Стылістычныя функцыі парэмій мовы "Палескай хронікі" I. Мележа
Семантыка-граматычныя і стылістычныя асаблівасці парэмій мовы трылогіі "Палеская хроніка" I. Мележа. Структурна-марфалагічныя асаблівасці, сэнсавая характарыстыка парэмій. Прыказка як моўная адзінка. Картатэка парэмій мовы "Палескай хронікі" Мележа.
Рубрика | Литература |
Вид | дипломная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 27.04.2013 |
Размер файла | 122,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
У першую групу ўваходзяць прыказкі з пераносным, алегарычным сэнсам. У прыказках алегарычнага характару гаворыцца пра адно, а маецца на ўвазе зусім іншае. Так сэнс прыказкі Яблык ад яблыні недалёка падае - свае недахопы ці станоўчыя рысы дзеці пераймаюць ад бацькоў, а Кашы маслам не сапсуеш абазначае неабходнае, карыснае ніколі не зашкодзщь. Яшчэ некалькі прыказак гэтай групы:
Дыму без агню не бывае. На ?сё ёсць свая прычына; без прычыны нічога не бывае. Гаворыцца тады, калі распа?сюджваюцца якія-небудзь чуткі [ ,c. 74].
Зняўшы галаву, па валасах не плачуць! Страці?шы важнае, вялікае, няма чаго шкадаваць малое, дробязі. Гаворыцца, калі позна і безкарысна шкадаваць што-небудзь [ ,c. 90].
Пад ляжачы камень вада не цячэ. Калі нічога не рабіць, то справа не зручыцца з месца, нічога не зменніца. Кажуць, калі хто-небудзь бяздзейнічае, не клапоціцца пра якую-небудзь справу і інш [ , c. 158].
Алегарычныя, пераносныя прыказкі ўтвараюцца не на лексічнай, а на сінтаксічнай аснове, г.зн. у выніку пераасэнсавання не кожнага слова паасобку, а ўсяго выказвання - сказа ў цэлым. Аб'ект пераасэнсавання (скажам, Яблык ад яблыні недалёка падае) як бы выварочваецца навыварат цалкам i адначасова, а не асобнымі cвaiмi словамі. Яблык i яблыня ў ix свабодным ужыванні, як засведчана ў тлумачальных слоўніках, наогул адназначныя назоўнікі, а падаць i недалёка маюць па некалькі слоўнікавых значэнняў. Адпаведныя ж словы-кампаненты ўнутры прыказкі Яблык ад яблыні недалёка падае дэактуалізаваліся, як бы растварыліся ў агульным сэнсе прыказкі i не маюць нічога агульнага з прамымі ці пераноснымі значэннямі гэтых слоў.
Такім чынам, кампаненты алегарычных прыказак толькі знешне, сваёй гукавой абалонкай падобныя на адпаведныя словы. У семантычных жа адносінах яны страцілі свае асноўныя якасці: асобнае лексічнае значэнне, лексіка-семантычную самастойнасць, прадметную аднесенасць. Вось чаму, як пішa У.П.Жукаў, «у складзе сказа, якім перадаецца сэнс той ці іншай прыказкі, няма i не можа быць ніводнага слова, якое б адначасова ўваходзіла ў прыказку, што тлумачыцца» [11, c. 19]. Напрыклад: Рука руку мые - адзін выгароджвае другога ў якой-небудзь несумленнай справе. I ў сінтаксічных адносінах кампаненты такіх прыказак не павінны кваліфікавацца як члены сказа. Алегарычныя прыказкі сінтаксічна непадзельныя.
Другая група аб'ядноўвае прыказкі, у якіх няма поўнага пераасэнсавання ўcix кампанентаў. Частка слоў такіх прыказак захоўвае сваё літаральнае значэнне. Да прыкладу, у прыказцы Не такі чорт страшны, як яго малююцъ іншасказальны сэнс маюць толью кампаненты чорт i малююць; агульнае значэнне прыказкі - не так страшна на самай справе, як здаецца. Або возьмем прыказку Стары вол баразны не псуе (не сапсуе). У ёй таксама не ўсе кампаненты атрымалі метафарычнае пераасэнсаванне, таму яе змест перадаецца з выкарыстаннем гэтых непераасэнсаваных слоў: стары, вопытны чалавек не сапсуе таго, за што бярэцца.
У адных выпадках непераасэнсаваным застаецца толькі адно слова, што лёгка выяўляецца пры перадачы прыказкавага значэння. Гэта, напрыклад, слова пакулъ у прыказцы Куй жалеза, пакулъ гарачае, што значыць спяшайся рабіць што-небудзь, пакуль ёсць спрыяльныя ўмовы. Вось яшчэ некалькі прыказак: Ваўкоў баяцца - у лес не хадзіць - каб пракарміцца, трэба шукаць харчы, турбавацца, а не сядзець на адным месцы. Часам, наадварот, толькі адно слова ці прыназоўнікава-склонавае спалучэнне ужыта фігуральна, астатнія маюць літаральнае значэнне: Ад торбы i турмы не заракайся.
У другіх выпадках пераасэнсаванасць i літаральнасць значэння камбінуюцца ў іншых разнастайных прапорцыях: Куды іголка, туды i нітка - куды адзін, туды другі. Пра людзей цесна звязанных паміж сабой; часцей пра мужа і жонку; Мая хата з краю, нічога не знаю - кажа той, хто лічыць, што ён не мае ніякага дачынення да чаго-небудзь. Асобныя словы ператвараюцца ў прыказкавыя кампаненты i ў выніку метанімічнага ці сінекдахічнага пераносу: Адна галава добра, а дзве яшчэ лепей - кажуць, калі лічаць, што лепш параіцца з кім-небудзь, чым рашаць справу аднаму.
Прыказкі з частковым пераасэнсаваннем ix кампанентаў складаюць больш за палову парэмічнага складуУ ix, як відаць з прыведзеных прыкладаў, адны кампаненты, як i ў прыказках першай групы, страцілі сваё асобнае лексічнае значэнне i, значыць, асноўныя прыметы слова, а другія ўспрымаюцца як звычайныя словы са cвaiмi cлoўнiкaвымi значэннямі. Што да сінтаксічнага разбору тaкix прыказак, то яны таксама сінтаксічна непадзельныя, хоць у ix не адбылося скразнога i адначасовага пераасэнсавання ўcix слоў. Так, у прыказцы Яйцо курыцу вучыць дзеяслоўны кампанент захаваў сваё прамое значэнне, але i ў ёй яйцо (хоць i стаіць у форме назоўнага склону) не з'яўляецца прадметам нашай думкі i, значыць, дзейнікам.
Ёсць i трэцяя група прыказак. Яны наогул ужываюцца толькі ў прамым значэнні i не патрабуюць тлумачэння. Агульны сэнс амаль кожнай такой прыказкі вынікае з прамых значэнняў яе слоў-кампанентаў, напрыклад: Век жыві - век вучыся - гаворыцца як парада пастаянна вучыцца, а таксама тады, калі даведваюцца пра што-небудзь новае, раней вядомае; Вучыцца ніколі не позна - гаворыцца як парада пастаянна вучыцца; Добра ўсё умецъ, ды не ўсё рабіць.
Некаторыя прыказкі гэтай групы вылучаюцца значнай скандэнсаванасцю, згушчанасцю думкі, таму пры ix ужыванні трэба ведаць, у якой маўленчай сітуацыі выкарыстоўваецца пэўная прыказка. Да прыкладу, Лепш позна, чым ніколі ўжываецца як рэакцыя на якія-небудзь дзеянні, што адбыліся са спазненнем; Ніхто два разы не жыве - гаворыцца як сцвярджэнне смяротнасці кожнага чалавека. Зразумела, што прыказкі гэтай групы сінтаксічна падзельныя. У ix кожнае паўназначнае слова выступае ў ролі пэўнага члена сказа.
Гэтак жа, як словы маюць лексічнае значэнне, а фразеалагізмы - фразеалагічнае, так i прыказкам, як ужо было відаць з папярэдняга выкладу, уласціва парэмічнае, або прыказкавае, значэнне. У прыказках 3-й групы яно ўяўляе сабой суму значэнняў слоў, з якіх складаецца прыказка; праўда, у некаторых выпадках яно мае патрэбу ў сітуацыйнай характарыстыцы, у паказе, дзе, калі, пры якіх абставінах ужываецца гэта прыказка.
Што да прыказак 1-й групы, то ix парэмічнае значэнне раскрываецца ix лагічнай (сэнсавай) характарыстыкай. Зрэдку сярод ix сустракаюцца прыказкі, лагічны змест якіх немагчыма вызначыць, бо яны існуюць у мове для якаснай ацэнкі найчасцей асобы.
Пры семантызацыі прыказак 1-й, а часта i 2-й групы тлумачэнне ажыццяўляецца паводле прынцыпу «падобнае падобным». Паколькі прыказкі структурна - арганізаваны як сказ, то ix тлумачэнне робіцца таксама праз сказ, просты ці складаны. Напрыклад, Прыказка Колькі ваўка нi кармі, ён у лес глядзіць, утвораная па структурнай схеме складанага сказа, атрымлівае наступнае тлумачэнне: як нi старайся перамяніць сутнасць чалавека, яго прывычкі, якасці, яны абавязкова праявяць сябе. У некаторых выпадках прыказка са структурай простага сказа вымагае семантычнай характарыстыкі ў форме складанага сказа: Ваўка ногі кормяць - каб пракарміцца, трэба шукаць харчы, турбавацца, а не сядзець на адным месцы.
Прыказкі 2-й групы маюць патрэбу ў тлумачэнні толькі пераасэнсаваных слоў. Так, сэнсавы змест прыказкі Семантычная характарыстыка некаторых прыказак гэтай групы павінна суправаджацца дадатковай стылістычнай або, часцей, сітуацыйнай характарыстыкай. Да прыкладу: Старой бабцы добра i ў шапцы - старому чалавеку неабавязкова быць добра прыбраным, прыгожа адзетым; часцей гаворыцца жартаўліва. Голаму сабрацца - толькі падперазацца - чалавеку, не абцяжаранаму ўласнай маёмасцю, вельмі лёгка сабрацца; кажуць пра каго-небудзь перад адыходам, ад'ездам. Дарэчы, першыя кампаненты ў гэтых дзвюх прыказках маюць на ўзроўні слоў па некалькі значэнняў, якія i ўнутры прыказкі сутыкаюцца, судакранаюцца. Зразумела, што тлумачэнне сэнсу гэтых прыказак куды бяднейшае за ix сапраўдны змест, які абрастае шматлікімі асацыятыўнымі ўяўленнямі (узяць толькі хоць адно гэта «голаму - падперазацца»).
У прыказцы Багатому чорт дзяцей калыша першы кампанент захоўвае сваё літаральнае значэнне. Яе сэнс - багатаму ўсё удаецца, ва ўciм шанцуе. А С. i Я. Івановы ў памянёным ужо слоўніку, даючы волю фантазіі i ўводзячы чытача ў зман, семантызуюць прыказку так: «Звычайна ўдача спадарожнічае таму, хто i без таго не пакрыўджаны лёсам, а ўсе бядоты звальваюцца на таго, каму i так несалодка жывецца...» Неаб'ектыўнасць семантызавання, дадзенага гэтай прыказцы, няцяжка выявіць, карыстаючыся прыёмам накладання на прыказку, ужытую ў шырокім кантэксце, яе тлумачэння: «Прыказка нездарма кажа, багатаму чорт дзяцей калыша. Гаспадарка дыхт, воўк яго еш. Багаты гаспадар усяго мае: i зямлю, i скаціну, i дачушку-сакатушку. Вось каб бог дапамог ажаніцца з ёй».
Правільна раскрыць сэнс прыказкі, даць ей дакладную ciтyaцыйную i стылістычную характарыстыку - далёка не лёгкая справа. Зрабіць гэта можна толькі пры апоры на апраўдальны ілюстрацыйны матэрыял. Найбольш істотнай i аўтарытэтнай крыніцай у гэтых адносінах з'яўляецца мастацкая літаратура, бо мастакі слова валодаюць i тонкім стылістычным чуццём, i дакладным разуменнем cyтнасці той ці іншай моўнай адзінкі, у тым ліку i прыказкі. Выключнае значэнне мастацкай i публіцыстычнай літаратуры як надзейнай крыніцы для тлумачэння прыказак, як важнага, а часам асноўнага сродку ix апісання неаднойчы адзначалася рознымі даследчыкамі.
Kaлі ж рабіць спробу вызначыць сэнс прыказкі без апоры на яе рэальнае ўжыванне, а толькі гіпатэтычным шляхам, абстрактным разважаннем, то вынікі, мякка кажучы, пакідаюць жадаць лепшага. Гэта можна было б пацвердзіць дзесяткамі прыкладаў. Абмяжуемся толькі некалькімі.
Так алегарычная прыказка Дзіравай кішэні ніколі не напоўніш тлумачыцца, што яе сэнс кішэнь ніколі не напоўніш, калі яна дзіравая. Лес усё чуе, а поле ўсё бачыць - прыказка пра непазбежнасць раскрыцця таго, што было чыёй-небудзь тайнай. У тым жа слоўніку яна растлумачана так: «У лесе адзываецца рэха, а ў полі далёка відаць». Няправільную семантызацыю атрымалі тут i такія, напрыклад, прыказкі: Ад напасці не прапасці; На сваім сметніку i певень гаспадар; Не даў бацька шапкі, няхай вушы мёрзнуцъ; Хацела б душа ў рай, але гpaxi не пускаюць.
Звернемся цяпер да пытання пра вобразнасць прыказак. Вельмі многія аўтары, даючы азначэнне прыказцы, абавязкова называюць вобразнасць як адну з асноўных адметных рыс прыказкі; у некаторых працах вобразнасць лічаць неад'емнай арганічнай часткай прыказкі. 3 выкладзенага ж вышэй матэрыялу можна бачыць, што вобразнасць уласліва далёка не ўciм прыказкам.
Пра тое, што «не ўсе прыказкі асэнсоўваюць рэчаіснасць праз вобраз» i што ў некаторых прыказках «сапраўды няма i не можа быць вобраза», пicaў i М.А.Янкоўскі, прыводзячы адпаведныя прыклады: «Жывы нажыве», «Кожны свой гонар мае». Гаворыцца, што прыказкі «Хто лжэ, той i крадзе», «Хто дбае, той i мае» вылучаюць «не толькі лагічную інфармацыю, у ix ёсць i іншыя адзнакі. Але, думаецца, у такім разе ў паняцці «вобраз», «вобразнасць» укладваецца залішне шырокі змест.
Як вядома, слова “вобраз” шматзначнае, у мастацтве яно абазначае канкрэтна-пачуццёвую форму ўяўлення, адлюстравання рэчаіснасці. Вобразнасць слушна атаясамліваецца з пераноснасцю, метафарычнасцю, фігуральнасцю. Пры метафарычным пераасэнсаванні пэўнае абстрактнае суджэнне, увасобленае ў прыказцы, перадаецца праз канкрэтныя вобразы, праз нагляднае ўяўленне пра каго- ці што-небудзь. Скажам, прыказка Бяздонную бочку не напоўніш, што значыць 'ніяк немагчыма накарміць, напаіць, задаволіць каго-небудзь, сфармавалася на базе адпаведнага свабодна арганізаванага сказа.
Вобразнасць характэрна ў найбольшай ступені для прыказак з жывой унутранай формай. Нагадаем, што ўнутранай формай называюць вобраз, які пакладзены ў аснову наймення прыказкавай адзінкі, або вобразнае ўяўленне, якое спадарожнічае парэмічнаму значэнню. Вобразнасць у дачыненні да прыказак - гэта сумешчанае бачанне дзвюх карцін. Так, пры ўжыванні прыказкі Кашы маслам не сапсуеш, якая абазначае неабходнае, карыснае ніколі не зашкодзіць, зыходны вобраз надзённа-харчовага паходжання, пакладзены ў аснову прыказкі, хоць i знаходзіцца як бы ў цені свядомасці, але не можа не прасвечвацца праз цэласнае парэмічнае значэнне. Да таго ж гэта прыказка нярэдка ўжываецца i ў cвaiм прамым, зыходным значэнні.
Такім чынам, паводле сэнсавай характарыстыкі парэмій мовы трылогіі I. Мележа “Палеская хроніка” можна падзяліць на тры групы:
вобразныя;
часткова вобразныя;
бязвобразныя.
Усе прыказкі 1-й групы - вобразныя. Сярод ix ёсць i такія, у аснове якіх - нерэальны, прыдуманы вобраз (Адальюцца воўку авечыя слёзы; Выпрамлялі быку рогі, ды скруцілі шыю) або ў якіх унутраная форма сцерлася, забылася, але тым не менш яны ўспрымаюцца як фігуральныя, забытая вобразнасць як бы пастуліруецца, дадумваецца. Да прыкладу, паходжанне прыказкі На злодзеі шапка гарыць (той, хто правінаваціўся ў чым-небудзь, міжвольна выдае сябе сваімі паводзінамі).
Адальюцца во?ку авечыя слёзы. Кры?дзіцель паплаціцца за прычыненыя каму-небудзь зло, кры?ду. Ужываецца як пагроза ці перасцярога [12,с.21].
Абяцанка-цацанка, а дурню радасць. Няма надзей на здзяйсненне абяцанага. Кажуць іранічна ці з неадабрэннем, калі не вераць у хуткае выкананне кім-небудзь дадзенных ім абяцання? [12,с.20].
Баба з воза - каню лягчэй. Калі хто-небудзь пакіне каго-небудзь ці адмовіцца ад чаго-небудзь, то ад гэтага будзе толькі лепей [12,с.31].
Багатому чорт дзяцей калыша. Багатаму ?сё ?даецца, ва ?сім шанцуе [12,с.32].
Бяздонную бочку не напоўніш. Ніяк немагчыма накарміць, напаіць, здаволіць каго-небудзь [12,с.42].
Дыму без агню не бывае. На ?сё ёсць свая прычына; без прычыны нічога не бывае. Гаворыцца тады, калі распа?сюджваюцца якія-небудзь чуткі [12,с.74].
Ва?ка ногі кормяць. Каб пракарміцца, трэба шукаць харчы, турбавацца, а не сядзець на адным месцы [12,с.43].
Зняўшы галаву, па валасах не плачуць! Страці?шы важнае, вялікае, няма чаго шкадаваць малое, дробязі. Гаворыцца, калі позна і безкарысна шкадаваць што-небудзь [12,с.90].
Кашы маслам не сапсуеш абазначае неабходнае, карыснае ніколі не зашкодзщь [12,с.105].
Клін клінам выбіваюць. Непрыемныя вынікі якіх-небудзь дзеяння? ці стану ліквідуюцца тымі ж сродкамі, якімі выкліканы гэтыя дзеянні або стан [12,с.106].
Любіць аржаная каша сама сябе хваліць. Гаворыцца з насмешкай пра таго, хто сам сябе хваліць [12,с.30].
Малы жук, ды - вялікі гук. Гаворыцца з неадабрэннем пра таго, хто перабольшвае свае якасці, магчымасці [12,с.122].
Маладзец супраць авец, а супраць малайца - сам а?ца. Кажуць пра таго, хто смелы, сама?пэ?нены толькі сярод слабейшых, горшых за яго ? якіх-небудзь адносінах.
На злодзеі шапка гарыць. Той, хто правінаваці?ся ? чым-небудзь, сам міжвольна выдае сябе сваімі паводзінамі.
На тое і лавец, кеб рыба не драмала. Небяспека прымушае быць за?сёды пільным [12,с.134].
Не да пацера? калі хата гарыць. Не час каму-небудзь займацца чымсьці высокім, аддаленым, калі самому крута прыходзіцца [12,с.141].
Пад ляжачы камень вада не цячэ. Калі нічога не рабіць, то справа не зручыцца з месца, нічога не зменніца. Кажуць, калі хто-небудзь бяздзейнічае, не клапоціцца пра якую-небудзь справу [12,с.158].
Сабака брэша - вецер носіцъ. Не варта звяртаць на чыя-небудзь недарэчныя словы, плёткі, балбатню. Гаворыцца з асуджэннем каго-небудзь за яго выказванне [12,с.179].
Такога цвету па ?сяму свету. Такога добра хапае ?сюды. Кажуць іранічна пра каго небудзь [12,с.195].
Яблык ад яблыні недалёка падае - свае недахопы ці станоўчыя рысы дзеці пераймаюць ад бацькоў [12,с.236].
Прыказкі 2-й групы таксама трэба лічыць вобразнымі, ці, лепей сказаць, часткова вобразнымі, бо ў ix няма скразнога пераасэнсавання:
Багатаму шкада карабля, а беднаму - кашаля - Кожнаму шкада свайго набытку. Гаворыцца звычайна са спагадай ? дачыненні да беднага, калі ? яго прападае што-небудзь [12,с.32].
Абы шыя, а хамут знойдзецца - было б каму рабіць, а праца знойдзецца [12,с.20].
Адной рукой вузла не завяжаш - аднаму чалавеку, у адзіночку цяжка справіцца з чым-небудзь [12,с.27].
Адклад не ідзе ў лад - не варта адкладваць на пазнейшы час тое, што можна ці трэба зрабіць неадкладна [12,с.24].
Адна галава добра, а дзве лепш. Кажуць, калі лічаць, што лепш параіцца з кім-небудзь, чым рашаць справу аднаму [12,с.26].
Аднаму густа,а другому пуста. Гаворыцца неадабральна, калі несправядліва дзеляць што-небудзь, неаднолькава адносяцца да каго-небудзь [12, с.26].
Беражонага бог беражэ - хто бяражэцца, хто асцярожны, той унікне небяспекі. Гаворыцца як парада быць асцярожным, не рызыкаваць ці ? апра?данне чыё-небудзь нібыта залішняй асцярожнасці [12,с.34].
Блізка відаць, ды далёка дыбаць. 1. Не так і блізка што-небудзь, як здаецца. Гаворыцца ? дачыненні да таго, хто ідзе ці едзе. 2. Не так лёгка дасягнуць таго, пра што марыць хто-небудзь. Пра цяжкасці выканання якой-небудзь задумы [12,с.35].
Бы? конь, ды з'ездзі?ся. Пра таго, хто састары?ся ці страці? былое значэнне, уплы? [12,с.41].
Гавыры ды не ?сё дагары. Кажуць з неадабрэннем таму, што гаворыць нелагічна, бесталкова [12,с.50].
Мая хата з краю, нічога не знаю - кажа той, хто лічыць, што ён не мае ніякага дачынення да чаго-небудзь [12,с.123].
Сцерпіцца - злюбіцца - гаворыцца ? суцяшэнне таму, хто мусіць ісці супраць свайго жадання, і з упэ?ненасцю, што да ?сяго можна правыкн?ць, усё можна палюбіць [12,с.194].
Усе прыказкі 3-й групы - бязвобразныя. Гэтыя прыказкі ?жываюцца ? прамым значэнні. Агульны сэнс вынікае з прамых значэння? яе сло?-кампанента?, напрыклад:
Век жыві - век вучыся. Гаворыцца як парада вучыцца, а таксама тады, калі даведваюцца пра што-небудзь новае, раней не вядомае [12,с.44].
Бог да?, бог узя?. Гаворыцца, як суцяшэнне пра чыю-небудзь смерць, а таксама пра страту чаго-небудзь [12,с.35].
Вясенні дзень год корміць. Ужываецца як сцвярджэнне, што дабрабыт селяніна залежыць ад яго стараннасці, дбайнасці ? вясеннія дні на полі [12,с.50].
Вучыцца ніколі не позна. Гаворыцца як парада вучыцца, а таксама тады, калі даведваюцца пра што-небудзь новае, раней не вядомае [12,с.120].
Другіх слухай, а сваім розумам жыві. Хоць чыя-небудзь парада і не зашкодзіць, але трэба трымацца сваіх погляда?, быць самастойным у сваіх дзеяннях, учынках [12,с.120].
Лепш позна, чым ніколі. Ужываецца як рэакцыя на якое-небудзь дзеянне, што адбыліся са спазненнем [12,с.117].
Людзей слухай, а свой розум май. Хоць чыя-небудзь парада і не зашкодзіць, але трэба трымацца сваіх погляда?, быць самастойным у сваіх дзеяннях [12,с.120].
Пакуль у гумне цэп, патуль на стале хлеб. Пакуль чалавек працуе, па туль ён мае сродкі для існавання [12,с.162].
Свет не без добрых людзей. Кажуць з надзеяй, што чалавека непакінуць у бядзе, дапамогуць яму [12,с.193].
Такім чынам, пераважная большасць прыказак рэалізуецца толькі з пераносным сэнсам, а таму мае патрэбу ? растлумачэнне іх сэнсавага зместу. Па-колькі прыказкі структурна арганізаваны як сказ, то іх тлумачэнне ажыцця?ляецца таксама праз сказ, просты ці складаны. У некаторых выпадках прыказка са структурай простага сказа вымагае семантычнай характарыстыкі ? форме складанага сказа. Прыказкі, у якіх адны словы пераасэнсаваліся, а другія захо?ваюць літаральнае азначэнне, маюць патрэбу ? тлумачэнні толькі пераасэнсаваных сло?. Прыказкі ж трэцяй групы не патрабуюць тлумачэння, бо іх кампаненты рэалізуюцца з прамым значэннем.
У мове “Палескай хроніцы” I. Мележа большасць прыказак першай группы - вобразных. На другім месцы другая група - часткова вобразныя. I меншай колькасцю прадста?лены прыказкі трэцяй группы - бязвобразныя.
1.3 Структурна-марфалагічныя асаблівасці парэмій
У арганізацыі парэмій трылогіі I. Мележа “Палеская хроніка” ?дзейнічаюць марфалагічныя сродкі - самастойныя і службовыя часціны мовы за выключэннем выклічніка?.
Самастойныя і службовыя часціны мовы з'я?ляюцца “буда?нічым матэрыялам” парэмій і ?плываюць на іх сэнс.
Пераважаюць самастойныя часціны мовы: назо?нікі, прыметнікі, лічэбнікі, дзеясловы. Радзей сустракаюцца займеннікі і прысло?і, а важнымі сродкамі сувязі сло? у сказах выступаюць службовыя часціны мовы: прыназо?нікі, злучнікі, часціцы.
Агульная ж колькасць лексічных адзінак, якія, з рознай ступенню актыўнасці, удзельнічаюць ва ўтварэнні прыказак, невялікая. Прычым прыназоўнікі, злучнікі, часціцы - колькасна невялікія лексіка-граматычныя класы - з'яўляюцца найбольш актыўнымі будаўнічымі элементамі прыказак.
У парэміях мовы трылогіі ”Палеская хроніка” I. Мележа сустракаецца самая разнастайная колькасць кампанента?.
Часцей за ?сё парэміі чатырохкампанентныя, напрыклад:
Адальюцца во?ку авечыя слёзы.
Ад напасці не прапасці.
Багатому чорт дзяцей калыша.
Без гаспадара дом сірата.
Бог да?, бог узя?.
Бяздонную бочку не напоўніш.
Бы? конь, ды з'ездзі?ся.
Век жыві - век вучыся.
Вышэй пят не падскочыш.
Вясенні дзень год корміць.
Каса на камень найшла.
Кашы маслам не сапсуеш.
Куды ні кінь - клін!
Ласы на чужыя каўбасы.
Лепш позна, чым ніколі.
Людзям не завяжаш языко?.
На злодзеі шапка гарыць.
Сабака брэша - вецер носіць.
Колькасць сло?-кампанента? у некаторых прыказках значна большая - ад пяці і болей, напрыклад:
Абы шыя, а хамут знойдзецца.
Абяцанка - цацанка, а дурню радасць.
Аднаму густа, а другому - пуста.
Ад лixa цixa, а дабра не чуваць.
Адной рукой вузла не завяжаш.
Адна галава добра, а дзве яшчэ лепей.
Баба з звоза - каню лягчэй.
Багатаму жаль карабля, а беднаму - кашаля!
Багатому чорт дзяцей калыша.
Блізка відаць, ды далёка дыбаць.
Ваўкоў баяцца - у лес не хадзіць.
Гавары ды не ?сё да гары.
Дзіравай кішэні ніколі не напо?ніш.
Другіх слухай, а сваім розумам жыві.
Добра ўсё умець, ды не ўсё рабіць.
Зняўшы галаву, па валасах не плачуць!
Калі хата гарыць, не да пацера?.
Колькі ва?ка ні кармі, ён у лес глядзіць.
Любіць аржаная каша сама сябе хваліць!
Маладзец сярод авец, а супраць малайца - сам а?ца.
На тое і лавец, кеб рыба не драмала.
Такога цвету - па ?сяму свету.
У чужое просо не ўтыкай носа!
Радзей ? рамане сустракаюцца парэміі трохкампанентныя, напрыклад:
Лета год корміць.
Пажыве - розуму нажыве.
Сорам - не дым.
Беражонага бог беражэ.
Маладзец сярод авец.
Адзінкавымі прыкладамі прадста?лены двухкампанентныя прыказкі, напрыклад:
Пажывём - пабачым.
Сцерпіцца - злюбіцца.
Якую б прыказку мы нi ?зялі, немагчыма вызначыць, дзе ў яе «граматычнае i семантычнае ядро» або «галоўны структурны элемент». Усе яе кампаненты ў аднолькавай меры ўдзельнічаюць у стварэнні i яе граматычнай структуры, i сэнсавага зместу. Тое, што назоўнікі i дзеясловы пераважаюць у прыказках, - гэта не якая-небудзь асаблівасць прыказак, а з'ява, тыповая амаль для любога маўлення. Другое месца займаюць прыметнікі, трэцяе - дзеясловы. Гэта -колькасныя паказчыкі слоў у мове. Характэрна, што яны значна разыходзяцца з паказчыкамі слоў у маўленні - мове ў дзеянні, у працэсе зносін. У рэальным ужыванні мовы значную актыўнасць i высокую частотнасць набываюць колькасна рэдкія ў слоўніку службовыя часціны мовы, а таксама займеннікі і прыслоўі. Назоўнікі ж i ? мове, i ? маўленні першынствуюць. Другое месца ў маўленні займаюць ужо дзеясловы, а не прыметнікі, якія ў слоўніку саступаюць толькі назоўнікам.
Прыказкі, як ужо адзначалася неаднойчы, маюць структуру сказа, характарызуюцца сэнсавай i інтанацыйнай закончанасцю. Здавалася б, усе ix зменныя кампаненты не могуць мець іншыя граматычныя формы, апрача той адзінай, якая замацавалася за імі. Аднак для некаторых прыказак, параўнальна нямногіx, характэрна зменнасць асобнага кампанента слова, праўда, з абмежаванай сістэмай формаў. Пад такую зменнасць найчасцей падпадае дзеяслоўны кампанент.
Часцей за ?сё ? будаванні парэміі (з самастойных часцін мовы) выкарысто?ваюцца назо?нікі, якія “апрадмечваюць” сэнс сказанага. Г.В. Параскевіч зазнача?, што “назо?нік з'я?ляецца граматычным і семантычным ядром большасці беларускіх прыказак: 29 % сло? у прыказках - назо?нікі… Толькі каля 13 % прыказак не ?ключаюць у свой склад назо?ніка” [20, с.159]. Найбольш частотнымі выступаюць шматлікія назоўнікі. Напрыклад, кампанент бог, чорт, чалавек. Яшчэ некалькі высокачастотных назоўнікаў: чалавек, госць; галава, рука, нага, рот, язык; собака, воўк, рыба, напрыклад:
Абы шыя, а хамут знойдзецца.
Адной рукой вузла не завяжаш.
Адна галава добра, а дзве яшчэ лепей.
Адальюцца во?ку авечыя слёзы.
Баба з воза - каню лягчэй.
Багатому чорт дзяцей калыша.
Бог даў, бог - узяў…
Ваўкоў баяцца - у лес не хадзіць.
Дзіравай кішэні ніколі не напоўніш.
Дыму без агню не бувае!
Каса на камень найшла.
Клін клінам выбіваюць.
Лета год корміць.
Рыба шукае дзе глыбей, а чалавек - дзе лепей.
Свет не без добрых людзей!
У чужое просо не ўтыкай носа!
Сярод назо?ніка? вылучаюцца ? беларускіх прыказках агульныя і ?ласныя, канкрэтныя і абстрактныя, сборныя і рэчы?ныя. Часцей за ?сё выкарысто?ваюцца агульныя назо?нікі, якія абазначаюць назвы цэлых класа? аднародных паняцця? і прадмета?: розум, сіла, моц, вочы, шчасце, дурань і інш.
Напрыклад:
Ад напасці не прапасці.
Без гаспадара дом сірата.
Другіх слухай, а сваім розумам жыві.
Маладзец сярод авец.
Свет не без добрых людзей!
Сорам - не дым.
Радзей сустракаюцца ?ласныя назо?нікі, у асно?ным яны абазначаюць імёны людзей, якія надаюць сказанаму агульны сэнс, напрыклад:
У нашага Лявона на ўсё свае законы
Iмя чалавека - назо?нік у адзіночным ліку, але ж, ужытае ? дадзеным кантэксце, яно пераносіца на азначанага чалавека (у дадзеным выпадку - на бацьку Ганны на вяселлі) і дае яму ацэнку.
У прыказках могуць ужывацца агульныя назо?нікі з сэнсам зборнасці ? залежнасці ад кантэксту, напрыклад:
Не нашага поля ягада
Назо?нікі - важны сродак будавання прыказак, бо яны з'я?ляюцца сродкам перадачы статычных з'я? рэчаіснасці, часта - носьбітамі асно?нага сэнсу прыказак. На другім месцы пасля назо?ніка? па ?жывальнасці стаяць дзеясловы. Н.В. Петрыкевіч адзнача?: “Дзеясло? з'я?ляецца гало?ным структурным элементам ва ?тварэнні большасці беларускіх прыказак… Каля 70 % усіх прыказак уключаюць у свой склад розныя дзеясло?ныя формы” [11,с. 33]. Дзеясловы абазначаюць дзеянне ці стан прадмета як працэс, іншымі словамі, з'я?ляючыся ? сказе выказнікамі, разам з назо?нікамі-дзейнікамі або без іх з'я?ляюцца носьбітамі сэнса ?сяго сказа.
Даволі часта сустракаюцца ў шматлікіх прыказках дзеясловы. Найбольш частотныя дзеясловы: быць, бачыць, глядзець, даць, жыць, рабіць, ісці, любіць, хадзіцъ.
Дзеясло? у прыказках з “Палескай хронікі” I. Мележа выражаны ? асно?ным наступнымі формамі:
1) інфінітывам. Iнфініты? характэрны для прастамо?я, лепшай формай для якога з'я?ляюцца парэміі, напрыклад:
Лета год корміць.
Кеб не выбраць халеру - гарачы не ? меру.
Любіць аржаная каша сама сябе хваліць.
Старцам жыць, а перцам есці.
Чалавеку рота не залепіш, калі язык свярбіць.
Лёгко сказаць, ды - далёка дыбаць.
Гад гада не любіць есці!
Не даў бацька шапкі, няхай вушы мёрзнуць.
Хацела б душа ў рай, але гpaxi не пускаюць.
На злодзеі шапка гарыць.
Не ўтыкай нос, куды не просяць.
2) формамі першай або другой асобы адзіночнага і множнага ліку абвеснага ладу, а таксама формай другой асобы ? асно?ным адзіночнага ліку загаднага ладу. Пры гэтым шырока выкарыстаны дзеясловы першага і другога спражэння, зваротныя - незваротныя, пераходныя - непераходныя, закончанага - незакончанага трывання, напрыклад:
Адной рукой вузла не завяжаш.
Бяздонную бочку не напоўніш
Вышэй пят не падскочыш.
Дзіравай кішэні ніколі не напоўніш.
Чалавеку рота не залепіш, калі язык свярбіць.
Кашы маслам не сапсуеш.
Чаго не ясі, таго ў рот не нясі!
Не ?тыкай носа, куды не трэба.
Дзеяслоўныя кампаненты прыказкі Чаго не ясі, таго ў рот не нясі звычайна ўжываюцца ў форме 2-й асобы адзіночнага ліку. Калі ў прыказцы ёсць два дзеясловы, то ў абодвух адбываюцца пэўныя змяненні. Пажыве (-уць) - розуму нажыве (-уць)!
Прыказка Няма нічога тайнага, што не зрабілася б яўным абазначае “праўдае заўсёды становіцца вядомай, нельга ілгаць бясконца”. У ей дзеясловы не супадаюць у формах часу, але ў пэўнай маўленчай сітуацыі такое супадзенне абавязковае.
Разнастайныя змяненні дзеяслоўнага кампанента можна бачыць i яшчэ ў некалькіх прыказках: Не кажы гоп, пакуль не пераскочыў (не пераскочыш); Не ўтыкай нос, куды не просяць (не трэба)! Була - ды сплыла. Што было - сплыло!
Такім чынам, дзеясловы - адзін з асно?ных сродка? арганізацыі структуры прыказак у “Палескай хроніцы”.
Функцыя прыметніка? - пазнавальная, вобразная і эстэтычная. Часта сустракаюцца ? шматлікіх прыказках некаторыя прыметнікі: чужы-добры, святы. Прыметнікі дапасуюцца да назо?ніка? у родзе, ліку, склоне, напрыклад:
Адальюцца во?ку авечыя слёзы.
Вясенні дзень год корміць.
Зямля святая ycix прымае.
Ласы на чужыя ка?басы.
У чужое просо не ўтыкай носа!
Любіць аржаная каша сама сябе хваліць!
Свет не без добрых людзей!
Дзіравай кішэні ніколі не напоўніш.
Калода гнілая, ды сук смаляк.
Пад ляжачы камень вада не цячэ.
Бяздонную бочку не напоўніш.
У асно?ным, прыметнікі, якія ?жыты ? прыказках - якасныя і адносныя, прыналежныя сустракаюцца вельмі рэдка. Тлумачыцца гэта тым, што народная мова афарбаваная, багатая, меткая, таму часцей ужываюцца прыметнікі, што абазначаюць прыкмету, якая з'я?ляецца ? прадмеце ? большай ці меньшай ступені, напрыклад:
Дзіравай кішэні ніколі не напоўніш.
Малы жук, ды - вялікі гук.
Свет не без добрых людзей!
Лічэбнікі ? прыказках выкарыстаны для абазначэння колькасці аднародных прадмета? або з'я? і для ?змацнення экспрэсіі ? высло?ях. Паводле структуры найбольш ужытыя простыя лічэбнікі, бо прыказкі - мова народа, якой не ?ласцівы ?складненыя варыянты сло?, напрыклад:
Адной рукой вузла не завяжаш.
Адна галава добра, а дзве яшчэ лепей.
Аднаму густо, а другому - пусто.
Другіх слухай, а сваім розумам жыві.
1 сам не гам i другому не дам.
Не менш акты?ную ролю ? структуры прыказак “Палескай хронікі” адыгрываюць займеннікі і прысло?і.
Займеннікі маюць шырокі абагульнены сэнс, які канкрэтызуецца толькі ? кантэксце. Марфалагічныя прыкметы займенніка? залежаць таксама ад таго, замест якой часціны мовы яны ?жываюцца. Пры вывучэнні фактычнага матэрыялу было ?стано?лена, што найчасцей у структуру парэмій уваходзяць займеннікі наступных разрада?, напрыклад:
асабовыя:
Ты для мяне - як кукаль на разоры.
Колькі ваўка нi кармі, ён у лес глядзіць.
прыналежныя:
Другіх слухай, а сваім розумам жыві.
Не нашага поля ягада.
Свая сарочка бліжэй да цела.
Мая хата з краю, нічога не знаю.
У нашага Лявона на ўсё свае законы.
3) зваротны:
Госцю гадзі, ды і сябе глядзі.
4) указальныя:
Чаго не ясі, таго ? рот не кладзі.
5) адмо?ныя:
Няма нічога тайнага, якое б не зрабілася я?ным.
6) азначальныя:
За кожнай спадніцай гато? пагнацца.
Зямля святая ?cix прымае.
Любіць аржаная каша сама сябе хваліць!
Усе ласы на чужыя ка?басы.
Такога цвету па ?сяму свету.
1 сам не гам i другому не дам.
Трэба адзначыць, што пытальныя займеннікі вельмі рэдкія, бо звычайна прыказкі маюць сцвярджальную інтанацыю.
Асаблівую ролю ? структуры прыказак адыгрываюць прысло?і. Як вядома, прысло?е - нязменная часціна мовы, якая абазначае прыкмету дзеяння або стану. У некаторых прыказках прысло?і прымыкаюць да дзеяслова? і ?казваюць на розныя абставіны, пры якіх адбываецца дзеянне (прысло?і вобраза дзеяння, меры і ступені), напрыклад:
Хоць рэдка - ды метка!
Лёгка сказаць - ды далёка дыбаць.
Адному густа - другому - пусто.
Баба з воза - каню лягчэй.
Адна галава добра, а дзве яшчэ лепей.
Добра ўсё умець, ды не ўсё рабіць.
Лепш позна, чым ніколі.
Вышэй пят не падскочыш.
Не дражні ліха, пака ціха.
Сродкамі сувязі самастойных часцін мовы ? прыказках выступаюць прыназо?нікі, злучнікі, часціцы.
Было ?стано?лена, што службовыя часціны мовы прысутнічаюць практычна ? кожнай прыказцы і выконваюць свае азначаныя функцыі.
Прыназо?нікі выражаюць разнабаковыя адносіны паміж назо?нікамі, займеннікамі і лічэбнікамі ва ?скосных склонах і іншымі словамі ? словазлучэнні або сказе.
Значэнне прыназо?ніка? можна азначыць у кантэксце. У вызначаных прыказках прыназо?нікі выражаюць, напрыклад:
- прасторавыя адносіны:
Дурню кажы - як гарох аб сценку.
Не зналі, не гадалі, з якога боку прыйдзе гусачок …
Такога цвету па ?сяму свету.
Мая хата з краю, нічога не знаю.
- аб'ектныя адносіны:
… за кожнай спадніцай гато? пагнацца.
Ласы на чужыя ка?басы.
Ты для мяне - як кукаль на разоры.
Вядзі к сталу маладога, каб да? залатога .
Хвала бацьку і маці ад разумнага дзіцяці.
Свая сарочка бліжэй да цела.
Каса на камень найшла! Наскочыла каса на камень.
- мэтавыя адносіны:
Пара ?жо к другому дому - к суджанаму, маладому
Ваўкоў баяцца - у лес не хадзіць.
Тут хто ў лес, а хто па дровы!
- прычынныя адносіны:
Дыму без агню не бывае.
Прыназо?нікі ? тэкстах прыказак простыя, што тлумачыцца простай мовай народа.
Злучнікі з'я?ляюцца сродкам злучэння аднародных члена? і частак складанага сказа і ? той жа час сродкам выражэння сэнсавых адносін паміж імі. Злучнікі ? прыказках у асно?ным простыя, выкарысто?ваюцца як злучальныя, так і падпарадкавальныя злучнікі, напрыклад:
На тое і лавец, кеб рыба не драмала!
Тут хто ў лес, а хто па дровы!
Аднаму густо, а другому - пусто.
Чым багаты, тым і рады.
Багатаму жаль карабля, а беднаму - кашаля!
Яблыкі з адной яблыні і недалёка падаюць.
1 сам не гам i другому не дам.
Не такі чорт страшны, як яго малююцъ.
У даследаваных прыказках найчасцей ужываюцца злучнікі а, і, да, каб (кеб), як:
Напрыклад:
Абы шыя, а хамут знойдзецца.
Абяцанка - цацанка, а дурню радасць.
Багатаму жаль карабля, а беднаму - кашаля.
А як горка на смак, па?зе дамой як рак.
Другіх слухай, а сваім розумам жыві.
Адна галава добра, а дзве яшчэ лепей.
Лес усё чуе, а поле ўсё бачыць.
На сваім сметніку i певень гаспадар.
I сам не гам i другому не дам.
Не за?сягды, як на дзяды.
Рыба шукае дзе глыбей, а чалавек - дзе лепей.
Дадатковыя сэнсавыя адценні ? парэміі ?носяць часціцы. Часцей за ?сё ? прыказках сустракаюцца часціцы: адмо?ныя не (ня) і ?змацняльныя ні; форма?тваральныя бы(б), якія служаць для ?тварэння загаднага ладу дзеяслова?, і розныя мадальныя часціцы, выражаючыя ?казанне (вось, гэта), пара?нанне (быццам), узмацненне (нават, аж, ж, вось дык, усё), сцвярджэнне (точна), напрыклад:
Не кажы гоп не пераскочы?шы.
Не ?тыкай носа куды не трэба.
Няма нічога тайнага, што не зрабілася б яўным.
Лёгко сказаць, ды - далёка дыбаць.
Дыму без агню не бувае!
Не злавіла - не кажы, што злодзей!
Хоць рэдка, ды - метка!
Госцю гадзі, ды й сябе - глядзі!
Дзіравай кішэні ніколі не напоўніш.
Добра ўсё ?мецъ, ды не ўсё рабіць.
Не даў бацька шапкі, няхай вушы мёрзнуцъ.
Такім чынам, паводле структуры парэміі мовы “Палескай хронікі” I. Мележа найбольш чатырохкампанентныя. Марфалагічнымі сродкамі структуры парэміі ? “Палескай хроніцы” I. Мележа з'я?ляюцца як самастойныя, так і службовыя часціны мовы, за выключэннем выклічніка?. Асновай будавання тэкста? з'я?ляюцца назо?нікі, дзеясловы, прыметнікі, займеннікі, лічэбнікі ? розных граматычных формах. Прыназо?нікі, злучнікі, часціцы - колькасна невялікія лексіка-граматычныя класы - з'я?ліюцца найбольш акты?нымі буда?нічымі элементамі прыказак. Так, часціца не, прыназо?нік у, злучнік і ?жыты адпаведна ? большасці прыказак. Часцей за ?сё у будаванні парэмій выкарысто?ваюцца назо?нікі, якія “апрадмечваюць” сэнс сказанага. Найбольш частотнымі выступаюць такія назо?нікі, як: бог, чорт, чалавек, баба, госць, во?к. Дзеясло?, у сваю чаргу, з'я?ляецца гало?ным структурным элементам ва ?тварэнні большасці беларускіх прыказак, а таксама адзін з асно?ных сродка? арганізацыі структуры прыказак, які ?жываецца амаль ва ?сіх формах. Да ліку высокачастотных адносяцца і многія дзеясловы, напрыклад: бачыць, баяцца, ведаць, глядзець, жыць, рабіць. Даволі часта сустракаюцца ? шматлікіх прыказках некаторыя прыметнікі, напрыклад: чужы, стары. Займеннікі адыгрываюць не менш акты?ную ролю ? структуры прыказак “Палескай хронікі”. Пры вывучэнні фактычнага матэрыялу бало ?стано?лена, што найчасцей у структуру парэмій уваходзяць займеннікі: той, свой, усе.
2. ФУНКЦЫЯНАВАННЕ ПАРЭМІЙ У МОВЕ “ПАЛЕСКАЙ ХРОНІКI” I. МЕЛЕЖА
2.1 Спосабы ўключэння парэмій у кантэкст
Маўленчым кантэкстам прыказкі трэба лічыць яе мінімальнае лігвістычнае акружэнне, якое дазваляе вызначыць яе сэнсавы змест.
Звычайна прыказка ўводзіцца ў тэкст гэтак жа, як i іншыя сэнсава i інтанацыйна закончаныя выказванні тыпу сказа. Толькі прыкладна пятая частка рэалізаваных у маўленні прыказак уключана ў тэкст з дапамогай разнастайных, але больш-менш стандартных уводаў («як кажуць», «як у той прыказцы», «нездарма кажуць» i інш.) [14,с. 238], напрыклад:
- А хітра прыладзі?ся, Дзятлік! - падміргну? Я?хім.
- Такі нібы варона, а як да дзе?кі - не промах!..
- Адыйдзі ты.
- Не бойся, не адаб'ю. Як кажуць, такога цвету па ?сяму свету [14,с. 37].
* * *
Вочы Грыбчыхі патухлі.
- Не буду бога гнявіць, не знаю. А калі не бачыла, то і казаць няма чаго. Нездарма кажуць, не схапі?шы за рукі, не злодзей…
- Хтосьці звязан з імі, факт. А хто? - не адступа? Шабета [16,с. 28].
* * *
- Трэба у Курані…
- Зараз?
- А чаго ж?
- Башлыко? па-таварыску дада?: - Кажуць, адклад не ідзе ? лад [16,с. 38].
Часцей за ўсё прыказка ? кантэксце змяшчаецца побач i нароўні з суседнім свабодна арганізаваным сказам, без якіх-небудзь фармальных паказчыкаў на ix прыналежнасць да парэмічнага складу мовы, напрыклад:
« - Ну, ты знаеш!.. Васіль не веда?, што сказаць. - Але ? чожае проса не ?тыкай носа. Аднаму густа, а другому пуста» [14,с. 14].
«Усё, брат, ад догляду, на усё трэба добрае вока… - Ад напасці не прапасці. Не злаві?шы - не кажы, што злодзей - сказа? Башлыко? » [15,с. 18].
«- Не бойся, не адаб'ю [у цябе тваю каханку]. Такога цвету па ?сяму свету. - Чаго не ясі, таго ? рот не нясі. Шчасце якое! » [15,с. 32].
У некаторых выпадках перад прыказкай ужываюць далучальны злучнік але, які выкарыстоўваецца пры рэзкім пераходзе да новай думкі, што тут жа выказваецца прыказкай, напрыклад:
«- Ці вы думаеце ?сё жыццё на балоце пражыць? - Не ведаю, але вышэй пят не падскочыш! Як будзе, так і будзе» [14,с. 64].
Яшчэ ў адным прыкладзе пасля але ідуць нават дзве сінанімічныя прыказкі, напрыклад:
« - Ну, ты знаеш!.. Васіль не веда?, што сказаць. - Але ? чожае проса не ?тыкай носа. Аднаму густа, а другому пуста» [14,с. 14].
Перад прыказкай ужываецца i далучальны злучнік а, які па сувязі з папярэдняй думкай далучае прыказку ў сэнсе супастаўлення i высвятлення сутнасці сказанага, напрыклад:
«- Я страх як не люблю, калі вы ўтыкаеце нос, куды не просяць! - ціха прамовіла яна. - А чалавеку рота не залепіш, калі язык свярбіць. - адказа? Я?хім.» [15,с. 67]
Часам у далучальнай функцыі выступае злучнік і, у такім разе прыказка дапаўняе i развівае тое, пра што гаварылася ў папярэднім выказванні, напрыклад:
«- Не сорам. I няма нічога тайнога, што не зрабілася б я?ным. Віснуць на хлопцы, пры людзях. Бачыла ?сё-ткі. У акно ?гледзела. - Хто - вісьне? Скажаце! - пырхнула Ганна. » [15,с. 71].
Яшчэ адзін вельмі пашыраны спосаб уключэння прыказак у кантэкст назіраецца ў дыялагічным маўленні, дзе прыказка ўжываецца як самастойны сказ-рэпліка, напрыклад:
«Каса на камень найшла, - усмяхну?ся Васіль. - Я і сам - як жарабец не аб'езджаны» [15,с. 111];
«- Не кажы гоп, не пераскочы?шы! - сказала мачаха бацьку» [14,с. 124];
«Мёду захаце?! Ласы на чужыя каўбасы. - падума? Васіль. - Аге ж, чакай!.. Надаешся вам усім!.. » [14,с. 64];
«А калі на тое, чым я вінаваты! На тое і лавец, кеб рыба не драмала. Хіба лепей было, каб ?пусці? такі кавалак» [14, с. 96];
«Патрэбен ты мне, як хата сабаку! - Патрэбен не патрэбен, а, мабыць, не адмовила! - Малы жук, ды - вялікі гук!» [14, с. 121].
Прыказка можа ўступаць у граматычную сувязь з рознымі тыпамi простых сказаў i разам з iмi ўтвараць складаны сказ. У складаназлучаным сказе яна аб'ядноўваецца з папярэдняй састаўной часткай пры дапамозе злучальных злучнікаў але, a, i, напрыклад:
«Пачнуць, мабыць, шаптацца між сабой, гаварыць пра Васіля. Калі ж ён не вярну?ся, але ж людзям языко? не завяжаш » [15,с. 118];
« Не мамент цяпер - вінавата і як бы павучаючы запярэчы? Глушак. - Сіла ? іх цяпер, а галавою сцену не праб'еш» [14, с. 71].
« Адным словам - старацца трэба. Нельга марнавацца, маргаць, але лета год корміць. Усюды, дзе можна, трэба браць - у полі, у лесе... » [14,с. 68].
У складаназалежным сказе прыказка найчасцей выступае як даданая дапаўняльная частка, далучаная да галоўнай пры дапамозе злучніка што, напрыклад:
«I вось яму, Васілю, выдалася няшчасце весці з сабой згубу. I ён вядзе. Хіба ж не пра?да, што свая сарочка бліжэй да цела» [14,с. 46];
Нярэдка прыказка займае месца даданай часткі са значэннем прычыны, напрыклад:
«Бацька з малых гадо? даводзі? Ганне, што добрага ніколі не замнога, бо жыць - не мех сшыць…» [15,с. 94].
«Я?хім падума?: “А калі на тое, чым я вінаваты, бо на тое і лавец, кеб рыба не драмала. Хіба б лепей було, кеб упусці? такі кавалак.”» [14,с. 96];
«Глушак хоць супакойва? сябе: бог да? - бог узя?; не веда? што так закончыцца, - калі малі?ся аб малой, прасі? ва ?сявышняга літасці і даравання» [16,с. 218].
Сустракаюцца прыказкі i ў некаторых іншых разнавіднасцях складаназалежнага сказа, напрыклад:
«Адным словам - старацца трэба, бо лета год корміць. - сказа? бацька» [14,с. 35];
« Так толькі паказвалі другім: каб не плялі чаго лішняга языкастыя плёткі » [14, с. 183];
«I Міканор - справядлівы такі, перабиць не мог!. Маладзец сярод авец, а з карчом не справі?ся » [16,с. 71];
«- Управішся! Гарачая, значыцца!.. - Для каго як, для каго - як печка, а для каго - лёд? - Угада?. Здагадлівы.» [14,с. 41].
Прыказкі ўдзельнічаюць ва ўтварэнні складаназалежных сказаў з некалькімі даданымі. Сустракаюцца розныя віды падпарадкавання: сузалежнае (аднароднае i неаднароднае), паслядоўнае (аднатыпнае i разнатыпнае), напрыклад:
Не вельмі да душы ён [Ганне] Я?хім, але хіба ж - пра?да - не першы жаніх на сяле? Чаму было не паверыць векавечнай мудрасці: сцерпіцца-злюбіцца, мілым будзе [15,с. 161].
«Бацька з малых гадо? даводзі? Ганне, што добрага ніколі не замнога, бо жыць - не мех сшыць…» [15,с. 94].
«Я?хім падума?: “А калі на тое, чым я вінаваты, бо на тое і лавец, кеб рыба не драмала. Хіба б лепей було, кеб упусці? такі кавалак.”» [14,с. 96];
«Глушак хоць супакойва? сябе: бог да? - бог узя?; не веда? што так закончыцца, - калі малі?ся аб малой, прасі? ва ?сявышняга літасці і даравання» [16,с. 218].
Будучы гатовымі, устойлівымі моўнымі адзінкамі, прыказкі нярэдка становяцца будаўнічым матэрыялам для бяззлучнікавых складаных сказаў. Пераважаюць прыклады, калі паміж часткамі бяззлучнікавага сказа выражаюцца прычынна-выніковыя адносіны. Звычайна прыказка змяшчаецца ў другой частцы сказа, напрыклад:
«Пэ?не, для цябе - ніяк! - Як ето? Ні тое ні сёе? Сяредне? - А так. Ты для мене - як кукаль на разоры.» [14,с. 99].;
«От птушка: такі з выгляду рахманы, кажуць цішэй вады, ніжэй травы, а глядзі - з бандзюкамі знюха?сі!» [16,с. 98].
«Міканор - справядлівы такі, перабіць не мог. Маладзец сярод авец, а з карчом не справі?ся» [16,с. 71].
«Хіба ж не пра?да, што свая сарочка бліжэй дацела? Хіба ж Грыбок, не зрабі? таго ж, што Васіль» [14,с. 53].
Як у гэтых, так i ў некаторых іншых прыкладах першая частка сказа паказвае на вынік той прычыны, пра якую гаворыцца ў другой частцы (прыказцы).
Прыказкі ўжываюцца таксама ў бяззлучнікавых сказах са значэннем семантычнага разгортвання ў ix другой частцы (у прыказцы) зместу выказніка першай часткі, напрыклад:
Не вельмі да душы ён [Ганне] Я?хім, але хіба ж - пра?да - не першы жаніх на сяле? Чаму было не паверыць векавечнай мудрасці: сцерпіцца-злюбіцца, мілым будзе [15,с. 161].
«Я?хім дабрадушна ?сміхну?ся. - Не бойся не адаб'ю: такога цвета - па ?сяму свету.» [14,с. 27];
«Ты, брат, сам павінен ведаць, не малы: ці пан, ці прапаў!...» [15,с. 112].
«Я ведаю: вышэй пят не падскочыш» [16,с. 138].
Таксама ў сказах са значэннем удакладнення таго, пра што ў агульнай форме сказана ў першай частцы, напрыклад:
«Мне ўжо страшна надаела з iмi тут валынкацца: баба з воза - каню лягчэй » [15,с. 141];
«Жыццё працягвалася, а прырода брала сваё: вясной i травінка да
травінкі хінецца» [15,с. 69].
Сустракаюцца сказы, якія пачынаюцца з прыказкі, напрыклад:
«Каса на камень найшла - усмяхну?ся Васіль - Я і сам - як жарабец не аб'езджаны» [15,с. 111];
«- Патрэбен не патрэбен, а, мабыць, не адмовіла б! - Малы жук, ды вялікі гук, - Ганна адказала гэта з абразлівай насмешкай. Я?хім адразу не знайшо? што сказаць» [15,с. 118];
« - У чужое просо не ўтыкай носа: ён прамові? гэтыя словы ціха, больш для маці, каб супакоіцца.» [14,с. 203].
« На тое і лавец, каб рыба не драмала: хіба б лепей было, каб упусці? такі кавалак.» [14,с. 67].
Прыказкі шырока ўключаюцца ў складаныя сказы з рознымі тыпамi сувязі. Прывядзём некалькі прыклада? такіх складаных сказа?:
«I ён вядзе. Бо што ж рабіць? Хіба ж не пра?да, што свая сарочка бліжэй да цела; хіба ж Грыбок, не зрабі? таго што Васіль»; [14,с. 191]
«Сядайце, падвязу, а то блізка відаць, ды далека дыбаць» [15,с. 314];
«Па ўсім было відаць, што наскочыла каса на камень: чым настойліва
Я?хім дамагаўся збіць гонар, тым меней уступала яму Ганна» [15,с. 65].
Паводле сваёй функцыянальна-стылёвай афарбоўкі большая частка прыказак ? рамане “Палеская хроніка” належыць да размоўнага стылю. I гэта знаходзіць сваё адлюстраванне ў прыватнасці, ва ўжыванні канструкцый з простай мовай. Як вядома, гэтыя канструкцыі складаюцца з дзвюх частак: слоў аўтара i простай мовы. Прыказкі, ужываючыся ў такіх канструкцыях, у адных выпадках знаходзяцца пасля слоў аўтара, у другіх - перад iмi, напрыклад:
«Да ix размовы прыслухоўваліся здаля трое старшынь. Я?хім падміргнуў бацьку: - Не кажы “гоп”, не пераскочыўшы» [14,с. 65];
«Усё сяло абыдзі, не ўпросіш чалавека за сведку пайсці. Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе, - сказаў ён не зусім дарэчы» [15,с. 212].
Зрэдку прыказкі могуць уключацца ў кантэкст як устаўныя канструкцыі, напрыклад:
«Сама больш ix (святаў) прыпадае на восень, зiмy, калі i работы менш i свята можна было справіць па-належнаму, бо было з чаго (увосень жа i верабей багаты)» [14,с. 147].
Як ужо адзначалася, прыкладна пятая частка прыказкаўжыванняў уключана ў кантэкст пры дапамозе разнастайных прамых (да прыкладу, згодна з прыказкай, як кажа прыказка) ці ўскосных (праўду кажуць, як той казаў i інш.) стылеўказальных агаворак, спасылак на прыказку. Спынімся больш падрабязна на гэтым спосабе ўключэння прыказак у кантэкст.
Найчасцей у трылогіі “Палеская хроніка” выкарыстоўваюцца спасылкі як кажуць i кажуць. Гэтыя спасылкі адначасова з'яўляюцца сувязным звяном паміж прыказкай i папярэднім ці наступным сказам, ускосна паказваюць на крыніцу паведамлення або ацэньваюць манеру маўлення, напрыклад:
« От птушка: такі з выгляду рахманы, як кажуць, цішэй вады, ніжэй травы, а глядзі - з бандзюкамі знюха?сі!» [14,с. 98];
«Будзе на свеце хоць трохі праўды, дык людзі i зажывуць. А згонім яе з зямлі - збірайцеся, людцы, i паўзіце на могілкі. Кажуць, зямля святая ycix прымае» [15,с. 115].
Выраз як кажуць выкарыстоўваецца ў больш пашыраным кампанентным складзе - як гэта кажуць, што, думаецца, не робіць нi сэнсавай, нi стылістычнай розніцы паміж імi; звычайна ў тaкix выпадках пасля як гэта кажуць ставяць не коску, а двукроп'е, напрыклад:
«Як гэта кажуць: у чужое просо не ўтыкай носа ».
Неаднолькавыя знакі прыпынку (то коску, то двукроп'е) ставяць i пасля кажуць:
«Кажуць, зняўшы галаву, па валасах не плачуць»;
«Кажуць: у руках цэп, у зубах хлеб »,
«Кажуць: баба з воза - каню лягчэй ».
Сустракаюцца выпадкі, калі слова кажуць ускладняецца часціцай жа:
«Кажуць жа, мая хата з краю, нічога не знаю ».
Назавём яшчэ найбольш частотныя ўскосныя спасылкі. Звычайна гэта ўводна-ацэначныя формулы.
Праўду кажуць, праўду людзі кажуць;
«Праўду кажуць, адна галава добра, а дзве яшчэ лепей »;
Вядома (добра вядома, даўно вядома):
«Вядома, дыму без агню не бувае »;
«Даўно ж вядома, што клін клінам выбіваюць».
У параўнальна нешматлікіх выпадках перад прыказкай ставяцца пабочныя словы зрэшты, сапраўды, выходзіць, значыць, словам ці пабочны выраз адным словам, якія звычайна паказваюць на адносіны паміж часткамі кантэксту, паміж папярэднім сказам i прыказкай: «Сказаць, што ў нас прыгожая мясціна, значыць, нічога не сказаць. Зрэшты, кожны кулік хваліць сваё балота»; «У cвai блізкім да вар'яцтва паталанічным жаданні ўтрымаць уладу наўрад ці яны разумеюць, што твораць. Сапраўды, калі Бог хоча пакараць, таго ён пазбаўляе розуму»; «Бач ты яго, якім героем зрабіўся. Стройны, бадзёры. А быў такі сутулы, проста ў зямлю жывы лез. Выходзіцъ, граза ў лес не цягне»; «Бачыце, мы, можна сказаць, ужо як i жанатыя. Значыць, шлюб пад плотам, а вяселле потым?»; «Усё абяцанкамі-цацанкамі нас частуе. Словам, сыты галоднага не разумее»; «Зямлю паны цэняць дорага. Не толькі чвэрткі - дзесятай долі не аплаціць. Адным словам, куды ні кінь, дык клін».
Ускосныя, як, i прамыя, спасылкі зрэдку займаюць не прэпазіцыйнае, а постпазіцыйнае месца: «Куды іголачка, туды i нітачка, кажуцъ людзі»; «Усякі чорт на сваё кола ваду цягне, - кажуцъ у народзе»; «Няма нічога патайнага, што не стала б яўным, як казаў калісь старшыня».
Што да прамых, непасрэдных спасылак на прыказку, то сярод ix таксама адны досыць пашыраныя, другія - спарадычныя. Назавём найбольш пашыраныя спасылкі. Варта нагадаць, што ў аўтapcкix спасылках словы «прыказка» i «прымаўка» не размяжоўваюцца, выкарыстоўваюцца як абсалютныя сінонімы.
Ёсць (такая) прыказка: «Ёсць прыказка: хто ажэніцца, той пераменіцца»; «Нават прыказка такая ёсцъ: сорам - не дым »; «Ёсць такая прымаўка: старцам жыць, з перцам есці ».
Подобные документы
Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.
дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015Рэгіянальныя асаблівасці прозы І. Мележа (на падставе палескіх раманаў). Ахарактарызаваць творчасць пісьменнікаў з вышыні дасягненняў літаратуразнаўства і крытыкі. Паказаць звычаі і абрады, тыповасць абставін на Палессі. Адзначыць асаблівасці характараў.
курсовая работа [57,0 K], добавлен 20.01.2014Іван Мележ як майстар раману ў беларускай прозе. Тэарэтычны аспект даследвання з’явы сінаніміі, месца і роля у мове мастацкага твора. Тыпы сінонімаў паводле семантычнай і стылістычнай характарыстыкі: семантычныя, стылістычныя, семантыка-стылістычныя.
курсовая работа [59,4 K], добавлен 08.04.2013Асаблівасці нацыянальнага характару беларусаў. Творчасць І. Мележа і галоўны стрыжань пісьменніцкага светаўспрымання беларускай духоўнасці. Шматграннасць духоўнага свету беларусаў. Учынкі, дзеянні, літаратурных герояў і іх рысы нацыянальнага характару.
курсовая работа [93,8 K], добавлен 08.12.2011Творческий путь белорусского писателя И. Мележа. Социально-психологическое исследование жизни белорусских крестьян в эпоху перехода к коллективному хозяйству в трилогии "Полесская хроника". Особенности изображения человеческих характеров в романе.
реферат [32,5 K], добавлен 06.06.2015Праява своеасаблівасці дыялектных лексем ў сістэме мовы рамана Б. Сачанкі "Вялікі лес" ў непаўторнасці спалучэння дыялектных і агульнанародных элементаў. Роля дыялектызмаў у мове рамана пісьменніка. Семантыка-граматычны аспект даследавання мовы рамана.
курсовая работа [59,0 K], добавлен 12.01.2016Семантычныя, семантыка-стылістычныя, кантэкстуальныя сінонімы. Часцінамоўная прыналежнасць сінонімаў у паэтычнай мове Гілевіча. Антанімы, рознакаранёвыя лексемы. Дыялектная лексіка як крыніцай узбагачэння агульнаўжывальнай лексікі беларускай мовы.
курсовая работа [24,9 K], добавлен 19.11.2013Асаблівасці жанру твора У. Караткевіча. Агульныя заўвагі да праблемы вызначэння жанру літаратурнага твора. Жанрава-кампазіцыйная характарыстыка. Стылёвая адметнасць рамана "Хрыстос прызямліўся ў гародні". Характарыстыка вобразаў рамана, адметнасці мовы.
курсовая работа [42,9 K], добавлен 05.03.2010Гісторыя стварэння аповесці. Асаблівасці сюжэту і вобразаў галоўных герояў. Стылістычныя асаблівасці аповесці. Тэма палону ў яе разнастайных паваротах хвалявала пісьменніка ў твораў пра вайну. Твор як гераічная балада пра цану чалавечай мужнасці.
реферат [27,4 K], добавлен 07.10.2009Першы персанаж ў мастацкім творы: агульнае паняцце пра персанажа, яго ўнутраны свет. Псіхалагічны партрэт героя, формы яго паводзін. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог. Стаўленне аўтара да сваіх персанажаў, асаблівасці автобиографичекиого творы.
реферат [45,8 K], добавлен 23.03.2011