Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа

Творчасць Якуба Коласа як класіка беларускай літаратуры. Разумення самой беларускай літаратуры як з’явы сусветнай культуры. Фанетычныя, лексіка-семантычныя, фразеалагічныя, словаўтваральныя сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа.

Рубрика Литература
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 17.06.2012
Размер файла 96,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

... З двара пазірала цёмная, чорная ноч. Неба абложанае нізкімі хмарамі, здавалася, усё цяжэй навісала над аголенай зямлёй. Непраглядны змрок і сыры туман спляліся густа-густа і як бы глынулі гэтую закінутую між балот і лесу невялічкую вёску. (стар. 10)

... прыветна і мнагазначна гарыць лямпа ... (стар. 11)

Гадзіннік на сцяне рабіў сваю работу. ... гойдаўся маятнік у шкляной каморцы, як бы вельмі задаволены сваёй працай, што і пацвярджаў кароткім “так-так!”, “так-так!”. Перад тым, як адбіць гадзіны, гадзіннік колькі хвілін трышчаў, рыпеў, як калодзежны журавель на марозе, і пасля такой прадмовы званіў прыемным металічным звонам. (стар. 11)

Шырокі малюнак недасяжных светаў раскрыўся перад вачамі маладога настаўніка ва ўсёй сваёй таемнасці і бязмежнасці. ... бязмежнасць зацірала зямлю, і яна гублялася ў ёй, як малюсенечкая пылінка ... (стар. 11)

... падшывальца-жэўжыка; ... (стар. 12)

... страшны і непрыемны вобраз смерці бліснуў сярод гэтых думак маладога настаўніка і разагнаў іх. На адзін момант жыццё ў ім як бы спынілася. Па яго целе прабегла дрыготка, бо гэты вобраз смерці вынік зусім няспадзявана. (стар. 12)

... цэлыя статкі стажкоў ... (стар. 13)

... зайграла чырвань на ўсходзе, ... (стар. 14)

... сонца ледзь прабілася ... (стар. 14)

... засохшыя адломкі старых спарахнелых алешын, як свечкі, і маркотна глядзелі ў неба. Ад балот патыхала нейкім невыразным смуткам, ціхім жалея веяла ад аднатонных малюнкаў палескіх куткоў ... (стар. 16)

... балоты-пустэлі, ... (стар. 17)

... хачу чуць твой голас: ён гучыць для мяне, як вясна; хачу пачуць твой смех, бо ён, як промень сонца асвятляе мне душу. Я прыйшоў да цябе, бо прывяло мяне сэрца». (стар. 77)

Жывыя і бойкія вочкі яе так і свяціліся радасцю. (стар. 77)

... дзеці прыціхнуць, бы тыя птушкі ў гняздзе, калі над імі каршун пралятае... (стар. 83)

А ўжо справа самога пісьменніка дадаць тыя ці іншыя завязкі, узяць той ці другі тон, гледзячы па яго здольнасці... Для яго тут расчыняюцца шырокія магчымасці. (стар. 81)

... гадзіннік якраз збіраўся выбіваць час. Пашумеўшы і паскрыпеўшы, колькі яму было трэба, ён прабіў роўна поўнач. ... з кожнага радка на яго пазірала панна Ядвіся, (стар. 82)

... ён чуў, як нейкае задаваленне прыемна запаўняе яго ўсяго, ... Яе акруглыя цёмныя вочы затрымліваліся на ім часта і доўга, то радасныя, то ясна-спакойныя, то крыху як бы засмучаныя, і глыбока западалі яму ў самае сэрца, хвалюючы яго. (стар. 82)

Але і другая думка зараз жа зачала сваю работу ў яго галаве і як бы клікала паглядзець на гэту справу іначай. Калі гэта яшчэ не зусім расцвіўшая краска палюбіць яго з усёю сілай першага кахання і даверыць яму сваё сэрца і маладосць і ўсё сваё жыццё, тады што? (стар. 82)

І перад ім пачалі вырысоўвацца іншыя вобразы, і думкі яго пайшлі ў другім кірунку. (стар. 82)

Гэтыя думкі крыху закалыхалі і заспакоілі настаўніка, а вобраз Ядвісі так і стаяў уваччу, як бы смеючыся з яго разважанняў. (стар. 83)

Такія ўмовы сямейнага жыцця балюча адклікаліся на дзецях, асабліва на мяккай натуры панны Ядвісі, ... І смутак дзяцінства яна глыбока затаіла ў сэрцы, каб аб ім нават не дагадваліся людзі, ... І толькі на адзіноце з сабою давала яна волю сваім невясёлым думкам. (стар. 84)

... знайсці тыя простыя жывыя словы, што ішлі да душы, гаілі і заспакойвалі яе. (стар. 85)

Ядвіся, ... як спуджаная дзікая птушка, кідалася ў дзверы і знікала (стар. 85)

Вобраз пані з чорнымі пышнымі валасамі жыва рысаваўся ў яго ўяўленні, а дапытлівая думка імкнулася ўнікнуць ва ўсе схованыя пружыны гэтае драмы чалавечай душы. І гэта трагедыя людскога жыцця авявала і вобраз панны Ядвісі, атуляла яго нейкай няяснай заслонай тайнасці цёмнай палескай глушы. І сама гэта глуш усё выяўней прымала своеасаблівы воблік, як нешта само сябе здавальняючае і існуючае сваім уласным жыццём, таемна пераплятаючыся і лучачыся з людскім лёсам. (стар. 85)

Ён чуў, што нешта прыемнае ўліваецца ў душу і грэе яго сэрца. (стар. 85)

прычым губы і вочы смяяліся вясёлым смехам. - Што, не чакалі мяне? - спытаў ён, павітаўшыся з калегам. (стар. 86)

І пачуванне адзіноты закралася ў душу настаўніка: ён тут - чужы і лішні. І смешнымі цяпер здаліся тыя думкі, якія яшчэ так нядаўна цешылі яго маладое сэрца. (стар. 91)

... уваччу забліскалі іскаркі смяшлівасці і хітрасці. (стар. 91)

Яму стала чагось шкада. Нейкая адзінота ахапіла яго, і гэты цесны краявід, здавалася, яшчэ звузіўся і стаў больш цесным. (стар. 93)

Старасць прыгнула яго крэпкі стан і кінула на твар і на высокі лоб цэлую сетку маршчын. (стар. 100)

Яна парывалася сказаць вельмі многа, яна хацела расчыніць сваю душу, выліць з яе ўсю тугу, увесь смутак свой, але словы ўпыняліся, не адпавядалі думкам, што імкнуліся знайсці найболей дакладную форму і не знаходзілі. (стар. 99-100)

У няскладных, балючых і палахлівых словах было многа недаказу; у іх чуўся страх і сорам гэтага спавядання перад чужым чалавекам; адчувалася мітусенне яе душы, неадпаведнасць таго становішча, якое яна займае ў сям'і пана падлоўчага, з тым, на якое давала ёй права паходжанне і выхаванне. (стар. 100)

Нейкае нездаваленне, няяснае адчуванне бяссэнснасці такога жыцця, якім жыве ён, пачуццё адзіноты пачынала закрадацца ў душу. (стар. 102)

І вобраз маладога хлопца, сакаўнога, поўнага жыцця, сілы, устаў, як жывы, перад Лабановічам. (стар. 103)

Ранейшыя думкі аб смерці зноў прыйшлі цяпер яму ў галаву. (стар. 104)

Нейкія злачынныя думкі навялі як бы туман на маладога хлопца і прычаравалі яго да свайго страшнага круга. (стар. 106)

І цікава: нейкую ўладу меў цяпер гэты рэвальвер над настаўнікам. Яго прыцягала і гэта кулька, што выглядала з рулі, як галоўка нейкага гада. Ужо колькі разоў пазіраў ён на яе. Але раптоўна нейкі промень асвятлення бліснуў у галаве. Ён адкінуў ад сябе рэвальвер. Халодны пот выступіў на лбе. Цяпер толькі заўважыў Лабановіч, што рукі яго трэсліся, як бы па яго душы прабег нейкі віхор, усё засцілалася нейкім туманам. (стар. 106)

Златаіскрыя вобразы, як усмех вясны, момантамі ўставалі ў памяці Лабановіча, хвалявалі яго, асыпалі праменнямі радасці і разгортвалі прад ім малюнкі не так даўно мінулага дзяцінства. Яны прыходзілі самі, аб чымсі гаманілі і кудысь клікалі, пакідалі ў душы лёгкі след засмучэння. Аб чым? Аб нейкай страце, аб тым, што не вернеш і што складае скарб, дарагі скарб памяці. Ён бачыў дубы на беразе Нёмана, крэпкія, пышныя дубы з развіслымі вярхамі. На жаралістых камлях гэтых дубоў адбіла свае пячаці несупынная плынь часоў. Яму ўсміхалася светла-сіняе неба і яркім блісканнем асвятляла далёкія прыгожыя вобразы: пахучы луг, роўныя пакаты ўзгоркаў у мутна-сіняй далі, старую хвою з буславым гняздом... Бліскучы дзень, таемнае грукатанне надземных абшараў - гоман-воклік грознапавабных хмар, што шырокаю сцяною засланялі неба і выбухвалі купчастымі клубкамі бела-ружовых воблакаў... (стар. 107)

... перад ім праходзілі вобразы за вобразамі, цэлы іх шнур плыў і плыў у яго ўяўленні. (стар. 108)

А Шкурат і Кукса куксілі адзін аднаго, і не знайся. (стар. 110)Ж Гэты высокі пануры крыж і гэта закінутая сярод палескіх трушчобін школа стаялі, як сіроты, і, здавалася, цесна туліліся адно да другога, як бы ў іх была адна доля. ... Нейкая дрыготка прабегла па яго жылах, а сэрца ў грудзях застукала мацней. (стар. 114)

Радасць, праўдзівая радасць адбівалася на твары Ядвісі; гэта радасць свяцілася ў яе цёмных вачах, яна снавалася на яе губках, такіх мілых, такіх прыветных!.. (стар. 114)

Ён яшчэ раз пакланіўся і зачасціў так шпарка, як бы хацеў паказаць гэтым, што яму няма калі размаўляць з ёю. (стар. 115)

Як жывы, вобраз яе стаяў у яго ваччу. (стар. 115)

... толькі вочы яго былі яшчэ больш жывыя, больш неспакойныя. (стар. 116)

Дубейка, заціснуўшы шыю ў накрахмалены цесны каўнерык, ... ківаў сваёю птушынаю галавою то да аднае, то да другое паненкі. (стар. 119)

... распусціў свае мокрыя губы ў крыху абразлівую ўсмешку. (стар. 119)

... хвой і дубоў, што высока падымалі ўгару свае кучаравыя галовы або адзінока стаялі па краях лесу. (стар. 125)

... вызваленая з-пад снегу зямля радасна выглядала на свет жаўтавата-шэрымі плямкамі, ужо выбіваўся і леташні бруснічнік, свежы і сакавіты, сухія галінкі вераску і ягадніку. Побач чыгункі, дзе так прыемна купаліся залатыя косы сонейка, у зацішку зялёных хвой і чырванаватага маладога бярэзніку, ужо цягнулася доўгая жоўтая паласа адтаўшай зямлі. Яна шырэла з кожным днём, з кожнай гадзінай. (стар. 125-126)

А каля масткоў на чыгунцы стаяў вясёлы гоман звонкіх кропель, сцякаючых у ажыўшыя рачулкі і ручайкі. Засыпаныя снегам шпалы, старыя трухлявыя пні даўно загубленых дрэў, гнілыя галіны - усё выглядала з-пад снегу і ўсё, здавалася, радавалася, што не апошні раз бачыла сонца. А лес, асветлены і абагрэты сонцам, пазіраў зусім-такі весела. ... і іншыя парыванні разам з абуджэннем прыроды калыхалі душу ціхаю, няяснаю песняю ці даўно чутаю казкаю, поўнаю хараства і чараў, і кудысь цягнулі і клікалі. (стар. 126)

Толькі ветракі, растапырыўшы ўгары два крылы ў бок сяла, мелі такі выгляд, як бы іх уразіла нейкая навіна, і яны, у здзіўленні сказаўшы: «О-о-о!», застылі ў такім стане. (стар. 127)

Дом пана падлоўчага глянуў на Лабановіча яшчэ раз і яшчэ; ... настаўнік пайшоў павольней, як злодзей, кідаючы позірк на вокны (стар. 127)

... сказаў Лабановіч у парыванні нейкай радасці, а ўнутрах яго ўсё дрыжала, ... (стар. 127)

... усё цяпер знікла нібы гэтыя вочы і бровы адвялі іх і пахавалі навекі. (стар. 128)

Пачынаецца вясна. Разам з ёю ва мне абуджаецца і нейкі дух бадзяння. ... Я, брат, тая муха, што папала пад шкляны каўпак: і свет вакол відаць, і месца ёсць выбіцца з гэтага каўпака, але няма здольнасці папасці ў выйсце. ... вельмі цяжка пачуваць, што цябе пачынае зацягваць балота, і ты ведаеш, што ў гэтым балоце твая грамадзянская смерць. (стар. 131)

... ва мне з незвычайнаю сілаю абудзіўся дух бадзяння. Я не знаходжу сабе спакойнага месца, мяне кудысь цягне і парывае. (стар. 130)

З двара далятаў сюды шум сельскае вуліцы. Дзесь у канцы вуліцы пілікала скрыпка, там жа чуўся радасны смех дзяўчат і іх крык і піск. ... Звонкія, маладыя галасы будзілі спакой гэтага ціхага вечара, і водгулле іх замірала дзесь у соннай цішы балот. (стар. 131)

На ясным небе загараліся зоркі, дрыгацелі, свяціліся рознакаляровымі агеньчыкамі, пераліваліся, як бы там трапяталі крыльцамі нейкія дыяментныя матылі. І было штось незвычайна важнае і велічнае ў гэтым далёкім харастве недасяжных зор і ў гэтай маўклівасці цёмнага бяздоннага неба, і перад велізарнасцю і тайнасцю яго заціхаў дробны клопат зямлі. (стар. 131)

«Колькім людскім пакаленням свяцілі гэтыя зоркі! - разважаў настаўнік. - Людскія пакаленні даўно сышлі з твару зямлі, і вецер даўно параздзімаў іх магілы і разнёс па свеце прах касцей іх, а яны, спакойныя зорачкі, кожную ясную ночку будуць свяціць сваім немяцежным бляскам, неўспагадныя на ўсе мітусенні і трывогі ўсхваляванай душы чалавека. А мы перабудзем свой век, колькі нам прызначана, гэты страшэнна кароткі міг, малюпасенечкае звенца ў бясконцым ланцугу жыцця, і ніякага следу не захаваюць па нас бязлітасныя часы. І ці варта так прырастаць да гэтага жыцця, да гэтага нязначнага моманту ў ходзе часаў?» (стар. 131-132)

Разважанні аб нязначнасці людскога жыцця былі таксама раптоўна распуджаны чыёюсь рукою, што кінула гэтыя краскі. (стар. 132)

Лабановіч борздзенька кінуўся да форткі. Але там было ўсё ціха. І толькі шумлівая і многагалосая вуліца правіла маладыя гімны гэтаму жыццю. (стар. 133)

Апознены месячык загарэўся залатым пажарам за тым панурым лесам, што стаяў з боку чыгункі, і павольна ўзнімаўся над заспакоенаю зямлёю. Ноч цішэла і глушэла і цяжэй налягала на зямлю. (стар. 133)

Вясна ўступала ў сілу. ... Ажылі балоты. Жаласна застагналі кнігаўкі, цяжка лятаючы над вадою. Высока ў небе звінелі жаваранкі. Абсохшая зямля пачынала іскрыцца зялёным аксамітам кволай пахучай траўкі. (стар. 133)

Дзеці ... з вясёлым дзіцячым гоманам, як пчолкі з вулля, высыпалі з школы на вуліцу, напаўняючы яе звонкімі, шчаслівымі галасамі. (стар. 134)

Гэты так добра знаёмы яму голас прывёў яго ў нейкае трапятанне. (стар. 134)

... ледзь прыметная вясёлая ўсмешка блукала ў яго вачах і на губах. (стар. 135)

- Вы - мая госця і нявольніца. Ніякаму на свеце паляўнічаму не здаралася злавіць такую слаўную сарначку, як мне сёння. (стар. 136)

... сказаў настаўнік і пачуў, як забунтавалася ў ім кроў. (стар. 136)

Цёмна-русыя валасы раскінуліся па плячах пышнымі хвалямі. (стар. 136)

А ён, як бы апалены маланкаю, стаяў на месцы колькі моманту. Потым, як дзікі звер, кінуўся даганяць. (стар. 137)

Унутры ўсё кіпела ад нейкага шчасця і радасці. (стар. 137)

Вясёлы, дружны шум уварваўся ў школу, звонкія, шчаслівыя дзяціныя галасы напоўнілі ўвесь дом. (стар. 137)

Гэта здарэнне, гэты агнявы пацалунак панны Ядвісі напоўніў яго шчасцем, і яму здавалася, што гэтага шчасця стане надоўга. (стар. 138)

... пачуць яе голас, зазірнуць ёй у вочы, каб прачытаць, што робіцца ў яе душы. (стар. 138)

Яе імя гучала ў яго вушах незвычайнаю музыкаю і мела нейкае асаблівае значэнне. (стар. 138)

Жалобна крычалі кнігаўкі, снуючыся над балотамі, над вадою, як бы шукалі вельмі дарагую страту і ніяк не знаходзілі. ..., а далей у балотах, між лесу, пераклікаліся бугаі, бухаючы, як у пустыя кадушкі. Гэта буханне на далёкай адлегласці будзіла лясы, прыдаючы агульнаму настрою Палесся асаблівыя тоны. Сталыя і важныя буслы з незвычайнаю сур'ёзнасцю хадзілі па краях балота або ляталі да гнёздаў на старых хвоях і папраўлялі свае апушчаныя на зіму палацы. Там і сям на ўскраінах лясоў распускаліся маладыя лісточкі бярэзінак. Жоўтыя пухаўныя каткі звісалі на вербалозінах, купаючыся на сонцы і склікаючы пчолак і чмелікаў. Зялёныя кветачкі павыбіваліся ўжо на свет скрозь сухія выцвіўшыя лісці, і прынадныя пахі разлівала ў паветры маладая чаромха. Адны толькі паважныя дубы, узбагачаныя вопытам жыцця за свой доўгі век, не вельмі спяшаліся расчыняць свае покаўкі і выпускаць адтуль свежую зелень маладых лісточкаў, бо дуб - мудрае дрэва, і не паддаецца ён на зман няпэўнай у пачатку вясны. (стар. 138)

Дзеці рассыпаліся па лесе і агаласілі яго сваім крыкам і шчэбетам. (стар. 139)

... бо пасля Вялікадня парассыпаецеся вы па лясах і палях. (стар. 139)

Прыняўшы па абедзе кнігі ад вучняў і пусціўшы іх на святы, Лабановіч пачуў, як бы яму стала чагось шкада, хоць, праўду сказаць, крыху дакучыла за зіму гэта работа па восем і па дзесяць гадзін у дзень. (стар. 139)

... ў гэты дзень цельшынцы па старому звычаю зносілі свае грахі папу, пасля чаго ўжо рабіліся як бы святыя. Праўда, у Цельшыне было многа такіх палешукоў, як, напрыклад, дзед Мікіта, да якіх святасць не падыходзіла ніякім чынам. (стар. 140)

І цельшынскі звон, як відаць, добра ведаў звычаі сваіх парафіян, бо не спяшаўся канчаць скліканне. (стар. 141)

... і дзяк Цішкевіч, у якім было ўсё-такі меней «благадаці», з прычыны чаго ён крыху заграбаў нагамі, (стар. 141)

Яшчэ вечарам таго ж самага дня, калі цельшынцы здавалі свае грахі а. Мадэсту, ... (стар. 145)

... тры «буслы» гарэлкі высока падымалі галовы над стусамі закусак. Шынкі, як падушкі, абтыканыя зелянінаю, ляжалі важна зялёнымі ўзгоркамі. (стар. 145)

Ён быў тоўсты, крэпкі і меў выгляд навоя, на які толькі што навілі кросны ў дванаццаць губіц. ... ён не касаваўся перад чаркамі і ліў іх, як у бочку. ... пышныя цёмна-каштанавыя валасы былі перахвачаны чырвонаю ж, як жар, стужачкаю. (стар. 146)

Наліў па чарцы віна і вельмі ўпрашаў выпіць, называючы іх дыяментамі Палесся, божымі летуценкамі. (стар. 147)

Пад звонкія і меладычныя гукі музыкі сарваўся з месца Грыгарэц і пайшоў тупаць і прытупваць. Здавалася, што гэта не чалавек танцуе, а нейкі добра ўкормлены вяпрук убег у пакой і ў нейкай свіной радасці разгуляўся тут і пайшоў выбрыкваць розныя вепручыныя выкрунтасы. (стар. 149)

Гэта вестка моцна засмуціла настаўніка. Ён адразу пачуў, што перад ім як бы ўжо расчыняецца нейкая пустота, і гэтыя пышныя малюнкі зазелянеўшага Палесся, узбуджанага вясною, поўнага спеву, шуму і жыцця, патускнелі ў адзін момант і як бы адыходзілі ад яго. Усё, здавалася яму, мела цяпер такі выгляд, як бы хацела сказаць яму: «У цябе гора, але мы ў гэтым не вінаваты», і пачынала жыць сваім клопатам, сваімі інтарэсамі, зусім для яго чужымі, ... (стар. 151)

- І можа стацца так, што я вярнуся з экзаменаў, а ластавачка ўжо вылецела ў вырай?.. Скажыце мне, нашто гэта ластавачка вясною ў вырай вылятае? (стар. 153)

Самі ведаеце чаму: як толькі вашы ногі пераступяць парог яе дома, то душа ваша пападзе да яе ў палон. (стар. 153)

Прабілі тры званкі, гучна і адрывіста азваўся паравоз, абуджаючы ранічны пакой бясконцых балот, і поезд зрушыў з месца. З шумным шыпеннем выпускаючы пару, усё быстрэй і быстрэй бег паравоз, і ў нейкую своеасаблівую, глухую музыку злівалася тухканне цяжкіх ног поезда. (стар. 154)

Штось прыемнае і радаснае ўлівалася яму ў душу ад гэтых новых малюнкаў і ад гэтага размашыстага бегу машыны. Борзда адыходзіла назад станцыя з высокаю вадакачкаю, закрываючыся свежаю зеленню раслін. Рассыпаючы сноп залатых стрэл, велічна выплывала сонца з-за краю зямлі над прасторамі зялёнага палескага мора. Хутка вынікалі і беглі ўсё новыя і новыя малюнкі гэтага зачараванага краю. Балоты з густымі зараслямі лазы, кустоўніка і маладой асакі рассцілаліся шырачэзнымі круглымі абшарамі, па краях якіх ледзь віднеліся зубатыя цёмныя палоскі лясоў. Балоты канчаліся, побач дарогі ўставалі высокія сцены бору, бор перасякаўся вясёлымі палянкамі; там-сям віднеліся на іх людскія будынкі, а бярвенні гэтых будынкаў, асветленыя сонцам, здаваліся маршчынамі на разумнай галаве чалавека, які многа думае і разважае. Вясёлыя палянкі абводзіліся аправаю пышна-зялёных хвойнікаў на жоўценькім пясочку. Нейкім прыветам, ласкаю і цішынёю патыхала ад гэтых сакавітых хвойнікаў, ад гэтых людскіх будынкаў. А як прынадна і прыгожа павіваліся і беглі ў хвойнік каляінкі вясковых дарожак і сцежак, па якіх так рэдка пракоціцца сялянская цялежка! А колькі самабытнага хараства ў гэтых адзінокіх разложыстых дубах, раскіданых па краях лесу, і гэтых пышна купчастых хвоях у полі! Чымся родным, мілым, даўно знаёмым веяла ад аксамітных абрусаў маладога жыта і ад кволых бледна-зялёных усходаў ранніх аўсоў! (стар. 154)

Лабановіч стаяў каля акна, як прычарованы, і не адводзіў вачэй ад самавітых, простых малюнкаў Палесся, поўных невыразнага хараства і жыцця, ... (стар. 154)

... адна дугавідная пасма валасоў тырчала над ілбом і надавала Грыньку выгляд вучонага чалавека, а рэдкія доўгія вусы рабілі яго строгім настаўнікам. (стар. 155)

Лабановіч у параўнанні з Грыньком быў горкі пралетар, і ён нават са знявагаю паглядзеў на свой сурдут, які ён купіў у Курульчука за два рублі з палавінаю і ў якім ён, асабліва ззаду, вельмі змахваў на местачковага рабіна. (стар. 155-156)

Была адна рыска, агульная для ўсіх настаўнікаў: гэта асаблівая бледнасць і зямлістасць колеру твараў, якую можна заўважыць толькі ў тых, хто змушан жыць у падвалах і астрогах. (стар. 157)

Інспектар увайшоў, як цар: важны, строгі і з такім выглядам, як бы ён трымаў у руках лейцы, каб не разбеглася, спудзіўшыся, зямля, на якой мы жывём. На твары ў яго быў незвычайны клопат, думка яго была так моцна занята нейкаю важнаю справаю, што ён нават не меў часу паглядзець на таго, каму даваў руку. (стар. 157-158)

Працэсія была вельмі важная. Наплечнікі і бліскучыя гузікі інспектара зусім асляплялі палешукоў, боязна пазіраўшых вытарашчанымі вочкамі. (стар. 158)

У тыя часы Грот сядзеў незвычайна крэпка на сваім троне. І калі ты казаў свайму супярэчніку, што па Гроту пішацца так, то ўжо ніякія довады чалавечага розуму не маглі зрушыць цябе з пазіцыі. (стар. 159)

... зірнула на вокны кватэры настаўніка. ... Як смутна і тужліва пазіраюць гэтыя шкляныя вочы пустой і мёртвай кватэры! І дарэмна гэты малады бліскучы месячык стараецца ажывіць пагаслыя вочы: яны свецяцца, а жыцця няма. (стар. 160)

А гэтыя цёмныя вокны! Што ў іх? Чаму яны ўбіліся ёй у вочы? Ёй нават робіцца нейк непрыемна ад гэтага. (стар. 162)

Бабка не спіць. Яна проста думае свае старэчыя думкі, сухія, як і сама старасць, простыя, як і ўсё жыццё яе, нецікавыя, як і яе доля. ...і толькі прусакі шалпочуцца ў шчылінах, ... яны тут жывуць і жывяцца ад яе жыцця. (стар. 164)

Зноў пазірае на гэтыя цёмныя вокны. І месячык адышоўся ад іх, бо яны мёртвыя і іх не ажывіш. Не ажывіш, бо душа выйшла з гэтага дома. ... Няхай бы ён ужо і не прыязджаў сюды і не даваў бы жыцця гэтым вокнам. А яны ажывуць. Яны зноў ажывуць! Яна будзе з ім жыць, будзе жыць і з тым, хто сядзеў унь там і праводзіў рукою па сваіх цёмных, маладых вусіках.

Але сэрца ёй кажа: «Я хачу яшчэ болей гэтага шчасця! Я хачу выпіць яго ўсё, усё, да самага дна!» «Не, няхай яно будзе лепш недапітым, бо, можа, на дне яго наліта атрута. Так лепей!» - гаворыць Ядвіся да свайго сэрца, ды яно ніяк не згаджаецца з ёю. Яна хоча думаць аб іншым: аб дарозе, аб тым невядомым, што на гэтай дарозе яе напаткае. А ўдумныя, добрыя вочы пазіраюць на яе, як бы просяць, каб аб іх, толькі аб іх думала яна. І сэрца ёй зноў кажа: «Нашто ты лгала яму?..»

Малады месячык схіліўся над ветракамі. Яго ўжо не цікавіць гэта дзяўчына і гэтыя вокны, якія імкнуўся ён ажывіць. Ён яшчэ не акрэп. Яго цягне край зямлі, няясны і мілы. Ідзе ён туды адпачыць, каб набрацца новых сіл на заўтрашнюю ноч. І ён ажывіць гэтыя вокны. (стар. 165)

Нявідная рука поўначы ціха праводзіць граніцы між ноччу і днём, і ў вечнасць адходзіць гэты вечар Ядвісі. (стар. 165)

Ціхая ноч ляжала над Палессем. (стар. 165)

Аднатонную песню вялі колы вагонаў. Бясконцы рой залатых іскраў выпускаў паравоз, агністаю паласою вызначаючы сабе дарогу. Ціха гулі і судрыгаліся балоты побач чыгункі, дзе бегла машына. Раскаціста і гучна грымелі салаўі: звону іх песень не маглі заглушыць грук і шум вагонных колаў. Месцамі ўзнімаўся белаваты туман і нерухома звісаў над маладымі асокамі і цёмнымі абрысамі разложыстых купчастых лазнякоў. І калі спынялася машына на станцыях і паўстанках і заціхаў шум поезда, з балот даносіліся хвалі незвычайна мяккіх зыкаў крахтання жаб. Нейкі невыразна маркотны і разам з тым прыемны гоман стаяў над балотамі, як бы яны апавядалі гэтай ціхай ночцы і гэтым людзям, што не спалі, адвечную скаргу сваю і смутак свой...

Пачынае развіднівацца, разам з гэтым абуджаецца Палессе. Далёка ў лесе такуе цецярук, як бы нехта багамольны чытае там малітвы. Яшчэ больш гучна, яшчэ з большым натхненнем правяць салаўі раннія літанні. Як падзяку небу, як дым пахучай смалы, узносяць угару балоты свае туманы, і, здавалася, адпраўляюць набажэнства гэтыя лясы, ахінуўшыся тонкімі тканкамі пары. Усход святлее, ціха грае і пераліваецца гэта ясната, залатая багра - шчаслівы ўсмех дня, - каб дыяментамі разбіцца на свежых маладых лісціках, на чысцюткіх кроплях расы і запаліць іх бляскам найдарожшых каменняў. (стар. 165-166)

Дзесь уперадзе пагруквае, як бы пасмейваецца і перамаўляецца з рэйкамі дрызіна, і гэты вясёлы смех адбіваюць сцены лесу, што стаіць побач чыгункі. ... Збоку дзесь голасна і музычна выводзіць трэлі пастухова труба; балоты падхватваюць голас трубы, нясуць яго далёка па краях лесу і кідаюць невядома дзе. Залаты пажар сонца залівае верхавіны лесу. (стар. 166)

Чым бліжэй ён да яе, тым з большаю сілаю ажываюць у ім пачуцці, тым жывей устае прад ім гэта слаўная дзяўчына. Ён падымаецца, ідзе далей. (стар. 166)

... а за сялом, нерухома падняўшы крыллі, стаяць два ветракі, захоўваючы ўсё той жа выраз здзіўлення. (стар. 166)

...вы былі тою яснаю, чыстаю зоркаю, якая свяціла мне ў гэтай цемры жыцця, радавала мяне і ўхіляла ад рознага бруду, і калі ў мяне захавалася жывая іскра, то толькі дзякуючы вам...» (стар. 168) [19]

2.4 Вывад па раздзеле

Аналіз лексіка-семантычных сродкаў у творах Якуба Коласа “Дрыгва”, “На ростанях”, “На прасторах жыцця” паказвае, што для мастацкай мовы пісьменніка метафары з'яўляюцца найбольш характэрным сродкам выражэння суб'ектыўнай ацэнкі, беручы на сябе амаль 90 працэнтаў ад усіх выяўленых у згаданых творах сродкаў.

Раздзел 3. Фразеалагічныя сродкі выражэння суб'ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа

Фразеалагізм - устойлівае словазлучэнне, чыё значэнне не выводзіцца са значэнняў ягоных складнікаў. [21]

Літаратурны матэрыял дазваляе выдзеліць тры прыёмы выкарыстання фразеалагізмаў: уводзіны іх у кантэкст без зменаў значэння і складу, сэнсавае пераўтварэнне і пераўтварэнне складу.

Выкарыстанне нязмененых фразеалагізмаў. Фразеалагізмы нярэдка ў мастацкім тэксце апынаюцца сродкамі ня толькі называння, але і эмацыйнай характарыстыкі з'яваў і персанажаў. […] Магчымыя некаторыя ўскладненні ў прынцыпе прамога, семантычна і структурна ня змененага выкарыстання ўстойлівых выразаў.

У ліку прыватных праяваў экспрэсіі лексічных адзінак знаходзяцца і выпадкі аказіянальных значэнняў і аказіянальнай аманіміі, што ўзнікае ў выніку пераасэнсавання словаў - наўмыснага ці ненаўмыснага, з няведання.

Да ліку параўнальна рэдкіх, але дастаткова яскравых і псіхалагічна звычайна цікава нагружаных спосабаў стварэння экспрэсіі адносяцца і выпадкі суб'ектыўнага ўспрыняцця і асэнсавання словаў праз персанажаў і аўтара-апавядальніка. [14, 65-66]

Сэнсавае абыгрыванне фразеалагізмаў. У вобласці сэнсавага абыгрывання ўстойлівых выразаў выдзялюцца два накірункі: метафарызацыя фразеалагізмаў і міжузроўневая аманімія свабодных і ўстойлівых спалучэнняў словаў. [22]

Метафарызацыя фразеалагізмаў, што паўстае ў выніку нязвыклых для іх сувязяў са словамі асноўнага кантэксту, семантычна ў прынцыпе не адрозніваецца ад лексічнай; […] У мастацкай мове назіраецца міжузроўневая, ці рознаўзроўневая, аманімія - сутыкненне фразеалагізмаў з свабоднымі спалучэннямі словаў, што супадаюць з імі па складзе. [14, 67-68]

Пераўтварэнне складу фразеалагізмаў. Асноўныя выпадкі індывідуальна-аўтарскіх пераўтварэнняў складу фразеалагізмаў наступныя: частковая ці поўная замена іх кампанентаў, кантамінаванне двух выразаў, іх скарачэнне, фразеалагічная ілюзія, зрэдчас - граматычная дэфармацыя. [14, 69]

3.1 Фразеалагічныя сродкі ў аповесці “Дрыгва”

Нумарацыя старонак паводле Колас Я. Дрыгва: аповесць, паэма, апавяданні: Для сярэд. шк. узросту / Уклад. М. Зелянкова; Маст. Г. Шапялевіч. - Мн.: Юнацтва, 1990.

Фразеалагізм:

Нічога: покі жаніцца - загаіцца, ... (стар. 75)

- Ну што ў цябе чуваць? - запытаўся Васіль не па праграме. ...

- Нічога, - ...

- Лепей нічога, чым благога, - дзелавіта заўважыў Васіль (стар. 90)

- Якая муха ўкусіла цябе сёння? (стар. 90)

Сядзіш вось думаеш. Думаеш, думаеш, галава як кацёл зробіцца, ... (стар. 93)

- Соль добра, калі ёсць што саліць, - заўважыў Саўка. (стар. 104)

... пападзешся са стрэльбаю, тады прапаў вечным правам. (стар. 122)

Усё роўна, спяшайся, не спяшайся, а свайго не мінеш. (стар. 131)

Калі не памыляюся, дык у Мазыры елі царскія сыры. ... Саўка намякаў на Мазырскі астрог. (стар. 132)

Ды глядзі, сынку, язык трымай за зубамі. (стар. 136)

“На Казімера зіма ўмера”, - кажа каталіцкая прыказка. (стар. 148)

І горш за ўсё гэты Саўка, дзед Талаш і Мартын Рыль. Яны зачынілі яму свет. (стар. 156)

У тым-та і ўся бяда, што справа гэта цёмная. (стар. 157)

Відаць, войт шмат памазоліў мазгі, думаючы пра ўсю гэту страшную і няясную гісторыю. (стар. 158)

... каб у крыві ... заліць агонь рэвалюцыі... (стар. 165)

... цяпер ён меў выгляд чалавека, знятага з крыжа. (стар. 168)

У іх вачах заіскрыліся ўсмешкі. (стар. 173)

- Што можна ваяводзе, то не табе, смродзе, - ... (стар. 193)

... маёнтак таксама свяціў небу ... (стар. 195)

... І хвоя можа мець вушы. (стар. 196)

... Вось тут, думаў ён, і будзе ім лазня. ... (стар. 198)

... абяцаўшая багатае жніво на ніве вайны: ... (стар. 198)

... як лоўка выратавалі мы батальён таварышча Шалёхіна з польскіх лап ... (стар. 204)

Дзед Талаш у вус пасміхаецца. (стар. 204)

... зірне па-арлінаму. (стар. 205) [17]

3.2 Фразеалагічныя сродкі ў аповесці “На прасторах жыцця”

Нумарацыя старонак паводле Колас Я. На прасторах жыцця: аповесць, апавяданні. - Мн.: Юнацтва, 1986.

Фразеалагізм:

Потым Сцёпка разважыў так, што яна напэўна баіцца на вочы яму пападацца, каб ён не запытаў у яе чаго-небудзь па часці навукі… (9)

А людзі маглі б падумаць чорт ведае што… (9)

Аленка ламала галаву, думаючы над тым, чаго Сцёпка вакол іх хаты вандруе. (10)

Але, як вядома, калі тое ці іншае гаданне кажа не ў нашу руку, то мы, звычайна, не хочам яму верыць. (11)

Яна добра памятае, як хацела дагнаць яго, а ён толькі воўкам зірне на яе- і ані прыступу… (11)

Сцёпка рос як на дражджах. (14)

Заплакала маці, пусціла слязу і Аленка. (17)

Вучні ў школах лынды б'юць, ходзяць ды лісце збіраюць. (18)

Не вучыш, бывала, лекцыі, дык настаўнік так загрэе табе, што аж іскры пасыплюцца. (18)

Вучыся, як хочаш, а бацька памагаць табе не будзе, - вучыць, як на бацькавым карку ездзіць. (18)

Тут і сам Сцёпка з нагі збіўся, а бацька заўважыў:

-Вось пайшлі словы- і мазгі на іх скруціш! (19)

Пярун бы іх пабіў, і нялоўка яму перад Аленкаю: яна комплексы праходзіць, а ён аб гэтых комплексах ні бэ ні мэ. (23)

-Дык гэта кожнаму дурню вядома,- заўважыў Сцёпка. (24)

-Калі ты, гад, пойдзеш супраць бога, то я з цябе скуру злуплю! (27)

-Усё паламалі і пазносілі, каб іх хвароба паламала і саміх на могілкі пазносіла! (31)

-Ні чорта лысага не вызваніш там. (31)

Вярнуўся Сцёпка з паходу на досвіце, ціхенька адчыніў адрынку, дзе спалі двое яго меншых братоў, Алесь і Юрка, і не раздзяваючыся, мокры да ніткі, залез пад коўдру. (32)

Зайсці яму дадому ці лепш на вочы бацьку не паказвацца, бо ўсё роўна бацька яго прагоніць? (34)

Алесь і Юрка ўставілі вочы ў Сцёпку і чакалі, што ён скажа. (35)

Гаворыць Сцёпка і на Аленку не глядзіць, каб па вачах яго не пазнала, што ён трохі туману напускае. (37)

У Сцёпкі ёсць адказ і на гэтае пытанне, але ён хоча фасон дзяржаць і трагічна заяўляе… (37)

Слухае маці і нічога не цяміць, як бы ёй розум засланіла. (39)

Алесь крэпіцца, маўчыць зацята, зрэдку на бацьку ваўчком паглядае. (40)

-Добры хлопец! - кажа ён сам сабе і потым дадае: - І чорт яго не возьме! (40)

Сцёпка ж скора знік з вачэй… (42)

Гэта раней навуку дзялілі для бедных і для багатых: багатым- універсітэты, а бедным- гула асмаленая. (47)

Страху набраўся тут Сцёпка. (49)

Не пераскочыўшы роў, няма чаго і “гоп” казаць. (51)

Праўда, ён падаў думку разбурыць “святы калодзеж”, але гэтая заслуга- віламі на вадзе напісана. (54)

Напралом пойдзе, кулакі ў дзела пусціць, а рабфака не ўпусціць. (54)

Але з такой заявай ён набраўся клопату… (56)

Жыццё ж у Мінску ідзе так шпарка, проста так і б'е крыніцаю. (60)

Хіба ты язык людзям завяжаш? (61)

Паздаваў я экзамены добра і лёгка, як плюнуць… (65)

Трэба даказаць усім, што ён сваіх слоў на вецер не кідае, і калі думаюць аб іх людзі, што ён-адшчапенец, што з яго толку не будзе, то памыляюцца. (67)

-“Як пусцілі мы на вецер”,- паправіў Сымон. (71)

Яму нават і на руку было гэтае адзіноцтва… (72)

Калі я была дома і мне не здаровілася, то маці казала, што гэтае нездароўе ад навукі, бо навука высушвае мазгі, заганяе ў сухоты. (74)

Аказалася ж, што ён вярнуўся жывы і здаровы і ў вус сабе не дзьме. (83)

Трэціх зайздрасць трохі і страх забірае, каб з носам не астацца. (89)

Тут і тэхнікі-спецы ёсць: што ні скажа, як у сцяну ўлепіць. (91) [18]

фанетычны семантычны колас літаратура

3.3 Фразеалагічныя сродкі ў трылогіі “На ростанях”

Нумарацыя старонак паводле Колас Я. На ростанях. трылогія. - Мн.: Дзярж. вуч.-пед. выд-ва МінАсветы БССР, 1958.

Фразеалагізм:

... старажытнасці, якая на кожным кроку кідалася яму ў вочы і затрымлівала на сабе ўвагу, ... (стар.10)

... чалавека ахоплівае жах, і ён губляе галаву. ... (стар. 12)

... хлопец крэпкі, моцна зросся з зямлёю і жыццём, ... (стар. 13)

... ў акно пазірала цёмная ноч і завешанае густымі хмарамі-валокнамі цёмнае неба. ... (стар. 13)

... старыя хвоі, што горда ўзвышалі сваі макушы ... (стар. 13)

... гразь была густая, чорная, як дзёгаць ... (стар. 14)

... свет сыйшоўся тут клінам, ... (стар. 17)

... з яго плячэй зваліўся нейкі цяжар, ... (стар. 18)

... аддаць кесарава кесараві. ... (стар. 19)

... - У ціхай вадзе чэрці водзяцца. (стар. 23)

... Адным словам, на ўсім быў відзен адбітак дзявочага прызору і акуратнасці. (стар. 23)

... суджанага, якога дзесь затрымалі чэрці, ... (стар. 24)

... “... Пабіць цябе каменнямі!” (стар. 33)

... як ваўчок, прыглядаўся ... (стар. 40)

...Латачыха сыпала словы, як гарох. Мусіць, не раз практыкавалася яна ў сваіх думках у гэтай лаянцы. Здавалася, яна толькі адчыняла рот, а словы самі сыпаліся і сыпаліся. ... (стар. 46)

... вочы яе з доўгімі мігаўкамі як бы рассыпалі праменні. ... (стар. 50)

... з яе вачэй так і сыпаліся іскры смеху. (стар. 51)

... аддаў сэрца ... (стар. 51)

... хто каго любіць, той таго і чубіць. (стар. 51)

... ён даваў кругу ... (стар 54)

... узяць сябе на павадок?.. (стар. 59)

... карчма і яе гаспадар як бы адной нагой ступалі ўжо на край магілы. ... (стар. 62)

- Эх вы: сарамяжлівая дзяўчына, - ... (стар. 63)

... вочы ... з іх так і сыпаліся іскры смеху; ... (стар. 65)

... Накруціш свае нервы так, што... вынік туга накручаных струн-нерваў. (стар 69)

... “Было што піты і есты, але прынукі не было”, - ... (стар. 76-77)

... не магла ўтрымацца ад смеху і дала яму поўную волю. (стар. 79)

- Работы, пане настаўніку, ніколі не пераробіш. (стар. 78)

- З вамі ніяк нельга да праўды дайсці. (стар. 78)

- У вас сем пятніц на тыдні! - сказала Ядвіся (стар. 79)

Ой, была жанчына, няхай са святымі супачывае яе душачка! (стар. 83)

Школа хорам праспявала малітву прад абедам. (стар. 86)

- А як вы сваю школу пакінулі?

- А дзе яна дзенецца? У лес не пабяжыць, - адказаў, смеючыся, Саханюк. (стар. 87)

- Паненка? Якая?

- Такая, што ўсё аддай - і мала! (стар. 87)

... вып'ем, тады, можа, да сэнсу прыйдзем. (стар. 88)

- Я ні разу не бачыў вас у такім добрым гуморы, (стар. 91)

Пара яму выкінуць усё гэта з галавы і сэрца, пакуль вобраз дзяўчыны яшчэ не засеў там настолькі глыбока, што з ім будзе трудна змагацца. Няхай не падумае яна, што яму без яе свет зачынен. (стар. 93)

- Вы не думайце таго - праўда не скварка, з кашаю не з'ясі. (стар. 95)

А то сядзіш ты тут, як пень на дарозе... (стар. 99)

Я не любіў каля паненак кісялём сядзець. (стар. 99)

... але яна цярпліва нясе свой крыж (стар. 100)

пагадзілася са сваёю доляю і не мае сілы скінуць з сябе гэты крыж жыцця. (стар. 100)

... падлоўчы Баранкевіч падняў у доме буру (стар. 101)

... мудрасць, такім чынам, зазначае, што страх смерці мацней жыцця, мацней самое смерці. (стар. 105)

Набярэцца паганая кроў, трэба ж яе выпусціць, і тады ўсё ціха і лагодна. (стар. 111)

... зрабіў па прыказцы: «Уткні мяне, Божа, куды мяне не трэба». (стар. 112)

Думаеш, што ты разумны, а ўся цана табе - шчарбаты грош... ён сам сабе строіў міны, ... (стар. 112)

Проста калы аб галовы ламаліся... (стар. 112)

- Што ж? Дай, Божа, нашаму гароху ў гаршчок панскі папасці, - усміхнуўся Лабановіч. (стар. 116)

Нашы інтарэсы не стыкаюцца, і нам няма за што пасварыцца нават. (стар. 117)

- Што жаніцца! - махнуў рукою а. Кірыл. - Жаніцца кожны патрапіць, ... (стар. 117)

Калі жыць, дык жыць са смакам, ... (стар. 117-118)

- Не пары гарачкі, бо так астанешся без аднае, ... (стар. 118)

Максім, сын фельчара Гарошкі, лятаў, як матыль, ад аднае паненкі да другой. (стар. 118)

- У ціхай букце чэрці водзяцца, - дадаў і Сухавараў (стар. 119)

- Маё ад мяне не ўцячэ, - горда зазначыў Дубейка. (стар. 119)

- Вельмі вам дзякую, але, зняўшы галаву, па валасах не плачуць. І крыўды тут ніякай няма. (стар. 121)

- Аб чым гэта галубкі варкуюць? - запытаўся Сухавараў, падыходзячы да іх. (стар. 122)

- За здароўе тае маладзіцы, з якою можна пазнаць радасці раю! (стар. 124)

- Праўда, праўда, брат! - схамянуўся Лабановіч. - Жаніся, брат!.. Аддам табе гарцы, бо ты - чалавек, а не яловы пень, як думаў я раней. (стар. 125)

Максім Грэк, свіны ты чалавек, дзе ты? (стар. 125)

Будуць пальцамі паказваць і трубіць на цэлы павет - рады на язык падняць нашага брата. (стар. 125)

Жыві ж, Саханюк, на многія леты. Жаніся, брат, пладзіся, напаўняй пінскія балоты і валодай імі, ... (стар. 125)

... ці толькі свету, што ў панны Людмілы? (стар. 128)

... так цяжка бывае, так наваліцца на яго гора, што нехаця ляжа чорны цень на твары. (стар. 128)

- Аб жаніцьбе, якая б яна ні была, я думаю столькі, колькі думаеце і вы аб леташнім снезе. (стар. 129)

- Так, панічок, што цяпер страціш, таго потым не знойдзеш. (стар. 133)

Больш ніколі да яе не пайду, і ў вашу кухню не ступіць мая нага... (стар. 134)

- У, усе вы такія гэрады, тыраны! (стар. 137)

- Тфу! Што гэта за праціўная баба! Ці ты ёй кажы, ці не кажы - хоць кол на галаве чашы. (стар. 141)

Ідзеш да святога прычасця, а лаешся, як сабака, як бы ты не ў царкве, а ў карчме ў Абрама! (стар. 143)

Але калі заўважае што, то выкідае ўсё гэта на вока. (стар. 143)

Але дзед Мікіта, той самы дзед, што з жарнавікамі танцаваў, ... (стар. 144)

Ці ты яго хвалі, ці не хвалі, а на чай нас усё роўна не пакліча! (стар. 144)

- Дзе там у чорта? Няма! (стар. 154)

- Прафесар велькіх букваў! (стар. 145)

- Ой, паночку, за што вы на мяне ўгневаліся? З раю ў пекла цягнуцца? - скардзіўся Лабановіч, гледзячы на паненак. (стар. 147)

Гарэлка ўрэшце страціла над ім сваю сілу, ён піў ужо сам і падліваў другім. (стар. 148)

- Вы - той напітак, які п'юць толькі багі. (стар. 149)

Яны з настаўнікам падселі да стала і пачалі зноў піць, як бы гарэлкі ў вочы не бачылі. (стар. 149)

- Што вы сёння нешта не ў гуморы? (стар. 152)

...усё казала за тое, што Грынько жыў панам. (стар. 155)

- Толькі не трэба труса задаваць: глядзі смела, кажы адважна, рэж з-за пляча - храбрасць гарады бярэ! (стар. 156)

Вучні ж адчувалі сябе мала чым лепей за тых цялят, якіх загналі на разніцу. (стар. 159)

- Так, бабка, на пары сваіх прыехаў. (стар. 166) [19]

3.4 Вывад па раздзеле

Аналіз фразеалагічных сродкаў у творах Якуба Коласа “Дрыгва”, “На ростанях”, “На прасторах жыцця” паказвае, што для мастацкай мовы пісьменніка фразеалагізмы характэрныя ў вялікай ступені саступаючы па частаце ўжывання адно лексіка-семантычным (метафарам).

Раздзел 4. Словаўтваральныя сродкі выражэння суб'ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа

Словаўтваральныя сродкі выражэння суб'ектыўнай ацэнкі - асноўны ў мастацкай мове спосаб выразнага выкарыстання словаўтварэння праз стварэнне пісьменнікамі індывідуальна-аўтарскіх неалагізмаў, паколькі тыя “экспрэсіўныя, у адрозненне ад кананічных словаў, экспрэсіўнасць якіх неабавязковая”. [23] Дасціпнае іх выкарыстанне ў тэкстах, якое не ператвараецца ў самамэту ўхвалялася філолагамі: Л.А. Булахоўскі, напрыклад, пісаў, што такія словы, ужытыя на сваім месцы, узбагачаюць мастацкую мову і апраўдваюць “сваё нараджэнне і існаванне”. [24]

Цікавыя новаўтварэнні з выразным для ўспрыняцця экспрэсіўна-эмацыйным зместам […] Аб'ектам аналізу […] з'яўляюцца стылістычныя неалагізмы [25], у тым ліку - лексічныя аказіяналізмы і патэнцыйныя словы [26]. […] Стварэнне індывідуальна-аўтарскіх неалагізмаў у мастацкай літаратуры здзяйсняецца з дапамогаю ўсіх спосабаў словаўтварэння, што характэрныя […], - марфалагічнага, лексіка-семантычнага, марфолага-сінтаксічнага і лексіка-сінтаксічнага. […] Асаблівую групу складаных словаў, што назіраюцца пераважна ў асобных аўтараў, складаюць імянныя злучэнні, у чыім складзе маецца дадатак.

З афіксальных неалагізмаў часцей за іншыя назіраюцца суфіксальныя. Суфіксы розныхгрупаў (са значэннем асобы, суб'ектыўнай адзнакі і інш.) у спалучэнні з вытворчымі словамі зключаюць у сабе дастатковую інфармацыю камунікацыйнага і эстэтычнага храктару, што дазваляе шырока выкарыстоўваць суфіксальныя ўтварэнні ў экспрэсіўных мэтах. [14, 76]

4.1 Словаўтваральныя сродкі ў аповесці “Дрыгва”

Нумарацыя старонак паводле Колас Я. Дрыгва: аповесць, паэма, апавяданні: Для сярэд. шк. узросту / Уклад. М. Зелянкова; Маст. Г. Шапялевіч. - Мн.: Юнацтва, 1990.

Прэцэдэнтнае імя:

Маю і прозвішча, як і ўсякі чалавек, але яно мне непатрэбна тут. А калі хочаце зваць мяне, то завіце Нявідны. ... Справа ў тым, што я вяду патаемную, або, як гаворыцца, падпольную, работу... (стар. 58)

... пра даносчыка Марціна Крука. (стар. 112)

... Калі ён ачнуўся, то ўбачыў, што ляжыць на падлозе, а каля яго стаіць страшны Адольф, ... ён думаў, што цяпер яму павераць, але рыжы зноў назваў страшнае імя... (стар. 143)

Імянное спалучэнне:

... над круглымі купамі-шапкамі кучаравай лазы (стар. 5)

... над бародаўкамі-купінамі (стар. 5)

... чайкі-душагубкі (стар. 5)

... плёскаюцца самы, узнімаючы срэбныя кругі-абручы (стар. 5)

... пасля кожнага ўзмаху вясла кружацца віркі-леечкі (стар. 23)

хоць з дзесятак смелых ахвотнікаў-чырвонаармейцаў (стар. 44)

рукою здольнага майстра, стажка-мурашніка, ... (стар. 45)

- Казак-хлопец! (стар. 78) [17]

4.2 Словаўтваральныя сродкі ў аповесці “На прасторах жыцця”

Нумарацыя старонак паводле Колас Я. На прасторах жыцця: аповесць, апавяданні. - Мн.: Юнацтва, 1986.

СУФІКСЫ СУБ'ЕКТЫЎНАЙ АЦЭНКІ ЯКІЯ ВЫРАЖАЮЦЬ СТАНОЎЧУЮ АЦЭНАЧНАСЦЬ Ў НАЗОЎНІКАХ

1) -ушк-, -юшк- выражаюць памяншальна-ласкальныя адценні.

Мая дачушка (63)

Называй мяне дзедушка (52)

2) -ік-, -ык- (брацік, коцік); выражаюць ласкальнасць, павагу, памяншальнасць:

Свайго дворыка (7)

Запрог бацька коніка (17)

З мілым тварыкам (20)

Змясціла свае вершыкі (20)

Сто вёрст з хвосцікам (34)

Новыя мосцікі (43)

Прыбраныя мэндлікі (43)

Не хачу за гаспадарыка (79)

Падай камісарыка (79)

3) -інк- (галінка, трасцінка); выражае пяшчоту, ласкальнасць:

Кошачку з белаю грудзінкаю (17)

Мясцінка знайшлася (45)

Чарнеліся лапінкі (53)

Ведае такую мясцінку (61)

4) -ок-, -оўк- (браток, ваўчок, бачок); нясе адценне ласкальнасці.

Таксама суфікс -ок-, -оўк- выражае малыя памеры:

Яе русавая галоўка (20)

5) -ічк- , -ечк-, -ц- (вадзічка, крынічка, паленца); несе адцеене пяшчоты, ласкальнасці, малых памераў:

Назаўтра ранічкаю (9)

Прагрэтае акенечка (22)

Стук у акенца (22)

За пярылца бярэцца (68)

Адным звенцам (82)

6) -очк-, -ачк-, -к-, -ачц- Гэтыя суфіксы, як правіла, маюць значэнне ласкальнасці і пяшчоты :

Дванаццаць гадкоў (7)

Адну рысачку (7)

Прыветныя вочкі (7)

На губках свеціцца ўсмешка (7)

Праводзіць яснымі вочкамі (7)

Хустачку на плечы накінула (11)

Зірнулася ў люстэрачка (11)

Хвіліначку памаўчаўшы сказаў (16)

Прыгарнула чорную кошачку (17)

Забрала свае пакуначкі (17)

Запісан на паперачцы і аздоблен рысуначкамі (20)

Спыніліся каля “фігуркі” (29)

Божачкі, якая распуста пайшла (31)

Ручачку зламаў яму (33)

Вось браткі (36)

Паперку напіша (36)

Закрасаваць на губках (37)

Белыя гугачкі (43)

Беленькімі галубкамі (43)

На беразе рачулачкі (44)

Чародка жэўжыкаў (45)

Мае дзетачкі (51)

Лепш “дзедка” (52)

Чарнеліся лясочкі (53)

7) -чык- надае памяншальнасць словам:

Нейкі вясёлы матыўчык (10)

Спуджаны верабейчык (45)

Рубельчык грошай (61)

СУФІКСЫ СУБ'ЕКТЫЎНАЙ АЦЭНКІ ЯКІЯ ВЫРАЖАЮЦЬ СТАНОЎЧУЮ АЦЭНАЧНАСЦЬ Ў ПРЫМЕТНІКАХ

Асабліва варта разгледзець прыметнікі, утвораныя пры дапамозе суфіксаў суб'ектыўнай ацэнкі, г.зн. такіх суфіксаў, пры дапамозе якіх словах надаецца пэўная эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка.

Значнае месца у творы Якуба Коласа “На прасторах жыцця” займаюць прыметнікі з суфіксамі суб'ектыўнай ацэнкі.

Могуць быць вылучаны наступныя суфіксы:

-еньк-, -эньк-, -аньк- : сіненькі, маленькі, мяганькі (і радзей: мяккай), сухі (і радзей: сухенькі) і інш; словы з гэтымі суфіксамі набываюць памяншальна-ласкальныя адценні.

Лагодненькая ўсмешка (7)

Прыгожанькая дзяўчынка (20)

Старэнькія бабкі (31)

Нізенькі Пятрусь-званар (32)

Ладненькая дзяўчынка (36)

Свежанькіх губках (37)

Акуратненькі паварот-загіб (43)

Беленькімі галубкамі (43)

Вузенькаю сцежкаю (43)

Маленькай рачулачкі (44)

Старэнькі дубок (88)

СУФІКСЫ СУБ'ЕКТЫЎНАЙ АЦЭНКІ ЯКІЯ ВЫРАЖАЮЦЬ СТАНОЎЧУЮ АЦЭНАЧНАСЦЬ Ў ПРЫСЛОЎЯХ

Формы суб'ектыўнай ацэнкі ў прыслоўях выражаюцца без параўнання з дапамогай суфіксаў -еньк- (-аньк-),-ачк-, (-ячк-) тыпу хуценька, скоранька каб надаць словам больш экспрэсіўнасці.

Трошачкі супярэчыць сур'ёзнасці (7)

Памаленечку перастаўляла ногі (11)

Ніколечкі не здзівіўся (15)

Ціхенька сказала (17)

Акуратненька запісан (20)

Паціхеньку паспеўваў (30)

Ціхенька адчыніў (32)

Раненька паехаў (33)

Зграбненька ляжаць (42)

Нічагусенькі не застаецца (61)

Нядаўначка ж яна прызналася (62)

Борздзенька прачытаў (73)

Акуратненька капайце (89) [18]

4.3 Словаўтваральныя сродкі ў трылогіі “На ростанях”

Нумарацыя старонак паводле Колас Я. На ростанях. трылогія. - Мн.: Дзярж. вуч.-пед. выд-ва МінАсветы БССР, 1958.

Неалагізм:

... ішла спрэчка аб свяце. Усе цельшынскія законнікі і законніцы сыйшліся тут і горача сыдзлі погляды супраціунага боку. (стар. 46) (тут аўтар пагуляў словамі ператварыўшы польскае zakonnik (сябра рэлігійнай арганізацыі) на новы лад - чалавек, які знаецца на законах).

Аказіяналізм і дыялектны абарот:

... няіменна ... (стар. 6)

... покі не ... (стар. 7)

... з аблады ... (стар. 7)

... Чуць-чуць ... (стар. 7)

... адхаялі ... (стар. 7)

... бо жывы ў землю не палезеш, ... (стар. 8)

... мнагалучныя напісы - ... (стар. 10)

... драбязговыя ... (стар. 12)

... вельмі падзячан. ... (стар. 20)

- Да вас, панычу, там маладыцы прышлы - лыст напысаць хочуць. (стар. 20)

- Ны выдаю, панычыку. (стар. 20)

... раматус, ... (стар. 21)

... у шафе сярод “гражданских и уголовных дел”, стаяла бутэлька з “царскімі слязьмі”, ... (стар. 21)

... вучыцімеце? (стар. 31)

... шрубка, ... (стар. 33)

-Чэсю! - ... (стар. 40)

... дзяўчынка-падлетак, ... (стар. 40-41)

... дарэктарам, ... (стар. 42)

... як там гарбата? - ... (стар. 42) ... і селі піць чай. ... (стар.42-43)

... цэлую асміну ... (стар. 42)

... збітая з тропу: ... (стар. 44)

... сумыслу ... (стар. 52)

... фуз, ...(стар. 53)

... памястоўная. ... (стар. 55)

... зафанабэрыўся. ... (стар. 58)

... мнагалучная, ... (стар. 58)

... развясельваць? (стар. 61)

... як у хвэбры, ... (стар. 61)

... ў цяплушку ... (стар. 64)

... нерухлівымі ... (стар. 70)

... “... пустацікавец? ... ” (стар. 75)

... яй-права! (стар. 76)

... раскатурхалі б ... (стар. 76)

... “Было што піты і есты, але прынукі не было”, - ... (стар. 76-77)

- Проша, проша! - ... (стар. 77)

- Вы яго, панічок, частавацімеце? - шэптам спыталася бабка. (стар. 88)

- От распуста, - ківала галавою пані падлоўчая, ... (стар. 90)

... роданачальнікі Цельшына дабрахоць уступілі свае правы больш маладым і здаровым (стар. 95)

- Чаго пазіраеш, падла пранцаватая? Цягні мяне! (стар. 96)

- А ні дзлэнг! - крыкнуў а. Мадэст. (стар. 96)

... падыходзіў да музычнае скрыначкі, заводзіў тыя кружкі, якія яму асабліва падабаліся, ... шоў у свой пакой на супачынак. (стар. 99)

Узяў аскабалак і ... цопнуў па галаве, ... (стар. 111)

Пабяруць калы і пачнуць матлашыць адзін аднаго. (стар. 112)

- Майму супарату і калегу ніжэйшае шанаванне! (стар. 117)

... і праз колькі гадоў зрабіцца поўным вахлаком, ...(стар. 131)

- Ваша бабка - ілгарка, і самі вы - ілгар, - запратэставала Ядвіся. (стар. 134)

А мабуць, звоняць.

...

- Ужо, мабуць, піп прыіхаў: штось забомкалі.

- Спавядацісямем?

- А мабуць, шчо так. (стар. 140)

- Саладушнік ты, шчоб ты захлынуўся! (стар. 143)

- А ты сам куды пражэсса? (стар. 143)

... а цяпер, аблюманы і абрынданы, прычашчацца прыпёр? (стар. 143)

А куды вы, паненачка, ехацімеце? (стар. 163)

- А як жа вам, панічок, там Бог паводзіў? - пытае яна. (стар. 167)

... Лабановіч нават ускінуў плечы, каб падняць свой «лапсярдак», як паспелі назваць гэтае важнае адзенне для афіцыйных выступленняў. Сапраўды, да гэтае адзежыны больш падыходзіла слова «лапсярдак», чым сурдут, бо ён быў пашыты на чалавека шырынёю з аршын у плячах і на паўтары, а то і цэлых дзве галавы вышэйшага ад Лабановіча. Апрача таго, на сурдуце былі сякія-такія плямы, паходжанне якіх можна было б вытлумачыць неасцярожна ўпаўшымі капкамі верашчакі. (стар. 157)

СУФІКСЫ СУБ'ЕКТЫЎНАЙ АЦЭНКІ ЯКІЯ ВЫРАЖАЮЦЬ СТАНОЎЧУЮ АЦЭНАЧНАСЦЬ Ў НАЗОЎНІКАХ

1) -ішч-, -ышч- выражаюць узвелічальнае стаўленне, а таксама пазначае вялікія памеры:

... на велізарных лапцішчах ... (стар. 31)

2) -ік-, -ык- (брацік, коцік); выражаюць ласкальнасць, павагу, памяншальнасць:

... панічыку! (стар. 6)

На цвінтарыку духавенства прыпыняецца (стар. 144)

... мосцікі, ... (стар. 37)

У адной кнізе знайшоў невялічкі лісцік паперы, ... (стар. 169)

3) -ін, -інк- (галінка, трасцінка); выражае пяшчоту, ласкальнасць:

... сухарлявая кабеціна чарнявага воласу - ... (стар. 5)

4) -ок-, -оўк- (браток, ваўчок, бачок); нясе адценне ласкальнасці.

Таксама суфікс -ок-, -оўк- выражае малыя памеры:

... панічок (стар. 6)

... палешучок ... (стар. 35)

... Лабанок, - ... (стар. 66)

5) -ічк-, -ішк-, -ечк-, -ельк-, -улк-, -ц-, -ун- (вадзічка, крынічка, паленца, красуня); нясе адценне пяшчоты, ласкальнасці, малых памераў:

... карцішкі. (стар. 22)

... вучыцелька! (стар. 29)

... калымажцы ... (стар. 36)

... рачулкі ... (стар. 37)

... Лабуня! ... (стар. 65)

- Мілая, родная Ядвісечка! (стар. 137)

6) -очк-, -ачк-, -к-, -ачц- Гэтыя суфіксы, як правіла, маюць значэнне ласкальнасці і пяшчоты :

... гугачкамі ... (стар. 37)

... канапкі ... (стар. 40)

- Габрынька! (стар. 40)

... скрыначка, ... (стар. 40)

... маленькая паненачка ... (стар. 40)

... Ядвіська, ... (стар. 54)

... занавесачку ... (стар. 64)

у куточку на школьным двары, (стар. 139)

- Я хачу паказаць вам грушку. (стар. 139)

... прыстаўляе гаршчочак. (стар. 166)

... згарнуў запісачку разам са сваёю. (стар. 169)

7) -чык- надае памяншальнасць словам:

Нейкі вясёлы матыўчык (10)

СУФІКСЫ СУБ'ЕКТЫЎНАЙ АЦЭНКІ ЯКІЯ ВЫРАЖАЮЦЬ СТАНОЎЧУЮ АЦЭНАЧНАСЦЬ У ПРЫМЕТНІКАХ

Асабліва варта разгледзець прыметнікі, утвораныя пры дапамозе суфіксаў суб'ектыўнай ацэнкі, г.зн. такіх суфіксаў, пры дапамозе якіх словах надаецца пэўная эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка.

Значнае месца у творы Якуба Коласа “На ростанях” займаюць прыметнікі з суфіксамі суб'ектыўнай ацэнкі.

Могуць быць вылучаны наступныя суфіксы:

1) -еньк-, -эньк-, -аньк- : сіненькі, маленькі, мяганькі (і радзей: мяккай), сухі (і радзей: сухенькі) і інш; словы з гэтымі суфіксамі набываюць памяншальна-ласкальныя адценні:

... маладзенькі ... (стар. 6)

... чалавек нізенькі, шчупленькі, худзенькі, з рэдзенькаю цёмнаю бародкаю ... (стар. 26)

маладое, крэпенькае і стройнае дрэва (стар. 139)

... называе мяне старэнькаю, ... (стар. 78)

... каля саменькай школы (стар. 114)

... малюсенькая ... (стар. 37)

... просценькаю ... (стар. 64)

2) -ечк-, -ічк- ; з памяншальна-ласкальным адценнем:

... раўнюсенечкаю ... (стар. 37)

... невялічкае ... (стар. 7)

... малюсенечкая ... (стар.7)

... невялічкім ... (стар. 40)

... ціхусенечкага шолаху, ... (стар. 64)

СУФІКСЫ СУБ'ЕКТЫЎНАЙ АЦЭНКІ ЯКІЯ ВЫРАЖАЮЦЬ СТАНОЎЧУЮ АЦЭНАЧНАСЦЬ Ў ПРЫСЛОЎЯХ

Формы суб'ектыўнай ацэнкі ў прыслоўях выражаюцца без параўнання з дапамогай суфіксаў -еньк- (-аньк-),-ачк-, (-ячк-) тыпу хуценька, скоранька каб надаць словам больш экспрэсіўнасці.


Подобные документы

  • Сродкі суб’ектыўнай ацэнкі, якія ўжываюцца ў літаратуры. Аўтарскі стыль прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння суб’ектыўнай ацэнкі; аналіз ягоных твораў: трылогіі "На ростанях", аповесцяў "Дрыгва" і "На прасторах жыцця".

    дипломная работа [118,8 K], добавлен 18.06.2012

  • Ужыванне фразеалагічных і свабодных словазлучэнняў у мове твораў аднаго з самых цікавых класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа. Культурна-бытавая дэталь у паэме "Новая зямля". Віды фразеалагізмаў, сродкі стварэння гумару ў коласаўскай паэме.

    курсовая работа [77,2 K], добавлен 22.01.2016

  • Антычная літаратура (літаратура Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма) - першая з еўрапейскіх літаратур. Гамераўскія матывы ў літаратурнай спадчыне генія паэта Якуба Коласа. Пытанне прызначэння чалавека на Зямлі ў творчасці Якуба Коласа і Вергілія.

    курсовая работа [103,7 K], добавлен 19.01.2016

  • Творчыя дасягненні Якуба Коласа ў 20–30 гады XX стагоддзя. Апавяданне "Крывавы вір": паказ чалавека ў эпоху рэвалюцыі. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-тэматычныя адметнасці твораў Якуба Коласа 20–30 гадоў. Трылогія "На ростанях": пошукі шляхоў у будучыню.

    курсовая работа [81,1 K], добавлен 18.05.2010

  • Вывучэнне біяграфіі і творчасці Якуба Коласа (сапраўднае імя і прозвішча Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч), вядомага беларускага савецкага пісьменніка. Якуб Колас - адзін з класікаў і заснавальнікаў беларускай літаратуры, народны паэт Беларускай ССР.

    реферат [35,8 K], добавлен 22.02.2011

  • Літаратурнуа спадчына Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Філасофія сацыяльна-побытавых пластоў жыцця, дзяцінства на старонках твораў Я. Коласа. Яго наватарскія здабыткі ў раскрыцці філасофіі быта і быцця.

    курсовая работа [111,2 K], добавлен 16.06.2016

  • Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.

    реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011

  • Распрацоўка пытання колерабачання мастацкага тэксту ў навуковай літаратуры. Колеравая і светлавая эстэтыка паэзіі Я. Коласа. Частотнасць ужывання колеравых і светлавых лексем. Ахраматычныя і храматычныя каларонімы ў прыродаапісальнай лірыцы Я. Коласа.

    курсовая работа [42,8 K], добавлен 05.03.2010

  • Напрамкі і стылі ў еўрапейскай і сусветнай мастацкай культуры і літаратуры XVI-ХХ ст.: Барока, класіцызм, сениментализм, рамантызм. Агульнае паняцце пра сацыялістычным рэалізме, развіццё сусветнай і беларускай літаратуры, сучасныя думкі і погляды.

    курсовая работа [57,7 K], добавлен 25.02.2011

  • Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.

    курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.