Метадычнае забеспячэнне бібліяграфічнай дзейнасці

Аналіз ўдасканалення метадычнай работы бібліятэк. Асаблівасці арганізацыйныя пытанні, распрацоўка і ўдасканаленне метадычнай работы бібліятэкі па забеспячэнню бібліяграфічнай дзейнасці на сучасным этапе. Павышэння кваліфікацыі маладога бібліёграфа.

Рубрика Литература
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 18.08.2011
Размер файла 29,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Метадычнае забеспячэнне бібліяграфічнай дзейнасці

ЗМЕСТ

  • 1.Метадычнае забеспячэнне бібліяграфічнай дзейнасці
  • 1.1 Сутнасць і асаблівасці метадычнай работы бібліятэкі па забеспячэнню бібліяграфічнай дзейнасці на сучасным этапе
  • 1.2 Арганізацыйныя пытанні метадычнага забеспячэння бібліяграфічнай дзейнасці
  • 1.3 Напрамкі работы па метадычнаму забеспячэнню бібліяграфічнай дзейнасці
  • СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
  • 1.Метадычнае забеспячэнне бібліяграфічнай дзейнасці
  • 1.1 Сутнасць і асаблівасці метадычнай работы бібліятэкі па забеспячэнню бібліяграфічнай дзейнасці на сучасным этапе
  • Метадычная работа бібліятэк доўгі час разглядалася як адна з функцый працэса кіравання з боку бібліятэк-метадычных цэнтраў у адносінах да бібліятэк пэўнай сеткі, галіны, ведамаснай прыналежнасці. І таму ў некаторых дакументах, артыкулах, у тым ліку і ў падручніку Д.Я.Кагаткова (М., 2004) можна яшчэ сустрэць і такія тэрміны як “метадычнае кіраўніцтва”, “метадычнае кіруючае ўздзеянне”. У сувязі з адбываючыміся працэсамі дэмакратызацыі ва ўсіх сферах жыцця грамадства, а таксама негатыўнымі момантамі ў метадычнай дзейнасці бібліятэк з 1986 г. пачаліся пошукі новых рашэнняў арганізацыі і зместа метадычнай работы. Прадастаўленне бібліятэкам самастойнасці прывяло да адказу ад метадычнага кіравання як упраўленчай функцыі і пераходу да метадычнага забеспячэння бібліятэчнай, у тым ліку і бібліяграфічнай дзейнасці.
  • Метадычная работа накіравана на садзейнічанне бібліятэкам пэўнай сеткі выкананню сваіх функцый, удасканаленне дзейнасці бібліятэкі, укараненне ў работу бібліятэк новых тэхналогій, новых метадаў, новага вопыта работы, павышэнне бібліяграфічнай кваліфікацыі бібліятэчных кадраў, бібліёграфаў.
  • Задача метадычнай работы - распрацоўка і ўдасканаленне методыкі бібліятэчна-бібліяграфічнай работы. Змест паняцця “методыка” ўключае ў сабе ўпарадкаваную сукупнасць метадаў, звязаных з агульнасцю вырашаемых задач, прызначаных для практычнага выканання якой-небудзь работы (методыка бібліяграфавання, методыка бібліяграфічнага абслугоўвання і інш.).
  • Метадычная работа ў бібліятэцы мае два кірункі: метадычная забеспячэнне дзейнасці самой бібліятэкі і метадычная дапамога бібліятэкам сваёй сеткі. Мэтавая накіраванасць гэтых напрамкаў адзіная: забеспячэнне ўсіх кірункаў, працэсаў, форм і метадаў бібліяграфічнай работы адпаведнымі рашэннямі і метадычнымі рэкамендацыямі; дапамога бібліёграфам, бібліятэкарам у тым, каб зрабіць бібліяграфічную дзейнасць больш разнастайнай, дапамагчы кожнай бібліятэцы вызначыць сваю спецыялізацыю, дасканала выконваць свае абавязкі і ў той жа час творча падыходзіць да рэалізацыі бібліяграфічных функцый; развіваць самастойнасць кожнай бібліятэкі, кожнага спецыяліста.
  • Кожны бібліятэкар, бібліёграф, асабліва спецыяліст з вышэйшай бібліятэчнай адукацыяй павінен валодаць не толькі методыкай бібліяграфічнай работы, але і неабходнымі ведамі і навыкамі яе распрацоўкі і ўдасканалення, умець самастойна прымаць метадычныя рашэнні. Асабліва неабходны такія веды кіраўнікам бібліятэчных калектываў усіх узроўняў.
  • 1.2 Арганізацыйныя пытанні метадычнага забеспячэння бібліяграфічнай дзейнасці
  • Метадычная работа ажыццяўляецца ў масштабах усёй краіны, рэгіёна, галіны. Функцыі бібліятэк - навукова-метадычных цэнтраў выконваюць адпаведныя рэспубліканскія, абласныя, цэнтральныя гарадскія і раённыя бібліятэкі. На рэспубліканскім узроўні: НББ з'яўляецца метадычным цэнтрам для ўсіх бібліятэк сістэмы Міністэрства культуры; рэспубліканскія галіновыя бібліятэкі - адпаведна для бібліятэк сваёй сеткі, ведамаснай прыналежнасці (РНМБ - для сеткі медыцынскіх бібліятэк, БелСХБ - для сеткі бібліятэк сельскагаспадарчага профілю, РНТБ - для навукова-тэхнічных бібліятэк, ЦНБ НАН Беларусі - для бібліятэк навукова-даследчых інстытутаў акадэміі навук краіны, Фундаментальная бібліятэка БДУ - для бібліятэк ВНУ; Навуковая педагагічная бібліятэка Нацыянальнага інстытута адукацыі пасля яе аб'яднання з РНПБ - метадычны цэнтр для бібліятэк школ, ССНУ, Навуковая бібліятэка Дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры і спорта пасля яе аб'яднання з РНМБФК - для бібліятэк вучылішчаў алімпійскага рэзерва Белкамспорту, спартыўных школ, спартыўных баз). На абласным узроўні - адпаведна абласныя бібліятэкі выступаюць метадычнымі цэнтрамі для бібліятэк нізавога ўзроўня сваёй сеткі, напрыклад, абласныя універсальныя навуковыя бібліятэкі - метадычныя цэнтры для ЦБС; і нарэшце, на нізавым узроўні - цэнтральныя гарадскія і раённыя бібліятэкі ЦБС - метадычныя цэнтры для бібліятэк-філіялаў.
  • У бібліятэках-метадычных центрах былі створаны навукова-метадычныя аддзелы, якія ўзначальвалі, ажыццяўлялі каардынацыю метадычнай работы розных аддзелаў бібліятэкі, праводзілі непасрэдна метадычную работу. Зараз гэтыя аддзелы ў большасці бібліятэк перайменаваны: ва ўніверсальных навуковых бібліятэках - у аддзелы бібліятэказнаўства, у цэнтральных бібліятэках ЦБС замест методыка-бібліяграфічнага аддзела ўтвораны аддзелы маркетынга, РНТБ аб'яднала метадычны і даследчы аддзелы ў аддзел навукова-арганізацыйнай і метадычнай работы, РНМБ арганізавала аддзел новых бібліятэчных і інфармацыйных тэхналогій, у склад якога ўключана і метадычная служба, і г.д. У Расіі падчас пераўтварэнняў метадычных службаў бібліятэк налічана каля 15 іх мадыфікацый (сярод іх і такія, як аддзелы арганізацыі і развіцця бібліятэк; аддзелы сацыялагічных даследаванняў і прагназавання бібліятэчнай справы; маркетынгавых даследаванняў і інш.).
  • У галіне бібліяграфічнай дзейнасці метадычную дапамогу ажыццяўлялі і зараз ажыццяўляюць бібліяграфічныя аддзелы, гэта адна з іх функцый, адзін з кірункаў дзейнасці, які яны праводзяць сумесна з метадычным аддзелам. У бібліяграфічных аддзелах метадычную дзейнасць ажыццяўляюць кіраўнікі структурных падраздзяленняў (заг. адддзелаў, заг. сектарамі), вядучыя спецыялісты. Сумесная работа аддзелаў дае значна большыя вынікі, таму што менавіта ў метадычныя аддзелы (або бібліятэказнаўства і інш.) ўведзены акрамя метадыстаў сацыёлагі, эканамісты, маркетолагі і інш., метадычны аддзел ажыццяўляе зводнае планаванне метадычнай работы, фарміруе фонд дакументаў па бібліятэказнаўстве і сумежным навукам, а таксама фонд дакументаў аб бібліятэках сеткі, у якім прадстаўлены планы, справаздачы, інфармацыі аб дзейнасці бібліятэк, даведкі аб наведванні бібліятэк, перапіска з бібліятэкамі і г.д. Разам з тым, менавіта супрацоўнікі бібліяграфічнага аддзела з'яўляюцца вядучымі спецыялістамі па пытанням бібліяграфічнай работы, маюць значны практычны вопыт бібліяграфічнай работы, глыбокія веды сучаснага стану розных кірункаў бібліяграфічнай практыкі, валодаюць метадамі і праводзяць навукова-даследчую работу ў бібліяграфічнай сферы, акумуліруюць у сваім фондзе дакументы па бібліяграфазнаўству і неапублікаваныя крыніцы па бібліяграфічнай дзейнасці сваёй бібліятэкі і бібліятэк сваёй сеткі. Пры планаванні работы бібліяграфічнага аддзела ў план абавязкова ўключаецца раздзел прысвечаны метадычнай рабоце аддзела.
  • бібліяграфічна дзейнасці бібліёграф
  • 1.3 Напрамкі работы па метадычнаму забеспячэнню бібліяграфічнай дзейнасці
  • Метадычнае забеспячэнне бібліяграфічнай дзейнасці сваёй бібліятэкі і бібліятэк сістэмы ўключае некалькі ўзаемазвязаных напрамкаў: аналітычны, кансультацыйна-метадычны, інавацыйны, павышэнне кваліфікацыі бібліёграфаў і павышэнне бібліяграфічнай кваліфікацыі бібліятэкараў. Кожны з напрамкаў мае свае формы іх рэалізацыі, вельмі часта ў пэўных формах сканцэнтраваны або прадстаўлены некалькі напрамкаў.
  • У аснове метадычнага забеспячэння бібліяграфічнай работы бібліятэк ляжыць аналітычная дзейнасць, накіраваная на аналіз стану і развіцця бібліяграфічнай работы асобных бібліятэк, бібліятэчнай сеткі цалкам. Яна заснавана на метадычным маніторынгу, пад якім разумеецца сістэма адсочвання змяненняў у дзейнасці бібліятэк з мэтай вызначэння ўзроўня, навацый у бібліяграфічнай рабоце, распаўсюджвання інфармацыі аб іх сярод іншых бібліятэк. Аналітычная дзейнасць вядзецца на падставе аналізу рознай бібліятэчнай дакументацыі - справаздач, планаў бібліяграфічнай работы структурных падраздзяленняў і нізавых бібліятэк, інфармацыйных матэрыялаў, матэрыялаў сходаў, канферэнцый, семінараў бібліятэчных работнікаў, публікацый у перыядычным друку і інш. Аб'ектамі метадычнага маніторынгу ў галіне бібліяграфічнай дзейнасці з'яўляюцца: дзейнасць бібліятэк па фарміраванні даведачна-бібліяграфічнага апарата, стварэнню новых частак ДБА, камплектаванню ДБФ, дынаміка паказчыкаў па даведачна-бібліяграфічнаму абслугоўванню, бібліяграфічнаму інфармаванню, фарміраванню бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі, выяўленне бібліяграфічных навацый. Вынікі аналітычнай дзейнасці бібліяграфічнай работы знаходзяць адлюстраванне ў абагульненных аглядах бібліяграфічнай работы розных тыпаў бібліятэк, якія ўключаюцца састаўной часткай у агульныя агляды работы АУНБ (рыхтуюцца НББ і друкуюцца раз у пяць год), ЦБС пэўнай вобласці (рыхтуюцца АУНБ і друкуюцца ў перыядычных выданнях выпускаемых АУНБ), раёна.
  • Сярод форм выкарыстоўваецца і такая традыцыйная як наведванне бібліятэк і абследванне іх бібліяграфічнай дзейнасці з мэтай знаёмства на месцах са станам спраў, аналізам іх дзейнасці, але ў адрозненні ад ранейшага інспекціравання бібліятэк як метада адміністрацыйнага кантролю, у цяперашні час наведванне арыентавана на аказанне кансультацыйнай і практычнай дапамогі бібліятэкам, знаёмства з вопытам іх работы або ўкаранення навацый у практыку работы бібліятэк.
  • Аналіз бібліяграфічнай работы - гэта аналіз бібліяграфічнай работы бібліятэкі ў сукупнасці зместа, метадаў і вынікаў дзейнасці. У ім выкарыстоўваюцца ў спалучэнні метады колькаснага і якаснага аналізаў. Колькасны аналіз бібліяграфічнай практыкі абапіраецца на метады, выпрацаваныя бібліятэчнай статыстыкай. Якасны аналіз з дапамогай такіх метадаў як структурна-функцыянальны, прычынна-выніковы, аналіз па аналогіі арыентаваны на тое, каб ацаніць як сукупнасць фактаў дзейнасці бібліятэк, так і факты, якія адлюстроўваюць новае ў бібліяграфічнай рабоце, выдзеліць арыгінальнае, своеасаблівае, а таксама высветліць і недахопы, вызначыць іх прычыны, адхілення ад выканання асноўных функцый бібліятэк, неякасную працу, цяжкасці ў засваенні новых кірункаў дзейнасці, форм работы.
  • Вынікі аналіза абмяркоўваюцца на пасяджэннях калектыўных органаў кіравання бібліятэкамі, семінарах бібліятэкараў, друкуюцца ў выглядзе справаздач і аглядаў дзейнасці бібліятэк, рыхтуюцца рэкамендацыі па выніках аналітычнай дзейнасці бібліяграфічнай работы.
  • Кансультацыйна-метадычная работа ў галіне бібліяграфічнай дзейнасці з'яўляецца адным з традыцыйных кірункаў дзейнасці бібліяграфічнага аддзела як метадычнага цэнтра. Сёння гэты кірунак часта называюць як кансалцінгавае забеспячэнне бібліяграфічнай работы бібліятэк. Формы яго ажыццяўлення: кансультацыі бібліёграфаў, бібліятэкараў па пытанням бібліяграфічнай дзейнасці, якія могуць быць як вуснымі (пры наведванні бібліёграфам бібліятэк або па тэлефоне), так і пісьмовымі ў форме розных відаў метадычных дапаможнікаў па пытанням бібліяграфічнай работы; індывідуальнымі (праводзяцца ў выпадку ўзнікнення ў пэўнай бібліятэцы праблемных сітуацый) і групавымі. Групавыя, як правіла, праводзяцца па датэрмінова вызначанаму плану, па тэмах, якія цікавяць усіх бібліёграфаў раёна ці асобных іх груп, напрыклад, па выкарыстанні бібліяграфічных баз даных, генерыраванні ўласных БД, метадычных пытаннях карпаратыўнай каталагізацыі выданняў і інш. Групавыя кансультацыі могуць уваходзіць у праграму мерапрыемстваў па павышэнні бібліяграфічнай кваліфікацыі бібліятэчных спецыялістаў, могуць праводзіцца разам з нарадамі, семінарамі, пад час наведвання базавых бібліятэк па знаёмству з новым вопытам работы. У працэсе метадычных кансультацый павінны не толькі давацца канкрэтныя парады, але і адсылаць да адпаведнай літаратуры, стымулюя тым самым прафесійную бібліяграфічную самаадукацыю бібліёграфаў, бібліятэкараў.
  • Формай кансультацыйна-метадычнага забеспячэння з'яўляецца падрыхтоўка нарматыўна-рэгламентуючай дакументацыі, тэхналагічнай дакументацыі і метадычных рэкамендацый. У сістэму метадычных выданняў для бібліятэк уваходзяць разнастайныя па характары і мэтаваму прызначэнню матэрыялы: метадычныя ўказанні, рэкамендацыі, методыка-бібліяграфічныя дапаможнікі, агляды, метадычныя пісьмы, практычныя дапаможнікі, інфармацыйныя бюлетэні і інш. Выдаюцца яны ў выглядзе лістовак, буклетаў, брашур, кніг, на кампакт-дысках, друкуюцца на старонках перыядычных выданняў бібліятэк. У іх можа раскрывацца змест працэсаў, парадак выканання тэхналагічных працэсаў бібліяграфічнай дзейнасці, прапаноўвацца больш эфектыўныя формы і метады бібліяграфічнай работы. Яны актыўна выкарыстоўваюцца ў паўсядзённай бібліяграфічнай практыцы і сістэме павышэння кваліфікацыі.
  • Сярод кірункаў метадычнай работы ўсё больш важкае значэнне набывае метадычная падтрымка інавацыйнай дзейнасці бібліятэк, у тым ліку і ў галіне бібліяграфічнай работы. Як разумеюць інавацыі ў бібліяграфічнай дзейнасці?
  • У навуковай літаратуры адрозніваюць паняцці навіна («новшество»), або новы сродак (яны лічацца сінонімамі), і «инновация», «новаўвядзенне». Навіна - гэта сродак (новы метад, методыка, тэхналогія, формы і г.д.), а інавацыя - гэта працэс засваення гэтых сродкаў. Новаўвядзенне лічыцца паспяховым, калі засваенне пакладзенага ў яго аснову новага сродка дазволіла вырашыць задачы развіцця бібліятэкі.
  • Пад інавацыйным працэсам разумеецца комплексная дзейнасць па стварэнні (распрацоўцы), засваенні, выкарыстанні і распаўсюджванні навін.
  • Інавацыйны працэс у бібліяграфічнай рабоце звязаны з новаўвядзеннямі ў метадах, формах, прыёмах, сродках, тэхналогіі, змесце або ў яе мэтах, умовах; звязаны з мадэрнізацыяй існуючых формаў і метадаў работы; гэта таксама новаўвядзенні, якія запазычаны з іншых сфер дзейнасці. У сучасных умовах кожная бібліятэка імкнецца ўдасканальваць сваю работу, вызначаць “свой твар”, сваю адметнасць шляхам інавацыйнага развіцця. Задача метадычных цэнтраў: высветліць гэтае новае, пераўтварыць новае ў новаўвядзенне, г. зн. забяспечыць яго засваенне ў пэўнай бібліятэцы або ў сетцы бібліятэк. Для метадыстаў крыніцамі высвятлення новага з'яўляецца бібліяграфічная практычная дзейнасць бібліятэк і іншых суб'ектаў сістэмы інфармацыйна-дакументных камунікацый і сацыякультурных цэнтраў, у працэсе знаёмства з якой высвятляюцца навацыі, ацэньваецца магчымасць запазычвання вопыта работы ўстаноў іншых сфер, вынікі навуковых распрацовак. З гэтай мэтай выкарыстоўваюцца матэрыялы наведванняў бібліятэк, вывучэнне планаў і справаздач бібліятэк, матэрыялаў спецыяльнага прафесійнага друку, інфармацыя на сайтах бібліятэк, змест семінараў, сходаў, навукова-практычных канферэнцый і інш.
  • Тэхналогія метадычнага забеспечэння інавацыйнай дзейнасці бібліятэк уключае наступныя працэсы: пошук, выяўленне навацый; ацэнка новага ў параўнанні з традыцыйнай практыкай; адбор навацый для ўкаранення іх у практыку сваёй бібліятэкі або бібліятэк сеткі; распаўсюджванне навацый шляхам інфармавання аб іх бібліёграфаў, дапамогі ім ў іх засваенні, навучанні. Супрацоўнікі бібліяграфічных аддзелаў бібліятэк -метадычных цэнтраў праз кансультацыйную, практычную дапамогу, падрыхтоўку разнастайных метадычных распрацовак, правядзенне разнастайных формаў павышэння кваліфікацыі праводзяць актыўную дзейнасць па засваенню новага ў бібліятэках. Гэта ўсё спрыяе ўдасканаленню бібліяграфічнай практычнай дзейнасці бібліятэк, павышэнню яе эфектыўнасці, разнастайнасці, выніковасці.
  • У нашай краіне з мэтай высвятлення навацый у дзейнасці бібліятэк, удасканалення іх работы па канкрэтным кірункам існуе традыцыя праводзіць смотры-конкурсы бібліятэк з асвятленнем іх вынікаў на старонках спецыяльнага друку, напрыклад, за апошнія гады праводзіліся такія конкурсы як “Бібліятэка і фарміраванне экалагічнай культуры карыстальнікаў”, “Бібліятэка як асяродак нацыянальнай культуры”, “Работа бібліятэк па фарміраванні інфармацыйнай культуры карыстальнікаў” і інш.
  • Важным напрамкам метадычнай работы ў галіне бібліяграфіі з'яўляецца павышэнне кваліфікацыі бібліёграфаў і павышэнне бібліяграфічнай кваліфікацыі бібліятэкараў і перападрыхтоўка. Некаторые спецыялісты вызначаюць гэты кірунак як бібліяграфічнае навучанне супрацоўнікаў бібліятэкі, але гэта не вельмі дакладна, таму што бібліяграфічнае навучанне ажыццяўляецца і ў працэсе арганізаванага навучання ў спецыяльных навучальных установах (тэхнікумах, ВНУ, установах дапаўняльнай прафесійнай адукацыі).
  • Павышэнне кваліфікацыі мае мэтай пашырэнне і паглыбленне прафесійных ведаў, уменняў, навыкаў бібліёграфа ў адпаведнасці з займаемай ім пасадай і функцыянальнымі абавязкамі. Перападрыхтоўка накіравана на засваенне новых прафесійных ведаў пры пераходзе на іншую пасаду, на іншы участак бібліятэчна-бібліяграфічнай дзейнасці, з засваеннем новых кірункаў дзейнасці.
  • Павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў бібліятэк ажыццяўляецца як ў спецыяльных навучальных установах (факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі работнікаў культуры БДУ культуры і мастацтваў, Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры, інстытуты павышэння кваліфікацыі работнікаў адукацыі і інш.), так і з боку бібліятэк - метадычных цэнтраў шляхам выкарыстання разнастайных форм і садзейнічання прафесійнай самаадукацыі бібліятэкараў-бібліёграфаў. Менавіта гэтыя тры кірункі (арганізаванае павышэнне кваліфікацыі; павышэнне кваліфікацыі праз удзел у арганізуемых мерапрыемствах метадычных цэнтраў; самаадукацыя) складаюць у сукупнасці сістэму павышэння кваліфікацыі бібліятэкараў-бібліёграфаў, да якой прад'яўляецца рад патрабаванняў і якая павінна забяспечыць магчымасць кожнаму бібліятэкару павысіць сваю кваліфікацыю не меней чым адзін раз у 5 гадоў з атрыманнем адпаведнага сертыфіката (на гэта накіравана работа пералічаных вышэй спецыяльных навучальных устаноў, якія маюць ліцэнзію на адукацыйную дзейнасць) і магчымасць пастаяннага, сістэматычнага ўдасканалення прафесійных кампетэнцый, што рэалізуецца праз дзейнасць бібліятэк - метадычных цэнтраў, дзейнасць кожнай бібліятэкі па павышэнні кваліфікацыі сваіх супрацоўнікаў і самаадукацыю бібліятэкараў-бібліёграфаў. Вынікі павышэння кваліфікацыі абавязкова ўлічваюцца пры атэстацыі бібліятэчных спецыялістаў.
  • Сістэма павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі бібліёграфаў мае наступныя задачы: забяспечыць пачатковую бібліяграфічную падрыхтоўку бібліятэкараў, якія не маюць спецыяльнай адукацыі і вопыта бібліятэчна-бібліяграфічнай работы; садзейнічаць перападрыхтоўцы бібліятэкараў-бібліёграфаў, так як пачынаючым работнікам трэба лічыць не толькі чалавека, які ўпершыню прыступіў да работы ў бібліятэцы, але і таго, хто мае вопыт работы ў бібліятэцы і спецыяльную адукацыю, але перайшоў на работу на новую пасаду, у іншы аддзел, змяніў функцыянальную спецыялізацыю.
  • Значнае месца ў сістэме павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі бібліятэкараў-бібліёграфаў займае метадычная работа бібліятэк. Перавагі яе заключаюцца ў тым, што яе арганізатарамі выступаюць кваліфікаваныя супрацоўнікі-бібліёграфы, якія добра ведаюць практыку бібліяграфічнай работы; яна ажыццяўляецца пастаянна з выкарыстаннем розных узаемадапаўняльных формаў; праз яе вырашаюцца задачы пастаяннага сваечасовага, аператыўнага ўдасканалення прафесійных кампетэнцый; яе правядзенне не патрабуе значных фінансавых затрат.
  • У сувязі з тым, што бібліяграфічныя працэсы выконваюць не толькі бібліёграфы, у задачы метадычнай работы бібліяграфічных аддзелаў бібліятэк-метадычных цэнтраў уваходзіць як павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка бібліёграфаў, так і павышэнне бібліяграфічнай кваліфікацыі бібліятэкараў розных аддзелаў. Змест работы па развіцці прафесійных бібліяграфічных кампетэнцый работнікаў розных аддзелаў бібліятэкі будзе розным і залежыць ад зместа тых бібліяграфічных працэсаў, якія выконваюцца ў небібліяграфічных падраздзяленнях бібліятэкі. Так, напрыклад, для работнікаў аддзелаў абслугоўвання вельмі значнымі з'яўляюцца агульнае ўяўленне аб ДБА бібліятэкі і дасканалае веданне ДБА свайго аддзела; веданне паслуг і прадуктаў, якія рыхтуюць і прадстаўляюць карыстальнікам бібліяграфічныя аддзелы; валоданне тэхналогіяй і методыкай выканання розных тыпаў запытаў па свайму ДБА і фонду; уменні правільна вызначыць тып запыта і правільна весці ўлік даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання ва уніфіцыраваных агульных для ўсёй бібліятэкі формах; валоданне тэхналогіяй бібліяграфічнага інфармавання, арганізацыяй тых форм, якія часцей выкарыстоўваюцца ў аддзелах абслугоўвання (выставы, Дні інфармацыі і інш.); веданне асноўных даведачных, бібліяграфічных, інфармацыйных выданняў, якія паступілі ў бібліятэку і магчымасцей іх выкарыстання ў розных кірунках дзейнасці; уменні аказваць кансультацыйную дапамогу чытачам; валоданне методыкай бібліяграфічнага навучання розных катэгорый карыстальнікаў. Работнікі галіновых, краязнаўчых аддзелаў выконваюць па-сутнасці ўсе кірункі бібліяграфічнай работы па сваёй галіне ведаў, таму для іх важным будзе шырокае кола пытанняў, якія закранаюць усе кірункі бібліяграфічнай работы. Для супрацоўнікаў аддзелаў апрацоўкі літаратуры і арганізацыі каталогаў патрабуюцца добрыя веды і уменні ў галіне бібліяграфічнага апісання, састаўлення бібліяграфічнага запісу, класіфікацыі і сістэматызацыі дакументаў, вядзення розных відаў каталогаў, выкарыстання розных крыніц перспектыўнай бібліяграфічнай інфармацыі і г.д.
  • Чым вышэй узровень бібліяграфічнай падрыхтаванасці супрацоўнікаў, тым больш паспяхова бібліятэка будзе выконваць ускладзеныя на іх задачы, больш эфектыўна выкарыстоўваць бібліяграфічныя, інфармацыйныя рэсурсы для задавальнення інфармацыйных патрэбнасцей абанентаў.
  • Інавацыі ў бібліяграфічнай дзейнасці, звязаныя з выкарыстаннем новых інфармацыйных тэхналогій, лакальных і аддаленых электронных даведачных і бібліяграфічных рэсурсаў, выкарыстаннем электроннага сервіса ў бібліяграфічным абслугоўванні, фарміраванні бібліяграфічнай культуры карыстальнікаў, маркетынгавым падыходам да абслугоўвання карыстальнікаў патрабуюць перападрыхтоўкі ўсіх катэгорый супрацоўнікаў бібліятэкі.
  • Бібліятэкі-метадычныя цэнтры выкарыстоўваюць разнастайныя формы павышэння бібліяграфічнай кваліфікацыі супрацоўнікаў: практыкумы, стажыроўкі, семінары, школы розных катэгорый бібліятэчных супрацоўнікаў, навукова-практычныя каферэнцыі, майстар-класы, трэнінгі, тэлеканферэнцыі, форумы і інш. Прычым, яны з'яўляюцца дастаткова дынамічнымі: асобныя формы з цягам часу знікаюць, з'яўляюцца новыя, і ў далейшым іх набор будзе пашырацца і трансфарміравацца.
  • Сярод распаўсюджаных форм павышэння кваліфікацыі бібліёграфаў выдзяляецца вытворчае навучанне, якое арганізуюць кіраўнікі бібліяграфічнай службы. Вывучэнне бібліяграфічнай работы лепш за ўсё праводзіць у форме засваення новых прыёмаў працы або шляхам абмену вопытам, абмеркаваннем складаных праблем практыкі. У якасці прыкладаў: прадметам абмеркавання могуць быць якасць даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання, стан ДБА, выкарыстанне розных бібліяграфічных баз даных, знаёмства з інтэрфэйсам новых інфармацыйных рэсурсаў і інш.; трэнінгі па авалоданні новым праграмным забеспячэннем, лакальнымі і аддаленымі бібліяграфічнымі, даведачнымі крыніцамі.
  • Адной з форм навучання з'яўляюцца практыкумы, якія выкарыстоўваюцца для супрацоўнікаў, якія не маюць спецыяльнай адукацыі, прыйшлі з іншых бібліятэк, працуюць у небібліяграфічных аддзелах. У ходзе практыкумаў супрацоўнікаў знаёмяць з асаблівасцямі бібліяграфічнай службы, асноўнымі напрамкамі бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэкі, саставам ДБА, вучаць выкарыстоўваць розныя часткі ДБА, выконваць простыя бібліяграфічныя і фактаграфічныя запыты чытачоў з выкарыстаннем розных частак ДБА, ажыццяўляць улік бібліяграфічнай работы і г.д. Галоўная мэта гэтай формы: набыццё практыкантамі ўменняў і навыкаў ажыццяўлення розных кірункаў бібліяграфічнай дзейнасці, авалоданне метадычнымі прыёмамі рацыянальнай працы. У праграму практыкума ўключаюцца дзелавыя гульні з дамашнімі заданнямі. Яны выкарыстоўваюцца як асобы від практычных заняткаў па пэўнай тэме, якія дазваляюць замацаваць выкладзенае на занятках. Навучанне адбываецца не толькі ў працэсе правядзення гульні, але і на этапе яе падрыхтоўкі. Гульнёвыя сітуацыі нярэка становяцца асновай прафесійных конкурсаў, якія служаць мэтам павышэнння прафесійнага майстэрства.
  • Пасля адмовы ў апошняе дзесяцігоддзе мінулага века ад такой шырока распаўсюджанай у былыя часы формы як настаўніцтва, сёння некаторыя бібліятэкі зноў звярнуліся да яе. Настаўніцтва - гэта сваеасаблівае куратарства найбольш кваліфікаваных над маладымі супрацоўнікамі для больш хуткага засваення імі неабходных ведаў і навыкаў.
  • Распаўсюджанай формай павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў з боку метадычных цэнтраў з'яўляюцца стажыроўкі бібліятэкараў іншых аддзелаў, бібліёграфаў нізавых бібліятэк у бібліяграфічных аддзелах бібліятэкі-метадычнага цэнтра або ў бібліятэцы, якая валодае інавацыйным вопытам бібліяграфічнай работы.
  • Стажыроўка праводзіцца з мэтай паглыблення і ўдасканалення падрыхтоўкі бібліятэкараў, засваення новых участкаў работы, новых функцыянальных абавязкаў, новых бібліятэчных тэхналогій. Яны арганізуюцца для бібліёграфаў або бібліятэкараў, якія маюць спецыяльную адукацыю і прыступаюць да выканання новых для сябе абавязкаў, пачынаюць працаваць на пасадзе бібліёграфа.
  • Распрацоўваецца загадзя план стажыроўкі з улікам пажаданняў стажора, яго далжнасных абавязкаў і ўзроўня падрыхтоўкі, прызначаецца адказны за яе правядзенне ад бібліяграфічнага аддзела.
  • Сярод калектыўных формаў павышэнння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі бібліёграфаў шырокае распаўсюджанне атрымалі нарады, семінары, “круглыя сталы”, якія маюць паміж сабой шмат агульнага. Нарады прысвячаюцца абмеркаванню якога-небудзь вытворчага пытання, а “круглы стол” - дыскусіі па якой-небудзь актуальнай бібліяграфічнай праблеме.
  • Праграма семінара больш разнастайная па тэматыцы і формам навучання. Адрозніваюць наступныя формы семінараў: тэрытарыяльныя (рэспубліканскія, абласныя, раённыя, гарадскія), якія ахопліваюць розныя групы супрацоўнікаў бібліятэк і семінары для асобных катэгорый бібліятэчных кадраў. Семінары могуць быць эпізадычнымі або, часцей за ўсё, перыядычнымі (раз у месяц, раз у квартал).
  • Работа семінараў плануецца на год з такім разлікам, каб усе праводзімыя заняткі лагічна працягвалі адно другое і на працягу года забяспечвалі вывучэнне пэўнага кола ўзаемазвязаных пытанняў.
  • Практыка работы бібліятэк-метадычных цэнтраў паказала, што найбольш дзейснымі з'яўляюцца семінары, арганізаваныя дыферэнцыравана для пэўных груп бібліятэкараў, аб'яднаных не толькі агульнасцю функцыянальнай спецыялізацыі (бібліятэкары аддзелаў абслугоўвання, бібліёграфы, каталагізатары і інш.), але і прыкладна аднолькавым узроўнем адукацыі і вопыта. Гэта дазваляе будаваць павышэнне кваліфікацыі з улікам таго ўзроўня тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў, якімі валодаюць удзельнікі семінара.
  • У праграму семінара ўключаюцца лекцыі і даклады як па агульнаадукацыйным, так і па спецыяльным тэмам; выступленні бібліёграфаў з абменам вопытам работы; агляды новай літаратуры, метадычных і бібліяграфічных дапаможнікаў; прэзентацыі баз даных; абмеркаванні новых матэрыялаў па бібліяграфічнай праблематыцы; практычныя заняткі; экскурсіі ў бібліятэкі; паказальныя мерапрыемствы і іншыя формы.
  • Семінары часцей за ўсё праводзяцца на базе лепшых бібліятэк. Гэта дае магчымасць пазнаёміцца з іх інавацыйным вопытам, арганізацыяй работы. Калі такія семінары арганізуюцца ў розных бібліятэках, то ў бібліятэкараў-бібліёграфаў накапліваецца большая колькасць назіранняў за практыкай работы лепшых бібліятэк. Метадычныя службы ў даным выпадку аказваюць разнастайную дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні такіх семінараў: яны не толькі распрацоўваюць праграму семінара, але і працуюць з тымі, хто будзе прадстаўляць свой вопыт, выступаць з паведамленнямі.
  • Адной з форм павышэнння кваліфікацыі з'яўляюцца школы маладога бібліятэкара-бібліёграфа. Яны арганізуюцца, як правіла, для бібліятэкараў, якія не маюць спецыяльнай адукацыі і ставяць сваёй мэтай дапамагчы бібліятэкарам авалодаць асноўнымі прафесійнымі ведамі і навыкамі. Праграма Школы разлічана на 1-3 гады. Заняткі праводзяцца на базе бібліятэкі-метадычнага цэнтра. Праграма ўключае тэарэтычнае вывучэнне тэмы, практычныя заняткі, выкананне дамашніх заданняў. Выніковыя заняткі праводзяцца ў форме заліку, абароны рэферата і г.д.
  • Праводзяцца таксама школы і для іншых катэгорый супрацоўнікаў бібліятэк: для кіраўнікоў, галоўнай задачай гэтых школ з'яўляецца навучанне кіруючых кадраў бібліятэк менеджменту, маркетынгу, стратэгічнаму планаванню, ініцыятыўнай гаспадарчай дзейнасці і г.д. Вось ужо больш пяці год запар ФБ БДУ праводзіць так званыя “Зімовыя школы” для супрацоўнікаў усіх тыпаў бібліятэк, якія ажыццяўляюць работу па фарміраванні інфармацыйнай культуры карыстальнікаў.
  • У апошнія гады ў практыцы павышэння бібліяграфічнай кваліфікацыі і перападрыхтоўкі бібліятэкараў-бібліёграфаў усё актыўней выкарыстоўваюцца метады сітуацыйнага праблемнага навучання: дзелавыя і інавацыйныя гульні; трэнінгі; аналіз канкрэтных сітуацый бібліяграфічнай практыкі; майстар-класы, накіраваныя на мадэліраванне канкрэтных вытворчых сітуацый, дэманстрацыю перадавога вопыта, што ў значнай меры садзейнічае развіццю творчай ініцыятывы бібліятэкараў-бібліёграфаў, іх актыўнаму ўдзелу ў абмеркаванні пытанняў, уключаных у план заняткаў.
  • Больш высокай формай павышэння кваліфікацыі з'яўляюцца навукова-практычныя канферэнцыі, мэта якіх: глыбокае вывучэнне бібліятэчна-бібліяграфічнага вопыта, яго тэарэтычнае асэнсаванне і выпрацоўка практычных рэкамендацый. Яны адрозніваюцца ад нарад і семінараў, па-першае, больш дасканалай і глыбокай распрацоўкай тэматыкі выступленняў, па-другое, працяглым падрыхтоўчым перыядам, па-трэцяе, больш высокім навукова-тэарэтычным узроўнем выступленняў. Даклады на канферэнцыях павінны з'яўляцца вынікам сур'ёзнага вывучэння і абагульнення перадавой, інавацыйнай практыкі. Удзел у канферэнцыях спрыяе выпрацоўцы ў бібліятэкараў-бібліёграфаў навыкаў метадычнай і даследчай дзейнасці, уменню аналізаваць і абагульняць, лагічна выкладаць свае думкі. У выніку навукова-практычных канферэнцый распрацоўваюцца і прымаюць рэкамендацыі, якія ўключаюць ў сябе ўсё лепшае, перадавое, а таксама тое, што рэкамендуецца для выкарыстання ў практыцы работы бібліятэк у якасці інавацыйнага вопыта, што патрабуе далейшага вывучэння, сумеснай работы бібліятэк, звароту ў розныя вышэйшыя інстанцыі - суб'екты кіравання бібліятэчнай справай, ініцыятыўныя прапановы.
  • Сваеасаблівай формай з'яўляюцца завочныя канферэнцыі, калі падрыхтаваныя бібліятэкарамі-бібліёграфамі паведамленні друкуюцца ў спецыяльным перыядычным друку або на старонках мясцовых перыядычных выданняў. Станоўчыя бакі гэтай формы павышэнння кваліфікацыі заключаюцца ў магчымасці ўцягнуць у абмен вопытам і абмеркаванне той ці іншай тэмы шырокія колы бібліятэкараў-бібліёграфаў, усебакова абмеркаваць практыку бібліяграфічнай работы, высветліць недахопы і вызначыць шляхі ўдасканалення бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэк.
  • З развіццём інфармацыйных тэхналогій і кампьютарных сетак сувязі з'явіліся магчымасці іх выкарыстання і ў разглядаемым намі кірунку шляхам правядзення тэлеканферэнцый, арганізацыі форумаў для абмена прафесійнымі пытаннямі, спісаў рассылкі.
  • Тэлеканферэнцыі - адзін з сэрвісаў Інтэрнета, які забяспечвае арганізаваны тэматычны абмен інфармацыяй паміж карыстальнікамі, па-сутнасці, удзел у групавых дыскусіях. Для работы з тэлеканферэнцыямі існуе спецыяльная праграма для чытання News Reader. Тэрмінам UseNet названа сістэма, якая дазваляе абанентам канферэнцыі ўдзельнічаць у дыскусіі, яе можна прадставіць як спецыяльна арганізаваную сістэму электроннай пошты, якая адрозніваецца тым, што паштовыя абвяшчэнні дасылаюцца не асобным карыстальнікам, а ў спецыяльна арганізаваныя дыскусійныя групы - тэлеканферэнцыі. Адпраўленыя ў тэлеканферэнцыі паведамленні становяцца даступнымі для кожнага, хто да іх звяртаецца.
  • Калі тэлеканферэнцыя створана на сервере яе арганізатара, на яе можна адправіць паведамленне, артыкул, публікацыю ў тэлеканферэнцыі, і адпаведна зрабіць гэтую інфармацыю даступнай карыстальнікам Інтэрнета. Тэлеканферэнцыі могуць быць свабоднымі, калі спецыяльна ніхто не займаецца кіраваннем ходам дыскусіі, кантролем яе зместа, і мадэрыруемыя, якія працуюць пад кіраўніцтвам і рэдагаваннем адказнай асобы (асоб) - мадэратара (мадэратараў). У залежнасці ад рэжыма, у якой працякаюць тэлеканферэнцыі, адрозніваюць канферэнцыі, якія адбываюцца ў інтэрактыўным рэжыме (on-line), і канферэнцыі, якія адбываюцца ў рэжыме абмена тэкстамі або файламі, якія змяшчаюць іншыя тыпы інфармацыі, пераведзенай у лічбавую форму на аснове электроннай пошты (off-line). Апошнія найбольш даступны, так як дазваляюць абыходзіцца мінімумам матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў.
  • Многія тэлеканферэнцыі распаўсюджваюцца ў рэжыме “ліста рассылкі”. Такія тэлеканферэнцыі з'яўляюцца закрытымі, г.зн. удзельнічаць у іх могуць толькі тыя абаненты электроннай пошты, адрасы якіх унесены ў спецыяльную праграму, аўтаматычна рассылаючую карэспандэнцыю, якая зыходзіць ад мадэратара. Як правіла, і адрас прыёма карэспандэнцыі вядомы толькі яе ўдзельнікам.
  • Бібліятэкі ствараюць, як правіла, мадэрыруемыя спецыяльныя дыскусійныя групы рознага тэматычнага кірунку, напрыклад, па пытаннях аўтаматызацыі бібліятэк, па пытаннях работы бібліятэк ВНУ, бібліяграфічных інфармацыйных рэсурсаў і інш.
  • Сёння яшчэ нязначная колькасць тэлеканферэнцый, прысвечаных бібліятэказнаўчым і бібліяграфазнаўчым праблемам у Расіі (напрыклад, тэлеканферэнцыі Дзяржаўнай публічнай гістарычнай бібліятэкі, Чалябінскага тэхнічнага універсітэта і інш.), у Беларусі дзейнічае спіс расылкі праз сайт Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі, у той час калі ў замежных краінах колькасць такіх канферэнцый даволі ўнушальная. Стварэнне і пашырэнне віртуальных камунікацый работнікаў бібліятэк Беларусі - адзін з рэальных шляхоў ўдасканалення бібліятэчнай галіны і бібліяграфічнай практыкі.
  • Асобую ролю тэлеканферэнцыі могуць адыграць у дыстанцыйным варыянце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўцы кадраў на базе ВНУ і буйных бібліятэк.
  • Перавагамі данага падыходу з'яўляюцца: невысокі кошт навучання, змяньшэнне ад'ездаў спецыялістаў з рабочых месцаў на курсы, семінары, сесіі ў іншыя гарады; магчымасць індывідуальнага кансультавання з далучэннем вядучых спецыялістаў; магчымасць індывідуалізацыі навучання ў сістэме павышэння кваліфікацыі; надзейнасць і аператыўнасць перадачы выкананых заданняў, магчымасць павялічэння іх колькасці; магчымасць у межах адной дыстанцыйнай акцыі па павышэнні кваліфікацыі ці перападрыхтоўцы “віртуальна” наведаць многія ВНУ і бібліятэкі, узбагаціць і пашырыць кола зносін.
  • Пералічаныя формы не замяняюць асноўнай формы павышэнння кваліфікацыі - прафесійнай самаадукацыі бібліёграфаў. Самаадукацыя прадугледжвае, у першую чаргу, сістэматычнае чытанне літаратуры па спецыяльнасці. Пры гэтым бібліёграфу важна сачыць не толькі за публікацыямі па спецыяльнасці, але і за выданнямі па многім сумежным галінам (культуралогія, псіхалогія, сацыялогія, інфарматыка).
  • Кіраўнікі бібліятэк, бібліяграфічных падраздзяленняў і метадысты павінны садзейнічаць прафесійнай самаадукацыі, інфармаваць бібліёграфаў аб паступленні новай літаратуры па пытаннях бібліяграфічнай работы, забяспечваць спісамі літаратуры, дайджэстамі, аглядамі літаратуры па розным кірункам бібліяграфічнай работы і актуальным бібліяграфічным праблемам; кансульціраваць бібліёграфаў і бібліятэкараў па пытаннням прафесійнага самаадукацыйнага чытання; выдзяляць ім рабочы час для азнаямлення з прафесійнай літаратурай. На самаадукацыю пажадана планаваць не меней 5% рабочага часу.
  • СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
  • 1. Коготков, Д.Я. Библиографическая деятельность библиотеки: организация, управление, технология: учебник / Д.Я.Коготков. - СПб.: Профессия, 2003. - 304 с.
  • 2. Зыгмантовіч С.В. Кіраванне бібліяграфічнай дзейнасцю бібліятэкі: вучэб. дапам. /С.В.Зыгмантовіч, 2007. - 109 с.
  • 3. Управление библиотекой: учебно-практ. пособие. / А.С.Аверьянов и др. - СПб.: Профессия, 2002. - 302 с.
  • 4. Зыгмантовіч, С.В. Арганізацыя і тэхналогія бібліяграфічнай дзейнасці: вучэбны дапаможнік / С.В.Зыгмантовіч. - Мн: БДУ культуры і мастацтваў, 2006. - 325 с.
  • \Размещено на Allbest.ru

Подобные документы

  • Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы: агульныя палажэнні. Віды планаў бібліяграфічнай работы, задача стратэгічнага планавання в інфармацыйна-бібліяграфічным аддзеле. Практычна працэс падрыхтоўкі гадавога плана і тэрміны выканання заданняў.

    реферат [25,3 K], добавлен 18.08.2011

  • К. Крапіву можна з поўным правам лічыць тэарэтыкам літаратуры. У рэчышчы сваёй літаратурна-крытычнай дзейнасці (а Крапівой аналізаваліся і ацэньваліся многія творы сучаснай беларускай літаратуры) пісьменнік закранаў важныя тэарэтыка-літаратурныя пытанні.

    реферат [37,3 K], добавлен 25.02.2011

  • Літаратурны твор – прадукт своеасаблівай, немеханічнай дзейнасці чалавека, створаны з дапамогай творчых высілкаў. Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора. Тэма, праблема, ідэя.

    реферат [28,2 K], добавлен 06.03.2011

  • Творчы характар мастацтва як з'явы эстэтычнага. Асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва. Пазнавальны аспект мастацтва, аўтарскі пачатак у ім. Мастацтва ў суаднесенасці з іншымі формамі грамадскай свядомасці, творчай дзейнасці людзей.

    реферат [74,2 K], добавлен 25.02.2011

  • Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя. Здабыткі сучаснай прозы. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці Г. Бураўкіна. Грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова.

    контрольная работа [20,4 K], добавлен 16.03.2010

  • Іван Андрэевіч Пятровіч як тыповы прадстаўнік творчай беларускай інтэлігенцыі, што пацярпела ад сталінскіх рэпрэсій. Факты біяграфіі і характарыстыка дзейнасці пісьменніка, шлях да творчасці. Творчая спадчына Янка Нёманскага. Літаратурны аналіз твораў.

    реферат [16,4 K], добавлен 28.08.2011

  • Перыяды творчай дзейнасці Рыгора Мурашкі у 20—30-я гады і ў Айчынную вайну. "Папоўскі шлюб" - літаратурны дэбют пісьменніка ў газеце "Савецкая Беларусь" і творы, прасякнутыя пафасам абароны, дакладныя звесткі пра рабаўніцтва і вываз культурных багаццяў.

    реферат [28,8 K], добавлен 24.02.2011

  • Апісанне дзіцячых і юнацкіх гадоў жыцця Пятруся Броўки - беларускага пісьменніка, паэта, перакладчыка. Дзейнасці Пятруся ў часы Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны час. Творчыя дасягненні пісьменніка; ўзнагароджанне ордэнамі Леніна і многімі іншымі.

    презентация [567,5 K], добавлен 21.11.2013

  • Кароткія звесткі пра жыццёвы шлях і творчай дзейнасці Адама Міцкевіча - вядомага польскага паэта, яго роля і значэнне ў развіцці польскай і сусветнай літаратуры. Аацэнка ўплыву беларускіх, польскіх і літоўскіх народных песень на творчасць вялікага паэта.

    реферат [13,0 K], добавлен 25.03.2013

  • Публіцыстычныя і філасофскія погляды С. Буднага, вартасці манеры пісьма і асаблівасці палемічных твораў. Час, у які працаваў публіцыст і філосаф, асаблівасці аўтара. Трактоўка паняцця свабоды як іманентнай здольнасці чалавека развіваць творчыя патэнцыі.

    курсовая работа [86,2 K], добавлен 04.03.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.