Літаратурная навука ў ХІХ стагоддзі

Развіццё літаратуразнаўчых метадаў, школ, напрамкаў ў ХІХ ст. Характарыстыка развіцця літаратуразнаўства. Міфалагічная і культурна-гістарычная, псіхалагічная і духоўна-гістарычная школа. Біяграфічны, параўнальна-гістарычны, фармальны, сацыялагічны метады.

Рубрика Литература
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 25.02.2011
Размер файла 69,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Сёння ж комплексным даследаваннем шматбаковых сувязей і ўзаемаадносін літаратуры з грамадствам займаецца сацыялогія літаратуры. Гэта пагранічная вобласць літаратуразнаўства і ўласна сацыялогіі.

Нягледзячы на тое, што праблема ўзаемадзеяння літаратуры і мастацтва з грамадствам была пастаўлена яшчэ ў антычныя часы (працы Платона і Арыстоцеля, у якіх ужо ёсць спробы вызначыць некалькі тыпаў публікі, паразважаць аб асаблівасцях уздзеяння мастацтва на асобнага чалавека і грамадства ў цэлым), пытанне аб сацыяльнай прыродзе літаратуры, а таксама аб адпаведных метадах яе вывучэння, акрэслілася толькі к сярэдзіне ХІХ ст., услед за ўсведамленнем самастойнасці самога прадмета навукі сацыялогіі. Тады ж І. Тэнам былі вызначаны асноўныя рысы сацыялагічнага падыходу да літаратуры, атрымаўшага назву "культурна-гістарычнага". Падзяляючы філасофскія і метадалагічныя пасылкі пазітывізму, І. Тэн будаваў свой метад па аналогіі з методыкай прыродазнаўчых навук. Пытанне аб спецыфіцы літаратуры і мастацтва ў цэлым ім не ставілася. І хоць ідэя дэтэрмінаванасці развіцця мастацтва мае ў І. Тэна толькі пачатковы характар, яна і цесна звязанае з ёю паняцце метаду як інструмента аб'ектыўна-навуковага пазнання мастацтва неслі ў сабе значны пазітыўны змест.

У Расіі адным з першых папулярызатараў сацыялагічнага падыходу да літаратуры на аснове культурна-гістарычнай метадалогіі стаў А. Пыпін.

У другой палове ХІХ ст. аформілася і атрымала значны рэзананс марксісцкая сацыялогія.К. Маркс і Ф. Энгельс закранулі наступныя пытанні сацыялогіі літаратуры і мастацтва: агульныя асаблівасці ўзаемадзеяння літаратуры і грамадства; літаратура як спецыфічная галіна класавай ідэалогіі; месца і палажэнне мастака ў грамадстве, падзеленым на пэўныя грамадскія групы; рэалізм як мастацкі метад, яго спецыфіка; сутнасць т. зв. "сацыялістычнай літаратуры"; агульначалавечы змест твораў мастацтва.

Паслядоўнікамі і далейшымі распрацоўшчыкамі марксісцкай метадалогіі ў дачыненні да літаратуры і мастацтва выступілі такія заходнееўрапейскія крытыкі, грамадскія і палітычныя дзеячы, як Ф. Мерынг, П. Лафарг, Р. Люксембург, К. Лібкнехт, К. Цэткін.

У Расіі на рубяжы ХІХ-ХХ стст. вельмі многа зрабіў для сацыялогіі літаратуры і мастацтва, адштурхоўваючыся ў цэлым ад марксісцкай метадалогіі, Г. Пляханаў. Адна з лепшых прац яго ў гэтым накірунку - "Французская драматычная літаратура і французскі жывапіс ХVІІІ ст. з пункту гледжання сацыялогіі" (1905).

Наступны этап у распрацоўцы пытанняў сацыялогіі літаратуры і мастацтва з марксісцкіх пазіцый звязаны з дзейнасцю У. Леніна. Класічнымі ўзорамі прымянення Леніным сацыялагічнага метаду ў дадзеным русле сталі артыкулы аб А. Герцэне і Л. Талстым.

Услед за Леніным (і побач з ім) сацыялагічны падыход да літаратуры і мастацтва на марксісцкай глебе культывавалі ў Расіі В. Вароўскі, М. Альмінскі, А. Луначарскі і інш.

Савецкае літаратуразнаўства (па зразумелых прычынах) адводзіла сацыялагічнаму метаду вельмі важную ролю. Таму менавіта ў СССР асабліва шырокае распаўсюджанне атрымаў т. зв. "вульгарны сацыялагізм". Найбольш поўна ён выявіўся ў працах В. Фрычэ, В. Келтуялы, В. Пераверзева, у большасці тэарэтыкаў Пралеткульта і ЛЕФ, у выступленнях крытыкаў часопісаў "На посту" і "На литературном посту". Асноўнай хібай вульгарных сацыёлагаў было тое, што яны надзвычай дагматычна трактавалі марксісцкае палажэнне аб класавай абумоўленасці ідэалогіі. Гэта вяло ў сваю чаргу да істотнага спрашчэння і схематызацыі гісторыка-літаратурнага працэсу. Вульгарныя сацыёлагі лічылі, што літаратурная творчасць ва ўсіх яе праявах, аж да індывідуальнага стылю пісьменніка, самым непасрэдным чынам залежыць ад эканамічных адносін у грамадстве, а таксама ад класавай прыналежнасці пісьменніка. Яны атаясамлівалі змест і мэты мастацкай літаратуры са зместам і мэтамі грамадскіх навук, ператвараючы тым самым прыгожае пісьменства ў "вобразную ілюстрацыю" да сацыялогіі.

Барацьба з вульгарным сацыялагізмам была распачата ў савецкім літаратуразнаўстве адразу ж пасля яго ўзнікнення і пэўнага замацавання. Аднак яна з'яўлялася малаэфектыўнай у сувязі з усталяваннем культу асобы Сталіна. Поўнасцю вульгарны сацыялагізм быў пераадолены савецкай літаратурнай навукай толькі дзесьці к сярэдзіне 1960-х гг.

У замежнай літаратурнай навуцы ХХ ст. сацыялагічны метад і адпаведныя прыёмы даследавання таксама атрымалі сваё пэўнае развіццё.

Так, у Германіі ў 1920-я гг. даследчыкам Л. Шукінгам распрацоўвалася т. зв. "сацыялогія літаратурнага густу". Яшчэ адзін нямецкі вучоны В. Гаўзенштэйн паспрабаваў стварыць сацыялогію мастацтва, вельмі блізкую да метадалогіі савецкага вульгарнага сацыялагізму.

У сярэдзіне - другой палове ХХ ст. найбольш шырокае распаўсюджанне на Захадзе атрымалі тры сацыялагічныя накірункі: вучэнне франкфуртскай школы; канцэпцыя "замкнёных" цывілізацый; англійская сацыяльна-філасофская школа крытыкі і літаратуразнаўства.

Найбольш значныя прадстаўнікі франкфуртскай школы Т. Адарно, Г. Маркузе і Э. Фром імкнуцца пры падыходзе да літаратурных з'яў спалучыць гегелеўскую дыялектыку, асобныя палажэнні марксізму і фрэйдысцкі псіхааналіз.

Тэадор Адарно (1903-1969) у сваіх працах па тэорыі літаратуры і музыкі ставіць мэтай даследаваць не ўплыў знешніх грамадскіх умоў на мастацкую творчасць, а адпаведнасць знешніх іманентных структур твораў пэўным тыпам грамадскіх адносін. Ён лічыць, што змест і форма мастацкіх твораў аўтаматычна выражаюць сацыяльны антаганізм. Лірыка, на думку Адарно, з'яўляецца літаратурнай формай выражэння абстрактнага бунту супраць існуючага ладу. Мэта сучаснага мастацтва вызначаецца тэарэтыкамі франкфуртскай школы як выражэнне супярэчнасцей недасканалага свету ў мастацтве дысанансаў, бессэнсоўнасці і шокавага дзеяння.

Нямецка-амерыканскі філосаф і сацыёлаг Герберт Маркузе ў даследаванні "Эрас і цывілізацыя" (1955) і філасофскім рамане "Аднамерны чалавек" (1964) разглядае такія мадэрнісцкія плыні, як дадаізм і сюррэалізм. Ён лічыць гэтыя плыні галоўнымі парушальнікамі "буржуазнай пачуццёвасці". Маркузе аб'яўляе своеасаблівую "партызанскую вайну" літаратуры і мастацтву, абгрунтоўваючы анархічную ідэю барацьбы за "сексуальна-палітычнае" пераўтварэнне грамадства, за поўнае растварэнне літаратуры і мастацтва ў жыцці.

Канцэпцыя "замкнёных" цывілізацый сваю метадалагічную распрацоўку атрымала ў шматтомнай працы "Даследаванне гісторыі" англійскага гісторыка і сацыёлага Арнольда Тойнбі (1852-1883). Галоўная пасылка Тойнбі - гэта адмаўленне пэўнага адзінства сусветна-гістарычнага працэсу і наяўнасці агульных заканамернасцей у развіцці культуры розных народаў.

Ва ўласна літаратурнай навуцы дадзеная канцэпцыя найбольш поўна праявілася ў працах нямецкага даследчыка Эрнэста Курцыуса "Еўрапейская літаратура і лацінскае сярэднявечча" (1948) і "Крытычныя эсэ па еўрапейскай літаратуры" (1950). Вучоны выдзяляе і разглядае ў іх не літаратуру асобных еўрапейскіх дзяржаў ці народаў, а літаратуру той альбо іншай цывілізацыі. Адной з "замкнёных" цывілізацый Курцыус лічыць "еўрапейскую", заснаваную на ўстойлівых "першасных элементах грэка-лацінскіх традыцый". Пры гэтым вучоным не ўлічваюцца нацыянальныя асаблівасці еўрапейскіх літаратур, а іх складаны шлях развіцця зводзіцца да выяўлення нязменных фармальных элементаў ("топасаў"), тыпалагічных схем, сюжэтаў, вобразаў. Курцыус сцвярджае выключнае значэнне рэлігійнай агульнасці як кансалідуючай сілы ў развіцці еўрапейскай цывілізацыі. Для еўрапейскай культуры - сярэдневяковай і Новага часу - такой сілай з'яўляецца хрысціянства. Рускую культуру на ўсім працягу яе развіцця Курцыус звязвае выключна з візантыйскай традыцыяй.

Устойлівыя традыцыі сацыяльна-філасофскай крытыкі і літаратуразнаўства ў Англіі, якія ідуць ад П. Шэлі, М. Арнольда і інш., атрымалі пасля другой сусветнай вайны сваё развіццё ў працах Р. Хогарта і Р. Уільямса.

Рычард Хогарт у русле "новых левых" ратуе за ідэю "бяскласавай культуры", якая, на яго думку, фарміруецца ў т. зв. "масавай культуры". У апошняй вучоны бачыць надзвычай складаную структуру, водгук на ўзросшыя грамадскія запатрабаванні.

Рэйманд Уільямс - аўтар цікавага даследавання "Англійскі раман ад Дзікенса да Лоўрэнса". Заслугу Дзікенса, Тэкерэя, Бронтэ, Гаскел вучоны бачыць у тым, што іх творы фарміравалі сацыяльна-гістарычную свядомасць. Ён не згаджаецца з палажэннем яшчэ аднаго англійскага сацыёлага і літаратуразнаўцы Ф.Р. Лівіса наконт разбуральнага ўздзеяння прамысловага перавароту на арганічна цэльную да гэтага часу англійскую культуру. Выкліканае прамысловай рэвалюцыяй расслаенне парадзіла, на думку Уільямса, дэмакратычную "масавую культуру" індустрыяльнага грамадства, якая аказала пэўнае ўздзеянне на Дзікенса. Аднак пасля Дзікенса "масавая" гарадская культура страціла многія свае станоўчыя якасці і рысы.

Сацыялагічны метад у разумных аб'ёмах і межах даволі плённа выкарыстоўваўся на Беларусі ў 1920-я гг.І. Замоціным, М. Гарэцкім, Я. Барычэўскім і некат. інш. вучонымі і крытыкамі. Даў на Беларусі аб сабе знаць і вульгарны сацыялагізм. Яго элементы (прычым, у немалой колькасці) прысутнічаюць у многіх выступленнях крытыкаў БелАПП, а таксама ў некаторых працах Ц. Гартнага і М. Піятуховіча. Тое-сёе ад вульгарнага сацыялагізму ёсць і ў праграмных устаноўках "Маладняка". Цалкам не пазбег абодвух крайнасцей - фармалізму і вульгарнага сацыялагізму - адзін з самых арыгінальных крытыкаў 1920-х гг.А. Бабарэка. Вульгарны сацыялагізм у сваім класічным варыянце атрымаў выражэнне на Беларусі ў дзейнасці прадстаўнікоў т. зв. "аглабельнай крытыкі", і ў першую чаргу ў Л. Бэндэ, А. Кучара, Я. Бранштэйна, М. Клімковіча.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Андреев А.Н. Методология литературоведения / Андреев А.Н. - Мн., 2000.

2. Брунэль П. Што такое параўнальнае літаратуразнаўства? / Брунэль П., Пішуа К., Русо А. - М. - Мн., 1996.

3. Веселовский А.Н. Историческая поэтика / Веселовский А.Н. - М., 1989.

4. Взаимодействие и взаимовлияние национальных литератур. - М., 1961.

5. Взаимосвязи и взаимодействия национальных литератур: Материалы дискуссии. - М., 1961.

6. Горский И.К. Александр Веселовский и современность / Горский И.К. - М., 1975.

7. Жирмунский В.М. Сравнительное литературоведение: Восток и Запад / Жирмунский В.М. - Л., 1979.

8. Каваленка В.А. Вытокі. Уплывы. Паскоранасць / Каваленка В.А. - Мн., 1975.

9. Каваленка В.А. Уводзіны // Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей. - Мн., 1993. - Кн.1.

10. Конрад Н.И. Запад и Восток: Статьи. - М., 1972.

11. Кравцов Н.И. Проблемы сравнительного изучения славянских литератур. - М., 1973.

12. Литературный энциклопедический словарь. - М., 1987.

13. Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 20-30-я гг. - Мн., 1975.

14. Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства.40-я - першая палова 60-х гадоў. - Мн., 1985.

15. Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей: У 4 кн. - Мн., 1993-1995. - Кн.1-4.

16. Неупокоева И.Г. Проблемы взаимодействия современных литератур / Неупокоева И.Г. - М., 1963.

17. Неупокоева И.Г. История всемирной литературы. Проблемы системного и сравнительного анализа. - М., 1976.

18. Основы литературоведения / Под. ред.В.П. Мещерякова. - М., 2000.

19. Нефёдов Н.Т. История зарубежной критики и литературоведения. - М., 1988.

20. Реизов Б.Г. Вопросы периодологии в истории литературы. Сравнительное изучение литературы // Реизов Б.Г. История и теория литературы. - Л., 1986.

21. Русская наука о литературе конца ХІХ - начала ХХ века. - М., 1982.

22. Садружнасць літаратур. - Мн., 1968.

23. Сравнительное изучение славянских литератур. - М., 1973.

24. Типология и взаимосвязи средневековых литератур Востока и Запада. - М., 1974.

25. Хрестоматия по теории литературы / Составитель Л.Н. Осьмакова. - М., 1982.

26. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. - Мн., 1987. - Т.4.

27. Яцухна В.І. Тэорыя літаратуры / Яцухна В.І. - г. Гомель, 2002.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Навейшыя літаратуразнаўчыя метады, школы. Агульная характарыстыка развіцця літаратурнай навукі ў ХХ ст. Псіхааналітычная, фенаменалагічная школа. Літаратурная тэорыя экзістэнцыялісцкага накірунку. Структуралізм, постструктуралізм, дэканструктывізм.

    контрольная работа [61,4 K], добавлен 25.02.2011

  • Ля вытокаў беларускай літаратурнай навукі, яе развіццё ў 1920-1930 гг. Фарміраванне ўласнага беларускага літаратуразнаўства, яго стан ў 1940 - першай палове 1950 гг. Здабыткі і дасягненні беларускага літаратуразнаўства ў другой палове 1950 - 1990 гг.

    реферат [36,2 K], добавлен 25.02.2011

  • Грамадска-палітычнае жыццё Рэчы Паспалітай пачатку XVII ст. Цяга да "алітаратурвання" пісьменства: перапіска аршанскага старасты Кміты-Чарнабыльскага з членамі каралеўскай рады Вялікага княства Літоўскага. Летапісец як яркая творчая індывідуальнасць.

    реферат [41,3 K], добавлен 23.02.2011

  • Першыя развагі аб літаратуры і мастацтве. Канцэпцыі мастацтва ў Еўропе. Літаратуразнаўчая думка ў сярэднія вякі, эпоху Адраджэння. Літаратуразнаўчая думка краін Заходняй Еўропы ў ХVІІ ст. Фарміраванне літаратуразнаўства, як самастойнай навукі ў ХVІІІ ст.

    реферат [32,6 K], добавлен 25.02.2011

  • Літаратурная спадчына В. Казько з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Важныя і актуальныя праблемы, раскрытыя пісьменнікам у творы. Раскрыццё канцэпцыі чалавека ў рамане. Вызначэнне ўзаемаадносін чалавека і сусвету.

    курсовая работа [40,5 K], добавлен 29.07.2016

  • Традыцыі і матывы народнай творчасці. Вобраз маці, хаты, дрэва, вады ў Рыгора Барадуліна. Наватарскія здабыткі ў мастацкім увасабленні задумы. Літаратурная спадчына Рыгора Барадуліна з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі.

    курсовая работа [39,0 K], добавлен 16.12.2013

  • Перакладная літаратура у старажытную пару ў адрозненне ад новага часу: Біблія, апокрыфы, жыціі, патрыстыка, гістарычная проза, перакладная белетрыстыка. Арыгінальная літаратура: жыціі, аратарская проза, летапісы, хаджэнні, "Слова пра паход Ігаравы".

    курсовая работа [71,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Літаратурная спадчына Адама Міцкевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Асаблівасці вобразнага разнастайнасці твораў. Маральна-этычны свет ладу русалкі ў баладах Адама Міцкевіча. Беларусь у паэме "Пан Тадэвуш".

    курсовая работа [41,7 K], добавлен 29.07.2016

  • Актывізацыя кнігавыдавецкай справы ў Беларусі. Адсутнасць беларускамоўнай перыёдыкі. Характэрныя штрыхі беларускай літаратуры пачатку XX ст. Вытокі светаўспрымання аўтара "Ад-вечнай песні". Унутраная логіка развіцця беларускага крытычнай думкі.

    реферат [39,3 K], добавлен 11.12.2011

  • Характарыстыка творчасці Эдуарда Акуліна з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Суаднесенасць вобраза зямлі з "вечнымі" вобразамі. Наватарскія здабыткі Э. Акуліна ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці "вечных" вобразаў.

    курсовая работа [50,7 K], добавлен 01.01.2014

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.