Асаблівасці дыялектнай лексікі ў рамане Б. Сачанкі "Вялікі лес"

Праява своеасаблівасці дыялектных лексем ў сістэме мовы рамана Б. Сачанкі "Вялікі лес" ў непаўторнасці спалучэння дыялектных і агульнанародных элементаў. Роля дыялектызмаў у мове рамана пісьменніка. Семантыка-граматычны аспект даследавання мовы рамана.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 12.01.2016
Размер файла 59,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

кешкаліся. Тут і там у пяску кешкаліся, грэбліся куры [*, с.32];

цвеліцца. …будуць штоначы будзіць і цвеліцца [*, с.42];

абчыкрыжылі. …абчыкрыжылі і той шматок ля глінішчаў… [*, с.45];

разрахавацца. Дзве каровы прадалі… каб разрахавацца з дзяржавай [*, с.45];

унурваўся. …унурваўся ў работу, рабіў і ў полі, і на лузе, як вол [*, с.47];

ачомаюся. І я трохі таксама ачомаюся [*, с. 203];

хабалі. …дык цяпер дадому хабалі пачалі хадзіць… [*, с.171];

дапнуць. А калі немцы і туды дапнуць… [*, с. 190];

схіб. Не падвядзі, не схіб [*, с.130];

плужыць. Глыбока плужыць, чорт! [*, с.136];

кеўляў. Не жыў бы, а кеўляў… [*, с.139];

паджала. У Мінск паджгала [*, с.152];

злякнуўся. …аж злякнуўся, не паверыў Піліп [*, с.109];

агаломшыў. …з гэтым хаосам, што так нечакана наваліўся, агаломшыў [*, с.50];

ценькала. У паветры, здавалася, павіс шматгалосы згэлк - усё і ўсюды ценькала, гухала, бухала, вуркатала, свістала… [*, с.104];

бухала. У паветры, здавалася, павіс шматгалосы згэлк - усё і ўсюды ценькала, гухала, бухала, вуркатала, свістала… [*, с.104];

вуркатала. У паветры, здавалася, павіс шматгалосы згэлк - усё і ўсюды ценькала, гухала, бухала, вуркатала, свістала… [*, с.104].

У чацвёртую групу ўваходзяць назоўнікі, якія ўказваюць асобныя віды дзеянняў чалавека, якія накіраваны супраць іншага чалавека:

мітрэнга. Вядома, вайна - гэта мітрэнга, змены [*, с.10];

заварушка. Як заварушка якая ці закалот - адказваць Івану давядзецца… [*, с.11];

закалот. Як заварушка якая ці закалот - адказваць Івану давядзецца… [*, с.11];

калатэча. Але ці жыць астанецца, ці ацалее ў калатэчы, калі тая ўсчнецца [*, с.12].

Пятую групу складаюць лексемы, якія ўказваюць на месца, час, колькасць, меру і аб'ём:

наўкруг. …векавая пушча, што распасціралася наўкруг (навокал) [*, с.5];

расцяробы. …да таго ўраджаю, што збіралі на расцяробах, ён быў не лішні [*, с.6];

напоўніцу. …асыпала напоўніцу наваколле зыркімі, зіхатлівымі промнямі [*, с.13];

надоечы. Пеўня надоечы злавіў і ў школу прынёс… [*, с.16];

што-кольвек. …да стала падсесці, перахапіць што-кольвек [*, с.17];

уга. …клопатаў жа прыносілі ўга колькі! [*, с.43];

пазногця. І такіх да пазногця трэба! [*, с. 198];

сутонні. На сутонні, да ўсходу сонца, з хаты выпраўляліся і вярталіся дадому, як змяркалася, на цямочку [*, с.51-52].

Шостую семантычную групу складаюць уласна-лексічныя дыялектызмы, якія раскрываюць народна-бытавую лексіку:

а) прылады працы і іх часткі, ваенныя прылады:

пранты. Жалезныя пранты, колле, кулакі, а іншы раз і сякеры пускаліся ў ход [*, с.7];

б) назвы адзення і іх частак:

цурубалкі. …зашпіліў на цурубалкі расхрыстаную палатняную кашулю… [*, с.13];

шламакі. Усунуў ногі ў шламакі-апоркі… [*, с.13];

г) стан чалавека:

юшка. …насы адзін аднаму квасяць, юшку пускаюць [*, с.12];

одум. А потым ахапіў Піліпа одум… [*, с.46];

д) назоўнікі, якія ўваходзяць у склад устойлівых выразаў:

чортведама. Гэта ж чортведама што… [*, с.10];

гульма. …не працаваць, а гульма гуляць, камандаваць [*, с.12];

пуду. …гарлапаняць, пуду (пудлу) адзін другому паддаюць… [*, с.33];

Апошнюю групу складаюць словы з розных часцін мовы, якія абазначаюць разнастайныя прыкметы:

анігадкі. …затое анігадкі - жывы, здаровы застаўся… [*, с.11];

пракавешны. Дзіва-то, татка гаворыць: лодар, пракавешны лодар… [7, с.359].

наўзахапкі. …спявалі наўзахапкі, імкнуліся, няйначай, перакрычаць адна адну, птушкі [*, с.18];

лутовыя. …абутыя ў мяккія, паношаныя лутовыя лапці… [*, с.18];

хіжа. Ды так жа хіжа, злосна, што Мікалай аж сцехануўся… [*, с. 19];

цубчэй. …расла трава мурава і было трохі цубчэй… [*, с.31];

выпацканым. Паўз платы валюхалася… выпацканым у гразі лычом… свіння… [*, с.32];

перахлябісты. …спяшаўся рыжы перахлябісты сабака [*, с.32];

памаўзлівы. Кот, сапраўдны памаўзлівы кот! [*, с.49];

капец. Стрэліць - і ўсё, капец… [*, с.125];

нахлашч. …пакіраваліся да адчыненых нахлашч весніц [*, с.118];

жалезняком. …дзе сахою, дзе капаніцаю, дзе жалезняком успорваў дзірван [*, с.51];

старчматы. Прычым корань не бакавы, а старчматы [*, с.53].

Такім чынам, сярод лексічных дыялектызмаў выяўлена некалькі сінанімічных радоў: абібок. Ды сачы за мяшкамі, бо зноў які злыдзень памяняе табе там, калі будзеш абібокай [7, с.360] - лодар (разм.). Дзіва-то, татка гаворыць: лодар, пракавешны лодар… [7, с.359]; заварушка. Як заварушка якая ці закалот - адказваць Івану давядзецца… [*, с.11] Ї закалот. Як заварушка якая ці закалот - адказваць Івану давядзецца… [*, с.11].

1.4 Этнаграфічныя дыялектызмы

Этнаграфічныя дыялектызмы - гэта мясцовыя назвы прадметаў і паняццяў, якія характарызуюць асаблівасці жыцця, быту і дзейнасці людзей пэўнай тэрыторыі, мясцовасці. Калі нейкі прадмет, нейкая рэч сустракаецца на тэрыторыі распаўсюджання пэўнага дыялекту, то назва гэтай рэчы і будзе этнаграфічным дыялектызмам, інакш кажучы, этнаграфічны дыялектызм - гэта мясцовая назва мясцовай рэчы (А.В. Калінін). Этнаграфічныя дыялектызмы не маюць адпаведнікаў у літаратурнай мове. Яны могуць быць растлумачаны толькі апісальна. Да этнаграфічных дыялектызмаў можна аднесці некаторыя назвы:

а) пабудоў:

курэнь. Чалавек масціў жытло, гламаздзіў курэнь, хату [*, с.3];

мыцельнік. …завіхалася ў мыцельніку - мылася… [*, с.13];

б) музычных інструментаў:

галаснікі. …бубны, гітары, іншыя, толькі ім адным вядомыя, галаснікі [*, с.8];

в) прыладаў працы:

бёрны. …першы на новае селішча бёрны пад хату прывёз [*, с.44];

г) бытавая лексіка:

друзачка. Да друзачкі шыбіну пабіў… [*, с.64].

Такім чынам, энтаграфічныя дыялектызмы яскрава раскрываюць бытавыя ўмовы герояў твора: прылады працы, асаблівасці назваў палёў, пабудовы.

1.5 Семантычныя дыялектызмы

Семантычныя дыялектызмы - гэта дыялектныя значэнні агульнанародных слоў, інакш кажучы, агульнанародныя словы, якія ўжываюцца ў пэўнай мясцовасці з іншым значэннем, чым у літаратурнай мове [6, с.359]. Яны ў вымаўленні і напісанні супадаюць з агульнанароднымі словамі, але адрозніваюцца ад іх сваім значэннем:

жытло (жыццё) і жытло (месца жыхарства): Чалавек масціў жытло, гламаздзіў курэнь, хату [*, с.3].

Такім чынам, семантычныя дыялектызмы пашыраюць лексічныя значэнні дыялектных слоў. Утварэнне слоў можа адбывацца ў выніку таго, што якое-небудзь слова з цягам часу набывае новае значэнне; вядомае раней і новае значэнні аднаго слова так адасабляюцца, адмяжоўваюцца адно ад другога, што нарэшце становяцца ўласцівымі асобным, самастойным словам. Такое словаўтварэнне называюць лексіка-семантычным. Пры ім абсалютна новыя словы паводле гукавога складу не ўтвараюцца, адбываецца толькі расчляненне аднаго слова на амонімы, якія ўжываюцца як самастойныя словы.

Прааналізаваўшы дыялектызмы ў мове рамана "Вялікі лес”, мы выявілі лексему, якая ўтворана такім спосабам: паніч: А прыгажэй за ўсё Ї панічы пад сонцам… [7, с.358].

2. Роля дыялектызмаў у мове рамана Б. Сачанкі "Вялікі лес”

Як ужо адзначалася, беларускія народныя гаворкі і дыялекты цікавяць даследчыкаў літаратурнай лексікі не самі па сабе, а іх узаемадзеянне з літаратурнай мовай. Узбагачэнне літаратурнай лексікі за кошт народна-дыялектных слоў - гэта такі ж гістарычны працэс, як і папаўненне яе шляхам запазычвання іншамоўных слоў. Аналіз гэтага працэсу мае свае цяжкасці, асабліва для нацыянальных моў, літаратурная форма якіх складвалася на базе жывых народных гаворак. Да такіх моў адносяцца і беларуская.

Пытанне аб узаемадзеянні літаратурнай мовы і народных гаворак у беларускім мовазнаўстве мае сваю перадгісторыю. Тая акалічнасць, што новая беларуская літаратурная мова паступова "вырастала" з народных гаворак, засвойваючы іх структуру шырокім планам на ўсіх узроўнях, доўгі час ускладняла размежаванне паняццяў "дыялектнае слова" - "літаратурнае слова”. На працягу 19 - пачатку 20 ст., калі яшчэ не былі выпрацаваны адзіныя лексічныя і граматычныя нормы, свае мастацкія творы аўтары пісалі на роднай ім гаворцы, не размяжоўваючы мясцовыя і агульнаўжывальныя словы. Першыя адзнакі проціпастаўлення "дыялектнае слова" - "літаратурнае слова" пачынаюць праяўляцца толькі ў пачатку XX ст., калі паяўляюцца многія легальныя выдавецтвы, якія маглі аб'ядноўваць карэспандэнтаў з розных куткоў Беларусі, калі для абазначэння адной і той жа рэаліі пачалі адначасова прапаноўвацца розныя словы (узніклі мнагачленныя сінанімічныя рады), калі ўсведамленне аб неабходнасці стварэння для выдавецтваў адзінай літаратурнай мовы магло спалучыцца з магчымасцю вядомага адбору для гэтай адзінай мовы ўсяго найбольш тыповага і пашыранага ў мове. Выразна акрэслілася проціпастаўленне дыялектнага літаратурнаму толькі к канцу 20-х гадоў у працэсе шырокай работы Інбелкульта па вывучэнню беларускай мовы і выпрацоўы яе літаратурным норм. Дыялектызмы, у цяперашнім разуменні гэтага тэрміна, шырока выкарыстоўвалі беларускія пісьменнікі старэйшага пакалення (Ц. Гартны, М. Гарэцкі, Я. Купала, Я. Колас, К. Крапіва, М. Лынькоў, I. Мележ, К. Чорны), не "грэбуюць” мясцовымі словамі пры апісанні вясковага жыцця пісьменнікі і сучаснага пакалення (В. Адамчык, Р. Барадулін, I. Пташнікаў, Б. Сачанка, I. Чыгрынаў і інш.).

Пранікаюць дыялектызмы ў літаратурныя тэксты рознымі шляхамі, але часцей за ўсё - праз мову мастацкіх твораў. Разгледзім якія шляхі выбіраў Б. Сачанка у рамане "Вялікі лес”, каб лексічнае значэнне дыялектызмаў было зразумела чытачам. Выкарыстанне дыялектных слоў пры стварэнні пісьменнікам разгорнутых малюнкаў вясковага жыцця - з'ява заканамерная і неабходная. Мясцовыя словы дапамагаюць аўтару больш рэльефна абмаляваць быт, культуру, псіхалогію насельнікаў пэўнай мясцовасці, перадаць індывідуальныя асаблівасці мовы герояў, стварыць мясцовы каларыт.

Як і ў якой меры выкарыстоўваць дыялектызмы ў творы, вырашае сам аўтар, і гэта характарызуе асаблівасці яго індывідуальнага мастацкага стылю. Адны пісьменнікі не абмяжоўваюць сябе ў карыстанні дыялектнымі словамі, другія ўжываюць іх менш, трэція стараюцца зусім іх пазбягаць. "Празмернае насычэнне тэкстаў мясцовымі словамі было характэрна, напрыклад, для творчасці Ц. Гартнага, умерана і ўмела карыстаўся імі Я. Колас, зусім рэдка сустракаюцца правінцыялізмы ў творах Шамякіна” [4, с.398]. Як намі было ўжо выяўлена ў папярэднім раздзеле, насычаны дыялектызмамі і раман Б. Сачанкі "Вялікі лес”.

У працэсе дыскусіі па пытаннях мовы пісьменніка (з улікам і пажаданняў чытачоў) акрэсліліся тры асноўныя патрабаванні ў адносінах да даялектызмаў: "умеранасць у выкарыстанні дыялектызмаў, прыгоднасць іх у даным тэксце і зразумеласць для "недыялектнага" чытача" [8, с. 19].

Патрабаванне ўмеранасці лагічна грунтуецца на тым, што празмернае насычэнне тэксту дыялектызмамі робіць мову твора малазразумелай і цяжкай для чытання.Б. Сачанка трапна ўплятае дыялектызмы ў моўную тканіну, не перанасычае твор імі. Напрыклад, у наступным малюнку аўтар малюе звычайную бытавую з'яву:

…не працаваць, а гульма гуляць, камандаваць [*, с.12];

А ці вернецца Хведар з хронту [*, с.12];

Але ці жыць астанецца, ці ацалее ў калатэчы, калі тая ўсчнецца [*, с.12];

Але ці жыць астанецца, ці ацалее ў калатэчы, калі тая ўсчнецца [*, с.12];

…насы адзін аднаму квасяць, юшку пускаюць [*, с.12];

…зашпіліў на цурубалкі расхрыстаную палатняную кашулю… [*, с.13];

Не ўзяў, мусіць, таму, што непрыгожая Хора, рабаціністая [*, с.13];

Усунуў ногі ў шламакі-апоркі… [*, с.13];

…асыпала напоўніцу наваколле зыркімі, зіхатлівымі промнямі [*, с.13];

…завіхалася ў мыцельніку - мылася… [*, с.13];

Як бачым, з прыведзеных ўрыўкаў, дыялектызмы дапамагаюць лепш стварыць ныцыянальны каларыт.

У прамой сувязі з патрабаваннем аб умеранасці выкарыстання дыялектызмаў знаходзіцца і пытанне аб прыгоднасці іх у пэўным кантэксце. Калі ўмеранае ўвядзенне мясцовых слоў у маналогі і дыялогі жыхароў вёскі з'яўляецца натуральнай неабходнасцю, то выкарыстанне дыялектызмаў у аўтарскай мове не заўсёды можа быць апраўданым, у прыватнасці тады, калі для выражэння прадмета ці паняцця ў літаратурнай мове ёсць неабходныя агульнаўжывальныя лексічныя сродкі. Што датычыцца этнаграфічных дыялектызмаў, то без іх аўтару абысціся цяжка. Мясцовая рэалія ў аўтарскай мове можа быць пазначана мясцовай назвай або раскрыта апісальна.Б. Сачанка скіроўваючы ўвагу на назвы пабудоў, карыстаецца наступнымі семантычнымі дыялектызмамі:

курэнь. Чалавек масціў жытло, гламаздзіў курэнь, хату [*, с.3];

мыцельнік. …завіхалася ў мыцельніку - мылася… [*, с.13].

Трэцяе патрабаванне да дыялектызмаў - зразумеласць іх для чытача літаратурнага твора - дасягаецца рознымі прыёмамі ўвядзення дыялектызмаў у мову.

Адным з найбольш эфектыўных сярод гэтых прыёмаў з'яўляецца тлумачэнне дыялектызма сінанімічным яму словам або выразам літаратурнага ўжытку, напр.:

…векавая пушча, што распасціралася наўкруг (навокал) [*, с.5]. Лексема наўкруг тлумачыцца сінанімічным выразам навокал.

Як заварушка якая ці закалот - адказваць Івану давядзецца… [*, с.11]. Лексема закалот тлумачыцца сінанімічнай лексемай заварушка.

Іншы раз дыялектызмы ў мове рамана "Вялікі лес" не патрабуюць спецыяльнага тлумачэння, паколькі іх семантыка дастаткова выразна раскрываецца кантэкстам або марфалагічным складам самога слова:

…кляпалі, мянташылі косы - пачынаўся сенакос [*, с.100];

…бубны, гітары, іншыя, толькі ім адным вядомыя, галаснікі [*, с.8];

Уставіцца сваімі бізюкамі і глядзіць… [*, с.64].

Не патрабуюць дадатковага кантэксту і асобнага тлумачэння і тыя дыялектызмы, што маюць значнае пашырэнне, ужо неаднаразова ўжываліся пісьменнікамі старэйшага пакалення і Б. Сачанкам, засведчаны слоўнікамі з паметай "абласное” і, значыць, стаяць на мяжы поўнага асваення іх літаратурнай мовай, напр.: сляпіца (абл.): …гнюс, камарэча яшчэ вачэй не засыпалі, не лезлі сляпіцаю куды папала [*, с.8].

Зразумеласць дыялектызма дасягаецца рознымі прыёмамі ўвядзення яго ў тэкст. Пры гэтым ад пісьменніка патрабуецца вялікае мастацкае майстэрства, тонкае адчуванне мовы, пачуццё меры. "Пісьменнік, які адчувае патрэбу ў знешнім узбагачэнні сваёй мовы, - гаварыў адносна гэтага Б.А. Ларын, - павінен авалодаць майстэрствам увядзення і абрамлення дыялектызма… Па-майстэрску выкарыстоўваць дыялектызмы цяжэй і важней для пісьменніка, чым іх знайсці" [9, с.248].

3 усіх разнавіднасцей дыялектызмаў найбольшую верагоднасць замацавацца ў літаратурнай мове, а таксама ў рамане Б. Сачанка "Вялікі лес" маюць цяпер уласна лексічныя, семантычныя і этнаграфічныя дыялектызмы, здольныя ўзбагаіцць сінанімічныя і намінатыўныя сродкі літаратурнай лексікі.

Шлях пранікнення кожнага дыялектнага слова ў літаратурную мову і замацавання ў ёй - своеасаблівы і часцей за ўсё працяглы. Абумоўліваецца гэта спалучэннем многіх аб'ектыўных і суб'ектыўных прычын, важнейшымі сярод якіх можна назваць наступныя: наяўнасць ці адсутнасць у намінатыўнай сістэме літаратурнай мовы лакун для рэальна існуючых прадметаў і паняццяў, ступень тэрытарыяльнага пашырэння дыялектнага слова, актуальнасць абазначанага ім прадмета, з'явы ці паняцця, звужанае ці шырокае разуменне дыялектнай асновы літаратурнай мовы, аўтарытэт пісьменнікаў, якія ўводзяць дыялектызмы і г. д. Прасочым шлях "алітаратурвання" асобных дыялектызмаў у мове рамана М. Лынькова.

Напрыклад, слова арэлі ў значэнні `гушкалка' (руск. качели) пашырана на ўсходнебеларускай, паўднёварускай і паўночна-ўсходняй украінскай тэрыторыях. Беларускі арэал гэтага слова выразна акрэсліваецца лексікаграфічнымі і іншымі пісьмовымі крыніцамі. Яно засведчана ў слоўніках Насовіча, Мядзведскага, Ярушэвіча, Гарэцкага, Байкова і Некрашэвіча, у РБС-53, а таксама ў этнаграфічных працах М. Косіч і Е. Раманава. У арыгінальных-мастацкіх творах словам арэлі карысталіся і карыстаюцца цяпер многія пісьменнікі, пераважна ўраджэнцы ўсходніх раёнаў Беларусі - Б. Сачанка, М. Лынькоў, А. Куляшоў, У. Караткевіч, Р. Барадулін і іншыя. Гэта лексема заўважана і ў лексічным складзе даследуемага рамана.: …часта мы гушкаліся на арэалях [7, с.379].

Дзеячы культуры - ураджэнцы іншых беларускіх тэрыторый, нягледзячы на даўнія фіксацыі слова арэлі, кваліфікавалі яго як правінцыялізм і не прызнавалі за ім права ўжывацца ў літаратурнай мове [10, с.127]. Не трапіла слова ў БРС-62, відаць, па той прычыне, што яго геаграфія не супадала з уяўленнем рэдактара слоўніка аб дыялектнай аснове беларускай літаратурнай мовы. Аднак паралельна выказваліся процілеглыя думкі, аўтары якіх лічылі, што слову арэлі "варта даць месца ў "Тлумачальным слоўніку беларускай мовы”, які рыхтуе інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР” [10, с.28].

Прыняўшы пад увагу мнагакратную і даўнюю адзначанасць слова арэлі ў літаратурных крыніцах, а таксама факт выкарыстання яго сучаснымі пісьменнікі не толькі ўсходніх раёнаў Беларусі, але і іншых мясцовасцей, укладальнікі "Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы” ўключылі яго ў рэестр без абмежавальных памет, надаўшы гэтым самым яму статус літаратурнага слова - сіноніма слову гушкалка.

Звычайна прасцейшым бывае шлях у літаратурную мову этнаграфічных дыялектызмаў. Трапіўшы ў літаратурна-пісьмовыя тэксты і не маючы займеннікаў-сінонімаў, яны застаюцца адзінымі найменнямі мясцовых рэалій. Уключэнне такіх слоў у слоўнік літаратурнай мовы вымагаецца неабходнасцю раскрыць іх семантыку, паколькі на пачатковым этапе для носьбітаў літаратурнай мовы яна застаецца незразумелай. Праз слоўнікі яны становяцца прыналежнасцю літаратурнай мовы. Прыкладам шырокага засваення этнаграфічных дыялектызмаў у рамане Б. Сачанкі і ў літаратурнай мове могуць служыць назвы пабудоў, палёў, спецыфічных для кожнай мясцовасці.

Такім чынам, Б. Сачанка, як выдатны майстар слова, выкарыстоўваў разнастайныя срокі для выкарыстання дыялектызмаў у літаратурнай мове: тлумачэннем слова, падбіраў слова-сінонім.

Заключэнне

Такім чынам, прааналізаваўшы дыялектныя словы ў мове рамана Барыса Сачанкі "Вялікі лес" мы прыйшлі да наступных высноў:

1 Лексічная сістэма мовы рамана ўяўляе сабой складанае адзінства дыялектных слоў, якія разнастайныя па стылістычнай функцыі і афарбоўцы груп і разрадаў слоў.

2 Выяўленыя дыялектызмы ўваходзяць ва ўсе граматычныя разрады дыялектызмаў, якія існуюць у сучаснай беларускай мове: фанетычныя, граматычныя, словаўтваральныя, уласна лексічныя, этнаграфічныя, семантычныя. Найбольш прадуктыўнымі з'яўляюцца ўласна-лексічныя, малапрадуктыўнымі - граматычныя.

3 Сярод асобных граматычных разрадаў выялектызмаў, вызначаны асобныя падгрупы, якія раскрываюць жыццё і побыт герояў рамана.

4 Прааналізаваныя дыялектызмы ўступаюць у сінанімічныя адносіны. Выяўлена 2 сінанімічныя рады.

5 Даследаванне дыялектызмаў паказвае, што яе аснову складаюць словы агульнанародныя, якія набылі асаблівую фанетычную афарбоўку і асобныя афіксы. У разгледжаных тэматычных групах ёсць нямала і спецыфічных лексічных адзінак, што ўжываюцца для адлюстравання жыцця і бытавых умоў герояў рамана.

6 Б. Сачанка ужывае разнастайныя сродкі для ўвядзення дыялектызмаў у мову твора: разам з дыялектным словам ужывае сінанімічны літаратурны адпаведнік, тлумачыў слова.

7 З мэтай ўзбагачэння лексічнага складу рамана, можна знайсці на старонках твора і агульнаўжывальныя і літаратурныя словы.

Такім чынам, своеасаблівасць дыялектных лексем ў сістэме мовы рамана Б. Сачанкі "Вялікі лес" праяўляецца ў непаўторнасці спалучэння дыялектных і агульнанародных элементаў.

Спіс выкарыстанай літаратуры

1. Скрыган, Я. Выбраныя творы: У 2-х т. т. - Т.2 [Тэкст] / Я. Скрыган. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1975. - 589 с.

2. Виноградов, В.В. Стилистика. Теория поэтической речи. Поэтика. [Текст] / В.В. Виноградов. - М.: Изд. Акад. Наўк СССР, 1963. - 255с.

3. Кузнецова, Э.В. Лексикология русского языка [Текст] / Э.В. Кузнецова. - М.: Изд. Акад. Наўк СССР, 1958. - 397с.

4. Калинина, А.В. Лексика русского языка [Текст] / А.В. Калинина. Ї М.: Высшая школа, 1971. Ї 479 с.

5. Шкраба, І.Р. Варыянтнасць у сучаснай беларускай мове [Тэкст] / І.Р. Шкраба. Ї Мн.: Вышэйшая школа, 2004. Ї 379 с.

6. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы Пад рэд А.І. Баханькова [Тэкст] / А.І. Баханькоў. Ї Мн.: Навука і тэхніка, 1994. Ї 457с.

7. Сачанка, Б. Вялікі лес. У 3 кн. Кн.1 [Тэкст] / М. Лынькоў. Ї Мн.: Мастацкая літаратура, 2002. Ї 447 с.

8. Гілевіч, Н.І. Дыялектызмы ў прозе беларускіх пісьменнікаў сярэдняга пакалення [Тэкст] / Н.І. Гілевіч. // Беларуская мова і мовазнаўства. Ї Вып.3. Ї Мн., 1975. Ї С.17-20

9. Ларин Б.А. Эстетика слова и языка писателя [Текст] / Б.А. Ларин. - Л, 1974. - 479 с.

10. Рапановіч, Я.М. Да пытання пра словы немаўля / арэлі [Тэкст] / Я. Рапановіч. // Лексікалогія і граматыка. - Мн., 1969. - С.28-29.

11. Калинин А.В. Лексика русского языка.М., і97і. С*. і22.

12. Каданиа А.В. ўексика ўрусского языка.С. і34 Гэтыя і наступныя прыклады ўзяты з артыкула Н.I. Плевіч "Дыялектызмы ў прозе беларусих пісьменшкаў сярэдняга пакален-чя" // Беларуская мова і мовазнаўства. Вып.3. Мн., і975.С. і7-20.

13. Ларин Б.А. Эстетика слова и языка писателя. Л" і974. С.248.

14. Колас Я. - Мова М. Лынькова па раману "На чырвоных лядах" II Пўсьменюк I мова. Мн., і934. С.27; Юрэвіч У. Самабытнасць слова // Тльтмя. 'і969. №2 і шш.

15. Рапанов Я.М. Да пытанпя пра словы немаўля \ арэлі Ц Лек-Сікалогія I граматыка. Мн., і969. С.28-29.

16. Прашшыя формы 5'заемадзеяння лекаш лўтаратурнай мовы са слоўшкавым складам народных гаворак гл.: Частка і, раздзел IV, § і ("Роля народных гаворак ва ўзбагачэнт лексік літаратурнай мовы").

17. Шкраба, І.Р. Варыянтнасць у сучаснай беларускай мове [Тэкст] / І.Р. Шкраба. Ї Мн.: Вышэйшая школа, 2004. Ї 379 с.

18. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы Пад рэд А.І. Баханькова [Тэкст] / А.І. Баханькоў. Ї Мн.: Навука і тэхніка, 1994. Ї 457 с.

19. Калинина, А.В. Лексика русского языка [Текст] / А.В. Калинина. Ї М.: Высшая школа, 1971. Ї 479 с.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Асаблівасці жанру твора У. Караткевіча. Агульныя заўвагі да праблемы вызначэння жанру літаратурнага твора. Жанрава-кампазіцыйная характарыстыка. Стылёвая адметнасць рамана "Хрыстос прызямліўся ў гародні". Характарыстыка вобразаў рамана, адметнасці мовы.

    курсовая работа [42,9 K], добавлен 05.03.2010

  • Раман у вершах як жанр. Кампазіцыйная структура твора. Тэматыка і праблематыка рамана Нiла Гiлевiча "Родныя дзецi". Характарыстыка вобразаў рамана "Родныя дзецi". Вобраз галоўнага героя. Другарадныя вобразы і іх роля ў творы. Вобраз аўтара ў рамане.

    курсовая работа [55,7 K], добавлен 22.02.2016

  • "Дараманная" творчасць Ядвігіна Ш. Жыццёвы, творчы шлях пісьменніка. Станаўленне творчай індывідуальнасці. Жанрава-стылявыя асаблівасці прозы. Мастацкія асаблівасці першага беларускага рамана. Раман "Золата" як адна са спроб стварэння псіхалагічнай прозы.

    курсовая работа [43,4 K], добавлен 28.06.2010

  • Семантыка-граматычныя і стылістычныя асаблівасці парэмій мовы трылогіі "Палеская хроніка" I. Мележа. Структурна-марфалагічныя асаблівасці, сэнсавая характарыстыка парэмій. Прыказка як моўная адзінка. Картатэка парэмій мовы "Палескай хронікі" Мележа.

    дипломная работа [122,9 K], добавлен 27.04.2013

  • Семантычныя, семантыка-стылістычныя, кантэкстуальныя сінонімы. Часцінамоўная прыналежнасць сінонімаў у паэтычнай мове Гілевіча. Антанімы, рознакаранёвыя лексемы. Дыялектная лексіка як крыніцай узбагачэння агульнаўжывальнай лексікі беларускай мовы.

    курсовая работа [24,9 K], добавлен 19.11.2013

  • Разгорнутая, ускладненая сюжэтна-кампазіцыйна арганізацыя твораў Івана Шамякіна. Мастацкі свет рамана "Снежныя зімы", дынамізм сюжэтнага развіцця. Спосабы і сродкі, з дапамогай якіх выдатны майстар беларускай прозы раскрывае ўнутраны свет свайго героя.

    реферат [17,9 K], добавлен 04.10.2009

  • Асвятленне дзіцячага свету ў творах англійскага пісьменніка Чарльза Дзікенса. Вобразы Палі і Флорэнс - увасабленне дабра і ўсёдаравання з рамана "Домби і Сын". Барацьба дабра і зла у рамане "Прыгоды Олівер Твіст", які апавядае пра жыццё дзяцей з прытулку.

    курсовая работа [35,4 K], добавлен 11.06.2012

  • Паняцце канфесійнай лексікі беларускай мовы. Тэматычны разрад рэлігійнай лексікі. Разрад абстрактнай лексікі ў складзе рэлігійнай. Семантычная класіфікацыя канфесійнай і рэлігійнай лексікі. Размежаванне канфесійнай лексікі ў залежнасці ад семантыкі.

    контрольная работа [34,9 K], добавлен 05.03.2010

  • Кароткія біяграфічныя звесткі. Асноўныя напрамкі і матывы творчасці. Аналіз некаторых твораў пісьменніка. Стварэння рамана новага кшталту. Пераход сінкрэтызму ў сінтэтызм, аналітыкі і дыдактыкі ў канцэптуальнасць і філасафічнасць.

    реферат [37,2 K], добавлен 05.11.2006

  • Робинзонивське суголосся ў літаратуры. Характэрныя рысы асветніцкага рамана Даніэля Дэфо "Рабінзон Круза". Раман як сюжэтная мадэль сусветнай робинзонады. Сістэма адносін у рамане. Мірнае суіснаванне, жыццё на востраве Роспачы. Уплыў рэлігіі на Рабінзона.

    курсовая работа [35,1 K], добавлен 12.06.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.