Асаблівасці дыялектнай лексікі ў рамане Б. Сачанкі "Вялікі лес"
Праява своеасаблівасці дыялектных лексем ў сістэме мовы рамана Б. Сачанкі "Вялікі лес" ў непаўторнасці спалучэння дыялектных і агульнанародных элементаў. Роля дыялектызмаў у мове рамана пісьменніка. Семантыка-граматычны аспект даследавання мовы рамана.
Рубрика | Литература |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 12.01.2016 |
Размер файла | 59,0 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Змест
- Уводзіны
- 1. Дыялектызмы ў мове рамана барыса сачанкі "вялікі лес”: семантыка-граматычны аспект даследавання
- 1.1 Фанетычныя дыялектызмы
- 1.2 Граматычныя дыялектызмы
- 1.3 Лексічныя дыялектызмы
- 1.4 Этнаграфічныя дыялектызмы
- 1.5 Семантычныя дыялектызмы
- 2. Роля дыялектызмаў у мове рамана Б. Сачанкі "Вялікі лес”
- Заключэнне
- Спіс выкарыстанай літаратуры
Уводзіны
Нам добра вядома, што мастацкую літаратуру чытаюць па-рознаму. Адны сочаць за дзеяннем, сюжэтнай лініяй твора. Другія ўспрымаюць у тэксце ўсё: змест, ідэю, моўна-выяўленчыя сродкі. Па-сапраўднаму зразумець твор, асэнсаваць яго ідэйна-эстэтычную вартасць можна тады, калі ўбачыш, адчуеш майстэрства мастака слова." Якімі чарамі ўздзейнічае пісьменнік на наша ўспрыняцце? Ї пытаецца Я. Скрыган і сам адказвае: Ї Мабыць, у першую чаргу, тым, пра што ён піша, чым кранае душу. Бясспрэчна, гэта. чалавек. Яго жыццё, пачуцці, хваляванні, узаемадачыненні з другімі людзьмі і ўсё тое, што звязана з яго духоўным светам і дзейнасцю. А другая тайна, мабыць, у тым, як піша пісьменнік” [1, с.286].
Кожнае літаратурнае тварэнне нясе нам адпаведную інфармацыю. Гэта не проста аб'яднанне слоў, словазлучэнняў, сказаў, а складаная структура, у якой адзін сродак абумоўліваецца другім, "падсвечвае” яго.
Кожны сапраўды мастацкі твор Ї арыгінальнае адзінства зместу і формы. Майстэрства пісьменніка заключаецца ў тым, каб адчуць і выявіць патэнцыяльныя магчымасці слова, удала арганізаваную структуру твора, а задача даследчыка-філолага Ї вызначыць вобразна-сэнсавую ролю слоў у кантэксце, вытлумачыць самае характэрнае ў структуры твора.
Сучасная беларуская мова ў яе вуснай і пісьмовай формах выпрацавала пэўныя прыёмы ўжывання моўных сродкаў з улікам абставін, мэт і задач выказвання. Пісьменнік у мастацкім творы і вучоны ў навуковай працы карыстаюцца рознымі моўнымі сродкамі і прыёмамі для перадачы думак. Гэта звязана з існаваннем стыляў мовы.
"Стыль мовы Ї гэта сукупнасць прыёмаў адбору і выкарыстання моўных сродкаў у залежнасці ад характару і зместу выказвання, з улікам таго, дзе, калі, для чаго і каму выказваецца думка" [2, с.165].
У кожным стылі ёсць частка слоў, якія могуць выкарыстоўвацца ў любым стылі. Гэта нейтральная лексіка. На фоне нейтральных слоў асабліва прыкметна супастаўляюцца два стылістычных пласта лексікі - кніжны і гутарковы.
Стратыфікацыя лексікі з пункту гледжання сфер яе выкарыстання асноўваецца на ўліку сацыяльнай структуры таго грамадства, якое абслугоўвае мова. Грамадства - гэта не простая сукупнасць асобных індывідаў, а складаная сістэма самых разнастайных сацыяльных груп насельніцтва: класаў, прафесіянальных калектываў, грамадскіх і вытворчых арганізацый, прадстаўнікоў розных ідэалагічных, мастацкіх, рэлігійных плыней, жыхароў адной мясцовасці і гэтак далей.
Абмен думкамі з дапамогай мовы адбываецца перш за ўсё ў межах канкрэтных тэрытарыяльных і сацыяльных груп. Карыстаючыся адзіным лексічным запасам, кожная з гэтых груп усё ж такі характарызуецца пэўнай спецыфічнасцю як у частаце ўжывання тых ці іншых разрадаў слоў, так і ў іх саставе. У сувязі з гэтым слоўнікавы састаў мовы "можа быць сістэматызаваны з улікам такога параметра, як агульнаўжывальнасць - абмежаваная ўжывальнасць” [3, с.169]. На аснове гэтага параметра ўсе словы нацыянальнага лексікону ўмоўна прынята аб'ядноўваць у дзве вялікія групы: лексіку агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага выкарыстання.
Да агульнаўжывальнай лексікі адносяцца словы, выкарыстанне якіх не залежыць ад месца жыхарства, прафесіі, сацыяльнага становішча людзей, не абмежавана моўнай сітуацыяй (стылем, жанрам, формай мовы), прыналежнасцю да той ці іншай часціны мовы. Агульнаўжывальнымі могуць быць словы ўсіх лексіка-граматычных класаў: назоўнікі (абруч, баба, воз, горад, дом, жыта, завея, іголка, ключ, лес, мех, стол, холад, шчасце), прыметнікі (белы, вялікі, глыбокі, добры, каменны, лёгкі, малады, новы, просты, роўны, свежы, цяжкі, шчыры), дзеясловы (араць, браць, варыць, гнуць, даганяць, есці, крычаць, радавацца, хваліць), лічэбнікі (адзін, пяць, дваццаць, сто, тысяча), прыслоўі (агулам, баязліва, важна, добра, моцна, паволі, смела, смачна, цёмна), займеннікі (я, ты, ён, мы, яны, нейкі, той, хто, што, які), прыназоўнікі (аб, ад, да, за, каля, пад, перад, у), злучнікі (а, але, да, і, то-то), часціцы (аж, не, т, нават), выклічнік (ах, гэй, ох, эх, о). Такія словы маюць устойлівую семантыку, з'яўляюцца агульназразумелымі і выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях мовы.
У межах агульнаўжывальнай лексікі могуць быць вылучаны розныя лексіка-семантычныя катэгорыі (амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы), прадметна-тэматычныя і лексіка-семантычныя групы слоў, іншыя формы сістэмных адносін. А гэта значыць, што агульнаўжывальная лексіка з'яўляецца найбольш важнай часткай слоўніка нацыянальнай мовы, складае ядро лексічнай сістэмы, на базе якога адбываецца яе далейшае ўзбагачэнне і ўдасканаленне.
Да лексікі абмежаванага выкарыстання адносяцца словы, уласцівыя мове пэўнай тэрытарыяльнай або сацыяльна-абмежаванай групы людзей, а таксама словы, выкарыстанне якіх абумоўлена спецыфікай іх лексічнага значэння. У залежнасці ад таго, якія словы выкарыстоўваюцца пэўнымі групамі насельніцтва, і ад таго, як яны выкарыстоўваюцца, у рамках лексікі абмежаванага выкарыстання можна вылучыць наступныя спецыфічныя пласты:
1) дыялектная лексіка;
2) жаргонная і аргатыўная лексіка;
3) спецыяльная лексіка.
Падзел лексікі на агульнаўжывальную і абмежаваную ў выкарыстанні з'яўляецца ў пэўнай меры ўмоўным і патрабуе некаторых агаворак. Лічыцца, напрыклад, што прадметам лексікалогіі літаратурнай мовы з'яўляецца толькі агульнаўжывальная (агульнанародная) лексіка, паколькі дыялектныя, жаргонныя і вузкаспецыяльныя словы знаходзяцца па-за межамі ўнармаванай літаратурнай мовы. I усё ж азнаямленне з лексікай абмежаванага выкарыстання неабходна па той прычыне, што яна пастаянна ўступае ва ўзаемадзеянне з агульнаўжывальнай лексікай, становячыся адной з важнейшых крыніц узбагачэння апошняй новымі нарматыўнымі і выяўленча-стылістычнымі сродкамі. Звяртаючыся да творчай спадчыны выдатных мастакоў слова, мы часта сустракаем лексіку абмежаванага выкарыстання. Найбольш яскрава прадстаўлена дыялектная лексіка ў рамане Б. Сачанкі "Вялікі лес”.
Мэта курсавой работы - выявіць асаблівасці дыялектнай лексікі ў рамане Б. Сачанкі "Вялікі лес”.
Рэалізацыя мэты патрабуе наступных задач:
1. Выявіць з найбольшай паўнатой дыялектызмы ў рамане Б. Сачанкі "Вялікі лес" і паказаць іх ролю ў фарміраванні індывідуальна-аўтарскага стылю;
2. Ахарактарызаваць граматычныя разрады дыялектызмаў;
3. Вызначыць месца і функцыі дыялектызмаў у сістэме лексічных сродкаў празаічнай мовы;
4. Правесці статыстычны аналіз выкарыстання дыялектызмаў у моўнай сістэме аўтара.
Прадмет даследавання - раман Б. Сачанкі "Вялікі лес”.
Аб'ект даследавання - дыялектная лексіка.
1. Дыялектызмы ў мове рамана барыса сачанкі "вялікі лес”: семантыка-граматычны аспект даследавання
Дыялектная лексіка (грэч. dialektos - гаворка, дыялект) - гэта лексіка, спецыфічная для беларускіх народных гаворак і дыялектаў. Аснову кожнай мясцовай гаворкі складаюць словы агульнаўжывальныя. А тая частка лексікі гаворкі або дыялекта, якая адрозніваецца ад лексікі агульнаўжывальнай, і складае дыялектную (абласную) лексіку. Асобнае дыялектнае слова, уведзенае ў літаратурны тэкст, але поўнасцю не асвоенае літаратурнай мовай, называецца дыялектызмам (англ. dialektism). "Паняцце "дыялектызм”, - гаворыць А.В. Калінін, - узнікае тады, калі мы, слухаючы чыю-небудзь у цэлым літаратурную мову або чытаючы мастацкі твор, заўважаем іншародныя словы, звароты і іншыя асаблівасці мовы, якія парушаюць літаратурную норму і якія мы тлумачым уплывам дыялекта. Гэтыя ж дыялектныя ўкрапванні ў літаратурную мову мы і называем дыялектызмамі" [4, с.122]. Для абазначэння такіх украпванняў побач з тэрмінам "дыялектызм” ужываюцца словы правінцыялізм, лакалізм, абласное слова, мясцовае слова і іншыя.
Перш чым пачаць разгляд дыялектнай лексікі ў гэтым творы, трэба звярнуць нашу ўвагу на месца і дзеянне ў творы.
Кожны мастацкі твор у большай або меншай ступені з'яўляецца адбіткам заклікаў, пажаданняў і патрабаванняў свайго часу. Гэта аксіёма, якая ў многім можа патлумачыць з'яўленне, ідэйна-праблемную і нават стылёва-жанравую адметнасць рамана Барыса Сачанкі "Вялікі лес”, задуманага і запланаванага ў 3-х кнігах.
"Зямля маіх продкаў”, Ї так назваў Барыс Сачанка адну з першых кніг і як бы вызначыў гэтай назвай абсяг сваіх мастацка-філасофскіх пошукаў, засведчыў сваю адданасць бацькоўскай зямлі.
"На Палессі, на самым поўдні Беларусі, ёсць куточак зямлі, асабліва мілы, дарагі майму сэрцу. Дзе б ні быў я, куды б ні закінула мяне доля, не-не дый згадаю яго. У радасці і журбе, з блізкіх і далёкіх дарог я вяртаюся зноў і зноў туды, дзе сярод старых, пракаветных лясоў і вялізных, неабсяжных балот на пясчанай выспе раскінулася вёска, у якой я нарадзіўся…”. Перачытваючы старонкі яго кніг: "Дарога ішла праз лес”, "Барвы ранняй восені”, "Пакуль не развіднела”, "Аксана”, "Памяць”, "Ваўчыца з чортавай ямы”, "Чужое неба”, "вялікі лес”, "Жывое жыццё”, "Пад сузор'ем сярпа і молата”, "Запіскі аб радыяцыі”, "Паездка ў зону”, "Трэцяе вока” і іншых, Ї востра адчуваеш гэтую непарыўную злучанасць з роднай зямлёй, суразмернасць глыбокага і роўнага дыхання ягонай прозы з дыханнем пракаветнага палескага бору і мурожнага лугу, роснай жытнёвай хвалі і высокага частага неба.
Для Барыса Сачанкі ўбачанае, адчутае і перажытае на дарогах маленства і юнацтвастала асновай мастацкага пазнання свету, тым запасам, з якога чэрпаў пісьменнік усё новыя і новыя вобразы, ідэі, паглыбляючы даследаванне сацыяльных, маральных, філасофскіх асноў быцця. У сваім імкненні ісці да агульназначнага, агульначалавечнага праз даследаванне блізкай яму рэчаіснасці Б. Сачанка арыентаваўся на эстэтычныя прынцыпы Кузьмы Чорнага, якога цаніў за глыбокае разуменне беларуса, яго душы, мовы, за пранікнёны заклапочаны роздум над лёсам і гісторыяй Бацькаўшчыны. Чорнаўскае афарыстычнае, вечнае ў часе "Чалавек Ї гэта вялікі свет” абраў празаік у якасці аднаго з прынцыпаў мастацкага асэнсавання рэчаіснасці.
Аўтарскае майстэрства раскрыцця чалавечых характараў у побытавых сітуацыях - важнае пытанне, асэнсаванне якога дазволіць глыбей і паўней зразумець, што пісьменнік у наступных сваіх творах знайшоў, а што істотнае ў плане пазнання, эпічнага і псіхалагічнага выяўлення чалавечай душы, незваротна страціў і чаму так здарылася.
Пісьменнік невыпадкова звяртаў увагу на такія побытавыя аспекты традыцый сялянскага жыцця: ён хацеў абудзіць у сваіх чытачоў (а можа, і ў прадстаўнікоў афіцыйных уладаў) гуманістычнае разуменне драматычна-трагедыйных працэсаў сучаснасці, у прыватнасці, так званай праблемы выхавання і перавыхавання чалавека і найперш вяскоўца, селяніца, які нібыта залішне прывязаўся да зямлі, прыкіпеў да старых, "забраснявелых”, патрыярхальных традыцый. Дзеля яго шчасця і дабрабыту нібыта сіл не шкадуюць, а ён, маўляў, крэкча, упарціцца і не хоча мяняць рэальнае горшае на ілюзорнае лепшае.
Проза Барыса Сачанкі Ї удумлівае спасціжэнне жыцця беларускага народа, яго духоўнага і маральнага вопыту. І ўласнага таксама. Даўно мінула вайна, але незагойнай ранай было знявечанае і абрабаванае ёю дзяцінства, якое зведала голад, няволю, пакуты. Не забывалася і такое шчаслівае, невычарпальнае ў сваёй радасці вяртанне на Радзіму.
Барыс Сачанка, безумоўна, таксама быў бы зусім не супраць абнаўлення шэрагу традыцыйных і не вельмі сугучных з патрабаваннямі новага часу звычак і звычаяў сялянскага жыцця. Аўтар не падштурхоўвае чалавека да прыняцця новых ідэй сілай і прымусам, а аддае перавагу асветніцкаму слову, якое на ўсіх этапах грамадскай гісторыі імкнулася не развесці людзей у розныя бакі, не пасварыць дзень учарашні і сённяшні, а змірыць традыцыю з новымі патрабаваннямі рэальнасці, паспрыяць і знайсці паміж сабою ўзаемаўзгоднены дыялог.
У імкненні данесці непарыўную сувязь часоў праз характары і лёсы герояў, у імкненні сцвердзіць на зямлі хараство, справядлівасць, чалавечнасць бачыцца плённасць творчых пошукаў Барыса Сачанкі, самабытнага, таленавітага пісьменніка.
У залежнасці ад таго, якія моўныя асаблівасці гэтай мясцовасці адлюстроўваў аўтар, ён выкарыстоўваў разнастайныя віды дыялектызмаў. У рамане "Вялікі лес" вылучаюцца наступныя тыпы дыялектызмаў: фанетычныя, граматычныя, словаўтваральныя, лексічныя, этнаграфічныя, семантычныя. Разгледзім кожны тып гэтых дыялектызмаў.
1.1 Фанетычныя дыялектызмы
Фанетычныя дыялектызмы адлюстроўваюць гукавыя асаблівасці народных гаворак або тэрытарыяльнага дыялекта.
Варыянтамі ў навуковай літаратуры традыцыйна прынята называць "рэгулярна ўзнаўляльныя мадыфікацыі гукавой абалонкі аднаго і таго ж слова, аб'яднаныя генетычнай агульнасцю і тоеснасцю марфалагічна-словаўтваральнай структуры пры абсалютным супадзенні лексічнага і граматычнага значэння” [5, с.57].
Сярод зафіксаваных намі дыялектных намінацый наступныя варыянтныя назвы: фанетычныя, акцэнтычныя, акцэнтна-фанетычныя, марфалагічныя і словаўтваральныя.
Найбольшую ў колькасных адносінах групу складаюць фанетычныя варыянты Ї відазмяненні гукавога саставу слова, адрозненні ў саставе фанем, не звязаныя з марфалагічнымі чаргаваннямі і парадыгматычнымі зменамі слова [6, с. 198].
Фанетычныя варыянты адрозніваюцца наступнымі галоснымі і зычнымі асновы:
а) адпадзенне прыстаўных гукаў:
етыя: Етыя есці надта ж хацелі і цяпла шукалі [*, с.5];
рыштанты: З Сібіры вярталіся "рыштанты” рэдка… [*, с.7];
ета: А праўда ж, ета, мусіць вайна будзе [*, с.10]; А еты ж… [*, с.15];
ржавая: …у якім чорнымі бяздоннымі прорвамі-ямамі зеўралі страшныя "чортавыя вочы”, бруднымі лужамі плеснела густая ржавая вада… [*, с.4];
ета, ет: А праўда ж, ета, мусіць вайна будзе [*, с.10]; Эт, тут я хадзяін… [*, с.117];
б) прыстаўныя гукі:
У кургане - вунь тым, што па дарозе ў Шпачын… [*, с.5];
в) чаргаванне галосных гукаў:
· а // е:
аге: Аге, зразу… [*, с.18];
кеб: Як - кеб маё, нажытае мазалём… [*, с.44]; Кеб жа знаццё… [*, с.55];
· а // о:
розведкі: …прыплыў па вадзе, спачатку, як гэта вадзілася і водзіцца, на розведкі, а потым і назусім [*, с.4];
· і // ы:
ыш: Ыш ты яго… [*, с. 19];
в) чаргаванне зычных гукаў:
· ф // х:
хранцузы: Хранцузы ж - нехрысці… [*, с.5];
кохты: …нават на плечы нічога, ніякай кохты, не накінула… [*, с.14];
хронт: А ці вернецца Хведар з хронту [*, с.12];
· к // х:
А чалавек колькі, што добраахвотна не здаваліся, штыхамі пакалолі… [*, с.5];
гухала. У паветры, здавалася, павіс шматгалосы згэлк - усё і ўсюды ценькала, гухала, бухала, вуркатала, свістала… [*, с.104];
· т // п:
Усе адно як прусы перад халадамі, уцякаюць… [*, с. 192];
· б // ж:
Ды так жа хіжа, злосна, што Мікалай аж сцехануўся… [*, с. 19];
· к // х:
г) чаргаванне спалучэння гукаў з гукам:
· з // зд:
Грышка ад першага шлёгу пугі на ногі борзда ўсхапіўся… [*, с.49];
· з // дз:
Эт, тут я хадзяін… [*, с.117];
Такім чынам, мы назіраем значную колькасць фанетычных дыялектызмаў, якія адрозніваюцца ад літаратурных адпаведнікаў галоснымі і зычнымі фанемамі, а таксама спалучэннямі гукаў.
1.2 Граматычныя дыялектызмы
Граматычныя дыялектызмы перадаюць асаблівасці граматыкі (марфалогіі і сінтаксісу) гаворак і адрозніваюцца ад слоў літаратурнай мовы некаторымі граматычнымі формамі і катэгорыямі:
а) родам:
жыткі: Пабачым, што з жыткі твае будзе [*, с.15];
сумота: Мучыла, не давала жыцця Піліпу сумота… [*, с.47];
маладзёж: Цяперашні маладзёж такі - стыда-сарама не мае… [*, с.127];
б) канчаткам - яце на месцы - еце канчатка ў дзеясловах 2 асобы множнага ліку:
жывяце: Вы прыехалі ў наш Вялікі Лес, жывяце тут… [*, с.25];
в) канчатак - а на месцы - у канчатка ў назоўніках адзіночнага ліку жаночага роду:
сорама: Цяперашні маладзёж такі - стыда-сарама не мае… [*, с.127];
г) канчатак - і на месцы - у канчатка ў назоўніках адзіночнага ліку жаночага роду вінавальнага склону:
…прыплыў па вадзе, спачатку, як гэта вадзілася і водзіцца, на розведкі, а потым і назусім [*, с.4];
д) канчатак - у на месцы - ах канчатка ў назоўніках множнага ліку:
Аж уваччу пацямнела, кроў ударыла ў скроні [*, с.48];
д) лікам:
збрадоў. Велікалесаўцы не любілі збрадоў (зброд) … [*, с.6];
Такім чынам, Б. Сачанка уводзячы граматычныя дыялектызмы ў мову рамана "Вялікі лес" паказаў, што калі быў напісаны гэты твор беларуская літаратурная мова была яшчэ неўнармаванай. Таксама граматычныя дыялектызмы раскрываюць быт і асаблівасці мовы галоўных герояў.
Словаўтваральныя дыялектызмы - словы, якія адрозніваюцца ад літаратурных словаўтваральнымі дыялектнымі марфемамі [6, с.359]. У мове рамана мы сустракаем наступныя словаўтваральныя дыялектызмы:
1) суфіксальныя:
рабаціністая < рабая: Не ўзяў, мусіць, таму, што непрыгожая Хора, рабаціністая [*, с.13];
насуперак < насупер: Адзін жаніўся насуперак бацькавай волі… [*, с.15];
сюд-туд < сюды-туды: …думаў са скрухай, тупаючы сюд-туд па хаце, Міхаіл [*, с.15];
бегма < бягом: …Тася як не бегма кінулася за грэблю… [*, с.39];
ёсцека < ёсць: Ёсцека ж такія, хто не баіцца… [*, с.40];
ціхачом < ціха: …вяртаўся ціхачом назад дадому, у вёску [*, с.41];
часцяком < часта: А то часцяком, каб уратаваць ураджай… [*, с.43];
прэміявалі < прэміравалі: …прэміявалі як перадавіка [*, с.47];
уваччу < увачах: Аж уваччу пацямнела, кроў ударыла ў скроні [*, с.48];
знаццё < знаць: Кеб жа знаццё… [*, с.55];
лесаўчыкі < лесавікі: …туляліся "лесаўчыкі”, ішлі біць польскую шляхту "чаркесы”… [*, с.5];
жыткі < жыццё: Пабачым, што з жыткі твае будзе [*, с.15];
ціхата < цішына: Ціхата, спакой [*, с.106];
такенны < такі: Во такенны… [*, с.60];
зашчапка < зачэп: …весніцы за сабой на зашчапку зачыніла [*, с.64];
2) прэфіксальна-нульсуфіксальныя:
погалас < голасна: Даўно, даўно погалас паўзе між людзей… [*, с.10];
3) прэфіксальныя:
збаіцца < пабаіцца: Няўжо не збаіцца, вайною пойдзе [*, с.10];
ацалела < уцалела: Але ці жыць астанецца, ці ацалее ў калатэчы, калі тая ўсчнецца [*, с.12];
зразу < адразу: Аге, зразу… [*, с.18];
згрызотах < грызотах: Бацька, браты, сястра - у вечных сваіх клопатах, згрызотах [*, с.53];
аціхла < сціхла: Што-о, аціхла, не стаяць з мяшкамі ля магазіна людзі? [*, с.68];
упраўная < спраўная: Сонька была ўпраўная ў гаспадарцы… [*, с.74];
усчалася < пачалася: І так яно потым і сталася - усчалася вайна з аўстрыякамі і немцамі [*, с.10];
збаіцца < пабаіцца: Няўжо не збаіцца, вайною пойдзе [*, с.10];
ацалее < уцалее: Але ці жыць астанецца, ці ацалее ў калатэчы, калі тая ўсчнецца [*, с.12];
зразу < адразу: Аге, зразу… [*, с.18];
упрочкі < прочкі: …сама ж яна ўпрочкі не ішла [*, с.49];
4) нульсуфіксальныя:
неўпрыкмет < неўпрыкметна: Убачыўшы, што сын хоча неўпрыкмет уцячы… [*, с.17];
радыя < радасныя: Мы плакалі абедзве, радыя, што нас не зачапілі… [*, с.160];
пакупец < пакупацель: …кеб пакупец знайшоўся [*, с.117];
падваконню < падаконнік: Па падваконню бегаць не трэба [*, с.156].
дыялектная лексема раман сачанка
Такім чынам, словаўтваральныя дыялектызмы маюць разнастайныя віды адрозненняў ад літаратурных адпаведнікаў: прэфіксам, суфіксам, адначасова прэфіксам і суфіксам. Найбольш прадуктыўнымі з'яўляюцца суфіксальныя ўтварэнні (16), малапрадуктыўнымі - прэфіксальна-нульсуфіксальныя (1). У словаўтваральных дыялектызмах выяўлены наступныя суфіксы: - ец-, - ёк-, - ёп-, - ц-, - ав-, - ашак-.
1.3 Лексічныя дыялектызмы
Лексічныя дыялектызмы - гэта мясцовыя словы, невядомыя літаратурнай мове. Яны з'яўляюцца абласнымі не ў якой-небудзь частцы (гуку, суфіксе і пад.), а ўсім сваім складам [6, с.359]. Сярод іх адрозніваюць уласна-лексічныя і этнаграфічныя дыялектызмы.
Уласна-лексічныя дыялектызмы - гэта мясцовыя назвы агульнавядомых прадметаў, з'яў, паняццяў [6, с.359]. Дыялектызмы гэтага тыпу маюць адпаведнікі ў літаратурнай мове, але поўнасцю адрозніваюцца ад іх сваім марфалагічным складам. Намі выяўлена некалькі семантычных груп ўласна-лексічных дыялектызмаў.
Першую групу складаюць дыялектызмы, якія характарызуюць чалавека па розным асабістым якасцям:
а) як працаўніка:
агіцірнік. Рабочыя-агіцірнікі расказалі пра рэвалюцыю… [*, с.7];
абібок. Ды сачы, бо зноў які злыдзень памяняе табе там, калі будзеш абібокай [7, с.360];
лодар (разм.). Дзіва-то, татка гаворыць: лодар, пракавешны лодар… [7, с.359];
б) асаблівасці характару:
хлюндра. "Ну і хлюндра, - падумаў з нядобрасцю пра Клаўдзю Мікалай [*, с.14];
крывотлівы. …зноў па вясне хтосьці крывотлівы чырвонага пеўня падпусціў [*, с.44];
прасцірадлам. …акрыўшы белым прасцірадлам… [*, с.159];
маруда. А маруда ж здаваўся, прасцячок… [*, с.136];
прасцячок. А маруда ж здаваўся, прасцячок… [*, с.136];
атлёт. …такі атлёт, калі і ўспомніў бы ў дарозе, дык, пэўна, не Анюту!. [*, с.126];
в) адносіны да пэўнай асобы:
чуж-чужаніца. Прэч з мае хаты, чуж-чужаніца! [*, с.46];
г) разумовыя здольнасці чалавека:
абэлтух. Дурань, абэлтух я… [*, с.150].
Другую семантычную групу складаюць дыялектызмы, якія называюць асобныя часткі чалавека:
каршэнь. …бацька можа і ў каршэнь заехаць… [*, с.21];
бізюкі. Уставіцца сваімі бізюкамі і глядзіць… [*, с.64];
мазгаўня. …як пакруціць мазгаўнёй штодзень, які волас на галаве расці будзе! [*, с.78].
Наступную групу складаюць дыялектызмы, якія ўказваюць на разнастайныя дзеянні:
гламаздзіў. Чалавек масціў жытло, гламаздзіў курэнь, хату [*, с.3];
зеўралі. …у якім чорнымі бяздоннымі прорвамі-ямамі зеўралі страшныя "чортавыя вочы”, бруднымі лужамі плеснела густая ржавая вада… [*, с.4];
маніць. Бо Пецка не памыляўся, не маніў… [*, с.8];
заграбасталі. …кавлі чырвоныя з белымі ваявалі, ледзь не заграбасталі… [*, с.11];
квасяць. …насы адзін аднаму квасяць, юшку пускаюць [*, с.12];
заспелі. …летась у каноплях заспелі людзі з Міцем Савасцеем [*, с.15];
заплямкаў. …сонна заплямкаў губамі Косцік [*, с.15];
валэндаецца. Валэндаецца цяпер без усякага занятку… [*, с.16];
напузырацца. А тады, як напузырацца свінні… [*, с.17];
груне. …няўжо вайна груне? [*, с.18];
сцехануўся. Ды так жа хіжа, злосна, што Мікалай аж сцехануўся… [*, с. 19];
плявузгае. …як нехта абы-што плявузгае ці выдумляе… [*, с.23];
перасмякнуўся. …белы прыгожы твар яе аж перасмыкнуўся [*, с.25];
ашчаперыў. Ашчаперыў рукамі галаву, упёрся локцямі ў стол [*, с.27];
валюхалася. Паўз платы валюхалася… выпацканым у гразі лычом… свіння… [*, с.32];
Подобные документы
Асаблівасці жанру твора У. Караткевіча. Агульныя заўвагі да праблемы вызначэння жанру літаратурнага твора. Жанрава-кампазіцыйная характарыстыка. Стылёвая адметнасць рамана "Хрыстос прызямліўся ў гародні". Характарыстыка вобразаў рамана, адметнасці мовы.
курсовая работа [42,9 K], добавлен 05.03.2010Раман у вершах як жанр. Кампазіцыйная структура твора. Тэматыка і праблематыка рамана Нiла Гiлевiча "Родныя дзецi". Характарыстыка вобразаў рамана "Родныя дзецi". Вобраз галоўнага героя. Другарадныя вобразы і іх роля ў творы. Вобраз аўтара ў рамане.
курсовая работа [55,7 K], добавлен 22.02.2016"Дараманная" творчасць Ядвігіна Ш. Жыццёвы, творчы шлях пісьменніка. Станаўленне творчай індывідуальнасці. Жанрава-стылявыя асаблівасці прозы. Мастацкія асаблівасці першага беларускага рамана. Раман "Золата" як адна са спроб стварэння псіхалагічнай прозы.
курсовая работа [43,4 K], добавлен 28.06.2010Семантыка-граматычныя і стылістычныя асаблівасці парэмій мовы трылогіі "Палеская хроніка" I. Мележа. Структурна-марфалагічныя асаблівасці, сэнсавая характарыстыка парэмій. Прыказка як моўная адзінка. Картатэка парэмій мовы "Палескай хронікі" Мележа.
дипломная работа [122,9 K], добавлен 27.04.2013Семантычныя, семантыка-стылістычныя, кантэкстуальныя сінонімы. Часцінамоўная прыналежнасць сінонімаў у паэтычнай мове Гілевіча. Антанімы, рознакаранёвыя лексемы. Дыялектная лексіка як крыніцай узбагачэння агульнаўжывальнай лексікі беларускай мовы.
курсовая работа [24,9 K], добавлен 19.11.2013Разгорнутая, ускладненая сюжэтна-кампазіцыйна арганізацыя твораў Івана Шамякіна. Мастацкі свет рамана "Снежныя зімы", дынамізм сюжэтнага развіцця. Спосабы і сродкі, з дапамогай якіх выдатны майстар беларускай прозы раскрывае ўнутраны свет свайго героя.
реферат [17,9 K], добавлен 04.10.2009Асвятленне дзіцячага свету ў творах англійскага пісьменніка Чарльза Дзікенса. Вобразы Палі і Флорэнс - увасабленне дабра і ўсёдаравання з рамана "Домби і Сын". Барацьба дабра і зла у рамане "Прыгоды Олівер Твіст", які апавядае пра жыццё дзяцей з прытулку.
курсовая работа [35,4 K], добавлен 11.06.2012Паняцце канфесійнай лексікі беларускай мовы. Тэматычны разрад рэлігійнай лексікі. Разрад абстрактнай лексікі ў складзе рэлігійнай. Семантычная класіфікацыя канфесійнай і рэлігійнай лексікі. Размежаванне канфесійнай лексікі ў залежнасці ад семантыкі.
контрольная работа [34,9 K], добавлен 05.03.2010Кароткія біяграфічныя звесткі. Асноўныя напрамкі і матывы творчасці. Аналіз некаторых твораў пісьменніка. Стварэння рамана новага кшталту. Пераход сінкрэтызму ў сінтэтызм, аналітыкі і дыдактыкі ў канцэптуальнасць і філасафічнасць.
реферат [37,2 K], добавлен 05.11.2006Робинзонивське суголосся ў літаратуры. Характэрныя рысы асветніцкага рамана Даніэля Дэфо "Рабінзон Круза". Раман як сюжэтная мадэль сусветнай робинзонады. Сістэма адносін у рамане. Мірнае суіснаванне, жыццё на востраве Роспачы. Уплыў рэлігіі на Рабінзона.
курсовая работа [35,1 K], добавлен 12.06.2012