Драматычныя і трагічныя калізіі ў беларускіх народных баладах
Жанравая форма і вобразны лад народных балад. Драматычныя калізіі ў народнай баладзе. Катэгорыя трагічнага ў баладных песнях. Асноўныя паэтычныя сродкі ў раскрыцці драматычнага і трагічнага ў баладах. Гісторыя ўзнікнення народнай балады і спецыфіка жанру.
Рубрика | Литература |
Вид | дипломная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 19.06.2010 |
Размер файла | 91,3 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
А ўзяў сыночак тапарочак,
А й раз секануў -- цела бела.
Другі секануў, дык кроў пайшла,
Трэці раз секануў -- прамовіла,
Трэці раз секануў -- прамовіла:
-- He рабінку сячэш -- жану сваю.
He трэскі ляцяць -- твае дзеткі.
He кроў бяжыць -- твае слёзкі [3, с. 195].
Тая ж варожасць свекрыві да нявесткі ляжыць у аснове баладных песень, якія апавядаюць, як маці атручвае сына і нявестку. Сустракаючы сына, які прыехаў з Русі, з Украіны або з вайны з маладой жаной, маці падае яму кубачак віна, а нявестцы -- горкай атруты. Сын вылівае віно пад каня, а атруту выпівае разам з жонкай. Маці і мёртвых хоча разлучыць іх, хавае не побач, а на адлегласці. На магілах маладых выраслі дрэвы, якія перапляліся кронамі. Гэта сапраўдны сімвал светлага, сапраўднага кахання, які ў баладзе сімвалізуе перамогу над здрадай і над смерцю. Менавіта ён узмацняе трагізм твора, бо шчасцю мужа і жонкі чыніў перашкоды чалавек не чужы, а родны. Нават пасля смерці каханыя не змогуць быць разам.
Іншы характар канфлікту ў баладных песнях пра Ціхоню. Ціхоня ў таночку «злота маніста згубіла і залатыя каралі і срэбраныя пярсцёнкі», аб чым яе маці расказаў большы (малодшы) брат. У некаторых варыянтах Ціхоню «шляхты злюбілі, віном і мёдам паілі, сітным піражком кармілі». Гэтыя ўчынкі несумяшчальныя з народнымі ўяўленнямі пра цнатлівасць, з нормамі паводзін дзяўчыны. Маці ў гневе адсылае дачку да Дуная, каб яна ўтапілася. Ціхоня выконвае матчыну волю. Адумаўшыся, маці ідзе да Дуная і просіць, каб ён аддаў яе дачку:
Ой, Дунаю, Дунаю, зяцю мой,
Ты ж ні вяселля ні спраўляў,
Ты ж музыкантаў ні наймаў.
Да маю дачушку діха ўзяў... [3, с. 344]
Трагізм падзеі ў асобных варыянтах узмацняецпа тым, што Цхоня аказваецца невінаватай: і маністы, і каралі яе знайшліся, яна нічога не згубіла.
Вельмі ўражвае цыкл беларускіх балад “Ваўкі-нянькі”. У ім апавядаецца пра тое, як маладая маці, стомленая невыноснай працай, забывае дзіця на полі і “няньчыць” яго прыходзяць ваўкі. Твор завяршаецца надзвычай трагічна -- звяры дзеляць няшчасную маленькую істоту: “воўкі сядзяць, дзіцятка ядзяць”. Але асаблівая ўвага нададзена вечнай трагедыі пакутніцы-маці. У некаторых варыянтах балады маці ўвогуле канчае жыццё самагубствам, а злую свякруху чакае жахлівая смерць:
Прышла Гэлька з поля дадому,
Стала рэзаць палаценца.
Стала рэзаць палаценца
Ды ўсадзіла ножык у сэрца.
Да па Гэльцы плачуць браты да й сястрыцы,
Па свякрусе выюць ваўкі і ваўчыцы.
Ды ўжо Гэльку ў дол апускаюць,
А свякруху сабакі цягаюць [3, с. 589].
Трагічным пафасам прасякнуты вельмі старадаўні цыкл балад пра тое, як сястра спрабуе атруціць брата. Адзначым, што ў гэтых сюжэтах матывы побытавыя злучаюцца з матывамі цудадзейнымі, чароўнымі. Да вядзьмарскіх прыёмаў прыбягае сястра, каб пазбавіцца ад брата, які не дазваляе ёй быць з каханым. Сілы зла аказваюцца ў саюзе з сіламі нечалавечымі. На нашу думку, у баладах гэтыя абставіны -- спосаб маральнага асуджэння. Трагічны пафас названага баладнага цыкла цесна пераплятаецца з драматычным. Сястра атруціла брата, які перашкаджаў ёй злучыцца з каханым, але ў выніку засталася адна:
-- Атруціла брата свайго,
То атруціш мяне, маладога [3, с. 529].
Кідаецца ў вочы ракавая роля брата ў трагічнай сітуацыі атручвання. Як вядома, старадаўняе сямейнае права перадавала брату бацькоўскія правы і абавязкі ў адносінах да сястры (выдаць замуж, надзяліць прыданым). Родныя людзі станавіліся падчас ворагамі, і ў гэтым трэба бачыць трагедыю становішча сваякоў. Неабходна, аднак, адзначыць, што бяспраўе дзяўчыны ў феадальнам грамадстве, яе поўная залежнасць ад таго ж брата пакідалі гераіне ў падобнай сітуацыі толькі адну зброю для абароны свайго гонару і жыцця -- атруту.
Нас цікавяць і іншыя балады, якія ў фалькларыстыцы называюць гістарычнымі, хоць прырода баладнага жанру -- выяўленне ўсіх праяў жыцця праз прызму асабістага лёсу чалавека -- не дазваляе ёй даваць замалёўкі канкрэтных гістарычных падзей з постацямі гістарычных дзеячаў, кіраўнікоў і арганізатараў масавых зрухаў, паходаў, бітваў. Гістарычныя падзеі для балады толькі фон, на якім вырашаюцца лёсы асобных людзей, лёсы часта драматычныя, трагічныя, а канфлікты яны адлюстроўваюць характэрныя для пэўнай эпохі. Даследчыкі славянскіх балад (Д. М. Балашоў, Б. М. Пуцілаў), ставяць такія творы побач з жанрамі гераічнага эпасу -- рускімі былінамі, украінскімі думамі, юнацкімі песнямі паўднёвых славян. Беларуская фальклорная спадчына практычна не мае буйных формаў гераічнага эпасу, таму балады з гістарычнымі матывамі, ці, інакш, гістарычныя балады, набываюць для нас асаблівую каштоўнасць. Беларускія балады з гістарычнымі матывамі вызначаюцца багаццем сюжэтаў, тэм, па мастацкай выразнасці, дасканаласці і ідэйнай насычанасці не ўступаюць творчасці нашых суседзяў.
Змест беларускіх балад з гістарычнымі матывамі прадыктаваны тымі рэальнымі трагічнымі калізіямі, што ўзнікалі непазбежна ва ўмовах частых татарскіх (турэцкіх) наездаў з іх бязлітасным руйнаваннем сямейных гнездзішчаў, забойствамі, палонам, здзекам, стратай дзяцей і да т. п. Нават адносна шчаслівая сітуацыя, калі, скажам, жанчыну не забілі, не здратавалі коньмі, не прадалі ў рабства, а толькі выдалі замуж за татарына, народнай свядомасцю ўспрымаецца як трагедыя і параўноўваецца са смерцю.
На вялікі жаль, у двухтомным выданні беларускіх балад, што выйшла ў серыі «Беларуская народная творчасць» (БНТ), балады з гістарычнымі матывамі не вылучаны асобна, хоць колькасна яны склалі б даволі значны раздзел (каля 20 сюжэтаў у даволі адрозных версіях). Пра гэта казалі ў сваіх даследаваннях некаторыя фалькларысты. Так, Л. Салавей вылучае беларускія балады з гістарычнымі матывамі і падзяляе іх на наступныя тэматычныя групы:
татарскі (турэцкі) палон;
трагічныя сустрэчы разлучаных членаў сям'і;
продаж у няволю, выкуп з няволі;
згадкі пра ваенныя сутыкненні з татарамі [25, с.483].
Усе названыя сюжэты балад злучаны паміж сабой унутранай сувяззю: у іх абавязкова прысутнічае матыў палону, няволі (пагроза няволі), хоць увага канцэнтруецца не столькі на самім палоне, колькі на характары герояў, іх стойкасці, мужнасці, вернасці роднаму краю, багатае жыццё на чужыне іх не вабіць, яны выбіраюць смерць, каб не быць у няволі. Цэнтральным і самым яскравым сюжэтам гэтай групы можна назваць трагічную сустрэчу разлучаных членаў сям'і. Паводле адной з версій балады, у маці было тры дачкі, меншую забралі татары. Маці зязюлькай прыляцела да дачушкі, але тая не змагла жыць удалечыні ад роднага краю і здзейсніла самагубства. Так яна вызвалілася ад замужжа-палону. Трагічная балада пра паланянку, такім чынам, з'яўляецца хвалебнай песняй патрыятызму, вернасці роду, вальналюбству нашага народа, які быў больш за ўсё адданы бацькоўскаму краю.
Не ўсе запісы гэтага сюжэта даводзяць развіццё падзей да трагічнага вырашэння калізіі. Часта паланянка, стаўшы па прымусу жонкай этнічнага ворага, аказваецца ў становішчы, ускладненым мацярынствам. Маці, прыляцеўшы зязюлькай да дачкі-паланянкі, назірае, што яе дачка па саду ходзіць з дзіцяткам на руках. Сітуацыя дачкі выглядае і ў такім выпадку трагічнай: яна не можа кінуць сваіх дзяцей, у народным уяўленні мацярынскі абавязак -- святы абавязак. Рускі літаратуразнаўца Г. Паспелаў выдзяляў шматлікія групы трагічных калізій [49]. Адна з іх заключаецца ў тым, што ў свядомасці асобы адбываецца ўнутраная барацьба паміж пачуццём абавязку (у дадзеным выпадку мы сутыкнуліся з мацярынскім абавязкам) і ўласнымі перажываннямі гэтай асобы (замужжа-палон). У творах зафіксаваны такі факт, што татары не проста забіралі людзей у палон, а выкрадалі дзяўчат, каб узяць іх за жонак:
Калі татары ваявалі,
Белу чэлядзь забіралі,
І ў нашай дзеравенячке
Яны ўзялі тры дзяўчыначкі [3, с. 72].
Гэты архаічны ўсходні спосаб жаніцьбы ўспрымаўся складальнікамі балад як злачынства, як звычайнае гвалтаванне. З пункту гледжання выкрадальніка прапанова шлюбу ганарова і прывабна: дзяўчына не толькі вызваляецца ад рабства, але і ўзвышаецца над тымі, хто навокал яе. Але саму паланянку магчымасць замужжа прыводзіць у жах. Нявеста не па ўласнай волі, яна адстойвае гонар і свабоду, і на гэтай вострай калізіі будуецца ў асноўным большая колькасць балад. Драматызм іх дасягае вялізнай сілы, барацьба паміж дзяўчынай і тымі, хто завалодаў ёю, набывае бескампрамісны характар і нярэдка заканчваецца трагічным зыходам.
Разгледзім балады, сюжэт якіх апавядае пра трагічную сустрэчу дачкі і маці-паланянкі. Жонка татарына пазнае ў паланянцы-рабыні сваю родную маці -- пазнае па песні, якую тая заспявала “ўнучатку-татарчатку”, і просіць яе застацца ў іх доме, прапануючы старой жыццё ў роскашы. Але маці адказвае наступнае:
-- Дзіцятка маё, Аленка, мілое,
Не нада мне грошы, пусці дадому,
Не нада мне грошы, пусці дадому,
Пусці дадому ў клецкі староны [3, с. 62].
Трагічны пафас гэтых балад падмацоўваецца драматычнай напружанасцю. Выяўленне сваяцтва паміж паланянкай і яе гаспадарамі складае драматычнае зерне балады, а асноўная думка твора раскрываецца ў тым, як героі ўспрымаюць сітуацыю, як яны сябе пры гэтым паводзяць.
Існуе другая версія гэтага сюжэта («У нядзелю пад панядзелак»), калі беларуская дзяўчына становіцца жонкай татарына таму, што яе па-здрадніцку выдае братавая, заманіўшы да сябе нанач у каморку:
Адзін прыйшоў--каморку адбіў,
А другі прыйшоў--палажок адкрыў,
А трэці прыйшоў--завічку павёў [3, с. 63].
Далей у баладзе расказваецца, як маці ідзе шукаць дачку і знаходзіць яе ў хаце татарына. У адрозненне ад папярэдняга варыянта, дачка, пазнаўшы маці, не прапануе ёй ключы залатыя, але і сама «за слёзкамі свету не бача» [3, с. 64]. Трагізм балады заключаецца ў безвыходным стане абедзвюх жанчын.
Нельга не заўважыць, з якім выдатным мастацкім тактам выкладзена падзея: у баладзе няма нейкіх адмысловых жахаў прымусовага існавання, дачка не рабыня, яна замужам за багатым татарынам, у яе падначаленні знаходзяцца прыслужніцы; цяжар працы, што ускладзены на маці, таксама паэтычна змякчаецца ("яна... лебедзяў пасе"), -- але якой жа пранізлівай сілы гора дасягае пры ўсім тым балада! Любы малюнак "жахаў" толькі затушавала бы галоўнае гора -- пазбаўленне Радзімы.
Мастацкія асаблівасці баладнага жанру выяўленыя ў гэтым сюжэце з класічнай завершанасцю. Агульнанародная трагедыя перададзена праз адну сямейнаю драму і нідзе не выходзіць з гэтых рамак. Апавяданне ў баладзе драматычнае і перарывістае.
Такім чынам, прааналізаваўшы беларускія народныя балады, мы заўважылі, што ў творах моцна праяўляецца эстэтычная катэгорыя трагічнага. Відавочна, што гэтыя балады наскрозь прасякнуты трагічным пафасам, адчуваннем жудаснай неўладкаванасці, недабрабыту. Аснову разгледжаных баладных сюжэтаў складаюць пераважна матывы нечаканай бяды, якая ўрываецца ў мірнае жыццё людзей, матывы непапраўных выпадковасцей і жахлівых супадзенняў. Свет напоўнены рэзкімі супярэчнасцямі і злом, якому складана процістаяць. Пазбаўленне ад бяды ў баладах -- звычайна шчаслівая выпадковасць. Такі характар канфліктаў заканамерна сканчваецца гібеллю героя ці гераіні, але ў гэтай гібелі закладзена перамога. Гераічны пачатак ў баладах зліваецца з трагічным.
РАЗДЗЕЛ VI. ПАЭТЫЧНЫЯ СРОДКІ Ў РАСКРЫЦЦІ ДРАМАТЫЧНАГА І ТРАГІЧНАГА Ў БАЛАДАХ
Балада ставіць у цэнтры ўвагі індывідуальны чалавечы лёс. Падзеі, значымыя для ўсяго народа, этычныя пытанні, сацыяльныя, філасофскія перадаюцца ў баладах праз прызму асабістых чалавечых адносін і лёсаў. Мастацкая спецыфіка баладных песень вызначаецца іх эпічнасцю і драматызмам, якія ствараюцца з дапамогай паэтычных сродкаў. Менавіта на гэтых мастацкіх прыёмах мы засяродзім увагу ў дадзеным раздзеле.
Адным з найбольш распаўсюджаных паэтычных тропаў у раскрыцці драматычных і трагічных калізій у баладах з'яўляецца ўвасабленне. Н. С. Гілевіч, звяртаючыся да гэтага вобразна-выяўленчага сродку, пісаў, што ўвасабленне -- гэта “спосаб мастацкага адлюстравання рэчаіснасці і адна з асноўных вызначальных рыс светапогляду людзей” [19, с. 104]. Развіваючы думку Н. Гілевіча, В. П. Рагойша падкрэслівае, што ўвасабленне -- гэта “разнавіднасць метафары, якая заключаецца ў наданні чалавечых уласцівасцей рэчам, прадметам, з'явам прыроды” [54, с. 110-111]. У такіх выпадках яно набывае сэнс персаніфікацый, гэта значыць, што да аб'ектаў нежывой прыроды звяртаюцца як да адушаўлённых, ачалавечаных істот. Сюды можна дадаць, што персаніфікаванымі могуць быць таксама жывёлы і расліны. У творах баладнага жанру ажываюць і пачынаюць гаварыць сонца і месяц, дарога і лес, дрэвы і жывёлы. Напрыклад, у баладах з сюжэтам “Вестка пра смерць казака” на двор да маладзіцы прылятаюць галубы (у іншых варыянтах - саколікі, салаўі, гусі) і кажуць ёй:
-- Ой, паслухай-ка,
Паслухай-ка, маладая ўдава,
Ой, а ці стогнець,
Ой, ці стогнець дарожачка шырака,
Ой, ці шуміць жа,
Ці шуміць жа дубровушка зеляна? [3, с. 31]
Праз словы птушак народ-творца выказвае спачуванне маладой удаве, і вельмі дапамагае ў гэтым менавіта прыём увасаблення. Дзякуючы яскравым персаніфікаваным вобразам дарожкі, якая стогне, дубровушкі, якая шуміць, ствараецца патрэбны эмацыянальны фон. Баладная песні ўспрымаецца пры гэтым не толькі на слых, але ствараюцца і зрокавыя асацыяцыі.
Цікавасць выклікае персаніфікаваны вобраз арла з балады “Удава размаўляе з арлом”. Удава спытала птушку пра лёс “мілага дружка” і пачула ў адказ:
-- Ох, твой міленькі дружок
Ён з туркамі ваюе,
Ён з туркамі ваюе
Па каленачка ў крыве
Ды й па пашачкі ў трупе [3, с. 78].
У прыведзеным урыўку персаніфікацыя спалучаецца з гіпербалай: “па каленачка ў крыве ды й па пашачкі ў трупе” [3, с. 78]. Сінтэз гэтых выяўленчых сродкаў дазваляе перадаць антыгуманны характар вайны, яе жорсткасць, вынішчальнасць. Прычым назіраецца нават нарастаючая градацыя (стылістычная фігура, якая заключаецца ў тым, што ў вершаваных радках групуюцца словы словы ці выразы з нарастаннем іх эмацыянальна-сэнсавай выразнасці):
А на яму рубашоначка
Ўся ўскіпела у крыве [3, с. 78].
Вобраз мілага дружка, які ваюе з туркамі, завершаны, у слухача ён выклікае моцнае спачуванне. Тым не менш, мы можам сцвярджаць, што гэты вобраз - сімвал справядлівасці і духоўнай перамогі. Народ верыць, што лёс будзе добразычлівы да іх, і таму на словы арла адказвае словамі ўдавы, якая чакала і далей будзе чакаць мілага, як чакае сам народ з вайны кожнага салдата.
Бадай, што найбольш выразна і наглядна прыём увасаблення выступае ў баладных песнях, у якіх дзейнымі асобамі з'яўляюцца персаніфікаваныя вобразы няшчаснай долі, бяды і гора. У беднага, гаротнага чалавека долі -- шчасця, добрага лёсу -- няма:
Я думала, што соўнычко зходзіць,
Ліха доля пад акенкам ходзіць,
Ліха доля шл...й валачыцца.
Я думала, што кароўка рычыць --
Ліха доля пад акенкам крычыць [3, с. 595].
Нельга не паспачуваць персанажу балады, так ярка намаляваны ў ёй вобраз ліхой долі.
Блізка да ўвасаблення стаіць алегорыя -- іншасказанне. Як зазначае Н. С. Гілевіч, ”алегарычным мы звычайна называем такі вобраз або малюнак, які ў канкрэтных, зрокава-ўспрымальных абрысах падае пэўны абстрактны прадмет, адцягненае паняцце” [19, с. 123]. Найбольш пашыраная ў баладных песнях алегорыя смерці -- гэта вяселле, шлюб. Паводле аднаго сюжэта, бел малойчык, паміраючы на чужыне, просіць свайго варанога каня дабегчы да двара і паведаміць маці пра сына: “He кажы, коню, што забіт ляжу, // Да скажы, коню, што ажаніўся” [3, с. 281]. Далей з балады мы даведваемся пра дэталі трагічнага вяселля: сватамі былі зяленыя дубы, музыкам -- зялёны явар, сванькай -- чырвоная каліна, дружкамі -- белыя бярозкі, нявестай -- “арабіначка у чыстым полі да магілачка” [3, 281].
Вельмі ўражлівы і запамінальны алегарычны малюнак смерці створаны народнай фантазіяй у баладнай песні «А на моры дзяўчыначка бель бяліла». Два малойцы завялі дзяўчыну ў карчомку, «напаілі віном аж дап'яну», затым павялі яе к сіняму мору, пасадзілі ў чаўночак «дый піхнулі човен ад беражочку». «Ачухнулася дзяўчына сярод мора» і, зразумеўшы, што здарылася, якое страшнае вяселле адбылося, у які яна замуж пайшла, гаворыць:
-- Ці не татачка мяне сюды выпраўляў,
Ці не мамачка мне куфрык накладае,
Ці не сястрыцы мне песенькі спяваюць,
Ці не браткі мае конікі сядлаюць.
Выпраўлялі мяне буйныя ветры,
Накладалі мне куфрык цёмныя ночкі,
Успявалі мне песні ясны зоркі,
А сядлаў мне коні ясны месяц [3, с. 191].
У народнай баладзе можна сустрэць усе традыцыйныя песенныя сродкі і прыёмы стварэння мастацкіх вобразаў. Беларуская народная паэтыка мае сістэму сродкаў выразнасці і вобразнасці мовы, якія выяўляюць стылёвую адметнасць розных фальклорных жанраў. Праз мастацкія сродкі ўзмацняецца драматызм сітуацыі, падкрэсліваецца трагічнасць вобразаў і падзей.
Адным з самых пашыраных сродкаў вобразнага адлюстравання рэчаіснасці ў баладах з'яўляецца эпітэт -- мастацкае азначэнне, якое характарызуе прадмет або дзеянне, вылучаючы і падкрэсліваючы ў ім пэўную , звычайна найбольш істотную рысу: “Дзе крыніца глыбокая, // Там вадзіца сцюдзёная і травіца зялёная” [3, с. 291].
А. М. Багамолава зазначае, што народна-паэтычнаму эпітэту характэрна ўстойлівая сувязь з паяснёным словам, узнаўляльнасць пры апісанні аднолькавых ці падобных сітуацый, пры стварэнні тыповых або наадварот арыгінальных фальклорных вобразаў, а таксама пры перадачы пэўных эмацыянальных эмоцый народа-творцы [2, с. 67]. Нельга адмовіць, што ўжываюць эпітэты ў баладах дзеля таго, каб узмацніць не толькі тую ці іншую драматычную сітуацыю, але і зрабіць жанр больш паэтычным, па-мастацку больш дасканалым, і гэтым самым узмацніць сілу яго эмацыянальнага ўздзеяння, дапамагчы больш глыбока і поўна раскрыць чалавечы змест, адлюстраваць характары.
У якасці эпітэта ў беларускіх народных баладах могуць выступаць прыметнікі як з прамым, так і з пераносным значэннем. Прыметнікі з прамым значэннем забяспечваюць дакладную характарыстыку вобразаў, называюць галоўную, вызначальную рысу з'яў, прадметаў у канкрэтнай сітуацыі:
Мая жонухна маладая.
Ды пайшла яна ў крынічку
Па халодненькую вадзічку [3, с. 93].
Другая група эпітэтаў, якія ўжываюцца ў баладных песнях у прамым значэнні, дазваляе ідэалізаваць рэальнасць або ўдакладніць пэўныя характарыстыкі: “Аднаму дала шаўковы платок, // Другому дала залаты пярсцёнак” [3, с. 47].
Часам у беларускіх баладах можна сустрэць эпітэты таўталагічнага характару, якія падкрэсліваюць трагізм вобраза:
А малодка маладая
Загінула, жывучы за худой худачынаю [3, с. 412].
Па сутнасці, мы бачым тоеснасць значэнняў, таму што і назоўнік, і прыметнік выклікаюць у нашым ўяўленні аднолькавыя асацыяцыі, бо заключаюць у сабе адзін і той жа сэнс. Аднак таўталагічныя эпітэты не проста паўтараюць пэўную прымету, а падкрэсліваюць, вылучаюць яе, што дазваляе зрабіць вобраз персанажа баладнай песні больш яркім і пераканальным, канкрэтазаваць яго, што, на думку А. М. Багамолавай, асабліва важна для ўспрыняцця сітуацыі або зместу ўсяго твора [2, с. 67].
Асобнае месца ў баладным жанры займаюць сталыя, або традыцыйныя эпітэты - адна з асноўных прыкмет мовы народных твораў. Такія эпітэты маюць трывалае вобразна-сэнсавае значэнне. Многія з іх зліліся з паяснёнымі назоўнікамі ў адно цэлае і асобна ад іх не ўспрымаюцца: красна дзеўка, добры людзі, зычны галасок, буйны вецер, жоўценькі пясочак, чыста поле [3, с. 300-385].
Найбольшую самабытнасць, змястоўнасць і паэтычнае хараство нясуць эпітэты-прыдаткі:
Была ў маткі адна дачка,
Адна дачка-работначка [3, с. 98].
Яны патрабуюць асаблівай увагі, бо прыдатак заключае ў сабе значэнне прыметы і яе своеасаблівую характарыстыку, утварае разам з паяснёным назоўнікам адзін цэласны вобраз. Эпітэты-прыдаткі амаль немагчыма замяніць звычайнымі азначэннямі-прыметнікамі, бо пры такой замене губляецца не толькі сэнс, эмацыянальная напоўненасць, лаканічнасць выражэння, але разбураецца сам эпітэт, на яго месцы ўзнікае проста лагічнае азначэнне.
Сустракаюцца ў баладах эпітэты-прыметнікі з пераносным значэннем. Узорам такіх вобразных сродкаў могуць служыць метафарычныя эпітэты. Яны абазначаюць прымету, перанесеную на аснове якой-небудзь блізкасці або падабенства з аднаго прадмета на другі, адначасова называюць і ацэньваюць з'явы рэчаіснасці, перадаюць адносіны да іх:
Як там цякуць рэчкі крывавыя,
І ручайкі цякуць слязавыя,
Як там масты мосцяць трупавыя [3, с. 311].
У прыведзеным прыкладзе мы сутыкаемся з гіпербалізацыяй якасцей, уласцівасцей прадметаў. Вядома, гіпербалу нельга разумець літаральна, але гэты троп дазваляе ўявіць праз нерэальнасць, немагчымасць з'яў глыбіню пачуццяў персанажаў. Нам лёгка адчуць, якая ж бяда там, дзе рэчкі і ручайкі з крыві і слёз, а масты - з трупаў.
Часам у баладных песнях можна сустрэць нават ампліфікацыі (накапленні) з эпітэтаў:
-- Выйдзі, выйдзі, найстарэйша сястра,
Нясі хустку што найлепшую,
Найлепшую, найбялейшую,
Бялейшую, харашэйшую [3, с. 16].
Узгадаем словы В. П. Рагойшы, які дае ампліфікацыі наступнае тлумачэнне. На думку вучонага, ампліфікацыя -- гэта “стылістычны прыём, сутнасць якога Ї у нагнятанні аднатыпных слоў ці моўных канструкцый (эпітэтаў, параўнанняў, сінонімаў, злучнікаў, аднародных членаў сказа і г. д.)” [54, с. 130]. З дапамогай гэтага прыёму адлюстроўваецца ўсё багацце народнай мовы, вершаваным радкам надаецца непаўторны лірызм.
Для балад характэрна выкарыстанне метафар. Даследчык паэтыкі літаратуры А. Квяткоўскі разглядае метафару як “неназванае параўнанне”. Н. С. Гілевіч удакладняе, што гэта справядліва і ў дачыненні да метафары фальклорнай. “Калі ў параўнанні абодва прадметы называюццца сваімі імёнамі і эстэтычны эфект дасягаецца шляхам іх адкрытага супастаўлення, -- працягвае даследчык, -- то ў метафары адзін з гэтых прадметаў “прысутнічае” толькі нейкай сваёй адзнакай, нейкай рысай, і мы павінны самі выклікаць яго ў сваім уяўленні, бо інакш вобраз нам будзе незразумелы” [19, с. 116]. Метафары можна назваць аўтарскім бачаннем свету, і, каб яго адчуць, трэба пільна ўглядацца ў глыб балады. Напрыклад, у беларускіх баладах з сюжэтам “Муж карае жонку па намове маці” мы бачым наступную карціну: з-пад гаю выязджае казак (жаўнер, конік) і грае на скрыпцы. Цікавасць выклікаюць радкі: “струна струне голас дадае”. Са зместу песні мы даведваемся, што ігра гэтая тужлівая, скрыпка плача. Далей у той жа баладзе вычытваем: “А з паўночы святліца шумела, //А пад рана Марыська самлела” [3, с. 454]. Нам не было б зразумела, чаму святліца шумела, калі б не было кантэксту: шумела, бо муж караў жонку да смерці.
Найбольш прадуктыўным прыёмам стварэння мастацкага вобраза, на нашу думку, з'яўляюцца параўнанні. Народнапесеннае параўнанне вызначаецца трапнасцю, змястоўнасцю, глыбінёй і ёмістасцю мастацкага абагульнення, а таму яно валодае вялікай сілай эмацыянальнага ўздзеяння. Дадзены сродак дамагае зрабіць малюнак па-мастацку дакладным, наглядным, жывапісным, глыбей характарызуе тыя пачуцці, што перажывае чалавек.
У беларускіх народных баладах можна сустрэць параўнанні розных відаў:
1) граматычная сувязь у якіх аформлена з дапамогай злучнікаў і злучальных слоў: “Каля яе кулі, як боб, брашчаць, // Каля яе шаблі, як агонь, гараць” [3, с. 136]. Такіх параўнанняў у мове балад большасць. Параўнанне можа быць і не разгорнутым, не апісальным, а вельмі сціслым, лаканічным, кароткім. У такім, неразгорнутым, параўнанні самастойнае існаванне супастаўленых вобразаў немагчыма: тут аб'ект параўнання і сродак параўнання счэплены непарыўна, адно без другога траціць сэнс і "жыццяздольнасць". Увогуле параўнанне вызначаецца трапнасцю, змястоўнасцю, глыбінёй і ёмістасцю мастацкага абагульнення, а таму яно валодае вялікай сілай эмацыянальнага ўздзеяння. Сапраўды, удумаемся ў яшчэ адзін прыклад: разлучыцца з каханым дзяўчыне гэтак жа страшна, як рыбачцы разлучыцца з вадою, гэта значыць, разлука для яе раўнасільна смерці.
2) выражанае творным склонам назоўніка. Творны склон параўнання звычайна характарызуе якасць дзеяння ці асобы праз дзеянне іншай жывой істоты. Таму фальклорны вобраз робіцца рухомым, а нам трэба ўмець ўбачыць яго “рухі”: “стала над ім зязюлькай кукаваці” [2, с. 154].
Унутраны свет персанажаў у баладных песнях можа раскрывацца не толькі з дапамогай паэтычных ці моўна-выяўленчых сродкаў. Значная роля ў разгортванні вобразаў належыць стылістычным фігурам. Адным з характэрных для беларускай народнай балады стылістычных прыёмаў з'яўляецца паралелізм, які выконвае значную ролю ў раскрыцці драматычнага і трагічнага пафасу ў ліра-эпічным творы. Шырокае прымяненне паралелізму ў баладных песнях абумоўлена спецыфікай іх зместу, наяўнасцю ў іх, з аднаго боку, вобразаў сімвалічных, з прыроднагу свету, а з другога - вобразаў рэальных, чалавечых. У працы С. Г. Лазуціна мы чытаем, што ў песнях, пабудаваных па прынцыпе паралелізму, першая, сімвалічная, карціна заўсёды выконвае функцыю своеасаблівага эмацыянальнага ўступу. Яна, па словах даследчыка паэтыкі рускага фальклору, стварае пэўны настрой і ў агульных рысах паказвае на “чалавечы” змест песні-балады. У другой, “чалавечай”, карціне раскрываецца асноўны змест твора, выражаюцца канкрэтныя пачуцці і думкі таго ці іншага лірычнага героя [39, с. 54]. Беларускі даследчык В. П. Рагойша дае наступнае азначэнне мастацкаму тропу: “Паралелізм (ад грэч. parallelos - той, што ідзе побач; паралельны) - сінтаксічна-кампазіцыйны прыём паралельнага размяшчэння аднатыпных элементаў паэтычнага выказвання (з'яў, вобразаў, матываў і г. д.), што супастаўляюцца паміж сабой” [54, с. 131] . У адпаведнасці з тым, на якім узроўні - рытмічным, гукавым, сінтаксічным, страфічным, псіхалагічным - адбываецца гэта супастаўленне, вылучаюць розныя віды паралелізму. Заўважым, што ўсе яны шырока прадстаўлены ў беларускіх народных баладах.
Сінтаксічны паралелізм характарызуецца аднолькавай сінтаксічнай будовай суседніх вершаваных радкоў. Напрыклад:
-- Бярыце ж вы Кастусечку,
А стаўце ж вы Ганусечку,
Або я вас агнём спалю,
Або я вас агнём знясу.
А паставілі Ганусечку,
А забралі Кастусечку [3, с. 68].
Такі прыём дапамагае перадаць унутраную напружанасць героя балады, яго сканцэнтраванасць на нейкай адной справе.
Для балады, як і для ўсёй народнай паэзіі ўвогуле, надзвычай характэрны псіхалагічны паралелізм. Пачуцці, душэўны стан чалавека, яго хваляванні, перажыванні параўноўваюцца, супастаўляюцца са станам ці з'явай прыроды: “Зашумела у бару сосенка, // Забалела ў Марысі галованька” [3, с. 142]. Просты чалавек не бачыць сябе без прыроды, нават свае дзеянні, пачуцці, перажыванні ён заўсёды атаясамлівае з дзеяннямі, пачуццямі, перажываннямі іншых жывых істот. Паралелізм тут дазваляе перадаць адчуванні героя, нават яго фізічны стан.
Што датычыцца наяўнасці ў баладах адмоўнага паралелізма, то ў беларускім фальклоры ён сустракаецца рэдка. Гэта такі творчы прыём, пры якім параўнанне нібыта адмаўляецца, а ўся ўвага сканцэнтроўваецца на другой частцы, чым дасягаецца большая паэтычная выразнасць, ствараецца драматычная напружанасць. Звернемся да балады, сюжэт якой апавядае пра тое, як свякроў заклінае нявестку ў рабіну (таполю). Сын на вайне, а калі вяртаецца, то бачыць незвычайнае дрэва. Маці раіць ссекчы рабіну. Дрэва прамовіла:
- Не рабіну сячэш - жану сваю.
Не трэскі ляцяць - твае дзеткі,
Не кроў бяжыць - твае слёзкі. [3,с. 46].
Вобразны паралелізм даў жыццё ўстойлівым сімвалам. У фалькларыстыцы сімвал разглядаецца як троп, вобразны сродак, “від іншасказання, заснаваны на поўнай замене адной паэтычнай карціны, сюжэтнай сітуацыі і вобраза (яго дзеяння ці стану) іншымі паэтычнымі карцінамі, сюжэтнымі сітуацыямі і вобразамі (яго дзеяннямі ці станамі), якія заўсёды ўстойлівыя і выклікаюць кола асацыяцый у дадзенай паэтычнай сістэме” [19, с. 156]. Прывычныя, добра вядомыя народу сімвалы аблягчалі ўспрыманне тэксту, узмацнялі яго эмацыянальны настрой. Напрыклад, вобраз ластаўкі сустракаем не ў адной баладзе. І лёгка зразумець, што на самой справе ён сімвалізуе дзяўчыну, яе лепшыя якасці: дабрыню, чысціню, пяшчоту. Каліна як вобраз-сімвал маладой дзяўчыны або замужняй жанчыны (нявесткі) ярка і пераканаўча выступае ў некаторых народных баладах. Так, праклятыя за грэх казак і дзяўчына прараслі пасля смерці: казак - яварам, а дзяўчына - калінаю. Часта сустракаюцца ў беларускіх народных баладах вобразы, якія сімвалізуюць дзеянні, адносіны, думкі і пачуцці персанажаў. Напрыклад, сонца, закрытае хмарамі, абазначае гора, смутак; вінаград - весялосць і г. д.
Яшчэ адным сродкам стварэння мастацкай выразнасці ў баладах з'яўляюцца паўторы, якія фіксуюць увагу слухача на пэўных рытмічных, гукавых, лексічных, сінтаксічных кампанентах твора і тым самым павялічваюць іх значэнне ў кантэксце, узмацняюць іх эмацыянальнае ўздзеянне. У баладзе сустракаюцца паўторы слоў аднаго кораня (“Не едзь жа ка мне ў нядзелю рана,// Прыедзь жа ка мне ў суботу позна”) [3, с. 397], сінанімічныя паўторы (жыла-была) [3, с. 306], аманімічныя паўторы (жыдоўка-ўдоўка) [3, с. 43]. Ўсё вышэй пералічанае дапамагае інтанацыйна і рытмічна арганізаваць тэкст балады, падкрэсліць пэўную думку. Разнастайныя паўторы слоў паказваюць на важнасць прадмета гаворкі, засяроджваюць на ім ўвагу:
Павялі дзяўчыначку пад белыя рукі,
Павялі дзяўчонку у карчомку,
Напаілі дзяўчонку сільна п'яна [3, с. 190].
Можна знайсці балады, у якіх прысутнічае такі важны сродак гукавой арганізацыі народнага верша, як сугучнасць унутры радка: “У мясцечку Берасцечку канеўскага пана //Там гуляла Бандарэўна, як пышная пава [3, с. 351].
На наш погляд, задача ўнутранай рыфмы ў тым, каб, па-першае, зрабіць радкі больш запамінальнымі, па-другое, павялічыць іх мілагучнасць, эмацыянальную выразнасць.
Лексіка-стылістычнай разнавіднасцю паўтораў з'яўляецца анафара, на якую вельмі багатая беларуская народная балада:
Хто і к мамцы йдзе, дык той песенькі пяе,
Хто к жонцы ідзе - на скрыпачку йграе,
Хто к мачысе ідзе - сільненька плача [3, с. 53].
У дадзенай баладзе анафара выконвае сінтаксічную ролю дзейніка, называе абагуленна персанажаў. Заўважым, што з дапамогай анафары павышаецца эмацыянальнасць паэтычнага выказвання, узвышаецца яго тон, твор кампазіцыйна арганізуецца, аб'ядноўваюцца асобныя радкі.
Апрача лексічнай, вылучаюць яшчэ гукавую анафару, пад якою разумеюць паўтарэнне ў пачатку сумежных радкоў аднолькавых або вельмі блізкіх гукаў: “Зацвіцела ў гародзе макоўка, //Забалела ў Марысі галоўка” [3, с. 149]. Такі від анафары ўпрыгожвае гукавы лад балады.
Разнавіднасцю гукавой анафары можна лічыць паўтарэнне ў пачатку радкоў выклічніка, адмоўнай часціцы НЕ, злучнікаў А, ЯК, ДЫ, ЦІ і некаторых іншых (так званая шматзлучнікавасць): “Ой, што гэта за трава, // Ой, на мяжы ў полі расла, // Ой, на мяжы ў полі расла, // Ой, сінім цветам зацвіла” [3, с. 323].
Антытэза - яшчэ адна стылістычная фігура, якая вельмі часта дапамагае раскрываць унутраны свет персанажаў у баладных песнях, павысіць накал страсцей. Заснавана антытэза на рэзкім супастаўленні кантрастных ці процілеглых з'яў або паняццяў, якія выяўляюць супрацьлеглыя адносіны, паводзіны персанажа ў аднолькавай сітуацыі:
Учора спала ў пярыне,
А сягоння рана -- у імшарыне,
Учора сядзела за цісовым сталом,
А сягоння рана -- за лазовым кустом,
Учора сядзела з панятамі,
А сягоння рана -- з ваўчанятамі,
Учора ела сыр з маслам,
А сягоння рана -- сырое мяса [3, с. 198].
На нашу думку, антытэза спрыяе стварэнню адпаведнага настрою. Мы добра бачым стан, у якім апынулася былая каралеўна.
Утвараецца антэтыза ў баладах і праз эпітэты-прыметнікі, напрыклад: “Ты ў мамы хадзіла ў лапціках ліпавых, // А ў нас будзеш хадзіці ў чаравічках новых” [3, с. 210]. Як бачым, эпітэты-прыметнікі ў складзе антытэзы дапамагаюць “абвастрыць” пачуцці, а таксама забяспечваюць баладам глыбокі падтэкст, падкрэсліваюць змены ў жыцці дзяўчыны.
Часта мы можам сустрэць у баладах інверсію Ї стылістычную фігуру, сутнасць якой заключаецца ў парушэнні агульнапрынятай паслядоўнасці адзінак маўлення. Інверсія амаль заўсёды імкнецца паставіць пад рыфму найбольш важнае слова і засяродзіць на ім ўвагу:
Уцякала Бандароўна ў зялёныя лясы,
Даганялі Бандароўну ашмянскія шляхты [3, с. 347].
Тут, як і ў большасці выпадкаў, інверсія абумоўлена рыфмай, рытмам. Яна падкрэслівае неабходныя для рэалізацыі аўтарскай задумы асацыяцыі, садзейнічае пашырэнню мастацкага вобраза.
Эліпсіс Ї фігура паэтычнага сінтаксісу, заснаваная на пропуску аднаго з членаў сказа, які лёгка ўзнаўляецца ў кантэксце, з дапамогай чаго перадаецца напружаная змена дзеяння, дасягаецца дынамічнасць, сцісласць мовы: “Учора спала ў пярыне, // А сягоння рана -- у імшарыне” [3, с. 198]. У першую чаргу эліпсіс Ї рыфмастваральная адзінка; ён садзейнічае інтанацыйнай упарадкаванасці балады. Як сцвярджае Ніл Гілевіч, “эліпсіс звычайна перадае ўсхваляванасць, моцнае перажыванне лірычнага героя, робіць песенны радок эмацыянальна напружаным, энергічным, інтанацыйна выразным” [19, с. 193].
Яшчэ адна стылістычная фігура, якая часта сустракаецца ў беларускіх народных баладах, -- гэта стык, або эпанастрафа. В. П. Рагойша зазначае, што сутнасць фігуры -- “у паўтарэнні асобных гукаспалучэнняў, слоў, словазлучэнняў, якімі заканчваюцца вершаваныя радкі або цэлыя строфы, у пачатку наступных радкоў або строфаў” [54, с. 139]. Напрыклад: “Эй, там во гродзе, // Там во гродзе саслучылася бяда” [3, с. 38]. З дапамогай стыку дасягаецца запаволенасць дзеяння, што ўвогуле характэрна для баладных песень, ствараецца драматызм.
Балада, разлічаная на рэакцыю слухачоў, мае сэнсавую і эмацыянальную накіраванасць, таму важная роля ў яе структуры адводзіцца звароткам. Яны канкрэтызуюць змест твора, дакладна называюць тых, каму адрасаваны думкі і пачуцці аўтара, аблягчаюць успрыманне народнай балады. Напрыклад, у баладзе-апавяданні пра тое, як казак топіць жонку, старэйшая дачка звяртаецца да бацькі:
- Папа, папаша, дзе наша мамаша,
Родны папаша, дзе наша мамаша? [3, с. 491]
Але звароткі могуць быць і рытарычныя. У той жа баладзе вычытваем: “Растапіся ты, печ медзяная, // Праваліся ты, маць малада” [3, с. 491]. Тут зваротак служыць сродкам узмацнення выражаемай думкі. Дзеці не хочуць, каб бацька прывёў мачыху ў іх родную хату - і менавіта таму праклінаюць яе. Увогуле ж шырокае ўжыванне рытарычных звароткаў у народных баладах абумоўлена яе жанравымі асаблівасцямі, выклікана неабходнасцю узмацнення эмацыянальнага зместу, імкненнем да максімальна яскравага, канкрэтна-вобразнага выражэння гэтага зместу. Праз звароткі ў баладных песнях перадаюцца пачуцці, эмацыянальная напружанасць.
Такім чынам, мы бачым, што ў баладах для стварэння драматычнага і трагічнага пафасу, раскрыцця ўнутранага стану персанажаў выкарыстоўваюцца шматлікія мастацкія сродкі. Гэта надае творам вобразнасць, мілагучнасць, эмацыянальнасць. Яны дапамагаюць больш дакладна ахарактарызаваць тыя пачуцці, што перажывае чалавек, апісаць герояў. Тропы надаюць твору пластычнасць, рухомасць, узмацняюць іх эмацыянальнае ўздзеянне.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Аналіз баладных песень прыводзіць да пераканання, што гэты жанр - яскравы ўзор фальклорнага ліра-эпасу. Працуючы над дыпломнай працай, мы высветлілі, што галоўнае прызначэнне баладных песень не ў тым, каб падрабязна расказаць пра нейкія падзеі або факты, а ў тым, каб даць гэтым падзеям і фактам ідэйна-эмацыянальную адзнаку, перадаць тыя ці іншыя пачуцці і думкі іх выканаўцы. Такім чынам, балады спалучаюць у сабе эпічнае (паказваюцца падзеі) і лірычнае (перадаюцца пачуцці персанажаў).
Для беларускай народнай балады характэрна багатая і разнастайная палітра выяўлення людскіх адносін, даволі тонкі псіхалагізм, увага да самых моцных унутраных перажыванняў чалавека, што трапіў у складаную, часта безвыходную сітуацыю, глыбока народная традыцыйная трактоўка канфліктаў, сутыкненняў характараў. Пры агульнай скіраванасці да прыватнага жыцця чалавека балада шмат месца дае матывам і вобразам, звязаным з найстарэйшымі ўяўленнямі нашых продкаў, з міфалогіяй, магіяй, з даўно перажытымі гістарычнымі падзеямі і зрухамі, канфліктамі мінулых эпох. Разам з тым балада і вельмі сучасная, актуальная, бо па-мастацку адлюстроўвае шмат «вечных» калізій, настрояў, думак, таму нават сюжэты з архаічнымі канфліктамі заставаліся ў дзейсным рэпертуары народа аж да нашых дзён. Беларуская народная балада ёсць каштоўны помнік нашай вуснапаэтычнай творчасці, спадчына, у якой у канцэнтраваным выглядзе адлюстраваны балючыя моманты ў жыцці людзей і даецца спакойнае і мудрае навучанне, як пераадольваць іх, арыентуючыся на многія рысы, характэрныя для нашага народа -- разважлівасць, спагадлівасць, цярпімасць, адным словам, чалавечнасць.
Разгледжаныя намі драматычныя і трагічныя калізіі даюць падставу сцвярджаць, што ў баладах чалавек паказаны на пераломных момантах яго жыцця. Драматычныя канфлікты, як правіла, вядзе да вельмі цяжкіх перажыванняў, да пакутаў, нават да пагібелі. Герой змагаецца з лёсам, з абставінамі, але барацьба гэтая няроўная. Але часта менавіта смерцю -- па законах баладнай паэтыкі -- сцвярджаецца духоўная перамога герояў.
Мы выявілі драматычныя калізіі ў народных баладах перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Заўважым, што колькасць ваенных сюжэтаў адносна абмежаваная, але жанр складае асобную самастойную групу ў песеннай творчасці народных мсціўцаў. Партызанскія балады -- гэта ліра-эпічныя песні з драматычна напружаным сюжэтам і, як правіла, з трагічнай развязкай.
Увогуле, у баладах нас здзіўляе адчуванне трагічнай неўладкаванасці свету. У аснове разгледжаных сюжэтаў ляжаць пераважна матывы нечаканай бяды, якая ўрываецца ў мірнае жыццё людзей, матывы жахлівых супадзенняў і непапраўных выпадковасцей.
Жанравыя асаблівасці зместу балад не маглі не адбіцца на выкарыстанні пэўных паэтычных сродкаў, стылістычных фігур. Мы прыйшлі да вываду, што народная беларуская балада мае сваю сістэму мастацкіх сродкаў выразнасці, сярод іх -- алегорыя, увасабленне, метафара, шматлікія эпітэты, якія так шырока і па-майстэрску выкарыстоўвае народ-песнятворца.
З умельствам вялікага майстра аўтар выкарыстоўвае сродкі сінтаксісу роднай мовы. Інтанацыйна-рытмічная пабудова народнай балады грунтуецца на выкарыстанні сінтаксічнага паралелізму, паўтораў, антытэзы, эліпсісу, анафары.
Усе названыя намі паэтычныя і стылістычныя сродкі балад падпарадкаваны адной мэце: глыбей перадаць унутраныя перажыванні, пачуцці, эмоцыі персанажаў, стварыць драматычна напружаны малюнак. Мы прыйшлі да вываду, што іх выкарыстанне апраўдана і эфектыўна: вобразы баладных песень вельмі натуральныя, яскравыя, запамінальныя.
Як і творы іншых фальклорных жанраў, балады працягваюць заставацца для літаратуры той крыніцай, адкуль яна ўвесь час чэрпае ідэйныя і мастацкія каштоўнасці. Трагічныя і драматычныя калізіі народнай балады ўжо даўно выкарыстоўваюць ў якасці сюжэтаў прафесійныя паэты. Тое ж датычыцца і вобразаў. Структура і паэтыка твораў беларускай літаратуры таксама шмат запазычыла з фальклору. Ёсць усе падставы меркаваць, што паэты звернуцца да вуснай народнай творчасці яшчэ не аднойчы, бо яна ніколі не страціць свайго значэння і не састарэе.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Аникин, В. П. Теория фольклора: Курс лекций/ В. П. Аникин. -- М.: Книжн. дом, 2004. -- 131 с.
2. Багамолава, А. М. Структурна-граматычнае выражэнне народна-паэтычнага эпітэта і яго функцыя ў баладных песнях/ А. М. Багамолава// Веснік ВДУ. - 2003. - № 3 (29). - С. 67-71.
3. Балады ў дзвюх кнігах, кн. 2. /Рэд. К. П. Кабашнікаў, В. І. Ялатаў. - Мн.: Навука і тэхніка, 1978. - 744 с.
4. Балашов, Д. М. Баллада о гибели оклеветанной жены (к проблеме изучения балладного наследия русского, украинского и белорусского народов)/ Д. М. Балашов // Русский фольклор: Народная поэзия славян. -- М. --Л.: Наука, 1963. -- С. 132 -- 143.
5. Балашов, Д. М. История развития жанра -- русская баллада /Д. М. Балашов // Русский фольклор: материалы и исследования. -- М., 1961. -- Т. IV. -- С. 210--286.
6. Балашов, Д. М. Народные баллады/ Д. М. Балашов. - М. --Л.: Советский писатель, 1963. - 447 с.
7. Бароўская, І. Паэтычнага слова чароўнасць/ І. Бароўская // Полымя. Ї 2004. - № 12 - С. 194-203.
8. Беларуская вуснапаэтычная творчасць/ Пад рэд. Ларчанкі М. Р.- Мн.: Выш. шк., 1966. - 188 с.
9. Беларуская вусна-паэтычная творчасць: Падручнік для студ. філалаг. спец. ВНУ/ Кабашнікаў К. П., Фядосік А. С., Ліс А. С. і інш. - 2-е выд., перапрац. - Мн.: Выш. шк., 1988. - 415 с.
10. Беларуская мова: Энцыклапедыя. - Мн. : Беларуская энцыклапедыя, 1994.- 655 с.
11. Беларуская народная творчасць савецкага часу [Склад. В.А. Захарава; Пад рэд. Р.Р. Шырмы]. - Мн.: Выд-ва БДУ, 1978. - 208 с.
12. Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 1.: Акапэла - куцця/ Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2005. - 768 с.
13. Беларускі эпас: [Зборнік / Склад. С. І. Васілёнак, М. Я. Грынблат, К. П. Кабашнікаў]. -- Мн.: Выд-ва АН БССР, 1959. -- 320 с.
14. Беларусы. Т. 7. Вусная паэтычная творчасць/ Г. А. Барташэвіч, Т. В. Валодзіна, А. І. Гурскі і інш.; Рэдкалег.: В. М. Бялявіна і інш.; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору.- Мн.: Бел. навука, 2004.-586 с.
15. Веселовский, А. Н. Психологический параллелизм и его формы в отражениях поэтического стиля/А. Н. Веселовский // Историческая поэтика. -- М.: Высшая школа, 1989. -- 406 с.
16. Воронин, Л. Б. По следам баллады: [Эксперим. учеб. пособие] / Л.Б. Воронин. -- М. : Открытый мир, 1997. -- 96 с.
17. Восточно-славянский фольклор. Словарь научной и народной терминологии. -- Мн.: Навука і тэхніка, 1993. -- 246 с.
18. Гілевіч, Н. С. Наша родная песня/ Н. С. Гілевіч. - Мн.: Народная асвета, 1968. - 216 с.
19. Гілевіч, Н. С. Паэтыка беларускай народнай лірыкі. Слова і вобраз. Паэтычны сінтаксіс. Гукапіс і рыфма/ Н. С. Гілевіч. - Мн.: Выш. школа, 1975. -288 с.
20. Горалек, К. Взаимосвязи в области славянской народной баллады/ К. Горалек// Русский фольклор: Народная поэзия славян. -- М.--Л.: Наука, 1963. -- С. 98 -- 101.
21. Грышан, А. І. Праблема дабра і зла ў фальклоры і ў сучаснай культуры / А. І. Грышан// Фальклор і сучасная культура: матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, 22Ї23 красавіка 2008г., Мінск: [у 2 ч. / рэдкалегія: І. С. Роўда і інш.]. -- Мінск: БДУ, 2008. -- С. 66Ї71.
22. Гугнин, А. А. Постоянство и изменчивость жанра// Эолова Арфа: Антология баллады/ А. А. Гугнин. -- М.: Высш.шк., 1989. -- 456 с.
23. Гугнин, А. А. Народная и литературная баллада: судьба жанра/ А. А. Гугнин// Развитие поэтических жанров в литературе Центральной и Юго-Восточной Европы. - Москва,1995. - С. 75 -- 81.
24. Гурскі, А. І. Пазаабрадавая лірыка ўсходніх славян/ А. І. Гурскі. -- Мн.: Бел. навука, 2008. -- 315 с.
25. Гурскі, А. І. Пазаабрадавая паэзія/ А. І. Гурскі, Г. А. Пятроўская, Л. М. Салавей. - Мн.: Беларуская навука, 2002. - 564 с.
26. Гурскі, А. І. Тайны народнай песні/ А. І. Гурскі. -- Мн.: Універсітэцкае, 1994. -- 160 с.
27. Еремина, В. И. Поэтический строй русской народной лирики/ В. И. Еремина. -- Л.: Наука, 1978. -- 184 с.
28. Земцовский, И. И. Баллада о дочке-пташке (к вопросу о взаимосвязи в славянской народной песенности)/ И. И. Земцовский // Русский фольклор: Народная поэзия славян. -- М.--Л.: Наука, 1963. -- С. 144 -- 159.
29. Зимнева, О. Н. Лексика русских народных баллад : автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. филол. наук / О. Н. Зимнева; [Курс. гос. ун-т]. -- Курск, 2005. -- 18 с.
30. Исторические песни XIII-XVI вв. Издание подготовили Б.Н. Путилов, Б.М. Добровольский. -- М.--Л.: Изд-во АН СССР, 1960. -- № 1-3.
31. Исторические песни. Баллады: Сборник/ Сост., подг. текстов, вступ. статья и примеч. С. Н. Азбелева. - М.: Современник, 1986. - 622 с.
32. Карскі, Я. Беларусы/ Я. Карскі. Уклад. і камент. С. Гараніна і Л. Ляўшун; Навук. рэд. А. Мальдзіс; Прадм. Я. Янушкевіч, К. Цвірка. - Мн.: Белар. кнігазбор, 2001. - 640 с.
33. Ковылин, А. В. Русская народная баллада: происхождение и развитие жанра/ А. В. Ковылин. -- М.: Ин-т славяноведения РАН, 2002. --180с.
34. Коровин, В. И. Русская баллада и ее судьба/ В. И. Коровин. -- М.: Детская литература, 1984. -- С. 3-4.
35. Кравцов, Н. И. Славянская народная баллада/Н. И. Кравцов// Проблемы славянского фольклора. -- М.: Наука, 1972. -- С. 194 -- 200.
36. Кравцов, Н. И., Лазутин, С. Г. Русское устное народное творчество/ Н. И. Кравцов, С. Г. Лазутин. - М.: Высшая школа, 1983. - 448 с.
37. Краткая литературная энциклопедия/ Гл. ред. А. А. Сурков. -- Т. 1.-- Аарне -- Гаврилов. -- М.: Сов. энц., 1962. -- 1087 с.
38. Лазарук, М. А., Ленсу, А. Я. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў/ М. А. Лазарук, А. Я. Ленсу. -- Мн.: Народная асвета, 1983. -- 191 с.
39. Лазутин, С. Г. Поэтика русского фольклора: Учеб. пособие для филолог. фак. ун-тов и пед. ин-тов/ С. Г. Лазутин. - 2-е изд., испр. и доп. - М.: Высш. школа, 1989. - 208 с.
40. Лазутин, С. Г. Русские народные песни/ С. Г. Лазутин. -- М.: Просвещение, 1965. -- 292 с.
41. Лецка, К. У святле фальклорных вытокаў: Народныя казкі, легенды, паданні, [балады]/ К. Лецка// Полымя. - 2003. - № 7. - С. 167 - 186.
42. Линтур, П. В. Балладная песня и обрядовая поэзия/ П. В. Линтур// Русский фольклор: Специфика фольклорных жанров. -- М.-Л.: Наука, 1965. -- С. 228 -- 236.
43. Лойка, А. А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. У 2 ч. Ч. 1: Падруч. для філал. фак. ВНУ/ А. А. Лойка. -- Мн.: Выш. шк., 1989. -- 319 с.
44. Лютко, А. У. Вобразнае азначэнне ў беларускай народнай песеннай творчасці/ А. У. Лютко // Беларуская мова і літаратура. - 2006. - № 8. - С. 46-50.
45. Мелетинский, Е. М. Происхождение героического эпоса. Ранние формы и архаические памятники /Е. М. Мелетинский. - М.: Изд-во восточной литературы, 1963. - 462 с.
46. Миллер, В. Ф. Народный эпос и история/ В. Ф. Миллер. -- М.: Высш. шк., 2005. -- 391 с.
47. Нешина, А. Ю. Старинная и новая русская народная баллада (преемственность и новация): автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. филол. наук / А. Ю. Нешина; [Моск. гос. открытый пед. ун-т им. М. А. Шолохова]. - Москва, 2007. - 20 с.
48. Паэзія барацьбы: [Зборнік / Рэд. і аўт. прадм. К. П. Кабашнікаў, А. С. Фядосік; Аўт. прадм. муз. часткі П. П. Альхімовіч]. - Мн.: Навука і тэхніка, 1985. - 445 с.
49. Поспелов, Г. Н. Проблемы исторического развития литературы/ Г. Н. Поспелов. - М.: Просвещение, 1971. - 271 с.
50. Потемина, М. С. Балладный жанр в XX веке/М. С. Потемина// Актуальные проблемы литературы. - К., 2001. - С. 224--235.
51. Путилов, Б. Н. Исторические корни и генезис славянских баллад об инцесте/ VII Междунар. конгресс антропологич. и этнографич. наук. (Москва, авг. 1964 г.). - М.: Наука, 1964. - 9 с.
52. Путилов, Б. Н. Русская историческая баллада в ее славянских отношениях/ Б. Н. Путилов// Русский фольклор: Народная поэзия славян. -- М.-Л.: Наука, 1963. -- С. 102 -- 131.
53. Путилов, Б. Н. Славянская историческая баллада/ Б. Н. Путилов. - М.- Л.: Наука, 1965. - 176 с.
54. Рагойша, В. П. Паэтычны слоўнік/ В. П. Рагойша. - 2-ое выд., дапрац. - Мн.: Выш. шк., 1987. - 414 с.
55. Русская народная поэзия. Эпическая поэзия: Сборник/ Вступ. статья, предисл. к разделам, подг. текста, коммент. Б. Путилова. - Л.: Худож. лит., 1984. - 440 с.
56. Русские народные баллады /Составитель Д. М. Балашов. -- М.: Современник, 1983. -- 311 с.
57. Салавей, Л. М. Беларуская народная балада/ Л. М. Салавей. - Мн.: Навука і тэхніка, 1987. -- 284 с.
58. Селиванов, Ф. М. Хрестоматия по фольклору: Книга для школьников/ Ф. М.Селиванов. - М.: Просвещение, 1972. - 304 с.
59. Селиванова, С. И. Русский фольклор: Основные жанры и персонажи/ С. И. Селиванова. -- М.: Логос, 2008. -- 199 с.
60. Старычонак, В. Дз. Знаёмая незнаёмка/В. Дз. Старычонак//Роднае слова. - 2001. - № 6 - С. 36-38.
61. Филиппова, Е. В. "Дом" как фрагмент фольклорной картины мира : (На материале англ. и рус. народ. баллад) / Е. В. Филиппова; [Сарат. гос. ун-т им. Н.Г. Чернышевского. Каф. общего и славянорус. языкознания]. -- Саратов, 2001. -- 20 с.
62. Художественные средства русского народного поэтического творчества: символ, метафора, параллелизм/Ред. кол.: В. П. Аникин, Н. И. Кравцов. -- М.: Изд-во МГУ, 1981. -- 126 с.
63. Штэйнер, І. Ф. Варожасць балады вякоў: Беларускія балады і славянскія традыцыі/ І. Ф. Штэйнер. - Мн.: Навука і тэхніка, 1993. - 240 с.
64. Штэйнер, І. Ф. Роля фальклорных традыцый у станаўленні беларускай балады/І. Ф. Штэйнер// Узроўні фальклорных уплываў. -- Мн.: Навука і тэхніка, 1982. -- С. 133 -- 141.
65. Штэйнер, І. Ф. Шматмоўная літаратура Беларусі ХІХ стагоддзя/ І. Ф. Штэйнер. - Мн.: Беларуская навука, 2002. - 171 с.
66. Яскевіч, А. Ля вытокаў жанру балады ў беларускай літаратуры/ А. Яскевіч. // Роднае слова. - 2001. -- № 11. - С. 16 - 17.
67. Яскевіч, А. Ля вытокаў жанру балады ў беларускай літаратуры/ А. Яскевіч. // Роднае слова. - 2001. -- № 12. - С. 29 - 31.
Подобные документы
Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. Тэматычна бурлескная паэзія эпохі Асветніцтва. Развіццё школьнай драматургіі.
реферат [36,9 K], добавлен 24.02.2011Літаратурная спадчына Адама Міцкевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Асаблівасці вобразнага разнастайнасці твораў. Маральна-этычны свет ладу русалкі ў баладах Адама Міцкевіча. Беларусь у паэме "Пан Тадэвуш".
курсовая работа [41,7 K], добавлен 29.07.2016Дэфініцыя і спецыфіка паняцця "лірычная проза". Традыцыі лірычнай прозы ў беларускай літаратуры. Вызначыня моўна-стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча. Асноўныя вобразныя сродкі. Даследаванне эсэ, лістоў, крытычных артыкулаў і нарысаў.
курсовая работа [45,4 K], добавлен 20.06.2009Изучение и сопоставление различных исторических упоминаний о докторе Фаусте, который творил немыслимые чудеса. Анализ первой народной книги об этой личности как отражение народных легенд и преданий. Нравоучительные мотивы в народной книге И. Шписа.
курсовая работа [48,8 K], добавлен 05.06.2014Человекообразные отрицательные персонажи и вредоносные звероподобные и животные персонажи русских и таджикских народных сказок. Сопоставительный анализ и типологические особенности в изображении отрицательных человекообразных и звероподобных образов.
курсовая работа [50,0 K], добавлен 27.05.2014История собирания и изучения народных сказок. Проблема редактирования и адаптация текста для восприятия. Виды и жанры русских народных сказок. Их культурологический потенциал и особенности сказочного пространства. Народные сказки и их творчество в ХХ в.
дипломная работа [168,8 K], добавлен 15.06.2013Кароткія звесткі пра жыццёвы шлях і творчай дзейнасці Адама Міцкевіча - вядомага польскага паэта, яго роля і значэнне ў развіцці польскай і сусветнай літаратуры. Аацэнка ўплыву беларускіх, польскіх і літоўскіх народных песень на творчасць вялікага паэта.
реферат [13,0 K], добавлен 25.03.2013Кузьма Чорны (Мікалай Карлавіч Раманоўскі) як "беларускій Дастаеўскій", яго жыццёвы і творчы шлях. Раннія апавяданні яго — тыповыя для творчасці "маладнякоўцаў" замалёўкі, эцюды, імпрэсіі, своеасаблівыя "вершы ў прозе". Драматычныя творы К. Чорнага.
реферат [30,4 K], добавлен 25.02.2011Кароткі біяграфічны нарыс жыццевага шляху і творчасці А. Глобуса - вядомага беларускага пісьменніка. Аналіз твораў, якія складаюць кнігу "Convolutus: лірыка і проза" пісьменніка. Падабенства і адрозненні твораў Глобуса ў параўнанні з народнай творчасцю.
реферат [29,1 K], добавлен 19.12.2011Традыцыі і матывы народнай творчасці. Вобраз маці, хаты, дрэва, вады ў Рыгора Барадуліна. Наватарскія здабыткі ў мастацкім увасабленні задумы. Літаратурная спадчына Рыгора Барадуліна з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі.
курсовая работа [39,0 K], добавлен 16.12.2013