Структурна-стылістычная арганізацыя тэкстаў Івана Мележа

Іван Мележ як майстар раману ў беларускай прозе. Тэарэтычны аспект даследвання з’явы сінаніміі, месца і роля у мове мастацкага твора. Тыпы сінонімаў паводле семантычнай і стылістычнай характарыстыкі: семантычныя, стылістычныя, семантыка-стылістычныя.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 08.04.2013
Размер файла 59,4 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Уводзіны

Іван Мележ-прызнаны майстар жанру раману ў сучаснай беларускай прозе. Гэты жанр у яго настолькі багаты, што пісьменніка называюць зоркай беларускага рамана

Празаічным дэбютам пісьменніка з'яўляецца трылогія «Палеская хроніка», працу над якой ён распачаў яшчэ ў 1960 г. Першая кніга з гэтай трылогіі пабачыла свет у Мінску ў 1961 годзе, праз некалькі год-другая, а потым і апошняя кніга.

У Мележа таксама шмат розных твораў, якія ён друкаваў, адзін з іх «Мінскі напрамак(1952).

Можна сцвярджаць: свае творы_у іх падзейнай і эмацыйнай аснове-Мележ спачатку пражыў і перажыў у сваім рэальным насычаным жыцці. Усё ў іх асабістае, адчутае, перажытае, выпакутаванае. Пішучы пра падзеі агульназначнага зместу, ен піша пра свае адносіны да іх, сваё разуменне гэтых праблем, сваё месца ў іх. Канкрэтныя факты з нялегкага жыцця Івана Мележа не проста ўзнаўляе і апісвае, ён перадае сваё ўражанне ад іх, заўсёды непаўторна-асабістае, арыгінальнае, заўсёды глыбокае.

Увогуле, разнастайныя творы пісьменніка ўяўляюць з сябе ў сукупнасці своеасаблівую гісторыю духоўнага росту і станаўлення чалавека, фарміравання і праяўлення ягоя як індывідуальнасці і асобы, гісторыю яго ў вялікі свет жыцця. Чалавека не абстрактнага, а чалавека пэўнага часу і пэўнай мясцовасці:час і месца ў Мележаўскіх творах вельмі адчувальныя (раман «Мінскі напрамак»).

Іван Мележ вельмі добра адчувае, разумее псіхалогію простага селяніна, цудоўна ўмее перадаць яго здзіўленне, здольнасць перад усім звычайным; пісьменнік праўдзіва, па-майстэрску перадае гатоўнасць чалавечага сэрца адгукнуцца на ўсё прыгожае і добрае ў жыцці, далучыцца да прыроды, успрыняць яе як жывую. Усё пранізана настроем любасці і пяшчоты.

Характэрны ў гэтых адносінах і раман «Людзі на балоце», які быў напісаны ў 1961 годзе. Гэта твор, які прымусіў задумацца над тым, што адбываецца з чалавекам, калі ён вырываецца з прывычнага кола прывычных рэчаў і з'яў, ідзе да новага жыцця, часам навязанага гвалтоўна, ідзе да новых форм узаемаадносін і штодзеннага быцця. Нявечачы душу, чалавек страчвае сябе, губляе сваё месца ў хуткаплынным жыцці і часе. Перспектывы чалавека, рамкі яго зямнога быцця, замкнуты свет штодзённага чалавечага існавання-свет ягоных душэўных памкненняў, і свет разамкнуты, калі распадаецца «сувязь часу», калі парушаюцца векавечныя традыцыі-вось што ляжыць у аснове рамана.

Іван Мележ-таксама і выдатны стыліст. Глыбокі змест сваіх твораў ен перадае праз выкарыстанне шматлікіх вобразных сродкаў. У творах пісьменніка нас кранае свежасць метафар, трапнасць афарызмаў, вялікае багацце сінономаў, а перадусім і сам тон і спосаб маўлення-разважлівы, дасціпна-зычлівы і ў пераважнай большасці ясны.

Пісьменнік, як мастак слова, імкнуўся данесці да чытача жывую народную гаворку, адценні і інтанацыі палескага говару.

Літаратурнае майстэрства Івана Мележа выражаецца ў багацці народнай лексікі, у слоўным жывапісе, на якім ляжыць глыбокі адбітак эмацыянальна яркай вобразнасці, прастаты і дакладнасці.

Слоўны жывапіс пісьменніка праявіўся ў багатай сінаніміі, трапных параўнаннях і алегорыях, у яркіх вобразных азначэннях і глыбокім зместам метафарызацыі слоў-вобразаў. Для стылю Івана Мележа характэрна не толькі адзінкавае ўжыванне метафарызаваных слоў. Ён ахвотна карыстаецца і разгорнутымі фігуральна-пераноснымі азначэннямі. Нярэдка метафарызацыя значэння слоў набывае ў Івана Мележа форму шырока разгорнутай партрэтнай характарыстыкі персанажаў зусімі ўласцівымі іх натуры асаблівасцямі адчуванняў, думак і паводзін.

1. Агляд літаратуры па тэме даследвання

Творчасць Івана Мележа цікавая не толькі ў літаратуразнаўчым плане. Дакладнасць апісання усіх вобразаў, пейзажных замалёвак дасягаецца перш за ўсё пісьменнікам праз моўныя сродкі, моцную арганізацыю яго тэкстаў. Менавіта з гэтага боку і цікавіць творчасць Івана Мележа сучаасных мовазнаўцаў. Мову твораў пісьменніка даследавалі Гніламёдаў У (, Куляшоў Ф.І., Цалянчук С. у сваім артыкуле «Усімі гранямі слова: Лексіка-фразеалагічная сінаніміка ў рамане І. Мележа «Людзі на балоце». На сучасным этапе даследаваннем структурна-стылістычнай арганізацыі мастацкіх тэкстаў Івана Мележа займаецца Драздова З.У. Гэта сведчыць пра тое, што творы пісьменніка ўяўляюць сабой невычэрпную крыніцу мастацкіх сродкаў, якія набываюць сваю сэнсавую непаўторнасць толькі ў канкрэтным мележаўскім радку.

Агульная характарыстыка працы

Беларуская мова вельмі багатая на сінонімы, а гэта, як вядома, маляўнічыя, вобразныя сродкі выказвання думак і нашых пачуццяў. Яны складаюць арыгінальныя сродкі мовы і самабытнае, самароднае багацце нашай мовы. Вывучэнне, а таксама веданне гэтага багацця, умелае валоданне ім - неабходная ўмова для павышэння моўнай культуры кожнага беларуса, хто даражыць родным словам.

Сінанімічнае багацце кожнай мовы накопліваецца шматлікім часам. Асноўнай крыніцай беларускай сінанімікі з'яўляецца жывая народная мова. Таму ў беларусаў найбольш размоўных сінонімаў і асноўная сфера іх выкарыстання - бытавыязносіны.

На сённяшні дзень не ўсе праблемы сінаніміі вырашаны. У любым раздзеле мовазнаўства заўсёды будуць невырашаныя праблемы, бо грамадства не стаіць на месцы, развіваецца, дае свае новыя дасведчанні, патрабуе новых распрацовак, якія адпавядалі б новым кірункам у мовазнаўстве. Зразумела, што іншымі сродкамі мовы не дастаткова дакладна і поўна можна адлюстраваць менавіта тыя думкі, якія намагаўся данесці да чытача аўтар твора, асабліва калі ён быў напісаны некалькі стагоддзяў назад. У кожнай мове ёсць зразумелыя толькі для гэтага народа лексічныя сродкі, бо кожная нацыя развіваецца па свайму гістарычнаму шляху, у кожнага народа ён свой і непаўторны. Зразумела, што гэта абавязкова адлюструецца на складзе мовы.

У курсавой рабоце прадметам даследавання выступаюць сінонімы беларускай мовы ў кантэксце мастацкага твора. І гэта мы будзем разглядаць на прыкладзе трылогіі І. Мележа «Палеская хроніка»,

Мэтай нашай курсавой работы з'яўляецца даследаванне дзеясловаў-сінонімаў у мове мастацкага твора. Для рэалізацыі гэтай мэты мной былі пастаўлены наступныя задачы:

- даследаваць з'яву сінаніміі ў тэарэтычным аспекце ў кантэксцемастацкага вора;

- правесці семантычны аналіз сінонімаў;

- ахарактарызаваць стылістычную функцыю сінонімаў

- выпадкі ўжывання адзінкавых сінонімаў-словы ў розных кантэкстахна прыкладзе мастацкага твора

- прасачыць залежнасць выбару сіноніма ад яго функцыі - намінатыўнай або стылістычнай.

- выявіць і прааналізаваць выпадкі ўжывання адзінкавых сінонімаў у мове аўтара ці ў мове персанажа.

Аб'ектам нашага даследавання з'яўляецца сінанімія ў мове мастацкага твора, а прадметам - дзеясловы-сінонімы ў мове мастацкагатвора.

Наша курсавая праца складаецца з наступных структурных частак: 2 раздзелы, першы з якіх асвятляе тэарэтычны бок вывучэння сінонімаў, у якой прыведзена класіфікацыя сінонімаў, а другі прысвечаны дзеяслоўнай сінінімікі па тэме курсавой працы.

Праца выканана на матэрыяле твора Івана Мележа «Палеская хроніка».

2. Тэарэтычныя аспекты даследвання з'явы сінаніміі

2.1 Тэарэтычныя аспекты з'явы сінаніміі

Найважнейшай крыніцай лексічных сродкаў з'яўляецца сінанімія. Менавіта сінанімія дае магчымасць выбраць з шэрагу варыянтных лексічных адзінак тую, якая найбольш адпавядае кантэксту.

Тэрмін «сінонім» паходзіць ад грэчаскага слова synonymos `аднайменны'. Сінонімы-блізказначныя словы, якія абазначаюць адно паняцце, але адрозніваюцца адценнямі значэння або стылістычнай афарбоўкай. Сінонімы - узаемазамяняльныя элементы выказвання, яны дазваляюць называць прадметы і з'явы рэчаіснасці не паўтараючыся, удакладняючы іх прыметы, якасці, характарыстыкі.

У сучаснай беларускай мове есць лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя сінонімы:

1) лексічныя сінонімы - гэта словы, якія аб'ядноўваюцца ў лексіка-семантычныя групы (сінанімічныя рады) на аснове блізкасці значэння. Напрыклад: даўні, шматгадовы, вячысты.

2) марфалагічныя сінонімы - сінанімічныя формы слоў:ранняй-ранняя, махнуць-махануць

3) сінтаксічныя сінонімы - гэта сінанімічныя канструкцыі тыпу ўзышоўшы-узышоў.

Сярод лексічных сінонімаў вылучаюць таксама сінонімы семантычныя, стылістычная, семантыка-стылістычныя, абсалютныя. У сучаснай беларускай мове найбольш семантыка-стылістычных сінонімаў, абсалютныя сінонімы адзінкавыя.

Семантычныя сінонімы ўтвараюць сістэму адценняў аднаго паняцця, яны звычайна нейтральныя па эмацыянальна-экспрэсіўных якасцях:…., спрадвечнае, звыклае.

Ужытыя ў адным кантэксце, гэтыя семантычныя сінонімы ўдакладняюць, узбагачаюць сэнс усяго выказванняў.

Стылістычныя сінонімы адрозніваюцца эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай. Стылістычная афарбоўка слова выяўляецца ў параўнанні з нейтральным словам - дамінантай сінанімічнага рада. У сінанімічным радзе можа быць некалькі нейтральных слоў, дамінантай з'яўляецца найбольш ужывальнае з іх. Словы падысці і наблізіцца - сінонімы, абодва нейтральныя, але першае слова у беларускай мове ужываецца часцей, значыць, яно і есць дамінанта. Словы ўстарэлыя, дыялектныя і запазычаныя дамінантай, як правіла, не бываюць.

У сінанімічным радзе можа быць розная колькасць слоў з рознай стылістычнай афарбоўкай. Прыклады з твора І. Мележа «Палеская хроніка»: ісці (нейтр.) - шыбаваць (гутарк.), кіравацца (нейтр.) - падавацца (гутарк.).

Сінонімы, якія адрозніваюцца адначасова сэнсам і стылістычнай афарбоўкай, называюцца семантыка-стылістычнымі.

Прыклады таксама ўзяты з твора І. Мележа: сінонімы сумаваць - журыцца - тужыць-сохнуць адрозніваюцца сэнсам - паказваюць розныя ступені чалавечага пачуцця і стылістычнай афарбоўкай, сумаваць, журыцца, тужыць-нейтральныя, сохнуць-гутарковы.

Абсалютныя сінонімы - гэта тэрміналагічныя словы-дублеты, якія адрозніваюцца, як правіла, толькі паходжаннем. Абсалютнасць, г.зн. поўная ідэнтычнасць значэння гэтых слоў толькі ўмоўная. Напрыклад, словы дойлід і будаўнік падаюцца ў «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» як абсалютныя сінонімы.

Семантычныя, стылістычныя і семантыка-стылістычныя сінонімы маюць даўнюю традыцыю ўжывання ў беларускай мове і вельмі ўстойлівую сістэму семантыка-стылістычных адносін. Гэта ўсе лексічныя адзінкі мовы, якія засведчанны спецыяльнымі слоўнікамі. Побач з моўнымі сінонімамі існуюць сінонімы маўлення, інакш - кантэкстуальныя, сітуацыйныя, аказіянальныя. Гэта розныя словы і выразы, якія суадносяцца з пэўным аб'ектам рэаліі толькі ў адпаведным кантэксце, у якім яны ўтвараюць семантыка-стылістычную групу, вельмі блізкую да сінанімічнага рада.

Кантэкстуальныя сінонімы выражаюць толькі адно паняцце метафарычна і вельмі вобразна.

2.2 Месца і роля сінонімаў у мове мастацкага твора

сінанімія твор семантычны стылістычны

Мастацкая літаратура з'яўляецца добрай глебай для развіцця і выкарыстання сінаніміі.

Літаратура не толькі ўвабрала ў сябе ўсё багацце мовы, але і ўдасканальвае яе семантыка-стылістычныя ўласцівасці, пашырае прыёмы яе ўжывання ў маўленні, таксама ўзбагачае агульнамоўную сінаніміку новымі элементамі.У творах мастацкай літаратуры сінонімы актыўна выкарыстоўваюцца для дасягнення поўнай характарыстыкі апісванння з'явы для ўзмацнення выяўленчых і выразных магчымасцяў тэксту.

Пры дапамозе сінонімаў паэт пазбягае лексічных паўтораў, моўнай аднастайнасці, перадае неабходнае сэнсавае адценне, інтанацыю. Маўленчая творчасць, асабліва ў пісьмовай форме, заўсёды звязана з працай над сінонімамі:выбар такога слова, якое найбольш дакладна, выразна, стылістычна ўдала перадае канкрэтную думку.

Калі больш дакладна казаць пра ужыванне сінонімаў, то семантычныя сінонімы ажыццяўляюць камунікатыўную функцыю мовы, што выяўляецца ў дыферэнцыяцыі адценняў значэння, дэталізацыі, выдзялення і актуалізацыі таго ці іншага паняцця.

Напрыклад: сінонімы хадзіць, снаваць маюць агульнае значэння «рухацца», «перамяшчацца». Але хадзіць - гэта «рухацца ў розны час, у розных напрамках», а снаваць - «рухацца без пэўнай мэты».

Што датычыцца стылістычных сінонімаў, то яны ажыццяўляюць эстэтычную функцыю мовы, што выяўляецца ў стылістычнай-эмацыянальна-экспрэсіўнай характарыстыцы слова, ці якога - небудзь выраза.

Звычайна сінонімы сумяшчаюць абедзве функцыі.

Напрыклад: сінонімы «рухацца, мітусіцца, хадзіць ходырам» аб'ядноўваюцца ў сінанімічным радзе агульным значэннем «перамяшчацца, перасоўвацца», і яны адрозніваюцца толькі стылістычна. «Рухацца, мітусіцца» - нейтральныя словы. Сэнсава яны таксама неаднолькавыя.

Сінонімы ўзбагачаюць нашу родную мову, робяць яе больш дакладнай, вобразнай, яркай, непаўторнай. Няправільнае выкарыстанне сінонімаў выклікае грубыя моўныя памылкі ў маўленні і не дае поўнай асэнсаванасці твора.

3. Тыпы сінонімаў паводле семантычнай і стылістычнай характарыстыкі

3.1 Семантычныя сінонімы

Сінонімы з'яўляюцца ўвасабленнем народнага слова і дасціпнасці, адлюстроўваюць непаўторнасць вобразнага мыслення беларусаў.

Іван Мележ шырока выкарыстоўваў у сваёй творчасці сінонімы, якія з'яўляюцца яркім стылістычным сродкам, надаюць экспрэсіўна-эмацыянальную выразнасць мове твораў пісьменніка. Пры дапамозе іх І. Мележ ствараў удалыя вобразы, раскрываў асаблівасці характару чалавека, маляваў выразныя партрэты герояў.Сінонімы, такім чынам, спрыяюць стварэнню своеасаблівага пісьменніцкага стылю.

Наша задача-раскрыць сэнсавую і стылістычную вартасць сінонімаў, а таксама спосабы і прыёмы перадачы дадзеных адзінак ў мове. У мове часцей усяго выкарыстоўваюцца семантычныя сінонімы.

У нашай працы ўсяго налічваецца 26 сінанімічных радоў, у якія уваходціць ад 2 да 42 кампанентаў.

Семантычныя сінонімы ўтвараюць сістэму адценняў аднаго паняцця, яны звычайна нейтральныя па эмацыянальна-экспрэсіўных якасцях.

Значэнні слоў падаюцца паводле «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы».

Увайсці-уступіць, ступіць, узысці, уваліцца, укаціцца, уплысці, уступаць, ступаць, узыходзіць, увальвацца, укочвацца, уплываць

Ступаць. Крочыць, ісці. // рабіць апору на што-небудзь пры хадзьбе.

(Яна з кімсьці ўзрадавана прывіталася, разам з ім ступіла ў свой пакой. [3; ст. 30]).

(…пазнала-перад калёсамі ступаў сівы конь. [3.cт12])

(Той ужо ступіў к хаце [2.cт.8])

(Ганна ступіла крок да акна [1.ст. 58])

Увайсці. Зайсці ўнутр чаго-небудзь, уступіць куды-небудзь.

(Неўзабаве Васіль ўжо ўвайшоў у ваду. [1.cт27])

Убегчы. Увайсці куды-небудзь бягом.

(Ускочыла на ганак, убегла ў пакой, нецярпліва развязала хустку, кудлатая:… [3. ст 27])

Хадзіць, брадзіць, блукаць, бадзяцца, валачыцца, вандраваць

Хадзіць:1) Мець здольнасць, магчы рухацца, ступаючы нагамі.

2) Тое што і ісці (у 1 знач), аднак хадзіць абазначае рух, які паўтараецца, адбываецца ў розны час і ў розных напрамках.

(Даўжэй другіх не лажыўся, хадзіў каля Ганны [1.ст26])

Бегаць. Тое, што і бегчы, з той розніцай, што бегаць азначае дзеянне, якое адбываецца шматразова ці ў розных напрамках.

(Жыл побач, бегалі з другімі на выган [1. ст 37])

Ехаць, ездзіць, імчацца, імчаць, ляцець(імчацца), каціць, газаваць

Прыехаць. Перамяшчацца на чым-небудзь, апынуцца ў якім-небудзь месцы, прыбыць куды-небудзь.

(Невядома, да каго ён найперш прыехаў [3.ст. 40])

Заехаць, зак. трыв. 1) Прыехаць куды-небудзь, да каго-небудзь, ненадоўга, пабыць дзе-небудзь праездам.

2) Прыехаць з якой-небудзь мэтай.

(…Галіна Іванаўна, казала, што Башлыкоў не раз калісцьці заязджаў да Параскі. [3.cт.40]).

Уехаць. Заехаць унутр, у сярэдзіну чаго-небудзь, прыехаць куды-небудзь.

(…з вуліцы на шырокі двор уязджаюць калёсы [3.ст12])

Прыехаць. Перамяшчацца па чым-небудзь, апынуцца ў якім-небудзь месцы, прыбыць куды-небудзь.

(Не радавалі ў тыя дні Хадоську бацькі, што часта, вельмі ж часта прыязджалі з дамашнімі гасцінцамі. [1.ст52])

Катацца.1) Ездзіць на чым-небудзь, у чым-небудзь дзеля прагулкі, забавы або для практыкавання язды

2) шмат разоў, часта ездзіць куды-небудзь, раз'язджаць.

(Ето Ілля катаецца [1.ст. 26])

Выкаціцца. Коцячыся, выйсці, выпасці адкуль-небудзь, // выехаць адкуль-небудзь, куды-небудзь.

(Калі Глушаковы калёсы выкаціліся [1.ст. 10])

Пад'ехаць. Едучы, наблізіцца да каго-небудзь, чаго-небудзь, // заехаць пад што-небудзь.

(Толькі як пад'ехалі пад край сяла [1.ст9])

Ехаць.1) Рухацца па сушы, па вадзе пры дапамозе якіх-небудзь сродкаў перамяшчэння.

2) Накіроўвацца куды-небудзь, выкарыстоўваючы якія-небудзь сродкі перамяшчэння; ад'язджаць.

(Васіль ехаў цяпер пануры…. [1.ст. 23])

Давезці. Везучы, даставіць да якога-небудзь месца.

(Коні ў Яўхіма добрыя, умент занясуць і ў Юравічы [1.ст. 28])

Везці. Перамяшчаць каго-небудзь, што-небудзь пры дапамозе транспартных сродкаў.

(Ён вёз яго ўжо пад вечар [1.ст. 41])

Даехаць. Едучы, дабрацца да якога-небудзь месца.

(Хлопец даехаў на кані да азярца [1.ст. 29])

Лятаць, ляцець, лунаць, рэяць, кружыць, кружыцца.

Кружыцца, зак. трыв. У перан. знач. Паварочвацца вакол сваей восі, рухацца па кругу; круціцца, вярцецца.

(…як кружылася галава… [2.ст. 50])

Наляцець. Знянацку пачацца (пра вецер, дождж і пад.)

(Вецер то налятаў з новым шалам… [2.cт.26])

Накінуцца, накідацца, накінуцца, кінуцца, наляцець, наскочыць

Наскочыць, зак. трыв. З ходу, з разгону наткнуцца на каго-небудзь, што-небудзь.

(Тут Хадосьчыны думкі нібы наскочылі на другую… [2.cт.51]).

Кідацца. Спешна накіроўваючыся, бегчы куды-небудзь да каго-небудзь, чаго-небудзь.

(…але праз хвіліну кінулася да грабель. [2.cт.27])

Кідацца. Мітусліва рухацца.

(…камарэча кідалася на ўсё жывое [1.ст. 43])

Дабрацца, дасягнуць, дапасці, дапяць, дайсці, дабрысці, даплесціся, даехаць, дамчацца, даімчацца

Дайсці-ідучы ў пэуным кірунку, дасягнуць якога-небудзь месца.

(То ж каб да Захарыкі-знахаркі дайсці [2.ст. 31])

Дайсці. Распаўсюджваючыся, дасягнуць слыху, нюху, данесціся (пра гукі).

(Да яго слыху дзіўна дайшло [1. Cт.51])

Знікнуць, прапасці, запрапасціцца, згінуць, згубіцца, звесціся, перавесціся, заваліцца, дзецца, падзецца, запаветраць, кануць, счэзнуць, прайсці, сысці, выветрыцца, вытхнуцца, развеяцца, разляцецца, змыцца, растаць, расплысціся, разысціся.

Разысціся. Пакінуць меса свайго прабывання, збору, пайшоўшы ў розныя бакі, месцы.

(…хутка пачалі моўчкі, няёмка разыходзіцца. [2.cт.28])

Прыспешваць, падганяць.

Падагнаць. Прымусіць хутчэй ісці, бегчы, ехаць // Прымусіць рабіць, выконваць што-небудзь хутчэй.

(Глушак падганяў усіх [2.cт.25])

Збочыць, звярнуць, завярнуць, павярнуць, скіраваць, сысці, саступіць, заламаць.

Сысці. Пакінуць сваё месца, пераходзячы на іншае, звярнуць у бок, адхіляючыся ад ранейшага шляху // Саскочыць, ссунуцца пры руху, не ўтрымаўшыся на чым-небудзь.

(…Параска сышла з ганка, падалася ў цемру. [3.ст. 40])

Абыходзіць, зак. трыв.:1) Рухаючыся па крузе, прайсці вакол каго-небудзь, чаго-небудзь

2) Прайсці бокам, мінуўшы каго-небудзь, што-небудзь.

(Паявіўся вунь толькі цяпер, калі абышоў сяло [3.ст. 40])

Рушыць, пайсці, падацца, накіравацца, крануцца, скрануцца, пасунуцца, рвануць, узяць, рухацца.

Рухацца: 1) Перамяшчацца, перасоўвацца.

2) Разм. Рушыць з месца, ісці, адпраўляцца куды-небудзь.

(…глядзела, як ехалі порстка адна, другая фурманкі, накладзеныя розным прыладдзем, - з гаманлівым натоўпам, што рушыў побач. [3.ст. 26]).

Рухацца: 1) Перамяшчацца, перасоўвацца

2) разм. Рушыць з месца, ісці, адпраўляцца куды - небудзь.

(Зноў рушылі згадкі… [2.ст. 46])

рухаццца: 1) Перамяшчацца, перасоўвацца

2) разм. Рушыць з месца, ісці, адпраўляцца куды - небудзь.

(…той адразу рушыў на яго свіст. [1.ст. 56])

Рухацца. 1) Перамяшчацца, перасоўвацца

2) разм. Рушыць з месца, ісці, адпраўляцца куды-небудзь.

(…і Васіль спакойна рушыў [1.ст. 69])

Пакіраваць (разм.-накіравацца), зак. трыв. Пайсці, паехаць куды-небудзь, да каго-небудзь, чаго-небудзь, рушыць у якім-небудзь кірунку.

(Ад Ганны адразу пакіравала на Карчоў ганак. [2.cт.37])

Адступаць, адыходзіць, адсоўвацца, уцякаць.

Уцякаць.1) Паспешліва пайсці адкуль-небудзь.

2) Тайком збегчы адкуль-небудзь, схавацца ратуючыся ад каго-небудзь, чаго-небудзь. // Пакінуць, кінуць каго-небудзь.

(Толькі цяпер, калі яна ўцякала, [3.cт.20])

Мінаць, мінацца, прамінаць, ісці, бегчы, прабягаць, плысці, пасоўвацца, праходзіць, ляцець, праносіцца, цягнуцца, сцякаць.

Бегчы. Хутка рухацца, перамяшчаючыся, моцна адштурхоўваючыся ад зямлі нагамі. // Імкліва накіроўвацца куды-небудзь, рухацца ў якім-небудзь напрамку.

(…Бегці, можа, думаешь?! [1.ст. 68])

Пабегчы. Пачаць бегчы (пра людзей) // Хутка пайсці, накіравацца куды-небудзь, з якой-небудзь мэтай.

(…супакоеная пабегла да грабель. [2.ст. 17]).

Адстаць, адставаць, адзяліцца, адваліцца, адыходзіць, адысці.

Адысці. Ступіўшы назад, убок, аддаліцца, адысці ад каго-небудзь, чаго-небудзь. // перан. Стаць больш аддаленным ад чаго-небудзь, адсунуцца.

(…на поўнач балоты крыху адступалі[1.ст. 15])

Сінонімы бяруць свае вытокі з народнай мовы, і таму спосаб ужывання семантычных сіноімаў з'яўляецца распаўсюджаным.

Прычыны ўжывання сінонімаў наступныя:

1) некаторыя сінонімы вельмя яскрава замяняюць словы.

2) многія сінонімы больш вобразныя, выразныя і яркія.

Дарэчы, ужыванне сінонімаў з'яўляецца тыповым для твораў Івана Мележа

3.2 Стылістычныя сінонімы

Стылістычныя сінонімы адрозніваюцца эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай. Стылістычная афарбоўка слова выяўляецца ў параўнанні з нейтральным словам.

Выйсці, пакінуць, высыпаць, выходзіць, пакідаць, высыпаць, ускочыць.

Ускочыць.1) Хутка ўстаць, падняцца з месца.

2) Скочыць на каго-небудзь, што-небудзь. // ускочыць у сярэдзіну чаго-небудзь.

3)Імкліва ўвайсці, сілай уварвацца куды-небудзь.

(…ускочыў з-за стала [1.cт.38])

Выбрацца, зак. трыв. Пераадольваючы або абмінаючы перашкоды, выйсці, выехаць, вылезці адкуль-небудзь, прабіцца цераз што-небудзь.

(Пад поўнач ціха выбралася ў калідор… [2.ст. 53])

Вылузацца. Выбрацца паўзком; выйсці, чапляючыся за што-небудзь; выйсці адкуль-небудзь, прыклаўшы намаганні // Разм. Выйсці адкуль-небудзь наогул.

(…нечы сабака…вылузнуўся з-пад варот. [1.ст. 53]).

Вылезці. Выбрацца паўзком, выйсці, чапляючыся за што-небудзь рукамі, выйсці адкуль-нeбудзь, прыклаўшы намаганні.

(Вылезлі з вады з кломлямі [1.ст. 46]).

Скакаць, выбрыкваць, гоцаць, гацаць.

Скакаць. Устаць, змяніць ляжачае або сядзячае становішча на стаячае. // Прачнуцца, устаць з пасцелі.

(Не магла ўжо трываць іх, як хворая, скокнула з пасцелі. [2.ст. 45]).

Падскочыць, зак. трыв. Наблізіцца скачкамі, хутка падбегчы, пад'ехаць да каго-небудзь, чаго-небудзь, // Разм-падысці, пад'ехаць у патрэбны момант, падаспець.

(Падскочыла мачыха, хацела супакоіць. [2.cт.36])

Ускочыць.1) Хутка ўстаць, падняцца з месца.

2) Скочыць на каго-небудзь, што-небудзь. // ускочыць у сярэдзіну чаго-небудзь.

3)Імкліва ўвайсці, сілай уварвацца куды-небудзь.

(У Глінішчах ускочылі, цяпер круцяцца, як ад заразы. [2.ст. 19])

Паскакаць. Скочучы, пачаць перамяшчацца.

(…ен смялей паскакаў за калесамі. [1.ст. 21])

Ісці, ступаць, крочыць, маршыраваць, павольна плесціся, пхнуцца, цягнуцца, брысці, тэпаць, тупаць, трапаць, сыпаць, дыбаць, шыбаваць, шыбаць, часаць, сунуцца, валачыся, цёпкацца, цялепкацца, цялюхкацца, цюпаць, клыгаць, клыпаць, сігаць, джгаць, чухаць, тэпаць, брысці, цягнуцца, плесціся, часаць, перці, перціся, шыбаваць, валачыся, паўзці, сунуцца, клыпаць, дыбаў, тупаў.

Крочыць, зак. трыв.Ісці цверда і шырока ступаючы // хадзіць, ісці размерным крокам.

(Гайліс крочыў у зашпіленым шынялі [3.ст. 28])

Упаўзці.1) Паўзучы, узлезці ўнутр чаго-небудзь.

2) Паўзком забрацца куды-небудзь. // Перан., разм. З цяжкасцю, павольна ўвайсці куды-небудзь.

(Але на другі дзень хмара зноў упаўзла ў яе адзіноту. [2.cт.55])

Прапаўзці. Перамясціцца, перасунуцца паўзком. // Паўзком пераадолець якую-небудзь адлегласць.

(…падступіла, прапаўзло трывожным ценем і прапала. [2.ст. 55])

Выпаўзці, незак. трыв. 1) Выйсці, выбрацца паўзком.

2) Разм. Павольна выйсці, выехаць, паказацца адкуль-небудзь.

(Але калі матка з бацькам паехалі, калі падумала, як яны едуць змёрзлымі санямі, як выпаўзуць з поцемкаў насустрач ім куранёўскія стрэхі [2.ст. 55])

Паўзці:1) Перамяшчацца па паверхні, рухаючыся ўсім целам. // распаўсюджвацца, перадавацца (пра чуткі, гукі).

2) Павольна рухацца, перамяшчацца. // павольна распаўсюджвацца, перамяшчацца, слацца, (пра туман, дым).

3) Марудна праходзіць, цяжка (пра час).

(Паўзлі толькі, паволі, нячутна, як нежывыя… [2.ст. 43])

Цягнуцца.1) З цяжкасцю ісці, ледзь перастаўляць ногі, плесціся.

2) Быць адстаючым, адставаць па якіх-небудзь паказчыках.

(Цягнулася як сама не свая. [2.ст37])

Пацягнуцца.1) Пачаць рухацца, накіроўвацца ў адным напрамку цугам, чарадой. // павольна пайсці следам за кім-небудзь, чым-небудзь.

2) Павольна з цяжкасцю пайсці, паплесціся.

(Яўхім устаў, ускінуў аброці на плячо і пацёгся па коней. [2.ст. 33])

Паплесціся. Пайсці павольна, не спяшаючыся або з намаганнем.

(Калі пад'еў, паплёўся да каня [2.ст. 15])

Пацягнуцца. 1) Пачаць рухацца, накіроўвацца ў адным напрамку цугам, чарадой. // павольна пайсці следам за кім-небудзь, чым-небудзь.

2) Павольна з цяжкасцю пайсці, паплесціся.

(…важка пацёгся далей. [1.ст. 71])

Пацягнуцца.1) Пачаць рухацца, накіроўвацца ў адным напрамку цугам, чарадой. // павольна пайсці следам за кім-небудзь, чым-небудзь.

2) Павольна з цяжкасцю пайсці, паплесціся.

(Грыбок…пакорліва пацягнуўся бок хлява. [1.ст. 55])

Лавіць. Здабываць (рыбу, звяроў) з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў.

(…што на Прыпяці ловяць рыбу [1.ст. 45])

Ісці-перамяшчаючыся перасоўвацца ў прасторы: рухацца, ступаючы нагамі, робячы крокі (пра чалавека і жывёлу).

(-Развідняе ўжэ.Ісці трэба [1.ст. 42])

Пацягнуцца..1) Пачаць рухацца, накіроўвацца ў адным напрамку цугам, чарадой. // павольна пайсці следам за кім-небудзь, чым-небудзь.

2) Павольна з цяжкасцю пайсці, паплесціся

(Яўхім ляніва пацягнуўся да свайго табара. [1.ст. 35])

Ісці. Перамяшчаючыся, перасоўваючыся ў прасторы: рухацца, ступаючы нагамі, робячы крокі (пра чалавека і жывёлу).

(Ён ідзе паціху, крыху горбячыся. [1.ст26])

Зайсці. Падысці не прама, а збоку ў абход.

(Вось ужо сталі заходзіць збоку, як бы акружаць. [2.ст. 26])

Сунуцца: 1)Ісці, ехаць вельмі павольна // плысці, пасоўвацца.

2) Перамяшчацца, перасоўвацца куды-небудзь. // Адсоўвацца.

(Чуў, як Яўхім паволі сунуўся ўпоцемку сваёй палавінай, [3.ст. 21])

Патупаць. Пайсці, накіравацца куды-небудзь.

(Не сказаў нічога, толькі ўздыхнуў, патупаў да воза… [2.ст. 27])

Убегчы. Увайсці куды-небудзь бягом.

пакой убегла вясёлая Параска [3.ст. 13])

Падбегчы, зак. трыв. Да каго-небудзь, чаго-небудзь, і без дапамогі наблізіцца бягом.

(Схамянулася, падбегла да самавара, дастала з печы гарачага вуголля, укінула ў трубу. [3.ст. 11])

Убегчы. Увайсці куды-небудзь бягом.

(Яна ўбегла ў хату, зірнула ў акно. [1.cт.57])

Бегчы, незак. трыв. 1) Хутка рухацца, паерамяшчацца, моцна адштурхоўваючыся ад зямлі нагамі.

2) Ліцца, цячы бесперастанным патокам // цячы цуркам // выцякаць цераз край пры награванні, браджэнні // хутка рухацца, перамяшчацца.

(Слёзы так і бягуць. [2.ст. 54]).

Рынуцца.Імкліва кінуцца, накіравацца куды-небудзь, ці за кім небудзь.

(…рынулася ў сенечкі, за імі-у ветраную цемень, у сівер. [2.ст. 53])

Падысці-ідучы, наблізіцца да каго-небудзь, чаго-небудзь.

(Спачатку хацеў ен падысці і да Хадоські… [2.ст. 52])

Бегчы, незак. трыв. Хутка рухацца, перамяшчацца, моцна адштурхоўваючыся ад зямлі нагамі // імкліва накіроўвацца куды-небудзь, рухацца ў якім-небудзь напрамку.

(Толькі Хадоська не бяжыць да яе, трывае. [2.ст. 49])

Шоргаць. Хадзіць, не падымаючы ног. // зачэплівацца чым-небудзь, за што-небудзь.

(Іванка і бацька хутка пасёрбалі шчаўя, забеленага малаком, моўчкі пашаргалі лапцямі да кос. [2.ст. 47])

Патупаць. Пайсці, накіравацца куды-небудзь.

(Кволая, амаль без сілы, ледзь цягнучы ногі, патупала па пакоі [2.ст. 45])

Пабегчы, зак. трыв. Пачаць бегчы // Разм. Хутка пайсці, накіравацца куды-небудзь з якой-небудзь мэтай // Пачаць хутка адступаць, уцякаць.

(Пабегла яшчэ давідна і не паказвалася [3.ст. 26])

Шоргаць. Хадзіць, не падымаючы ног.

(Дашаргаў пасталамі да воза [2.ст. 14])

Збегаць. Пабегчы, таропка пайсці куды-небудзь, з якой-небудзь мэтай і вярнуцца назад.

(Васілёва маці збегала ў хату… [1.ст. 60])

Наблізіцца. Да каго-небудзь, чаго-небудзь і без дапамогі. Рухаючыся, перамясціцца на больш блізкую адлегласць у адносінах да каго-небудзь, чаго-небудзь.

(…набліжалася панурая ў змроку постаць. [1.ст. 50])

Прыйсці.1)Ідучы, накіроўваючыся куды-небудзь, дасягнуць якога-небудзь месца; прыбыць куды-небудзь. // з'явіцца куды-небудзь з якой-небудзь мэтай.

нейкім клопатам прыйшоў [1.ст. 48])

Прыйсці. 1)Ідучы, накіроўваючыся куды-небудзь, дасягнуць якога-небудзь месца; прыбыць куды-небудзь. // з'явіцца куды-небудзь з якой-небудзь мэтай.

(За гэтым на памяць прыйшлі яму словы [1.ст. 18])

Летаць, лятаць, лунаць, кружыць, крыляць, крыліцца, насіцца, віцца.

Віцца. Уздымацца лёгкімі струменчыкамі.

(…з каміноў на куранёўскіх стрэхах віліся ціхія дымочкі. [1.ст. 16])

Даганяць, наганяць, гнаць, гнацца, насцігаць, праследаваць(абл)

Дагнаць. Параўняцца з кім-небудзь, чым-небудзь, што рухаецца наперадзе; нагнаць.

(Неўзабаве яны дагналі Чарнушку [1.ст. 22]).

Узлазіць, узбірацца, забірацца, узнімацца, уздымацца.

Узняцца. Устаць, змяніць ляжачае або сядзячае становішча на стаячае. // Прачнуцца, устаць з пасцелі.

(…яна ўзнялася з услончыка [1.ст. 63])

Залезці. Забрацца на што-небудзь, за што-небудзь, у што-небудзь, пад што-небудзь.

(Камарэча залазіла ў рукавы [1.ст. 24])

Узабрацца. Намаганні ўзысці, падняцца на што-небудзь, узлезці куды-небудзь, ускарабкацца.

(З поўдня балоты зноў узбіраліся да саламяных стрэх [1.ст. 15])

Паўзці, пластаваць.

Паўзці. Павольна сунуцца ўніз. // павольна сцякаць, ліцца (пра вадкасці).

(…пот поўз на лоб [1.ст. 28])

Стылістычныя сінонімы, як наогул усе сродкі мовы, выконваюць эмацыянальна-настраёвую, экспрэсіўную функцыю.

3.3 Семантыка-стылістычныя сінонімы

Гэтыя сінонімы ў прозе Івана Мележа вельмі яскравыя. Яны адрозніваюцца адначасова сэнсам і стылістычнай афарбоўкай.

Увайсці, уступіць, ступіць, узысці, уваліцца, уплысці, уплыць, уступаць, ступаць, узыходзіць, увальвацца, укочвацца, уплываць.

Уваліцца. Разм. Цяжка з шумам, грукатам увайсці куды-небудзь, уварвацца няпрошана, нечакана ўзнікнуць; укінуцца.

(Увалілася адразу цэлая чарада хлопчыкаў і дзяўчат-школьнікаў. [3.ст. 42])

Уваліцца. Разм. Цяжка з шумам, грукатам увайсці куды-небудзь, уварвацца няпрошаным // Нечакана ўзнікнуць, укінуцца.

(Калі сёрбалі боршч, у хату ўваліўся Пракоп Лясун, буркнуў: [3.ст. 22])

Завітаць, завітваць, зайсці, заехаць, наведвацца, наведаць, заглянуць, забегчы, заскочыць, завярнуць, заходзіць, заязджаць, наведвацца, наведваць, заглядваць, заскакваць, заварогваць.

Заявіцца, зак. трыв. Разм. Прыйсці, заявіццакуды-небудзь (звычайна нечакана)

(Калі яны разыходзіліся, Дубадзел раптам заявіўся на кухню [3.ст. 29].)

Лятаць, ляцець, лунаць, рэяць, кружыць, кружыцца.

Вылецець. Перан.Імкліва выехаць, выбегчы адкуль-небудзь.

(Воўкі сярод дня выляталі з зараснікаў [1.ст. 44])

Рушыць, пайсці, падацца, накіравацца, крануцца, скрануцца, пасунуцца, рвануць, узяць.

Кіравацца, зак. трыв. Разм. Трымаць кірунак, рухацца куды-небудзь

(За ёй, акрамя Барыса, кіравалі з вуліцы да школы Дубадзел, Гайліс, Чарнаштан. [3.ст. 28.])

Падацца. Разм. Накіравацца куды-небудзь, у якім-небудзь напрамку. Падысці, наблізіцца да каго-небудзь, чаго-небудзь.

(…з касой падаўся да сыноў [2.ст. 15])

Падацца. Разм. Накіроўвацца куды-небудзь, у якім-небудзь напрамку // Падысці, наблізіцца да каго-небудзь, чаго-небудзь.

(Дзяўчына…падалася к хаце. [1.ст. 17])

Забрацца, залезці, улезці, заціснуцца, ушыцца(разм)

Улезці. Пранікнуць, праціснуцца, забрацца унутр чаго-небудзь // Разм. Увайсці, забрацца куды-небудзь // Разм. Пасяліцца, усяліцца куды-небудзь. // Перан., разм. Старанна ўнікнуць у якую-небудзь у якую-небудзь справу.

(…паслухмяна ўлезла на ганак. [2.ст. 37.])

Улезці. Пранікнуць, праціснуцца, забрацца унутр чаго-небудзь. // Разм. Увайсці, забрацца куды-небудзь // Разм. Пасяліцца, усяліцца куды-небудзь. // Перан., разм. Старанна ўнікнуць у якую-небудзь у якую-небудзь справу.

гэтыя турботы нязменна ўлазілі горкія думкі [3.ст. 9])

Лезці-перан. Прабівацца, выбірацца.

(…пачалі нядобра лезці навальніцы. [2.ст. 6])

Вываліць, паваліць, зваліць.

Вываліць, зак. трыв. Разм. Выйсці, выехаць натоўпам.

(Дзеці, як чарада, што выпушчана з загарадкі, з галасам вывалілі на ганак. [3.ст. 28])

Выйсці, пакінуць, высыпаць, выходзіць, пакідаць, высыпаць.

Выйсці. Перан. Узнікнуць, з'явіцца, выявіцца.

(Васіль накінуў світу на плечы і выйшаў з хаты. [1.ст. 49]).

Скакаць, выбрыкваць, гоцаць, гацаць.

Гайсаць, зак. трыв. Разм. Хутка і мітусліва рухацца, перамяшчацца ў розных напрамках.

(…гайсаў над зямлёй сухі, сіверны вецер… [3.ст. 6])

Ісці, ступаць, крочыць, маршыраваць, плесціся, пхнуцца, цягнуцца, брысці, тэпаць, тупаць, трапаць, сыпаць, дыбаць, шыбаваць, шыбаць, часаць, сунуцца, валачыся, цёпкацца, цялепкацца, цялюхкацца, цюпаць, клыгаць, клыпаць, сігаць, джгаць, чухаць, тэпаць, брысці, цягнуцца, плесціся, часаць, перці, перціся, шыбаваць, валачыся, паўзці, сунуцца, клыпаць, дыбаў, тупаў.

Паплесціся. Пайсці павольна, не спяшаючыся або з намаганнем.

(…ён паплёўся да нізкага акенца. [1.ст. 54])

Перці. Разм.1)Ісці, рухацца, лезці куды-небудзь не зважаючы на перашкоды, без дазволу. // ісці, рухацца вельмі шпарка.

(…выдумала перціся сярод ночы ў такую далеч [2.ст. 31])

Прыперці. Разм.груб. Прыйсці, прыбыць.

(…прыпёрся, настаўнік галапузы, уткнуў свій нос! [2.ст. 28])

Валачыся. Разм.Ісці з цяжкасцю, вельмі павольна; плесціся.

(…валокся сярод вуліцы, гукаў пастух з пугай. [2.ст. 5])

Валачыся. Разм.Ісці з цяжкасцю, вельмі павольна, плесціся.

(…павалокся назад [2.ст. 14])

Дыбаць, зак. трыв. Разм.Ісці размерна і важна або нязграбна.

(Яна адзначыла: Чарнаштан дыбаў ззаду ўсіх [3.ст. 29])


Подобные документы

  • Семантыка-граматычныя і стылістычныя асаблівасці парэмій мовы трылогіі "Палеская хроніка" I. Мележа. Структурна-марфалагічныя асаблівасці, сэнсавая характарыстыка парэмій. Прыказка як моўная адзінка. Картатэка парэмій мовы "Палескай хронікі" Мележа.

    дипломная работа [122,9 K], добавлен 27.04.2013

  • Семантычныя, семантыка-стылістычныя, кантэкстуальныя сінонімы. Часцінамоўная прыналежнасць сінонімаў у паэтычнай мове Гілевіча. Антанімы, рознакаранёвыя лексемы. Дыялектная лексіка як крыніцай узбагачэння агульнаўжывальнай лексікі беларускай мовы.

    курсовая работа [24,9 K], добавлен 19.11.2013

  • Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.

    дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015

  • Лексіка-семантычныя комплексы, функцыі метафар. Структура параўнальных канструкцый на узроўнях слова, словазлучэння, сказа. Класіфікацыя эпітэтаў паводле сувязі з паяснёным словам. Іх функцыянальна-стылістычная роля у вершах паэта, спосабы выражэння.

    курсовая работа [67,9 K], добавлен 12.01.2016

  • Асаблівасці нацыянальнага характару беларусаў. Творчасць І. Мележа і галоўны стрыжань пісьменніцкага светаўспрымання беларускай духоўнасці. Шматграннасць духоўнага свету беларусаў. Учынкі, дзеянні, літаратурных герояў і іх рысы нацыянальнага характару.

    курсовая работа [93,8 K], добавлен 08.12.2011

  • Разгорнутая, ускладненая сюжэтна-кампазіцыйна арганізацыя твораў Івана Шамякіна. Мастацкі свет рамана "Снежныя зімы", дынамізм сюжэтнага развіцця. Спосабы і сродкі, з дапамогай якіх выдатны майстар беларускай прозы раскрывае ўнутраны свет свайго героя.

    реферат [17,9 K], добавлен 04.10.2009

  • Эстэтычныя прынцыпы Ў. Фолкнэра: тэкставыя ўласцівасці; текстоцентричны аналіз; суадносіны паняццяў "тэкст" і "мастацкі твор". Лінгвістычны статус прэдыкатыўных парантетичних унясенні ў структурна-семантычныя і прагматычныя адзінку мастацкага тэксту.

    дипломная работа [54,7 K], добавлен 11.06.2012

  • Праява своеасаблівасці дыялектных лексем ў сістэме мовы рамана Б. Сачанкі "Вялікі лес" ў непаўторнасці спалучэння дыялектных і агульнанародных элементаў. Роля дыялектызмаў у мове рамана пісьменніка. Семантыка-граматычны аспект даследавання мовы рамана.

    курсовая работа [59,0 K], добавлен 12.01.2016

  • Творчасць Якуба Коласа як класіка беларускай літаратуры. Разумення самой беларускай літаратуры як з’явы сусветнай культуры. Фанетычныя, лексіка-семантычныя, фразеалагічныя, словаўтваральныя сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа.

    дипломная работа [96,7 K], добавлен 17.06.2012

  • Значэнне паняцця "свет мастацкага твора". Рэч як якасць знаку эпохі і асяроддзя пісьменніка. Прырода, час і прастора ў мастацкім творы. Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. "Чужое" слова ў тэксце, інтэртэкстуальнасць, паняцце стылю.

    курсовая работа [74,6 K], добавлен 06.03.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.