Проза Якуба Коласа 20–30 гадоў: набыткі і страты

Творчыя дасягненні Якуба Коласа ў 20–30 гады XX стагоддзя. Апавяданне "Крывавы вір": паказ чалавека ў эпоху рэвалюцыі. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-тэматычныя адметнасці твораў Якуба Коласа 20–30 гадоў. Трылогія "На ростанях": пошукі шляхоў у будучыню.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 18.05.2010
Размер файла 81,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Творчасць Якуба Коласа стала вытокам найвялікшых ідэйна-мастацкіх адкрыццяў і дасягненняў беларускай прозы, якую ён пачынаў выводзіць з зародкавага стану на еўрапейскі ўзровень. У творчасці Коласа ажыццявіўся сінтэз шматвяковых нацыянальных мастацкіх традыцый з культурнымі набыткамі чалавецтва. Беларуская літаратура ў яго паэзіі і прозе дасягнула сваёй творчай сталасці, пераадолела рэшткі правінцыйнасці і выйшла на сусветную арэну. Разам з Максімам Гарэцкім і Кузьмой Чорным Колас выводзіў нацыянальную прозу на шляхі рэалізму, узбагачаў яе мастацкую практыку і эстэтычную тэорыю творчымі набыткамі еўрапейскай літаратуры. Паэтычныя ідэалы агульнанацыянальнага маштабу ён змог натуральна злучыць з рэалістычным пафасам, выяўленым у імкненні пераадольваць негатыўныя вынікі паднявольнага становішча беларусаў як нацыі і ствараць паэтычную міфалогію беларускай рэчаіснасці.

Якуб Колас - геніяльны мастак слова, мастак непаўторнага бачання свету. Аналiз твораў Якуба Коласа 20-30-ых гадоў дае магчымасць нам вылучыць яскравую прымету яго творчага аблічча - аналітызм, рэалістычнае светабачанне. У даследаванні чалавечых характараў пiсьменнiк ішоў ад канкрэтнага факта да шырокіх абагульненняў, што патрабавала ўвагі да кожнай драбніцы. Праз малюнкі побыту, характары дзейных асоб, вострыя сацыяльныя канфлікты аўтар імкнуўся выявіць грамадскія тэндэнцыі часу, адлюстраваць гістарычна значныя зрухі ў жыцці.

Самабытны талент Я. Коласа найбольш поўна, на нашу думку, раскрыўся ў трылогіі «На ростанях», у якой, як і ў ранейшых апавяданнях, пісьменнік востра паставіў надзённыя маральна-этычныя пытанні, псіхалагічна тонка даследаваў жыццё чалавека.

Проза Якуба Коласа ў найлепшых сваіх узорах спалучае ў сабе розныя жанрава-стылёвыя адзнакі літаратуры - паказ і раскрыццё, мастацтва і публіцыстыку, выяўленне і адлюстраванне. А найбольш яскравым доказам гэтага служыць трылогія «На ростанях», дзе відаць і вонкавы, «падзейны», і чалавечы, «асабовы», планы жыцця, узятага ў вельмі напружаных сацыяльна-псіхалагічных вымярэннях. Тут чалавек, асабліва Лабановіч, вылучаецца ў вельмі складаных, крытычных сітуацыях, якія дазваляюць бачыць яго наскрозь.

Якуб Колас значна пашырыў выяўленчыя магчымасцi беларускай лiтаратуры, стварыў вобразы шырокiх абагульненняў. Андрэй Лабановiч, Сцяпан Барута i iншыя ўвайшлi ў нашу свядомасць як жывыя сучаснiкi i паплечнiкi, значна пашырыўшы кола нашых жыццёвых уяўленняў. У сваiх творах пiсьменнiк увасобiў найважнейшыя рысы грамадства на пэўным яго этапе. У стварэннi характараў-тыпаў заключаецца адна з найважнейшых заслуг пiсьменнiка.

Такім чынам, Якуб Колас у сваіх творах («На ростанях», «На прасторах жыцця», «Крывавы вір», «Адшчапенец») выявіўся не проста апавядальнікам-інфарматарам, а і мастаком, здольным стварыць псіхалагічны партрэт героя свайго часу. I трэба адзначыць, што канкрэтызаваны праз яскравыя дэталі, псіхалагічна заглыблены вобраз беларуса раскрываецца ва ўсіх творах пісьменніка. Нярэдка кантраставыя супастаўленні традыцыйнага, беларускага, з нязвыкласцю абставінаў і ствараюць тую ўнутраную спружыну, што забяспечвае рухомасць, здавалася б, ардынарнага сюжэта.

У пошуках феномена нацыянальнага характару пiсьменнiк выкарыстоўваў гiстарычную эпоху для праекцыi сучаснасцi i мiнулага. Ён добра ўсведамляў, што ад глыбiнi ўзнятых гiстарычных пластоў, шырынi iх распрацоўкi , таксама як i ад асваення праблем сучаснасцi залежыць узровень сталасцi айчыннай прозы. Творчасць Якуба Коласа 20-30-ых гадоў значна пашырыла жанравыя магчымасцi прозы, падрыхтаваўшы тым самым глебу для нараджэння новых празаiчных твораў.

Як бы высока мы ні ацэньвалі творчасць Якуба Коласа сёння, наступныя пакаленні скажуць сваё важкае і грунтоўнае слова, таму што з гадамі ўсё больш відавочна і больш глыбока будзе выяўляцца яе роля і значэнне ў грамадскім i эстэтычным развіцці нашага народа.

Складаная атмасфера 20 - 30- х гадоў не лепшым чынам адбілася на ідэйна - мастацкі змест прозы Я. Коласа. Самым “слабым” творам таго часу стала аповесць “Адшчапенец” . Аповесць “ На прасторах жыцця” на першы погляд здаецца чыста “маладнякоўскім” творам, але глыбокі падтэкст гэтага твора. Аўтар закранае ў ёй праблему расчалавечвання чалавека, паказваючы як з вясковага дзіцяці савецкая ідэалогія робіць актыўнага грамацкага дзеяча, які павінен быў вырачыся ўсяго святога.

А трэцяя частка трылогіі “На ростанях” паказала, што не мог пісьменнік пісаць тое, што хацеў і ў канцы 40 - х пачатку 50 - х гадоў. Але глыбокая думка мастака - аналітыка заключала сэнс у назве аповесці як і ў назве усёй трылогіі. Шмат чаго дабіўся ў жыцці Лабановіч, вырас палітычна, стаў актыўным грамадскім дзеячам, але ён усё яшчэ на ростанях, на раздарожжы, бо няма ў яго асабістага жыцця, няма сям'і, таму няма адчування поўнага жыцця.

СПIC ЛIТАРАТУРНЫХ КРЫНIЦ

1 Гальмакоў, Д.I. Раман i аповесць 20-х гадоў / Д.I. Гальмакоў, Л.С. Голубева // Беларуская савецкая проза. Раман i аповесць. - Мiнск : Навука i тэхнiка, 1971. - С. 20-83.

2 Беларускiя пiсьменнiкi i лiтаратурны працэс 20-30-х гадоў. - Мiнск : Навука i тэхнiка, 1985. - 328 с.

3 Мушынскі, М. Раман і аповесць 30-х гадоў / М. Мушынскi // Беларуская савецкая проза. Раман i аповесць. - Мiнск : Навука i тэхнiка, 1971. - С. 84-200.

4 Навуменка, I. Якуб Колас. Духоўны воблік героя / I. Навуменка. - Мінск : Народная асвета, 1982. - 208 с.

5 Пшыркоў, Ю.С. Летапiсец свайго народа: Жыццёвы i творчы шлях Якуба Коласа / Ю.С. Пшыркоў. - Мiнск : Навука i тэхнiка, 1982. - 367 с.

6 Александровіч, С. Калыска дум і натхнення / С. Александровіч // Тут зямля такая. - Мінск : Народная асвета, 1985. - С. 101-131.

7 Мушынскi, М.I. Якуб Колас. Летапiс жыцця i творчасцi / М.I. Мушынскi. - Мiнск : Мастацкая лiтаратура, 1982. - 543 с.

8 Бугаёў, Дз. Некалькі заўваг пра аповесць Я. Коласа «На прасторах жыцця» / Дз. Бугаёў // Народныя песняры. - Мінск : БДУ, 1972. - С. 230-242.

9 Навумовіч, Уладзімір. Загадка Якуба Коласа: Пра эпіграф да аповесці «На прасторах жыцця» / Уладзімір Навумовіч // Роднае слова. - 2003. - № 10. - С. 101-103.

10 Навумовіч, Уладзімір. Праблематыка аповесці Якуба Коласа «На прасторах жыцця»: новыя падыходы / Уладзімір Навумовіч // Роднае слова. - 2004. - № 11. - С. 31- 33.

11 Колас, Я. Збор твораў : у 14 т. / Я. Колас. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1975.

12 Карнялюк, К. Коласаўская канцэпцыя чалавека і сусвету ў трылогіі «На ростанях» / К. Карнялюк // Роднае слова. - 2002. - № 10. - С. 41-43.


Подобные документы

  • Антычная літаратура (літаратура Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма) - першая з еўрапейскіх літаратур. Гамераўскія матывы ў літаратурнай спадчыне генія паэта Якуба Коласа. Пытанне прызначэння чалавека на Зямлі ў творчасці Якуба Коласа і Вергілія.

    курсовая работа [103,7 K], добавлен 19.01.2016

  • Сродкі суб’ектыўнай ацэнкі, якія ўжываюцца ў літаратуры. Аўтарскі стыль прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння суб’ектыўнай ацэнкі; аналіз ягоных твораў: трылогіі "На ростанях", аповесцяў "Дрыгва" і "На прасторах жыцця".

    дипломная работа [118,8 K], добавлен 18.06.2012

  • Творчасць Якуба Коласа як класіка беларускай літаратуры. Разумення самой беларускай літаратуры як з’явы сусветнай культуры. Фанетычныя, лексіка-семантычныя, фразеалагічныя, словаўтваральныя сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа.

    дипломная работа [96,7 K], добавлен 17.06.2012

  • Ужыванне фразеалагічных і свабодных словазлучэнняў у мове твораў аднаго з самых цікавых класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа. Культурна-бытавая дэталь у паэме "Новая зямля". Віды фразеалагізмаў, сродкі стварэння гумару ў коласаўскай паэме.

    курсовая работа [77,2 K], добавлен 22.01.2016

  • Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.

    курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013

  • Літаратурнуа спадчына Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Філасофія сацыяльна-побытавых пластоў жыцця, дзяцінства на старонках твораў Я. Коласа. Яго наватарскія здабыткі ў раскрыцці філасофіі быта і быцця.

    курсовая работа [111,2 K], добавлен 16.06.2016

  • Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя. Здабыткі сучаснай прозы. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці Г. Бураўкіна. Грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова.

    контрольная работа [20,4 K], добавлен 16.03.2010

  • Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.

    реферат [22,2 K], добавлен 01.03.2010

  • Якуб Колас - беларуский паэт, празаік, драматург, дзіцячы пісьменнік і педагог, школьный інспектар, публіцыст, крытык, перакладчык. Пад бацькоўскім дахам; "мужычы ўніверсітэт. Вясковы настаўнік, турэмнае зняволенне. Песні роднага краю; шлях да сталасці.

    презентация [3,2 M], добавлен 20.09.2011

  • Распрацоўка пытання колерабачання мастацкага тэксту ў навуковай літаратуры. Колеравая і светлавая эстэтыка паэзіі Я. Коласа. Частотнасць ужывання колеравых і светлавых лексем. Ахраматычныя і храматычныя каларонімы ў прыродаапісальнай лірыцы Я. Коласа.

    курсовая работа [42,8 K], добавлен 05.03.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.