Развіццё беларускай мовы

Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид курс лекций
Язык белорусский
Дата добавления 30.03.2015
Размер файла 208,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

6.3 Этапы развіцця беларускай лексікаграфіі

Лексікаграфія зарадзілася ў розных народаў свету, у тым ліку ў беларускага, з неабходнасці тлумачэння незразумелых слоў, што пранікалі ў тую ці іншую мову з розных крыніц. Беларуская лексікаграфія ўзнікла ў пачатку XVI ст. і прайшла тры этапы ў сваім развіцці.

Першы этап - даслоўнікавы - звязаны з дзейнасцю беларускага першадрукара Ф. Скарыны. Менавіта з яго рукапісных глос, пры дапамозе якіх Ф. Скарына тлумачыў незразумелыя стараславянскія або іншамоўныя словы словамі беларускай мовы на палях сваіх выданняў «Бібліі», «Малой падарожнай кніжыцы», «Псалтыра», і пачынаецца развіццё беларускай лексікаграфіі. Ф. Скарына растлумачыў каля 200 слоў.

Другі этап - ранні слоўнікавы (канец XVI-XIX ст.) - характарызуецца не толькі з'яўленнем невялікіх, але ўжо асобных тлумачальных даведнікаў да канкрэтных тэкстаў, пры якіх яны і змяшчаліся, але і выданнем самастойных, больш поўных па ахопе лексічнага матэрыялу даведнікаў - лексісаў і лексіконаў. У канцы XVI ст. у сувязі з развіццём кніжнай справы функцыі такіх даведнікаў пашырыліся. Першы друкаваны перакладны слоўнік («Лексисъ» Л. Зізанія) быў выдадзены ў 1596 г. У ім 1061 слова: царкоўнаславянскія і запазычаныя словы, перакладзеныя на старажытнабеларускую мову. Наступным друкаваным слоўнікам быў «Лексиконъ» П. Бярынды, які выйшаў у 1627 г. і налічваў каля 7000 слоў: стараславянскія і запазычаныя словы (грэчаскія, чэшскія, нямецкія), растлумачаныя адпаведнымі словамі старажытнай беларускай, украінскай, часткова рускай і польскай моў. Гэта першы шматмоўны перакладны слоўнік. У XVII-XVIII стст. выходзілі з друку і іншыя слоўнікі, але яны не мелі такога вялікага значэння для развіцця беларускай лексікаграфіі, як «Лексисъ» Л. Зі-занія і «Лексиконъ» П. Бярынды.

Са слоўнікаў XIX ст. (рукапісных і друкаваных) найбольш каштоўны тлумачальны «Слоўнік беларускай мовы» І. І. Насовіча (1870 г.). У ім поўна адлюстравана лексіка жывой беларускай мовы таго часу (больш за 30 000 слоў). Аўтар выяўляе значэнні мнагазначных слоў, дае граматычную характарыстыку і ўказвае на сферу ўжывання слоў, тлумачыць паходжанне некаторых з іх.

Трэці этап - этап высокаразвітай лексікаграфіі (канец XIX-XX ст.) - характарызуецца з'яўленнем разнастайных тыпаў і відаў слоўнікаў, што звязана з пашырэннем функцый мовы, неабходнасцю абслугоўвання разнастайных сфер грамадства. Цэнтрамі лексікаграфічнай працы ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляюцца Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа АН, кафедры беларускай і рускай моў ВНУ рэспублікі. Зборам, сістэматызацыяй матэрыялу і ўкладаннем слоўнікаў займаюцца як калектывы навуковых супрацоўнікаў гэтых устаноў, так і асобныя вучоныя-мовазнаўцы.

Лтаратура

1. Антанюк, Л.А. Беларуская мова: прафесiйная лексіка: курс лекцый / Л.А. Антанюк, Б.А Плотнiкаў. - 3-е выданне. - Мінск: Акадэмiя кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, 2005. - 240 с.

1. Беларуская мова: вучэб. дапам. для педагагічных ВНУ / пад рэд. Л.М. Грыгор'евай. - Мінск: Выш. шк., 1994. - 367 с.

2. Беларуская мова: Энцыклапедыя. - Минск, 1994.

3. Губкіна, А.В. Беларуская мова. Эканамічная лексіка / А.В. Губкіна, В.А. Зразікава. - Мінск, 2009. - 200 с.

5. Ляшчынская, В.А. Беларуская мова. Тэрмналагчная лекска / В.А. Ляшчынская. - Мінск, 2001.

10. Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. - Мінск, 1996. - С. 178?256.

Лекцыя V. стылістыка і функцыянальныя стылі

1. Паняцце стылістыкі і функцыянальнага стылю

Стылістыка - гэта раздзел мовазнаўства, які даследуе ўжыванне слоў, словазлучэнняў і сказаў у адпаведнасці са зместам, мэтай выказвання і сітуацыяй (у вусным маўленні). Стылістыка вучыць перадаваць думкі паслядоўна, дакладна, вобразна, пазбягаць штампаванай, неапраўдана расквечанай або псеўданавуковай мовы. Сродкам дасягнення гэтай мэты з'яўляюцца правілы ўжывання слоў, марфалагічных формаў і сінтаксічных канструкцый, распрацаваныя ў адпаведнасці з ужываннем мовы ў розных сітуацыях моўнага кантактавання. Станаўленне стылістыкі як навукі і вылучэнне яе ў самастойны раздзел мовазнаўства адбылося ў пачатку ХХ стагоддзя.

Слова стыль мае наступныя значэнні:

1. Сукупнасць прыкмет, якія характарызуюць мастацтва пэўнага часу і напрамку з боку ідэйнага зместу і мастацкай формы (гатычны стыль).

2. Моўныя сродкі, характэрныя для якога-небудзь пісьменніка або літаратурнага твора, жанру, напрамку; сукупнасць прыёмаў выкарыстання такіх сродкаў (стыль Мележа).

3. Метад, характар якой-небудзь работы, дзейнасці (стыль “брас”).

4. Разм. Манера паводзіць сябе, гаварыць, дзякаваць (модны стыль адзення).

У мовазнаўстве стыль - гэта “сістэма моўных сродкаў, якая абумоўлена мэтамі і прынцыпамі адбору гэтых сродкаў у той ці іншай сферы грамадскай дзейнасці (навуковай, дзелавой, публіцыстычнай і г.д.) і найлепшым чынам абслугоўвае зносіны ў гэтай сферы” (Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. Мінск, 1995. С. 243).

Слова “стыль” утварылася ад лацінскага “stylоs” - завостраная палачка для пісьма. У Старажытнай Грэцыі і Старажытным Рыме пісалі на дошчачках, залітых воскам. Вострым канцом палачкі выводзілі літары, а тупым канцом выпраўлялі, загладжвалі напісанае. Тады і ўзнік выраз: Saepe vertere stylum - часцей паварочвай стыль, г.зн. пішы і папраўляй.

Кожны стыль характарызуецца пэўным наборам моўных сродкаў з аднатыпнай эмацыянальна-экспрэсіўнай і функцыянальна-стылістыч-най афарбоўкай. Для ўсіх стыляў характэрна наяўнасць міжстылёвых (нейтральных) моўных сродкаў. Акрамя таго, адбываецца пранікненне элементаў аднаго стылю ў другі без парушэння стылістычнай цэлас-насці тэксту. Усё гэта сведчыць аб незамкнутасці стыляў.

Вылучэнне функцыянальных стыляў звязана перш за ўсё са сферамі зносін - культурнай, палітычнай, навуковай, гаспадарчай, бытавой і г.д., а таксама функцыяй мовы - камунікатыўнай, або функцыяй зносін, абмену думкамі, паведамляльнай, або інфармацыйнай, пабуджальнай, эстэтычнай.

У адпаведнасці са сферамі зносін вылучаюцца наступныя функцыянальныя стылі: афіцыйна-справавы, навуковы, мастацкі, публіцыстычны і гутарковы.

2. Функцыянальныя стылі беларускай мовы

У аснову выдзялення стыляў пакладзены розныя прынцыпы (жанравы, сацыяльны, эмацыянальна-экспрэсіўны, функцыянальны), але найбольш навукова абгрунтаваным з'яўляецца функцыянальны, у адпаведнасці з якім “стыль з'яўляецца функцыянальнай разнавіднасцю мовы, формай яе грамадскага выкарыстання” (Цікоцкі, с. 246)

У выніку кожны са стыляў характарызуецца пэўнай камунікатыўнай сферай ужывання, што выяўляецца ў своеасаблівым адборы і ўжыванні моўных сродкаў, сваёй маўленчай сістэмнасцю, якія гістарычна склаліся, традыцыйна ўсталяваліся і падтрымліваюцца носьбітамі мовы.

Ва ўсіх стылях беларускай мовы вылучаюцца падстылі, размежаванне якіх заснавана на дадатковых, спецыфічных для кожнага стылю фактарах.

Стылі

Сферы

выкарыстання

Мэты зносін

Стылёвыя рысы

Моўныя

сродкі

Разнавіднасці

Размоў

ны

Быт; сямей-ныя і сяб-роўскія адносіны

Абмен думкамі, інфармацыяй з блізкімі, знаёмымі людзьмі

Натураль-насць маўлення, эмацыяналь-насць, ацэначны характар, ад-сутнасць строгай лагічнасці

Агульнаўжываль-ныя словы, бытавая лексіка, фразеала-гізмы, экспрэсіўна-эмацыянальная лексіка, няпоўныя, пытальныя, пыталь-на-пабуджальныя і клічныя сказы

Размоў-на-быта-вы і раз-моўна-афіцый-ны

Мастацкі

Духоўная сфера жыц-ця грамад-ства

Паведаміць і ўздзейні-чаць на думкі і пачуцці чытача, эстэтычныя ўяўленні

Эмацыянальнасць, эксп-рэсіўнасць, вобразнасць стылістыч-ная неза-мкнутасць, індывідуаль-насць аўтара

Агульнаўжывальная лексіка, разнастай-ныя вобразна-выяў-ленчыя сродкі

Проза, паэзія, дра-матургія

Публіцы-стыч-ны

Палітыка-ідэалагічныя, грамадска-эканамічныя, культурныя, спартыўныя і іншыя грама-дскія зносіны

Інфарма-ваць, уз-дзейнічаць, фарміраваць грамадскую думку

Даходлівасцьэмацыяналь-насць, ацэначнасць і агульназра-зумеласць

Агульнаўжываль-ныя словы, ацэнач-ная лексіка, гра-мадска-палітычная лексіка, метафа-рычнасць тэрмінаў, загадны лад дзеяслова

Газетна-публіцыстычны, радыётэ-лежурналісцкі, аратар-скі

Афі-цый-на-спра-вавы

Афіцыйныя дакументы, канцыляр-ская, юры-дычная і дыплама-тычная сферы

Інфарма-цыйная, пабуджа-льная рэгуляцыя афіцыйных зносін

Паслядоў-насць і дакла-днасць выкладу, аб'ектыў-насць ацэнак, стандартыза-цыя, адсут-насць эмацы-янальнасці

Абстрактная, тэрміналагічная, спецыяльная лексіка, канцыляр-скія штампы, скла-даныя сказы

Уласна закана-даўчы, дыплама-тычны, афіцыйна-канцыляр-скі

Наву-ковы

Навука і тэхніка, навучальны працэс

Паведаміць агульныя ці прыватныя істотныя прыкметы прадметаў, растлума-чыць сутнасць з'явы, яе прычыны і пад.

Абстракт-насць, да-кладнасць, аб'ектыў-насць і аргу-ментаванасць

Агульнаўжывальныя словы, тэрміны; развітыя апавяда-льныя сказы, злуч-нікавая падпарад-кавальная сувязь

Уласна навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папуляр-ны, на-

вукова-тэхнічны

3. Гутарковы стыль, яго асаблівасці і падстылі

Гутарковы, або размоўны, размоўна-бытавы, стыль абслугоўвае сферу бытавых зносін і часцей выкарыстоўваецца ў форме вуснага маўлення.

Ужываецца пры моўных зносінах з адной або некалькімі асобамі ў неафіцыйных абставінах, і, як правіла, у вуснай дыялагічнай форме. У пісьмовай форме выкарыстоўваецца ў тэкстах мастацкага стылю і асобных жанрах публіцыстычнага.

Тыповыя ўмовы, пры якіх адбываецца гутарка на бытавую тэму, - неафіцыйнасць і нязмушанасць, адсутнасць папярэдняга абдумвання, спантаннасць размовы. Гутарковая мова звязана з канкрэтным характарам мыслення, з патрэбамі штодзённых зносін, таму ў ёй шмат канкрэтна-бытавых слоў. Гутарковай мовай людзі выказваюць свае думкі, пачуцці, ацэнкі. У гутарцы выразна праяўляюцца адносіны аўтара да прадмета гаворкі, да суразмоўнікаў.

У гутарковым стылі ўжываюцца эмацыянальна-ацэначныя словы, пераважна простыя сказы, па мэце выказвання большасць пытальных і пабуджальных сказаў, клічных па інтанацыі, звароткі, простая мова ў форме дыялога, выклічнікі, часціцы. Для гутарковай мовы характэрна эліптычнасць, якая ў сінтаксісе выяўляецца праз разнастайнасць няпоўных сказаў, фрагментарнасць, пэўная самастойнасць частак сказа. Размоўцу даводзіцца на хаду падбіраць найбольш дакладныя і значныя ў камунікатыўным плане моўныя сродкі, папраўляць папярэдне сказанае. Гутарковы стыль адрозніваецца ад іншых стыляў не толькі падборам моўных сродкаў, але і наяўнасцю пры размове жэстаў, мімікі, інтанацыі.

Гутарковы стыль у залежнасці ад мэт і ўмоў выступае ў дзвюх разнавіднасцях - размоўна-бытавым і размоўна-афіцыйным.

1. Размоўна-бытавы тэкст.

Маці іншы раз возьме ды скажа:

- І чаму ты, дачухна, такая? Няўжо табе больш за ўсіх трэба? Свету белага не бачыш.

- Затое, мамачка, лён які!

Маці адразу лагаднее.

- Ох, і няўрымслівая! І ў каго ты такая ўдалася? (Паводле А. Васілевіч).

2. Размоўна-афіцыйныя тэксты.

а) - Аднак з гэтым пытаннем усё. Як дамовіліся, - Сасноўскі лёгка ляпнуў далонямі па стале і звярнуўся да Максіма афіцыйна з прыкметнай нецярплівасцю занятага чалавека: - Што ў вас?

Максім пачаў расказваць пра маладых будаўнікоў, у якіх нарадзілася двойня.

Сасноўскі адразу зразумеў, што размова ідзе пра кватэру, і ўздыхнуў.

- Слухайце, Карнач, а чаму вам не націснуць на свайго галаву?

- На Кіслюка? Націснуў.

- І што?

- Дамовіліся, што… будзе выдзелена кватэра ў доме рачнікоў, з працэнтаў гарсавета.

- Дык вы прыйшлі паведаміць мне гэтую радасную навіну? - спытаў Сасноўскі з іроніяй.

- Потым я даведаўся, што кватэра перадаецца другому…

- Каму?

Максім удыхнуў паветра і зірнуў на Ігнатовіча, прысутнасць якога была ў такі момант зусім непажаданая.

- Вашаму сыну. (Паводле І. Шамякіна)

б) - Некаторыя высокаадукаваныя таварышы больш хітра і дыпламатычна ўхіляліся ад калгаса. Наш паважаны пракурор таварыш Кляўкоў паставіў райкому ультыматум: ён, бачыце, згодзен, нават праяўляе ініцыятыву, але толькі ў адзін калгас - у Чкалава… А вядома, што Дубадзел працеу нядрэнна і няма патрэбы яго здымаць… Не можам мы, таварышы, ісці па лініі замены ўсіх старых старшынь… А ларчык проста адчыняўся, як кажуць… Пракурор некалі завёў справу на Дубадзела, справа аказалася ліпавая, райком не падтрымаў… Вось Кляўкоў і вырашыў забіць трох зайцоў: адпомсціць Дубадзелу, аднавіць свій прэстыж і калі ўжо ісці, то ісці ў лепшы калгас!..

- Хлусня ўсё гэта! - не вытрымаў і крыкнуў з месца Кляўкоў. - Сукін сын ён, ваш Дубадзел! Нягоднік! Ад яго дзве калгасніцы нарадзілі і адна зноў цяжарная, сям'ю разбіў, а вы яго абараняеце (Паводле І. Шамякіна)

І першы, і другія дыялогі характарызуюцца непадрыхтаванасцю, нязмушанасцю размовы, ужываннем няпоўных сказаў, экспрэсіўных сродкаў. Аднак другія стэксты адрозніваюцца пэўнай афіцыйнасцю, якая выражаецца ў ветлівай форме звароту на “вы”, па імені, па прозвішчы.

4. Агульная характарыстыка навуковага стылю

Навуковы стыль абслугоўвае навуковую дзейнасць грамадства і выкарыстоўваецца пераважна ў пісьмовай форме ў навуковай літаратуры - манаграфіях, артыкулах, дысертацыях, дакладах, рэфератах, анатацыях і інш.

Усе моўныя сродкі навуковага стылю накіраваны на тое, каб лагічна, дакладна і зразумела перадаць змест.

Прыкметы навуковага стылю - дакладнасць, абстрактнасць, лагічнасць і аб'ектыўнасць. Яны арганізуюць усе моўныя сродкі, якія фарміруюць навуковы стыль.

У межах навуковага стылю сфарміраваліся наступныя разнавіднасці (падстылі): 1) уласна навуковы; 2) вучэбна-навуковы; 3) навукова-інфарматыўны; 4) навукова-даведачны; 5) навукова-папулярны. Кожнаму падстылю ўласцівы свае жанры і індывідуальна-стылёвыя рысы.

Навуковы стыль мае адметныя лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці.

Лексічныя асаблівасці навуковых тэкстаў

Аснову навуковага стылю, як і іншых стыляў, складаюць агульналітаратурныя, стылістычна нейтральныя словы, або міжстылёвыя (словы, якія аднолькава свабодна выкарыстоўваюцца ў любым тыпе выказвання). Гэта лексіка з'яўляецца ядром тэксту любога стылю і складае найбольшую групу.

Пэўную частку лексікі навуковых тэкстаў складаюць агульнанавуковыя словы, якія ўжываюцца ў навуковых працах самых розных галін ведаў: гіпотэза, праблема, працэс, тэорыя, сістэма, абгрунтаваць, абумовіць, з'яўляцца, характарызавацца і інш. Сярод гэтых слоў вялікая колькасць іншамоўных: асіміляцыя, індэкс, асацыяцыя, працэс, аргумент.

Самую спецыфічную групу лексікі навуковых тэкстаў складаюць тэрміны - словы, спалучэнні слоў, якія групуюцца ў тэрміналагічныя аб'яднанні паводле пэўнай галіны навукі, тэхнікі і г.д.

Кожная навука, яе адгалінаванне, тэхніка валодаюць сваімі тэрмінамі. Узнікненне і функцыянаванне тэрмінаў абумоўлена развіццём навукі, тэхнікі, мастацтва. Тэрміналогія пастаянна папаўняецца новымі адзінкамі.

У навуковых тэкстах выдзяляюць яшчэ адзін адметны пласт: скарачэнні, абрэвіятуры, сімвалічныя і формульныя абазначэнні.

Марфалагічныя асаблівасці навуковых тэкстаў

У тэкстах навуковага стылю выкарыстоўваюцца амаль усе часціны мовы, за выключэннем выклічнікаў.

У навуковых тэкстах менш ужывальныя дзеясловы. Пры гэтым большасць дзеясловаў-выказнікаў ужываецца ў форме 3-й асобы цяперашняга часу, бо абазначаюць не дынамічны стан у момант маўлення, а цяперашні час, пастаянны, надчасавы. Адсутнасць формаў 1-й і 2-й асобы звязана з непажаданай канкрэтызацыяй. Дзеясловы ў форме прошлага часу незакончанага трывання выкарыстоўваюцца для выражэння змены паслядоўнасці дзеяння, часавай паслядоўнасці.

Для навуковых тэкстаў характэрна ўжыванне аддзеяслоўных назоўнікаў на -анне (-янне), -энне (-енне), -ка, -цыя, -цце з абстрактным значэннем. Пры гэтым пераважае ніякі род гэтых назоўнікаў, бо ён найбольш адцягнена-абагулены па сваім граматычным значэнні: развіццё, пасяленне, аперацыя, фарміраванне, падрыхтоўка.

У навуковых тэкстах самымі частотнымі з'яўляюцца абстрактныя назоўнікі: маса, бег, цеплыня, форма, рэчыва, нарыхтоўка, ачыстка і інш.

Прыметнікі ў навуковым стылі ўжываюцца надзвычай шырока, але як сродак пераважна класіфікацыйны, маюць інформацыйны характар, уваходзяць у склад устойлівых тэрміналагічных спалучэнняў: валютныя аперацыі, падатковыя льготы, мятліца балотная, драўляная апока і г.д.

Пры дзеясловах-выказніках ўжываюцца займеннікі з адцягнена-абагульненым значэннем - ён, яна, яно, яны, мы. Займеннік я не выкарыстоўваецца ў навуковых тэкстах. Ён апускаецца або замяняецца займеннікам мы (“аўтарскае мы”, або “мы сціпласці”).

Дзеепрыметнік у беларускай мове, у параўнанні з рускай, ужываецца значна радзей ва ўсіх стылях мовы, што выклікана асаблівасцямі ўтварэння некаторых дзеепрыметнікаў. У беларускай мове лічацца ненарматыўнымі дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі -уч- (-юч), -ач- (-яч-), прошлага часу з суфіксамі -ш-, -ўш-, залежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі -ем-, -ім-, зваротныя дзеепрыметнікі. Аднак у навуковых тэкстах сустракаецца ўжыванне ненарматыўных дзеепрыметнікаў, што не адпавядае норме. Адзначаюцца ўтвораныя ад дзеепрыметнікаў на -уч- (-юч), -ач- (-яч-) прыметнікі: бягучы кошт, бягучы рахунак, вядучы прэзентацыі і г.д.

Спецыфікай навуковых тэкстаў з'яўляецца выкарыстанне адназоўнікавых прыназоўнікаў: у выпадку, у сувязі з, па меры, у выніку, у адпаведнасці з.

Сінтаксічныя асаблівасці навуковых тэкстаў

Спецыфіка навуковых тэкстаў выяўляецца і ў сінтаксісе.

З розных тыпаў сказаў па мэце выказвання часцей за ўсё выкарыстоўваюцца апавядальныя сказы, мэта якіх - паведамленне інфармацыі, якое выражаецца ў сцвярджальнай або адмоўнай форме. Пытальныя сказы ў навуковым стылі маюць сваю спецыфіку: часцей за ўсё яны надаюць адценне навукова-папулярнага выкладу ў пісьмовай форме.

Выкарыстоўваюцца ў навуковых тэкстах і рытарычныя пытанні з мэтай сканцэнтраваць увагу на якім-небудзь палажэнні, пэўнай думцы, аргуменце.

Сказы ў навуковых тэкстах у большасці двухсастаўныя, развітыя, ускладненыя. Характэрна і ўжыванне ўскладненых і складаных сінтаксічных канструкцый.

Пабочныя словы, канструкцыі ў навуковых тэкстах абмежаваны тымі, якія ўказваюць на адносіны паміж часткамі выказвання, а ўстаўныя словы і сказы нясуць дадатковыя звесткі, тлумачэнні, удакладненні, папраўкі.

Са складаных сказаў найбольш ужывальнымі з'яўляюцца складаназалежныя, што адпавядае патрабаванням доказна-лагічнага выкладу ў навуковых тэкстах.

У тэкстах навуковага стылю ўжываюцца і спецыфічныя сродкі міжфразавай сувязі (злучнікі і злучальныя словы): у той час калі, у сувязі з тым што, тым не менш, нягледзячы на тое што, па меры таго як і інш.

Для сувязі абзацаў выкарыстоўваюцца розныя сродкі: лексічныя паўторы, прыслоўі, прыслоўныя словы: тут, спачатку, пасля, вышэй, тады; указальныя і асабовыя займеннікі 3-й асобы.

Для сувязі частак тэксту выкарыстоўваюцца розныя сінтаксічныя канструкцыі: як ужо адзначалася, зразумела, што; відаць, што; неабходна заўважыць, што і інш.

Для ілюстрацыі сказанага прыводзім прыклады тэкстаў навуковага стылю.

1. Амерыканскі паласаты рак займае ў Нідэрландах усе вадаёмы. Тое ж самае адзначаецца ў Германіі, Францыі, Чэхіі, Польшчы, выяўлены рак і на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.

З чым жа звязана такая імклівая экспансія амерыканскага віду ў водныя экасістэмы Еўропы? Напэўна, гэта абмоўлена некалькімі прычынамі.

Па-першае, стварылася спрыяльная сітуацыя пасля ракавай чумы, пачатак якой упершыню быў зафіксаваны ў 1860 годзе на тэрыторыі Паўночнай Італіі. Выкліканая грыбком, які паразітуе толькі на раках, яна знішчыла спрадвечныя пасяленні высакароднага, або шыракапальцага, рака - сучасніка мастадонтаў і мамантаў. У наступныя дваццаць гадоў ракавая чума дасягнула вадаёмаў Францыі і Германіі, а адтуль распаўсюджвалася па ўсёй Еўропе.

Паводле ўспамінаў сучаснікаў, гэта было страшнае відовішча. На берагі рэк і азёр у зборышчы сваіх больш дробных сабратаў выпаўзалі гіганты, зарослыя бура-зялёнымі водарасцямі. Пазней такі лёс быў наканаваны і даўгапальцаму раку.

Знішчэнне пагалоўя абарыгенных ракаў абумовіла свядомае перасяленне новага віду. Як выявілася пазней, паласаты амерыканец аказаўся ўстойлівым да ракавай чумы. Па-другое, яго паспяховае ўкараненне ў еўрапейскую фауну звязвацца з вялікай экалагічнай пластычнасцю: прыстасаванасцю да недахопу кіслароду, рэзкіх змен тэмпературы, забруджанасці вадаёмаў.

Па-трэцяе, паласаты рак характарызуецца хуткім узнаўленнем пагалоўя. У спрыяльных умовах шчыльнасць яго пасялення дасягае прыкладна сямідзесяці экзэмпляраў на квадратны метр.

Такім чынам, прышэлец з Амерыкі мае шэраг адаптацыйна-біялагічных пераваг перад нашымі шыракапальцым і даўгапальцым ракамі.

2. Правы чалавека - гэта сістэма нормаў паводзін. Існуюць яны на стыку маралі і права.

З філасофскага пункту гледжання правы чалавека - гэта універсальныя маральныя правы. Звычайныя правы, у адрозненне ад універсальных правоў, пароджаны канкрэтнай жыццёвай сітуацыяй, у якой знаходзіцца чалавек, яго статусам, становішчам у сістэме адносін паміж людзьмі. Напрыклад, глава сям'і мае маральнае права ведаць, што адбываецца ў яго доме.

Універсальныя маральныя правы не залежаць ад канкрэтных абставін і ўласцівыя любому чалавеку ў любой сітуацыі як неабходныя і мінімальныя кампаненты чалавечага гонару. Гэтыя правы вынікаюць з самой прыроды чалавека, і таму іх яшчэ называюць натуральнымі правамі. Чалавек валодае натуральнымі правамі ад нараджэння і незалежна ад таго, ці прызнаюцца яны непасрэдным акружэннем дадзенага чалавека і ці абараняюцца яны дзяржавай.

Уяўленні пра розныя правы і свабоды зараджаліся ў розных культурах і ў розныя эпохі як этычныя меркаванні. З часам гэтыя ўяўленні знаходзілі адлюстраванне ў прававых дакументах: кодэксах, дэкларацыях, канстытуцыях. У развітых сучасных грамадствах правы чалавека з'яўляюцца асновай дзейнага заканадаўства.

У гэтым плане адрозніваюць натуральнае і пазітыўнае права. Натуральнае права ёсць маральны мінімум, які неабходны для захавання грамадства. Пазітыўнае права выражана ў дзейным заканадаўстве. Патрабаванні натуральнага і пазітыўнага права могуць не супадаць. Дастаткова ўспомніць законы гітлераўскага і сталінскага рэжымаў, калі былі здзейснены шматлікія злачынствы супраць чалавечнасці. У гэтых умовах узнікае канфлікт натуральнага і пазітыўнага права: чаму падпарадкоўвацца - законам пісаным або законам найвышэйшым?

У сучасным свеце важнае паняцце метаправа. Метаправа - гэта агульныя правілы для ўладкавання прававых сістэм, іншымі словамі, гэта права для права. Такім чынам, правы чалавека становяцца метаправам.

5. Афіцыйна-справавы стыль і яго характэрныя асаблівасці

Выкарыстоўваецца ў сферы ўзаемаадносін паміж установамі, арганізацыямі, краінамі, асобнымі грамадзянамі ці групамі насельніцтва. Інакш кажучы, гэта стыль розных дакументаў (дамоў, нот, пастаноў, інструкцый, законаў) і дзелавых папер (актаў, заяў, пратаколаў, аб'яў, распісак, даведак і г.д.).

Афіцыйна-справавы стыль мае наступныя падстылі:

- заканадаўчы (канстытуцыя, законы, кодэксы);

- адміністрацыйна-канцылярскі (аб'явы, загады, заявы);

- дыпламатычны (камюніке, канвенцыі, дэкларацыі).

Асноўныя рысы стылю - загадны характар, строгая дакладнасць, якая не дазваляе дваякага тлумачэння, афіцыйны тон, спецыфічная стандартнасць мовы.

Прадпісальны характар дакументаў выяўляецца ў сістэме моўных сродкаў. Шырока выкарыстоўваюцца дзеясловы ў неазначальнай форме: укараняць, павысіць, развіваць. Часта пры інфінітыве ўжываюцца словы неабходна, трэба, абавязаны, забараняецца, мець права. Прадпісальнае значэнне заканадаўчых тэкстаў часта перадаецца дзесловамі цяперашняга часу. У пераважнай большасці дакументаў прававыя нормы, прадпісанні ідуць ад асобы абагульненай, ад імя дзяржавы. Гэта значыць афіцыйна-справавому стылю ўласцівы неасабовы характар выказвання, таму дзеясловы звычайна не ўжываюцца ў форме першай асобы, за выключэннем загадаў, заяў, дакладных. Дакладнасць заканадаўчага тэксту забяспечваецца перш за ўсё ўжываннем спецыяльных тэрмінаў: заяўнік, абвінавачаны, адказчык, кватэранаймальнік, даведка, пратакол, парадак дня, пастанова, рэзалюцыя. Афіцыйна-справавы стыль адметны вялікай колькасцю стандартных сродкаў - канцылярскіх штампаў. Штампы - гэта ўстойлівыя звароты, якія паўтараюцца пры апісанні аднолькавых сітуацый, абазначэнні пашыраных паняццяў: дагаворныя бакі, прыцягнуць да адказнасці, даводжу да ведама, перадаць у адпаведныя інстанцыі, узяць на кантроль, за справаздачны перыяд і г.д. Карыстанне ўстойлівымі выразамі палягчае зносіны ў прававой і адміністрацыйнай сферы. Аднак яны не павінны дапускацца ў гутарку або мову газет, бо іх ужыванне зніжае культуру вуснага і пісьмовага маўлення. У афіцыйна-справавым стылі таксама выкарыстоўваюцца агульныя гатовыя, традыцыйна-замацаваныя формы падачы матэрыялу (усе заявы, аб'явы, аўтабіграфіі, пастановы і г.д. пішуцца па вызначанай форме).

1. Шлюб, сям'я, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства знаходзяцца пад абаронай дзяржавы.

Жанчына і мужчына пасля дасягнення шлюбнага ўзросту маюць права на добраахвотнай аснове ўступіць у шлюб і стварыць сям'ю. Муж і жонка раўнапраўныя ў сямейных адносінах.

Бацькі або асобы, якія іх замяняюць, маюць права і абавязаны выхоўваць дзяцей, клапаціцца аб іх здароўі, развіцці і навучанні. Дзіця не павінна падвяргацца жорсткаму абыходжанню або знявазе, прыцягвацца да работ, якія могуць нанесці шкоду яго фізічнаму, разумоваму або маральнаму развіццю. Дзеці абавязаны клапаціцца пра бацькоў, а таксама пра асоб, якія іх замяняюць, і аказваць ім дапамогу.

Дзеці могуць быць аддзелены ад сваёй сям'і супраць волі бацькоў і іншых асоб, якія іх замяняюць, толькі на падставе рашэння суда, калі бацькі або іншыя асобы, якія іх замяняюць, не выконваюць сваіх абавязкаў.

Жанчынам забяспечваецца прадастаўленне роўных з мужчынамі магчымасцей у атрыманні адукацыі і прафесійнай падрыхтоўцы, у працы і вылучэнні па службе (рабоце), у грамадска-палітычнай, культурнай і іншых сферах дзейнасці, а таксама стварэнне ўмоў для аховы іх працы, іх здароўя.

Моладзі гарантуецца права на яе духоўнае, маральнае і фізічнае развіццё.

Дзяржава стварае неабходныя ўмовы для свабоднага і эфектыўнага ўдзелу моладзі ў палітычным, сацыяльным, эканамічным і культурным развіцці.

2. Наймальнік жылога памяшкання абавязаны ўносіць плату за карыстанне жылым памяшканнем і камунальныя паслугі за кожны месяц не пазней чым пятнаццатага чысла наступнага за ім месяца.

Плата за карыстанне жылым памяшканнем бярэцца зыходзячы з агульнай плошчы займанага жылога памяшкання і з улікам стаўкі платы за карыстанне жылым памяшканнем, якая вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

У кватэрах, заселеных некалькімі наймальнікамі, памер агульнай плошчы, якая даводзіцца на кожнага наймальніка і членаў яго сям'і, вызначаецца як сума займанай імі жылой плошчы дапаможных памяшканняў, налічанай прапарцыянальна агульнай плошчы жылога памяшкання.

У адзінарным памеры аплочваецца карыстанне жылым памяшканнем у межах максімальнай нормы прадастаўлення агульнай плошчы жылога памяшкання сацыяльнага карыстання з улікам колькасці членаў сям'і і наймальніка, у тым ліку і тых, якія захоўваюць права карыстання жылым памяшканнем. Такім жа чынам аплочваецца і лішняя плошча, калі яе памеры не перавышаюць на ўсю сям'ю паловы максімальнай нормы прадастаўлення агульнай плошчы жылога памяшкання сацыяльнага карыстання, якая дазваляецца на аднаго чалавека. Карыстанне аднапакаёвай кватэрай незалежна ад яе памеру аплочваецца ў адзінарным памеры. Плата за карыстанне жылым памяшканнем астатняй (лішняй) плошчы бярэцца ў павышаным памеры, які вызначае Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

6. Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці

Публіцыстычны (публіцыстычна-прамоўніцкі) стыль выкары-стоўваецца ў грамадска-палітычнай літаратуры, перыядычным друку, палітычных выступленнях, прамовах на сходах, мітынгах, у мове радыё і тэлебачання.

Прызначэнне публіцыстыкі - паведамляць навіны штодзённага жыцця, культуры, навукі, растлумачваць грамадска-палітычныя пытанні. Для публіцыстыкі характэрным з'яўляецца адзінства дзвюх асноўных функцый - інфармацыйна-зместавай і ўздзеяння. Адсюль і сумяшчэнне ў адным тэксце кніжных і гутарковых элементаў, спалучэнне стандартных і экспрэсіўных сродкаў: з аднаго боку, выкарыстанне грамадска-палітычнай тэрміналогіі, з другога боку - моўных сродкаў для выказвання настрою, пачуццяў, у прыватнасці эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі. У публіцыстычным творы арганічна спалучаюцца лагічна-абстрактная, або навуковая, і эмацыянальна-вобразная, або мастацкая, формы адлюстравання рэчаіснасці.

У публіцыстыцы мастацкія сродкі выкарыстоўваюцца з мэтай звярнуць увагу на пэўную думку, праблему, сацыяльную з'яву і г.д.

Асноўныя рысы стылю - агульнадаступнасць, лагічнасць, вобразнасць, эмацыянальнасць.

У газетах мы сустракаем розныя матэрыялы (карэспандэнцыі, дзяржаўныя акты, законы, інфармацыю з розных галін навукі і тэхнікі, каментарыі падзей і г.д.). У залежнасці ад тэмы і мэты паведамлення публіцыстычны тэкст можа характарызавацца пэўнай колькасцю стылёвых і лінгвістычных прымет афіцыйнага, навуковага ці мастацкага стыляў. Напрыклад, паведамленне інфармацыйнага агенцтва пра даследаванне каметы Галея сваёй тэрміналагічнай дакладнасцю, аб'ектыўнасцю, кніжнай афарбоўкай блізкае да навуковай мовы:

Аўтаматычная станцыя “Вега-1”, палёт якой ажыццяўляецца ў рамках мнагамэтавага міжнароднага праекта “Венера - камета Галея”, паспяхова выканала праграму даследаванняў каметы Галея.

Пры праходжанні станцыі “Вега-1” паблізу ядра каметы з адноснай скорасцю каля 80 кіламетраў у секунду быў ажыццёўлены трохгадзінны сеанс навуковых вымярэнняў і здымак. У сеансах сувязі на Зямлю перададзена больш як 500 тэлевізійных здымкаў, знятых праз розныя святлафільтры, што дазволіла атрымаць каляровыя адлюстраванні каметы і яе ядра” (“Звязда”).

Гэты тэкст вызначаецца навуковай строгасцю і інфармацыйнасцю, адсутнасцю суб'ектыўнай ацэнкі, сродкаў вобразнасці і эмацыянальнасці.

Публіцыстычныя артыкулы, радыё- і тэлеперадачы на грамадска-палітычныя тэмы адрасуюцца масаваму чытачу, слухачу, а таму іх мова павінна быць даступнай, дакладнай і выразнай. Дасягнуць гэтых камунікатыўных якасцей тэксту дазваляе выкарыстанне стылістычных рэсурсаў усіх разнавіднасцей літаратурнай мовы і народных гаворак. Аднак публіцыстыка мае і свае моўныя сродкі. Гэта адметная лексіка (ажыццявіць, здзейсніць, працаўнік, першапраходца, пачын, ініцыятыва, ініцыятар, архіважна, архіскладана). Газета выпрацоўвае іпашырае сваю фразеалогію - перыфразы і іншыя ўстойлівыя выразы (дабрачынная акцыя, гуманітарная дапамога, сацыяльная абароненасць насельніцтва, далёкае замежжа, гарачыя кропкі, стварэнне прававой дзяржавы). Даміноўнай у публіцыстыцы з'яўляецца ацэначнасць, бо адна з задач публіцыстычнага твора - уздзейнічацьна масы, сфармаваць пэўныя адносіны да таго, пра што гаворыцца. Яна ўключае ў сябе эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць і ўсе іншыя віды афарбоўкі, уласцівыя амаль для ўсіх стыляў і жанраў.

Ацэначнасць праяўляецца не толькі ў лексіцы, але і ў сінтаксісе. Значнымі экспрэсіўнымі магчымасцямі валодае інверсія, заснаваная на парушэнні нейтральнага парадку слоў у структуры сказа. Экспрэсіўна-выдзяляльную функцыю могуць мець пабочныя канструкцыі, якія суправаджаюць роздум аўтара, запрашаюць да ўзаемных разваг і тым самым ствараюць даверлівую танальнасць выказвання. Эмацыянальна-экспрэсіўны характар выказванню надаюць і паўторы, рытарычныя пытанні, пабуджальныя і клічныя сказы, расчлянёныя сказы, антытэза, далучэнне, у тым ліку парцэляцыя - сэнсавае і стылістычнае выдзяленне слова ці часткі сказа ў асобны сказ.

Сродкамі актывізацыі ўвагі чытача, слухача, сродкам стварэння вобразнасці і эмацыянальнасці маўлення выступаюць фразеалагізмы, крылатыя словы, прыказкі і прымаўкі. Гэтыя моўныя адзінкі бяруцца як назвы артыкулаў, нататкаў: Куды ні кінь - усюды клін; Спяць у шапку; Хто не сее, так і вее.

1. Часам можна пачуць разважанні або нават спрэчкі: як разумець слова Радзіма, што гэта такое для чалавека - Радзіма? Ці гэта ўся неабсяжная краіна, ад акіяна да акіяна, ад мяжы да мяжы, ці тая вёска, дзе рачулка між вербалозаў падбягала да тваіх ног у маленстве, ці, можа, нават хаціна з чатырох сцен, дзе маці гушкала на руках.

Дык вось, калі падумаеш глыбей, прыгледзішся больш уважліва і пільна, дык аказваецца, што Радзіма - гэта і тыя добрыя людзі, з якімі ты ступіў у жыццё, якія заўсёды гатовы прыйсці табе на дапамогу і дзеля якіх сам ты гатовы на ўсё самае слаўнае і выдатнае і на ўсё самае скрушнае і цяжкае, нават на смерць.

Радзіма - гэта і сонца ў цябе над галавою, і паветра, якім дыхаеш, гэта і вернасць твайго сябра, і мова, якую даў табе народ, і песня, што засталася ад прадзедаў, і легенда заўтрашняга твайго дня, і гераічная слава бацькоў, і тая сонечная дарога, якой сёння ты ідзеш горда ў сваю будучыню. І вось чаму кожны чалавек без сваёй Радзімы - нішто, без Радзімы няма чалавека, няма жыцця, і вось чаму так радасна б'ецца ў кожнага сэрца, калі ён чуе пра славу і поспехі свайго роднага краю, пра шчасце і новыя ўзлёты дарагіх і знаёмых людзей.

Як прыемна, дзе б ні быў, пачуць знаёмую назву, знаёмае імя, знаёмае прозвішча! Як прыемна і радасна ведаць, што дарагая твая мясціна з гадамі пахарашэла і папрыгажэла, зазвінела новымі галасамі і песнямі.

7. Характарыстыка мастацкага стылю

Мастацкі стыль займае асобнае месца ў мове. Выкарыстоўваецца ў эстэтычнай сферы зносін, абслугоўвае патрэбы духоўнага жыцця грамадства. Гэтым стылем пішуцца літаратурныя творы розных жанраў: апавяданні, аповесці, раманы, вершы, паэмы, п'есы. Асноўная яго функцыя - эстэтычнае ўздзеянне на чытача і слухача праз мастацкія вобразы. Разнастайная інфармацыя, суб'ектыўнасць паняццяў, унутраная іманентная логіка вымагаюць дасканалага і ў той жа час разнастайнага выбару моўных сродкаў, а таксама актыўнага ўзаемадзеяння такіх спецыфічных асаблівасцей мовы, як полісемія, сінанімія, перанос значэння і г.д. У мастацкім стылі ўсе пласты лексікі з яе прамымі і пераноснымі значэннямі, экспрэсіўна-эмацыянальнымі афарбоўкамі, усе сродкі граматыкі і асабліва сінтаксісу, багатая фразеалогія беларускай літаратурнай мовы і нават розныя нелітаратурныя моўныя адзінкі (дыялектызмы, жарганізмы і інш.) эстэтычна матываваныя і індывідуальна рэалізаваныя.

Гэты стыль вызначаецца вобразнасцю, эмацыянальнасцю, экспрэсіўнасцю і выразнасцю, сродкі выражэння якіх самыя разнастайныя.

Дзень быў лагодны, ціхі. Сонца ўжо даўно мінула поўдзень. Прыпарвала. На далёкім захадзе, з-за зубчастых пералескаў, выплывалі, як мядзяныя горы, клубястыя хмары, пафарбаваныя сонцам у чырванаваты колер. Як прыгожа і велічна выступалі яны над краем зямлі, уздымаючыся ўсё вышэй і вышэй! У іх звілістых клубках, у невыразных абрысах таілася магутная сіла зямлі і сонца, гатовая рушыць на мірныя нівы, лясы і даліны стрэлы маланак і рэкі дажджу. Зрэдку павяваўшы ветрык зусім супакоіўся. Настала вялікая цішыня. Быў нават нейкі неакрэслены страх у гэтай нязвыклай цішыні (Паводле Я. Коласа).

Літаратура

1. Зразікава, В.А. Беларуская мова. Эканамічная лексіка: вучэб. дапам. / В.А. Зразікава, А.В. Губкіна. - 2-е выд., дап. і перапрац. - Мінск: Изд-во Гревцова, 2010. - 216 с.

2. Каўрус, А.А. Дакумент па-беларуску. Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка / А.А. Каўрус. - Мінск: Беларусь, 1994. - 160 с.

3. Ляшчынская, В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: Вучэб. дапам. / В.А. Ляшчынская. - Мінск: РІВШ БДУ, 2001. - 256 с.

4. Ляшчынская, В.А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка: Вучэб. дапам. для студэнтаў ВНУ / В.А. Ляшчынская. - Мінск: УП “ІВЦ Мінфіна”, 2003. - 243 с.

5. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы / М.Я. Цікоцкі.- Мінск: Універсітэцкае, 1995. - 294 с.

VІ. НАВУКОВЫ СТЫЛЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

1. Навуковы стыль і яго разнавіднасці

У кожнай нацыянальнай мове на працягу яе развіцця афармляюцца і замацоўваюцца грамадска ўсвядомленыя нормы ўжывання моўных сродкаў з улікам сацыяльных абставін, формы зносін (вуснай ці пісьмовай, дыялагічнай ці маналагічнай), зместу маўлення, мэт і задач выказвання. Гэтыя нормы з'яўляюцца асновай для вылучэння функцыянальных стыляў мовы. Такім чынам, “функцыянальны стыль мовы - гэта грамадска ўсвядомленая, унутрана аб'яднаная спецыфічная сістэма моўных сродкаў, якая абумоўлена мэтамі і прынцыпамі адбору гэтых сродкаў у той ці іншай сферы грамадскай дзейнасці (навуковай, дзелавой, публіцыстычнай і г.д.) і найлепшым чынам абслугоўвае зносіны ў гэтай сферы” (Цікоцкі, с. 243).

Навуковы стыль - паняцце даволі шырокае. Ён выкарыстоўваецца ў галіне навукі, тэхнікі, адукацыі і аб'ядноўвае разнастайныя па змесце і прызначэнні віды і жанры літаратуры. Навуковыя тэксты ўяўляюць сабой манаграфіі, дысертацыі, артыкулы, даклады, тэзісы, справаздачы аб навуковай дзейнасці.

Навуковы стыль - гэта сістэма моўных сродкаў, прызначаная для перадачы і захоўвання навуковых ведаў.

Рэалізуецца навуковы стыль пераважна ў пісьмовай форме, аднак на канферэнцыях, у аўдыторыях, дыскусіях можна пачуць і вуснае навуковае маўленне.

Мэта навуковага тэксту - данесці да чытача аргументаваную інфармацыю, выкладзеную лагічна, паслядоўна, ясна, аб'ектыўна.

Як піша Р.А. Будагаў, “стыль навуковага выкладу - катэгорыя строга гістарычная. У розных краінах ён ствараўся ў розны час. Перадумовы для яго афармлення і далейшага развіцця вызначаліся: 1) агульным станам навукі і навуковых выданняў у гэтай краіне; 2) ступенню развіцця літаратурна апрацаванай мовы; 3) вялікімі майстрамі - пісьменнікамі і вучонымі, якія звярталіся да роднай мовы ў сваіх навуковых, гістарычных і крытычных творах”.

Асноўная функцыя навуковага тэксту - данесці да чытача пэўную навуковую інфармацыю, а таксама аргументаваць вывады, даказаць навізну і каштоўнасць навуковых ідэй. Спецыфіка дадзенай функцыі вызначае і асноўныя рысы навуковага стылю: лагічнасць, яснасць, дакладнасць, аб'ектыўнасць, доказнасць, абстрагаванасць навуковага маўлення.

Сфера прымянення навуковага стылю вельмі шырокая. Гэта адзін са стыляў, які мае моцны і рознабаковы ўплыў на літаратурную мову. Шырокае і інтэнсіўнае развіццё навуковага стылю прывяло да фарміравання ў яго межах наступных разнавіднасцей (падстыляў): 1) уласна навуковага; 2) вучэбна-навуковага; 3) навукова-інфарма-тыўнага; 4) навукова-даведачнага; 5) навукова-папулярнага. Кожнаму падстылю ўласцівы свае жанры і індывідуальна-стылёвыя рысы.

2. Асноўныя рысы навуковага стылю

Сфера навуковага мыслення вызначаецца імкненнем да найбольш дакладнага, лагічнага, абстрагаванага выражэння думак, якія размяшчаюцца ў строгай паслядоўнасці.

Агульнымі рысамі навуковага стылю з'яўляюцца:

- навуковая тэматыка тэкстаў;

- лагічнасць выкладання матэрыялу - калі выконваюцца законы логікі ў перадачы зместу, інфармацыя падаецца ў пэўнай паслядоўнасці, згодна з планам, несупярэчліва, з выкарыстаннем спецыяльных сінтаксічных сродкаў міжфразавай сувязі;

- дакладнасць выкладання дасягаецца выкарыстаннем адна-значных навуковых сродкаў, спецыяльных слоў, тэрмінаў;

- доказнасць выкладання матэрыялу - калі прыводзяцца прыкла-ды, аргументы, вынікі эксперыментаў на карысць разглядаемых палажэнняў;

- аб'ектыўнасць выкладання праяўляецца ў разглядзе праблемы з розных пунктаў гледжання, у адсутнасці суб'ектыўных падыходаў, эмацыянальных ацэнак, што патрабуе строгасці і дакладнасці моўных сродкаў;

- насычанасць фактычнай інфармацыяй, статыстычнымі дадзе-нымі, наяўнасць графікаў, формул, табліц і г.д.;

- абагульненасць, абстрактнасць выкладання навуковых тэкстаў праяўляецца ў адборы лексічных сродкаў і асаблівых сінтаксічных канструкцый, якія надаюць тэксту адназначнасць і навуковую дакладнасць.

Лагічнасць забяспечвае несупярэчлівасць навуковай аргументацыі, якая адлюстроўвае развіццё думкі ад прыватнага да агульнага, атрыманне ведаў, якія вынікаюць са зместу маўлення. Яснасць забяспечвае паслядоўнасць выкладу навуковых фактаў. Дакладнасць вызначае адназначнае разуменне навуковага тэксту, адсутнасць сэнсавых разыходжанняў паміж словам і абазначаным ім паняццем. Таму ва ўласна навуковых тэкстах вельмі рэдка выкарыстоўваюцца вобразныя, экспрэсіўныя сродкі, лексічныя адзінкі ўжываюцца пераважна ў прамым значэнні. Адназначнасці тэксту садзейнічае таксама тэрміналагічная лексіка.

Усе вышэйназваныя асаблівасці навуковага стылю можна прадставіць у наступнай схеме:

Навуковы стыль

Сфера выкарыстання

Мэта выкары-стання

Асноўныя стылёвыя рысы

Характэрныя моўныя сродкі

Навука, аду-кацыя, тэхні-ка, вытвор-часць

(падручнікі, навуковыя артыкулы, слоўнікі, да-клады, рэфе-раты і г.д.)

Перадача навуковай інфармацыі, дакладных звестак аб прадметах і з'явах.

1. Лагічнасць, да-

кладнасць.

2. Аб'ектыўнасць, абагульненасць, аб-страктнасць.

3. Доказнасць, аргу-ментаванасць, яс-насць і г.д.

4. Адносіны да з'яў і падзей не выра-жаны (адсутнасць эмацыянальна-экс-прэсіўных сродкаў), строгасць выкладу.

5. Наяўнасць спецы-фічных моўных сродкаў.

Агульнаўжы-вальныя сло-вы, абстрак-тная лексіка. тэрміны, прафесіяналізмы; аддзея-слоўныя на-зоўнікі, дзея-словы з ня-пэўна-асабо-вым значэ-ннем; “мы-аўтарскае”; канструкцыі са злучнікамі і злучальнымі словамі; безасабовыя сказы і г.д.

Спосаб выкладання матэрыялу ў навуковай літаратуры - фармальна-лагічны (калектыўны). Навуковае выкладанне пабудавана з разважанняў, мэта якіх - доказ або абвяржэнне гіпотэз, ідэй, што выяўлены ў выніку навуковых доследаў. Для таго каб разважанне было пераканаўчым, думкі павінны выкладацца ў такой паслядоўнасці, пры якой адно палажэнне выцякала б з папярэдняга і рыхтавала да ўспрымання, разумення наступнага. Навуковае выкладанне матэрыялу разлічана на лагічнае, а не на эмацыянальнае ўспрыманне.

Навуковыя тэксты розных жанраў будуюцца па адзінай лагічнай схеме. У аснове гэтай схемы знаходзіцца галоўны тэзіс - сцвяр-джэнне, якое патрабуе абгрунтавання. Тэзіс уключае ў сябе прадмет маўлення (тое, пра што гаворыцца ў тэксце) і галоўную аналізуемую прыкмету (тое, што гаворыцца аб гэтым прадмеце). Доказамі галоўнага тэзіса з'яўляюцца аргументы - довады, якія прыводзяцца ў дапамогу доказу, колькаць аргументаў залежыць ад жанру і аб'ёму навуковага тэксту. Для больш поўнай аргументацыі тэзіса неабходны таксама ілюстрацыі - прыклады, якія пацвярджаюць тэарэтычныя палажэнні. Тэкст навуковага стылю завяршаецца высновай (рэзюмэ), дзе ўтрымліваецца аналітычная ацэнка даследавання і плануюцца далейшыя доследы.

Спосаб навуковага выкладання інфармацыі можа быць прадстаўлены ў найпрасцейшай лагічнай схеме - узоры навуковага разважання.

3. Лексічны склад навуковага стылю

У аснове любога навуковага твора знаходзіцца агульнаўжывальная лексіка. Усе словы ўжываюцца ў іх прамым прадметным сэнсе, вялікая колькасць службовых слоў (прыназоўнікаў і злучнікаў) забяспечвае лагічныя сувязі паміж асобнымі сказамі і часткамі тэксту. Між тым у лексічным складзе навуковага стылю трэба вызначыць і істотныя асаблівасці.

У лінгвістыцы прынята наступная класіфікацыя навуковай лексікі:

- нетэрміналагічная, якая аб'ядноўвае словы з адцягненымі, абагульняльнымі значэннямі;

- агульнанавуковая, якая ўжываецца ў розных сферах навукі;

- уласна тэрміналагічная - сукупнасць спецыяльных назваў з розных галін навукі і тэхнікі;

- сродкі лагічнай сувязі ў тэксце ці сувязуючыя сродкі, якія прадстаўлены рознымі тыпамі злучнікаў і злучальнымі словамі.

Агульнанавуковая лекска стварае лексчнае акружэнне тэрмна прадсталена словам словазлучэнням, большая частка якх можа быць мнагазначнай у агульнай мове: напрыклад, у матэматыцы “дадаць” мае значэнне “плюс”, а агульнай мове “дадаць” - “дапонць”, “прыбавць” або “заважыць”, “лчыць”, “дапусцць”. Належыць звярнуць увагу і на такя словы, як снаваць, функ-цыянаваць, ствараць абумоліваць, вызначаць, прадсталяць г.д.

Найбольшую адметнасць навуковага стылю складае сістэма моўных сродкаў, якая адлюстроўвае спецыфіку навукова-даследчай працы. Гэта перш за ўсё выкарыстанне тэрмінаў, характэрных розным галінам ведаў. Вялікую ролю ў тэрміналагічнай лексіцы займае міжнародная тэрміналогія, інтэрнацыянальныя тэрміны, што сведчыць аб адасобленасці сродкаў навуковага стылю ад агульнаўжывальнага лексічнага складу мовы.

Тэрміналагічная лексіка займае вялікае месца ў навуковых тэкстах, што абумоўлена яе функцыянальным прызначэннем: тэрміны ўтрымліваюць інфармацыю значна большую, чым іншыя лексічныя адзінкі.

Тэрмін (ад лац. Terminus -`канец, мяжа') - гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, створанае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў, напрыклад: дэпазіт - грошы або каштоўныя паперы, якія ўносяцца ў крэдытную ўстанову для перадачы іх крэдытору або іншай асобе.

Як адзначаюць мовазнаўцы, у тэрмінах заключаецца максімальна дакладнае, канцэнтраванае эканамічнае выражэнне тых агульных і прыватных паняццяў, з якімі спалучаецца навуковая і тэхнічная дзейнасць чалавека.

Слова тэрміналогія мае два асноўныя значэнні: 1) сістэма тэрмінаў адной галіны навукі, тэхнікі, мастацтва; 2) сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі, мастацтва. Так, можна гаварыць аб біялагічнай, матэматычнай, лінгвістычнай, медыцынскай, сельскагаспадарчай, эканамічнай і іншых тэрміналогіях.

Тэрміналагічныя сістэмы розных галін навукі і тэхнікі, нягледзячы на іх адрозненні, маюць агульныя рысы, паколькі складаюцца з лексічнага матэрыялу той мовы, на якой гавораць вучоныя, і з выкарыстаннем некаторых лагічных заканамернасцей.

У адрозненне ад агульнаўжывальных слоў, тэрміны належаць навуковаму стылю, у той час як агульнаўжывальныя словы маюць міжстылёвы характар.

Адзначым, што ў слоўніках навуковыя тэрміны пазначаюцца спецыяльнымі паметамі паводле пэўнай навукі: батаніка (бат.), хімія (хім.), медыцына (мед.) і інш.

Тэрміны адрозніваюцца ад агульналітаратурных слоў наяўнасцю спецыфічных рысаў.

1. Словы агульнай лексікі засвойваюцца людзьмі па меры іх авалодвання мовай. Тэрміны патрабуюць спецыяльных ведаў і падрыхтоўкі ў пэўнай галіне навукі, тэхнікі, культуры. Напрыклад, тэрміны біягенез, безнасенныя, водарасці эўгленавыя, страбіляцыя павінны быць вядомы тым, хто вывучае біялогію.

2. Адназначнасць тэрміна (у межах свайго тэрміналагічнага поля). Кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце ў навуцы ці тэхніцы.

3. Сістэмнасць - кожны тэрмін з'яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы, якая абмежавана адной галіной навукі; толькі ў межах гэтай сістэмы тэрмін выяўляе сваю сутнасць.

4. Адсутнасць канатацый - лексічнае значэнне тэрміна не павінна ўтрымліваць эмацыянальнасць, ацэначнасць, экспрэсію.

Тэрмналогя пэнай навук - гэта штучна створаны лексчны пласт, кожная адзнка якога мае пэныя абмежаванн для свайго жывання аптымальныя мовы для свайго снавання развцця. Сярод тэрмінаў выдзяляюць два віды - агульнанавуковыя тэрміны і вузкаспе-цыяльныя. Спецыяльныя тэрмны, як правла, адназначныя як у спецыяльным тэксце, так агульнай мове (атам, сінус, малекула, валентнасць, каэфцыент).

У межах пэўнай тэрмінасістэмы тэрміны могуць уступаць у сінанімічныя і антанімічныя адносіны. Напрыклад: намінальная цана - намінал, дэфіцыт - недахоп; пасіў - актыў, баланс - дысбаланс.

Словы-тэрміны падзяляюцца ў залежнасці ад часціны мовы на назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы, прыслоўі. Сярод словазлучэнняў-тэрмінаў выдзяляюць свабодныя (сельскагаспадарчая вытворчасць, рынак збыту) і несвабодныя (рухавік унутранага згарання, кантрольны пакет акцый).

Паводле паходжання тэрміналагічная лексіка неаднародная: яна складаецца з розных пластоў уласных і іншамоўных слоў. Пры ўсёй разнастайнасці крыніц фарміравання беларускай тэрміналогіі ў розныя гістарычныя перыяды развіцця беларускай мовы галоўнай крыніцай стварэння новых тэрмінаў і папаўнення галіновых тэрміналагічных сістэм з'яўляецца лексічная і словаўтваральная сістэма агульналіта-ратурнай беларускай мовы. Выкарыстанне лексічных сродкаў нацыянальнай мовы пры стварэнні тэрмінаў адбываецца перш за ўсё шляхам ужывання агульналітаратурных слоў у тэрміналагічным значэнні: венчык, вільгаць, гук, сцябло, пялёстак, ціск, цыбуліна і г.д. Агульналітаратурныя словы беларускай мовы вызначаюцца шырокімі словаўтваральнымі магчымасцямі, што спрыяе павелічэнню ўдзельнай вагі лексікі нацыянальнай мовы ў складзе тэрміналогіі: вільготнасць, вільгацеўстойлівасць; гукаправоднасць, інфрагук; святло, святлачулы. У складзе навуковай беларускай тэрміналогіі прысутнічаюць таксама тэрміны cтарабеларускай мовы: дзяржава, збожжа, скарга, скарбнік, мытня і інш.

Паколькі на працягу ўсёй гісторыі фарміраванне беларускай тэрміналогіі адбывалася ва ўмовах кантактавання з іншымі мовамі, то вялікая частка тэрмінаў у розных галінах навукі з'яўляецца запазычанай. У складзе розных тэрмінасістэм беларускай мовы выкарыстоўваюцца запазычанні з лацінскай мовы - аўдытар, аўкцыён, актава, інфляцыя, камерцыя і інш.; з грэчаскай мовы - аналогія, гіпатэнуза, дыялог, стратэгія; з нямецкай - біржа, валюта, бухгалтар, гільза, дызель; з французскай - акцыя, баланс, бюджэт, фінансы; з польскай - кошт, каштарыс, рэнта і г.д. Апошнім часам вялікая колькасць запазычанняў адбываецца з англійскай мовы - афшор, дэмпінг, супермаркет, менеджмент, маркетынг, рыэлтар, чартар і г.д.

Вялікая частка запазычаных слоў з'яўляецца нтэрнацыяналзмамі, якя прыйшл ерапейскя мовы з лацнскай ц грэчаскай мо не пе-ракладаюцца на рускую, беларускую ншыя мовы. Гэта словы з суфіксамі: -тар, -тор, -ёр-, -ент, -ант-, -он, -ён, -аж, -ст, -зм, -лог, -дыя нш. (бухгалтар, камп'ютар, транспарцёр, рацыён, кампанент, дыпламант, втраж, сацыялст, спецыялст, рацыя, дэлегацыя, прадукцыя, сацыялзм г. д.). Словы, якя пачынаюцца на: ды-, дэ-, ты-, тэ-, б-, дыя- (дыплом, дынама, дэкрэт, дынастыя, бнокль, тыраж, тып, тэорыя, тэма). Словы, у якх прысутнчае лтара ф, неласцвая беларускай мове (форма, фестываль, фабрыка, фота г.д.), спалучэнне галосных ё, я, ыя (бёлаг, сацыяльны, нцыятыва, пянер г.д.). Словы, якя маюць прыстак: вцэ-, экст-, суб-, унтэр-, супер-, арх- і г.д. У якасці састаўных частак выкарыстоўваюцца і іншамоўныя элементы тыпу -лог-, -логія-, мікра-, геа-, -фон- і інш.

У колькасных адносінах у тэкстах навуковага стылю тэрміны пераважаюць над іншымі відамі спецыяльнай лексікі.

Спосабы словаўтварэння тэрмінаў

Асноўнымі спосабамі словаўтварэння тэрмінаў з'яўляюцца:

1) лексіка-семантычны - тэрміналагізацыя значэнняў агульна-літаратурных слоў: плячо (частка тулава) і плячо (фінансавага рычага); шапка (галаўны ўбор) і шапка (дакумента);

2) сінтаксічны - спалучэнне слоў: бонусныя скідкі, дысперсія хвалі, зязюльчыны слёзкі, сегмент рынку;

3) марфемны:

- прэфіксальны - утварэнне новых слоў шляхам далучэння да ўтваральнай асновы прэфікса (найбольш частотныя прэфіксы - анты-, без-, гіпер-, дэ-, дыс-, -звыш-, контр-, экстра- і інш. - антымана-польны, звышпрыбытак, дэвальвацыя, контрмеры);

- прэфіксальна-суфіксальны - адначасовае далучэнне да ўтваральнай асновы прэфікса і суфікса (землеўладанне, падаходны, супрацоўнік, намеснік);

- суфіксальны - утварэне новых слоў шляхам далучэння да ўтваральнай асновы суфікса. Найбольш часта выкарыстоўваюцца суфіксы -аж-, -енн-, -к-, -ік-, -асць-, -ізм-, -іст-, -цыя і інш. (дрэнаж, кіраванне, праверка, фінансіст, гнуткасць, радыяцыя);


Подобные документы

  • Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.

    учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014

  • Важні рысы заканадаўчого падстылю у кантэксце афіцыйна-справавога стылю, переважна сфера выкарыстання. Асаблівасці, уласціві для афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы: лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці, жанры і фразеалогія.

    реферат [16,7 K], добавлен 22.06.2011

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Разгорнуты адказ і тэзісны план теми "Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы". Прыклады марфалагічнай і сінтаксічнай інтэрферэнціі. Выразы з публіцыстычнага, навуковага, афіцыйна-справавога стыля, сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

    контрольная работа [23,8 K], добавлен 08.10.2012

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.

    реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі.

    курсовая работа [70,3 K], добавлен 10.01.2011

  • Эмацыянальна-экспрэсіўная і функцыянальна-стылістычная афарбоўка моўных сродкаў. Афіцыйна-дзелавы стыль. Адметныя рысы афіцыйна-дзелавога стылю. Сістэма сродкаў, прызначаная для абслугоўвання сферы грамадскіх адносін. Выкарыстанне моўных стэрэатыпаў.

    реферат [28,8 K], добавлен 06.03.2011

  • Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.

    реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011

  • Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.

    реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.