Жанрава-тэматычная разнастайнасць і паэтычная адметнасць паэзіі Сімяона Полацкага
Пошукі новых жанравых форм у беларускі перыяд творчасці Сімяона Полацкага. Новыя ідэйна-эстэтычныя падыходы да адлюстравання рэчаіснасці і паглыбленне праблематыкі ў маскоўскі перыяд. Адметнасці мовы: онімы ў мастацкіх тэкстах Сімяона Полацкага.
Рубрика | Литература |
Вид | дипломная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 04.09.2008 |
Размер файла | 113,5 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Ёсць у Полацкага паэтычныя творы, якія злучаюць радкі на трох мовах - славянскай, польскай, лацінскай. Любіў ён і ўжывальныя яшчэ ў антычнай паэзіі фігурныя вершы - у выглядзе зоркі, ромба, сэрца і г.д. пры выпадку ўмеў пагуляць значэннямі слова:
В мире не мирном мир ным бывает,
Егда царь мира врат побеждает.
Галоўны зборнік паэзіі Полацкага “вертаград шматкаляровы” выказаў усе дыдактычныя імкненні паэта, які лічыў свае вершы дапаможнікам для выпраўлення нораваў: “Обрящет зде благородный и богатый врачевства недугом своим; гордости - смирение; Обрящет гневливец - крапость и прощение удобное; ленивец - бодрость; глупец - мудрость … ненавистник - любовь … безумник - воздержание”. Ёсць там і творы сатырычнага зместу, з якіх найбольшую цікавасць мае верш-аблічэнне “Манах”:
Но увы безчиния! Благ чин погубися,
Иночество в безчинство в многих преложися.
Множицаю есть зрети стожам лежащих,..
Изблевавших питие и на свет не зрящих…
Мнози от вина бун сквернословят зено,
Лают, клявещут, срамят и честные смело…
Ни жених инный тако себе украшает,
Яко инок несмысяный, - за что погибает [7, 190].
Размясціўшы вершы ў алфавітным парадку, Сімяон стварыў своеасаблівую энцыклапедыю, дзе перапляталіся царкоўныя легенды, анекдоты, звесткі з гісторыі, геаграфіі, погляды на ідэальнага манаха, на абавязкі начальніка, выкрыванне распусты і чараўніцтва і асабліва зайздроснікаў і паклёпнікаў.
Былі ў С.Полацкага і барочныя казанні. Для барочнай паэзіі характэрны асветніцкія тэндэнцыі. Менавіта ў творах Сімяона, якія складаюць яго зборнік “вертаград мнагацветны”, гэтыя тэндэнцыі знайшлі найбольш яркае адлюстраванне. Зборнік змяшчае 1246 вершаў і часта параўноўваецца з энцыклапедычным даведнікам. Зборнік падзелены на тэматычныя рубрыкі, размешчаныя ў алфавітным парадку, пад кожнай рубрыкай аб'яднаны цыкл вершаў. Тэмы яго вершаў разнастайня - ад самых агульных, тыпу: праца, закон, мараль, годнасць, слава, любоў, смерць, да канкрэтных, накшталт апісання звяроў, птушак, рыб, дрэў, кветак, мінералаў. Трактуюцца ў вершах Полацкага і гістарычныя падзеі, гістарычныя асобы, апісваюцца палацы, цэрквы. Сімяон імкнуўся раскрыць алегарычны сэнс рэчаў, перакладваў іх з мовы канкрэтных вобразаў на мову паняццяў і лагічных абстракцый, разбураў створаны ім рэчавы свет. Вершы Полацкага адначасова адукоўваюць, павышаюць і вучаць маралі, настаўляюць у дабрачыннасці. Гэта была ў першую чаргу паэзія дыдактычная, паэзія асветніцкая.
На свае паэтычныя творы С.Полацкі глядзеў не як на гульню ці забаву - прызванні паэта і настаўніка былі для яго непарушна звязаны. Ён востра адчуваў адказнасць паэта, здольнага захапіць “думкі і сэрцы”, за ўзровень культуры і маралі сваіх сучаснікаў. Вершы Полацкага расказвалі чытачам пра падзеі старажытнай гісторыі і дасягненні навукі 16 - 17 ст., пра родныя беларускія землі, асабліва Полацк і Віцебск [9, 75].
Іераманах Сімяон Полацкі, здавалася б, павінен быў прапаведаваць у сваіх вершах суровы аскетызм, доўгія пасты, устрыманне. Але ён сцвярджае зусім іншае: бязмернае ўстрыманне прыносіць вялікую шкоду:
Воздержания аще безмерно хранитие,
Множицою души ти вред вашей творити:
Плоти бо изнемогшей ум не добр бывает, -
Рожсуждение в меру вся да устроят [7, 78].
На думку Сімяона, безмерны пост падточвае сілы чалавека, параджае “дух маркоты і журбы”. Заглушаючы галасы рэлігійных фанатыкаў і аскетаў, поўны веры ў людзей, гучыць голас паэта: Я чалавек і нішто чалавечае мне не чужое. Гэтаксама як і ежу, паэт не спяшаецца забараніць нават віно, якое прыносіць людзям і шкоду і карысць:
Вино хвалити или хулити - не знаю,
Яко в оном и пользу и вред созерцаю.
Полезно силам плоти, но вредные страсти
Возбуждает силою свойственные сласти.
Обаче дам суд ищев: дабро мало пити,
Тако бо здраво творит, а не вить вредити,
Сей Павел Тимофею здравит совет даше,
Той же совет да хранит достоинство ваше [7, 80].
Героі вершаў Полацкага пераважна не бог, багародзіца і святыя апосталы, а жывыя, часта грэшныя людзі, якія заўсёды актыўна дзейнічаюць, хвалююцца і пакутуюць. Ён праслаўляе добрага і разумнага чалавека - ці гэта пакрыўджаны невукамі, філосаф (верш “Роза”):
Философ в худых ризах обычно хождении,
Ему же во двор царский нужда нека бяше.
Прииде убо к вратом, стражи и атчиаху,
Дважды, трижды и паче то ему деяху…
Пришед же к царю, поча ризу целовати
И елико можаше честь ей воздавати… [7, 21].
Ці гэта знаходлівы разбойнік (верш “Разбойнік”):
Морский разбойник, Дионид реченный,
От Александра царя вои хищенный,
Егда от царя вопрошаем бяше,
Всякую на мори разбои творяше…
Обличение окаму простил есть,
Близ правды бытии слово разсудил есть…
Увеща такмо разбая престати,
Паче же читко с враги воевати [7, 17].
Гераіня верша “П'янства” - жонка чалавека, які, не ведаючы “меры в питии”, прыйшоў дадому і ўбачыў замест двух сваіх сыноў - чатырох. І ён вырашае праверыць сваю жонку распаўсюджаным сродкам, які лічыўся ў 17 стагоддзі самым верным, - распаленым жалезам. Адважная гераіня паэта не хоча спадзявацца на літасць божаю і прапануе мужу падаць ёй распаленае жалеза сваёй рукою:
Человек некий винопойца бяше,
Меры в питии хранити не знаше,
Тем же многажды повгнезда упися,
В очию его всяка вещь двоише…
…Имя два сына, иже предстаста
Ему четыре во очию стаста.
Он нача жену абие мучити
Да бы ей правду хотела явити…
…Взял есть железо, огнём распаление,
Ко жене бедней жестоко вещание…
…Аще же с инем блуд сич творила,
Имать ожещи тя огненна сила.
Бедная жена в моте беде бяше,
Обаче умно к нему глагодаше…
…Такмо потишися своею рукою
Подати оно ты на руку мою.
А все железо распалено бяше,
Чего пияный во ум не прияти.
Ятае железо, люта опалил,
Болезни ради в мале отрезвил.
И се два сына точно видели
Невинность жены, свою вину знаше…[7, 55].
Галоўнай думкай гэтай, на першы погляд, прымітыўнай павучальнай прытчы з'яўляецца глыбокая вера ў магчымасці чалавека, што не губляецца ні ў якіх абставінах. “На бога спадзявайся, ды сам не губляйся,” - як бы гаворыць нам гераіня Полацкага, а разам з ёй і аўтар [5, 164-165].
Глыбокае асвятленне ў творах С.Полацкага знайшлі этычныя праблемы. Паэт страсна прапагандаваў патрыятызм, праслаўляў любоў да працы, дружбу паміж народамі, асуджаў невуцтва і дэспатызм, пісаў аб грамадзянскім абавязку і справядлівасці, сумленнасці і мужнасці, пастаянна вучыў дабрачыннасці. Так, у вершы “Чэсць” ён пісаў:
Родителей на сына честь не прихождает,
Аще добродетелей их не порождает.
Лучше честь собой комуждо стяжати,
Нежели предков си честию сияти …
Філосаф заклікаў выхоўваць высокую мараль асабістым прыкладам, высакароднымі, дастойнымі чалавека ўчынкамі:
Мнози к добротам инех увещают,
Сами же оных ни мало творяют.
Сии подобны суть звоном звонящим
В церковь зовущим, самим не входящим.
За шаснаццаць гадоў жыцця ў Маскве (1664-1680) паэт напісаў вялікую колькасць вершаў, дзве п'есы, некалькі твораў царкоўна-рэлігійнага характару, пераклаў на вершы і ў 1680 годзе выдаў “Псалтирь рифмотворную”, якая з'яўляецца першым друкаваным зборнікам у Маскоўскай Русі. Свае вершы маскоўскага перыяду Полацкі аб'яднаў у два зборнікі “Вертоград многоцветный” і “Рифмологион”.
У зборніку “Рифмологион” сабраны творы панегірычнага характару. Значную з'яву складаюць п'есы Полацкага, асабліва “Комедия притчи о блудном сыне”. Паклаўшы ў аснову твора евангельскую прытчу пра блуднага сына, Полацкі ўзняў у ім надзённыя пытанні, што хвалявалі сучаснікаў. Паэт паказвае прымірэнне бацькі з сынам, гэта значыць імкнецца згладзіць тыя супярэчнасці “бацькоў” і “дзяцей”, людзей двух пакаленняў, якія ў яго часы насілі ў Рускай дзяржаве абвостраны характар.
2.4. Паэтычнае майстэрства віршаў Сімяона Полацкага
Творчасць Сімяона Полацкага цесна звязана з традыцыямі беларускай сілабікі. Па жанрава-тэматычнай разнастайнасці лічыцца найбольш значным прадстаўніком “высокага барока”. Бо паэзія С.Полацкага найбольш містычная, песімістычная і трагічная. Паэзія яго найбольш згушчаных, змрочных фарбаў, шчодра аздобленых мастацкімі каштоўнасцямі. Паэту быў уласцівы аб'ектыўна-ідэалістычны светапогляд, эстэтычнае ўспрыманне свету. Паэзія Сімяона поўная супярэчнасцей. Творчасць яго абапіралася “на сугуба акрэсленую сістэму паэтычнага стылю” [12, 35].
Адной з галоўных асаблівасцей барока ў літаратуры была гіпербалізацыя, гіпертрафіраваная эмацыянальнасць пачуццяў, тое ўздзеянне на псіхіку чалавека, якое выклікала ў чытача пэўны эфект, пэнае душэўнае перажыванне. Гэта прасочваецца выразна ў вершы “Слова, яже Христос, распятый на кресте молвил до бога отца”. Метафары, знойдзеныя аўтарам, эмацыянальнасць паэтычнай мовы, у еднасці са знаёмым і хвалюючым сюжэтам - рабіла незабыўнае і моцнае ўражанне на чытача:
Иж тебе болезнь всяко обыймает,
Заледво душа во плоти застает.
Вся члонки на крест срокго растягнены,
Яко на гуслях струны натягнены.
Глава зранена, плоть страшно шарпана,
Руки и ноги гвоздами поколано.
Очи и уста заплынули, лице зчернело.
Згола всее страсти на тя ся спихнули.
Полацкі свядома парушае кампазіцыйную гармонію верша і некалькі разоў - у розных ракурсах - апісвае пакуты Хрыста і робіць гэта паэтычна віртуозна. Эфект незвычайных пакут Хрыста дасягаецца ў творы дакладным, натуралістычна падрабязным гіпербалізаваным параўнаннем (Хрыстос параўноўваецца з нацягнутай струной, са снапком “солнци, егуа бывает сушенный”). Пабудаваны цалкам на градацыі урывак-апісанне выгляду распятага Хрыста: аўтар нагнятае трагізм, даводзячы яго да празмернасці (члонки на крест срокго растягнены, глава зранена, плоть страшно шарпана, очи и уста заплынули, лице зчернело).
Яшчэ адна асаблівасць паэтыкі: у “Словах…” вельмі часта ўжываюцца выклічнікі, якія узмацняюць трагізм.
Любімы прыём С.Полацкага - супастаўленне супрацьлеглых паняццяў (зямнога і вечнага, прыгожага і агіднага, высокага і нізкага). Прычым, пастаяннае нагрувашчванне кантрастаў пераходзіць у яго амаль у “любаванне” імі, робіцца самамэтай, нейкім “пляценнем” тропаў. Вось як, напрыклад, служыць прадмова да “Вертограда многоцветного”: “Обрядет зуе благородный и богатый врачеества недугом своим: гордости смирение, сребролюбие благорасточение, скупости подаяние, всехвальству смиренномудрие обрящет худородный и нищий своим недугом целебная: роптанию терпение, татбе трудолюбие, зависти тленных презрение…”
Пашыранымі з'яўляюцца ў Полацкага алегарычныя супастаўленні. Такія антытэзы ў тэксце ўжываюцца побач: “счарнеласць лица” - “светлость ока”; Хрыстос “жаждуею зморенны” - Хрыстос “без дна вод живых”; “Тма имглиста” - “солнечное променье”, падобная кантраснасць назіраецца не толькі ў духоўных, але і ў свецкіх вершах Сімяона. Напрыклад, у прывітальным вершы рускаму цару Аляксею Міхайлавічу:
Не всегда на воздусе бывает тма имглистая,
Аки вставичие трвает ноч чорно облачистая.
Але и солнечное променьми коло блестает.
Затым и самого сияющага светлость бывает.
Полацкі любіць часта і ўмела выкарыстоўваць «касмічную» і астралагічную сімволіку. Любімыя вобразы - Сонца (яно выступае ў вершах і ў прамым сэнсе - нябеснае свяціла, так і ў пераносным - сімвал дабрачыннасці, “истинной веры”), месяц, зоры, планеты, дзень і ноч. Таму ў вершы надзвычай тыповым у гэтым сэнсе “Стихи краесогласные…”:
Солнце на землю не само действует,
Но и луна с ним много изводствует.
Ты, царю , солнце, а луна Мария царица…
Калі ж Сімяон выкарыстоўвае вобраз планет, стыхій і іншых касмічных з'яў нават у іх прамым сэнсе, то і тады яны набываюць алегарычнае адценне:
О яко ж стражуеш, кто ж может сказати?
Вспомнявиш, мусит, сердце ся подати.
Немо створене и то тя рыдает.
Луна и солнце в кровь ся премьнает.
Вси елемента в жалость ся прибрали,
Рвутся от жалю и твердые скалы…
Адухаўленне нежывой прыроды на той момант у С.Полацкага было даволі смелым наватарствам.
Стылю барока адпавядала і паэтычная мова С.Полацкага. У яго шмат эпітэтаў, метафар, параўнанняў. Напрыклад: “оплаканный мир”, “тьма неверия”, “ров отчаяния”, “сынове тма”, “меч еретика”. Характэрнай для яго стылю з'яўляецца і насычанасць, калі і не сказаць больш - перанасычанасць біблейскімі цытатамі і антычнымі рэміністэнцыямі (гэта асабліва ў пастаральных вершах).
Каб выклікаць стрэс у чытача, Полацкі выбірае найбольш моцныя паэтычныя сродкі. Вершы паэта перанасычаны алегорыямі, параўнаннямі, гіпербаламі, метафарамі. Многія яго метафары часцей за ўсё складаюцца з двух назоўнікаў тыпу “расширител веры”, “тма неверия”, “свет веры”, “воды потоп”.
У энцыклапедыях Полацкага наглядаецца і ўжыванне эпітэтаў, якія складаюцца з назоўніка і прыметніка: “воду грехову”, “корабль церковный”, “мрак во греховный”, “раем словесным”, “стран персидских”. Таксама сустракаюцца ў дэкламацыях Полацкага метафары дзеяслоўнага паходжання ў спалучэнні з эпітэтамі, дзе адно слова яшчэ больш узмацняецца значэннем другога: “ясно освещает”, “над камень твердии скалы”, “ревля не рыдати”, “земля стогнет”, “снежная хмура”.
С.Полацкі дбае пра форму сваіх вершаў, выкарыстоўвае гульню слоў, жангліруе тропамі: для яго творчасці характэрны так званыя “барочныя фугі” - разгорнутыя перыяды. У гэтым сэнсе звяртаецца ўвага на вершы-малюнкі Полацкага, так называемыя “контурныя вершы”. Так, контурны верш у выглядзе зоркі уваходзіў у кампазіцыю “Благоприветствования”, які адрасаваўся цару Аляксею Міхайлавічу. Верш уяўляе сабой васьміканечную зорку, кожны з канцоў-праменняў якой змяшчае ў сабе двухрадкоўе:
Светлая звезда иногда явися,
Спаситель егда мирови родися.
Ипостась слова от Отца рожденна
Изволением во плотьобличенна.
Мудрый волови и цари познаша
Моща в ней божию и последоваша
Персидских от стран Христа обретоша
Ему с поклоном дары принесоша.
Паэту цяжка быць арыгінальным, калі ён вымушаны будаваць тропы па ўжо прынятым узорам-матрыцам (узмацняльныя метафары з назоўніка ў назоўным склоне і назоўніка ў родным склоне: “тма неверия”), калі ён мае права мяняць вершаваныя формы, звязаныя стылёвымі ланцугамі правіл: абавязковым парадкам слоў з аднолькавымі канчаткамі, гэта значыць не можа карыстацца унутранай рыфмай. Верш “Лямант на смерць Леонтия Карповича”:
Доступил ли утехи, то подставит мехи
Под зреницы крвавыи, немаш нам утехи.
Як гаварылася вышэй, паэт шырока выкарстоўвае барочныя прыёмы пісьма: уводзіцьантычныя ўстаўкі і дэкарацыі, звяртаецца да зрокава-графічных эфектаў, ускладненых метафар, алегорый, гіпербал. Значны ўплыў на барочную стылістыку Полацкага аказвала руская архітэктура і жывапіс. На заключным жа этапе ўсё большае ўздзеянне на паэтыку Полацкага аказвала фальклорная стыхія, бытавыя сферы народнага жыцця. Гэтае перапляценне разнастайных творчых уплываў і арыентацый своеасабліва адбілася на метрычнай структуры сілабічнага верша С.Полацкага.
На папярэднім этапе ў метрычнай структуры беларускага сілабічнага верша (Ф.Скарына, А.Рымша) вялікае значэнне меў дасілабічны інтанацыйна-сказавы верш, звязаны з уплывам народнага верша. У выніку сілабічныя памеры нярэдка “размываліся”, гублялася іх інтанацыйная выразнасць. Распрацоўка новых літаратурных жанраў (дэкламацыі, віншаванні, элегіі) патрабавала адпаведнай стабілізацыі кананічных форм сілабічнага верша. Вось чаму намаганні паэта скіраваны на гэтым этапе на максімальнае ачышчэнне паэтычнай мовы ад уплыву гутарковай стыхіі і набліжэння яе да рытарычна-дэкламацыйных вымог старажытнага віційства.
З усталяваннем кананічных форм сілабікі звязана такая істотная асаблівасць метрыкі Полацкага, як міжрадковыя пераносы. Як вядома, ужыванне пераносаў у дасілабічных формах недапушчальна - так, інтанацыйна-сказавы член павінен абавязкова супадаць з вершаваным радком, і перанос парушыў бы гэтую абавязковую суадпаведнасць.
Стабілізацыя сілабічных структур у паэзіі Полацкага яскрава выявілася і ў паглыбленні метрычнай функцыі рыфмы. Менавіта ён упершыню ўводзіць у літаратурны ўжытак паняцце “Стихов краесогласных” (1659) як адзнакі метрычнай завершанасці вершаванай мовы ў адрозненні ад неразмежаванай празаічнай стыхіі. Узмацненне метрычнай стабільнасці вершаванага радка ў сілабічным вершы, паяўленне разнастайных пераносаў, страфічных форм непазбежна паглыбляла выяўленча-эўфанічную ролю рыфмоўкі. У адпаведнасці з прасадычнымі асаблівасцямі старабеларускай мовы асноўным відам гукавой сувязі сумежных радкоў у сілабіках Полацкага становіцца мужчынская дакладная рыфма.
Даволі пашыранай формай у ранніх вершах С.Полацкага з'яўляецца і жаночая рыфмоўка (посадися - учися, положися - грешися). Аднак ужо на раннім этапе ў многіх вершах Полацкага сустракаюцца формы рыфмоўкі больш арыгінальныя і перспектыўныя. Напрыклад, няпоўная рыфма (правый - славы), асанансная (человека - владыка), складаная (от бога - премнога) [2, 254].
Разнастайнасць метрычных форм, прынцыпы рыфмоўкі, ужыванне міжрадковых пераносаў сведчылі аб структурнай завершанасці сілабічнай сістэмы Полацкага, які ў сваіх пошуках не механічна пераносіў гатовыя ўзоры ці традыцыі суседніх літаратур, а імкнуўся да творчай самастойнасці і арыгінальнасці.
З метрычнымі асаблівасцямі вершаў Полацкага звязана і яго строфіка. У адрозненне ад дасілабічных форм суцэльнага верша, які грунтаваўся на адзінстве паэтычнай фразы і быў поўнасцю залежным ад сэнсава-сінтаксічнай завершанасці. Сілабічная сістэма вершаскладання ў вершах на польскай мове, змяняецца на сілаба-танічную. У творчасці С.Полацкага назіраецца агульнабарочная тэндэнцыя да ўскладненай формы верша. У яго літаратурнай спадчыне мы можам сустрэцца з вершамі, напісанымі сапфічнай страфой, і з вершамі даволі цікавай для таго часу, незвычайнай рыфмоўкай і незвычайным рытмам ААБВВБ, двухстопны харэй. Прыкладам першых твораў з'яўляецца верш “Песенка аб смерці”, адна з частак “Орла Российского”:
Господствует сие гадательствовати,
Что Орёл в солнце хощет знаменати
Да провещают своими именами
Твоя камены,
Я же, пиющи от дивныя воды,
Стихотворными бывают с природы.
Вели начинати стиховещати…
А вось цікавы прыклад другога:
Хотят дело
Си весело
Совершити,
Должен быти
Креста чтитель
И любитель.
2.5. Антычныя матывы ў віршах Сімяона Полацкага
Сімяон Полацкі - цудоўны знаўца антычнай гісторыі і культуры. Хаця ён не напісаў спецыяльных дакладаў, даследаванняў, але цікавасць да гісторыі ў яго на кожным кроку. Гэта можна пацвердзіць яго зваротамі да прыкладаў перш за ўсё з антычнай гісторыі ў паэтычных творах, прамовах, пропаведзях, трактатах, перакладах. Характэрна і тое, што ён вельмі мала звяртаецца да расійскай гісторыі, а матэрыялы бярэ з усеагульнай і больш за ўсё - са старажытнай гісторыі, царкоўнай і грамадзянскай.
Шэраг вершаў-гімнаў С.Полацкі прысвяціў Ісусу Хрысту, дзе выражаны боль, смутак, пакуты, але жыццё перамагае. Заступнік чалавецтва Ісус за ўчынкі людзей аддаў сваё жыццё, пайшоў на жудасныя пакуты і смерць. Уваскрэсенне Хрыста - гэта абнаўленне свету. Тут жа апеты і цудоўныя мясціны Палясціны, гарады Віфлеем, Назарэт, Іерусалім [5,120]. Такія вершаваныя творы паэта, спецыяльна прызначаныя для публічных чытанняў, называюцца дэкламацыямі.
Для дэкламацый даволі блізкія па змесце своеасаблівыя вершы-гутаркі паэта. Напрыклад, “Беседы постуские”. Паэт у форме дыялогаў старога і малога пастухоў распавядае аб нараджэнні, жыцці і дзейнасці Хрыста:
А (первый пастух)
О небеса, что долго зазорите,
Адамамаитовых врат не отварите,
Удержуете нам обещанаго
Агнца славного?
Спустите радость ненасыщенную,
Кропите свыше росу спасённую,
Оживляющу изсохшие души
В греховней сути.
В (второй пастух)
Что за глас слышу, огоноше красный,
Сишь ветка в новой благодати ясный,
Почто на небо вопль возсылати,
Агнца часенен?
Иже бо сенный зхакон прешенися,
Обетованный Мессия родися,
Его же вон ангел нам явися,
Всех устрашиша
Слава во вышних Богу вопоюще [3, 79].
Цікавыя творы С.Полацкага , у якіх распрацавана тэма антычнай міфалогіі і гісторыі. Перш за ўсё - “О четырёх временах года”, “8 чудес света”, у якіх распавядаецца аб чатырох перыядах гісторыі чалавецтва: залатым, сярэбраным, медным і жалезным. Аўтар жалезным векам называе сваю эпоху, таму што для гэтага ёсць усе падставы: войны, рэлігійная барацьба, паўстанні, прыгнячэнне народа:
Юноша веселый с голыми ногами
Прща на руке, лук на другую навесен
Вот образ весны, вовремя которой человек работящий
В винограднике трудится, корова молоко источает.
Муж обножённый с буйными колосьями.
Лето означает, во время которого пред косами
Трава стелится, а перед серпом - колосья,
Под ножницами овца шерсть теряет.
Счастливая осень имеет рог изобилия,
В её время человек радостно собирает плоды,
Вижинает вино, потей и сей,
Благодаря чему и на следующий год пользу имей.
Дряхлый старец в шубу кутается,
Руки окоченевшие у огня греет.
Также и юные при тёплом комине
Охотно садятся, пока зима не минет [3, 112].
У гісторыі Сімяон Полацкі знаходзіў наглядныя прыклады да маральных бакоў пропаведзі, а іх у яго даволі многа. Пропаведзі аб'яднаны пад назвай “Абед душэўны” (1680), “Вячэра душэўная” (1683). Тут мноства прыкладаў і спасылак на гісторыю, гісторыкаў, асобныя гістарычныя рэаліі і г.д. і ўсё ж такі для яго хрысціянскай гісторыі больш за ўсё характэрны звароты да грамадзянскай гісторыі і нават да філасофіі. Цікавыя такія звароты да рымскіх трыумфатараў Цэзара, Нерона і інш. У пропаведзі “Абедні” ён красамоўна гаворыць слухачам, што Цэзар на калясніцы на сарака сланах прадэманстраваў свой уезд у Рым, Марк Антоній - на львах, Аўрэліан - на аленях, Нерон - на тысячы калясніцах, запрэжаных срэбрападкаванымі муламі, а егіпецкага цара Сегостра везлі чатыры цары-пленнікі. “Колькі гонару і пыхі”, - усклікае С.Полацкі і завяршае прамову тым, што Ісус з Назарэта ў Віфліем ехаў на аслу.
Такое бачанне цікавых фактаў са старажытнасці ў Сімяона Полацкага тлумачыцца тым, што ён усё жыццё вёў запісную кніжку “Вертоград многоцветный”. Так і з'явілася рукапісная кніга, накшталт тлумачальнага слоўніка для цікавага чытача, у якой шмат вершаў на гістарычныя тэмы. Вершаваныя творы падраздзяляюцца на дзве групы: эпіграмы і вершы.
Вершаваныя творы - значныя па аб'ёму. Як звычайна, усе творы асветніка маюць мараль, якая заўсёды звязана са зместам. Так, у вершы “Падражанне” гаворыцца аб лісліўцах Філіпа Македонскага, тырана Дыянісія. Лісліўцы дайшлі да таго, што нават хваробы і немачы сваіх пакравіцелей пераймаюць:
Имеем же мы поистине без числа на небе тех,
Кто нам пример добрадетелей подаёт собою.
С них хорошо составлять образец набожности,
Так пчела собирает с цветов свои сладости;
Но есть целомудрих бездонный фонтан,
Море дбродетелей всяких - пречистая Дева.
В ней одной вся изображение имели
Всё подражал,богу уподоблялися [3, 197-198].
С.Полацкі ставіць задачу - паказаць ідэальнага кіраўніка дзяржавы. Для гэтага ён павінен вызначыць адносіны паміж падданымі і прыбліжанымі да кіраўніка дзяржавы, а таксама кіраўніка - да сваіх падначаленых і ўсяго насельніцтва.
Але гісторыя дае нямала прыкладаў і вобразаў дурных і жорсткіх кіраўнікоў. Дастаткова такіх прыкладаў у С.Полацкага. І тут жа паўстаюць постаці такіх разумных кіраўнікоў дзяржавы, як Філіп Македонскі, Юлій Цэзар, Аўгуст і іншых [6, 123].
Як вялікі педагог-псіхолаг, ён вызначае галоўныя рысы ідэальнага кіраўніка, сярод іх - на першым месцы пакорлівасць. Да такіх асоб аднесены Аўгуст, які любіў і ўмеў гаварыць з простым народам.
Акрамя пакорлівасці для ідэальнага кіраўніка ў С.Полацкага і другая не менш важная рыса - любоў да падданых. І тут на першым месцы прыклады старажытнай гісторыі: яўрэйскі цар Давід, Александр Македонскі, Траян. Паэт паказаў іх добрадзейныя ўчынкі да сваіх падначаленых, воінаў, простага люду.
С.Полацкі з антычнай гісторыі дае шмат прыкладаў адмоўных вобразаў імператараў і не толькі іх. Галярэю такіх партрэтаў адкрывае рымскі імператар Юліан - “Мучыцель і карфагенскі правіцель” Ганон. Апшні так любіў славу, што загадаў купіць вялікую колькасць папугаяў, навучыць іх вымаўляць “Ганон ёсць бог” і выпусціць на волю. Так і паступілі. Птушкі павінны былі разнесці славу Ганона ва ўсе канцы, але выпушчаныя на волю папугаі заспявалі натуральным голасам і забыліся пра вывучаную фразу. Так Ганон стаў пасмешышчам для людзей.
Шмат такіх цікавых прыкладаў у вучонага-асветніка, а выснова для ўсіх адна - цароў-мучыцеляў чакае заўчасная гібель.
С.Полацкі - цудоўны знаўца гісторыі Рыма. Яе ён адлюстраваў у вершах-эпіграмах, прысвечаных усім імператарам ці цэзарам, пачынаючы ад Юлія Цэзара і канчаючы Канстанцінам Вялікім.
Другая частка - гэта эпіграмы аб царах Візантыйскай эпохі. Аўтар вытрымаў храналагічны парадак, а факты для вершаў падабраў самыя разнастайныя, у большасці выпадковыя [6, 124].
2.6. Фарміраванне літаратурнага метада барока ў творчасці Сімяона Полацкага.
Літаратура, як і любы іншы від мастацтва, у сваім няспынным развіцці ніколі не ішла па роўнаму шляху без усякіх хібаў і перашкод. Наадварот, шляхі гэтыя - часам заблытаныя, поўныя супярэчнасцей, і гэта - не асаблівасць адной толькі беларускай, але і кожнай літаратуры народаў свету. Перыяды яе бурнага развіцця з іх высокамастацкімі, шматлікімі творамі чаргаваліся з перыядамі застою, упадку, калі зніжалася не толькі колькасць, але і якасць, мастацкая вартасць твораў. Прыкладам першых можа служыць эпоха Адраджэння, прыкладам другіх - барока. І хаця ў час існавання барока рэзка змяншаецца колькасць выдатных асоб і выдатных твораў, аднак без яго нам цяжка ўявіць складаны шлях развіцця беларускай літаратуры, бо барока было заканамерным яго этапам, таму што абумоўлівалася эканамічным, дзяржаўным, грамадска-палітычным, філасофскім узроўнем Рэчы Паспалітай. І менавіта гэтым тлумачыцца тое сярэдняе становішча, якое займала беларуская літаратура барока ў агульным развіцці сусветнай літаратуры.
Барока на Беларусі вырашана яшчэ недастаткова поўна, у параўнанні з эпохай Адраджэння. Бо пра сам гэт метад больш-менш сур'ёзная гаворка пайшла толькі некалькі дзесяцігоддзяў назад.
Барока ўзнікла ў другой палове 16 стагоддзя ў Іспаніі і Італіі. Гэта вызначальны стыль у еўрапейскім мастацтве канца 16 - сярэдзіны 18 стагоддзяў. Барока мае некалькі значэнняў. Калі ў перакладзе з італьянскай мовы barocco - вычварны, здзіўны, з партугальскай barroca - жымчужына дзіўнай формы, а з лацінскай baroco - мнеманічнае абазначэнне аднаго з відаў сілагізму ў схаластычнай логіцы. Барока ў 80-я гады 16 стагоддзя дасягнула межаў заходнеславянскіх краін Польшчы і Чэхіі. Але ў гэты час Польшча і Вялікае княства Літоўскае ўтварыла адзіны палітычны і культурны кангламерат - Рэч Паспалітую, а гэта значыць, што ў 80-я гады 16 стагоддзя метад барока быў вядомы не толькі ў Польшчы, але і на Беларусі. Вядучым напрамкам барока не магло стаць адразу пасля з'яўлення - для гэтага патрэбны былі дзесяцігоддзі. Але ў пачатку 17 стагоддзя барока становіцца вядучым літаратурным метадам. Метад барока не быў чужым, “экзатычным”, запазычаным з іншых літаратур, ён меў свае карані і на Беларусі.
Цяжка даць дакладнае, сціслае вызначэнне барока. Але тое, што метад гэты існаваў самастойна, а не як “прадкласіцызм” (тэрмін прапанавалі некаторыя даследчыкі) не выклікае сумненняў. Экзальтаванасць, афектацыя, фанфаранда, “дэманізм” - з пункту гледжання псіхалагічных, рухомасць, жывапіснасць, дэкаратыўнасць, феерычнасць, арнаменталізм, цяга да антытэз, вычварных параўнанняў, метафар і гіпербал з пункту гледжання стылёвых, нарэшце, тэацэнтрызм, містыцызм, песімізм, схаластыка - з пункту гледжання філасофскіх асаблівасцяў - вось галоўныя рысы, якія адрозніваюць барока не толькі як літаратурны напрамак, але і як філасофію, эстэтыку, навуку барока.
Барока мае строга акрэсленую сістму, таму што любы мастацкі твор барока - гэта строгая сістэма з вытрыманай іерархіяй узроўняў, падпарадкаваная адзінаму эстэтычнаму заданню, сістэма, дзе кожная дэталь абавязкова арыентавана на ўспрымаючага.
Узнікненне некаторых рыс усходнееўрапейскага барока на Беларусі звязана з эпохай позняга Адраджэння, з творчасцю такіх значных яе фігур, як Ян Вісліцкі, Мікола Гусоўскі, Андрэй Рымша і інш.
Алегарычнасць, варыятыўнасць, рытарычнасць і яшчэ многія барочныя рысы, узятыя асобна, ёсць і ў іншых літаратурна-мастацкіх сістэмах эпохі Адраджэння, класіцызме, рамантызме і г.д., але ў барока ніводная з іх не існуе асобна, гэта значыць, што толькі сукупнасць гэтых рыс і вызначае барока як метад.
Першыя барочныя рысы можна прасачыць ужо ў творчасці двух сучаснікаў, двух паэтаў-лаціністаў - Яна з Вісліцы і Міколы з Гусава ў іх паэмах “Пруская вайна” і “Песня пра зубра”. Для гэтых твораў характэрныя рысы барока такія як ідэалізацыя мінулага, павышаная метафарызацыя, элементы ўпэўненасці ў няўстойлівасці ўсяго зямнога. А таксама многія спецыфічныя рысы барока: багатая эмблематычнасць, ускладненая метафарычнасць, алегарычны дыдактызм, шырокае выкарыстанне параўнанняў-гіпербал, месцамі вычурнасць умоўнапаэтычнай мовы - усё гэта адлюстравана ў творчасці Андрэя Рымшы, беларуска-польскага паэта канца 16 стагоддзя.
Асноўным канонам барока адпавядае большасць твораў беларускай філасофскай лірыкі, прычым сцвярджала яна хуткаплыннасць часу, зменлівасць прыроды і чалавечай натуры , раскрывала супярэчнасці паміж дабром ізлом, смерцю іжыццём. Але не толькі на змест, , але іна форму накладала барока выразны адбітак. Вось як гаворыць пра гэта А.Мальдзіс: “Рысы барока праявіліся ў падкрэсленай павучальнасці, рытарычнасці і мудрагелістай метафарычнасці. Каб аказаць уздзеянне на чытача, паэты выкарыстоўвалі рэзкія сэнсавыя і фармальныя супастаўленні. Змяніўся стыль паэзіі. Філасофская лірыка напоўнена нечаканымі тропамі і вычварнымі фігурамі, абстрактнымі алегорыямі і сімваламі, каламбурнай ігрой слоў. Сустракаюцца пераўвасабленні міфічных і біблейскіх вобразаў”. Менавіта ўсім гэтым асаблівасцям барочнага стылю адпавядае творчасць польска-беларускага паэта 17 стагоддзя Згібнева Марштына, паэтычны цыкл якога “Сімвалы” (“Эмблемы”) заснаваны на алегарычным тлумачэнні Бібліі.
Згібнеў Марштын, сучаснік Сімяона Полацкага, быў адным з тых паэтаў, у каго працякала літаратурнае жыццё ў рэчышчы метаду барока, таму і творы яго напісаны ў гэтым літаратурным стылі. Твор “Сімвалы” заснаваны на алегарычным тлумачэнні Бібліі. Цытаты выкарыстоўваюцца аўтарам у подпісах, “дэвізах” да вершаў, набываюць новы алегарычны змест. Вершы гэтага цыкла - тая “адзіная складаная метафара”, якая ўласціва метаду барока:
Символ 27.
Возлюбленный учит ходить
Возлюбленную свою.
Начертано: Утверди шаги
Мои на путях твоих,
Да не колеблются стопы мои.
Учи хожденью Ты меня. С Тобою
Твоею я идти учусь тропою
Кровавою, где крест и поруганье
Ты вынес - мне же, слабой, в назиданье.
Стопы направо мне, утверди колена,
Дабы дорогой, что определенна
Златым повозкам, шумным вереницам
Слуг и упряжек, пышным колесницам,
В путь отправляться я не соблазнилась,
Но той стезею, кое не торилась
Ни кавалькадой пышной, ни возами,
А сьединяет землю с небесами.
Трикраты счастлив тот, кому Ты, Боже,
Пути такие указал в подножье,
Кто с этих стежек мимо не ступает
И, крепкий в вере, во предел вступает,
Где твой престол и где бессчетны рати
Тя восхваляют, Боже Благодати.
Метафорыка верша залкам зразумела. Да таго ж, тут на поўную сілу выяўляецца тая сімволіка (каханы - бог, каханая - царква), тропіка (крывавая сцежка, залатая павозка, пышная калясніца), пераўвасабленне біблейскіх вобразаў, імкненне да бога, пошукі ісціны ў “вышніх сферах” - усе гэтыя рысы характарызуюць метад барока.
Сімяон Полацкі, творчасць якога, значная і ў колькасных адносінах, і ў сваёй багатай жанрава-тэматычнай разнастайнасці, з'яўляецца найбольш значным прадстаўніком “высокага” барока на Беларусі, гэта значыць, духоўнай паэзіі, паэзіі “вертыкальнага” руху - ад зямлі да бога.
І.Яромін, які ахарактарызаваў рукапісныя зборнікі паэта (“Вертоград многоцветный” і “Рифмологион”) як своеасаблівыя “літаратурныя музеі”, поўныя рарытэтаў і кур'ёзаў. У гэтых зборніках ёсць і вершаваныя анекдоты, і аповесці аб цудах, ёсць вершы, якія можна чытаць і разглядаць, ёсць вершы, якія нельга прачытаць без спецыяльнага ключа. Полацкі не даражыў праўдападобнасцю; рэч была для яго толькі знакам, “гіерогліфікам” ісціны, і таму даследчык робіць вывад, што С.Полацкі першы па тым часе быў беларускім паэтам, “творчасць якога абапіралася на акрэсленую сістэму паэтычнага стылю”.
Адной з галоўных асаблівасцей метаду барока ў літаратуры бла гіпербалізацыя, эмацыянальнасць пачуццяў, тое ўздзеянне на псіхіку чытача з мэтай выклікаць у яго пэўны афект. Вось, напрыклад, верш “Слово, яже Христос распятый на кресте молвил до бога отца”, які рабіў незабыўнае ўражанне на чытача:
Иж тебе болезнь всяко обыймает,
Заледво душа во плоти застает.
Вся члонки на крест срокго растягнены,
Яко на гуслях струны натягнены.
Глава зранена, плоть страшно шарпана,
Руки и ноги гвоздами поколано.
Очи и уста заплынули, лице зчернело.
Згола всее страсти на тя ся спихнули…
Барочная літаратура, імкнучыся выклікаць у чытача патрэбны дыдактычны эфект, карысталася супастаўленнем супрацьлеглых паняццяў зямнога і вечнага, прыгожага і агіднага, высокага і нізкага. Такія прыёмы любіў ужываць і С.Полацкі, прычым, пастаяннае нагрувашчванне кантрастаў пераходзіць у яго амаль у “любаванне” імі, робіцца самамэтай, нейкім “пляценнем” тропаў. Вось як, напрыклад, служыць прадмова да “Вертограда многоцветного”: “Обрядет зуе благородный и богатый врачеества недугом своим: гордости смирение, сребролюбие благорасточение, скупости подаяние, всехвальству смиренномудрие обрящет худородный и нищий своим недугом целебная: роптанию терпение, татбе трудолюбие, зависти тленных презрение…” Часта выкарыстоўвае Полацкі і алегарычныя супастаўленні, запазычаныя з барочнага арсенала: “счарнеласць лица” - “светлость ока”; Хрыстос “жаждуею зморенны” - Хрыстос “без дна вод живых”; “Тма имглиста” - “солнечное променье”, такая кантраснасць назіраецца не толькі ў духоўных, але і ў свецкіх вершах Сімяона. Напрыклад, у прывітальным вершы рускаму цару Аляксею Міхайлавічу:
Не всегда на воздусе бывает тма имглистая,
Аки вставичие трвает ноч чорно облачистая.
Але и солнечное променьми коло блестает.
Затым и самого сияющага светлость бывает.
Полацкі часта і ўмела выкарыстоўвае «касмічную» і астралагічную сімволіку. Любімыя вобразы - Сонца (яно выступае ў вершах і ў прамым сэнсе - нябеснае свяціла, так і ў пераносным - сімвал дабрачыннасці, “истинной веры”), месяц, зоры, планеты, дзень і ноч і г.д.:
Солнце на землю не само действует,
Но и луна с ним много изводствует.
Ты, царю , солнце, а луна - Мария царица…
Стылю барока адпавядае і паэтычная мова С.Полацкага. Многія эпітэты, метафары, параўнанні вельмі тыповыя для эпохі Контррэфармацыі: “оплаканный мир”, “тьма неверия”, “ров отчаяния”, “сынове тма”, “меч еретика”. Для яго стылю характэрна насычанасць біблейскімі цытатамі і антычнымі рэміністэнцыямі.
С.Полацкі вельмі дбаў пра форму сваіх вершаў, выкарыстоўваў гульню слоў, жангліраваў тропамі: для яго творчасці характэрны так званыя “барочныя фугі” - разгорнутыя перыяды, часта пра змест твораў гаварыць не прыходзіцца: ён цалкам падпарадкаваны іх вонкавай форме.
Творчасці Полацкага ўласціва агульная тэндэнцыя імкнення да ідэалізму і містыкі з яе культам нябеснага, вечнага. Хуткаплыннасць часу, марнасць зямнога жыцця Полацкі пацвярджае назіраннямі і над прыродай (“Песенька аб смерці”).
Стыль Полацкага вызначаецца некаторай аднастайнасцю. Гэта нельга назваць недахопам пісьма паэта. Ад паэта барока патрабавала адно: умець вар'іраваць прапанаваную тэму. Як трапна вызначала Л.А. Сафронава, “мастацтва барока пазбаўлена выпадковасці ў самой сваёй арганізацыі”. Паэту цяжка быць арыгінальным, бо ён вымушаны будаваць тропы ўжо па прынятым узорам, калі ён не мае права мяняць вершаваныя формы, калі ён звязаны надзвычай жорсткімі канонамі: абавязковым парадкам слоў, немагчымасцю спалучаць у радку некалькі слоў з аднолькавым канчаткам, калі жанр твора павінен быць выбраным у адпаведнасці з яго тэмай, калі паэт мусіў падбіраць такія словы, гукавы склад якіх адпавядаў бы пачуццям, якія хоча выказаць аўтар. Напрыклад, калі Полацкаму трэба выказаць высакароднасць, ён падбірае словы з гукам [а]. Таму ў “Прывітальных вершах цару Аляксею Міхайлавічу” чытаем:
Не всегда на воздусе бывает тма имглистая,
Аки вставичие трвает ноч чорно облачистая.
Але паэту ўдалося пераадолець аднастайнасць і манатоннасць гучання верша, прыдаць большую дынамічнасць і лёгкасць; асабліва гэта сказалася на вершах, напісаных сапфічнай страфо. У Полацкага адчуваецца агульнабарочная тэндэнцыя да ўдакладнення формы верша. Так, у “Слове, яже Христос распятый на кресте молвил до бога отца” заўважаем, што назвы частак верша, іх “дэвізы” таксама складаюць невялікі верш:
а Отче! Отпусти им, не ведят бо, что творят
………………………………………
б Днесь со мною будеши в раи
…………………………………………
а Жено! Се сын твой, се мати твоя
…………………………………………
б Боже мой, боже, во скуюм я остави!
Паэтычны стыль Сімяона Полацкага характарызуецца ўсімі асаблівасцямі, якія мае літаратурны метад барока: выкарыстанне антычнай міфалогіі, ужыванне ўзмацняльных метафар, якія складаюцца з назоўніка ў назоўным склоне і назоўніка ў родным склоне (“искоренитель ереси”, “церкви фундамент”, “розшырытел веры”), тэндэнцыя да ўдакладнення будовы твора, адцягненасць зместу, аперыраванне “касмаграфічнымі” паняццямі і суправаджэнне тэкста малюнкамі і інш. Усё гэта і дае нам падставы сцвярджаць, што Сімяон Полацкі быў буйнейшым прадстаўніком “шцілю” барока на Беларусі.
Вяршыняй барочнага метаду на Беларусі, а пасля - і ў Расіі з'явілася творчасць Сімяона Полацкага. Перавага формы над зместам у вершах, ускладненасць паэтычнай формы, імкненне ўздзейнічаць на псіхалогію чытача, алегарычныя супастаўленні, тэндэнцыя да касмічна-пантэістычнай сімволікі, гіпербалістычная кантраснасць, песімістычная ўпэўненасць у неіснаванне прыгожага на “зямным свеце”, разважанні аб хуткаплыннасці часу, тэндэнцыя да вяртання к стараславянскай мове - усе гэтыя тыпова барочныя рысы знайшлі адлюстраванне ў творах Сімяона Полацкага, уключаных у зборнік “Вертоград многоцветный” і “Рифмологион”.
РАЗДЗЕЛ ІІ
АДМЕТНАСЦІ МОВЫ: ОНІМЫ Ў МАСТАЦКІХ ТЭКСТАХ СІМЯОНА ПОЛАЦКАГА
У апошнія гады ў беларускай анамастыцы пачаў фарміравацца новы перспектыўны напрамак у вывучэнні літаратурных онімаў, асноўным аб'ектам якога з'яўляюцца асабовыя ўласныя імёны, прозвішчы, мянушкі, разнастайныя тапанімічныя назвы, ужытыя ў творах мастацкай літаратуры.
Анамастычная лексіка ў творах беларускай мастацкай літаратуры амаль не разглядалася, яна закранута, як лічыць у сваім аглядзе Г.Мезенка, фрагментарна і знайшла адлюстраванне толькі ў асобных тэзісах дакладаў і невялікіх нататках.
Між тым анамастычная лексіка (усе ўласныя імёны твора) займае асаблівае месца ў творы. Гэта выразны тэкстуальна-маркіраваны сродак, адметная асаблівасць стылю пісьменніка. Уласнае імя выступае прадстаўніком чалавека ў грамадстве, служыць сродкам індывідуалізацыі і ідэнтыфікацыі асобы. У мастацкім тэксце імёны набываюць пэўную семантыку. Пераважная большасць такіх адзнак валодае інфармацыйна-стылістычнай функцыямі. У тыповым літаратурным оніме гэтыя дзве функцыі дамінуюць, яны галоўныя.
Для мастацкага слова вельмі важна, каб уласныя імёны самі гаварылі пра іх носьбітаў. Нават звычайны онім, трапіўшы па задуме пісьменніка ў семантыка-стылістычныя, асацыятыўныя камунікатыўныя і канатацыйныя якасці і функцыі. Онімы нярэдка выкарыстоўваюцца для стварэння каларыту эпохі, рэгіёна.
Існуе вялікая колькасць разнавіднасцей літаратурных онімаў. Так, у К.Чорнага (раман “Млечны шлях”) мы сустракаем антрапонімы (Мікалай Сямяга, Гануся, Уладзімір Ярмаліцкі, чэх, фашыст і г.д.)
Любыя ўласныя імёны, якія можа мець чалавек, называюць антрапонімамі. Уласнае імя можа мець і жывёла (заонім). Назвы геаграфічных аб'ектаў (тапонімы). Аб'екты касмічнай прасторы таксама могуць мець імёны - касмонімы.
Уласныя імёны часта атрымліваюць дзелавыя аб'яднанні людзей - арганізацыі, саюзы, прадпрыемствы. Для іх абазначэння ўведзены тэрмін - эргонім. Урбонімы - назвы, якія абазначаюць гарадскія аб'екты.
Напрыклад, імя Андрэй (герой Я.Коласа з трылогіі “На ростанях”) можа мець наступныя размоўныя варыянты: Яндрэй, Андрук, Яндрэйка, Андруш; ад грэч. - “мужны, адважны”. Гэтае імя выконвае не толькі назыўную функцыю, але і экспрэсіўна-эмацыянальную - перадае адносіны пісьменніка да носьбіта імені. Якуб Колас піша пра свайго героя з вялікай любоўю (“хлопец крэпкі, моцна зросся з зямлёю і жыццём, любіў гэтае жыццё…”).
Узровень сучаснай лінгвістычнай навукі на Беларусі дазваляе выдзеліць у анамастыцы наступныя напрамкі:
1. антрапаніміку - гэта раздзел анамастыкі, у якім вывучаюцца імёны, прозвішчы, мянушкі людзей;
2. тапаніміку - навука, якая вывучае геаграфічныя аб'екты. Сярод тапанімічных назваў вылучаюць:
- айконімы - назвы населеных пунктаў: гарадоў, вёсак, пасёлкаў;
– урбонімы - назвы ўнутрыгарадскіх аб'ектаў: плошчаў, вуліц, паркаў;
– гідронімы - назвы азёр, рэчак і рачулак, крыніц, каналаў.
Літаратурныя онімы маюць два асноўныя кампаненты:
а) Намінатыўны, пры дапамозе якога ідэнтыфікуецца канкрэтная асоба (персанаж), мясцовасць. Напрыклад: С.Полацкі паказаў у сваім творы “Фрон истины…” канкрэтную асобу - Аляксандра Македонскага:
Царь Александр наипаче вславися,
Яко брел правды, выну в ней глумися,
Странам, лица взор всячески отъяше.
Ухо, вожденну соблюдаше ино.
Кто не слушав, судит,
И правит, судя, - против правды блудит.
Александр Македонский (365-323 гг. до н.э.) выдающийся полководец, деяния которого вошли в легенды.
б) Канатацыйны, заснаваны на другасных, эмацыянальна-сэнсавых прырашчэннях да ўласнага антрапанімічнага ці тапанімічнага значэння.
Літаратурныя онімы дазваляюць максімальна акрэслена перадаць аўтарскае светаадчуванне, выразіць адносіны пісьменніка да персанажа, ахарактарызаваць яго. Напрыклад: верш С.Полацкага “Стихи утешные к лицу единому” вельмі дасканала перадае аўтарскае светаадчуванне, выражае адносіны пісьменніка да персанажа: Семен - здесь поэт говорит о себе. Опрощенная форма имени Симсон:
…Да Семен умен - языком приймает.
А сколько силы - не можно сказати
Лва на бумагу мощно мне разадрати
А таксама і выражае адносіны да другога героя - Сампсона:
…Другий Сомпсон, да нет с Ким побиться.
Кого вызову - всяк мне битсся.
Да кто с богатыром бороться посмеет.
З гэтага твора вядома што аўтар адносіцца станоўча да Семена, бо ён гаворыць:
Сам не дурак, да блюдусь сказати,
Возрастом велик и умом изряден.
А да Сампсона - адмоўна.
Літаратурныя онімы - носьбіты нацыянальна-культурнага кампанента значэння слова.
У мастацкіх тэкстах онімы выконваюць ролю арыенціраў у часе і прасторы, а персанажы атрымліваюць імёны ў залежнасці ад агульнай задумы твора і той функцыі, якую кожнаму з онімаў надае пісьменнік. Напрыклад: у творы С.Полацкага “Стихи на счастливое возвращение его милости царя из-под Риги”:
Тир - не завоёванный израильтянами древний финикийский город-крепость.
Денемборский град - ливонский город Динабург был взят русскими 31 июля 1656 года царём Алексеем Михайловичем.
Ливония - шведская часть Ливонии.
Рига - город Рига.
“Гаворачыя” антрапонімы і тапонімы прызначаны для характарыстыкі полядзейнасці літаратурных герояў. У мастацкіх тэкстах онімы, як правіла, функцыянальна мнагапланавыя. Яны абавязкова выконваюць ідэнтыфікуючую (падаюцца звесткі пра нацыянальнасць, сацыяльны статус, асаблівасці характару, звычкі, вызначаецца асоба як станоўчы ці адмоўны персанаж); эмацыянальна-стылістычную (выяўленне этымалогіі ўласнага імя, падказа да разумення ўнутрнай формы, асцыятыўнасці).
Такім чынам, літаратурныя онімы ў мастацкіх тэкстах выяўляюць наступныя функцыі, важныя для асэнсаванага разумення мастацкага тэксту: пазнвальную, адрасную, ідэалагічную, сацыяльна-ацэначную, эмацыяльна-экспрэсіўную і інш.
Антрапонімы і тапонімы павінны адлюстроўваць у мастацкіх творах каларыт рэгіёна. Яны павінны адлюстроўваць нацыянальны каларыт. Антрапонімы, тапонімы і онімы ў мастацкім тэксце з'яўляюцца выразным паказчыкам нацыянальных традыцый якія прадаўжае і ўзбагачае мастак слова. Праз іх прасочваюцца адносіны пісьменніка да персанажа - носьбіты імя, сцвярджаецца аўтарская ідэя твора, выяўляецца моўная культура. Праз тапанімічныя назвы (геаграфічныя аб'екты, назвы вёсак, гарадоў, пасёлкаў, вуліц, азёр) можна таксама заўважыць адносіны пісьменніка да гэтых геаграфічных аб'ектаў. Такім чынам, праз гэтыя адносіны выяўляецца належанне пісьменніка да сваёй нацыі, яго характар.
Рэгіянальныя мастацкія элементы - уласныя імёны, прозвішчы, тапанімічныя назвы, уласцівыя і характэрныя для пэўнай часткі Беларусі, нярэдка ў творах мастацкай літаратуры служаць у якасці асноўнага моўнага кампанента для стварэння мясцовага каларыту, для ўсебаковага раскрыцця вобразаў. Напрыклад: у зборніку вершаў “Бабчын” і зборніку “Палескі смутак” М.Мятліцкага можна заўважыць шмат онімаў, тапанімічных і антрапанімічных назваў (вершы “Бабчын”, “Грыбовічы” і інш.): айконімы (Бабчын, Пель), урбонімы (вуліца Каліноўскага), гідронімы (рака Днепр, Прыпяць, Вілія, Нарач).
Часцей за ўсё пісьменнікі выкарыстоўваюць наступныя тыпы літаратурных онімаў:
а) нейтральныя і “гаваркія”;
б) празрыстыя;
в) імёны-алюзіі;
г) імёны-сімвалы;
д) фальклорна-міфалагічныя імёны;
е) імёны-археонімы (гістрыяонімы).
Пісьменнікі шырока выкарыстоўваюць у сваіх творах розныя тыпы літаратурных онімаў. Прааналізаваўшы творы С.Полацкага, можна зрабіць вывад, што найбольш ужываюцца ў яго вершах антрапонімы. Асабліва праяўляюцца царкоўныя імёны, такія як Даниил, Семен, Алексей, Мария, Петрви (апостал Пётр), Иосиф, Давид, Маисей, Филипп, Дина, Александр, Юлий, Иоанн - Иоанн Креститель, Василий святый і інш.
Нейтральных онімаў у вершах С.Полацкага зусім мала сустракаецца, а “гаваркіх” зусім няма. А вось міфалагічных онімаў вельмі шмат і біблейскіх таксама. Напрыклад:
Голиаф - библейский персонаж фелистимлянский великан из города Геф.
Меркурий (греч. Гермес) - крылатый вестник богов, покровитель торговли:
Меркурий Аз премудрость щасте предлагаю,
Честь и остроумие сими почитаю.
(“Стихи белорусского периода”)
Венус - Венера (греч. Афродита) - богиня любви и красоты:
Венус, красоту плоти такмо даю тебе
Ничто бо мне есть твоей угодно потребе.
(“Беседа Планеты”)
Марс (греч. Арей) - бог войны:
Марс, Аз владно оружец храбрством почитаю.
И на гордыя враги острый меч вручаю.
Мамонна - бог богатства и наживы у древних сирийцев, в переносном смысле - алчность и корыстолюбие:
Сильна, Мамонна, что на троне сидит.
В небезопасности и страхе будешь.
Разбой за пазухой, а глупость - при тебе,
Зависть и вор всегда тебя подстерегают.
(“Счастье богачей плачевно” из сборника “Carmina varia”)
Диона (древнерим. миф) - дочь Океана и Фемиды, мать богини Венеры:
Диона, мать богини Венеры,
Как стрелой, поражает своей красотой.
(“Самые сильные вещи”)
Сустракаецца рэдка онім-сімвал, дзе выступаюць гідронімы Польшча, Вялікая і Малая Белая Русь - сімвалы радзімы (у віршах С.Полацкага “Приветствие избрания на Польский престол”, “Стихи о Великой и Малой Белой Руси”).
У віршах С.Полацкага таксама прысутнічаюць онімы-археонімы.
Доблестный Америго - Америго Веспучи-астроном:
Америка. Доблестный Америго нашёл эту страну,
Где тела людские ели, как животных.
(“Новооткрытия”)
Христофор Колумб - мореплаватель:
Христофор Колумб вокруг света обошёл,
От чудовищ морских мучений натерпелся,
Господину своему, раздобыл чужие страны.
Фердинанд Магелан:
Фердинанд пересёк океан глубокий,
Самым первым узнал, каков мир широкий.
(“Новооткрытия”)
У мастацкай літаратуры выяўляецца свая спецыфіка ў выбары імёнаў і прозвішчаў. Мастакі слова заўсёды надавалі вялікае значэнне выбару імёнаў і прозвішчаў для літаратурных персанажаў.
У мастацкіх тэкстах можна выдзеліць некалькі разнавіднасцей прозвішчаў, створаных пісьменнікам для ідэнтыфікацыі літаратурных персанажаў:
а) прозвішчы рэальныя, якія мелі прататыпы літаратурных персанажаў;
Подобные документы
Тэндэнцыя, звязаная з вывучэннем і пераглядам творчасці класікаў беларускай літаратуры з пазіцый сучаснага літаратуразнаўства, пазбаўленых ідэйна-палічнай заангажаванасці, адсутнасць аб’ектыўнага і аналізу зборніка "Казкі жыцця" і ў савецкі перыяд.
курсовая работа [43,7 K], добавлен 16.05.2015Жыццёвы, творчы шлях В. Зуёнка. Савецкі перыяд творчасці, паэзія для дзяцей, тэма сяброўства, любоўная лірыка. Паэзія 60-80-х гг.: агульначалавечыя тэмы. Праблемы нацыянальнай культуры, філасофская лірыка ў творчасці Зуёнка. Постсавецкі перыяд творчасці.
курсовая работа [48,3 K], добавлен 26.02.2010Неаавангардныя тэндэнцыі ў сучаснай беларускай лiтаратуры. Паэзія Зм. Вішнёва і В. Жыбуля. Апісанне навакольнай рэчаіснасці праз "тэхнізаваную" свядомасць. Спробы літаратараў спалучыць літаратуру з іншымі відамі мастацтва. Пытанне пра постмадэрн.
реферат [35,6 K], добавлен 06.03.2011Асаблівасці жанру твора У. Караткевіча. Агульныя заўвагі да праблемы вызначэння жанру літаратурнага твора. Жанрава-кампазіцыйная характарыстыка. Стылёвая адметнасць рамана "Хрыстос прызямліўся ў гародні". Характарыстыка вобразаў рамана, адметнасці мовы.
курсовая работа [42,9 K], добавлен 05.03.2010Творчыя дасягненні Якуба Коласа ў 20–30 гады XX стагоддзя. Апавяданне "Крывавы вір": паказ чалавека ў эпоху рэвалюцыі. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-тэматычныя адметнасці твораў Якуба Коласа 20–30 гадоў. Трылогія "На ростанях": пошукі шляхоў у будучыню.
курсовая работа [81,1 K], добавлен 18.05.2010Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.
реферат [22,2 K], добавлен 01.03.2010З'яўленне барока як вядучага мастацкага кірунку шматмоўны літаратуры Беларусі, які злучыў у сабе рэнесансную і сярэднявечную традыцыі. Характарыстыка стылю: шматзначнасць, метафарычнасць, кантрастнасць і парадаксальнасць. Творчасць Сімяона Полацкі.
курсовая работа [58,3 K], добавлен 25.02.2011Беларускі авангард 20-х гг. і авангардныя плыні ў еўрапейскім мастацтве пачатку XX ст. "Рэвалюцыйны" авангард у беларускай паэзіі 20-х гг. "Узвышша" і сусветны мастацкі вопыт. Фармальныя пошукі Ул. Дубоўкі ў жанры паэмы. Эсэізм як вызначальная ідэя XX ст.
реферат [37,4 K], добавлен 23.03.2011Развіццё паэзіі ў 20 гг. ў дзвюх асноўных ідэйна-мастацкіх плынях: нацыянальнай і пралетарска-рэвалюцыйнай. Асэнсавання Беларускага Шляху – лёсу маці-Беларусі ў новых гістарычных умовах. Апяванне "казкі прышлага часу". Пастаральнасць і фальклорны лірызм.
реферат [31,5 K], добавлен 24.02.2011Аналіз жыццёвага і творчага шляху Рыгора Барадуліна - народнага паэта Беларусі. Сацыяльны і лірычны аспект яго творчасці. Выкарыстанне мастацкіх сродкаў у яго паэзіі. Тэматыка, асноўныя вобразы і матывы яго творчасці. Сакрэт яго паэтычнага майстэрства.
реферат [31,9 K], добавлен 18.12.2013