Развіццё беларускай мовы
Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | курс лекций |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 30.03.2015 |
Размер файла | 208,8 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
На аснове лекцый, якія Лёсік чытаў у Белдзяржуніверсітэце, ства-рыў навуковы курс беларускай літаратурнай мовы для настаўнікаў, выкладчыкаў і самаадукацыі з трох кніг: “Граматыка беларускае мовы. Фанетыка”. (1926 г.), “Граматыка беларускае мовы. Марфалогія” (1927 г.) і “Сінтаксіс беларускае мовы” (1925 г.)
Я. Лёсік прыняў удзел у рабоце акадэмічнай канферэнцыі па рэфор-ме беларускага правапісу і азбукі (1926 г.) і выступіў на ёй з двума грунтоўнымі дакладамі “Да рэформы беларускай азбукі” і “Да рэформы беларускага правапісу”.”.
Я. Лёсік часта выступаў у друку з грунтоўнымі артыкуламі аб культуры беларускай літаратурнай мовы і аб мове мастацкай літара-туры і аўтарскіх стылях. Аўтарытэт Я. Лёсіка як таленавітага мова-знаўца несупынна рос. Вось чаму пасля рэарганізацыі Інбелкульта ў Акадэмію навук ён быў зацверджаны яе правадзейным членам (1928 год). Аднак працаваць у гэтым новым вучоным званні Я. Лёсіку прыйшлося нядоўга. 17 ліпеня 1930 года ён быў арыштаваны і па надуманым абвінавачванні ў буржуазным нацыяналізме і іншых “грахах” 10 красавіка 1931 года асуджаны на пяць гадоў высылкі ў Саратаўскую вобласць. У высылцы выкладаў рускую мову і літаратуру ў педтэхнікуме. Калі скончыўся тэрмін высылкі, прыехаў у Менск, аднак тут яму жыць не дазволілі. Каб быць паблізу роднай Беларусі, уладкаваўся настаўнікам на станцыі Злынка Бранскай вобласці, Праз год па загаду НКУС вярнуўся на Саратаўшчыну і працаваў у педтэхнікуме. Але і там яго не пакінулі ў спакоі: у 1938 годзе ён быў зноў арыштаваны. Пры вобыску забралі ўсе яго паперы, у тым ліку і рукапіс падручніка для педтэхнікумаў “Русский язык. Синтаксис”, ужо амаль завершанага. У Саратаўскай турме Я. Лёсіка трымалі доўга, вялі знясільныя допыты і толькі 31 сакавіка 1940 года асудзілі зноў на пяць гадоў, але ўжо не высылкі, а папраўча-працоўных лагераў. Праз некаторы час жонка атрымала ад турэмнага начальства паведамленне, што яе муж памёр 1 красавіка 1940 года ад туберкулёзу. У названай прычыне смерці можна сумнявацца і думаць, што Я. Лёсік быў закатаваны на допытах ці нават расстраляны. Рэабілітаваны Я. Лёсік толькі 10 чэрвеня 1988 года, а ў маі 1990 адноўлены ў званні акадэміка.
МІКАЛАЙ ЯКАЎЛЕВІЧ БАЙКОЎ
(1889 - 1941)
Беларускі мовазнавец М.Я. Байкоў нарадзіўся 22 лютага 1889 года ў горадзе Бежацк Цвярской вобласці. У 1913 г. скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата-магістранта і быў накіраваны ў Мінскую духоўную семінарыю выкладчыкам філасоф-скіх і педагагічных дысцыплін. У 1918 г. быў абраны выкладчыкам Мінскага настаўніцкага інстытута, ператворанага ў пачатку 1919 г. у Педагагічны інстытут, а ў сярэдзіне 1920 г. - у Інстытут народнай асветы. Там чытаў курсы педагогікі, псіхалогіі, логікі і гісторыі філасофіі. Выкладчыцкую дзейнасць у гэтых інстытутах, а пазней у Белпедтэхнікуме спалучаў з даследчай на пасадзе сакратара Тэрміна-лагічнай камісіі пры Народным камісарыяце асветы БССР, а потым Слоўнікавай камісіі Інбелкульта і Інстытута мовы і літаратуры Акадэміі навук БССР. У сярэдзіне 1930 г. беспадстаўна абвінавачаны і звольнены з акадэмічнай пасады. Памёр 23 ліпеня 1941 г.
М. Байкоў зрабіў значны ўклад у педагогіку, беларускую літара-туру і беларускую мову, аднак найбольш вядомы ён стаў сваімі мовазнаўчымі працамі, найперш лексікаграфічнымі.
У 1923 г. выйшаў складзены М. Байковым слоўнік тэрміналогіі логікі і псіхалогіі, які змяшчаў 1090 беларускіх тэрміналагічных слоў і слова-злучэнняў як перакладных эквівалентаў да прынятых у беларускай мове тэрмінаў. У 1924 г. апублікаваны ўкладзены М. Байковым і М. Гарэцкім “Практычны расійска-беларускі слоўнік”, які меў на мэце, як сказана ў прадмове, “даць практычную дапамогу пры пераходзе на беларускую мову ў выкладанні навук у беларускіх школах і вядзенні спраў у беларускіх дзяржаўных, грамадскіх і кааперацыйных установах” (больш за 18000 слоў і словазлучэнняў).
Цікавым для свайго часу быў “Практычны беларускі вайсковы слоўнік” (Ч. 1. Расійска-беларуская. 1927), укладзены Байковым і Бара-ноўскім. Вялікую практычную ролю адыгралі ўкладзеныя Байковым і Не-крашэвічам “Беларуска-расійскі слоўнік” (1925) і “Расійска-беларускі слоўнік” (1928), дзе рускія словы перакладзены звычайна не адным, а некалькімі сінанімічнымі беларускімі адпаведнікамі.
Многа часу і сіл М. Байкоў аддаў незавершанаму слоўніку жывой беларускай мовы, калектыўная праца над якім паспяхова вялася з 1925 г. і лічылася найважнейшым навуковым заданнем Інбелкульта, а потым і АН БССР. З'яўляючыся сакратаром Слоўнікавай камісіі, Байкоў кіраваў збіраннем лексічных матэрыялаў. Ён склаў і праект укладання гэтага слоўніка, абмеркаваны і прыняты камісіяй 15 краса-віка 1929 года.
М. Байкоў быў перакананым прыхільнікам ачышчэння беларускай літаратурнай мовы ад непатрэбных запазычанняў і стварэння навуковай тэрміналогіі на народнай аснове. Гэтыя думкі ён паслядоўна праводзіў у сваёй лексікаграфічнай практыцы і абгрунтоўваў у мовазнаўчых рэцэнзіях і артыкулах.
У сярэдзіне 1930 года беспадстаўна абвінавачаны і звольнены з акадэмічнай пасады. Памёр 23 ліпеня 1941 года.
СЦЯПАН МІХАЙЛАВІЧ НЕКРАШЭВІЧ
(1883 - 1937)
Беларускі мовазнавец С.М. Некрашэвіч нарадзіўся 8 мая 1883 года ў вёсцы Данілаўка Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння Панявежскай настаўніцкай семінарыі (1908) настаўнічаў. Скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут (1913). З 1918 года загадваў беларускай секцыяй пры губернскім аддзеле народнай асветы г. Адэса, вёў арганізацыйную і культурна-масавую работу сярод дэмабіліза-ваных беларусаў-салдат і беларусаў-бежанцаў. Дзякуючы яго намаган-ню да пачатку 1918 навучальнага года ў Адэсе было адкрыта 30 пачатковых беларускіх школ і беларуская гімназія. З 1920 года працаваў ў Мінску ў апараце Наркамасветы БССР, займаў розныя кіраўнічыя пасады: загадчык літаратурна-выдавецкага аддзела, інспектар навуковых устаноў, старшыня навукова-тэрміналагічнай камісіі. С.М. Некрашэвіч прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі Інбелкульта і ў 1922 - 1925 гг. узначальваў яго. Арганізацыйную і на-вуковую дзейнасць спалучаў з выкладчыцкай у Белдзяржуніверсітэце. У пачатку 1925 года быў камандзіраваны ў Навукова-даследчы інстытут мовы і літаратуры пры Ленінградскім універсітэце, дзе да ліпеня 1925 года займаўся беларускай мовай пад кіраўніцтвам акадэміка Я.Ф. Карскага.
У 1928 годзе быў зацверджаны акадэмікам і віцэ-прэзідэнтам АН БССР, адначасова з'яўляўся дырэктарам акадэмічнага Інстытута бела-рускай мовы, а потым стаў старшынёй Галоўнавукі пры Наркам-асветы БССР. 21 ліпеня 1930 года арыштаваны і высланы ў г. Сарапул Удмурцкай АССР.
У канцы 1937 года арыштаваны паўторна, прывезены ў Мінск і 20 снежня расстраляны.
Асноўны кірунак навуковай дзейнасці С.М. Некрашэвіча - лексі-каграфічны. Як старшыня навукова-тэрміналагічнай камісіі, ён непа-срэдна ўдзельнічаў у апрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі па розных галінах ведаў.
У лютым 1925 годзе Інбелкульт прыняў рашэнне ўкласці слоўнік жывой беларускай мовы. Была створана спецыяльная камісія, якую ўзначаліў С.М. Некрашэвіч. У хуткім часе ён вызначыў і навукова абгрунтаваў тып слоўніка як тлумачальны, крыніцы лексічнага матэрыялу, метады збірання і структуру слоўнікавых артыкулаў. Слоўнік павінен быў абнародаваць з навуковымі каментарыямі лексічныя багацці беларускай мовы з усёй этнаграфічнай тэрыторыі Беларусі ад пачатку 19 ст. да апошняга часу. 20 лістапада 1929 года быў зацверджаны канчатковы праект слоўніка і камісія прыступіла да непасрэднай распрацоўкі слоўнікавых артыкулаў, аднак у сувязі з арыштам С.М. Некрашэвіча і іншых выканаўцаў работа над слоўнікам жывой беларускай мовы спынілася. Багатая картатэка і апрацаваныя слоўнікавыя артыкулы загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Улічваючы вялікую патрэбу ў лексікаграфічных даведніках практычнага тыпу, С.М. Некрашэвіч і М.Я. Байкоў па даручэнні Інбел-культа ўзяліся за падрыхтоўку перакладных слоўнікаў. У 1925 годзе яны выдалі “Беларуска-расійскі слоўнік”, у 1928 - “Расійска-беларускі слоўнік”. Працы адыгралі вялікую ролю ў фарміраванні беларускай літаратурнай мовы.
С.М. Некрашэвіч шмат займаўся і правапісам. У 1920 годзе ў друку з'яявіўся яго артыкул “Справачнік спрэчных дзеяслоўных форм”. На Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі (1926) вучоны выступіў са спецыяльным дакладам. Паколькі прынятыя канферэнцыяй пастановы не былі прыведзены ў жыццё, 1 кастрычніка 1927 года была створана новая правапісная камісія начале з С.М. Не- крашэвічам. Праз два гады яна прыняла Праект беларускага правапісу, які быў разасланы для абмеркавання. У 1933 годзе перапрацаваны Праект быў перавыдадзены і на яго аснове СНК БССР прыняў вядомую пастанову “Аб зменах і спрашчэннях беларускага правапісу”, якая ўпершыню афіцыйна ўзаконіла пэўныя правапісныя і граматычныя нормы беларускай літаратурнай мовы.
Аб'ектам навуковых інтарэсаў С.М. Некрашэвіча была і беларуская дыялекталогія. Так, разам з П.А. Бузуком ён склаў “Праграму для збі-рання асаблівасцей беларускіх гаворак і гаворак, пераходных да суседніх моваў” (1927). У ёй налічвалася 157 пытанняў па фанетыцы, марфалогіі, сінтаксісе і націску, даваліся каштоўныя метадычныя парады. Праграмныя распрацоўкі С.М. Некрашэвіча ў галіне лексіка-графіі заклалі тэарэтычныя асновы і прынцыпы стварэння дыялектных слоўнікаў беларускай мовы.
С.М. Некрашэвіч даследаваў і гісторыю беларускай мовы. У працы “Мова кнігі Касьяна Рымляніна Ераміты” “О уставах манастырскіх” (1928) ён упершыню прааналізаваў гэты рукапісны помнік з графічнага, фанетычнага і граматычнага бакоў. Доўга працаваў Некрашэвіч і над другой сваёй працай па гісторыі беларускай мовы - “Васіль Цяпінскі. Яго прадмова, пераклад Евангелія на беларускую мову і мова перакладу”, якая, аднак, не была надрукавана.
С.М. Некрашэвіч уважліва сачыў за навуковымі працамі па бела-рускім мовазнаўстве, часта выступаў у друку з грунтоўнымі рэцэнзіямі на іх. Актуальныя пытанні развіцця беларускай мовы і культуры ён узнімаў у сваіх выступленнях на сесіях ЦВК і з'ездах КПБ.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.
учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014Важні рысы заканадаўчого падстылю у кантэксце афіцыйна-справавога стылю, переважна сфера выкарыстання. Асаблівасці, уласціві для афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы: лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці, жанры і фразеалогія.
реферат [16,7 K], добавлен 22.06.2011Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.
курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010Разгорнуты адказ і тэзісны план теми "Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы". Прыклады марфалагічнай і сінтаксічнай інтэрферэнціі. Выразы з публіцыстычнага, навуковага, афіцыйна-справавога стыля, сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.
контрольная работа [23,8 K], добавлен 08.10.2012Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.
реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.
реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі.
курсовая работа [70,3 K], добавлен 10.01.2011Эмацыянальна-экспрэсіўная і функцыянальна-стылістычная афарбоўка моўных сродкаў. Афіцыйна-дзелавы стыль. Адметныя рысы афіцыйна-дзелавога стылю. Сістэма сродкаў, прызначаная для абслугоўвання сферы грамадскіх адносін. Выкарыстанне моўных стэрэатыпаў.
реферат [28,8 K], добавлен 06.03.2011Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.
реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.
реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011