Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа
Творчасць Якуба Коласа як класіка беларускай літаратуры. Разумення самой беларускай літаратуры як з’явы сусветнай культуры. Фанетычныя, лексіка-семантычныя, фразеалагічныя, словаўтваральныя сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа.
Рубрика | Литература |
Вид | дипломная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 17.06.2012 |
Размер файла | 96,7 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
... ціхенечка падыходзілі ... (стар. 34)
Прэцэдэнтнае імя:
Так можа сказаць Сухавараў, бо ў яго словы не ад сэрца ... (стар. 77)
На вусны экзамен прыйшоў поп Пражорыч. Гэта быў незвычайна пануры, чорнабароды бацька. У вочы ён рэдка каму пазіраў, не смяяўся. (стар. 158)
Імянное спалучэнне:
... хадун-маятнік ... (стар. 13) [19]
4.4 Вывад па раздзеле
Аналіз словаўтваральных сродкаў у творах Якуба Коласа “Дрыгва”, “На ростанях”, “На прасторах жыцця” паказвае, што для мастацкай мовы пісьменніка найбольш характэрныя такія словаўтваральных сродкі, як аказіяналізм, а таксама афіксальныя сродкі, перадусім суфіксальныя (суфіксы суб'ектыўнай цэнкі), менш уласцівыя прэцэдэнтнае імя ды імянное спалучэнне.
Раздзел 5. Сінтаксічныя сродкі выражэння суб'ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа
Кіраванне. У ліку спосабаў пераўтварэння моўных з'яў, у выніку якіх рэалізуецца паэтычная функцыя мовы, на ўзроўні сінтаксісу прыцягвае ўвагу аказіянальнае кіраванне. Яно можа праяўляцца найпер праз тое, што прі захаванні труктуры словазлучэння, што характарызуецца сувяззю кіравання, звыклая лексічная спалучальнасць парушаецца.
Здзяйсняецца гэта перш за ўсё праз замену кіраванага слова. У прыкладзе [….] рэалізуюцца звыклыя для мовы прасторавыя адносіны, экспрэсіўна не маркіраваныя, не ўсведамляемыя чытачом. […] Але ў мове гэтыя кампаненты […] усе ж звычайна не спалучаюцца, што і стварае ў тэксце […] пэўную экспрэсію.
Агульнае прызначэнне такога прыёму - фармальнае і сэнсавае асвяжэнне мовы, яго прыватныя функцыі могуць быць вельмі разнастайныя. [14, 107]
Аднародныя члены сказу. Тут разглядаецца прыём, які складаецца з таго, што ў шэраг сінтаксічна аднародных частак сказу зводзяцца словы, семантычна разнапланавыя, якія ў мове звычайна не злучаюцца, але назіраюцца ў мастацкай гутарцы.
Несумяшчальнасць выражаных праз слов паняткаў прыпускае аднясенне такіх злучэнняў словаў да ліку лексіка-семантычных сродкаў экспрэсіі. Аднак нам прадстаўляецца важным, што ў гэтых выпадках перш за ўсё ўспрымаецца граматычная нязвыкласць. [14, 110]
Устаўныя канструкцыі. У працах па лінгвастылістыцы звярталася ўвага на выразнае выкарыстанне устаўных канструкцыяў у творах […] Граматычныя (і адпаведна - сэнсавыя) сувязі сінтаксічных адзінак з членамі асноўнага кантэксту пры такім ужыванні не знікаюць, але несумненна аслабляюцца, і яны сумяшчаюць у сабе ўласцівасці частак сказу і сказаў, з аднаго боку, і ўстаўных выразаў, - з другога.
Датычна сутнасці такіх адзінак маюцца розныя пункты гледжання. У акадэмічнай граматыцы, напрыклад, усе яны разглядаюцца як устаўныя [28], у той час, як А.М. Гвоздзеў схіляецца да таго, што тыя з іх, якія звязваюцца з кантэкстам праз падпарадкавальныя злучнікі, толькі “набліжаюцца да ўстаўных сказаў”, застаючыся ўсё ж сказамі дадатковымі [29]. Несумненна характэрнае для ўсіх (розных па структуры - часткі сказу і сказы) разглядаемых адзінак інтанацыйна выражанае значэнне дадатковай заўвагі, што аб'ядноўвае ўсіх іх з уласна ўстаўнымі канструкцыямі, дазваляе лічыць, прынамсі, датычна мастацкай мовы, першы з вышэйпрыведзеных пунктаў гледжання больш апраўданым; пры тым нельга не ўлічваць і пунктуацыйнага боку справы, сутнаснага для мастацкага, пісана-назіральнага тэксту - дастаткова паслядоўнага ўжывання дужак, што звычайна выкарыстоўваюцца для выдзялення ўстаўных канструкцыяў. [14, 113-114]
Эліпсіс. Эліпсіс - выразны сродак мастацкай мовы, які з дапамогай розных спосабаў і формаў выражае экспрэсію мастацкага слова - “самастойнае” ўжыванне прыназоўнікаў па-за яўнай і простай сувяззю са склонавымі формамі назваў прадметаў ці асобаў, што складае фігуру змаўчання ў тым яе выглядзе, калі выказванне абрываецца на прыназоўніку, назоўнік, да якога павінны адносіцца прыназоўнік - адсутнічае, а чытыч можа адно здагадвацца пра тое, што засталося надасказаным. Таксама магчымае такое выкарыстанне прыназоўнікаў у супастаўленні з іншымі, дзе эліптычнае ўжыванне прыназоўнікаў высвятляецца праз паралельнае іх звычайнае ўжыване. [14, 117]
Агульнамоўнай асновай для такіх індывідуальных ужыванняў прыназоўнікаў, верагодна, з'яўляецца дастаткова шырокавядомае ў размоўнай гутарцы ўжыванне іх у прыслоўным значэнні, што адзначаецца і ў тлумачальных слоўніках. Р.А.Будагоў, разглядаючы падобнае ўжыванне прыназоўніка “без” у размоўнай гутарцы, лічыць, што ў пісьмовым стылі яно “цалкам немагчымае”. [30] Аднак, як паказваюць прыклады, такое ўжыванне прыназоўнікаў у мастацкай мове ня толькі магчымае, але і мае некаторую распаўсюджанасць.
Парцэляцыя. Парцэляцыя - інтанацыйнае і пунктуацыйнае расчляненне сказу на часткі, пераважна на словы. […] Сдужыць гэты прыём для ўзмацнення напружанасці мовы, ступень праяўлення якой можа быць рознаю - ад стрыманай да вельмі значнай […] парцэляцыя ў злучэнні з нагнятннем кароткіх, пераважна аднатыповых, пытальных і клічных сказаў стварае значны дынамізм думкі-мовы […] Да парцэляцыі можна аднесці і ўзнаўленне спецыфікі мовы малаадукаванага чалавека, які недастаткова добра завучыў тэкст. [14, 119]
Семантычны словапарадак. Семантычны словапарадак - прыём палярнага супрацьпастаўлення па словапарадку выразаў, што складаюцца з адных і тых жа словаў, калі з іх перамяшчэннем звязаны розны змест з вобласці экспрэсіўнага выкарыстання словаразмяшчэння. Прыём гэты можа рэалізоўвацца як на ўзроўні словазлучэнняў, гэтак і на ўзроўні сказаў.
5.1 Сінтаксічныя сродкі ў аповесці “Дрыгва”
Нумарацыя старонак паводле Колас Я. Дрыгва: аповесць, паэма, апавяданні: Для сярэд. шк. узросту / Уклад. М. Зелянкова; Маст. Г. Шапялевіч. - Мн.: Юнацтва, 1990.
Кіраванне:
... не так знадворным выглядам, як адзіноцтвам (стар. 4)
Ваяводствы, староствы, павятовыя “камісаржы”, войты, пастарункі ... (стар. 17)
Парцэляцыя:
- Ходзяць такія чуткі... Напэўна, ёсць... Кажуць, і кулямёты прыхаваныя ёсць... (стар. 42)
Дык у трэці дзень у змярканні... Доўгі Брод. Вые воўк. (стар. 44)
- Людзі? Талаш і Рыль? Тфу, твае людзі! ... Волі захацелі? Якой волі? Свавольства? Блазенства? Грабежніцтва! (стар. 91)
Устаўныя канструкцыі:
... будзь на Доўгім Бродзе і чакай, покі не завые воўк: гэта буду выць я (дзед Талаш умеў вельмі добра выць па-воўчы). (стар. 43) [17]
5.2 Сінтаксічныя сродкі ў аповесці “На прасторах жыцця”
Нумарацыя старонак паводле Колас Я. На прасторах жыцця: аповесць, апавяданні. - Мн.: Юнацтва, 1986.
Устаўныя канструкцыі:
Сцёпка падняўся на ногі, закінуў зноў торбачку за плечы (а яна цяпер палягчэла трохі), выйшаў на чыгунку ... (стар. 217-218) [18]
5.3 Сінтаксічныя сродкі ў трылогіі “На ростанях”
Нумарацыя старонак паводле Колас Я. На ростанях. трылогія. - Мн.: Дзярж. вуч.-пед. выд-ва МінАсветы БССР, 1958.
Семантычны словапарадак:
... паўстала вельмі важнае пытанне аб тым, ... І паўстала гэтае пытанне, ... (стар. 43)
Семантычнае ўжыванне аднародных членаў сказу:
... старога месца і старога прыяцеля, - ... (стар. 76) [19]
5.4 Вывад па раздзеле
Аналіз сінтаксічных сродкаў у творах Якуба Коласа “Дрыгва”, “На ростанях”, “На прасторах жыцця” паказвае, што для мастацкай мовы пісьменніка сінтаксічныя сродкі нехарактэрныя і сустракаюцца там як найхутчэй у якасці выключэння, сярод выяўленых жа найбольш распаўюджаныя такія, як парцэляцыя і семантычны словапарадак, менш уласцівыя аказіянальнае кіраванне, семантычнае ўжыванне аднародных членаў сказу і ўстаўныя канструкцыі.
6. Вывад Аўтарскі стыль прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння суб'ектыўнай ацэнкі
6.1 Фанетычныя сродкі
Эмфатычны націск для празаічных твораў Коласа - характэрны, хоць і ня вельмі частаўжывальны сродак. Аналіз выбраных твораў “На ростанях”, “Дрыгва”, “На прасторах жыцця” дазваляе казаць пра ўстойлівую спецыфіку пры ўжыванні такога націску:
а) сацыяльны партрэт персанажа праз паказанне асаблівасцяў ягонай гаворкі ў сукупнасці ці то з тэмпераментам і экспрэсіяй, ці то з мелодыкай, параўнайма: “Здраввя жжжалаю, вваша пппббблагародддзе!” (тэмпераментна-экспрэсіўная, паказальна манерная гаворка п'янаватага выбарнага прадстаўніка выканаўчай улады перад вышэйстаячым чынам - На прасторах жыцця); “Крэсці-і-ісь-це-сяяя!”, “Алілу-у-у-я!” “І-і-і-жэ хе-е-еру-вы-мы, Хе-е-е-е-е-ру-вы-ы-мы, Тай-на да та-а-йна абрызу-у-юшчэ...” (меладычна-размераная спеўная гаворка царкоўніка - На ростанях).
б) экспрэсія аўтарскай ацэнкі: “Такімі адносінамі да свайго народа, […] вы, даруйце, выяўляеце сваё панямонскае б а ў д з е й с т в а! - ужо зусім у злосці сказаў Лабановіч...” (аўтарскі неалагізм “баўдзейства” ўтвораны ад прозвішча персанажа Баўдзея ў якасці ягонай, тут адмоўнай, ацэнкавай характарыстыкі - На ростанях) “Вучы-ы-цца! Бачыш ты!” (праяўленне павагі ад незнаёмага чалавека - На прасторах жыцця).
в) экспрэсія паводзінаў у пэўнай сітуацыі: “Яна паглядзела на яго строга і прамовіла:
- Больш ніколі! Чуеце! Ніко-о-олі!” (тут з дапамогай эмфатычнага націску паказаны надзвычайны экспрэсіўна накал эмоцыяў персанажа - На ростанях)
г) экспрэсія стану персанажа ў пэўнай сітуацыі “Адзін час здавалася колы казалі: “У-ця-кай!.. У-ця-кай!.. У-ця-кай!..”” (На ростанях).
Агулам, эмфатычны націск у творах Якуба Коласа сустракаецца ўсяго каля дзясятка разоў на ўсе тры творы, таму можна смела казаць, што такі сродак для прозы пісьменніка нехарактэрны, хоць і прысутнічае ў ёй.
Лагічны націск з'яўляецца адной з характэрных рысаў аўтарскага стылю пісьменніка, асаблівая экспрэсія ў ягоных творах перадаецца з дапамогай лагічнага націску: “Дубейка ў сваю чаргу здзівіўся і ўвесь выраз яго твару як бы казаў “Які ж ты пасля гэтага інтэлігент?” […] Я - ліцвін”, - з нейкаю гордасцю зазначаў пан падлоўчы […] А яшчэ ліцвін!.. Ну, які ж ты пасля гэтага ліцвін! - Пан падлоўчы з дакорам пазіраў у вочы настаўніку” (На ростанях) “Ты дзе была? - націскаючы на “дзе”, запытаў Васіль […] Кажы, дзе была, гадзюка ты, шлюха! - загрымеў на ўсю хату Васіль”. (Дрыгва) “Як гэта “той самы”... Хіба ёсць яшчэ і не той самы Саўка Мільгун і ты ведаеш такога? […] Можа і я цябе дзесь бачыў, і Саўка таксамапаглядаўся ў Цімохаў твар, падкрэсліўшы слова “дзесь” (Дрыгва) “Дасканалая “дэмакратычная” прыказка, - засмяяўся Нявідны”. (Дрыгва) “... словы, даваўшыя Саўку волю і жыццё, - моцна, без краю глыбока патрэслі Саўку. “Ідзі! Ідзі прэч!” […] “Ідзі, ідзі прэч!” - стаялі ў вушах гэтыя словы і гналі яго”. (Дрыгва) “Юнак быз верным свайму народу. І ён пакіне народу вялікую “Спадчыну”. (На прасторах жыцця)
Слоўны націск для твораў Коласа яшчэ менш характэрны, чым націск эмфатычны, прычынаю тут, як найхутчэй, з'яўляецца тое, што дзеля паказання націску ў словах па-беларуску не патрэбнае дадатковае ўжыванне спецыяльнага знаку, бо беларуская граматыка сама па сабе дазваляе вызначыць націск у слове, глядзіце, напрыклад: “Глядзіш, здаецца яна мёртва. Але гэта толькі здаецца. Пад ковамі лёду ідзе работа” (тут праз літару “ё” ў слове “мёртва” перадаецца сэнсава-экспрэсіўны акцэнт, пры гэтым сама граматыка дазваляе абыйсціся без слоўнага націску, у слове ж “лёду”, на маю думку, аўтар увогуле ня ставіў задачы дасягнуць экспрэсіўнасці - На прасторах жыцця.). Знойдзеныя прыклады пастаноўкі знаку націску ў разгледжаных творах не з'яўляюцца сродкам выражэння аўтарскай экспрэсіі: “агледзеў, ці на сваім месцы стаяць па'лі, а потым дробненькімі крокамі пайшоў ад па'лі да па'лі” (На ростанях), “Л'епей зламацца сусім” (На прасторах жыцця).
Мелодыка і паўзацыя ў творах Якуба Коласа сустракаецца скрайне рэдка, пазначае экспрэсію чалавечых стасункаў:
“І людзі глядзяць на цябе, як на воўка... Ты сам сабе яму капаеш...” (Дрыгва)
“ - Куды ж ён пайшоў?..
- Пайшоў... Казаў, каб за яго не баяліся... Напэўна, да Параскі пойдзе...” (Дрыгва);
“... Ён падганяў пісара.
- Хадзі, хадзі, кум! Пад туза! Пад туза яму!” (На ростанях).
Разам з усім вышэйпералічаным варта адзначыць, што такі сродак мастацкай выразнасці, як беспаўзнасць - неўласцівы для творчасці пісьменніка.
Гукападражанні ў творах Коласа збольшага служаць дзеля складання паэтычнай карціны навакольнага асяроддзя, якое Якуб Колас, як паэт у самым лепшым сэнсе гэтага слова насяляе гукамі і вобразамі жывой прыроды: “Ціп! Ціп! Ціп!” - зашумелі птушкі […] Певень […] падзякаваў за гонар моцным “ку-ка-рэ-ку”. […] - Так-так-так! - азвалася качка” (На прасторах жыцця); падражання людзьмі гукаў жывое прыроды: “А ты-га! а ты-га, качкі!” (Дрыгва), “Ён раптам спыніўся, набраў духу і, моцна падаўшы наперад грудзі, загукаў старанна, разлічана, у двух тонах, нават з замахам на некаторую музычнасць: - Э-э-э-вуу!” (На ростанях); выражэння экспрэсіі людскіх пачуццяў: “Ах ты, грэх які! Э-хэ-хэ! - цмокаў Раман і чухаў патыліцу.” (Дрыгва); ці проста гукаў, што выдаюцца праз чалавека, але без экспрэсіі: “пісар выпускае дым і адначасова выдае скрозь прыцятыя губы нейкі спецыфічны свой гук “псс”, трасучы галавою”. (На ростанях)
Разам з тым, на маю думку, варта размяжоўваць менавіта гукападражанне ў мове пісьменніка ад натуральных для беларускай мовы воклічаў накшталт “Га!”, “Га-а-а!”, “Аёй!”, “Го!” ды інш., бо тыя, у дадзеным выпадку, хутчэй адносяцца да лексікаграфічных сродкаў.
Агулам, гукападражанні ўва ўсіх сваіх праяўленнях у творах Якуба Коласа сустракаюцца часта, складаючы характэрную рысу яго аўтарскага стылю.
Анатама-фізіялагічныя і сітуацыйныя недахопы гаворкі як чыннік мастацкай мовы коласаўскай прозы служаць у якасці інструментаў палітры для стварэння вобразу персанажа, прытым, што элементы народнай лексікі аніяк ня могуць быць аднесеныя да іх, нягледзячы на тыпалагічнае падабенства, бо ўтвараюць асобны гурт лексікаграфічных сродкаў. Сярод рэшты прыкладаў праглядаецца спецыфіка выкарыстання гэтага сродку:
а) сацыяльны партрэт і асабліва дэманстрацыя лінгвістычнай дыстанцыі паміж рознымі сацыяльна-этнічнымі групамі: “Пся крэў […] натуральна жэч […] ідзь до д'ябла […] а ты не кламеш? […] о, пся маць ваша” (тут праз спецыфічнае польскае вымаўленне аўтар імкнецца паказаць дыстанцыю паміж карэнным беларускім насельніцтвам і прыйшлымі польскімі людзьмі, у прадапошнім прыкладзе аўтар нават дадае, што беларуская жанчына не зразумела сэнсу сказанага палякам ды змаўчала на адказ, праз гэта адчуванне дыстанцыі пашыраецца яшчэ больш - Дрыгва)
б) аўтарскія штрыхі да агульнага партрэту персанажа: “Ты, Мат'ёна, калі я не п'іду, астаў абед на вячэю”, “- Зд'ястуйце! - прамовіў Саханюк...” (тут мы бачым картавасць як характэрную рысу аднаго з персанажаў - настаўніка Саханюка - На ростанях)
Аналіз фанетычных сродкаў у творах Якуба Коласа “Дрыгва”, “На ростанях”, “На прасторах жыцця” паказвае, што для мастацкай мовы пісьменніка найбольш характэрныя такія фанетычныя сродкі, як гукападражанне, лагічны націск, менш уласцівыя эмфатычны націск, анатама-фізіялагічныя і сітуацыйныя недахопы гаворкі, амаль неўласцівыя для яго мелодыка і паўзацыя, практычна неўласцівы слоўны націск.
6.2 Лексіка-семантычныя сродкі
Метафары, як лексіка-семантычныя сродкі з'яўляюцца найбольш ужывальнымі ў мастацкай мове пісьменніка, з'яўляючыся, па сутнасці, яго візітоўкаю. У напісанні метафараў праўлаецца Якуб Колас паэт. Метафары ў творах класіка падаюцца як найчасцей сфармаванымі ў цэльныя блокі-апісанні прыроды ці настрою герояў з завязкай, развіццём мастацкага вобразу, завяршэннем:
“Аднатонную песню вялі колы вагонаў. ... Раскаціста і гучна грымелі салаўі: звону іх песень не маглі заглушыць грук і шум вагонных колаў. ... Нейкі невыразна маркотны і разам з тым прыемны гоман стаяў над балотамі, як бы яны апавядалі гэтай ціхай ночцы і гэтым людзям, што не спалі, адвечную скаргу сваю і смутак свой...” (На ростанях)
Разам з тым, часта сустракаюцца і асобныя метафары, ўнітаваныя ў расповед:
“Тут ужо Сцёпка не мог стрымацца і прызнаўся Аленцы, што ён вучыцца, што ў яго ёсць шырокія планы, толькі ён нічога аб іх не кажа” (На прасторах жыцця)
Сярод метафарычных словазлучэнняў у Якуба Коласа сустракаюцца як двух-, гэтак і трохчленныя, са спалучэннем назоўніка з прыметнікам, назоўніка з дзеясловам, назоўніка з назоўнікам і да т.п.:
“Закалыхалася, затраслося Палессе!” (Дрыгва)
“Панас зняў з-за плячэй даволі ёмкую торбу, гэты адвечны пашпарт сялянскай долі”. (Дрыгва)
“Снягі і марозы, нечакана скаваўшы Палессе, прыпынілі ваенныя аперацыі” (Дрыгва)
Агулам, мелодыка і паўзацыя сустракаецца ў коласаўскай мастацкай мове, займае важнае становішча ў якасцях лірычнага адступлення, звязкі паміж сцэнамі апавядання і інш.
6.3 Фразеалагічныя сродкі
Фразеалагізмы ў творах Якуба Коласа па частаце ўжывання займаюць другое месца, саступаючы адно метафарам, пры гэтым пісьменнік ужывае іх як дзеля пашырэння семантычна-сэнсавай палітры апавядання, гэтак і для акрэслення сацыяльнага партрэты дзеючай асобы, укладаючы фразеалагізм у яго гаворку.
Акцэнт на прагматычны склад думак і гаворкі простага жыхара:
“Нічога: покі жаніцца - загаіцца, ...” (Дрыгва)
“- Соль добра, калі ёсць што саліць, - заўважыў Саўка”. (стар. 104)
Адсылка да спецыяльнай, тут арыштанцкай, гаворкі:
“Калі не памыляюся, дык у Мазыры елі царскія сыры. ... Саўка намякаў на Мазырскі астрог”. (Дрыгва)
Гаворка адукаванага інтэлігента з уключэннем літаратурнай мовы:
“Жыві ж, Саханюк, на многія леты. Жаніся, брат, пладзіся, напаўняй пінскія балоты і валодай імі, ...” (На ростанях)
У абсалютнай большасці выпадкаў аўтар выкарыстоўвае семантычна і структурна ня змененыя фразеалагізмы (“У вас сем пятніц на тыдні” (На ростанях)), але сустракаюцца і змененыя (- У ціхай букце (тут расійскае слова “омут” замененае на “букта”) чэрці водзяцца, - (На ростанях)); часта прасочваецца такі від узаемадзеяння выразных сродкаў мовы як метафарызацыя фразеалагізмаў (“... маёнтак таксама свяціў небу ...” (Дрыгва)).
6.4 Словаўтваральныя сродкі
Аказіяналізм у творах Якуба Коласа сустракаецца досыць часта, спалучаючыся з адлюстраваннем у аўтарскім тэксце лінгвістычных (праз акцэнт) асаблівасцяў вымаўлення, пазначаючы сацыяльна пашпарт дзеючай асобы, трэба адзначыць, што пісьменнік, напэўна, не заўжды ўжываў словы мясцовай гаворкі наўмысна дзеля паказання адно сацыяльнага кантэксту, але папросту мог ужываць цікавыя каларытныя словы дзеля ўзбагачэння мовы.
Разам з тым, напрылад у аповесці “Дрыгва” аўтар наўмысна ўжывае лексіку дзеля падкрэслення лінгвістычнай, а як вынік і прычыну для чаго і сутнаснай дыстанцыі паміж дзеючымі асобамі, якіх супрацьпастаўляе адна адной: “- А ты не кламеш? - зноў запытаў жалнер. ... Бабка не зразумела і маўчала”. (тут праз спецыфічнае польскае вымаўленне аўтар імкнецца паказаць дыстанцыю паміж карэнным беларускім насельніцтвам і прыйшлымі польскімі людзьмі, у прадапошнім прыкладзе аўтар нават дадае, што беларуская жанчына не зразумела сэнсу сказанага палякам ды змаўчала на адказ, праз гэта адчуванне дыстанцыі пашыраецца яшчэ больш - Дрыгва)
Агулам, мелодыка і паўзацыя сустракаецца ў коласаўскай мастацкай мове досыць часта.
Суфікс суб'ектыўнай ацэнкі ў творах Якуба Коласа сустракаецца нярэдка і амаль заўжды пазначае станоўчае стаўленне, замілаванне і/або размову бліхкіх людзей, аб'яднаных сваяцкімі і сяброўскімі стасункамі:
“... Мая дачушка”; “Называй мяне дзедушка...” (На прасторах жыцця)
Або пазначае местачковасць сваяцкасць абстаноўкі:
“... у куточку на школьным двары, ...”; “На цвінтарыку духавенства прыпыняецца ...” (На ростанях)
Агулам, суфікс суб'ектыўнай ацэнкі распаўсюджаны, аде не дамінантны сродак у коласаўскай мастацкай мове.
Прэцэдэнтнае імя ў творах Якуба Коласа сустракаецца скрайне рэдка, пазначае адмысловыя тыпажы дзеючых асобаў: поп Пражорыч і двудушнік Сухавараў (На ростанях), падпольшчык Нявідны, даносчык Крук, кат Адольф (Дрыгва)
Разам з усім вышэйпералічаным варта адзначыць, што такі сродак мастацкай выразнасці, як прэцэдэнтнае імя - неўласцівы для творчасці пісьменніка, да яго той звяртаецца скрайне рэдка.
Імянное спалучэнне ў творах Якуба Коласа сустракаецца, хоць і рэдка, узбагачае мастацкі вобраз:
“... над круглымі купамі-шапкамі кучаравай лазы ... над бародаўкамі-купінамі” (Дрыгва)
Варта адзначыць, што такі сродак мастацкай выразнасці, як эпітэты - неўласцівы для творчасці пісьменніка, які больш ахвотна карыстаецца з метафарызацыі.
6.5 Сінтаксічныя сродкі
Трэба сказаць, што сінтаксічныя выразныя сродкі - не з'яўляюцца тыповымі для мастацкай мовы Якуба Коласа, ня знойдзем мы ў яго эліптычнай мовы, сегментацыі і інш. Разам з тым, вельмі рэдка, але ўсё ж сустракаюцца ў яго аказіянальнае кіраванне, парцэляцыя, семантычнае ўжыванне аднародныхсленаў (звядзенне ў шэраг сінтаксічна аднародных членаў сказу рознапланавых словаў), устаўныя канструкцыі, семантычны словапарадак (палярнае супрацьпастаўленне па словапарадку выразаў, што складаюцца з адных і тых жа словаў, калі з іхным перамяшчэннем звязаны розны змест).
Парцэляцыя ў творах Якуба Коласа пазначае экспрэсіўную гаворку, ў якой прычынай прапускання словаў ёсць альбо хуткае вымаўленне, альбо вымаўленне надта ціхае, напаўшэптам.
Семантычны словапарадак ў творах Якуба Коласа пазначае экспрэсію развіцця сюжэту, своеасаблівы рэфрэн.
Такія сродкі, як Кіраванне, Семантычнае ўжыванне аднародных членаў сказу і Ўстаўныя канструкцыі ў творах Якуба Коласа, там дзе яны выяўленыя, хутчэй удакладнялі метафарычнасць мастацкага апісання, уносілі ў яго новыя ноткі і адценні, чым служылі сродкам выражэння суб'ектыўнай ацэнкі.
Аўтарскі стыль пісьменніка вызначаецца выкарыстаннем розных сродкаў суб'ектыўнай ацэнкі і мастацкай выразнасці, хоць відавочна, што гэтага класік дасягае пераважна праз выбудоўванне сюжэтнай лініі апавядання. Разам з тым можна адзначыць, што, да прыкладу, метафары адыгрываюць вялікую ролю ў пісьменніка дзеля дасягнення мастацкай выразнасці тэксту; наступнымі па значнасці пасля метафараў ў Якуба Коласа ідуць фразеалагізмы і словаўтваральныя сродкі, перадусім аказіяналізмы, і суфіксальныя сродкі, менш ужывальныя ў Коласа фанетычныя сродкі і сітаксічныя сродкі, апошнія амаль не сустракаюцца ў пісьменніка.
Дадатковага вывучэння і асэнсавання патрабуе выяўлены ў аповесці “Дрыгва” выпадак выкарыстання ў прозе непразаічнага сродку, які завецца Рэфрэн і выкарыстоўваецца ў паэтычнай творчасці: “... як уразілі яго простыя, звычайныя словы...: “Ідзі, Ідзі прэч, каб цябе не бачылі мае вочы!” і яго апошняе слова: “Жыві!”. […] “Ідзі! Ідзі прэч!” […] што ў апошняе слова: “Жыві!”. […] “Ідзі! Ідзі прэч!” Пустэча і адзінота агарнулі Саўку […] “Ідзі, ідзі прэч!” - стаялі ў вушах гэтыя словы і гналі яго. […] “Ідзі, ідзі прэч!”” [9, 166-167]
Колас, як ня толькі празаік, але і паэт, верагодна, з дапамогай рэфрэна інтэрпрэтаваў празаічны тэкст як паэтычны твор; з гэтага гледзішча, коласаўскі рэфрэн можна ўмоўна супаставіць са сродкамі мелодыкі і паўзацыі, але па сутнасці ён такім не з'яўляецца, але выступае самастойным сродкам выражэння суб'ектыўнай ацэнкі аўтара і сродкам павелічэння экспрэсіўнасці мастацкай мовы.
Літаратура
1. Ивин, A.A. Основания логики оценок / А.А. Ивин. - М.: Из-во МГУ, 1970. - 230 с.
2. Арутюнова, Н.Д. Типы языковых знаний. Оценка. Событие. Факт, 1988.
3. Вольф, Е.М. Функциональная семантика оценки / Е.М. Вольф. - М.: Наука, 1985. - 256 с.
4. Маркелова, Т.В. Семантика и прагматика средств выражения в русском языке // Филолог. науки, 1985.
5. Кимик, В.В. Категория субъективности и ее выражение в русском языке, 1990
6. Виноградов В.В. Русский язык: Грамматическое учение о слове: учеб. пособие для вузов / В.В. Виноградов. - 3-е изд., испр. - М.: Высш. шк., 1986. - 640 с.
7. Винокур Г. О. Закономерности стилистического использования языковых единиц. - М.: Наука, 1980.
8. Лукьянова, Н.А. Экспрессивная лексика разговорного употребления. Проблема семантики. Новосибирск, 1986.
9. Чернявская, Е. А. Оценка и оценочность в языке и художественной речи (на материале поэтического, прозаического и эпистолярного наследия А.С.Пушкина). - Орел, 2001. (автореферат на соискание уч.степ. кандидата филологических наук).
10. «Вариативность употребления суффиксов оценки» // http://www.nauka-shop.com/mod/shop/productID/44084/ 18.04.11 Паводле Матвеенка, І.М., Хазанавай, К.Л. Словы з суфіксамі суб'ектыўнай ацэнкі у беларускіх народных песнях // Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны», Філалагічны факультэт, Каф. беларускай мовы. - Гомель, 2010.
11. Кайкы М.Ю., Языковые средства выражения социальной оценки в произведениях Э.Н.Успенского. - Бердянск: Бердянский государственный педагогический университет, Институт филологии, ...
12 Голуб И.Б. Русский язык - М., 2006.
13. Вольф, Е.М. Функциональная семантика оценки / Е.М. Вольф. - М.: Наука, 1985.
14. Ковалев, В.П. Выразительные средсва художественной речи: Пособие для учителя. - К.: Рад.шк., 1985.
15. Казлова, В.В. Прырода коласаўскіх лірычных адступленняў [тэкст] / В.В. Казлова // Народныя песняры / Пад рэд. І.Я. Навуменкі. - Мн.: Выдавецтва БДУ, 1972. - С. 80-92.
16. Гальперин И.Р. Речевые стили и стилистические средства. // Вопросы языкознания, 1954, №4, с.86.
17. Колас Я. Дрыгва: аповесць, паэма, апавяданні: Для сярэд. шк. узросту / Уклад. М. Зелянкова; Маст. Г. Шапялевіч. - Мн.: Юнацтва, 1990.
18. Колас Я. На прасторах жыцця: аповесць, апавяданні. - Мн.: Юнацтва, 1986.
19. Колас Я. На ростанях. трылогія. - Мн.: Дзярж. вуч.-пед. выд-ва МінАсветы БССР, 1958.
20. Словарь терминов логики // http://dic.academic.ru/dic.nsf/logic/178.
21. Современная энциклопедия // http://dic.academic.ru/dic.nsf/enc1p/50838.
22. Ройзенсон Л.И., Эмирова А.М. Фразеологическая и лексическая омонимия. - В кн.: Вопросы фразеологии, вып. ІІІ. Самарканд, 1970, с. 286.
23. Лыков А.Г. Русское окказиональное слово. М., 1972, с. 15.
24. Булаховський Л.А. Виникнення и розвиток литературних мов. - В кн.: Мовознавство. К., 1947, т. 4-5, с. 16.
25. Будагов Р.А. Введение в науку о языке. М., 1965,с. 97.
26 Ханпира Эр. Окказиональные элементы в современной речи. - В кн..: Стилистические исследования. М., 1972, с. 285.
27 Арашонкава Г. У. Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа / Г.У. Арашонкава, Н.А. Чабатар; Навук. Рэд. А. І. Падлужны.-Мн.: Бел. Навука, 2003.-287 с.
28 Грамматика русского языка. - М., 1954, т. 2, ч. 2 с. 167-176.
29 Гвоздев А.Н. Современный русский литературный язык. - М., 958, ч. 2, с. 168.
30 Будагов, Р.А. Литературные языки и языковые стили. М., 1967, с. 92.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Сродкі суб’ектыўнай ацэнкі, якія ўжываюцца ў літаратуры. Аўтарскі стыль прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння суб’ектыўнай ацэнкі; аналіз ягоных твораў: трылогіі "На ростанях", аповесцяў "Дрыгва" і "На прасторах жыцця".
дипломная работа [118,8 K], добавлен 18.06.2012Ужыванне фразеалагічных і свабодных словазлучэнняў у мове твораў аднаго з самых цікавых класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа. Культурна-бытавая дэталь у паэме "Новая зямля". Віды фразеалагізмаў, сродкі стварэння гумару ў коласаўскай паэме.
курсовая работа [77,2 K], добавлен 22.01.2016Антычная літаратура (літаратура Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма) - першая з еўрапейскіх літаратур. Гамераўскія матывы ў літаратурнай спадчыне генія паэта Якуба Коласа. Пытанне прызначэння чалавека на Зямлі ў творчасці Якуба Коласа і Вергілія.
курсовая работа [103,7 K], добавлен 19.01.2016Творчыя дасягненні Якуба Коласа ў 20–30 гады XX стагоддзя. Апавяданне "Крывавы вір": паказ чалавека ў эпоху рэвалюцыі. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-тэматычныя адметнасці твораў Якуба Коласа 20–30 гадоў. Трылогія "На ростанях": пошукі шляхоў у будучыню.
курсовая работа [81,1 K], добавлен 18.05.2010Вывучэнне біяграфіі і творчасці Якуба Коласа (сапраўднае імя і прозвішча Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч), вядомага беларускага савецкага пісьменніка. Якуб Колас - адзін з класікаў і заснавальнікаў беларускай літаратуры, народны паэт Беларускай ССР.
реферат [35,8 K], добавлен 22.02.2011Літаратурнуа спадчына Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Філасофія сацыяльна-побытавых пластоў жыцця, дзяцінства на старонках твораў Я. Коласа. Яго наватарскія здабыткі ў раскрыцці філасофіі быта і быцця.
курсовая работа [111,2 K], добавлен 16.06.2016Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.
реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011Распрацоўка пытання колерабачання мастацкага тэксту ў навуковай літаратуры. Колеравая і светлавая эстэтыка паэзіі Я. Коласа. Частотнасць ужывання колеравых і светлавых лексем. Ахраматычныя і храматычныя каларонімы ў прыродаапісальнай лірыцы Я. Коласа.
курсовая работа [42,8 K], добавлен 05.03.2010Напрамкі і стылі ў еўрапейскай і сусветнай мастацкай культуры і літаратуры XVI-ХХ ст.: Барока, класіцызм, сениментализм, рамантызм. Агульнае паняцце пра сацыялістычным рэалізме, развіццё сусветнай і беларускай літаратуры, сучасныя думкі і погляды.
курсовая работа [57,7 K], добавлен 25.02.2011Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.
курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013