускія імёны (Ян, Мікола, Марыся, Алеся). Замест іх запісвалі Іван, Нікалай, Антаніна, Еўфрасіння.
Стварэнне буйной цэнтралізавай дзяржавы Расійскай Імперыі паўплывала на ўсеагульнае ўвядзенне абавязкова царкоўных (кананічных) імёнаў. Пры цараванні Пятра І на рубяжы ХVІІ - XVІІІ стагоддзяў удалося забараніць усе нецаркоўныя імёны. Затое шырока пайшло карыстанне, асабліва ў вярхах, нямецкімі, французкімі, англамоўнымі імёнамі. На Беларусі ж па-ранейшаму праз каталіцкую царкву панавала захапленне, асабліва сярод шляхты, напісаннем імёнаў на польскі лад: Гіляра, Анэля, Амалія, Альбіна, Адольф, Валенты, Юзэфа.
Пасля перамогі Кастрычніка Савецкая ўлада скасавала абавязковасць царкоўных імёнаў, адкрыла насцеж вароты для іншамоўных запзычанняў і наватвораў. Пайшлі шырока гуляць запазычанні з розных, асабліва заходніх народаў (Эдуард, Альберт, Ала, Жанна), іншамоўных (Авангард, Ідэя, Паэма), скарачэнні цэлых выразаў, народжанных часам (Уладлен - Уладзімір Ленін). Гэта сведчыць, што свабода выбару імёнаў патрабуе перш за усё увагі.
Імёны нашай краіны
Беларускі іменаслоў складаецца з самабытных форм, запазычанняў з розных моў (лацінскай, грэчаскай, старажытнаяўрэйскай і інш.). Апошнія асабліва інтэніўныя ішлі з грэчаскай і лацінскай.
· Запазычанні з грэчаскай мовы
Алена - ад слова геліас - сонца або залітая святлом прастора. Святляным дзяўчынкам у Грэцыі лавалі імя Гэленас.
Аляксандр, Алесь. Імя ўтворана з дзвух слоў: алекса абаронца і анэр - мужчына.
Аляксей - ад слова алекса - абаронца.
Анатоль - ад слова анатоле, што азначае ўсход. Так у Грэцыі называлі тых, хто прыходзіў з уходу, з вобласці Анатолія, што ў Турцыі.
Арцём - ад слова артэмес - непашкоджаны, здаровы.
Вераніка - з дзвух слоў: веро - несці і ніке - перамога, цалкам азначае носьбітка перамогі.
Грыгоры, Рыгор, Грышка - ад слова грэгорыо - быць бадзёрым, пільным, не спаць.
Кацярына - ад грэчаскага катарыас, што значыць чысты, незаплямлены.
Ларыса. У Грэцыі словам ларыс называюць марскую птушку - чайку.
Мікіта - ад слова ніке - перамога. У імені заложана надзея, што навароджаны стане пераможцам.
Пятро, Пётра, Пятрусь - ад слова петра - камень, каменная глыба, скала, уцёс..
Тарас - ад слова тарасо - бянтэжыць, трывожыць, прыводзіць у стан наўрымслівасці.
· Запазычанні з лацінскай мовы
Віталь - ад слова віталіс, што значыць жыццёвы, жыццём народжаны.
Максім. Вельмі пашыранае імя, утворанае ад слова максімус, што значыць найбольшы, найвышэйшы, найвялікшы.
Наталля, Наташа - ад слова наталіс - родная, не чужая, бо былі ў сям'і і чужыя, прыёмныя, не адной маці дзеці, а розных. Каб адрозніць родных, давалі імя Наталля.
Раман - значыць рымскі, рымлянін, жыхар Рыма.
· Славянскія імёны
Алег, Вольга. Да нас гэтае імя прыйшло з поўначы яшчэ ў тыя часы, калі воднымі шляхамі “варагі хадзілі ў грэкі”, падарожнічалі на поўдзень, засноўваючы на дарозе паселішчы, а заадно даючы пасяленцам свае скандынаўскія імёны. Словы хельг, што значыць свята, і хельгі - свяшчэнны, прыналежны да святых, далі жыццё імёнам Хельгі (мужчынскае) і Хельга (жаночае). З'явіўшыся на старажытнаславянскіх землях, яны прынялі адпеведнае гучанне.
Вадзім - ад старажытнарускага вадити і беларускага вадзіцца, што значыць сварыцца, агаворваць каго-небудзь.
Люба, Любоў - агульнаславянскае імя, з'явілася як літаральны пераклад з грэчаскай мовы слова харыс, што значыць каханне, любоў, праява найвышэйшага пачуцця чалавека да чалавека, да прырода, да працы.
· Запазычанні са старажытнаяўрэйскай мовы
Ганна. Ханна (гучыць так па яўрэйску) утворана ад слова хен (ген), што значыць статная, мілая з выгляду, грацыёзная.
Елізавета, Лізавета. Імя Элізэба азначае - бог - мая клятва; богам клянуся.
Іван, Янка, Ян. Імя Іоханан азначае Яхве (бог) змілаваўся. Спачатку яго пазычылі грэкі ў выглядзе Іаанніс, у стараславянскую прыйшло з грэчаскай мовы як Іаан,з яе ў беларускую як Янка,Ян, а у рускую - Іван.
Тамара. У аснове імя ляжыць назва фінікавай пальмы, што на іўрыце завецца фамар, тамар. Давалі такое імя стройным дзяўчынкам.
· Запазычанні з іншых моў
Жанна. Пазычана ў французкай мове. Тое ж, што і Ганна.
Ніна. У славянскія словы прыйшло з грузінскай мовы, туды трапіла як Ніна або Нін. Такое імя насіў заснавальнік Асірыйскай дзяржавы, што існавала ў ХІV - ІХ стагоддзях да нашай эры на тэрыторыі сучаснага Ірака.
Ад мянушкі да прозвішча
Мянушкі з'явіліся пазней за імя, пазней за імя па бацьку. Імёны па бацьку ў рускіх сустракаюцца яшчэ ў першых пісьмовых помніках. Яны выглядаюць як кароткая форма прыналежнага прыметніка: сын володимерь - уладзімірау сын. Ужо ў ХІІ стагоддзі імёны па бацьку ствараюцца пры дапамозе суфіксаў -ов(-ев) або -ин: сын иванов, і толькі у асяроддзі князёу існавалі суфіксы -ич, потым пашыраны да -ович, -евич: Ильич, Святославович. Імёны па бацьку былі аднымі з самых дауніх асабовых займеннікаў у рускай і беларускай мовах.
Найбольш прадуктыўнымі на Беларусі былі прозвішчы, утвораныя ад заняткаў ці прафесіі бацькі, дзеда, прадзеда. Яны былі ўстойлівыя на многія гады і стагоддзі, перадаючы інфармацыю пра тое, чым займалася сям'я спрадвеку: Алейнік - той, хто гнаў алей з ільнянога ці канаплянага семя, Бірыч - вяшчальнік, які зачытваў на плошчы пастановы валаснога старасты, Бондар - той, што рабіў з дрэва посуд.
Мянушкі, што характаразавалі чалавека звонку і з сярэдзіны, былі даволі пашыраныя. Адны з іх узвялівалі чалавека (Борзды - увішны, усё робіць шпарка, Асілак - дужы, волат), іншыя, і іх больш, прыніжалі (Буш - пусты слабы, Верабей - нядужы).
Прозвішча - гэта афіцыйнае, засведчанае ў дзяржауных паперах, прынятае ў спадчыну родавае імя чалавека, што пераходзіць ад бацькі да сына. Дочкі па традыцыі не мелі права запісваць дзявочае прозвішча як афіцыйнае, гэта дазвалялася толькі ў багатых, знакамітых сем'ях.
Прозвішчы на беларусі пачалі складвацца ў XV - XVІ стагоддзях, яны засведчваліся ў афіцыйных актах і замацоўваліся ў народнй свядомасці. Даўнія прозвішчы, што былі ва ўжытку як мясцовыя, з часам знікалі. Напрыклад, калі гаспадар паміраў і доугі час гаспадарку вяла яго жонка, не выходзячы замуж, узнікала і навое прозвішча (Касіны - дзеці Кацярыны). Часцей у гэтым выпадку прозвішча дзяцей вярталіся да мянушкі, якую насіў род. Прозвішчы, у адрозненне ад мянушак, больш аддалены ад рыс, характэрных для пэўнага носьбіта іх.
Для Беларусі, якая ўвесь свой век жыве на вялікай дарозе з захаду на усход, мала было прасветлых часін для нацыянальнага самавызначэння. І гэта значна паўплывала і на развіццё сваіх больш яскравых адметнасцей у імёнах і прозвішчах. Прыкладамі гэтага ўплыву з'яўляюцца тры падзелы Польшчы, пераход да ўлады Расійскай імперыі ў 1795 годзе.
Пры пераходзе з праваслаўнай веры на каталіцкую, каб мець найбольшыя прывілеі, людзі павінны былі адмежавацца ў сваіх імёнах і прозвішчах ад роднага, перайначыць “мужыцкія” імёны і асабліва перайначыць на лад тых, што панавалі ў Польскім каралеўстве. Пачалі з'яўляцца смехатворныя спалучэнні: Свінка-Свентахоўскі, Залівака-Здэхоўскі, Козел-Бараноўскі.
Асабліва стараліся вайсковыя пісары, складаючы спісы навабранцаў. Замест прозвішча Чыгрын пісалі Чыгрынаў, замерт Кухар - Кухараў. А калі на вайсковую службу шлі прыгонныя, то ўлада пісарчука была неабмежаванай. Прозвішчаў не было, мянушкі не прымаліся, тады ў спісу рабілася заўвага: “Прозвание Пупенко по неблагозвучию переменяется на Арлоу”.
У першыя гады пасля рэвалюцыі людзі, адчуўшы свабоду асобы, пачалі раставацца з мянушкамі, якіх на беларусі было вельмі шмат. У 30-я гады ў газетах пячаталіся велізарныя спісы тых, хто хацеў вызваліцца ад непрыемных прозвішчаў. На Гомельшчыне селянін Гарамыкін мяняў сваё прозвішча на Радасцін, на Віцібшчыне - Чарнапузы на Чырвонцаў. Адны мянялі беларускія прозвішчы на замежныя, другія - замежныя на родныя. Большая частка імкнулася вярнуцца да першавытоку, да мянушкі.
Некаторыя прозвішчы нашай краіны
Адамовіч. Тыпова беларускае прозвішча, утворанае ад бацькавага імені Адам. Сям'ю Адама называлі Адамовічамі. Само ж імя Адам мае біблейскае паходжанне ад старажытнаяўрэйскага слова хаддам, што значыць першы чалавек.
Адзінец. Такое прозвішча давалі чалавеку, які жыў адзін, без сям'і або калі было адно дзіцяці.
Багдановіч. Старажытнае славянскае імя Багдан (богам дадзены, пасланы) пакладзены ў аснову гэтага прозвішча.
Галавач. Прозвішча пайшло ад мянушкі Галавасты, якую давалі людзям з большай, чым у другіх, галавой або разумнейшым на іншых.
Дубатоўка. Таго, хто таўчэ дубовую высушаную кару, каб дубіць скуры, так называлі. Гэта мянушка па занятку.
Дукса - ад літоўскага дуксас, што азначае ўздых, набуранне паветра ў лёгкія.
Ждановіч. Адным з даўніх стараславянскіх імён было Ждан. Так называлі некалі першага ў сям'і сына, якога доўга чакалі, бо нараджаліся ўсе дзяўчынкі. Ад гэтага імя і пайшло прозвішча.
Казінец - так называлі хваробу канцовасцей, па-руску падагра. Людзям, якія няпэўна ступалі па зямлі, падрыгваючы нагой ці абедзюма, давалі такую мянушку і прыгаворвалі - скача, нібы казінец у ногі ўбіўся.
Ларчанка - ад рускага ларь, што значыць скрыня. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі словам ларь называлі гандлёвую палатку. Чалавеку, які меў такі ларок і гандляваў нейкім таварам, далі прозвішча Ларчанка.
Пінчук. У гэтым слове змешана прыналежнасць чалавека да горада Пінск і яго ваколіц, жыхароў якіх называюць пінчукамі.
Сівец. Так завецца белавус - лугавая трава, якая цвіце пухнатым белым кутасікам. Таму, хто першы пасяліўся ў вёсцы каля такога лугу, ці ў каго былі белыя вусы, і мянушку далі Сівец, а потым запісалі прозвішчам.
Чыкун. Гэтым словам у некаторых мясцінах называюць кульгавых на адну ногу. Кажуць - не ідзе, а чыкае.
Якулевіч - ад мянушкі Якуль, як называлі тых, хто меў звычку пераптваць усё, што пытаюцца ў яго, і празмерна карыстаўся словам як.
Высновы
Імя чалавека - гэта самае жывое слова, бо яно разам з носьбітам праз увесь яго век, пачынаючы з тых дзён, калі немаўля пачынае асэнсавана гаварыць. І перш чым разумець слова “я” як асабістую прыналежнасць, дзіця разумее, што яно мае сваё імя і часта замяняе ім асабовы займеннік.
Мянушкі, як і імёны ды прозвішчы, - гэта своеасаблівы ўмоўны знак гісторыі. Вось чаму, дакопваючыся да першаасновы асабовага імя, заўсёды пазнаеш таямніцы жыцця. Цэлыя гістарычныя эпохі прадстаюць перад вачыма, калі праглядаеш захаваныя да нашага часу спісы, разрадныя кнігі, метрычныя кнігі царкоўныя і касцёльныя, спісы рэкрутаў-навабранцаў, кнігі запісу актаў грамадзянскага стану.
Таму нельга бяконца прыдмваць новыя імёны. Лепш навучыцца разумна карыстацца тым, што прыдумана або ўтворана ўжо, пашыраць колькасць імёнаў за кошт даўно забытых, самых зручных і мілагучных. Самае страшнае - гэта панаванне моды на імёны, калі яна становіцца самамэтай.
Імя чалавеку даецца адно на адно жыццё, а мода - справа перыядычная і часовая.
Спіс літаратуры
1. “З гісторыі ўласных імёнаў”, Высіль Шур, Мінск, “Вышэйшая школа”, 1993, стр.: 1, 8, 27-58, 149-153
2. “Слова жывое, роднае, гаваркое...”, Уладзімір Юрэвіч, Мінск, “Юнацтва”, 1992, стр.: 78-186
Подобные документы
Дыялектная лексіка вясковай гаворкі. Фанетычныя і граматычныя асаблівасці мясцовай гаворкі. Лексіка-семантычныя групы дыялектных слоў. Спецыфічныя для гаворкі дыялектныя словы, уласныя імёны, асаблівасці іх функцыянавання. Антрапанімія мясцовай гаворкі.
творческая работа [33,3 K], добавлен 21.04.2015Прадмет, задачы і значэнне курса "Гісторыя беларускага мовазнаўства". Развіццё граматычнай думкі ва ўсходніх славян старажытнай пары, перадумовы кнігадрукавання. Старажытныя ўсходнеславянскія лексікаграфічныя дапаможнікі. Развіццё мовазнаўства ў ХІХ ст.
курс лекций [44,9 K], добавлен 08.06.2009Беларуская мова ў першай палове ХІХ стагоддзя і развіццё мовазнаўства ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. Вывучэння мясцовых гаворак. Працы па граматыцы Е.Р. Раманава, навуковая дзейнасць І.І. Насовіча і яго апісання беларускага дыялектнага слова.
курс лекций [48,8 K], добавлен 08.06.2009Распрацоўка агульных пытанняў беларускага мовазнаўства, вывучэння вусна-гутарковай мовы. Праблемы ўпарадкавання літаратурнай лексікі ў 20-х гг. ХХ стагоддзя, пачатак спецыяльнай работы па збіранню скарбаў народнай мовы розных рэгіёнаў Беларусі.
курс лекций [29,2 K], добавлен 08.06.2009Вывучэнне семантычнай дыферэнцыяцыі назваў хатніх і дзікіх жывёл у гаворках Гомельшчыны. Словаўтваральныя лексічны аналіз назваў рыб і птушак ў гаворках Гомельшчыны на матэрыяле Тураўскага слоўніка, іх генетычная характарыстыка і сучаснае вымаўленне.
курсовая работа [41,2 K], добавлен 01.01.2014Старажытна и новая беларуская лiтаратурная мова. Дыялектная мова – мова народа, якая выступае ў выглядзе мясцовых гаворак. Гаворка – мова аднаго цi некалькiх населеных пунктаў. Лiтаратурная мова – апрацаваная, упарадкаваная, унармаваная форма мовы.
реферат [35,7 K], добавлен 15.12.2010Лексічная безэквівалентнасць і сумежныя моўныя з’явы. Прычыны ўзнікнення лексічнай безэквівалентнасці. Спосабы выражэння лексічнага значэння аднакампанентных польскамоўных адзінак беларускамоўнымі адпаведнікамі. Класіфікацыя безэквівалентнай лексікі.
курсовая работа [47,6 K], добавлен 16.02.2016Прыказкі - залаты фонд народнай мовы. Тыпы антонімаў у беларускіх прыказках. Стылістычныя і функцыянальныя патэнцыі антонімаў у прыказках. Аналіз антанімічных пар, засведчаных у беларускіх прыказках. Мастацкі прыём, заснаваны на лексічнай антаніміі.
курсовая работа [38,2 K], добавлен 02.03.2014Эмацыянальна-экспрэсіўная і функцыянальна-стылістычная афарбоўка моўных сродкаў. Афіцыйна-дзелавы стыль. Адметныя рысы афіцыйна-дзелавога стылю. Сістэма сродкаў, прызначаная для абслугоўвання сферы грамадскіх адносін. Выкарыстанне моўных стэрэатыпаў.
реферат [28,8 K], добавлен 06.03.2011Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.
курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015