Проза Якуба Коласа 20–30 гадоў: набыткі і страты

Творчыя дасягненні Якуба Коласа ў 20–30 гады XX стагоддзя. Апавяданне "Крывавы вір": паказ чалавека ў эпоху рэвалюцыі. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-тэматычныя адметнасці твораў Якуба Коласа 20–30 гадоў. Трылогія "На ростанях": пошукі шляхоў у будучыню.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 18.05.2010
Размер файла 81,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Але настаўнікі не былі паслядоўнымі аднадумцамі. Яны, напрыклад, разышліся ў поглядах на філасофскае пытанне: "Чаго чалавек на свеце жыве" - каб прыносіць карысць грамадству ці дзеля задавальнення асабістых патрэбаў? Майстэрства Коласа-псіхааналітыка выявілася ў тым, што ён не пайшоў па лініі дэкларацыйнай падтрымкі прыярытэтнасці "ідэі агульнага дабра", а паказаў выключную складанасць і супярэчлівасць характару чалавека: у далейшым не Турсевіч, а менавіта Лабановіч свядома стаў на шлях актыўнай барацьбы за інтарэсы народа. Гэта значыць, першы гучна дэклараваў неабходнасць змагання, а другі на практыцы ажыццявіў важныя маральна-этычныя прынцыпы.

Сустрэча Лабановіча з Турсевічам стала значнай падзеяй у яго духоўным развіцці, а гутаркі-спрэчкі адыгралі ролю каталізатара працэсу духоўнага развіцця. Настаўнік апынуўся перад неабходнасцю перагледзець некаторыя ранейшыя мэтавыя ўстаноўкі і выпрацаваць новую "жывую ідэю". Э ўсведамленне такой неабходнасці не засталося толькі намерамі. А гэта і было праявай яго духоўнага развіцця. Інакшымі сталі погляды на "цесную школу", на "палескую глуш". Адразу па прыездзе ў Цельшына ўчарашні семінарыст паэтызаваў "гэты глухі куток Палесся", спрачаўся з тымі, хто не хацеў бачыць хараства "гэтага некранутага краю старажытнасці". Цяпер думка Лабановіча ідзе ў глыбіню, а ягоныя высновы грунтуюцца на аналізе той ці іншай з'явы, на высвятленні прычын, якія яе выклікалі. А прычыны гэтыя звычайна не ляжаць на паверхні, яны схаваныя. Вось і "трагедыю чалавечай душы" першай жонкі падлоўчага Лабановіч ускосна звязвае з "палескай глушшу", з тамтэйшай атмасферай, замкнёнасцю жыццёвага ўкладу, бояззю вынесці сямейныя праблемы на людзі. І ўласным становішчам настаўнік аказаўся незадаволены, а сваю працу характарызуе як "мала вартоўную", адчуваючы пагрозу "павольнага ўмірання душы і зацягвання цябе балотам".

Яшчэ адной прычынай песімістычнага настрою Лабановіча было пасіўнае стаўленне цельшынскага вясковага люду да гутарак, з якімі ён выступаў у надзеі абудзіць іх свядомасць, актывізаваць на нейкія канкрэтныя справы, учынкі. Але ягоны заклік - "чалавек павінен імкнуцца, каб жыццё было добрае і карыснае", - не знаходзіў жаданага водгуку. Нават спробу звесці рахункі з жыццём у хвіліны нервовай узрушанасці настаўнік гатовы быў ажыццявіць. Але прага жыцця перамагла чорнае насланнё, ён "адкінуў ад сябе рэвальвер", адагнаў "нядобрыя мыслі", якія маглі штурхнуць яго ў "страшны круг", адкуль няма выйсця.

Слушную думку выказвае І. Навуменка калі піша што для разумення аўтарскай ідэйна-мастацкай канцэпцыі - гуманістычнай канцэпцыі абароны чалавека, абароны хрысціянскіх духоўных каштоўнасцяў, маральна-этычных асноў народнага жыцця - істотнае тое, што нябачную дапамогу настаўніку аказала бабка Мар'я. Добрым сэрцам яна адчула небяспечныя намеры паніча і звярнулася да традыцыйна народных сродкаў - да магічнага слова.

Даследчык Пшыркоў пераконвае, што вобраз школьнай старожкі нясе ў аповесці значную сэнсавую нагрузку: бабка Мар'я з'яўляецца носьбітам рысаў народнага характару, перш за ўсё чалавечнасці, дабрыні, спачувальнага стаўлення да таго, хто зведаў жыццёвыя нягоды. Нездарма ж да мудрай бабулі так цягнецца Ядвіся. Шмат чаму навучыўся ад яе і дапытлівы Лабановіч. Шматзначны штрых: аповесць пачынаецца сцэнай размовы галоўнага героя з бабкай Мар'яй і канчаецца яе тужлівымі словамі, адрасаванымі Ядвісі, якая пакінула бацькоўскі дом, і Лабановічу напярэдадні яго ад'езду з Цельшына: "Разлятаюцца мае галубкі... не вернецеся вы, панічыку, сюды! - Э яна ў вялікім засмучэнні падперла рукою шчаку. Вечарам, праводзячы настаўніка, бабка заплакала"[11]. Такім кампазіцыйным прыёмам Якуб Колас яшчэ раз падкрэсліў значную ролю гэтага вобраза ў сцвярджэнні ідэі народнасці як вызначальнай у агульнай канцэпцыі твора.

Галоўная мэта, пастаўленая пісьменнікам у другой кнізе палескіх аповесцей, - вывесці свайго героя на болей шырокі прасцяг грамадскай дзейнасці, псіхалагічна абгрунтаваць заканамернасць яго пераходу да рэвалюцыйнай барацьбы, паказаць, што гэта быў новы этап яго духоўнай біяграфіі, этап, выпакутаваны праз напружаныя роздумы над прызначэннем чалавека, над жыццём народа і гістарычнымі падзеямі, якія ў той час адбываліся ў Расіі. Усведамленне неабходнасці непасрэднага ўдзелу ў змаганні з царскім самаўладдзем далося Лабановічу няпроста. Настаўнік бачыў цяжкае эканамічнае становішча працоўнага сялянства, сацыяльную несправядлівасць, разумеў неабходнасць змен, але якімі сродкамі іх можна дасягнуць - на гэтае пытанне гатовага адказу не меў. Дапамагаючы герою ў пошуках такога адказу, аўтар аповесці ставіць яго ў складаныя жыццёвыя сітуацыі, сутыкае з рознымі людзьмі, выпрабоўвае на маральную, грамадзянскую трываласць. Вось і пры ад'ездзе з Цельшына Лабановіч слухае расповед дзядзькі Рамана пра Яшукову гару. Яе назва звязана з імем жорсткага, бязлітаснага пана, якога аднойчы пасля палявання знайшлі павешаным. Настаўнік дапытваецца: пана "павесілі, ці сам ён павесіўся?" Глыбінны сэнс пытання зразумелы: адплата за здзекі і злачынствы прыйдзе сама сабой ці трэба, каб пакрыўджаныя рашуча расквіталіся з "вырадкамі, гвалтаўнікамі"? Якая ж у гэтым пытанні пазіцыя селяніна? Дзядзька Раман гаворыць: "Людзі цярпелі, бо думалі, што калі цярпець, то лягчэй ад гэтага будзе, дый баяліся пана. Але часамі і дзерава не сцерпіць і скіне галіну, каб прыбіць чалавека. На свеце ёсць мера ўсяму. Э тут так вось было". Як відаць з выкладзенага, аўтар аповесці непрыкметна падводзіць чытача да думкі аб правамернасці суровай адплаты прыгнятальнікам і крыўдзіцелям. Але тут варта звярнуцца і да лірычнага ўступу, які папярэднічае першай частцы аповесці. Заключныя радкі ўступу гучаць так: "Ласка і гнеў, ціша і бура! Я вітаю вас, калі вы прыходзіце ў сваім часе, калі выконваеце вы адвечную волю жыцця"[11]. Тут Якуб Колас сфармуляваў сваё разуменне гістарычнага прагрэсу: людскія ўчынкі, гістарычныя падзеі тады маральна апраўданыя, калі адпавядаюць спрадвечным законам жыцця, калі з'яўляюцца выяўленнем "волі жыцця". Такі погляд быў блізкі і герою аповесці.

А вось наведванне Лабановічам мястэчка Панямонь прымусіла яго паглядзець на жыццё глыбей, больш цвяроза. Якуб Колас падрабязна малюе сустрэчу настаўніка з панямонскай інтэлігенцыяй (раздзелы ІІІ - VІІ). А гэта якраз і звязана са структурнай навізной другой аповесці ў параўнанні з першай, больш "камернай". Там Лабановіч фактычна "кантраляваў" сюжэтнае дзеянне, вёў яго. У другой кнізе аўтар пазбавіў свайго героя такіх пераваг, і кожная дзейная асоба атрымала большую самастойнасць. Адпаведна і агульны малюнак жыцця, у дадзеным выпадку панямонскай інтэлігенцыі, станавіўся больш поўным, набываў шматфарбнасць. Вядома, Якуб Колас далёкі ад паэтызацыі побыту, нораваў, уяўленняў панямонцаў, але разам з тым ён і не засяроджваецца толькі на ценявых баках, на негатыўных з'явах, бо галоўным для яго было даследаванне псіхалогіі чалавека, узнаўленне маральна-побытавай атмасферы, у якой жыў гэты чалавек. Э трэба сказаць, што пісьменнік знаходзіў у жыцці сваіх персанажаў шмат цікавага. Так, госці Шырокага, падвесяліўшы сябе наліўкай хатняга вырабу, паказалі, што яны ўмеюць добра пасмяяцца, ведаюць сілу трапнага, а часам і з'едлівага жарту.

Пшыркоў.С мяркуе, што асноўную сэнсавую нагрузку ў раздзелах, прысвечаных гасцяванню Лабановіча ў панямонцаў, нясуць сцэны гульні ў карты, дзе кожны з персанажаў раскрыўся ва ўсёй паўнаце. Несумненна, тут Якуб Колас у пэўнай ступені выкарыстоўваў мастацкі вопыт Дастаеўскага, хоць маштаб дзейных асобаў у творах абодвух пісьменнікаў непараўнальны. Але псіхалагічны стан карцёжнікаў, ахопленых азартам гульні, хваравітай прагай грашовага выйгрышу, у аповесці Коласа перададзены дакладна: "Піва шаломіць стомленыя галовы, робіцца трохі весялей. У вачах стаяць фігуры карт, у вушах грошы звіняць, а там, дзесь у нутрах-глыбінях, штось ные, баліць, і снуюць неспакойныя думкі. А голас спакусы шэпча - яшчэ ўсё можна паправіць, вярнуць свае грошы...

- Эх, вярнуць бы свае грошы!"[11]

Магчыма, пісьменнік і не чакаў - а ў гэтым і была сутнасць пастаўленага ім доследу, - што яго герой, трапіўшы ў кампанію аматараў картачнай гульні, праявіць такія ж рысы характару, як і валасны старшыня Брыль ці фельчар Найдус, і што ў маральным плане, у сваіх памкненнях, жаданнях ён не ўзнімецца вышэй за гэтых людзей. Э Лабановіч, і яго сябра Садовіч увачавідкі пераканаліся ва ўласнай слабасці, маральнай незагартаванасці перад спакусамі рэальнага, а не кніжнага жыцця.

Прыгоды, якія напаткалі Лабановіча ў Панямоні, паслужылі яму добрым урокам і далі падставу да роздуму над сваёй будучыняй і той роляй, якую павінна выконваць нацыянальная інтэлігенцыя ў грамадскім жыцці. Ужо ў самыя першыя дні знаходжання на хутары, дзе тады на арандаванай скарбовай зямлі жылі яго родныя - маці, дзядзька Марцін, браты і сёстры, - Лабановіч адчуў, якая шырокая мяжа падзяляе працоўнае сялянства і невялічкую купку адукаваных маладых людзей. Нават родная маці і дзядзька адчувалі, што "ён тут не такі, як усе", што ён "чалавек іншага кругу". Настойлівыя намаганні настаўніка "сцерці ўсякія граніцы паміж сабою і роднымі і цалкам зліцца з імі, жыць так, як жывуць і яны", аказаліся дарэмнымі. Каб зліквідаваць гэтую мяжу, на думку Лабановіча, якраз і патрэбна доўгая асветная праца, якую павінна весці нацыянальная інтэлігенцыя.

Засмуціла настаўніка і тое, што яго намеры правесці сціплыя гаспадарчыя рэформы нават у межах хутара не сустрэлі падтрымкі. А між тым малады рэфарматар марыў: "Грамада асушае балоты, стварае новыя землі, праводзіць дарогі, абсаджвае іх пладовымі дрэвамі, робіць масты, будуе новыя дамы і пачынае жыць шчасліва і багата"[11].

Вось гэтыя мроі-фантазіі якраз і ўспрымаліся настаўнікам як зусім рэальная перспектыва, як прадуктыўны і разам з тым дасягальны шлях развіцця беларускай вёскі. Перашкоду ж у практычным ажыццяўленні падобнага шляху герой аповесці бачыў у пасіўнасці, цемнаце селяніна, у яго нежаданні праяўляць ініцыятыву нават у дробных справах. Няўдачай закончылася і спроба Лабановіча падахвоціць мікуцічан наладзіць грэблю, так патрэбную вяскоўцам. Ды нават настаўнікі не адгукнуліся на заклік свайго калегі.

Тым не менш няўдачы не прымусілі Лабановіча адмовіцца ад асветнай працы. Так, ён згодзен з тым, што беларускі селянін "малакультурны, кансерватыўны", што ён баіцца зменаў і не ўзняўся да таго, каб свядома ацаніць неабходнасць супольнага, калектыўнага дзеяння. "Але ж яму, народу, трэба гэта гаварыць, будзіць яго, катурхаць. Э, па-мойму, гэта ёсць наш абавязак..."[11], - падагульняе Лабановіч чарговую размову з настаўнікамі.

З прыведзенага разгляду відаць, што герой аповесці Якуба Коласа на дадзеным этапе свайго развіцця - духоўнага, светапогляднага - грамадска карысную працу лічыў галоўнай справай жыцця, але пры гэтым аддаваў перавагу не рэвалюцыйнай, а мірнай, асветніцкай дзейнасці. Каб гэтая выснова гучала пераканальна, каб яна мела канцэптуальнае значэнне, пісьменнік якраз і засяродзіў увагу на ўмовах і абставінах жыцця родных Лабановіча, сялянаў вёскі Мікуцічы, даволі поўна ўзнавіў іх побыт, паўсядзённыя клопаты і турботы. Ёсць глыбокі сэнс у тым, што першая частка аповесці "У глыбі Палесся" мае назву "На бацькаўшчыне", бо гаворка тут ідзе не толькі пра родныя мясціны Лабановіча, а пра тое, што мары і памкненні жыхароў хутара і вёскі былі, фактычна, памкненнем усёй сялянскай Беларусі. Паўната абмалёўкі паўплывала на змест твора, пашырыла яго сацыяльны фон, які стаў нашмат багацейшы ў параўнанні з аповесцю "У палескай глушы".

Больш разнастайным і супярэчлівым быў і склад мікуціцкай інтэлігенцыі. Там Лабановіч сустрэў маладых настаўнікаў розных светапоглядных арыентацый. Адным з каларытных персанажаў у гэтым асяроддзі быў Эванок Перагуд, галоўным этычным пастулатам якога стаў лозунг: "Плюй на ўсё і шануй сваё здароўе". Перагуд трапіў пад уплыў модных на пачатку ХХ стагоддзя захапленняў - абвяргаць рэлігію і Бога. Паводле пісьменніцкага тлумачэння, настаўніцкае вальнадумства паступова "пераходзіла і пад стрэхі сялянскіх хат". Праз пэўны час вясковы люд нібыта пачаў схіляцца да атэістычных поглядаў: "А можа, і сапраўды няма Бога". Напэўна, у гэтых перабольшаных сцвярджэннях трэба бачыць негатыўнае ўздзеянне афіцыйных ідэалагічных установак канца другой паловы 20-х гадоў ХХ стагоддзя, калі ваяўнічая барацьба з рэлігійнай свядомасцю ішла шырокім фронтам. Адсюль зразумела, чаму Якуб Колас даволі прыхільна паставіўся да вясковых вальнадумцаў і цёплымі фарбамі намаляваў вобраз згаданага вышэй Перагуда, хоць Эванок не выклікае да сябе асаблівых сімпатый. У размове з богабаязнай маці ён бэсціць святароў ("папа кудлатым чортам называе"), абразліва ставіцца да царкоўнага набажэнства, высмейвае параду паставіць у царкве свечку, увогуле нармальную гаворку схільны падмяняць лаянкай і агрэсіўным багахульствам. З выклікам звяртаецца да маці: "А ты бачыла Бога? Дык скажы, які ён! Да каго падобны: да каня ці да каровы?"[11]

Вядома, у паводзінах Эванка "было многа напускнога", знарочыстай гульні ў нігіліста - у школе ён лічыўся добрым настаўнікам. Ды і матчыны малітвы ("Маці адступаецца і ціха шэпча: "Ойча наш". Яна не можа забыць гэты цяжкі грэх сына") крыху нейтралізуюць цяжкае ўражанне ад абразлівых выпадаў школьнага настаўніка на адрас Усявышняга.

Было б, аднак, памылкай бачыць у трактоўцы пісьменнікам вобраза Эванка Перагуда толькі ўздзеянне ідэалогіі. Ёсць тут і другі, болей істотны аспект праблемы, што яскрава высвятляецца пры разглядзе вобраза яшчэ аднаго настаўніка - Янкі Тукалы. Блізкі таварыш Лабановіча па семінарыі, Тукала - чалавек неспакойнага характару, дапытлівы, але з няўстойлівай псіхікай. У галаве ў яго пануе хаос ад прачытаных кніг рознага зместу і рознай скіраванасці. Назбіраўшы грошай, Тукала едзе ў манастыр на востраў Валаам у спадзяванні знайсці там свайго бога, спасцігнуць ісціну. Але расчараваўся ў пошуках і па вяртанні робіць дзікунскі ўчынак - утварае "непатрэбства" перад абразом Мікалая Угодніка.

У даследчыка Навуменка ёсць падставы меркаваць, што Колас і ў гэтым выпадку свядома завастрае вобраз Тукалы, імкнучыся ў праўдзівым святле паказаць складанасць становішча, ў якім знаходзілася беларуская вясковая інтэлігенцыя пачатку ХХ стагоддзя. Выказванні, паводзіны і ўчынкі Перагуда, Тукалы сведчаць аб тым, што сярод яе прадстаўнікоў панавалі розныя настроі і памкненні і што ў рэвалюцыю ішлі людзі розных палітычных арыентацый і перакананняў. У іх яшчэ няма ідэйнага адзінства, згуртаванасці. Падчас размовы з сябрамі Тукала шчыра прызнаецца: "Цяпер вось захапіўся Ніцшэ "Так казаў Заратустра", і мне хочацца быць "надчалавекам", чорт вазьмі! А калі строга падумаць, то выходзіць, што ты проста чалавек з пакалечанымі семінарскім выхаваннем мазгамі"[11].

Як асветнік і сялянскі сын, Лабановіч, натуральна, не мог прыняць антыгуманную ніцшэанскую тэорыю надчалавека, але ён не адштурхнуў таварыша, а паспрабаваў разам з ім вызначыць шляхі далейшай дзейнасці: настаўнікі па прапанове Тукалы нават заключылі сяброўскі трыумвірат, каб хутчэй адолець хістанні і "разам выбіцца на нейкую дарогу". А Лабановіч фармулюе жыццёвае крэда ўдзельнікаў дамовы. Ён параўнаў шукальнікаў праўды з дрэвамі ў полі, што стаяць пад ветрам. "Аднак здаровае, моцнае дрэва будзе стаяць роўна, а галіны яго больш нахіляцца ў той бок, адкуль свеціць сонца. Штука ж уся ў тым, як намацаць галінамі гэтае сонца"[11]. Нястрымнае імкненне да высокага ідэалу - вось што становіцца дэвізам Лабановіча і яго мікуцічанскіх калегаў. З гэтым дэвізам і пачынае Лабановіч сваю працу "на новым месцы" - менавіта такую назву даў Якуб Колас другой частцы аповесці. Аўтарскае азначэнне "новае" мае глыбокае сэнсавае напаўненне.

Э падчас працы ў новай школе Лабановіч па-ранейшаму актыўна праводзіў у жыццё асветніцкія ідэі. Не прапаў дарэмна яго папярэдні жыццёвы і прафесійны вопыт. Так, ён стаў болей памяркоўны, цярпімы да чалавечых слабасцей, а ягоныя ацэнкі гучаць болей узважана, аб'ектыўна. Гэтыя змены ў яго адносінах да людзей яскрава выявіліся пры наведванні "важнейшых асобаў у сяле" - бацюшкі, дзяка, валаснога старшыні, пісара. Візіты былі вельмі карыснымі - яны яшчэ раз пацвердзілі ранейшыя назіранні Лабановіча над складанасцямі людскіх лёсаў, над супярэчлівасцю чалавечых характараў. Той жа айцец Мікалай з захапленнем гаворыць пра міласэрнасць настаўніка ў дачыненні да цяжарнай школьнай старожкі Ганны ("Вы паісціне паступілі па-хрысціянску"), але сам шчыра прызнаецца: "Я не пакінуў бы яе". У нечаканым святле паўсталі перад Лабановічам і валасны старшыня Захар Лемеш, і дзяк Бацяноўскі. Лемеш таленавіта выконвае ролю саліднага, важнага і строгага начальніка, але па прыродзе сваёй не злы. А ў прыдачу да таго - дзелавы і клапатлівы. "Пасля гэтага старшыня пытае ў пісара, як справы ідуць, што зроблена, што трэба зрабіць, куды паехаць у першую чаргу і да каго заехаць, зрабіўшы справу"[11]. Праўда, паступова ілюзіі настаўніка рассейваюцца, знікаюць, асабліва калі ён дазнаўся аб прычынах празмернай актыўнасці Лемеша: старшыня хоча застацца на сваёй пасадзе і дзейнічае надзейным, апрабаваным спосабам - шчодра частуе "прагавітых на выпіўку сваіх выбаршчыкаў". З добрай доляй іроніі і лёгкага сарказму распавядае пісьменнік пра намеры Лемеша "адстаршыняваць адразу, без перапынку, тры раты", каб такім чынам "выслужыць пачэсны каптан" і дагнаць адзінага ў Пінскім павеце шчаслівага ўладальніка такога каптана - свайго цесця. Лабановіч міжвольна параўноўвае прадстаўнікоў цельшынскай і выганаўскай сельскай улады і жыхароў гэтых вёсак, каб глыбей адчуць адметнасць мясцовага жыцця і тыя змены ў людскіх настроях, якія прыносіць новы час.

А змены ў жыцці, у свядомасці працоўнага сялянства адбываліся. Вось і ў Лабановіча з'явіўся неафіцыйны вучань у асобе дапытлівага селяніна-праўдашукальніка Аксёна Каля, да якога хутка далучыліся бацька і сын Бязручкі. Вобраз народнага хадайніка Аксёна, вяскоўца са строгімі, нават "халоднымі рысамі твару", раскрыты ў аповесці даволі глыбока і пераканальна. Гледзячы на свайго трыццацігадовага вучня, Лабановіч спрабаваў уявіць, кім бы той мог стаць, калі б разгарнуўся ва ўсю сілу: "строгім пракурорам за грамадскія справы" або "ўдалым атаманам разбойніцкай шайкі, бязлітасным помснікам за сялянскую крыўду". Згадка пра "разбойніцкую шайку" тут зусім невыпадковая: небяспека нястрымнай стыхійнай помсты хвалявала настаўніка. Мусіць, таму ён і ўзяўся за адукацыю Аксёна ў спадзяванні скіраваць разбуральную стыхію ў разумнае рэчышча.

Але настаўнік і сам меў патрэбу ў пашырэнні ўласнага кругагляду, у новых ведах, у тым ліку ведах палітычнага характару. Вось чаму сапраўднай падзеяй, якая паўплывала на светапогляд Лабановіча, аказалася нечаканае знаёмства з нелегальнай брашурай. "Маленькую кніжачку" рэвалюцыйнага, антыдзяржаўнага зместу хтосьці падкінуў на школьны ганак. Невядомы аўтар з непахіснай верай у праўду сваіх слоў выкрываў агульнапрынятыя ўяўленні пра цара як пра памазанніка божага, як пра абаронцу інтарэсаў беднага і багатага, як пра "тое ўвасабленне ўсяго найлепшага, што толькі можа быць у чалавеку". У брашуры рашуча выкрываліся царскія рэформы, якія нібыта мелі на мэце палепшыць становішча народных мас, умацаваць законнасць праз увядзенне інстытута земскіх начальнікаў. Затое шмат прыхільных слоў было сказана ананімным аўтарам пра тыя палітычныя арганізацыі, якія выступалі за рашучае змаганне з самаўладдзем. Першае, што адчуў Лабановіч, прачытаўшы кніжачку, "быў страх, як бы пад нагамі захістаўся грунт і перад ім расчынялася нейкае бяздонне. Гэтая бяздонніца і палохала і цягнула да сябе з такою сілаю, што ад яе нельга было адысціся"[11].

Якуб Колас як мастак-псіхолаг зусім натуральна аддаў вялікую ўвагу рэакцыі Лабановіча на змест прачытанага: перакананы асветнік павінен быў пагадзіцца або аспрэчыць выкладзенае ў палітычнай брашуры. Логіка разважанняў невядомага аўтара ды і ўласныя назіранні і роздум над лёсам бяспраўнага люду пераконвалі разгубленага Лабановіча. Але гэта ў сваю чаргу вымагала пераацэнкі, перагляду многіх ранейшых высноў, перш за ўсё адносін да чалавечага жыцця, да канкрэтнай асобы, якая абавязана будзе ахвяраваць сабою дзеля агульных інтарэсаў.

Даследчык Мушынскі. М. звярнуў увагу на тое, што, раскрываючы ролю нелегальнай брашуры ў выпрацоўцы новага светапогляду Лабановіча, пісьменнік часам выкарыстоўвае форму непасрэднага аўтарскага тлумачэння. Натуральна, што ў такіх выпадках ужываюцца стылёвыя сродкі, лексіка і сінтаксіс, болей уласцівыя публіцыстычным жанрам: "Старыя пазіцыі светаразумення аказваліся хісткімі, пабудаванымі на пяску. Яны не вытрымлівалі напору крытычнай мыслі і рассыпаліся, паказваючы сваю нястатнасць і нікчэмства.

Праз аўтарскае апісанне мы даведваемся пра тую радасць, якую адчуваў Лабановіч у працэсе "пазнання новай праўды". Э зноў жа пісьменнік лічыць патрэбным ад свайго імя, а не праз раскрыццё ўнутранага стану героя, не праз яго думкі-перажыванні выкласці сутнасць гэтай "новай праўды".

Аднак падобная форма раскрыцця характару героя не асноўная ў аповесці. Перавага аддаецца псіхалагічнаму аналізу, як гэта відаць, напрыклад, з разважанняў Лабановіча пра ступень сумленнасці тых людзей, хто падтрымлівае існуючую ўладу: "Няўжо ўсе гэтыя чыноўнікі, усе настаўнікі вышэйшай адукацыі, што выхоўваюць людзей новага пакалення, няўжо яны ўсе - свядомыя лгуны і прахвосты? Як магло здарыцца, што людзі розуму, людзі высокай асветы ўхваляюць гэты палітычны лад, знаходзяць яго найлепшаю формаю грамадскага жыцця, якой трэба служыць, ахоўваць, дапамагаць?" [11. с. 176]- вось на якія складаныя пытанні маральна-этычнага характару выходзіў настаўнік. Адразу відаць, што гэта думкі сумленнага, шчырага чалавека, які пры небагатым яшчэ жыццёвым вопыце мысліць глыбока, імкнецца згарманізаваць уласныя паводзіны, узгадніць сваю жыццёвую пазіцыю з прынятымі ў грамадстве нормамі і ўяўленнямі. Але такое ўзгадненне аказвалася не проста пакутлівым, а па сутнасці сваёй немагчымым, бо Лабановіч як настаўнік павінен быў праз школу "праводзіць у жыццё пэўныя ідэі" і тым самым замацоўваць несправядлівы парадак. Э ўсё гэта ён мусіў рабіць пад пільным, неаслабным кантролем. Настаўнік настойліва шукаў выйсця з "фальшывага становішча ашуканага чалавека", а на кампраміс з уласным сумленнем ісці не мог, бо гэта супярэчыла б маральным прынцыпам, якімі ён кіраваўся ў жыцці.

Выйсце ўсё ж было знойдзена, пакуль што не канчатковае, - Лабановіч пачынае ўсур'ёз займацца з Аксёнам Калем. Аксён па-ранейшаму верыў у добрага цара-бацюшку і спадзяваўся, што справядлівы суддзя і абаронца народа дапаможа "адваяваць затокі ад пана Скірмунта". Шчырыя размовы з Аксёнам, даверлівыя "гутаркі на тэмы палітычнага характару", а таксама паспяховая спроба навучыць неспакойнага духам селяніна грамаце прыносілі вялікае маральнае задавальненне настаўніку, падымалі яго настрой. Асабліва ўсцешным было тое, што пашырыўся склад вучняў нелегальнай школкі - сюды прыйшлі вучыцца стары селянін Бязручка і яго сын Якім якія лічылі сябе казакамі. Вольналюбівы казацкі дух павінен абудзіцца і ў новых грамадскіх абставінах. Асацыятыўнасць, сэнсавая насычанасць становяцца, як бачым, неад'емнай якасцю пісьменніцкай апавядальнай манеры.

Вобразы Аксёна Каля, бацькі і сына Бязручкаў паглыблялі тэму выспявання ў народзе рэвалюцыйнай свядомасці. Адпаведна пашыралася і сфера інтарэсаў дзейных асобаў твора. Падчас сустрэч з дарослымі вучнямі гаворка ішла "аб цяжкім стане народа, аб прывольным жыцці паноў і начальства, аб ашуканстве і здзеках над простымі людзьмі, аб тых прычынах, што выклікаюць такі парадак на свеце, што трэба рабіць, каб адваяваць сваё права, што гэта за людзі ўсе тыя, каго называюць сацыялістамі, чаго яны хочуць, за што пакутуюць, чаму іх караюць стражэй, чым забойцаў і канакрадаў".[11, с. 243]

Аўтар аповесці праўдзіва, у традыцыях рэалістычнага пісьма паказвае, з якімі цяжкасцямі і перашкодамі вольнае слова даходзіла да звычайнага селяніна. Непісьменны вясковы дзядзька, знаходзячы на рынку ў сваім возе "вузенькія, доўгенькія лісточкі", нёс іх айцу Мікалаю, дзяку Бацяноўскаму, пану ляснічаму ў наіўна-шчырым спадзяванні даведацца пра змест лісточкаў. Колас вельмі дакладна, у адпаведнасці з духам перадрэвалюцыйнага часу ўзнаўляе аргументы абаронцаў старога ладу. "Гэта ўсё жыдоўскія махінацыі. Эдзі і рукі памый. А калі зловіш гэтага сукінага сына, што падсоўвае такую сквернасць, дык цягні ў паліцыю" - такія настаўленні дае агрэсіўны пан ляснічы. У айца Мікалая былі крыху інакшыя довады: "Ад гэтых прахвостаў, што пішуць такія лісткі, адступіўся Бог, і ў вар'яцтве сваім кажуць яны: "Няма Бога, і не трэба цара". Але і прадстаўнікі мясцовай улады адчувалі, што іхнія спробы не дапусціць крамольныя ідэі ў сялянскае асяроддзе не вельмі эфектыўныя: нарастанне грамадскай напружанасці ішло няўхільна, што і знайшло сваё праўдзівае адлюстраванне на старонках аповесці.

У непасрэднай сувязі з гэтым працэсам трэба разглядаць і знаёмства Лабановіча з настаўніцай-рэвалюцыянеркай Вольгай Андросавай. Сюжэтнай лініі згаданых герояў у другой частцы аповесці адведзена значнае месца. Іхнія спрэчкі адыгралі станоўчую ролю ў фарміраванні палітычнай арыентацыі Лабановіча, у выпрацоўцы болей глыбокага погляду на многія грамадскія падзеі таго часу. Асабліва гэта датычылася ацэнкі руска-японскай вайны. "Хіба ж не ясна вам, што гнілая царская Расія не здольна ваяваць? Вайна даўно прайграна", - упэўнена заяўляе Андросава. Лабановіч жа пэўны час падзяляў настрой той часткі грамадства, якая была ахоплена патрыятычным чадам і, натуральна, жадала перамогі Расіі. Э ў аргументах настаўніка была свая, дзяржаўная, логіка: з эканамічнага пункту гледжання краіне патрэбны выхад да мора; параза прынясе вялікія матэрыяльныя страты.

Ствараючы вобраз Андросавай, пісьменнік пазбягае ідэалізацыі, прыхарошвання, яго ўвага скіравана на псіхалагічна абгрунтаванае раскрыццё характару гераіні як носьбіта тыповых рысаў маладой рэвалюцыянеркі, дзейнасць якой цалкам падпарадкавана справе барацьбы з самаўладдзем. Са зместу твораў відаць, што Вольгу не вельмі турбавала, якое ўражанне яна робіць на прысутных. У сваіх паводзінах дзяўчына раскаваная, рэзкая ў рухах, з суразмоўнікамі бойкая, бесцырымонная, па слова не лезе ў кішэню. Ахвотна паліць цыгарэты. Без доўгіх угавораў яна застаецца начаваць у прышкольнай кватэры Лабановіча, чым выклікала праведны гнеў і асуджэнне з боку старога мараліста дзяка Бацяноўскага. Не менш паказальным бачыцца даследчыку Мушынскаму і тое, што ўчарашняя семінарыстка - і ў гэтым яна шчыра прызналася - у школьнай справе "ні чорта не разумее" і да настаўніцкай працы не хіліцца. Гэтая акалічнасць, вядома, уплывала на адносіны Лабановіча да дзяўчыны як да асобы, бо сам ён успрымаў талент выхавальніка як дар нябёсаў, як боскае блаславенне. Тым не менш настаўнік удзячны каляжанцы, бо яна дапамагала яму арыентавацца ў рэвалюцыйных справах. У рэшце рэшт Лабановіч далучаецца да рэвалюцыянераў, прысутнічае на нелегальнай сустрэчы з імі, унутрана гатовы да актыўнай барацьбы. Бясспрэчна, яму знаёма было пачуццё страху, неспакою і трывогі, ён стаў асцярожным і падазроным.

Для разумення аўтарскай трактоўкі вобраза галоўнага героя і выбару ім шляху ў рэвалюцыю звяртае ўвагу на тое, што падчас размовы з Андросавай Лабановіч не застаецца пасіўным слухачом, а займае актыўную пазіцыю, спрабуючы астудзіць празмерную наступальнасць, ваяўнічасць рэвалюцыянеркі, якая ўсё ж звужана глядзела на жыццё. Гэта відаць з яго расповеду пра намер арганізаваць вандроўку па пэўным раёне Беларусі з мэтаю "сабраць народныя песні, легенды і іншыя віды народнай творчасці... сабраць цэлую галерэю ведзьмароў, вядзьмарак, шаптух і шаптуноў, бо гэты тып вымірае, і захаваць яго такім чынам для навучання патомкаў"[11, с. 267]. Выкладзены настаўнікам план мае глыбокі прыхаваны сэнс. Па-першае, усвядоміўшы неабходнасць непасрэднага ўдзелу ў рэвалюцыйнай барацьбе, Лабановіч застаецца асветнікам, носьбітам гуманістычнай ідэі, ён цэніць вусную творчасць, бо гэта гісторыя духоўнай культуры народа. Па-другое, Лабановіч-інтэлігент прадчувае: рэвалюцыя, якую і ён павінен набліжаць, можа знішчыць тое, што звязана з гістарычным мінулым, з сівой даўніной, з самабытнасцю Палесся. І таму лічыць сваім грамадзянскім абавязкам захаваць неацэнныя каштоўнасці гісторыі "для навучання патомкаў".

Увогуле, матыў захавання памяці - пра мінулае роднага краю, пра тое, што незваротна адышло ў нябыт, у тым ліку і пра канкрэтных людзей, - гучыць у аповесці вельмі выразна як адзін з істотных складнікаў аўтарскай ідэйна-мастацкай канцэпцыі, паводле якой вопыт гістарычнага мінулага - неацэнная духоўная каштоўнасць, а ігнараванне памяці пра тых, хто каштоўнасці ствараў, згубна адаб'ецца на лёсе новых пакаленняў. І галоўны герой Якуба Коласа гэтую ісціну ўсвядоміў і кіруецца ёю ў сваёй дзейнасці.

Другая кніга палескіх аповесцяў заканчваецца не на аптымістычнай ноце - сцэнай арышту настаўніка за ўдзел у напісанні петыцыі "грамадзяніну Скірмунту... грамадзян с. с. Выганы і Высокае". Спадзяванні прыгнечаных на тое, што іх голас будзе пачуты, аказаліся марнымі. А напярэдадні арышту давялося Лабановічу пачуць ад Вольгі Андросавай змрочныя навіны: абвешчаная свядомымі рабочымі, рамесным людам забастоўка не атрымала шырокай падтрымкі, "паўстанне задушана, гарады заліты кроўю. Ідуць арышты". Тым не менш герой Якуба Коласа знайшоў у сабе ўнутраныя сілы, каб заявіць: "Ну, што ж. Трэба лічыцца з фактамі... Але следу гэтае рэвалюцыі ніхто не затрэ ў гісторыі"[11, с. 90]. Лабановіча, узбагачанага каштоўным маральным і грамадскім вопытам, чакалі новыя выпрабаванні.

Палескія аповесці засведчылі якасна новы этап мастацкага даследавання жыцця беларускага народа, нацыянальнай беларускай інтэлігенцыі напярэдадні вялікіх сацыяльных зрухаў. Гэтымі творамі Якуб Колас паспяхова замацоўваў жанравую структуру сацыяльна-псіхалагічнай аповесці, ён даў высокі ўзор аналітычнага мастацтва, у якім глыбока раскрываецца ўнутраны свет героя, а яго дзейнасць пададзена на шырокім грамадскім фоне. "У палескай глушы" і "У глыбі Палесся" вызначаюцца адметнасцю сваёй пабудовы - зладжанай кампазіцыяй, ураўнаважанасцю, згарманізаванасцю апісальнага і выяўленчага пачаткаў, аналітыкі, унутраных маналогаў і грунтоўнай эпічнай абмалёўкі падзей, учынкаў, паводзін герояў і абставін, у якіх яны жывуць. Абодва творы багатыя на змястоўныя дыялогі, якія актывізуюць сюжэтны рух. Разгорнутыя пейзажныя малюнкі і аўтарскія лірычныя адступленні арганічна звязаны з сюжэтам і надаюць аповесцям мастацкую цэласнасць. Шчодрае выкарыстанне пісьменнікам біяграфічнага матэрыялу, блізкасць галоўнага героя да аўтара ўзмацняе ўражанне гістарычнай праўдзівасці падзей, адлюстраваных у творах.

Аповесці Коласа наглядна дэманстравалі новы ідэйна-эстэтычны ўзровень беларускай мастацкай прозы, яе буйных эпічных формаў.

Над заключнай часткай твора, што атрымаў агульную назву "На ростанях", Якуб Колас працаваў даволі доўга - з 1948-га па 1954 год. Пачынаючы працу, пісьменнік вызначыў жанр згаданай кнігі як аповесць і разглядаў яе як працяг сваіх ранейшых "аповесцей аб дарэвалюцыйным жыцці сялянства і вясковай інтэлігенцыі Палесся". Дваццацігадовы перапынак не мог не адбіцца на змесце твора, на характары асвятлення грамадскіх падзей і трактоўцы герояў, бо ўсё цяпер ацэньвалася з вышыні вялікага жыццёвага і творчага вопыту пісьменніка.

Многае з мастацкіх набыткаў папярэдніх аповесцяў было замацавана і прымножана ў трэцяй кнізе. З ранейшым майстэрствам сацыяльнага аналітыка і псіхолага Якуб Колас распавядае пра настаўніцкую дзейнасць Лабановіча ў новай школе; пра яго здольных вучняў, такіх як Грышка Мініч і Ліда Мураўская, якія здзіўлялі сваімі ведамі патрабавальных экзаменатараў; пра звычаі, норавы, побытавы ўклад тутэйшых людзей, непаўторныя беларускія краявіды. Шмат новых яскравых фарбаў і цёплых, праніклівых слоў знайшлося ў пісьменніка і пры стварэнні вобраза бабкі Параскі, што праніклася глыбокай павагай да Лабановіча. У непаўторным абліччы паўстаў чарнасоценскай арыентацыі пісар Васількевіч. Каларытна намаляваны вясёлы, жыццялюбны поп Уладзімір Малевіч, той, у якога сяляне, што не паспелі прынесці прысягу цару Мікалаю на Евангеллі, прыносілі на томе твораў Пушкіна. Моцна перапала ад аўтара і верханскай інтэлігенцыі, якая паводле культурнага, духоўнага ўзроўню значна саступала нават панямонскай.

Але трэцяя кніга істотна адрознівалася ад дзвюх папярэдніх - тым, што тут на першы план выходзілі палітычныя аспекты грамадскага жыцця: выбары ў Дзяржаўную думу, яе дзейнасць і адносіны да гэтай дзейнасці розных палітычных партый; нелегальны настаўніцкі з'езд, пераслед яго ўдзельнікаў, а затым і суд над асобнымі настаўнікамі. Натуральна, што ў цэнтры аўтарскай увагі па-ранейшаму заставаўся галоўны герой, які, аднак, не толькі пакутліва думае над тым, што адбываецца ў краіне, але нарэшце вызначае для сябе зусім пэўны шлях практычнай дзейнасці - "стварыць настаўніцкую рэвалюцыйную арганізацыю і весці барацьбу па пэўнай праграме". Гэта, безумоўна, быў адзін з пераломных момантаў у развіцці палітычнай свядомасці Лабановіча, у фарміраванні яго светапогляду. Э раскрыты ён у аповесці па-мастацку пераканальна, праз псіхалагічны аналіз. Не меней складанай аказалася для настаўніка і выпрацоўка агульнай лініі грамадскіх паводзін, ацэнка палітычных партый, якія ў думе вызначалі дзяржаўную палітыку. Спрэчка Лабановіча з яго даўнім сябрам Турсевічам прадэманстравала непрымірымасць іхніх поглядаў. Той рэальнай сілай, якая здольная павесці Расію па шляху прагрэсіўнага развіцця, Турсевіч лічыў кадэтаў. Пры ажыццяўленні іх праграмы сяляне павінны былі атрымаць зямлю, а самаўладдзе было б абмежавана ў правах на карысць народа, усіх саслоўяў. Лабановіч стаяў на прынцыпова іншай пазіцыі. Паводле яго пераканання, "…кожнаму, хто любіць народ, ідзе з народам, трэба стаць на шлях бязлітаснай, разумнай барацьбы, барацьбы па адзінаму плану, у імя звяржэння ідала на троне і яго памагатараў, паслугачоў і падбрэхічаў". У гэтым выказванні нельга не звярнуць увагу на словазлучэнне "разумная барацьба". З яго відаць, што для Лабановіча непрымальная ідэя барацьбы дзеля барацьбы, непрымальны экстрэмізм.

У аснове сюжэта аповесці ляжалі рэальныя факты з жыцця Коласа, а сам ён быў прататыпам вобраза Лабановіча. Ды і развіццё характару героя заставалася нязменнай турботай пісьменніка. Адсюль зразумела, чаму ён даследуе гэту маральна-этычную праблему - праблему выбару Лабановічам пэўнай палітычнай арыентацыі - даволі грунтоўна, усебакова. Так, у спрэчцы з Турсевічам Лабановіч заяўляе, што ні да якай партыі ён не належыць і "на чыім баку праўда", пакуль што не ведае. Але спадзяецца, што само жыццё дапаможа вырашыць усе пытанні. "Тады я далучуся да тых, хто гаворыць праўду", - заяўляе ён. Апанент пераконвае Лабановіча ў памылковасці абранага шляху - удзелу ў рэвалюцыйнай барацьбе. І нельга сказаць, што ў яго развагах няма логікі ці што яго аргументы непераканальныя, доказы хісткія, надуманыя. "Усякай праяве на свеце свой час, - кажа Турсевіч. - Дзіця не робіцца адразу дарослым чалавекам. Нашто ўрывацца жывасілам і ўмешвацца ў ход падзей, якія ад цябе і не залежаць? Вось дабрадзеі чалавецтва падбухторылі народ на забастоўкі, на паўстанні, на разгромы памешчыкаў. Э што атрымалася?" [11, с. 120]

Ацэньваючы гэтыя сцвярджэнні, неабходна ўлічваць, што агучаны яны пісьменнікам, які на ўласныя вочы бачыў "крывавы вір" грамадзянскай вайны, прымусовую калектывізацыю, перажыў масавыя рэпрэсіі і таму меў маральнае права ва ўмовах сталінскай дыктатуры паразважаць - з дапамогай літаратурнага героя - над прыродай пралетарскай рэвалюцыі і яе трагічнымі наступствамі. Як таго і патрабавалі ідэалагічныя ўстаноўкі канца 40-х - пачатку 50-х гадоў, крамольныя для таго часу ідэі мусілі быць нейтралізаваны, абвергнуты станоўчым героем. Менавіта так і робіць Колас. Лабановіч крытыкуе свайго апанента спасылкамі на волю народа, які "ўсвядоміць свае інтарэсы і сваю сілу і будзе шчыльна злучаны", і "тады ён лёгка вымеце бруд са свае хаты: цара, князёў, графоў і ўсякую іншую поскудзь". Прамоўца, як бачым, настроены рашуча, па-баявому. Але тут звернем увагу яшчэ на адно яго выказванне, якое нясе глыбокі сэнс: "Закон эвалюцыі адно, але ёсць і закон рэвалюцыі. Адно без другога не абыходзіцца". Калі рэвалюцыянер раптам згадвае эвалюцыю, эвалюцыйны шлях развіцця, дык можна спадзявацца, што ў сваіх практычных дзеяннях ён будзе памятаць пра чалавека і яго жыццё як найвялікшую каштоўнасць свету.

Менавіта такім і аказаўся далейшы жыццёвы шлях галоўнага героя, пачынаючы ад яго ўдзелу ў нелегальным настаўніцкім з'ездзе і канчаючы судовым працэсам і турэмным зняволеннем. Тут, у другой частцы трэцяй кнігі (частка мае ёмістую назву - "На крыжовых дарогах"), пісьменнік разгорнута, з захаваннем шматлікіх падрабязнасцей паказвае падзеі і здарэнні, якія мелі месца ў жыцці Лабановіча.

Трэба прызнаць, што пры ўсёй праўдзівасці адлюстравання драматычнага лёсу героя, які быў несправядліва пакараны і на тры доўгія гады апынуўся за астрожнымі кратамі, аўтарскі расповед у "Крыжовых дарогах" пакідае дваістае, супярэчлівае ўражанне. Рэалістычная абмалёўка сітуацый, у якія трапляе Лабановіч, часта суседнічае з тэндэнцыйнымі апісаннямі, неаб'ектыўнымі ацэнкамі, як гэта мела месца з ацэнкай рэдактараў "Нашай нівы" - яны паказаны фальшывымі людзьмі, хітрымі дзялкамі, якія нібыта недаацэньвалі ролю ўсходняй культуры, праводзілі ў жыццё ідэі каталіцызму. Нягледзячы на пэўныя мастацкія выдаткі, выкліканыя канкрэтнымі ўмовамі эпохі, у якую жыў і пісаў Якуб Колас, трылогія "На ростанях" з'яўляецца адным з найбольш значных твораў беларускай літаратуры, этапнай з'явай у гісторыі айчыннай сацыяльна-аналітычнай прозы.

2.4 Аповесць «Адшчапенец»: праблемы агульначалавечага быцця

Аповесць «Адшчапенец» была напісана Якубам Коласам ў 1930-1931 гг., у той час, калі ў краіне адбываўся бурны працэс перабудовы сельскай гаспадаркі. Яна стала важным этапам у эстэтычным асваенні сучаснасці.

Прасторы жыцця, новыя далі, дарога - гэта атрыбутыка ранейшага перыяду творчасці Коласа на свой лад паўтараецца ў аповесці «Адшчапенец». Ён ведаў, што змены балюча закранаюць інтарэсы сялянства, якое столькі часу чакала сваёй зямлі, роднага кутка, а таму не можа адразу ступіць на новы шлях, рашуча адмовіцца ад традыцый бацькоў-дзядоў.

Гэты твор складаецца з 36 частак. Ён прысвечаны калектывізацыі і адлюстроўвае драматызм яе правядзення для вёскі. У першым аўтарскім варыянце аповесць была востраактуальна для свайго часу і выходзіла на праблемы агульначалавечага быцця, апярэдзіўшы ў некаторых важных аспектах асэнсавання тагачасных падзей "Паднятую цаліну" М. Шолахава і "Краіну Муравію" А. Твардоўскага.

У асабiстым лёсе Я. Коласа новая аповесць таксама адыграла пэўную ролю; яна паказала поўную беспадстаўнасць i надуманасць папрокаў яе аўтару ў нежаданнi крочыць разам з сучаснасцю.

Першыя раздзелы аповесці вытрыманы ў стылявых традыцыях сацыяльна-аналітычнай прозы, найбольш дасканалыя ўзоры якой даў іменна Колас сваімі апавяданнямі, «палескімі аповесцямі». Глыбіня асэнсавання пісьменнікам рэальнага жыццёвага матэрыялу яскрава праяўляецца ў будове сюжэта. У пачатковых раздзелах мы бачым не голую падзейнасць, а глыбока прадуманае спалучэннне з'яў і расстаноўку герояў. Аўтар не абмяжоўваецца добрасумленным узнаўленнем цікавага здарэння, узятага з практыкі чалавечага жыцця. Ён спрабуе паставіць адзінкавы факт у сувязь з іншымі з'явамі бытавога, грамадскага характару, імкнецца адшукаць сацыяльную аснову падзей і чалавечых паводзін. Асэнсаванне складаных, супярэчлівых падзей, звязаных з працэсам рашучай перабудовы вёскі, арганічна зліваецца з роздумамі пісьменніка над лёсам працоўнага сялянства, яго сацыяльна-грамадскай актыўнасцю, роздумамі над самабытна-нацыянальнымі асновамі народнага жыцця і іх захаваннем у перыяд карэннага абнаўлення бытавога, эканамічнага ўкладу працоўнай вёскі.

Матыў глыбока філасофскіх роздумаў выразна гучыць у першых раздзелах твора - у пейзажнай замалёўцы. I зроблена гэта тонка, з пачуццём меры. Вобраз стыхіі, неўтаймаванага ветру, які руйнуе старыя межы, старое аблічча сялянскіх палеткаў, «сцірае ўсякія сляды і знакі аднаасобнай гаспадаркі» аказаўся надзвычай удалым лірычным зачынам. Гэты вобраз выклікае багатыя ідэйна-сэнсавыя асацыяцыі, а іменна: што ў перспектыве нясе рашучая перабудова вёскі, як яна будзе спалучацца з захаваннем непаўторнай адметнасці, глыбіннай асновы народнага жыцця? З добрай усмешкай, з лёгкім гумарам гаворыць аўтар пра забіяку-вецер, які асабліва не ўпадабаў двор селяніна Пракопа. Мо таму, што сядзіба гэта крыху вытыркала з рада другіх, як і сам яе гаспадар, чалавек своеасаблівы, няпросты, як можа здацца спачатку. Ён і сапраўды «вытыркае» з рада аднавяскоўцаў.

Адметнасць, складанасць характару героя адпаведна прадвызначае і складанасць будовы твора. Колас паказвае селяніна, які ў супрацьлегласць пэўнай, пераважна бяднейшай частцы вёскі, непрыхільна ставіцца да калектывізацыі. Сацыяльна-грамадскія, унутрана-псіхалагічныя вытокі паводзін Пракопа, яго адносіны да новых форм гаспадаркі выклікаюць самую пільную ўвагу з боку аўтара. У паводзінах селяніна-серадняка многае тлумачыцца нечаканасцю, раптоўнасцю пераходу да новага, нязвыклага. Аднак тут важна бачыць і тыя новыя аспекты ў Коласавай трактоўцы героя, аспекты, якія амаль што не закраналіся ў тагачаснай беларускай прозе.

Герой аповесці незадаволены абыякавасцю, з якой пэўная частка сялян успрымае пераход да калектыўнай гаспадаркі. Уражаны тым, як некаторыя сяляне рыхтуюцца ўступіць у новае жыццё, Пракоп з сапраўднай заклапочанасцю працоўнага чалавека, з болем у сэрцы гаворыць: «Усім стала весела. Работу пакідалі. А Марыніч, дык той зараз цэлага япрука прыкончыць. Такое зажарвае смажэнне, што ўсіх тхароў з ваколіцы пасцягвае сюды... П'юць, гуляюць, як перад пустым канцом, прагульваюць і зводзяць гаспадаркі»[11, с. 100]. Пракоп не лічыць сябе абаронцам старога, аджылага, прадстаўніком мінулага часу, учарашняга дня. Сваім неспакоем, сумненнем і трывогай Пракоп даказвае, што ён чалавек сённяшняга і яго клопаты і роздумы аб будучым. Тут важна падкрэсліць, што з самага пачатку аўтар глядзіць на героя як на патэнцыяльнага калгасніка, які не хоча жыць розумам іншых.

Пісьменнік паказвае, што ў рашэнні Пракопа «пайсці ў людзі» былі і пэўная разгубленасць, і неразуменне гістарычнай перспектывы. Погляд яго і настрой не супадалі з адносінамі да калгаса бяднейшай часткі сялянства, якое ў пераходзе да новых форм гаспадарання бачыла адзіны паратунак ад беднасці і цемры. Аднак аўтар звяртае ўвагу не толькі на гэты бок. Ён падкрэслівае, што ў пазіцыі Пракопа, у яго поглядах было тое, што адсутнічала і ў Марыніча і ў Нічыпарука, якія першымі запісаліся ў калгас. Марыніч, звёўшы ўласную гаспадарку, на сходзе «сядзіць сабе з выглядам нявіннага дзіцяці ды слухае». А Пракоп Дубяга не хоча быць падобным да Марыніча і Нічыпарука. Прымаўка «Што міру, тое і бабінаму сыну» для героя аповесці ў даным выпадку не падыходзіла.

Галоўны герой аповесцi, не прымаючы надыходзячых у вёсцы перамен, кiдае наседжанае месца i адпраўляецца ў дарогу. Пракоп Дубяга выбiраецца ў невядомую дарогу, каб не быць перашкодай на шляху жонкi i дзяцей. I мае рацыю М. Мушынскi, якi сцвярджае, што ў вобразе Пракопа Я. Колас паказвае чалавека-працаўнiка, гаспадара жыцця, iмкненнi якога скiраваны не ў мiнулае, а ў будучае, таму з такiм непакоем, трывогай i клопатам адносiцца ён да ўсяго таго, што адбываецца на яго вачах [3, с. 113]. Сапраўды, якi-небудзь Марынiч без усялякiх роздумаў першы запiшацца ў калгас, бо ён ужо «падрыхтаваўся», звёў на нiшто ўласную гаспадарку, а Пракоп гэтага не можа зрабiць, бо нажытая iм за доўгiя гады гаспадарка - часцiна Яго самога, адкiнуць цi тым больш знiшчыць яе ён не можа.

Вандроўнiцтва Пракопа аказалася нядоўгiм. Прывыкшы з маленства да штодзённай працы, герой не мог без яе ўявiць сваё iснаванне. Таксама недарэчнай здавалася яму i перамена прафесii, бо ён па сваёй натуры, па прызваннi хлебароб i ўласны жыццёвы абавязак бачыў у тым, каб вырошчваць хлеб, кармiць сябе i iншых. Пракопу неўзабаве стала страшна за бязмэтнае бадзянне. Каб не зганьбiць сябе перад iншымi, Дубяга прыдумвае сабе мiсiю дэлегата, якому нiбыта аднавяскоўцы даручылi пазнаёмiцца з жыццём i парадкамi ў калгасе.

Якуб Колас з самага пачатку глядзіць на Пракопа як на будучага калгасніка, якому, аднак, трэба да ўсяго дайсці самастойна, каб з лёгкім сэрцам узяць на сябе ўсю паўнату адказнасці за будучае працоўнай вёскі. Колас верыць у свайго героя, у яго здольнасць убачыць жыццё ў глыбінным разрэзе. Пакуль «упарты нехацімец» не выходзіў за межы матэрыяльна-бытавой, гаспадарчай сферы, яго ўяўленні аб узорным калгасе толькі ўмацоўваліся. Эканамічна-гаспадарчы аспект вытрымаў праверку на годнасць ідэальнага.

Калі ж герой у час знаходжання ў калгасе сутыкнуўся з больш складанымі з'явамі, з праблемамі маральна-этычнага характару, ён убачыў, што сістэма новай, калектыўна арганізацыі жыцця і працы яшчэ не дасканалая, яна мае пэўныя ўпушчэнні, хібы. Гэта думка раскрываецца праз сюжэтную лінію вясковага муляра Лапко, чалавека добрага па натуры, муляра-мастака. У раздзелах, якія апавядаюць пра Лапко, узмацняецца драматызм, сюжэтнае развіццё пераводзіцца ў іншую эмацыянальную танальнасць, у рамкі аповесці-роздуму, аповесці-спрэчкі пра чалавека і яго прызначэнне, пра сутнасць нашага жыцця на новых, калектывісцкіх асновах. Унутраны пафас апошніх частак аповесці - у абароне гуманізму, чалавечнасці, у абуджэнні палітычнай, грамадскай свядомасці, сацыяльнай актыўнасці працоўных мас, у закліку да сапраўднай гарманізацыі практычнага і духоўнага. Матыў роздумаў аб жыцці і чалавеку, аб суаднесенасці утылітарнага і духоўнага, згодна з унутранай логікай развіцця аўтарскай думкі, непазбежна павінен быў выйсці на першае месца, набыць шырокае мастацкае абгрунтаванне, замацаваць той пачатак, які рабіў аповесць «Адшчапенец» глыбокім сацыяльна-аналітычным творам.

Доўгi час пiсьменнiка папракалi, быццам бы такiх калгасаў, як паказаны iм «Хваля рэвалюцыi», у той час яшчэ не было. Папрокi як быццам i мелi пад сабой падставу, бо адкуль бы з'явiцца iдэальным калгасам, калi калектывiзацыя толькi пачыналася. Усё гэта так i адначасова не зусiм так. Аўтар аповесцi паказвае калгас, у якiм апынуўся яго герой, з пункту погляду тых iдэалаў, якiя iснавалi ва ўяўленнi перадавых колаў тагачаснага грамадства. Такiх калектыўных гаспадарак яшчэ не было, але арганiзатары iх, а адначасова i пiсьменнiк, спадзявалiся, верылi, што яны будуць. Вось гэту мару Я. Колас i ўвасобiў у аповесцi як iснуючую рэальнасць.

У творы прыкметнае спачуванне да «серадняка» Пракопа Дубягі, які сыходзіць з дому, каб толькі даведацца, што такое калектыўная гаспадаранне. Крытыка, расцэньваючы новы твор Коласа як мастацкую няўдачу, збольшага мела рацыю. Сапраўды атрымлівалася ўтрыраваная карціна рэчаіснасці: «Серадняк Пракоп сытна паабедаў у калгасе, пасля абеду смачна адпачыў, па словах аўтара, «пагладзіў тугі, як барабан, жывот», пазнаёміўся са шчаслівым і сытым жыццём калгасніка, папарыўся ў добрай лазні, пап'янстваваў у кулака разам з мяккацелым рабочым-падкулачнікам і ... звярнуўся ў вёску ўжо ў якасці агітатара на карысць калгаснага будаўніцтва: з Саўла зрабіўся Паўлам». Якуб Колас разумеў недахопы свайго твора. Прычын жа няўдачы было некалькі: вузкасць пастаўленай задачы, паспешлівасць у яе ажыццяўленні, голая кан'юнктурнасць задумы. Але самае, бадай, галоўнае: Колас, які цудоўна ведаў сялянскую натуру, чамусьці паверыў у тое, што жыццё і праца ў калектыве для яго на самай справе дабро.

Сказанным абумоўлена стылёвая адметнасць аповесцi. Мастацкi паказ жыцця калгаса спалучаецца з публiцыстычнай апiсальнасцю, а вобразы людзей паўстаюць як увасабленнi агульных разуменняў добрага i благога. Калгаснiкi намаляваны выключна светлымi, яркiмi фарбамi. Затое для пасялкоўцаў пiсьменнiк не пашкадаваў цёмных i хмурых. Калiсьцi яны жылi ў адной вёсцы, нават сябравалi, а пазней злачынствам сталi лiчыць таварыскiя сустрэчы. Было i такое ў тыя бурныя гады, i пiсьменнiк аказаўся простым рэгiстратарам фактаў.

У артыкуле “Як я пiсаў аповесць «Адшчапенец» Я. Колас аспрэсчвае «блытаныя, супярэчлiвыя, а часамi проста прадузятыя» заўвагi крытыка М. Пiятуховiча аб аповесцi, адхiляе яго папрокi за “ўхiл у бок шкоднага гуманiзму» i скажэнне калгаснай рэчаiснасцi. Недахопы твора Я. Колас тлумачыць «у значнай меры ўрывачнасцю i спешнасцю работы над аповесцю. Аўтар павiнен прыняць за правiла - я маю на ўвазе не толькi самога сябе - не тарапiцца здаваць у друк свае творы. Лепш, калi яны паляжаць у яго некаторы час, а пасля гэтага iх трэба вельмi ўважна прачытаць i строга аднесцiся да кожнага радка свае работы» [7, c. 207].

У гэтым жа артыкуле Я. Колас раскрыў і гiсторыю напiсання твора. Апавяданне пра селянiна, што сышоў з дому, каб не ўступаць у калгас, аўтар пачуў ад «аднаго вядомага беларускага пiсьменнiка». Гэты апiзод прыцягнуў да сябе ўвагу Коласа, якi намерваўся скарыстаць яго як сюжэт апавядання. «Першыя шэсць раздзелаў аповесцi i замыкаюць яго… Але ў такiм афармленнi ён болей шкодзiў, чым спрыяў самой iдэi калектывiзацыi. Цiкавiла мяне таксама i пытанне аб лёсе гэтага селянiна. Куды ён пайшоў? Што магло здарыцца з iм? Як мог пераламацца ў яго псiхiцы далейшы ход падзей?» Аўтар меркаваў павесцi свайго героя «па цэламу раду калгасаў i саўгасаў, накiраваць яго ў гарады, паказаць яму сацыялiстычнае будаўнiцтва ў розных «формах», але з-за недахопу часу, а таксама ўступаючы патрабаванням вульгарна-дагматычнай крытыкi, якая вымагала водгуку на падзеi, не цiкавячыся глыбенёй асэнсавання тэмы, - Я. Колас звузiў рамкi першапачатковага плана. А гэта адмоўна адбiлася на творы: мастацкi паказ часта падмяняецца простым пераказам ад аўтара, характары герояў глыбока не раскрыты [7, c. 200].

Такім чынам, прааналізаваўшы творы Якуба Коласа 20-30 гадоў, мы прыйшлі да заключэння, што пісьменнік глыбока ўсведамляў сваё прызначэнне як мастака. Галоўнымі аб'ектамі адлюстравання ў яго творах становяцца новыя сферы жыцця, новыя бакі грамадскай практыкі чалавека.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Якуб Колас належыць да лiку тых выдатных мастакоў слова, з iменем якiх звязваецца iмклiвы рост нацыянальнай лiтаратуры.


Подобные документы

  • Антычная літаратура (літаратура Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма) - першая з еўрапейскіх літаратур. Гамераўскія матывы ў літаратурнай спадчыне генія паэта Якуба Коласа. Пытанне прызначэння чалавека на Зямлі ў творчасці Якуба Коласа і Вергілія.

    курсовая работа [103,7 K], добавлен 19.01.2016

  • Сродкі суб’ектыўнай ацэнкі, якія ўжываюцца ў літаратуры. Аўтарскі стыль прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння суб’ектыўнай ацэнкі; аналіз ягоных твораў: трылогіі "На ростанях", аповесцяў "Дрыгва" і "На прасторах жыцця".

    дипломная работа [118,8 K], добавлен 18.06.2012

  • Творчасць Якуба Коласа як класіка беларускай літаратуры. Разумення самой беларускай літаратуры як з’явы сусветнай культуры. Фанетычныя, лексіка-семантычныя, фразеалагічныя, словаўтваральныя сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа.

    дипломная работа [96,7 K], добавлен 17.06.2012

  • Ужыванне фразеалагічных і свабодных словазлучэнняў у мове твораў аднаго з самых цікавых класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа. Культурна-бытавая дэталь у паэме "Новая зямля". Віды фразеалагізмаў, сродкі стварэння гумару ў коласаўскай паэме.

    курсовая работа [77,2 K], добавлен 22.01.2016

  • Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.

    курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013

  • Літаратурнуа спадчына Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Філасофія сацыяльна-побытавых пластоў жыцця, дзяцінства на старонках твораў Я. Коласа. Яго наватарскія здабыткі ў раскрыцці філасофіі быта і быцця.

    курсовая работа [111,2 K], добавлен 16.06.2016

  • Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя. Здабыткі сучаснай прозы. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці Г. Бураўкіна. Грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова.

    контрольная работа [20,4 K], добавлен 16.03.2010

  • Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.

    реферат [22,2 K], добавлен 01.03.2010

  • Якуб Колас - беларуский паэт, празаік, драматург, дзіцячы пісьменнік і педагог, школьный інспектар, публіцыст, крытык, перакладчык. Пад бацькоўскім дахам; "мужычы ўніверсітэт. Вясковы настаўнік, турэмнае зняволенне. Песні роднага краю; шлях да сталасці.

    презентация [3,2 M], добавлен 20.09.2011

  • Распрацоўка пытання колерабачання мастацкага тэксту ў навуковай літаратуры. Колеравая і светлавая эстэтыка паэзіі Я. Коласа. Частотнасць ужывання колеравых і светлавых лексем. Ахраматычныя і храматычныя каларонімы ў прыродаапісальнай лірыцы Я. Коласа.

    курсовая работа [42,8 K], добавлен 05.03.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.