Стылістычныя функцыі парэмій мовы "Палескай хронікі" I. Мележа
Семантыка-граматычныя і стылістычныя асаблівасці парэмій мовы трылогіі "Палеская хроніка" I. Мележа. Структурна-марфалагічныя асаблівасці, сэнсавая характарыстыка парэмій. Прыказка як моўная адзінка. Картатэка парэмій мовы "Палескай хронікі" Мележа.
Рубрика | Литература |
Вид | дипломная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 27.04.2013 |
Размер файла | 122,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Размещено на http://www.allbest.ru/
РЭФЕРАТ
Ключавыя словы: парэмія, прыказка, парэміялогія, семантыка, характарыстыка, алегарычны характар, функцыя.
Аб'ект даследавання: парэміі ? мове трылогіі I. Мележа “Палеская хроніка”.
Прадмет даследавання: семантыка-граматычныя і стылістычныя асаблівасці парэмій мовы трылогіі “Палеская хроніка” I. Мележа.
Мэта: паказаць сэнсавыя, марфалагічныя і стылістычныя асаблівасці парэмій у мове трылогіі Iвана Мележа “Палеская хроніка”.
Задачы:
1)скласці картатэку парэмій мовы “Палескай хронікі” I. Мележа;
2) даць сэнсавую характарыстыку парэмій мовы “Палескай хронікі” I. Мележа;
3) вызначыць структуру парэміі і апісаць марфалагічныя сродкі арганізацыі дадзеных адзінак;
4) разгледзець спосабы ?ключэння парэмій у кантэкст;
5) вызначыць стылістычныя функцыі парэмій мовы “Палескай хронікі” I. Мележа.
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ 3
1. СЕМАНТЫКА-ГРАМАТЫЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ПАРЭМIЙ МОВЫ “ПАЛЕСКАЙ ХРОНIКI ” I. МЕЛЕЖА 8
1.1 Лексіка-семантычная характарыстыка парэмій 8
1.2 Сэнсавая характарыстыка парэмій 28
1.3 Структурна-марфалагічныя асаблівасці парэмій 39
2. ФУНКЦЫЯНАВАННЕ ПАРЭМІЙ У МОВЕ “ПАЛЕСКАЙ ХРОНІКI” I. МЕЛЕЖА 39
2.1 Спосабы ўключэння парэмій у кантэкст 39
2.2 Стылістычныя функцыі парэмій 46
ЗАКЛЮЧЭННЕ 54
Спіс літаратуры 76
Дадатак. Спіс парэмій мовы “Палескай хронікі” І. Мележа 78
УВОДЗІНЫ
Беларускі народ ствары? шмат лаканічных твора?-афарызма?, трапных выраза?, у якіх у высокамастацкай форме абагульні? свой багаты жыццёвы вопыт. Сярод ix прыказкі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю. Яны ярка адлюстро?ваюць багаты працо?ны i жыццёвы вопыт народа, яго мудрасць, псіхалогію i светапогляд, маральна-этычныя i эстэтычныя ідэалы.
Характарызуючы гэты малы жанр беларускай вуснапаэтычнай творчасці, вядомы даследчык славянскага фальклору К.П. Кабашнікаў слушна за?важае: "Прыказка мае шырокае поле ?жывання, яна адносіцца не толькі да той канкрэтнай сітуацыі, пра якую ідзе гаворка, а да любой падобнай, калі абставіны прымушаюць чалавека акты?на шукаць выйсце, рабіць, здавалася б, немагчымае, для выпра?лення крытычнага становішча, выратавання жыцця, маёмасці, справы i г. д. Каб такога не здаралася, народная мудрасць заклікае да абачлівасці, асцярожнасці, да ?зважаных учынкаў" [6, с. 69].
У выніку шматгадовага вывучэння мовы, побыту, звычаяў свайго народа I.I. Насовіч зазначае: "Беларусы ўсе факты, усе выпадковасці чалавечага жыцця, усе ўчынкі, як добрыя, так i дрэнныя, i ўсякае нават меркаванне пра што-небудзь падводзяць пад мерку cвaix прыказак. Паміж простымі людзьмі ёсць шмат тaкix здольных, якія на ўсякую падзею, на ўсякі выпадак, вясёлы, спрэчны, сумны, - адразу ж i дарэчы падаюць прыказку, нібы яны знарок вывучалі ix, як тыя, хто, авалодваючы лацінскай мовай, завучвае на памяць дыстыхі Катонавы" [4, с. 13-14].
Шырокую вядомасць, распаўсюджанасць i ўжывальнасть прыказак у народзе падмеціў i Кандрат Крапіва: "Ёсць такія аматары прыказак, якія чуць не кожны свой крок апраўдваюць прыказкаю, чуць не кожны свой выраз аздабляюць ёю. Пра такіх нават i знарочыстая прыказка ўтварылася: "Без прыказкі i з лаўкі не зваліцца" [6, с. 82].
Гэта пашыранасць прыказак у народзе знаходзіць сваё адлюстраванне i ў мастацкіх тэкстах. Я. Колас, Я. Купала, Ц. Гартны, I. Мележ, Я. Брыль i іншыя беларускія пісьменнікі шырока выкарыстоўвалі ix у cвaix творах. Зразумела, ніякай мepкi, што акрэслівае, колькі прыказак можна ўжываць, няма i не павінна быць. Тут самае галоўнае, з якой натуральнасцю i ідэйна-мастацкай матываванасцю ўводзяцца яны ў тэкст. Пры ўжыванні гэтых моўных самацветаў нельга, аднак, кipaвацца прыказкай Кашы маслам не сапсуеш, бо перанасычанасць твора прыказкамі не павялічвае яго мастацка-выяўленчай вартасці. Можна прыгадаць выпадкі з гісторыі беларускай літаратуры, калі творы асобных пісьменнікаў, напрыклад Альберта Паўловіча, вызначаліся мноствам ужытых фразеалагізмаў i прыказак, але ад гэтага не рабіліся лепшымі.
3 другога боку, адсутнасць у творы прыказак i прымавак, слабае выкарыстанне гэтага найбагацейшага сродку мастацкай выразнасці пазбаўляе мову нацыянальнага каларыту, часам робіць яе бледнай i бясколернай, падобнай на няўдалы пераклад з чужой мовы.
Беларускія парэміі складаюць частку сусветнага парэміялагічнага фонду, пры гэтым яны валодаюць як агульнымі рысамі, так i адметнымі асаблівасцямі паэтыкі i вобразнай сістэмы. На гэты аспект звяртаюць увагу даследчыкі: "Супаста?ляючы беларускія прыказкі, прыма?кі i загадкі з адпаведнымі жанрамі фальклору іншых славянскіх народа?, мы імкнемся перш за ?сё ?весцi беларускі матэрыял у агульнаславянскі кантэкст, паказаць яго як неад'емную частку агульнаславянскай духо?най спадчыны, падобную не толькі агульным зместам, логікай разважання, вывадамі з пэ?ных сітуацый, але i вобразамі, асобнымі мастацкімі дэталямі, паэтычнымі сродкамі. На фоне гэтай агульнасці больш выразна выступаюць адметныя нацыянальныя рысы, усё тое, чым кожны народ узбагачае сусветную мастацкую творчасць" [5, с. 98].
Прыказкі i прыма?кі - вельмі спецыфічныя творы, якія стаяць на мяжы па?сядзённай мо?най практыкі чалавека i мастацтва слова i могуць быць аднесены як да першай, так i да другога. Метафарычнасць, асацыяты?насць, шматзначнасць, полісемантызм прыказак i прымавак ускладняюць ix класіфікацыю, выбар аб'екта? i параметра? для пара?нання, у мнoгix выпадках вымагаюць комплекснага разгляду твора? [5, с. 97].
Перш чым гаварыць пра асно?ныя асаблівасці прыказак у ix лінгвістычным аспекце, неабходна спыніцца на пытанні пра размежаванне паняцця? "прыказка" i "прыма?ка".
Даволі многія парэміялагічныя зборнікі XIX - XX стагоддзя?
уключалі ? сябе фальклорны матэрыял пад агульнай назвай
”Прыказкі i прыма?кі”. Пры гэтым адны складальнікі зборніка? не
размяжо?валі паняцці "прыказка" i "прыма?ка". Адной з умо?,
якая ?складняе размежаванне дадзеных паняцця?, з'я?ляецца ix безумо?ная блізкасць як па форме (сцісласць), так i па бытаванню (выкарыстанне ? гутарковай мове). Таму некаторыя вучоныя XIX - XX стст (Ф. I. Буслае?, А. А. Патабня, Я. А. Ляцкі, I. I. 1люстра?) гаварылі аб cклaдaнacцi i непатрэбнасці размежавання прыказак і прымавак, а Я. А. Ляцкі нават пica?, што правесці мяжу паміж прыказкай i прыма?кай немагчыма [7, с.62]. Другія - спрабавалі выявіць розніцу, знайсці мяжу, якая раздзяляе прыказку і прыма?ку. Прыказка ? характарыстыцы I. M. Снегірова і В. I. Даля вызначаецца як больш складаны твор фальклора, чым прыма?ка. Яна адрозніваецца ад прыма?кі завершанасцю думкі i формы [18, с. 63].
Сярод даследчыка? беларускай парэміялогіі icнye думка не размяжо?ваць прыказкі i прыма?кі. Так, К. Kpaпiвa ? пачатку свайго артыкула "Беларускія прыказкі" выкладае погляды I. М. Снегірова, А. А. Патабні, А. I. Баршчэ?скага на паняцці "прыказка" i "прыма?ка", а пасля, прыступаючы да аналізу народных афарызма?, зазначае, што ? далейшым ён будзе ?жываць адно азначэнне - прыказка [6 , с. 82].
Ф. М. Янко?скі ставі? знак ро?насці паміж прыказкай i прыма?кай, называ? ix словамі-дублетамі, якія сэнсава не адрозніваюцца, лічы?, што "справа, відаць, у надуманасці размежавання прыказак i прымавак" [7 , с. 35].
Каб пазбегнуць тэрміналагічнай блытаніны, I. Я. Лепеша? лічыць неабходным "скасаваць тэрмін "прыма?ка" як аналаг фpaзeaлaгiзмa i выкарысто?ваць адзіны тэрмін "прыказка" для абазначэння народных афарызма?, якія валодаюць інтанацыйнай i сэнсавай закончанасцю, або ?жываць абодва словы як тэрміны-дублеты [11 , с. 19].
Даць дакладную i ?себаковую дэфiнiцыю прыказкі, на думку I. Я. Лепешава, цяжка. На нашу думку, найбольш разгорнутае азначэнне прыказкі даецца ? "Лінгвістычным энцыклапедычным сло?ніку": "Прыказка - кароткі, устойлівы ? ма?ленчым ужытку, як правіла, рытмічна арганізаваны выказ павучальнага характару, у якім зафіксаваны шматвяковы вопыт народа; мае форму закончанага сказа (простага або складанага). Прыказка выражае суджэнне... Прыказка валодае літаральным і пераносным сэнсам ..." [11 , с. 28].
Некалькі сло? пра тэрмін парэмія. У далейшым ён будзе выкарысто?вацца ? нашай працы як сінонім да слова прыказка. У грэчаскай мове, адкуль паходзіць гэты тэрмін, ён ужыва?ся як з царко?ным значэннем “урывак з Бібліі, у якім змяшчаецца прароцтва або павучанне і які чытаецца ? правасла?най царкве падчас богаслужэння”, так і з літаратуразна?чым “прыказка, прытча”.
Сэнс прыказак і прымавак по?насцю залежыць ад яго граматычнага выражэння і стылістычнага афармлення. Менавіта ? парэміях адлюстро?ваецца жыццё народа і яго быт, прая?ляецца яго мудрасць, меткасць, глыбіня думкі. Мастацкая непа?торнасць парэмій бачна ? першую чаргу ? мове. Пытанні вывучэння мо?ных сродка? стварэння мастацкага тэксту за?сёды прыцягвалі ?вагу даследчыка?, але ж такія важныя мо?ныя сродкі, як парэміі, до?гі час разглядаліся толькі як жанр вуснай народнай творчасці і вывучаліся толькі ? фальклоры. У лепшым выпадку, парэміі разглядаліся літаратуразна?цамі ? мастацкіх тэкстах, але ж не за?сёды падрабязна давалася апісанне стылістычных і сэнсавых асаблівасцей гэтых сродка? мовы. Не існуе ? мове і глыбокіх даследавання? па вывучэнні структуры парэміі. Але ж у апошні час у беларускім мовазна?стве вялікая ?вага надаецца пытанням даследавання гэтага жанра фальклору, вывучэнню яго лінгвістычных асаблівасцей. I.Я. Лепеша? падкрэслівае, што парэміі, “…як і іншыя мо?ныя адзінкі, павінны даследавацца з трох бако?: семантычнага, граматычнага і стылістычнага” [10, с. 171].
Вельмі падрабязна і шматбакова даследуюцца парэміі ? манаграфіі I.Я. Лепешава “Парэміялогія як асобны раздзел мовазна?ства”. I.Я. Лепеша? абгрунто?вае неабходнасць выдзялення ? курсе сучаснай беларускай літаратурнай мовы асобных раздзела? парэміялогіі і парэміяграфіі, у якіх павінны вывучацца праказкі як рэальна існуючыя мо?ныя адзінкі. Упершыню даецца тэарэтычны і часткова практычны матэрыял для сістэматызаванага вывучэння прыказак з семантычнага, этымалагічнага, граматычнага і стылістычнага пункта? гледжання.
Паказаць сэнсавыя, структурныя і стылістычныя асаблівасці парэмій лепш за ?сё на прыкладах з мастацкіх твора?. Дакладна і яскрава гэтыя асаблівасці выя?ляюцца на прыкладах ужывання парэмій у мове трылогіі “Палеская хроніка” Iвана Мележа, якія сталі аб'ектам нашай дыпломнай работы. “Палеская хроніка” - адзін з лепшых твора? беларускай літаратуры, узор мастацкай пра?дзівасці адлюстравання лёсу народа пачатку ХХ стагоддзя, гэты твор ста? сапра?ды нацыянальнай класікай. “Палеская хроніка ” складаецца з трох рамана?: “Людзі на балоце”(1956-1960 гг.), “Подых навальніцы”(1965 г.), “Завеі, снежань” (1976 г.).
Праз нялёгкія лёсы сваіх героя? і іх напружанныя сутыкненні ? абвостранай класавай барацьбе Iван Мележ глыбока адлюстрава? лёс народа ? пераломны перыяд гісторыі. “Стварэнне цудо?ных людскіх тыпа? і сапра?ды нацыянальных характара?”, на думку Міхася Лынькова (і не толькі яго) з'я?ляецца голо?най заслугай а?тара ? “Палескай хроніцы” [17, с. 104]. Пісьменніку на самой справе ?далося намаляваць вельмі змясто?ныя, маштабныя чалавечыя характары Васіля Дзятла і Ганны Чарнушкі, Апейкі і Міканора, старога Глушака і Я?хіма, а таксама некаторых іншых героя?, выпісаных настолькі пластычна, ярка і выразна, з такім дасканалым пранікненнем у іх унутраны свет, што літаратурныя персанажы здаюцца жывымі людзьмі [17 , с. 106]. Як адзначае У. Юрэвіч, “… Мележ, як сапра?дны мастак, забіраецца ? самыя нетры чалавечай душы…” [24 , с. 129], і вялікую ролю ? гэтым адыгрывае мова твора. Мележава слова простае і вельмі ёмістае, бо “ яно зямное, ад … улюблёнасці ? родную зямлю, у роднае Палессе…“ [24 , с. 132].
У "Палескай хроніцы" шмат замалёвак побыту куранёўцаў, традыцыйных абрадаў (каляды, агледзіны, змовіны, дзявочнік, вяселле). Палешукі, жывучы сярод балот, не страцілі цікавасці да свету. Яны ўмеюць не толькі працаваць, але і адпачываць, радавацца жыццю, спадзявацца на лепшыя дні. Яны кахаюць і ненавідзяць, весяляцца і сумуюць, знаходзяць і губляюць...
Ціхае жыццё куранёўцаў было абуджана рэвалюцыяй і калектывізацыяй. На вачах пачаў мяняцца лад. Па-рознаму аднесліся да гэтых грандыёзных перамен жыхары вёскі. Кожны з іх не да канца зразумеў сутнасць складанай і супярэчлівай рэчаіснасці. Кінутыя ў буру сацыялістычных пераўтварэнняў, яны ўсё ж такі змаглі захаваць адметныя і непаўторныя рысы нацыянальнага характару.
I. Мележ у "Палескай хроніцы" паэтызуе, адухаўляе высокія чалавечыя якасці герояў, іх працавітасць, любоў да зямлі. Праўдзіва адлюстроўваючы жыццё палескай вёскі на пачатку нашага стагоддзя, пісьменнік стварыў мастацкія вобразы вялікай абагульняльнай сілы. Яму ўдалося так поўна, усебакова і па-майстэрску дасканала расказаць пра палешукоў, што яны зрабіліся цікавымі, запамінальнымі і блізкімі для многіх пакаленняў чытачоў.
Мове рамана? ”Палескай хронікі” ?ласцівы маля?нічасць мастацкіх сродка?, багацце тропа?, якія служаць не для “?прыгожвання” стылю, а для стварэння яркіх, выразных, максімальна пра?дзівых вобраза? [24, с. 128]. У а?тарскай мове трылогіі пастаянна прысутнічаюць галасы героя?, іх ацэнкі. Звяртаюць на сябе ?вагу і асаблівасці мовы персанажа?. Мастацкая тканіна “Палескай хронікі” шырока насычана дыялектызмамі, фразеалагізмамі, рытарычнымі пытаннямі, якія надаюць мове вобразнасць і каларыт, робяць больш рельефнай, яркай характарыстыку персанажа, індывідуалізуюць яго мову. У творы шмат маналога?, дыялога?, нават палілога? - размо? з удзелам не двух, а некалькіх чалавек.
Шырока і арганічна ?вайшлі ? мо?ную структуру “Палескай хронікі” трапныя народныя высло?і, прыма?кі і прыказкі. У іх адлюстравалася светабачанне народа, прыгажосць і вобразнасць яго мышлення, сацыяльна-псіхалагічны вопыт, прыроджаны розум і гумар. “Прыцягненне прымавак і прыказак, - падкрэслівае З.У. Драздова, - служыць утварэнню ?нутранага партрэту персанажа?, дае ?я?ленне пра іх духо?ныя кашто?насці” [5 , с. 96].
Такім чынам, мэта дыпломнай працы - паказаць сэнсавыя, марфалагічныя і стылістычныя асаблівасці парэмій у мове трылогіі Iвана Мележа “Палеская хроніка”.
З улікам паста?ленай мэты былі азначаны наступныя задачы:
1) скласці картатэку парэмій мовы “Палескай хронікі” I. Мележа;
2) даць сэнсавую характарыстыку парэмій мовы “Палескай хронікі” I. Мележа;
3) вызначыць структуру парэміі і апісаць марфалагічныя сродкі арганізацыі дадзеных адзінак;
4) разгледзець спосабы ?ключэння парэмій у кантэкст;
5) вызначыць стылістычныя функцыі парэмій мовы “Палескай хронікі” I. Мележа.
1. СЕМАНТЫКА-ГРАМАТЫЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ПАРЭМIЙ МОВЫ “ПАЛЕСКАЙ ХРОНIКI” I. МЕЛЕЖА
1.1 Лексіка-семантычная характарыстыка парэмій
Прыказка як моўная адзінка ці проста як фальклорны жанр неаднолькава вызначаецца ў розных працах (энцыклапедыях, іншых даведніках, падручніках, навучальных дапаможніках i г.д.). Паводле адной энцыклапедыі, прыказка - гэга “граматычна i лагічна аформленае кароткае выслоўе павучальнага характару, закончанае суджэнне” [13,с. 109], паводле другой - гэта “кароткі, лаканічны i граматычна завершаны афарыстычны выраз” [12,с.352]. С.А. Андраюк характарызуе прыказку як “кароткі, устойлівы ў гутарковым ужытку, рытмічна арганізаваны вобразны народны выраз, які валодае здольнасцю да шматзначнага ўжывання ў мове па прынцыпу аналогіі” [1,с.19]. Паводле І. Шкрабы, прыказка - “кароткае вобразнае суджэнне, якое мае пераносны сэнс i дастасоўваецца да розных выпадкаў жыцця” [22 ,с.286].
Яшчэ некалькі дэфініцый, змешчаных у лінгвістычных даведніках. У пяцітомным «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» прыказка азначаецца як «устойлівае вобразнае выслоўе павучальнага зместу, якое носіць абагульняючы характар» [19,с.126]. М. Грынблат дае такое азначэнне прыказкі: «вобразны закончаны выказ, які мае павучальны сэнс i, звычайна, спецыфічнае рытма-фанетычнае афармленне» [4 ,с.14]. Больш разгорнутая дэфініцыя даецца ў «Лінгвістычным энцыклапедычным слоўніку»:«Прыказка - кароткі, устойлівы ў маўленчым ужытку, як правіла, рытмічна арганізаваны выказ павучальнага характару, у якім зафіксаваны шматвяковы вопыт народа; мае форму закончанага сказа (простага або складанага). Прыказка выражае суджэнне...» [4,с.22].
Складальнік знакамітага слоўніка рускіх прыказак У.Даль дае наступнае азначэнне прыказкі: «Прыказка - караценькая прытча. Гэта меркаванне, прыгавор, павучанне, выказанае намёкам і пушчанае ў абарот, пад чэканам народнасці. Як усякая прытча, поўная прыказка складаецца з дзвюх частак: з карціны, агульнага суджэння, і з дадатку, тлумачэння, павучання, нярэдка, аднак жа, другая частка апускаецца, прадастаўляецца кемлівасці слухача» [19,с.76] .
Як вядома, тэрмін - гэта слова ці словазлучэнне, якое дакладна абазначае, называе пэўнае паняцце i становіцца агульнапрынятым, як бы ўзаконьваецца ў якой-небудзь галіне навукі, тэхнікі i г.д. Прыказка - несумненны тэрмін. Яго сутнасць раскрываецца ў дэфініцыі. Пад яе павінны безагаворачна падпадаць кожная прыказка паасобку i ўсе, што ўваходзяць у парэмічны склад. Аднак калі звярнуцца да пададзеных вышэй дэфініцый, дык бачым, што амаль пад кожную з ix ніяк не падыходзіць вялізнае мноства прыказак. Называецца, напрыклад, як адна з адметных рыс прыказкі яе «рытмічная арганізаванасць». Але ў адных прыказках рытм сапраўды мае месца: Зняўшы галаву, па валасах не плачуць (шасцістопны харэй); Калі хата гарыць, не да пацераў (чатырохстопны анапест). Другія ж прыказкі не маюць рытму: Кашы маслам не сапсуеш.
Гэтак жа прыказкі далёка не аднатыпныя паводле іншых нібыта адметных рыс. Не ўсе прыказкі вобразныя, не ўсе яны маюць «прамы i пераносны сэнс» або «адначасова літаральны i пераносна-вобразны план», не ўсе выражаюць суджэнне i не заўсёды з'яўляюцца выказамі павучальнага характару.
Можна, як лічыць I.Я. Лепеша?, прапанаваць такое азначэнне прыказкі: устойлівае, узнаўляльнае, не менш як двухкампанентнае афарыстычнае, найчасцей поўнасцю або часткова алегарычнае закончанае выказванне звычайна павучальнага характару ў форме простага ці складанага сказа. Але i такое азначэнне патрабуе агаворкі. Праўда, яна датычыць зусім нязначнай часткі прыказак, якімі даецца якасная ацэнка асобе, не названай у самой прыказцы: I за лучынку знойдзе прычынку; 1 за шчэпку знойдзе прычэпку. Або прыказка 1 сам не гам i другому не дам, якая гаворыцца з неадабрэннем пра таго, хто сам не карыстаецца i іншым не дае карыстацца чым-небудзь [12,с.36].
Пад устойлівасцю прыказкі разумеецца пастаянства яе зместу, а таксама часцей за ўсё кампанентнага складу i структуры. Праўда, прыкладна 40 % прыказак здольныя, захоўваючы свой змест, вар'іравацца. Узнаўляльнасць - гэта рэгулярная паўтаральнасць, выкарыстанне прыказкі як звычайнай моўнай адзінкі, якая не складаецца ў працэсе зносін, а выхопліваецца з памяці ў гатовым выглядзе. Афарыстычнасць - гэта трапнасць, лаканічнасць, адшліфаванасць.
У сувязі з цяжкасцю даць абсалютна дакладную i ўсебаковую дэфініцыю прыказкі варта прыгадаць выказванне амерыканскага парэміёлага Б.Дж.Уайтынга: «Прапанаваць кароткае i ў той час прымальнае для работы азначэнне прыказкі, асабліва такое, якое ахапіла б усе прыказкавыя выразы, амаль немагчыма... На шчасце, азначэнне не з'яўляецца сапраўды неабходным, таму што ўсе мы ведаем, што такое прыказка» [2,с.313].
Звычайна прыказкамі завуцца кароткія і складныя выразы, якія вобразна выказваюць закончаную думку. Напрыклад: дзе араты плачаць, там жняя скачаць. Тут вобраз: араты плачаць, жняя скачаць, а думка: дзе зямлю ўрабляюць, не шкадуючы працы, там бывае добрая ніва. Другі прыклад: пакуль цэп у руках, патуль хлеб у зубах. Тут вобраз: у руках цэп, у зубах хлеб, а думка: хлеб і наогул магчымасць жыць здабываецца працаю, а хто не працуе, той не будзе мець і хлеба. Вобраз у прыказцы памагае нам успрымаць думку; думка, звязаная з вобразам, робіць на нас большае ўражанне, лепей успрымаецца і даўжэй застаецца ў памяці. Прыказка, змяшчае ў сабе пераносны сэнс; думка ў ёй ахоплівае не адзін які-небудзь ведамы нам выпадак, а можа характарызаваць многа аднародных выпадкаў, падобных да ведамага нам.
Калі б мы сказалі: калода гнілая, ды сук смаляк, разважаючы над ведамаю нам калодаю, біць яе ці не біць,- дык гэта не была б прыказка. Калі ж гэты выраз ужываецца ў пераносным значэнні, як агульная вобразная характарыстыка выпадкаў, у якіх лёгка было б дасягнуць мэты (пабіць гнілую калоду), каб не адна якаясь нясходаная перашкода (сук смаляк),- дык выраз гэты робіцца прыказкаю. Побач з прыказкамі стаяць і прыслоўі - такія выразы, у якіх няма поўнае закончанае думкі, як стульнага вываду з развагі, але якія вобразна і ў пераносным значэнні характарызуюць прадмет ці з'яву. Выраз: калода гнілая, ды сук смаляк - больш прыслоўе, чым закончаная прыказка, бо яна больш характарызуе з'яву, чым дае паважную думку. Прыказка навучае, а прыслоўе толькі ажыўляе мову і думанне, даючы кароткую вобразную характарыстыку, як у выразах: ані вухам не вядзе; бяжыць, як жару ўхапіўшы; абое-рабое і інш.
Этнограф I. Насовіч, які сабраў прыказак і прыслоўяў некалькі тысяч, кажа, што прыказкі складаюць для нашага народа "звычаёва-практычную філасофію", што "ўсе выпадкі чалавечага жыцця, усе ўчынкі, як добрыя так і дрэнныя, і ўсякую нават развагу аб чым-небудзь" народ наш "падводзіць пад мярыла сваіх прыказак" [7,с.178].
У мове трылогіі I. Мележа “Палеская хроніка” ?жываецца вялікая колькасць парэмій, якія выкарысто?ваюца для характарыстыкі якасцей чалавека, яго рыс характару, як адмо?нх так і стано?чх. Спачатку разгледзім парэміі, якія ?жываюцца пры характарыстыцы стано?чых якасцей чалавека:
Адна галава добра, а дзве яшчэ лепей. Кажуць, калі лічаць, што лепш параіцца з кім-небудзь, чым рашаць справу аднаму [12,с.25].
Адклад не ідзе ў лад. Не варта адкладваць на пазнейшы час тое, што можна ці трэба зрабіць не адкладна [12,с.24].
Багатаму жаль карабля, а беднаму - кашаля! Кожнаму шкада свайго набытку. Гаворыцца звычайна са спагадай у дачыненні да беднага, калі ? яго прападае што-небудзь [12,с.32].
Беражонага бог беражэ… Хто беражэцца, хто асцярожны, той унікне небяспекі. Гаворыцца як парада быць асцярожным, не рызыкаваць ці ? апра?данне чыёй-небудзь нібыта залішняй асцярожнасці [12,с.34].
Век жыві - век вучыся. Гаворыцца як парада пастаянна вучыцца, а таксама тады, калі даведваюцца пра што-небудзь новае, ранней не вядомае [12,с.44].
Другіх слухай, а сваім розумам жыві. Хоць чыя-небудзь парада і не зашкодзіць, але трэба трымацца сваіх погляда?, быць самастойным у сваіх дзеяннях, учынках [12,с.120].
Пакуль у гумне цэп, патуль на стале хлеб. Пакуль чалавек працуе, патуль ён мае сродкі для існування [12,с.163].
Свет не без добрых людзей! Кажуць з надзеяй, што чалавека не пакінуць у бядзе, дапамогуць яму і інш [12,с.184].
Можна выдзяліць прыказкі ? мове “Палескай хроніцы”, якія прасла?ляюць працавітасць:
Лета год корміць. Пра залежнасць дабрабыту чалавека ад таго, як ён стараецца ? касавіцу і жніво [12,с.118].
Пакуль у гумне цэп, патуль на стале хлеб. Пакуль чалавек працуе, патуль ён мае сродкі для існавання [12,с.163].
Абы шыя, а хамут знойдзецца. Было б каму рабіць, а праца знойдзецца [ ,с.20].
Пад ляжачы камень вада не цячэ. Калі нічога не рабіць, то справа не зручыцца з месца, нічога не зменніца. Кажуць, калі хто-небудзь бяздзейнічае, не клапоціцца пра якую-небудзь справу [ ,с.158].
Вясенні дзень год корміць. Ужываецца як сцвярджэнне, што дабрабыт селяніна залежыць ад яго стараннасці, дбайнасці ? вясеннія дні на полі і інш [ ,с. 50].
Значна большую групу складаюць прыказакі, якія ?жываюцца для характарыстыкі адмо?ных рыс чалавека:
Адной рукой вузла не завяжаш. Аднаму чалавеку, у адзіночку цяжка дабіцца чаго-небудзь, справіцца з чым-небудзь. Часцей ужываецца як апра?данне чыйго-небудзь бяссілля, бездапаможнасці [12,с.27].
Абяцанка - цацанка, а дурню радасць. Няма надзей на здзяйсненне абяцанага. Кажуць іранічна ці з неадабрэннем, калі не вераць у хуткае выкананне кім-небудзь дадзенных ім абяцання? [12,с.20].
Бяздонную бочку не напоўніш. Ніяк немагчыма накарміць, напаіць, здаволіць каго-небудзь [12,с.42].
Ваўкоў баяцца - у лес не хадзіць. Калі баяцца цяжкасцей, небяспекі, то не варта і пачынаць што-небудзь [12,с.43].
Вышэй пят не падскочыш. Больш за тое, на што здольны, што ? тваіх магчымасцях, не зробіш [12,с.49].
Гавары, ды не ?сё да гары. Кажуць з неадабрэннем таму, хто гаворыць што-небудзь нелагічна, безталкова [12,с.51].
Зняўшы галаву, па валасах не плачуць! Страці?шы важнае, вялікае, няма чаго шкадаваць малое, дробязі. Гаворыцца, калі позна і безкарысна шкадаваць што-небудзь [12,с.90].
Любіць аржаная каша сама сябе хваліць. Гаворыцца з насмешкай пра таго, хто сам сябе хваліць [12,с.30].
Колькі ваўка нi кармі, ён у лес глядзіць. Як ні старайся перамяніць сутнасць чалавека, яго прывычкі, якасці, яны абавязкова праявяць сябе [12,с.53].
Ласы на чужыя каўбасы. Кажуць з неадабрэннем пра таго, хто прагны, сквапны да чужога [12,с.116].
Людзям не завяжаш языко?. Людзей не прымусіш ма?чаць. Кажуць з неадабрэннем пра распа?сюджванне розных чутак, плётак [12,с.121].
Малы жук, ды - вялікі гук. Гаворыцца з неадабрэннем пра таго, хто перабольшвае свае якасці, магчымасці [12,с.122].
Маладзец сярод авец. Кажуць пра таго, хто смелы, сама?пэ?нены толькі сярод слабейшых, горшых за яго ? якіх-небудзь адносінах [12,с.122].
Калі хата гарыць, не да пацераў. Не час каму-небудзь займацца чымсьці высокім, аддаленым, калі самому крута прыходзіцца [12,с.141].
Не злавіла - не кажы, што злодзей! Гаворыцца ? апра?данне таго, каго падазраюць у зладействі ці іншых адмо?ных учынках, але немаюць безпярэчных доказа? яго віны [12,с.142].
Сабака брэша - вецер носіць. Не варта звяртаць на чыя-небудзь недарэчныя словы, плёткі, балбатню. Гаворыцца з асуджэннем каго-небудзь за яго выказванне [12,с.179].
Чаго не ясі, таго ў рот не нясі! 1) не ?мешвайся не ?свае справы; 2) не чапай таго, што не падабаецца і інш [12,с.235].
Прыказкамі жартуюць, весяляць у смутку, падаюць надзею, падахвочваюць рухацца, жыць:
Зняўшы галаву, па валасах не плачуць! Страці?шы важнае, вялікае, няма чаго шкадаваць малое, дробязі. Гаворыцца, калі позна і безкарысна шкадаваць што-небудзь [12,с.90].
Баба з калёс, калёсам лягчэй. Калі хто-небудзь пакіне каго-небудзь ці адмовіцца ад чаго-небудзь, то ад гэтага будзе толькі лепей [12,с.31].
Багатому чорт дзяцей калыша. Багатаму ?сё ?даецца, ва ?сім шанцуе [12,с.32].
Чаго не ясі, таго ў рот не нясі! Не ?мешвайся не ? свае справы [12,с.235].
Пад ляжачы камень вада не цячэ. Калі нічога не рабіць, то справа не зручыцца з месца, нічога не зменніца. Кажуць, калі хто-небудзь бяздзейнічае, не клапоціцца пра якую-небудзь справу [12,с.158].
Прыведзеныя прыклады толькі больш выразна паказваюць разнастайнасць і характэрныя раздзелы прыказак у мове персанажа? “Палескай хронікі” I. Мележа. Прыказкі належаць да найбольш кароткіх жанраў вуснай народнай творчасці. Яны ж з'яўляюцца і найбольш пашыранымі, масавымі фальклорнымі творамі, бо прыказкамі і прымаўкамі ў штодзённым жыцці карыстаюцца ў той або іншай меры амаль усе людзі для падмацавання сваіх думак і меркаванняў, для ажыўлення і ўпрыгожвання сваёй гаворкі, надаючы ёй большую яркасць і выразнасць. У народзе вядомы нават асобны дзеяслоў прыказаць -- «падмацаваць прыказкаю, прымаўкаю, параўнаннем, добразычлівым ці зламоўным пажаданнем» сваю мову.
Беларусы, як і іншыя народы, спрадвеку маюць вялікую схільнасць да дасціпнага і выразнага слова, густа перасыпаюць ім сваю жывую гаворку. У гэтым праяўляюцца ўласцівыя народу красамоўства і вобразнасць мовы. Але ўпрыгожванне і ажыўленне мовы не адзіная і не асноўная функцыя прыказак і прымавак. Не меншае, калі не большае, прызначэнне гэтых сціслых славесных твораў заключаецца ў тым, што яны з'яўляюцца хавальнікамі і выразнікамі шматвяковага гаспадарчага і жыццёвага вопыту народа, яго назіранняў і ведаў аб прыродзе, яго філасофіі і маралі, педагагічных поглядаў і правіл паводзін, ацэнкі гістарычных падзей, зборам практычных парад і рэкамендацый. Гэта звод і найбольшая канцэнтрацыя народнай мудрасці, народных поглядаў на жыццё.
Глыбокі сэнс, змястоўнасць і мастацкае слова, паэтычная форма ўтвараюць у прыказках арганічнае, неразрыўнае цэлае, своеасаблівы сінтэз, парушэнне якога немінуча ставіць славесны твор па-за межамі гэтага жанру. Парэміёлаг Р. Л. Пермякоў, аўтар рада важных даследаванняў у галіне афарыстычных жанраў фальклору, асабліва падкрэслівае характар народных прыказак і прымавак як складаных утварэнняў. «3 аднаго боку,-- адзначае ён,-- гэта з'явы мовы, падобныя да звычайных фразеалагізмаў; з другога -- нейкія лагічныя адзінкі (меркаванні або вывады); і з трэцяга -- мастацкія мініяцюры, якія ў яркай, чаканнай форме адлюстроўваюць факты жывой рэчаіснасці. Іменна з гэтай прычыны прыказкавыя выразы прыцягваюць да сябе ўвагу і мовазнаўцаў і фалькларыстаў і філосафаў-логікаў» [5, c. 98].
Аднак, як зазначае I. Я. Лепеша?, паняцце «мастацкая мініяцюра» не ва ўсіх выпадках можа служыць абавязковым крытэрыем пры аднясенні таго або іншага славеснага твора да прыказкі. Існуе немалая колькасць афарыстычных выразаў, якія на першы погляд не вызначаюцца асаблівай мастацкай формай, але залічаюцца да прыказак і змяшчаюцца разам з імі ў фальклорных зборніках. Гэта перш за ўсё розныя гаспадарчыя і прыродазнаўчыя назіранні, шматлікія прыказкі, якія датычацца народнага календара, прыказкі-прыкметы пра надвор'е і інш., адлітыя ў адпаведныя славесныя формулы, часам, здаецца, зусім «празаічнай» мовай: Зямля багацей ад усіх; Хто працуе, з голаду не ўмрэ; Вады бойся, як і агню. Тут у ролі крытэрыю выступаюць устойлівасць, традыцыйнасць тэксту, якім зусім не пярэчыць наяўнасць варыянтаў, а, наадварот, пацвярджае іх [10, c. 172].
Устойлівасць, трываласць тэксту, набыццё ім характару пэўнага славеснага стэрэатыпу, належаць ад адметных і вызначальных адзнак прыказак і прымавак. Прыгаданая катэгорыя прыказак, пазбаўленая выразнага вобразнага ўвасаблення, нясе, аднак, як, між іншым, і амаль ўсе прыказкі, што адлюстроўваюць жыццё, працоўную дзейнасць, быт і светапогляд Народа, багатую этнаграфічную інфармацыю. У дадзеным выпадку прыведзеныя прыказкі проста сцвярджаюць зусім рэальныя, жыццёвыя акалічнасці і з'явы і, здаецца, вельмі далёка знаходзяцца ад славеснага мастацтва. Але варта ім трапіць у пэўны кантэкст, як яны зайграюць зусім новай гранню, набудуць іншы, абагульнены або пераносны сэнс па ўласцівай чалавечай псіхіцы асацыяцыі», і перад намі паўстануць сапраўдныя «мастацкія мініяцюры».
У азначэннях прыказкі, якія мы знаходзім у фалькларыстычнай літаратуры -- даследаваннях і вучэбных дапаможніках,-- у рознай фармуліроўцы фігуруюць амаль усе з пералічаных рыс або найважнейшыя з іх. Так, у адным з навейшых дапаможнікаў па рускаму фальклору для філалагічных факультэтаў В. П. Анікін вызначае прыказку як «кароткі, устойлівы ў гутарковым ужытку, рытмічна арганізаваны вобразны народны выраз, які валодае здольнасцю да шматзначнага ўжывання ў мове па прын-цыпу аналогіі» [6, c.83].
Аднак, на думку I.Я. Лепешава, гэтыя дэфініцыі прыказкі ўсё ж патрабуюць удакладнення і дапаўнення. У іх не падкрэслены, напрыклад, абагульнены характар выражанага ў прыказцы меркавання і яго завершанасць; не адзначана, што не ўсе прыказкі ўжываюцца ў пераносным сэнсе, не ўсе яны таксама рытмізаваны [10, c. 175].
Улічыўшы тое, што дасягнута парэміялогіяй у азначэнні разглядаемага фальклорнага жанру, сутнасць прыказкі можна сфармуляваць такім чынам. Прыказка -- гэта шырока ўжываемы ў гутарковай мове ўстойлівы народны выраз-афарызм, які ў завершанай, сціслай, найчасцей вобразна-паэтычнай форме і пераважна ў пераносным сэнсе, абагульняючы шматвяко-вы жыццёвы вопыт народа, выказвае катэгарычнае меркаванне пра тыя або іншыя гаспадарчыя, сацыяльна-гістарычныя і бытавыя з'явы, характарызуе і ацэньвае іх, павучае і дае практычныя парады [10, c. 178].
Сучасныя запісы паказваюць, што стварэнне прыказак не спыняецца і ў наш час, хаця характар іх узнікнення некалькі змяніўся. Пэўная частка новых прыказак літаратурнага паходжання, што цалкам стасуецца з тымі новымі працэсамі, якія адбываюцца ў народнай творчасці нашых дзён з ростам агульнай культуры і адукаванасці шырокіх працоўных мас, іх сацыяльнай актыўнасці. Асобныя прыказкі трапілі ў вусны рэпертуар з газетных палос, партыйных лозунгаў. Але большасць твораў нарадзілася па традыцыйных законах развіцця фальклору -- вусна.
Новыя прыказкі, якія непарыўна звязаны з гісторыяй народа, групуюцца адпаведна з важнейшымі перыядамі развіцця грамадства і найбольш важнымі з'явамі рэчаіснасці.
Прыказкі ахопліваюць таксама цэлае кола тэм, звязаных з уздымам культуры, станаўленнем новага быту і зменамі ў светапоглядзе працоўных. Гэта рост пісьменнасці, адукацыі, пашырэнне школ, кніг, газет, радыё, тэлебачання. Гэта новыя ўстановы культуры на вёсцы: клубы, бібліятэкі, кінатэатры.
Жыве і асноўны фонд старых прыказак -- мастацкая спадчына мінулага, якую народ беражліва захоўвае. Зразумела, не ўсе прыказкі, а тыя, якія задавальняюць запатрабаванні сённяшняга дня. Так, забытымі, натуральна, аказаліся творы, якія неслі ў сабе рэлігійныя, забабонныя погляды. Надзённа ўспрымаюцца даўнія прыказкі, што праслаўляюць працавітасць, умельства, высакародныя ўчынкі, станоўчыя якасці людзей, асуджаюць усё адмоўнае ў іх паводзінах. Такія прыказкі натуральна і арганічна ўвайшлі ў жыццё людзей, у новую рэчаіснасць як вечна жывая і мудрая творчасць народа.
Жыццё непазнавальна змянілася, а сэнс многіх прыказак не страці? сваёй надзённасці. Прыказка і зараз застаецца неад'емным, жыццяздольным і актыўным жанрам сучаснай народнай творчасці. Мы павінны беражліва захоўваць яе як неацэнны нацыянальны скарб.
Добра сказаў народны паэт Беларусі Пятрусь Броўка: “Трэба ведаць -- сэрца просіць, Як дзядам, бацькам жылося... Як сахой даўней аралі, Як смыком зямлю барлялі, Як з сявалкі збожжа зерні Рассявалі чорнай жменяй... Трэба ведаць... Што зазналі, Як на пана прапавалі... Трэба ведаць... I пра тое, Апраналі што? Якое?..” [2, c. 317]
Прывабнасць прыказак не толькі ў тым, пра што яны гавораць, але і ў тым, як пра гэта сказана. Глыбокаму сэнсу і жыццёвай мудрасці народных прыказак адпавядае іх мастацкая форма, дасканаласць выяўленчых сродкаў, мо?нага ўбрання. Многія прыказкі ўяўляюць сабой узоры сапраўднага славеснага мастацтва. I небеспадстаўна існуе паняцце «прыказкавая паэзія», якой адводзіцца месца «ў адным радзе з лепшымі мастацкімі здабыткамі чалавецтва» [12, c. 61].
Вось некалькі прыкладаў з наўздагад узятай групы прыказак пра сямейныя адносіны: Зяць -- толькі ўзяць; Сірата -- дурата.
Тут, згодна таксама з народнай прымаўкай, што называецца, «сказаў, як адрэзаў». У першым выпадку, маючы на ўвазе сялянскую сям'ю ва ўмовах старой вёскі, літаральна трыма словамі чаканна і выразна дадзена характарыстыка зяцю: з гаспадаркі бацькоў жонкі ён толькі ўзяў (дачку-работніцу, маёмасць -- пасаг), нічога ёй не даўшы. У другім выпадку двума словамі «адрэзана»: гаротны лёс сіраты, пакрыўджана яна без роднай маці, пры мачысе.
Найвялікшае багацце прыказкі -- яе думка, разумная і мудрая, як сам народ, але не менш вартасці ў яе мове, што іграе ўсімі колерамі вясёлкі. Народ мае выключную чуласць, найтанчэйшы слых на слова, і нідзе гэта так ярка не праяўляецца, як у прыказцы.
Мова прыказак надзвычай багатая, сакавітая, трапная, па-сапраўднаму народная. Яна тоіць у сабе невычэрпныя скарбы, што сабраліся ў ёй ад усіх эпох развіцця.
Мова прыказак стракаціць таксама лексікай, што трапіла ў іх у працэсе ўзаемаўзбагачаючых зносін з іншымі народамі, асабліва блізкімі суседзямі. Адсюль русізмы, украінізмы, паланізмы. Аднак моўныя запазычанні звычайна не кідаюцца рэзка ў вочы, яны амаль заўсёды да месца, а часта ім свядома прызначана эмацыянальная нагрузка сярод іншых выяўленчых сродкаў.
Паэзія прыказкі залежыць ад таго, якое моўнае выражэнне набывае закладзеная ў прыказцы думка, наколькі ўмела адабрана і да месца ўстаўлена слова, якой сваёй гранню яно зайграе. Паэтыка прыказкі -- у мове, у слове, у характары славеснага выражэння.
У мове прыказкі часта заўважаецца імправізацыя -- ужыванне неалагізмаў, словатворчасць у працэсе складання самой прыказкі.
Адной з важнейшых уласцівасцей прыказкі з'яўляецца схаваны ў ёй пераносны сэнс, намёк па нешта іншае, чым тое, пра што гаворыцца, здольнасць прыказкі выклікаць у свядомасці асацыяцыю. М. А. Янкоўскі называе асацыяцыі «душою» прыказкі, яе нервамі. Праз іх яна зносіцца з жыццём, з пэўнымі характарамі і тыпамі людзей. Тут асабліва выразна выступае закон узаемаадносін мовы, вобраза з мысленнем, пераходу разумовага ўспрыняцця канкрэтнага да абстрактнага.
Аднак пры гэтым не трэба перабольшваць значэнне асацыятыўнасці ў прыказках і пашыраць гэту з'яву на ўсе прыказкавыя творы. Вывучэнне матэрыялу паказвае, што многія прыказкі, не трацячы мастацкай завершанасці і яркай вобразнасці, не выклікаюць пабочнай асацыяцыі, а жывуць у сваім прамым, простым, лагічным сэнсе.
Мова прыказкі ў большасці выпадкаў па-мастацку выразная, размераная, складная, нібы вершаваная, яна часта вызначаецца рытмічнай сіметрыяй і ўнутранай рыфмай. Рыфма ў прыказках сустракаецца розная - і мужчынская, і жаночая, і дактылічная, а часам і даволі складаная. Вось толькі некалькі адпаведных узораў: Любіць -- не сена касіць; Якая мая мама, такая я й сама; Байбусам вырас, да вума не вынес.
Нярэдкія ў прыказках дзве і больш розных рыфм: У маго татка даўно спяць, а ў свякратка сядзяць. Часам падабенства рыфмы ўтвараюць паўторы адных і тых жа слоў: Бог даў дзеткі, дась і на дзеткі.
Карыстаецца прыказка аддаленай, часам даволі вынаходлівай сугуч-насцю, асанансам, шырока вядомым народнай песні: Дзеці -- раса: былі і няма; Не спадзейся на куму, шый сарочку і пеляну; 3 панам у дружбу не ўхадзі, жонцы праўды не кажы і дакольніка не бяры.
Пэўныя стылявыя функцыі ў прыказках выконвае ўжыванне эўфані-стычных сродкаў, найчасцей паўтораў пэўных зычных гукаў (алітэрацыі) і паасобных слоў: Божа, памажы, але і ты, нябожа, не ляжы; Не прыгожае прыгожа, а каханая прыгожа.
Па кампазіцыі прыказкі, як можна было заўважыць з ужо прыведзеных узораў, найчасцей складаюцца з дзвюх частак, якія або тлумачаць адна другую, або супастаўляюцца ці супрацьстаяць адна адной па прынцыпу антытэзы, або параўноўваюцца. Такая двухчленнасць прыказкі належыць да яе структурных асаблівасцей: Другіх слухай, а сваім розумам жыві; Багатаму жаль карабля, а беднаму - кашаля; Маладзец сярод авец, а супраць малайца - сам а?ца; Пакуль у гумне цэп, патуль на стале хлеб.
Усе паэтычныя сродкі, далёка не поўна разгледжаныя тут, прызначаны больш ярка, вобразна раскрыць змест і глыбокі сэнс прыказкі. Але існуе многа прыказак вонкава «простых», паэтычна не аформленых, «бязвобразных», як іх назваў яшчэ К. Крапіва. Тым не менш эмацыянальнае ўздзеянне іх таксама вялікае. Яно ўзнікае часта і там, дзе думка выказана зусім звыклай, без аздоб мовай.
Разгледзім яшчэ дзве парэмічна-семантычныя групы, якія знаходзяцца па-за межамі парэмічна-семантычных груп i, відаць, належаць да асобных тэматычных разрадаў i могуць быць супрацьпастаўлены ўсяму прыказкаваму складу мовы.
Першая група - сітуацыйныя прыказкі. Яны ўжываюцца ў строга акрэсленых сітуацыях. Напрыклад прыказка Аржаная каша сама сябе хваліць гаворыцца з насмешкай пра таго, хто сам сябе хваліць, а Выпрамлялі быку poгi, ды скруцілі шыю ўжываецца як адмоўная рэакцыя на чые-небудзь непрымальныя дзеянні выпраміць, выправіць, падправіць штосьці, якія могуць прывесці да горшага выніку.
Ужываючыся ў пэўнай сітуацыі, такія прыказкі перадаюць якое-небудзь суджэнне. I толькі ў рэдкіх, адзінкавых выпадках яны не маюць прадметна-паняццевага зместу i выкарыстоўваюцца як сітуацыйна абумоўленыя стэрэатыпныя, шаблонныя выказванні.
У нязначнай частцы сітуацыйных прыказак кожная з ix мае канкрэтны сэнс, яе кампаненты ўжыты ў прамым значэнні, але ўсё выказванне ўспрымаецца як афарызм дзякуючы ягонай замацаванасці за пэўнай маўленчай сітуацыяй. Напрыклад, прыказка Бацькоў не выбіраюць гаворыцца з незадавальненнем, калі хто-небудзь выказвае штосьці негатыўнае пра чыіхсьці бацькоў.
У гэту падгрупу варта ўключаць i прыказкі з бінарнай, двухчленнай структурай: у ix адна, першая частка, вобразная, алегарычная, супастаўляецца з другой, бязвобразнай, у якой i змяшчаецца яе канкрэтны сэнс. Напрыклад, Рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек, дзе ляпей (гаворыцца пра таго, хто рашае змяніць сваё жыццё з надзеяй на лепшае, або як апраўданне cвaix дзеянняў, учынкаў); Параўнаем таксама: Гара з гарой не сходзіцца, а чалавек з чалавекам заўсёды (гаворыцца пры нечаканай сустрэчы ці ростані на няпэўна доўгі час).
Дарэчы, прыказкі гэтай падгрупы досыць часта скарачаюцца ў маўленчай практыцы, вызваляючыся ад слоў, ужытых з прамым значэннем. Так, Гара з гарой не сходзіцца, а чалавек з чалавекам заўсёды ўжываецца [12, с.49]:
а) з недагаворваннем апошняга кампанента: «Гара з гарой не
сходзіцца, а чалавек з чалавекам...»; у такой жа скарочанай форме прыказка ўжыта ў трылогіі I. Мележа;
б) з апушчэннем другой часткі: «Няма за што дзякаваць, мілы
чалавек, паслуга невялікая. А сустрэцца - не дзіва, гара з гарой не
сходзіцца...»; аналагічнае знаходзім у трылогіі I. Мележа;
в) з апушчэннем другой часткі i дзеяслоўнага кампанента першай часткі: «Як кажуць, гара з гарою... Вядома, чаго ў жыцці не бывае... Можа, яшчэ i сустрэнемся калі, праўда»; «Ну то бывайце. Кажуць, гара з гарой...».
Пераважная большасць несітуацыйных прыказак, незалежна ад таго, алегарычныя яны цi складаюцца з кампанентаў, ужытых у ix літаральным сэнсе, перадае суджэнне абагульненага характару, выступае як правіла, якое пашыраецца на ўсе аналагічныя з'явы. Так, алегарычная прыказка Шыла ў мяшку не схаваеш абазначае 'немагчыма ўтаіць тое, што само сябе выдае. Яна, як паказваюць 8 ілюстрацыйных цытат, прыведзеных у «Слоўніку беларускіх прыказак», дастасоўваецца да самых разнастайных жыццёвых i маўленчых сітуацый. Або такія алегарычныя прыказкі: Кашы маслам не сапсуеш; Найшла каса на камень.
Што да сітуацыйных прыказак, дык імі перадаецца суджэнне прыватнага кшталту, дарэчнае толькі ў строга акрэсленай сітуацыі. Напрыклад, сэнс прыказкі Салаўя байкамі не кормяцъ можна перадаць сказам размовамі сыты не будзеш, i гаворыцца яна, калі, перапыняючы размову, запрашаюць госця да стала. Аддай рукамі, а хадзі нагамі - так з абурэннем кажуць пра таго, хто доўга не вяртае пазычанага i да каго прыходзіцца хадзіць, нагадваючы пра пазычку.
У гэту ж падгрупу ўваходзіць вельмі значная колькасць прыказак, якімі перадаецца канкрэтны змест, непасрэдна як бы прывязаны да чыіх-небудзь адпаведных дзеянняў, учынкаў, паводзін i г.д. У самой сітуацыйнай характарыстыцы амаль заўсёды прысутнічае слова, а то i не адно, аднагучнае ці сэнсава тоеснае з прыказкавым кампанентам. Некалькі прыкладаў: Не злавіў за руку, не кажы, што злодзей - гаворыцца ў апраўданне таго, каго падазраюць у зладзействе ці іншых адмоўных учынках, але не маюць бясспрэчных доказаў яго віны; Бачылі вочы, што бралі (выбіралі, куплялі) - кажуць як папрок, дакор за неабачлівасць, неразважлівасць пры выбары, набыцці каго- ці чаго-небудзь.
Асобную падгрупу складаюць прыказкі, якія выражаюць розныя пачуцці i волевыяўленні. Напрыклад, прыказка Чым чорт не араў, тым i сеяць не стаў з'яўляецца выказваннем рашучасці перад прыняццем рашэння, яе сэнс можна перадаць словамі 'няхай так i будзе, варта рызыкнуць'. Яна, дарэчы, сінанімізуецца з прыказкай Спроба не хвароба. У прыказцы сем бед - адзін атвет гаворыцца, калі хто-небудзь рашыў зрабіць нешта рызыкоўнае i гатоў несці адказнасць за гэта. Тут жа варта назваць i прыказку Пан ці прапаў, якая абазначае усё ці нічога, дабіцца ўсяго жаданага ці ўсё страціць i ўжываецца як выказванне рашучасці перад прыняццем рашэння, пры намеры рызыкнуць.
Яшчэ адна падгрупа - прыказкі з якаснай ацэнкай каго ці чаго-небудзь. Пра таго, хто смелы, самаўпэўнены толькі сярод слабейшых, горшых за яго ў якіх-небудзь адносінах, кажуць: Маладзец супраць авец, а супраць малайца - сам аўца. Прыказкай Малы жук, ды вялікі гук з неадабрэннем ацэньваюць таго, хто перабольшвае свае якасці, магчымасці.
Сітуацыйныя прыказкі часам утвараюць сінанімічныя рады, ужываючыся ў адных i тых жа сітуацыях. Пералічым, апрача раней згаданых, яшчэ некалькі сінанімічных сітуацыйных прыказак: Абяцанага тры гады чакаюць. Абяцаная шапка не грэе. Абяцанкі-цацанкі, а дурню радасць; Голаму сабрацца - толькі падперазацца - Голы збірайся, голы гатоў.
Большасць сітуацыйных прыказак пры ix апісанні ў парэміяграфічных слоўніках атрымлівае ці павінна атрымліваць падвойную характарыстыку - лагічную (сэнсавую) i сітуацыйную: чыя б кароўка мычала, а твая маўчала - насмешлівы адказ на чые-небудзь пагрозы. Не табе пра гэта гаварыць. Кажуць з незадавальненнем у адказ на папрок, абвінавачванне таго, хто сам чым-небудзь абняславіў, запляміў сябе.
Пяройдзем цяпер да другой групы прыказак -кантэкстуальных. Яны, у адрозненне ад іншых прыказак, у тым ліку i сітуацыйных, ужываюцца толькі ў дыялагічным маўленні як звычайна адмоўная рэакцыя на якое-небудзь слова ў папярэднім выказванні суразмоўніка. У прыказцы-рэпліцы, выкліканай гэтым словам-стымулам, нярэдка ёсць такое ж слова-кампанент, часцей сэнсава тоеснае з ім.
Яшчэ некалькі кантэкстуальных прыказак, якія ёсць у мове “Палескай хроніцы” з паказам перад iмi (праз працяжнікі) слова, якім стымулюецца ўжыванне пэўнай прыказкі: дарам, задарам - Задаром i скулка не сядзе; бог - Беражонага бог беражэ…; чорт - Багатому чорт дзяцей калыша.
Шэраг кантэкстуальных прыказак, калі ix разглядаць з функцыянальна-прагматычнага пункту погляду, з'яўляюцца адказамі на пытанні суразмоўніка. Часам гэта ўніклівыя адказы. Так, на пытанне «Дзе быў?» адказваюць прыказкай Дзе быў, там няма. А прыказка Будзеш усё ведаць, хутка пастарэеш гаворыцца, часам з незадавальненнем, як уніклівы адказ на самыя розныя пытанні.
Сарока на хвасце прынесла звычайна ўжываецца як жартаўлівы ці ўніклівы адказ на пытанне пра крыніцу навін, чутак.
Блізкая ў сэнсавых адносінах да папярэдняй прыказка Чуткамі зямля поўніцца. Яна гаворыцца, калі не хочуць сказаць, як ці ад каго даведаліся пра што-небудзь.
Асобныя прыказкі выступаюць як звычныя, шаблонныя адказы на пытанне «Як жывеш?». Напрыклад, прыказка Жывём, хлеб жуём ужываецца як няпэўная характарыстыка жыцця. На пытанні тыпу «Што чуваць?», «Як маешся?», «Як жывеш?» часам адказваюць, іншы раз з адценнем жартаўлівасці, прыказкай Ад лixa цixa, а дабра не чуваць. На гэтыя ж пытанні часта адказваюць словам «нічога», што ў сваю чаргу выклікае ацэначную прыказку Лепей нічога, чым благога; «Ну, што ў цябе чуваць? - Нічога, - даволі суха азвалася Хадоська. - Лепей нічога, чым благога, - дзелавіта заўважыў Васіль».
Амаль усе кантэкстуальныя прыказкі, як часткова паказвалася на прыкладзе Бывала, варона лапці абувала, а цяпер грак ходзіць так, з'яўляюцца не толькі стандартнымі адказамі на пытанне ці рэплікай-рэакцыяй на папярэдняе выказванне, але i выконваюць інфармацыйную функцыю, часам агульнага, неакрэсленага характару. Так, Задарма i скулка не сядзе абазначае 'задарма, бясплатна нічога не робіцца', Чуткамі зямля поўніцца- 'чуткі, весткі пра каго- ці што-небудзь дайшлі i да нас, Ад ліха ціха, а дабра не чуваць - 'нічога асаблівага, нi дрэннага, нi добрага, не чуваць. У стварэнні інфармацыйнасці ўдзельнічаюць i вобразныя парэмічныя часткі хлеб жуём, зямля поўніцца i г.д.
Апісаная тут спецыфіка выкарыстання кантэкстуальных прыказак, ix цеснае зліццё з папярэдняй рэплікай-стымулам i сумеснае стварэнне дыялагічнага адзінства павінны знаходзіць дакладнае адлюстраванне ў тлумачальных слоўніках прыказак. Адны з гэтых прыказак, як ужо адзначалася на некалькіх прыкладах, атрымліваюць i сэнсавую, i кантэкстуальную характарыстыку. Яшчэ два прыклады: 1) Лёгка сказаць, ды далёка дыбаць. Не так легка зрабіць што-небудзь, як здаецца. Звычайна ўжываецца як адмоўная рэакцыя на слова лёгка ў папярэднім выказванні; 2) Можа надвое ворожа. Усяляк, па-рознаму можа быць. Ужываецца як рэакцыя на слова можа з папярэдняга выказвання.
Апісанне ж некаторых іншых прыказак абмяжоўваецца толькі ix кантэкстуальнай характарыстыкай (напрыклад, прыказкі Калі здаецца, дык трэба хрысціца; Казаў бог, каб i ты памог).
Такім чынам, прааналізава?шы лексіка-семантычную характарыстыку парэмій трэба адзначыць, што адной з важнейшых уласцівасцей прыказкі з'я?ляецца схаваны ? ёй пераносны сэнс, намёк на нешта іншае, чым тое, пра што гаворыцца, здольнасць прыказкі выклікаць у свядомасці асацыяціі. Праз іх яна зносіцца з жыццём, з пэ?нымі характарамі і тыпамі людзей. Па кампазіцыі парэміі, як можна было за?важыць з ужо прыведзеных вышэй узора?, найчасцей складаецца з дзвюх частак, якія або тлумачаць адна другую, або супаста?ляюцца ці супрацьстаяць адна адной, або пара?но?ваюцца. У трылогіі I. Мележа “Палеская хроніка” ужываецца вялікая колькасць парэмій, якія ахопліваюць цэлае кола тэм, звязаных з уздымам культуры, стана?леннем новага быту, прасла?ленне працавітасці, характарыстыкі якасцей чалавека, яго рыс характару, як адмо?ных так і стано?чых. Большасць прыказак а?тар ужывае для характарыстыкі адмо?ных якасцей чалавека.
1.2 Сэнсавая характарыстыка парэмій
Прыказкі, калі іх разглядаць з семантычнага боку, далёка не аднатыпныя мо?ныя адзінкі. Пры іх семантычнам аналізе выразна вылучаюцца тры групы:
1) прыказкі з алегарычным сэнсам;
2 ) прыказкі з няпо?ным пераасансаваннем кампанента?;
3 ) прыказкі з прамым значэннем.
Разгледзім усе тры названыя групы прыказак больш падрабязна.
Подобные документы
Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.
дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015Рэгіянальныя асаблівасці прозы І. Мележа (на падставе палескіх раманаў). Ахарактарызаваць творчасць пісьменнікаў з вышыні дасягненняў літаратуразнаўства і крытыкі. Паказаць звычаі і абрады, тыповасць абставін на Палессі. Адзначыць асаблівасці характараў.
курсовая работа [57,0 K], добавлен 20.01.2014Іван Мележ як майстар раману ў беларускай прозе. Тэарэтычны аспект даследвання з’явы сінаніміі, месца і роля у мове мастацкага твора. Тыпы сінонімаў паводле семантычнай і стылістычнай характарыстыкі: семантычныя, стылістычныя, семантыка-стылістычныя.
курсовая работа [59,4 K], добавлен 08.04.2013Асаблівасці нацыянальнага характару беларусаў. Творчасць І. Мележа і галоўны стрыжань пісьменніцкага светаўспрымання беларускай духоўнасці. Шматграннасць духоўнага свету беларусаў. Учынкі, дзеянні, літаратурных герояў і іх рысы нацыянальнага характару.
курсовая работа [93,8 K], добавлен 08.12.2011Творческий путь белорусского писателя И. Мележа. Социально-психологическое исследование жизни белорусских крестьян в эпоху перехода к коллективному хозяйству в трилогии "Полесская хроника". Особенности изображения человеческих характеров в романе.
реферат [32,5 K], добавлен 06.06.2015Праява своеасаблівасці дыялектных лексем ў сістэме мовы рамана Б. Сачанкі "Вялікі лес" ў непаўторнасці спалучэння дыялектных і агульнанародных элементаў. Роля дыялектызмаў у мове рамана пісьменніка. Семантыка-граматычны аспект даследавання мовы рамана.
курсовая работа [59,0 K], добавлен 12.01.2016Семантычныя, семантыка-стылістычныя, кантэкстуальныя сінонімы. Часцінамоўная прыналежнасць сінонімаў у паэтычнай мове Гілевіча. Антанімы, рознакаранёвыя лексемы. Дыялектная лексіка як крыніцай узбагачэння агульнаўжывальнай лексікі беларускай мовы.
курсовая работа [24,9 K], добавлен 19.11.2013Асаблівасці жанру твора У. Караткевіча. Агульныя заўвагі да праблемы вызначэння жанру літаратурнага твора. Жанрава-кампазіцыйная характарыстыка. Стылёвая адметнасць рамана "Хрыстос прызямліўся ў гародні". Характарыстыка вобразаў рамана, адметнасці мовы.
курсовая работа [42,9 K], добавлен 05.03.2010Гісторыя стварэння аповесці. Асаблівасці сюжэту і вобразаў галоўных герояў. Стылістычныя асаблівасці аповесці. Тэма палону ў яе разнастайных паваротах хвалявала пісьменніка ў твораў пра вайну. Твор як гераічная балада пра цану чалавечай мужнасці.
реферат [27,4 K], добавлен 07.10.2009Першы персанаж ў мастацкім творы: агульнае паняцце пра персанажа, яго ўнутраны свет. Псіхалагічны партрэт героя, формы яго паводзін. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог. Стаўленне аўтара да сваіх персанажаў, асаблівасці автобиографичекиого творы.
реферат [45,8 K], добавлен 23.03.2011